Вярнуцца: 2005

№ 47 (733)


Крыніца: pawet.net.



47 (733) 7 СНЕЖНЯ 2005 г.


Беларусы не забываюць пра Слуцкі збройны чын

Да 85-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну творчай інтэлігенцыяй Беларусі падрыхтаваны сур'ёзны падарунак. Скульптар Міхась Інькоў, той самы, які стварыў помнікі Ларысе Геніюш і Сафіі Слуцкай, закончыў макет помніка слуцкім паўстанцам. Кіраўніком праекту выступіў Анатоль Белы.

Помнік уяўляе сабой кампазіцыю з выявай паўстанца і шасціканцовым крыжом. Па акружнасці пастамента размешчаны надпіс: "Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына".

Далейшы лёс помніка бачыцца няпростым. Нават, калі знойдуцца грошы на адліўку, устанавіць яго ў Слуцку будзе даволі складана. Але вочы баяцца, а рукі робяць... Ці тое яшчэ можа беларускі дух?

Яраслаў Грынкевіч.


УГОДКІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА І СЛУЦКАГА ПАЎСТАННЯ Ў ТБК У ВІЛЬНІ

26 лістапада ў ТБК адзначылі 75я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча паэта, пісьменніка, Вялікага Патрыёта Бацькаўшчыны. Залу ўпрыгожыў партрэт пісьменьніка, выпушчаны ТБМ імя Ф. Скарыны. А зала таварыства гэтым разам была перапоўнена, на мерапрыемстве прысутнічалі студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Агляд жыцця і творчасці Ул. Караткевіча зрабіла Л. Мілаш, пасля прысутныя паглядзелі відэафільм "Рыцар і слуга". Час бяжыць няўмольна хутка. Здаецца нядаўна адзначалі 70годдзе, група актывістаў ТБК здзейсніла вандроўку на Радзіму Ул. Караткевіча ў Оршу, потым у Віцебск, наведала магілу пісьменніка на Усходніх могілках у Менску, перачытвалі яго творы, кнігі даследчыкаў Адама Мальдзіса і Анатоля Вераб'я. Як для Караткевіча М. Багдановіч быў прыкладам маральнай чысціні, духоўнай велічы, так для нас ужо сам Караткевіч ёсць прыклад патрыёта, любові і служэння Бацькаўшчыне. Па яго творах можна вывучаць гісторыю Беларусі.

Так супала, што ў гэтым годзе адначасова адзначалі і 85я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Аб падзеях 20х гадоў расказаў старшыня ТБК Хведар Нюнька, зачытаў прывітанне ад прэзідэнта БНР Івонкі Сурвілы, а напрыканцы праглядзелі фільм па творы В. Быкава "На чорных лядах".

Так у ТБК у Вільні адзначыла дзве знакамітыя даты, якія пакінулі след у гісторыі Беларусі і маюць служыць прыкладам для моладзі, таму і студэнты гуманітарнага універсітэта яшчэ доўга не разыходзіліся, абмяркоўвалі, спрачаліся і пра творчасць і асобу Уладзіміра Караткевіча і пра мужнасць паўстанцаў, а потым працягвалася размова пра беларускія справы ў Вільні. Мерапрыемства мела выхаваўчае значэнне для моладзі, яно застанецца ў памяці нашчадкаў.

Леакадзія. Мілаш, г. Вільня.

На здымку: У зале ТБК. Фота аўтара


135 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

Фердынанд Рушчыц нарадзіўся ў 1870 г. у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1891 г. ён падаў прашэнне ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Спачатку ён займаўся ў майстэрні І. Шышкіна, а потым у А. Куінджы. Займаўся Рушчыц вельмі ўдала. Яго здольнасці высока цаніў І. Рэпін. Пасля заканчэння Акадэміі Рушчыц разам з Куінджы падарожнічаў па Германіі і Францыі.

Карціны Рушчыца экспанаваліся на выставах у Пецярбургу і Варшаве. Яны прынеслі мастаку славу. У 1904 г. Ф. Рушчыц быў запрошаны на пасаду прафесара жывапісу ў Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў. У 19071908 гг. ён жыў у Кракаве і займаў пасаду прафесара Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1908 г. вярнуўся на радзіму ў Багданава, дзе жыў да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

У 1919 г. Рушчыц прымаў удзел у аднаўленні Віленскага універсітэта, дзе кіраваў кафедрай жывапісу, быў прафесарам. У 1921 і 1929 г. ездзіў у Парыж. Працуючы старшынём камісіі па ахове помнікаў старажытнасці, Рушчыц часта наведваў руіны замкаў у Крэве. Міры, Лідзе ды іншых мясцінах Беларусі, збіраў эвесткі аб гістарычных падзеях, што адбываліся там, і рабіў замалёўскі, эцюды. Па іх ён стварыў некалькі запамінальных твораў (напрыклад, пейзаж "Крэва").

Памёр Фердынанд Рушчыц у Багданаве ў 1936 г., пахаваны на мясцовых могілках.


У ГАРВАРДЗЕ ПАЧАЛІ ВЫКЛАДАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Сёлета ўпершыню ў Гарвардскім унівэрсітэце чытаецца курс па беларускай мове. Складальнік курсу і выкладчык - славяназнаўца прафесар Курт Вулгайзер.

Да мяне звярнулася аспірантка Цэнтра па вывучэнні Расіі і Ўсходняй Еўропы імя Дэвіса, кажа Вулгайзер, - яна хацела заняцца вывучэннем беларускай мовы. Гэта звязана з яе даследаваннем. Яна вывучае моладзевыя рухі ў Расіі, Беларусі і Ўкраіне. Яна ўжо валодае расейскай мовай, але хацела вывучаць беларускую і ўкраінскую мовы, каб праводзіць інтэрвію ў Беларусі і Ўкраіне.

Тут, у Гарвардзе, я заўважыў, апошнім часам часцей звяртаюцца да мяне на гэты конт. Спачатку аспірантка, якая зараз вучыцца, тады аспірантка з нашай кафедры, якая збіраецца перакласці вершы Вальжыны Морт на ангельскую мову. Ёсць у Гарвардзе пэўны ўздым, але пакуль цяжка сказаць, што па ўсёй краіне нешта падобнае можна заўважыць. А што тычыцца беларусістыкі ўвогуле, то ёсць пэўны ўздым.

Яшчэ адным сведчаннем росту гэтай цікавасці стаў нядаўні гарвардскі сымпозіюм пад назвай "Мастацтва, нацыянальная ідэнтычнасць і палітыка Беларусі". Як лічыць прафесар Вулгайзер, сімпозіюм паспрыяў не толькі пашырэнню ведаў пра Беларусь сярод студэнтаў і выкладчыкаў, але і больш прыхільнаму стаўленню да беларускай тэматыкі на славянскай кафедры і ў Цэнтры па вывучэнні Расіі і Ўсходняй Еўропы імя Дэвіса.

Алеся Сёмуха.


УВАГА!

8 верасня ў 18.00 у сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 у Менску адбудзецца вечарына прымеркаваная да 85-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

У праграме вечарыны прэзентацыя кнігі доктара гістарычгных навук, прафесара Анатоля Грыцкевіча "Слуцкае паўстанне 1920 года".


У векавечнай Бацькаўшчыне клёны
Нячутна пачынаюць аблятаць...

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


Раман Лубкіўскі, Львоў

КАРАТКЕВІЧ НА БЕЛЫМ КАНІ


Не цар-царэвіч,

не кароль-каралевіч -

Рыцарскія даспехі,

срэбнае стрэмя звініць -

Прыехаў да Львова...

Хто?

Караткевіч.

Сам Каратксвіч на белым кані.

Спалі яшчэ прадмесці, як нехаць,

А ён ось маеш! Узяў ды прыехаў.

Узняўся вясёлы вэрхал,

Неверагодны рух:

Снег сьшаўся, быццам з меха,-

Падвей наладжваў пацеху,

Падвей паладжваў пацеху

З падмогаю завірух!


Такога шчодрага дару

Не зналі даўно львавяне

(З часу, як Іван Грозны

Сюды сабалёў пасылаў?).

- Дык вось.- казаў Караткевіч,-

Дарую Львову, Рамане,

Гэтае срэбнае ззянне...


Быццам жыццё аддаваў...


Бязмерныя, дзіўныя скарбы

У зачарованай скрыні...

У што яны пераліты

I дзе хаваюцца, дзе?


Можа,

якому будучаму

Нашчадку Скарыны,

Друкару Фёдараву

Спадчына перападзе...


(Хоць бы адбельваць лаперу!)


...Над Рынкам ціша завісла,

Над Рынкам ціша загусла,-

Сярэднявечная?

Вечная?

Вызначыць не бяруся.

Сёння сівыя стагоддзі

Узмахнулі крыламі бусла,

Слова

Русі Чырвонай

Азвалася

Белай Руссю...


...Помню яго аблічча,

болем цяжкім парытае,

Быццам хто выразаў з дрэва

ці выбіў з граніту яго...

Ішоў у старыя брамы

і фарбаю дрэварыту

Замацаваны навечна

на аркушы белых снягоў.

А Львоў

надоўга разжыўся

З таго міфічпага меха:

Снягі, высокія, белыя,

На горад ішлі штодня.

...На белым кані прыехаў...

На белым капі ад'ехаў?

Не знаю.

Здаецца,

за повад

моўчкі вывеў каня.

(Пераклад з украінскай мовы Васіля Зуёнка.)



Рыгор Барадулін

ВАЛУН КАРАТКЕВІЧА


Сізіфава табе вядома праца.

Ты, колькі жыў, варочаў валуны,-

Каб пачалі сыны

За розум брацца,

Каб апрытомнелі твае сыны.


Няўдзячнасці глухімі валунамі

Табе плацілі добрыя дзядзькі

За тыя, што даверліва луналі

За хмарамі вякоў,

Твае радкі.


І ён,

Валун знямелага ўтрапення

I плачу нашага,

На грудзі лёг

Тваёй магіле.

Сосны прарыпелі,

Жагнаючы зеленарука лёх.


Як возьме

Бог

Сваіх даўгоў папірус,

Згадае і аб нашай старане:

Там Беларусь,

Дзе Караткевіч вырас.

I адпачне

На гэтым валуне.


Да, партрэта Уладзіміра Караткевіча


Дзіця з вачыма празарліўца,

З душой пакрыўджанай на свет

Зірне - і будзе фраза ліцца,

Нібыта клёкат праз арліцу,

Як несупыннасць праз Тыбет.


Адчай з лрарочымі вачыма,

Дзе ўзорацца шляхоў шлякі,

Дэе з небам раіцца Радзіма,

Дзе немагчымае магчыма,

Дэе дзівакуюць дзівакі.


Ахвярца верны неспакою

Над плынню крэўнае ракі.

I мова матчынай рукою

Яго сумленне трапяткое

Благаславіла на вякі.



Уладзімір Някляеў

ХАДОК

Уладзіміру Караткевічу


Біклага, кульба, торба па плячах -

Па нашым часе

выгляд маскарадны.

Нікому і ні ў чым не падуладны

Хадок ідзе, таму што выбраў

Шлях.


З дубровы ў бор, з нізіны на грудок

Ідзе хадок,-

а бэйбусы, барыгі

Крычаць:

«Гэй ты! Дзе крыж твой? Дзе вярыгі?» Хадок ідзе. Таму што ён

Хадок.


Ён выбраў шлях - і ўжо не зверне ў бок Ад ісціны, вядомае спрадвеку:

Амаль усё, што трэба чалавеку,-

Скарынка хлеба ды вады глыток.


Амаль усё. Амаль, амаль, амаль...

Але не ўсё, калі камяк у горле,

Не ўсё, не ўсё - калі душу агорне

Па незабыўным непазбыўны жаль.


Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім:

Па каласах тых, што на ўзмежку поля,

Па тым - што праўда,

і па тым - што воля,

Па самый любым, самым дарагім,

Па ўсім, па ўсім - да слёз, да слёз, да слёз

Па самым крэўным у чужынным свеце,

Што княжым ветрам прашуміць у вецці

На спеўных вежах полацкіх бяроз

Ці паляўнічым рогам прагудзе

Ля Турава - і адгукпецца ў Крэве...

Хай шлях кружны, нібыта кольцы ў дрэве,

Бясконцы шлях. Але хадок

Ідзе.


Усё сваё з сабой нясе... Яму

Таго даволі, болыл чым неабходна,

Каб зратаваць сасмяглых і галодных. Каго? Яму вядома адпаму.


Ідзе хадок. Над ім дажджыць, сняжыць, Яму не выйсці з гэтай кругаверці.

Ён ведае так мала, каб памерці.

I гэтак многа ведае, каб жыць.



Алег ЛОЙКА

МАЛЕННЕ ДА ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА


На Беларусі Бог жыве...

У. КАРАТКЕВІЧ


Мой дружа, ты ж вавек не хлусіў...

Малю: даруй мне, старына!..

Не Бог жыве на Белай Русі,

Не Бог жыве, а Сатана.


Шчаслівы ты, пгго не дажыў ты

Да дня, калі з Дняпра ўваскрос

Не дух, каторым даражыў ты,

А вораг беларускіх рос.


Ды што раса, ды што бярозы,

Што сосны ды вячысты дуб,

Яму нішто ні слёзы-росы,

Ні Край, шго беларусам люб;


Нібы абраны беларусам,

Ёа лесціць дываны адны,

Што разлягаюцца абрусам

Хрыстапрадаўцам стараны...


Як верыў, веру тваёй песні,

I вера гэтая - без дна...

Ты Богам быў, так уваскрэсні,

Каб не кірмашыў Сатана!..



Эдуард Акулін

ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

І

Караткевіч - кароткі век,

наканованы жорсткім лёсам.

Мора поўніцца болем рэк,

трансфармуецца гора ў слёзы.


Караткевіч - бясконцы век.

Чорны ветах павіс над краем...

А па венах ускрытых рэк

ценем лёгкім - ладдзя Адчаю.


II

Цяжкі пошчак імшары поўніць,

ды злавесна праміж аблокаў

загарэлася раптам поўня,

нібы зрэнка ў дрыкгантавым воку.


Гэта памяці нашай спраты

хтось нарэшце разрынуць здужаў.

Цяжкі пошчак. Спяваюць латы.

Паляванне на нашы душы!..



Вальдко Каяінін

ЦЫГАНСКІ ДЗЯКУЙ УЛАДЗІМІРУ КАРАТКЕВІЧУ


Аршыца там усё цячэ,

I ветрык кволіцца яшчэ,

Адкуль свой не спыняе рух

Ягонай сілы вечны дух.


Паветра перакажа зноў,

Як неслі коні цыганоў -

Імпэт цыганскі сцішыць мог

Адно што сам Вялікі Бог.


Разлогі віцебскай зямлі,

Шагалу пэндзаль вы далі

I Караткевіча радкі

Багаславілі на вякі.


Усе спяшайцеся сюды!

Пакайцеся за ўсе гады,

Што вы не шанавалі спраў

Таго, каго вам Бог паслаў!

Пераклад з цыганскай мовы Рыгора Барадуліна.



Міхась Скобла

БАЛАДА ПРА ПАДАРОЖНАГА

У. Караткевічу


Адклаў тэрміновыя справы

I ў свет з-пад абжытай страхі

Пайшоў, не шукаючы славы,

Забраўшы з сабою грахі.

Навокал крычалі: «Пакайся!..»

А ён, нібы сам сабе бог,

З парожняй дарожнаю кайстрай

Шукаў занядбалых дарог.


I травы густыя і церні

Залапілі колішні брук...

Святлелі мінулага цені

Ў застрэшшы зажураных рук.


Вялі праз сухмень і паводкі

Шляхі, ды не ў Рым, не ў карчму.

А ноччу маўклівыя продкі

Ішлі спавядацца яму.


I слухала сэрцам, вачыма

Зямля беларуская ўся

I цяжкія крокі Вашчылы,

I словы свайго Кастуся.


Ні здрады, ні краты, ні страты

Іх волю зламаць не маглі.

Скажыце, а хто вінаваты,

Што іх не шануем магіл!!


...На звон старажытнае вежы

Збіралася веча... Пастой!..

I зноў падавалася свежай

Зямля пад капліцай пустой. ;


Нядобра ад мрояў трывожных.

Наступнікаў водгалас дзе!

Прыгонны вякоў, Падарожны

Праз Вечнае поле ідзе.



Уладзімір ПАПКОВІЧ.

Віцебск.


Мой народзе!

Няўжо ты глухі і нямы?

Ці ты штось запаветнае тоіш?

Пачытай Караткевіча - праўды тамы.

Мо душэўныя раны загоіш...

Ен не дбаў пра сябе - а няўтульна ж было!

-Ад улад не даброт дамагаўся.

Ен душой не прымаў ліхадайнае зло

I з нягоднікамі змагаўся.

I застаўся як прыклад, як зорка для нас, Каб не згінулі мы ў паняверцы.

Моўчкі крочым праз

змрочны і здрадлівы час

З Караткевічам - нашым - у сэрцы.



Іван Чыгрын

Без Караткевіча праз Оршу


Балючыя рэкі...

Балючыя рэйкі...

Балючая Орша...


Нашто мне вас бачыць?

Нашто мне вас чуць?

А рэйкі гамоняць...

А колы бягуць...


Балючы Валодзя...

Няпросты партрэт!

Высокі, як свет.

Балючы вагон.

Балючы перон.


Бязмежнасць прастору,

Iмклівы разбег...

Вясёлы, як снег.

Шчаслівы, як смех.


"Пранікніцеся любоўю

да роднай Беларусі, людзі..."

Уладзімір Караткевіч


Гарадзенскае гарадское аддзяленне ГА "Таварыства Беларускай Школы" сумесна з гарадской арганізацыяй "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" правялі вечарыну, прысвечаную 75-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Гучалі ўспаміны, сябры літаратурнага аб'яднання ГрДУ імя Янкі Купалы чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў майстра мастацкага слова. Былі падрыхтаваны фотаздымкі па тэме. Каларыт вечарыне надавалі запаленыя знічкі. Фонам гучала старадаўняя беларуская музыка.

Пісьменнік Аляксей Пяткевіч быў асабіста знаёмы з У. Караткевічам. Таму прысутныя даведаліся многа невядомага з жыцця і творчасці мастака слова. Асабліва каштоўнымі былі факты з жыцця Уладзіміра Сямёнавіча, у прыватнасці, падчас яго побыту ў Гародні і нашай вобласці.

Увогуле паэт, празаік, драматург і публіцыст меў да Гарадзеншчыны асаблівае стаўленне. Сюды прыязджаў неаднойчы. Шмат якія вершы У. Караткевіча прысвечаны Я. Брылю, В. Быкаву, А. Мальдзісу, Д. БічэльЗагнетавай, іншым празаікам і паэтам, лёс якіх знітаваны з Прынямоннем.

Наш край упамінаецца ў вершах "Нявесце Каліноўскага", "Бекеш, або ода ерасі", "Паэма пра явар і каліну", "Слова Міцкевічу", "Домік Багдановіча", "Аўтару "Вянка", артыкулах "Летапісец". У эсэ "Зямля пад белымі крыламі" Гарадзеншчыне прысвечаны раздзелы "Гродна - меч, і воля, і слава", "Вялікія" малыя гарадкі", "Літва. Белая Русь", "Новыя песні новага дня", "Раз'яднаная зямля", "На этапах"...

Журналіст Валеры Задаля нагадаў, што Уладзімір Караткевіч неаднаразова звяртаўся да постаці і творчасці Максіма Багдановіча. Упершыню студэнт філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі прысвяціў яму літаратуразнаўчы артыкул "Багдановіч і сучаснасць" у пачатку 50х гадоў мінулага стагоддзя. Пазней у вершы "Фантазія" прагучаць такія радкі:

Ідуць у пакой

праз халодны туман:

Дантэ, Петрарка,

Катул, Багдановіч...

У снежні 1981 года пісьменнік прымаў удзел у святкаванні 90годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Прысутнічаў на адкрыцці выстаўкі, быў у тэатры оперы і балета, дзе ладзілася вечарына. У майстэрні мастака Аляксея Марачкіна дзяліўся думкамі аб творчасці М. Багдановіча.

У 1967 годзе наведаў Крым, дзе на магілу М. Багдановіча і каля доміка , у якім памёр Максім, усклаў кветкі.

23 чэрвеня 1963 года У. Караткевіч наведаў Доммузей Адама Міцкевіча ў Наваградку. У кнізе водгукаў пакінуў наступны запіс: "Мы,беларусы, ганарымся яго імем разам з палякамі, бо гэта нашы рэкі і пушчы закінулі ў душу паэта першыя іскры паэзіі, бо гэта ад туганавіцкага няшчаснага кахання пачалі спяваць струны яго ліры, бо "Свіцязянка" - ад Свіцязі, бо мерны і пагрозны крок гісторыі ў творах яго - ад веж Наваградскіх. І таму ён, Адам - з намі, а мы ўсе - з ім".

Летам таго ж года Уладзімір Караткевіч наведаў Зэльву, Ваўкавыск, Масты, Шчучын, МалаМажэйкава, Ліду, Валеўку, возера Свіцязь. Пісьменнік тройчы прыязджаў у Слонім, увекавечыў возера Бяздоннае, якое вельмі любіў, у рамане "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

У 1966 годзе разам з Адамам Мальдзісам У. Караткевіч вывучаў Астравеччыну.

Дануце Бічэль запомніліся словы Уладзіміра Караткевіча: "Як я буду прэзідэнтам Беларусі, я адрэстаўрырую Стары Горад, накрыю яго шкляным каўпаком, каб ён не разбурыўся". Гэта было сказана на вуліцы Гараднічанскай каля сцяны старога кляштара...

На грамадскіх пачатках пісьменнік адрэагаваў паэтычны зборнік Ларысы Геніюш "Невадам з Нёмана", які быў надрукаваны ў 1967 годзе. У Зэльве Уладзімір жыў каля двух тыдняў. У розны час парог доміка паэткі пераступалі Васіль Быкаў, Максім Танк, Данута Бічэль, Мікола Ермаловіч, Зянон Пазняк, Аляксей Карпюк (разам з У. Караткевічам вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах), Аляксей Пяткевіч і шмат іншых знаных літаратараў і грамадскіх дзеячаў.

Разам з Адамам Мальдзісам у лютым 1973 года сустракаўся са студэнтамі Гарадзенскага педагагічнага інстытута. У сакавіку 1977 года ўдзельнічаў у семінары маладых пісьменнікаў, які праходзіў у горадзе над Нёманам.

Пра побыт пісьменніка ў Гародні празаік Алесь Асіпенка зрабіў такі запіс: "Яшчэ бачу яго на крутым беразе Нёмана каля бессмяротнай Каложы. Царква ў сонечнай пазалоце. Ён, задраўшы галаву ў сіняе неба, фантазіруе на тэмы прызямлення Хрыста ў Гродне. Фантазія ў яго таксама сонечная і каляровая, як вясёлка".

Янка Брыль дадае: "Весела ды цікава бывала і ў іншым складзе, у розны час. Утрох у машыне, з двума Уладзімірамі, Караткевічам і Калеснікам (за рулём), - па маляўнічых прасторах заходняй Беларусі".

Вячаслаў Адамчык паведамляе, што раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" нарадзіўся з маленькай фразы. Нібы такі факт сапраўды адбыўся каля Гародні. Уладзімір Сямёнавіч паказваў сябру зроблены запіс. Там было ўсяго трычатыры сказы - "і ўся гісторыя, а астатняе - аўтарская выдумка" . Першыя радкі рамана напісаны 7га красавіка 1965 года ў Чалябінску, дзе пісьменнік гасцяваў у сваёй сястры...

Старшыня грамадскага аб'яднання Мікалай Таранда прынёс з сабой фотаздымкі - напамінак аб часе наведвання магілы Уладзіміра Караткевіча ў розны час. На першы раз гэта адбылося на гадавіну па смерці пісьменніка...

Гаворку дапоўнілі фотаздымкі, падрыхтаваныя да вечарыны. Тут адбіткі У. Караткевіча, які ў розныя часы прыязджаў у наш край. Таксама можна было пабачыць пісьменнікастудэнта, разам з Васілём Быкавым, Янкам Брылём...

Удзельнікі вечарыны выказвалі сваё бачанне гэтага творцы ў беларускай літаратуры, уплыў, які зрабілі на іх творы Уладзіміра Караткевіча. Ён сфармаваў рамантычны вобраз Беларусі і яе гісторыі, заклікаў да вывучэння слаўнай мінуўшчыны і адраджэння мовы - "Пранікніцеся любоўю да роднай Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая" . Пра гэта гаварылі Сяргей Мальчык, Яўген Лясоцкі, Ірына Данілоўская і іншыя.

Прысутныя нагадалі, што чытачы штотыднёвіка "Наша Ніва" прызналі Уладзіміра Караткевіча пісьменнікам стагоддзя, вылучыўшы наперад толькі Максіма Багдановіча, і аддаючы трэцяе месца Васілю Быкаву.

На вечарыне прагучалі творы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні студэнтак Алесі Бяленік, Юліі Стрыжовай, Наталлі Шкут, Ганны Чэкуць.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымках: успамінамі дзеліцца пісьменнік А. Пяткевіч; верш У. Караткевіча чытае Алеся Бяленік. Фота аўтара.


Дзесяцігоддзе вялікіх нацыянальных стратаў

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Прэзідэнцкая вертыкаль смела можа паставіць сабе ў вялікую заслугу, што за апошняе дзесяцігоддзе ёй удалося ўсе адказныя за стан народнай адукацыі, культуры, навукі ўладныя структуры, афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, дзяржаўны ідэалагічны апарат у належнай ступені укамплектаваць асобамі антынацыянальнай арыентацыі, якія пры выкананні сваіх службовых абавязкаў лічаць за норму карыстацца толькі рускай мовай. Датычыць гэта і элітнага кадравага апарату ўсіх звёнаў міністэрства адукацыі і культуры, чаго, дарэчы, не назіралася за бальшавіцкім часам, калі Беларусь па ўсіх параметрах залежала ад Маскоўскага Крамля. Ігнараванне высокім кіраўнічым кадравым апаратам гэтых міністэрстваў беларускай мовы прычынілася да рэзкага зніжэння яе прэстыжнасці сярод асноўнай масы педагагічнай і мастацкай інтэлігенцыі. У выніку сярод яе ў дзесяткі разоў больш не толькі пасіўных, але і актыўных носьбітаў рускіх культурнамоўных каштоўнасцяў, чым беларускіх. Няцяжка зразумець, якую велізарную шкоду ўжо прычыніла і будзе прычыняць нашаму народу такая інтэлігенцыя сваёй працай паза беларускім нацыянальнакультурным полем. Усяго гэтага не назіралася б, калі б сама дзяржава свядома не збочыла з нацыянальнага шляху і не пайшла на рашучае ўмацаванне рускіх пачаткаў ва ўсіх сферах духоўнага жыцця краіны.

У пэўнай ступені адказнасць невысокага рангу сучасных палітыкаў і шараговай інтэлігенцыі за дапушчанае і па іх віне рэзкае паглыбленне працэсу развалу этнічных асноў беларускага народа зніжае адсутнасць у гэтых катэгорый людзей усялякай магчымасці атрымаць па дадзенай праблеме сур'ёзную аб'ектыўную навуковую інфармацыю. У ёй у дзясяткі разоў больш хлусні, чым праўды. Паколькі не ўсе з такіх палітыкаў і інтэлігентаў канчаткова адрынуліся ад уласнай нацыянальнакультурнай спадчыны, то пры валоданні ў поўным аб'ёме праўдзівай інфармацыяй пра негатыўныя, крайне небяспечныя з'явы ў ёй (спадчыне), яны маглі б паіншаму ставіцца да вельмі абвостранай на сёння праблемы захавання беларускага народа як самабытнага этнасу.

На аб'ектыўнае, бесстаронняе абмеркаванне нацыянальнага, культурнамоўнага становішча на старонках афіцыйных літаратурных крыніц, часопісаў і газет, па радыё і тэлебачанні накладзена найстражэйшае табу, і таму афіцыйнымі структурамі не праводзяцца па такой праблеме навуковапрактычных канферэнцый, сімпозіюмаў, "круглых сталоў". Ствараецца ўражанне, што ў краіне адсутнічаюць усялякія праблемы ў сферы нацыянальнакультурнага жыцця. Толькі дзенідзе ў афіцыйным друку прамільгне пра яго кароценькая інфармацыя, прычым абавязкова ў пазітыўным плане. Здаецца, што нават Кампартыя Беларусі дазваляла больш крытычна выказацца на адрас яе тварэння меліярацыі, чым сучасная "дэмакратычная" ўлада на сваё любімае дзіця русіфікацыю. I ўладу ой як слухаюць галоўныя рэдактары дзяржаўных газет і часопісаў. Недарэмна за апошняе дзесяцігоддзе амаль ніхто з іх не зняты з гэтых пасадаў. А калі хтонебудзь і пакінуў крэсла галоўнага рэдактара, дык гэта толькі з прычыны пераводу на болып высокую пасаду.

Неяк павярхоўна падыходзіць да асвятлення крайне вострай на Беларусі сучаснай нацыянальнай праблемы незалежны, дэмакратычны друк. А прыкладаў жа адваротнага характару ў нас хапае. Тут я маю на ўвазе газеты "Наша Ніва" (лістапад 1906 жнівень 1915 г.), "Вольная Беларусь" (чэрвень 1917 кастрычнік 1918 г.), "Беларускі шлях" (сакавік жнівень 1918 г.). Без гэтых перыядычных выданняў у нас наўрад ці расла б , як грыбы пасля дажджу, колькасць беларускамоўных навучальных школ на занятай нямецкімі інтэрвентамі тэрыторыі, ці была б утворана і разгарнула сваю дзейнасць Беларуская Народная Рэспубліка.

Не вызначаюцца глыбінёй аналізу сучаснага нацыянальнага становішча даволі частыя ў нас з'езды , канферэнцыі, сімпозіюмы, "круглыя сталы", што праводзяцца незалежнымі грамадскапалітычнымі, культурнаасветніцкімі арганізацыямі, таму ў нас няма навукова распрацаванай Канцэпцыі выратавання беларускага народа ад этнічнага заняпаду, таму мы так здорава прайгравалі у час прэзідэнцкіх выбараў, выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, абласныя і раённыя (гарадскія) Саветы дэпутатаў. Часта прыходзіць у галаву думка: ці не адстаём мы ў плане тэарэтычнага асэнсавання нацыянальнай праблематыкі ад сваіх папярэднікаў, што займаліся ёю ў першыя тры дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя? Калі гэта так, не здымаю і з сябе адказнасці.

Словам, з прыцягненнем увагі шырокіх колаў палітыкаў і інтэлігенцыі рознага сацыяльнага становішча да развязвання бязмежна абвостранай нацыянальнай праблемы непачаты край. Абсалютная бальшыня людзей гэтых элітных катэгорый грамадства не задзейнічана ў нацыянальнаадраджэнцкі працэс, адсюль адсутнасць усялякіх пазітыўных вынікаў у выратаванні беларускага народа ад растварэння ў рускай культурнамоўнай стыхіі.

Было б памылковым у архізаганнай нацыянальнай палітыцы Рэспублікі Беларусь зусім не бачыць расійскага ўплыву. Палітыкі і ідэолагі нашай ўсходняй суседкі выдатна разумеюць, што з умацаваннем пазіцый рускага фактару ў культурнамоўным жыцці Беларусі намнога лягчэй будзе праводзіць тут свой курс, а пры неабходнасці і цалкам падпарадкаваць яе сваім інтарэсам. Гэта нашы дзяржаўныя дзеячы і адданая ім частка інтэлігенцыі ніяк не могуць уцяміць азбучнай ісціны, што народ, пазбаўлены магчымасці нармальна развівацца на сваім прыродным культурнамоўным грунце, не здольны на вялікія здзяйсненні ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў сферы духоўнай дзейнасці, ніколі не будзе вызначацца высокім узроўнем нацыянальнадзяржаўнай свядомасці і пры пэўным збегу акалічнасцяў выявіць поўную абыякавасць да страты палітычнай незалежнасці ўласнай краіны і маўкліва пагодзіцца жыць з тым народам, чыімі духоўнымі каштоўнасцямі ўжо не ў першым пакаленні карыстаецца. Такіх прыкладаў у сусветнай практыцы нямала. Толькі вось бяда, беларуская палітычная і ідэалагічная эліты не хочуць лічыцца з імі і з зайздроснай энергіяй працягваюць нарошчваць магутнасці рускага фактару ў нацыянальнакультурным жыцці краіны за кошт раўналежнага зніжэння ролі ў ім ўсяго беларускага, бо іншага варыянту правядзення такога стратнага, небяспечнага курсу проста не існуе ў прыродзе. Не верыцца, што гэтага не ведаюць дзяржаўны чыноўніцкі і ідэалагічны апараты. Ведаюць, але, відаць, вельмі вялікае жаданне зліквідаваць у духоўным жыцці беларусаў усё тое, што адрознівае іх ад рускіх.

Сучасная інтэнсіўная, буйнамаштабная дэградацыя нацыянальных асноў беларускага народа, што яшчэ раз сцверджу, можна вытлумачыць толькі правядзеннем адпаведнай мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі, бясконца радавала сваімі разбуральнымі вынікамі яе самых галоўных праваднікоў і ідэолагаў. Без дасягнення такой дэградацыі ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, несумненна, не было б падстаў не раз публічна заяўляць: "Белорусы это те же русскне". Падобныя словы даволі часта гучалі з вуснаў высокіх іерархаў праваслаўнай царквы Беларусі. Усё, як у горшыя часы за Расійскай імперыяй.

Здаровай нацыянальнай самасвядомасці дзяржаўныя дзеячы і ідэолагі ніколі не дазволілі б сабе радавацца, што іх тытульны народ не ёсць самабытная этнічная супольнасць, што гэта ўсяго толькі нейкая падробка да народа суседняй краіны. Нуль цана тым дзяржаўным і ідэалагічным структурам, якія з даўно прызнанага самім жыццём адметнага ад іншых беларускага народа пераўтвараюць яго ў выніку культурнамоўнай гібрыдызацыі ў народ суседняй краіны. Трэба не радавацца, ставіць сабе ў заслугу такую этнічную метамарфозу, а шукаць эфектыўныя шляхі для вываду краіны з зацяжнога нацыянальнакультурнага крызісу і ўсяляк дамагацца таго, каб беларус ганарыўся сваёй беларускасцю, а не тым, што ён падобны на рускага. Няўжо так цяжка высокаадукаваным мужам уцяміць, што беларусаў у рускамоўнай культуры цывілізаваны свет не ўспрымаў і ніколі не ўспрыме за самабытны народ. Іх заўжды будуць атаяеамліваць з рускімі. У такіх варунках і беларуская дзяржава не будзе ўспрымацца, як якоенебудзь адмысловае сувярэннае палітычнае ўтварэнне. З такім прыніжаным стаўленнем да нас не раз даводзілася сутыкацца беларускім палітычным і культурным дзеячам, аднак яны ці не могуць ці не жадаюць зразумець, што такое нябачанне ў беларусах самабытнага этнасу ёсць вынік арганізацыі ледзь не ўсяго іхняга ўнутранага жыцця паводле рускага ўзору. З ім мы едзем і за мяжу. Усё было б зусім інакш, калі б мы і дома і ў гасцях моцна трымаліся сваіх нацыянальнакультурных і моўных стандартаў. Адступаць ад апошніх толькі зза таго, што яны ігнаруюцца дзяржавай, не ёсць сур'ёзнае апраўданне для каго б там ні было і тым больш для нашай шматлікай інтэлігенцыі. Ад дзяржавы трэба самым рашучым чынам патрабаваць павагі да нацыянальных духоўных каштоўнасцяў, а не падтрымліваць яе палітыку самавырачэннем ад апошніх. Цывілізаваныя народы не робяць такога этнічнага самавынішчэння.

Праблема нумар адзін ёсць і застаецца нават у самай неагляднай перспектыве гэта лячэнне закаранелай моўнай хваробы беларускай нацыі. Да таго часу, пакуль у краіне будзе рэй весці дзяржаўнае двухмоўе, пры якім роднаму слову яе карэннага насельніцтва адведзена ўсяго толькі нулявая роля ў грамадскім жыцці, пакуль руская мова будзе заставацца адзінай паўнапраўнай у вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школе і займаць панавальнае становішча ў сферы прафесійнай культуры, пакуль зза неабмежаванага распаўсюджвання рускай культуры цяжка будзе дыхацца беларускай культуры, датуль нельга будзе ўсур'ёз гаварыць пра наш палітычны суверынітэт, этнічную самабытнасць беларускага народа. У такіх выпадках яму не ўстаць з кален на выпрастаныя ногі , не вызваліцца ад ролі быць сурагатам рускай нацыі. Наша першачарговая задача памяняць у краіне месцамі беларускі культурнамоўны фактар з рускім і тады знікнуць усе праблемы з выратаваннем яе тытульнага народа ад русіфікацыі.

Сучаснае звыродлівае дзяржаўнае двухмоўе няўмольна паглыбляе надзвычай небяспечны для лёсу беларускага народа падзел на дзве разнамоўныя часткі, што з бегам часу можа прывесці да ўтварэння на тэрыторыі нашай краіны дзвюх далёка не сяброўскіх у сваіх узаемадачыненнях нацый: цалкам натуральна сфармаванай беларускай беларускамоўнай і штучна змайстраванай асімілятарамі беларускай рускамоўнай. Не думаецца, што такі этнічны вынік, выкліканы цяжкімі наступствамі травеньскага рэферэндуму 1995 года, адыграе станоўчую ролю ў лёсе беларусаў як ў роднай, так і рускай мовах. Таму, пакуль не позна, высокія дзяржаўныя ўлады павінны карэнным чынам змяніць стаўленне да моўнага пытання і ўзнесці роднае, а не навязанае беларускаму народу раней звонку, а апошнім дзесяцігоддзем і знутры яго сапраўды роднага слова на такую вышыню, на якой знаходзіцца роднае слова тытульнай нацыі ўсіх краін, у тым ліку і Расіі. Бясспрэчна, такое падуладна толькі дзяржаве, якая ў сваёй нацыянальнай палітыцы максімальна ўлічвае інтарэсы тытульнага народа, даражыць яго этнакультурнай самабытнасцю. Стагоддзямі мы не мелі і сёння не маем такой дзяржавы. Адсюль нашы нацыянальныя беды.

У моўным плане нашу дзяржаўную сістэму ніяк нельга назваць беларускай з'явай. У моц гэтага ўсё менш дапасоўваецца да яе і наша сучаснае грамадскае жыццё. Практычна няма аніякіх спадзяванняў на захаванне беларускай этнічнай існасці пры такой нацыянальнай палітыцы дзяржавы. Суровая рэчаіснасць не дазваляе нацыянальна самасвядомым беларусам бяздзейнічаць, спачываць на лаўрах. Наш гістарычны абавязак рана ці позна стварыць беларускамоўную ўладу. Толькі не праз рэвалюцыю (братазабойных войнаў нам пад завязку хапіла!), а дэмакратычным шляхам. Трэба нацыянальна выхоўваць народ, бо дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ніколі не зоймуцца гэтай праблемай. Разбудзіць яго ад летаргічнага сну паспрыяюць і характэрныя на сёння ўсёй сусветнай цывілізацыі прагрэсіўныя рухі па захаванні культурна моўнай разнастайнасці на планеце Зямля.

У гэтай святой справе на нашым баку будзе заўжды стаяць такая аўтарытэтная міжнародная арганізацыя, як ЮНЭСКА. Абвешчаны ў канцы 2002 года Генеральнай Асамблеяй ААН дзень 21 траўня Сусветным днём культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця павінен стаць для нацыянальнасамасвядомых колаў беларускага народа важнай нагодай для мабілізацыі сіл на пераадоленне цяжкіх наступстваў культурнамоўнай русіфікацыі. Не верыцца, што ў час, калі сусветная цывілізацыя так рашуча выступае за захаванне культурнай разнастайнасці народаў, беларусы прыцягнуць салодкую, бесклапотную спячку і будуць задавальняцца незайздроснаю роляю служыць этнічным гноем для суседняга народа.

Леанід Лыч


АЎТАПАРК ЗАГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Інфармацыя на аўтавакзале і аб'явы прыпынкаў у некаторых гарадскіх маршрутах у Баранавічах у хуткім часе будуць гучаць пабеларуску.

Да такога рашэння прыйшлі 16 лістапада падчас сустрэчы кіраўнікі РУП "Аўтобусны парк № 2", творчага згуртавання "Святліца" і сябароў гарадской арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны".

Па словах начальніка аб'яднанага аўтавакзала Іосіфа Бубена, у хуткім часе аб'явы дыспетчара аб адпраўленні прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў будуць акрамя рускай мовы дубліравацца і пабеларуску. Дарэчы, у бліжэйшы час у зале чакання аўтавакзала будзе ўстаноўлены відэаманітор, на якім уся інфармацыя для пасажыраў будзе з'яўляцца і на роднай мове: пералік паслуг аўтавакзала, заклікі быць асцярожнымі і інш.

Руслан Гарбачоў. г. Баранавічы.


У Познані збіраюць подпісы супраць "Deutche Welle"

Беларускі культурнаасветніцкі цэнтр у Познані пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачынае збор подпісаў супраць вяшчання радыё "Deutche Welle" ў Беларусь паруску. Збор подпісаў будзе спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчання ў Беларусь і нямецкага падыходу да беларускага пытання. Плануецца правядзенне акцыі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Познані і збору больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя ў Еўрапейскую Камісію і ў офіс "Deutche Welle"

Віталь Воранаў.


ПРЫНЦЫПЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ, АРФАГРАФІЧНЫЯ ВАРЫЯНТЫ

Арфаграфія - сістэма правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. У кожнай мове арфаграфія мае нарма-лізацыйнае значэнне. Пісьмо больш кансерватыўнае ў параўнанні з вуснай мовай. Традыцыйнасць пісьма забя-спечвае трывалае, стабіль-нае становішча вуснай мо-вы. У аснове рацыянальнага правапісу - адзінства прын-цыпаў і паслядоўнасць напі-санняў. Гісторыя станаў-лення беларускай арфагра-фіі адлюстроўвае складаны пошук зручнай і рацыяналь-най перадачы гукаў на пісь-ме магчымасцямі графікі.

Фанетычны і марфа-лагічны прынцыпы з пачат-ку фармавання новай бела-рускай арфаграфііі - ХІХ ст. - усталяваліся як галоўныя. Правапіс галосных у кан-чатках назоўнікаў, прымет-нікаў, займеннікаў, лічэбні-каў, дзеясловаў, іншых час-цін мовы заснаваны як на фанетычным, так і на мар-фалагічным прынцыпах. У беларускай арфаграфіі вы-карыстоўваюцца яшчэ ды-ферэнцыяльны і традыцый-ны спосабы напісання. Су-пярэчнасці сучаснай бела-рускай арфаграфіі выкліка-ны няправільным разумен-нем двух яе асноўных прын-цыпаў. Фанетычны прын-цып не дае літаратурнаму правапісу дастатковых па-слядоўнасці і чытэльнасці. Правапісная рэформа 1933 г. абмежавала дзеянне фане-тычнага прынцыпу, але ён застаўся вядучым. Упершы-ню ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы паста-нова Саўнаркома БССР 1933 г. надала арфаграфіч-ным і граматычным праві-лам абавязковасць.

Фанетычны прын-цып пісьма заключаецца ў адпаведнасці напісання вы-маўленню, ён пакладзены ў аснову беларускага права-пісу. Гэта склалася гіста-рычна. У рускай арфаграфіі, у адрозненне ад беларускай, пануе марфалагічны прын-цып. Украінская арфагра-фія, як і беларуская, засна-вана на тых жа двух прын-цыпах - фанетычным і мар-фалагічным. Некаторыя тэ-ксты, напісаныя па-бела-руску, захоўваюць дыялек-тныя асаблівасці.

У шырокім сэнсе сло-ва варыянтамі беларускай арфаграфіі можна лічыць тарашкевіцу (дарэформен-ны правапіс) і сучасную, "паслярэформенную" арфа-графію. Але традыцыйнае, больш вузкае разуменне арфаграфічнай варыянтнас-ці заключаецца ў тым, што адно і тое ж слова ў адпа-веднасці з правіламі сучас-най беларускай арфаграфіі можа мець некалькі напісан-няў: лідэр-лідар . Калі гава-рыць больш канкрэтна, то арфаграфічныя слоўнікі ча-сам і не фіксуюць варыян-тных напісанняў. Між тым гэтыя арфаграфічныя вары-янты бытуюць у сучасным перыядычным друку, яны ўжываюцца ў розных сіту-ацыях гутаркі. Існаванне падобных варыянтаў з'яўля-ецца важнай лінгвістычнай праблемай, якая патрабуе неадкладнага вырашэння. У наш час на парадку дня - пытанне рэформы беларус-кага правапісу. У гістарыч-най сітуацыі 1990-х гг. пера-гляд установак беларускай савецкай школы моўнай нармалізацыі запатрабаваў таго, каб удакладніць стан-дарты літаратурнай мовы. Таму былі створаны Дзяр-жаўная камісія па ўдакла-дненні правапісу беларус-кай літаратурнай мовы і часовы навуковы калектыў пры Інстытуце мовазнаў-ства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Іх супольнымі намаганнямі быў падрых-таваны праект новай рэдак-цыі "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Пытанні ўдасканалення і ўнясення змен у беларускі правапіс непазбежна выклі-каюць шырокі грамадскі рэзананс. Яны закранаюць важныя ідэалагічныя і палі-тычныя аспекты, патрабу-юць абмеркавання на самых розных узроўнях. А галоў-нае - вырашэнне параблем сучаснай беларускай арфа-графіі немагчымае без да-статковага ўзроўню прафе-сіяналізму, кампетэнтнасці тых, ад каго гэта залежыць.

Арфаграфічныя ва-рыянты, або варыянты на-пісання, маюць перш за ўсё іншамоўныя словы. У вы-ніку таго, што яны былі засвоены беларускай мовай у розны час, многія з гэтых слоў вымаўляюцца і пішуц-ца неаднолькава. Аднак такія іншамоўныя словы маюць практычна тоеснае значэнне. Яшчэ ў помніках старажытнай пісьменнасці адлюстраваны разыходжан-ні ў напісанні асобных запа-зычаных слоў. А Б.А. Тара-шкевіч у 1920-1930-я гг. слушна заўважаў, што ў беларускай мове заўсёды будзе тэндэнцыя перада-ваць аканне ў іншамоўных словах. Вось чаму ў нар-матыўных слоўніках і ў мове твораў некаторых пі-сьменнікаў узнікаюць напі-санні: ерэтык- ератык, сві-тар - світэр, швайцары - швейцары і інш.

Навукоўцы, якія зай-маюцца праблемамі сучас-най беларускай арфаграфіі і спосабамі іх вырашэння, звяртаюць увагу на тое, што ў розных даведачных вы-даннях неаднастайна пада-ецца цэлы шэраг запазыча-ных слоў: рэзюме і рэзюмэ , сетэр і сэтэр , супермен і супермэн , тунель і тунэль , экземпляр і экзэмпляр і інш. Заўважана агульнае імкнен-не пісаць гэтыя словы па-водле фанетычнага прын-цыпу, з літарай э . Так інша-моўныя словы вымаўляюц-ца ў той мове, адкуль яны запазычаны. Даследчыкі ацэньваюць гэтую тэндэн-цыю станоўча. Але недапу-шчальнай з'яўляецца наяў-насць непаслядоўных напі-санняў у адным і тым жа слоўніку: сэптычны , але асептычны , экстрасэнс , але сенсорны . Неаднолькава пішуцца ў розных выданнях таксама і галосныя ў проз-вішчах тыпу Бізэ , Фрунзе , Малармэ , у складаных сло-вах: горналыжны і гарна-лыжны , заходнерускі і ся-рэднярускі , прыслоўі і блізкія да іх спалучэнні: надзіва і на дзіва . Гэтыя высновы нека-торыя даследчыкі (Генадзь Арцямёнак) робяць на пад-ставе вывучэння такіх інфарматыўных і поўных да-веднікаў беларускага пра-вапісу, як "Слоўнік бела-рускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне" (1987), "Слоўнік іншамоўных слоў" у 2 т. Аляксандра Булыкі (1999), "Тлумачальны слоў-нік беларускай літаратур-най мовы" (2002) і інш.

Недастатковая рас-працаванасць найбольш спрэчных пытанняў бела-рускай арфаграфіі стварае дадатковыя цяжкасці пры здачы экзаменацыйных і навуковых тэстаў, зніжае аўтарытэт беларускага мо-вазнаўства, пагаршае стаў-ленне грамадства да бела-рускай мовы ў цэлым. Таму арфаграфічныя варыянты не заўсёды і не ўсімі ўспры-маюцца як станоўчая з'ява.

Асабліва відавочная шкоднасць арфаграфічных варыянтаў у перыядычным друку. Многія неафіцыйныя выданні бяруць на ўзбраен-не, магчыма, не лепшыя прапановы айчынных "рэ-фарматараў" правапісу. І пішуць, напрыклад: віца-прэзідэнт (на гэта звяртае ўвагу даследчыца Паліна Юцкевіч). Акрамя таго, у беларускім друку можна сустрэць, напрыклад, нека-лькі варыянтаў напісання вельмі шырокаўжывальнага слова: камп'ютэр, камп'ю-тар і кампутар .

Наяўнасць варыянт-ных напісанняў тлумачыцца неаднолькавым засваеннем іншамоўнай лексікі, у якой вымаўленне асобных гукаў можа абазначацца на пісьме па-рознаму, а таксама ўплывам рускай мовы. Ас-ноўную частку арфагра-фічных варыянтаў склада-юць менавіта запазычаныя словы. Яны могуць пера-давацца дакладна гэтак жа, як у той мове, адкуль яны прыйшлі ў беларускую ( ада-жыо, трыо ), а могуць ада-птавацца нашай мовай па-водле яе законаў ( бухгал-тар, валейбол ). Вельмі істо-тным падаецца той факт, што ў любым выпадку лёс арфаграфічных варыянтаў у мове (магчымасці іх далей-шага выкарыстання) выра-шае, прадвызначае толькі грамадства ў цэлым. У кан-чатковым выніку таму ці іншаму варыянту можа быць аддадзена перавага выключна пасля праведзе-нага сур'ёзнага навуковага аналізу, пасля прадуманага разгляду і абгрунтаванага, асэнсаванага грамадскага выбару.

Святлана САЧАНКА.


НОРМЫ, ПАМЫЛКІ, ВАРЫЯНТЫ ВЫМАЎЛЕННЯ

Тэрмін «вымаўлен-не» ўжываецца ў двух зна-чэннях: 1) асаблівасці арты-куляцыі гукаў маўлення; 2) сукупнасць арфаэпічных норм, уласцівых той ці ін-шай разнавіднасці мовы.

Правільнае, нарма-тыўнае вымаўленне гукаў, іх спалучэнняў і слоў з'яўля-ецца паказчыкам не толькі моўнай, але і агульнай куль-туры чалавека. Вось чаму так важна ведаць сучасныя нормы беларускага літара-турнага вымаўлення і ўмець прымяняць іх на практыцы. Праца над артыкуляцыяй і дыкцыяй неабходная ўсім, хто актыўна карыстаецца вуснай літаратурнай мовай: настаўніку і акцёру, дык-тару і выкладчыку ВНУ, кіраўніку прадпрыемства або арганізацыі, палітыку і дыпламату. Узмацненне ролі вуснай мовы ў жыцці грамадства садзейнічае ўдасканаленню арфаэпіч-ных норм.

Нормы вуснай бела-рускай літаратурнай мовы ў сваіх асноўных рысах склаліся ў ХХ ст. (да 1930-х гг.). Літаратурнае вымаў-ленне рэгулююць нормы, ці правілы. Арфаэпічныя нор-мы сучаснай беларускай літаратурнай мовы праду-гледжваюць аднастайнае вымаўленне галосных, зыч-ных і спалучэнняў зычных гукаў. Гэтыя нормы патра-буюць, каб усе носьбіты мовы аднолькава вымаўля-лі, нарыклад, галосныя (злу-чнік або часціца [і] пасля слова на галосны вымаўля-ецца як [й] : добры й балес-ны , галосныя [о], [э], [а] не пад націскам вымаўляецца як гук ]: вадой, хмарай, світар, аранжарэя ). Праві-лы вымаўлення галосных і абазначэння іх з дапамогай магчымасцяў арфаграфіі ў большасці выпадкаў супа-даюць. Арфаэпічнымі нор-мамі рэгулюецца і правіль-нае вымаўленне зычных гукаў (гук [р] у нашай мове заўсёды цвёрды: ракою, арэ-хі, крама, рэха , як і гук [дж] : дажджы, джала, джгаць , а гук [дз'] гэтак жа заўсёды мяккі: дзверы, Дзвіна, дзякуй і інш.). Урэгулявана маўлен-чымі нормамі таксама і вы-маўленне спалучэнняў зыч-ных. Напрыклад, спалучэнні [дч], [тч] павінны вымаўляц-ца як адзін падоўжаны гук [ч] : салдатчына, у склад-чыну . Тут напісанне не адпа-вядае вымаўленню. Спалу-чэнні зычных [дc], [тc], [чc] і [кс] нормы патрабуюць вы-маўляць як [ц] : гарадскі, свецкі, свіслацкі, беластоцкі.

Арфаэпічныя праві-лы рэгламентуюць і літара-турнае вымаўленне некато-рых граматычных норм слоў. Гэта вымаўленне га-лосных у канчатках -ага, -ога, -яга прыметнікаў, па-радкавых лічэбнікаў і ў канчатку -ага дзеепрымет-нікаў у родным склоне адзі-ночнага ліку мужчынскага і ніякага роду: прыгожага, маладога, сіняга; першага, другога, трэцяга; заснулага, патухшага і інш.

Нормы, якія прадвы-значаюць месца націску ў словах, называюцца акцэн-талагічнымі. Так, адпавед-на гэтым нормам трэба га-варыць (і пісаць): хачу , а не хочу , погляд , а не пагляд . Націск у беларускай мове маюць толькі паўназначныя словы, непаўназначныя ж прымыкаюць у якасці скла-да да наступнага слова або да папярэдняга. Правільная пастаноўка націску ў слове ўскладняецца тым, што на-ціск у нашай мове свабод-ны, або разнамесны: чорны і чарнейшы , горны і гарна-лыжны .

У рускай мове арфа-эпічнымі варыянтамі слова лічаць рознае вымаўленне слоў, не адлюстраванае на пісьме. У беларускай мове напісанне ў многіх выпадках адпавядае вымаўленню, што значна спрашчае засва-енне арфаграфічных правіл. Гэта датычыць перадачы сродкамі правапісу асобных праяў акання, а таксама адлюстравання вымаўлення зычных [р], [дж] і інш. Тады дзейнічае г. зв. фанетычны прынцып арфаграфіі. Адно-лькавае напісанне марфем (канчаткаў, некаторых пры-ставак, суфіксаў і інш.) прадугледжана марфалагіч-ным прынцыпам. Да таго ж, многія словы пішуцца паво-дле традыцыі.

Памылкі, або адсту-пленні ад правіл літара-турнага вымаўлення, узні-каюць з-за адсутнасці ведаў аб арфаэпічных нормах ці ў выніку няправільнага ра-зумення правілаў. Пару-шэнні арфаэпічных норм сучаснай беларускай літа-ратурнай мовы тлумачацца самымі рознымі прычынамі. Сярод іх варта назваць та-кія, як уплыў розных гаво-рак паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялек-таў беларускай мовы, уздзе-янне рускай мовы, няправі-льнае засваенне іншамоўнай лексікі і інш. Напрыклад, прадстаўнікі паўднёва-за-ходняга дыялекту могуць вымаўляць націскныя гало-сныя [ы], [а] ў асобных сло-вах так, як гэта прынята ў іх родным дыялекце: кабула, мула, доў, узёў замест нар-матыўных кабыла, мыла, даў, узяў. Тыя, на чыё вы-маўленне аказалі ўплыў гаворкі паўночна-ўсходняга дыялекту, могуць памылко-ва вымаўляць прыстаўны [j] замест [г] : ета замест гэта , націскны канчатак -эй замест нарматыўных літа-ратурных -ы, -ой у прымет-ніках і займенніках мужчын-скага і жаночага роду адзі-ночнага ліку: залатэй за-мест залаты , тэй замест той і інш.

Наяўнасць варыян-таў літаратурнага вымаў-лення сведчыць пра багацце нашай мовы (хаця ў прын-цыпе варыянты не лічацца нечым добрым і пажаданым, паколькі абцяжарваюць, ускладняюць працэс выву-чэння мовы). З'яўленне ар-фаэпічных варыянтаў абу-моўлена шэрагам прычын, сярод якіх першаступеннае значэнне мае ўзаемадзеянне літаратурнай мовы з бела-рускімі дыялектамі. Справа ў тым, што народныя гаво-ркі - гэта тыя струменьчыкі жывой вады, якія уліваю-чыся ў магутную раку літа-ратурнай мовы, ратуюць яе ад высыхання і збяднення. Таму словы і словаформы, якія бытуюць у дыялектах, часта ўжываюцца, скажам, у мове твораў мастацкай літаратуры. Адтуль яны прыходзяць і ў літаратур-ную мову. Так адбываецца няспынна. Паколькі нормы вымаўлення змяняюцца ра-зам з развіццём мовы, то арфаэпічныя варыянты ўзні-каюць і ў выніку змен у беларускім правапісе. Так адбылося з часціцай не і прыназоўнікам без . Да 1933 г. іх вымаўлялі і пісалі як ня і бяз . У наш час у выніку дзеяння арфаграфічнага правіла аб напісанні іх як не і без усё часцей назіраецца вымаўленне, адпаведнае напісанню.

Арфаэпічныя вары-янты - гэта словы з падоб-ным, але не тоесным вымаў-леннем. Яны адрозніваюцца найперш месцам націску ( колішні - калішні, гады - годы і інш.). Названыя словы - акцэнтныя дублеты. Іх узнікненне можна вытлума-чыць такімі прычынамі, як уплыў беларускіх гаворак ( далонь - даланя ), граматы-чная аналогія ( госця - гасця ), а ў вершах - і захаванне рытму або рыфмы. Пад уз-дзеяннем гаворак у літа-ратурнай мове замацаваўся адзін з варыянтаў вымаў-лення і напісання - формы 1-й асобы множнага ліку дзе-ясловаў з канчаткам - ом (-ём) : бяром, нясём, ідзём . Варыянты ў вымаўленні рознымі даследчыкамі ўспрымаюцца па-рознаму. Некаторыя лінгвісты, ліча-чы, што кожнае слова ці словаформа ўзбагачае мо-ву, дазваляюць і нават рэка-мендуюць ужываць некалькі арфаэпічных варыянтаў у розных моўных стылях. Ін-шыя ж, наадварот, імкнуцца абмежаваць выкарыстанне асобных варыянтаў адным стылем - як правіла, стылем мастацкай літаратуры. У мастацкіх творах сапраўды дапускаецца большая моў-ная свабода ў параўнанні з афіцыйна-дзелавым або на-вуковым стылямі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Галоўным крытэ-рыем пры выбары аднаго з варыянтаў звычайна лічаць тое, ці зафіксавана слова (словаформа) у акадэміч-ных слоўніках, выдадзеных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Бе-ларусі.

Нягледзячы на па-стаянную нармалізацыю літаратурнай мовы, вары-янты працягваюць існаваць і патрабуюць самай пільнай даследчыцкай увагі.

Святлана САЧАНКА.


Беларуская мова ў інфармацыйнай прасторы

Выступленне намесніка старшыні ГА "ТБМ імя Ф.Скарыны" Сяргея Кручкова на IX з'ездзе

Шаноўныя дэлегаты і госці з'езду.

Я хацеў бы пачаць сваё выступленне некалькімі цытатамі з кнігі "Разбурыць Парыж" вядомага беларускага філосафа Валянціна Акудовіча. У сваім артыкуле "Фрагменты страчанага гіпертэксту" ён піша: "Ці тэхналагічны беларускі нацыяналізм, і ці ёсць у яго шанцы (застацца) тэхналагічным заўтра? Гэта канцэптуальнае пытанне, калі заўгодна - лёсавызначальнае для ідэі беларускай Беларусі. Бо калі не, нетэхналагічны, то колькі б мы ні ўлягаліся ў адраджэнне мовы, гісторыі, культуры, колькі б ні ладзілі мітынгаў, пікетаў, шэсцяў, колькі б ні ганілі кожную новую ўладу за яе абыякавасць да нацыянальнай ідэі - усё будзе марна. Сучасная цывілізацыя не бярэ пад увагу нетэхналагічныя ідэі, а тым болей не прымае іх да рэалізацыі...".

Я б сказаў, што тое самае тычыцца і перспектываў функцыянавання і развіцця беларускай мовы. На маю думку, беларуская мова ў сучасным свеце зможа захавацца не тады, калі яна будзе мець распаўсюд у традыцыйных асяродках, а калі яна зможа замацавацца ў інфармацыйнай сферы.

На першы погляд, гэтае меркаванне выглядае спрэчным. Але давайце паразважаем. Звернемся да канкрэтных прыкладаў. Вядома, што электронны ўлік больш каля 4ох мільёнаў беларускіх грамадзян у Фондзе сацыяльнага забеспячэння вядзецца толькі на рускай мове. Электронная база дадзеных гэтага Фонду - самая вялікая ў Рэспубліцы Беларусь. На яе падставе, магчыма, будуць стварацца і іншыя базы дадзеных, напрыклад увядзенне "электронных пашпартоў" грамадзян нашай краіны, ці яшчэ якія іншыя, што будуць з'яўляцца ў Беларусі па меры развіцця інфармацыйных тэхналогіяў. Такім чынам, непрыкметна для саміх грамадзянаў беларуская мова будзе адкінутая ў ХХІ стагоддзе, як мова, якая не будзе ўжывацца ў сучасных інфармацыйных сістэмах. Таму, на маю думку, нам варта было б засяродзіцца на стварэнні або адаптаванні (лакалізацыі) камп'ютарных праграм і стварэнні інфармацыйных рэсурсаў і базаў дадзеных на беларускай мове.

Што я маю на ўвазе? Цяпер у нашай краіне амаль няма сфераў, дзе б не карысталіся камп'ютарнай тэхнікай. Амаль уся дакументацыя набіраецца ў тэкставым рэдактары Microsoft Office. Менавіта таму прыярытэтным кірункам дзейнасці камісіі па інфарматызацыі стала стварэнне праграмы праверкі арфаграфіі беларускай мовы. Як вам вядома першая версія такой праграмы створаная групай энтузіястаў у 2004 годзе. І зараз любы жадаючы мае мажліваць бясплатна атрымаць яе ў сядзібе ТБМ альбо зпампаваць з сайту ў Інтэрнэце па адрасе: pravapis.tut.by. Зараз вядзецца работа па ўдасканаленні гэтае праграмы.

Але стварэнне арфаграфічнай падтрымкі беларускай мовы ў адным з самых распаўсюджаных тэкставым рэдактары не вырашае ўсіх праблем па "замацаванні" роднай мовы ў інфармацыйнай прасторы. Праца па беларусізацыі, нягледзячы на поўную адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі, вядзецца дзесяткамі беларускіх валанцёраў. Варта прыгадаць такія прадукты, як беларускарускі і рускабеларускі электронны перакладчык "Белазар", аўтарам якога з'яўляецца Алег Азаровіч, лакалізацыю тэкставага рэдактара OpenOffice Юрася Тарасевіча, дзесяткі іншых лакалізаваных праграм, спасылкі на якія можна знайсці на сайце belsoft.tut.by. Карыстаючыся выпадкам хацеў бы выказаць шчырую падзяку ўсім валанцёрам, якія займаюцца перакладамі праграмнага забеспячэння. Прыходзіцца толькі шкадаваць пра тое, што большая частка беларускіх перакладаў не ўваходзіць у афіцыйны дыстрыбутыў замежных вытворцаў праграмных прадуктаў. На маю думку, гэта тлумачыцца тым, што ў краіне няма арганізацыі, якая магла б цэнтралізавана дамагацца ўключэння беларускай мовы ў стандартны пакет камп'ютарных праграм. Каб прадстаўнікі беларускага ўраду, ці той жа, толькі што створанай, "сіліконавай даліны" мелі такое жаданне, - гэтага можна было б дамагчыся без вялікіх высілкаў, але ...

Хацеў бы звярнуць вашу ўвагу і на той сегмент рынку, які развіваецца "касмічнымі" тэмпамі, а менавіта аказанне паслуг сотавай сувязі. Ужо цяпер каля 3,5 мільёнаў беларусаў карыстаюцца гэтымі паслугамі. На жаль, ні адзін таваравытворца так і не спадобіўся зрабіць падтрымку беларускай мовы ў меню тэлефонных апаратаў. Меліся пэўныя спадзяванні, што фірма SAMSUNG адной з першых зможа рэалізаваць падтрымку беларускай мовы ў сваіх тэлефонных апаратах. Але гэтага так і не адбылося. Затое некалькі валанцёраў здолелі разабрацца ў праграмным забеспячэнні і беларусізаваць некаторыя мадэлі сотавых тэлефонаў. Гэтая "беларусізацыя" адбылася сярод вельмі вузкага кола сяброў і знаёмых. На маю думку яе трэба давесці да таваравытворцаў і змусіць іх павярнуцца да беларускай мовы. Пераканаць замежных вытворцаў у гэтым надзвычай цяжка, бо існуючыя цяпер у Беларусі аператары сотавай сувязі амаль не аказваюць сервісных паслуг спажыўцам на беларускай мове. Нягледзячы на тысячы сабраных подпісаў у адрас МТС і Вэлком, яны так і не спадобіліся перавесці на беларускую мову свае аўтаматычныя сервісныя службы. Кампанія "Мабільныя ТэлеСістэмы" парупілася толькі пра тое, каб часткова беларусізаваць свой сайт у Інтэрнэце.

Звяртаючы вашу ўвагу на пэўныя станоўчыя вынікі і рост колькасці беларускамоўных інфармацыйных рэсурсаў у Інтэрнэце, варта адзначыць вельмі вузкую скіраванасць сайтаў на роднай мове. Яны, як правіла, прысвечаныя грамадскапалітычнаму жыццю ў краіне. Надзвычай мала рэсурсаў навучальнага і адукацыйнага характару. А між тым, развіццё інфармацыйных тэхналогій і камп'ютарнай тэхнікі ідзе так хутка, што хатні камп'ютар сучаснаму чалавеку цалкам можа замяніць наведванне бібліятэкі і навучальнай установы. Ва ўсім свеце імкліва развіваюцца тэхналогіі дыстанцыйнага навучання, калі, седзячы дома, можа атрымаць паўнавартасную адукацыю. Дарэчы, менавіта на падставе тэхналогіяў навучання на адлегласці можна і трэба стварыць Беларускі нацыянальны ўніверсітэт. Першы крок на гэтым шляху зроблены зноўтакі намаганнямі добраахвотнікаў, якія выканалі пераклад праграмнага комплексу па стварэнні дыстанцыйных навучальных рэсурсаў MOODLE. На яго падставе ў бліжэйшы час мяркуецца стварыць Беларускі адукацыйны партал. Я заклікаю ўсіх прысутных на з'едзе выкладчыкаў, навуковых дзеячоў і проста валанцёраў далучыцца да працы па распрацоўцы і напаўненні гэтага рэсурсу. Мяркую, што настаў час, калі нам неабходна пачаць стварэнне такіх электронных навуковых базаў дадзеных на беларускай мове. Я, як і ўсе прысутныя, перакананы, што рана ці позна ў нашай краіне адбудзецца змена рэжыму. Узнікне патрэба пераводу навучання на родную мову ва ўсіх ВНУ. Электронная навуковая база дадзеных магла б легчы ў аснову стварэння і напісання падручнікаў на роднай мове па дысцыплінах вышэйшай школы. Калі да гэтае працы мы не далучымся зараз, то ў бліжэйшай гістарычнай перспектыве атрымаем той жа вынік, што і на пачатку 90х гадоў, калі немагчыма было правесці хуткую беларусізацыю вышэйшай адукацыі, бо адсутнічалі падручнікі і метадычныя распрацоўкі. Нам трэба ўсвядоміць і тое, што пры змене рэжыму ніхто ня зможа адмяніць эканамічную мэтазгоднасць. І калі ў распараджэнні дзяржаўных органаў будуць толькі рускамоўныя падручнікі і рускамоўныя базы дадзеных, правесці беларусізацыю вышэйшай школы будзе немагчыма. Мы проста прайграем у канкурэнтнай барацьбе з рускамоўнай адукацыяй.

Паважаныя сябры, працы па беларусізацыі інфармацыйнай прасторы вельмі шмат. І кожны з нас можа знайсці магчымасць больш актыўна далучыцца да "замацавання" беларускай мовы ў інфармацыйных тэхналогіях, прадуктах, рэсурсах і базах дадзеных. Спадзяюся, што сённяшні з'езд паспрыяе паскарэнню працэсаў беларусізацыі ў інфармацыйнай сферы.


Пакуль дойдзе чарга да палітыкаў, першымі церпяць сябры ТБМ

З'явіліся першыя кадравыя "ахвяры" сярод прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча - прэтэн-дэнта ад аб'яднанай апазіцыі на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Пасля сустрэчы са сту-дэнтамі Баранавіцкага недзяржаў-нага эканоміка-юрыдычнага кале-джа вымушаны быў напісаць заяву аб звальненні выкладчык Віктар Сырыца.

Адзін са старэйшых вы-кладчыкаў эканоміка-юрыдыч-нага каледжа Віктар Сырыца сапраўды канстатуе, што яго прымусілі пакінуць навучальную установу. Ён нямала здзіўлены ад такога рашэння і Міністэрства адукацыі, і ўласна кіраўніцтва каледжу, паколькі падчас запра-шэння студэнтаў на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам спадар Сырыца сам усіх супакойваў: будзе звычайная гутарка, мера-прыемства цалкам законнае, да таго ж, адбываецца пасля занят-каў. У выніку здарылася з даклад-насцю да наадварот.

- Фактычна прымусілі , - гаворыць Сырыца, - таму што прымалі ўдзел у сустрэчы мае студэнты , супраць якіх быў вельмі моцны ўціск . Перадусім , іх запа - лохвалі выключэннем . Каб спыніць вось гэты ўціск , я напісаў заяву аб звальненні . Да таго ж , дырэктара нашага каледжа выклікаў намеснік міністра адукацыі і фактычна загадаў яму : альбо звальняеце Сырыцу , альбо навучальная ўста - нова не праходзіць атэстацыю . Дырэктар мне ў прысутнасці ўсёй адміністрацыі так і сказаў : калі ты не напішаш заяву , наша на - вучальная ўстанова не пройдзе атэстацыю сёлета ў снежні . Але самае галоўнае: я напісаў заяву, бо быў супраць рэпрэсій. Студэнтаў запалохвалі выключэннем, казалі пра тое, што яны ніколі ў дзяр-жаўны ўніверсітэт не паступяць. I я бачыў слёзы ў гэтых дзяцей...

Метад запалохвання ўлады ўзялі на ўзбраенне даўно. Але, падаецца, што гэтым разам у апазіцыі ёсць свае контраргу-менты. Прынамсі, Аляксандар Мілінкевіч ужо заявіў, што будзе створаны фонд падтрымкі пацяр-пелых ад пераследу з боку ўладаў.

- Ад панядзелка я фактычна беспрацоўны. Таму на маім пры-кладзе важна зрабіць так, каб людзі не баяліся страціць працу, каб была ў людзей нейкая сме-ласць. Бо, прыкладам, мне ў Ба-ранавічах знайсці працу пасля гэтага практычна немагчыма. У школу мяне не возьмуць, таму буду спрабаваць шукаць працу дзесьці на заводзе, у якога-небудзь прад-прымальніка. Я чалавек працаві-ты і думаю, што не прападу. Да таго ж, я старшыня Барана-віцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы і, мяркую, буду працягваць і надалей актыўную працу ў гэтым кірунку.

Віктар Сырыца ўзначаль-вае Берасцейскую абласную і Баранавіцкую гарадскую аргані-зацыі Таварыства беларускай мовы. Старшыня ТБМ Алег Тру-саў характарызуе спадара Сыры-цу як надзвычай актыўнага чала-века, але кажа, што апазіцыі трэба больш акуратна ставіцца да лю-дзей, на якіх урэшце кладзецца такая адказнасць:

- Сырыца вельмі актыўны чалавек, таму нічога дзіўнага няма. Тым больш, што ў Баранавічах Мілінкевіч сапраўды вельмі моцна "засвяціўся".

Адносна стварэння фонду для падтрымкі рэпрасаваных А. Трусаў зазначыў:

- Усё гэта добра, але ж - "будзе створаны..." Спачатку трэба стварыць а ўжо потым па Беларусі ездзіць. А не наадварот. З "воўчым білетам" у Баранавічах выкінуць, і куды ты дзенешся? Хто цябе на якую працу возьме? I колькі такіх людзей ужо пацярпела: мусілі за мяжу з'язджаць, прасіць прытулку і г.д.


Як удалося высветліць, штаб Мілінкевіча паралельна вядзе перамовы з замежнымі навучальнымі ўстановамі на выпадак, калі вынікам сустрэчаў студэнтаў з апазіцыйнымі лідарамі будуць выключэнні выкладчыкаў ці навучэнцаў. Пакуль гаворка пра спецыяльныя і вышэйшыя установы суседніх краінаў.

Дырэктару

Баранавіцкага эканоміка-

юрыдычнага каледжа

Сокалу Г. Г.

18.11.2005 г. Выкладчыка сацыяльна - гуманітарных дысцыплін

Заява Сырыцы В. А.

11 лістапада 2005 года я са сваімі студэнтамі прымаў удзел у сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам ля Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта. Падчас гутаркі абмяркоўвалі пытанні павышэння кошту за адукацыю, праблемы размеркавання ды й студэнцкіх інтарнатаў. Навучэнцы, якія сустракаліся з кандыдатам фізіка-матэматычных навук, хацелі ведаць альтэрнатыўны погляд кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў Белаурсі.

Я катэгарычна супраць таго, што на працягу тыдня ажыццяўля-ецца ўзмоцнены ціск і запалохванне студэнтаў, якім пагражаюць выключэннем з каледжа. Не магу пагадзіцца з вымовай сп. Гайдук М. І. і Мішыеўскаму Б.Ф., бо яны, як адміністратары, сумленна выконваюць свае абавязкі. Студэнты таксама заслугоўваюць не вымовы, а найвышэйшай пашаны за імкненне да ведаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У знак пратэсту супраць такіх дзеянняў адміністрацыі каледжа прашу мяне зволіць з пасады выкладчыка сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Подпіс - Сырыца.


Мастак з Моталя

Пяць гадоў творчага жыцця. Менавіта столькі часу прайшло пасля таго, як выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў Янка Рамановіч пакінуў сцены сваёй альма матар. Ён літаральна ўварваўся ў мастакоўскі асяродак. І нягледзячы на тое, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку, у свае 28 паспеў акрэсліцца ва ўласцівай толькі яму творчай манеры і заняць тую нішу, якая, відаць, наканаваная лёсам. Сёння адназначна можна сказаць, што гэты мастак нацыянальна арыентаваны. На ягоных жывапісных палотнах - станковай карціне, пейзажы, партрэце, нацюрморце - глядач адчуе беларушчыну. Мастак працуе ў розных жанрах, і ягоным творам характэрна раскаванасць, багатая каляровая гама, а галоўнае - душа. Душа беларуса, які бязмежна любіць сваю Радзіму і перадае гэтае пачуццё праз творы жывапісу. У іх - і мінуўшчына Беларусі, і дзень сённяшні, прыгажосць і замілаванасць роднымі краявідамі, людзьмі.

Невычэрпнай крыніцай натхнення - яго малая радзіма, вёска Моталь. Месца, слыннае на ўвесь свет сваімі народнымі рамёствамі. Хто з нас не ведае мотальскіх ручнікоў ці прыгожых кажухоў, якія не так даўно былі самым модным адзеннем на Беларусі! Гэтая зямля дала беларускаму народу шмат вядомых людзей. Сярод іх - імя выдатнага мастака Напалеона Орды, якому ў 2007 годзе споўніцца 200 гадоў. Менавіта тут нарадзіўся і гадаваўся малы Янка, тут жыве і творыць цяпер.

У свой час Рамановіч атрымаў добрую мастацкую адукацыю. Ён вучыўся ў Менску. Спачатку скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, куды трапіў у 12гадовым узросце, дзякуючы таму, што ў той час выкладчыкі ездзілі па ўсёй краіне і адшуквалі таленавітых дзетак, здатных да творчасці. Па заканчэнні адразу ж паступіў ў Беларускую акадэмію мастацтваў. Яго дыпломную працу "Бабіна лета" можна было пабачыць сёлета на выставе студэнцкіх работ, якая ладзілася ў сувязі з 60годдзем акадэміі. Яе адзначалі, як лепшую, сярод тых, што былі ў экспазіцыі. Ужо на трэцім курсе студэнт Рамановіч ладзіць першую персанальную выставу ў Мотальскім краязнаўчым музеі. А сваё 25годдзе адзначае новай экспазіцыяй у Менску. Сёлета ж аматараў сваёй творчасці мастак парадаваў выставай, што адкрылася 24 лістапада ў сталічнай галярэі "Вільнюс", якая месціцца у бібліятэцы.

Жывапіс Янкі Рамановіча моцны, каларыстычны. Трэба бачыць, з якой любоўю ён піша дачушку Дашу і сына Арцёмку. Вабяць вока наведвальнікаў пейзажы. Не застаецца глядач абыякавым да нацюрмортаў, дзе, як жывая, сакавітая садавіна, якую так і хочацца паспытаць. Але гэта не мае нічога агульнага з натуралізмам. Тое трэба бачыць. Ведама, што у словах немагчыма перадаць усё хараство і багацце колераў. Толькі на выставе, якая будзе працаваць да сярэдзіны снежня, глядач пасапраўднаму ацэніць убачанае.

Янка Рамановіч не застаўся ў сталіцы, хоць і пражыў у ёй 13 гадоў. Вярнуўся у Моталь, дзе яго карані, дзе жывуць яго бацькі, дзе яго чакала жонка і двое малых дзетак. Там мастак адчувае сябе надзвычай камфортна. Ягоная майстэрня ў былым будынку дзіцячага садочка, дзе ёсць усе ўмовы для творчасці. Акрамя таго, ён - выкладчык Іванаўскай школы мастацтваў імя Напалеона Орды, дзе развівае творчыя здольнасці вучняў, дае першыя ўрокі прафесійнага мастацтва. Да 40гадовага юбілею школы, які адзначаўся 3 снежня, у сценах навучальнай установы Янка Рамановіч адкрыў сваю чарговую выставу.

Апантанасці мастака можна толькі падобраму пазайздросціць. Кожнае лета ён не прамінае магчымасці паўдзельнічаць у плянэрах, дзе нішто не замінае і можна цалкам аддацца творчасці. Сёлета за дзесяць дзён падчас пленэру, што ладзіўся да 75годдзя Уладзіміра Караткевіча на Аршаншчыне, ён напісаў аж 24 эцюды. Некаторыя з іх экспануюцца зараз у выставачнай зале Оршы на выставе, прысвечанай юбілею Паэта.

Адкрыйце для сябе гэтага маладога мастака. Запомніце яго імя. Ён не раз яшчэ парадуе нас сваімі палотнамі.

ІрМа.


бондарства, і разбярства, і кавальства...

Гарадзенская абласная філія Беларускага Саюза мастакоў народнай творчасці налічвае 32 сябры. 25 з іх прапанавалі свае творы для ўдзелу ў выстаўцы "Адкуль нашы карані", якая адкрылася ў Гародні. Вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Храмкова ўручыла лепшым народным майстрам памятныя сувеніры.

Філіі споўнілася восем гадоў. За гэты час назапашана шмат цікавых твораў лепшых майстроў. За асабісты ўклад ў адраджэнне традыцыйных беларускіх рамёстваў і высокае прафесійнае майстэрства, актыўную выставачную дзейнасць народныя майстры Л.Блохава, Ю.Круш, М.Скляр, Т.Ларыёнава, Т. Пярвухіна атрымалі прэмію імя былога старшыні аблвыканкаму А.І.Дубко "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" у намінацыі "Лепшы майстар года".

Работы выкананы ў розных тэхніках беларускага традыцыйнага рамяства. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя з пункту гледжання віртуознай тэхнікі выканання і высокай якасці вырабы вядомых майстроў па пляценні з саломы Любові Блохавай (Гародня), Наталлі Емяльянчык, Святланы Паплаўскай (Ліда), Вольгі Казлоўскай (Смаргонскі раён), па апрацоўцы скуры - Таццяны і Ігара Пярвухіных (Гародня), разьбяроў - Міхася Рышкевіча (Лідскі раён), Мікалая Скляра, Віктара Бурава, Станіслава Вішнеўскага (Гародня), кованых вырабаў - Юрыя Круша і Алеся Вераб'ёва (Гародня), выцінанкі - Станіслава Муліцы (Гародня)...

Цікаўнасць прысутных заўсёды выклікаюць ткацкія вырабы пачэсных сяброў філіі Мар'яны Кажанеўскай і Уладзіславы Матукевіч, якія жывуць адпаведна ў вёсках Вішнёўка і Плябанаўцы Бераставіцкага раёна, арыгінальныя работы майстроў па пляценні з лазы Барыса Федаровіча, Ліліі і Пятра Сурбаў (Гародня), ювелірныя творы Уладзіміра Жданюка, аправы для абразоў Марыі Харытончык (Зэльва), бандарныя вырабы Міхася Куксы з Гародні. Да яго справы далучаецца сын Ілля.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымку: майстар пляцення з лазы Барыс Федаровіч; работы майстра.Фота аўтара.


Фармаванне здаровага ладу жыцця па-беларуску

Вучымся, гуляем,

Беларускі наш народ

Шчыра праслаўляем!

Так гучаў дэвіз мерапрыемства, праведзенага ў Лідскім педкаледжы ў рамках рэспубліканскага семінара "Фармаванне здаровага ладу жыцця".

Кабінетмузей "Беларуская хатка" пераўтварыўся ў царства шчырасці, цеплаты, гонару за сваю краіну. І госці, і ўдзельнікі атрымалі сапраўдную асалоду, дакрануўшыся да льняных палотнаў - увасаблення здаровага ладу жыцця беларусаў, пачуўшы мілагучную родную мову, пачаставаўшыся стравамі беларускай кухні. У атмасферы сапраўднай беларускай шчырасці і дабразычлівасці ўсе прысутныя пераканаліся, што наш народ здаўна трымаўся здаровага ладу жыцця і старанна, крапатліва перадаваў гэтую добрую традыцыю нашчадкам. Гэта яскрава было бачна, калі крануліся пытанняў народнай педагогікі, а таксама асноў сваеасаблівага "кодэксу беларускай гаспадыні": Некалі піць - курыць, трэба дзетак вучыць, трэба печку паліць сям'ю карміць, палатно ткаць - адзенне шыць, вышываць, у полі працаваць, песні спяваць...

"Беларусы -здаровая нацыя!" - з гонарам зможам сказаць мы, калі будзем прытрымлівацца тых асноў здаровага ладу жыцця, якія нам пакінулі продкі.

Свеціцца ціхім святлом льняны ручнік. Ад аладак ідзе казачны пах. Звініць і пераліваецца беларускае слова ... І мерна гудзе кола калаўрота:

Круцім, круцім калаўрот...

Нітка з лёну ўецца.

У тваёй песні, калаўрот,

Беларусаў сэрца

Пасканава Вольга, група Ш-4-А.

На здымках: У "Беларускай хатцы".


Растуць шэрагі ТБМ

4 снежня ў горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна прайшоў устаноўчы сход Бярозаўскай суполкі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". У свой час тут існавалі суполкі Таварыства, але іх дзейнасць паступова затухла. І вось прышла пара ТБМ вярнуцца ў горад. Быў абраны старшыня суполкі, ім стаў Сяргей Дычок, вызначаны першачарговыя задачы, а менавіта падрыхтоўка сходу Бярозаўскай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". Акрамя мясцовых прыхільнікаў беларускага слова на паседжанні прысутнічаў сябар Рады ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо другая суполка ТБМ утвораная на Лідчыне за апошнія два месяцы. Незадоўга да з'езду ТБМ была ўтворана Паўночная суполка Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ. Старшынём Паўночнай суполкі абраны студэнт Лідскага тэхнічнага каледжа Сяргей Чайка.

Шэрагі ТБМ на Лідчыне растуць, але, відавочна, што сітуацыя з беларускай мовай усётакі пагаршаецца. Таму за ростам шэрагаў неадменна павінен ісці рост актыўнасці ўсіх структураў Таварыства.

Яраслаў Грынкевіч.


Пісьменнік - вандроўнік

Дваццаць другога лістапада ў сядзібе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым, які напісаў больш за 30 кніг на гістарычную тэматыку. "Вандроўкі ў прасторы і часе" - тэма сустрэчы, прысвечана выхаду яго кнігі "Сланы Ганібала".

Як паведаміў слухачам Уладзімір Арлоў, далёкія яго продкі былі цыганамі. І менавіта таму яго так цягне ў падарожжы. Некаторыя людзі, вандруючы, робяць нейкія здымкі. Уладзімір Арлоў жа не здымае, а пакідае свае ўспаміны на паперы. Свае ўражанні ён перадаў праз кнігу "Сланы Ганібала", якая складаецца з падарожных эсэ.

На сустрэчы пісьменнік паведаміў шмат чаго цікавага з сваёй біяграфіі і некаторыя моманты з дзяцінства, некаторыя са студэнцкіх гадоў. Кім толькі ў дзяцінстве Уладзімір Арлоў не марыў стаць: і вадалазам, і паталагаанатамам, і шпіёнам, і журналістам, і ў рэшце рэшт гісторыкам. Бацькі ж жадалі, каб іх сын быў медыкам. Але тое. што Уладзімір Арлоў нарадзіўся ў горадзе Полацку паўплывала на яго далейшы жыццёвы лёс: у 1970ым годзе ён стаў студэнтам гістарычнага факультэта БДУ.

У канцы прамовы пісьменнік зачытаў некаторыя цытаты з сваіх твораў, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі слухачоў.

Дубко Ганна.


Дзве сустрэчы - два розныя ўражанні

На мінулым тыдні адбылася сустрэча ў Доме літаратараў з вядомым гісторыкам, патрыётам роднай Полаччыны Уладзімірам Арловым. Дарэчы, мне давялося сустракацца з ім ужо двойчы. Але дзве гэтыя сустрэчы парознаму адбіліся на маім светапоглядзе. Нездарма кажуць, што першае ўражанне заўжды падманнае. Першае знаёмства з Уладзімірам Арловым прыпала на той час, калі я яшчэ была навучэнкай 10 класа (калі ён наведваў нашу школу). На той час ён празентаваў кнігу "Адкуль наш род", менавіта тую, якую за ўдзел у віктарыне мне і пашанціла атрымаць. На тытульным лісце. Уладзімір Арлоў зрабіў надпіс, а таксама аўтограф. Гэтую кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі і пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з'явіліся першыя людзі. Але калі казаць шчыра асобага ўражання на той час Уладзімір Арлоў як пісьменнік на мяне не аказаў.

І вось, калі я ўжо студэнтка 3 курса, адбылася чарговая сустрэча, якая стала сапраўдным пераваротам. Дзякуючы ёй, я ацаніла Уладзіміра Арлова як сапраўды таленавітага чалавека. Ён аказаўся даволі цікавым чалавекам, не пазбаўленым пачуцця гумару. Гэта сустрэча адбылася з нагоды прызентацыі новай кнігі "Сланы Ганібала", якую ў параўнанні з іншымі склалі ў большасці падарожныя эсэ. Акрамя споведу пра творчы свой шлях Уладзімр Арлоў даволі падрабязна расказваў пра дзіцячыя гады, пра сваіх бацькоў. Што самае цікавае, дык гэта тое. што яго маці, будучы сама настаўніцай гісторыі, была катэгарычна супраць жадання сына паўтарыць яе шлях. Але Уладзімір Арлоў наперакор усяму паступіў у БДУ на гістарычны факультэт. Менавіта гэта і дало яму трывалую глебу для будучай дзейнасці. Ён стаў такім, якім яго зараз ведаюць усе - знакамітым, таленавітым дзеячам культуры.

Юля Варанцова.


Беларуска-ірландскі дзённік

(Працяг "Ірландскага дзённіка")

Шаноўныя чытачы! Я шчыра ўдзячная вам за ўвагу да майго "Ірландскага дзённіка", за добрыя словы, якія чула ад вас у адрас маіх публіцыстычных замалёвак. За гэты час я зноў пабывала ў Ірландыі, сустрэлася там са сваімі сябрамі і захацела прадоўжыць свае нататкі, але трошкі пад іншай назвай. Яе прапанаваў Ларэнца Хайнз, мяккі і чулы бізнесмен з Мулінгара. Таму, мой цярплівы чытач, прапаноўваю зноў адправіцца ў падарожжа па гэльскім краі.

З павагай - Людміла Дзіцэвіч.

У жніўні 2004 года зноў прыляцелі ірландцы з Кілбэгэна ў Станькаўскую школуінтэрнат. Кожны год яны прыязджаюць рабіць рамонт у інтэрнаце, даюць грошы на неабходнае.

У мінулым годзе яны абсталявалі амаль усе прыбіральні. Засталося толькі некалькі. Работы было няшмат, пагэтаму ірландцы вырашылі паглядзець сабе фронт работы ў другіх інтэрнатах у Беларусі. Дырэктар Уладзімір Міхайлавіч прасіў іх трохі адпачыць, бо ірландцы вельмі працавітыя і звычайна робяць у два разы больш, чым нанятыя рабочыя. Але Шон Крэг сказаў, што яны з Ірландыі ехалі сюды на адзін тыдзень у свой водпуск не адпачываць. Хоць і адпачываць ірландцы ўмеюць, відаць, лепш за нас. Яно і бачна: як працуюць, так і адпачываюць, тое і маюць.

Мы аб'ехалі пяць інтэрнатаў у Беларусі: Заслаўе, Ждановічы, Івянец, Сёмкава, Іўе. Я добра памятаю, як гадоў 1015 назад мы, сябры ГА "Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння "Сакавік", з нашай старшынёй Марыяй Міцкевіч наведалі некалькі інтэрнатаў. Якія яны былі запушчаныя. Якія непрыглядныя былі спальні, актавыя залы, кухні і асабліва туалеты, што надавалі спецыфічны пах усяму памяшканню.

Гэтым летам мяне ўразілі адрамантаваныя будынкі, еўрарамонт у туалетах, душавых. І ўсё гэта зроблена рукамі фундатараў з той жа Ірландыі, Англіі, Італіі і іншых краін. Мы пабачылі прыгожыя спальні, хораша апранутых дзетак. Ва ўсім заўважаецца еўрапейская рука дапамогі. У той жа час і нашы дырэктары не дрэмлюць. Яны стараюцца абсталяваць цяпліцы, гадуюць свіней, кароў, каб пракарміць дзяцей. Кожны дырэктар інтэрната стараецца адшукаць сабе замежнага спонсара. Іўеўская школаінтэрнат яшчэ такога не мае, і пагэтаму мае звычайны выгляд з усімі атрыбутамі савецкага часу. Ірландцы толькі цокалі языкамі, аглядаючы абсталяванне старых прыбіральняў.

Наведваючы розныя школыінтэрнаты, я пабачыла сутыкненне рознага мыслення - старога і новага і парадавалася, што ў маёй Беларусі з дапамогай еўрапейскіх краін пачынае ўсталёўвацца прагрэсіўны дэмакратычны стыль.

Я запісала некалькі гісторый, звязаных з прыездам ірландцаў у Беларусь у жніўні 2004 года.


Беларуская мова ў аэрапорце "Менск 2"

Калі ірландцы прыляцелі ў Менск і пачалі атрымліваць багаж, то ўбачылі, што адна скрынка з фарбай пашкодзілася. Фарба сапсавала некалькі сумак і чамаданаў. Службоўцы аэрапорта і Шон Крэг вялі гутарку пра інцыдэнт, а я перакладала. Пачуўшы маю беларускую мову, і дзяжурны, і прадстаўнік адміністрацыі, і адказны за багаж пачалі размаўляць са мной пабеларуску. Для мяне гэта было прыемным дзівам. Я ўжо прывыкла, што чую беларускую гаворку ў асяроддзі гуманітарыяў: сярод пісьменнікаў, журналістаў, людзей сферы культуры. А тут аэрапорт. Я мяркую, што кантакты з замежнікамі, якія цэняць сваё, натуральнае, паспрыялі гэтаму пераходу да роднай мовы. Забягяючы наперад, скажу, што адлятаючы ў Ірландыю летам 2005 года, сустрэлася з яшчэ большым пашырэннем сферы выкарыстання нашай мовы ў аэрапорце. Службоўца, які афармляў багаж, гаварыў на прыгожай літаратурнай беларускай мове. І мае дзеці цішэлі, з павагай паглядаючы на яго. Яны падсвядома разумелі, што гэта новая Беларусь.

Інцыдэнт з фарбай закончыўся добра. Я патлумачыла, што фарбу везлі для рамонту школыінтэрната для дзяцейсірот, што гэта гуманітарная дапамога. Тыя беларусы, што круцілі пальцам каля скроні, дзівячыся, навошта ірландцы вязуць за тысячы кіламетраў тую фарбу, калі яе, якаснай, навалам у Беларусі, супакоіліся і, пабраўшы свае забруджаныя валізы, хуценька разышліся, не патрабуючы ніякіх кампенсацый. Усётакі беларусы малайцы, разумеюць важнасць міжнародных гуманітарных кантактаў. Ірландцы засталіся задаволенымі.


Культурныя стасункі

Ірландцы жылі ў гатэлі вайсковай часткі і кожны вечар пасля работы збіраліся ў вялікай зале для адпачынку. Яны любяць папіць піва - і штодзень куплялі па некалькі бутэлек. Асабліва палюбілі нашу "Крыніцу". А яшчэ ірландцы любяць спяваць. Пяе практычна кожны. Яны не саромяюцца, і як толькі іх папрасілі, яны пяюць. Мы праспявалі разам мноства песень - беларускіх і ірландскіх. У групе былі гітарысты - Джо і Джэймс, банджыст Рычард. Як хораша ірландцы пяюць! Яны заплюшчваюць вочы ад уцехі і плывуць на хвалях песні. У гэты час яны робяцца дзецьмі - шчаслівымі, даверлівымі, наіўнымі. Яны ўвогуле такія ў жыцці, і з імі вельмі добра кантактаваць, бо яны вельмі добразычлівыя, шчодрыя. Гэльскія нашчадкі вельмі любяць сваё графства Вестміт і з натхненнем пяюць пра яго песню "Уперад, Вестміт" (Comon Westmeath) Найлепшымі спевакамі лічыліся Джэймс Фарэл і Джо Келі. Цудоўна спявала Bright blue rose Пола Гільфоіл - Донагі (GuilfoyleDonaghy) - у яе пяшчотны мяккі голас. Вельмі падабалася ўсім песня "Мае званочкі" (My ding a ling) у выкананні Рычарда Макмагана, і яе падхоплівалі ўсе.

На тыдзень гатэль ператварыўся ў філармонію. Сюды прыбягалі дзеці са Станькава і з ахвотаю вялі кантакты з ірландцамі. Прыходзілі і дарослыя. Вера, загадчыца гатэля, увогуле запрасіла іх дадому і нагатавала ўсякіх страў. Усім цікава паглядзець на сапраўдных ірландцаў. Некаторыя людзі ніколі не бачылі замежнікаў ужывую. Асабліва пасябравалі ірландцы з Сашай Пракапчук, дачкой Веры. Дзяўчынка добра гаворыць паангельску і цудоўна спявае. Вельмі ўсім падабалася яе песня з кінафільма "Тытанік". Наладзіліся моцныя стасункі з Толікам са Станькаўскага інтэрната. Хлопец так незвычайна танцуе сучасны рэп, што ўсе збягаюцца глядзець. Дара прэзентаваў Толю сваю ірландскую футбольную майку, і хлопец ходзіць шчаслівым.

У развітальную вечарыну школаінтэрнат наладзіла цудоўны канцэрт. Якія таленавітыя нашы дзеці! Яны спявалі і танцавалі, як сапраўдныя артысты. Ды і настаўнікі спявалі вельмі хораша. Усётакі мастацкая самадзейнасць, прывітая ў савецкія часы, плюс сучасная раскаванасць даюць вельмі добрыя вынікі.

Ірландцы таксама ўдзельнічалі ў канцэрце. Практычна кожны з іх спяваў ці іграў. І гэта было так узнёсла і захапляльна, што прайшло дзве гадзіны, а ніхто не стаміўся, ніхто не хацеў разыходзіцца.

Культурныя стасункі працягваліся і ў Менску, куды ірландцы прыехалі перад адлётам. Мы арганізавалі для іх вечарыну ў Чырвоным касцёле, куды нас гасцінна запрасіў пробашч Уладыслаў Завальнюк. Мая Тодараўна, дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага, арганізавала з унучкай Хрысцінай сустрэчу гасцей.

Хрысціна Малючэнка і яе сяброўка Насця Ціткова ў прыгожых нацыянальных строях паднеслі гасцям хлебсоль з традыцыйным вітаннем,, праспявалі беларускія песні. Дар'ян Шахаб і Міхась Саўчанка наладзілі цэлы канцэрт народных песень, а Наталля Кароціна іграла для гасцей класічную музыку. Вадзім Дудаладаў нават адпрасіўся з клінікі, дзе ляжаў, каб толькі праспяваць гасцям свае любімыя песні. Перакладала для гасцей Юля Дзіцэвіч.

Ірландцы ў зале Чырвонага касцёла сустрэліся са сваімі калегамі па гуманітарнай дапамозе з Валіі Майклам і Марсіяй Доўэламі, якія ў чарговы раз прывезлі ў Беларусь на грузавіках гуманітарны груз. Яны нечым падобныя, гэтыя людзі, якія ў свой вольны час памагаюць беларусам выжыць.

(Працяг у наст. нумары.)

Людміла Дзіцэвіч


Ш Л Я Х : Т В А Р Ы, Д У М К І, Г А Л А С Ы

С. Квіцень


(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


105. БАТЛЕЙКА

І лыпалі жвава,

Дзівіліся вейкі.

Ішла не забава -

Эпоха батлейкі,

Яе шчодры час

На зубастыя байкі.

Ох, цешылі нас

Мітуслівыя лялькі!


Свет бралі замахам

Нахабнага горла.

Якім толькі пахам

З-за шырмы не пёрла!

Там, хмелем свянцоныя,

Вабілі стравы -

Яўрэя карчомнага

Добрыя справы.


Ці, коней гурман,

Грэб падатак грашовы

З мядзведзем цыган

У галдзе кірамшовай.

А пана хвасталі

Выдатныя розгі

(Галоўным на балі

Быў спрыт мужыкоўскі.)


З прыстанку дарожнага,

Здзеку загуба,

Прыходзіў да кожнага

Несцерка любы.

Сам блазан прыкметны -

Крамольнік і злодзей.

Каго, прайдзісвет, ён

За нос не праводзіў?


За злую распусту

Прычэсваў, бывала.

Смяялася людства,

Супярэжывала.

Як бы ў забыцці

Доўгай мары дзіцячай.

Хай там, у жыцці

І было ўсё іначай.


У ладу старога

Вядома, хто гожы...

Але - не ад Бога

Шалёныя грошы.

У іх - свае шалі.

Нядолі ж знаёмцы

Па-свойму гулялі,

Глядзелі на сонца.


Было й ад адзінага

Месцейка ярка

У шыры радзімай.

Склікаючы зранку

Усмешкі сустрэцца

Ля любае скрынкі,

Спявалі для сэрца

Цымбалы і скрыпкі.


106. АПОШНЯЯ КРОПЛЯ.

Жыць вольна б ля чыстай крыніцы,

Спяваць бесклапотныя песні...

Ды вось арандатары-хціўцы

Па скуру дзіравую лезлі.


І што мы ім гэтак здаліся?

Чым толькі далей - тым гаротней,

А цэлыя ўсе б засталіся,

Каб пан наш прыехаў з Гародні.


Не, толькі цяжэла ад думак,

Што хуткай гразілі магілай,

Пакуль не прыйшоў паратунак

Для нас з добрым войтам Вашчылам.


Нарэшце, пашчасціла светла,

Знайшоўся жа хлопец адчайны,

Гарою стаяў за суседа

Наглядчык такі незвычайны.


Рабіў з грамадою старанна,

Ніколі не быў падпявалай,

Але, чулі, ездзіў да пана

Ды скардзіўся на абіралаў.


А тыя спякліся ад шалу,

Забылі зусім пра сумленне.

Апошняя кропелька ўпала,

Зламаліся шалі цярпення.


У дробязі лепей не лезці -

Надоўга зачнецца паданне.

У Крычаўскім старастве ўрэшце

Разжыліся ўладай сяляне.


Свабоды натхнёная ніва

Цвіла недарэмна багата,

У справы яе справядлівай

Кіпучы быў арганізатар.


Але не выходзілі з меркі,

Ў бакі не разгойдвалі хвалі,

Ушчэнт разбівалі талеркі

Адно самавар не чапалі.


Чакала і ліха жа недзе...

Ды так суцішалі бязверцаў:

Вось пан наш лагодны прыедзе,

Дык добра ва ўсім разбярэцца.


Штодзень зранку трызнілі хаты, -

Імчыцца яго калясніца.

Аж войска прыслаў і гарматы -

З мяцежным галганам судзіцца.


Наладзілі ж хлопам пагром!

Ах, судддзяў, шкада, не падмазалі -

Няшчаснае праўды рэзон,

Калы асядлаўшы, даказвалі.


Балюча кругом і пакутна

Кідалася лютасць без жалю.

Карпач дык мядзведжае футра

Прыдбаў для сабачага балю.


Імклівая пошасць набегла,

Спаўна адплаціла адпетым.

У памяці мусіла й пекла

Калісь саступіць перад гэтым.


Вось толькі Вашчылу праклятага

Пятля пакарання праспала.

Ў само іншазем'е прыдатнае

Мяцежнік даў хуткага драла.


У пастцы турэмных гадзін

Гніў у маскалёў на пастоі.

Усё ўспамінаў аб адным

Крутым палыновым настоі.


За тоўсыя трапіўшы краты

У пашчу да следчых увішніх,

Не ведаў ён - чым вінаваты

Быў перад людзьмі і Ўсявышнім.


І голас ахрыплы, нягожы

Даносіўся з каменнай клеці.

Ужо задыхаўся: - О, Божа,

Ці ёсць ты, сумленны, на свеце?


Не зведаў патолі сабе

У вуснаў апошняй пакуце.

Збялелымі, толькі й паспеў

Ледзь выціснуць: - Браце, даруйце...


107. РАДЗІВІЛЫ.

Грамады старажылы,

Як гарматы літыя,

Скуль яны, Радзівілы,

З'явіліся тыя?


Ох, было паважанымі

Усяго панакручана...

Прагрымелі, дзяржаўныя,

Грамадзяне бліскучыя.


Знала славу працяглую

Сіла як бы сталёвая -

Воз магутнейшы цяглавы,

Шляхты костка хрыбтовая.


Усе - людзі імпэтныя,

Княства дзеячы ўпартыя.

А "Пагоня" ў іх ведала

Адмысловую гвардыю.


Ганарылася вузамі

Памяць усемагутная,

Не збяднелая вуснамі

На імёны славутыя.


Колькі гучных пастаў

Род прынёс суайчыннікам!

У Літвы хараства

Не было большых чыннікаў.


Яшчэ гонару вартыя

Побач моды вяльможныя -

Галярэі, тэатры,

Палацы раскошныя.


Мелі таленты бляскам

Зоркі за субяседнікаў...

Ох, і пырскалі ж краскі

Прыгоннага кветніка!


У халупах, свяцёлках

Пачуцці дзяліліся:

Пракліналі саколікаў,

На герояў маліліся.


Лёс зрабіў раздарожнымі

Іх беларусамі.

Русь калісьці, варожая,

Паляшыцца змусіла.


Закруціла агнём

Яе пошасць вар'яцкая.

Баранілі свой дом

Ад бяды азіяцкае.


Час чырвоны, крывавы

Па іх залпамі грымнуў,

І па свеце род слаўны,

Лёс параскінуў!


108. АМАТАР.

Ранку спакайнейшая гадзіна

Думак не суцішыла вузла.

Неадступна вострым напамінам

Сцэна за заслонаю была.


Абуджала радаснае штосьці,

Паглынала цудам адкрыцця,

І неверагоднай прыгажосцю

Побач цвіў кавалачак жыцця.


З явай чуўся разам немагчыма

Яркі тлум чароўнай мітусні,

За сюжэтам вочы не сачылі -

Пэўна, разгубіліся зусім.


Хараства усходзіў пышны хорам,

Як адолеў ён сваю статую?

Бруднаю дзяўчынкаю заўчора

Дарымену ведалі вунь тую.


Мільгацела сціпла на сяўбе,

Свіняў суцішала шматгалоссе,

Не раскажа звязана і сабе,

Як ператварэнне адбылося...


Вось табе танцоры ды музыкі!...

Хто іх ведаў? І не знойдзеш слоў!

Быў сам пан аматарам вялікім

Казачных святочных галасоў.


Муз прыстанак, тройчы сэрцу мілы,

Зліўся з лёсам, як бы сам Парнас.

О, не для брыльянтавага пылу

Траціў процьму грошай кожны раз.


А чужыя вось краналі жарсці,

Іх высокі незвычайны хор.

З сонцамі Вівальдзі мілаваўся

Ён як сам мастак і рэжысёр.


Упіваўся слодыччу няволі,

Задуменны ў дзіўным насланні,

Не хапалі гэтак за жывое

Віны, самацветы-камяні.


Ачмурыла нечакана розум

Незабыўных рухаў варажба.

Перад ёй, як быцца, нецвяроза

Ледзьве не лунацікам ступаў.


Ды ўжо ведаў фантазёр затое:

Зразумеюць добра мудрацы,

Калі толькі гэта за спіною

Ўрэшце застанецца у канцы.


109. ВЫХАВАНЦЫ.

Лічыў сваіх вучняў

маэстра гарачы

ледзь не ідэальнымі.

Прызнаўся ён пану:

ніколі не бачыў

такіх і ў Італіі.


І гэта не дзесьці -

ў балеце!

Дастойна

старога аддзячылі.

Як бы акрылённыя, дзеці

выдатна і пелі,

і танчылі.


Ну чыстыя таленты проста!..

А хутка ўжо

за кулісамі

стаяць яму нават

зайздросна

наогул, зусім бескарыснаму.


Дзівіўся б

задаткам салідным,

ды ведаў усё

аб традыцыях,

якія ў моладзі спрытнай

былі ўжо раней репетыцыі.


Пад сонцам

прасторныя хвалі

набылі

іх святаў мелодыі.

Купаллі ім і наспявалі,

вяселлі -

накарагодзілі.


Кацілася ярка

ў вочы, ды звонку

ўлівалася з подыхам,

заводзіла

і ўздымала старонка

душу лясным шолахам.


Дарылі

распеўныя далі

ўсмешкі,

на шчасце надзеі.

Паўсюдна

свае хвалявалі

венецыі і калізеі.


Дык іншых

заблытала

з мэтай няведамай

дзіўная сіла.

Пачуцці іх сціплыя

музыкай гэтаю

ашаламіла...


Аляксей Шалахоўскі памятае

(Юбілей ахвярніка)

На стале ў мяне ляжыць падарунак ад юнака Аляксея Шалахоўскага - кніга Лідзіі Арабей "Стану песняй", якая пабачыла свет у серыі "Слава твая, Беларусь!" у далёкім 1977 годзе. тады яшчэ значная частка так званай беларускай эліты не гідзілася, не саромелася, не цуралася родных гукаў, і выходзіла на шмат болей кніг на беларускай, чым у сённяшнія дні так хвалёнай манкуртамі і мутантамі беларускай дзяржаўнасці, якая яшчэ лепш вынішчае беларушчыну, чым у сумнавядомыя 30я гады ХХ стагоддзя. Найбольш сёння ідзе знішчэнне беларускіх школ - апошніх асяродкаў роднай мовы. На 5й старонцы кнігі ёсць радкі з верша Цёткі:

На магіле ўзыду дубам,

Начну шаптаць братнім губам

Аб іх долі, аб свабодзе,

Стану песняй у народзе.

Дык хто з чынавенства сёння шэпча "братнім губам"?

Падарунак Аляксея - сына Леанідава вельмі беражна захоўваецца ў мяне, яна толіць маю натуру вялікай энергіяй турботных і карпатлівых адносінаў да роднай мовы, да якой я вельмі позна вярнуўся.

Калі ў адной з баранавіцкіх кнігарань нечакана для сябе пачуў беларускія гукі, дык адразу ж звярнуў сваю ўвагу на юнака ў чырвонай кашулі. Пры знаёмстве аказалася, што ён студэнт і навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на беларускамоўным аддзяленні гістарычнага факультэта (19931998). Спецыяліст у галіне гісторыі Беларусі ХІХ - ХХ стагоддзяў.

З таго часу і доўжыцца нашае знаёмства і нашая перапіска.

У дзень нашага першага знаёмства юнак Аляксей прачытаў верш нашага класіка Пімена Панчанкі "Аснова", з якога дасюль у маёй памяці сядзяць радкі:

Не забудзь кожны дзень

Сказаць такія словы:

Дзень добры,

Калі ласка,

Дзякую.

Не цурайся людзей,

Каб душа не знямела.

Помні: жыта дзядоў

Добра ў мэндліках спела.

Мы ў той дзень доўга размаўлялі і зноўку прышлі да П. Панчанкі да яго славутага верша:

А я журуся:

Мала ў Беларусі

Разумных гісторыкаў,

Якія любяць і ведаюць

Родную гісторыю.

Нарадзіўся Аляксей Шалахоўскі ў Менску: менянінам (так адзначыў упершыню жыхароў нашай сучаснай сталіцы першы нам вядомы летапіс) 8 снежня 1975 года ў сям'і, карані якой вядуць да беларусаў, рускіх, украінцаў і палякаў. На сталічным асфальце у чужамоўным асяродку усмактаў ён любоў да родных гукаў, цікаўнасць да гуманітарных навук, пачаў утрапёна займацца гульнямі ў шахматы. Скончыў школу і паступіў ва ўніверсітэт. Але не засяродзіўся толькі на сваёй спецыяльнасці і яшчэ ў 1996 г. адолеў Курсы дыктараў і вядоўцаў тэлерадыёпраграмаў (кіраўнік Наталля Сцяжко).

У 1994 годзе Аляксей пачаў паспяхова друкавацца. І яго імя тады ўпершыню сустрэў у вельмі тады добрай і змястоўнай газеце "Молодёжный курьер", якая выходзіла ў Гародні.

Падчас асабістага знаёмства ў Баранавічах якраз і ўспомніў тыя яго публікацыі!. А потым нататкі юнака і яго артыкулы пачалі усё часцей і часцей з'яўляцца і ў іншых газетах, як, напрыклад, "Культура", "Сям'я", "Чырвоная змена", "Наша доля", "Беларуская маладзёжная", "Літаратура і мастацтва", "Краязнаўчая газета" ды інш., усяго ў каля 30 назвах газет адзначана імя А. Шалахоўскага. У полі зроку яго літаратура, культура, мастацтва, краязнаўства, гісторыя музыка, славутыя людзі Беларусі ды шмат чаго і іншага цікавага і займальнага, канешне, тутака і спектаклі розных тэатраў (рэцэнзіі на іх).

Пасля сканчэння БДУ А. Шалахоўскі выкладае гісторыю, працуе малодшым навуковым супрацоўнікам, вучыцца ў аспірантуры і ... ідзе ў народ, каб спазнаць, чым ён жыве, уладкоўваецца ахоўнікам, робіць камендантам інтэрната. Працуе рабочым... І вучыцца далей - на аддзяленні журналістыкі ў Беларускім калегіюме, ідзе ў шэрагі ГА "ТБМ імя Францішака Скарыны" і становіцца яе актывістам, з 2004 года з'яўляецца старшынём суполкі "Гісторыя".

У 2000 годзе з'яўляецца першая публікацыя Аляксея, сына Леанідава, Шалахоўскага ў "Нашым слове", плённыя стасункі з гэтым выданнем доўжацца ў яго і па сённяшні дзень.

Зусім нядаўна Аляксей Леанідавіч парадаваў мяне тым, што ён: "... з'яўляецца адным з нямногіх на Беларусі інтэлігентаў у 5м пакаленні, патомак рода Рэўтаў".

Яго прапрадзед Валяр'ян Рэўт валодаў невялічкім маёнткам Радун (пад Лепелем) і быў сваяком вядомага паэта ХІХ стагоддзя Вінцэнта Рэўта.

Да гэтага дадам, што Аляксандр Рыпінскі ўжо стварыў біяграфію Рэўта, а вось А. Шалахоўскі імкнецца напісаць вялікі нарыс пра блізкага прашчура.

Прадзед жа яго П. М. Мамойка (18891968) быў вядомым у свой час псіхіятрам, заснавальнікам Лепельскай псіхіятрычнай лякарні (ён скончыў Маскоўскі дзяржуніверсітэт).

Мне застаецца дадаць, што А. Шалахоўскі вельмі актыўны і дзейсны фігурант культурнага жыцця нашай краіны, бо мала якая падзея абыходзіцца без яго ўвагі, павагі, а потым і занатавання ў друку.

Год 2005 - ы юбілейны для Аляксея Леанідавіча. Дык пажадаем яму на нашай беларускай гукавай прасторы яшчэ большых здабыткаў, шчасця, здароўя, кіпені жыцця і творчасці!

Міхась Маліноўскі, г. Баранавічы

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX