Папярэдняя старонка: 2005

№ 10 (696) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 10 (696) 16 САКАВIКА 2005 г.


21 сакавіка - 165 гадоў Францішку Багушэвічу

Бацька новай беларускай літаратуры Францішак Бенядыкт Багушэвіч зрабіў тое, чаго не маглі зрабіць ні мудрацы, ні каралі, ні духоўнікі. Будучы проста паэтам Францішак Багушэвіч убіў у зямлю Беларусі той стрыжань, вакол якога закруціўся вір фармавання беларускай нацыі. Фенамен Багушэвіча ў тым, што ён гаварыў людзям тое, што яны хацелі чуць, гаварыў на той мове, якую яны разумелі. Народу, які страціў сваіх магнатаў, страціў сваіх герояў ды ваяроў, страціў вешчуноў і святароў, Багушэвіч паказаў, на каго можна абаперціся, вакол каго можна згуртавацца. Ён запачаткаваў гуртаванне нацыі вакол паэтаў і пісьменнікаў, і вось ужо амаль 150 гадоў яна існуе гэтая паэтацэнтрычная нацыя беларусаў, калі на гонар, а калі і на смех усяму свету, але існуе.


СЁЛЕТА ЗДАВАЦЬ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЕ ТЭСТАВАННЕ МОЖНА БУДЗЕ І НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

16 красавіка ў Беларусі стартуе добраахвотнае цэнтралізаванае тэставанне на платнай аснове. А 1 сакавіка пачнецца рэгістрацыя ахвочых узяць у ім удзел. У тым, што сёлета будзе пабіты леташні рэкорд па колькасці ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэставання, не даводзіцца сумнявацца. І звязана гэта з мноствам прычын, у тым ліку і са змяненнямі, што былі ўнесены міністэрствам адукацыі ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы...

...Галоўнае новаўвядзенне заключаецца ў тым, што акрамя добраахвотнага цэнтралізаванага тэставання на платнай аснове і абавязковага цэнтралізаванага тэставання па беларускай (рускай) мове на бюджэтнай аснове сёлета будзе праводзіцца таксама і цэнтралізаванае тэставанне па профільнай дысцыпліне, патлумачыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. - Для ўсіх профіляў і кірункаў спецыяльнасцяў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў міністэрствам адукацыі быў вызначаны канкрэтны пералік вучэбных дысцыплін. Скажам, для спецыяльнасцяў фізічнага профілю ВНУ прадугледжаны тры ўступныя іспыты: па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і фізіцы. З іспытам па беларускай (рускай) мове ўсё большменш зразумела: як і летась, абітурыенты, якія паступаюць на дзённую форму навучання, здаюць яго або на добраахвотным платным тэсцтаванні, або на бюджэтным. Могуць здаць двойчы, а затым выбраць сертыфікат з лепшай для сабе адзнакай. Прычым на платным тэставанні яны могуць здаваць і беларускую, і рускую мову і такім чынам выкарыстаць абсалютна ўсе прадастаўленыя ім шанцы.

Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы не будзе прывязана да той навучальнай установы, у якую збіраецца паступаць малады чалавек. Яго будзе праводзіць наш інстытут на базе рэгіянальных цэнтраў тэставання. А вось лёс трэцяга ўступнага іспыту вырашаюць самі ВНУ. Будучыя "фізікі" будуць здаваць экзамен па фізіцы прыёмнай камісіі сваёй навучальнай установы, і менавіта яна будзе вырашаць, у якой форме яго праводзіць...

Сёлета пры паступленні на шэраг спецыяльнасцяў абітурыентам прыдзецца здаваць "Гісторыю Белаусі", якая замяніла дысцыпліну "Чалавек. Грамадства. Дзяржава". Ці не стане гэтая вучэбная дысцыпліна перашкодай для тых жа расіян?

Гэтае рашэнне прымалася не нашым інстытутам - перад намі толькі была пастаўлена задача распрацаваць педагагічныя тэсты па новай для тэставання вучэбнай дысцыпліне, што мы і зрабілі. Больш таго, усе тэставыя матэрыялы па гісторыі Беларусі будуць на беларускай мове, паколькі, згодна з загадам міністэрства адукацыі, і вучэбныя праграмы, і падручнікі па гісторыі Беларусі выдаюцца толькі на беларускай мове. І выкладанне гэтай вучэбнай дысцыпліны таксама вядзецца толькі на беларускай мове. Дарэчы, сёлета мы пайшлі насустрач многім просьбам і рыхтуем тэсты па ўсіх вучэбных дысцыплінах на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Падчас рэгістрацыі абітурыенту трэба буде толькі пазначыць, на якой мове ён жадае праходзіць цэнтралізаванае тэставанне, і ўсе ахвочыя здаваць тэсты на роднай мове будуць забяспечаны беларускамоўнымі педагагічнымі тэстамі. Таксама для таго, каб паставіць у роўныя ўмовы ўсіх абітурыентаў, якім неабходна здаваць пры паступленні замежную мову, мы ўпершыню будзем праводзіць цэнтралізаванае тэставанне па французскай і іспанскай мовах. Мы цудоўна разумеем, што такіх абітурыентаў набярэцца на ўсю краіну ўсяго некалькі соцень чалавек, тым не менш у гэтым годе яны будуць са сваімі канкурэнтамі ў роўных умовах.

Гутарку вяла Надзея Нікалаева.


З РОДНЫМ СЛОВАМ ПА ЖЫЦЦІ

Зварот Рады ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" да выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў краіны

Дарагія выпускнікі!

Неўзабаве ў вашым жыцці пачнецца адказны час іспытаў, якія будуць адбывацца ў форме тэставання. Сёлета ў адрозненне ад мінулага года тэставыя заданні па ўсіх прадметах складзеныя Інстытутам кантролю ведаў на дзвюх мовах - беларускай і рускай.

Спадзяёмся, што бальшыня з вас абярэ мову тытульнай нацыі краіны, мову Багушэвіча і Каліноўскага, Купалы і Коласа, Караткевіча і Быкава. Жадаем выдатных вынікаў на іспытах па беларускай мове, якія адбудуцца 29 траўня.

Шануйце сваё, бо родная мова - надзейная зарука вашых жыццёвых і творчых поспехаў.

Ведайце, што Канстытуцыя краіны і закон "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" гарантуюць кожнаму права на атрыманне адукацыі на дзяржаўнай беларускай мове.

Ідзіце па жыцці з родным словам, і хай шчаслівым будзе ваш самастойны шлях, ваша будучыня.

6 сакавіка 2005 г.

Прыняты на паседжанні Рады ГА "ТБМ імя Ф.Скарыны".


Старшыні Грамадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы"

імя Францішка Скарыны

спадару Трусаву А.А.

вул. Румянцава, 13, 220034 г. Мінск

Шаноўны Алег Анатольевіч!

Сумеснае беларуска-кіпрскае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мабільная Лічбавая Сувязь" дзякуе Вам за цікавы і змястоўны ліст у адрас нашай кампаніі.

Кампанія VELCOM паважае права грамадзян Рэспублікі Беларусь на нацыянальнае самавыяўленне, неад'емнай часткай якога з'яўляецца магчымасць выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці мовы пабытовых стасункаў, у тым ліку і падчас карыстання паслугамі мабільнай сувязі. Прынамсі, з мая 2004 года пачала працаваць беларуская версія афіцыйнага сайту кампаніі velcom.by. На выбар падпісчыка магчыма атрыманне паштовай рассылкі навінаў VELCOM на беларускай ці на рускай мовах.

Акрамя таго, пад шчыльным і пастаянным кантролем кіраўніцтва знаходзіцца пытанне выканання супрацоўнікамі СП ТАА "МЛС" артыкулаў 4 і 5 Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць неабходнасць валодання беларускай мовай для службовых асобаў, а таксама гарантуюць права грамадзян краіны на разгляд зваротаў, здзейсненых па-беларуску.

Прапанова ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" адносна магчымасці ўвядзення беларускамоўнай версіі аўтаматычнай службы сервісу абанентаў VELCOM (АССА) прынята да ўвагі. Разам з тым неабходна зазначыць, што колькасць зваротаў у кампанію з патрабаваннямі абслугоўвання на беларускай мове, пакуль, на жаль, вымяраецца адзінкамі. Прадстаўленне абаненту магчымасці інтэрактыўнага выбару мовы інтэрфэйсу АССА можа запатрабаваць мадыфікацыі існага праграмнага забеспячэння. Той факт, што сістэмай АССА інтэнсіўна карыстаюцца каля 1200000 абанентаў, робіць яе адной з самых складаных і адказных частак у аўтаматызаваным комплексе па прастаўленні паслуг сувязі VELCOM. Змена праграмнага забеспячэння ў гэтым разе непазбежна звязана з вялікімі тэхналагічнымі высілкамі і можа скласці пэўныя цяжкасці.

Такім чынам, СП ТАА "МЛС" паведамляе, што ў выпадку, калі звароты карыстальнікаў сувязі VELCOM з падобнымі патрабаваннямі прымуць масавы характар, магчымы разгляд пытання мэтазгоднасці ўвядзення беларускамоўнай версіі аўтаматычнай службы сервісу абанентаў.

З павагай,

Дырэктар камерцыйнага ўпраўлення - Р.С. Дашан.


ЛЕТАПІС ТАВАРЫСТВА

Падрыхтавала Ірына Марачкіна

(Працяг. Пач. у пап. нум.)


2003 год.

Лістапад.

ТБМ неаднаразова звярталася да кіраўніка краіны, намесніка прэм'ерміністра У. Дражына, Міністра культуры, Міністра эканомікі з прапановай неадкладна пачаць рэстаўрацыю Лідскага замка. У падтрымку гэтых зваротаў Лідская гарадская арганізацыя ТБМ распачала збор подпісаў грамадзян.

5 снежня.

У адказ на шматлікія запыты ТБМ, Канстытуцыйны Суд прыняў рашэнне "Аб выкарыстанні беларускай і рускай моваў у сферы абслугоўвання, абароту банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага страхавання", у якім прызнаў, што сённяшні Закон аб мовах не адпавядае дзейнай Канстытуцыі.

14 снежня.

На паседжанні Рады Віцебская абласная арганізацыя ТБМ выступіла з ініцыятывай аб ўвекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, падрыхтоўцы да 80х угодкаў яго народзінаў і накіравала свае прапановы ў Адміністрацыю Прэзідэнта, Саўмін, Міністэрства культуры, Віцебскі абл і гарвыканкамы.

16 снежня.

На паседжанні сакратарыяту былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу "Рупліўцы Беларушчыны", у якім бралі ўдзел 104 чалавекі. Узнагароды ўручалі Радзім Гарэцкі, Вольга Іпатава, Уладзімір Арлоў, Марыя Міцкевіч. Публікацыя пра вынікі конкурсу змешчаная ў "Нашым слове" 4 лютага 2004 года.

Прынята заява "Калядуем пабеларуску".

Сябра ТБМ, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі з 1989 года Іван Здановіч падрыхтаваў і выдаў грамадскалітаратурны даведнік "Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны".

2004 год.

8 студзеня.

У газеце "Наша слова" апублікаваная Стратэгія дзейнасці ТБМ па развіцці беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі, ухваленая Радай ТБМ 26 студзеня 2003 г.

12 студзеня.

Таварыства атрымала афіцыйны ліст з Адміністрацыі Партызанскага раёна г. Менска аб тым, што дамова на арэнду памяшкання па вул.Румянцава, 13 заканчваецца 4 сакавіка і тэрмін яе не будзе падоўжаны. Фактычна, гэта азначае высяленне. Распачалася праца па зборы подпісаў у абарону сядзібы на імя старшыні гарвыканкама Паўлава.

15 студзеня.

Рада Гарадзенскай абласной арганізацыі сумесна з аддзелам адукацыі наладзіла вечарыну ў гонар пераможцаў алімпіяд у Гародні, на якой тыя былі ўзнагароджаны беларускамі кнігамі і сувенірамі.

2324 студзеня.

Пад Менскам адбыўся 1ы праваабарончы форум, у працы якога браў удзел ад ТБМ Дзяніс Тушынскі.

Студзень.

Полацкая гарадская арганізацыя ТБМ (старшыня Алена Сом) выдала кішэнны каляндарык на 2004 год з сімволікай ТБМ.

1 лютага.

На паседжанні Рэспубліканскай рады, якое адбылося ў сядзібе БНФ, заслуханы справаздачны даклад старшыні Алега Трусава аб дзейнасці ТБМ ў 2003 г., зацверджаны план работы на 2004 г. Абмеркавана праца камісіяў ТБМ, а таксама сітуацыя, якая склалася вакол сядзібы ТБМ у сувязі з адмовай раённай улады працягнуць дамову арэнды.

Прыняты зварот да грамадзян "Свята роднай мовы" у сувязі з Міжнародным днём роднай мовы 21 лютага, зварот да моладзі з заклікам выбіраць на тэставанні экзамен па беларускай мове, а таксама ліст на імя прэм'ерміністра Рэспублікі Беларусь Сідорскага з прапановай вырашыць пытанне з сядзібай ТБМ шляхам перадачы памяшканняў па вул. Румянцава, 13 у бестэрміновую арэнду.

5, 6, 8 лютага.

Да 80годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая ў Баранавічах прайшлі Таўлаеўскія дні, арганізаваныя тамтэйшым ТБМ разам з Цэнтральнай бібліятэкай і музеем Таўлая.

21 лютага.

Да Міжнароднага дня роднай мовы з ініцыятывы ТБМ у храмах адбыліся малебны за беларускі народ, родную мову, прыняты зварот сакратарыята да грамадзян, накіраваны лісты на Беларускае тэлебачанне з прапановамі адзначыць гэты дзень адмысловымі перадачамі, надрукаваны артыкул Уладзіміра Кошчанкі ў "Нашым слове", Ірыны Марачкінай у "Народнай волі".


Францішкам Багушэвічам жыву кожны дзень

Інтэрвію Ірыны Марачкінай з даследчыкам Багушэвічавай спадчыны Уладзімірам Содалем

І. М. Уладзімір Ілліч! Набліжаецца юбілей Францішка Багушэвіча - 165-ая гадавіна з дня народзінаў нашага Прарока. Вас лічаць адным з самых руплівых і дасведчаных даследчыкаў паэтавай спадчыны. З чым Вы сустракаеце гэты юбілей? Якія чакаць ад Вас публікацыі пра Францішка Багушэвіча ў самым блізкім часе?

Ул. С. Прыемна чуць, што мяне лічаць адным з самых руплівых і дасведчаных даследчыкаў Багушэвічавай спадчыны. Гэта праўда - за колькі апошніх дзесяцігоддзяў я намножыў такі багаты матэрыял пра Францішка Багушэвіча, яго асяроддзе, што і сам патанаю ў ім, хоць ён у мяне раскладзены па папках, па тэчках. Гэтых папак у мяне за дзвесце. У адных - фотаздымкі, у іншых - копіі самых розных дакументаў - юрыдычныя, радаводныя. У трэцяй - копіі аўтографаў F.B. У чацвёртай - матэрыялы пра ўсе мясціны, з якімі звязаныя творчыя і жыццёвыя пуцявіны Францішка Багушэвіча - Варшава, Дрэздан, Люксембург, Львоў, Галіцкая Русь, Трокі... У пятай - запісы сустрэч з кушлянцамі, а таксама з людзьмі, для якіх творы Францішка Багушэвіча - гэта як глыток вады ў спёку.

Штодзённа і штохвілінна я жыву Францішкам Багушэвічам. Некалі я ліставаўся і не адзін раз сустракаўся з унучкамі нашага слыннага песняра. Пасля мяне лёс звёў і з стрыечным унукам Францішка Багушэвіча Янкам Тарчэўскім. І з ім я меў не адну стрэчу. У маім архіве больш за два дзесяткі лістоў ад Янкі Тарчэўсккага. Ды якіх лістоў! У іх гэтулькі настальгіі па Беларусі, звестак пра Багушэвічаў! А якое само пісьмо, якая стылістыка! Важкая! Разважлівая! Смакаўная! Усё гэтае ліставанне вартае публікатак, абнародавання!

І. М. Дык што замінае гэта Вам рабіць?

Ул. С. Як быццам нічога...

І. М. І ўсё ж?

Ул. С. З аднаго боку - слабая запатрабаванасць грамадства, рэдакцый. З другога - маю адну і сваю творчую загану. Часта надараецца зраблю штось, напішу, напішу апантана, а пасля астываю да напісанага. І ляжыць тое напісанае, чакае якойсьці свае нагоды. Вось ужо колькі гадоў, як набраны на кампутары рукапіс кніжкі пра Багушэвічавы Кушляны, багата ілюстраваны. У дзяржаўнае выдавецтва я патыкацца баюся. Безнадзейна! А свае сродкі мізэрныя. Апрача пенсіі, амаль ніякага даходу. Праўда, дзве свае апошнія кніжачкі - "Карпілаўка" пра сядзібу Ядвігіна Ш. і "Умей слухаць" - зборнічак гумару, кушлянскіх досціпаў - я выдаў сваім коштам, патраціў на кожную з іх па паўгадавой пенсіі. Але яны дагэтуль пакуль не ўсе рэалізаваныя, запатрабаваныя. А гэта значыць, я не маю, за што выдаваць наступныя свае кніжкі. Праўда, часам мне ўсё ж спрыяюць зацікаўленыя чытачы. На іх зборы, ахвяраванні сёлета я падрыхтаваў да 165ай гадавіны з дня народзінаў Францішка Багушэвіча рукапіс кніжачкі "Святы той куточак фальварак Свіраны" - пра радзіму нашага Беларускага Прарока. Яе мае выдаць неўзабаве, да дня народзінаў, "Беларускі кнігазбор". А наогул пра Францішка Багушэвіча я мог бы выдаць шмат яшчэ чаго! Наш Францішак Багушэвіч належыць не толькі літаратуры. Ён жа яшчэ юрыст! Ды які яшчэ юрыст! От бы пра яго, як юрыста, ды выдаць асобную кніжачку. Адпаведны матэрыял у мяне таксама намножаны...

Некалі Францішак Багушэвіч складаў слоўнік беларускай мовы. На вялікі жаль, заўчасная смерць не дала мажлівасці скончыць гэтую высакародную працу. А затым першая імперыялістычная вайна. Яна, дакаціўшыся да паэтавай сядзібы, беззваротна расцярушыла картатэку яго слоўніка. Аднойчы падумалася: як гэта да гэтай пары ніхто з мовазнаўцаў, акадэмічных і тутэйшых, жупранскіх, кушлянскіх, не даўмеўся скласці калі не абсяжны беларускі слоўнік, то хаця б слоўнічак тутэйшай кушлянскажупранскай гаворкі...

Разважыўшы аднойчы гэтак, я пачаў спакваля складаць картатэку слоўнічка кушлянскай гаворкі... Чым я яшчэ вельмі ўсцешаны? У 1990 годзе мне ўдалося выдаць Багушэвічавы творы для дзяцей. Такога выдання ніколі не было. А між тым, Багушэвіч марыў, каб беларускія дзеці мелі такое выданне. Шмат каму ў галаве не ўкладвалася - Багушэвіч для дзяцей?! Багушэвіч грувасткі, шмат незразумелых, нязвыклых слоў. Не і не - рана да дзяцей Багушэвіча пускаць. І што самае цікавае - найбольш з усіх упіраўся колішні галоўны рэдактар рэдакцыі для дзяцей і юнацтва, даволі вядомы пісьменнік...

І ўсё ж кніжачка выйшла. Пра гэта патурбаваўся сам дырэктар выдавецтва - паэт Валянцін Лукша. Наклад яе 73.000. А пакажыце, вашасць, хоць адну яе ў кнігарні? Усе разышліся - да адзінай. Багушэвічавы творы, ягоную постаць парознаму ўспрымалі розныя пакаленні беларусаў. Самымі шчырымі, непасрэднымі і ўдзячнымі яго чытачамі і слухачамі, як гэта нядзіўна, было дарэвалюцыйнае пакаленне беларусаў. Багушэвічава творчая спадчына, ягонае творчае асяроддзе для даследчыкаў - гэта неасяжны акіян самых разнастайных імпульсаў. Адну з сваіх даследчыцкіх прац я так і мяркую назваць - "Імпульсы".

Багушэвіча хочацца паказаць не ізалявана, не адзіночкай, а ў кантэксце з дзейнасцю іншых дзеячоў, якіх у Багушэвічаву пару на Беларусі было ўжо нямала. Гэта і мастакі і тагачасныя краязнаўцы. Усе яны неўпрыкмет працавалі на імідж Беларусі. Хіба, скажам, Рэпін, малюючы партрэт маладога беларуса, не дзьмуў гэтым самым у адну і тую ж дудку з Багушэвічам? А Фердынанд Рушчыц? Уся ягоная мастакоўская праца сугучная з Багушэвічавай. І гэтак скрозь, што ні вазьмі, што ні згадай.

Францішак Багушэвіч завёў мяне ў банкі і суды. Я мусіў хоць з большага цікавіцца праз яго гісторыяй адвакатуры, працай следчых, тым адвакацкім асяродкам, у якім ён працаваў. Цяжка ўсё і пералічыць, да чаго я мусіў дакрануцца, каб спазнаць Багушэвічаву постаць. Яго вачыма, ягонай душой чытаў, перачытваў СалтыковаШчадрына, Пушкіна, Міцкевіча, працы Лока, Пірагова, Біблію і Евангелле, каб усё зразумець, усё разгадаць, пра што думаў і пісаў Францішак Багушэвіч.

Я нібы жыў двума жыццямі: Багушэвічавым і сваім. Дзесь мы з ім сыходзіліся, нібы зліваліся, а нечым ён заставаўся самім сабою: самабытны, ён і толькі ён, а я толькі ягоны паслядоўнік, наступнік, ягоны цень і то з боку.

І. М. То і напраўду, пане Уладзя, як паслухаеш цябе, ты адно жывеш Францішкам Багушэвічам, яго духам, ягонай спадчынай..

Ул. С. Прыгадваю, аднойчы гэта сказала і Багушэвічава праўнучка. У 1990 годзе наша акадэмія запрасіла яе на Багушэвічавы юбілейныя чытанні. Я меў тады гонар запрасіць яе на сваю кватэру. Мы частаваліся на кухні, а праўнучка ўсё рвалася ў Багушэвічаў пакой: "Пойдзем, казала яна, да Багушэвіча" - гэта значыць, у мой пакой, дзе ўсё дыхае Багушэвічам. І наша гутарка далей доўжылася ў пакоі, дзе з кожнага кута на нас глядзелі кнігі Францішка Багушэвіча, яго партрэты...

От у такой аўры я жыву штодня. Гэтая аўра дае мне розныя імпульсы, уяўленні ў розных праявах. То я бачу Францішка Багушэвіча ў Варшаве, то ў Троках, то на гасціне ў Каралевы Жывога Слова - пані Ажэшкі, то ў Вільні. Віленскія гады жыцця складуць аснову мае чарговай кнігі. А пакуль што чакаю свайго "Святога куточка...". А там мае быць Багушэвічава Вільня. Далей можна падумаць і пра Багушэвічаву энцыклапедыю. Між іншым, пра гэтую энцыклапедыю ўжо думаюць у "Родным слове", і я маю прапанову падрыхтаваць для яе шэраг матэрыялаў. Гэтае працы мне хопіць на доўгія гады. Дай толькі, Божа, мне трохі здароўя і ўдзячнага чытача, які падтрымае мяне матэрыяльна, каб я змог здзейсніць усе свае задумы, каб усе матэрыялы маіх тэчак увасобіліся ў кніжыцах.

І. М. Уладзімір Ілліч, хіба апошняе пытанне: адкуль у Вас такая апантанасць Багушэвічам, яго постаццю?

Ул. С. Гэтая апантанасць вынікае з высокіх грамадзянскіх пазіцыяў Францішка Багушэвіча. І не толькі. Яна і з адчування гарманічнай цэльнасці гэтай асобы. Гэтую цэльнасць адчувалі і яго сучаснікі. Да яго асобы гарнуліся людзі самых розных заняткаў: прадпрымальнікі, юрысты, вучоныя, літаратары, мастакі, моладзь, журналісты. Для ўсіх ён быў непаўторным аўтарытэтам. От гэты аўтарытэт у свой час адчуў і я і пранікся глыбокай павагай да постаці нашага Прарока. Францішак Багушэвіч, ягоная літаратурная і юрыдычная спадчына - гэта той грунт, на якім я прарос як даследчык і праз усё жыццё праз Багушэвіча адчуваю сябе незалежна ад усіх палітычных павеваў і жыву, можа нават падсвядома, найперш па яго маральных прынцыпах. Гэтыя прынцыпы жывяць мяне штодня, не даюць закіснуць у нашым бязладна тлумным, беспрынцыпным сённяшнім жыцці.

... Некалі, гадоў з дваццаць ці болей таму беластоцкая газета "Ніва" змясціла на сваіх старонках мой здымак пры помніку Ф. Багушэвіча ў Жупранах з подпісам: "Ул. Содаль сцірае пыл з Багушэвіча". Я тады ўспрыняў гэты подпіс крыўдліва, натуралістычна. Я і праўда рыхтаваў помнік з анучкай у руках пад кіназдымкі. І толькі пазней усвядоміў глыбокі сэнс гэтых слоў. Я і напраўды ўжо не адзін дзесятак гадоў "сціраю пыл з Багушэвіча", руплюся падаць чытачу штокольвек новае зпад гэтага пылу.

І. М. Уладзімір Ілліч! А як ушанавана імя Францішка Багушэвіча ў беларускай сталіцы?

Ул. С. Імем Францішка Багушэвіча названа юнацкая сталічная бібліятэка, але яна слаба культывуе імя нашага Прарока. Яго ж імем названа і адна з сталічных плошчаў каля тэатра музычнай камедыі. Але назоў гэты нідзе і ніяк не агучаны і візуальна не пазначаны, і ніхто з менчукоў не ведае, дзе гэтая плошча і наогул, ці ёсць яна. Таму гарадской уладзе трэба яшчэ парупіцца, каб назоў быў усім на слыху, як, скажам, назоў плошчы Перамогі.

Уладзімір Содаль

27. 02. 2005 г.


БНР - БССР

Сёння ўжо нібыта даўняе мінулае такія перыяды нашай гісторыі, як і БНР, і БССР. Але...

Тут, у нас, Беларуская Народная Рэспубліка народзілася зусім мала, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка савецілася значна больш, да фармальнага альбо юрыдычнага распаду СССР у 1991 годзе, хоць, здаецца, у многім - толькі ў падпраўленым выглядзе, пад уплывам знешніх фактараў - існуе яшчэ і цяпер. Гаворка ідзе не толькі пра былыя сімвалы, назвы, помнікі, якія спрэс на кожным кроку. Хіба, можа, толькі дзеці ўжо не зусім савецкія, дык ім прыйдзецца ў будучыні вызначаць наша аблічча. Зразумела, з вялікім спазненнем у параўнанні з нашымі суседзямі.

Пра перыпетыі ўтварэння БНР і БССР напісана нямала. За межамі Беларусі і тут, у нас. Літаральна да 1990-х гадоў, бадай, усё гэтае мела супрацьборны характар: адны нападалі на адных, у некаторым сэнсе - свае ж на сваіх. Асаблівай заўзятасцю, фальсіфікацыяй, варожасцю вызначаліся нашы, савецкія, ідэолагі і іхняя абслуга - многія так званыя вучоныя-гісторыкі. Тых, хто жадаў пісаць пра тое сумленна, можна пералічыць на пальцах, а тых, хто хоць у падтэксце рабіў гэта, - на пальцах адной рукі.

У 1980-1995 гадах і я - у прозе - далучыўся да даследчыкаў часу ўтварэння БНР і БССР, выклаў сваю версію ў раманах "Гаспадар-камень", "Пабуджаныя" і "Свой дом". На аснове асэнсавання амаль усяго надрукаванага і ў нас, і ў Заходняй Беларусі, і за мяжой (меў такі-сякі доступ і да спецсховішчаў), у сілу сваіх здольнасцяў і, на вялікі жаль, часамі хаваючыся за псеўданімы герояў, заблытваючы іхнія біяграфіі і г.д., каб надрукаваць творы не толькі ў белых і чорных, а ў шматколерынх фарбах, не ганьбіць шчырых і высакародных, не ўзвышаць непрыяцеляў. За апошняе дзесяцігоддзе з'явілася шмат новых і, галоўнае, ужо спакойных, разважлівых, слушных даследаванняў, самых розных публікацый раней нам невядомага ці знанага мала, дык, мабыць, агульная карціна таго былога праяснілася і ўжо ацэнена больш-менш справядліва і дакладна. Але хоць у агульных рысах вядома шырокаму колу нашай грамадскасці пра аднаўленне нашай дзяржаўнасці на пачатку ХХ стагоддзя? Пра нюансы, нават зігзагі гэтай справы? Пра лёс яе натхніцеляў, стваральнікаў і сапраўдных непрыхільнікаў, а то і ворагаў? Урэшце, пра тое, каго мы ўжо калі не бэсцім, то замоўчваем, а каго па-ранейшаму ўшаноўваем?

Ні ў якім выпадку не пасягаю на думку ў апошняй інстанцыі, як не варта прэтэндаваць на гэта і іншым, проста хочацца сказаць сваё слова, слова чалавека, грамадзяніна, які пра вышэйзгаданае нямала чытаў, думаў-разважаў, пісаў і каго ўсё тое зноў хвалюе, не дае спакою.

Слова першае. 1917 год.

1917-ты - пераломны і лёсавызначальны. Падзеі, што выбухнулі тады ў Расійскай імперыі, абумовіла першая сусветная вайна. У бойню ўцягнулі каля 40 краін з 1,5 мільярда насельнікаў і, канечне ж, не з-за нейкага аўстрыйскага прынца Фердынанда, каго пазбавіў жыцця серб-студэнт Прынцып. Мільёны маладых і здаровых мужчын паслалі ваяваць, гніць у акопах, калечыцца, гінуць "за веру, цара ( караля, імператара, прэзідэнта, кайзера і г.д.) і Айчыну", а на самай справе - пановаму перадзельваць свет, багатых і вяршыцеляў людскіх лёсаў рабіць яшчэ багацейшымі і больш уладнымі.

Як і раней з удзелам Расіі ў войнах з Вялікім Княствам Літоўскім, з Рэччу Паспалітай, са шведамі, французамі і іншымі, нашаму краю зноў "пашанцавала": са жніўня 1915 года ён стаў арэнай баёў велізарных германскай і расійскай армій.

Кайзераўцы акупавалі чвэрць беларускіх зямель, фабрыкі і заводы разбуралі, абсталяванне і моладзь вывозілі ў Германію, спалілі ці разабралі больш за 140 тысяч будынкаў, у тым ліку шмат помнікаў гісторыі і культуры, рабавалі сялянскія хлявы і гумны. Царскія дывізіі таксама прынеслі не дабрабыт: збывалі ўглыб імперыі прадпрыемствы, навучальныя ўстановы, абіралі сялян для патэб звыш 2 мільёнаў салдат і афіцэраў Заходняга і Паўночнага франтоў. Наш край да ўсяго панёс і іншыя агромністыя людскія страты (яшчэ да вайны не адну сотню тысяч люду спакусілі з'ехаць у Сібір, у вайну не адну сотню тысяч змусілі падацца ў бежанцы, апрануць вайсковую форму. Не выпадкова, што ў 1914-1917 гадах, лічы, не было каму абрабляць зямлю, сеяць і садзіць, дагледжвалася толькі чвэрць палёў, мелі крыху больш трэці збожжа з таго, што збіралі раней.

Яшчэ воблік краю змянілі прыезджыя з цэнтральных губерняў - мноства рабочых і чыноўнікаў; сюды, як аваднёў у спякоту, наляцела процьма "патриотов", а таксама канспіратараў-падпольшчыкаў. Ніхто з іх не зважаў і не думаў клапаціцца пра гаротны наш народ, які апынуўся на мяжы духоўнага і фізічнага вынішчэння, наезджыя трымалі ў полі зроку расійскую армію: адны - каб з ёю дабіцца перамогі для Расійскай імперыі, іншыя - каб з ёю Расійскую імперыю разгайдаць, падарваць знутры (з апошніх у розны час па заданні прыбылі Ландар, Любімаў, Кнорын, Фрунзе, Позерн, Берсан, Алібегаў, Крывашэін і інш.)

Для таго, каб скалануць калі не ўсю Расійскую імперыю, то хоць бы яе цэнтр, патрэбна было "маленькое, но очень серьезное дельце" Знайшлі. Шматгадовая вайна з нястачай і смерцю пачала надакучваць простаму народу, салдатам, пазбаўляць пакланення "вере, царю и Отечеству", дык вось менавіта ў адным з сэрцаў імперыі, у Петраградзе, як пазней стала вядома, пачалі прыхоўваць, нават марнаваць за горадам муку і мяса, змушаць жанок і дзяцей суткамі пакутаваць у чэргах. Гаспадыні забунтавалі, тут як тут заявіліся агітатары, хлебны бунт перавялі ў палітычны, узбудзілі рабочых і салдат - у Петраградзе ўспыхнула лютаўская рэвалюцыя. Цар занепакоіўся, але цяпер ужо не асмеліўся праліць кроў, ды значна большую, чым у 1905 -м, папрасіў падтрымкі ў камандуючых усіх франтоў. Надзейнай помачы ніхто яму не паабяцаў, і Мікалай ІІ пад націскам асобных думцаў палічыў выйсцем з сітуацыі сваю адмову ад трона, які перадаваў брату. Але той не захацеў штыхамі змагацца за высокі пасад.

Царызм упаў; у Петраградзе публічна і закулісна пачала фармавацца новая ўлада. У Менску, здавалася, усё паранейшаму ціха; камандуючы фронтам і ўладныя цывільныя чакалі "распоряжений", але на самай справе ўсё было іначай: на паверхню вынырнулі затоеныя дасюль сілы. Яны пачалі браць Менск у свае чэпкія рукі.

Тут варта нагадаць прарочыя перасцярогі Ф. Дастаеўскага пра небяспеку змены ўлады рэвалюцыйным шляхам. Ён папярэджваў: у час пераломных, гвалтоўных змен разгубліваюцца кансерватыўныя і сумленныя, наперад выскокваюць не толькі ідэалісты, а найперш фанатыкі, авантурысты, хціўцы, розныя нячаеўцы, якія намагаюцца ў зручныя, як мага карацейшыя часіны ўсеагульнага анямення імгненна дабіцца жаданай мэты - улады і захопу чужога багацця. Для такіх сіл нават у першыя хвіліны лютаўскай рэвалюцыі займелася спрыяльная магчымасць яшчэ і ў тым, што было за што нападаць на царызм з яго прагнілым чыноўніцкім і жорсткім карным апаратам, за "тюрьму народов". А тут яшчэ - зацягнутая вайна, зручная магчымасць паспекуляваць на народным горы.

Дык вось з затоеных сіл на самым пачатку лютаўскай рэвалюцыі ў Менску нечакана, нібы з-пад зямлі, заявіўся новы, рэвалюцыйны лідар. Земскі службовец Міхайлаў. Яшчэ малады, гадоў трыццаці, каржакаваты. Сімпатычны, вясёлы і таварыскі. Ён трапіў у наш край, у ціхае мястэчка Івянец, у красавіку 1916 вольнанаёмным у артылерыйскую частку, затым неяк вельмі ж хутка і ўдала перавёўся ў Менск. Чаму "вельмі ж хутка і ўдала?". Ды таму, што царская ахоўня і вайсковая контрвыведка не зацікавілася: а хто гэты невядомы Міхайлаў? А каб паднялі яго дассе, то аж за галаву схапіліся б: ды тэта ж той, хто нарадзіўся ў Пішпеку, скончыў гімназію, у 1904-м паступіў у Пецярбургскі палітэхнічны інстытут, з таго ж года і член бальшавіцкай партыі. За ўдзел у студэнцкіх і рабочых "антиправительственных" гуртках выключаны з інстытута. Ладзіў у Іванава-Вазнясенску забастоўкі, адпрацоўваў тактыку стварэння Саветаў, падрыхтоўваў штурмавікоў і баевікоў, якіх у 1905-м прывёў на паўстанне ў Маскву, абвінавачваўся ў забойстве паліцэйскага. Арыштоўваўся, двойчы прысуджаўся да пакарання смерцю як "государственный преступник", восем гадоў правёў у турмах і на катарзе, адкуль уцёк, і вось ужо тут - спачатку на фронце, а затым у земстве. Так, гэта быў спрактыкаваны агітатар і баявік, чалавек з жалезнай хваткай - Фрунзе. Фрунзе са штурмавікамі не стаў вычэкваць ні хвіліны "новых распоряжений", а адразу ж пачаў распраўляцца "со старым режимом" у Менску: абяззбройвалі, знявольвалі разгубленых гарадавых, займалі паліцэйскія ўчасткі, жандарскае і ахоўнае аддзяленні, нават больш чым смела арыштавалі губернатара: армейскія патрулі, менчукі-разявякі глядзелі на ўсё гэта з пацешкай, паколькі недалюблівалі "апору" царызму. Старшыня Менскай губернскай земскай управы Самойленка спрабаваў суцішыць калегу па земстве, заклікаць да "законности", але для ахмялелых ад поспеху фрунзенцаў гэта было пустое слова. У рэвалюцыі адзін закон, гаварыў Бухарын, пераможа той, хто каму першы праломіць чэрап.

Маючы досвед і спрыт, Фрунзе і аднадумцы ў лічаныя дні борзда ўтварылі Менскі Савет (апроч бальшавікоў туды трапілі меншавікі і бундаўцы). У выканкаме гэтага Савету не знойдзецца месца ніводнаму беларускаму дзеячу, увогуле беларусу. Але тым не менш Менскі Савет будзе дзейнічаць "от имени народа". Калі сюды, у Менск, прыедуць вайсковы і марскі міністр Гучкоў і член Дзярждумы Шчэпкін, каб вайскоўцам і ўладным цывільным расказаць пра палітыку новых петраградскіх уладаў, пазнаёміць з іхнімі першымі дакументамі, то ўжо на сустрэчы ў гарадскім тэатры Фрунзе крыху раскрыецца ў сваёй прамове, але яго ўсё роўна прызначаць начальнікам менскай міліцыі. Пазней вышэйзгаданы Самойленка будзе ў роспачы хапацца за галаву: "Как же он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой "складчине", которая подарила нашему городу в начальники милиции г. Фрунзе (Михайлова)?".

Фрунзе, спрытна скарыстаўшы сітуацыю, дапамагае ўтвараць Менскую аб'яднаную арганізацыю РСДРП, рыхтаваць пршыя з'езды вайсковых і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, сялянскі з'езд Менскай і Віленскай губерняў. Нават сёння цяжка ўявіць, як яму ўсё гэта ўдавалася? Чаму так, калі не патуралі, то не заміналі генералы, цывільныя ўладцы? У іх жа пад носам спакушалі, зводзілі армію, рабочы люд! Ці баяліся апошніх, міжволі саступалі новым дырыжорам, яшчэ не ведаючы, што гэта за асобы? У гэтым сэнсе газета "Правда" за 15 сакавіка 1917 года, сапраўды, не магла не без адкрытай радасці напісаць: "Переворот в Минске прошел быстро і безболезненно. Минск принял всё готовое. Наиболее туго воспринимала происшедшее высшая военная среда, но и ей пришлось быстро и предупредительно заявить себя сторонницей новой власти..."

Генералы разгубіліся, вычэквалі і гэтым самым яшчэ больш ініцыятывы аддалі ў рукі Фрунзе і ягоных памагатым. Гэтыя на першым з'ездзе вайсковых і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту 7-17(20-30) красавіка 1917 -га, іграючы на пачуццях салдацкіх і рабочых мас, на іхнім суме па доме і сям'і, не толькі ў значнай меры авалодалі настроем маладасведчанага люду, але і хітра ды паспяхова пасварылі салдат і рабочых з афіцэрамі ды генераламі, падаўшы апошніх як рэакцыянераў-старарэжымнікаў, тых, хто абараняе інтарэсы буржуазіі і супраць народнага шчасця. Гэта яшчэ больш аддаліла генералітэт ад арміі, засцерагло, каб яна, армія, па загадзе зверху цяпер і пазней не рушыла на Петраград, на "новую народную власть". Энергіі, поспеху прапаганды, што часамі была звычайным папулізмам, дэмагогіі, і далей праяўленых Фрунзе нельга не здзіўляцца: ён павёў рэй і на першым з'ездзе сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту (салдат-сялян), дзе, дарэчы, было шмат эсэраў, якія лічылі сябе выказнікамі сялянскіх дум. Можа, удачліва спрацавала і тое, што Фрунзе пачалі ствараць славу новага чалавека, лідэра, народнага героя, барацьбіта за светлае будучае. Сяляне, у тым ліку і беларусы, эсэры згадзіліся з яго рэзалюцыямі, што яны супраць аўтаномі Беларусі і супраць увядзення беларускай мовы ў школах. Болей за тое - нібы аслеплыя, абяруць яго на чале выканаўчага камітэта сялянскіх дэпутатаў і дадуць права ад імя беларускіх сялян (лічы, усяго народа, да якога яго занёс вецер з год таму), выступаць на Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Аморфныя Менск і правінцыя працягвалі прымаць "всё готовое". "Переворот" замацоўваўся нібыта законна, "быстро" і "безболезненно!"

(Працяг у наступным нумары.)

Генрых Далідовіч


К р э в а і С л о в а

У гэтых развагах хацеў бы акінуць позіркам некаторыя моманты нашай гісторыі, як гэта бачыцца з сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, пагаварыць аб стасунках з Дзядамі, аб Дрэве продкаў у паўсядзённым карыстанні. Сямнаццаць гадоў працы у хаце Ф. Багушэвіча даюць смеласць весці аповяд у разрэзе міфалагічнага зду-мення чытача апелюючы да найбольш глыбінных плас-тоў памяці.

З-пад гары чужога смецця даводзіцца здабы-ваць і ахоўваць матэры-яльныя і духоўныя каштоў-насці, што перадалі нам у спадчыну святыя Дзяды; адстойваць і прамаўляць цвёрда сваё найменне сярод народаў і ўчэпіста стаяць на сваёй роднай зямлі. Апошнія дзвесце гадоў наша жыццё на Бацькаўшчыне нагадвае чаканне на вакзале для па-ездкі ў невядомасць. Мы захавалі мову і рэшткі звы-чаяў, але страпілі ўласнасць на зямлю, як аснову нашай ментальнасці. Родавыя ма-ёнткі найбольш патрыятыч-ных нашых людзей пасля паўстанняў царскай Расіяй перадаваліся ў дар найбольш актыўным удзельні-кам разгрому гэтых паў-станняў. Палацы займалі тыя, каго не цікавіла ні тутэйшая мова, ні традыцыі. Як зазначыў Ф. Багу-шэвіч у вершы "Нёман":

Так і на гародзе:

лебяда, крапіва, -

Толькі вырві рэпу, -

дык зарастуць жыва,

Так як чорт насее!

Ото ж так і людзе:

Тутэйшы загіне,

дык вораг прыбудзе!

На наша шчасце Ба-гушэвічаў род пратрымаўся на сваёй зямлі з 1749 г. і аж да 1940 г. унучку і праўнуч-ку бальшавікі вывезлі з маёнтка ў Сібір. Але гэта ўжо было сёмае пакаленне людзей са сваёй зямлёй; яны не скарыліся прымусу і з катаргі ўцяклі. Праз Сібір, Манголію, Кітай, Індыю, далей параходам да Еўропы; за сем гадоў дасталіся ў Польшчу і там аселі. Паві-талася ўнучка з роднай зя-мелькай недзе ў сямідзе-сятых гадах, а праўнучка - толькі праз паўстагодзя на адкрыцці музея свайму слаўнаму продку. Кушляны размешчаны ў вельмі ад-метным месцы. Віленска-Ашмянская града звязвае ў цесную повязь на целе Бе-ларусі Вільню, Ашмяны, Кушляны і Крэва. Гіста-рычна акцэнты выстаўля-ліся ў такім парадку: Крэва, Вільня, Кушляны.

Высокая дахрысціян-ская цывілізацыя схавана за найменнем "Крэва" ў глы-бінях тысячагодзяў. Летапі-сы даносяць да нас, што тут жыў вярхоўны вяшчун Кры-ве-Крывейта і нязгасна па-ліўся святы агонь - Зніч.

На гадавыя святы сюды з'язджаліся пасланцы з розных земляў, каб запа-ліць ад святога агню і да-несці яго да сваіх родных мясцін; павітаць Бога і свя-тых Дзядоў, паслухаць гім-ны, ачысціцца. Тут быў духоўны цэнтр, які меў уп-лыў на вялізную тэрыто-рыю. Гэта наш - беларускі Егіпет, толькі больш магу-тны; піраміды ў пустыні дзейнічалі формай, геаме-трыяй, прыстасаваннямі. Крэва жывіла наваколле сілаю вымаўленага слова, звязанага вялікай тайнай у міф, замову, гімн, песню, малітву. Тут нараджался і працавалі мудрыя настаў-нікі ў ролі друідаў, веш-чуноў на капішчах. Тут былі складзены і выконваліся гімны. Маздэісты сцвярджа-юць, што жывёлы, расліны і сама зямля знаходзяцца ў прамых суадносінах з уну-траным станам чалавецтва: "Кожнае змяненне ў чала-веку выклікае змяненне ва усім свеце. Свет няўхільна рухаецца да мэты да пера-ўтварэння шляхам гэтых маленькіх, амаль заўсёды незаўважаных, але часам надзвычай значных зменаў. "Маздэізм у Іране захаваў тое, што было ў канцэпцыі развіцця і Крэўскай цыві-лізацыі. Чалавек выхоўваў-ся для таго, каб адчуць свой чысты голас і моц у хоры гарманічных сіл Прыроды, якія арганізуюць Сусвет і ўдзячна славяць Бога-гас-падара. Чалавек вучыўся заняць правільную пазіцыю ў адносінах да рытму зямлі і яе жыцця. "Кожнае цела гучыць, кожны жэст - музы-ка, музыка - думка і па-чуцці, музыка - подых тан-чэйшых духоўных вібра-цый", - казалі ў старадаў-насці мудрыя. Той, хто ўмее настроіць сябе на унісон з сусветнай гамай, становіц-ца сапраўдным песняром; слова і жэст яго валодаюць творчай сілай. Асноваю для абуджэння і развіцця здо-льнасцяў чалавека з'яўляла-ся вывучэнне і кантакт з раслінамі роднай мясцова-сці. Гэта былі паважлівыя ўзаемаадносіны на роўных. Чалавек выказваў сваю павагу і захапленне, а рас-ліны праменілі ў адказ Бо-жую сілу па якасцях, пры-значаных ім. Такая навука перадавалася ў сям'і ад старэйшых і лічылася аба-вязковай для ўсіх. Калі ча-лавек быў здольны для глы-бейшага спасціжэння ведаў, яго забіралі да сябе ў навуку друіды. Гадавы каляндар складаўся з трынаццаці месяцаў. Кожнаму месяцу адпавядала пэўнае дрэва, пад апекай якога чалавек знаходзіўся 28/27 дзён. Свят-кавалі асноўныя восем га-давых свят, звязаных з ру-хам Сонца, Месяца і планет. Дакладнасць надыходу ка-ляндарных падзей вызнача-лася ў каменных абсерва-торыях.У целе чалавека іс-нуе вельмі цікавы механізм: 50 залоз, якія рэгулююць і кантралююць дзейнасць арганізму адносна знешняга асяроддзя і ўнутранай энер-гетыкі. Гэтыя 50 залоз па закону разананснага супа-дзення рэагуюць на ўсе віды вібрацый, якія існуюць у асяроддзі: думкавыя, свет-лавыя, гукавыя, абаняльны, знакавыя і г.д. Калі ваш субяседнік, прыкладам, з інтанацыяй пяшчоты вы-маўляе ваша імя: думкавыя, светлавыя, гукавыя, абаня-льныя, знакавыя і г.д. Калі ваш субяседнік, прыкла-дам, з інтанацыяй пяшчоты вымаўляе ваша імя: "Пёт-ра...", гучаць-рэзануюць пяць залоз (па колькасці літар-гукаў імені ў той па-слядоўнасці, як прагучала імя; і арганізм па сумарнай рэакцыі ўключае пэўную праграму разумовай і фі-зічнай актыўнасці.

У дадзеным выпадку актыўнасць выразіцца ў даверы, адкрытасці і пяш-чотнай афарбаванасці па-чуццяў. Варта толькі памя-няць інтанацыю на агрэ-сіўна-незадаволена-патра-бавальную і раўнуць: "Пёт-ра!", як пры той жа "заня-тасці" тых жа пяці залоз, арганізм уключыць зусім іншую праграму актыўнас-ці. Нашы продкі свята ве-рылі ў гэтую сілу вуснага слова, якое магло быць да-браславеннем і пракляццем у залежнасці ад інтанацыі прамоўцы; вучылі гарманіч-наму абыходжанню з сілаю. Словы, пэўным чынам зла-джаныя ў радок гімна, за-мовы, міфа, песні, здольны выклікаць ажыўлены рух жыццёвай сілы ў арганізме чалавека і ў навакольным асяроддзі. Усё залежыць ад духоўнага ўзроуню скла-дальніка і выканаўцы, ад ступені яго паяднання з род-най зямлёю, з Богам, сты-хіямі, з Дзядамі. Упраўленне вятрамі. Выкліканне даж-джу, уціхамірванне марскіх хваляў падаюцца нам сёння ўжо фантастычнымі і нерэ-альнымі.

Уменне гаварыць - гэта здольнасць-праяўляць сваю волю, кіраваць сваім арганізмам; будаваць або разбураць сваё жыццё і асяроддзе. Кожнае пачутае і сказанае слова з пэўнай афарбоўкай інтанацыі або дабаўляе нам здароўя або кідае ў хваробы. З мален-ства на нашых пяцідзесяці залозах спрабуюць " граць" розныя па сваёй якасці лю-дзі. І ў большасці актыві-зуецца інтанацыямі далёка не пазітыўная актыўнасць. Расліны рэзануюць на 50 залоз, уключаючы пэўную праграму актыўнасці арга-нізму, пахам, колерам, сма-кам, уласнаю назваю.

Расліны не лечаць органы; расліны дзеляцца з чалавекам вераю, цярпен-нем, аптымізмам, удзяч-насцю, разважлівасцю і ін-шымі якасцямі, якія нясуць у сабе па роду свайму, а родаў такіх - пяцьдзесят.

Калі ў маленстве за-своіў спадчынную навуку аб родных раслінах, то по-тым раскрываюцца ўсе прыродныя таленты пэў-нага чалавека. Людзі Крэў-скай цывілізацыі карысталі гэтую мудрасць. Мы часам кажам, што яны былі наіў-нымі і пакланяліся дрэвам і стыхіям. А яны жылі ў гар-моніі з дрэвамі і стыхіямі. Мы лічым сябе разумней-шымі за іх, а яны веды пе-радавалі толькі вусна, і памяць была здольная для прыёму і замацавання велі-зарнага аб'ёму інфармацыі. Гэтая мудрасць не прапала, яна ў нас ёсць, толькі заглу-шаная і незапатрабаваная; яна яшчэ нам паслужыць.

Пасля Вавілонскага рассейвання плямёнаў чала-век пачаў парываць са свя-домым гарманічным суісна-ваннем у Прыродзе; наспела патрэба ўзнікнення пісьмо-васці, каб прадухіліць глы-бокую дэградацыю чала-вецтва. У Індыі ёгі "пад-слухалі" у медытацыі гу-чанне пяцідзесяці залоз у сваім целе і прыдумалі для адлюстравання гукаў гра-фічныя знакі - сімвалы. Такім чынам узнікла сан-скрытская азбука і арга-нічна упісалася ў механізм узаемадзеяння па схеме: Бог - зямля-расліна-чалавек. Літарамі запісалі рытуаль-ныя гімны, якія склалі ста-радаўнія песняры для гар-манізацыі жыцця людзей у разрэзе кола году. Гэтыя гімны вусна перадаваліся на працягу тысячагоддзяў му-дрымі вартым наступнікам. Кожнае слова ў такім гімне было строга адсочана і да-зіравана па уздзеянні, бо адрасавалася яно чалавеку па якасцях пяцідзесяці за-лоз; павінна было лячыць фізічна, уздымаць духоўна па мяккаму гарманічнаму прынцыпу рэзанансу. У тай-най вуснай традыцыі існа-вала цэлая сістэма памераў, рытмаў і прыёмаў складан-ня гімнаў. Там пачатак і аснова нашай вуснай народ-най творчасці, яе лепшых узораў. Гімны скампанава-лі ў цэлы звод мудрасці пад назваю "Рыгведа". Трады-цыі "Рыгведы" дапамаглі аформіцца пісьмова хрысці-янскаму вучэнню ў зводзе "Біблія". Даводзіцца са шкадаваннем пагаджацца, што хрысціянства да нас прыйшло не як унутраная свядомая рэформа з пера-емнасцю набытых каштоў-насцяў і ўзыходжаннем на больш высокую ступень духоўнага жыцця, а на дзі-дах і мячах захопнікаў, для якіх хрысціянства было зне-шняю прычынаю для ўвар-вання, зніштажэння, выпаль-вання, адмятання прэч усіх традыцый і усталявання пад страхам смерці не вышэй-шае духоўнасці, а глухое правінцыі з каланіяльным рэжымам. Вось там фак-тычна і "Распалась связь времен" (В. Шэкспір), звязаць якую належна не ўдалося яшчэ і да сёння. У рамках Вялікага Княства Літоўскага на нейкі перыяд у нас з'явілася магчымасць рэабілітаваць лепшыя тра-дыцыі Крэўскай цывіліза-цыі, аднавіць іх ва ўжытку паралельна з хрысціянст-вам, а пераклад Франціш-кам Скарынаю "Бібліі" на родную мову замацаваў гэтыя традыцыі на шмат вякоў наперад. Заўважце, перш чым перакласці "Біб-лію" на родную мову, Ска-рына дасканала вывучыў родныя зёлкі. У перакладах псалмаў увасоблены леп-шыя прыёмы складання ста-радаўніх гімнаў. Пры чы-танні Скарынаўскіх пера-кладаў з пазнейшымі, мас-коўскімі, адчуваецца спро-шчанасць і выхалашчанасць апошніх, слабасць рэзанан-снага ўздзеяння.

Цяпер узгадаем, што самая дасканалая азбука ў свеце - санскрыт; у ёй па колькасці залоз у арганізме чалавека - 50 літар. Гэтыя 50 літар пры гучанні-чы-танні ажыўляюць і 50 схі-льнасцяў - здольнасцяў ча-лавека да пэўнай дзейнасці. Кампануючы гукі-літары на гэтыя схільнасці можна адрасна ўплываць. Можна акцэнтаваць адныя і ігна-раваць іншыя, можна чала-века укінуць у вір жарсцяў, а можна і ўмацаваць ду-хоўна. Валодаючы ад Пры-роды талентам кіраваць сілаю слова, чалавек ста-новіцца гаспадаром свайго жыцця і можа дапамагчы свайму народу. На гэтым заснавана сапраўданая па-эзія і літаратура. Змянша-ючы колькасны склад азбу-кі, выключаюцца з ужытку пэўныя чалавечыя схільнас-ці, прасцей - звужваецца і збядняецца спектр жыцця, перакрывецца поўная рэа-лізацыя заложанага Богам патэнцыялу. Прасочым змя-ненне колькасці літар ад санскрыту /50 літар/ да нашых дзён. Славянская азбука глаголіца налічвала у сабе 47 літар. Графічна у ёй прысутнічалі элементы санскрыту, фінікійскай аз-букі, яўрэйскай і грэчаскай. Кірыліца была сумессю грэ-часкай азбукі і скандынаў-скіх рунаў / "чэртаў і рэ-заў"/; налічвала ў кары-станні Скарыны ўжо 40 лі-тар. У параўнанні з сан-скрытам 10 літар-залоз не задзейнічаны, але тут заха-ваны яшчэ адносны мінімум дзейнасці арганізму на 36 залозах. А сённяшняя азбука не закранае гучанне-праяў-ленне схільнасцяў чалавека, без малога, аж на 20 залозах. Практычна на 30% у сваім развіцці мы абмежаваны. Пакуль мы засяроджваемся толькі на кніжнай навуцы і далей адгароджваемся ад прыроднага натуральнага асяроддзя - наша становіш-ча яскрава характарызуе наступная цытата з Ігната Абдзіраловіча: "Бо для нас, грамадзян-беларусаў, усё роўна, хто паложыць на наш стол свой капыт у лякерках, ці свой шляхціц-пан, ці са-цыялістычны таварыш, ці запанелы мужык, - ня ў гэтым знойдзе свой выраз "воля сьвятая, чаканая..." не аб гэтым лятуцелі вяшчу-ны".

ХІХ стагоддзе выпу-сціла на свет камуністыч-ную чуму з прадонняў за-быцця, а Бог даў беларусам здольнага нашчадка вешчу-ноў Францішка Багушэвіча, каб узняць да жыцця асла-белую на той час традыцыю прамоўленага слова Крэў-скай цывілізацыі. Кушляны і Крэва раздзяляюць напрасткі ўсяго 15 кіламетраў. Тут заўсёды прадаўжалі працаваць моцныя знахары, вядомыя на ўсю ваколіцу. Тут яшчэ і ў ХХ стагоддзі ў дуплах старых дубоў зна-ходзілі старажытныя мячы і кальчугі. Адсюль загучала "Дудка беларуская", зрыва-ючы чорныя посцілкі з сівых пластоў памяці тутэйшых людзей. І святыя Дзяды на небе ўзрадаваліся - спраў-дзіліся іх спадзяванні, пра-яснілася дарога наперад анямеламу народу. Народ схамянуўся, загаварыў, а, пачуўшы свой голас, зажа-даў Волі.

І, нарэшце, аб нашых стасунках з продкамі, Дзя-дамі, Родам. Сёння хацелася б падзяліцца прасцейшай тэхнікай гэтай ментальнай практыкі і паспрабаваць намаляваць простую схему Дрэва продкаў. Яно скла-даецца з сямі пакаленняў. Бяром стандартны аркуш паперы і кладзём яго га-рызантальна. На ніжнім краі, у цэнтры, чэрцім ква-дратам /мужчына/ або кру-жочкам /жанчына/ сябе - І-е пакаленне праводзім уверх, пад вуглом, дзве рысачкі, да якіх чэрцім квадрат (злева) і кружок (справа). Гэта твае бацька і маці - 2-е пака-ленне.

Ад іх ад кожнага уверх таксама адыходзіць па квадрату і кружку (4 чалавекі) - дзядулі і бабулі (3-е пакаленне). Вышэй - 8 чалавек прадзедаў (4-е па-каленне).

Наступныя 16 чалавек прапрадзедаў (5-е пакаленне. У 6-м пакаленні будзе 32 чалавекі. Няхай кожны пастараецца ўпісаць у схему свае імёны, колькі дадзена ўспомніць. Цяпер у цябе ёсць магчымасць пры пэўнай трэніроўцы, абу-джаць духоўны патэнцыял Роду, які факусуецца на цябе для праяўлення ў рэ-чаіснасці. Палажы схему на стол, пастаў і запалі асве-чаную у храме свечку так, каб яна гарэла за схемаю. Згавары малітву за ўсіх продкаў на Дрэве, даруй ім усе грахі, якія яны дапусцілі ў адносінах да цябе; папрасі дараваць і свае грахі ў ад-носінах да іх. Зрабі гэта шчыра, бо толькі ты сам перарвеш шмат ментальных прывязак, якія псуюць табе жыццё і завісаюць над тваі-мі нашчадкамі. Ад прод-кавых жыццёвых дасягнен-няў і памылак залежаць шмат у чым і сённяшнія твае рэаліід. Дзеці за бацькоў адказваюць!...

Падзякуй продкам, што ўсе яны сталіся пры-чынаю цябе. Далей можна практыкаваць абмен на ўзроўні думкі: ад цябе - да продкаў, ад продкаў - да цябе. Неабходная ўмова: цішыня, давер, уменне слу-хаць свае думкі і вобразы. Для кантактнасці трэба з цеплынёй і пашанаю пала-жыць указальны палец пра-вай рукі падушачкай на выбранага вамі продка. Ка-лі вядома імя яго, - паві-тацца з ім, у думках распавесці пра свае праблемы і засяродзіцца на ўспрыманне думак, якія з'явяцца да цябе ў форме парады слоўнай ці вобразнай. У канцы "размо-вы" падзякуй продку за параду і пальцамі патушы свечку. Карысна паступова падымацца ці апускацца па ўсім Дрэве продкаў, усмок-тваючы мудрасць, сабра-ную для цябе. Пры пад'ёме ці спуску па Дрэве пачы-наць трэба заўсёды ад прод-ка па мужчынскай лініі - ад левага крайняга квадрата.

"Калі чалавек ба-чыць у сабе толькі сябе, - сказана ў старадаўнім гім-не, - ён пагружаны ў трыво-гу, неспакой, у клопаты аб заўтрашнім дні, ён адчувае страх і варожасць да людзей і жывёл, баіцца страціць блізкіх, баіцца смерці, па-кутуе, не маючы сіл ажыц-цявіць свае жаданні, паста-янна залежыць ад мерка-ванняў іншых, ад выпадку, поспеху або няўдачы". Па-спрабуй клікаць дзядоў на параду і дапамогу часцей Сядаеш есці, не палянуйся прамовіць: "Госпадзі, прымі гэту ежу, як сваю. Дзяды, ешце са мною." Пакажы сваю шчырую зацікаўле-насць несці далей іх досвед і традыцыі. Пачні і зазнач - ты не адзін! Над табою 126 прамых кроўных родзічаў, якія глядзяць на цябе з на-дзеяй. У табе, як у зерні, сканцэнтравана ўсё! Прарасці! Укараніся! Утрымайся! Рассей нашчадкаў! І прыйдуць табе ў падмогу ў тваіх сынах і дочках, дзяды-прадзеды і стануць побач. І будзеш моцна стаяць сам, твая сям'я, твой Род, твая Краіна!...

Аз есм!

Аз - есм! І Аз - буду!

Праз Грунвальд і Воршу я род свой вяду.

Князёў, ваяводаў сваіх - не забуду, -

Хоць прыдзецца есці адну лебяду


Аз - есм! І Аз - буду!

Не скрасці святла Еўфрасінні святой.

Скарынавых рытмаў сягоння здабуду,

І верш загрыміць аж Біблейскай хадой.


Аз - есм! І Аз - буду!

- Ты смецце, ты попел, чарвяк ты і гной, -

Заходзіцца крыкам чужынец-прыблуда.

- Аз -есм! Непарыўна з зямлёю маёй.


Аз - есм! І Аз - буду!

Дзядоўскага Дрэва галіну вяду.

Я родных імёнаў сваіх - не забуду, -

Хоць прыдзецца есці адну лебяду!...


Алесь Жамойцін


З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ ПА ЖЫЦЦІ

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Далей раскрутка сітуацыі ішла вельмі хутка. У панядзелак ці аўторак камбрыг загадаў мне прыехаць у штаб брыгады, дзе ад мяне запатрабавалі напісаць яшчэ адзін рапарт пра тое, што я не ўваходжу ў БЗВ. Ну, напісаў.

А праз некалькі дзён, ці мо праз тыдзень паступае каманда прыбыць у Менск на вайсковую раду. Куды ж ты дзенешся? Паехаў.

Вайсковай рады ў поўным разуменні гэтага слова не было. Была, больш дакладна, пашыраная нарада камандавання Войскаў супрацьпаветранай абароны з прыцягненнем камандавання нашай брыгады. І пытанне ў іх было адно, што рабіць з Суднікам.

Камандаванне Войскаў СПА было ў цяжкай сітуацыі. Як перадаў мне адзін з афіцэраў, камандуючы СПА генерал Кастэнка атрымаў ад міністра абароны Казлоўскага распараджэнне наступнага кшталту: "Або ты звольніш Судніка, або я звольню цябе". Не ведаю, наколькі гэта адпавядала рэчаіснасці, але па танальнасць гаворкі са мной, па атмасферы ў кабінеце, па паводзінах Кастэнкі было выразна відно, што робяць яны ўсё гэта "з-пад палкі". Таму, адназначна, што ініцыятыва гэтай "разборкі" са мною належала Міністэрсту абароны. А ўжо, хто там персанальна граў першую скрыпку, не так і важна.

Разбіраліся са мной чатыры гадзіны, хаця, здавалася б, што там разбірацца. Я быў абсалютна на віду. Усе мяне ведалі. Дакладна ўжо не памятаецца, хто і якіх "сабак на мяне вешаў", але асноўная прэтэнзія, як я разумеў, была ў тым, што я насаджваю на-цыяналізм у дывізіёне і вяду выхаваўчую працу з падначаленымі ў разрэз з палітыкай Міністэрства абароны. Таму напачатку ішла гаворка пра тое, дзе і якую пасаду знайсці падпалкоўніку Судніку, каб гэтая пасада, як казалі ў войсках, была "без асабовага складу", гэта значыць патрэбна было знайсці такую пасаду, каб у мяне ў падначаленні не было ні афіцэраў, ні салдатаў. Такія "хітрыя" пасады, калі ты адказваеш толькі за сябе ў войсках былі, але былі яны галоўным чынам у Менску, у штабе Войскаў СПА. Але, каб Кастэнка ў якасці пакарання перавёў мяне з Росі ў Менск, то яго дакладна б не зразумелі. Можна было знайсці месца выкладчыка ў навучальні, але навучальня падпарадковалася непасрэдна Міністэрству, і там толькі нядаўна пазбавіліся ад Статкевіча.

Таму мяне некалькі разоў запрашалі ў кабінет і прапаноўвалі самыя неве-рагодныя пасады ў розных кутках Беларусі. Я на ўсе гэтыя пасады згаджаўся і ўпарта цвярдзіў адно: "Хачу служыць Беларусі."

Пасля чарговай маёй згоды служыць то пад Баранавічамі, то яшчэ недзе, мяне выпраўлялі з кабінета і раіліся далей.

І вось недзе пад канец чацвёртай гадзіны гэтай валтузні, пасля некалькіх маіх заходаў у кабінет, пас-ля таго, як я і маральна і фізічна дастаткова стаміўся, у тым ліку і ад разумення безвыхаднасці сітуацыі для камандавання СПА, выходзіць з кабінета падпалкоўнік Мальцаў, намеснік камандзіра нашай брыгады па выхаваўчай частцы і гаворыць: "Ёсць прапанова падаць рапарт на звальненне па выслузе гадоў, - і як змей-спакушальнік дадае, - са свайго боку камандаванне выдзяляе трохпакаёвую кватэру ў г. Лідзе, само-сабой пенсія і ўсе льготы, якія паложаны ў такім выпадку, у тым ліку і права нашэнне вайсковай формы". "Трэба падумаць." Але доўга думаць не далі. Падышоў яшчэ нейкі афіцэр: "Згаджайся, бо за паўгода з'ядуць і выганяць і без пенсіі, і без кватэры". Перспектыва была самая рэальная, што выганяць без нічога. Была верагоднасць, што могуць абмануць і тут. Я быў абсалютна ўпэўнены ў парадачнасці камандавання Войскаў СПА, але звальненне ішло ўжо цераз міністэрства абароны, а на іхнюю парадачнасць моцна спадзявацца не выпадала. І ўсё ж не гэтыя развагі былі галоўныя. Каб такая прапанова паступіла ў пачатку я адмовіўся б адназначна, а тут мяне проста выматалі, і я сказаў: "Ну і чорт з вамі, служыце самі, давайце паперу". Я напісаў рапарт на звальненне. Мальцаў занёс рапарт у кабінет, там яго падпісаў камбрыг і аддаў камандуючаму.

Праз некаторы час мяне ізноў паклікалі. Кастэнка сказаў, што ён пад-пісаў рапарт. "У маім рэзерве ў Лідзе ёсць кватэра , але яна на першым паверсе, я дамоўлюся з КЭЧ, каб паверх замянілі на пяты ці шосты", - сказаў камандуючы, што потым і зрабіў, я атрымаў кватэру на шостым паверсе. Я папрасіў прабачэння ў камандавання СПА за ўсе непрыемнасці, якія яны з-за мяне мелі, і мы рассталіся.

11 траўня 1994 года загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 0284 я быў звольнены ў запас. На працягу месяца здаваў дывізіён, афармляў розныя паперы і 1 ліпеня 1994 года развітаўся з войскам, праслужыўшы 22 каляндарныя гады.

Такім чынам я праслужыў ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь 17 месяцаў. Камандаваў дывізіёнам месяцаў 16, апошні, калі ішла здача, можна ўжо не лічыць. Гэтыя 16 месяцаў ва Ўзброеных Сілах Беларусі існаваў зенітна-ракетны дывізіён, дзе ўсё ўнутранае жыццё, уся служба, былі арганізаваны на беларускай мове. Канешне, у рамках Беларусі адзін дывізіён - гэта дробязь, але ён быў, як быў некалі адзін швадрон Рагулі, пра які дагэтуль памятае ўся Беларусь. Памятаюць у войсках і пра гэты дывізіён, сяды-тады мне ж самому распавядаюць пра яго розныя байкі. Няхай сабе і так.

Гэтыя 16 месяцаў паказалі прыдатнасць беларускай мовы для вайсковай службы, паказалі жыццёвасць і практычную дастасаванасць беларускага шыхтовага статута, але самае галоўнае, гэтыя 16 месяцаў паказалі, што вайсковыя масы не былі варожыя да мовы, да незалежнасці, да беларусізацыі, як не варо-жыя яны і зараз. Не было ніякай праблемы ў пераводзе на беларускую мову Ўзброеных Сілаў тады, ня-ма ніякай праблемы і цяпер.

Тады не хацелі ды баяліся гэтага пераводу ў вярхах дзяржаўнага кіраўніцтва, там жа не хочуць ды баяцца і цяпер.


Мне распавядалі, як з доляй зларадства абмяркоўвалі ў Казахстане мой пераезд у Беларусь і прызначэнне на пасаду камандзіра дывізіёна. Напэўна нехта недзе пазласловіў і з нагоды майго звальнення, звальнення ў прынцыпе несправядлівага. Мне не далі служыць той краіне, пра якую я марыў, калі не ўсё жыццё, то значную яго частку. З гэтай нагоды мяне часцяком пыталіся, ці не крыўдна мне за такія адносіны. Хацелася б сказаць, што пытанне ўсялякіх крыўдаў я вырашыў даўно. Калі яшчэ ў 1992 годзе ў чарговы раз мне стала вядома, што перавод у Беларусь з Казахстана ізноў сарваўся, ма-лодшы сын пачаў дапыт-вацца, хто і чаму не пускае нас дадому. Тады ў мяне злажыўся верш.

НЕ КРЫЎДУЙ НА РАДЗІМУ, СЫНОК

(эмігранцкая калыханка)


Сонца знікла

за шэрай пустыняй,

Знічкі цмяна ў начы зіхацяць,

Зноўку ў дальняй

чужынскай краіне,

Мой сынок,

ты ідзеш спачываць.


Мо прысніцца табе

наша поле,

Наш лясок,

а за ім сенажаць,

Дзе б ты мог

на ласкавым прыволлі

Бегаць, гойсаць,

гуляць і скакаць.

Мо прысніцца табе

наша рэчка

Там дзе рыбкі

снуюць чарадой,

Ці няведамай птушкі

гняздзечка

Пад старой,

спарахнелай вярбой.


Ты скрозь сон

будзеш рвацца пад шаты

Векавечных

магутных дубоў,

Зразумець не здалеўшы

слоў таты,

Што цябе

не пускаюць дамоў.


Што туды ты не трапіш

на лета,

Ні на дзень,

ні хаця б на чуток.

Мой харошы,

ты толькі за гэта

Не крыўдуй на Радзіму,

сынок .


Наша добрая Маці-Радзіма

Моцна любіць цябе і мяне,

Моліць Бога, каб ліха гадзіна

Нас не стрэла

ў чужой старане.


Гэта кепскія дзядзькі,

што ўладу

Заграбасталі ў кіпці свае,

Напрыдумаўшы

усячанькіх звадаў

Не пускаюць дадому цябе.


Гэта ім мы сыночак, чужыя,

Гэта ім

перашкодзім мы жыць,

І яны, нібы злыдні ліхія,

Не жадаюць

туды нас пусціць.


Спі, сыночак,

мой мілы, цудоўны,

Хай прысніцца табе

лепей сон,

Што на Белай Русі

стаў галоўным

Добры, ласкавы

дзядзька Зянон.


Ён успомніць пра нас

і пакліча,

І мы пойдзем яму памагаць,

А тых злыдняў

з нялюдскім абліччам

Мы папросім

сюды адаслаць.


Спі, маленькі,

і радуйся шчасцю

Ў мроях родны

наведаць куток,

І нідзе, ні пры якіх напасцях

Не крыўдуй на Радзіму,

сынок.

3.09.92 г.


Мы не можам дазволіць сабе такой раскошы, як крыўда на Радзіму, на народ, на лёс, на абставіны. Бог Усемагутны даў нам магчымасць нешта зрабіць для Беларусі, для нашай Беларусі, для той Беларусі, пра якую мы думаем, якой хочам, і якая будзе. Не аднаго мяне выгналі. Нас выганялі, выганяюць і будуць выганяць да тога часу, пакуль яны мацнейшыя. А што ж мы? А мы вечныя, бо мы народ.

Мы зменім сродкі,

зменім імя,

Мы зменім тых,

хто нас вядзе,

Але запэўню вас ў адзіным:

Мы не падзенемся нідзе.

Нідзе не прапаў і я пасля звальнення. Пераехаў у слаўны горад Ліду і пачаў прыстасоўвацца да цывільнага жыцця. Але гэта ўжо іншая песня для іншага часу.

Сёння ж можна дадаць да сказанага наступнае. Я накрэсліў свой шлях па жыцці ад 21 вервсня 1954 года да 1 ліпеня 1994 года, ад моманту калі я нарадзіўся ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна і да моманту, калі закончыў службу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Заняў той шлях амаль сорак гадоў.

Быў гэты шлях падобны на тысячы і мільёны іншых і быў у нечым асаблівы. І асаблівасць яго была перш за ўсё ў тым, што ўсе гэтыя сорак гадоў былі асветлены любоўю, любоўю да Беларусі і да беларускай мовы, як сутнасці гэтай Беларусі.

Многія зрабілі за сорак гадоў больш. Магчыма мог зрабіць больш і я. Магчыма, не трэба было ісці ў тое войска і бадзяцца па чужыне, магчыма трэба было араць і засяваць бацькавую зямлю, забраную ў калгас, магчыма трэба было вучыць дзяцей, і марксізму-ленінізму ў тым ліку, магчыма трэба было працаваць на заводзе, рабіць МАЗы, каб яны вазілі акрамя іншага і ядзерныя ракеты. Жыццёвы шлях мог быць розны, але атрымаўся такі, які атрымаўся. І я свой аповяд хацеў бы скончыць вершам Алы Дудаевай.

Калі на сходзе дня

ад стомы я ўпаду,

Пад'ём быў цяжкі,

не судзі маю бяду.

Калі ў смяротнай бітве

кроў пралью,

Зноў не судзі,

я гонар бараню.

Калі мяне

мой сябар прадаваў,

Не асуджай,

я верыў і кахаў.

Не разабраў,

дзе хцівасць, дзе хлусня,

Ўсё ж не судзі,

быў чэсны я да дна.

Калі ж закрые вочы

мне плашчом зямля,

Тады судзі.

А Бог табе суддзя.

А, магчыма, для таго, каб суд атрымаўся сапраўды справядлівым, павінны прайсці стагоддзі, магчыма толькі стагоддзі скажуць, ці рацыянальна было ў век глабалізацыі так трымацца за мову невялікага народа.

Я ж напісаў пра свой шлях па жыцці з беларускай мовай і дзеля беларускай мовы, і на тым судзе стагоддзяў будзе адзін вельмі важкі аргумент - так было .

Станіслаў Суднік


Творчая прастора Міхася Маліноўскага

11 сакавіка супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая запрасілі жыхароў горада Баранавічы на творчую сустрэчу з Міхасём Маліноўскім - журналістам, краязнаўцам, перакладчыкам. Жыццёвыя сцежкі пры-вялі яго ў 1991 годзе ў наш горад, каб зрабіць актыўнейшым даследчыкам гісторыі, культуры, прыроды баранавіцкай зямлі. Нала-дзіўшы супрацоўніцтва з самымі рознымі перыядыч-нымі выданнямі краіны, ён актыўна публікуе на іх старонках артыкулы, нататкі, замалёўкі аб слынных дзея-чах мінулага, аб таленаві-тых асобах сучаснасці, аб разнастайных падзеях і з'явах нашага жыцця. Нярэдка гэтыя публікацыі носяць сенсацыйны характар, вы-клікаюць дыскусіі, спрэчкі далёка не правіцыйнага ўзроўню. Але, як вядома, менавіта ў іх нараджаецца сапраўда.

На сустрэчу, якой сам Міхась Міхайлавіч даў назву "У творчай падарункавай прасторы", завіталі сталічныя госці, творчыя людзі г. Баранавічы, сту-дэнцкая моладзь, чытачы і бібліятэкары. Напачатку вядовец вечарыны Людміла Малашэня ўзгадала асноў-ныя падзеі яго жыцця, у якім было нямала нялёгкіх мо-мантаў на шляху да ста-наўлення. У прывітальным слове рэдактара аддзела газеты "Культура" Свят-ланы Ішчанкі прагучалі за-хапленне актыўнай жыц-цёвай пазіцыяй аўтара шматлікіх допісаў у газету, удзячнасць за цікавыя тэмы гэтых публікацый. Вельмі цёпла вітаў юбіляра Васіль Жукаў, партызан, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён уразіў усіх не толькі веданнем беларускай мовы, таксама гісторыі Беларусі і творчасці Міхася Маліноўскага. Рэдактар выдавецтва "Беларуская энцы-клапедыя", сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Ак-сана Спрынчан пазнаёміла прысутных з паэтычным зборнікам "Вершы ад А.", цудоўна чытала свае творы і сказала шмат цёплых, уз-нёслых слоў аб асобе Міха-ся Маліноўскага. Плён крапатлівай працы супрацоўнікаў ЦГБ імя В.Таўлая - бібліяграфічны спіс ягоных публікацый, які ўключае 340 запісаў - ад імя аўтар-скага калектыву падаравала Марыя Савеня. Стар-шыня Баранавіцкага аддзя-лення Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Скарыны Віктар Сырыца выказаў шчырыя словы за папулярызацыю роднай мо-вы, любоў да Айчыны і ўзнагародзіў падзякай гэтай грамадскай арганізацыі. Паэтычныя прысвячэнні гучалі з вуснаў паэтаў Аля-ксея Белага, Івана Лагві-новіча, Алеся Корнева, Бра-ніславы Лапкоўскай, Раісы Раманчук, Анастасіі Жук. Усе яны ўспаміналі водгукі Міхася Маліноўскага ў сро-дках масавай інфармацыі на сваю творчасць, бо ніводны выдадзены зборнік не пра-мінуў ён сваёй увагай. Мо-ладзь, завітаўшая на гэту сустрэчу, прыняла актыўны ўдзел у віктарыне "Ведай свой край". Вялікую ціка-васць выклікала экспазіцыя кніжнай выстаўкі, на якой былі змешчаны публікацыі героя гэтай урачыстасці, а таксама кнігі з яго асабістай бібліятэкі, кожная з якой мае даравальны надпіс. Сярод пісьменнікаў, даслаўшых яму свае творы ў якасці падарункаў, Іван Чыгры-наў, Вольга Іпатава, Сяргей Панізнік, галоўны рэдактар "Культуры" Людміла Кру-шынская, баранавіцкія паэ-ты Анатоль Станкевіч, Ве-нанцый Бутрым. Нярэдка гэтыя надпісы былі зроб-леныя паэтычным радком, як, напрыклад, ад Міхася Скоблы:

Каб не залежвалася ў скрыні

вякоў гісторыя, паўстаў

даследчык даўнасці

на Угрыні

і - з куфра ісціну дастаў!..

Падарункавую прас-тору сустрэчы ствараў і сам Міхась Маліноўскі, які кож-нага выступоўца адорваў сувенірамі, кнігамі. А уза-мен атрымліваў шчырыя словы і кветкі, у тым ліку і ад супрацоўнікаў ЦГБ імя В.П.Таўлая, з якой яго звяз-вае працяглая сумесная дзейнасць. Менавіта праца ў чытальных залах гэтай установы дала яму штур-шок да многіх даследаван-няў, а ўзамен ён заўсёды наведвае мерапрыемствы, што ладзяцца тут і паведам-ляе аб іх у беларускіх вы-даннях. Аб гэтым гаварылі дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Ба-ранавічы Людміла Максімо-віч і загадчыца аддзела абслугоўвання Людміла Галаўко.

Сустрэча сапраўды атрымалася творчай і стала падарункам і для самога Міхася Міхайлавіча, і для ўсіх, хто наведаў яе.

Наталля Урублеўская, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦГБ імя В.П.Таўлая г. Баранавічы.


На 80-м годзе жыцця памёр журналіст, літаратуразнавец і перакладчык, сябар саюзаў беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, ветэран вайны, шчыры беларус, актыўны сябар ТБМ

Алесь Пятровіч Траяноўскі.

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.


Год без Станіслава Хахлова

23 сакавіка мінулага года нечакана абарвалася жыццё былога старшыні Чэрыкаўскай суполкі ТБМ Станіслава Васільевіча Хахлова.

Станіслаў Хахлоў нарадзіўся ў 1968 годзе. скончыўшы школу паступіў вучыцца ў Менскі інстытут культуры. Пасля яго заканчэння працаваў ў Чэрыкаўскім аддзеле культуры. Акрамя працы ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці. На хвалі адраджэння стварыў суполку ТБМ, якую узначальваў некалькі год. А яшчэ ён пісаў добрыя вершы пра каханне, бо хто ў маладосці не кахаў. Пісаў ён вершы і пра Радзіму, і пра родную мову, і пра цікавыя падзеі жыцця.

На здымку: Станіслаў Хахлоў злева.


ІДЭАЛ БЕЛАРУСІ


Прыйшоў я да дому, дзе маці расціла,

Дзе хлопчыкам жыў я ў сямейцы адзін,

Дзе татава слова са мной гаварыла:

"З сумленнем і праўдай гадуйся, мой сын."


І я узрастаў не такім, як сяброўкі,

Заўсёды святое шукаў у жыцці

А сэрца хацела ў ліхія вандроўкі,

Хацела ніколі не жыць ў забыцці.


Гады адзіноты, гады станаўлення

Прынеслі мне веру ў мой ідэал.

І Бог дараваў мне нястомнасць імкненя,

Імкнення у свет маіх казачных мар.


Яны зараз тут, мае мілыя мары.

У сцягах Адраджэння, ў маёй Беларусі,

У тых, хто крывіцкія любіць абшары,

У тых, хто мяне не пакінуў у скрусе.


У тых, хто царкву шанаваў ад маленства,

Хто Бога збудзіў мне сваёй чысцінёю,

У кім я убачыў сваё падабенства.

Хто ў цяжкія дні узыходзіць зарою.


Дык грэйце ж мне сэрца, прыгожыя мары

Не дайце яму пакланіцца маркотам.

...Наш дом дараваў мне свабоду і чары,

Даў гонар мне звацца цяпер патрыётам.


МОВА МАІХ ВЕРШАЎ


Якая прыгожая мова

На вуснах палескіх дзяўчат,

Што матчына ўспомнілі слова

І вучаць яму немаўлят.


Вы ўчуйцеся толькі ў размовы,

Напевы пачуйце вясной.

І гукі цудоўнейшай мовы

Да сэрца пальюцца ракой.


А слова "кахаю" аднойчы,

Што скажаш сяброўцы сваёй.

Без мовы і дні быцца ночы,

Радзімы няма дарагой.


Матуліну ведайце мову,

Бо Вы - Беларускі Народ.

Шануйце Купалава слова,

Любіце шляхетны свой род.


Калі раптам мову зняважаць,

Сабой засланіце яе.

Нашчадкам пра Вас хтосьці скажа

І шляхціцам мо назаве.


У Дзень Незалежнасці нашай

Паклонімся мове сваёй,

Каб больш ні за што сэрцы Вашы

Не ведалі моўны застой.


ЛЁС БЕЛАРУСІ


"Беларусь - гэта святое", -

Сэрца радасцю кране,

Так Радзіма ў маіх мроях

Песціць веліччу мяне.


Мова родная струменіць,

Як ручай жывой вады,

Ды, збалеліся калені

У Беларусі за гады.


Сем дзесяткаў прастаяла,

Курапатамі гула.

Беларусі сёння мала

Ля святочнага стала.


Цэрквы злосна разбурылі,

Д'ябал стаў навек сваім,

Здымкі Леніна насілі,

Бога выгнаўшы зусім.


"Беларусь - гэта святое", -

Звон ад цэркваў кажа ўсім.

Ці забудзем жа старое?

Ці на тым шляху стаім?


Станіслаў Хахлоў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX