Вярнуцца: 2005

№ 14 (700)


Крыніца: pawet.net.



№ 14 (700) 13 КРАСАВІКА 2005 г.

"Наша слова" № 700


Дарагія сябры "Нашага слова"!

Сёння мы паведамляем вынікі падпісной кампаніі на нашую газету на 2-гі квартал 2005 года. Нажаль, усе вобласці здалі свае пазіцыі, і толькі дзякуючы актыўнай працы сакратарыяту падпіска па гораду Менску і Менскай вобласці вырасла на 60 асобнікаў, што забяспечыла невялікі рост падпіскі па краіне.


Студзень Красавік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в 11 12

Бяроза р.в. 6 6

Белаазёрск р.в 3 3

Бярэсце гор. 18 16

Ганцавічы р.в. - 1

Драгічын р.в - 2

Жабінка р.в. 1 1

Іванава р.в - 2

Івацэвічы р. в. 6 6

Камянец р.в. 22 3

Кобрын гор. - 1

Лунінец гор. 1 -

Ляхавічы р.в. - 1

Маларыта р.в. 3 2

Пінск гор. 9 9

Пружаны р.в. 6 5

Столін р.в. 1 2

Усяго: 87 73


Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в. 2 2

Браслаў р.в. 1 1

Віцебск гор. 34 25

Віцебск РВПС - 2

Верхнедзвінск р.в. 9 9

Глыбокае р.в. 7 4

Гарадок р.в. 3 4

Докшыцы р.в. 2 2

Дуброўня р.в. - 1

Лёзна р.в. - 1

Лепель р. в. - 1

Міёры р.в. 5 4

Новаполацк гор. 19 22

Ворша гор. 2 6

Полацк гор. 13 11

Паставы р.в. 3 3

Расоны р.в. 1 1

Сянно р.в. - 2

Талочын р.в. 2 1

Ушачы р.в. 3 4

Чашнікі р.в. 3 3

Шаркоўшчына р.в. 7 6

Шуміліна р.в. 2 2

Усяго: 118 117


Менская вобласць:

Беразіно р.в. 3 4

Барысаў ггор. 2 3

Вілейка гор. 5 3

Валожын гор. 6 7

Дзяржынск р.в. 3 3

Жодзіна гор. 6 5

Клецк р.в. 2 2

Крупкі р.в. 2 3

Капыль р.в. 1 1

Любань р.в. 6 5

Менск гор. 264 315

Менск РВПС 9 11

Маладзечна гор. 14 15

Мядзель р.в. 2 2

Пухавічы РВПС 7 7

Нясвіж р.в. 3 4

Смалявічы р.в. - 4

Слуцк гор. 23 29

Салігорск гор. 3 3

Ст. Дарогі р.в. 2 2

Стоўбцы р.в. 4 3

Узда р.в. 3 2

Чэрвень р.в. 6 4

Усяго: 378 438


Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва - 2

Брагін р.в. 1 1

Ветка р.в. 1 1

Гомель гор. 34 27

Гомель РВПС 1 1

Добруш р.в. - 1

Ельск р.в. 1 1

Жыткавічы р.в. 26 18

Жлобін гор. 6 5

Калінкавічы гор. 1 1

Карма р.в. 4 2

Лельчыца р.в. - 1

Лоеў р.в. - 1

Мазыр гор. 7 3

Акцябарскі р.в. - 1

Нароўля р.в. 1 1

Петрыкаў р.в. 1 1

Рэчыцца гор. 1 1

Рагачоў гор. 1 1

Светлагорск гор. 6 7

Хойнікі р.в. 1 1

Чачэрск р.в. 2 1

Усяго: 95 79


Гарадзенская вобласць:

Бераставца 6 6

Ваўкавыск гор. 11 10

Воранава р.в. 7 6

Гародня гор. 31 32

Гародня РВПС 9 10

Дзятлва р.в. 7 7

Зэльва р.в. 2 2

Іўе р.в. 5 5

Карэлічы р.дв. 4 4

Масты р.в. 10 10

Наваградак гор. 8 5

Астравец р.в. 7 8

Ашмяны р.в. 6 7

Смаргонь гор. 14 13

Слонім гор. 10 11

Свіслач р.в. 7 8

Шчучын р.в. 7 6

Ліда 12 11

Усяго: 163 161


Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор. 5 6

Бабруйск РВПС - -

Бялынічы р.в. 1 1

Быхаў р.в. 1 1

Глуск р.в. - 1

Горкі гор. 14 12

Дрыбін р.в. 1 1

Кіраўск р.в. 1 1

Клічаў р.в. 1 1

Клімавічы р.в. 2 3

Касцюковічы р.в. 1 1

Краснаполле р.в. 1 1

Крычаў р.в. 1 1

Круглае р.в. 2 2

Мсціслаў р.в. 1 1

Магілёў гор. 14 12

Магілёў РВПС - -

Асіповічы гор. 7 6

Слаўгарад р.в. 1 1

Хоцімск р.в. 1 2

Чэрыкаў р.в. 10 2

Чавусы р.в. 2 2

Шклоў р.в. 2 2

Усяго 69 60

Усяго на краіне 910 928


ВЯРХОЎНЫ СУД ПРЫЗНАЎ ЗАКОННАСЦЬ ПАПЯРЭДЖАННЯ, ВЫНЕСЕНАГА МІНЮСТАМ ТБМ

7 красавіка суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Галіна Жукоўская адмовілася прызнаць незаконным і адмяніць пісьмовае папярэджанне рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", вынесенае Міністэрствам юстыцыі 16 лютага гэтага года. Так скончыўся распачаты 5 красавіка разгляд скаргі ТБМ на дзеянні Мінюста.

Згаданае рашэнне суддзя матывавала адсутнасцю прэтэнзій да Міністэрства юстыцыі.

Свае дзеянні па вынясенні ТБМ папярэждання Мінюст патлумачыў тым, што лідская, слонімская і бешанковіцкая раённыя структуры ТБМ выкарыстоўвалі жылыя памяшканні для рэгістрацыі юрыдычных адрасоў і такім чынам парушылі палажэнні Жыллёвага кодэкса.

Выступаючы ў Вярхоўным судзе 7 красавіка на другім слуханні па скарзе, старшыня ТБМ Алег Трусаў назваў папярэджанне Мінюста "незаконным і абсалютна беспадстаўным". Паводе яго слоў, арганізацыі ТБМ, да якіх Мінюст прад'явіў прэтэнзіі, былі ўзяты на ўлік мясцовымі органамі ўлады пасля прыняцця ў 1999 годзе Жыллёвага кодэкса на падставе ліста Мінюста ад 9 лютага 2000 года. У гэтым лісце, скіраваным ва ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, гаварылася пра магчымасці рэгістрацыі арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства іх членаў (у прыватным доме або кватэры).

"Дадзеная пазіцыя дзяржавы была пацверджана лістом Мінюста ад 13 траўня 2004 года", - зазначыў А.Трусаў. Ён мяркуе, што пры адсутнасці доказаў аб парушэннях заканадаўства з боку ТБМ папярэджанне Мінюста з'яўляецца "юрыдычным нонсенсам". Старшыня ТБМ заклікаў суддзю прызнаць незаконным і адмяніць пісьмовае папярэджанне аб'яднанню, а таксама вынесці прыватную пастанову аб незаконнасці дзеянняў Міністэрства юстыцыі.

Паводле слоў намесніка старшыні ТБМ Сяржука Кручкова, дагэтуль Мінюст не ўстанавіў адзіную форму дакументаў аб рэгістрацыі грамадскіх структур органамі мясцовай улады. Ён прад'явіў суду пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік Жодзінскай гарадской арганізацыі ТБМ, у якім не ўказаны яе юрыдычны адрас.

Каментуючы вынікі судовага разбору, А.Трусаў зазначыў: "Створаны юрыдычны прэцэдэнт, пры якім Міністэрства юстыцыі не абмежавана законам у сваіх дзеяннях. У такой сітуацыі можна апеляваць толькі да Бога, які, як я спадзяюся, усётакі разбярэцца ў ісціне і пакарае ўсіх, хто творыць беззаконнасць".

"У гэтых умовах мы вымушаны будзем зняць з уліку арганізацыі ТБМ, якія зарэгістраваныя ў памяшканнях жылога фонду", - сказаў А.Трусаў. Паводле яго слоў, адзіным станоўчым вынікам судовага працэсу з'яўляецца тое, што ўсе яго ўдзельнікі, уключаючы суддзю, пракурора і прадстаўніка Мінюста, выкарыстоўвалі на пасяджэнні дзяржаўную беларускую мову.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.

(Іншыя матэрыялы суда чытайце на ст. 2-4.)


Аляксею Карпюку - 85

"Чалавек надзвычайны, сапраўдны гарадзенец".

Васіль Быкаў.


14.04.1920 - 14.07.1992) нарадзіўся ў вёсцы Страшава (Беласточчына). Пры-маў актыўны ўдзел у барацьбе за ўз'яднанне Беларусі. У час вайны з гітлераўцамі дапамагаў партызанам. Вясной 1943 года кінуты ў лагер смерці Штутгаф. Уцёк. Узначальваў парты-занскі аддзел. Пасля дабраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Дайшоў да Берліна. Паранены. Узнагароджаны ўрадавымі баявымі ордэнамі і медалямі, высокай узнагародай Польшчы.

У 1949 годзе ён скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут, у 1961 - Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У перыяд з 1949 па 1970 г. працаваў настаўнікам і журналістам. З 1965 па 1970 год і пазней - з 1978 быў сакратаром Гарадзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1953 года. У перыяд з 1977 па 1981 г. займаў пасаду дырэктара Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гародні.

Чалавек высокай прынцыповасці, моцнага характару. Пра сваю пазіцыю ён гаварыў адкрыта. У сярэдзіне 50-х гадоў ХХ-га стагоддзя малады настаўнік выступіў з лістом на адрас ЦК КПСС, выказваючы нязгоду з лозунгам "Першы хлеб дзяржаве!". Быў выключаны з камуністычнай партыі.

Таленавіты празаік, раманіст, аўтар амаль аўтабіяграфічных твораў пра вайну. Аўтар звыш 20 пра-заічных кніг.

Вострыя публікацыі на тэму дня друкаваліся ў канцы 80-х - пачатку 1990-х г. ("Полымя", "Неман", "Гродзенская праўда", "Глос з-над Немна", "Чырвоная змена", "Знамя юности", "ЛіМ", "Литературная газета", "Народная газета", "Ніва" (Беласток). Цярпеў пераслед з боку ўлады, плявузганне на партыйных сходах, цкаванне "кішэнных" ветэранаў вайны. Дайшло да таго, што начамі "невядомыя" білі вокны ў кватэры. Аляксей Карпюк абараняў свае гонар і годнасць у судзе. Справу выйграў...

Яго імя ўспаміналася сярод асноўных прэтэндэнтаў на ганаровае званне "Чалавек Гарадзеншчыны ХХ-га стагоддзя". Паводле апытанняў 1990 года, Аляксей Нічыпаравіч прызнаваўся адным з найбольш вядомых асобаў вобласці.

Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы (Англія) надаў А.Карпюку званне "Лепшы чалавек года" за 1992 г.


ЛЕТАПІС ТАВАРЫСТВА

Падрыхтавала Ірына Марачкіна

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


2004 год.


29 верасня.

Адбылася вечарынаканцэрт беларускай бардаўскай песні, якую зладзіла ТБМ з нагоды 15годдзя ад дня заснавання. Удзел бралі: Кася Камоцкая, Эдуард Акулін, Лера Сом, Алесь Камоцкі, Галіна і Барыс Вайханскія. Выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Вечарыну вяла Людміла Дзіцэвіч.


14 кастрычніка.

З ініцыятывы сакратарыята ТБМ распачаты збор подпісаў на адрас Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь пад заявай наступнага зместу:

"Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол тыднёвіка "Ніва" і школаў Беласточчыны, у якіх беларуская мова вывучаецца як прадмет. Выклікаюць трывогу дзеянні Беластоцкай Дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты Польшчы, якая штучна "раздзьмувае" скандал вакол фінансавай дзейнасці рэдакцыі газеты "Ніва" і патрабуе дэкларацый ад бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці вывучалі родную беларускую мову ў школах Беласточчыны. Просім Вас давесці нашую пазіцыю да Ураду Польшчы і зрабіць захады па захаванні газеты "Ніва", а таксама захаванні беларускамоўнага навучання ў месцах кампактнага пражывання беларусаў Польшчы".

ТБМ атрымала адказ з Менскага гарвыканкама (намеснік старшыні М. А. Пятрушын) на свой запыт пра мову грашоварэчавай латарэі "Сталіца" у якім гаворыцца, што ў 2005 годзе наша прапанова па афармленні латарэйнага білета на беларускай мове будзе ўлічана.


19 кастрычніка.

У адказ на запыт ТБМ, РУУС Савецкага раёна горада Менска узбудзіў угалоўную справу па факту вандалізму помніка на магіле Якуба Коласа.


25 лістапада.

У адказ на калектыўны зварот грамадзян аб выкарыстанні беларускай мовы ў службе сервісу абанентаў Мабільныя Тэлесістэмы Генеральны дырэктар паведаміў, што плануецца

· стварэнне беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта кампаніі www.mts.by;

· вывучэнне магчымасці распрацоўкі аўтаматычнай службы сервісу абанента на беларускай мове.


29 лістапада.

Канстытуцыйны Суд РБ паведаміў, што новаму складу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь накіравана рашэнне "Аб выкарыстанні беларускай і рускай моў у сферы абслугоўвання, абарачэння банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага страхавання" з прапановай аб неабходнасці ўдасканальвання Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" з мэтай прыняцця на заканадаўчым узроўні мер па забеспячэнні фактычнай роўнасці дзяржаўных моў - беларускай і рускай.


2 снежня.

ТБМ спрычынілася да арганізацыі вечарыныпрэзентацыі новага зборніка вершаў сябра Рады Генадзя Бураўкіна "Жураўліная пара". Імпрэза адбылася ў вялікай зале Дома літаратара.


3 снежня.

Па запрашэнні камісіі ААН Сяргей Кручкоў удзельнічаў у міжнародных слуханнях па правах чалавека ў Беларусі, дзе выступіў з дакладам аб парушэнні лінгвістычных правоў грамадзян нашай краіны.


9 снежня.

У адказ на наш запыт Упраўленне па фізічнай культуры, спорту і турызму паведаміла, што "лічыць мэтазгодным уключыць паркмузей валуноў у пералік аб'ектаў для паказу турыстам Нацыянальнай праграмы турызму на 20062010 гг. пасля добраўпарадкавання яго тэрыторыі".


15 снежня.

Старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і НТП Палаты прадстаўнікоў У. Здановіч паведаміў, што, нягледзячы на прапановы Камісіі пункт аб падрыхтоўцы праекта Закона Рэпублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" у Плане падрыхтоўкі законапраектаў адсутнічае.


18 снежня.

У сядзібе ТБМ намеснік старшыні Сяргей Кручкоў наладзіў для выкладчыкаў Беларускага калегіюма прэзентацыю праграмы "Уводзіны ў дыстанцыйнае навучанне".


Снежань.

Намеснік старшыні ТБМ Сяргей Кручкоў на аснове праграмы Moodle зрабіў пераклад на беларускую мову абалонкі для стварэння курсаў дыстанцыйнага навучання.

ТБМ атрымала ліст з амбасады Рэспублікі Польшча за подпісам пасла сп. Тадэвуша Паўляка ў адказ на наш запыт пра дзеянні органаў кантролю Польшчы ў дачыненні да штотыднёвіка "Ніва". Ліст быў надрукаваны ў "Нашым слове".


З прапановы ТБМ Міністэрства сувязі выпусціла віншавальныя паштоўкі з надпісамі "З Калядамі" і "Са святам Божага нараджэння".

Берасцейская гарадская рада спрычынілася да выдання "Альпенскага дыялектнага слоўніка", які сабралі вучні 79 класаў Альпенскай школы пад кіраўніцтвам свайго настаўніка.

На працягу года першы намеснік старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч і яе дачка Юля ствараюць у праграме "БУМ" на канале "Лад" дзве перадачы: "Гаворым пабеларуску", "Народныя традыцыі".


НАВІНЫ КНІЖНАГА СВЕТУ

У выдавецтве "Беларуская навука" выйшаў бібліяграфічны паказальнік "Беларускае мовазнаўства" (1986-1991 гг.). Выданне з'яўляецца працягам трох выпускаў анатаванага навукова-дапаможнага бібліяграфічнага паказальніка "Беларускае мовазнаўства", якія добра вядомыя лінгвістам. Новы паказальнік - гэта вынік сумеснай працы супрацоўнікаў аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння навукова-даследчай работы ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі і навукоўцаў Інстытута мовазнаў-ства імя Я. Коласа НАН Беларусі. Паказальнік адлюстроўвае літаратуру за 1986-1991 гг. на беларускай, рускай і іншых мовах па гісторыі беларускай мовы і праблемах сучаснай навукі аб мове. Выданне змяшчае 3848 бібліяграфічных запісаў па фанетыцы, графіцы, марфалогіі, лексікалогіі і лексікаграфіі, фразеалогіі, тэрміналогіі, анамастыцы, сінтаксісу, дыялекталогіі, лінгвістыцы мастацкага тэксту і іншых галінах мовазнаўства. У асобны шэраг вылучаны матэрыял аб беларускіх мовазнаўцах.

Бібліяграфічны паказальнік "Беларускае мовазнаўства" прызначаецца для навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і студэнтаў-філолагаў, супрацоўнікаў бібліятэк і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай мовай.


Выступ старшыні ТБМ Алега Трусава на паседжанні Вярхоўнага Суда Беларусі 7 красавіка 2005 г.

Паважаны Суд!

Прадстаўленыя з боку Міністэрства юстыцыі паперы, дакументы, а таксама інфармацыя і адказы ці адсутнасць адказаў на пытанні сведчаць аб тым, што не маючы ніводнага аргумента і тым больш доказу аб наяўнасці парушэння заканадаўства з боку ТБМ імя Ф. Скарыны, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі дзеля апраўдання сваіх неправавых дзеянняў пайшоў нават на парушэнне карпаратыўнай этыкі. Маецца на ўвазе яго заява аб юрыдычнай нікчэмнасці пісьма былога Міністра юстыцыі Варанцова, якое было разаслана ва Упраўленні юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкам, і якім само Міністэрства і яго структурныя падраздзяленні кіраваліся ў сваёй дзейнасці адносна парадку пастаноўкі на ўлік структур палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Варта было праявіць элементарную павагу да свайго былога міністра, які ўсе ж такі стараўся трымацца ў існым прававым полі. Зараз на паняцці "права" і "закон" некаторыя дзяржструктуры ўвогуле не зважаюць.

ТБМ імя Ф. Скарыны ПАДКРЭСЛІВАЕ, што юрыдычнай асобай у адпаведнасці з арт. 44 Грамадзянскага кодэкса Беларусі з'яўляецца само Таварыства, а яго структурныя адзінкі могуць мець права юрыдычнай асобы, але ёю не з'яўляюцца. Гэта азначае, што яны могуць мець свае пячаткі, штампы, назву, рахунак ў банку, але не нясуць адказнасць за дзейнасць ТБМ у цэлым. Адзіная спасылка Мінюста на тое, што ТБМ быццам бы парушыла арт.8 Жыллёвага кодэкса, з'яўляецца надуманай, паколькі сам факт пастаноўкі на ўлік аргструктуры грамадскага аб'яднання па адрасе пражывання аднаго з яго сяброў ніяк не сведчыць, што нормы права, закладзеныя гэтым артыкулам, нейкім чынам парушаны. Наадварот , частка 2 арт. 8 дае нават магчымасць ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з выкарыстаннем жылога памяшкання не па простым прызначэнні. Структуры ТБМ ніколі не ажыццяўлялі і не маюць намеру ажыццяўляць дзейнасць, якая нават ўскосна можа быць кваліфікаваная як выкарыстанне жылога памяшкання не па прызначэнні. Хаця Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы, гарантуе свабоду сходаў, асацыяцый і г.д., на практыцы такое права ажыццявіць вельмі цяжка, таму аргструктуры ТБМ праводзяць свае сходы, вечарыны, сустрэчы з цікавымі людзьмі і г.д. у бібліятэках, актавых залах, "чырвоных кутках" інтарнатаў і г.д. У прадстаўніка Мінюста няма ніводнага факта, які б хоць ускосна сведчыў аб тым, што нейкая аргструктура ТБМ правяла свой сход на кватэры і г. д. Хаця і ў гэтым выпадку не было б парушэння Жыллёвага кодэкса, бо ўласнік кватэры мае права праводзіць у ёй сяброўскія сходы, вяселлі і г. д., і гэта не з'яўляецца фактам выкарыстання кватэры не па прызначэнні. Даводзім да ведама Міністэрства юстыцыі і Вярхоўнага Суда, што жылыя памяшканні сяброў ТБМ, у якіх пастаўлены на ўлік арганізацыйныя структуры Таварыства, заўжды выкарыстоўваліся і працягваюць выкарыстоўвацца па прызначэнню-для пражывання грамадзян у поўнай адпаведнасці з Правіламі карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў жылога дома у Рэспубліцы Беларусь, якія зацверджаны загадам Міністэрства жыллёвакамунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 07 снежня 1999г. №177. Калі б прадстаўнік Мінюста меў хоць нейкія дакументальныя доказы нямэтавага выкарыстання суполкамі ТБМ жылых памяшканняў, ён бы прадставіў іх Суду і абгрунтавана растлумачыў сутнасць парушэнняў, а не кіраваўся ў сваім выступе надуманымі меркаваннямі і не прыводзіў бы ў якасці аргументаў Суду не маючыя дачынення да сутнасці справы асабістыя меркаванні аднаго са сваіх калегаў з Канстытуцыйнага Суда.

У імкненні абмежаваць фундаментальныя правы грамадзян на свабоду асацыяцый і аб'яднанняў можна зайсці вельмі далёка, стварыўшы ганебныя для Беларусі судовыя прэцэдэнты.

ТАКІМ ЧЫНАМ, АДСУТНІЧАЕ САМА ПАДЗЕЯ ПРАВАПАРУШЭННЯ. Можна толькі рабіць здагадкі: ці то нешта парушылі органы мясцовай выканаўчай ўлады, калі ставілі на ўлік аргструктуры грамадскіх аб'яднанняў у адпаведнасці з існым заканадаўствам, ці то Міністэрства юстыцыі не ведае, якім чынам апраўдаць свае незаконныя дзеянні. Не існуе ў беларускім заканадаўстве нават тлумачэння паняцця "юрыдычны адрас арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання". Асабістае меркаванне прадстаўніка Мінюста можа з'яўляцца сведчаннем і таго, што юрыдычным адрасам арганізацыйнай структуры грамадскага аб'яднання для яго пастаноўкі на ўлік павінен быць адрас пражывання аднаго з яго сяброў, што стаіць на ўліку ў гэтай структуры. Менавіта з гэтага юрыдычнага пасылу зыходзіў былы Міністр юстыцыі Варанцоў, падпісваючы вышэйзгаданы ліст, які і з'яўляецца падзаконным нарматыўным актам Міністэрства юстыцыі. Калі Міністэрства юстыцыі замест спрыяння і надалей будзе імкнуцца ўсяляк перашкаджаць ці ўмешвацца ў дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, то гэта нанясе шкоду не толькі іміджу Мінюста, але і значна пагоршыць і без таго незайздросны вобраз Беларусі як дзяржавы на міжнароднай арэне.

Высновы.

1. Сцверджанні прадстаўніка Мінюста аб тым, што аргструктуры грамадскіх аб'яднанняў, пастаўленыя на ўлік ў органах юстыцыі ці ў органах мясцовай выканаўчай улады (раённыя, гарадскія структуры) у адпаведнасці з адрасам пражывання аднаго з сяброў грамадскага аб'яднання тым самым парушаюць нормы жыллёвага заканадаўства, не грунтуюцца на Законе і з'яўляюцца юрыдычным нонсенсам.

2. Арт. 42 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадпісвае зыходзіць з прынцыпаў добрасумленнасці і разумнасці пры разглядзе грамадзянскаправавых спраў. У ТБМ імя Ф.Скарыны ёсць пэўныя спадзяванні на тое, што Вярхоўны Суд пры вынясенні рашэння будзе кіравацца гэтымі прынцыпамі. Было б верхам прававога абсурду лічыць, што факт пастаноўкі на ўлік аргструктуры грамадскага аб'яднання па месцы пражывання яго сябра, які здзейснены органам мясцовай выканаўчай улады ў адпаведнасці з існым заканадаўствам, з'яўляецца парушэннем заканадаўства.

У сувязі з тым , што супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі груба парушылі Закон, а таксама ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны давядзення вынесенага пісьмовага папярэджання да кіруючага органа грамадскага аб'яднання, просім Вярхоўны Суд:

1) Прызнаць незаконным і адмяніць вынесенае на адрас ТБМ імя Ф. Скарыны пісьмовае папярэджанне

2) На падставе арт. 325 Грамадзянскапрацэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынесці прыватнае азначэнне ў адрас Міністэрства юстыцыі.

3) Расходы па аплаце дзяржпошліны ўскласці на адказчыка.


Выступ намесніка старшыні ТБМ Сяржука Кручкова на паседжанні Вярхоўнага Суда Беларусі 7 красавіка 2005 г.

Высокі суд!

Паважаная спадарыня пракурор!

Мы сабраліся ў гэтай залі для высвятлення ісціны, для таго, каб адбылася перамога ЗАКОНУ. Я спадзяюся, што Высокі суд уважліва вывучыць прадстаўленыя доказы і прыме справядлівае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Падчас разгляду справы па скарзе Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" аб адмене пісьмовага папярэджання, вынесенага 16 лютага 2005 года Міністэрствам юстыцыі на адрас Рады ТБМ бакамі былі прадстаўленыя доказы сваёй пазіцыі. І мне хацелася б засяродзіцца на некаторых з іх.

Так, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у сваім папярэджанні на адрас Рады ТБМ сцвярджае, што выкарыстанне жылых памяшканняў для юрыдычных адрасоў аргструктураў ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" супярэчыць артыкулу 8 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які гаворыць, што "выкарыстанне не па прызначэнні прыдатных для пражывання жылых памяшканняў не дазваляецца". Паняцце "юрыдычны адрас" трактуецца ў пункце 3 "Палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў і іх саюзаў (асацыяцый)" (далей па тэксце "Палажэнне аб рэгістрацыі" - аўт.), як "месца знаходжання кіруючых органаў" аб'яднання. Прашу звярнуць увагу суда на тое, што паводле пункта 3.2. Статута ТБМ кіруючым органам паміж з'ездамі з'яўляецца Рада. У адпаведнасці з п. 3.10. Статута аб'яднання "мясцовыя арганізацыі ТБМ (абласныя, раённыя гарадскія) маюць тыя ж мэты і задачы, дзейнічаюць у адпаведнасці з гэтым Статутам". Гэта значыць, што кіруючым органам мясцовых арганізацый ТБМ з'яўляюцца мясцовыя Рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". Паводле прадстаўленых Міністэрствам юстыцыі Высокаму суду ў якасці доказаў, што некаторыя арганізацыйныя структуры маюць у якасці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканні, у матэрыялах справы маюцца копіі пасведчанняў аб пастаноўцы на улік Бешанковіцкай і Слонімскай суполак ТБМ. Звяртаю увагу суда на тое, што паводле п. 3.6. Статута ТБМ "аснова ТБМ - першасныя суполкі". "Суполкі ствараюцца па тэрытарыяльных і вытворчых прынцыпах, пры наяўнасці не менш чым трох сяброў ТБМ". Паводле п. 3.8. Статута ТБМ "Суполкі могуць аб'ядноўвацца ў раённыя (гарадскія) арганізацыі пры наяўнасці не менш трох суполак". І толькі пасля аб'яднання ў раённую (гарадскую), абласную арганізацыю ствараюць выбарныя органы структур (Раду і Рэвізійную камісію). Такім чынам першасныя структуры ТБМ не ўтвараюць сваіх кіраўнічых органаў, а толькі раённыя (гарадскія), абласныя арганізацыі. Дарэчы Статут ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" перарэгістраваны 6 верасня 1999 года менавіта Міністэрствам юстыцыі. Такімі чынам сцвержанне Мінюста пра тое, што пастаноўка на улік Бешанковіцкай і Слонімскай суполак супярэчаць артыкулу 8 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь не адпавядае рэчаіснасці, бо названыя першасныя структуры не маюць у адпаведнасці са Статутам ТБМ кіраўнічых органаў. І таму пастаноўка на ўлік распарадчымі органамі названых структураў не пярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і не выклікае выкарыстанне прыдатных для пражывання жылых памяшканняў грамадзян не па прызначэнні. Жылыя памяшканні па адрасах г.п. Бешанковічы, вул. Маладзёжная, 9 кв. 21 і г. Слонім, вул. Брэсцкая, 103/3, кв. 61 выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца для пражывання грамадзян.

Але трэба прызнаць, што колькасць структур ТБМ да рэгістрацыі якіх Міністэрства юстыцыі можа выказаць прэтэнзіі значна большая. І Старшыня ТБМ даючы свае тлумачэнні Высокаму суду аб колькасці структураў, якія маюць у якасці юрыдычных адрасоў жылыя памяшканні ў шматкватэрных дамах, быў шчырым, калі адказаў, што не можа прадставіць дакладных звестак. Бо падчас рэгістрацыі (перарэгістрацыі) рэгіянальных структур ТБМ паводле п. 20 "Правілаў афармлення і разгляду дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі палітычных партыяў, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, а таксама пастаноўцы на ўлік і дзяржаўнай рэгістрацыі іх арганізацыйных структур" (далей па тэксце "Правілы афармлення дакументаў" аўт.) кіраўнічы орган аб'яднання ў дадатак да заявы з просьбай аб пастаноўцы на ўлік прыкладаў дакумент, які пацвярджаў наяўнасць юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры. У сувязі з тым, што ніякімі нарматыўнымі актамі Рэспублікі Беларусь не прадпісана кіраўнічаму органу аб'яднання рабіць копіі дакумента, які пацвярджаў наяўнасць юрыдычнага адрасу арганізацыйнай структуры, у дакументацыі Рады ТБМ няма дакладнай інфармацыі на гэты конт. Але гэтай інфармацыяй павінна валодаць Міністэрства юстыцыі РБ, бо паводле п. 4.7. "Палажэння аб Міністэрстве юстыцыі" ад 31.10.2001 г. на міністэрства ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы: "... ведение Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей ..., организационнометодологическое обеспечение и координация государственной регистрации и ликвидации (прекращения деятельности) коммерческих и некоммерческих организаций". У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі Мінюст " ведет Государственный реестр политических партий, профессиональных союзов, других общественных объединений, их союзов (ассоциаций)... " (пункт 5.17.). Мала таго, падчас дачы тлумачэнняў Высокаму суду, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі спадар Харытон засведчыў, што да вынясення папярэджання ТБМ ён меў тэлефонную размову з кіраўніцтвам аб'яднання (праўда спадар Харытон сказаў, што не памятае з кім ён размаўляў і яму трэба паглядзець адпаведныя запісы. Паведамляю, што размова адбывалася з кіраўніком спраў ТБМ - Сяргеем Кручковым). Падчас размовы са мной спадар Харытон паказаў сваю інфармаванасць у пытанні пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структур ТБМ у жылым фондзе. Ён не называў канкрэтных арганізацыяў, але запытаўся, ці прынялі мы меры рэагавання на ліст МЮ "Аб юрыдычных адрасах" ад 18.10. 2004 г., бо на ягоную думку ёсць праблемы з 3я рэгіянальнымі структурамі ў Гродзенскай вобласці, з 3мя структурамі ў Магілёўскай вобласці і яшчэ шэрагам структур у іншых абласцях Беларусі. Таму мне незразумела, чаму прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ўводзіць у зман Высокі суд і дае сведчанні пра тое, што на момант разгляду справы міністэрства валодае інфармацыяй па "так званых парушэннях жыллёвага заканадаўства" толькі па трох арганізацыйных структурах ТБМ. Тым больш, што простым абавязкам міністэрства з'яўляецца вядзенне рэестру грамадскіх аб'яднанняў.

Рада ТБМ сапраўды мае цяжкасці з вызначэннем колькасці структураў пастаўленых на ўлік у жыллёвым фондзе РБ. Гэта выклікана яшчэ і тым, што распарадчыя органы Рэспублікі Беларусь не выдавалі (падчас пастаноўкі на ўлік аргструктураў ТБМ) пасведчанні адзінага ўзору. Гэта нават бачна з тых копіяў рэгістрацыйных пасведчанняў Слонімскай і Бешанковіцкай суполкі і Лідскай арганізацыі, якія маюцца ў распараджэнні суда. Хаця паводле п. 5.191. "Палажэння аб Міністэрстве юстыцыі" міністэрства, якое "осуществляет организационнометодологическое обеспечение и координацию государственной регистрации и ликвидации (прекращения деятельности) коммерческих и некоммерческих организаций ..." павінна было б паклапаціцца пра тое, каб мясцовыя распарадчыя органы падчас пастаноўкі на ўлік аргструктураў ТБМ прытрымліваліся п. 22 "Правілаў афармлення" у якіх сказана: "Поставленным на учёт (зарегистрированным) организационным структурам (единицам) регистрирующими органами выдаются установленной формы "Свидетельство о постановке на учёт организационной структуры объединения № ___", … в котором указываецца: название и местонахождение руководящего органа организационной структуры объединения…". Хадайнічаю аб тым, каб Высокі суд далучыў да матэрыялаў справы "Свидетельство № 50 о постановке на учёт" Жодзінскай гарадской арганізацыі ТБМ у якім няма звестак пра месца знаходжання аргструктуры. Такім чынам, мы бачым, што Мінюст ўнікае выканання некаторых пунктаў "Палажэння аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі" і не ў поўным аб'ёме ажыццяўляе арганізацыйнаметадалагічнае забеспячэнне і каардынацыю дзяржаўнай рэгістрацыі .

Па маіх звестках, як кіраўніка спраў ТБМ, па фармальных прыкметах 1112 арганізацыйных структур ТБМ пастаўленыя на ўлік распарадчымі органамі ў жыллёвым фондзе. Хаця гэтыя дадзеныя ўдакладняюцца. Бо прыкладам, юрыдычны адрас Віцебскай гарадской арганізацыі (паводле копіі пасведчання аб пастаноўцы на ўлік) выглядаў, як жыллёвае памяшканне. І падчас тэлефоннай размовы паміж мной і прадстаўніком Міністэрства юстыцыі, пра якую ўзгадвалася вышэй, я думаў, што Віцебская гарадская арганізацыя ТБМ зарэгістравана ў жыллёвым фондзе і таму паведаміў, што напярэдадні ў сакратарыяце ТБМ быў старшыня Рады Віцебскай абласной арганізацыі Навумчык І.А. і я звярнуўся да яго з просьбай паспрыяць пошуку памяшкання ў нежыллёвым фондзе для Віцебскай гарадской арганізацыі. (Дарэчы, вельмі дзіўна, што 5 красавіка на пытанне суда да сп. Харытона ці спрабавала Міністэрства юстыцыі высветліць ў ТБМ аб прынятых захадах арганізацыяй па пошуку юр. адрасоў у нежылых памяшканнях, прадстаўнік Мінюста паведаміў, што яму нічога канкрэтнага не адказалі. Хаця я паведаміў, што ўсім арганізацыйным структурам ТБМ, якія маюць рэгістрацыю ў жылым фондзе былі разасланыя адпаведная лісты. Пра гэта сведчаць і копіі лістоў далучаных да справы на адрас Бешанковіцкай і Слонімскай суполак і Лідскай арганізацыі.). Тое, што тычыцца Віцебскай гарадской арганізацыі ўрэшце высветлілася, што памяшканне па адрасу: г. Віцебск, пр. Чарняхоўскага, 1217 выведзены з жыллёвага фонду. Таму звяртаю ўвагу суда на тое, што падчас папярэдняга разгляду прадстаўнік Мінюста сп. Харытон казаў што, маўляў, ліквідацыя трох структур ТБМ (з 60 зарэгістраваных) не цягне для сябе вялікіх наступстваў для арганізацыі. Але ж ліквідацыя 1112 структураў ТБМ гэта 1/5 частка ад усіх легальна дзеючых і афіцыйна зарэгістраваных структур арганізацыі. Сказанае сведчыць, што вынесенае папярэджанне Мінюста мае за мэту не "устранение" парушэнняў, а наступленне на правы грамадзян на аб'яднанне, якія гарантаваныя артыкулам 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мы лічым, што рэгістрацыя ўсіх аргструктур ТБМ праводзілася ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Пра гэта сведчыць ліст Мінюста ад 09. 02.2000 №0612/1621 на адрас упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, які вызначае магчымасць рэгістрацыі арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства членаў гэтых аб'яднанняў (прыватны дом альбо кватэра). Заява прадстаўніка Мінюста пра тое, што дадзены ліст з'яўляецца "юрыдычна нікчэмным" выглядае вельмі дзіўнай. Як вядома суду паводле гэтага ліста мясцовыя распарадчыя органы на працягу некалькіх гадоў прымалі рашэнні аб пастаноўцы на ўлік аргструктур грамадскіх аб'яднанняў і партый па адрасах, якія знаходзяцца ў жыллёвым фондзе. Пра гэта сведчаць матэрыялы справы і законапрыменяльная практыка. Звяртаю ўвагу суда на тое, што гэты ліст дагэтуль афіцыйна Мінюстам не адменены (пра што сведчыў сп. Харытон) і дзейнічае пяты год. Прадстаўнік Мінюста паведаміў пра тое, што яму няведамыя матывы па якіх былы міністр юстыцыі падпісаў гэты ліст. Але паводле п. 5.10. "Палажэння аб Міністэрстве юстыцыі" Мінюст у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі " отменяет либо приостанавливает действие несоответствующих законодательству Республики Беларусь правовых актов руководителей организаций системы Минюста ". І калі Міністэрства юстыцыі лічыць, што ліст які дазваляў рэгістраваць арганізацыі па кватэрах "юрыдычна нікчэмны", а ягонае дзеянне міністэрствам дагэтуль не адмененае, то, на маю думку, гэта сведчыць аб грубым парушэнні службовымі асобамі Міністэрства юстыцыі нарматыўнаправавых актаў Рэспублікі Беларусь.

Падкрэсліваю, што Рада ТБМ не парушала заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас пастаноўкі на ўлік аргструктур ТБМ. Рада ТБМ у сваёй дзейнасці кіравалася п. 19 і 20 "Правілаў афармлення".. У вызначаны правіламі тэрмін мы накіроўвалі ў адпаведныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, раённыя (гарадскія) выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы знаходжанні арганізацыйнай структуры аб'яднання заяву аб пастаноўцы на ўлік і прыкладалі да заявы ўсе неабходныя дакументы. І кіруючыся п. 21 "Правілаў афармлення" упраўленні юстыцыі, Мінгарвыканкама, раённыя (гарадскія) выканаўчыя і распарадчыя органы грунтуючыся на даведцы па выніках матэрыялаў разгляду справы аб пастаноўцы на ўлік (рэгістрацыі) і згодна з грамадзянскім заканадаўствам прымалі адпаведныя рашэнні або распараджэнні. Гэтыя органы маглі прыняць рашэнне адмовіць у дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках прадугледжаным п. 16 "Правілаў афармлення", яны маглі указаць кіраўнічаму органу аб'яднання згодна з п. 10 правілаў на недахопы, выяўленыя падчас вывучэння дакументаў, якія прадстаўляліся для дзяржаўнай рэгістрацыі, або адмовіць у рэгістрацыі. Магу заверыць у тым, каб былі выяўленыя, хоць нейкія парушэнні аргструктуры ТБМ не былі б зарэгістраваныя. Звяртаем увагу суда на тое, што рашэнне аб пастаноўцы або адмове ў пастаноўцы на ўлік прымалі згодна з дзеючымі правіламі выканаўчыя і распарадчыя органы Рэспублікі Беларусь, а Рада ТБМ толькі прадстаўляла канкрэтныя дакументы.

Таму спроба Мінюста ўскласці адказнасць на ТБМ за быццам бы меўшых месца парушэнні заканадаўства на Раду ТБМ не вытрымлівае ніякай крытыкі і не грунтуецца на заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. А калі Мінюст лічыць, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады падчас пастаноўкі парушылі жыллёвае заканадаўства краіны, то яны дзейнічалі на падставе ліста Міністэрства юстыцыі ад 09.02.2000 №0612/1621 на адрас упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, які вызначае магчымасць рэгістрацыі арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства членаў гэтых аб'яднанняў (прыватны дом альбо кватэра). Высокі суд, як вам бачна, што віноўнікам як быццам бы меўшых месца парушэнняў жыллёвага заканадаўства з'яўляецца само Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое сваімі, на маю думку, некампетэнтнымі і супярэчлівымі дзеяннямі стварыла няпэўнае прававое поле. Пра гэта, дарэчы, засведчыла і "Прыватнае вызначэнне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь" ад 9.06.2003 г. у якім сказана, што "судом установлены нарушения законодательства, допущенные Министерством юстиции". Адной з прычынаў закрыцця арганізацыі (справа якой разгядалася ў ВС) з'явілася тое, што Мінюст зарэгістраваў у верасні гэтае Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне ў шматкватэрным жылым доме. Вярхоўным судом было вызначана наступнае : "... Изложенное, по мнению суда свидетельствует о ненадлежащем отношении отдельных работников Министерства юстиции к своим должностным обязанностям в процессе регистрации (перерегистрации) общественных объединений и осуществления функций контроля за их деятельностью". Суд вызначыў: "... о принятых мерах сообщить Верховному Суду Республики Беларусь". Мне было б вельмі цікава паглядзець на той дакумент у якім Мінюст паведамляе ВС аб прынятых захадах. Можа ў тым дакуменце мы знойдзем адказы на нашыя пытанні і як трэба было рэгістравць аргструктуры ТБМ.

Звяртаю ўвагу Высокага суда і на тое, што ў Пярэчаннях да скаргі і ў лісце ад 29.03.2005 г. ад 0611/426 незаконна патрабуе ад Рады ТБМ ліквідаваць пэўную колькасць аргструктур аб'яднання. Мінюст лічыць, што п. 3.2 Статута ТБМ, у якім акрэслена кампетэнцыя Рады, дазваляе Радзе прымаць рашэнні адносна ліквідацыі аргструктураў. Лічу, што патрабаванне Міністэрства юстыцыі не грунтуецца на заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Так артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" абгаворвае патрабаванні да Статутаў грамадскіх аб'яднанняў. "Уставы общественных объединений должны предусматривать: ... 9) порядок реорганизации или ликвидации объединения и использования оставшегося имущества ...". У адпаведнасці з заканадаўствам у Статуце ТБМ прадугледжаны артыкул 6 "Спыненне дзейнасці ТБМ". Паводле п. 6.1. "Спыненне дзейнасці ТБМ ажыццяўляецца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі па рашэнні 2/3 дэлегатаў з'езда або судовых органаў Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаных законам". Пункт 6.3. Статута ТБМ гаворыць, што "Ліквідацыя ТБМ ажыццяўляецца згодна з пастановай з'езда або на падставе рашэння судовага органа Рэспублікі Беларусь, якое ўступіла ў законную сілу". Нагадваю, што п. 3.10. Статута ТБМ гаворыць, што мясцовыя арганізацыі ТБМ маюць тыя ж мэты і задачы, дзейнічаюць у адпаведнасці са Статутам ТБМ. Такім чынам ліквідацыя як аргструктур ТБМ, так і усёй арганізацыі павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці са Статутам ТБМ, або па рашэнні суда. Тым больш што артыкулам 21 Закона РБ "Аб грамадскіх аб'яднаннях" абгавораны парадак ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў "Общественные объединения могут быть ликвидированы: 1) по решению их высших органов; 2 ) по решению суда на основаниях, предусмотренных статьей 29 настоящего Закона."

Пакуль што вышэйшы орган ТБМ (з'езд) не прымаў рашэння аб ліквідацыі і ніводзін суд, таксама, не выносіў рашэнняў аб ліквідацыі як аргструктураў ТБМ так і арганізацыі ў цэлым. Дазвольце задаць пытанне, чаму Рада ТБМ павінна прымаць незаконнае рашэнне аб ліквідацыі сваіх аргструктураў і пазбаўляць такім чынам сваіх сяброў законнага права на свабоду аб'яднанняў гарантаванага артыкулам 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Як бачна патрабаванні Мінюста да Рады ТБМ ліквідаваць свае аргструктуры з'яўляецца, на маю думку, абсурдным і незаконным.

Высновы:

1. Сцверджанні прадстаўніка Мінюста аб тым, што падчас рэгістрацыі Бешанковіцкай і Слонімскай суполак былі дапушчаныя парушэнні Закона "Аб грамадскіх аб'яднання" і іншых заканадаўчых актаў прызнаць незаконнымі, паколькі згаданыя аргструктуры ТБМ не ўтваралі кіруючых органаў (Радаў) і таму не змяшчалі іх у жыллёвым фондзе Рэспублікі Беларусь. І адпаведна пастаноўка на ўлік распарадчымі органамі названых структураў не пярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і не выклікае выкарыстанне прыдатных для пражывання жылых памяшканняў грамадзян не па прызначэнні. Жылыя памяшканні па адрасах г.п. Бешанковічы, вул. Маладзёжная, 9 кв. 21 і г. Слонім, вул. Брэсцкая, 103/3, кв. 61 выкарыстоўваліся і выкарыстоўваюцца для пражывання грамадзян.

2. Прызнаць незаконнымі патрабаванні Мінюста аб ліквідацыі некаторых аргструктур аб'яднання паколькі яны супярэчаць Статуту ТБМ, заканадаўчым і нарматыўным актам Рэспублікі Беларусь. Паколькі пастаноўка на ўлік аргструктур ТБМ ажыццяўлялася выканаўчымі і распарадчымі органамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і лістом Мінюста ад 09.02. 2000 №0612/1621 на адрас упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, які вызначае магчымасць рэгістрацыі арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства членаў гэтых аб'яднанняў (прыватны дом альбо кватэра).

3. Прызнаць незаконным абвінавачванне Мінюста аб парушэнні Радай ТБМ артыкула 8 Жыллёвага кодэкса РБ, паколькі менавіта Міністэрства юстыцыі сваімі дзеяннямі стварыла няпэўную і неакрэсленую сітуацыю адносна размяшчэння юрыдычных адрасоў аргструктураў у жыллёвым фондзе Рэспублікі Беларусь. І паколькі ў лісце Мінюста ад 23.02.2004 г. №0612/1128 "Аб юрыдычным адрасе" на імя Упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) міністэрства прызнае, што размяшчэнне юрыдычнага адрасу ў жылых памяшканнях не ўрэгулявана жыллёвым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. А папярэджанне нам вынесена менавіта за парушэнне жыллёвага заканадаўства. (Парадокс - заканадаўствам не ўрэгулявана, але мы парушылі тое, што не ўрэгулявана).

Высокі суд, паважаная спадарыня пракурор!

Прашу Вас:

1. Задаволіць скаргу Рады Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", прызнаць незаконным і адмяніць вынесенае Мінюстам папярэджанне.

2. На падставе артыкула 325 Грамадзянскапрацэсупльнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынесці прыватнае адзначэнне ў адрас Міністэрства юстыцыі.


Р А Ш Э Н Н Е

ІМЕМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2005 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшын-ствуючага суддзі Вярхоўнага Суда Жукоўскай Г.К.

пры сакратару Грынько Ж.М.

з удзелам пракурора Федарынчык Л.В.,

разглядзеўшы ў зале судовых пасяджэнняў грамадзянскую справу па скарзе Рады грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" на пісьмовае папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь,

у с т а н а в і ў:

Рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" у скарзе зазначыла, што Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне таварыству за быццам бы парушэнне арт. 8 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Спасылаючыся на тое, што ўсе арганізацыйныя структуры гра-мадскага аб'яднання зарэгістраваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, заяўнік прасіў адмяніць вынесенае 16 лютага 2005 года Міністэрствам юстыцыі папярэджанне.

У судовым пасяджэнні прадстаўнікі заяўніка Трусаў А.А., Анісім А. М. і Кручкоў С.М. падтрымалі скаргу і дадаткова паяснілі, што ў 2000 годзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь накіравала ўпраўленням юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ліст, у якім дазволіла ставіць на ўлік арганізацыйныя структуры палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства аднаго з іх членаў. Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі парушыла тэрмін накіравання кіруючаму органу аб'яднання пісьмовага папярэджання.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Харытон А.П. лічыць скаргу неабгрунтаванай, паколькі тры арганізацыйныя структуры грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (Лідская, Слонімская і Бешанковіцкая суполкі) выкарыстоўваюць жылыя памяшканні для юрыдычных адрасоў, што супярэчыць арт. 8 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Заслухаўшы тлумачэнні бакоў, даследаваўшы пісьмовыя доказы, заслухаўшы меркаванне пракурора Федарынчык Л.В., якая лічыць скаргу не падлягаючай задавальненню, суд прыходзіць да наступнага.

Артыкулам 28 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" прадугледжана, што ў выпадку ўчынення грамадскім аб'яднаннем дзеянняў, якія супярэчаць патрабаванням гэтага Закона, акрамя выпадкаў, калі парушэнне цягне за сабой ліквідацыю аб'яднання па рашэнню суда, парушэння іншых актаў заканадаўства, а таксама патрабаванняў статута, кіруючаму органу гэтага грамадскага аб'яднання выносіцца рэгіструючым органам пісьмовае папярэджанне.

У адпаведнасці з арт. 8 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь жылыя памяшканні прызначаюцца для пражывання грамадзян.

Выкарыстанне не па прызначэнню прыгодных для пражывання жылых памяшканняў не дапускаецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым Кодэксам.

Судом устаноўлена, што 16 лютага 2005 года Радзе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" вынесена пісьмовае папярэджанне за парушэнне арт. 8 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як вынікае са зместу папярэджання і тлумачэнняў прадстаўніка Міністэрства юстыцыі, падставай для вынясення папярэджання з'явіўся той факт, што шэраг арганіз-ацыйных структур аб'яднання пастаўлены на ўлік (зарэгістраваны) па месцы жыхарства (прыватная кватэра) аднаго с яго членаў.

Гэтыя абставіны пацверджаны пасведчаннямі аб рэгістрацыі Слонімскай, Бешанковіцкай і Лідскай суполок (л. справы 21-23) і, па сутнасці, не аспрэчваліся прадстаў-нікамі грамадскага аб'яднання ў судовым пасяджэнні.

Такім чынам, выкарыстанне арганізацыйнымі структурамі грамадскага аб'яднання ў якасці свайго юрыдычнага адраса кватэры ў шматкватэрным жылым доме супярэчыць дзеючаму жыллёваму заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Довады скаргі аб тым, што заканадаўства пра дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў не ўтрымлівае забароны на размяшчэнне арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў у жылых памяшканнях, не могуць быць прыняты да ўвагі, бо згодна з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" грамадскія аб'яднанні ажыццяўляюць сваю дзейнасць не толькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дадзенным Законам, але і другімі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Што тычыцца спасылкі прадстаўнікоў заяўніка на пісьмо Міністэрства юстыцыі ад 9 лютага 2000 года, якое давала магчымасць пастаноўкі на ўлік арганізацыйных структр грамадскіх аб'яднанняў па месцы жыхарства аднаго з іх членаў, то гэта пісьмо не сведчыць аб неабгрунтаванасці пісьмовага папярэджання таварыству за парушэнне дзеючага заканадаўства. Паколькі абавязак па выкананню заканадаўства Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" ускладзены на грамадскія аб'яднанні і не здымае з іх адказнасці за яго парушэнне.

Тым больш, што 23 лютага 2004 года Міністэрства юстыцыі накіравала ва ўпраўленні юстыцыі ліст № 06-12/1228 "Аб юрыдычных адрасах", у якім указала на недапушчальнасць размяшчэння кіруючых органаў грамадскіх аб'яднанняў і партый, а таксама іх арганізацыйных структур у жылых памяшканнях.

Аб гэтым былі паведамлены і грамадскія аб'яднанні лістом ад 18 кастрычніка 2004 г. Ім было прапанована прывесці юрыдычныя адрасы ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства, прадставіўшы неабходныя для рэгістрацыі дакументы да 1 лютага 2005 г.

У вызначаны тэрмін запатрабаванні аб змяненні юрыдычных адрасоў заяўнікам не былі выкананы.

Пры такіх абставінах Міністэрства юстыцыі ў адпаведнасці з артыкулам 28 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" абгрунтавана вынесла Радзе грамад-скага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" папярэджанне аб парушэнні арт. 8 Жыллёвага кодэкса Республікі Беларусь і падстаў для яго, папярэджання, адмены не маецца.

Парушэнне Міністэрствам юстыцыі тэрміну накіравання кіруючаму органу аб'яднання папярэджання таксама не з'яўляецца падставай для яго адмены. З улікам выкладзенага скарга заяўніка не падлягае задавальненню.

Кіруючыся арт. 302 ГПК Рэспублікі Беларусь суд

в ы р а ш ы ў:

Адмовіць Радзе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" у задавальненні скаргі на вынесенае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 лютага 2005 года пісьмовае папярэджанне за № 06-11/210.

Рашэнне ўступае ў законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння, абскарджанню і апратэставанню ў касацыйным парадку не падлягае.

Старшынствуючы

Суддзя Вярхоўнага Суда

Рэспублікі Беларусь - Г.К. Жукоўская

Сапраўдна:

Суддзя Вярхоўнага Суда (подпіс) - Г.К. Жукоўская.


Развітанне з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ

2 красавіка 2005 г. у 21.37 паводле сярэднееўра-пейскага часу на 85 - м годзе жыцця памёр Папа Рымскі Ян Павел ІІ. Скончыўся 26-гадовы пантыфікат гэтага вялікага папы, як яго назы-ваюць на Захадзе. Вернікі - католікі, грамадскія і палі-тычныя дзеячы, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў выказва-юць свой смутак у сувязі са смерцю галавы Рымска-Каталіцкага касцёлу. Разам з вернікамі гэтага касцёлу смуткуюць і католікі двац-цаці цэркваў-дачок - ад Грэка-каталіцкай у Еўропе да Малгбарскай у Індыі, звязаных царкоўнай уніяй з Рымска-Каталіцкім касцё-лам.

Закончыўся зямны шлях незвычайнага чалаве-ка, выхадца з рабочага ася-роддзя невялікага польскага горада Вадавіцэ, што непа-далёк ад Кракава, у Мала-польскім ваяводстве, Кара-ля Вайтылы, галавы Рым-ска-Каталіцкага касцёлу і адначасова галавы дзяржа-вы Ватыкан, які быў абраны Папам Рымскім у 1978 г. пад імем Яна Паўла ІІ. Гэта быў 265-ы Папа (і адначасна біскупам Рыма), пачынаю-чы ад першага Папы, Апо-стала святога Пятра.

Ян Павел ІІ увайшоў у гісторыю як папа-рэфарматар, які шмат у чым прычыніўся да ўзвышэння ролі Каталіцкага касцёлу у складаны перыяд грамадскіх зрухаў ва Усходняй ды і Заходняй Еўропе, іншых частках свету. Гэта быў папа-гуманіст, які высока падняў у Касцёле і ў грамадстве паняцці маральнасці, адказнасці чалавека за свае дзеянні, міру паміж народамі. Таму ён карыстаўся вялікай павагай не толькі сярод вернікаў-католікаў, але і сярод вернікаў іншых канфесій.

Караль Юзаф Вайтыла нарадзіўся 18 траўня 1920 г. З 1938 г. вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Падчас другой сусвет-най вайны працаваў на кракаўскім хімічным заводзе. Адначасова падпольна вучыўся ў Кракаўскай духоўнай семінарыі. У маладосці закапляўся мастацкай самадзейнасцю, прымаў удзел у аматарскім тэатры ў Кра-каве. Стаўся аўтарам некалькіх п'ес і паэтычных зборнікаў. У лістападзе 1946 г. Караль Вайтыла быў пасвечаны ў святары. У 1946-1948 гг. вучыўся ў ката-ліцкаіх навучальных установах у Рыме, Бельгіі і Францыі. Дасканала ведаў за-межныя мовы. Сан біскупа атрымаў у 1958 годзе. 13 студзеня 1964 г. быў прызначаны арцыбіскупам-мітрапалітам кракаўскім. Быў удзельнікам 2-га Ватыканскага сабору. Адначасова з душпастырскай дзейнасцю вёў і выкладчыцкую работу: быў прафесарам Каталіцкага Люблінскага універсітэта, дзе выкладаў маральную тэалогію і грамадскую этыку. Меў наву-ковую ступень доктара тэалогіі. Выдаў некалькі манаграфій па праблемах хрысціянскай філасофіі чалавека.

Пасля кароткага пантыфікату Яна Паўла І (з 26 жніўня да 28 верасня 1978 г.) канклаў Кардыналаў пажыццёва, згодна з касцельнай традыцыяй, абраў Караля Вайтылу Папам Рымскім. Новы папа абраў сабе імя Яна Паўла ІІ у гонар сваіх бліжэйшых папярэднікаў, рэфарматараў Яна ХХІІІ (1958-1963) і Паўла УІ (1963-1978).

Абранне славяніна на папскі пасад парушыла традыцыю з ХУІ стагоддзя (з 1523 г.), калі папскі пры-стол займалі толькі італьян-цы. На гэта нават адрэага-ваў вядомы расійскі ацёр і бард Уладзімір Высоцкі:

А мы им папу Римского

подкинули

Из наших, из поляков,

из славян.

Уладзімір Высоцкі праспяваў гэтую песню свайго аўтарства на прыёме у Яна Паўла ІІ у Ватыкане. Папа смяяўся, слухаючы гэтую песню, бо добра ведаў рускую мову.

Абранне Яна Паўла ІІ мела значэнне не толькі ў прызнанні маральных якасцяў, вучоных дасягненняў і паэтычных здольнасцяў Караля Вайтылы, але і павагі да Каталіцкага касцёла ў Польшчы, яго патрыятычных пазіцый у барацьбе з нямецкім фашызмам і ў супрацьстаянні камуністычнай ідэалогіі ў краіне і падпарадкаванасці польскай камуністычнай улады Маскве. Абранне папы паляка ўзмацніла пазіцыі не толькі Каталіцкага касцёлу ў Польшчы, але і ўсяго руку Супраціўлення аптыцаркоўнай і антыпатрыятычнай сістэме. Асабліва гэта праявілася ў перыяд барацьбы "Салідарнасці" з камуністычным рэжымам генерала В. Ярузэльскага.

Падчас перабудовы ў СССР ўзрос прэстыж Каталіцкага касцёлу і ў рэспубліках Савецкага Саюза, у тым ліку ў Беларусі. З 1986 г. ва Усходнюю Беларусь, дзе каталіцкаіх святароў не было, з часоў вайны пачалі вяртацца каталіцкія ксяндзы. Важнай падзеяй у жыцці Каталіцкага касцёла ў Беларусі была намінацыя (прызначэнне) першага Каталіцкага біскупа і апостальскага адміністратара Менскай дыяцэзіі (біскупства) пасля перапынку ў некалькі дзесяцігоддзяў. 25 жніўня 1989 г. Папа Рымскі Ян Павел ІІ прызначыў Менскім біскупам Тадэвуша Кандрусевіча, які цяпер з'яўляецца арцыбіскупам-мітрапалітам і кіраўніком Каталіцкага касцёлу ў Расіі. Ад 13 красавіка 1991 г - кіраўніком Каталіцкага касцёлу ў Беларусі з'яўляецца арцыбіскуп кардынал (з 1993 г.) Казімір Свёнтак, мітрапаліт Менска-Магілёўскай мітраполіі, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У Каталіцкім касцёле ў Беларусі ў багаслужбах уведзена беларуская мова, якая з'яўляецца афіцыйнай у справаводстве Касцёлу ў Беларусі.

Папа Рымскі Ян Павел ІІ карыстаўся вялікім аўтарытэтам у свеце. Ён пасярэднічаў са зваротамі аб міры. Асуджаў акты агрэсіі, праводзіў сумесныя маленні з прадстаўнікамі іншых канфесій, наведаў больш за сто краін свету, дзе яго сустракалі сотні тысяч вернікаў. Некалькі гадоў таму назад, знаходзячыся ў Ерусаліме, Папа Ян Павел ІІ публічна папрасіў прабачэння за правіны Каталіцкага касцёлу ў мінулыя стагоддзі.

За час пантыфікату Яна Паўла ІІ у 1984 г. была праведзена рэформа кананічнага права, у 1992 г. выдадзены новы "Катэхізіс Каталіцкага касцёлу", была рэарганізавана Рымская курыя, праведзены шматлікія кананізацыі і беатыфікацыі. Сярод яго твораў на рускую мову была перакладзена і распаўсюджана ў Расіі кніга "Пераступіць парог падзеі" па праблемах хрысціянскай маралі. Вядомыя творы Папы "Любоў і адказнасць", "Асоба і ўчынак", "Пытанні суб'екта маральнасці", шматлікія энцыклікі.

Папа Рымскі Ян Павел ІІ часта сустракаўся з палітычнымі і царкоўнымі дзеячамі, меў шырокія кантакты з вернікамі, прымаў дэлегацыі вучоных. Мне асабіста пашчасціла сустра-кацца з Папам Янам Паўлам ІІ тройчы: у траўні 1990 г., ды ў лістападзе 1991 г. і размаўляюць з ім падчас навуковых канферэнцый у Ватыкане, а ў верасні 1995 г. у горадзе Кастэль Гандольфа, на паўднёвым усходзе ад Рыма, ля возера Альбана. Аднойчы Папа, нават, сказаў мне некалькі слоў па-беларуску. "Я з вамі, я малюся за вас". У папскім палацы ў Кастэль Гандольфа я ўдзельнічаў у багаслужбе разам з Папам якая праводзілася ва ўнутранай капліцы ў палацы. Вялікае ўражанне пакідаў Папа пад-час размоваў сваёй дабразычлівасцю, спагадай і разуменнем суразмоўцы. Велічнасць Папы сумяшчалася з яго вялікай дабрынёй.

У каталіцкім свеце абвешчана жалоба. Смуткуюць не толькі католікі, але і вернікі іншых канфесій. Закончылася значная эпоха пантыфікату Яна Паўла ІІ, імя якога ўвайшло ў гісто-рыю, дзякуючы яго нястом-най дзейнасці на ніве душ-пастырства і на ўсталяванні міру ва ўсім свеце. У гэтыя дні жалобы людзі развітвалі-ся з Янам Паўлам ІІ, яшчэ раз успамінаючы ўсе падзеі, звязаныя з яго дзейнасцю.

З пачуццём глыбокага смутку развітваюся з ім і я, молячыся за спачын яго душы.

Анатоль Грыцкевіч.


Бацьку беларускага "Буквара " - 70 гадоў

Паважаны спадар Анатоль!

Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" сардэчна віншуе Вас, шчырага беларуса, вядомага ў краіне празаіка, крытыка, перакладчыка і педагога з юбілейнай датай - 70-мі ўгодкамі народзінаў.

Сімвалічна, што гэты юбілей супадае з 55-годдзем Вашай творчай дзейнасці. Вы з'яўляецеся аўтарам "Буква-ра", падручніка, які адкрывае кожнаму маленькаму грама-дзяніну краіны шлях у краіну ведаў. Ваш уклад у скарбонку айчыннай літаратуры і педагогікі заслугоўвае самай высо-кай дзяржаўнай узнагароды, вялікай удзячнасці суайчын-нікаў.

Жадаем Вам жыццёвага аптымізму, моцы і здзяйс-нення новых творчых задумаў.

Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"

Алег Трусаў.


З КАРАТКЕВІЧАМ РАЗАМ

Першым творам, які я прачытаў на беларускай мове, быў найвыдатнейшы раман Уладзіміра Каратке-віча "Каласы пад сярпом тваім". Кніга была вельмі старэнькая, падраная, але я зразумеў, што Караткевіч - сапраўдны геній і вельмі ганарыўся тым, што ўзяў раман у бібліятэцы "Юнацтва". Я захапіўся творчасцю Уладзіміра Сямёнавіча, прачытаў "Хрыстос прызямліўся ў Гародні, а пасля - "Чорны замак Альшанскі"...

У 90-ыя гады ў мяне з'явіліся агульныя з Караткевічам знаёмыя - дзеячы беларускага тэатральнага мастацтва. З 2000 года я ўлетку рэгулярна наведваю магілу класіка на Маскоўскіх (Усходніх) могілках. Сюды звычайна прыходзяць Мальдзіс, Мазынскі, Купа-ва і іншыя дзеячы беларус-кай культуры... Чытаюць вершы, узгадваюць эпізоды жыцця выдатнага пісьменніка.

Днямі я наведаў радзіму класіка - Воршу і Музей У. С. Караткевіча. Знаходзіцца ён у цэнтры горада. Пазнаёміліся з музейнымі супрацоўнікамі і дырэктарам - спадарыняй Юркевіч. Музей мне вельмі прыйшоўся даспадобы!

Ёсць шмат рэчаў класіка, арыгінальныя фотаздымкі, паперы, дакументы, кнігі. Асабліва спадабаўся дызайн экспазіцыі. Тут вельмі цікава і ўтульна! Але, нажаль, музей не мае добра-га кампутара, ёсць іншыя праблемы, але сюды рэгулярна прыязджаюць славутыя беларускія пісьменнікі. Нядаўна музей наведаў амерыканскі амбасадар, а пасля яго завітаў міністр абароны Беларусі.

Абодва пакінулі добрыя водгукі ў кнізе ганаровых гасцей.

У лістападзде (25-26) адміністрацыя музея і Аршанскі аддзел культуры будуць ладзіць навуковую канферэнцыю з нагоды 75-годдзя У.С. Караткевіча (1930-1984). Яны загадзя праз друк запрашаюць усіх ахвочых прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

Да юбілею класіка яшчэ ёсць час. Але давайце годна падрыхтуемся і ад-святкуем 75-годдзе нашага беларускага генія. Наведаем яго малую радзіму і дом дзе ён нарадзіўся, у якім зараз месціцца музей!

Аляксей Шалахоўскі.


АБ СЛАВЯНСТВЕ ДА ХРЫСЦІЯНСТВА

24 снежня 2004 года споўнілася 220 год, верагодна з міфічнага, дня нараджэння ўнікальнай легендарнай асобы пачынальніка народазнаўчай навукі пра ліцьвінаў-беларусаў, вядомага ў славістыцы пад прыгожым сімвалічным псеўданімам Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага, дзе Зарыян - ад зараніцы навуковага народазнаўства, а Хадакоўскі - фалькларыст-вандроўнік. Толькі цяпер нам удалося знайсці адкуль "Даленга" (з польскай літаральна "спрытны") - ад фамільнага герба любімага вучня і паслядоўніка вучонага Хрысціяна Лях-Шырмы з маёнтка Спорава на Бярозаўшчыне.

Будучы фалькларыст, гісторык, славяназнавец, археолаг, этнограф, дыялектолаг Хадакоўскі ў 1801 годзе скончыў Слуцкую павятовую навучальню. У 1801-04 гг. праходзіў юрыдычную практыку ў Наваградку. У 1805 здаў экзамены па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіравання маёмасцю. Працаваў аканомам у маёнтках, прыватным адвакатам у Менску. Арыштаваны царскімі ўладамі 24.3.1809 за выказаную ў прыватным лісце прыхільнасць да антыпрыгонніцкіх ідэй Напалеона. Пасля 7 месяцаў зняволення ў Петрапаўлаўскай цвердзі быў пазбаўлены шляхецтва і накіраваны салдатам у Омск. У 1811 у Бабруйску імітаваў утапленне, уцёк у Варшаву, уступіў у французскую армію. Менавіта пасля паражэння Напалеона мусіў хавацца пад псеўданімам.

Шырокую навуковую дзейнасць выдатны вучоны свайго часу, ураджэнец былога маёнтка Гайна на сённяшняй Лагойшчыне, а тады ў Барысаўскім павеце Адам Чарноцкі вёў з фінансавай дапамогай Расійскай акадэміі навук. Адпаведна выбранаму мнагазначнаму псеўданіму, Хадакоўскі многа вандраваў, збіраў археаграфічныя матэрыялы, запісваў абрады, песні і дыялекты, пераважна на Палессі, даследаваў гарадзішчы каля Бярэсця, Турава, Гомеля, Магілёва, у Бабруйскім павеце, Старым сяле Віцебскага павета, Віцебску і Полацку. Амаль два стагоддзі назад, папярэдне даследаваўшы Карпацкі рэгіён, "ў палатнянай світцы, з заткнутай сенам бутэлечкай самагонкі ў правай кішэні на ўсякі выпадак, босым ў летні час" гэты пачынальнік славянскай фалькларыстыкі прайшоў прарадзіму славян Палессе ад Карпат да Гомеля і сваімі шматлікімі грунтоўнымі працамі заклаў асновы славянскай фалькларыстыкі.

Большасць сабраных вучоным матэрыялаў, значная частка якіх знаходзіцца ў Тарнопальскім краязнаўчым музеі на Украіне, не апублікавана, таму выключную каштоўнасць мае выдадзены ў 1974 годзе ў Кіеве зборнік "Украіньскі народні пісьні в записах Зоріана Доленги Ходаковського", дзе шырока прадстаўлены запісы на Беларускім Палессі (тут, напрыклад, ўпершыню апублікаваны запіс карагода з радзімічаўскага абрада Ваджэння і пахавання стралы "Як пушчу стралу дай па ўсём сялу").

Археолаг Хадакоўскі абгрунтаваў тэорыю ўзнікнення гарадзішчаў, як фалькларыст і мовавед распрацаваў прыныпы збору фальклору і дыялектаў, акцэнтаваў увагу на вялікай каштоўнасці тапанімічных паданняў і назваў для гістарычных даследаванняў. Фальклорны архіў Хадакоўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча - першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па велічыні ахопленай тэрыторыі, а праца вучонага - пачатак сістэматызаванага запісу з навуковай пашпартызацыяй і сінкрэтычным навуковым даследаваннем фальклору славянскіх народаў. Яна стала стала асновай для вызначэння прарадзімы славян, славянскага этнагенезу, праграмай для навуковых аб'яднанняў Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

Найбольш актуальна і для нашага часу праца вучонага " Аб славянстве да хрысціянства" (1818), дзе упершыню паказана ўнікальнасць старажытнаславянскай абрадавай культуры і месца фальклору ў ёй у дахрысціянскі перыяд і распрацаваны кірункі комплексных даследаванняў гісторыі і культуры славянскіх народаў (далейшае развіццё яны атрымалі ў працах Хадакоўскага "Даследаванне адносна рускай гісторыі"(1819), "Праекце вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі" (1820) і "Гістарычная сістэма Хадакоўскага" (1838).

Мы ўпершыню друкуем гэтую працу ў перакладзе першаадкрывальніцы асобы вучонага вядомай беларускай фалькларысткі Леанілы Малаш. Яна ласкава прадстаўлена галоўным рэдактарам вядомага шматтомнага "Беларускага кнігазбору" Кастусём Цвіркам для падрыхтоўкі юбілейнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся".

Васіль Ліцьвінка.


Зніклі для навуковых ведаў гісторыя, абрад і нашы звычаі эпохі многабожжа. Еўрапейская асвета не спрыяла цэламу перыяду, у якім святы крыж пачаў узносіцца сярод разлеглай і падзеленай Славяншчыны. Першыя пасланцы да нас з сягонняшняй верай былі далёкімі ад успрымання, каб захаваць тоесёе для гісторыі і вякоў, і гэты непрыхільны запал у іх паслядоўнікаў дайшоў ледзь не да нашых часоў. У гэтым духу дзесяць або больш уладароў нашага племені па чарзе перакручвалі будову, якая была ўзведзена прыродным натхненнем, і побач з новымі правіламі неба не здолелі забяспечыць зямельнай уласнасці, якая праіснавала б да нас і была б саміх іх памяццю. Гэты выпадак з'яўляецца самым галоўным у Славяншчыне, бо ён ахапіў усю яе разлегласць, даваў права новым княствам, якія ствараліся, і штораз памнажаў іх. Звенні новай веры ўключалі нас, непадобных да рэшты народаў Еўропы. Славянін у мэтах набажэнства або па неабходнасці наведваў Рым або Царград і, блізка да сэрца прыняўшы ўзаемную нянавісць хрысціянскіх сталіц, запальваў паходню вечных войнаў на сваёй прасторы за тое, што не адной асвечанай галаве плаціў даніну. Бяда нам! Занадта доўга праіснавалі мы ў гэтай аблудзе. Можа не ўспомніў бы іх, калі б яны не мелі згубнага ўплыву на гэты перыяд нашай гісторыі і не былі б першым падкопам мілай нам заўсёды народнасці. Будучы час праясніць тую праўду, што ад ранняга аблівання нас вадой пачалі змывацца ўсе характэрныя асаблівасці, якія нас вызначаюць; аслабляў у многіх нашых краінах незалежны дух, і, фармуючыся на чужы ўзор, сталі мы нарэшце самі сабе чужымі.

Усім вядома, у чыіх руках было першае далато гісторыі Поўначы. Лёгка бачыць, што прызванне заўсёды штурхала іх рукой і рабіла шчарбіны ў вобразе радзімы. Таму не дзіва, што ў іх дахрысціянская эпоха, калі не абыйдзена цалкам і не запоўнена выдумкамі, выпукляе нам толькі грубыя звычаі, дзікунства і слепату нашых бацькоў. З аднолькавай лёгкасцю ў іх гэты пераход да веры робіцца і ў Пазнані, Кіеве і Ноўгарадзе. Згодна з імі дастаткова было прыкладу і волі, якія панавалі, каб адзін дзень або год выканалі гэтае прызначэнне. Так разважаючы, гэтыя летапісцы, тым самым, не ведалі ўпартай славянскай душы, не ведалі гісторыі роднага і першабытнага народа, у якога спосаб кіравання і жыцця, звычаі і сама мова былі цесна спаяныя з навукай аб багах.

Такім чынам, пераўтварэнне не магло быць раптоўным і нешчаслівым і, пасутнасці, не было. Ад Кіева на чатыры гады спазніўся Вялікі Ноўгарад, на 100 гадоў - Растоў, яшчэ больш у часе Шчэцін у прыняцці новай веры. Не прыводзячы нашых доказаў, успомнім, што гаворыць Нарушэвіч пасля 70 гадоў новай веры з нагоды пераследавання язычнікаў пра жахлівасці ў палякаў, якія замоўчваліся хранікёрамі. І нарэшце, жрацы з многімі багамі схаваліся пасярод глухой Літвы ў невядомай дагэтуль краіне і ў зручны момант да помсты ўзнялі меч на польскія і рускія сядзібы. Ятвязь пры вытоках Нарвы - як яна надакучыла аднаму і другому з сабраццяў? А што піша Нестар пра сучасных радзімічаў і вяцічаў, а жыццеапісанне святога Войцеха выказвае аб чэхах і жыцці Св. Бэна, біскупа Місненскага, а што тварылася на востраве раноўцаў? Усё паказвае, што чалавек, які жыве сярод сваіх суродзічаў, ніколі не змяняе сябе, ніколі адразу не пазбаўляецца ад перадузятай думкі і дурных звычаяў, якія доўга яму спадарожнічалі, бо нялёгка паўстаць супраць самога сябе, змяніць спосаб жыцця, здумення, занядбаць усё, што яму міла, а перадусім надаць іншы паварот звычнай роднай мове, шанаванню разнастайных бостваў і поўнай іх метафарычнасці, прыказак і прыроджаных устойлівых формул, якія складалі яго абрадавыя песні, прытчы, гутарковую мову і заўсёды дыхалі яго верай.

У забытых часах, даўно праслаўленых і сучасных, наш народ займае сваё месца . Не сабраўся ён з выгнаннікаў, ні з рэшткаў разбураных дзяржаў. Заўсёды быў народам спрадвечным, аўтэнтычным, аднамоўным . І невядомыя яшчэ час і прычыны, па якіх ён пакінуў суседства з Індыяй, як доўга заседзеўся ў гэтай вялікай дарозе, пакуль прыйшоў у Еўропу і заняў палову яе з боку Азіі. З'яўляецца пэўным толькі тое, што пасля таго, як асеў у новым месцы, займаў усе наваколіцы задунайскія аж да падножжа Балкан над Адрыятыкай, за Лабай і ўсю паміж імі прастору, а таксама поўнач з боку сцяны шведаў, якой кіравалі вялікія каганы да перасялення сталіцы ў Кіеў.

У выніку такой перамены на зямлі адбыліся некаторыя змены ў азначэнні асноў свяціл неба, якія ўшаноўваліся. Многія метафары натуральных істот пашырыліся да пазнаных на поўначы, і, падзяліўшы ўсю яе прастору на аднолькавыя ста , падлягалі адным і тым жа ўставам, абрадам і звычаям. У гэтую эпоху ўсюды відаць начальнікаў з харугвай, якая стаяла на чале міру, вайны і святых абрадаў. Спалучэнне ў адной асобе такой разнастайнай улады над шматлікім народам давала столькі спосабаў рашэння і выканання ўсяго, што славяне ў такім становішчы і кіраваныя прыроджанай рукой шаноўнага, не маглі быць ні народам дзейсным, ні ўсыпленым. Вайна была для пашырэння існавання, а час міру - ловаў, земляробства, пэўных рамёстваў, абрадаў, спалучаных з вялікімі гульнямі і бяседай, якія былі іх усеагульнай забавай, вартай увагі і заняткам для абодвух палоў.

У помніках гэтых вякоў часта трапляюцца словы : ралля, плуг, саха, каваль, каса, сталяр, цесля, тку, даўблю, долата , нават пісар і маляр . Усё гэта было патрэбным і ўжытным, набывала сваю вагу і перанесла ў пазнейшыя вякі высокую, але ўжо метафарычную пахвальбу* .


Нідзе не відаць следу, каб перад нашай эпохай паліроўкі на поўначы былі заўважаныя падданыя. Не маглі яны быць і ў час пераходу з Азіі ў Еўропу, і адсюль у другой частцы свету не відаць, што значыць працаваць на вячыстага пана, які ў вачах свайго манарха роўны яму.

Уласцівыя ад прыроды славянам прастата, весялосць, ветлівасць і шчырасць выразна праяўляліся нават у вачах непрыяцеляў, і гэта сведчанне набылі. Мужнасць, міласць і гэтая ўзорная гасціннасць, якія служылі старым саксонам на здзіўленне і пачуццё глыбокай пашаны, былі боствамі ўсёй нашай зямлі, якія ў аднолькавай ступені паважаліся і шчодрымі дарамі надзяляліся.

Калі будзем менш чакаць ад вешчых замежных пісьменнікаў, менш ім давярацца, а пачнём самі на ўласнай прасторы, у гняздзе нашых айцоў шукаць аб усім звестак, магчыма, знойдзем больш, чым дагэтуль дзенебудзь пісана. Угледземся толькі ў нашу зямлю. Магчыма, славяне пакінулі яе як самую трывалую кнігу, можа, яе заклялі, каб ніколі сама спадчына нашчадкаў не выходзіла, і з гэтай мэтай заваражылі тагачасным спосабам, каб магла служыць сведчаннем адвечнай уласнасці найпазнейшым унукам. Не смеем мы пярэчыць нашым заснавальнікам клапатлівай прадбачлівасці аб захаванні такой памяці, бо хто з людам прайшоў прастору паміж Індам і Балтыкай, той, відаць, набыў шмат досведу і ўважлівасці на будучае і мог быць як Майсей другім заканадаўцам свайго племені.

Такім чынам, пазнаёмімся з нашай зямлёй, падлічым яе ўсе найменні або ўрочышчы, будзем бачыць, што, нягледзячы на дзевяць вякоў, не ўлічваючы столькіх ваенных знішчэнняў, акрамя невядомасці і дарэмнага самахвальства ў адмене старых назваў, аднак, захаваліся і дайшлі да нас імёны багоў, якім належыла пакланяцца, імёны яе віноўнікаў і той зямной істоты, якая ў прасторы часу зарэкамендавалася вялікім дабром і злом і на славу роду людскога і нашай мовы была названа чолам вякоў** .

На гэтай жа зямлі мы будзем чытаць словы ўсіх звяроў і птушак, пакінутых як у Індыі, так і ў тутэйшым клімаце пазнаных, назвы ўсіх дрэў, лясных і пладовых, зёлак, якія вабяць прыемным пахам, і кветак, прыгодных для ўжываня, не ў меншай ступені і тых, што да лекаў і ўяўных чараў маглі служыць; азначэнне ўсіх вядомых у той час каштоўных металаў, назвы войнаў з усёй іх у тую пару зброяй, а таксама міру, які праходзіў доўгі час на сваім лоне забаў і працы; урочышча мораў з усімі падзеламі вады і караблёў, якія на ёй выкарыстоўваліся, усе паветраныя змены, пэўныя знакавыя лічбы або прысвечаныя багам, словы, якія абазначаюць супрацьлегласці, якія толькі чалавечае ўяўленне можа сабе ўявіць, усе прадметы злыя і добрыя, усе чэлесы, якія складаюць сукупнасць жывога цела, усе іх дзеянні, усе разумовыя здольнасці, усе назвы, агульныя і асобныя. Нарэшце, мысленне, памяць і слова як спружына і мэта гэтага вобраза, карацей кажучы, цэлая энцыклапедыя, сказаў бы, цэлы наш слоўнік у простым і пераносным значэнні, разгорнуты на нашай зямлі адзінакавым або складаным спосабам, дзелячы стары ста яе ў пэўным парадку. Няма і фута зямлі ў старой Славяншчыне, каб не належыла да гэтага слоўнага раду. У роўнай меры ахоплівае ён аседлыя і пустыя землі, карысныя і дзікія, узвышаныя і раўнінныя, ашчаціненыя горы, так і даліны і непераходныя балоты, чыстыя палі, як і дрымучыя лясы - , словам, цэлая паверхня зямлі была сталіцай нашых багоў і адной табліцай нашай веры.

Хто здолее на такой прасторы, амаль на кожнай квадратнай мілі палічыць былыя агароды, якія называліся градзіскамі і гарадзішчамі, навокал абнесеныя валам і блізкія да іх лысыя, або ясныя, горы, якія звычайна панавалі над гэтай мясцовасцю і звычайна ўзносіліся пры схілах і водах? На многіх месцах пры недахопе зямнога ўзвышша, на гладкай раўніне, сярод нізін і балот Палесся, аднак у больш падыходзячым месцы тое ж самае ўрочышча захоўваюць. Хто чуў, што Шчыгельскі*** пра яго гаварыў, хто прыпомніць агульнавядомае паданне пра ведзьмаў і чараўніц, якія кожны чацвер у час маладзіка наведваюць лысую гару, хто чуў пра кіеўскую гару, той здзіўляцца не будзе мноству памянёных назваў. Вялікая працягласць славянскай зямлі не дазваляла нашым айцам спыніцца толькі на дзесяці дасягненнях (набытках), дазволенных сумленнымі пісьменнікамі, зразумела, па гэтай прычыне, у залежнасці ад колькасці насельніцтва, вызначаюць Старыя ста і, змяшчаючы ў іх сто зямных назваў, выбіралі сярод іх найбольш віднае месца для лысай гары і святога агарода абода тых, якія стасавалі закругленню рэшты належачых назваў.

Мая праца яшчэ не завершана. Адкрыццё кожнай сістэмы не можа быць падцверджана ва ўсёй паўнаце, і цяжка на слабых крыллях пераляцець аддаленыя вякі і хутка пранікнуць у іх таямніцы. Толькі час і напружаная праца пасля ўважлівага перагляду многіх адлеглых аколіц могуць прынесці тлумачэнне, якім спосабам адно чуццё або чыя воля па такой прасторы ўмелі аснаваць тканіну паўсюды да сабе падобную або дадаць да яе тую разнастайнасць, якая праз пэўную адлегласць як бы зусім перанесеная паўтараецца і аднаўляецца.

Ходзячы ўсюды на фоне старажытнай навукі, на паваротах славянскага праўлення, колькі можна напаткаць Ноўгарадаў такіх даўніх, як і Стараградаў, Кіеваў, Кракаваў, Гнезн, Москваў, Крушвіц, Пазнаняў, Будзінаў, Пшэмыслаў, Белагорадаў, Варшаў, якія спалучаны з тымі ж самымі або адназначнымі імёнамі. Колькі ж адкрываецца набыцця і памылак у нашых апісаннях, якія з назваў паселішчаў або краёў столькі вывелі заснавальнікаў, якія не існавалі.

Абапіраючыся на такую шырокую і паўсюдна для мяне існую сістэму нашай пасівелай старэйшыны, гляджу спакойна, як у маіх вачах знікаюць роі прывабных мар, якія, маючы на ўвазе нейкую скрытную асобу, цьму герояў з назваў многіх асад намагаліся стварыць у чэшскіх кроніках. Можна сказаць, што ніводзін з сучасных і паліраваных не падумаў аб такой сістэме назваў зямлі, ніхто пры дапамозе падобнага слоўніка не гарантаваў сабе вечна існай памяці. Гэта не літанія ўсіх святых у іспанскай Амерыцы і на астравах, якая без ладу перамешана. Славянскі парадак арыгінальны, уласцівы толькі нашым заканадаўцам і продкам, што праз столькі вякоў у тысячах месцах зрабілі і захавалі. У гэтым была іх агульнасць, еднасць; адсюль усім належная павага, адсюль, хачу гаварыць, усе пакрыліся вянцом і назвай Славы.

Часта ўглядаючыся ў гэты вобраз, столькі разоў адчуваў унутраную павагу да сваіх прадзедаў, ушанаванне іх вялікай мыслі і заўсёды знаходзіў у сябе жаданне далейшага распазнання і ў меру магчымасцяў заканчэння гэтага вобраза.

Час сказаць што-небудзь пра песні славянскага люду. У першабытнага народа, які налічвае больш дзесятка вякоў на гэтай зямлі, якіясьці песні павінны быць. Пры недахопу пісьменннікаў або тагачасных сведчанняў яны здольны нам многа рэчаў адкрыць. Аднак, хто не накідаў сабе пэўных контураў, не прыгатаваў пэўных пытанняў, а яшчэ з прычыны шырокасці славянскай зямлі не мае запасу адвагі, вытрымкі і ведання некалькіх дыялектаў, той дарэмна будзе чакаць песень; самі яны берагу не прыплывуць і не наб'юцца. Трэба пайсці і схіліцца пад сялянскую страху ў розных аддаленых краінах, трэба спяшацца на яго бяседы, забавы і розныя прыгоды. Там у дыме, які ўзносіцца над галовамі, яшчэ выконваюцца старыя абрады, напяваюцца даўнія спевы і сярод скокаў прастаты адклікаюцца імёны забытых багоў. У гэтым горкім змроку можна заўважыць тры месяцы, якія свецяцца, тры зары дзявочыя, сем зорак мядзведзіцы. Так, зара Лялёва набліжаецца да маладога месяца, што прадказвае каханне маладажонаў і вяселле; там зара, агароджаная месяцам або пакрытая завойкай, тлумачыць шлюбную прысягу. Дагэтуль яшчэ тры ракі цякуць пад сені каханкаў, несучы святую ваду для каравая і калачоў. Да гэтай пары ў падольскіх напевах сустракаюцца варожбы на тых жа рэках, якія ўспамінаюць візантыйскія хронікі. Яшчэ ціхі Дунай, як той Ганг, поўны ачаравання, міласці і шчасця, з'яўляецца святой вадой, які на сваёй паверхні нясе чарвенны кораб з вясельным дастаткам. Яшчэ едуць у Львоў, каб пазалаціць стоўп. Дзяўчына, якая без боязні стаіць паміж двума львамі, аддае руку юнаку. Страусавы пер'і і пававыя хвасты аздабляюць вянкі і галовы павенчаных. Чэрвец, змешаны з малінай, з'яўляецца хвалой захаванай цнатлівасці. Русая каса пад Кіевам, а залатая каса ў Кракаве - самыя распаўсюджаныя. Алені, рысі, лебедзі і сокалы яшчэ не забыліся прыносіць закаханым вянкі і пярсцёнкі. Сіраце, якая збіраеца да шлюбу, спяваюць поўную пнёў дуброву без зелені. Яшчэ масты сцелюцца з трыснягу, калі дзеці павінны ўпасці да ног бацькоў, а другія, якія ўсланы пярсцёнкамі і перламі, ляжаць па дарозе каханых.

Наогул, гаворачы аб гэтых абрадавых спевах, сабраных у невялікай колькасці над Дняпром, Богам, Бугам, Санам і верхняй Віслай, усе яны павяваюць мілай журбой, прастатой, поўнай метафарычнасці і старажытных вобразаў. Неабходна прызнаць, што сялянскі люд, так даўно пазбаўлены свабоды, калі мог яшчэ захаваць падобныя напевы, то, відаць, яны ў эпоху свайго панавання на райскіх дварах і агародах, у гаях, на гарах і палях, асвечаных пал вокам князёў і ксяндзоў, каралёў, жрацоў, паноў і абрадавых стараст у час сабораў абодвага полу, былі непараўнальна больш знакамітымі. На жаль, наша зямля не была застрахавана морам з трох бакоў, каб, нягледзячы на вякі, захаваць столькі, як Шатландыя.

Аднак, чаго нямала трэба шкадаваць, дык гэта тое, што ў Чэхіі пры Карлу IV, а ў Польшы ў эпоху Жыгімонтаў, якія былі прыхільнікамі навук і айчыннай мовы, у век не так моцна збяднелых сялянскіх двароў, не падумалі аб поўным зборы песень. Дзіўна, што Ян Каханоўскі, які багата прыгожай прастаты зпад вясковай страхі, пераносячы ў свае вершы, не трапіў на падобную думку; яна тут жа за ім стаяла. Яна і ў Жыгімонта Аўгуста атрымала б шчодрую падтрымку і сталася б годным падарункам таго веку. Дзякуючы гэтаму быў бы з'эканомлены для нас час і больш цяжкая праца. І не было б прычыны наракаць на сандармірскага каноніка Марціна з Ужандова, архімандрыта Кіевапячорскага Гізеля, на дружыну Лаёлі і на незлічоны полк фанатыкў, якія з вялікім запалам тапталі ўсё тое, што сёння з'яўляецца прадметам нашай цікавасці. Поруч з гэтымі правіннасцямі з захаду аддаём мімавольную пахвалу рускаму духавенству. Грэчаскія і ўніяцкія (як мы называлі) папы былі братамі свайго народа, маліліся Богу на славянскай мове, вольныя ад высакамернасці і сварак сярод жыхароў сваімі рэформамі, мелі больш паблажлівасці і ласкавасці з гэтага боку. Вынік гэта засведчыў: рускія ваколіцы захавалі непараўнальна больш старых песень і мяне навучылі.

На паўночнай Русі ў канцы XVIII ст. сабраны і надрукаваны песні. Выдавец хваліць іх працяглую аднастайнасць па ўсіх акругах, але паэтычную перавагу надае маларускім, г. зн. спевам паўднёвай Русі. Згаджаюся з гэтым па ўласным перакананні, пасля таго, як праз Днепр крыху заглянуў у Палтаўскую акругу. Аднак, трэба сказаць праўду, што ў гэтым 12кніжным зборы не відаць сталай мэты. Больш за ўсё стараліся перадаць гучныя ноты або панурыя "калінушкі", чым саму рэч; займаліся гэтым невядомыя асобы, і не было зроблена ніякага выбару. Адносна сілезскіх, чэшскіх, мараўскіх і вянгерскаславянскіх песень, яшчэ не знаючы іх, нічога не магу сказаць. Аднак стараюся.

У даследаваннях нашай старажытнасці выяўляецца яшчэ больш своеасаблівая акалічнасць. Калі я яе тут назаву, ні адзін будзе ахоплены сумненнем і нават гатоў будзе пасмяяцца. Шчыра прызнаюся, што сам доўгі час знаходзіўся ў сумненні. Па сутнасці, як можна пагадзіцца, каб адзнакі шляхецкай гордасці, гэты помнік уяўных аповесцяў для нашых радапісцаў, гэта бяздонная крыніца панегірыкаў для айцоў езуітаў, асуджаных у сённяшняй асвеце на забыццё, каб, кажа, гербы нашы маглі мець старажытнае і пэўнае значэнне. Аднак, адкінем у бок усякія прадузятасці пра гэтыя знакі. Яны ў гэтым не вінаваты, што іх стараліся не разумець і зацямнілі казкамі

Нашы геральдычныя зборы з'яўляюцца вынікам прыватнага намагання, а не афіцыйнай справай. У апошнім зборы Пятра Малахоўскага прадстаўлена каля 10 000 сем'яў, а ўсіх гербаў, у тым ліку іх разнавіднасцяў, якія змешчаны там жа, будзе каля тысячы. Якая ж гэта лічба? Ці магчыма аднаму чалавеку ахапіць і вызначыць пачатак кожнага і прычыну невыдуманай высакароднасці? У гэтых кніжках, адпаведна довадам, якія каму падабалася напісаць для інфармацыі аўтара альбо з kwerendy па дзяржаўных актах, якія не выражаюць пачатку старажытнага шляхецтва, і мы такіх даўных папяровых збораў не маем. Зыходзячы з таго, што сам Нясецкі ў канцы 4га тома ў пратэсце выказвае аб гэтай старажытнасці шляхты і гербаў аб іх паходжані з крыві ўсходніх і заходніх цароў, якія ўзніклі ад арагонскіх каралёў і сіцылійскіх князёў, ад валадароў замкаў, а нават ад Алімпа і Акіяна, усё гэта не заслугоўвае якойнебудзь увагі. Тым не менш, застарэлай хваробай з'яўляецца ў нас шукаць славы, гордасці ў замежных рэчах, і таму вельмі частыя ў нас родаводы з Брытаніі, Даніі, Італіі, Францыі і іншых краін. У гэтай чужаземшчыне не мог быць ужо Слуп, толькі Калона, Крук апрануўся у corwina, мядзведзь, гэты бедны муж за пакорнасць сваёй жонцы ператвараецца часам ва Урсына. Вата знаёміўся са Старым Запаветам і прысвоіў Самсона. Белая гусь, пачуўшы пра славу капіталійскую, паднялася да Paparony, а ясны сокал, гэта некалі знакамітая птушка, якая дала столькі хлеба сакальнічым, будучы заўсёды адзнакай дзелавога молойца, зніжаны да Слепавароны. Гэты піша, што Барычка прыбыў з Паноніі ў Венгрыю, потым у Польшчу; той кажа, што гербавая рыбка Гляўбічаў, Пшэдслаўскіх і Рапасоўскіх была яшчэ да нараджэння Хрыста. Зара з месяцам мае сваё гняздо над Рэйнам у замку Манстэрн, паславянскаму Лелівай нібыты званым. Божы статак, які ёсць у Кромара, відаць, пры забыцці абраду, які быў у нас, змяніўся на стада, такім жа чынам божы дар поўнасцю перакручаны з небыліцай пра самае добрае пажаданне каралю, які ідзе пад Варну; гэты герб прынесла Шварцу шляхецтва. Вынік паходу вядомы. Кароль загінуў, і ніхто не ўратаваўся. Незабыўна здзейснілася пажаданне. Нягледзячы ні на што, Шварц ужываў для гэтага герб, аднак не першы, бо ён памёр без мужчынскага нашчадства; аднак больш дзесятка сем'яў ужываюць той жа самы знак.

Я ўспомніў пра вынік варнскай бітвы. Доўга яе аплаквала Польшча. Нашы радапісы, якія ўсё бачаць у вясёлкавым святле, хацелі ўказаць, што быццам пасля трыўмфу пад Варнай Рак ішоў з дыпломам шляхціца. Нясецкі, які пісаў у Львове, не ведаў прычыны, чаму "домб", які быў у гербе, папярэдне атрымаў назву "дуб".

Аднак сярод падобнага віру баек і гаворак усе нашы пісьменнікі згаджаюцца, што былі ў нас гербы з дахрысціянскіх часоў, і што ў памяць прыняцця хрысціянства былі даданыя толькі крыжыкі, а пералічэнне такіх гербаў па прычыне сумненняў, боязні апускаліся. Адзін Вацлаў Патоцкі ў 1696 г. асмеліўся сказваць, што герб Лада з'яўляецца старажытным помнікам куміра Лады. Нясецкі ж, часта яго прыводзячы, адносна гэтай думкі маўчыць і замест гэтага падсоўвае свой гістарычны вывад - ад вёскі ў Люблінскім ваяводстве. Адсюль можна лічыць, што нашым езуітам мнагабожжа было вядома лепш, калі яны цураліся яго, бо Кнапскі ў сваім слоўніку слова "іadna", "іadnoњж" не прывёў, а lelek паказваў варварызмам, які нічога не значыць.

Гаворачы пра гербы, якія на працягу вякоў клапатліва песціліся як шляхецкія каштоўнасці, тым не менш, праходзячы праз столькі фанабэрыстых, ілжывых і забабонных рук, паўставалі ў змененым выглядзе. Мы не павінны грэбаваць ніякімі крыніцамі звестак, асабліва айчынных. Давайце даследуем, падымем з іх заслону, аддзелім чужое, якое прыйшло разам з наданнем шляхецкага звання, і пазнейшае, згодна з табліцай Чацкага і згодна з канстытуцыяй; аддзелім на хвіліну крыжыкі як дадатак хрысціянскай руплівасці і ўсё разам пакажам у малюнку. Тады ўбачым пэўную паміж імі сістэму, пэўнае падабенства і часткі: тут адзінкавыя знакі, там - складзеныя і як бы суцэльныя. Тут усе нябесныя свяцілы, якія ўслаўляюцца ў вясковых песнях, і аснова навукі т. зв. Чараўніц; тут зара Ляліва дужа шчасліва, зара любоўная. Там каўчэг з львамі, увенчаны слупам - у адных, з дадаткам лялівы і сокала - у Дзяконскіх. Здаецца, той самы, на якім князь Мсціслаў Свет Уладзіміравіч плыў па возеру Ільмені да прыгожай Любавы. Дзеўкі з распушчанымі валасамі альбо з намёткай на галаве, ці не будуць яны тымі самымі княгінямі кракаўскімі і княгінямі рускімі, якіх бачым на вяселлях у наш час? Белы конь на чырвоным фоне, ці не той жа самы, аб якім Саксон Граматык у аблозе Архоны гаворыць? Герб пана Задоры - галава ільва, якая пылае полымямі, а таксама тры галавы, ці не нагадваюць яны нам Чарнабога, якога мы бачылі ў Вялікай Сірыі? Адкуль у нашай геральдыцы столькі звяроў і пташства, не адкідваючы ката, зайца, свіней, вожыка, качак і сарок? Якім чынам залацянкі ўвялі столькі палкіх сэрцаў і столькіх лебедзяў? А ў іншых месцах - дрэвы, кветкі, травы, грыбы, вужы, рыбы і жабы. Ці можна падумаць, каб усё гэта мела азначаць мужнасць, розум, цноту і заслугі?

На самай справе былі часы, калі гэтыя прадметы па гэтых знаках вычытваліся. І мы, магчыма, павінны быць найбольш удзячны шчасліваму ўвядзенню ў зман захаванню гэтых старажытных іерогліфаў. З Салюстам Езерскім, калі б той жыў на некалькі вякоў раней, загінуў бы несумненна наш шляхецкі задыяк. Напэўна ў радавым дрэве (starodrzewiu) давалі або выбіралі гэтыя знакі за якуюнебудзь дзейнасць і паслугу, аднак без адносін знакаў да асоб. Чэрпалі гэтя рысы з якойсьці кнігі, якая да нас не дайшла, альбо з прыроды, якой пакланяліся, і са славянскіх звычаяў, таксама нам невядомых.

Шкада, што ўжо спыніўся дух, які абараняў шляхецтва, і ніхто ўжо не думае аб дапаўненні збору гербаў, якія прынесены ў дванаццаць вывадовых камісій у заходніх губернях Рускай дзяржавы.

Геральдыка Паўночнай Русі, выдадзеная ў часы Паўла I, ні ў чым не заспакоіла маёй цікавасці; аднак ёсць сляды, што былі пячаткі з каштоўных металаў у часы Ігара, далёка раней да хрысціянства. Дахрысціянскія сцягі, непазбежна прываленыя цяжарам траістага крыжа ў часы Уладзіміра I; не ўратавана іх пазнанскім спосабам праз унію з крыжакамі. Адсюль таксама вялікі каган з'яўляецца нароўні з апосталамі ў ліку святых. Наш Мечыслаў за сем жонак пастарому яшчэ не адпакутваў. У наступных вяках Русь мае досыць пячатак, аднак на іх няма нічога славянскага. Зямля, паны і баяры не ўжывалі сталых і аднастайных гербаў. Дзяўчына з расчасанай па плячах рускай касой, з руцвяным або барвянковым вянком на галаве, якую ўслаўлялі на ўсёй поўначы і поўдні Русі, не мела шчасця стаць адзнакай сваіх прыхільнікаў. Двухгаловае цуда, невядомае славянам, прыляцела з Грэцыі пасля 1490 года і села над Масквойракой у часы Івана Васільевіча. Венгры перавярнулі тры знакамітыя ракі і шэсць лілеяў ператварылі на іншыя лічбы і вобраз. Справядліва сказаў наш Мікалай Рэй: "Гэты свет дзіўна калышацца ў сваіх справах".

Літва, прымаючы многае ад Русі у шанаванні багоў, пісьменстве і дзяржаўнай мове, яшчэ на пячатках Вялікага Вітаўта і харугвах пад Грунвальдам указвала такі знак: \_/\_/. Сапсавала яго і з часам зусім ад яго адмовілася.

Zrcadlo, slavne'ho markrabstvi moravske'ho, у Аламоўцу 1593, было для мяне дапаможнай кнігай. Чаго я не здолеў знайсці ў польскай геральдыцы, а моцна жадаў у адносінах да валынскіх песень, у гэтым люстэрку я набыў. Не ведаў я яшчэ геральдыкі чэшскай і вянгерскай, менавіта славянскіх сем'яў.

Гаспадары малдаўскія ваяводы, якія валодалі берагамі слаўнага у нас Дунаю, правячы краінай святога Багдана (г. зн. Малдавіяй), ужывалі ў дыпламатыі пісьмо і мову славянскую, у якіх была выказана прысяга на вернасць каралю Польшчы. У некаторых актах пулаўскай Сыбілі і ад XVXVI стст., відаць, сталае ўжыванне на пячатцы вялікай туравай галавы разам з Лялівай. У гэтым краі дагэтуль баяры душэўнасці славянскай, а знешнасці - турэцкай. Усюды можна знайсці нешта славянскае пасля вызвалення ад чужых уплываў і наноснага.

Многа шляхецкіх факелаў у руцэ згасла, і то яшчэ раней, чым падумалі аб іх здзяйсненні. Трэба прагледзець цэрквы, касцёлы, могілкі або па архівах старыя арыгіналы. Бязмерная праца. Лёгкі жарт адразу ад яе знікне, бо тут сцісласці нельга даваць патуранне. Трэба доўга ламаць галаву дзеля старажытных вякоў і не аднойчы злавацца.

Забяспечым сябе выпадковымі і дастаткова частымі адкрыццямі зямлі; гэта розныя малыя статуі, малюнкі і прылады з каштоўных металаў, посуд, начынне, гаршкі з попелам. Палічым і пазнаем пры дапамозе дакладнага вымярэння ўсе вялікія магілы, якія насыпаны ў гонар адной асобы і самотна перажылі вякі. Захаваем ад знішчэння ў падземных пячорах выбітыя на скале графічныя знакі, якія ў большасці нам невядомы. Здымем планы з распалажэнняў месцаў, якія вызначаюцца старадаўняй вядомасцю для тлумачэння старога ста, не дазваляючы ні аднаму ўрочышчу пайсці ў забыццё. Пазнаем усе назвы, якія вясковы люд або яго лякаркі ў розных месцах даюць прыродзе. Сабяром колькі можна песень і старажытныя гербы, апішам больш характэрныя абрады. Уключым усё гэта ў адну кнігу і несумненна пераканаем пра наша паходжане з Індыі, або Індастану, і займеем наша ўяўленне аб нашых продках. Злучым іх навуку V ст. з асветай і з удзячнасцю ўнукаў, якія ўжо адклікаюцца.

Ніколі не намерваўся пісаць аб гэтым, пакуль не сабяру ўсіх запісаў. Накідаў толькі некаторыя думкі, узятыя з чатырохгадовага майго падарожжа і працы дзеля далейшага яе прызначэння. Прадставіўшы сябе думкай, аддаленай за 9 валамі вякоў, перад абліччам пасівеўшай і паважнай барады нашых продкаў, не мог я ўжо гаварыць без пэўнай павагі для іх і як бы ў іх імя, без пэўнай смеласці, якая, засноўваючыся на добрасумленнай праўдзе, выведзена з адчувальных вынікаў, павінна заўсёды быць адзнакай паўночнай душы.

Пісаў у Сіняве над Санам 1818 г. у месяцы сакавіку


* Мікалай Рэй з Наговіц у сваіх вершах, хвалячы паноў Чорных Паўлаў за розум, дабрачыннасць, мужнасць, узорныя паводзіны, якія былі ўласцівыя ўсяму іх роду, у дадатак да гэтых пахвалаў пастарасвецкаму так заканчвае:
"А за іх звычаямі, за іх справамі, менавіта, кожны мог бы іх зваць канякоўкамі"

У рускіх святочных спевах кавальчыкі і каваленкі куюць коней пану вясельнаму старасце, якому сваненка або сваха дае залатыя і срэбныя падковы з такімі ж ухналямі. Вось і прычына, чаму ў нас столькі гербаў, якія напоўнены падковамі. Заўсёды яны азначаюць добрага юнака; тое ж самае ў многіх месцах гаворыць і Нясецкі.
Мужнасць, трываласць і спрытнасць у вядзенні вайны доўга параўноўваліся ў нас з натурай ваўка. Памяць аб гэтым захавалася ў песні пра паход на полаўцаў северскага князя Ігара. І Нясецкі ў "Koronie Polskiej" (t. I-IV, Lwуw, 1728-1743) змясціў некалькі падобных прыкладаў: "Эліязар, або на Русі звычайнай мовай Оліазар (Елізар), сляпы на адно вока, аднак вялікі ваяўнік, які, не даючы ніякай пра сябе весткі, напаў на татар і нанёс удар; таму яго, ўжо сляпога і глухога, называлі ваўчком (Т. II, с. 424, т. III, с. 453); "воўк мазавецкі, чалавек значны" (т. III, с. 234); "продак лугаўскі", названы "Вялікім", які мужна ваяваў пад кіраўніцтвам Лешкі Чорнага з Літвой і яцвягамі, і ва ўзнагароду за заслугі атрымаў вёску Лугі (т. III, с. 184); Ян з Шчалец герба Гжымала, арцыбіскуп гнезненскі, вялікі муж, паважаны Казімерам Вялікім, выканаўца яго апошняй волі, быў названы "Сухім Ваўком" (т. II, с. 335). Была ў нас прыказка: "Воўк яму за вухам вые", таксама: "Бегае быццам з воўчай скурай па калядзе". Тысяча метафар было ў нашай мове, яна ўзбагачалася веданнем і вобразамі прыроды, якія служылі нашым продкам вялікай кнігай. Адхіліўшыся ад іх далёка, пра ўсё забыліся і ўсяго пазбавіліся. Дваццаць гадоў належыла змагацца нашым, каб вярнуць страчаную айчыну; магчыма, не меншых спатрэбіцца нам намаганняў, каб вярнуць народнасць у нашай мове. Як прагоркла чужая слодыч, ужываная праз меру. Адчуваецца туга па простых і родных кармах. Збяром іх старанна, за час, віноўнік усяго, магчыма, выдасць нам новага Баяна, які ад выгладжанай сёння мовы, надаючы старажытныя вобразы і словы, стане стваральнікам народнай арыгінальнасці.

** Для нас было міла паказаць адначасова гэты трыумф славянскай мовы, калі б гэта справа не заключалася ў агульным для яе правіле складання і множання слоў. Так усё пайшло на невядомасць, што, жадаючы растлумачыць адну рэч, трэба закранаць усю так званую махіну. У гэтым можна пераканацца і са слоўніка П. Ліндэ пад словамі: чола, век і чалавек. У знойдзеным вельмі старажытным рукапісу аповесці аб Мсціславе I Уладзіміравічу, слаўным князю рускім, бачым вялікага пасадніка Гастамысла Бурывоіча. "Умомъ своимъ онъ веки обнималъ". Гэты выраз даволі позні, бо з XII ст., аднак, разам з тым якім высокім з'яўляецца, як нагадвае заканадаўцаў славянскай мовы? Трэба быць чужым, не належыць да нашага племені і быць там пазбаўленым усякіх ведаў у гэтай галіне, каб як Rulhiere, слаба ўхапіўшыся ў царкоўнае слова раб (якое абазначае па-славянску служэбнік, а па-руску - нявольнік), мог разумець, што ў гэтым краі чалавек і нявольнік называюцца аднолькава. Калі б сказаў, што дзеці: рабяты часта называюцца ад бацькоў, было б праўдай і сведчаннем натуральнага вяршынства бацькоў і пакорнасці ім дзяцей, якія пры дапамозе гэтага слова абазначаюць "падданасць без межаў".

*** У кніжцы, хоць пазней пісанай: Aquila Polono-Benedictina…/ Krakуw, 1663, s. 119 і наст. / і ў мясцовай легендзе: Krzyż Swięty na świętney góre Swiętokrzyskiej, łysiec nazwaney… Кс. Марцінам Квяткевічам… у Кракаве 1690.


Надрукавана: "Cwiczenia Naukowe", 1818, t. II, nr. 5, s. 3-27; "Pamientnik Lwowski" 1818, t. I, s. 17-48 (перадрук с папраўкамі і дапаўненнямі аўтара). Асобна выдаў: І. Р. Гельцаль: Кракаў, 1835. Змешчаны тут тэкст грунтуецца на "Pamientniku Lwowskim" і кн.: Zorian Dolenga Chodakowski. O Slawianszczyznie przed chrzescianstwem oraz inne pisma i listy. Opracowal i wstempem opatrzyl Julian Manlanka. Warszawa, PWN, 1967. S. 19-38.

На беларускай мове друкуецца ўпершыню.

Зарыян Даленга-Хадакоўскі

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX