Вярнуцца: 2014

№ 11


Дадана: 22-12-2014,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 11

Маладосць Феі, што танчаць стрыптыз на лістку крапівы, кароль Андоры, што паходзіць з-пад Ліды, даспіпныя малюнкі Васіля Быкава, на якіх адлюстраваныя этапы будаўніцтва ягонай дачы ў Ждановічах… Шэраг цікавостак лістападаўскага нумара “Маладосці” гэтым не вычэрпваецца. Літаратурныя адкрыцці нумара – паэтка Аляксандра Фагот з вершамі, што дыхаюць энергіяй маладосці, і празаік Алена Гануліч са шчымлівай навелай “Назіральнік”. Ёсць у 11-й “Маладосці” і паэмы: “Хто мне скажа, калі не ты?” Настассі Нарэйка і “Вытокі рэха” Віктара Яраца. Разам з Лінай Кот і яе аповесцю “Дзённікі страчанага кахання” вы можаце ўзгадаць салодкія пакуты першых пачуццяў, а разам з творам Анатоля Кудласевіча “Хрыстосік” прасачыць гісторыю аднаго вар’яцтва. У “Перакладах” – амерыканскі паэт Джым Макгэра, у крытыцы – колькі слоў пра беларускія мемуары ды стваральніка Самсона Самасуя Андрэя Мрыя, а ў “Гістфакце” – артыкул пра незаслужана забытага “беларускага палітычнага мысляра, публіцыста, паэта і мемуарыста Франца Савіча”… Чытайце “Маладосць” і ўзбагачайцеся духоўна!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX