Вярнуцца: 2014

№ 05


Дадана: 22-04-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 05

Даводзіць, наколькі значная для ўсіх беларусаў фігура Максіма Багдановіча,Маладосць патрэбы няма. Здавалася б, што новага аб ім, класіку літаратуры, можна яшчэ сказаць? Але Багдановіч належыць якраз да тых легендарных неардынарных людзей, пра якіх, бадай, ніколі не надакучыць размаўляць. Пяты нумар часопіса “Маладосць” – спроба паглядзець на гэтую асобу з розных бакоў. Той вобраз паэта-юнака з трагічным лёсам, што застаўся ў нашай свядомасці са школьных падручнікаў , – узнёслы і гераічны, але шаблонна-нежывы. А паспрабуйце паглыбіцца – і вы спазнаеце надзіва прыгожую, хоць і супярэчлівую, гіторыю сапраўднага Максіма, якая складаецца як з ягонага жыцця, так і з ягонай паэзіі. У нумары вы знойдзеце звесткі пра апошнія знаходкі супрацоўнікаў музея Максіма Багдановіча, размову з акцёрам, якому прыйшлося ўвасабляць вобраз паэта на сцэне, прысвечаныя Багдановічу мастацкія творы і навуковыя артыкулы…а таксама прызнанне ў каханні вечна маладому беларускаму класіку, выражанае ў незвычайнай форме. Чытайце “Маладосць” і захапляйцеся геніямі!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX