Вярнуцца: 2013

№ 03


Дадана: 22-04-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 3

Маладосць Выйшаў з друку трэці нумар часопіса “Маладосць”. У ім змешчаны разнастайныя матэрыялы на розны густ: вершы, апавяданні, аповесці, а таксама крытычныя, мовазнаўчыя артыкулы.
У выданні пад рубрыкай “Упершыню ў “Маладосці” прадстаўлены Андрэй Козел з паэтычнай падборкай “Праз люстэрка” і Ала Дарашэнка з апавяданнем “Ён, мора, зямля ды неба”.
Таксама часопіс “Маладосць” прапануе ўвазе сваіх чытачоў нізкі вершаў Эдуарда Граковіча, Ганны Новік, Наталлі Галавач. У раздзеле “Проза” — творы Людмілы Рублеўскай, Міколы Сянкеіча і працяг аповесці легендарных часоў Сержа Мінскевіча “Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Тайна магнітнага замка”.
“Культурную спадчыну старажытных народаў нельга даследаваць без уяўлення пра тое, што яны ўкладвалі ў паняцці “мова”, “слова”, “язык”, якія гісторыка-філалагічныя сентэнцыі меліся на ўвазе пры выкарыстанні гэтых тэрмінаў. Актуальным з’яўляецца пытанне пра выбар мовы тым ці іншым пісьменнікам, пра матывацыю такога выбару. Гэты комплекс пытанняў вырашалі і вырашаюць гісторыка-філалагічныя навукі розных нацыянальных школ Еўропы, паколькі шматмоўнасць была характэрнай рысай развіцця ўсіх даўніх літаратур (за выключэннем, бадай што, рускай). Разам з тым даволі доўга айчынная філалогія, філасофія і эстэтыка не “абцяжарвалі” сябе пытаннем пра моўны дыяпазон старажытнага пісьменства Беларусі”, — гэта ўрывак з артыкула Уладзіміра Кароткага і Жанны Некрашэвіч-Кароткай “Моўная сітуацыя на Беларусі ў люстэрку гісторыі літаратуры: “парады мудрых людзей” і “навука добрых людцоў”.
Набывайце і выпісвайце часопіс “Маладосць” да не забывайцеся на тое, што пад яго вокладкай выходзіць часопіс для падлеткаў “Бярозка”.

Часопіс “Маладосць” – лепшае чытанне для тых, хто ўмее думаць!
Індэкс падпіскі: 74957

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX