Вярнуцца: 2005

№ 48 (734)


Крыніца: pawet.net.



№ 48 (734) 14 СНЕЖНЯ 2005 г.


Еўрапейская Камісія

Галоўны дырэктарат замежных справаў

Дырэктарат Усходняй Еўропы, Паўночнага Каўказу

і Цэнтральнаазіяцкіх рэспублік,

Аддзел Украіны, Беларусі і Малдовы

Брусель, 10 лістапада, 2005 г.

Паважаны спадар Трусаў.

Дзякуем Вам за Ваш ліст, дасланы Прэзідэнту Бароза, які звяртае нашу ўвагу да вынікаў Перапісу насельніцтва 1999 г., якія датычацца лінгвістычнай сітуацыі ў Беларусі. Гэта інфармацыя важна для нас для ажыццяўлення дапаможных праграм для Вашай краіны, асабліва ў медыя сектары.

Хацелася б падкрэсліць, што Камісія глыбока занепакоена пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі. Наша мэта - падтрымка дэмакратычных зменаў і супрацьдзеянне самаізаляцыі краіны.

Рашэнне аб фінансаванні штодзённай праграмы навін для Беларусі ўзнікла як неадкладны адказ на недахоп незалежных сродкаў масавай інфармацыі і адсутнасцю доступу да незалежных выданняў унутры краіны. Праграмы "Deutsche Welle" для Беларусі першапачаткова выходзяць у асноўным па-руску. Руская мова - адна з дзвюх дзяржаўных у Беларусі, ёй шырока карыстаюцца. Змест выпускаў сканцэнтраваны на інтарэсах беларускага народу і ўключае навіны і рэпартажы з Беларусі і замежжа, асабліва бліжэйшага. Мы верым, што гэтыя праграмы палепшаць сітуацыю з доступам беларусаў да незалежнага радыё і Інтэрнэт вяшчання. Такім чынам, узрасце ўсведамленне заганнага стану дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства закону ў Беларусі.

У будучыні ў межах вяшчання "Deutsche Welle" магчымае вяшчанне па-беларуску. Зараз сумесна з "Deutsche Welle" мы даследуем магчымасці такога кроку. Хачу асабліва падкрэсліць, што навіны на сайце праграмы размешчаны на абодвух мовах - беларускай і рускай. Гэтыя Інтэрнэт-навіны шырока даступныя жыхарам Беларусі.

Паведамляем таксама, што Камісія распачала працэдуру тэндару на адкрыццё дадатковага незалежнага СМІ для Беларусі з бюджэтам у 2 млн. еўра пад эгідай Еўрапейскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека. Вяшчанне на беларускай мове будзе фінансавацца ў гэтым кантэксце.

У адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі, Камісія цвёрда трымаецца прынцыпу нарошчвання дапамогі грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і працэсам дэмакратызацыі.

З павагай, Старшыня Аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Хільдэ ХАРДЭМАН.


УВАГА!

Радыёстанцыя " Deutsce Welle " у 20.30 кожны дзень пачала весці перадачы на беларускай і рускай мовах. Ужываецца класічны варыянт мовы.

Перадачы на беларускай і рускай мовах будуць весціся і на сярэдніх хвалях.

Грамадскае аб'яднанне

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны"

Аб звароце

У сувязі са зваротам па пытаннях рэпертуарнай палітыкі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Міністэрства культуры даводзіць наступнае.

У бягучым рэпертуары тэатра сярод 20 спектакляў толькі 4 ідуць на рускай мове і толькі на эксперыментальнай (т. з. "малой ") сцэне, у тым ліку:

пастаноўкі 2004 г. - на беларускай мове - 4; на рускай - 1 ( эксперыментальная сцэна);

пастаноўкі 2005 г. - на беларускай мове - 4; на рускай -адсутнічаюць.

Плануецца на 2006 г. - на асноўнай сцэне - 5 пастановак на беларускай мове; эксперыментальная сцэна - 1 на беларускай мове.

Намеснік Міністра В. К. Гедройц.


70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Лемцюговай

Беларускі мовазнавец В. П. Лемцюгова нарадзілася 19 снежня 1935 г. ў в. Новая Алакюль Ленінградскай вобласці. Скончыла БДУ (1958). Настаўнічала. З 1961 г. ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі (з 1987 г. загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі), Доктар філалагічных навук (1988).

Асноўныя кірункі яе навуковых інтарэсаў; анамастыка (у прыватнасці, тапаніміка, якая вывучае ўласныя назвы геаграфічных аб'ектаў), сучасная беларуская літаратурная мова і культура мовы, лексікалогія і лексікаграфія, тэрміналогія, дыялекталогія.

Манаграфія В. П. Лемцюговай «Беларуская айканімія» (Мн., 1970) належыць да рэгіянальнага тыпу даследаванняў (напісана на матэрыяле сучаснай айканіміі Менскай вобласці). У ёй высвятляецца паходжанне 4 тысяч айконімаў, прааналізаваны іх семантычны склад і словаўтваральныя сродкі (тапафарманты). Аналіз вядзецца ў дыяхранічным аспекце, што дае магчымасць высветліць час узнікнення айконімаў, тэндэнцыі айканімічнай намінацыі папярэдніх эпох, паказаць іх эвалюцыю і гістарычныя змены.

Манаграфія «Усходнеславянская айканімія апелятыўнага паходжання» (Мн., 1983) і ў комплексе з ёй доктарская дысертацыя «Усходнеславянская айканімія ў яе сувязі з семантычнай гісторыяй намінальных назваў тыпаў паселішчаў і жылля» прысвечаны вывучэнню ўсходнеславянскіх (рускіх, беларускіх і ўкраінскіх) назваў населеных пунктаў (айконімаў), якія паходзяць ад агульных слоў са значэннем "тып пасялення". Асноўнай крыніцай фактычнага матэрыялу даследчыцы паслужыла айканімія «Спісаў населеных месцаў Расійскай імперыі» (44 тамы, 2я палова 19 - 1я палова 20 ст.) і аналагічныя спісы, выдадзеныя ў Гародні, Вільні, Кіеве і іншых гарадах. Шырока выкарыстаны сведчанні старажытнага і сярэдневечнага пісьменства, летапісаў, актаў, метрык, пісцовых і памятных кніг. Працы выкананы ў рэчышчы гістарычнагенетычных даследаванняў, маюць тыпалагічны кірунак.

В. П. Лемцюгова - аўтар першага ў беларускай і славянскай лексікаграфіі «Украінскабеларускага слоўніка» (1980), рэестр якога змяшчае больш за 30 тысяч слоў. Яго выхад у свет адзначаны як падзея ў культурным і навуковым жыцці не толькі Беларусі і Украіны, але і ў Польшчы, ЧэхаСлавакіі, Англіі, Бельгіі, Канадзе, Румыніі. Гэта трэці іншаславянскабеларускі слоўнік пасля «Рускабеларускага» (М., 1953 і двухтомнага «Рускабеларускага». Мн., 1982) і «Польскабеларускага» (Варшава, 1962). Слоўнік дыферэнцыйны: яго рэестр змяшчае асноўную, найбольш ужывальную лексіку сучаснай украінскай літаратурнай мовы, якая чымнебудзь адрозніваецца ад сваіх беларускіх адпаведнікаў - значэннем (адным або некалькімі), месцам націску, словаўтварэннем, граматычным радам. Побач з літаратурнай лексікай у яго ўключаны словы ўкраінскай жывой народнай мовы, якія ўжываюцца ў сучаснай украінскай мастацкай літаратуры, публіцыстыцы і навуцы, а таксама словы, неабходныя для разумення ўкраінскай класічнай літаратуры.

В. П. Лемцюгова ўдзельнічала ў падрыхтоўцы 3 дакладаў на міжнародныя з'езды славістаў, у стварэнні калектыўных лексікаграфічных прац «Рускабеларускі слоўнік грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987). Яна суаўтар (з Г. У. Арашонкавай) «Слоўніка цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і слоўнікадаведніка «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991). З П. У. Сцяцко яна напісала раздзел «Словаўтварэнне» ў «Беларускай граматыцы» (ч. I, 1985). Аўтар " Рускабеларускага слоўніка сельскагаспадарчай тэрміналогіі", манаграфіі "Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы" і "Беларускае слова ў тэксце і сістэме мовы" (усе 1994). Яна член анамастычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры АН Беларусі, удзельнік міжнароднай тэмы «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас», кіраўнік тэмы «Анамастыка Пабужжа» па лініі беларускапольскага навуковага супрацоўніцтва.

Паводле І. У. Саламевіча


ЧАМУ МЬІ НЕ РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ?

(Даследванне газеты "Экспресс - НОВОСТИ")

...я адчуваю сябе беларусам"

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў вучыцца цікавы хлопец. Ён піша карціны, удзельнічае ў гурце «Рэха», паўсюль прынцыпова размаўляе толькі па-беларуску і... мае чорны колер скуры. Наш карэспандэнт сустрэўся з Андрэем ТАКІНДАНГАМ.


- Андрэй, на якой мове размаўляюць твае бацькі?

- Мой бацька (які прыехаў з афрыканскай дзяржавы Чад) размаўляе па-французску і па-руску, а маці на беларускай мове.

- Ты пачаў размаўляць на беларускай мове, таму што маці на ёй размаўляе?

- Я не пачынаў размаўляць, я заўсёды размаўляў па-беларуску. Мая маці ўвесь час выкарыстоўвае выключна беларускую мову. Я чуў яе з нараджэння, я яе не вучыў. Мова даецца нам таксама, як і рукі альбо ногі. Ты памятаеш, як навучыўся хадзіць? Я не памятаю, як навучыўся размаўляць па-беларуску.

- А мовамі бацькі - рускай і французскай - валодаеш?

- Не, французскую мову я вучыў толькі ў школе. Я не ведаю яе на такім узроўні, каб карыстацца ў жыцці, каб камфортна адчуваць сябе у французскамоўным асяроддзі. Можа быць, з цягам часу я і ўда-сканалю свае веды... А рускую мову я, канечне ж, ведаю добра.

- Атрымліваецца што ты ведаеш дзве мовы: рускую і беларускую.Чаму ты вырашыў размаўляць па-беларуску ?

- Мова - гэта сродак зносін паміж людзьмі. Чалавек размаўляе на той мове, на якой ён больш зручна і натуральна сябе адчувае. Ты выбіраеш тую мову, на якой табе лягчэй размаўляць, на якой ты думаеш.

- Беларуская мова табе дапамагае? Напрыклад, у канфліктных сітуацыях з тымі ж самымі «скінамі»?

- Ой шчыра кажучы, я ніколі аб гэтым не задумваўся... Ведаеш, мне проста рэдка даводзіцца сутыкацца са «скінамі». Я ўвогуле імкнуся пазбягаць канфліктных сітуацый.

- А як людзі рэагуюць на беларускую мову ад цябе?

- У асноўным натуральна. Вось толькі ў людзей больш сталага ўзросту гэта выклікае нейкія пачуцці... замілавання ці што? Я бываю на вёсцы. Там таксама да мяне ўжо прызвычаіліся і адносяцца да мяне як да звычайнага беларуса. Мы ж усе беларусы, усе разумеем беларускую мову. Няхай людзі і не размаўляюць на ёй, але ж у школе вучылі. Мае знаёмыя част-кова беларускамоўныя, часткова рускамоўньія, ёсць і тыя, хто ўжывае трасянку. I я магу сказаць, што ніякага культурнага шоку я не вы-клікаю.

- Ты адчуваеш сябе беларусам?

- Так, я адчуваю сябе беларусам. Тут жа ўся спра-ва ў самасвядомасці. Усё за-лежыць, у першую чаргу, ад самога чалавека, кім ён сябе адчувае. Цяпер такі свет, што беларус - гэта не аба-вязкова той, у каго некалькі пакаленняў бацькоў былі адсюль. Цяпер настолькі шырокі свет, што ты сам выбіраеш сабе ўсё, што заў-годна, нават рэлігію.

- Як ты лічыш, чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове?

- Ну мы ж вось з табой размаўляем па-беларуску. Калі ты маеш на ўвазе большасць, то тут, на маю думку, існуе шэраг гістарычных акалічнасцяў. Да таго ж, гэта проста звычка. Можна навучыць любо-га чалавека чаму заўгодна, а можна зрабіць так, каб чалавек забыў сваю мову, не карыстаўся ёю, размаўляў на іншай мове... Тут трэба казаць пра ўнутраны хрыбет нацыі. У нейкі час беларусам проста расхіс-талі адзін пазванок, і цяпер мы маем тое, што маем.

- Ці ёсць нейкая перспектыва ў нашай мовы?

- Я не магу адказваць за ўсіо нацыю. Магу сказаць пра сябе, пра сваіх блізкіх, знаёмых, якія альбо размаўляюць, альбо не размаўляюць па-беларуску. Пакуль што я размаўляю на гэтай мове і буду на ёй раз-маўляць.

- Я ведаю, ты займаешся музыкай...

- Так. Наш музычны калектыў адносна малады. Але мы ўжо шмат выступа-ем па Беларусі. Вось нядаўна прайшоў канцэрт у Жы-ровічах. Пасля яго нам зрабілі выдатнейшую экскурсію па манастырскім комплексе, мы пазнаёміліся з класнымі праваслаўнымі манахамі. Было цікава і прыемна. Ездзім з выступамі ў Польшчу. Часта нас можна пабачыць на менскіх сцэнах. Запрашаю ўсіх зацікаўленых.


БЕЛАРУСЬ БЫЛА ПАЛІГОНАМ ДЛЯ БАЛЬШАВІЦКІХ ЭКСПЕРЫМЕНТАЎ?

Мы сустрэліся са старшынём ГА "Таварыства беларускай мовы" Алегам , ТРУСАВЫМ, каб высветліць, чаму ж беларусы не размаўляюць на сваёй роднай мове.

- Спадар Алег, чамў мы не размаўляем па-беларуску?

- Распачнём з таго; што нацыя без горада існаваць не можа. Калі знішчаецца горад - знішчаецца нацыя. Невыпадкова ўсе рэвалюцыі адбываліся ў вялікіх гарадах. Дык вось, наш беларускі горад быў знішчаны яшчэ ў XVII стагоддзі падчас руска-польскам вайны. Гараджан альбо пазабівалі, альбо вывезлі ў Расію. А на месца беларусаў. пачалі засяляцца іншыя нацыянальнасці, у першую чаргу габрэі. А ім наша мова, наша культура была не патрэбная. Я не кажу, што яны былі варожыя да гэтага, проста абыякавыя. Да кан-ца XIX стагоддзя беларускі горад фактычна стаў этнічна габрэйскім. Такая сітуацыя доўжылася да Вялікай Айчыннай. Другая хваля знішчэння беларускага горада адбылася ў XX стагод-дзі. У 60 - 70 гады беларускія гарады былі ў асноўным заеелены вяскоўцамі. А ў іх быў комплекс непаўнавартасці. Калі людзі пераязджаюць з вёскі ў горад, асабліва ў вялікі горад, яны страчваюць сваё мікраасяроддзе. Да таго ж, кожны з гэтых новых гараджан размаўляў на сва-ім дыялекце, яны не ведалі правільнай літаратурнай мовы, не мелі адукацыі. Кіраваць імі прыслалі рускамоўных людзей. У асноўным гэта былі; рускія, альбо, што яшчэ горш, рускамоў-ныя грузіны, габрэі ці ўкра-інцы. Усё начальства раз-маўляла па-руску, яны ўвесь час казалі нашым вяскоўцам: «Говори по-нормальному, по-городскому. Ты - колхозник, деревня!». А мужчын яшчэ і войска савецкае калечыла, дзе ўсіх прымушалі размаўляць па-руску. Гэтыя два фактары вельмі моцна выцялі па Беларусі. А потым, у 1959 годзе, быў прыняты новы За-кон аб адукацыі. Ен дазва-ляў дзецям не вывучаць беларускую мову, калі бацькі гэтага не хочуць. Ну, а хто не хоча менш вучыцца?! Дзяржава пачала масава зачыняць Беларускія школы ў гарадах "па просьбе пра-цоўныхх". ;Самая страшэн-ная сітуацыя склалася ў 70-я, калі нават беларускую літаратуру выкладал па-руску. I яшчэ, пасля рэпрэсій 30-х гадоў беларускамоў-най інтэлігенцьіі амаль што не засталося. Тут яшчэ трэба адзначыць, што Беларусь была палігонам для баль-шавіцкага эксперыменту па знішчэнні мовы. Пра гэта афіцыйна сказаў Хрушчоў, калі прыехаў у Менск і зняў Мазурава, які выступіў перад генсекам па-беларуску. Таму і яго наступнік Машэраў, нягледзячы на тое, што вельмі добрі ведаў мову, ніколі публічна не выступаў па-беларуску. Пасля таго Хрушчоў, выступаючы на ганку нашага універсітэта, сказаў, што беларусы будуць першымі жыць пры камунізме, калі адмовяцца ад сваём мовы. Беларусы былі абраныя бальшавікамі для эксперы-менту па стварэнні новай супольнасці - савецкага народу. Потым, пасля нас; такія ж асімілятыўныя працэсы прымянялі да ўкраінцаў, да іншых нацыянальнасцяў Савецкага Саюза.

- Якія перспектывы ў беларускай мовы ў бліжэйшы час?

- Някепскія. Самае галоўнае, праводзіць акуратную моўную палітыку. Думаю, нам трэба вярнуцца да рэдакцыі Канстытуцыі 1994 года, дзе было запісана, што беларуская мова - адзіная дзяржаўная, а руская мае асобны статус. Я пла-ную распрацаваць вельмі падрабязны закон аб мовах. Распісаць статус розных моў: беларускай, рускай, англійскай, польскай і ідыш. Толькі ў нас ідыш была адной з дзяржаўных моваў. Трэба яе вывучаць, стварыць музей, кафедру. Існуе праблема з мовамі нашых суседзяў, няма слоўнікаў. Сітуацыя пачынае пакрыху выпраўляцца, хутка будзе распрацаваны літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік. Тое ж самае трэба зрабіць з украінскай і латышскай мовамі. Польскую мову трэба вывучаць на гістфаках і філфаках як адну з гістарычных моў Беларусі. Горш ад гэтага не стане. Вельмі асцярожна трэба сябе весці з англійскай мовай, яна пачынае сваю экс-пансію на Беларусь. Еўрапейскія краіны ўжо прынялі законы, якія абараняюць нацыянальную мову ад англійскай лексікі. Нядаўна да нас у ТБМ прыйшлі цыганы. Хочуць адкрыць у Менску сваю цыганскую школу, дзе іх дзеці добра вывучыді б беларускую мову. Яны ўжо распрацавалі цыганска- беларускарускі слоўнік, але пакуль што няма грошай, каб яго выдаць.

Яшчэ Максім Багдановіч распрацаваў формулу паскоранага развіцця беларусаў. Мы як спружына: яе доўга сціскаюць, а потым яна хутка распрамляецца. За XX стагоддзе было ажно тры адраджэнні «нашаніўскі» перыяд, савецкі і адраджэнне канца 80-х - пачатку 90-х гадоў. Я думаю, хутка пачнецца новая хваля беларускага адраджэння. Яна ўжо пачынаецца.


Рыцары застаюцца ў Лідзе

Міжнародны рыцарскі турнір, які прайшоў у Лідзе 1718 верасня не сыходзіць з памяці лідзян. Фатаграфіі з турніру запоўнілі горад. У дадатак нядаўна быў выдадзены камплект насценных календароў, прысвечаных турніру. Календары аформлены на беларускай мове. Месяцы напісаны пабеларуску і паанглійску.

Календары можна набыць па адрасу: г. Ліда, вул. Перамогі, 37, фотацэнтр Ігара Пешахонава "Master".

На сайце region.lida.by праводзіцца галасаванне па пытанні: "Ці варта праводзіць турнір "Замак Гедзіміна" ў наступным годзе. Па стану на 11 снежня за правядзенне рыцарскага турніру ў наступным годзе выказалася 93,8 % наведвальнікаў сайту, і калі голас народу сапраўды голас Божы, то турніру ў 2006 годзе быць.

Яраслаў Грынкевіч.


Усход і Захад пад адным дахам

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры днямі адкрыліся дзве фотавыставы. Адна распавядае пра сучасную Расію, другая - пра Беларускую мінуўшычыну. На першай прадстаўленыя творы вядомага майства А. Забалоцкага. Назва гаворыць сама за сябе - "Русь" Веси, Грады, Лики, Земля..." Аб'ектыў Забалоцкага фіксуе вобразы так званай "быліннай Русі", інакш каждучы - амаль некранутай цывілізацыяй расійскай глыбінкі. Той, у пэўнай ступені адвечнай Расіі, што пачынаецца за Маскоўскай акружной дарогай і, абмінаючы экалагічна небяспечныя агламерацыі пры заводахгігантах, доўжыцца да ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Гэтая тэрытарыяльная раскоша, гэтыя неабсяжныя далягляды, дзе чалавечая прысутнасць сціпла пазначана шэраю купаю вясковых хат альбо самотным сілуэтам манастыра, звычайнам захапляюць замежнікаў, асабліва жыхароў густа заселенай, шчыльна забудаванай і цывілізацыйна насычанай Еўропы. На выставе Забалоцкага не пакідае ўражанне, што на Вялікай рускай раўніне час спыніўся...

Замаруджаны час адбіваецца ў постацях і тварах.

У зале насупраць - "Культура беларускіх земляў на фотаздымках ХІХ стагоддзя. З фондаў Нацыянальнага музея ў Варшаве". Імёны Юзафа Барэцы і Яна Садоўскага, нажаль, мала вядомыя ў Беларусі. А між тым гэтыя асобы вартыя удзячнасці за ўнёсак у Беларускую культуру. Яны здолелі захаваць для гісторыі вобраз нашага краю на мяжы мінулага і пазамінулага стагоддзяў.

Гэта храмы розных канфесій, замкі, палацы, маёнткі, сюжэты местачковага побыту і сялянскай працы. Гэта шляхта, месцічы, сяляне. У 1894 годзе Барэцы зрабіў фотападарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём Адама Міцкевіча. Вынікам той вандроўкі стала выданне двух альбомаў, частка матэрыялаў з якіх прадстаўленая ў дадзенай экспазіцыі. Ян Садоўскі меў фотаатэлье ў Гародні. Ягоныя героі - прататыпы літаратурных герояў Элізы Ажэшкі.

Выступаючы на прэзентацыі, прадстаўнікі польскай дэлегацыі адздначылі, што гэты пласт культуры ў значнай ступені страчаны і ў Польшчы, хоць гэты рэгіён колішняй Рэчы Паспалітай і не зведаў такога гвалту і разбурэнняў, як Беларусь за апошнія два стагоддзі. Гэта выстава - напамінак пра агульныя культурніцкія карані дзвюх еўрапейскіх нацый. І каменьчык ў падмурак будучыні.

Пётра Васілеўскі.


Председателю гражданского

объединения «Товарищество

белорусского языка им. Ф.Скорины»

Трусову О.А.

220034, г. Минск ул. Румянцева, 13

Уважаемый Олег Анатольевич!

Сообщаю, что по направленному Вами в Минский областной исполни-тельный комитет заявлению о принятии решения по срочному применению технических средств, необходимых для розыска правонарушителей и охраны семьи Лапицких УВД Миноблисполкома проведено разбирательство.

Изучены материалы предыдущих проверок, а также уголовное дело, возбужденное по факту повреждения и залития не установленными лицами краской оконного стекла квартиры семьи Лапицких. В настоящее время уголовное дело находится в производстве и по нему назначена комплексная химическая экспертиза и экспертиза изделий из стекла. Для раскрытия данного преступления будут приняты все меры, в том числе, с использованием технически средств. Ход расследования взят на контроль руководством управления предварительного расследования УВД Миноблисполкома.

В целях обеспечения надлежащего общественного порядка на прилега-ющей к дому 3 по пр-ту Ф. Скорины в г. Жодино территории, где проживает семья Лапицких, начальнику Жодинского отдела внутренних дел поручено организовать выставление в вечернее и ночное время нарядов милиции. К месту расположения дома приближены наряды Департамента отдела охраны, ГАИ.

Вместе с тем, предлагаю установить в квартире Лапицкого А. И. охранно-пожарную сигнализацию, что позволит сотрудникам милиции оперативно реагировать на попытки проникновения в квартиру Лапицких, а также в случаях повреждения периметра жилища. По вопросам ее установки и формирования абонентской платы необходимо обратится в подразделение Департамента охраны Жодинского ГОВД в удобное для него время.

ВРИОД заместителя начальника Управления В.И.Синявский.


Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,"Наша слова"!

Шаноўнае спадарства, ідзе падпіска на першае паўгоддзя 2006 года.

Не прамініце скарыстацца з магчымасці падпісацца на самую беларускую газету нашай краіны.

Будзьце з намі, і вы будзеце ў цэнтры падзей, якія адбываюцца ва ўсім беларускамоўным спектры Беларусі і замежжа. Ва


"Гута" - 75. Юбілейны рэпартаж.


ПРАДМОВА

Сёлета тэатру імя Янкі Купалы - 85 год, а п'есе "Гута" Рыгора Кобеца, якая ставілася калектывам купалаўскага тэатра - 75 год. Рэпартаж, які друкуецца ў гэтым нумары - своеасаблівае віншаванне двух юбіляраў.

Рыгор Кобец (сапраўднае Міхайла Драч) памёр у 1990 г. 15 год таму. Акрамя знакамітай "Гуты" у скарбніцу беларускай нацыянальнай культуры ён унёс яшчэ два значныя мастацкія творы: кінафільм "Двойчы народжаны" (першы гукавы і першы фільм на беларускай мове), "Шукальнікі шчасця" (сусветна вядомая кінакамедыя). За станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі Рыгор Кобец у 1935 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Гэты рэпартаж прысвечаны славутай "Гуце". У ім - пра лёс і прыгоды беларускай п'есы. Друкуецца са скарачэннямі.

Алена КобецФілімонава.


"Рыгор Кобец - гэта беларускі Марцін Ідэн. Марцін Ідэн прыходзіць у літаратуру ад фізічнай працы, Рыгор Кобец - таксама.

Марцін Ідэн заваёўваў сабе імя талентам, Ргор Кобец - таксама..."

Гэтыя словы належаць паэту Анатолю Вольнаму.

17 чэрвеня 1988 года у газеце ЛІМ аўтар нарыса "Будзем ісці разам", узгадваючы падзею на пагранічнай станцыі Негарэлае (сустрэчу Горкага ў 1928, калі ён вяртаўся з Сарэнта), паведаміў: "Ад імя рабочага класа рэспублікі выступіў качагар дражджавога заводу Р. Кобец, які неўзабаве стане вядомым драматургам, аўтарам славутай п'есы "Гута"..."

Народны артыст Беларусі Ўладзімір Іосіфавіч Уладамірскі ў 1963 годзе на адваротным баку фотаздымка (ён у ролі Цыганка) напісаў: "Значнай падзеяй у жыцці ўсяго нашага беларускага тэатральнага мастацтва з'явіўся спектакль "Гута" ("Шклозавод") Кобеца ў пастаноўцы тэатра імя Янкі Купалы (1930)... Было мне тады ўсяго 33 гады".

Упершыню п'еса "Гута" была надрукавана ў 1929 годзе ў часопісе "Маладняк" (№ 810). "... З'яўленне такой рэчы, як "Гута" Рыгора Кобеца, вельмі дадатнае і значнае з'явішча", заявіў малады крытык У. Сядура ("Савецкая Беларусь", 1929. 17 верасня), як толькі першы акт быў надрукаваны ў "Маладняку". Часопіс быў нарасхват. У бібліятэках нават на чаргу запісваліся. У некаторых школах праводзіліся канферэнцыі чытачоў. А яшчэ ж тэатральнай пастаноўкі не было!

"Гута" - псіхалагічная драма. Яна адлюстроўвае жыццё рабочых шклозавода, якія выдзімаюць шкло саматужным метадам. У выніку - людзі хварэюць на сухоты і паміраюць. Стары рабочывынаходца Мароз па сваіх чарцяжах будуе шкловыдзімальную машыну. Нягледзячы на перашкоды майстроў, якім выгадна выдзіманне шкла старым метадам, Мароз і яго памагаты, малады энтузіяст Цыганок, перамагаюць. Падзеі ў "Гуце" адбываюцца ў 1928 годзе. Гэта першая п'еса аб рабочых Беларусі.

Тагачасная прэса адзначыла, што ў "Гуце" ўпершыню на еўрапейскай сцэне паказаны працэс выдзімання шкла.

Лёс п'есы бліскучы, але і цярністы (так заўжды бывае з таленавітымі творамі). Яна ставілася ў тэатрах амаль усіх рэспублік Савецкага Саюза і пяці замежных краінах (Чэхаславакіі, Польшчы. Румыніі, Аўстрыі, Венгрыі).

Першая пэм'ера "Гуты" у пастаноўцы БДТ1 адбылася ўвесну 1930 года у г. Гомелі. У Маскве - 25 чэрвеня ў тэатры МХАТ2 на Першай усесаюзнай алімпіядзе тэатральнага мастацтва. Прэм'ера у Менску адбылася пасля вяртання тэатра з Масквы 14 ліпеня ў памяшканні БДТ1. Прэм'ера ў Празе адбылася 22 лістапада 1931 года ў Вялікім тэатры аперэты. У іншых гарадах Чэхаславакіі п'еса была паказана раней. "Гута" - першая беларуская п'еса, якая ставілася за мяжой, і першая савецкая п'еса, якая ў перакладзе на чэшскую мову ставілася ў Чэхаславакіі.

Спектакль "Гута" у пастаноўцы беларускага тэатра на Першай усесаюзнай алімпіядзе ў Маскве заняў першае месца, падзяліўшы яго з грузінскім тэатрам імя Руставелі, які ставіў п'есу "Ламара". Выступленне БДТ1 на алімпіядзе - гэта самыя яркія старонкі ў гісторыі тэатра.


Першая назва "Гуты" - "Карусель".

Рэжысёр Е. Міровіч прыняў "Гуту" да пастаноўкі ў БДТ1 у чэрвені 1929 года, калі тэатр абнаўляў свой рэпертуар. Гэта абвясціла газета "Рабочий" 3 ліпеня.

Пасля прэм'еры ў Магілёве тая ж газета "Рабочий" друкуе станоўчы водгук: "... Артысты паказалі, што яны цудоўна могуць спраўляцца з сучасным матэрыялам... Асабліва хораша ігралі артысты Крыловіч (Мароз) і Ўладамірскі (Цыганок)... Крыловіч і Ўладамірскі цудоўна зразумелі думкі аўтара і стварылі вельмі моцныя пераканаўчыя вобразы". (З.Д. "Гута": Новая пьеса Григория Лохматога (Кобеца) в постановке БДТ1. "Рабочий", 1930, 27 мая.) Дарэчы, гэта публікацыя і іншыя абвяргаюць выдумку Я. Рамановіча, быццам "Гута" на прэм'еры ў Магілёве правалілася. Наадварот, першыя спектаклі "Гуты", як у Гомелі, так і ў Магілёве, прайшлі з вялікім поспехам.

У 1930 вядомы беларускі крытык А. Некрашэвіч выпускае кнігу пад назвай "БДТ1", прысвечаную 10годдзю тэатра, у якой аўтар называе "Гуту" адным з лепшых твораў не толькі на беларускай сцэне.

Пасля прагляду "Гуты" на алімпіядзе прэса адзначыла, што поспех спектакля быў трыумфальны: "Шла пьеса Г. Лохматого "Гута". Спектакль имел величайший успех. Отдельные моменты игры во время хода действия прерывались бурными аплодисментами. После каждого действия занавес поднимался до десяти раз. После спектакля выступающие с оценкой жюри отметили, что «Гута» один из лучших спектаклей Олимпиады и должен занять одно из первых мест при присуждении премии» («На театральной Олимпиаде». «Рабочий, 1930, 29 июня).

Старшыня ВЦВК М.І. Калінін (ён глядзеў "Гуту") у гутарцы з Е. Міровічам выказаў думку, што ў спектаклі правільна паказана жыццё беларускага рабочага, што БДТ1 можна смела паставіць як узор для ўсіх тэатральных калектываў, нават маскоўскіх, у якога можна павучыцца, як ствараць і ставіць п'есы аб рабочых. (Пра гэта піша А. Есакоў у кнізе "Ўладзімір Крыловіч" (1956), с. 118119).

Тэатральны крытык А. Глебаў выказаў думку, што пастаноўка "Гуты" беларускім тэатрам з'яўляецца лепшым доказам яго росту.

Водгукі відных расійскіх тэатральных крытыкаў шчодра сыпаліся са старонак газет і часопісаў: "Известия", "Литературная газета", "Рабочий і искусство", "Театр и революция", "Новый мир". "Советский театр", "Театр і драматургия" і шмат іншых.

З водгука тэатральнага крытыка П. Маркава: "Кобец в пьесе "Гута" наблюдательно и свежо рассказывает о стекольном заводе в глухом углу Белоруссии... Зорко отмечает факт влияния крестьянского окружения на отсталые слои рабочих, он передает его в жывых образах... Кобец сливает отдельные черточки быта с целеустремленностью пьесы: она не кажется нарочитой. И белорусская окраина встает в живых и убедительных очертаниях". (П. Марков. "Очерки современного театра. Олимпиада национальных театров". "Новый мир". 1930, № 10).

Газета "Известия": "Первый Белорусский Гостеатр, выступавший на Олимпиаде с пьесами Кобеца "Гута" ("Стеклозавод") и Курдина "Межбурье", является очень ярким революционным театром... Сейчас театр апределенно берется за новую белорусскую драматургию, отвечающую на запросы эпохи реконструкции... В пьесе очень хорошо выведен тип старого рабочегоизобретателя (превосходно исполненного Крыловичем), наряду с которым выделяется другой изобретателькомсомолец... Пьеса "Межбурье" Курдина посвящена Красной Армии в ее мирной обстановке... Оба Олимпийских выступления Белорусского театра являются одной из самых ярких страниц всесоюзного смотра". (Волков Н. "Театры Олимпиады. Первый белорусский театр". "Известия", 1930, 14 июля).

Пасля алімпіяды вядомы маскоўскі крытык і драматург А. Глебаў пісаў: "... цэнтральны вобраз п'есы - стары вынаходца Мароз - у выкананні артыста Крыловіча ператварыўся ў сапраўдны трыумф... Выканаўца ролі, абапіраючыся на ўказанні рэжысуры і матэрыял аўтара, здолеў знайсці такую гаму фарбаў, якой доўга не даводзілася бачыць на рэвалюцыйнай сцэне Масквы. Стары рабочы, захоплены вынаходніцтвам, паказан так усебакова, у столькіх розных апасродкаваннях, што нельга не бачыць у ім сапраўды жывы вобраз, выхаплены з гушчы рабочых". («Литература и искусство». Москва. 1930, № 2, с. 163).

Той жа Глебаў пісаў, што "Гута" не толькі не ніжэй многіх п'ес, напісаных "масцітымі" аўтарамі, але ў многіх адносінах вышэй за іх". Нездарма ў час алімпіяды "Гуту" называлі "імянінніцай". Беларускі пісьменнік і крытык Юрка Лявонны таксама назваў "Гуту" "лепшай з сучаснага рэпертуару" і пераможцай на спаборніцтве тэатраў у Маскве: "Як вядома, іменна "Гута" абумовіла буйны поспех БДТ1 на ўсесаюзнай алімпіядзе мастацтваў". /Ю. Лявонны. "На лініі агню". "Звязда", 1930. 21 снежня/.

Такія водгукі былі ў 30я гады.

Сёння Кобеца з яго "Гутай" беларускія навукоўцы выціснулі на задворкі, а ў некаторых энцыклапедычных выданнях зусім выкінулі з нацыянальнай драматургіі, далучыўшы да рускай і ўкраінскай. Але пра гэта пасля.

У студзені 1931 года Масква запрасіла БДТ1 на Тыдзень беларускай культуры. На гэты раз тэатр павёз "Гуту" Р. Кобеца і "Ярасць" Я. Яноўскага /пра калектывізацыю вёскі/ ў пастаноўцы рэжысёра А. Смяянава. П'есы ставіліся ў тэатры Рэвалюцыці і МХАТ2. Зноў спектаклі мелі вялікі поспех.

Увесну 1931га БДТ1 святкуе сваё 10годдзе. Вось тады Ў. Крыловічу было нададзена ганаровае званне заслужанага артыста рэспублікі. У 1936 годзе на 3 пленуме ССП СССР, які праходзіў у Менску. Будзе сказана: "У гэтым творы быў створаны манументальны вобраз старога рабочага кадравіка Мароза, які ўвайшоў у гісторыю беларускай драматургіі як высокамастацкі вобраз станоўчага героя нашай эпохі. Гэты вобраз стаў этапным у сэнсе творчай перабудовы буйнейшага актора Савецкай Беларусі заслужанага дзеяча рэспублікі Ў.М. Крыловіча" /З даклада Модэля/.

У кастрычніку 1931 беларуская грамадскасць адзначыла 100разовы паказ "Гуты". Газета "Звязда": "З вялікім задавальненнем Галоўмастацтва БССР адзначае соты паказ пастаноўкі на беларускай сцэне "Гуты" Р. Кобеца - перамогі калектыву БДТ - 1. ("Звязда", 1931, 7 кастр.).

Уладзімір Крыловіч у тым жа нумары газеты даў сваю ацэнку п'есе "Гута" і галоўнаму герою - Марозу, ролю якога ён выконваў: "У соты раз іграючы ролю вынаходца Мароза, я хачу сказаць аб ідэйнай устаноўцы аўтара, рэжысёра і маёй як выканаўцы гэтай ролі ў п'есе "Гута".

...Захапіла тая праўда, з якой аўтар - тав. Кобец гаворыць гэтым вобразам, вуснамі гэтага старога пралетара".

Незвычайны поспех "Гуты" тлумачыцца і тым, што п'еса вырашала тагачасныя жыццёвыя праблемы, адлюстроўвала барацьбу паміж старым і новым. Сам рабочы, Кобец добра ведаў вытворчыя працэсы і таму "змог даць тэатру высокамастацкую п'есу, зрабіць яе зразумелай для самых шырокіх колаў працоўных... рэалізм, зразумелая і сакавітая мова захапіла гледача", адзначыла прэса.

З кнігі А. А. Семяновіча "Беларуская савецкая драматургія" /1968/: "Каштоўным у п'есе "Гута" з'яўляецца і тое, што яна пазбаўлена назойлівай сацыялагізацыі, лозунгаўшчыны, голай дэкларацыйнасці, персанажы не дэкларуюць свае думкі і пачуцці, а выражаюць іх простай натуральнай мовай..."

У 1932 праводзіўся конкурс на лепшыя творы, што выходзілі на працягу 15ці год. Газета ЛІМ паведамляла: "За драматургічныя творы атрымалі: першую прэмію - т. Р. Кобец; першую прэмію - К. Чорны; другую - т. Курдзін, чацвёртую - І. Гурскі..." \"Вынікі літаратурнамастацкага конкурсу". ЛІМ, 1932, 15 снежня/.

Усе артысты, якія прымалі ўдзел у спектаклі "Гута", сталі народнымі і заслужанымі. Народны мастак БССР Заір Азгур прыгадваў, як У. Галубок "Рыгора Кобеца вітаў за тое. што той сваёй "Гутай"... дапамог узняцца на тэатральны беларускі Алімп тром волатам - У. Крыловічу.., М. Зораву і Г. Глебаву". / Заір Азгур. "Гнеў і любоў". ЛІМ, 1969. 13 мая/. Заір Ісакавіч, мусіць, забыўся назваць У. Уладамірскага.

Усе артысты, якія прымалі ўдзел у спектаклі "Гута", сталі народнымі і заслужанымі. Народны мастак БССР Заір Азгур прыгадваў, як У. Галубок "Рыгора Кобеца вітаў за тое. што той сваёй "Гутай"... дапамог узняцца на тэатральны беларускі Алімп тром волатам - У. Крыловічу.., М. Зораву і Г. Глебаву". / Заір Азгур. "Гнеў і любоў". ЛІМ, 1969. 13 мая/. Заір Ісакавіч, мусіць, забыўся назваць У. Уладамірскага.

Не толькі тром волатам "Гута" дапамагла ўзняцца на тэатральны Алімп. На ёй выраслі артысты Г. Грыгоніс, Э. Шапко, Б. Платонаў, якія разам з Зоравым іграмі адмоўныя ролі вельмі пераканаўча і псіхалагічна праўдзіва, паказаўшы нутро несумленных старых майстроў /Хадыкі, Скрывёва, Кругляша/ і фарсуншчыка /Шунейкі/, выведзеных у п'есе аўтарам скупымі, але памастацку яркімі маляўнічымі штрыхамі.

"Гута" зрабіла сваю справу. Дзякуючы ёй БДТ1 атрымаў шырокую вядомасць ва ўсёй шматнацыянальнай краіне.

У той жа час "Гута" набывала самастойнае жыццё. Праславіўшыся на алімпіядзе. "Гута", перакладзеная на мовы розных народаў. З трыумфам ішла ў тэатрах гарадоў Расійскай Федэрацыі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Узбекістану - па ўсёй савецкай краіне. Як ужо было сказана, яна ставілася і за мяжой.

Аб узлёце "Гуты" сведчыць і Ілля Гурскі ў артыкуле "Стварыць савецкае класічнае мастацтва" /ЛІМ, 1936, 7 крас./: "Гэта першы драматычны твор. Які з поспехам абышоў амаль увесь Савецкі Саюз. Гэта першы твор з беларускай савецкай драматургіі, які пайшоў за мяжу і з поспехам ставіўся ў рабочых клубах. Мне давялося разам з Янкам Купалам і Васілём Кавалём весці каля трох гадзін гутарку пра беларускую літаратуру з Чэхаславацкай рабочай дэлегацыяй, якая прыязджала ў СССР... Рабочыя Чэхаславакіі надзвычай станоўча адзываліся пра "Гуту"..."

У 1931 годзе часопіс "Маладняк" /№ 3, Хроніка/ надрукаваў цікавую інфармацыю, якую даслаў з Прагі куратар часопіса, журналіст Юліюс Фучык /пазней відны культурны і грамадскі дзеяч Чэхаславакіі/. Фучык пісаў: "У Празе ў рабочых клюбах граецца з вялікім посьпехам "Гута" Р. Кобеца. "Гута" была таксама на праграме вечару - Акадэмія, які меўся адбыцца 26131 года на чэсьць правадыроў Міжнароднага пролетарыяту: Леніна, Люксембург і Лібкнехта. Аднак Праская паліцыя не дала на гэта дазволу; і таму вечар Акадэмія адбыцца ня мог" . /У замежных краінах п'есы савецкіх драматургаў у тэатрах ставіць забаранялася: урад баяўся савецкіх п'ес як праваднікоў камуністычных ідэй. - А.К. -Ф./.

У 1973 годзе ЛІМ /16 лютага/ надрукаваў артыкул пад назвай "Беларуская п'еса на пражскай сцэне" аўтара Ўл. Каліноўскага: "...Вынікі першай паездкі чэхаславацкіх аматараў тэатра ў СССР павінны зацікавіць беларускіх літаратараў і тэатразнаўцаў, бо іменна пасля яе ў Празе была ажыццёўлена пастаноўка п'есы Р. Кобеца "Гута" ... Як падкрэслівала крытыка, п'еса заваявала сімпатыі гледачоў, акцёры ігралі натхнёва.

П'еса Р. Кобеца ўпісалася ў біяграфію рабочых тэатраў Чэхаславакіі. "Гута" першая з беларускіх твораў была перакладзена і на міжнародную мову эсперанта. Такую зацікаўленасць выклікала п'еса ў грамадскасці не толькі краіны Саветаў, але і замежнай.

Сучасныя даследчыкі пішуць, што п'еса "Гута" асобнай кнігай была выдадзена ў 1931 г. маскоўскім выдавецтвам "Федэрацыя" /Всеросскомдрам/ у аўтарызаваным перакладзе з беларускай мовы І. П. Пікулева. У 1932 - Дзяржвыдавецтвам БССР на беларускай мове. Выдавецтва не хацела выдаваць кнігу. Дапамог "Ліст 15ці", падпісаны вядучымі пісьменнікамі, незадаволенымі становішчам літаратурных спраў. Бытавымі ўмовамі і адносінамі з боку кіраўніцтва. З таго ліста: "Кобецу - аўтару п'есы "Гута", п'есы, якая ідзе па ўсім Савецкім Саюзе і за мяжой - толькі таму, што ён не ўваходзіў у былую каставую групу, былі створаны немагчымыя ўмовы для работы: ён з сям'ёй да гэтага часу находзіць сабе прытулак па чужых людзях; увесь час яго адхілялі ад кіруючай работы; яго п'еса "Гута", выдадзеная на многіх мовах народаў СССР, да гэтага часу на беларускай мове не выдадзена". /"Ліст 15ці" ўпершыню надрукаваны ў ЛІМе ў 1993 г. 10 снежня/.

Ліст разглядаўся ў кастрычніку 1932 года. У тым жа годзе Рыгор Кобец атрымаў кватэру на вучіцы Савецкай /цяпер там Цэнтральная плошча/. У тым жа годзе была выдадзена кніга "Гута". І ўсё. На двух выданнях /у 1930я гады/ сучасныя даследчыкі паставілі кропку. У гады рэпрэсій творы Р. Кобеца былі забаронены, у тым ліку і п'еса "Гута". 38 год яна не перавыдавалася. Пасля рэабілітацыі драматурга яна была перавыдадзена ў 1970 г. выдавецтвам "Беларусь". У 1984 планавалася новае перавыданне ў зборы твораў Р. Кобеца, але выдавецтва "Мастацкая літаратура" без усякіх падстаў скасавала ўмову на выданне кнігі.

Вернемся ў 30я гады. Каб зразумець, што адбывалася ў культурным жыцці Беларусі, трэба ведаць, што адбывалася ў пралетарскай Расіі, бо менавіта адтуль пачалася культурная рэвалюцыя, барацьба паміж старым і новым, дарэвалюцыйным і пралетарскім, барацьба, якая перакінулася з Расіі ў саюзныя рэспублікі, у тым ліку і ў Беларусь.

Што ж адбывалася ў той тлумны час у беларускім тэатры? Як барацьба старога з новым адбілася на лёсе п'есы Р. Кобеца "Гута"? Трыумфальнае шэсце "Гуты" на алімпіядзе і пасля яе, можа, і ўскружыла б галаву шчасліваму аўтару, але радасць яго была нядоўгай. Зайздрасць і злосць /спрадвечныя спадарожнікі чужой удачы/ з ярасцю выплюхнуліся са старонак беларускага друку з боку яго непрыхільнікаў. Балюча сцебанулі і Кобеца, і Міровіча, і ўвесь калектыў БДТ1. Пасля алімпіяды ў Маскве стала канчаткова відавочным, што Першы Дзяржаўны Беларускі тэатр заявіў аб сабе як высокамастацкі тэатр, які спрыяе станаўленню і далейшаму развіццю беларускай нацыянальнай культуры. Вось тут і пачаліся першыя ярасныя наскокі на тэатр з боку пакрыўджаных "спадарожнікаў", гэтак званага "левацкага" кірунку ў мастацтве, не прызнаваўшых рэалістычных метадаў. Пачалася вострая палеміка вакол "Гуты". Ваяўнічая палеміка вакол Кобецадраматурга і рэжысёра Міровіча з яго тэатральнай трупай доўжылася не адзін год. Мастацтвазнаўцы пішуць, што самым актыўным знішчальнікам Міровіча быў рэжысёр Л. Літвінаў. Не трэба забываць, што менавіта Е. Міровіч разам з магутным калектывам артыстаў і драматургаў заклаў і замацаваў першы падмурак нацыянальнага тэатра, традыцыі якога паспрыялі далейшаму развіццю беларускага тэатральнага мастацтва. Дзякуючы ім купалаўцы выйшлі на міжнародную арэну.

У 1932 годзе месца Міровіча заняў Літвінаў. Ён адразу ж выкінуў з рэпертуару тэатра шэраг лепшых спектакляў свайго папярэдніка. Сярод іх апынулася і "Гута", якая прынесла шырокую вядомасць тэатру і больш ніколі ў ім не ставілася. Сапраўды, новая мятла пановаму мяце. Гэта было ў 1932 г.

У другой палове 80х гадоў у мае рукі трапіў летапіс тэатра імя Я. Купалы /БДТ1/, у якім яшчэ адна мятла вымела з гісторыі ажно 10 год дзейнасці БДТ1 разам з рэжысёрам Міровічам і цэлай плеядай беларускіх драматургаў канца 20х і пачатку 30х гадоў.

Ці ж толькі летапіс? Дзіву даешся, калі гартаеш апошняе выданне Беларускай энцыклапедыі, у якой Р. Кобеца з "Гутай" /толькі яго аднаго!/ выкінулі з ліку тых, хто ствараў беларускі нацыянальны тэатр. І адфутболілі да расіян і ўкраінцаў.

У 1932 годзе Міровіч развітаўся з родным тэатрам і пераехаў у Гомель. Дзе кіраваў тэатрам рабочай моладзі /ТРАМ/. Тэатральны калектыў, які стаяў на пазіцыі рэалістычнага кірунку, адхіліў Літвінава. Не прыняўшы яго метад з "левацкім трукацтвам, фармалістычнымі выкрунтасамі" . У 1937 Літвінаў выкінуў "Гуту" з рэпертуару тэатра, слава п'есы не згасла. "Гута" шырока ставілася тэатрамі Саюза.

У час сталінскіх рэпрэсій быў арыштаваны аўтар "Гуты" і сасланы ў Сібір за "антысавецкую агітацыю і прапаганду". Яго творы, у тым ліку і "Гута", былі забаронены. Пасля рэабілітацыі фрагменты п'есы паспяхова ставіліся артыстамі тэатра імя Я. Купалы ў Доме літаратара на двух юбілеях Рыгора Кобеца. І за гэта дзякуй.

Але настаў 1999 год. БелЭн выдае восьмы том новай энцыклапедыі. У тэксце "Крыловіч" чытаю: "Памайстэрску непераўзыдзена ствараў вобразы нацыянальнай драматургіі" . Далей ідзе пералік вобразаў. А Мароза з "Гуты" Кобеца няма. Куды ж падзяваўся вынаходца - Мароз, якога "памайстрэрску, непераймальна" ствараў У. Крыловіч? Быцца Крыловіч і не праславіўся на алімпіядзе, іграючы гэту ролю, быццам Мароз і не ўвайшоў у гісторыю беларускай драматургіі як высокамастацкі нацыянальны вобраз. Але чытаем далей: "Сярод іншых роляў: Мароз /"Гута" Р. Кобеца/, Шагабутдзінаў /"Мяцеж" паводле Дз. Фурманава/, Вяршынін /"Браняпоезд 1469" У. Іванава/..."

Вось так сучасныя энцыклапедысты замест падзякі Кобецу за таленавітую п'есу выкінулі яго разам з "Гутай" і Марозам, якога бліскуча іграў Крыловіч, з нацыянальнай драматургіі. Пад энцыклапедычным тэкстам стаіць подпіс членакарэспандэнта АН Беларусі У. І. Няфёда . Хачу звярнуць увагу на сумны факт. Апошнім часам стала модным знішчаць апанентаў, або няўгодных ад імя тых, хто адышоў у небыццё. Нехта скарыстаў і У. Няфёда.

Прайшло гадоў сем. Зноў чытаю тую ж самую "недакладнасць" у гісторыкадакументальнай хроніцы "Памяць" Дзяржынскага раёна /радзіме У. Крыловіча/. Толькі подпіс пад тым жа тэкстам /стар. 262/ ужо не Няфёда, а яго вучня, доктара мастацтвазнаўства, прафесара А. Сабалеўскага.

"Памяць" выйшла ў 2004 годзе. Вернемся на два гады раней і пагартаем першы том энцыклапедыі "Тэатральная Беларусь" /2002/На старонцы 545 чытаем той самы тэкст, зноў падпісаны У. І. Няфёдам, а не Сабалеўскім. Дзівосы! Праўда, у гэтым тэксце Кобеца з "Гутай" і рабочым МарозамКрыловічам ужо не адфутболілі да расіян і ўкраінцаў, а міласціва пакінулі ў беларускай нацыянальнай драматургіі. Чытаем: "К. Памайстэрску ствараў вобразы ў нац. драматургіі: Сцяпан Крыніцкі /"Паўлінка" Я. Купалы/, Кручкоў /"Пінская шляхта" В. ДунінаМарцінкевіча/ ... і асабліва Мароз /"Гута" Р. Кобеца/".

Вось так я разгадала энцыклапедычную галаваломку і зрабіла выснову: у БелАН /1999, т.8/ і ў кнізе "Памяць" /2004/ змешчан скарочаны і знявечаны тэкст Ул. Няфёда. І толькі ў энцыклапедыі "Тэатральная Беларусь" тэкст Ул. Няфёда надрукаваны без скарачэнняў і без скажэнняў.

У заключэнне скажу, што ў вобразе Мароза Ўл. Крыловіч паказаў сябе вялікім майстрам тэатральнай сцэны. І скажаць або выкідаць з гісторыі беларускага тэатра "высокамастацкі вобраз станоўчага героя нашай эпохі" - недаравальна. Выкінуць "Гуту" - гэта тое ж самае, што закрэсліць самыя яркія старонкі гісторыі купалаўскага тэатра. А значыць прынізіць беларускі тэатр. /Ды што дзівіцца! Гэта стала традыцыяй - адусюль выкідаць Кобеца. Толькі што ўбачыў свет 3ці том "Памяці", амаль увесь прысвечаны рэпрэсіям мінчан. А Кобеца сярод іх не аказалася, хоць і "адмантурыў" 22 гады ў турмах, лагерах і ссылцы/. Што б там ні казалі "разумнікі", а росквіт беларускага тэатра, нягледзячы на культурную рэвалюцыю, на барацьбу старога з новым, выпадае на канец 20х і пачатак 30х гадоў, а не з 1937 года /як пішуць некаторыя псеўдагісторыкі/, калі пачаліся масавыя палітрэпрэсіі і вынішчэнне беларускай інтэлігенцыі. Ахвярай аказалася і забароненая "Гута", выдадзеная асобнай кніжкай у 1932 годзе. Разам з аўтарам яна адбывала незаслужанае пакаранне ў сібірскіх лагерах.

P.S. Хто ведае, калі б газета не выкінула з майго нарыса "Бамбавозы" /"Народная воля", 2003. 14 лістапада/ заўвагу наконт недакладнасціі ў БелАН, можа б задумаліся рэдактары іншых выданняў і не пераймалі не зусім дасведчаны матэрыял? А так, цяпер гэтая недакладнасць гуляе па розных выданнях, як дзеўкаблудніца.

Нагадаю. Сёлета нацыянальнаму тэатру імя Янкі Купалы - 85, славутай "Гуце" - 75. Яны знітаваныя, тэатр і п'еса. "Гута" не можа без свайго тэатра, а тэатр без "Гуты", як з выбітым зубам - шчарбаты.

Алена Кобец-Філімонава.


Слуцкаму паўстанню 1920 года - 85

(Вандроўка па гістарычных мясцінах)

27 лістапада 2005 года з Менска выправілася вялікая група аматараў гісторыі Беларусі - вучоныя, пісьменнікі, гісторыкі, журналісты, студэнты, сябры клуба "Спадчына" усяго 54 чалавекі па гістарычных месцах раёнах Менскай вобласці, дзе быў арганізаваны і дзейнічаў Слуцкі збройны чын у канцы савецкапольскай вайны 19191920 гадоў.

Мэта падарожжа - наведаць гістарычныя месцы, дзе ваявалі палкі 1й Слуцкай брыгады, актывізаваць беларускія нацыянальныя арганізацыі да ўсведамлення гераічнай дзейнасці Слуцкага збройнага чыну і пераняць традыцыі старэйшага пакалення па вывучэнні славутай гісторыі Беларусі.

1415 лістапада 1920 года ў Слуцку адбыўся беларускі з ' езд Случчыны , на якім прысутнічала 117 дэлегатаў . Актыўны ўдзел у рабоце з ' езду прыняў юрыстконсульт Слуцкага павету П . Я . Жаўрыд , які быў прызначаны найвышэйшаю радаю БНР камісарам па Случчыне . Беларускі з ' езд Случчыны выбраў Беларускую раду Случчыны ў колькасці 17 чалавек на чале з У . М . Пракулевічам , даверыўшы ёй цывільную ўладу ў Слуцкім павеце і арганізацыю беларускага нацыянальнага войска . Найпершай задачай было фармаванне войска, для чаго была створана вайсковая тройка з членаў Беларускай рады Случчыны на чале з П. Я. Жаўрыдам. У яе ўвайшлі П. Я. Жаўрыд, капітан А. Анцыповіч, паручык Я. Мацэлі.

Была сфармавана 1я Слуцкая брыгада БНР, у якую знаходзілі два палкі - 1шы Слуцкі полк і 2гі Грозаўскі полк.

14 лістапада 1920 года было падпісана спецыяльнае пагадненне паміж польскім і расійскім бакамі аб вывадзе польскіх войскаў з тэрыторыі Случчыны, які пачаўся з 22 лістапада.

24 лістапада польскія войскі пакінулі Слуцк, а 19 лістапада часткі Чырвонай Арміі выйшлі на новую дэмаркацыйную лінію: мястэчка Вызна - мястэчка Леніна - горад Слуцк. Да канца лістапада часткі Чырвонай Арміі выйшлі на лінію ад мястэчка Леніна, на раку Случ, да мястэчка Тураў. У сувязі з тым, што дастатковай абароны Слуцка арганізаваць не паспелі, Беларуская рада Случчыны прыняла рашэнне, а камандаванне 1й Слуцкай брыгады выдала загад: 24 лістапада пакінуць горад Слуцк і сабрацца ў мястэчку Семежава.

Актыўныя баявыя дзеянні Слуцкіх паўстанцаў пачаліся 27 лістапада. У гэты дзень часці 1й Слуцкай брыгады пачалі налёты на палявыя варты, заставы і месцы дыслакацыі 8й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі на дэмаркацыйнай лініі, якая была вызначана прэлімінарнымі (папярэднімі ўмовамі Рыжскай мірнай дамовы 1921 гада.

Асабліва моцныя атакі вяліся на 60 кіламятровым участку 1га Случкага і 2га Грозаўскага палкоў: КапыльЦімкавічы - Вызна. Баі ішлі каля вёсак Садовічы, Быстрыца, Лютавічы. Морач, мястэчак Капыль і Вызна. Камандаванне 16й Чырвонай Арміі прыняло рашэнне ачысціць нейтральную зону ад слуцкіх паўстанцаў. Але баявыя дзеянні частак 16й арміі не далі значных выннікаў. Камандаванне 1й Слуцкай брыгады вывела галоўныя сілы зпад удару войск Чырвонай Арміі: толькі ў раёне мястэчка Семежава частка Слуцкага палка была разбіта і 7 снежня адкінута за польскую дэмаркацыйную лінію, усяго 30 афіцэраў і 400 салдат. Пасля вяртання войск Чырвонай Арміі на дэмаркацыйную лінію - месца сваёй дыслакацыі - слуцкія паўстанцы зноў пачалі актыўныя напады на асобныя аддзелы Чырвонай Арміі. У ноч на 10 снежня слуцкія аддзелы напалі на вёскі Крывасёлкі і Навасёлкі, 12 снежня на вёску Старынь. З мэтай адцясніць перадавыя часткі Чырвонай Арміі паўстанцы пачалі наступленне на мястэчка Семежава і Вызну. Штаб Слуцкай брыгады 15 снежня пераехаў у вёску Морач. Камандаванне Чырвонай Арміі перакінула на барацьбу з слуцкімі паўстанцамі новыя сілы, якія пачалі актыўна выбіваць паўстанцаў з Вызны, Смолічаў, Семежава. Штаб 1й Слуцкай брыгады і аддзелы паўстанцаў перадыслакаваліся ў вёску Заастравечча (цяпер Клецкі раён) каля ракі Лань, прынялі рашэнне перайсці раку ў раёне размашчэння 41га польскага палка. 28 - 31 снежня 1920 года паўстанцы перайшлі на польскі бок, былі раззброены і інтэрнаваны ў лагеры ў раёне мястэчка Сіняўка (цяпер Клецкі раён), потым пераведзены ў лагер у Беласток і ўлагер у Дарапуску. Вызвалены паўстанцы былі ў траўні 1921 года пасля падпісання Рыжскай міранай дамовы. У абставінах, якія склаліся ў канцы 1920 года Слуцкае паўстанне шанцаў на перамогу не мела.

Першы прыпынак быў зроблены намі ў вёсцы Грозава Капыльскага раёна. Гэта ў мінулым мястэчка, вядомае паводле дакументальных крыніц з першай паловы ХУІ ст. яно ўваходзіла ў Наваградскі павет ВКЛ. Уласнасць князёў Алелькавічаў, Валадковічаў, Радзівілаў, Незабытоўскіх, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. У Грозаве былі дзве царквы, мужчынскі манастыр. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Слуцкага павету. У пачатку ХХ ст. у Грозаве было 1032 жыхары, 177 двароў. У гэтым мястэчку і быў створаны 1шы Грозаўскі полк БНР (адсюль яго і назва), які ўдзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920 года. Ён быў арганізаваны паводле рашэння 1га беларускага з'езду Случчыны аб арганізацыі ўзброеных сіл для барацьбы за свабоду і незалежнасць Беларусі ў лістападзе 1920 года "Вайсковай тройкай" з сяброў Беларускай рады Случчыны. Гэты полк фармаваўся ў Слуцку і Семежаве з асабовага складу беларускай міліцыі Слуцка і Слуцкага павету, якая была створана ў пачатку 1920 года з сялян - добраахвотнікаў. Усяго ў склад палка ўваходзіла каля 2 тыс. чалавек.

Грозаўскі полк ўвайшоў у падпарадкаванне 1й Слуцкай брыгады стральцоў, складаўся з двух батальёнаў і рот.

Тут, у Грозаве, каля крыжа ў памяць палеглых у Слуцкім паўстанні былі ўскладзены кветкі, вянок, запалены свечкі. З кароткай прамовай пра слаўных барацьбітоў выступіў Вячаслаў Сіўчык.

Другі прыпынак быў зроблены ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Гэта таксама ў мінулым было мястэчка, вядомае з другой паловы ХУ ст., уваходзіла ў Наваградскі павет. Належала князям Слуцкім, Магільніцкім. У час Паўночнай вайны 17001721 гадоў у красавіку 1706 года шведы загубілі амаль усё насельніцтва Семежава. З 1793 года ў Расійскай імперыі Менскай губерні: у 1866 годзе ў Семежаве 996 жыхароў, 269 двароў, 2 царквы, яўрэйскі малітоўны дом, капліца, школа, тры крамы, цэнтр народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе працавалі кравецкі і гарбарны цэхі, 2 млыны. У 1914 годзе ў Семежаве было 2818 жыхароў, 518 двароў. У час Слуцкага паўстання 1920 года ў Семежаве збіраліся вайсковыя часткі Слуцкай брыгады. Тут былі жорсткія баі з часткамі Чырвонай арміі, у снежні Семежава пераходзіла з рук у рукі некалькі разоў. 20 снежня часткі Чырвонай Арміі занялі Семежава.

У Семежаве каля крыжа ўдзельнікі вандроўкі ўсклалі вянок і кветкі да магілы ваяроў, што мужна змагаліся за свабоду і незалежнасць Беларусі: з кароткімі прамовамі выступіі прафесар доктар тэхнічных навук А.А. Саламонаў і прадстаўнік маладога пакалення Артур Фінкевіч.

З Семажава наш шлях ляжаў у гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. У мінулым гэтага было мястэчка Вызна. Яно ўваходзіла ў склад Слуцкага княства ВКЛ, уладанне Алелькавічаў, Радзівілаў. Вітгенштэйнаў, Гогенлоэ. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Вызне 1593 жыхары, пачатковая школа, народная навучальня, царква, капліца, 2 малітоўныя яўрэйскія дамы, бальніца. 3 студзеня 1923 года мястэчка Вызна перайменавана ў мястэчка Красная (Чырвоная) Слабада. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак. Праз мястэчка Вызна ў 1920 годзе праходзіла дэмаркацыйная лінія паміж польскімі войскамі і войскамі Чырвонай Арміі: у снежні 1920 года тут былі зацяжныя баі паміж паўстанцамі Слуцкага збройнага чыну і часткамі 8й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі. 1020 снежня Вызна некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі варагуючых бакоў.

Тут у гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада, адбыўся кароткі імправізаваны сход - мітынг, на якім прысутнічалі і жыхары гарадскога пасёлка. Угарадскім парку ўсе сабраліся каля брацкай магілы змагароў Слуцкага паўстання бо нейкія (можа звышнатуральныя!) сілы ці хто іншы сістэматычна знішчаюць крыж на гэтым месцы, а мясцовыя ўлады на гэта ніяк не рэагуюць. Кветкі, вянок, свечкі былі пакладзены на магілу. З кароткімі прамовамі выступілі гісторык - журналіст А.І. Валахановіч і Віталь Дабраніч.

З Чырвонай Слабады вандроўнікі праз Салігорск накіравалася ў Слуцк, месца адкуль пачалося паўстанне 1920 года. Са Слуцка шлях ляжаў у горад Старыя Дарогі, у Старадарожскі мастацкі музей фонд Анатоля Белага.

Удзельнікаў ушанавання змагароў Слуцкага збройнага чыну ўсю дарогу - вандроўку суправаджаў праваслаўны святар айцец Леанід (у міры Леанід Аляксандравіч Акаловіч). У Грозаве, Семежаве. Чырвонай Слабадзе на месцах пахавання, каля крыжоў ён прамаўляў розныя малітвы, экцінні за памерлых, за слаўных абаронцаў - змагароў Слуцкага збройнага чыну, як часткі БНР, за выбачанне ім і дараванне грахоў іх, ды каб Гасподзь Бог прыняў душы слуцкіх змагароў у валадарства вечнае славы Яго, малітвы за Беларусь і шматпакутны беларускі народ. Былі асвечаны ўсе крыжы і месцы - гераічныя памяткі ў гонар Слуцкага збройнага чыну. Хор жанчын зладжана спяваў беларускія народныя песні, гімн "Магутны Божа", ім падпявалі маладыя галасы.

У Старадарожскім мастацкім музеі была адкрыта выстава "Героі Слуцкага збройнага чыну". На ёй прадстаўлена каля 50 фатаграфій дзеячоў ды ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года. Каля 10 жывапісных палотнаў (у асноўным карціны беларускага мастака Анатоля Крывенкі), некалькі медальёнаў беларускага скульптара Міколы Несцярэўскага, два праекты памнікаў героям Слуцкага паўстання. Сярод фатаграфій партрэты Андрэя Якубіцкага, Кузьмы Царэшчанкі, Васіля Русака, Уласа Дубіны, Пятра Бабарэкі, Антона Борыка, Сяргея Бусла, Фёдара Данілюка, Уладзімір Пракулевіча, Альжбеты Пракулевіч, Янкі Лагіновіча (Корчыка), Любы Зянковіч, Лявона Рыдлецкага, Юрыя Лістапада, Марыі Стагановіч - Лістапад, Філімона Арцыховіча, Макара Краўцова, Паўла Жаўрыда. Аляксея Каўпака і многіх іншых.

Негледзячы на доўгае на працягу дзесяцігоддзяў замоўчванне выступлення случанаў у 1920 годзе ў гістарычнай навуцы, Слуцкі збройны чын увайшоў у гісторыю Беларусі як гераічны самаадданы вычын беларускага народа ў час савецкапольскай вайны 1920 года.

Слуцкае паўстанне 1920 года - яркая старонка ў справе абароны свабоды і незалежнасці Беларусі.

Анатоль Валахановіч, гісторык-журналіст, краязнавец.


Будзе здароўе, будуць і новыя песні !

Жыхары Гародні ўшанавалі Яўгена Канстанцінавіча Петрашэвіча з яго 75годдзем. Імпрэза адбылася ў гарадскім Доме культуры. Тут сабраліся прыхільнікі таленту беларускага музычнага педагога, кампазітара.

Яго жыццё знітавана з культурай. Граць на музычных інструментах навучыўся ў маленстве. Далей была музычная школа, Менская вучэльня па класе баяна і кампазіцыі. І праца ў аркестравай групе народнага ансамбля песні і танца "Нёман", кіраўніцтва хорам Аблсафпрафа, Палацы піянераў і школьнікаў.

Зорным часам стала стварэнне ўзорнага фальклорнага ансамбля "Дударыкі", які выязджаў на гастролі ў Літву, Польшчу, Францыю... Гэты дзіцячы гурт зрабіў вельмі шмат па папулярызацыі роднай мовы.

Я яшчэ Яўген Канстанцінавіч аўтар вакальнаінструментальных і вакальнахарэаграфічных кампазіцый, шматлікіх песень, рамансаў, інструментальнай музыкі. Піша песні і кампазіцыі на ўласныя словы, апрацоўвае народныя песні.

У свае 75 гадоў маэстра пачуваецца бадзёра. Гэта адчулі ўдзельнікі вечарыны, якія пажадалі спадару найперш здароўя. Будзе моц - будуць і новыя творы.

Антон Лабовіч, Гродня.


Запрашэнне

Саюз пісьменнікаў, Цыганская Грамада, часопіс "Роднае слова" маюць гонар запрасіць Вас і Вашых блізкіх на вечарыну цыганска-беларускай паэзіі і песні "Сны цыганоў", якая адбудзецца 21 снежня г. г., у 18 30гадз. , у Вялікай зале Дома літаратара (Фрунзе, 5).

У праграме вечарыны:

- прэзентацыя кніг "Сны цыганоў" і "Загадкі балтыйскіх цыган" Вальдэмара Калініна,

- выступленне цыганскіх і беларускіх паэтаў;

- спевы музычнага калектыву "Романы Гілоры".


Малавядомы факт з жыцця Максіма Багдановіча

Багдановіча "Краса і сіла" быў першым ягоным творам, надрукаваным у газеце "Украинская жизнь" (Масква, №2, 1914 г.). Публікацыя прысвячалася 100годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Пазней у гэтым выданні пабачылі свет работы "О гуманизме и неосмотрительности" (1914), "Белорусское возрождение" (1915) , "На белорусские темы", "В.Самийленко", "Грицько Чупринка" (1916), "Деятельность Минского Белорусского комитета" (1917).

На першы погляд, што ж тут дзіўнага? У гэты час студэнт Яраслаўскага юрыдычнага ліцэя (з 1918 года пераўтвораны ва універсітэт) Максім Багдановіч узяў добры разгон як рэпарцёр, друкаваўся ў выданнях "Наша ніва" (Вільня), "Нижегородский листок", "Национальные проблемы", "Голос", "Сатирикон", "Русский экскурсант", "Жизнь для всех", "Северная газета", "Ежемесячный журнал", "Музыка". У перакладзе яго вершы змяшчаліся ва украінскіх выданнях - "Рада" (Кіеў, 10.05.1909), "Літературнонавуковій вістнік" (чэрвень 1909).

І ўсё ж такі, чаму газета "Украинская жизнь" (1912 1917) прыцягнула ўвагу літаратара? Што гэта не выпадкова, сведчаць ранейшыя публікацыі Багдановіча. У 19111912 гадах ён перакладае мініяцюры А. Крымскага, вершы М. Чарняўскага, Олеся. Пад тэкстам стаіць надпіс: "С украинскаго перевелъ М. Богданович". Асабліва старанна працаваў над артыкуламі пра Шаўчэнку, пераклаў некалькі яго вершаў - "Н.И. Костомарову", "В неволе", "А.О.Козачковскому". У газеце "Нижегородский листок" быў змешчаны пераклад з Івана Франка - "На реке Вавилонской" (913). Змясціў рэцэнзію на васьмітомнік У.Вінічэнкі (1880 1951), у якой высока ацаніў творчасць гэтага майстра слова.

Газетныя публікацыі, прысвечаныя ўкраінскім пісьменнікам, былі напісаны ў апошні тэрмін творчай дзейнасці Максіма Багдановіча і з'яўляліся даследаваннямі твораў ўкраінскіх пісьменнікаў у плане метадалогіі.

Газету "Украинская жизнь" мог даслаць Максіму яго брат Леў, які гэтым часам вучыўся на фізіка матэматычным факультэце Маскоўскага універсітэта. Такую магчымасць нельга выключаць. Аднак яшчэ ў пачатку красавіка 1913 года ў лісце ў рэдакцыю "Нашай нівы" (Вільня) М. Багдановіч піша:"Вы мне не шліце аўтарскіх экземпляраў, я іх куплю...". Значыць, Максім мае магчымасць набываць патрэбныя выданні ўласным коштам, не чакаючы прысылкі. Не выключана, што ў Яраслаўлі "Украинская жизнь" распаўсюджвалася праз кнігарні ці паступала камусьці са знаёмых Максіма Багдановіча па падпісцы. Урэшце, у рэдакцыі газеты "Голос" (Яраслаўль), з якой Максім навязаў цеснае супрацоўніцтва, працавалі людзі з шырокім кругаглядам (Сцяпан Каныгін, Мікалай Магульскі, Мікалай Агурцоў, Аляксандр Цітоў, Ганна Зэліге, Уладзімір Віктараў)...

Вельмі верагодна, што газета "Украинская жизнь" спадабалася Максіму сваім акрэсленым стаўленнем да нацыянальнай годнасці украінцаў. Выданне давала рэзкі адпор любым спробам расійскіх ці польскіх шавіністаў сцвярджаць, што Украіна - не можа быць самастойнай дзяржавай, а толькі прыдаткам той жа Расіі ці Польшчы. Такая ж самая гаворка ў той час вялася і пра Беларусь. Яшчэ ў 1911 годзе расійскія і польскія рэакцыянеры пачалі чарговы ідэалагічны наступ, каб ачарніць беларускую патрыятычную грамадскасць і ўвесь нацыянальны рух. Супраць беларусаў актыўна выступалі чорнасоценскія выданні "Белорусская жизнь", "Новое время", "Вечерняя газета", "Виленский Вестник", нацыяналістычны польскі "Курьер Литовский". Тады з'явіліся вядомыя публікацыі М. Багдановіча "Хто мы такія", "На беларускія тэмы", "Беларусы" - ("Мы вялікі народ, нас 12 мільёнаў..."). Тут выкрываюцца дзеячы - антыбеларусы, правакатары.

У аўтарах публікацый ён знайшоў аднадумцаў. Выдаўцы газеты, у сваю чаргу, пабачылі ў рэпарцёры з Яраслаўля беларускага патрыёта, які ўяўляе родны край вольнай дзяржавай. Таму ахвотна друкавалі допісы невядомага юнака. Тым больш, што дасланыя матэрыялы вылучаліся глыбінёю даследавання, акрэсленай аўтарскай пазіцыяй. Гэта тычыцца таксама артыкула "О гуманизме неосмотрительности". Багдановіч аспрэчвае меркаванне Г.Курнатоўскага аб адсутнасці ў беларусаў права называцца нацыяй. Гэтыя думкі былі выкладзены ў дакладзе на пасяджэнні Таварыства славянскай культуры.

Максім Багдановіч, безумоўна, уважліва чытаў кожны даступны яму нумар "Украинской жизни". Часопіс выдаваўся на рускай мове. Гэта дазваляла даходзіць да шырокай чытацкай масы, выказваць пазіцыю маскоўскіх украінцаў па нацыянальных пытаннях. Шмат друкавалася інфармацыі па культурнай тэматыцы. У 19121913 гадах было змешчана многа паведамленняў пра Лесю Украінку (Ларыса КвіткаКосач), яе новыя творы. Шырока адгукнулася газета на смерць гэтай паэткі (19.06. 1913). Былі змешчаны тэлеграмы смутку Івана Франка, Панаса Мірнага, Міхаіла Грушэўскага і іншых вядомых украінскіх пісьменнікаў. Максім даведаўся, што Леся Украінка была дачкой літаратаркі Алены Пчылкі, пляменніцай выдатнага вучонага і публіцыста Драгаманава.

Газета абавязкова з'вярталася да надзённых падзей. Паведамлялася пра дзейнасць украінскіх дэпутатаў у аўстрыйскім парламенце. Яны арганізаваны ў тры клубы - нацыянальнадэмакратычны, радыкальны і букавінскі. Аднак па агульных нацыянальных праблемах выступаюць салідарна. трывогу выклікалі падзеі ў Ташкенце, дзе мясцовы губернатар узняў гвалт з таго, што тутэйшая украінская грамада піша свае абвесткі на украінскай мове. Чытачы маглі даведацца пра жыццё сваіх землякоў у Варшаве і Лондане, Берліне, Парыжы і Празе і нават у Бразіліі, ЗША і Канадзе. Быў змешчаны цікавы матэрыял "Профессор Т.Г. Масарик об украинском вопросе".

І ўсё больш звестак было з самой Украіны. Гаварылася пра яе тэрыторыю, найбольшую ў Еўропе. Змяшчаліся геаграфічныя карты краіны. Часта ўспаміналіся выбітныя асобы, найперш Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Леся Украінка.

Патрыятычныя публікацыі ва украінскай газеце моцна ўплывалі на светапогляд Максіма Багдановіча. Сугучнасць праблем Украіны і Беларусі заклікалі стаць на абарону свайго, роднага. Публіцыстыка паэта набывае рысы наступальнасці, закліку перайсці ад слоў да справы ў нацыянальным адраджэнні. Ёсць, відаць, перыяды, калі сапраўдны творца вызначае ўласную грамадзянскую пазіцыю ў барацьбе за народнае шчасце. Так сталася з Багдановічам ў пачатку ХХга стагоддзя, з Васілём Быкавым - у канцы ХХга стагоддзя. Гэтыя пісьменнікі па закліку сэрца сталі публіцыстамі, часова аддалі перавагу напісанні не вершаў і аповесцей, а будзённых допісаў на патрэбу дня...

Максім Багдановіч надрукаваў у газеце "Голос" (Яраслаўль, 12.01.1916) рэцэнзію "Украинская жизнь", 1915, № 115". Аўтар у гадавым аглядзе выдання выказвае сваю падтрымку "национальной украинской точке зрения", якая выразна праводзілася рэдакцыяй. Найбольшую ацэнку атрымаў публіцыстычны аддзел часопіса, а сярод канкрэтных матэрыялаў - артыкулы Сымона Пятлюры і Міхаіла Грушэўскага. Міхаіл Сяргеевіч вядомы, як гісторык украінскай літаратуры, адзін з лідараў украінскага нацыянальнага руху.

Што да Сымона Пятлюры (1879 1926), то на газетныя выступы гэтага аўтара М. Багдановіч звярнуў увагу з першых прачытаных нумароў выдання. У 1915 годзе шырокі водгук выклікалі артыкулы Пятлюры "О польской прессе", "Сказание В.А.Маклакова об украинской интеллигенции". Сымон Васільевіч разам з Аляксандрам Салікоўскім рэдагаваў часопіс. Заснавальнікам і выдаўцом быў Я. А. Шарамеценскі.

Асоба Сымона Пятлюры не патрабуе каментарыяў. Дзесяцігоддзямі імя гэтага чалавека савецкай гістарыяграфіяй трактавалася, як украінскага нацыяналіста, ворага Савецкай улады. Патрыёты Украіны, наадварот, шануюць памяць аднаго з галоўных стваральнікаў Украінскай Народнай Рэспублікі, старшыні яе Дырэкторыі, барацьбіта за яе незалежнасць.

У Маскве Пятлюра апынуўся ў 1907 годзе. Ён граў значную ролю ва украінскім зямляцтве, уваходзіў у кола блізкіх людзей акадэміка Ф. Корша, вядомага абаронцы украінскай культуры. Сымон Васільевіч быў цесна звязаны з нацыяналістычнымі гурткамі "Кабзар" і "Грамада". Працаваў бухгалтарам у страхавым таварыстве "Расія". Пабраўся шлюбам з Вольгай Більской. У 1914 годзе публікаваў заклік "Вайна і украінцы", у якім абверг хлусню пра нібыта аўстрыйскую арыентацыю украінцаў Расіі. На паверхню палітычнага жыцця яго вылучыла Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

У снежні 1915 года Максім Багдановіч быў у Маскве. Гэтыя некалькі дзён амаль не адлюстраваны ў яго біяграфіі. Вядома, што сустракаўся з вучоным Уладзімірам Пічэтам, які сказаў пазней, што паэт надзвычай цікавіўся гісторыяй Беларусі.

Ці была размова з Сымонам Пятлюрам, дакладна невядома. Аднак вельмі верагодна, што яны бачыліся. Не мог Максім абыйсці рэдакцыю газеты, у якой друкаваў свае артыкулы. Магчыма, нават перадаў чарговы матэрыял "На белорусские темы", які неўзабаве (люты 1916 года) быў змешчаны на старонках выдання.

Антон Лабовіч, Гародня.


навагодняе свята для беларускіх дзетак

Шаноуныя сябры!

Запрашаем вас далучыцца да падрыхтоўкі свята для беларускіх дзетак. Патрэбна любая дапамога: ідэі, парады, памяшканне, грошы, рэчы, праца...

На сённяшні дзень у нас (ініцыятараў з ліку баць-коў) ёсць толькі мінімум часу і разуменне, што свята мусіць быць.

А хацелася б:

• Арганізаваць імпрэзу на 2-3 гадзіны, цікавую і зразумелую, як для гада-вічкоў, так і для малодшых школьнікаў (дзяліць не вы-падае, бо многія маюць некалькі дзяцей рознага веку);

• Знайсці памяшканне - дастаткова вялікае, недарагое, са зручным даездам;

• Упрыгожыць яго непаўторна;

• Выбраць сцэнар, які б улічваў поліканфесійнасць грамадства і рознаўзроставасць публікі і пры гэтым далучаў дзяцей да лепшых традыцыяў беларускай культуры;

• Запрасіць гарманіста ці іншага музыку, які мог бы падтрымаць святочны настрой;

• Паінфармаваць усіх, хто мог бы і хацеў узяць удзел як у самой імпрэзе, так і ў яе падрыхтоўцы;

• Адшукаць выканаўцу ролі Святога Мікалая (Дзеда Мароза);

• Прэзентаваць дзеткам хаця б невялічкія падарункі на памяць.

Асноўныя цяжкасці:

хто здольны працаваць, той заняты і мае мала часу;

некаторых апанаваў песімізм і прывёў да страты веры ў магчымасць на належным узроўні арганізаваць такую імпрэзу ва ўмо-вах акупацыі;

фінансавы крызіс часткі сем'яў з дзеткамі;

адсутнасць наладжаных камунікацыяў у межах беларускай супольнасці ў Менску (кожны змагаецца сам, як можа, да знямогі. Не выкарыстоўваецца патэнцыял сінэргіі).

Выкладзеныя вышэй задачы і перашкоды драбнеюць, калі ўзгадаць пра нашыя перавагі:

Большасць з нас маюць досвед грамадскай дзейнасці і натхненне;

Нас шмат;

Мы працуем для сваіх дзяцей;

За намі будучыня.

Такім чынам - свята будзе! Спадзяюся, што з вашым непасрэдным удзелам.


Беларуска-ірландскі дзённік

(Працяг "Ірландскага дзённіка")

У Ірландыі я пастаянна сустракаюся з цікавымі сем ' ямі , ці жыву там , ці прыходжу ў госці . Мне хочацца пазнаёміць маіх чытачоў з некаторымі ірландскімі сем " ямі .

Старшыня дабрачыннай арганізацыі Джым О 'Кіф (Gim O'Keefe) і яго сям .

Упершыню сустрэлася з гэтым цікавым чалавекам летам 2004 года, калі ірландцы прыехалі ў Станькава рамантаваць школуінтэрнат. Разважлівы Джым уразіў мяне сваёй мудрасцю. Нетаропкі, але паспявае зрабіць і заўважыць усё. Працуе ў паліцыі, нешта накшталт нашага ДАІ. У пачатку 2005 года Джыма абралі старшынём кілбэгэнскай арганізацыі.

У Кілбэгэне сям'я Джыма жыве ў прыгожым вялікім доме, які збудавалі самі. Ды і цяпер яшчэ дабудоўваюць.Я некалькі дзён правяла ў ім, і мне там вельмі спадабалася. Калі Джым прыехаў у Беларусь і прыйшоў да мяне ў госці, то сказаў, што ўся мая кватэра памерам, як яго кухня. І сапраўды, кухня будавалася для ўтульнай вялікай сямўі. Жонка Мэй (May) і дзве дачкі Ліса (Lisa) і Онья (Onia) любяць збірацца на кухні і гутарыць. Бацьку бачаць не вельмі часта, бо той пастаянна на працы, аднак заўважна, як дружна жыве гэтая сям'я.

Джым стаў займацца гуманітарнай дапамогай з 2002 года. Даведаўся пра Беларусь ад свайго папярэдніка былога старшыні Шэмеса Грэхана. Спачатку сям'я дапамагала ладаваць скрынкі з падарункамі для беларускіх дзяцей. Потым Джым вырашыў наведаць Беларусь. Калі прыехаў у нашу краіну, то падумаў, што гэта Ірландыя трыццаць гадоў назад. На дарогах амаль няма машын, а каля дарог шмат людзей працуе. Пабачыў беларускую беднасць і багацце і зразумеў, што дапамагаць трэба разумна. Лепш даваць не грошы, а сістэму здабывання грошай. Але, вядома, як старшыня, дбае пра збор грошай на патрэбы беларускіх школінтэрнатаў. Летам 2005 года Джым прыязджаў з групай ірландцаў шукаць аб'ект для дапамогі. Мы аб'ехалі амаль усё Віцебскую вобласць, якая нават мяне ўразіла сваёй беднасцю. Але мы засталіся задаволеныя беларускімі людзьмі, іх гасціннасцю і сардэчнасцю. Ды і аб'ект знайшлі: разваленую санаторную школу, якая даўно чакае спонсараў.

Жонка Джыма Мэй-напалову шатландка, жыве ў Ірландыі з 16 гадоў. Любіць вандраваць: Канарскія астравы, Бельгія, Канада, Фларыда, Францыя, Іспанія, Швейцарыя, Нідэрланды-невялікі пералік таго, дзе пабывала Мэй з сям'ёй. Яны нават спецыяльны аўтобус купілі для вандровак, у якім можна спаць і гатаваць харч. Для Мэй жыццё-гэта культура, вучэнне. Яна хацела б, каб жанчыны Беларусі змаглі пашырыць як сваю свядомасць, так і свядомасць дзяцей, бо трэба ведаць скарбы свету.

Ліса старэйшая дачка. Яна захапляецца балетам, кнігамі, ірландскімі танцамі, гімнастыкай, іграе на піяніна, гітары, любіць коней, веласіпедны спорт. Онья таксама вельмі любіць коней. Калі дзяўчынка была маленькай, маці мела пастаянны клопат з яе паводзінамі. То яна рагоча ў касцёле падчас імшы, то скача і радуецца, што імша скончылася. Ды і цяпер Онья імклівая і рухавая, чым і адрозніваецца ад спакойнай Лісы.

Мне вельмі спадабаліся кампутарныя гульні дзяўчат. У доме Джыма шмат дыскаў па рознай тэматыцы: пра выхаванне дзяцей, догляд сабак, пра канікулы і тое, дзе і як мы іх можам правесці, пра кантакты між людзьмі і як мы іх можам усталёўваць,пра тое, як усынавіць дзяцей, якія засталіся без бацькоў, як зрабіць рамонт у кватэры, як стаць суперзоркай і пра шмат што іншае. Гэтыя гульні-як падрыхтоўка для дарослага жыцця. Дзеці вучацца на гульнях трошкі пажыць дарослым жыццём. Мне вельмі спадабалася гульня пра пакаленні людзей, бо я сама трошкі ў яе пагуляла. У тое, як мы нараджаемся, расцём, што робім дома, як вучымся ў школе, паступаем у каледж, што робім на працы, як выходзім замуж, даглядаем дзяцей, зарабляем грошы, даглядаем старых бацькоў, унукаў, адпачываем, ходзім па крамах, сябруем, святкуем розныя святы: Каляды, Дзень нараджэння. Мне запомнілася адна сітуацыя: адначасова заплакала дзіця і муж паклікаў жонку. Я палічыла, што трэба спачатку падысці да дзіцяці, а муж пачакае. Аказваецца, што трэба было ўзяць дзіця і пайсці з ім да мужа, бо за мяжой вучаць рабіць справы хатнія разам. Мне падумалася, што ў Беларусі такія гульні былі б прыдатныя не толькі для маладых, але і для людзей нашага ўзросту, бо вельмі ж непадрыхтаваныя мы да жыцця і ў школе гэтаму не вучаць. А вось у брытанскіх школах нават прадмет спецыяльны ёсць- хоўм эканомік называецца.

У доме Джыма я пасядзела за кампутарам і пачытала навіны ў Інтэрнэце пра нашую Беларусь. Не зусім прыглядная атрымлівалася карціна, але адчувалася не насмешка з таго, што мы ніяк не выб'емся ў людзі, а спачуванне. І ўсё часцей журналісты, палітыкі іншых краін вялі гутарку пра тое, як дапамагчы Беларусі пераадолець адсталасць.

Калі я дачулася, што ірландцы абралі Джыма старшынём арганізацыі Кілбэгэна, то парадавалася за яго. Кожны са старшынь унёс ў справы дабрачыннага фонду нешта свае, грунтоўнае. Цяпер і Джыму выпала нагода нешта змяніць. Мне цікава назіраць за сістэмай працы арганізацый за мяжой. Там вельмі часта мяняюцца кіраўнікі, і гэта добра, бо кожны новы кіраўнік штосьці мяняе, і арганізацыя ніколі не спыняецца ў сваім развіцці. Бо нават станоўчая стабільнасць з часам ператвараецца ў тормаз.


Ларэнца і Брайда Хайнз

Lorenzo & Bridy Hynes

Жывуць разам ужо амаль 44 гады. Маюць 12 дзяцей і 34 унукі.

Дачка Мэры і яе муж Рычард маюць 8 дзяцей;

дачка Лібі і яе муж Джон - 5 дзяцей;

сын Ларэнца і яго жонка Барбара - 7 дзяцей;

дачка Люсьяна і яе муж Пауло - 3 дзяцей;

сын Майкл і яго жонка Марціна - 4 дзяцей;

сын Вінцэнт і яго жонка Шарон - 3 дзяцей;

дачка Валеры і яе муж Кірон - 2 дзяцей;

сын Эдвард і яго жонка Ціна - 2 дзяцей;

дачка Аманда;

сын Трэвар і яго сяброўка Дэма;

сыны Чэры і Дарэл.

Дзеці і ўнукі жывуць у розных краінах, але найбольш у Ірландыі. Каля іх дома некалькі дамоў яго дзяцей, і гэтую вуліцу можна назваць кланам Хайнзаў.

Упершыню сям'я пачула пра дапамогу беларускім дзецям гадоў 10 назад. Тады Біл Кліры з Мулінгара папрасіў Ларэнца аказаць дапамогу дзецям з Беларусі. Тады сям'я мала што ведала пра Беларусь, пра нашу сітуацыю.

З гэтага часу сям'я Хайнзаў стала займацца дабрачыннасцю. А гадоў 6 назад Ларэнца і Брайда сталі браць на канікулы беларускіх дзетак. Першымі ў іх доме жылі дзве дзяўчынкі з Мазыра і Воўкавіч. Потым трое, потым чацвёра, шасцёра, наступнае лета - васьмёра, потым дзесяць дзетак. Так у шчодрай прагрэсіі расла колькасць запрошаных дзяцей. Адна толькі гэтая сям'я можа замяніць цэлую арганізацыю.

Цяпер у сям'і жыве дзевяцігадовы Ігар са Станькаўскай школыінтэрната. Хлопец вельмі шчаслівы тут, мае шмат падарункаў. Брайда клапатліва даглядае яго, гатуе смачную ежу. Хлопец тут навучыўся катацца на ровары, які падаравалі яму. Ларэнца вучыць яго маліцца і паказвае фільмы пра жыццё Хрыста. Хлопец вучыцца міласэрнасці ў гэтым утульным доме.

Ларэнца і Брайра не забываюць пра сваіх выхаванцаў, пасылаюць ім падарункі, грошы. Яны вельмі радыя, калі дзеці навучаюцца англійскай мове і могуць пагаварыць з імі па тэлефоне.

Ларэнца і Брайда - шчаслівыя людзі. Яны знайшлі сваё шчасце ў дзецях, і не важна - свае гэта ці беларускія. Яны лічаць, што няма чужых дзяцей, усе мы адна сям'я. Яны хацелі б бачыць усіх людзей шчаслівымі, і могуць у гэтым дапамагчы.

Ларэнца рамантык, аўтар шматлікіх ідэй. Ён любіць марыць, уяўляць, і часта яго мары становяцца рэальнасцю. Гэта ён падказаў мне новую назву маёй кнігі, падаў шмат карысных парад, і я яму вельмі ўдзячная за дапамогу. Таксама вельмі ўдзячная гэтай сям'і за спонсарства ў публікацыі гэтай кнігі, а таксама за знаходжанне другіх спонсараў. У Мулінгары жыве старэйшая дачка Хайнзаў Мэры, яе муж Рычард Дон (Doon) і васьмёра дзяцей - 5 дзяўчат і 3 хлопчыкі: старэйшая Ірына - 22 гады (Ireena), Аманда - 21 (Amanda), Рычард - 20, (Richard), Марыя - 17 (Marie), Луіза - 15 (Louise), Мішэль - 13 (Michelle), Стэфан - 10 (Stephen), Конар - 5 (Conor). Мэры так хуценька напісала мне імёны і ўзрост яе дзяцей, што я здзівілася. Напэўна, нас, хто мае аднаго ці двое дзяцей звычайна ў беларускай сям'і, гэта ўражвае, як можна захацець столькі іх мець, але меркі ў ірландцаў зусім іншыя, таму іншае ў іх і жыццё. І кожны з іх гатовы дапамагаць. Калі я расказала Мэры і Рычарду пра сваю задуму апублікаваць кнігу аб ірландскай дабрачыннасці, яны ўспрынялі гэта з разуменнем і тут жа выдаткавалі грошы на гэтую справу.

Пра Беларусь і беларускіх дзяцей яны сталі ведаць пасля Чарнобыля, а гадоў 1012 назад ужо пачулі пра дабрачынныя арганізацыі, бачылі скрынкі для збору ахвяраванняў. Успрынялі як належнае, што бацькі Мэры - Ларэнца і Брайда - пачалі дапамагаць беларускім дзецям. Дапамагаць, каму неабходна, для іх гэтак незаўважна, як і дыхаць. Гэта проста звычайная жыццёвая з'ява, і не трэба пра гэта доўга помніць ці чакаць нейкіх узнагарод або пахвалы, бо Бог заўжды бачыць усё і вучыць быць некарыслівымі - так лічаць бацькі і дзеці вялікай сям'і Хайнзаў.


Том Кернан і яго сям'я

Том і Філ жанатыя ўжо 23 гады. У іх двое дзяцей: сын Шэмес (14 гадоў) і дачка Ніф (19).

Хлопец больш звязаны з маці, а дачка з бацькам. Шэмес любіць слухаць музыку, глядзець тэлевізар, працаваць з кампутарам, плаваць у басейне. Ён любіць вучыцца, збіраць інфармацыю пра ўсё праз Інтэрнэт. Калі ён вырасце, ён таксама, як і бацька, будзе працаваць менеджэрам у газеце "Вестміт топік". Ніф любіць бавіць час у кампаніі сяброў.

Дзеці працуюць. Філ на канікулах працуе 20 гадзін у тыдзень у прадуктовай краме, 20 гадзін - у газеце "Вестміт топік" сакратаром. А Шэмес адзін раз на тыдзень устае а 4ай гадзіне раніцы, на ровары дабіраецца да рэдакцыі газеты і потым развозіць газету ў 10 вёсак і 10 крамаў у Мулінгары.

6 гадоў назад у 1999 старшыня дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Чарнобыля" ў Мулінгары "Chernobyl Children" Ганна Макгорн (Ann McGurren), патэлефанавала гэтай сям'і і запрасіла на сход. З гэтага дня сям'я Кёрнанаў стала браць удзел у працы гэтай арганізацыі (Цяпер гэта Lake County Chernobyl Group, старшыня - (Patricia Fox) Патрыцыя Фокс). Тады сям'я Кёрнанаў вырашыла ўзяць беларускіх дзяцей на адпачынак летам. У першае лета Вова адпачываў у іх, потым Юля і Ірына, затым перакладчыца, у мінулым годзе дзяўчынка Святлана, а ў гэтым годзе я.

Сям'я Кёрнанаў вельмі дружная. Дзеці любяць быць разам з бацькамі, часта дзеляцца з імі сваімі ўражаннямі. Вялікая любоў і павага адзін да аднаго жыве ў гэтай сям'і. Галоўны у іх бацька, але і Філ добра дапаўняе цёплую атмасферу сям'і сваёй добразычлівасцю і мяккасцю.

Кёрнаны таксама збіраюць грошы для сваёй арганізацыі: у касцёле са скрынкай "Дзеці Чарнобыля", у крамах , на скачках, на ралі. Філ удзельнічала ў мінімарафоне для жанчын, які яны арганізавалі для збору грошай.

Гаспадар сям'і - вялікі патрыёт. Ён і яго дзеці гавораць паірландску, любяць сваю краіну, слухаюць сваю музыку. На дзвярах Шэмесавага пакоя вісяць два сцягі - Ірландыі і Вестміта. Я пашкадавала, што наша краіна змяніла нашы дзяржаўныя сімвалы, наш белчырвонабелы сцяг і герб "Пагоня" і сённяшнія дзяржаўныя сімвалы не выклікаюць у моладзі вялікіх патрыятычных пачуццяў А гэта так важна для добрай будучыні краіны. Відаць, гэты патрыятызм і дазволіў Ірландыі ўзняцца над беднасцю, дазволіў кельцкаму тыгру скочыць у багатае шчаслівае жыццё так хутка.

Людміла Дзіцэвіч


Ш Л Я Х : Т В А Р Ы, Д У М К І, Г А Л А С Ы

С. Квіцень


(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)


110. МУЗЫКА

А сёння зноў будуць

Нязвычна гуляць

У час вечаровы

Ўсе ягамосці.

Для свята вялікага

Склікаў палац -

Сыдуцца на Моцарта

Панскія госці.


Ужо толькі іхняя

Будзе віна,

Калі не ацэняць

Высокія спевы.

У краі ўсім паспалітым

Няма

Нідзе болей гэткай

Музычнай капелы.


Тут гонарам

Таленты сталі свае

Па праўдзе засвоіўшы

Боскія рухі.

Як светлыя кроплі

Трымалі ў сабе

Тутэйшага існага

Спеўныя гукі.


А тыя захлынулі

Чуйную кроў

І сэрца панеслі

У край невядомы.

Стыхію пяшчотную

Іх вечароў

Упітвалі ціхія скроні

Нястомна.


Сачыўся адзін запаветны

Паток.

У голасе ноты -

Прыгожая праца.

І сённяшнім юным

музыкам

Знарок

Працяў крэўны водар

І вусны, і пальцы.


Насіла, як птушка.

Душы

Два крыла

Бліскучага стылю

Ухорная рада.

Заўсёды у ёй

Патаемна жыла

Працяглая песня

Малодшага брата.


Буйнела Еўропа

Ля твару на слых,

Ўлівалася ў вочы

Спакусліва сцэна.

А музыка зноў

Выклікала уздых

І некуды шляхам

Вяла задуменным.


Ці сэнсу захочацца

У насланні?

О, колькі ні слухаць -

Другога не будзе:

Мацнее паволі

Прыбой светлыні

І, усхваляваныя,

Лётаюць людзі.


111. АЎТОГРАФЫ

Напэўна.

Усё ж не ляпніны - другой

Вымагала каменне аздобы.

Зубрынага духу

і цноты лясной

Не ставала

версалям Еўропы.

Стаў лёсам гісторыкаў

Плён незвычайнае працы.

Высокага панства аўтографы

З пылу былога - палацы.


Што ж, славяць стагоддзі ўдзячныя

Так, што не сорамна воку.

Шырокія росчыркі бачныя

Пышна і ясна здалёку.


Там яркіх слядоў пралілося святло

Для годнай размовы.

Само па сабе, для душы хараство

Затлуміла галовы.


Дзівіла раскошы яскравая мроя

Кантрастам палітры.

І нехта хваліўся такой любатою,

А нехта ствараў яе сціпла.


Ды разам было ўсё вялікага кошту -

Уражанне госця,

І дыхаць паветрам

ледзь не асцярожна,

І ведаць, адкуль узялося


Ужо на вякі незабыўнае дзіва.

А што яна, часу завеса!

Быў майстар абыдзены

проста шчаслівы,

Як творца няведамы лёсу.


112. ПАЛОННІЦА ДРЭВА

Якою ж бясконцай, балючаю дрэмай

Здушыла нямота...

Чакала свабоды палонніца дрэва,

Жывая істота.


Ужо існавала ад думкі імпэту.

Была ў ёй патрэба,

У будучай чыстай пасланніцы свету

Да самага неба.


Пачуцця адну непагасную кроплю

Меў ідал прыстаннем.

Трымцеў у руках ён,

з'явіўшыся з цёплай

Крыві і дыхання.


З нябыта жаданае выйсце

Знаў майстар абраны.

Гасподзь даланю не спыніў,

як калісьці -

Руку Аўраама.


Ніколі цяпер не задуюць вятры

Дарагую цяпельцу.

Алтарная клець,

ты з абдымкаў рабрын

Вакол чулага сэрца.


Сказаўся разьбяр - бы нятленным

Святлом край пазначыў.

Быў сам - запаветны, сумленны

Ад люду свайго прадстаячы.


Нарэшце, бы новы знайшлі жураўлі

І блакіт нам нябесны.

Павольныя рухі туды даплылі,

Да Бога данеслі.


Маўчала душа невядомая,

Прагнула вечнай парады.

І постаць вяла пранікнёную

Простая ісціна праўды.


Свет лепшы стварала свой мара.

Нарэзаў паэта -

У праведных рысах самотнага твару

Убачыў суседа.


113. ПЕРАЗВОН

Ад чаго быў настрой -

Растлумачыць няцяжка пяром.

Загрувасціў пакой

Урачысты шкляны перазвон.

Бы крынічыла недзе высока

Тут песня без слоў -

Рассыпаўся крышталь на падлогу

На сто галасоў.


Каляроваю музыкай

Сталіся сонцавятры-

Размалёўвалі гутнікі -

Боскаю ласкай майстры.


Не адвесці вачэй

Ад вясёлак паветра жывых,

А дыхання хапіла б яшчэ

І для дзіў не такіх.


У капрызаў, дарэчы, без меры

Фантазіі ёсць -

Ды якой ні закажа халеры

Сабе ягамосць.


Хмель, вядома, даволі дасціпны

Па-свойму здаўна.

Вось - "куляўкі" патрэбны

па літру -

Каб мігам да дна!


Зноў жа хутка заварыцца

Горлаў дастойных прад.

Як шумлівыя шляхціцы,

Келіхі стукнуць - віват!


Нават хай пачакае віно -

Ўжо не дасі стракача.

Бутлі, "дубэльты", кварты - ажно

Мітусяцца ў вачах.


Фарбаў там жа - на пяць балаганаў.

На цэлы Парыж.

Чарку ўзяўшы, спачатку старанна

Яе разглядзіш.


Перш чым печань сканае,

Адгоніш насупраць туман,

Прачытаеш - якая

Прыладжана лаянка там.


На шкляным гэтым казачным балі -

Хто нас перап'е?

І такое у п'яным запале -

Пад ногі сабе?!.


114. СМАРГОНСКАЯ АКАДЭМІЯ

Калі іспыты строгія вялі,

Не замяняў бізун у справе пернікі.

Такімі ўжо спрытнымі былі

Смаргонскія Айчыны акадэмікі.


Не пакідаў цыганісты імпэт

І нашы справы многія дарожныя.

Блукаў цікаўны пеністы сюжэт

Сярод стыхіі тлуму скамарошнага.


А пачынаў яго гушчар заўжды.

І мэту меў сваю драпежны порах.

Лясныя нашы меншыя браты

Хадзілі ў вандроўніках-акцёрах.


Ды доўжыўся далёка іхні след -

Карцела, пэўна, розумам памерыцца.

Такі цягнуўся універсітэт

Ад часу старадаўняй камаедзіцы.


Чым толькі ні дзівіла басата,

Шчыруючы свавольствамі салёнымі.

Пад дудку ад душы мядзведзь скакаў,

Прытоптваючы краты раскалёныя.


Вядомы добра кожнаму сакрэт,

Што зоркі не дарма на небасхіле.

Мы б у Каляды, пэўна, цэлы свет,

Дай толькі волю, ўміг ператварылі.


Калі й не ўсякі продак быў дзівак,

То факт гэты, здаецца, гістарычны:

Абыдзецца без хмелю, мой зямляк,

Вясельны нораў твой акадэмічны.

Было ж калісь - шумела галава

Пад Ляхіяй... і як - без карнавалу?

Дурнела ў ім і гжэчная Літва,

Смаргоніста ўся банкетавала.


115. СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ

Выпадала зроку асалода,

Быццам свет разгойдвалі арэлі.

Зоркамі, здавалася, Усходу

Персіярні слынныя блішчэлі.


І яго прымалася павага

Голасам амаль што разамлелым.

Як бы вечнай ласкаю алаха

Панскае агортвалася цела.


Хоць сышла тканіна не з аблокаў,

Зналі людзі - толькі што з-за мора.

Клалася неўтаймавана вока

На мазандаранскія ўзоры.


І ад пэндзля нават мастака

Не было яшчэ такой прынады.

Ткала недзе чулая рук

Золатам самой Шахеразады.


Абышлося без купца-шамана.

Хутка расцвітаў вяльможны строй.

Выведалі, пэўна, у Карана

Маджараты тое хараство.


Дык, бадай, багата ўжо агулам

Набралося і свайго тавару.

Не паедуць госцейкі ж у Тулу

Са сваім пузатым самаварам.


Не ўсякіх рук цярпелі нораў -

Гэта ж вам не сваойскія кашулі.

Як мужыцкім грэбавалі ўзорам.

Так і спрыт жаночы адпіхнулі.


Песцілі найдужых, самых здольных,

Бо чакай ад бабы ўсюды чорта!

Бы зацятых генаў непатольных

Вымагала ўмельская кагорта.


Выдумалі дзіўную прычыну.

А ў кожнай хаце да дурноты

Над палатном схілялася жанчына

Слабая і зграбная пяшчота.


Стала спаконвечным рытуалам -

Прысвячала маці дзетак небу.

І блакітам кветкі з поля хлеба

Вочы любыя дабраслаўляла.


Дык і рук "пярсідскае" сяўво

Родны васілёк не раз наведаў.

Так яно калісьці і было -

Выдумшчык-пясняр не хлусіў свету.


(Працяг у наступным нумары.)


Спадчына Караткевіча - крыніца агульначалавечага гуманізму

Я мела шчасце быць асабіста знаёмай яшчэ пры канцы 60х гадоў з Валодзем Караткевічам, бывала ў гасцях у яго, прымала дома. Вядома, будучы доўгія гады студэнткай вучэльні, потым інстытута я не ўмела гатаваць такія смачныя стравы, якімі сустракала гасцей Валя, жонка Валодзі. Памятаю апошні раз пасярод круглага стала ўзвышаўся засмажаны вялікі індык. Гаспадары так рассадзілі гасцей, што самі з келіхамі сталі каля стала. Калі ж пры трэцяй чарцы хтосьці з гасцей узгадаў, "дзе ж гаспадар", то Валя адказала: "Спіць, ён запланаваў ноччу крышку папрацаваць".

Валодзя надзвычай рупліва працаваў і вагома. Першым з пісьменікаў у савецкія часы адважыўся сваім паэтычным уяўленнем ажывіць былое радзімы праз гістарычны жанр, паглыбляючыся ў народную культуру: этнаграфію, фальклор, мову, звычаі, мастацтва, нават прыадчыніў псіхалогію носьбітаў беларускага этнасу.

Слічна, што пададзеныя ім звесткі маюць выключна навуковую каштоўнасць, паколькі грунтуюцца на матэрыялах летапісаў, старадруках, рукапісах архіваў. А як вядома ў тыя 5070я гады гістарчны жанр лічыўся не толькі не пад сілу многім пісьменікам, але і не прыярытэтным - партыя магла хутка прышыць ярлык нацыяналізму.

Хтохто, а я, сучасніца Караткевіча, са свайго асабістага жыцця мела мажлівасць упэўніцца, што сабой уяўляў на практыцы тэрмін слова "нацыяналізм" і калі за дыпломныя эскізы, выкананыя гуашшу, пастэлю з назвамі: "Буслы", "Музыкі", "Купаллле", "Мэндлі", "У полі бярозка стаяла" далі мне пад дых так, што цэлыя пяць год выпускнікі тэатральнамастацкага інстытута баяліся абараняць дыпломы на народную тэму.

А той, хто з вас не палянуецца ды пагартае 10ы том БелСЭ, то з ілюстрацыі "Мастацкія тканіны" пабачыць адзін з тых дыпломных эскізаў ды падзівіцца навешанаму на мяне "нацыяналізму".

А што заставалася рабіць ды гаварыць Караткевічу, старыўшаму сапраўдныя нацыянальныя творы: "Дзікае паляванне караля Стаха". "Чорны замак Альшанскі"ды іншыя. Што не кажы, а папярэднія гады дужа шмат зламалі лёсаў творчых людзей, а Валодзя пісаў, і як пазначыў асабістай рукой у прадмове "Дарога якую прайшоў" - "працаваў не для сябе, а для маёй роднай краіны". Але ж розуму, нават таленту не дастаткова, каб пісьменнік мог напісаць высокамастацкія творы з багатым нацыянальным каларытам, у якіх сцвярджалася думка аб не пераможнасці, усемагутнасці добра, раскрываючы тым самым крыніцу агульначалавечага гуманізму. Таямніцу творчасці пісьменніка трэба шукаць глыбей у геннай сіле духу Караткевіча, які ўяўляў сабой веліч характару беларускага менталітэту. Да таго ж тут варта да слова прыгадаць, што сэнс слова "розум" не аналагічны сэнсу слова "мудрасць", як тое вынікае са зместу святой кнігі Бібліі, дзе значыцца, што мудрасць даецца чалавеку бясплатна ад Бога, па сіле веры ў Яго. Але ж гады нараджэння і жыцця Валодзі прыпадалі на часы ганебнай ідэалогіі атэізму. А паколькі асабіста я не ведала ці верыў Валодзя ў Бога. То па яго творах шукала адказу на турбаваўшае мяне пытанне. І знайшла, праз словы галоўнага героя рамана "Чорны замак Альшанскі". Вось яны: "Я зрабіў спраўна, і па сваёй ахвоце, сваю катаргу на зямлі. Я зрабіў нават больш таго, што мог. І не дзеля сябе, а дзеля гэтага акіяну, народу майго. І цяпер я прыйшоў да цябе не кленчыць аб узнагародзе. Дай тое, што мне належыць па працы маёй, калі ты ёсць. А калі няма, я не буду шукаць узнагароды за справы свае. Нідзе". Слава Богу, Які стварыў неба, зямлю і нас людзей, што узгадаваў на беларускай зямлі высокаінтэлектуальнага пісьменніка, якому ні тлум атэізму, ні ярлык нацыяналізму не здолелі канчаткова скалечыць душу.

Калі сёння ў нашай дзяржаве свабода веравызнання, то тэба спадзяваецца - з бязбожжам атэізму мы пакончылі канчаткова. А як быць з нацыяналізмам? Чаму мы тры славянскія народы безупынку абвінавачваем адзін другога ў нацыяналізме? На маю думку ў гэтай праблеме маглі б дапамагчы канчаткова разабрацца журналісты, калі б данеслі да ведама палітыкаў, грамадскасці адказ хоць на два наступныя пытанні. 1) Ці абвінавачваюць адзін другога ў нацыяналізме шэсць славянскіх народаў Паўднёвай Еўропы? 2) Ці "мараць" пяць славянскіх народаў Заходяй Еўропы пакінуць свае мовы, то тады якой думаюць аддаць прыярытэт зрабіўшы яе дзяржаўнай? Пакуль жа мы толькі бачым, што ў нашай краіне пад нагамі творчых людзей блытаюцца слаба адукаваныя палітыкі, іх абвінавачванне беларускіх пісьменнікаў, мастакоў у нацыяналізме - нішто іншае, як знявага культуры трох славянскіх народаў Усходняй Еўропы, а валтузня з мовай стварае ўраджанне, што людзі на гэтай часцы свету даўно згубілі Боскі дарунак.

Марыя Жабінская, г. Менск.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX