Вярнуцца: 2014

№ 10


Дадана: 09-10-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 10

Маладосць “Прысвячэнне – Яўгеніі Янішчыц, прыгоды – дэтэктыўна-архіўныя, пра буквар і каханне – on-line; споведзь – ад езуіта,” – таямніча абвяшчае вокладка кастрычніцкай “Маладосці”, другога, берасцейска-люблінскага, тома праекта “Планета Палессе”. Каб разгадаць таямніцу, спярша вам, любыя чытачы, давядзецца пагартаць “Берасцейскі сшытак”, у якім старанна занатаваныя творы паэтаў і пісьменнікаў з Берасцейшчыны Наталлі Бінкевіч, Алены Папко, Марыі Стральчэні, Кацярыны Мядзведзевай, Яўгеніі Пракапчук, Таццяны Дземідовіч, Сяргея Белаяра ды Уладзіміра Сітухі, а таксама размовы з цікавымі асобамі, што з той жа Берасцейшчыны паходзяць: з першым беларускім езуітам новага часу Віктарам Жуком ды пісьменнікам Валерыем Гапеевым. Пасля вашым розумам і пачуццямі авалодаюць нашыя браты-палякі, ураджэнцы Любліншчыны ды ваколіц Бяла-Падляскі, сярод якіх таксама ёсць палешукі. Пачытайце іхнія творы ў перакладзе на беларускую. Даследуйце разам з “Маладосцю” глыбіню і шматграннасць таямнічай паляшуцкай душы!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX