Вярнуцца: 2015

№ 06


Дадана: 23-07-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 06

Маладосць На вокладцы шостага нумара часопіса “Маладосць” – задуменны Быкаў. Задумвацца – любімы занятак “Маладосці”, і да гэтага яна імкнецца прывучыць сваіх чытачоў. Нагодаў задумацца ў шостым нумары хапае: гісторыя маладога хіміка ад Бога Багдана Ранішэнкі, развагі аб правінцыйнасці ў выглядзе фотавыставы, а таксама (ўвага!) інтэрв’ю з самім Васілём Быкавым! Апошняе было запісана ў далёкім 1985-м для радыёперадачы, але цалкам дагэтуль нідзе не друкавалася. З інтэрв’ю вы даведаецеся, хто быў любімым кампазітарам пісьменніка і што думаў Быкаў пра моладзь. Літаратурная частка шостай “Маладосці”: працяг “метагістарычных эцюдаў” Міколы Каляднага “Ільвінае вока”, падборка маладой паэткі Наталлі Алейнікавай, апавяданні Крысціны Бандурынай, пранікнёныя вершы Алёны Папко… І шмат яшчэ рознага-цікавага!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX