Вярнуцца: 2017

№ 07


Дадана: 29-05-2017,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




“Маладосць” № 07

"Маладосць" № 7: нагода адправіцца ў захапляльнае падарожжа

Калі сівы Полацк можна параўнаць з коранем Беларусі, а Мінск з яе моцным ствалом, то Гродна - гэта неўвядальная кветка на дрэве нашай краіны. Менавіта гэтай кветцы і прысвечаны ліпенньскі нумар часопіса "Маладосць".

Бясспрэчна, адной з галоўных разынак яго з'яўляецца грунтоўны матэрыял, прысвечаны музею польскай пісьменніцы Зоф'і Налкоўскай: "Музей польскай пісьменніцы Зоф'і Налкоўскай, размешчаны ў Гродне, - адзіны такі ў свеце. У Польшчы, у мястэчку Валомін, у доме яе юнацтва, створаны музей сям'і Налкоўскіх: навукоўца-географа, публіцыста, грамадскага мысляра Вацлава Налкоўскага і яго дачок - пісьменніцы Зоф'і Налкоўскай і скульптара Гані Налкоўскай. Але наш, гродзенскі, мала што персаніфікаваны, дык яшчэ і створаны на два гады раней, чым польскі. А між тым пані Зоф'я пражыла ў нашым горадзе нейкія пяць гадоў, нават напоўных, і былі яны спрэс нешчаслівыя. Але вось у адным з памяшканняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнікае экспазіцыя, дзе дэманструецца ўсё, што датычыцца яе творчасці і жыцця".

Ліпеньскі нумар парадуе чытачоў і калектыўнай падборкай вершаў паэтаў Гродзеншчыны. А пра што часцей за ўсё пішуць паэты? Ну вядома ж, пра каханне! Агульны настрой падборкі ўдала перадаюць вершы Анатоля Брусевіча:

"Хто мы? Сімвалы гэтай самотнай, няскончанай восені?

А і Б, што сядзяць на трубе і гатовыя знікнуць, як дым?

А быць можа, я той перакулены човен ля возера,

Што чакае цябе - аксамітную хвалю вады?"

Дарэчы, пра хвалі. Не шмат хто ведае, што знакаміты нарвежскі пісьменнік Кнут Гамсун акрамя прозы пісаў і вершы, самы вядомы з якіх называўся "Хваля за зваляй". Вы, верагодна, спытаецеся пры чым тут Гамсун і якое дачыненне ён мае да новага нумара "Маладосці"? Самае непасрэднае! Звярніце ўвагу на артыкул Евы Лявонавай, якая па костках разабрала творчасць нарвежскага генія: "Філіграннае псіхалагічнае майстэрства пісьменніка закранула ўсе кампаненты яго мастацкай сістэмы. Не ў апошнюю чаргу гэта даты-чыцца дыялогу. У Гамсуна чалавек адкрываецца ў дыялогах рознага кшталту - з прыродай, Богам, людзьмі, і часта гэтыя дыялогі адбываюцца ў непарыўнай злітнасці аднаго з адным, выконваючы якраз функцыю паглыблення мастацкага псіхалагізму: ахопленыя каханнем героі прамаўляюць зусім не адпаведныя стану словы, а фігуры змаўчання даносяць больш за рытуальны абмен фразамі".

Шмат цікавага прыхоўвае гэты нумар. Тут і традыцыйныя калумністы, і вершы Віктара Шніпа, і артыкулы, прысвечаныя Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы, і эксклюзіўны рэпартаж з фестэваля Webcon. Ну чым не нагода адправіцца ў захапляльнае падарожжа?

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX