Вярнуцца: 2015

№ 04


Дадана: 06-05-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 04

Маладосць Чацвёрты нумар часопіса “Маладосць” – чарговае прысвячэнне літаратурнаму конкурсу “БрамаМар”, які ладзіцца высілкамі Інстытута журналістыкі БДУ. У нумары вы знойдзеце свежыя здабыткі маладога прыгожага пісьменства, выяўленыя на сёлетнім “БрамаМары”, артыкулы выкладчыкаў кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, а таксама студэнтаў Інстытута журналістыкі. Арцём Кавалеўскі распавядае таямнічую гісторыю Джэмы-Алы Церахавай, якую мінчукі лічылі “бамжыхай”, “хіпуляй”, “вар’яткай”… А яна аказалася паэткай. Гісторык Мікалай Плавінскі раскрые сакрэт, што ў сярэднявеччы таксама, аказваецца, рабілі фотаздымкі. Празаік-дэбютант Алесь Яфімаў прадставіць свой твор “Каменная ноч”, напісаны ў кватэры на Каменнай горцы... “Маладосць” любіць вас здзіўляць! Здзіўляйцеся на здароўе!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX