Вярнуцца: 2015

№ 07


Дадана: 23-08-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 07

Маладосць Ліпеньскі нумар часопіса “Маладосць” – літаратурная (і не толькі) вандроўка ў чароўную Гародню. Паэты, пісьменікі, публіцысты, гісторыкі, народжаныя ў, бадай, самым еўрапейскім горадзе Беларусі, з задавальненнем падзеляцца з шаноўнымі чытачамі сваімі творчымі і навуковымі здабыткамі. На вокладцы – партрэт “беларускага доктара з Францыі” Жана Эмануэля Жылібера, а ў рубрыцы “Ад рукі” – фрагмент яго ўнікальнага “Herbarium Grodnense”. “Упершыню ў “Маладосці” з’явіліся студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Эмілія Комар, Яўген Казарцаў са сваёй інтэрпрэтацыяй спрадвечнага вобраза прыўкраснай Галатэі, паэтка Аліна Паўлоўская, якая “патанае ў сонечных праменнях забыцця”, Алег Грушэцкі з сімпатычнай казкай “Жаўнер і вужалка”, паэтка Вікторыя Смолка, якая распавядзе пра “вясну свайго дзяцінства”. Аматарам містыкі спадабаецца твор Марыі Цітарчук “Келіх Гекаты”, заснаваны на матывах беларускай міфалогіі, а свядомыя хрысціяне ацэняць апавяданне пісьменніка і святара айца Яўстафія “Рымскі сплін”, а таксама яго паэтычнае “Беларускае галашэнне”. З імянітых пісьменнікаў у сёмай “Маладосці” – Адам Глобус з апавяданнем пра школьныя дні “Вільготная папера”. У “Перакладах” шукайце перакладзеныя на беларускую мову апавяданні славутага О.Генры, які аніякай дадатковай рэкламы не патрабуе. Напрыканцы – шэраг найцікавейшых публіцыстычных матэрыялаў пра горад, дзе прызямліўся Хрыстос. Чытайце, вандруйце, захапляйцеся!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX