Вярнуцца: 2015

№ 08


Дадана: 23-08-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 08

Маладосць На вокладцы 8-га нумара “Маладосці” – вытанчаны твар маладой Алаізы Пашкевіч, Цёткі. Яна нездарма трапіла сюды, бо нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Шчучыншчыны, якая сёлета прымае Дзень беларускага пісьменства. Падрыхтоўка да свята – адна з асноўных тэм нумара.
Арцём Кавалеўскі лаканічна аналізуе дзейнасць небезвядомага “Бум-Бам-Літ-у” ў сувязі дваццацігоддзем яго “гульні без правілаў”, супрацоўнікі “Цэнтра славянскіх моў і культур” распавядаюць ра тое, дзе можна весела і хутка навучыць дзяцей (і дарослых таксама) беларускай мове, Ірына Шаўлякова разважае пра станаўленне новага тыпу літаратурнай творчасці ў найноўшай культурнай прасторы, а мовазнаўца Васіль Шур аналізуе “анамастыкон Мазыра ў часе і прасторы”.
Паэзія 8-га нумара – гэта вершы Марыі Чарняўскай пра першы снег ды простыя цуды, Валерыя Пазнякевіча пра неба Айчыны і студэнтаў на бульбе, Адама Шостака пра алоўкі ды карабельчык, Кацярыны Шчаснай пра лета ды Клайпеду. Проза – замалёўкі Анастасіі Міхлюк, апавяданне Антона Янкоўскага “Гарбата і яблык”, “Драпінкі” Паліны Лук’яновіч, а таксама, абяцаныя на вокладцы, новыя аповесці таямнічай і таленавітай Югасі Каляды.
Новаўвядзенне “Маладосці” – рубрыка “З Богам”, якая адгэтуль будзе завяршаць кожны нумар часопіса. У 8-м нумары чытайце апавяданне-рэпартаж Андрэя Сідарэйкі, якое закранае духоўныя тэмы, а таксама востры і актуальны артыкул “Няма дзяцей” на тэму бясплоднасці іераманха Агапія, супрацоўніка Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Жыровіцкім манастыры.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX