Вярнуцца: 2013

№ 05


Дадана: 30-05-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 5

Маладосць — новыя думкі пра кіно і вайну, белтэатр і белмову, вакацыі і адукацыю.
Чым прафесар БДУ не такі, як Індыяна Джонс? Чаму беларускасць — не лінгвістычная з’ява? Да якога часу дакладна наша драматургія будзе ўспрымацца як “калгасная”? Што помняць пра вайну народжаныя пасля яе? І чаму вышэйшая адукацыя не дае чалавеку высакароднасці?
Цікава?
А з прозы тут — свежыя навелы Уладзіміра Сцяпана, душашчыпальная аповесць Тацяны Дземідовіч “Не плач, Лізанька” і драма Ягора Конева пра забойцу з роду Дастаеўскіх. А, ну і вершы таксама. Новая падборка ад Алеся Емяльянава — проста ўлётная!

ноч зазірнуўшы ў твае вочы
ад святла іх аслепла і звар’яцела
і я нібы невідушчы шрыфт Брайля
разбіраю на выгінах твайго цела


Каб такое чытаць, ды штодня, трэба чытаць “Маладосць”!
Падпісчыкам на другое паўгоддзе — падарунак!
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX