Вярнуцца: 2005

№ 35 (721)


Крыніца: pawet.net.



№ 35 (721) 14 ВЕРАСНЯ 2005 г.


"Замак Гедыміна"

17-18 верасня - Міжнародны рыцарскі турнір

Міжнародны фестываль сярэднявечнай традыцыі і культуры "Замак Гедыміна" пройдзе 17-18 верасня ў Лідзе. Яго сумесна арганізуюць рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Рыцары Вялікага Княства" і Лідскі райвыканкам.

Як паведаміў 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня грамадскай арганізацыі Фёдар Міхееў, да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны 40 рыцарскіх клубаў з Беларусі, краін Балтыі, Польшчы, Расіі і Украіны. Фесты-валь пройдзе ў Лідскім замку і на прылеглай да яго тэрыторыі. У праграме - рыцарскі турнір у чатырох намінацыях (конны, лучнікаў, пешы лёгкай пяхоты XIII-XIV стагоддзяў і латнікаў), конкурсы на лепшы жаночы і мужчынскі касцюмы і на лепшыя даспехі XIII-XVI стагоддзяў, інсцэніроўка штурму цвердзі з выкарыстаннем піратэхнікі, бугурты (групавыя баі), феерверк, выступленні каскадзёраў, шоў для гледачоў "Рыцарскі турнір", ваенныя гульні (захоп сцяга, караля і маста), канцэрт сярэднявечнай музыкі, беларускі лялечны тэатр "Батлейка", выставы асаднай тэхнікі, вырабаў народных майстроў, тканых паясоў і "Рыцарскага намёта", катанне на конях і сярэднявечны кірмаш.

Паводле слоў арганізатара коннага турніру Валянціна Ільяша, у спаборніцтве возьмуць удзел 16 вершнікаў, якія будуць спецыяльна дастаўлены з Менска. Акрамя схопкі на дзідах вершнікі на скаку будуць спаборнічаць у розных практыкаваннях на сілу і лоўкасць.

Наш. кар.

На здымку: афіша турніру беларускамоўная.


Прэзентацыя фотаальбома "Ліда"

8 верасня ў Лідскай музычнай школе прайшла прэзентацыя фотаальбома лідскага фотамастака Ігара Пешахонава "Ліда".

Альбом выйшаў ў выдавецтве "Беларусь" па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі накладам 2000 асобнікаў на трох мовах: беларускай , англійскай і польскай .

Альбом утрымоўвае сотню здымкаў Ліды - сучасных і гістарычных.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў, грамадскасці, СМІ, рыцары клуба "Дайнава". Імпрэзу на цудоўнай беларускай мове вяла Тамара Зенюкевіч.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымку: Ігар Пешахонаў і Тамара Зенюкевіч падчас прэзентацыі альбома.


11 верасня споўнілася 150 год Еўдакіму Раманаву (1855-1922)

Еўдакім Раманавіч Раманаў нарадзіўся ў мястэчку Беліца пад Гомелем у беднай местачковай сям'і. Пасля атрымання пачатко-вай адукацыі ў 1870 годзе заканчвае Гомельскую прагімназію. Не паступіўшы ў 1870 годзе ў Магілёўскую гімназію, многа працуе самастойна, здае экзамен на званне настаўніка народнай школы і працуе спачатку на Аршаншчыне і Сенненшчыне, а з верасня 1874 па 1876 год - у Гомельскай павято-вай навучальні, і потым у розных школах Магілёўскай, Віленскай і Віцебскай губерняў.

Настойліва вывуча-ючы народную культуру, гісторыю і мову, Раманаў пераканаўся, што грамад-скасць Расіі дрэнна ведае беларусаў і іх культуру, а таму поўнасцю аддаўся справе збірання фальклору. Паваротным для яго стаў 1886 год, калі ён становіцца інспектарам народных на-вучальняў Віцебскай губер-ні, дзе з часовымі перамяш-чэннямі ў Гарадзенскую і Магілёўскую губерні, ён прапрацаваў да 1906 года. Такая пасада дала фалькла-рысту магчымасць шырока разгарнуць збіральніцкую і навуковую дзейнасць.

Раманаў сабраў і вы-даў з 1886 па 1912 гг. дзевяць выпускаў "Беларускага зборніка" - сапраўдную энцыклапедыю фальклору і этнакультуры беларусаў. У зборніку і іншых 200-х апу-блікаваных працах фальк-ларыста больш 3700 народ-ных песень, 2200 прыказак і прымавак, 1300 загадак, 944 замовы, 825 казак, легенд і паданняў, 778 прыпевак, 258 духоўных вершаў, 80 апі-санняў дзіцячых гульняў, 750 вераванняў і прыкмет, 200 апісанняў сродкаў на-роднай медыцыны і 540 тлу-мачэнняў сноў. У выніку Еўдакім Раманаў, як ніхто да яго, раскрыў самабыт-насць фальклору і культуры беларусаў. Ён быў права-дзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, Маскоўскага археалагічна-га таварыства і Маскоўска-га таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Апошнім неаднаразова ўзнагародж-ваўся медалямі за высокі ўзровень фальклорна-этнаграфічных даследаванняў.

У наш час, калі ідзе спроба адраджэння беларус-кай вёскі, яго запісы павінны стаць настольнымі для рэ-канструкцыі мясцовага фальклору - невычэрпнай і адзінай крыніцы сапраўднай высокай маралі і духоўнасці беларускіх вёсак, сёл, мястэчак і гарадоў.

Васіль Ліцьвінка.


Міністру замежных спраў

Рэспублікі Беларусь

Мартынаву С. М.

220030, г. Мінск, вул. Леніна, 19

Паважаны Сяргей Мікалаевіч!

26 жніўня 2005 г. у газеце "Ежедневные новости", якая выдаецца ў горадзе Уладзівастоку (Расійская Федэрацыя) надрукаваны артыкул "Про Лукашенко всё врут" журналіста Сяргея Карнілава. Аўтар грэбліва здзекуецца з дзяржаўнай беларускай мовы, называе яе "языком литературного общения подонков". Гэтае і іншыя выказванні С. Карнілава падпадаюць пад дзеянне артыкула 172(2) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У сувязі з гэтым прапануем Вам выказаць афіцыйны пратэст з нагоды гэтага артыкула ўладам Расійскай Федэрацыі ў выглядзе ноты. Спадзяемся, што Вашы дзеянні цалкам будуць адпавядаць выказванню кіраўніка беларускай дзяржавы: "На Беларусі ніколі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры і традыцый Бацькаўшчыны".

З павагай, Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


КАРАТКЕВІЧ У КАЛЕДЖЫ ЭЛЕКТРОНІКІ

У жніўні 2005 года разам з Аляксеям Галічам мы наведалі Менскі дзяр-жаўны прафесійна-тэхнічны каледж электронікі. Мена-віта ў гэтай навучальнай установе з 2000 года існуе музей Уладзіміра Каратке-віча. Сам пачатак музея быў пакладзены яшчэ ў 1985 годзе, калі ў інтэрнаце № 2 ВА "Інтэграл" распачала працу "Гасцёўня У. Карат-кевіча". З сярэдзіны 90-х гадоў экспанаты "гасцёўні" знаходзіліся ў каледжы электронікі (які тады яшчэ быў вышэйшай прафесійна-тэхнічнай навучальняй, а іх колькасць пастаянна павя-лічвалася.

Як і любы іншы, му-зей Уладзіміра Караткевіча мае пастаянную экспазіцыю і фонд. Усяго у музеі больш за 150 арыгінальных экспа-натаў і прыблізна столькі ж матэрыялаў дапаможнага фонду (копіі рукапісаў, фо-таздымкі, кнігі...).

На адкрыцці музея прысутнічалі вядомыя бе-ларускія пісьменнікі - сябры У. Караткевіча. Здаецца нядаўна ганаровую стужку перарэзалі дырэктар кале-джа, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Бела-русь В.М. Хасін і старшыня Саюза беларускіх пісьмен-нікаў славутая Вольга Іпа-тава. Успамінамі падзяліўся доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс - лепшы сябра класіка айчын-най літаратуры.

Хутка бяжыць час... музей наведалі многія зна-камітыя і таленавітыя асо-бы. Сярод іх актрыса Галіна Дзягілева, мастак Віктар Сташчанюк, мастачка Во-льга Дзёмкіна, рэжысёр і педагог Валеры Мазынскі, паэты Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько - Майсюк, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, акадэмік Уладзімір Гніла-мёдаў.

Музей з'яўляецца са-праўдным навуковым цэнт-рам і займаецца падрых-тоўкай відэаўспамінаў пра жыццё і творчасць класіка, стварае элекронную біблі-ятэку, большая частка якой ужо падрыхтавана навучэн-кай каледжа Аленай Валько-віч, якая паспяхова паступі-ла ў гэтым годзе ў Беларус-кую акадэмію мастацтваў. За першы год электронны адрас бібліятэкі наведала больш за 13 тысяч навед-вальнікаў. У яе ўключаны творы Караткевіча не толь-кі на беларускай мове, але і на рускай, украінскай, бал-гарскай, нямецкай, англій-скай, французскай ды іс-панскай...

Сярод унікальных экспанатаў можна назваць дзве паштоўкі, намаляваныя пісьменнікам у падарунак А. Мальдзісу і акцёрам Ві-цебскага тэатра, дзе былі пастаўлены дзве п'есы У. Караткевіча. Музей мае фотаздымак, зроблены пісь-меннікам, камень з яго ра-бочага кабінета, які ляжаў у яго ў шафе, і машынапісы вершаў з праўкамі аўтара, кніга "Дзікае паляванне караля Стаха" на чэшскай мове з аўтографам класіка. Ёсць у музеі і экспанат ад Васіля Быкава з Нямеччы-ны. Арыгінальныя экспана-ты трапілі ў музей ад сяб-роў, родных і блізкіх Карат-кевіча.

У творчай галярэі ёсць графічныя работы - іллюстрацыі да твораў генія мастакоў Міколы Купавы, Валерыя Славука, Арлена Кашкурэвіча, Пятра Дра-чова...

Трэба зазначыць, што музей існуе дзякуючы намаганням выкладчыка беларускай мовы, літарату-ры ды стылістыкі Жаўняро-віча Пятра Пятровіча. Ме-навіта гэты чалавек з'яўля-ецца генератарам ідэі ства-рэння музея, менавіта ён даглядае за экспанатамі, падрабязна вывучае іх гіс-торыю і імкнецца развіць цікавасць навучэнцаў не толькі да творчасці У. Ка-раткевіча (1930-1984), але і да гісторыі Бацькаўшчыны ўвогуле.

Пётр Пятровіч пра-цуе над дысертацыяй. Яго вельмі часта можна су-стрэць у сталічным Доме літаратара. Сюды ён пры-водзіць і студэнтаў.

Спадар Жаўняровіч - актыўны ўдзельнік розных навуковых мерапрыемст-ваў і канферэнцый. Ён зна-ёмы з многімі дзеячамі бела-рускай культуры і навукі, а некаторыя навучэнцы назы-ваюць яго "наш прафесар".

Дапамогу загадчыку музея аказваюць дзяўчаты і хлопцы - сябры рады музея Уладзіміра Караткевіча. Яны працуюць у бібліятэ-ках, наведваюць мясціны, што звязаны з жыццём кла-сіка беларускай літарату-ры, займаюцца абнаўленнем экспазіцыі, упарадкоўван-нем фонда і іншымі наву-ковымі пытаннямі.

У бліжэйшых планах славутага літаратуразнаў-цы Жаўняровіча - навед-ванне святочных мерапры-емстваў з нагоды 75-годдзя У.С. Караткевіча. Ён паедзе ў Воршу. Менавіта тут ад-будуцца ўрачыстасці ў дзень народзінаў класіка 26 лістапада.

Усё меней застаецца родных У.С. Караткевіча. Адыходзяць яго аднаклас-нікі, сябры... Класік не па-кінуў пасля сябе дзяцей ды унукаў, але ўсе мы, жыхары Беларусі, з'яўляеся сваякамі нашага любімага Каратке-віча!

Дзякуючы П.П. Жаў-няровічу музей У.С. Карат-кевіча стаў своеасаблівым цэнтрам вучэбна-выхаваў-чай работы, на яго базе апрабоўваюцца новыя ме-тодыкі вывучэння творчасці Караткевіча і беларускай літаратуры!

Трэба адзначыць, што музей мае і свае праб-лемы. Адной з іх з'яўляецца тое, што буйнейшы асяро-дак культуры (на Паўднё-вым Захадзе г. Менска адзі-ны) падпарадкаваны не Мі-ністэрству культуры, а вы-карыстоўвае базу наву-чальнай установы. Спадара Жаўняровіча запрашаюць выкладаць у розныя наву-чальныя ўстановы Беларусі і замежжа, але ён разумее, што калі пакіне сваё дзіцяня - музей, яго можа напаткаць лёс музея, які заснаваў Апа-нас Цыхун (1910-2005).

Перыядычны друк краіны некалькі разоў асвя-тляў дзейнасць музея ў ка-леджы электронікі. "Наша слова" піша на гэту тэму ўпершыню, у сувязі з гэтым ёсць магчымасць звязацца з установай. Яе адрас: http:// uladzimir-karatkevich. iatp. by.

Аляксей Шалахоўскі.


Чырвонае і чорнае

Кожнае пажыццёвае выданне апо-стала беларускае нацыі Васіля Быкава выклікае пільную ўвагу чытачоў. У гэтым шэрагу і кнігі, якія выходзяць у суседніх краінах.

Наш карэспандэнт сустрэўся з укла-дальнікам тома "Василь Быков. Афганец" літаратарам і выдаўцом Уладзімірам Сіўчыкавым.

- Спадар Уладзімір, калі ласка, колькі словаў пра гісторыю гэтага тома...

- Два гады таму маскоўскае выда-вецтва "Мартин" прапанавала мне скласці для серыі "Современная проза" том бы-каўскіх твораў. Летась ён выйшаў пад назваю "Избранное" і, мабыць, таму быў прыхільна сустрэты публікаю, што ўвайшлі ў яго, як хрэстаматыйныя аповесці, так і прыпавесці і апавяданні, якія расейскі чытач бачыў упершыню. Была прапанова скласці яшчэ адзін том, але потым "Мартин" збаяўся выпускаць яго - маўляў, рынак перанасычаны тамамі Быкава з-за пірацкіх, не санкцыянаваных спадкаемцамі выдан-няў некаторых расейскіх выдавецтваў. Давялося звярнуцца на "Вагриус", які мае надзвычай высокае рэнамэ і з якім даўно супрацоўнічаю.

- Вы задаволены томам?

- Шкада, што рэдактар палічыў, што выданне будзе выглядаць больш цэльным, калі ўключыць у яго толькі аповесці. Таму чытач не пабачыў позніх апавяданняў і прыпавесцяў, а таксама фотаздымкаў і аўтарскіх малюнкаў май-стра. Спадзяюся, гэта ў пэўнай ступені кампенсуецца ўдалай вокладкай у на-пружаных, чырвона-чорных, характэрных для быкаўскай прозы, танах, а таксама выдатным паліграфічным выкананнем.

- Спадзявацьмемся, што неапу-блікаванае патрапіць ў трэцюю, складзеную Вамі кнігу, але якія творы ўвайшлі ў гэтую?

- "Аблава" ў аўтарызаваным пе-ракладзе Валянціна Тараса, якую русісты ўключаюць у школьныя праграмы поруч з творамі Віктара Астаф'ева, Юрыя Бон-дарава, Васілія Бялова і Валянціна Рас-пуціна і "забываюць" пазначыць, што Быкаў пісаў па-беларуску! "Кар'ер", які, лічу, недаацэнены чытачамі і крытыкай. Лірыка-драматычная аповесць "Палюбі мяне, салдацік..." пра першае каханне і гібель беларускай дзяўчыны напрыканцы вайны. І, зразумела, "Афганец", у якім аповяд ідзе пра чалавека, што вярнуўся з вайны ў Афганістане, але, як і некаторыя іншыя быкаўскія героі, стаіць перад над-звычай цяжкім маральным выбарам.

- Здаецца, "Афганец" ужо дру-каваўся па-руску?

- Так. Аповесць уваходзіла ў збор-нік "Парадоксы жыцця", выдадзены летась "Беллітфондам".

Практычна адначасова з нашым томам пабачыў свет міньён маскоўскага выдавецтва "Время", у якім твор выйшаў пад назваю "Время шакалов". Пра бяс-спрэчную актуальнасць аповесці сведчыць і тое, што на рускую мову яна перакладзена ўжо тройчы - масквічкай Наталляй Ігру-новай і мінчукамі Віктарам Ледзянёвым і Ірынай Шаўляковай.

- "Афганец" патрапіць на Бела-русь?

- Покуль у краіне ёсць некалькі дзесяткаў асобнікаў. Несумненна, будуць яшчэ завозы, а таксама міжвыдавецкія абмены. А на Беларускім вакзале ў Маскве том прадаецца як гарачыя смажні.

- Дзякуй Вам за гутарку! Творчага і вытворчага плёну!


Да Дня беларускай вайсковай славы

У ноч з 3 на 4 верасня пад Оршай, на Крапівенскім полі, прайшло традыцыйнае святкаванне Дня беларус-кай вайсковай славы.

Як паведаміў Бела-ПАН адзін з арганізатараў свята Алесь Шутаў, на фе-стываль сабралася каля 200 чалавек - прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскас-ці з Оршы, Барані, Магі-лёва, Віцебска, Менска і іншых гарадоў Беларусі. Свята пачалося з набажэн-ства, якое правялі права-слаўны і грэка-каталіцкі святары. Традыцыйную ар-шанскую карону, асвеча-ную двума святарамі, на гэты раз атрымаў літаратар і бард Андрэй Хадановіч.

Свята прайшло пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Паводле слоў яго ўдзельнікаў, міліцыі было больш, чым у мінулыя гады, - тры машыны замест звы-чайных дзвюх. Тым не меней супрацоўнікі міліцыі ў свят-каванне не ўмешваліся.

Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН.

Вечар, прысвечаны 491-й гадавіне перамогі бе-ларускага войска на чале з вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім над арміяй Вялікага Княства Маскоўскага на рацэ Кра-піўне пад Оршай, прайшоў у Менску 8 верасня.

Адкрываючы мера-прыемства, беларускі мас-так Мікола Купава зазна-чыў, што вычын герояў Аршанскай бітвы 1514 года, якія разграмілі ўтрая боль-шае войска Маскоўскай дзяржавы, заўсёды будзе зіхацець яркай старонкай у гісторыі Беларусі і асвят-ляць шлях цяперашняму і наступнаму пакаленням па-трыётаў.

Вядомы беларускі гі-сторык Алег Трусаў нага-даў, што ў канцы 1980-х гадоў яму ўдалося атры-маць ад сваіх польскіх калег слайд з выявай батальнай карціны невядомага маста-ка "Бітва пад Оршай", якая была напісана алеем у 1520 годзе і зараз знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага му-зея ў Варшаве. "На гэтай карціне, упершыню апублі-каванай у часопісе "Мас-тацтва Беларусі" ў канцы 80-х, прысутнічае першая каляровая выява бел-чыр-вона-белых вымпелаў на дзідах конніцы Астрожска-га", - сказаў А. Трусаў. Гісторык выказаў надзею, што з гадамі на Крапіў-ненскім полі будзе пабуда-ваны мемарыял, "годны слаўных продкаў сучасных беларусаў".

Прафесар А. Грыцке-віч лічыць неабходным ства-рэнне энцыклапедыі Аршан-скай бітвы, апублікаванне ўсіх наяўных дакументаў, у тым ліку спісаў палонных воінаў Маскоўскай дзяржа-вы, а таксама мемуараў XVI стагоддзя.

Удзельнікі вечара аз-наёміліся з выставай, якая год таму была створана стараннямі юных мастакоў з розных рэгіёнаў краіны і прысвечана 490-годдзю Ар-шанскай бітвы.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


Абаронца беларускіх інтарэсаў

(Янісу Райнісу - 140)

Усе юбілейныя даты ва ўшанаванне вялікага сябра беларусаў Яніса Райніса адзначаліся на Беларусі. Вось і сёлета ў Доме дружбы пройдзе вечарына, дзе будзе акрэслена магутная постаць народнага паэта Латвіі, актыўнага грамадскага дзеяча, абаронцы правоў бела-русаў у сваёй дзяржаве Яніса Райніса. Ён нарадзіўся 11 верасня 1865 г., а 12 верасня а 16-й гадзіне Дом дружбы запрашае на сустрэчу з улюбёнцамі яго творчасці. У дзяржаўным Літаратурным музеі Янкі Купалы імпрэза "Янка Купала і Ян Райніс" пройдзе 14 верасня а 16-й гадзіне.

"Мяне звязвае з беларусамі сяброўства", - гаварыў у 1926 гада ў Менску Яніс Райніс. Мы гэтае сяброўства, аднадумства прадаўжаем і сёння.

Сяргей Панізьнік.

Старшыня таварыства "Беларусь- Латвія".


Я сам паходжу з Латгаліі, з той яе часткі, дзе жыве многа беларусаў. Мяне звязвае з беларусамі сяброўства. Я ўзяў на сябе абавязкі абараняць іх інтарэсы...

(З прамовы Я. Райніса на адкрыцці Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску. 14.11.1926 г.)


У асяродку гэтага працоўнага люду ёсць якраз тыя, хто імкнецца да культуры і да брацкага супрацоўніцтва з латышскім народам. Мы, латышы, вельмі мала ведаем пра нашых суайчыннікаў-беларусаў, мы нават не ўмеем іх па-сапраўднаму адрозніць ад велікарусаў; гэтаму беднаму народу нават адмаўляюць у праве на самавызначэнне як народа самастойнага: і палякі, і рускія хочуць іх залічыць да сваёй народнасці. Беларусы яшчэ і зараз вядуць за сваё самавызначэнне такую ж барацьбу, якую наш народ вёў у часы абуджэння супраць немцаў і рускіх.

(Яніс Райніс. "Госці Рыгі". Газ. "Сацыял-дэмакрат" 1924 г.)


З гэтага дня мы пачынаем збліжэнне з усходам, з народамі Усходу. Два вялікія народы, з якімі мы хочам збліжаць нашу культуру. Гэта беларусы і вялікарусы. Асабліва сімпатычныя нам беларусы, гістарычна блізнія літоўцам.

(Яніс Райніс, старшыня Таварыства культурнага збліжэння з народамі СССР. 2 чэрвеня 1929 г.)


Як паэта, як грамадскі дзеяч і як чысьцейшай душы чалавек - Ян Райніс быў выдатнейшай адзінкай свайго народу. Адзінкай, якія зьяўляюцца раз у стагодзьдзе, а часам і раз за ўсю гісторыю народу.

...Для нас ён быў ня толькі паэтай і вялікім чалавекам, але, апроч ўсяго гэтага, яшчэ і нязьменным прыхльнікам нашага адраджэнчага руху і абаронцаю нацыянальна-культурных правоў і патрэб беларускае меншасьці ў Латвіі.

Кастусь ЕЗАВІТАЎ.


Райніс - адзін з першых і найбольш паслядоўных ідэёлагаў латвійскай дзяржаўнасці. Імя Райніса - сінонім Латвіі. Гэтаксама як падчас першай сусветнай вайны Райніс мацаваў дух народа, які ствараў незалежную Латвію, так імя Райніса і зараз неабходна для стварэння гуманнай, свабоднай, чалавечнай Еўропы.

Кнут СКУЕНІЕКС.


Яніс Райніс

Так не будзе


Не можа быць так, каб крыгаход

Суняў напор свой, пайшоў на звод;

Дарма надзеі: трухлявы лад

Плынь не паверне цяпер назад.


Хай страшыць крыгаў зубасты злом,

Дзеля свабоды мы ўсе жывём.

Не можа быць так, каб крыгаход

Не змёў дашчэнту стары аплот!

(1905 г.)


Улюбёнец у Айчыну


Хто любіць Айчыну, той мае свой кут -

І дах над сабой і апошні прытулак;

Такому тут хлеб і любоў - паратунак,

Такому разумныя існасці - тут.


Ды не! Ёсць яшчэ закаваныя сэрцы, -

З іх молат не выкрасе іскры пакут.

Айчыне не будуць яны аднаверцы.


Іх лёс бесталанны вось з гэтай прычыны

Ў падмурак не ляжа каханай Айчыны.

(1897 г.)

Пераклад з латышскай - Сяргей Панізнік.


"Не забудзьма, што заснавальнікамі і культурнымі ўтрымальнікамі вялікай і славутай Літоўска-Беларускай дзяржавы былі беларусы. Іх мова была дзяржаўнай мовай Літвы. Беларускі народ - гэта народ старажытнай культуры і цяпер адраджаецца на новае культурнае жыццё."

(Яніс Райніс. З артыкула "Госці Рыгі" ў газеце "Сацыял-дэмакрат, № 58, 9 сакавіка 1924 г.)


"... у беларусаў няма ніякага другога кірунку, як на Балтыйскае мора. ... Беларусы пры сваім геаграфічным становішчы бліжэй да літоўскай дзяржавы і Латвіі. Калі мы паглядзім у гісторыю, то ўбачым: Беларусь нас больш цікавіць. Калі мы гаворым пра розныя камбінацыі, якія магчымы пры існаванні Латвіі, тады ў гэтыя камбінацыі трэба ўключыць не толькі літоўцаў, але і беларусаў".

(Яніс Райніс. З прамовы на Сойме. 1922 г.)


"Латышы - народ маленькі, і я думаю, што ў нашых інтарэсах падтрымаць самастойнасць беларусаў, каб яны маглі жыць лепей, каб ім не прыходзілася быць на паслугах у іншых народаў."

(Яніс Райніс. "Беларускае пытанне". З прамовы на сойме 27 чэрвеня 1922 г.)


"... мне патрэбна Латвія і свабода. І свабода азначае магчымасць жыць."

(Яніс Райніс. З ліста Н. Стучку. 1918 г.)


Гісторыя касцёла пачынаецца з верша

Генавефа Дубіловіч жыве ў вёсцы Муляры Пас-таўскага раёна, працуе ў сферы культуры, а ў вольны час ходзіць у Камайскі касцёл, дапамагае там ствараць бібліятэку, музейную экспазіцыю, пісаць гістарычны летапіс святыні. Справа ў тым, што ў наступным годзе храму споўніцца 400 гадоў. Касцёл у Камаях будаваўся ў 1604-1606 гадах. Ён з'яўляецца выдатным помнікам архітэктуры, мае "напаўбарочны" выгляд: па баках галоўнага фасада яго ўпрыгожваюць дзве цыліндрычныя вежы з круглымі амбразурамі.

Да мяне, у Грамадскае аб'яднанне "Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", спадарыня Дубіловіч звярнулася ў сувязі з тым, што не магла знайсці-матэрыялы пра паэта Казіміра Сваяка (ксяндза Канстанціна Стаповіча), які пачынаў свой святарскі шлях у Камаях. На Пастаўшчыну былі адпраўлены даволі рэдкія публікацыі. І вось прыйшоў ліст у адказ. Г. Дубіловіч дзякуе за дапамогу і далучае свой першы верш. Ім будзе адкрывацца пакуль што рукапісная гісторыя касцёла.

"Я не аматарка пісаць вершы, - прызнаецца энтузіястка гісторыі роднага краю, - але гэты неяк напісаўся сам сабою".

Думаю, што далучаны верш пры пэўнай яго недасканаласці, мае падставы з'явіцца на старонках "Нашага слова", радкі шчырыя.

Адам Мальдзіс.


ПРЫСВЯЧЭННЕ

Камайскі касцёл. Белакрылы птах,

Камайскі касцёл, ты славуты ў вяках.

Не раз твае сцены аблогу трымалі,

Ад стрэлаў чужынцаў людзей ратавалі.

Не раз пацярпеў ты ад зграі варожай,

А сёння ўзвышаешся строга, прыгожа.

Глядзяць твае вежы з байніцамі ў неба,

У храме духоўным ёсць людзям патрэба,

Дзіця пахрысціць, павянчацца каханым,

Ачысціць душу ад граху і падману.

Паслухаць казанне ксяндза ў святой Месе,

Адчуць сваё месца ў вялікім Сусвеце.

Алтар старасвецкі ў цэнтры касцёла,

Абраз Маці Божай тут ззяе цудоўна.

Пад купалам - Бог Саваоф у аблоках,

Выявы апосталаў месцяцца збоку.

Святы Іаан тут спаўняе хрышчэнне,

У Неба імкнецца людское маленне.

Гучаць з хораў гукі аргана і песні,

Як быццам анёлаў той спеў на прадвесні.

Камайскі касцёл, ты наш храм і прытулак,

Для змучаных душаў адвечны, надзейны ратунак.

Разносіцца звон твой далёка наўкола,

Спяшаюцца людзі, ідуць да касцёла.

Генавефа Дубіловіч.


"Эквівалент"

Такую назву мае зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы, які чакала грамадскасць Беларусі. У склад зборніка ўвайшлі творы дзевяці беларускіх празаікаў. Іх прозвішчы: Юрка Віцьбіч, Сяргей Хмара, Уладзімір Сядура, Уладзімір Дудзіцкі, Антон Адамовіч, Мікола Цэлеш, Янка Юхнавец, Васіль Быкаў, Уладзімір Случанскі. Творы былі напісаныя нашымі суайчыннікамі на землях ЗША і Аўстраліі, Нямеччыны і Фінляндыі ў ХХ стагоддзі, ад эсэ Віцьбіча, датаванага 1950 г., да апавядання Васіля Быкава, дасланага ў 1999 годзе ў Нью-Ёрк для публікацыі.

Трэба адзначыць, што сабраныя тут творы - невялікая частка мастацкай спадчыны створанага беларускімі пісьменнікамі па-за межамі краіны - нарэшце вяртаюцца на Радзіму. Аўтары закранаюць разнастайны спектр гістарычных тэм і пытанняў, у тым ліку эпоху ВКЛ.

Кніга "Эквівалент" з'яўляецца сёмай з серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", заснаванай у 2004 годзе.

Укладальнікам літаратурна-мастацкага выдання з'яўляецца вядомая асоба - Лявон Юрэвіч. У кнізе выкарыстаны малюнкі беларускага генія - Язэпа Драз-довіча. Наклад зборніка эміграцыйнай гістарычнай прозы мізэрны - 200 асобнікаў.

Аляксей Шалахоўскі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX