Вярнуцца: 2013

№ 07


Дадана: 12-08-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 7

Прыхільнікам чытання якаснай Маладосць літаратуры на роднай мове — сёмы нумар часопіса “Маладосць”, які толькі што выйшаў з друку.
Паэзію і прозу ў выданні прадстаўляюць як пачынаючыя маладыя, так і вядомыя аўтары старэйшага пакалення. Гэта — Генрых Тарасевіч, Алег Салтук, Андрэй Федарэнка, Маргарыта Прохар, Кірыл Стаселька, Арцём Кавалеўскі, Сяргей Мацін.
Не засталіся ў баку і пачынаючыя творцы. Сярод дэбютантаў выдання пад рубрыкай “Упершыню ў “Маладосці” — Канстанцін Касяк з апавяданнем “Блог” ды Ксенія Бандарэнка са “Зграйкай няскончаных вершаў…”.
Яшчэ вас чакаюць цікавыя пазнаваўчыя матэрыялы і артыкулы пад рубрыкамі “Крытыка”, “Успаміны”, “Эпісталярый”, “Пад гарбату”, “Kathedra”…
І не забывайцеся, што пад агульнай вокладкай “Маладосці” пры канцы нумара выходзіць часопіс для падлеткаў “Бярозка”.
Прыемнага вам чытання і да новых сустрэч!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX