Вярнуцца: 2015

№ 11


Дадана: 23-11-2015,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 11

Узяўшы ў рукі лістападаўскую “Маладосць”, вы, магчыма, разгубіцеся, таму што выглядае часопіс цяпер зусім па-іншаму! Спадзяёмся, змены Вам спадабаюцца! Маладосць
Новы дызайн – не адзіная падстава звярнуць увагу на 11-ю “Маладосць”. Пачнём з таго, што частка нумара прысвечана нашаму літаратурнаму волату – Уладзіміру Караткевічу, якому 26 лістапада споўнілася б 85 год. “Маладосць” падрыхтавала цэлы праект пад назвай “Караткевіч forever”, які змяшчае сур’ёзныя і змястоўныя матэрыялы.
У традыцыйнай апытанцы сябры “Маладосці” творча віншуюць Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі.
Паэзія лістападаўскай “Маладосці” – вершы Зміцера Крэса, Стасі Кацюргіной і Васіля Макарэвіча. У прозе – апавяданні Касі Глухоўскай, Андрэя Сідарэйкі, Галіны Пярун, Настассі Нарэйка, а таксама празаічная падборка Казіміра Камейшы “Паміж кубкам і вуснамі”.
У перакладах – Эдгар Алан По, класік літаратурных жахаў. Рубрыку дапаўняе змястоўнае інтэрв’ю з Андрэем Хадановічам пра праблему перакладаў літаратурных твораў на беларускую мову.
У “ГістФакце” чытайце пра Канстанцыю Скірмунт і Юзэфу Кужанецкую, удзельніц жаночага руху на Беларусі. У “Выбітных” – інтэрв’ю з Андрэем Лугіным, лідарам хрысціянскага музычнага гурта Laudans.
Як заўжды, напрыканцы “Маладосць” кажа: “З Богам!” На гэты раз у самай адухоўленай рубрыцы – апавяданне Уладзіміра Мажылоўскага “Першая перамога Самуіла Пятроўскага” і чарговы артыкул Іераманаха Агапія.
Прыемнага чытання!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX