Вярнуцца: 2014

№ 07


Дадана: 22-07-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 07

«Маладосць». Новае вымярэнне.
Што прапануе вам, шаноўныя чытачы, Маладосць ліпеньская “Маладосць”? Па-першае, успомніць нашага літаратурнага волата Уладзіміра Караткевіча, пачытаўшы прысвечаныя яму апытанкі, а таксама надзвычай змястоўны ліст Уладзіміра Сямёнавіча да жонкі, змешчаны ў рубрыцы “Эпісталярый”. Па-другое, наталіць эстэтычна-інтэлектуальны голад творчасцю маладых празаікаў і паэтаў. Адкрыццё нумару – паэты Алесь Круткін і Юрка Буйнюк, а таксама Андрэй З-і з незвычайнай навелай-эпапеяй “Рака”. З даўніх аўтараў-сяброў “Маладосці” ў гэтым нумары – Валерый Гапееў, Віктар Лупасін ды іншыя. У гістарычнай рубрыцы “Гістфакт” чытайце працяг успамінаў сябра славутага Таварыства філаматаў і філарэтаў Эдварда Тамаша Масальскага і дасціпны дзённік этнаграфічнай практыкі полацкай студэнткі Дар’і Палынскай. Некаторыя таямніцы пісьменніцкага жыцця мінулага прыадкрые вам Галіна Стральцова, жонка Міхася Стральцова, у сваіх успамінах, што таксама змешчаныя на старонках сёмага нумару вашага любімага часопіса. Чытайце “Маладосць” і заўсёды будзьце ў гуморы!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX