Вярнуцца: 2014

№ 03


Дадана: 08-04-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 03

Сустракаем самы сакавіты сакавіцкі нумар “Маладосці”! Маладосць Матэрыялы ў ім традыцыйна на любы густ. “Маладосць” працягвае спраўна выконваць сваю адвечную функцыю: адшуквае і прадстаўляе на сваіх старонках новых, маладых аўтараў, не забываючыся, аднак, пра тых, чые імёны ўжо даўно на слыху. У трэцім нумары гэта класік Васіль Зуёнак, паэткі Таццяна Сівец і Серафіма Бестава, празаікі Ганна Навасельцава і Уладзімір Сцяпан. Не абышлося без смелых эксперыментаў: апавяданне Аксаны Варатніковай “Палескі лячэбнік” для тых, хто любіць нестандартны падыход да мовы. Сакавіцкая “Маладосць” разам са сваімі чытачамі, удзельнікамі апытанкі, разважае над балючай праблемай беларускай мовы, размаўляе з цікавымі прадстаўнікамі маладога пакалення, прыклад якіх заклікае шукаць і не баяцца крута змяніць уласнае жыццё. І яшчэ адно. Вы чулі калі-небудзь імя Іосіфа Гашкевіча? Калі не, то тэрмінова набывайце трэці нумар “Маладосці” і знаёмцеся з матэрыяламі, падрыхтаванымі да 200-годдзя гэтай выбітной асобы. І прыдбаеце яшчэ адну падставу ганарыцца нашай Беларуссю. Прыемнага чытання!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX