Вярнуцца: 2013

№ 09


Дадана: 05-10-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 9

“Якая бяда ў тым, што чалавек будзе правільна размаўляць і пісаць па-беларуску? Маладосць — такім пытаннем задаецца ў сваім артыкуле Ганна Алексяевіч. Сама ж і адказвае: — Бяды, вядома, тут ніякай няма, ёсць толькі вялікае “але”. Бо “калі змадэляваць сітуацыю з мовай, напрыклад, на хімію, фізіку або геаграфію, то хімія павінна звесціся да ведання хімічнага складу пральнага парашка ці губной памады, геаграфія – да апісання беларускіх краявідаў. Фізіку, відавочна, давядзецца зусім выключыць са школьнай праграмы, бо без тэорыі яе вывучэнне губляе ўсялякі сэнс. Тое, што дазваляецца рабіць з мовай, не дазваляецца ў нас вырабляць з фізікай. Як вынік, на ўроках фізікі мы маем справу з навуковай дысцыплінай, а на ўроках мовы – з правільна ўстаўленымі літарамі і правільна расстаўленымі коскамі”. Вас гэта таксама хвалюе? Гартаем “Маладосць”.
“Я прапаную першакурснікам напісаць «Летапіс майго жыцця», — піша ў не менш актуальным артыкуле Пятро Васючэнка. — Не майго, вядома, а іхняга. Заўважаю, як «чухае рэпу» першакурсніца. Разумею яе. Што экзістэнцыйна значнага можа здарыцца за сямнаццаць гадоў юнага жыцця? Нарадзілася, пайшла ў дзіцячы садок, скончыла школу, паступіла на журфак... Што яшчэ? «У 2012 годзе я згубіла смартфон...» Не, гэта не падыходзіць. Можа, апісаць сваё безнадзейнае каханне? Чаму ў ХХІ стагоддзі не пішуць летапісы? Пераказаць галоўнае ў жыцца цывілізацыі за адзін год, падаць гэта як шэкспіраўскую трагедыю ды на адной старонцы – вось гэта быў бы праект!”
Якім праектам, на вашу думку, з’яўляецца часопіс “Маладосць”? Каб адказаць на пытанне, трэба чытаць. Чытайце, калі ласка.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX