Вярнуцца: 2014

№ 02


Дадана: 20-02-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 02

“Маладосць” “БрамаМар”
Ёсць кантакт!

Лютаўскі нумар “Маладосці” — цалкам лагічны пасля “міжнароднага выхаду” працяг гісторыі пра тое, як моладзевае літаратурнае выданне можа, развіваючыся, пераўвасабляцца і, Маладосцьпераўвасабляючыся, заваёўваць новыя прасторы. Задача прысвяціць цэлы нумар студэнцкаму конкурсу “БрамаМар” — своесаблівы challenge самім сабе, — здаецца, мае ўжо сваё рашэнне-вынік.
На першых старонках лютаўскага нумара можна будзе прачытаць, навошта яны патрэбны ўвогуле — літаратурныя конкурсы розных кшталтаў, маштабаў і вартасцяў. “Той, хто прыкладае руку да пяра, няхай паразважае, на які шлях ён хоча ступіць і ў якім небяспечным катле яму калісьці прыйдзецца замешваць!” — папярэджваюць удзельнікі “Апытанкі”. Перагарнуўшы яе, не прамініце пацікавіцца, як, у прыватнасці, стварыць літаратурны конкурс хаця б студэнцкага ўзроўню. «Калі ваша канцэпцыя адметная і арыгінальная, вы не маеце канкурэнтаў”, — адзначаюць арганізатары “БрамаМар”, спасылаючыся на… тры скарыначкі хлеба. “Усеагульнае здзіўленне выклікае сцвярджэнне пра тое, што паэт – гэта мышка і нуль”, — напісана ў “Брамамарэзіі”. Такія вось, між іншым, назвы ў артыкулаў. І каб жа гэта было адзінае, што здзівіць чытача. У нумары — не толькі конкурсныя творы ў шасці намінацыях (проза, паэзія, крытыка, пераклад, драматургія, дзіцячая літаратура і дзве намінацыі “БрамМар-юні” на тэрыторыі “Бярозкі”), але і процьма парад і рэкамендацый, напісаных удзельнікамі і арганізатарамі, студэнтамі і выкладчыкамі. Чытаць іх часам весела, месцамі карысна, у цэлым — неверагодна цікава. Пераможцам у «Паэзіі» журы прызнала ўдзельніка з імем Андрусь Bezdar. Паводле меркавання рэдакцыі, лепшы твор у намінацыю «Проза» дасланы Касяй Глухоўскай. Яе «Спеў адной перліны» друкуецца ў лютаўскай «Маладосці» без скарчэнняў і чакае чытача маладога і ўдумлівага. Шчаслівы ён ці не вельмі — пасля прачытання твора гэта будзе ўжо не так важна, бо яго гераіня, па словах аўтаркі, «ніколі і ні ў чым не бачыць непапраўнай трагедыі”.
У часопісе, які падпарадкуецца патрабаванням сучаснасці, змешчаны, як і планавался, не толькі творы пераможцаў, але і лепшае з «маркетынгавага» пункту гледжання. А гэта значыць, прапановы задаволяць любы густ.
Сярэдні ўзрост большасці аўтараў твораў — да дваццаці. «Дваццаткі не хопіць на рандэву –– так, кавы папіць і пагрэцца”. Гэта ў Алісы Мінінай, “Паэзія”, трэцяе месца. “У дваццаць –– хадзіць толькі па краях сваіх і чужых памылак”, — працягвае яна ж тэму дваццаткі. Дазволім? “У дваццаць –– згубіць і зноў адшукаць свой асабісты востраў”. Пагодзімся? Калі так, то просім гартаць “Маладосць” — лепшыя старонкі з жыцця літаратуры.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX