Вярнуцца: 2005

№ 43 (729)


Крыніца: pawet.net.



№ 43 (729) 9 ЛIСТАПАДА 2005 г.


Ухвала ІХ з ' езду ГА " ТБМ імя Францішка Скарыны " " Сучасны стан і перспектывы развіцця беларускай мовы "

Сённяшняя моўная сітуацыя ў Беларусі наўпрост звязана з працэсамі дэмакратызацыі і ўзмацнення грамадскай актыўнасці. Як паказваюць нашы акцыі па зборы подпісаў, грамадзяне актыўна выступаюць за належнае месца дзяржаўнай беларускай мовы ў радыё- і тэлеэфіры, у сферы банкаўскіх паслуг, у развіцці гандлю, у рэкламатворчасці.

Беларуская мова пад ціскам грамадзян пашырае сваё функцыянаванне і ўваходзіць у жыццё як арганічны элемент сучасных дынамічных сродкаў камунікацыі. Валоданне беларускай літаратурнай мовай становіцца прыкметай "добрага тону" і сведчыць аб прыналежнасці носьбіта да высокаадукаванай часткі грамадства, не проста нацыянальна сведамай, але з выразна акрэсленай патрыятычнай грамадзянскай пазіцыяй.

Створаны пэўныя перадумовы для паспяховага функцыянавання беларускай мовы ў заканадаўчай сферы. Аднак застаецца шэраг неразвязаных праблемаў з ужываннем беларускай мовы ў сферы адукацыі і на тэлебачанні. Менавіта гэтыя сферы патрабуюць пільнага грамадскага кантролю.

г. Менск, 30 кастрычніка 2005 г.


Зварот ІХ з'езду ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" на прадмет адкрыцця Нацыянальнага універсітэта

Беларускамоўная школьная адукацыя знаходзіцца ў крытычным стане. Штогод закрываюцца беларускія школы ў гарадах і вёсках. Колькасць дзяцей, якія навучаюцца па-беларуску скарацілася значна ніжэй за прыняты ЮНЕСКА мінімум, неабходны для выжывання мовы. Моўны рэжым у шматлікіх школах не вытрымліваецца, зарэгістра-ваныя выпадкі адмовы ў магчымасці навучання па-беларуску.

Нягледзячы на такое цяжкае становішча, 301 250 дзяцей, або 23,8% моладзі краіны, што навучаюцца па-беларуску ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах, і іх бацькі вераць у магчымасць працягнуць адукацыю на роднай мове ў вышэйшых навучальных установах. Ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных ВНУ магчымасці для гэтага не створаны: адсутнічаюць беларускія плыні, колькасць беларускамоўных групаў мізэрная. Наяўная сітуацыя супярэчыць канстытуцыйнаму праву грамадзян Беларусі атрымліваць адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове згодна з артыкулам 32 Закона "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" і артыкулам V.2 Пастановы Міністэрства адукацыі № 48 "Праграма дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі" ад 27.08.2001 г.

Мы звяртаемся да кіраўніцтва Беларускай дзяржавы з просьбай адкрыць Нацыянальны універсітэт з выкладаннем усіх прадметаў на дзяржаўнай беларускай мове. Воля грамадзян Беларусі атрымліваць вышэйшую адукацыю па-беларуску і гарантаваць гэтую магчымасць сваім дзецям выразна адлюстравана ў 50 000 подпісаў за стварэнне Нацыянальнага універсітэта, сабраных ТБМ. Лічым абавязковым прыслухацца да волі грамадзянаў краіны і распачаць працу па адкрыцці адпаведнай навучальнай установы ў найбліжэйшы час. 50 тысяч грамадзянаў не могуць памыляцца!

г. Менск, 30 кастрычніка 2005 г.


Зварот ІХ з'езду ГА "ТБМ Францішка Скарыны" "Аб адносінах Еўрапейскай Камісіі да мовы інфармацыйнага вяшчання на Беларусь"

Мы, удзельнікі ІХ з'езду ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны", рашуча выступаем супраць моўнай палітыкі, якая апошнім часам праводзіцца Еўрапейскай Камісіяй у дачыненні да Беларусі.

Яскравым прыкладам гэтай палітыкі з'яўляецца сітуацыя вакол "Нямецкай хвалі". Выклікае неразуменне той факт, што правы на вяшчанне атрымала кампанія, прадстаўнікі якой пагаджаюцца з суб'ектыўным сцверджаннем кшталту: "На беларускай мове размаўляюць неадукаваныя сяляне, якія супраць незалежнасці, а на рускай - адукаваныя, і якія за незалежнасць", і дазваляюць сабе выказванні тыпу: "За беларускую мову выступае невялікая група апазіцыянераў".

Усё гэта наводзіць на думку пра няведанне і неразуменне сітуацыі ў Беларусі не толькі асобнай кампаніяй, але і ў Еўрапейскай Камісіі, адзін з прадстаўнікоў якой заявіў, што большасць насельніцтва Беларусі - гэта этнічныя рускія.

Паколькі Еўрапейская Камісія збіраецца і далей пашырыць праграму інфармацыйнага вяшчання на Беларусь, мы заклікаем арганізаваць тэндар сярод кампаній тых краін Еўразвязу, якія яшчэ нядаўна зведалі на сабе ціск савецкай каланіяльнай сістэмы - таталітарызм, русіфікацыю, рэлігійны ўціск і г. д., якія непасрэдна мяжуюць з Беларуссю, і палітычныя эліты якіх больш разумеюць сітуацыю ў нашай краіне, а таксама значэнне беларускай мовы ў дэмакратызацыі грамадства.

г. Менск, 30 кастрычніка 2005 г.


16 лістапада - 80 гадоў Кастусю Акулу

АКУЛА Кастусь (сапр. К а ч а н Аляксандр Ігнатавіч; нар. 16.11.1925, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), празаік, паэт, драматург. Піша на беларускай і англійскай мовах. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У чэр-вені 1944 паступіў у Менскую школу камандзіраў Беларускай краёвай абароны і з ёю пакінуў Менск. Са жніўня 1944 у французскім Супраціўленні, са снежня - у Брьгганскай 8-й арміі ў Італіі (2-і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць нем-цаў узнагароджаны залатой «Зоркай Італіі». 3 1947 у Канадзе. У Таронта арганізаваў Згуртаванне беларусаў Канады (1948, першы яго старшыня), рэдагаваў газ. «Беларускі эмігрант» (1948-54). Рэдагуе часопіс беларускіх ветэранаў «Зважай». У трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981) праз гісторыю беларускай вёскі з сімвалічнай назваю Гараватка імкнуўся паказаць гістарычны лёс Беларусі - гераічнай і мужнай краіны, якая здолела вытрымаць выпрабаванні розных акупацый яе чужынцамі. Раманы «Змагарныя дарогі» (1962), «За волю» (1991) пераважна аўтабіяграфічныя, прысвечаныя лёсу бел. моладзі ў складаных даваенных, ваенных і пасляваенных умовах на Беларусі і за мяжою, яе шляху да нацыянальнай самасвядомасці. У зборнік «Усякая ўсячына» (Таронта, 1984) увайшла проза, паэзія, драматургія Кастуся Акулы, яго аўтабіяграфічныя абразкі.

С.Б.Сачанка.

Сакратарыят ТБМ рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць спа-дара К. Акулу з 80-годдзем і зычаць яму сілаў у змаганні за Беларусь.

(Пра Кастуся Акулу чытайце на ст. 2-3.)


С Э Р Ц А М З Б Е Л А Р У С Я Й

Лета ў Таронце звычайна доўжыцца ажно да лістапада, таму сонечныя вераснёўскія дні, з рудым лісцем на вуліцы, з шапаценнем кашлатых платанаў над галавой і лёгкай ранішняй смугой над ракой Донам выглядаюць зусім летнімі. Мы з пісьменніцай Ірынай Варабей ідзём з самога прыпынку гулкага і чыстага трамвайчыка ўглыб па вуліцы Рывэрсдэйл да невялікага дамка, дзе жыве Кастусь Акула.

Гаспадар ужо на вуліцы, ён вядзе нас праз дом у садок - там выспелі пасаджаныя вясною маліны.

Пунсовыя маліны буйныя, салодкія і без чарвякоў, галіны схіляюцца пад іхнім цяжарам. Набраўшы поўную місу, сядаем за драўляны столік, які атуляе ад сонца яліна і на якім варушацца жывыя сонечныя карункі.

І - пайшла гаворка! Пра сучасную беларускую літаратуру, пра вобразнасць і крытычнасць, пра лёс народа і яго заняпад... Сонца даўно перасунулася зза яліны, яно цікуе ўжо зза суседскай засені, шэра - дымныя вавёркі ганяюцца адна за адной па лужку, вяргіні ля ганку млява хіляцца долу. Канадыйскае неба чыстае і трохі выцвіла - сіняе, мы пачынаем чытаць вершы і, не гаворачы пра тое адзін аднаму, напоўніцу адчуваем вечную слодыч жыцця і вольнай думкі...

Дзякую Лёсу за радасць гэтага знаёмства, за магчымасць час ад часу сустракацца з Кастусём Акулам ў ягонай хаце, у беларускай царкве св. Кірылы Тураўскага.

Лёс любіць рабіць нечаканыя зігзагі, звязвае ў адно падзеі, пра якія іхнія ўдзельнікі часам не здагадваюцца. У нас са сп. Кастусём аказаўся адзін даўні знаёмы - нажаль, ён рана пайшоў з жыцця.

Некалі даўні знаёмец Барыс Крэпак таямніча прывёў ў маю менскую кватэру дацэнта з Кастрамы з італьянскім прозвішчам Гвідоні. Цэлы вечар мы слухалі яго аповяды, якія маглі б стаць сюжэтам для прыгодніцкага фільма: вальнадумец і савецкі дысідэнт Аляксандр Гвідоні, нашчадак славутага італьянскага роду, патрабаваў ад савецкіх уладаў магчымасці з'яднацца з сям'ёй.

Гісторыя ягонага кахання да Галіны Румянцавай, выдатніцы і камсамолкі, якая з цягам часу "перайшла на пазіцыі мужа" і разам з ім распрацавала план уцёкаў з СССР, запомнілася мне ўва ўсіх падрабязнасцях: і як яна, завуч Палаца піянераў, па турысцкай пуцёўцы паехала ў Італію (Аляксандар быў невыязны), там папрасіла палітычнага прытулку, і як улады пад пагрозай выключэння з працы патрабавалі ад яго вяртання жонкі і, здагадаўшыся аб змове, сачылі за кожным крокам так, як умеў гэта рабіць савецкі КДБ... Пасля ўжо я даведалася, што яму пад ціскам міжнароднай супольнасці нарэшце дазволілі выехаць разам з двума дзеткамі ці то ў ЗША, ці то ў Італію.

Аказалася, ён жыў у Таронта і стаў добрым сябрам Кастуся Акулы. Падараваную ім кнігу Гвідоні "Солнце идёт с Запада» я чытала праз 25 гадоў пасля ейнага выдання і наноў перажывала разам з гэтым цудоўным чалавекам ягонае жыццё і выпрабаванні. Гэта быў голас як з майго мінулага, так і з тае Вечнасці, куды так зарана пайшоў былы кастрамскі дацэнт і дысідэнт, і я дасюль спадзяюся, што сп. Кастусь яшчэ напіша пра свайго сябра ўспаміны, якімі ён шчодра дзяліўся падчас нашых сустрэч.

Яму ёсць што ўзгадаць і пра што яшчэ напісаць. Іранічна - насмешлівы і вясёла - гаваркі, рухавы і ўсё яшчэ магутны, Кастусь Акула, уроджаны Аляксандар Качан, сёння самы яркі пісьменнік беларускага замежжа і выдатны грамадскі дзеяч Канады.

Але Усявышні, даючы пісьменніку талент увекавечваць у Слове імкліва - няспынную плынь жыцця, узамен сыпле свайму абранніку поўныя прыгаршчы выпрабаванняў.

Страта Радзімы на самым пачатку юнацтва, чужая зямля, якую абжываў у поце і няспыннай працы, у горычы стратаў і пошукаў, творчы імпульс, які магутна прабіўся і запатрабаваў усяе душы і сэрца - усё гэта ў выніку стварыла Пісьменніка.

Унікальнасць яго найперш у тым, што ўсе творы К. Акулы жывяцца сілай роднай зямлі - далёкай і вабнай, забранай і панявечанай. Што ўсе вобразы - адтуль, з мясцінаў Глыбоччыны, Меншчыны і дарог, па якіх з болем і неўтаймоўнай надзеяй неўзабаве ўсё ж вярнуцца сыходзіў на Захад, у іншы свет і іншую долю, малады свядомы беларус.

Ён рана адчуў, што беларус і што за гэта, аказваецца, трэба змагацца.

"У нашай вёсцы было шмат дзяцей. Але з настаўніцай, якую прыслалі аднекуль з пад Сандонежу, напачатку не пашанцавала. Яе мы называлі "ведзьмай". Думаю, што яна асабліва не любіла мяне, бо я ўжо з чацвёртай клясы пытаўся, чаму гэта ва ўсёй гісторыі адны палякі? Як называлася раней, яшчэ да перайменавання яе ў Саславіна (у гонар нейкага расейскага генерала) нашая Круляўшчызна? І многае іншае, на што яна не хацела і не магла даць адказу. Нам было забаронена, нават між урокамі, гаварыць па - беларуску.

Затое пяты клас я скончыў з выдатнымі адзнакамі па ўсіх прадметах (апроч спорту). Які там спорт, калі я ўжо вазіў гной і дапамагаў бацьку па гаспадарцы? "(З інтэрвію 20.03.03 г.)

І праз шмат гадоў, спаткаўшыся з земляком, ягоны герой Сымон Спарыш з рамана "Змагарныя дарогі" (у якім выразна бачыцца сам аўтар) сутыкаецца ўсё з тымі ж пагардлівымі адносінамі да беларускай ідэі:

"-І разумна рабілі, што да палякаў ішлі. А што вы там нейкую Беларусь выдумалі... - плёў далей Красоўскі.-калі яна была, тая Беларусь? Га?

- Як гэта вы гаворыце, выдумалі? - узлаваўся Сымон. - А хто вы, не беларус?

- Я ніколі хамам не быў, - адрэзаў той.

- Ах ты, сукін сын! - гукнуў Сымон і ледзь не кінуўся на паліцая."

Пакаленне Кастуся Акулы, народжанае неўзабаве пасля апусташальнай для Беларусі грамадзянскай вайны і розных інтэрвенцый, паспытала ўсе трагічныя мітрэнгі ХХ стагоддзя, якія крывавым пажарам абрушыліся найбольш на Беларусь.

На радзіме ён пабачыў паланізацыю, пасля не менш жорсткую русіфікацыю, а таксама і сапраўднае аблічча чырвонай камуністычнай заразы, якая, як пошасць, апанавала родную зямлю і знішчала адвечна - сялянскае, роднае, што было запавешчана ад прадзедаў. З гэтага ўнікальнага досведу нарадзілася трылогія "Гараватка" (1965 - 1981 г.г.), якую можна паставіць у адзін шэраг з такім класічным творам, як мележаўскія "Людзі на балоце", з той агаворкай, што Іван Мележ мусіў пісаць у рэчышчы савецкага рэалізму, у той час як Кастусь Акула не быў абмежаваны гэтымі жорсткімі рамкамі і змог напоўніцу сказаць тую жорсткую праўду аб ахвярах і гвалце з народу, якую Мележ недагаворваў і якая была наступствам камуністычнага таталітарызму з аднаго боку, і захопніцкай расійскай палітыкі, што, знішчаючы мову, знішчала народную душу.

Напісаная яркай, сакавітай народнай мовай, гэтая трылогія ўзнаўляе час перад Другой сусветнай вайной, затым, пасля яе - стварэння калгасаў і цэмэнтавання савецкай сістэмы на Беларусі і, ў прыватнасці, на Глыбоччыне. Але адначасна паказвае яна і супраціўленне нялюдскасці праз вобразы простых людзей, уздымаючы іх да трагедыйнай велічы Быцця.

Ужо ў першай кнізе трылогіі "Дзярлівая птушка"(Таронта, 1965 г.) па - мастацку дакладна перадае пісьменнік рэаліі жыцця беларускай вёскі пад польскай уладай: вось падлетак Янук Бахмач шчыра радуецца мізэрнаму заробку, які яму даюць як пастуху - жыццё яго толькі пачынаецца, маладая пругкая сіла бяжыць па жылах і дае адчуванне радасці навакольнага. Але непасільная праца згінае бацьку. За кошык малінаў у панскім лесе забіваюць ягоную матку Алену. За тое, што сям'я не можа неадкладна заплаціць мясцоваму святару два пуды жыта, той адмаўляецца ладзіць царкоўныя паховіны па нябожчыцы. У самы горкі для падлетка час, калі ён, як пакліканы старым дубам вешчуном, прыйшоў на ўзвышша, што называлася Гараваткай, яму сустрэўся там дзед Якуб. І нібыта сама Гісторыя гаварыла голасам Якуба. Чаму і як сталася, што беларусу на ягонай зямлі жыць не даюць, і што волю трэба здабываць - гэта хлопец пачуў упершыню, і вочы яго нібыта расплюшчыліся.

У другой частцы трылогіі "Закрываўленае сонца" (1974 г.) Янук Бахмач расце і набірае сілы. Ён ведае - здабыць волю нельга без асветы і без яснага разумення Будучыні, а да яе трэба быць падрыхтаванай. Была захопленая Польшча, Заходняя Беларусь адыйшла да СССР. Новая бязлітасная сіла прыйшла з Усходу, ад яе дзеянняў "панавала немач і роспач. Сьціскаліся злосна зубы, бездапаможна ў малітвах да Бога складаліся далоні. Блудзіў сялянскі зрок па пагвалчаных нівах і млелі ногі ў чэргах перад дзяржаўнымі крамамі. Чужнік - гвалтаўнік рукамі "ваінствуюшчых бязбожнікаў" зачыняў сьвятыні, ськідаў з вежаў крыжы. Разбураліся адвечныя асновы. Што прыйдзе заўтра? - Ніхай хоць чорт прыдзіць, абы пірамена, абы лепі было жыць, - гаварылі ў роспачы людзі."

У трэцяй частцы трылогіі, якая называецца "Беларусы, вас чакае зямля"(1981 г.) пісьменнік паказвае рэаліі Другой сусветнай вайны, калі на Беларусь прыйшлі немцы.

Звярыны твар фашызму, карныя аперацыя супраць мірнага насельніцтва пісьменнік малюе бязлітасна і дакладна. Але разам з тым ён на поўны голас гаворыць аб патрыётах, аб той частцы беларускай інтэлігенцыі, якая ў гэты не менш жудасны час змагла адчыніць па ўсёй Беларусі нацыянальныя школы, аднавіла набажэнствы ў храмах, дала дзецям праўдзівую гісторыю, якую замоўчвалі стагоддзямі.

Гэтая праўда аб вайне, яе, так бы мовіць, адваротны бок ўсё яшчэ па - сапраўднаму не даследаваны. Нядаўна афіцыйна адноўленая лінія Сталіна, але толькі высілкамі энтузіястаў аднаўляецца, ды і то па драбінках, гераічная, мужная праца беларускіх асветнікаў - настаўнікаў, святароў, ваяроў часоў вайны. Амаль невядомая праца беларускіх медыкаў, якія ў 1943 годзе стварылі першы на Беларусі сапраўды нацыянальны медыцынскі інстытут.

Кастусь Акула заканчвае раманную трылогію двума сімваламі: калі героі прымаюць рашэнне, што ім рабіць далей, "сонца чырвонай куляй садзілася за хрыбет ліпавіцкага бору", а яны - Янук і ягоная жонка Дуня - "селі пры стале й схілілі перад іконамі галовы", развітваючыся з радзімай і просячы дапамогі ва Усявышняга. Гэтыя сімвалы зведзеныя ў адно не выпадкова, бо " з усходу даляцеў гул артылерыйскай кананады. На зруйнаваную й аголеную зямлю адтуль паўзла шматгаловая хімэра."

"Чырвоная куля" прайшла праз сэрца беларуса, які змушаны быў пакінуць сваю любую зямлю, якая чакала свабоднага сейбіта і будаўніка, а дачакалася новых рэпрэсій і новай няволі.

Далейшы лёс аўтара і ягонага героя працягваліся на зямлі Канады. Кастусь Акула, добра разабраўшыся ў сутнасці камунізму, з усяе моцы змагаўся з "чырвонай пошасцю", якая пэўным часам знайшла сабе добрую глебу на яго новай радзіме. І нездарма ў кастрычніку 1967 года, у дзень Савецкага Саюза на сусветнай выставе ЭКСПО-67, адбыўся эпізод, пра які пісалі многія газеты.

У той час, калі тысячы людзей сачылі за тым, як першы намеснік Касыгіна Палянскі аглядае ганаровую варту, з боку прэсы раздаўся гучны вокліч "Няхай жыве незалежная Беларусь!", і зверху паляцелі сотні брашураў. Гэта зрабіў Касусь Акула, які ад імя беларусаў Канады пратэставаў супраць залежнасці і дэнацыяналізацыі роднай краіны.

У гэты час ён ужо быў прызнаным пісьменнікам, які друкаваўся ў многіх выданнях, у тым ліку ў "Современніке", дзе ў палеміцы з рускімі шавіністамі, часам вельмі вострай, даводзіў праўду аб слаўнай гісторыі свайго народу і аб адметнасці яго мовы і культуры. Пісаў ён не толькі на беларускай, рускай, але і на ангельскай мове, і ягоны раман

"Tomorrow is Yesterday" ("Заўтра - гэта Учора") стаў, паводле канадыйскай прэсы, бестселерам 1968 году. Спадзяюся, неўзабаве ён прыдзе на Беларусь на беларускай мове (прынамсі, першыя глаўкі раману перасылае мне па электроннай пошце нястомная Ірына Варабей, пісьменніца і перакладчыца.

І сягоння творы Кастуся Акулы, асабліва "Змагарныя дарогі" і трылогія "Гараватка" чытаюцца з цікавасцю і як бы на адным дыханні. Магутная энергетыка аўтара, яго валоданне жывым, трапным словам, яго гумар і трагедыйнасць, іронія і ўзнёсласць, патрыятызм і пафас сплятаюцца ў адно жывое, трапяткое пачуццё, якое нікога не пакідае раўнадушным.

Важнай вяхой у грамадскім і пісьменніцкім жыцці Кастуся Акулы было шматгадовае выданне часапісу Беларускіх Ветэранаў "Зважай". І яго сёння цікава чытаць і перачытваць: мноства звестак па гісторыі беларускай вайсковай справы, своеасаблівы летапіс духоўнага супраціву людзей, якіх Лёс закінуў на далёкія берагі амерыканскага кантыненту, аналітычныя матэрыялы, водгукі на падзеі беларускага жыцця за мяжой - усё гэта стварае каларытную карціну

У вераснёўскім нумары часапіса за 1988 год ёсць падрабязнае апісанне значнай культурнай і палітычнай падзеі - адкрыцця на Ракавіцкіх могілках у Кракаве помніка Алесю Гаруну і фатакартка самога гэтага прыгожага, з чырвонага граніту, збудавання. Ініцыятарам усёй гэтай справы быў менавіта К. Акула - з ягонага артыкулу пра занядбаную магілу песняра, змешчанага ў яшчэ ў лістападзе 1985 году ў часапісе, пачалося збіранне сродкаў Камітэтам сувязі беларускіх ваенных ветэранаў на чужыне. Значную суму ахвяраваў менавіта ён, нястомны ініцыятар мноства розных цікавых спраў, што рабіла Згуртаванне беларусаў Канады. Дарэчы, само гэтае згуртаванне К. Акула і стварыў некалі ў 1948 годзе, знайшоўшы і сабраўшы некалькіх аднадумцаў беларусаў. А заснаванне і выданне газеты "Беларускі эмігрант", гарачыя спрэчкі і барацьба, якая разгарнулася вакол яго ў 50я гады!

Усё гэта - толькі пункціры яго вялізнай грамадскай асветніцкай, культурніцкай, але перад усім - мастацкай дзейнасці.

Адыходзяць падзеі, якія некалі здаваліся самымі важнымі, імжа часу засцілае твары і асоб - але жывое, гарачае пачуццё любові, якое ўкладаецца ў мастацкі твор, застаецца жыць у дзесяцігоддзях і, залежна ад таленту, у стагоддзях ці ў Вечнасці.

Пісьменнік уваходзіць у сваё 80-годдзе. Лёс абышоўся з ім літасціва: ён у рэшце рэшт увайшоў у канэкст беларускай літаратуры, заняў у ёй сваё адметнае месца, стаў ганаровым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Няхай літаратура наша перажывае зараз не самыя лепшыя часы, аднак выданне ў 1994 годзе яго "Змагарных дарог", якія сталіся бестселерам, цяперашняе перавыданне іх да ягонага юбілею паказалі масштаб яго пісьменніцкага таленту. Праўда, не ў поўным аб'ёме: ёсць вершы, эсэ, эпіграмы, нарысы, публіцыстыка, ёсць раман "За волю" і кніга "Ўсякая ўсячына", дзе змешчаная камедыя "Тараканы ў саладусе". Усё гэта друкавалася толькі ў Канадзе, а мусіла б прыйсці нарэшце і на Беларусь не ў выглядзе адзінкавых асобнікаў, а выдацца тут як поўны збор твораў.

... Я перачытала далёка не ўсё, што друкаваў некалі гэты слынны пісьменнік. Патрэбна грунтоўная даследчыцкая праца і з архівам, і з часопісамі, і з газетамі. Няма, па сутнасці, аналізу дзейнасці К. Акулы як выдаўца і заснавальніка газеты "Беларускі эмігрант" і часапіса "Зважай!". Па шматлікіх архівах раскіданыя ягоныя лісты да калег і дзеячоў Канады і ЗША. Копій, зразумела, няма - якая там была тэхніка ў пасляваенныя гады!

І зноў прыходзіш да высновы - калі б у нас быў Музей эміграцыі, дзе збіраліся б архівы дзеячоў культуры і літаратуры замежжа і куды (гэта ці не галоўнае) не страшна было б аддаваць тыя архівы навучаным горкім досведам забыцця і гвалту нашым суродзічам! Дзе маглі б працаваць даследчыкі, аднаўляючы ўсё, зробленае нашай эміграцыяй!

А пакуль гэтага няма, будзем тут, на Беларусі, самі ствараць агульную прастору, дзе ёсць нашая агульная любоў да Беларусі, нашае служэнне ёй і дзе застануцца ўсе, хто змагаўся і пакутаваў, памятаў і спадзяваўся - у ейнае Імя. Хто аддаваў Ёй усяго сябе.

Як Кастусь Акула.

Вольга Іпатава.


"Наша слова" - прапагандыст, агітатар і адукатар

(выступ на IX з'ездзе ТБМ)

Кожны квартал як мінімум апошнія пяць гадоў галоўны рэдактар нашай газеты друкуе падрабязную аналітычную справаздачу аб выніках падпіскі на адпаведны квартал на "Наша слова". Досыць часта хваліць Сакратарыят і рэдакцыю, для прыкладу: "Мы можам з задавальненнем канстатаваць, што падпіска вырасла ва ўсіх абласцях" (№ 37, 2003 г.), "Намаганнямі Сакратарыяту ТБМ ... падпіска значна вырасла" (№ 30 2001 г.), "У гэтым квартале адбыўся рост колькасці падпісчыкаў ... на 21 асобнік паднялася падпіска ў Менску, у чым вялікая заслуга ў першую чаргу адказнага сакратара ТБМ Ірыны Марачкінай" (№ 3, 2005 г.) і так у кожнай квартальнай інфармацыі. Чытай і радуйся!

Але паглядзім, што адбываецца на самай справе за апошнія 5 гадоў. Звесткі аб падпісцы ўзяты з газеты "Наша слова".

Шаноўныя дэлегаты з'езда, сябры ТБМ, паглядзіце ўважліва на лічбы табліцы і зрабіце свае высновы. За апошнія 5 год назіраецца тэндэцыя паступовага спаду. За перыяд ад VIII (4ы квартал 2003 г.) да IX з'езду (4ы квартал 2005 г.) колькасць падпісчыкаў зменшылася з 1006 да 860 альбо на 15 %. Адбылося зніжэнне па ўсіх абласцях, па Віцебскай і Менскай на 17 %.

Я цвёрда веру, што наша газета можа і павінна быць самаакупнай, гэта значыць мець 5ці тысячны тыраж толькі за кошт падпісчыкаў. Аб'ектыўныя падставы гэтаму.

Матывацыя першая: толькі ў Менску працуе каля 1500 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, а колькі іх у Беларусі?. Па дадзеных Міністэрства адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь працуе каля 12 тысячаў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. з іх з вышэйшай адукацыяй 95,2%, сярэднеспецыяльнай 4,5%. Газета "НС" можа і павінна стаць газетай цікавай для настаўнікаў і вучняў, і галоўнае запатрабаванай імі.

Матывацыя другая: гарантам таму ёсць надрукаваны ("Наша слова", № 41, 2005 г.) даклад на IX з'ездзе старшыні ТБМ А. Трусава, дзе ён прывёў лічбу: "У шэрагах ТБМ налічваецца 7 тысяч грамадзян Беларусі і каля 300 замежных грамадзян". Аб якой станоўчай рабоце з сябрамі (нашым войскам!) можна гаварыць, калі з 7 тысяч падпіска склала аж 860 асобнікай на IV квартах гэтага года. Цікава б было ведаць колькі з 860ці ёсць сябры ТБМ?

Матывацыя трэцяя: колькасць студэнцтва ў Беларусі, якія абралі спецыяльнасць "беларуская мова і літаратура" складае некалькі тысяч. Нават сціплае адлюстраванне на старонках газеты праблем, якімі жыве студэнцтва прыхіліць іх да "Нашага слова".

Матывацыя чацвёртая: класічная арганізацыйная работа з патэнцыйнагарантаванымі падпісчыкамі сябрамі ТБМ. Калі з 7 'тысяч сяброў (веру ў рэальнасць надрукаванай лічбы) не падпісаць 5 тысяч, то гаварыць аб эфектыўным выкананьні Статутных палажэнняў і правільных гучных выказванняў няма сэнсу.

Матывацыя пятая: 12 тысяч настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Адкрыйце, ахвяруйце адну старонку газеты, напрыклад пад рубрыкай "Цікавае для настаўніка і вучня", і колькасць падпісчыкаў сярод гэтай праслойкі грамадзянскай супольнасці будзе пашырацца і пашырацца.

Матывацыя шостая: некалькі тысяч студэнтаў толькі філалагічных факультэтаў. Разумею, праблема газетнай плошчы, але можна асвятляць, для прыкладу самую цікавую інфармацыю па курсавых і дыпломных работах.

Па маёй ацэнцы патэнцыйная колькасць прафесійнаінтэлектуальных грамадзян, якія могуць стаць падпісчыкамі газета "Наша слова" 20 30 тысяч. Каб напіцца са студні, трэба спачатку апусціць пустое вядро, набраць вады, выцянуць вядро, і толькі тады асалодзіш душу і сэрца. Артыкулы газеты павінны біць у нос чытачу пералічаных груп і ён сам будзе шукаць "Наша слова". А на першых парах трэба працаваць і не толькі ў кабінетах (у якасці прыкладу: А. Анісім старшыня Менскай гарадской рады і намеснік старшыні А. Трусава 1 і 9 лістапада будзе чытаць лекцыю "Як стварыць суполку ТБМ". Цікава колькі там будзе слухачоў?

Асноўным, ці галоўнейшым крытэрам ацэнкі нашай работы павінна стаць гарантаваная колькасць падпісчыкаў для забеспячэння самаакупнасці газеты.

Мы з прафесарам А. Саламонавым, у час нашай актыўнай дзейнасці ў ТБМ, і калі "Наша слова" яшчэ не ўзяўся выратоўваць Станіслаў Суднік (яго вычын будзе ацэнены ў часе), прапаноўвалі розныя варыянты для прафесійнага зацікаўлення газетай. Нас не пачулі. Кожны дэлегат з'езду, падпісчык і творча адказная асоба можа прапанаваць свой пункт гледжання для дасягнення пяцітысячнага тыражу. Зробім "Наша слова" люстэркам жыццядзейнасці ТБМ і любімай газетай беларускамоўнага чытача шырокага дыяпазону.

Прафесар Мікола Савіцкі.


Падпіска на "Наша слова"

Вобласць: 2000 г. 2001 г. 2002 г. 2003, 4кв. 2004 г. 2005, 3кв. 2005, 4кв.

Берасцейская 109 157 113 124 58 63 75

Віцебская 134 180 201 141 119 109 124

Менская 783 586 593 381 334 374 364

Гомельская 67 144 212 120 85 66 80

Гарадзенская 299 295 278 214 170 146 158

Магілёўская 199 91 96 66 66 48 59

Усяго па РБ: 1580 1453 1493 1006 832 807 860


Нас павінна весці любоў да Бацькаўшчыны і яе мовы (выступ на IX з'ездзе ТБМ)

Шаноўныя дэлегаты ІХ з'езду ТБМ!

Мне бачыцца наша дзейнасць зараз у тым, каб атрымаць пэўны досвед адносна роднай мовы. Яна захлынаецца ў наш час ад абыякавасці да яе з боку ўладных структур, якія хацелі б "роднае" наша слова ўтапіць у мыжцы вады. Але ў гэтай сітуацыі ёсць вялікі плюс для нас. Акрамя таго, што мы бачым адкрытых ворагаў Беларушчыны, мы можам практыкаваць розныя формы працы за адстойванне свайго, матчынага слова. І пры гэтым можам заўважаць, якія з гэтых формаў эфектыўныя, а якія не. Інакш кажучы, у гэтай цяжкай сітуацыі мы можам убачыць, у чым наша сіла, у чым выйсце са складаных абставін.

Найперш гэтае выйсце мне бачыцца ў тым, каб, набываючы новы досвед, змяняць саміх сябе. Мудрацы сцвярджалі: хочаш памяняць увесь свет - змяні сябе. Думаю, працы ў гэтым кірунку хопіць кожнаму.

Другое, што нас павінна весці ўперад, гэта любоў да Бацькаўшчыны і яе мовы. Святая любоў, самаахвярная, здольная перайначыць любога, нават таго, хто зневажае родную нам мову. Зараз свет захлынаецца ад злосці і эгаізму. Вось чаму да добрыні цягнуцца ўсе. У гэтым мне бачыцца вялікая мажлівасць нашай мовы у імкненні выжыць, выстаяць. Кажуць, што любоў - гэта самая цяжкая ноша. Дай нам, Божа, сілы і цярпялівасці ў гэтай справе - справе нясення свайго крыжа, крыжа дабрыні ў дачыненні да ворагаў Беларушчыны, якія "самі не ведаюць, што твораць".

Наша мова нам "Богам дадзена", таму вера ў нашу мову ўмацоўвае ў нас веру ў Бога, які здольны рабіць цуды. Толькі трэба моцна верыць, і наша вера ўратуе нас. У адрозненне ад тых, хто шукае багаццяў зямных, а не вечных, мы нясём нашу веру ў вечныя сапраўды народа. І гэта сведчыць яшчэ раз аб бессмяротнасці той справы, якую мы робім. З намі Бог, і мы пераможам!

Дзякуй за ўвагу.

Трафімчык Т.У.


"Час чумы" і "Сланы Ганібала" у Баранавічах і нашым краі

28 кастрычніка 2005 года вядомы беларускі пьсьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў наведаў г. Баранавічы і раён па запрашэнні мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Ён прэзентаваў свае новые кнігі "Час чумы" і "Сланы Ганібала", якія зусім нядаўна пабачылі свет.

Спачатку сустрэча адбылася з навучэнцамі 17-й і 20-й сярэдніх школ горада Баранавічы. Тутака якраз праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры і сустрэча з вядомым пісьменнікамгісторыкам стала адной з найгалоўнейшых падзеяў падчас свята беларускага слова. Навучэнцы і настаўнікі не толькі набылі цікавыя кнігі Арлова ды і шмат чаго новага даведаліся з гісторыі Беларусі, але і мелі магчымасць прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай творчасці Уладзіміра Арлова.

Па запрашэнні настаўніцы гісторыі Дубейка І.В. творчая група Арлова накіравалася ў Жамчужненскую школу Баранавіцкага раёна з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы, а таксама матэматычным і музычным ухілам. На сустрэчу з У. Арловым у мястэчка Жамчужны прыехалі навучэнцы і настаўнікі з суседняй Мірской сярэдняй школы. Прысутных ва ўтульнай актавай зале школы было так шмат, што не было дзе ўпасці яблыку. Але нягледзячы на гэтыя нязручнасці, імпрэза прайшла вельмі цікава і захапляльна. Моладзь паказала грунтоўныя веды, як па гісторыі свайго краю, так і роднай Беларусі. Усе аматары беларускай гісторыі з задавальненнем стаялі ў доўгай чарзе, каб атрымаць асабісты подпіс на толькітолькі купленай кнізе самага чытанага пісьменнікагісторыка Беларусі.

Наступным прыпынкам Арлова і яго сяброў стаў Баранавіцкі эканомікаюрыдычны каледж. Менавіта ў гэтай навучальнай установе студэнты набылі найбольшую колькасць кніг Арлова і сваімі шчырымі і нетрадыцыйнымі пытаннямі не аднойчы прымушалі моцна папацець і панервавацца самога абранніка багіні гісторыі Кліо.

Завяршальным прыпынкам баранавіцкіх вандровак спадара Арлова стала гарадская Цэнтральная бібліятэка імя В. Таўлая. Тутака сабралася творчая інтэлігенцыя горада і шчырыя аматары ягонай творчасці і таленту. Не забыліся прыйсці і супрацоўнікі ідэалагічнага аддзелу Баранавіцкага гарвыканкаму, каб праверыць, магчыма, што гаворыць людзям спадар Арлоў і "чэсны" ён гісторык, ці "нячэсны". Шмат было сказана аб развіцці беларускай гістарычнай навукі за апошнія гады і творчых планах сп. Арлова. Паміж слухачамі і выступоўцам завязалася сапраўдная дыскусія пра гістарычны шлях і цяперашні выбар свайго развіцця нашай краіны. Не змаглі ўдзельнікі імпрэзы абыйсці гаротны стан нашае мовы і ігнараванне дзяржавай беларускамоўнай адукацыі. Але ўсё ж такі сярод удзельнікаў сустрэчы панаваў аптымізм і надзеі на перамены ў нашым грамадстве. З такім настроем пакідалі Цэнтральную бібліятэку ўдзельнікі прэзентацыі гістарычных кніг Уладзіміра Арлова і шчыра зычылі яму моцнага здароўя, мужнасці ў прапагандзе праўдзівае гісторыі нашай краіны. Паважаючы вялікія заслугі сп. Арлова ў развіцці беларускай гісторыі, а таксама яго талент і мужнасць у адраджэнцкай справе баранавіцкія сябры ўрачыста падаравалі яму на ўспамін аб творчых сустрэчах сапраўдны кордкордзік з выяваю сланоў Ганібала і індыйскага цара Ашокі і надпісам "Уладзіміру Арлову - волату беларускай гісторыі ад баранавіцкіх сяброў. 2005".

Віктар Сырыца старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ імя Францішка Скарыны.


Імёны, якія назаўсёды з намі

Гучалі прозвішчы тых, каго ўжо няма на гэтым свеце. Але яны жывуць у нашай памяці. І будуць жыць, пакуль ёсць мы. Гэта было падкрэслена на вечарыне памяці памерлых (Дзядоў), праведзенай у Гародні. Спевы хору "Бацькаўшчына" напаўнялі сэрца тугой, аднаўлялі ў памяці вобразы кожнага, чыё імя было прыгадана выступоўцамі.

Усе яны любілі Беларусь, родную мову. Старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны, пісьменнік Аляксей Пяткевіч звярнуўся да светлай памяці А. Луцкевіча, Цёткі, Я. Купалы, С. РакМіхайлоўскага, І. Дварчаніна, А. Смоліча, Я. Карскага, М. ДоўнарЗапольскага, У. Караткевіча, Васіля Быкава, Васілька ды іншых. Гэтыя асобы пакінулі нязгасны свет у беларускай літаратуры, навуцы, мастацтве. Яны былі вялікімі жыццялюбамі. Аднак сталінізм вынес ім суровы і няўмольны прыгавор. Іх пераследавалі, знішчалі як "ворагаў народа", даводзілі да самазабойстваў...

Навуковец Мікола Таранда, інжынер К. Жынь, выкладчыца С. Іоська, Я. Петрашэвіч, А. Жукоўскі, У. Хільмановіч назвалі імёны З. Верас, М. Ткачова, С. НовікаПеюна, А. Сцяпуры, Н. Тарэлкінай, А. Міхальчыка, А. Жука, В. Гойдзя, У. Кісяля, Д. Кісяля, Р. Леаданскага, В. Шаўцова, А. Захарава, М. Радзюка, А. Карпюка, Я. Кармільчыка, А.Чопчыца, Л.Зайца, А. Цыхуна, А. Шыдлоўскага, Л. Геніюш, Б. Ржэўскага, Ю. Сіткевіча...

Яны пакінулі гэты свет у розны час, але не прамільгнулі нябачнымі знічкамі. Сёння мы памятаем гэтых людзей, дзякуючы іх патрыятызму, беларускасці, любові на свайго беларускага народу, нястомнай працы на карысць Адраджэння.

Яны назаўсёды засталіся з намі - у памяці і сваімі справамі.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымках: не згаснуць свечкі памяці; продкаў узгадвае мастак Зміцер Іваноўскі.

Фота аўтара.


"Дзяды" на Віленшчыне

Напярэдадні "Дзядоў" сябры і актывісты ТБМ Віленшчыны ў фальварку Свіраны Віленскі рн (Літва): правялі талаку і зрабілі наступнае:

дабраўпарадкавалі тэрыторыю на радзіме Ф. Багушэвіча;

пасадзілі 25 дрэўцаў;

памаліліся і запалілі свечкі ля Крыжа, фігуры Маці Божай Свіранскай і Фігуры Святога Язэпа, які трымае на руках малютку Ісуса Хрыста.

У мерапрыемстве бралі ўдзел Гіль Юры, Андрусь Старавойтаў, Ёнес Лаўрыновічус і Алег Мінкін.

На заканчэнне талакі зрабілі невялікі абед з чаркай і скваркай ды памянулі Фр. Багушэвіча.

У засценку Вашунова, Докшыцкі рн (Беларусь) ля "Засцянковай хаткі" напярэдадні "Дзядоў" устанавілі высокі бетонны Крыж свабоды. Цяпер тут ужо ёсць 4 крыжы.

Дабраўпарадкавалі тэрыторыю, пасадзілі дрэўцы. Запалілі свечкі і правялі малітву. "Засцянковая хатка" рыхтуецца да важнага мерапрыемста якое адбудзецца тут 1 ліпеня 2006 г. Сюды завітаюць паломнікі, якія будуць ісці ў Буцлаў, да Маці Божай Буцлаўскай.

"Засцянковая хатка" жыве і дзейнічае. Яна моцны асяродак Беларушчыны ў Докшыцкім раёне, на маей малой радзіме.

Юры Гіль.


Ушанавалі памяць паўстанцаў

30 кастрычніка ў Сьвіслачы адбыўся чарговы Дзень памяці паўстанцаў 1863 году. Удзел у імпрэзе брала каля 80 чалавек з розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

Спачатку ўдзельнікі наведалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара, які быў ідэёлагам паўстання. Гэтую магілу каля 10 гадоў таму назад адшукалі і адрэстаўравалі. Гэтаксама былі ўскладзеныя кветкі ля помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту. Потым удзельнікі завіталі ў былы маёнтак Каліноўскіх Якушоўку, дзе раней быў усталяваны памятны крыж высокай мастацкай вартасці. На заканчэнне зладзілі маленькі канцэрт у лесе, дзе выступіў беларускі бард Зміцер Сідаровіч.

Не абышлося без эксцэсаў. На шляху да Свіслачы была затрыманая машына з берасцейцамі. На адну з затрыманых, Ірыну Лаўроўскую, ў мясцовым пастарунку быў складзены пратакол за выкарыстанне незарэгістраваных сімвалаў.

Гэта ўжо было дзесятае, юбілейнае, ушанаванне памяці паўстанцаў.

Алеся Бяленік.


МУЗЕЙ "КАМЯНЕЦКАЯ ВЕЖА" ЗА ДВА МЕСЯЦЫ ПАСЛЯ РЭСТАЎРАЦЫІ АВЕДАЛА БОЛЬШ ЗА СЕМ ТЫСЯЧ ЭКСКУРСАНТАЎ

Больш за сем тысяч чалавек наведалі музей "Камянецкая вежа", адкрыты 1 верасня ў Камянцы пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ.

Як паведамілі БелаПАН у музеі , з яго абноўленымі экспазіцыямі азнаёміліся турысты з усіх рэгіёнаў Беларусі , а таксама з Польшчы , Германіі , ЗША , Бельгіі і Расіі . Калі ў дарослых наведвальнікаў асаблівую цікавасць выклікаюць рарытэты, знойдзеныя падчас арэхеалагічных раскопак у Камянецкім раёне, то ў дзяцей - выстава зброі і даспехаў сярэднявечча з абласнога краязнаўчага музея, карты-схемы, муляжы з вайсковым адзеннем.

Ларыса ШЫГАНАВА, БелаПАН.


ЛЕКСІКА КОЛЕРУ І СВЯТЛА Ў МАСТАЦКІМ ТЭКСЦЕ

ка. Яшчэ першабытны жыхар нашай планеты выразна размяжоўваў светлыя і цёмныя фарбы, цёплыя і халодныя адценні, імкнучыся зразумець, чаму трава, напрыклад, зялёнага колеру, агонь мае нешта ад чырвонага і жоўтага, а ноч заўжды здаецца чорнай. Не заўсёды знаходзячы адказы на падобныя пытанні, людзі надавалі колерам магічную сілу, верылі, што тая ці іншая фарба здольная паўплываць на жыццё: дапамагчы падчас палявання, засцерагчы ад хваробаў ці злых духаў.

Ужо ў глыбокай старажытнасці рабіліся спробы зразумець прыроду колеру, асэнсаваць яго сімволіку, даць тлумачэнне тым ці іншым асацыяцыям. Так Геракліт, Платон, Арыстоцель у сваіх працах далі філасофскую ацэнку колеру, асаблівасцям яго функцыянавання ў грамадстве. Пазней колер стаў аб'ектам сур'ёзнага даследавання самых розных галін чалавечай дзейнасці: фізікі, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, псіхалогіі, лінгвістыкі.

У кожным мастацкім тэксце з большай або мен-шай частотнасцю выкарыстоўваецца лексіка са зна-чэннем колеру і святла. І звычайна гэта не проста ўказанне на пэўную афарбоўку прадмета, а нейкі матацкі вобраз, сімвал, да-датковая інфармацыя. Трэба толькі навучыцца правільна разумець тэкст. Бачыць тое, што, можа, не сказана непа-срэдна, а толькі абазначана, зашыфравана. Таму вывучэнне спецыфікі функцыянавання колеравай і светлавой лексікі ў мастацкім радку дапамагае ў больш глыбокім асэнсаванні ўсяго твора, аўтарскай ідэі і задумы.

У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыярытэтных з'яўляецца праблема колераабазначэння мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колераабазначэння многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы кірунак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем "лексічная каларыстыка". Ко-леравая і светлавая лексіка валодае істотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патэнцыялам, мае вялікае значэнне ў плане адлюстравання пэўных фрагментаў моўнай карціны свету мастака і забеспячэння эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Аналіз колераабазна-чэнняў дае магчымасць вызначыць асаблівасці ўжы-вання ў мастацкім тэксце адпаведных фарбаў, харак-тар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.

Катэгорыя колеру і святла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай сферай пісьменніка, глыбіннымі тэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавай сістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая вербальна-эстэтычная парадыгма, што адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага све-таўспрымання. Аналіз колеру ў літаратурным творы дапамагае лепш зразумець і асобу аўтара, і найдрабнейшыя дэталі тэксту. Таму на ўроках літаратуры, вывучаючы творы школьнай праграмы, варта акцэнтаваць увагу вучняў на лек-сіцы са значэннем колеру і святла, на яе істотным воб-разным патэнцыяле.

Пра некаторыя аспекты тэрміналогіі колераабазначэння

У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лек-сіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагма-тычным і канатацыйным патэнцыялам.

Распрацоўка прабле-мы колера-святлоабазна-чэння патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якая забяспеч-вала б шматаспектнае да-следаванне згаданых моў-ных адзінак.

Беларуская каларыс-тычная тэрміналогія прак-тычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ў замежным (у першую чаргу, расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэн-ня атрымала дастаткова шырокае асвятленне, пы-танні адпаведнай тэрмінало-гіі і там вырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што даследаванні право-дзяцца, як правіла, з пункту гледжання традыцыйных інтралінгвістычных аспек-таў.

Пры экстралінгвіс-тычным аналізе ўзнікае не-абходнасць у шырокім коле тэрмінаў, якія дазволілі б максімальна поўна апісаць сістэму колераабазначэння пэўнага твора.

Сёння для намінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін «колераабазначэнне» («цветообозначение»), ін-шыя-»колеравыя словы» («цветовые слова») . Можна пагадзіцца з існаваннем абодвух паняццяў, хоць яны і не зусім адпавядаюць традыцыям лінгвістычнай тэрміналогіі. На наш погляд, для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін «каларонім», а светлавой лексікі-»люксонім» (па-раўн.: сінонім, антонім, гі-понім і г. д.). Першы з пра-панаваных тэрмінаў пахо-дзіць ад лацінскага «соlоr», таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на яго этымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абаз-начаць усе словы з коле-равым значэннем ( белы, чырвоны, сіне-зялёны, чар-наваты, жоўценькі, блакіт і г. д.). Другі з тэрмінаў па-ходзіць з лацінскага «lux», якое азначае «святло». Па-водле свайго гукавога скла-ду гэты корань-найбольш зручная база для ўтварэння адпаведнага тэрміна. Тут няма ніякай супярэчнасці з тэрміналагічнай традыцыяй у лінгвістыцы. Словам «лю-ксонім» могуць быць назва-ны лексемы, што маюць значэнне наяўнасці або ад-сутнасці святла (светлы, бліскучы, зіхатлівы, ясната, цемень, змрок і г. д.). Такім чынам, усе словы, што аба-значаюць колер і святло,-гэта адпаведна каларонімы і люксонімы. Для харак-тарыстыкі паўнаты колеру ў каларыстыцы існуе паняц-це «колеравы тон», які аз-начае «якасць колеру, што дазваляе даць яму пэўную назву» (Л. Міронава). На-прыклад, прыметнікі «сіні», «зялёны» маюць поўны ко-леравы тон, а вытворныя ад іх- "сіняваты", "зелена-ваты" -няпоўны, бо ўжы-ваюцца са значэннем "кры-ху, злёгку сіні", "крыху, злёгку зялёны". Колеравым тонам вызначаюцца толькі храматычныя, спектраль-ныя каларонімы. Ступені колератону могуць адволь-на вар'іравацца ў мастац-кім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцяў, светаўспры-мання пісьменніка.

Ахраматычныя ка-ларонімы «чорны, «белы», «шэры» і люксонімы ха-рактарызуюцца «светлавой насычанасцю»-ступенню адрознення ахраматычнага колеру ці святла ад абса-лютнай цемнаты. Узровень светлавой насычанасці так-сама можа адвольна вар'іра-вацца ў залежнасці ад вы-рашаемых аўтарам мастац-кіх задач. Тэрміны «тон» і «насычанасць» шырока вы-карыстоўваюцца і ў мас-тацтвазнаўстве, але адзінай іх трактоўкі спецыялістамі не існуе. Найбольш блізкае да лінгвістычнага аспекту тлумачэнне «тону» даў вя-домы расійскі мастак М. Крымаў, які пад «тонам» разумеў «розніцу ў адцен-нях адной і той жа фарбы, што адрозніваюцца сваёй інтэнсіўнасцю».

«Насычанасць», на думку вядомага даследчыка Р. Івенса, «апісваецца сло-вамі «цьмяны», «бледны», «слабы» або «моцны».

У большасці маста-цкіх тэкстаў сустракаюцца колеравыя кампазіты-складаныя словы, якія абаз-начаюць розныя адценні таго ці іншага колеру: жоў-та-чырвоны, ружова-сіні, зеленавата-белы і г. д. Яны адыгрываюць істотную ро-лю ў літаратурным творы, паколькі служаць сродкам мастацкай дэталізацыі і выразнасці. Неабходна вы-разна размяжоўваць асноў-ныя (ядзерныя) каларонімы і лексемы, што ў той ці іншай ступені абазначаюць іх адценні з'яўляюцца ў пэўным сэнсе перыферый-нымі. Семантычная дамінанта кампазітаў можа быць названа «колеравым кодам», а ўсе перыферый-ныя кампаненты-»элементамі» дадзенага колеракода. Напрыклад, колеракод « чырвоны » аб'ядноўвае колера-элементы « барвовы » (густа-чырвоны, пурпуровы), « румяны » (ярка-чырвоны), « ружовы» (светла-чырвоны) і інш. Колеракод « жоўты » ўключае элементы « залаты » (бліскуча-жоўты), « карычневы » (буравата-жоўты), « рыжы » (чырвона-жоўты) і г. д. Паняцце «коле-ракод» фактычна тоеснае паняццю «мікраполе».

Такая класіфікацыя дазваляе з большай эфектыўнасцю даследаваць структурна-семантычны аспект калароніма.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з'ява «колеравай індукцыі». Колеравая індукцыя, паводле Л. Міронавай,-гэта «змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывам сузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў». Як правіла, колеравая індукцыя мае месца пры ўжыванні розных каларонімаў у ме-жах аднаго сказа (страфы): Вясёлыя палянкі абводзіліся аправаю пышна-зялёных хвойнікаў на жоўценькім пясочку. Разнавіднасцю ко-леравай індукцыі можна лічыць «колеравую гармо-нію» і «колеравую дысгармонію». Колеравая гармонія-гэта камбінацыя пэў-ных колераў, якія ў сукупнасці рэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпа-ведна дысгармонія-спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.

Вялікую ролю ў сістэме колераабазначэння мастацкага твора адыгры-вае прыём «колеравага ка-нтрасту». Гэта матывава-ная канцэнтрацыя супраць-леглых па сваёй семантыцы каларонімаў у межах мікракантэксту. У залежнасці ад характару кампанентаў кантраст можа быць класі-фікаваны на некалькі тыпаў: колеравы, колера-светлавы, светлавы.

Эстэтычныя погляды пісьменніка ў значнай меры ілюструюць т. зв. «няўла-сныя якасці колеру» (НЯК), якія выкарыстоў-ваюцца ў творы. Пад НЯК трэба разумець тэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі ко-леру: цёплы-халодны, блізкі-далёкі, глухі-звонкі і г. д. Так, у навуковай літа-ратуры па колеразнаўству прынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чыр-воны, а халоднымі-астат-нія спектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўля-ецца белы, а далёкім-сіні колер (Г.Цойгнер). Як глухі, паводле А. Зайцава, успры-маецца, напрыклад, кары-чневы, а як звонкі-ярка-чырвоны.

3 колеравай эстэты-кай цесна звязана паняцце «колеравай сімволікі». Практычна за кожным коле-рам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, не мае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае. Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, ня-шчасце. Аднак колеравыя сімвалы могуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манеры пісьменніка. Мена-віта праз сімволіку колеру, на думку І. Маца, «выяўля-ецца не толькі ўмоўна-эстэ-тычная, але і светапогляд-ная выразнасць».

Такім чынам, разгле-джаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў ха-рактарызуюць сістэму ко-лера-і святлоабазначэння мастацкага твора. Некато-рыя з гэтых тэрмінаў выка-рыстоўваюцца найперш у мастацтвазнаўстве («коле-равы тон», «насычанасць», «колеравая гармонія» і інш.). Аднак з улікам спе-цыфікі прадмета даследа-вання значэнне каларыстыч-ных паняццяў у лінгвістыцы не заўсёды супадае з іх значэннем пры аналізе, на-прыклад, твораў жывапісу.

Іншыя тэрміны («каларонім», «люксонім», «ко-леравы код», «элемент ко-леравага кода») прапану-юцца ў якасці ўласналінг-вістычных.

Каларыстычная тэрміналогія можа быць выка-рыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінг-вістыцы, тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асоб-ныя з тэрмінаў-у літарату-разнаўстве і культуралогіі.

Як вядома, аб'ектыў-ныя моўныя з'явы адлюст-роўваюцца не толькі ў яка-сных, але і ў колькасных характарыстыках. Таму побач з традыцыйнымі, ула-сналінгвістычнымі метадамі даследавання лексікі пры-мяняецца і метад статыс-тычны, які дазваляе выявіць частотнасць выкарыстання ў мастацкім тэксце пэўнай лексічнай адзінкі, паказаць высокую або, наадварот, нізкую ўжывальнасць адпаведнай лексемы. Гэта вельмі важна, паколькі «больш час-тотныя з'явы або элементы ўяўляюцца заўсёды менш нечаканымі і ў выніку гэтага менш інфармацыйнымі, і наадварот, з'явы рэдкія, малачастотныя валодаюць меншай верагоднасцю іх сустракальнасці таму служаць носьбітамі большай інфармацыі ў параўнанні з высокачастотнымі з'явамі» (Б. Плотнікаў). Гэта значыць, што колькасная ха-рактарыстыка прымушае адразу засяродзіць увагу на найбольш ці найменш частотных лексемах, на іх не толькі выяўленчай, але і інфармацыйнай функцыі. «Без прымянення колькасных характарыстык, статыстычных метадаў,-ад-значае Н. Мажэйка,-тлумачэнне функцыянавання шэрагу моўных катэгорый, падпарадкаваных закана-мернасцям статыстычнага парадку, аказваецца немагчымым». Такім заканамер-насцям падпарадкоўваецца так ці інакш кожная лексічная адзінка ў мастацкім тэксце.


Частотнасць каларонімаў у мове твораў Якуба Коласа,

іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы


1 2 3 4 5 6 7

Каларонім Кольк. прым. наз. дзеясл. дзеепр. дзее- прысл.

Белы 996 811 57 87 14 11 16

Чырвоны 978 752 115 84 6 4 12

Чорны 709 581 14 78 18 3 15

Зялёны 523 403 28 66 8 - 16

Сіні 472 334 96 31 6 - 5

Жоўты 245 158 5 54 18 3 7

Залаты 189 116 52 11 10 3 -

Шэры 163 135 2 14 8 - 4

Срэбраны 137 68 64 5 - - -

Рыжы 114 92 6 4 12 - -

Сівы 112 90 6 11 11 - -

Бледны 92 36 6 24 14 - 12

Ружовы 79 62 2 8 7 - -

Руды 65 28 19 5 8 - -

Блакітны 44 32 12 - - - -

Румяны 36 15 14 7 - - -

Багровы 35 19 16 - - - -

Агнявы 29 29 - - - - -

Русы 19 19 - - - - -

Дымны 19 19 - - - - -

Аксамітны 19 14 5 - - - -

Брыльянцісты 17 11 6 - - - -

Дыяментны 16 12 4 - - - -

Крывавы 14 14 - - - - -

Руны 11 6 - 5 - - -

Лазурны 7 4 3 - - - -

Каштанавы 4 4 - - - - -

Малінавы 3 3 - - - - -

Кары 2 2 - - - - -

Бурштынавы 1 - 1 - - - -

Смуглы 21 19 2 - - - -

Загарэлы 16 10 3 3 - - -

Чырвенны 8 8 - - - - -

Званковы 6 6 - - - - -

Храстовы 2 2 - - - - -

Буланы 2 2 - - - - -


Частотнасць люксонімаў , іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы

Люксонім Кольк. ужыван. Прым. Наз. Дзеясл. Дзеепр. Дзее-прысл. Прысл.

Цёмны 1026 598 116 114 34 18 146

Светлы 987 328 281 313 4 3 58

Бліскучы 563 157 182 211 - 4 9

Ясны 415 316 16 49 3 2 29

Змрок 272 67 172 13 4 - 16

Ззянне 180 22 47 95 - 12 4

Яркі 101 79 3 - - - 19

Блеклы 77 38 3 26 4 - 6

Віднецца 41 - - 36 2 - 3

Іскрыцца 40 8 4 28 - - -

Пералівацца 30 6 8 11 - 5 -

Агністы 23 23 - - - - -

Вечарэць 19 - - 19 - - -

Тусклы 15 7 - 2 2 - 4

3ыркі 12 12 - - - - -

Ірдзіцца 11 -. 2 9 - - -

Мільгаць 4 - - 4 - - -


вая і светлавая лексіка з'яўляецца істотным кампанентам у мове кола-саўскіх твораў. Статыстычны аналіз дае магчы-масць выявіць не толькі фармальную частотнасць ужывання пэўнага каларо-німа або люксоніма, але і дазваляе гаварыць пра іх сінтагматычны патэнцыял. У гэтым сэнсе ўяўляецца важным меркаванне А. Супруна, што «значэнне канк-рэтнага слова можа быць вызначана праз яго адносіны да іншых слоў. Лінгвістычнае даследаванне значэнняў павінна абавязкова ўлічваць семантычныя адносіны паміж словамі, якія склада-юць слоўнік дадзенай мо-вы». Частотнасць ужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіх асаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў і эстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яго творчай манеры і светаўспрымання ўвогуле.


Пры статыстычным аналізе ўсёй выяўленай у творах Я. Коласа колеравай і светлавой лексікі ўвага акцэнтуецца на агульнай колькасці каларонімаў і люксонімаў; колькасці ка-ларонімаў; колькасці люк-сонімаў; частотнасці ўжы-вання кожнага калароніма і люксоніма; прыналежнасці каларонімаў і люксонімаў да пэўных часцін мовы; вызначэнні колеравага і светлавога ліку і агульнага колера-светлавога ліку.

У творах Я. Коласа адзначана 9019 ужыванняў розных лексічных адзінак са значэннем колеру і святла. Сюды ўключаны і лексемы з пераносным, метафарыч-ным значэннем.

Выяўлена 5208 ужы-ванняў каларонімаў. З іх 5147 рэалізуюць «чыстыя», уласнаколеравыя семы. Ас-татнія аб'яднаны ў дзве невялікія падгрупы: кала-ронімы са значэннем масці картаў (чырвенны, зван-ковы, храстовы), масці жы-вёл (буланы, вараны) і лек-семы, што характарызуюць колер скуры чалавека (сму-глы, загарэлы).

Сярод уласнаколера-вых слоў вылучана група каларонімаў, якія абазна-чаюць колер апасродкава-на, на аснове асацыятыў-насці (дымны, аксамітны, брыльянцісты, дыяментны, агнявы, рунны, малінавы, каштанавы і інш.). Іх колер лёгка вызначаецца праз супастаўленне з адпаведна афарбаванымі рэаліямі: ды-мны- колеру дыму, акса-мітны-колеру аксаміту, агнявы-колеру агню і да т.п.

Найбольшай частот-насцю вызначаюцца белы і чырвоны-спрадвечныя ко-леры нашага этнасу. Мена-віта гэтыя фарбы з'яўля-юцца асноўнымі ў нацыя-нальным адзенні беларусаў, прысутнічаюць як асноўныя ў іх звычаях і абрадах.

Трэці паводле коль-касці ўжывання-чорны ко-лер. Згаданыя тры колеры, як вядома, служаць своеаса-блівым сусветным колера-вым кодам.

Каларонімы «белы» і «чырвоны» ў шэрагу выпад-каў рэалізуюць т. зв. «пасіў-ную схему». Гэта датычыц-ца ў асноўным слоў «чырво-наармеец,», «белапаляк», «Беларусь», дзе першая ча-стка складаных лексем не-пасрэдна не характарызуе колеравую прымету. Аднак, з пункту гледжання развіцця асацыятыўных сувязяў, у дадзеных выпадках коле-равая прымета можа лічыц-ца апрыёрнай.

Большасць калароні-маў рэпрэзентавана прымет-нікамі. Гэта звязана з тым, што колеравыя лексемы выкарыстоўваюцца Кола-сам пераважна ў сваім звы-чайным граматычным афар-мленні: колеравая прымета рэалізуецца праз прымет-нікі. Акрамя таго, стылі-стычнае ўжыванне прымет-нікаў увогуле тлумачыцца «агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выра-жаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасныя рысы прадметаў і з'яў» (А. Юрэ-віч). Канатацыйныя асаблі-васці каларонімаў-прымет-нікаў выяўляюцца, у пер-шую чаргу, праз дастаткова частае ўжыванне формы суб'ектыўнай ацэнкі (бялю-ткі, чырвоненьнкі, зеляню-сенькі і інш.).

Другое месца павод-ле частотнасці займаюць назоўнікі. Сюды аднесены і каларонімы-назоўнікі, што выяўляюць пасіўную коле-равую схему (Беларусь, белапаляк, чырвонаармеец), а таксама шэраг субстанты-ваваных слоў з колеравай прыметай (чырвоны, рыжы). Улічваючы спецыфіку ана-лізаванай лексікі, высокая частотнасць назоўнікаў мо-жа быць растлумачана ін-дывідуальна-аўтарскім па-дыходам да інтэрпрэтацыі семантыкі каларонімаў. Бо назоўнікі «звычайна выка-рыстоўваюцца як галоўны сродак перадачы статыч-ных з'яў рэчаіснасці» (А. Юрэвіч). Колеравая ж пры-мета наўрад ці можа лічыц-ца ў агульнапрынятым ра-зуменні статычнай з'явай. 3 іншага боку, каларонімы-назоўнікі рэалізуюць т. зв. апрадмечаную прымету, адначасова называючы рэа-лію і яе афарбоўку (чырвань, золата, сінь і г. д.).

Можна сцвярджаць, што назоўнікі-каларонімы і дзеясловы-каларонімы пры-кладна з аднолькавай ча-стотнасцю выкарыстаны Коласам. Аднак, у адроз-ненне ад назоўнікаў, дзея-словы са значэннем колеру маюць больш шырокія спа-лучальныя магчымасці, ва-лодаюць большым выяўлен-чым патэнцыялам. «У мас-тацкай мове галоўнае-гэта дзеяслоў... Знайсці пра-вільны дзеяслоў для фра-зы-гэта значыць даць рух фразе»,-сцвярджае А. Тал-стой. Да таго ж дзеяслоў, як вядома, «багаты разнастай-нымі семантыка-стылістыч-нымі адценнямі. Гэта тлу-мачыцца, з аднаго боку, шырока развітай сінаніміяй слоў, якія абазначаюць дзе-янне, з другога-вялікай колькасцю граматычных катэгорый і форм дзеяслова, часта сэнсава вельмі бліз-кіх» (А. Юрэвіч). Дадзеная заўвага справядлівая і ў дачыненні да дзеясловаў-каларонімаў. Напрыклад, дзеясловы «зелянець» і «ру-нець», «багравець» і «чыр-ванець» успрымаюцца як сінанімічныя, і Коласам эфе-ктыўна выкарыстоўваецца семантычны патэнцыял ко-леравых слоў гэтай часціны мовы.

Дзеепрыметнікі і дзе-епрыслоўі з колеравым зна-чэннем з рознай частотнас-цю ўжываюцца пісьменні-кам. Выяўляецца дастаткова прадуктыўны характар каларонімаў-дзеепрыметнікаў і адносна невысокая частотнасць адзначаных у мастацкіх тэкстах каларонімаў-дзеепрыслоўяў. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, семантыка-стылістычнымі ўласцівасцямі абедзвюх дзеяслоўных форм. Найбольш часта дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі з колеравым значэннем сустракаюцца пры пейзажных замалёўках або пры характарыстыцы псіхаэмацыянальнага стану персанажа.

Каларонімы-прыслоўі ілюструюць пераважна стан прыроды ў пэўны час. Як выключэнне можна лічыць выкарыстанне колеравай лексемы «чорна», якая ў адпаведных дыстрыбуцыйных умовах выяўляе сімвалічнае значэнне безнадзейнасці, гора, ліха.

Для больш выразнай карціны ўжывання каларонімаў неабходна вызначыць колеравы лік (К) твораў Коласа. Гэта велічыня ўпер-шыню была ўведзена ў навуковы ўжытак расійскім лінгвістам С. Салаўёвым і вылічваецца паводле фор-мулы:

колькасць выкарыстаных каларонімаў

колькасць друкаваных аркушаў

Агульная колькасць выкарыстаных Коласам каларонімаў-5208. Агульная колькасць друкаваных ар-кушаў-267,5. Колеравы лік роўны 19,5.

Светлавая лексіка коласаўскіх твораў рэпрэзентавана 3816 моўнымі адзінкамі. Гэта дастаткова высокая колькасць, бо зафіксавана ўсяго семнаццаць найменняў розных люксо-німаў. 3 іншага боку, такая разнастайнасць слоў-дамінантаў са значэннем святла гаворыць пра актыўнае вы-карыстанне семантычнага патэнцыялу гэтай групы лексікі.

Найбольшай частотнасцю вызначаюцца антані-мічныя люксонімы «цёмны» і «светлы». «Святло і цемра-гэта, паводле біблейскіх міфаў, найбольш важныя сімвалы супярэчлівасцяў быцця, яго глыбінных таямніц і знамянальных перахо-даў» (В.Максімовіч). Адсюль вынікае, што паняцці «святла» і «цемры» маюць трансцэндэнтальны харак-тар. Таму дадзеныя люксонімы знаходзяцца ў мастац-кіх тэкстах у адносінах узаемнай інфільтрацыі, г. зн. наяўнасць у вертыкальным кантэксце аднаго з іх абу-моўлівае ўжыванне другога. Верагодна, гэтым можа тлумачыцца дастаткова частае выкарыстанне Кола-сам прыёму светлавога кантрасту, пабудаванага на аснове адзначаных люксонімаў.

Сярод іншых люксо-німаў варта згадаць словы «бліскучы», «ясны», «змрок» і «ззянне», якія так-сама вызначаюцца высокай частотнасцю. Яны харак-тарызуюць розныя ступені праяўлення святла і маюць у творах розны сінтагма-тычны патэнцыял. Светла-выя лексемы «бліскучы» і «ясны» валодаюць большы-мі спалучальнымі магчы-масцямі ў параўнанні з люк-сонімамі «змрок» і «ззянне», якія выяўляюць пераважна прамое значэнне.

Асобна неабходна адзначыць дастаткова час-тае ўжыванне лексемы «пе-ралівацца», якая рэалізуе значэнні «блішчаць, ззяць, адсвечваць, змяняючы ад-ценні, колеры». Аўтар уво-дзіць у кантэкст згаданы люксонім пераважна пры характарыстыцы вынікаў уздзеяння святла першакры-ніцы, каб паказаць усю яго чысціню і прыгажосць. Гэта святлоабазначэнне з'яўля-ецца істотным кампанентам коласаўскай светлавой эс-тэтыкі.

Сярод часцін мовы вылучаюцца люксонімы-прыметнікі. Выступаючы ў ролі атрыбута, светлавыя прыметнікі не толькі фар-мальна канкрэтызуюць назоўнік, але і ў большасці выпадкаў дадаюць значную долю мастацкай вартасці апісанаму. У гэтым сэнсе важнай бачыцца заўвага Я. Парандоўскага, што нельга лічыць, быццам у азначэн-нях «тыя самыя прыметнікі цягнуцца, як цень, за сваімі звыклымі назоўнікамі». Ко-жны такі люксонім ужыва-ецца аўтарам па-свойму адметна.

Светлавыя прымет-нікі выкарыстоўваюцца Коласам пераважна пры пейзажных замалёўках і партрэтнай характарысты-цы персанажа.

Люксонімы-дзеясло-вы дазваляюць найбольш дакладна перадаць дына-мізм рэалізацыі светлавой прыметы. Паказальна, што пры агульнай перавазе свет-лавых лексем з дамінантай «цёмны», дзеяслоў «свят-лець» і аднакаранёвыя з ім словы ўжыты пісьменнікам нашмат часцей. Гэта ў пэў-най ступені можа сведчыць пра агульны станоўчы эма-цыянальны фон, які ства-раецца дадзенымі дзеясло-вамі-люксонімамі.

Побач з лексемай «святлець» высокую час-тотнасць мае і светлавы дзеяслоў «блішчаць», які характарызуе, у першую чаргу, святло першакры-ніцы або святло адлюстра-ванае. Дадзены люксонім таксама займае важнае мес-ца ў коласаўскай светлавой эстэтыцы.

Значна менш часто-тныя і разнастайныя свет-лавыя дзеепрыметнікі і дзе-епрыслоўі. Яны ўжываюцца аўтарам пераважна пры апісанні псіхічнага стану персанажаў, а таксама пры пейзажных замалёўках.

У адрозненне ад люк-сонімаў-дзеепрыметнікаў і люксонімаў-дзеепрыслоўяў Колас дастаткова актыўна выкарыстоўвае семантыч-ны патэнцыял прыслоўяў са значэннем святла. Яны з'яў-ляюцца істотным элемен-там пры апісанні прыродных з'яў, пры характарыстыцы псіхічнага стану герояў. Звяртае на сябе ўвагу да-волі высокая частотнасць люксоніма «цёмна» і ад-накаранёвых з ім слоў.

Па аналогіі з паняц-цем «колеравы лік» мэта-згодна ўвесці тэрміны «свет-лавы лік» (С) і «колера-светлавы лік» (К-С).

Агульная колькасць люксонімаў ў творах Ко-ласа-3816. Агульная коль-касць друкаваных арку-шаў-267,5. Светлавы лік (С) роўны 14,2; колера-свет-лавы (К-С)-33,7.

Усе адзначаныя велі-чыні сведчаць пра надзвы-чай важную ролю колеравай і светлавой лексікі ў кола-саўскіх творах. І колеравы, і светлавы лікі разгляда-юцца як высокія (параўн.: паводле нашых даследаван-няў колеравы лік твораў Я. Купалы-15,6; светлавы-11,5; у творах М. Багдано-віча адпаведна 14,4; 10,6).

Коласам выкарыста-на 37 найменняў калароні-маў і 17-люксонімаў. У творах Я. Купалы, напры-клад, намі адзначана 26 найменняў колеравай лексікі і 12-светлавой. У творах М. Багдановіча-адпаведна 18 і 8. Аднак гэтыя лічбы трэба разглядаць з пэўнай доляй умоўнасці, таму што колькасць напісаных твораў у розных аў-тараў неаднолькавая.

Параўнанне частот-насці колеравай і светлавой лексікі ў творах Коласа і ў творах Купалы і Багда-новіча сведчыць пра тое, што класікі беларускай літа-ратуры надаюць вялікую ўвагу згаданым групам слоў. Аднак колькасць вы-карыстаных колера-святло-абазначэнняў у Коласа вы-шэйшая, што ў значнай ме-ры характарызуе асаблі-васці светаўспрымання пісь-менніка, спецыфіку яго творчай манеры.

Юрась Бабіч, Віцебск.


САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ ПАДАРЫЎ БІБЛІЯТЭКАМ ВЕРХНЯДЗВІНСКАГА РАЁНА 20 КАМПЛЕКТАЎ ПЕРШЫХ ТРОХ КНІГ ПОЎНАГА ЗБОРУ ТВОРАЎ В.БЫКАВА

Менск, 4 лістапада. Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) падарыў бібліятэкам Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці 20 камплектаў першых трох кніг 14томавага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. Паводле яго слоў, у акцыі, што адбылася 3 лістапада, узяла ўдзел дэлегацыя СБП у складзе Сяргея Законнікава, Сяргея Панізніка, Франца Сіўко, Леры Сом і А. Пашкевіча. Перад паездкай у Верхнядзвінск яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі лампады ля магілы В. Быкава на Усходніх могілках у Менску. "Падчас сустрэчы ў Верхнядзвінскай гарадской бібліятэцы ішла гаворка пра ролю Васіля Быкава ў нацыянальнай культуры і грамадскім жыцці краіны. Варта зазначыць, што гэтую акцыю блаславіла жонка народнага пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава", - сказаў А. Пашкевіч. Паводле яго слоў, у найбліжэйшых планах СБП - правядзенне акцыі ў бібліятэках Мазырскага раёна Гомельскай вобласці і Пінскага раёна Берасцейскай вобласці.

Лідар СБП узгадаў, што выданне поўнага збору твораў В. Быкава - гэта некамерцыйная дабрачынная акцыя. Яе задачай з'яўляецца бясплатная перадача збору твораў Быкава кожнай бібліятэцы краіны. Выданне арганізавана па ініцыятыве аргкамітэта па ўвекавечанні памяці народнага пісьменніка і СПБ пры падтрымцы грамадскасці. Яшчэ ў ліпені гэтага года на прэзентацыі ў Менску першых трох кніг поўнага збору твораў В. Быкава было аб'яўлена, што ўвесь трохтысячны тыраж трохтомніка, надрукаванага ў Екацярынбургу (Расія), неўзабаве будзе распаўсюджаны па бібліятэках краіны. Выданню і папулярызацыі творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі СПБ хацеў надаць характар агульнанацыянальнай акцыі. Паколькі Нацыянальная бібліятэка і абласныя бібліятэчныя калектары, міністэрствы культуры і інфармацыі адмовіліся бясплатна прымаць і распаўсюджваць выданне, СБП разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі пачаў агульнанацыянальную акцыю "Быкаўскі кнігазбор". Яна прадугледжвае распаўсюджванне кніг па ўсіх бібліятэках Беларусі, што будзе суправаджацца выступленнямі вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Прэзентацыю чацвёртага, пятага і шостага тамоў поўнага збору твораў Васіля Быкава плануецца правесці ў пачатку наступнага года.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


ЛЕТАПІС БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У тэксце даведніка праца ўкраінскага мовазваўца І.А. Дзендзялеўскага пададзена пад пазіцыяй 1405, а ў імянным паказальніку пры гэтым прозвішчы стаіць нумар 1403.

У імянным паказальніку пры прозвішчы Баханькоў А.Я. стаіць нумар 2704, а ў тэксце даведніка на с. 325 пад пазіцыяй 2704 бачым наступнае: Бардовіч А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы /А.М. Бардовіч, Л.М. Шакун. - 2е выд., перапрац. І дап. - Мінск: Вышэйшая школа, 1989 718 с. У імянным паказальніку пад прозвішчамі Бардовіч А.М. і Шакун Л.М. ёсць таксама нумар 2704. на старонцы 326 бдібліяграфічнага даведніка пад пазіцыяй 2709 пададзена: Баханькоў А.Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А.Я. Баханькоў, І.М. Гайдукевіч, П.П. Шуба. - 4е выд., перапрац. І дап. - мінск: Народная асвета, 1990. - 395 с., а ў імянным паказльніку пры прозвішчы Баханькоў А.Я. нумар 2709 адсутнічае. Няма гэтага нумара ў паказальніку і пры прозвішчах Гайдукевіча І.М. і Шубы П.П. у паказальніку ж пры гэтых прозвішчах (як і пры прозвішчы Баханькова А.Я.) стаіць нумар 2704, а ў тэксце бібліяграфічнага даведніка, як было паказана вышэй, пад названай пазіцыяй значыцца "Марфемны слоўнік беларускай мовы" А.М. Бардовіча і Л.М. Шакуна.

У імянным паказальніку пры прозвішчы Груца А. Стаіць нумар 2717, у тэксце ж кнігі "Беларускае мовазнаўства..." пад пазіцыяй 2717 значыцца праца Г.Ф. Вештарт (ёсць гэты нумар у імянным паказальніку і пры прозвішчы Вештарт Г.Ф.).

У імянным паказальніку пры прозвішчы Лемцюгова В.П. стаіць нумар 2723, а ў тэксце даведніка пад пазіцыяй 2723 чытаем: Каврус А. Открываются сокровища / А. Каврус // Нёман.. Пры прозвішчы Мацкевіч Ю. У імянным паказальніку стаіць нумар 2900, а пад пазіцыяй 2900 ў тэксце бібліяграфічнага даведніка пазначана праца Г.А. Цыхуна "Задачи сохранения і восстановления историкотопонимического ландшафта Белоруссии". Ёсць нумар 2900 пры прозвішчы Цыхун Г.А. і ў імянным паказальніку.

Пад пазіцыяй 2794 падаецца праца Л.М. Лыча "Імя Існае", а ў імянным паказальніку пры прозвішчы Лыч Л.М. бачым не нумар 2794, а нумар 2795.

Пры прозвішчы Рогалеў А. У імянным паказальніку бачым нумары 2797 і 2798, а ў тэксце ж даведніка пад гэтымі нумарамі пададзены працы зусім іншых аўтараў. Блытаніна ідзе і далей: у тэксце бібліяграфічнага даведніка пададзена пад пазіцыяй 2799 праца А. Рогалева "Аб Палессі і палешуках: (З гісторыі этн. Назваў)", у інянным жа паказальніку нумара 2799 пры прозвішчы Рогалеў А. Няма. у тэксце даведніка на старонцы 336 пад пазіцыяй 2802 значыцца праца А. Рогалева "Ля вытокаў Белай Русі", а ў імянным паказальніку гэта праца не пазначана - адсутнічае нумар 2802.

У імянным паказальніку пры прозвішчы Шчур Т.М. стаіць нумар 2815, а ў тэксце самога бібліяграфічнага даведніка бачым пад пазіцыяй 2815 працу І.У. Чаквіна і І.У. Юхо "Белая Русь: (Пра паходжанне назвы)" (ёсць, дарэчы, нумар 2815 у імянным паказальніку і пры прозвішчах Чаквін І.У. і Юхо І.У.). Праца ж Т.М. Шчур "Структурнасемантычная класіфікацыя назваў жыхароў Гомельшчыны" пададзена ў тэксце кнігі пад пазіцыяй 2818, а ў імянным паказальніку нумара 2818 пры прозвішчы Шчур Т.М. няма.

Пад нумарам 2831 у тэксце даведніка чытаем: Гуртовенко Ю. Ещё раз об имени родного уголка.., а ў імянным паказальніку пры прозвішчы Гуртовенко нумара 2831 няма, а стаіць нумар 2834. у тэксце пад пазіцыяй 2837 пададзена праца В.М. Емельяновіч "Назвы антрапанімічнага паходжання ў тапаніміі паўночназаходняй часткі Брэсцкай вобласці", а ў імянным паказальніку бачым пры прозвішчы Емельяновіч В.М. не нумар 2837, а, як і пры прозвішчы Гуртовенко Ю., нумар 2834. у тэксце ж самога даведніка пад пазіцыяй 2834 пазначана праца зусім трэцяга чалавека - М.А. Дарошкі.

Далей у тэксце бібліяграфічнага даведніка пад пазіцыяй 2838 чытаем: Ермаловіч М. Прыклад; варты пераймання.., у імянным жа паказальніку пры прозвішчы Ермаловіч стаіць не нумар 2838, а 2835.

Ёсць у аўтара гэтых радкоў заўвагі і іншага плана. Заўважана ў бібліяграфічным даведніку парушэнне алфавітнага размяшчэння некаторых пазіцый. Так напрыклад, пазіцыя 35 (Каханоўскі Г.) павінна стаяць у тэксце раней за пазіцыю 34 (Кахоўская Л.Ф.). у раздзеле "Імянны паказальнік" у двух выпадках меншыя парадкавыя нумары пры прозвішчах стаяць пасля большых, а не наадварот: Быкаў В. 546, 235; Никончук Н.В. 1434, 1435, 1346.

Пазіцыі аўтарскіх мовазнаўчых прац у бібліяграфічным даведніку 2004 года ў вельмі многіх месцах забяспечаны кароткімі каментарыямі і анатацыямі ад складальнікаў гэтага спецыялізаванага даведніка. Заўважаюцца моўныя памылкі ў такіх каментарыях складальнікаў. Так. Пасля пазіцыі 661 змешчаны каментарый складальнікаў бібліяграфічнага даведніка, які выглядае так: "Аб археолаге. Этнографе. Дыялектолаге З.Я. ДаленгеХадакоўскім". У беларускай літаратурнай мове назоўнікі мужчынскага роду на г. к. Х і прозвішчы асоб мужчынскага полу тыпу Даленга, Дайнска, Рудзёха ў месным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -у, а не -е, як напісана ў сказе. Прыведзеным вышэй. Тут пабеларуску правілдьна: Аб археолагу. Этнографе. Дыялектолагу З.Я. ДаленгуХадакоўскім. А яшчэ лепш было б тут бачыць такое напісанне: Пра археолага, этнографа, дыялектолага З.я. ДаленгуХадакоўскага.

Пасля пазіцыі 1918 ідзе наступны каментарый складальнікаў даведніка: "Тазвіццё мовы і змяненне славарнага саставу". Тут замест ужытага рускага слова славарны павінна быць беларускае слоўнікавы.

Ва ўсім тэксце гэтага даведніка яго складальнікі пішуць: рэферат на кнігу, рэферат на серыйнае выданне і інш. думаецца, правільна трэба пісаць: рэферат кнігі, рэферат серыйнага выдання і г.д.д, так. Як, скажам, пішацца: аўтарэферат кандыдацкай (доктарскай) дысертацыі.

Ёсць у бібліяграфічным паказальнідку і памылкі друку. Гл., напрыклад, нумары пазіцый 155, 519, 1408, 2612 і старонку 455.

У канцы разважаннняў прывядзём некалькі заўваг па артыкуле "Вывучэнне беларускай мовы ў 1986 - 1991 гг.", змешчаным у пачатку кнігі. На старонцы 12 у артыкуле чытаем: Я.М. Адамовіч "Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя".., Я.М. Адамовіч "Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія". Для чытача тут пададзена недакладная інфармацыя. На самай справе аўтарам гэтых дзвюх кніг з'яўляецца не адзін Я. М. Адамовіч. Аўтары першай кнігі - Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, З.І. Бадзевіч. Праца выканана пад агульнай рэдакцыяй Я.М. Адамовіча і выйшла з друку ў 1989 годзе. аўтарамі другога дапамождніка з'яўляюцца Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, В.А. Бэкіш. Рэдактар - Я.М. Адамовіч. Гэты дапаможнік пабачыў свет у 1987 годзе.

Далей у артыкуле Ф.Д. клімчука і В.П. Русак наступная кніга пададзена так: В.П. Красней "Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы" 2е выд. Фактычна ж у тэтай кнігі два аўтары і выглядае тытул гэтага дапаможніка так: В.П. Красней, Л.М. Шакун. Рактыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ. 2е выданне. Дапрацаванае. - Мінск: Універсітэцкае. 1986.

Далей у артыкуле называецца кніга М.В. Дабрыян "Сучасная беларуская мова: Лабараторныя работы". На самай справе і ў гэтай кнігі не адзін аўтар, а тры і сам тытульны аркуш выглядае так: М.В. Дабрыян, Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба. Сучасная беларуская мова. Лабараторныя работы. - Мінск: Універсітэцкае, 1987.

На старонцы 13 кнігі ў згаданым артыкуле бачым: В.І. Рагаўцоў "Уводзіны ў мовазнаўства". Гэта ж кніга напісана двума аўтарамі - В.І. Рагаўцовым і А. Л. Юрэвічам (Мінск: Вышэйшая школа. 1987).

У другіх жа месцах гэтага артыкула (сс. 12, 13) пры ўпамінанні некаторых кніг прыводзяцца ўсе іх аўтары. Напр.: "Белорусский язык для говорящих порусски» А.А. Крывіцкага, А.Я. Міхневіча, А.І. Падлужнага; М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко "Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы". Ёсць у артыкуле і такія выпадкі: "Дыялектны слоўнік Брэстчыны" / Склад, М.М. Аляхновіч і інш.; "Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі". У 2 т. т. 1 / Уклад, Е.С. Мяцельская і інш.

Такім чынам, дзякуючы кнізе "Беларускае мовазнаўства. Бібліяграфічны паказальнік. 1986 - 1991" (2004) карыстальнікі гэтым выданнем - навуковыя супрацоўнікі, настаўнікі, аспіранты. Студэнты. Бібліятэчныя работнікі, усе, хто цікавіцца беларускай мовай. Родным словам, могуць глыбока пазнаёміцца з тдым, якімі шляхамі ішло развіццё беларускага мовазнаўства ў адзначаны перыяд, якія напрамкі для яго найбольш характэрныя, якія тэарэтычныя, апісальныя, навучальнаметадычныя, практычныя, папклярныя працы, прысвечаныя розным пытанням беларускай мовы, роднаму слову, выйшлі ў гэты час у свет, даведацца пра іх колькасць, пра тое. хто са спецыялістаў і што выдаў за дадзеныя шэсць гадоў.

Як было бачна з нашых заўваг і разваг, гэты бібліяграфічны даведнік. На вялікі жаль, аказаўся не пазбаўленным шматлікіх недахопаў, пропускаў, памылак. Блытаніны ў лічбах і фактах і г.д. Тут відаць недапрацоўка саміх складальнікаў дадзенага паказальніка - А.У. каратэшэўскай і А.У. Траццяковай, навуковага рэдактара В.П. Русак, рэдактара выдавецтва "Беларуская навука" Г.А. Баранавай і рэцэнзентаў, якімі з'яўляюцца Р.М. Малько і С.М. сітнік.

Цудоўна знешне аформленая кніга, выдадзеная на высокай якасці паперы, пад грыфам Нацыянальнай акаддэміі навук пакідае не зусім добрае ўражанне сваім унутраннім зместам, унутранай формай. Як кажуць у народзе: не ўсё тое золата. Што блішчыць. Кажуць у народзе і інакш: лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. А ў гэтай бочцы, як мы бачылі вышэй, і не адна лыжка гэтага дзёгцю.

Дарэчы. Аўтар гэтых радкоў падрабязна аналізаваў два папярэднія бібліяграфічныя паказальнікі па беларускім мовазнаўстве (1980 і 1993 гадоў выдання), быў рэцэнзентам іх і па іх у аўтара былі самыя лепшыя ўражанні. Было ў нас па тых выпусках літаральна ўсяго па пары заўваг.

Мікалай Крыўко - вядучы навуковы супрацоўнік інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.


Председателю ОО

«ТБЯ» им. Ф. Скорины Трусову О.А.

ул. Румянцева, д. 13,

220034, г. Минск.

Могилевский городской исполнительный комитет на Ваше обращение сообщает, что в настоящее время на проездных документах транспорта общего пользования в городе Могилеве используется белорусский язык.

Заместитель председателя горисполкома - В.П. Титок.


Председателю

Общественного объединения

«Товарищество белорусского языка

им. Ф. Скорины»

Трусову О.

Ул. Румянцева, 13, 220005, г. Минск.

Гродненский городской исполнительный комитет сообщает, что в настоящее время унитарному городскому предприятию «Гродненское троллейбусное управление» поручено подготовить образцы проездных билетов на проезд в городском общественном транспорте на белорусском языке, которые будут изготовлены и внедрены в первом полугодии 2006 года.

Заместитель председателя - А.С. Сивцов.


БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА Ў МЕДЫЦЫНЕ

Здавалася, яшчэ зусім нядаўна выдавецтва "УА Гродзенскі медыцынскі універсітэт" выпусціла ў свет досыць цікавую кнігу "Русско-белорусский медицинский словарь" старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў гэтага ж універсітэта Варанца Віктара, як названы слоўнік з'явіўся і на сайце ГДМУ ў Інтэрнэце. Названы слоўнік - практычна першая спроба сабраць разам усю медыцынскую тэрміналогію на беларускай мове.

Папярэднія слоўнікі абапіраліся як правіла на калькі з іншых моў - рускай, лацінскай, грэчаскай і г.д., што рабіла мову штучнай, пазбаўленай нацыянальнага каларыту. Слоўнік В. Варанца змяшчае каля пяці тысяч медыцынскіх тэрмінаў, з іх больш за дзве тысячы - уласнабеларускія, што з'яўляецца яшчэ адным доказам багац-ця і рознабаковасці нашай беларускай мовы. Набыць гэтае рэдкае выданне можна ў спецыялізаваным кніжным шапіку галоў-нага корпуса медыцынскага універсітэта ў Гародні або пазнаёміцца з ім праз Інтэрнэт па адрасе: Mail box grsmu.by.

Аўтар


У беларускай школе Вільні прэзентацыя кнігі "Побач з намі на зямлі"

"Побач з намі на Зямлі", так называецца першы том трохтомніка - кнігі дзіцячых вершаў пра жывёльны свет. Кніга цікавая, багата ілюстраваная (мастак Рыта Цімохава), з густам аформлена. У ёй сабраны самыя лепшыя вершы для дзяцей беларускіх паэтаў. У Вільні адбылася яе прэзентацыя. Пачатковыя класы ўжо з ёй дастаткова добра пазнаёміліся і вывучылі вершы, якія кранулі і сэрцы, асабліва цікава было слухаць самых маленькіх - першакласнікаў. Яны не проста вывучылі вершы, а праігралі, як акцёры. На сустрэчу ў школу прыйшоў адзін з аўтараў і ўкладальнік, беларускі паэт, які жыве ў Вільні Алег Мінкін. Пра яго творчасць расказала настаўніца беларускай мовы Дз. Стахновіч. Раней у школе ставіўся спектакль па казках А.Мінкіна. Гэтым разам аўтар прынёс свае новыя п'есы, па іх будзе ставіць спектакль А. Шынкевіч. А. Мінкін адказаў на пытанні прысутных, сярод пытанняў было і такое: "Хто дапамог у выданні такой кнігі?"

- Ала Орса! Прадмова Арсеня Ліса добра вядомага віленчукам.

Больш дзесяці год працаваў над кнігай А. Мінкін, рыхтуецца другі і трэці том. Наперадзе новыя сустрэчы з паэтам.

Пасля прэзентацыі настаўнікі школы набылі ў паэта кнігі з дэдыкацыяй.

Леакадзія Мілаш, г. Вільня.


Мы зноў наведалі Гудзевічы

Як жыць, ды жыць для Беларусі,

А без яе - навошта жыць...

Ларыса Геніюш.

У кастрычніку група актывістаў ТБК зноў наведала Гудзевічы. Дапамаглі здзейсніць вандроўку Алена Забельская, яна родам з Мастоў, папярэдне дамовіліся з Алесем Белакозам, каб менавіта ён правёў экскурсію. Дарэчы, мэта вандроўкі - сустрэча з заснавальнікам музея А. Белакозам, бо апошні раз я там была ў снежні 2003 года. Цалкам згодна з Міхасём Скоблам, які ў прадмове да кнігі А. Белакоза "Каб жыла Беларусь", адзначае, што адтуль вяртаемся нібы з паломніцтва ў святое месца, адчула на сабе не аднойчы. Гэтым разам цудоўнае восеньскае надвор'е дапоўніла прыемныя ўражанні.

Прыйшоў А. Белакоз і, як заўсёды, пацікавіўся, колькі часу ў нас ёсць на музей. Дарога няблізкая, а як падумаеш, што трэба перасякаць беларускую мяжу, то ехаць у Беларусь адразу жаданне адпадае.

Дык мы яго слухалі столькі, колькі ён змог паказаць і расказаць. Пераходзілі з пакоя ў пакой нешта занатоўвалі, рабілі фотаздымкі, слухалі аповяд, захапляліся тым, што некалі пачаў і зрабіў Настаўнік Алесь Белакоз. Шкада, што ён ужо не дырэктар музея, гады два таму збіралі ў Менску подпісы ў падтрымку Алеся Мікалаевіча. Упэўнена, ён не дазволіў бы пабудаваць танцавальную пляцоўку пад самай хаткай з саламяным дахам і карыстацца музейнымі экспанатамі ў час дажынак. З безкультур'ем трэба змагацца, інакш усё разваліцца.

Напрыканцы Алесь Белакоз паказаў магілу дзеда Ларысы Геніюш, настаўніцы беларускай мовы - Веры Белакоз.

Гудзевіцкі музей - гэта Алесь Белакоз, дзеля сустрэчы з якімі зноў наведалі Гудзевічы беларусы Вільні.

Доўгіх Вам гадоў жыцця!

Жыве Беларусь!

Леакадзія Мілаш, г. Вільня.


Ш Л Я Х : Т В А Р Ы, Д У М К І, Г А Л А С Ы

(Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу)


Квіцень С.


84. КАСЦЁЛ

Бы зманлівым валодаў храм сакрэтам,

Прыстанак думак, хваль цяжкіх прычал.

А музыкі другой народ не ведаў -

Арган, адзін арган вакол гучаў.


Зямля лягла бяссільнаю дакорай,

Уся - суцэльна сумная дрыгва.

Ксяндзы запанавалі у прасторы,

Дзе бедная блукала галава.


У цмяную гадзіну заціхання,

Што тут было пераступіць мяжу?

Лацінскім крыжам жабраку хістання

Не вельмі ўжо і згвалціла душу.


Набыў себе пераканаўчы доказ

Свяціла чужароднага прамень.

І ўзляцеў дзяржаўнай воляй голас,

Які толькі падкрадваўся раней.


Празмерна дзелавым пасланы Рымам,

Сваім не стаў на спадчыны сяўбе.

Калючы надта быў, непрымірымы,

З сабою побач іншых не цярпеў.


Над кожнай ненавіснай павуцінай

Старалася руплівая мятла.

Цяпер нібы ў адным кальцы змяіным

Краіна ўся стракатая была.


О, колькі іншаземшчыны-халеры

На ейным умясцілася гарбе!

Ды позна бедавалі, што без меры

Ўзялі ўлады прышлыя сабе.


Плацілі ім мы ладную даніну.

Хто ведаў гэткі сорам на зямлі!

Былі калісьці - моцныя ліцьвіны.

Ды ў змораныя ляхі перайшлі.


Паўсюдна баранілі ад крамолы

Ўпартыя збавіцелі-браты.

Балелі сэрцы у людзей Касцёла

За лёсы простых дзетак грамады.


А хто б другі вось так не хваляваўся

Адстойваючы ісцінны свой рух,

Бо ў сутарэннях побач заставаўся

Някуплены яшчэ, тутэйшы дух.


85. ТЛУМ

О, ставала працы ў Харона

З года ў год, і гнуў людзей адчай.

Колерамі чорным і чырвоным

Ляхія цвіла, ваенны край.


Без таго даўно ўжо звар'яцелых

Наравіста тузаў лёс крывы.

Лішак, пэўна, быў у буйных целах

Непатольнай лютасці крыві.


Хоць зямліцу поўнілі магілы,

Ды не пераводзілася раць.

І на доўгі час хапала сілы

Шабляю адточанай махаць.


Звала ў бойку смага неадольна.

У шляхецкіх як было людзей?

Толькі і лічылася дастойным

Дымнае паветра для грудзей.


Выстаўляўся тлум асатанелы

Вечнасці прыціхлай напаказ.

І адно зямля не разумела

Гэткія забавы кожны раз.


Для яе, як пахавальнай рызай,

Сонца абвалаквала імгла.

Хваляю падпіленая знізу,

Да вады схілялася скала.


Можа, дзе чмурэў натоўпу вэрхал,

Ці спяваў ў храме Божы хор,

Але болей нежывому рэху

На баку літоўскім быў прастор.

Бычыў невядомы чорны сведка -

Паглынаў Айчыну ліха вір.

Грэшны край набожная суседка

Ды пад свой штурхала манастыр.


Яшчэ трохі тлела галавешка,

І не знік апошні дамавік.

Дзень, калі пабраліся, з усмешкай

Прыгадае пекла вартаўнік.


86. ВЕТРАЗЬ

Выйшаў да сонца, і хуткі, і смелы,

З юнацкаю сілай.

Смутай вятроў сярод хваль ветразь белы

Зусім закруціла.

Неба ўчапілася хмарна і звадліва,

Бы кіпцюрамі.

Растрыбушыла нядобрае, згвалціла

Скрозь скразнякамі.

Закатавала асадай дурной.

Ці не гэтак - ніколі

Не пакідалі цябе, краю мой,

Твае госці ў спакоі?

Ўсе пад сябе прыбіралі адвеку

Лёсаў клубочкі.

Так і не далі табе ў люстэрка

Ўгледзецца моўчкі.

Не адшукалі крыніцы пратоку

Вачніцы сляпыя.

Чыстае семя тваё ў зародку

Вар'яты губілі.

Вылавяць сцяг ды бярвенняў кавалкі

Рыбацкія сеці.

Стане яшчэ адным ветразем палкім

Меней у свеце.


87. ПАНЫ

Ля добрай пачосткі

Круціўся ён зух, канавод.

Пыхлівы і дзёрзкі

Бузіў у крыві яго род.


Аб ім кожны ведаў,

Што ў галаве без цара.

За ляхам, суседам

Да кропелькі ўсё падабраў.


Захліпваўся пенай.

Аб вольнасцях верзячы ўсяк.

Ад Любліна, пэўна,

Пачуў у жыцці самы смак.


Ад слыннай сутокі

Дзяржавы напышлівы леў,

Бадай хіба толькі,

Анёльскіх ласункаў не меў.


Ужо і не Вітаўт

Натхняў на магутны прыцэл -

Краіна была паспалітая

Ўся ў руцэ.


Жыў з добраю ласкаю Боскай,

Няхай і зусім

Абходзілі дзівы заморскія -

Графы, князі.


Бо роўнасць царыла, прынамсі

Грымеў так закон -

Апошні латруга спрачаўся

Ледзь не з каралём.


Не надта хлусіла аповесць

Пра сойму базар,

Што кожны мог "ветла!" прамовіць

Уголас у твар.


Звяло нас, дзяцей раздарожжа

Ў дзяржаву адну.

Дык здрадзіў жа яснавельможны

Народу свайму.


Па роднаму слову не плакаўся,

Ляшства сцярпеў.

Прыдаткавай блякласцю

Зганьбіў кар'еру сабе.


Разбавіў чужынную зграю.

Ды што гаварыць!

Вялікае рэчышча краю

Не здолеў адрыць.


Адно аб няспыннай вайне

Дбалі шабля з ружжом.

Ах, ведалі гэта раней

Мы, панове, ужо.


І бачылі воіна перад вачыма,

Героя-арла.

Ды прахам аднойчы Айчына

Па свету пайшла.


88. САРМАЦКІ ПАРТРЭТ

Далёкі стэпавы джыгіт

Ліхтар пазычыў ідэала.

Крыві няўрымслівай блакіт

Гарачым рэхам хвалявала.


З запалам аж - не аднаго

Да даўняй клікала магілы.

Адтуль, з сармацкіх берагоў

Богаабранасцю свяціла.


Але наступнікаў такім

Ужо пазначыла цяжарам,

Што з пахам пораху адным

І рукі звыкліся, і твары.


Усё другое - каламуць.

Абранцаў вечнай славы ратнай

У памяці пераўзыйдуць

Якія іншыя гераклы?


І гэты клопат нам Касцёл

Даруе, як труне - падаткі.

О, хай на наша небыццё

Не надта скардзяцца нашчадкі.


Узнімемся са звад гразі

І расцвіцем пад пэндзлем гжэчна

Жыццё - кароткае зусім,

Адно жыве мастацтва вечна.

Душа маўчыць пра раю высь,

Не просіць зорку ў паднябессі.

Такімі, як былі калісь,

У зроку вашым застанемся.


Нікога з нас не абміне

Павагай продкаў галярэя.

А як заціхнем на сцяне -

Ніколі ўжо не састарэем.


Не пасівее цвіллю след -

Не стане бляклым і былое.

І пераборлівы наш свет

Сваім паклоніцца героям.


89. МЯЛЕШКА

Па самае горла было ўжо годзе

Вачам.

- Хоць костка свая, ды смуродзіць, -

Бурчаў.

Лічылі другія - ды ён жа страшэнны

Баран.

Зусім не сучасны, як камень, замшэлы

Злы пан.

І што за лухту адшчапенец мяцежны

Вярзе!

А дужа пляваўся на моды замежныя

Ўсе:

-Набегла на кожнага звонку навала -

Дык жудзь!

Хоць грэбуюць, шэльмы, сваім, але ж сала

Ядуць!

І іншы здаецца панадным

Сабе ахламон.

Што возьмеш з яго ты? У малпы -

Варшаўскі сезон.

Напэўна, запарыўся

Ў пошуках шарму ўсяго.

Згарыць хай такая вось

Высакароднасць яго!

Не гонар клапоціць - хай будзе чужынцу

Ў заклад.

Пайшла ўжо краю зямліца

На здзек, на раскрад.

Дамогся аж лёкаю стужкі

Панок дарагі.

Наладзіў сабе пабягушкі

Быў блазан такі.


90. ШКОЛЬНЫ ТЭАТР

Бралася вынаходлівая раць

За справу без адцяжкі і крутні.

Падказваў дух зямлі - перамагаць

Умельствамі вялікімі сваймі.


Нібы чакалі госцейкаў сюды -

Знайшлі сабе спагадлівых сяброў.

Запальвалі вачніцы грамады

Іх таленты настаўнікаў, майстроў.


Было прышэльцам не да спраў-блазнот-

Для славы Бога езуіт карпеў.

І звалі гучна малады народ

Калегіюмаў класы да сябе.


А там другая ўжо замест карчмы

Зацягвала салодкая смала.

Не кафедры паважныя адны -

Яшчэ і сцэна ўвішная была.


Уся бліскучай прагнула ігры.

Жарсцей збірала ранішні імпэт.

Там прадстаўлялі вучні-шкаляры

У дзеях і асобах белы свет.


Прыходзіла натхненне ў валтузню

І меў эфект прылад ажно карысць -

Правальваліся чэрці скрозь зямлю

І ўзносіліся праведнікі ўвысь.


Чаго і не ўмелі апрача?

Свяціў і скамарошыў той прамень.

А хвалі паглыналі на вачах

Палаючы на моры карабель.


Чый тут заўжды знаходзіўся паэт.

Цяплела ноч ад свечкі-ліхтара.

Спяшалася трагедыя - прадмет

З-пад гаваркога іншага пяра.


А і забавай цешылі людзей.

Дык моршчыліся нават абразы.

Гучалі ў перапынках паміж дзей

Вучнёўскіх інтэрмедый галасы.


Нязграбна паварочваўся язык,

Ды з волі пракрадалася святло.

Дыханне перахватвала ўміж-

Спявала слоўца роднае, сваё!


Не Віфлеем быў, не Ерусалім.

Хоць з-за хлява, ды толькі не на здзек

Высоўваўся раптоўна селянін,

Знаёмы, сэрцу блізкі чалавек.


У самы час дурныя слых і зрок

Раптоўная жывіла свежына -

Як сырадою цёплага глыток

Пасля бутэлькі кіслага віна.


(Працяг у наступным нумары.)


Адчуўшы сэрцам музыку зямлі

У гэтым годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла ў свет новая кніга вершаў і песень Міхаіла Ясеня "Вайна. Каханне. Перамога".

Лаўрэат усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў паэт Міхаіл Ясень добра вядомы такімі арыгінальнымі песнямібаладамі, як "Памяць сэрца", "Абяліскі", "Майскі вальс", "Айчына". Па колькасці, мастацкім ўвасабленні ваеннапатрыятычнай тэмы літаратурная творчасць удзельніка Вялікай Айчыннай вайны М. Ясеня не мае сабе роўных. Яго творы гучалі ў выканнанні Віктара Вуячыча, Яраслава Еўдакімава, Ігара Сарокіна. Міхаіл Ясень працаваў з 50 кампазітарамі - У. Алоўнікавым, Ю. Семянякам, І. Лучанком, Э.Зарыцкім, Д. Смольскім, В. Буднікам, Л. Захлеўным...

Яго песні пазначаны сёння ў рэпертуарах многіх калектываў і выканаўцаў, гучаць ў канцэртах, па радыё і ў тэлеперадачах. Яны захапляюць сваёй эмацыянальная яскравасцю, значнасцю вобразаў, яркім меладызмам, які заснаваны на беларускіх інтанацыях. Талент аўтара ацаніў калісьці яшчэ Леанід Уцёсаў, паклоннікам яго творчасці быў Пятро Міронавіч Машэраў, і ншыя.

А перамога беларускага выканаўцы з песняй на словы Міхаіла Ясеня на Усесаюзным конкурсе майстроў эстрады ў 1966 годзе ў Маскве паслужыла імпульсам для развіцця ўсяго песеннага жанру ў нашай рэспубліцы. Пасля пачалі з'яўляцца такія ансамблі як "Песняры", "Верасы", "Сябры". Цяжка знайсці чалавека, які б не чуў аднойчы яго песень. Кожнае веснавое свята яны гучаць на плошчах і праспектах, на школьных і студэнцкіх вечарынах.

"Памяць сэрца", "Майскі вальс", " Бацькоў не забывай", " Вяргіня" - сталі беларускай песеннай класікай.

Аўтар гэтых вершаў вельмі сціплы, дабразычлівы чалавек, пасуседску ветлівы, які заўсёды ставіцца да людзей з павагай, шчырасцю. Яму давялося прайсці няпросты жыццёвы шлях .

Міхаіл Аронавіч Ясень (Гольдман) нарадзіўся ў 1924 годзе ў Менску ў беднай яўрэйскай сям'і. Да вайны ён жыў з бацькамі і сястрой у адным пакоі камунальнай кватэры на вуліцы К. Маркса. На яго памяці засталося шмат гістарычных падзей. Калісьці яшчэ ў 1934 годзе з дзіцячай дэлегацыяй ён вітаў удзельнікаў першага з'езду беларускіх літаратараў. Хлопчыку пашчасціла бачыць кіраўнікоў дзяржавы тых часоў: Галадзеда, Гікалу, Чарвякова. Давялося яму сустракацца пазней і з Якубам Коласам. З дзяцінства ен зачытваўся творамі беларускіх пісьменнікаў, асабліва любіў Змітрака Бядулю, Якуба Коласа, Янку Маўра.

Заўсёды вабіла і прыводзіла ў захапленне хлопчыка родная прырода: лясы, лугі з водарам траў і кветак, паляны, узгоркі, палі. Яна і засталася на ўсё жыццё невычэрпнай крыніцай натхнення.

Скончыўшы 8 класаў сярэдняй школы, Міхаіл паступіў у будаўнічы тэхнікум. Там юнак паспяхова вучыўся, а атрыманую стыпендыю з гонарам аддаваў маці.

22 чэрвеня 1941 года Міхаіл Ясень сустрэў на занятках па геадэзіі ў раёне сённяшнега парка імя Чалюскінцаў, калі трывожны голас дыктара аб'явіў па радыё аб пачатку вайны.

Разам з маці, яе сястрой і дачкой пад бамбёжкамі яны дайшлі да Барысава і паспелі сесці ў апошні цягнік, які ішоў у Расію. Праз некаторы час сям'я апынулася ў Сталінградзе. Там юнак пайшоў працаваць рабочым на мецізны завод, які выпускаў прадукцыю для фронту. У 1942 годзе, ва ўзросце 18 год, разам з маладымі рабочымі ен быў прызваны ў армію.

Прайшоўшы падрыхтоўку для навабранцаў, Міхаіл Ясень атрымаў накіраванне на Волхаўскі фронт. Ен патрапіў у 854 артылерыйскі полк 286 стралковай дывізіі і з'яўляўся артылерыйскім разведчыкам. Волхаўскі фронт амаль увесь ляжаў у балотах, імхах, быў пакрыты дробным лесам і тарфянікамі. Там напаткалі беларуса рэактыўныя мінамёты, частыя бамбежкі і артабстрэлы, віскат мін і глухое буханне снарадаў, вогненныя трасы аўтаматных куляў. Смерць не аднойчы глядзела яму ў вочы.

Будучаму паэту давялося ўдзельнічаць у цяжкіх баях пры прарыве блакады Ленінграда, змагацца на поўначы краіны. Ён не спадзяваўся застацца жывым. Вершы нараджаліся сярод агню і крыві, яны ішлі з самога сэрца, як сведчанне тых падзей.

І толькі праз шмат гадоў патрапілі яны на старонкі кніжак і прагучалі з усхваляваных вуснаў спевакоў. "Ліст з 1945", "Вайна. Каханне. Перамога" гэтыя выданні прысвечаны баявым сябрам паэта па 286 дывізіі, і у іх увайшлі лепшыя ўзоры ваеннай лірыкі.

Тады, ў 1945ым, выратавалі яго мужнасць і адвага, а таксама добрая спартыўная загартоўка і вера у тое, што зноў удасцца пабачыць родны горад і сям'ю, абняць бацькоў. На шчасце, яны засталіся жывымі, але дзядзька Навум і яго жонка загінулі ў гета.

Вярнуўшыся ў родны горад, Міхаіл Ясень закончыў на выдатна школу рабочай моладзі і паступіў у Менскі палітэхнічны інстытут. Пасля яго заканчэння М. Ясень працаваў на інжынерных пасадах на прадпрыемствах і ў навуковых установах. Ен быў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу тэхнічнай творчасці і быў узнагароджаны Срэбным медалём ВДНГ СССР.

Вядомасць і слава ніколі не песцілі паэта. Лаўры папулярнасці часцей атрымлівалі кампазітары ды выканаўцы, аўтар пранікнёных словаў часцей заставаўся ў цяні. Бывала, што і не давалі ходу новым творам, папракаючы, што ён не з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў. У 6070 гады Міхаіл Аронавіч працаваў інжынерамканструктарам ў інстытуце "ПрамтрансНДІ праект", стаяў за кульманам, вечары прысвячаў сямейным клопатам, і часам толькі ноччу знаходзіў гадзіны для творчай працы. Але ўсё сапраўднае, чыстае, шчырае нараджаецца ў далечыні ад мітусьні ды паказушлівай пыхі. Жонка Эла Навумаўна і сын Леанід заўсёды стваралі вакол яго ўтульную атмасферу любові і дружбы, узаемапаразумення.

На самай справе Міхаіла Ясеня можна лічыць любімым народным паэтам, таму што без яго "Майскага вальсу" не абыходзіцца ні адно ўрачытае святкаванне Дня Перамогі. Гэту песню спяваюць і дарослыя, і дзеці.

У сувязі з 60годдзем Вялікай Перамогі сёлета заслужанага паэта павіншавала грамадскасць, а таксама Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Алексій II, і Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. У адказ Міхаіл Аронавіч перадаў ім песню "Ратуйце вашы душы":

Каб веру вы і мову не згубілі,

Каб бацькоў

старэнькіх прытулілі,

Каб вёску, дзе вы жылі,

не забылі

Ў наш шалёны

і жахлівы час,

Ратуйце вашы душы!

Ратуйце вашы душы!

Ратуйце вашы душы!

Любоў да Радзімы паэт пацвердзіў тым, што не пакінуў яе, не з'ехаў з роднага Менску, а па сённяшні дзень жыве ў адным з ціхіх двароў, дзе "залатым лісцем поўны сад".

" І нічога больш не трэба,

Бацькаўшчына!

Толькі бачыць твае неба,

Бацькаўшчына"

Станем мы тваёю глебай,

сіняй рэчкай,

жытнім хлебам,

Юным дрэвам,

родным словам,

Бацькаўшчына",

так прамаўляе паэт да роднай зямлі, музыку якой ён адчувае сэрцам.

Няпростым з'яўляецца шлях стварэння песні. Патаемна прыходзяць вобразы, нараджаюцца хваляўнічыя радкі ў душы аўтара. Але далей ідзе настойлівы клопат: трэба знайсці суразмоўцу кампазітара, які пакладзе словы на музыку, апрацуе мелодыю, зробіць аранжыроўку, прыдумае аркестровую афарбоўку. А затым прапануе спеў выканаўцу, які надасць твору новае жыццё.

А пасля ўжо:

Гучыць, ляціць

цудоўная мелодыя,

Над пушчай,

над прасторамі палёў.

У ёй Айчыны

чуецца рапсодыя.

Рамонкаў песні,

спевы васількоў.

Нібы плывуць з нябёсаў

гукі чыстыя,

Крыніц празрыстых,

звонкіх ручаёў.

Яны гучаць

акордамі ўрачыстымі,

Як на сустрэчы

дарагіх сяброў...

За 50 гадовы творчы шлях песні М. Ясеня прышліся вельмі да спадобы слухачам як на Беларусі, так і за яе межамі. Аб гэтым сведчаць шматлікія лісты ўдзячнасці, якія ідуць з розных гарадоў краіны, з блізкага і далёкага замежжа. Ветлівасць, гасціннасць і шчырасць паэта ацанілі добрыя сябры, сярод якіх былі і ёсць паэты, журналісты, кампазітары, спевакі: Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Адам Русак, Алесь Бачыла, Валянціна Бандарэнка, Людміла Мітаковіч, Міхаіл Фінберг, Нэлі Багуслаўская, Іосіф Кабзон, Яраслаў Еўдакімаў, ды звычайныя, простыя людзі.

Усе яны зычаць дарагому паэту добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, творчага плёну і аптымізму!

Э. Оліна

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX