№ 29 (715) 3 ЖНІЎНЯ 2005 г.
9 жніўня 95 гадоў з дня народзінаў Ларысы Геніюш
Запрашаем да Ларысы Геніюш
У
суботу
, 6 жніўня
, у
Зэльве
адбудуцца
мерапрыемствы
, прысвечаныя
95-годдзю
беларускай
паэткі
Ларысы
Геніюш
.
Пачатак
у
12 гадзін
каля
Троіцкай
царквы
.
Новае выданне
Эпісталярны раман Ларысы Геніюш
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні , нібы ёмістую цагліну з гістарыч - нага падмурку Беларушчыны . Узважваеш з нялёгкім уздыхам : глыбока ў душу , трывожна і пранікліва , яна , гэта кніга , углядаецца вачыма мужнай і таленавітай беларускай паэткі Ларысы Геніюш .
Гэта кніга незвычайная і арыгінальная. Кніга, якую чытаеш, як гістарыч-ны раман. Падобнага выдання ў Беларусі яшчэ не было. Яшчэ ніколі не выходзіла эпісталярная спадчына асобным выданнем у Беларусі ні пісьменнікаў, ні вучоных, ні палітыкаў. Нарэшце, напачатку XXI стагоддзя, такое выданне ў нашай рэспубліцы з'явілася ўпершыню. Вядома, беларусы спазніліся можа на цэлае стагоддзе ў плане выдання эпісталярнай спадчыны асобнымі выданнямі. А выдаваць у нас лісты ёсць каго. Найперш гэта лісты У. Сыракомлі, А.Вярыгі-Дарэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, А.Ельскага, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, У.Караткевіча, М.Танка, В.Быкава, З.Верас, У.Дубоўкі, Г.Леўчыка, А. і Л. Луцкевічаў, Г.Каханоўскага, дзеячаў беларускай эміграцыі і многіх-многіх іншых. Іх лісты ўжо друкаваліся на старонках зборніка "Шляхам гадоў", гадавіка "Скарыніч", часопісаў "Полымя", "Маладосць", "Куфэрак Віленшчыны", у зборах твораў. Але асобнымі выданнямі іх эпісталярная спадчына, на вялікі жаль, не выдавалася.
(Заканчэнне на ст. 3.)
17 - 18 верасня ў Лідзе Міжнародны рыцарскі турнір "Замак Гедзіміна"
На 17 і 18 верасня Ліда сабрала ўсе магчымыя святы.
17 верасня ў Лідзе прызначаны мясцовыя дажынкі, якія плаўна пяройдуць у даўно запланаваны Міжнародны рыцарскі турнір "Замак Гедзіміна". Створаны прадстаўнічы арганізацыйны камітэт, у замку поўным ходам ідуць работы па падрыхтоўцы да турніру.
Але на 17 верасня прыпадае і яшчэ адна знакамітая дата ў гісторыі горада. 415 гадоў назад 17 верасня 1590 года Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІV Ваза і кароль Польскі Жыгімонт ІІІ Ваза надаў гораду Лідзе Магдэбургскае права.
Ну і не трэба забываць, што 18 верасня 1939 года ў Ліду ўвайшла Чырвоная Армія і Лідчына была далучана да БССР.
А зараз справа застаецца за "малым" сабраць з лідскіх палеткаў годны ўраджай, каб святкаваць ды гуляць з добрым настроем.
"Не бараніць роднай мовы - лепш не жыць!"
З лістоў Ларысы Геніюш да Зоські Верас
Геніюш споўнілася б 95 (9.08.1910). Пра жыццё гэтай мужнай жанчыны , здавалася б , вядома шмат . Аднак знаходзяцца новыя факты і звесткі . Пра сваю пакутную долю яна ўзгадвае ў лістах , адрасаваных у Вільню Зосьцы Верас.
18.12.1972 . Сын кліча нас да сябе на стала. Здаецца, гэта безнадзейная справа, ды і мы не хацелі б накінуць свайму сыну яшчэ нашу "долечку". Людзям не падабаецца, што не хачу думаць і жыць як яны. У мяне заўсёды свой спосаб думання.
13.3.1973. Часта мне піша нашая юная паэтка Жэня Янішчыц, якая цяпер з Андрэйкам (4 месяцы) на Палессі ў мамы. Гэта жонка Сяргея Панізніка.
…Не чыталі Караткевічавага "Хрыста…"? Мне так многа не падабаецца ў гэтай аповесці. Я такога сёння не друкавала б.
19.4.1973. Макара Краўцова асабіста мы не ведалі. Добра яго ведаў доктар Мікалай Марцінчык, што ў Гродне...
17.5.1973. Дзіўлюся, што мае лісты яшчэ да Вас даходзяць. Бедны Міхась піша дарэмна. Яго лістоў не аддаюць нават зусім!. Та-кі…"утонченный" здзек быў стасаваны да нас толькі ў лагерах.
…А Сашы Белакозу таксама не лепей. Мову сваю дарагую чуем яшчэ толькі ў хаце, ці ад бабак-сялянак.
24.6.1973. Некалі за Польшчай хто з інтэлігенцыі гутарыў па-беларуску, дык лічылі яго камуністам. Цяпер такіх "хрысцяць" нацыяналістамі і напускаюць на іх зграю гончых! Робіцца проста страшна… Моцна тут падтрымліваюць т. зв. "палякаў" (каталікоў нашых) …Так нячэсна адносяцца да народу, што людзі ўжо бачаць наскрозь палітыку генацыду. На днях казаў мне адзін селянін: "Некалі я хадзіў у абі, але меў радасць вялікую і ахвоту жыць, а цяпер апранутыя ўсе, але ходзяць, як пад зямлёю, і нічога тут не цешыць"
Так выказаў свае думкі і думкі народу.
9.9.1973. Лісты да нас надта часта гінуць (і ад нас…).
30.10.1973. Пісаў мне сябра М.Ермаловіч. Ён цяпер адпачывае на "Нарачы". Перажывае за родную мову на роднай зямлі…
Данута Бічэль про-сіць, каб выслаць у выдавец-тва маю кніжачку для дзя-цей, якую яна "давяла да парадку". Я дазволіла ёй гэта, хоць было мне даволі цяжка. Перамагла сябе! Не хачу думаць пра гэта…Усё роўна будзе ляжаць гадоў 10 у выдавецтве.
8.11.1973. Калі б ве-далі, з якім узрушэннем я чытала лісты ад Вас, што мелі яшчэ сілы паехаць на "Росы", на дарагія магілкі сваіх і блізкіх! Якая Вы верная і стойкая, як ніхто!
Надзея Васільеўна Караткевіч - мой верны і вельмі дарагі сябра.
(Ларыса Геніюш рас-павядае пра пераслед свайго мужа. Мясцовыя медыцынскія ўлады не прызнаюць яго дыплом доктара, атрыманы ва універсітэце горада Карлавы Вары. Нават абвінавачваюць у крадзяжы! Пры дапамозе Максіма Танка давялося звяртацца ў Міністэрства замежных спраў СССР, каб паспрыялі атрымаць ад пасольства Чэхаславакіі ў Маскве пацверджанне дыплома. Прыйшоў дакумент, які дае права з гэтым дыпломам лячыць на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза).
14.01.1974. У суботу былі ў нас Марцінчыкі з Гродна. Доктар М. Марцін-чык напісаў мужу некалькі лекаў. Муж больш ляжыць, як ходзіць. Часта слухаем радыё, бо тэлевізара не маем. На Куццю прыехала да нас Д. Бічэль і мы не былі самыя.
Сын піша пад псеўданімам "Ларс".
6.12.1974. Быў ліст ад Алеся Белакоза. Чалавека хутка давядуць да інфарк-ту. Асмеліўся на раённым семінары настаўнікаў вы-ступіць на беларускай мове. Адзіны - на сотні "глуха-нямых". Яму паставілі ў віну нават тое, што замест 2-х гадзін пасвяціў вывучэнню Ф.Скарыны аж 5 гадзінаў! Выпрасіў іх у настаўнікаў, якіх недзе выклікалі і вучні мелі пусты ўрок. Грошай за гэта не браў, чаго ніяк не маглі зразумець дыназаўры... Перакручвалі яго планы чы-тання, яго словы. Здзекава-ліся над ім так, як толькі перажыць... Мне гэта ўсё знаёма. Прасіла яго, каб крыху глядзеў свайго здаро-ўя, не даўся справакаваць.
Я маю цяпер крыху спакою, бо ні з кім не сустракаюся і ўсякую нечысць проста ганю, груба ганю з хаты.
...Ночы цяпер такія доўгія!
10.01.1975. Жаль мне Алеся Белакоза. Ён мне, як і ўсе, больш пару слоў, самае неабходнае. Цярпіць неяк мае лісты, якія без маскі. Няўжо маўчаць? Як маўчаць? Не бараніць роднай мовы - лепш не жыць!
26.01.1975. Хаджу толькі пасля таблетак... Сэрца варта было б замяніць на мацнейшае. Хвароба му-жа вельмі на мяне ўплывае. Мне вельмі шкодзіць на ногі праца з зямлёй. Некалі тата мой казаў: "Дачушка, ты ж не ходзіш, а лётаеш! Няўжо ніколі не стамляешся?".
Калі вучылася ў Ваўкавыску, дык не было ніякіх аўтобусаў, а цягнік хадзіў у Рось больш ноччу, а ноччу я баялася ісці дамоў 10 вёрстаў, ды праз лес крыху. Дык устану рана а 6-й гадзіне і бягом дамоў 28 вёрстаў. На 11-й гадзіне я ўжо дома бягу за сёстрамі навыперадкі і б'ю рэкорд. Уся была з буры і з ветру...
Толькі злосць яшчэ бурліць па-маладому ў сэр-цы і яшчэ мацней дапякаюць розныя крыўды. Пераглядаю сваё жыццё і здаецца мне, што я часта была "мішэн-ню" для розных маіх азвя-рэлых антаганістаў. Я мо-жа, калі баранілася, усё вывучала тактыку сваіх ворагаў, з агідай назіраючы за метадамі, часта вар-тымі часоў Батыя... Век наш - гэта Батый на сучаснай машыне...ХХ-ы век.
Баліць сэрца і па Белакозу і што з ім, дык не ведаю. Зрабіўся ўжо для мяне як родны...
Здаецца, так нядаўна я прыйшла да іх у гэтую хату, а 3.02 ужо роўна будзе 40 гадоў! Усё роўна па мяне было ці ёсць грошы, ці іх няма і ніколі ад гэтага не залежала шчасце і ніколі яны не былі нашай мэтай.
Калі я думаю, што з нашага велькага некалі роду мы тут засталіся, як палец, самыя. Гэта самы цяжкі перыяд майго жыцця. Часам здзіўляюся сабе, як знахо-джу сілы, каб трываць, ды яшчэ і агрызацца...
21.6.1978. На любой дарозе мы з мужам выму-шаны быць моцна насцяро-жанымі.
15.10.1978. Быў ліст ад Алеся Мікалаевіча (Бела-коза - А.Л. ). Ён цяпер у Есентуках лечыцца. Вельмі многа трэба яму хадзіць… па 25 км у дзень. Адкрылася рана на хворай назе.
Прышліце мне, калі ласка, здымак беларускага гуртка моладзі ў Гродне ў 1909 годзе...
Але нічога. Я ўсё вытрымаю. Нехта пусціў чутку, што памёр Іван Пят-ровіч. Пачалі прыходзіць жанчыны ў чорных хустках, прыносілі нават вянкі. Мілыя, харошыя людзі. Абма-нуў іх нехта. Як тады, ды некалі…
2.11.1978. Яшчэ рані-ца. У печцы выпаліла. Не ведаю, што з Алесем Міка-лаевічам, бо ўжо на два лісты няма ад яго адказу.
Лёс паслаў мне яшчэ свядомага Беларуса за мужа. Але і лёс мой такі ж цяжкі.
Пенсія мужа 84 рублі ў нас адна на дваіх…
11.11.1978. Ціск у мужа 180 на 120. Калісьці, едучы ў Прагу, узяла Еван-гелле, купленае мужам у Вільні.
5.1.1979. Стараюся, каб жыў (муж - А.Л .), каб хацеў жыць.
Бог даў Вам розум і светлую добрую памяць. Мне пішуць з Нью-Ёрку. Вельмі міла ўспамінаюць Вас. Даньчык прыслаў сваю кружэлачку "Беларусачка". Усе песні на цудоўнай род-най мове.
20.1.1979. Часам прыходзяць людзі, гутараць па-беларуску, але ў маім разуменні гэтага мала, а трэба быць чалавекам да-стойным, якія б перакананні у нас не былі! Ды не ўсім веру і не ўсіх хачу бачыць Я злая, як бачыце, але доўга да-брыню маю і любоў да сва-йго.
Як ведаеце, я тут амаль адна. На жаль, многа да гэтага зроблена людзьмі, недастойнымі звання чала-века!
26.1.1979. Дык Вы нічога не баіцеся!
20.2.1979. Пра пахаванне мужа. Памёр на маіх руках. Тры дні мо яго адратоўвалі. Памёр а першай гадзіне дня. Вечарам 7-га лютага пачаў загаворвацца. Але ачуняў, абапёрся на мяне, зайшоў у пакой, пася-дзеў за сталом хвіліну. Сама яго мыла, сама апранала. Хата поўна людзей. Дзівілася культурай і любоўю зэльвенцаў.
Быў Кароль, быў і Алесь Мікалаевіч Б. Больш за 20 было вянкоў. Пахавалі са слязьмі, ціха, без палкіх прамоваў. Не ўсё было добра, аднак, нельга аб гэтым…
На месца смерці зноў прыйшло жыццё. Дзед мужа быў царкоўным старастам у гэтай старой царкоўцы, у пачатку 16-га стагоддзя пабудаванай. Побач з мужам мне пакінулі месца.
Прынеслі мне па ім 33 рублі 75 капеек пенсіі.
9.3.1979. Кажуць, што я па смерці мужа надта счарнела, схуднела. Сын піша мілыя пісьмы. Мужу майму было б 76. У суботу, 3-га лютага, было 44 гады з дня нашага вяселля. У чацвер, 8-га лютага, ён памёр. Не ведаю, ці змушу справіцца з горам. Моцна падняўся ціск крыві.
Родныя просяць пера-даць, што чыталі ў "Ліме" успаміны (Верас - А.Л .) пра Леўчыка, а гадоў 10 назад - пра Багдановіча.
10.7.1979. Алесь Мікалаевіч піша. Баіцца за існаванне маё, гэты праве-раны друг. Ён поўны бадзё-расці і энергіі, хоць і хворы. Ліст яго такі сяброўскі, цёплы, што я ажыла крыху. Суседзі суправаджаюць мя-не на могілкі, глядзяць, каб моцна не плакала. Надта харошыя людзі.
Алесь Мікалаевіч піша. Апошні яго ліст вельмі доўгі, але такі сяброўскі, цешыць і почырк, што я ажыла крыху, бо папярэдні ліст ад сына быў надта цяжкі і грубы. Жыву адно, калі я на могілках, гавару тады мыслямі са святой памяці мужам.
У суботу мне прывезлі брыкет, ды не згледзела, калі яго перанасілі (11 асоб!!!).
А Вы прапануеце мне дапамогу! Навошта яна мне?
Так хочацца жыць там, дзе не трэба будзе людзей баяцца… Трымаюся, бо адчуваю, што я на сваёй зямлі, дзе жылі шматлікія пакаленні роду Геніюшаў, ды ў сваёй хаце! Толькі цяжка часам бараніцца ад подласці нелюдзяў. Да адзіноты прывыкла, а вось трывогі (абгрунтаванай) не магу пазбыцца.
А Вы глядзіце свайго здароўя і жывіце на радасць Беларусам, як найдаўжэй. Тады толькі можна спы-ніцца, калі мы ўжо сказаць нічога не зможам для нашага люду!
23.08.1979. Ціск 195 на 115. Моцна адчуваю сваю адзіноту. Мілыя суседскія хлопчыкі прынеслі мне кусок гарбуза - везлі яго ажно з Феадосіі. Вершы прасіў беларус-замежнік. Чаму Бела-русам так цяжка?
Доўга нешта няма ліста ад Алеся Мікалаевіча. Пісаў, што не глядзіць на хваробу, поўны энергіі і бадзёрасці. Акрыляе яго праца для свайго народу хоць у Гудзевічах. Я падала заяву, каб паставілі мне тэлефон. Шчанючкі мае (7 штук) паразбіралі мілыя дзеці.
12.9.1979. Надта цяжка пераношу абсалютную адзіноту. Быў жа калісьці ў нас такі вялікі род…
Я цяпер афармляю старэнькую нашу хату на сябе, ды чуюся зусім дрэнна. Дзякую за запросіны. Не магу вырвацца з хаты. Бачыць Вас вельмі хачу.
Для памяці. Ларыса Геніюш (1910-1983), Янка Геніюш (1902-1979), Юрка Геніюш (1935-1985).
Антось Шантыр (1919-1976) - сын Зоські Верас ад першага шлюбу.
Галіна Войцік (нар. 1927 г.) - педагог, грамадскі дзеяч, дачка Зоські Верас ад другога шлюбу.
Вячаслаў Войцік - батанік, прыродазнаўца, унук Зоські Верас.
Алесь Белакоз (1928) - беларускі педагог, гра-мадскі і музейны дзеяч. Жыве ў Гудзевічах Мастоўскага раёна, дзе стварыў у свой час адмысловы музей.
Падрыхтаваў Антон Лабовіч,, Гародня.
ЭПІСТАЛЯРНЫ РАМАН ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ
Новае выданне
(Заканчэнне. Пачатак на ст. 1.)
Па выданнях эпісталярнай спадчыны мы адстаем ад палякаў, літоўцаў, украінцаў і рускіх. У Расіі амаль штомесяц выдаюцца ў розных выдавецтвах асобнымі кнігамі лісты вялікіх людзей, найперш пісьменнікаў. Вось нядаўна ў Іркуцку выйшла перапіска Віктара Астаф'ева з крытыкам Аляксандрам Макаравым пад назваю "Твердь и посох", свет пабачылі асобнымі выданнямі лісты Сяргея Даўлатава, Д. Меражкоўскага да П. Перцава і іншыя. Пісьменніцкі эпісталярый - гэта даволі рэдкі жанр (не таму, што пісьменнікі рэдка пішуць лісты, а таму, магчыма, што яны рэдка пішуць іх зза сваёй па сутнасці прафесіі і занятасці). Менавіта Ларыса Геніюш і стала першым за доўгія гады паэтам у Беларусі, чые лісты становяцца набыткам не вузкага кола спецыялістаў, а шырокіх мас чытачоў. Эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш пад назваю "Каб вы ведалі", дзякуючы Міхасю Скоблу, які беражліва, далікатна і прафесійна ўклаў пісьмы паэткі, напісаў да кнігі ўступнае слова, зрабіў каментарый, пабачыла свет літаральна на днях у менскім выдавецтве "Лімарыус" накладам 500 асобнікаў.
Эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш "Каб вы ведалі" - цэлы пласт яе жыцця і творчасці. У кнігу ўвайшлі 355 лістоў паэткі, якія былі ёю напісаны на працягу 38 гадоў, пачынаючы са студзеня 1945 да студзеня 1983 гадоў. Найперш, гэта лісты, адрасаваныя свайму мужу Янку Геніюшу, Міколу Прашковічу, Максіму Танку, Юрку Голубу, Зосьцы Верас, Міхасю Чарняўскаму, Міколу Канашу, Міколу Ермаловічу, Валянціне Трыгубовіч, Дануце Бічэль, Алесю Белакозу, Раісе ЖукГрышкевіч, сыну Юрку Геніюшу, Надзеі Караткевіч, Ірыне Крэнь і іншым. Найбольш за ўсё ў кнізе надрукавана лістоў Ларысы Геніюш да літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук Міколы Прашковіча (19321983), які ў свой час быў звольнены з Інстытута літаратуры за "беларускі нацыяналізм". Мікола Прашковіч быў самым актыўным карэспандэнтам Ларысы Геніюш. Копіі гэтых пісем (а іх ажно 156) перадала Міхасю Скоблу Ірына Крэнь - даследчыца беларускага школьніцтва, якой сёлета не стала.
"Каб вы ведалі" - эпісталярны раман Ларысы Геніюш. Раман праўдзівы, шчыры, глыбокі, суб'ектыўны і аб'ектыўны. Ён, нібы з'яўляецца працягам яе вядомай "Споведзі", але споведзі ў лістах да сваіх сяброў, знаёмых, родных.
Па лістах адчуваеш, як паэтка дасканала ведала гісторыю Беларусі, жыццё і дзейнасць знакамітых беларусаў. Па гэтых лістах можна напісаць падручнік па гісторыі Беларусі. Паэтка шкадуе і нават папракае сама сябе, што слаба ведае гісторыю Беларусі, хаця веды на ніве гісторыі ў яе на той час былі фенаменальныя. У лісце да Міколы Прашковіча Ларыса Геніюш у студзені 1964 года пісала: "Будзе Вам праца, дарагі мой сябра, пакуль перагледзіце раскіданую па сьвеце 40тамовую Мэтрыку Вялікага Княства Літоўскага. Я калісьці напісала паэму аб Рагнедзе. Я задыхалася ад нястачы матэрыялу. Гэта было ў Празе. Пасьля пачала пісаць аб Эўфрасіньні Полацкай, таксама не хапала матэрыялу. Я вымольвала начамі вобразы ў свае фантазіі. Адзін раз я з захапленьнем слухала даўгую лекцю аб нашай Зофцы Гальшанскай, чацьвёртай жонцы караля Ягайлы. Яшчэ мне давялося чуць з рукапісу аб хрысціянстве на нашых землях. Ягайла ж быў хрышчаны да таго, як жаніўся зь Ядвігай і зусім ня быў горшы ад хваляных польскіх вяльможаў. Напрыклад, я ведаю, што Ядвіга залажыла ў Празе Чэскай інтэрнат для беларускай моладзі, якая там студ'явала…".
Лісты Ларысы Геніюш вельмі падрабязныя, шчырыя і павучальныя. У многіх з іх паэтка дае парады, яны багатыя на крылатыя выслоўі, прыказкі, прымаўкі, прыгожыя, напышлівыя выразы, фразы. Вось некаторыя з іх: "Не дазваляйце болей забіваць…", "Плакаць - гэта абражаць памяць, а яна мусіць жыць…", "Прыяцеляў шаную, але кнігаў не пазычаю…", "Мацярынства - гэта незвычайная з'ява, гэта цуд!", "Інтуіцыя мінулага, адчуваньне сучаснага і прадбачаньне ці лягічнае прадчуцьцё будучых дзён, намаганьне іх сьветлага напрамку - вось вартасьць паэта!", "Кожны чалавек - як казка", "Бог ня выдасьць - сьвіньня ня зьесьць!", "Паэзія - гэта нейкая ласка і дапамога нябёс у выказаньні і аб'яўленьні праўд і надзеяў, якія ўжо даў зь сябе народ, ня ведаючы аб гэтым. Паэзія, памойму, гэта прыгажосьць, сьмерасьць і праўда жыцьця. Паэзія - гэта гуманнасьць!".
У лістах Ларыса Антонаўна заўсёды прыгадвае свайго сына Юрку. Калі пісала са сталінскіх лагераў з Абезі, то хвалявалася: як там Юрка, што з ім, дзе ён? Калі ўжо жыла ў Зэльве, то цікавілася яго жыццём на Беласточчыне. Вельмі перажывала за тое, што сын любіў выпіць. А яна не любіла тых, хто часта заглядваў у чарку. У адным з лістоў да Міколы Прашковіча паэтка папярэджвае: "Я вельмі не хачу, каб Вы пілі хоць капельку гарэлкі!".
Праз эпісталярную спадчыну Ларысы Геніюш праходзяць многія пісьменнікі, якіх паэтка любіла, ведала, з якімі сустракалася і перапісвалася. Яна добра разбіралася ў людзях, магла лёгка адрозніць, хто з іх таленавіты, а хто бездар. І Ларыса Геніюш не памылялася. Вось што прарочыла і казала яна, пра тады яшчэ маладых, Вольгу Іпатаву, Яўгенію Янішчыц, Алеся Разанава: "Разанаў многаабяцаючы, будзем думаць, што вырасьце ў сілу, якая нам цяпер найболей патрэбная", "Усе мы з захапленьнем чыталі нашу маленькую, надзейную Янішчыц. Як добра, што яна далей вучыцца, але адначасова хацелася б, каб пабыла яшчэ сярод сваіх, каб больш увабрала ў сябе чараў, глыбіні, гутарак, духу і паху роднай зямлі. Яна - добры майстар і зможа ўсё гэта некалі ператварыць тонкай і сільнай жаночай рукою - у вялікае!", "Была ў нас некалькі разоў маладзенькая Оля Іпатава. Нам яна вельмі спадабалася - невялікая, прыгожанькая, разумная, сціплая. Уцякла пасьля нялюдзкіх зьдзекаў ад мачыхі ў дзятдом, гдзе ня чула слова беларускага (у Горадні!), а мова матчына - за ёю, і так цяпер хораша піша…".
У лістах Ларысы Геніюш можна прачытаць добрыя словы і пра Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Янку Брыля, Максіма Танка. І нядобрыя словы пра тых жа Алеся Бажко, Якава Гярцовіча, пра інтрыганку Паўліну Мядзёлку і пра іншых. Напісала аўтарка так, якімі яны былі на самой справе, напісала, каб мы ведалі. У лістах, якія склалі кнігу, хораша выяўлены ідэйнапалітычныя, эстэтычныя і творчыя погляды беларускіх, чэшскіх, рускіх, польскіх, нямецкіх, украінскіх дзеячаў літаратуры і мастацтва, культуры і палітыкі. Лісты Ларысы Геніюш патрабуюць сёння грунтоўнага навуковага даследавання.
Эпісталярная літаратура (ад грэчаскага слова epistole - пасланне, ліст). Пасланне нашчаткамбеларусам XXI стагоддзя мы атрымалі ад народнай паэткі Беларусі. Праўда, гэта далёка не ўся яе эпісталярная спадчына. Але Ларыса Геніюш упэўнена вяртаецца на Беларусь не толькі вершамі, прозай, але і ліставаннем.
Сяргей ЧЫГРЫН
Літаратурна-мастацкі плянэр, прысвечаны Уладзімінру Караткевічу на Аршаншчыне
З першага па дзесятае ліпеня на Аршаншчыне праходзіў адінаццаты Драздовіцкі плянэр. На гэты раз ён быў прысвечаны сямідзесяціпяццюгоддзю Уладзіміра Караткевіча. Пачаўся ён з ускладаня кветак да помніку любімага пісьменніка. Гэта быў самы шматлюдны плянэр Асаблівасць яго ў тым, што разам з маладымі мастакамі працавалі маладыя паэты і пісьменнікі пад кіраўніцтвам вядомага ў Беларусі паэта Андрэя Хадаковіча, які кожны дзень арганізоўваў практычныя заняткі для сваіх маладых сяброў. Цікавыя лекцыі для іх прачыталі добра вядомыя ў літаратурных колах Ганна Кісліцына. Валянцін Акудовіч і Ігар Бабкоў і сам Андрэй Хадановіч. Кожны вечар маладыя паэты збіраліся ўвечары ля вогнішча і чыталі свае творы, а барды Павел Свярдлоў і Уладзя Лянкевіч спявалі свае ўласныя песні. Мне здаецца, што такія творчыя вечары застануцца ў памяці на ўсё жыццё ў удзельнікаў плянэра. Першыя дні, як звычайна, чуецца руская гаворка. Пад канцу пленэра гучыць толькі родная беларуская мова. І так заўжды бывае на кожным плянэры. Спачатку паэты і мастакі трымаліся сваёй кампаніі, а потым так пасябравалі, што шкада стала развітвацца. Вядомыя мастакі вучылі моладзь сакрэтам сваёй прафесіі. Мастак Алесь Марачкін з замілаваннем пісаў не толькі пейзажы роднага краю Уладзіміра Караткевіча, але і партрэты маладых паэтак Марылькі Мартысевіч, Нядбай Тацяны і інш.
Спадаюся, што гэтыя творы займуць пачэснае месца ў музеях Беларусі. У час плянэру мяне не раз наведвала думка, што сярод маладых паэтаў будучыя Барадуліны, Бураўкіны, Гілевіч, а сярод маладых мастакоў будучыя Драздовічы, Сергіевічы, Марачкіны. Мастакоўскую моладзь вучылі майстэрству вядомыя мастакі: Алесь Марачкін, Вячаслаў Шамшур, Алег Скавародка, Алесь Шыёнак. Удзельнікі літаратурнамастацкага плянэру - прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі. Гэта надзвычай цікава. Ужо трэці раз бярэ ўдзел у нашым мерапрыемстве мастак з Мотыля, што на Берасцейшчыне, Янка Рамановіч. Гэта надта працавіты творца, і ў кожны яго прыезд заўважаеш, як расце яго майстэрства. У Юрася Платонава з Гомеля цікавыя працы і ў Ігара Скавародкі з Берасця таксама. Яны не першы раз прымаюць удздел у нашым плянэры. Першы раз да нас прыехалі Вадаевіч Зміцер і Акеньшын з Магілёва, Таранда Мікалай Іванавіч з Барані, Пакроўскі Андрэй з Гародні, Вішнеў Зміцер, Кудзін Захар, Камянец Алесь, Лянкевіч Ліза з Менску, Ганчарова Ганна, Атаманчук Гелена з Віцебску.
Адкрыццё плянэру пачалося ў Віцебску ля помніка Уладзіміру Караткевічу, потым імпрэза перамясцілася ў літаратурны музей, дзе вядомыя барды Лера Сом і Андрэй Мельнікаў спявалі свае песні і песні на словы Уладзіміра Караткевіча. Валанцёрамі з "Сёмай грані" на беразе Дзеванскага возера былі усталёваны намёты. Атрымаўся цэлы гарадок.
Успыхнуўшае вогнішча ярка асвятліла наваколле і вялікі натоўп сабраўшыхся людзей. Усіх цікавіла, як будзе гарэць прывязаная да бервяна лялькавядзьмярка. Ля вогнішча вадзілі карагоды, спявалі, скакалі цераз агонь. Потым прагледзеўшы цікавы перфоменс, арганізаваны, Алесем Камянцом, Зміцерам Вішневым і Захарам Кудзіным, усе накіраваліся да возера. Дзяўчаты кідалі ў ваду вяночкі, хлопцы спускалі на ваду плыты, на якіх запальвалі кастры. Відовішча такое, што цяжка перадаць словамі.
Тут жа ля вялікага вогнішча адбылася незабыўная сустрэча ўдзельнікаў плянэру з Віктарам Шалкевічам, якая доўжылася аж да раніцы. Нарэўна, гэта ўспамін на ўсё жыццё.
9 ліпеня прынялі ўдзел у Купалаўскіх чытаннях, якія адбыліся ў Ляўках.
Закрыццё плянэру адбылося ў Воршы ў музеі Уладзіміра Караткевіча. Там былі падведзены вынікі працы дзесяцідзённага плянэру. Нас гасцінна сустрэлі супрацоўнікі гэтай установы.
Удзельнікаў плянэру вітаў цудоўны этнаграфічны калектыў з Барані, які памайстэрску выканаў беларускія народныя песні і песні на словы Уладзіміра Караткевіча. Музейны дворык не змог змясціць усіх прац мастакоў: так іх многа было. Выступоўцы гаварылі аб Караткевічу (Многія былі з ім знаёмыя альбо былі яго сябрамі), аб сваіх уражаннях аб пленэру. Георг Ліхтаровіч у сваім выступленні скарыстаў песню на словы Караткевіча. Маладыя паэты чыталі свае творы. Усіх уразіла выступленне Паўла Свярдлова, які чытаючы свой верш "Я лятаю", залез на дах двухпавярховаг будынка музея і там закончыў сваё выступленне. Відовішча было захапляльнае.
Развітанне было вельмі цёплае, усе ўдзельнікі дзякавалі арганізатарам за цікава арганізаваны плянэр. Прасілі запрасіць іх на наступны.
Мерапрыемства было арганізавана культурнаасветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча пры падтрымцы ПЭНцэнтра.
Ада Райчонак, старшыня КПЦ імя Я. Драздовіча, старшыня Шаркаўшчынскага ТБМ.
Кніга пра Казіміра Нарбута
Камітэт гісторыі навукі і тэхнікі Польскай Акадэміі Навук і Таварыства польскай культуры на Лідчыне выпусцілі кнігу Ірэны Стасевіч-Ясюковай "Казімір Нарбут (1738-1807)". Кніга выйшла на польскай і беларускай мовах . Гэта чацвёртая кніга з серыі пра знакамітых лідзян. Да таго выйшлі кнігі "Людвік Нарбут" (аўтары Павел Камароўскі, Аляксандр Колышка) , "Ігнацій Дамейка" (аўтары Ядвіга Гарбоўская і Кшыштаф Якубоўскі) і "Станіслаў Баніфацый Юндзіл" (аўтар Ванда Грамбецкая). Рыхтуецца да друку кніга Яраслава Куркоўскага "Мацей Догель", а таксама кнігі Антонія Дыдыча "Святары Крэсаў" і Ганны Мар'і Келяк "Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі".
Казімір Нарбут нарадзіўся ў в. Крупава каля Ліды. Аўтар першай кнігі "Логіка" на польскай мове, дзеяч Камісіі Нацыянальнай Адукацыі і Таварыства пачатковых кніг Рэчы Паспалітай. Пробашч касцёлаў у Радзыміне і Лідзе. Патрыёт Бацькаўшчыны, як і ўсе Нарбуты.
Яраслаў Грынкевіч.
Страты нацыянальнага адраджэння ў канцы ХХ-пачатку ХХІ стст.
(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)
Дзеячы культуры
Багатыроў Анатоль (30.07.1913 - 19.09. 2003), кампазітар, народны артыст Бела-русі.
Бальчэўская Галіна (20.01.1945 -- 17.05. 2005), заслужаная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы.
Барышаў Гурый (30.04.1928 - 2001), мастацвазнаўца.
Белахвосьцік Валянцін (06.09.1934 - 10.06.2003), народны артыст Беларусі.
Браварская Зінаіда [18(31).08.1916 - 18.02. 2005], народная артыстка Беларусі.
Давідовіч Лілія (25.12.1936 - 25.04.2002), народная артыстка Беларусі.
Давыдзенка Леанід (09.05.1941 - 28.10. 2002), скульптар.
Данілюк Святлана (25.03.1939 - 08.08. 2003), народная артыстка СССР.
Драчоў Пятро (06.07.1937 -- 08.05.2005), мастак рэдакцыі "Беларускага гістарыч-нага часопіса).
Дробаў Леанід (06.08.1926 - 07.07.2002), мастацтвазнаўца, жывапісец.
Дубіна Аляксандар (1953 - 2003), стар-шыня Саюза кавалёў СНД, каваль з г. Глыбокае.
Зямніцкі Юрась (1921 - 08.12.2002), кіраў-нік беларускага хору "Сябрына" ў Вільні.
Кармунін Павел (28.01.1919 - 01.03.2002), народны артыст Беларусі.
Карзянкова Аляўціна (25.03.1935 - сакавік 2002), балярына, народная артыстка Бела-русі.
Клімава Аляксандра (01.10.1921 -- 13.05. 2005), народная артыстка Беларусі і СССР.
Крэнь Ірына (25.07.1929 - 20.02.2005), журналістка.
Кудрэвіч Уладзімер (02.05.1927 - 15.02. 2003), заслужаны артыст Беларусі.
Кулік Яўген (31.10.1937 - 12.01.2002), мастак.
Лятун Уладзімер (20.04.1935 - 19.05.2001).
Марухін Юры (13.07.1937 - 20.12.2001), кінарэжысёр.
Масьлюк Валеры (30.03.1953 - 26.08.2001), рэжысёр, драматург.
Мулявін Уладімер (12.01.1941 - 26.01.2003), артыст эстрады, кампазітар, народны артыст Беларусі.
Наўмовіч Міхась (03.10.1922 - 04.03.2004), мастак, скульптар.
Пацук Міхась (1950-2004), сьпявак, саліст ансамбля "Вясельле", "Сьвята".
Пташук Міхаіл (28.01.1943 - 27.04.2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі.
Саўчанка Аркадзь (06.04.1936 - 2004), сьпявак, народны артыст СССР і Беларусі.
Ціхановіч Яўген (12(25).11.1911 - 05.07.2005), мастак, экслібрыст.
Цыхун Апанас (05.05.1910 - 09.03.2005), краязнавец, заслужаны настаўнік Беларусі, стваральнік у 1964 г. Мемарыяльнага музея Я.Ф.Карскага ў в. Лаша Гарадзенскага раёна (дзейнічаў да 1997 г.).
Грамадскія, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы
Айцец Максім (1928 - 27.02.2002), архі-япіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, кіраўнік Магілёўскай праваслаўнай епархіі.
Гермянчук Ігар Іванаў (31.12.1960 - 29.04.2002), былы рэдактар газеты "Свабода" і часопіса "Кур'ер".
Кажан Віталь (09.10.1916 - 17.01.2004), галоўны скарбнік Рады БНР (1949-2004 гг.).
Каралёў Алесь (27.01.1948 -- 13.05.2005), настаўнік гісторыі, аўтар кнігі "Жодзінская хроніка", актывіст партыі БСДГ.
Кармілкін Уладзімір Паўлаў (15.02.1934-16.07.2002), актывіст БНФ, фатограф, афіцэр запасу.
Карчміт Міхаіл Аляксандраў (1949 - 2004), старшыня праўленьня СВК "Агракамбінат "Сноў", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Каханоўская (дзявочае Шабуня) Яніна (26.11.1909 -- 16.07.2005), актывістка задзіночання беларусаў у Нью-Ёрку, бабуля Багдана Андрусішына ("Данчыка").
Кузьмін Аляксандар Трыфанаў (24.07.1918 - 01.05.2003), сакратар ЦК КПБ (1971-1986 гг.).
Мацюкевіч Марыя Сцяпанава (1950 - 07.01.2003), кіраўнік Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ, актывіст БСДГ.
Нятылькін Анатоль Іванаў (06.04.1941 - 27.01.2002), старшыня Партыі справядлі-васці і працы.
Палякоў Іван Яўцееў (25.11.1914 - 18.02. 2004), старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1977-1985 гг.).
Рагуля Барыс (1919 - 22.04.2005), намеснік старшыні Рады БНР, аўтар кнігі ўспамінаў "Беларускае студэнства на чужыне".
Рулінскі Мікалай Максімаў (1923 - 23.10. 2002), кіраўнік Троцкай суполкі беларусаў у Літве.
Севасьцьянчык Людміла Аляксандрава (1933 - 2004), былы дырэктар выдавецтва "Народная асьвета".
Тарасевіч Георгі Станіславаў (17.07.1937 - 21.03.2003), палітычны й дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Усцілоўскі Георгі Іванаў (15.04.1915 -- 02.01. 2005), старшыня гістарычна-краязнаўчага, праваабарончага, дабрачыннага тавары-ства "Сосногорский мемориал", аўтар кнігі ўспамінаў "Многоликая правда" (Мінск, 1999).
Чарняўскі Ўладзіслаў (1916 - 22.12.2001), пробашч Вішнеўскага касцёла Валожынскага раёна, які вёў набажэнства на бела-рускай мове.
Шышэя Кастусь (17.09.1922 - снежань 2004), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Вільні.
Кожны з пералічаных тут людзей заслугоўвае пэўнага ўшанавання. Усе яны клапаціліся аб Беларусі і пакінулі след на нашай зямлі. Некаторыя з іх пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску, іншыя - у іншых месцах. А ці належным чынам мы ўвекавечылі іх памяць?!
Некалькі гадоў на магілах Рыгора Шырмы, Барыса Сачанкі і Георгія Забор-скага не было помнікаў. Няўжо яны перад Бацькаўшчынай не зарабілі сабе на помнік?!
Многія народы свету маюць свае нацыянальныя някропалі. Някропалі ў Расеі - гэта Неўская лаўра ў Санкт-Пецярбургу і Красная плошча каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве, у Польшчы - Вавельскі замак каля Кракава. У нейкім сэнсе можна і беларусам гаварыць пра свой нацыянальны някропаль. Некаторыя вялікія літоўскія князі пахаваны ў Вільні, а тыя, што былі адначас-на й каралямі польскімі спачываюць у Кракаве. Там знайшлі вечны прытулак і іншыя нашыя славутыя землякі - Тадэвуш Касцюшка і Адам Міцкевіч. А Кастусь Каліноўскі спіць вечным сном у Вільні. Максім Багдановіч да гэтага часу спачы-вае на гарадскіх могілках у Ялце. Славутыя пісьменнікі, паводле іх запаветаў, пахаваны на вясковых могілках на малой радзіме, каля сваіх мацярок: Алесь Адамовіч - у Глушы Бабруйскага раёна, а Маскім Танк - у Пількаўшчыне Мядзельскага раёна.
У Менску ёсць некалькі могільнікаў, дзе знайшлі спачын славутыя сыны і дочкі беларускага народу. На Вайсковых могілках пахаваны класікі беларускай літара-туры Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны і інш. Няма сумнення, што шмат дзеячоў беларускай навукі і культуры былі расстраляныя ў 1937-1941 гг. у Курапатах. Да гэтага часу кіраўніцтва дзяржавы не паклапацілася, каб зрабіць тут мемарыял, хоць пастанова беларускага ўраду аб будаўніцтве помніка была прынята яшчэ 18 студзеня 1989 г. Шмат дзеячоў культуры пахаваны на Кальварыйскіх могілках, напрыклад, святар Ян Матусевіч. Некалькі дзесяткаў апошніх гадоў вядзецца пахаван-не дзеячоў культуры, дзяржаўных дзеячаў і ваеначальнікаў на Усходніх могілках. Тут знайшлі вечны спачын Рыгор Шырма і Стафанія Станюта, Пятрусь Броўка і Васіль Быкаў, Сяргей Прытыцкі і Пётр Машэраў ды іншыя. На мой погляд, Усходнія могілкі, Вайсковыя могілкі ды Курапаты могуць пры належным добраўпарадкаванні стаць часткамі Беларускага нацыянальнага някропаля, куды можна зайсці, нізка пакланіцца памяці славутых людзей нашай Бацькаўшчыны да пакласці на іх магілы кветкі. Яны не шкадавалі сябе дзеля Радзімы. Мо таму яны і рана ад нас пайшлі, пакінуўшы нам сваю спадчыну і свае клопаты.
Сымон Барыс.
ІМГНЕННІ
Такую назву мае кніга вершаў Наталлі Барысаўны Кучмель, што выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура. Наклад зборніка 1000 асобнікаў . кніга з'яўляецца першай у творчым жыцці паэтэ-сы. Яна мае 60 старонак і чытаецца вельмі хуценька.
Паэтэса скончыла філфак БДУ. Працавала карэктарам, стыль рэдактарам у кніжных выдавецтвах і перыядычных выданнях. Цяпер працуе ў РУП "ВЦ БДУ". Друкавалася Наталля ў рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Асабіста я прыгадаў 1997 год, калі завітваў з артыкуламі ў штотыднёвік "Сям'я", мяне ветліва сустрэла прыгожая дзяўчына, якая гасцінна частавала печывам і гарбатай... Гэта была карэктарка што-тыднёвіка - Наталля... Яе можна сустрэць на розных вечарынах і імпрэзах у бела-рускай сталіцы.
Усе, хто асабіста ведае паэтэсу, разумее, што дэбют мог адбыцца яшчэ 10-15 гадоў назад. Усе ведаюць, што паэтэса мае вялікую папулярнасць сярод творчай інтэлігенцыі г. Менска, але не спяшаецца рабіць кар'еру, займаць высокія пасады... Магчыма Наталля і не будзе збіраць рэкамендацыі на ўступленне ў Саюз пісь-меннікаў і рабіць прэзентацыі кнігі па гарадах Беларусі, але дакладна зразумела, што творчасць паэтэсы ўвойдзе ў гісторыю беларускай літаратуры. Поспехаў табе Наталля!
Аляксей Шалахоўскi
У НОЧ З 23 НА 24 ЛІПЕНЯ НЕВЯДОМЫЯ РАСФАРБАВАЛІ СВАСТЫКАЙ СЦЕНЫ І ЎВАХОДНЫЯ ДЗВЕРЫ ШТАБ-КВАТЭРЫ ТБМ
У ноч з 23 на 24 ліпеня невядомыя расфарбавалі свастыкай сцены будынка па вуліцы Румянцава, 13 у Менску, дзе размяшчаецца штаб-кватэра грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ).
Як паведаміў БелаПАН Канстанцін Тарасаў - намеснік галоўнага рэдактара газеты "Новы час", якую выпускае ТБМ, на сценах будынка чорнай фарбай намаляваная эмблема незарэгістраванай Нацыянал-бальшавісцкай партыі і зроблены надпіс "НБП". Чорнай фарбай таксама заліты ўваходныя дзверы і шыльда ТБМ.
Паводле слоў К. Тарасава, супрацоўнікі офіса звярнуліся ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска. На месца здарэння выехала група, якая зафіксавала факт правапарушэння, аб чым быў складзены адпаведны пратакол.
"Пакуль цяжка нешта каментаваць. Ніколі нічога такога ў нас не здаралася. Тым больш што мы не палітычная арганізацыя, а моўная. З гучнымі палітычнымі заявамі ТБМ ніколі не выступала. Я схіляюся да версіі, што гэта проста хуліганская выхадка", - сказаў Канстанцін Тарасаў.
Варта зазначыць, што аналагічныя інцыдэнты рэгулярна адбываюцца з менскай штаб-кватэрай Партыі БНФ. Апошні раз гэта здарылася тры тыдні таму. Невядомыя замазалі чорнай фабрай уваходныя дзверы. Побач на асфальце былі зроблены надпісы "Чамадан. Вакзал. Варшава" і "БНП" з сімволікай гэтай ультралевай арганізацыі.
Юры ПАЦЁМКІН, БелаПАН.