Вярнуцца: 2013

№ 04


Дадана: 22-05-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 4

Маладосць Вы мовазнаўца, выкладчык, студэнт ці проста аматар прыгожага пісьменства? Беларускамоўныя кнігі выходзяць з друку не так часта як хацелася б? Да таго ж і кошты часам “кусаюцца”? Тады, як кажуць, вам да нас. Дакладней, да часопіса “Маладосць”. Бо пабачыў свет новы, чацвёрты, нумар гэтага выдання, з чым мы вас і віншуем! А таксама віншуем усіх нашых прыхільнікаў з нашым агульным юбілеем: “Маладосці”, як ні парадаксальна гэта гучыць, споўнілася 60 гадоў!
У гэтым нумары, па вялікім рахунку, як і ўва ўсіх папярэдніх, вы знойдзеце разнастайныя цікавыя і пазнавальныя крытычныя, бібліяграфічныя матэрыялы, рэцэнзіі, артыкулы, якія датычаць 60-годдзя часопіса.
Нізка вершаў “На ўзмежку майго юнацтва” Веранікі Мандзік і апавяданне “Можаш не вяртацца…” Галіны Пярун прадстаўляюць традыцыйную рубрыку “Упершыню ў “Маладосці”. Таксама часопіс прапануе ўвазе сваіх чытачоў паэтычныя ды празаічныя творы Максіма Шняка, Мар’яна Дуксы, Соф’і Шах, Стасі Наркевіч, Кацярыны Іванінай і заканчэнне аповесці легендарных часоў Сержа Мінскевіча “Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Тайна магнітнага замка”.
І не забывайце, што пры канцы нумара пад вокладкай “Маладосці” выходзіць часопіс для падлеткаў “Бярозка”. Але гэта далёка не ўсё, што прапануе выданне сваім чытачам. Хай іншыя публікацыі застануцца для вас пакуль загадкай, пакуль… не разгорнеце “Маладосць”.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX