Вярнуцца: 2014

№ 04


Дадана: 08-04-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 04

Шаноўныя чытачы самага маладога беларускага часопіса ўсіх часоў!Маладосць Спяшаемся паведаміць вам, што у красавіку свет пабачыць самы фантастычны нумар “Маладосці”. Па-першае, фантастычнасць яго жанрава-тэматычная: нумар цалкам прысвечаны творам фантастыкі, фэнтэзі і жахам. Па-другое, чацвёртая “Маладосць” атрымалася сапраўды фантастычна цікавай і захапляльнай. Пад яе вокладкай сабраныя вусцішна-жахлівыя творы, апавяданні на касмічную і міфалагічную тэматыку, дасціпныя фантазіі маладых пісьменнікаў пра будучыню… Нават паэзія арганічна ўпісалася ў фантастычны жанрава-тэматычны кірунак чацвёртай “Маладосці”. Вы пераканаецеся, што на беларускім матэрыяле можна ствараць адмысловую літаратурную рэальнасць, не менш прыцягальную за толкіенаўскую. Чацвёртая “Маладосць” можа разглядацца і як практычны дапаможнік па ўзаемадзеянні са звышрэальным: даследчык і пісьменнік Пятро Васючэнка падзеліцца бясцэнным вопытам у пошуках слядоў беларускага Цмока, а артыкулы псіхолагаў навучаць вас чараўніцтву ў рэальнасці. Чытайце “Маладосць”. Будзьце маладымі і фантастычнымі!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX