Вярнуцца: 2005

№ 33 (719)


Крыніца: pawet.net.



№ 33 (719) 31 ЖНIЎНЯ 2005 г.


Нам не патрэбна рускамоўная хваля

Сп. Карнеліі Рабітц ,

кіраўніку рускамоўнай рэдакцыі

"Нямецкай хвалі"

Паважаная спадарыня Карнелія!

У ліпені гэтага года я быў у Варшаве разам з вучнямі гуманітарнага ліцэя, які быў два гады назад зачынены ўладамі, толькі за тое, што навучанне там вялося на дзяржаўнай - беларускай - мове. Але дзеці, выкладчыкі і іх бацькі не скарыліся, і ліцэй працуе нелегальна, дасягаючы пры гэтым вельмі добрых вынікаў. Падчас сустрэчы выкладчыкаў і ліцэістаў з Браніславам Гярэмякам, экс-міністрам замежных спраў Польшчы, а зараз дэпутатам Еўрапарламенту, мы абмеркавалі Вашу пазіцыю несці беларусам дэмакратыю на чужой, няроднай мове. Гярэмяк сказаў, што, калі б нямецкая радыёстанцыя паважала беларусаў, то зрабіла б беларускамоўную рэдакцыю і знайшла б неабходныя сродкі.

Таму Ваша рашэнне адуковўваць нас на мове краіны, якая ваявала з намі 500 год, а потым у 1795 разам з Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй пазбавіла нас незалежнасці, выклікае ў кожнага беларускага патрыёта рашучы пратэст.

Вы, відаць, забыліся, што Беларусь знаходзіцца не ў Азіі, а ў цэнтры Еўропы і да канца ХVІІІ ст. была фарпостам заходнееўрапейскай цывілізацыі. У ХІІІ - ХVІ стст. старабеларуская мова была дзяржаўнай мовай адной з самых вялікіх краін тагачаснай Еўропы - Вялікага Княства Літоўскага, і знішчыць яе рускім імперыялістам, а потым і бальшавікам не ўдалося і не ўдасца.

Чамусьці ў нямецкага ўраду знайшліся грошы, каб ужо пяць год трымаць адпаведную рэдакцыю на ўкраінскай мове. Украінцы ведаюць рускую мову лепей за беларусаў, але з павагі да іх "Нямецкая хваля" даўно гучыць па-украінску. Мы таксама хочам, каб нас паважалі.

Зараз, калі "Нямецкая хваля" атрымала грошы Еўразвязу для вяшчання на Беларусь, Вы проста абавязаны зрабіць беларускамоўную рэдакцыю, бо ў Еўразвязе пануюць усе еўрапейскія мова, нават такія як мальтыйская ці ірландская.

Гэта патрабуюць і беларусы, якія жывуць спрадвечна ў Польшчы, Літве і Латвіі і не збіраюцца слухаць радыё на мове савецкіх акупантаў.

Шаноўная спадарыня Карнелія! Ваша не зусім прадуманае рашэнне адукоўваць беларусаў па-расейску выклікала ў нашай краіне вялікую палеміку, якая не спыніцца, пакуль Вы не зробіце беларускамоўную рэдакцыю.

Калі Вы гэтага не жадаеце, ці не можаце, лепей не пачынайце сваю праграму, бо карысць для Беларусі мець 30-хвілінную штодзённую перадачу на кароткіх хвалях вельмі малая, а аўтарытэт Вашай шаноўнай радыёстанцыі сярод беларускіх патрыётаў страціцца надоўга. Чаму б Вам не ўзяць прыклад з польскага ўраду, які выдзеліў грошы, каб стварыць новую беларускамоўную радыёстанцыі для Беларусі? Няўжо нямецкі ўрад бяднейшы за польскі і не разумее, што такое руская мова для свядомага беларуса? Раю Вам яшчэ раз падумаць над гэтым. Дасылаю Вам дзве ўлёткі, які распаўсюджвала беларуская моладзь.

З павагай Старшыня "ТБМ імя Ф. Скарыны" - Алег Трусаў.


Гарадзенская абласная канферэнцыя ТБМ

27 жніўня ў Гародні прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гарадзенскай абласной арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".

На канферэнцыю з'ехаліся дэлегаты з большасці арганізацый Гарадзенскай вобласці і горада Гародні. У працы канферэнцыі прыняў удзел старшыня Таварыства Алег Трусаў.

На павестку дня канферэнцыі былі вынесены традыцыйныя для такіх мерапрыемстваў пытанні: справаздача старшыні арганізацыі пра дзейнасць за апошніі два гады, справаздача старшыні рэвізійнай камісіі, выбары новай рады, новага старшыні, новай рэвізійнай камісіі і яе старшыні, выбары дэлегатаў на чарговы з'езд ТБМ ад абласной арганізацыі, а так-сама было разгледжана пытанне аб газеце "Наша слова".

Са справаздачным дакладам аб дзейнасці арганізацыі выступіў старшыня абласной арганізацыі Алесь Місцюкевіч. Пытанні, паднятыя ў дакладзе, ахопліваюць увесь спектр праблем бытавання беларускай мовы на Гарадзеншчыне, а іх, мабыць, не менш, чым у любой іншай вобласці: дзве арганізацыі не змаглі перарэгістравацца на новыя юрыдычныя адрасы, знікненне беларускамоўнай адукацыі, СМІ, афармленне нашых гарадоў, мова абвестак у транспарце і шмат іншага. Праблем усюды шмат. Разам з тым абсалютна зразумела, што ніякай цэнтралізаванай антыбеларускай палітыкі ў вобласці не праводзіцца. У кожным раёне, у кожнай галіне дзейнасці праблемы носяць свой характар, звязаны з асобнымі персаналіямі ці асобнымі падходамі. Таму і дзейнасць ТБМ павінна насіць дыферынцыраваны характар, улічваць асаблівасці раёнаў.

Ад рэвізійнай камісіі даклад зрабіла яе старшыня Марыя Жукевіч.

Сітуацыю з газетай "Наша слова" далажыў рэдактар газеты Станіслаў Суднік.

Новую раду абралі ў складзе 9 чалавек. У яе ўвайшлі: Алесь Місцюкевіч, Алесь Крой, Іван Буднік (Гарадзенскі р-н), Станіслаў Суднік (Ліда), Аляксей Пяткевіч, Павел Сцяцко, Тацяна Трафімчык (Слонім), Святлана Тарасава, Ірына Данілеўская.

Старшынём рады на новы тэрмін абраны Алесь Місцюкевіч , намеснікамі абраныя Алесь Крой і Іван Буднік.

У рэвізійную камісію абраныя: Марыя Жуке-віч, Міхась Аляніш-ка, Ніна Кануннікава. Старшынём камісіі абраная Марыя Жукевіч.

Дэлегатамі на з'езд ТБМ абраныя А. Крой, І. Буднік, Т. Трафімчык, М. Жукевіч, Н. Кануннікава.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў выступіў пад заслону канферэнцыі. Ён засяродзіў увагу новай ра-ды на задачах, якія стаяць перад абласной арганізацы-яй і ў прыватнасці на пад-пісцы на газету "Наша сло-ва", зборы подпісаў супраць "Нямецкай хвалі", але, бе-зумоўна, асноўная прабле-ма арганізацыі - гэта аду-кацыя. У Гародні няма ні адной беларускай школы, і задача № 1 - дабіцца яе адкрыцця. Для Ліды такая ж задача - дабіцца адкрыцця Нацыянальнай гімназіі, цал-кам беларускамоўнай, аўта-рытэтнай і папулярнай.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымках: 1. Справаздачу робіць Алесь Місцюкевіч; 2. Выступае старшыня ТБМ Алег Трусаў.


Пікет супраць рускамоўнай "Нямецкай хвалі" Кроніка пратэсту

22 жніўня .

Санкцыянаваная акцыя пратэсту супраць планаў рускамоўнага вяшчання на Беларусь радыё "Нямецкая хваля" пачалася 22 жніўня на менскай плошчы Бангалор.

Удзельнікі акцыі трымалі плакаты (" Для роднай мовы " створаны ўмовы ": паўсюдна на вачах чужыя словы ", " Мы хочам слухаць " Нямецкую хвалю " па - беларуску !" і " Няма мовы - няма народа !"), раздавалі мінакам газеты " Таварыства беларускай мовы імя Францішка Ска - рыны " " Наша слова " і пра - водзілі збор подпісаў за беларускамоўнае вяшчанне на краіну радыёстанцыі " Нямецкая хваля ". У акцыі ўзялі ўдзел каля 10 чалавек , у тым ліку яе заяўнікі - выпускнік Дзяржаўнага універсітэта культуры Зміцер Каспяровіч і журналіст Ва - дзім Александровіч , а так - сама прадстаўнікі кіраўніцтва ТБМ .

У інтэрвію БелаПАН В . Александровіч зазначыў , што ва ўмовах патурання працэсам русіфікацыі з боку беларускай дзяржавы краіны свабоднага свету павін - ны ўзяць на сябе абавязкі абароны культурнай спадчыны беларусаў , у тым ліку беларускай мовы .

(Працяг на ст. 3.)


У НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ КАЛЯ 27 ПРАЦЭНТАЎ ВУЧНЯЎ БУДУЦЬ ПРАХОДЗІЦЬ НАВУЧАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Каля 27 працэнтаў вучняў у новым навучальным годзе будуць прахо-дзіць навучанне на беларускай мове. Пра гэта 18 жніўня паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, "сёння ў Беларусі існуюць школы з беларускай, рускай, дзвюма (беларускай і рускай), польскай, літоўскай мовамі навучання".

У сваю чаргу намес-нік дырэктара Нацыяналь-нага інстытута адукацыі па навукова-метадычнай працы Алег Лісейчыкаў паведаміў, што "зроблены ўсе захады для таго, каб падручнікі па беларускай мове пачынаючы з дзевятага класа былі арыентаваныя для выкарыстання ў працэсе навучання ў школах з рускай і беларускай мовамі навучання".

Таксама намеснік міністра ўзгадаў, што з гэтага навучальнага года вывучэнне замежных моў (англійская, французская, нямецкая і іспансквая) у школах будзе весціся з другога класа. Ён зазначыў, што "сёння права выбару вывучэння замежнай мовы дадазена бацькам". "У плане навучання прадугледжана вывучэнне пры дапамозе факультатыва любой замежнай мовы праз рэалі-зацыю школьнага кампанента", - дадаў ён.

У сувязі з гэтым А. Лісейчікаў паведаміў, што ў 12-гадовай школе, "улічваючы значнасць моўнай падрыхтоўкі", Нацыянальным інстытутам адукацыі было прапанавана "на старэйшай ступені школы вывучэнне замежных моў у аб'ёме трох гадзін на базавым узроўні, чатырох гадзін - на павышаным узроўні, сямі - на паглыбленым".

Юлія ЦЯЛЬЦЕЎСКАЯ,.


Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі

1. БІТВА ЕЎРАПЕЙСКАГА ЗНАЧЭННЯ

Адной з вялікіх бітваў ХУІ стагоддзя з'яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.

Значэнне Аршанскай бітвы мела вялікі ўплыў на ход гістарычных падзей ва Усходняй Еўропе. Перамога пад Оршай уратавала незалежнасць Беларуска-Літоўскага гаспадарства і таму займае пачэснае месца ў нашай гісторыі. Дзень 8 верасня стаўся Днём беларускай вайсковай славы. Штогод патрыятычныя грамадскасць Беларусі адзначае яго як адно з галоўных нацыянальных святаў.


2. ЗАМОЎЧАНАЯ Ў САВЕЦКІ ЧАС БІТВА

Аднак доўгі час пра гэты дзень сваёй вайсковай славы беларусы не ведалі. У савецкі час у афіцыйных падручніках нічога пра Аршанскую бітву не пісалі, як і ўвагуле пра захопніцкую палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі. Яна не ўпісвалася ні ў афіцыйную гісторыю Расійскай імперыі, ні ў афіцыйную гісторыю СССР як нашчадка Расійскай імперыі. Не пісалі пра яе і ў гісторыі БССР як складовай часткі СССР (а значыць, і імперыі). Толькі асобныя расійскія гісторыкі (М.М. Карамзін, С.М. Салаўёў) ды расійская Ваенная энцыклапедыя ў 1914 г. згадвалі яе, бо аб'ектыўна не маглі абмінуць.

Польскія гісторыкі адносілі яе да польскай вайсковай гісторыі, перабольшвалі ўдзел польскіх вайсковых аддзелаў у ходзе бітвы. У 90-х гадах ХХ ст. літоўскія гісторыкі цалкам прыпісвалі яе літоўцам, бо наша агульная дзяржава насіла назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, скарочана - Літоўскае. Наўмысна блытаючы палітонім (назву грамадзян дзяржавы) і этнонім (назву нацыі, народнас-ці) літоўскія гісторыкі прыпісваюць літоўцам і жамойтам падзеі беларускай гісторыі. Нездарма, у школьных падручніках у Літве фігуруе, напрыклад, Пранцішкас Скарына, "які пісаў свае кнігі на нацыянальнай мове" (зразумела, для літоўскіх гісторыкаў на літоўскай).


3. УЗНАЎЛЕННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ.

Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Дзень 8 верасня пачаў святкавацца беларускімі патрыётамі як Дзень беларускай вайсковай славы.

Менавіта 8 верасня 1992 г. на Плошчы Неза-лежнасці ў Менску беларусы-афіцэры прымалі вайсковую прысягу на вернасць Беларусі. У прыняцці прысягі прымалі ўдзел афіцэры ў адстаўцы і палітычныя дзеячы Беларускага Народнага Фронту. Побач стаялі Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк і аўтар гэтых радкоў. Захаваўся здымак Ул. Кармілкіна, які таксама прымаў прысягу як прапаршчык у адстаўцы.

8 верасня 1992 г. у "Народнай газеце" быў надрукаваны артыкул аўтара гэтых радкоў "Бітва пад Оршай". У той жа дзень ён быў надрукаваны на рускай мове ў газеце "Во славу Родины", органе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Як бачым, тады і афіцыйныя органы шукалі карані беларускай вайсковай гісторыі.

Тады ж, у 1992 г., у 6-м нумары часопіса "Спадчына" быў надрукаваны мой артыкул "Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г.". Паколькі наклад часопіса тады меў каля 9 тысяч асобнікаў, а часопіс выпісвалі шматлікія падпісчыкі, то пра бітву пад Оршай даведаліся многія беларусы не толькі з газет, а з часопіса, які захоўваецца больш старанна, чым газета, і можна да тэксту вяртацца, калі гэта патрэбна. Ад таго часу кожны год я друкаваў артыкулы пра Аршанскю бітву ў розных газетах.

Я добра памятаю, як Мікола Ермаловіч, прачы-таўшы мой атыкул у часопісе, сказаў мне: "Мне цяпер няма неабходнасці вывучаць дакументы. Тут усё сказана". Ён і ўзяў за аснову гэты артыкул, калі ў сваёй апошняй працы "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае" (Менск, 2000) пісаў старонкі пра Аршанскую бітву. Ад часу маіх публікацый 1992 г. і пазнейшых гадоў Аршан-ская бітва 1514 г. стала ўсеагульнавядомай.

На аснове артыкула ў часопісе змешчаны мае артыкулы пра Аршанскую бітву ў 1 томе "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" (Менск, 1993, С. 187-188) і ў 1 томе "Беларускай Энцыклапедыі" (Менск, 1996, С. 537-538). Пры далейшай працы з крыніцамі я ўнёс удакладненні ў тэкст артыкула ў часопісе "Спадчына" (1992, № 6), і яны былі ўлічаны ў "Беларускай Энцыклапедыі".

У 1-м томе Энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае" кіраўніцтва Беларускай Энцыклапедыі не ўсё гэта ўлічыла. Таму ў гэтым артыкуле я і хачу ўнесці дакладнасць і паўтарыць раней апублікаваныя мною лічбы. Справа датычыцца колькасці ўдзельнікаў бітвы з беларускага боку і прадстаўніцтва ў ёй польскіх аддзелаў. Пра гэта болшь падрабязна будзе сказана ніжэй у тэксце гэтага артыкула.

За апошнія гады незалежнай Беларусі шмат ужо напісана пра вайсковую гісторыю Беларусі, у тым ліку, і пра дачыненні паміж Беларуска-Літоўскай дзяржавай і Маскойскім вялікім княствам. Адносіны паміж імі, паміж Расіяй і Беларуссю, былі рознымі - былі і мірныя гады, былі і жорсткія, знішчальныя войны.

Усё гэта ні інструкцыямі звыш, ні забаронамі, ні цэнзурай, ні фальсіфікацыяй з гісторыі ніхто не зможа выкрасліць.


4. МІЖНАРОДНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў ПАЧАТКУ ХУІ СТ.

У канцы ХУ-ХУІ стагоддзі адносіны паміж Маскоўскім Вялікім княствам і Беларуска-Літоўскм гаспадарствам былі вельмі напружанымі. Ішла барацьба за землі Русі - або пад панаваннем Масквы, або пад эгідай Вільні. Барацьба ішла тады з пераменным поспехам. Пра гэта трапна сказаў А.С. Пушкін (зразумела, з расійскага пункту гледжання):

Уж давно между собою

Враждуют племена,

Не раз клонилась под грозою

То их, то наша сторана.

Улетку 1514 г. пад-час чарговай вайны маскоўскім войскам (з-за здрады князя Міхаіла Львовіча Глінскага) удалося захапіць Смаленск. Здавалася, шлях у глыбіню Беларусі для яе захопу маскоўскімі войскамі быў адкрыты. Пасля капітуляцыі Смаленска Вялікі князь маскоўскі Васіль ІІІ накіраваў далей у Беларусь 80-тысячную конніцу з баяраў і "людзей вайсковых" (дваранаў і дзяцей баярскіх). Простых воінаў было мала.

На чале гэтага войска стаялі галоўныя ваяводы - баярын Іван Андрэевіч Чаляднін і баярын князь Міхаіл Іванавч Булгакаў - Голіца, продак князёў Галіцыных.

Каб папярэдзіць на-ступ вялікай маскоўскай арміі, Вялікі князь літоўскі (ён жа кароль польскі) Жыгімонт Казіміравіч, унук Ягайлы, накіраваў насустрач маскоўскаму войску 30-тысячнае войска Беларуска-Літоўскай дзяржавы пад камандаваннем Гетмана Найвышэйшага, князя Кан-станціна Іванавіча Астрожскага - лепшага палкаводца нашай дзяржавы ў той час.

Звычайна, паводле польскай гістарыяграфіі, сцвярджаецца, што у вой-ску К. Астрожскага было ажно 14 тысяч польскіх вершнікаў і 3 тысячы наёмнай польскай пяхоты, а войска Вялікага Княства Літоўскага мела 16 тысяч, аднак, спасылаючыся на кракаўскія архівы і далейшыя іх публікацыі (Акты Таміцкага, том 3-ці), расійскі гісторык М.К. Любаўскі ў кнізе "Літоўска-Рускі сейм" (Масква, 1900) адзначае, што земскае апалчэнне шляхты Вялікага Княства Літоўскага збіралася вельмі марудна. Ні шляхта з Літвы, ні польскія жаўнеры да войска не паспелі далучыцца. А хто з жаўнераў падыйшоў, застаўся ў Берасці.

Жамойцкая шляхта ўвогуле намагалася бара-ніць свае межы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, а ўкраінская шляхта бараніла сваю тэрыторыю ад набегаў крымскіх татараў. І ў складзе войска К. Астрожскага, што сабрлася ў Менску, дзе знаходзіўся сам Вялікі князь Жыгімонт, по-льскай конніцы і пяхоты было не больш як 4 тысячы. Гэтую лічбу называе польскі гісторык З. Вайцяхоўскі, удакладняючы, што з поль-скіх аддзелаў конніцы была палова, а другая палова - польскія пехацінцы. Такім чынам, Канстанцін Астрож-скі камандаваў у значнай ступені беларускім войскам, якое складалася з аддзелаў усіх беларускіх паветаў.

У нашым біяграфічным нарысе пра К.І. Астрожскага ("Славутыя імёны Бацькаўшчыны" Менск, 2003) таксама пададзены гэтыя лічбы.

У беларускім войску аддзеламі лёгкай конніцы (з лёгкім узбраеннем) камандаваў дасведчаны палкаводзец Юры Мікалаевіч Радзівіл, які пазней быў Гетманам Вялікім Беларуска-Літоў-скай дзяржавы. Асобныя аддзелы конніцы ўзначальваў Іван Сямёнавіч Сапега. На чале свайго апалчэння быў слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч. Польскімі аддзеламі камандавалі Войцах Сампалінскі і Януш Свярчоўскі.


4. ПАДРЫХТОЎКА ДА АРШАНСКАЙ БІТВЫ.

Вялікі князь літоўскі і рускі Жыгімонт Казіміравіч выехаў на тэатр ваенных дзеянняў каб каардынаваць дзейнасць войска Вялікага Княства Літоўскага і польскіх аддзелаў (паколькі быў адначасова і каралём польскім).

Месцам, дзе павінна было сабрацца агульнае войска, быў вызначаны Менск і яго ваколіцы. У канцы ліпеня 1514 г. Жыгімонт прыбыў у Менск. Як адзначае расійскі гісторык М.К. Любаўскі, тут быў праведзены агляд войска, і выявілася, што польскія аддзелы прыбывалі марудна, а большая частка іх жаўнераў засталася ў Берасці. Кароль накіраваў да іх асобны ліст, каб спяшаліся на вайну, а сам з войскам зрабіў пераход з Менска ў Барысаў, дзе зноў быў праведзены агляд войска і яго попіс (перапіс). Паколькі вораг паспеў захапіць Смаленск і паглыбляўся на тэрыторыю Беларусі, Жыгімонт паслаў насустрач маскоўскім войскам (80 тысяч чалавек) войска Вялікага Княства Літоўскага начале з Гетманам Найвышэйшым Канстанцінам Іванавічам Астрожскім, якое налічвала 30 тысяч чалавек. Сам жа Вялікі князь застаўся ў Барысаве з войскам у 4 тысячы чалавек, галоўным чынам польскіх жаўнераў (па іншых звестках у яго заставалася 5 тысяч чалавек). Гэтыя лічбы - 80-тысяч чалавек у войску Вялікага Княства Маскоўскага і 30 тысяч чалавек у беларускім войску Канстанціна Астрожскага - прыводзяцца ў рускіх летапісах, звестках іншаземцаў, хроніках М. Стрыйкоўскага і А. Гваньіні. Згаджаюцца з гэтымі лічбамі і вайсковыя гісторыкі ХХ ст.

Першы бой паміж беларускімі і перадавымі палкамі маскоўскага войска адбыўся на левым беразе Бярэзіны пры пераправе цераз раку войска князя К. Астрожскага. Папярэдне ён правёў артылерыйскую стральбу з гармат і гакаўніц (пішчаляў), нанёсшы страты непрыяцелю. Гэтая бітва адбылася 27 жніўня 1514 года. Падчас бою некалькі маскоўскіх палкоў было разбіта. Непрыяцель страціў каля 1300 чалавек. На наступны дзень авангард арміі К. І. Астрожскага нанёс паражэнне маскоўскім войскам у баі над ракою Бобр і 1 верасня дасягнуў ракі Друць. Тут аддзелы Івана Багданавіча Сапегі нанеслі паражэнне тром маскоўскім палкам. Было забіта некалькі соцень воінаў, шмат узята ў палон.

Тады галоўны маскоўскі ваявода Іван Чаляднін, якому Вялікі князь Васіль ІІІ даручыў камандаванне ўсімі сіламі, адступіў са сваімі войскамі за Днепр і выбраў для наступнай, галоўнай бітвы, добрае месца на яго левым беразе. Тут паміж Оршай і Дуброўнай ля ракі Крапіўны на вялікім полі і размясціліся маскоўскія палкі - на ўзгорках каля вёсак Пугайлава і Рукліна, злева ад лесу на рацэ Днепр ля вёскі Рукліна, пакінуўшы свабодную прастору для непрыяцеля ў лукавіне Дняпра на яго левым беразе. Менавіта тут І.А. Чаляднін планаваў даць генеральную бітву гэтай кампаніі, а можа і ўсёй вайны, разбіць меншага амаль утрая непрыяцеля, захапіць палонных і скончыць вайну перамогай.

Канстанцін Астрожскі таксама вырашыў даць тут бой, нягледзячы на свае параўнальна малыя сілы. Ён лічыў, што адной вярсты ад Дняпра дастаткова, каб разгарнуць свае сілы. Быў і псіхалагічны разлік для свайго войска - немагчымасць адступлення да бліжэйшых крутых берагоў Дняпра.

7 верасня 1514 г. войска Астрожскага наблізілася да Дняпра ў раёне Оршы. Гетман вырашыў не рызыкаваць, бо пераправу цераз раку пільнавалі конныя аддзелы ворага. Не жадаючы фарсіраваць раку пад стрэламі маскоўскіх лучнікаў, князь Астрожскі правёў тут дэманстратыўны манеўр, намагаючыся паказаць маскоўскім ваяводам, што пераправа беларускага войска адбудзецца менавіта тут. Таму Канстанцін Астрожскі пад заслонай сваіх жаўнераў пераправіў у гэтым месцы ўброд толькі некалькі тысяч коннікаў. Але маскоўскія ваяводы бяздзейнічалі, чакаючы, пакуль не падыйдзе да пераправы ўсё беларускае войска, каб потым адным вытам знішчыць яго цалкам. Увечары Астрожскі перасунуў па віцебскай дарозе ўсё сваё войска на поўнач ад Оршы і спыніўся на правым беразе Дняпра.

У ноч на 8 верасня Канстанцін Астрожскі загадаў пабудаваць цераз Днепр у гэтым месцы два пантонныя масты. Яны былі зроблены са шчыльна заканапачаных і звязаных паміж сабой пустых бочак. Для пераправы скарысталі так-сама плыты і лодкі з су-цэльным насцілам, каб колы гармат не грукалі. У балоцістых мясцінах ля ракі былі зроблены гаці з пава-леных і звязаных дрэў. Конніца войска князя Астрожскага перапраўлялася цераз Днепр па вузенькім бродзе недалёка ад Аршанскай цвердзі, страціўшы пры гэтым толькі аднаго вершніка, які патануў. На працягу ночы па двух пантонных мастах была перапраўлена ўся пяхота і артылерыя войска Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў раён вёскі Пашына, што знаходзілася ў лукавіке Дняпра.


6. ПЕРАД БІТВАЙ

Бітва ў полі на беразе Дняпра, за пяць вёрст ад Оршы, адбылася 8 верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародціцы. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як Дзень беларускай вайсковай славы.

У маскоўскім войску галоўным ваяводам быў Іван Андрэевіч Чаляднін, другім самастойным ваяводам - князь Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца. Чаляднін паставіў раніцай усё сваё войска ў баявы парадак у тры выцягнутыя лініі. На флангах - конныя аддзелы, каб падчас бою яны зайшлі ў тыл ворагу. Наперадзе стаяў полк перадавой варты. У цэнтры - маскоўскі вялікі полк, па фронце шырынёй 5 кіламетраў. На правым фланзе - полк правай рукі, на левым, каля вёскі Рукліна, - полк левай рукі. На пагорку ў цэнтры за вялікім палком маскоўскага войска стаяў полк тылавой вартыы (рэзерва). Маскоўскае войска выступала пад белым сцягам (белы колер - адзін з улюбёных у славян).

Усе маскоўскія палкі былі конныя, цяжкіх гармат маскоўскія войскі не мелі, бо вялікі князь Васіль ІІІ загадаў пакінуць іх у захопленых замках. Але, як свед-чыць гісторык М.М. Карамзін, "агнястрэльны снарад" у маскоўскім войску быў.

Галоўны ваявода расцягнуў свае сілы таму, што яны амаль утрая перавышалі войска Канстанціна Астрожскага. Ён вырашыў акружыць супраціўніка, разбіць яго і скінуць рэшткі разбітых беларускіх аддзелаў у Днепр. Таму маскоўскае войска расцягнулася па лініях і стварылася магчымасць прарваць іх. Адзіны сапраўдны кіраўнік у маскоўскім войску адсутнічаў, а кожны з двух галоўных ваяводаў камандаваў сваімі войскамі самастойна.

Гэта паўплывала на ход і вынікі бітвы пад Оршай. Адбілася на ходзе бітвы і тое, што ў маскоўцаў не было артылерыі. Да таго ж, яны, заспакоеныя сваёй колькаснай перавагай, былі ўпэўнены ў перамозе. Таму іх галоўныя ваяводы і ваяводы ніжэйшага рангу своечасова не заўважылі небяс-пекі, а калі яна выявілася падчас бітвы, то было ўжо позна.

Войска Канстанціна Астрожскага заняло баявыя пазіцыі па абодвух баках яра, які ішоў ад вёскі Пугайлава да пераправы цераз Днепр. Яны сталі паводле свайго старога баявога звычаю: наперадзе знаходзіліся два палкі беларускай кон-ніцы Юрыя Радзівіла і поль-скай Януша Свярчоўскага. На правым і левым флангах стаялі па тры дапамождныя (рэзервовыя) палкі беларускай конніцы, якія складаліся з лёгка ўзброеных харугваў. На краі правага крыла К. Астрожскі размясціў ва ўкрыцці пад аховай лесу і паблізу ад берага Дняпра ўсе гарматы і частку пяхоты з рушніцамі (пішчалямі, самапаламі). Увогуле войска гетмана Астрожскага было сцягнута ў моцныя і згрупаваныя аддзелы, гатовыя прабіць расцягнутыя лініі ворага.

Як сведчыць батальная карціна "Бітва пад Оршай" (намалявана каля 1520 г., знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве), К.І. Астрожскі быў апрануты ў баявое адзенне з шабляй у каштоўных похвах. Падчас бітвы беларускае войска выступала пад дзяржаўным сцягам чырвонага колеру з срэбнай выявай Пагоні на адным баку і Багародзіцы з дзіцяткам Ісусам на руках на другім . побач з гетманам найвышэйшым неслі і другі сцяг, гетманскі, блакітнага колеру. З аднаго боку на ім была срэбная Пагоня ў чырвоным полі, з другога - абраз святога Станіслава. Асобныя паны мелі ў аддзелах (дружынах) свае ўласныя сцягі.

Так, на карціне ў руцэ аднаго з вершнікаў можна разгледзець чырвоны штандар з выявай герба Радзівілаў - трох паляўнічых ражкоў. У кожнага з беларускіх вершнікаў, паводле той карціны, у руцэ была доўгая дзіда з белым сцяжком-вымпелам, уздоўж якога пасярэдзіне праходзіць адна вузкая чырвоная палоска, якая перакрыжоўваецца бліжэй да тронца другой чырвонай палоскай. Гэта прадвеснік нашага гістарычнага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга.

Анатоль Грыцкевіч


Пікет супраць рускамоўнай "Нямецкай хвалі" Кроніка пратэсту

( Пачатак на ст . 1)

Паводле слоў В . Александровіча , пікет скіраваны не толькі ў падтрымку беларусізацыі праграм " Нямецкай хвалі ", але і супраць магчымых планаў русіфікацыі падобных і іншых культуралагічных і паліталагічных праектаў у дачыненні да Беларусі , якія ў будучым будуць разглядацца ў суседніх з Беларуссю краінах .

" Гэтай акцыяй мы хочам падкрэсліць , што пытанне беларусізацыі краіны з ' яўляцца не палітычнай , а грамадскай праблемай ", - зазначыў В . Александровіч .

Сярод іншых магчы - мых крокаў у падтрымку беларускамоўнага вяшчан - ня " Нямецкай хвалі " стар - шыня ТБМ Алег Трусаў у інтэрвію БелаПАН назваў звароты да дэпутатаў Еўрасаюза і да нямецкай апазіцыі. "Справа ў тым, што для кансерватараў Германіі нацыянальна-культурныя каштоўнасці маюць большае значэнне, чым для сацыял-дэмакратаў, якія цяпер ва ўладзе", - сказаў А.Трусаў. Ён лічыць, што калі на вераснёўскіх выбарах у бундэстаг перамогуць кансерватары, пытанне аб беларускамоўным вяшчанні на Беларусь "Нямецкай хвалі" будзе вырашана станоўча.

23 жніўня.

Каля дзесятка чалавек узялі ўдзел у санкцыя-наванай акцыі пратэсту супраць планаў рускамоўнага вяшчання на Беларусь радыё "Нямецкая хваля" і на другі дзень. Месца ўсё тое, плошча Бангалор.

Намеснік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў у інтэрвію БелаПАН выказаў неразуменне дзеянняў нямецкага боку. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што пасольства Германіі ў Беларусі з'яўляецца адзіным дыпламатычным прадстаўніцтвам у краіне, якое звярнулася да сваіх тавара-вытворцаў з прапановай увесці беларускую мову на ўпакоўку нямецкай прадукцыі, экспартаванай у Беларусь. "Аднак вяшчанне на Беларусь было чамусьці даверана кіраўніцтву рускай службы "Нямецкай хвалі" у Санкт-Пецярбургу (Расія), якое зусім не зацікаўлена ў падтрымцы беларускай мовы", - зазначыў С. Кручкоў.

24 жніўня.

Грамадскае аб'яднанне "Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) павінна і гатова дапамагчы рускай службе радыё "Нямецкая хваля" ў арганізацыі беларускамоўнага вяшчання на Беларусь. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіла намеснік старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч . 24 жніўня яна была адной з удзельніц чарговай санкцыяванай акцыі пратэсту супраць планаў рускамоўнага вяшчання на Беларусь радыё "Нямецкая хваля".

Паводле слоў Л. Дзіцэвіч, ТБМ павінна прапа-наваць кіраўніцтву радыёстанцыі журналістаў, якія валодаюць беларускай, нямецкай і рускай мовамі. "Менавіта такія прафесіяналы запачаткуюць беларускую службу "Нямецкай хвалі", - лічыць Л.Дзіцэвіч.

У ўдзельнікаў акцыі з'явіўся новы плакат "Russische DW ueber alles?" ("Руская НХ вышэй за ўсё?"),

1 лістапада 2005 года радыёстанцыя "Нямецкая хваля" пачне радыё- і інтэрнет-вяшчанне на Беларусь. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай заяве Еўракамісіі ад 24 жніўня.

У заяве Еўракамісіі гаворыцца, што першым часам перадачы "Нямецкай звалі" будуць транслявацца на рускай мове, а "пасля трансляцыя можа весціся па-беларуску". Радыёстанцыя бярэ абавязацельствы з панядзелка па пятніцу штодня выпускаць праграму навінаў працягласцю 15 хвілін з інфармацыяй пра палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя аспекты жыцця ў Беларусі. Тэксты перадач і іх гукавыя файлы будуць размяшчацца на інтэрнет-сайце.

Інтэрнет-версія радыёпраграмы "Нямецкай хвалі", трансляванай на Бе-ларусь, будзе часткова беларускамоўнай . Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзела камунікацый радыёстанцыі Ёханэс Хофман .

Рашэнне "Нямецкай хвалі" звязана з вялікай колькасцю лістоў, якія паступаюць штодня, дзе грамадзяне Беларусі асуджаюць выбар вяшчання на рускай мове. Паводле слоў Ё.Хофмана, руская рэдакцыя, адказная за выпуск перадачы, адказвае на ўсе скаргі і тлумачыць пазіцыю радыё.

Прадстаўнік "Нямецкай хвалі" не выключае, што ў наступным вяшчанне можа весціся на беларускай мове. "Спачатку мы павінны ўбачыць вынікі, ці выкліча праграма рэзананс у прынцыпе", - адзначыў Ё.Хофман.

25 жніўня.

На заключную акцыю пратэсту супраць планаў рускамоўнага вяшчання на Беларусь радыё "Нямецкая хваля" арганізатары пікетавання запросяць лідараў апазіцыйных партый і прадстаўнікоў інтэлігенцыі краіны. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, журналіст Вадзім Александровіч , падчас чарговага санкцыяванага пікетавання 25 жніўня.

Паводле яго слоў, выкарыстоўваючы магчымасці акцыі, яе заяўнікі спрабуюць арганізаваць дыскусію па гэтай праб-леме.

На думку ж старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) Алега Трусава , дла таго каб радыё "Нямецкая хваля" адмовілася ад планаў рускамоўнага вяшчання на Беларусь, неабходна ў найбліжэйшы час сабраць некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў грамадзян і накіраваць іх у пасольства Германіі. "Яны дзейнічаюць нават на беларускія ўлады, а на нямецкія - тым больш", - заўважыў А.Трусаў. Акрамя таго, ён лічыць вельмі важным дыялог па гэтай праблеме з дэпутатамі Еўрасаюза і дэмакратычнай грамадскасцю Германіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

26 жніўня.

У апошні дзеньі пікетавання на плошчы Бангалор адбылася дыскусія на-конт рускамоўнага вяшчання на Беларусь радыёстан-цыі "Нямецкая хваля".

Лідар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і палітолаг Уладзімір Мацкевіч , якія ўзялі ўдзел у дыскусіі, заявілі, што лічаць падобную ак-цыю несвоечасовай. У прыватнасці, зазначыў Калякін, важнейшай праблемай беларускага грамадства з'яўляецца атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі з максімальнай колькасці крыніц. "Такую інфармацыю будзе прадастаўляць праграма рускамоўнага вяшчання "Нямецкай хвалі" на Беларусь. У гэтым выпадку мова вяшчання не з'яўляецца галоўным фактарам для беларускай грамадскасці", - лічыць палітык. Паводле яго слоў, праблема адраджэння беларускай мовы і нацыянальнай культуры набывае сваю актуальнасць у будучым, пасля перамогі дэмакратыі.

Паводле слоў У. Мацкевіча, "... беларускамоўная меншасць з'яўляецца больш свядомай часткай грамадства, якая думае па-дэмакратычнаму і ў меншай ступені адчувае недахоп у праўдзівай інфармацыі, чым рускамоўныя грамадзяне". Ён мяркуе, што ў гэтай сітуацыі дыскусія наконт мовы не апраўдана, бо яна "працуе на ўладу і раз'яднанне апазіцыі".

Журналіст В. Александровіч , у сваю чаргу, зазначыў, што лічыць абмен думкамі і пошук пагадненняў па гэтай праблеме "вельмі карысным".

Пікеты прайшлі. Ці адрэагуюць на іх у Санкт-Пецярбургу, бо ўжо відавочна, што ўсё вырашаецца там, а не ў Германіі.

Паводле Марата ГАРАВОГА, БелаПАН.


Віншуем

сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Анацка Лявон Яўгенавіч Анісім Алена Мікалаеўна Анішчанка М.І. Асіпенка Аляксандр Георг. Багдановіч Алена Іванаўна Барада Людміла Баран Павал Баршчун Валянціна Дзміт. Барысенка Аляксандр Ан. Барэйка Юрый Мікалаевіч Батура Людміла Віктар. Белакоз Алесь Бізгень Людміла Блажэй Дзмітрый Сярг. Бубновіч Ніна Булатава Зоя Міхайлаўна Булаўская Марына Булыга Анастасія Васілеўскі Валянцін Васільева Галіна Іванаўна Вочка Ірына Пятроўна Вяргей Валянціна Габрусевіч Сяргей Гадзюка Юрась Аляксанд. Гідлеўская Людміла Гізун Аляксандр Мікал. Гілевіч Ніл Сымонавіч Горлаў Анрэй Валер'янавіч Гуркоў Алесь Уладзімір. Данілюк Алег Іванавіч Даўгашэй Франц Дземянцей Наталля Ермал. Дзмітрыева Зося Дзягілеў Лявон Дзям'яненка Ванда Балясл. Дранец Алена Дрык Юлія Дэц Аксана Аляксандр. Ехілеўская Кацярына Л. Жук Мікалай Мікалаевіч Жукоўскі Барыс Жытко Канстанцін Іван. Жышкевіч Людміла Зайка Антаніна Іванаўна Занкевіч Зміцер Сяргеевіч Зяновіч Ганна Аляксандр. Іванова Валянціна Івашкевіч Іна Івуць Валянціна Іванаўна Ісмаілава Тамара Якаўл. Казак Мікалай Мікалаевіч Казлоўская Іна Іосіфаўна Каладынская Вольга Эдв. Калбасіна Ірына Канановіч Алена Кануннікаў Дзмітрый С. Карповіч Сямён Іванавіч Карценька Алена Карэнька Зінаіда Іванаўна Квандзель Таццяна Уладз. Кіенка Генадзь Корбут Віктар Андрэевіч Котчанка Уладзімір Коўзель Іван Уладзіміравіч Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч Краснагір Аляксей Рыгор. Краўчанка Ала Круглік Юлія Віктараўна Кузьміна Галіна Настаўніца Купчык Мікола Пенсіянер Курдзя Антаніна Юр'еўна Лагун Таццяна Лапухова Часлава Часл. Ліцьвінчук Алена Лужкоўская Юлія Юр'еўна Лунёва Настасся Лызо Дмітрый Сяргеевіч Лысюк Марыя Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч Марзалюк Ігар Дацэнт Марук Мікалай Анатол. Марцінкевіч Ганна Масла Марыя Мацкевіч Васіль Васільевіч Мацулёў Мікалай Пракоп. Мельнікава Зоя Пятроўна Мельнікаў Мікалай Алякс. Міхайлоўская Вікторыя Л. Міхалькова Алена Мудрова Таццяна Мудроў Вінцэсь Леанід. Мурашка Надзея Мусік Святлана Валянцін. Навумік Зінаіда Новік Марыя Іванаўна Пабірушка Таццяна Вал. Парфененка Вітаўт Васіл. Пацялежка Андрэй Пранікава Тамара Птушка Алена Міхайл. Рабкоўскі Валянцін Разжалавец Ніна Рамашэўскі Барыс Іванав. Савостава Наталля Юр. Саламевіч Кацярына Аляк. Сарока Надзея Сенчанка Наталля Сідар Павел Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч Сметаненка Александр Смольнік Вольга Георг. Содаль Уладзімір Ілліч Станкевіч Вячка Суднік Арцём Станісл. Сусла Мікалай Валянцін. Сухаверхая Кацярына М. Хляба Ігар Вітальевіч Чаркасаў Л. І. Шаміёнак Сяргей Эдуард. Шасцерава Таццяна Леан. Шпірыч Раіса Сяргееўна Штанюк Наталля Аляксан. Шульчанка Вольга Анат. Шэметава Вікторыя Янкоў Дзмітрый Уладзісл. Ярмушчык Антаніна Яфрэмаў Алег Анатол. Яшкін Уладзімір Уладзімір.


Там, дзе сэрца маё

У выдавецтве "Беларускі кнігазбор" пабачыла свет шостая кніга з серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", заснаванай МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў 2004 г.

Яна мае назву "Там, дзе сэрца маё". Кнігу складаюць артыкулы, эсэ, пераклады і аповеды Ірыны Варабей, што нарадзілася ў 1959 г. у Менску і зараз ад 1999 г. жыве ў Таронта (Канада).

Пісьменніца з'яўляецца сакратаром Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Канадзе, сябрам рэдкалегі газеты "Беларускае слова". Аўтарка друкавалася ў "Дзеяслове" і "Беларусе" (ЗША).

У кнізе ідзе асэнсаванне некаторых момантаў жыцця чалавека і Бацькаўшчыны. "Цымусам" кнігі з'яўляецца аповед "Брат родны. Брат малочны", які прысвечаны яе любаму Алесю, што заўчасна памёр у 1996 годзе... Аповед вельмі ўдалы.

Асабіста я не люблю чытаць кароткія апавяданні, а аддаю перавагу вялікім літаратурным формам, але трэба адзна-чыць, што публіцыстыка і апавяданні Ірыны Варабей вартыя ўвагі. Вельмі высока ацаніла творчасць пісьменніцы славутая Вольга Іпатава ў сваёй прадмове... Літаратурна-мастацкае выданне мае наклад 300 асобнікаў, а папулярнае выдавецтва "Беларускі кнігазбор" рыхтуе кнігу "Эквівалент": зборнік эміграцыйнай прозы, укладальнікам якога з'яўляецца Лявон Юрэвіч. Будзем чакаць гэтае літаратурна-мастацкае выданне.

Аляксей Шалахоўскі.


Заручаныя з Панямоннем віленчукі

Зноў, як і мінулым летам, Лідчыну і сваіх сяброў-калег наведалі віленскія журналісты Станіславас Пляскус і Эдмундас Юшкіс. У старажытным горадзе яны цікавіліся дзейнасцю мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, тутэйшага аб'яднання літоўцаў "Рута" і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Калі летась замежныя госці заадно наведалі Наваградак, то сёлета з'ездзілі ў Гародню. Там яны пабывалі ў Старым і Новым замках і размешчаным ў іх гістарычна-археалагічным музеі, старажытнай Каложкай царкве, агледзелі ўнікальную забудову цэнтра горада. Адбылася таксама сустрэча з галоўным рэдактарам абласной газеты "Гродзенская праўда" Іосіфам Багінам.

Аляксандр Жалкоўскі.


Энцыклапедыя Вялікага Княства

У кнігарнях Беларусі з'явіўся 1-шы том энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае". Кніга выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" накладам усяго 3000 асобнікаў. Выданне поўнаколернае, папера дыхтоўная, а цана вартая таго - 52500 рублёў. Пры такой цане можна хіба што парадавацца, што энцыклапедыя толькі двухтомавая.

Наш кар.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX