Вярнуцца: 2015

№ 10


Дадана: 23-11-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 10

Маладосць На вокладцы 10-га нумара “Маладосці” – усмешлівая і пяшчотная Яўгенія Янішчыц, ураджэнка Піншчыны. Чаму менавіта яна? Таму што па традыцыі 10-ы нумар “Маладосць” часткова прысвячае Брэстчыне, а Яўгенія Іосіфаўна – яе галоўны літаратурны сімвал. Шыкоўная проза гэтага нумара, апавяданні Алёны Беланожкі, Вадзіма Крука, аповесць Кацярыны Мядзведзевай “Чараўнік для Дэйсі Мэй”, гісторыя-прытча ад Валерыя Гапеева прымусіць вас і ад душы паспяяцца з абсурду нашай рэчаіснасці, і задумацца над не вельмі вясёлымі аспектамі чалавечага жыцця… Паэты 10-га нумара – цудоўныя Аляксандра Фагот, Настасся Нарэйка, Наталля Кандрашук. Восеньскі настрой падтрымае паэтычная падборка вершаў розных аўтараў пад назвай “Прычынай, мусіць, гэта восень”. Рабіць кастрычніцкі нумар трошкі міжнародным ужо стала маладосцеўскай традыцыяй: у гасцях выдання ізноў польскія майстры мастацкага слова. Пераклады іх твораў – таксама на старонка нумара…

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX