Вярнуцца: 2006

№ 1 (737)


Крыніца: pawet.net.



№ 1 (737) 4 СТУДЗЕНЯ 2006 г.


З Калядамі, беларусы!


ГАЛОЎНЫМ ВЫНІКАМ ГОДА СТАРШЫНЯ ТБМ А.ТРУСАЎ ЛІЧЫЦЬ ПАЧАТАК БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ВЯШЧАННЯ РАДЫЁСТАНЦЫІ "НЯМЕЦКАЯ ХВАЛЯ"

Галоўным вынікам 2005 года старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў лічыць пачатак беларускамоўнага вяшчання радыёстанцыі "Нямецкая хваля".

У інтэрвію БелаПАН А.Трусаў зазначыў, што толькі дзякуючы намаганням грамадскасці "Нямецкая хваля" з 2 снежня пачала трансляцыю сваіх перадач на беларускай мове. "Каб гэтага дасягнуць, кіраўніцтва ТБМ звярнулася ў Еўрапарламент, а таксама накіравала ў пасольства ФРГ некалькі тысяч подпісаў грамадзян, якія выступілі за беларускамоўнае вяшчанне "Нямецкай хвалі", - сказаў А.Трусаў. Ён назваў гэту падзею "вялікай перамогай", паколькі беларусы паказалі Еўропе, што "мы не быдла. Мы - нацыя, і нас патрэбна паважаць".

Разам з тым, як зазначыў старшыня ТБМ, за перыяд паміж VIII і IX з'ездамі аб'яднання, якія адбыліся 17 кастрычніка 2003 года і 30 кастрычніка 2005 года, ТБМ колькасна вырасла на 1 тыс. чалавек. "Аднак за гэты час скарацілася колькасць зарэгістраваных арганізацый. Мясцовыя ўлады знялі з уліку буйныя структуры аб'яднання ў Гродзенскім раёне, райцэнтрах Шклоў (Магілёўская вобласць) і Слонім (Гродзенская вобласць), а таксама ў пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці. Пад пагрозай ліквідацыі знаходзяцца шэраг іншых арганізацый ТБМ", - сказаў А.Трусаў. Разам з тым, паводле яго слоў, удалося аднавіць дзейнасць аб'яднання ў Слуцку (Менская вобласць), актывізавалася праца арганізацыі ТБМ у Маладзечне (Менская вобласць).

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН


145 гадоў з дня народзінаў Яўхіма Карскага

КАРСКІ Яўхім Фёдаравіч [20.12.1860 (1.1. 1861), в. Лаша Гарадзенскага пав., цяпер Гарадзенскага рна - 29.4.1931], Філолагславіст, заснавальнік бел. навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства. этнограф, фалькларыст, палеограф. Акад. Пецярбургскай АН (1916, члкар. 1901), правадзейны член Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Менскую духоўную семінарыю (1881), Нежынскі гіст.філал. інт (1885). Працаваў выкладчыкам у віленскай гімназіі. У 1893 савет Кіеўскага унта прысудзіў К. вучоную ступень магістра рус. мовы і славеснасці за даследаванні бел. мовы - першая ў гісторыі дысертацыя па бел. мовазнаўстве. З 1894 прафесар, з 1902 дэкан гіст.філал. фта, у 1905-10 рэктар Варшаўскага унта. У 1915-16 працаваў у РастовенаДоне, з 1917 праф. Петраградскага унта. У 1905-17 рэдактар «Русского фнлологаческого вестника». 3 1917 у Менску. Удзельнік бел. нац. руху, дэлегат і ганаровы старшыня Усебеларускага з'езду 1917. З 1918 праф. Менскага пед. інта. У траўні 1919 Нар. камісарыят асветы Літ.Бел. ССР адхіліў К. ад пасады прафесара Менскага пед. інта. Старшыня арганізац. камісіі па адкрыцці ў Менску Бел. дзярж. унта, удзельнічаў у распрацоўцы статута Інбелкульта. Аўтар артыкулаў па гісторыі бел. літаратуры і культуры ў бел. перыядычным друку. З 1920 у Петраградзе, адзін з арганізатараў акадэмічнай навукі. Чл. праўлення і прэзідыюма АН, дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі, супрацоўнік універсітэцкага Навуковадаследчага інта, рэдактар «Известий Отделеняя русского языка и словесности» Рас. АН. Супрацоўнічаў з бел. фалькларыстамі і этнографамі П.В.Шэйнам, М.Я. Нікіфароўскім, Е.Р.Раманавым, падтрымліваў першыя бел. выдвы, «Нашу ніву», навуковалітаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага унта. Перапісваўся з Я.Купалам, Я.Коласам, М.Гарэцкім, С.М.Некрашэвічам, І.І.Замоціным, Я.І.Хлябцэвічам, М.М.Шчакаціхіным.

Аўтар больш як 700 прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі бел. мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі бел. лры і інш. Падрыхтаваў «Праграму для збору асаблівасцяў беларускіх гаворак» (1897 і 1916). У запісах фальклорных твораў («Беларускія песні с. Беразавец Навагрудскага пав. Мінскай губ.», 1884-85; «Беларускія песні в. НавасёлкіЗатрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.», 1889) дакладна перадаў асаблівасці мясц. гаворак. Аўтар даследаванняў па гісторыі рус. і ўкр. моў, слав. палеаграфіі («Славянская кірылаўская палеаграфія», 1928, факсімільнае выд. 1979). Выдаваў стараж. помнікі гісторыі і лры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»). Праца К. «Беларусы» (т. 1-3, 1903-22, у 7 вып.; перавыд. вып. 1-3. М., 1955-56) вышэйшае дасягненне еўрап. славістыкі канца 19 - пач. 20 ст., фактычна энцыклапедыя беларусазнаўства. На аснове глыбокага, комплекснага параўнальнагіст. абагульнення фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нац. самабытнасць беларусаў як самастойнага слав. народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае стараж. традыцыі. У т. 1 «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» (Варшава, 1903, Вільня, 1904) даследаваў паходжанне бел. народа. Прарадзімай славян К. лічыў Палессе (басейн Прыпяці, верхняга Нёмана і ніжняй Бярэзіны), вызначыў час фармавання бел. народнасці (13- 15 ст.), сцвярджаў, што ў аснову бел. народнасці ляглі плямёны дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, прыйшоў да вываду, што беларусы былі аўтахтонамі на сваіх землях. Акрэсліў этнічныя межы бел. народа, даў этнагр. карту Беларусі пач. 20 ст., асвятліў важнейшыя этапы гісторыі бел. мовы, яе спецыфічныя асаблівасці, вызначыў асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменства бел. паходжання.

У т. 2 «Мова беларускага племені» (вып. 1- 3, 1908-12) абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабеларускай і сучаснай бел. мовы ў яе народнадыялектнай і літ. формах. Т. 3 «Нарысы славеснасці беларускага племені» складаецца з 3 выпускаў. У вып. 1 «Народная паэзія» (1916) асветлена гісторыя развіцця бел. фальклору, ахарактарызаваны асн. жанры і віды нар. паэзіі беларусаў; даследаваны культурны стан плямён, якія склалі аснову бел. народнасці, паказаны іх сямейныя і грамадскія ўзаемаадносіны, апісаны жыллё, ежа, заняткі, побыт, светапогляд, рэлігійныя вераванні, мова, міфалогія, выказаны думкі пра ўзнікненне нар. паэзіі і яе асаблівасці ў старажытнасці; у цеснай сувязі з паказам асаблівасцяў абрадаў і звычаяў разгледжаны разнастайныя фальклорныя жанры - замовы, абрадавыя і бытавыя песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, казкі; прасочаны сляды гераічнага эпасу, паказана сувязь бел. фальклору з фальклорам рус. і ўкр. народаў. У вьіп. 2 «Старая заходняруская пісьменнасць» (1921) прааналізаваны помнікі стараж. бел. лры 14-18 ст., найб. поўна паказана літ.маст. спадчына бел. народа, раскрыты культурнагіст. перадумовы зараджэння пісьменнасці на старабел. мове, даследавана як перакладная, так і арыгінальная лра. Вып. 3 «Мастацкая літаратура на народнай мове» (1922) прысвечаны бел. лры 19 - пач. 20 ст., звязанай з бел. адраджэннем новага перыяду. У сваіх даследаваннях К. паспяхова развіваў прынцыпы культурнагіст. школы, зрабіў значны ўклад у многія галіны гіст. ведаў, у т.л. ў спецыяльныя гіст. навукі - крыніцазнаўства, палеаграфію, археаграфію. Навук. спадчына К. не страціла і сёння сваёй значнасці, яна з'яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства. Сваю бібліятэку ў 1922 К. перадаў БДУ: зараз яна зберагаецца ў Нацыянальнай бцы Беларусі (часткова страчана ў гады Вял. Айч. вайны). Частка асабістага архіву К. захоўваецца ў СанктПецярбургскім аддзяленні Архіву Расійскай АН. На радзіме К. ў в. Лаша створаны мемарыяльны музей.

Генадзь Кісялёў, Віталь Скалабан.


Справаздача аб дзейнасці Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны за 2005 год

У 2005 годзе, як і ў папярэднія гады, візітоўкай Баранавіцкай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны была і ёсць штотыднёвая радыёперадача на баранавіцкім радыё "Люблю наш край" (вядовец Наталля Урублеўская). Усяго ў 2005 годзе адбылося 42 радыёперадачы, а з 1996 г. - 394. Тэматыка радыёперадач вельмі розная: напрыклад, да 60годдзя Вольгі Іпатавай, літаратурны партрэт Рыгора Барадуліна, сустрэча з Анатолем Клышкам, прэзентацыя кнігі баранавіцкага гісторыка і краязнаўца Здзіслава Сіцькі "Час збіраць камяні" (пра жыццё і дзейнасць Ігната Дамейкі), сустрэча з гісторыкам Міхасём Кобрыным. У 2005 годзе быў зроблены цыкл радыёперадач, прысвечаных гарадам, рэкам і птушкам Беларусі. Найбольш актыўна прымалі ўдзел у радыёперадачах Валянціна Лапата, Алена Барзілава і Людміла Малашэня. У сакавіку 2006 года адбудзецца 400 (чатырохсоты) выпуск радыёперадачы "Люблю наш край". Спадзяёмся, што і далей радыёперадача будзе расказваць жыхарам нашага рэгіёну аб гісторыі нашай Бацькаўшчыны, а таксама баранавіцкага краю і яго славутасцях.

25 лютага 2005 года сябры Баранавіцкай Рады ТБМ былі запрошаны ў в. Гірмантаўцы, дзе адкрываўся школьны літаратурны гурток "Зоркі Берасцейшчыны". Паседжанне адкрыла кіраўніца паэтычнай суполкі Людміла Яўгенаўна Кучура, якая падрабязна распавяла пра дейнасць і будучыню маладзёвага аб'яднання аматараў паэзіі. Дырэктар школы Дзіна Сямёнаўна Бухавец не толькі шчыра вітала ўдзельнікаў гэтай паэтычнай гасцёўны, але і натхнённа прачытала свой верш, прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе. А затым сябры гуртка расказалі ўсім прысутным пра жыццё і літаратурнаграмадскую дзейнасць славутых землякоў Баранавіцкай зямлі, такіх як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Алесь Гарун. Апавяданні суправаджаліся чытаннем вершаў класікаў беларускай паэзіі і літаратуры. Пасля высокай паэзіі маладыя "Зоркі Берасцейшчыны" з Гірмантаўцаў Віка Таліш, Андрэй Рэбка, Ірына Бухавец і Кацярына Паўловіч прадэманстрыравалі свае паэтычныя здольнасці, чым вельмі ўразілі гасцей з Баранавічаў. Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Віктар Сырыца расказаў аб дзейнаскі гарадской арганізацыі па пашырэнню роднай мовы, а баранавіцкія паэты Браніслава ЛапкоўскаяПрушынская (аўтарка зб. вершаў "Вяртанне ў лета"), Раіса Раманчук ("Сцежка ў дзяцінства"), Алесь Корнеў ("Нясгаслыя яскі" і інш.) расказалі пра свой жыццёвы шлях і прачыталі вершы. Інспектар Баранавіцкага раённага ўпраўлення адукацыі Васіль Мікалаевіч Краўчук пажадаў творчага плёну ўсім прысутным, любові да роднага краю. Літаратурная гасцёўня ў Гірмантаўскай школе надоўга запомніцца не толькі навучэнцам і настаўнікам, але і баранавіцкім гасцям.

Праз месяц вучні Гірмантаўскай школы праехалі ў Баранавічы і чыталі свае вершы ў радыёперадачы на баранавіцкім радыё "Люблю наш край".

На працягу вясны і лета 2005 года сябры ТБМ прынялі ўдзел у збору подпісаў за тое, каб "Нямецкая хваля" рабіла свае радыёперадачы для Беларусі на беларускай мове. Было сабрана 412 подпісаў, якія мы накіравалі ў нямецкую амбасаду сп. Яну Канторчыку.

11 сакавіка 2005 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбылася творчая сустрэча з краязнаўцам Міхасём Маліноўскім "У творчай падарункавай прасторы". У прывітальным слове рэдактара аддзела газеты "Культура" Святланы Ішчанка прагучалі захапленне актыўнай жыццёвай пазіцыяй аўтара шматлікіх допісаў у газету, удзячнасць за цікавыя тэмы гэтых публікацый. Паэтка і рэдактар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" А. Спрынчак таксама выказала Міхасю Маліноўскаму шчырыя словы падзякі і прачытала "Вершы ад А.". Пасля прэзентацыі бібліяграфічнага спіса літаратуры "М. Маліноўскі: кароткія напрамкі бібліяграфіі" юбіляра шчыра віталі ўсе прысутныя творчай сустрэчы.

Ужо стала добрай традыцыяй усіх сяброў ТБМ штогод наведваць месца знакамітай Мілавідскай бітвы. 22 траўня 2005 года аматары роднай гісторыі арганізавалі экскурсію ў Мілавіды (Баранавіцкі раён). Менавіту тут адбылася самая вялікая бітва з царскімі карнікамі падчас паўстання 1863 года. Краязнаўца Міхась Бернат расказаў аб значэнні Мілавідскай бітвы ў беларускай гісторыі, а паэты Алесь Корнеў, Раіса Раманчук і Алесь Белы чыталі свае вершы, прысвечаныя касінерам Кастуся Каліноўскага. Галіна Ярашэвіч заспявала патрыятычныя песні на вершы баранавіцкіх паэтаў. Затым удзельнікі вандроўкі наведалі музей у гонар Кастуся Каліноўскага ў Мілавідскай СШ і доўга любаваліся мілавідскімі ваколіцамі.

28 чэрвеня 2005 года сябры ТБМ ажыццявілі вандроўку ў в. Палонка (Баранавіцкі раён). 345 гадоў таму Павел Сапега і Стэфан Чарнецкі разбілі тутака войска маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 16541667 гг. Уніяцкі святар айцец Яўген адправіў імшу па загінуўшых за незалежнасць Бацькаўшчыны на Палонкаўскім полі 345 гадоў таму. Імша суправаджалася спевамі царкоўнага хору. Затым навучэнка першага курса Баранавіцкага эканомікаюрыдычнага каледжа Бажэна Сабалеўская падрабязна распавяла ўсім прысутным аб асноўных момантах Палонкаўскай бітвы. Гісторык і краязнаўца Васіль Дубейка адказаў на шматлікія пытанні па гісторыі знакамітай бітвы і звярнуў увагу прысутных на падыход польскіх, рускіх і беларускіх гісторыкаў да праблемы вынікаў і адзнакаў Палонкаўскай бітвы. Напрыканцы імпрэзы студэнткі Юля Раскова і Наталля Глухава прачыталі вершы "Арыя 1655 года" і "О, Рэч Паспалітая!" з кнігі баранавіцкага паэта Алеся Корнева "Крыжы зямелькі нашае", прысвечаныя падзям самай жахлівай вайны 16541667 гадоў у нашай гісторыі. Вершы са свае кніжкі "Пыл саркафагаў" таксама прачытаў баранавіцкі паэт Ян Збажына.

6 жніўня 2005 года баранавіцкія сябры ТБМ паехалі ў Зэльву, каб прыняць ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным 95 угодкам з дня народзінаў знакамітай паэткі, патрыёткі і вялікай душы чалавека Ларысы Геніюш. Усклаўшы кветкі ля помніка Ларысы Геніюш, усе накіраваліся на памінальную службу ў зэльвенскую Траецкую царкву, а потым - на літаратурную частку імпрэзы. Выступалі паэты Вольга Іпатава, Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, старшыня ТБМ Алег Трусаў, дарадца чэшскай амбасады Герман Хромы, барды Вольга Цярэшчанка, Зміцер Сідарэвіч і Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў. Нягледзячы на дрэннае надвор'е свята ў гонар Ларысы Геніюш прайшло надзвычай цікава і ўзнёсла.

Традыцыйна Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая і Баранавіцкая Рада ТБМ 14 верасня ладзяць свята ў гонар беларускага пісьменства і друку. Вось і сёлета адбылася імпрэза "Глянуць удалеч праз плынь стагоддзяў". Напярэдадні свята абавязкова праводзіцца віктарына для жыхароў нашага рэгіёну, прысвечаная да дня ведаў, культуры Беларусі, прыгожаму пісьменству. Пераможцамі "Віктарыны - 2005" па гісторыі беларускага пісьменства сталі Наталля Антоновіч, Павал Сідарэвіч і Ганна Пракуда.

28 кастрычніка 2005 года вядомы беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў наведаў г. Баранавічы і раён па запрашэнні мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Ён прэзентаваў свае новыя кнігі "Час чумы" і "Сланы Ганібала", якія зусім нядаўна пабачылі свет. Спачатку сустрэча адбылася з навучэнцамі 17 і 20й сярэдніх школ горада Баранавічы. Тутака якраз праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры і сустрэча з вядомым пісьменнікамгісторыкам стала адной з найгалоўнейшых падзеяў падчас свята беларускага слова. Навучэнцы і настаўнікі не толькі набылі цікавыя кнігі Арлова ды й шмат чаго новага даведаліся з гісторыі Беларусі, але і мелі магчымасць прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай творчасці Уладзіміра Арлова.

Па запрашэнні настаўніцы гісторыі Дубейка І. В. творчая група Арлова накіравалася ў Жамчужненскую школу Баранавіцкага раёна з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы, а таксама матэматычным і музычным ухілам. Cустрэча і тутака прайшла вельмі цікава і на высокім арганізацыйным узроўні.

15 снежня 2005 года ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Валянціна Таўлая адбылася творчая вечарына, прысвечаная 70годдзю нашага паэта Алеся Корнева. Адначасова прэзентаваўся чарговы зборнік вершаў "Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала".

Адкрыў імпрэзу музыкант Валер Шыла, які на саксафоне зайграў цудоўную мелодыю Фрэнка Сінатры "Мой шлях". Вядучыя імпрэзы Наталля Урублеўская і Валянціна Лапата адзначылі, што першыя публікацыі вершаў Алеся Корнева ў кнігах адбыліся ў калектыўных зборніках - літаратурных альманахах - грамадскай арганізацыі "Творчае згуртаванне "Святліца". Менавіта дзякуючы намаганням "Святліцы" і пабачыў свет у 2001 годзе першы зборнік вершаў Алеся Корнева "Услед за ластаўкай". У наступных зборніках вершаў "Жаночыя напевы" і "Вішнёвы прысмак" Алесь Корнев асабліва моцна і прыгожа, натхнённа ўслаўляе жанчын і чалавечае каханне. Жаночая прагажосць выклікае ў яго вір салодкіх пачуццяў, і таму вершаў пра каханне (сур'ёзных, лірычных і гумарыстычных) ў яго проста безліч.

Вядомы краязнаўца Міхась Маліноўскі, мясцовыя паэты і паэткі Іван Лагвіновіч, Браніслава Лапкоўская і Раіса Раманчук шчыра віталі юбіляра Алеся Корнева прыгожым паэтычным словам і падарункамі. Паэт Алесь Белы, як аўтар прадмовы, прадстаўляў новы зборнік вершаў "Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала".

Ну, а на каляды традыцыйна калядуем ад адной хаты да другой. Гэта непаўторнае відовішча і мерапрыемства, якое здольны зразумець толькі шчыры калядоўшчык.

26.12.2005 года.

Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віктар Сырыца.


Традыцыйная калядная сустрэча ў музеі Янкі Купалы

Па традыцыі, напрыканцы снежня, музей Янкі Купалы сустракае гасцей. Калісьці, на гэтым жа месцы, гасцінна адчыняў дзверы свайго дома і Янка Купала - для шматлікіх сяброў, дзяцей і проста добрых людзей.

22 снежня калядную сустрэчу адкрыў дырэктар музея Сяргей Вечар, які павітаў усіх прысутных і павіншаваў з надыходзячымі зімовымі святамі.

Праляцела вясна, адгаманіла лета, адшумела лістотаю восень... І зноў гаспадарыць зіма:

...Усю нашую старонку

Спавівала, як пялёнку...

Сціхла рэчка, як забіта,

Пад шкляною лёду плітай;

Лес пашумам не гамоніць,

Птушак песнямі не звоніць.

/Я. Купала "Зіма"/

За вакном зіма, а ў зале музея цёпла і сонечна ад вырабаў народных майст-роў з саломкі і гліны, жалеза і дрэва, паперы і бісеру.

Які цуд можна зрабіць сваімі рукамі ў зімовы вечар, калі зямля адпачывае і ёсць вольны ад работы час!

"У зімовы вечар"... Так называецца выстаўка, адкрыццё якой адбылося пад час каляднай сустрэчы. Яна прысвечана калядным святам "ад Піліпавых загавін да вясновага Міколля". Экспазіцыя створана з вырабаў, якія прадстаўлены Беларускім Саюзам майстроў народнай творчасці і складаецца з твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва з розных рэгіёнаў Беларусі.

Выстава дае шырокае прадстаўленне аб пераасэнсаванні традыцый, звычаяў, абрадаў мінулага майстрамі народнай творчасці ў сёняшні дзень, аб прыгажосці і каштоўнасці культурнага скарба беларускага народа.

Знаёмства з экспанатамі выстаўкі "У зімовы вечар" - гэта сустрэча з душой народа, з талентам, фантазіяй і цеплынёй беларускіх народных майстроў.

Сахута Яўген Міхайлавіч доктар мастацтвазнаўства, прафесар прадставіў работы членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Народны майстар Наталля Сухая падзялілася асабістымі ўражаннямі, творчымі задумамі.

У святочнай атмасферы Андрэй Дзюснікееў (кампанія "Медыюм") зрабіў музею калядны падарунак дыск "Паўлінка", які папоўніў фонды музея карыснымі матэрыяламі на электронным носьбіце пра знакамітую п'есу Янкі Купалы.

Па ўсёй беларускай зямлі як раней, так і сёння, у святочныя зімовыя дні адзначаецца бадай самае прыгожае свята - Каляды.

Лічылася, як сустрэнеш Каляды, Навагодні вечар, такім будзе і ўвесь год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру, якая называлася "Шчодрая куцця". У час Каляд наладжвалі калядаванне. Калядавалі каля двух тыдняў. Вадзілі "казу", каб на полі быў добры ўраджай, "мядзведзя", каб у сям'і ўсе былі здаровыя і багатыя. Віншавалі гаспадароў. Наладжвалі варажбу, розныя забавы і гульні: "Яшчар", "Жаніцьба Цярэшкі" і інш. Спявалі песні - калядкі, шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаў быў і зорканоша, які насіў зорку - сімвал дабра і свята.

Да гэтага старадаўняга свята вучні СШ № 128 пад кіраўніцтвам Паркалавай Вольгі Фёдараўны падрыхтавалі адметны паказ каляднага абраду. Усіх прысутных калядоўшчыкі парадавалі народнымі спевамі, танцамі, гульнямі.

Калядная сустрэча завяршылася выступленнем фальклорнага гурта "Кудмень", які ўпрыгожыў мерапрыемства і напачатку.

А якія ж святы без падарункаў? Дарослыя ўдзельнікі імпрэзы атрымалі памятныя сувеніры ад музея, а дзеткі салодкія падарункі.

Вольга Курылёнак, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


НАША МЭТА - БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА!

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Шостае. Рускаму народу, які стагоддзямі выкарыстоўваўся як непасрэдны інструмант імперскай палітыкі ў адносінах да іншых народаў, цяпер жадаюць усяго благога дзесяткі мільёнаў людзей - усё яшчэ жывыя прадстаўнікі гэтых народаў.

Да беларусаў, наадварот, стаўленне добразычлівае, і гэты капітал з'яўля-ецца неацэнна каштоўным. Яго ні пры якіх абставінах нельга згубіць. Больш за тое, як толькі здарыцца нагода, варта папрасіць прабачэнне ў тых народаў, у спробы закабалення якіх мы - беларусы - былі ўцягнуты суседняй імперыяй, пачынаючы з тых жа аф-ганцаў, якіх у час вайны 1979-1989 гг. загінула каля 1 мільёна чалавек! Акрамя таго, у гэтай заробленай усёй нашай шматпакутнай гісторыяй каштоўнасці ў дадатак да маральнага, ёсць яшчэ істотны практыч-на-палітычны бок.

Расейская імперыя, пабудаваная на гвалце і крыві шматлікіх народаў, якая давала пачуццё ўяўнай "велічы" рускаму народу («державообразующий народ»), зараз знаходзіцца пад пагрозай развалу. Наступае час расплаты за ўсё зло, зробленае на працягу стагоддзяў. Прадстаўнікі "вялікага" народу, інтуітыўна прадчуваючы гэта, заканамерна ўпадаюць у комплекс імперскай непаўнавартасці. Таму, акрамя ўзмацнення агрэсіі (што нагадвае перадсмяротныя сутаргі), ім хочацца ўцягнуць у гістарычную адказнасць яшчэ каго-небудзь, каб хоць неяк разбавіць сваю віну. Не, даражэнькія. Вы - "вялікія", вы - "магутныя". Вось і будзьце імі без нас. Адказвайце самі за ўсе свае грахі.

Сёмае. У нашай культуры не толькі глыбокі і перспектыўны змест, а і цудоўная форма. Так, напрыклад, беларускія народныя танцы вельмі разнастайныя і высокамастацкія. Яны заўсёды ў парах, прызначаны для гарманізацыі адносін паміж хлопцам і дзяўчынай. У беларускіх народных танцах няма скамарошыных выкрунтасаў, яны не бываюць строем… А ўзяць нашу мову. Яна і больш распрацаваная, і больш мілагучная, і больш старажытная, і правапіс у ёй у значна большай ступені супадае з вымаўленнем. Апошняе мае прынцыповае значэнне для фармавання цвярозага светагляду, адэкватнага рэчаіснасці (гаворым "малако" і пішам "малако", а не так, як у рускай ці некаторых іншых мовах - гаворым "малако", а пішам "молоко". Чаму? Навошта? Разумна патлумачыць немагчыма).

Прыйдзе час і мы вернем некаторыя правілы тарашкевіцы (напрыклад, "ня", "бяз", мяккі знак, ад-мененыя ў пачатку 30-х), каб гэтыя асаблівасці беларускай мовы былі і заста-валіся яшчэ больш выразнымі. Скажэнні ( гаворым адно, пішам другое ) пярэчаць беларускай "свядомасці", затое істотна спрыяюць развіццю знакамітага "думаем адно, гаворым другое, а робім - трэцяе" . Таму вы клапаціцеся самі пра свой "великий и могучий", а мы будзем берагчы нашыя ўласныя каштоўнасці, у тым ліку і такія, як наша мова, якія дазваляюць нам успры-маць свет больш непасрэдна, рэалістычна, адэкватна…

Восьмае. Беларускі менталітэт мае іншы (у параўнанні з рускім) кірунак погляду ў будучыню. Пасля таго, як беларускі этнас умацуецца ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі, беларусы будуць думаць толькі пра далейшае інтэнсіўнае развіццё сваёй дзяржавы і пра ўзаемадачыненні на роўных з усімі суседнімі народамі. Проста таму, што такія мы ёсць.

Руская "свядомасць" найперш ўключае экстэнсіўны кірунак развіцця, накіраваны на захоп, на экс-пансію на чужыя тэрыторыі (бо для рускіх зямля - гэта не сродак працы, як для беларусаў, а тэрыторыя), дзе далей рускія здольны практыкаваць толькі адзін вядомы ім варыянт узаема-дачыненняў з іншымі народамі. Гэта азначае, што ў будучым свеце, які наступіць праз некалькі дзесяці-годдзяў ці стагоддзяў, і дзе будуць магчымы ўзаема-дачыненні паміж народамі толькі ў выглядзе супра-цоўніцтва на роўных, рускім проста няма месца, а беларусам - ёсць, бо па ўсіх параметрах мы ў самы раз падыходзім для будучай агульналюдскай цывілізацыі… Калі ж рускія пажадаюць застацца ў будучыні, ім прыйдзецца змяніць сваю "свядомасць" кардынальным чынам і менавіта ў беларускім кірунку.

Пералічаныя і іншыя падобрыя ім факты паказваюць якасны ўзровень ад-розненняў паміж беларусамі і рускімі. Але, калі чалавек жадае ўстаць у адзін шэраг з найбольш адыёзнымі асо-бамі нашай рэчаіснасці, яго нічым не пераканаць. Тады навошта прыкідвацца чалавекам, які "любит белорусский народ" (Алексіевіч)? Каго гэтым можна падма-нуць пасля дэзавуявання беларусафобскай сутнасці свайго светагляду?

У цэлым стан разу-мення беларускай сітуацыі многімі "лідарамі" "бела-рускай" грамадзянскай су-польнасці сапраўды жахлівы. Як тут не падтрымаць пафас артыкулу Н.Гілевіча "Яшчэ раз: за што змагаемся?" ("НВ" ад 2 верасня 2005 г.). Абсалютна згодны з болем нашага знакамітага паэта, які чытаючы праграмныя заявы і аналітыч-ныя артыкулы лідараў апазіцыі, не знаходзіць там "… ні слова, ці амаль ні слова, пра самае галоўнае - пра лёс нацыянальнай мовы і культуры, гэта значыць пра лёс беларускай нацыі" !

Паколькі этнацыд з'яўляецца самай галоўнай сучаснай беларускай праблемай, яго нельга не ўзгад-ваць у шэрагу іншых праблемных тэм, нельга выносіць за дужкі. Маўляў, давайце спачатку вырашым іншыя пытанні, а затым зоймемся гэтым. Больш за тое, праблема этнацыду павінна заўсёды ўзгадвацца як першая, галоўная, без вырашэння якой немагчыма вырашыць іншыя беларускія праблемы. У адваротным выпадку (пры "вынясенні за дужкі") будзе мець месца падман ці самападман. Пра-дэманструю гэта арыфметычна.

Так, усім зразумела, што 1 = 1.

Таксама будзе ўсё правільна, калі мы запішам 2:2 = 5:5 (бо 2:2 = 1 і 5:5 = 1).

Калі ж мы "вынясем за дужкі" 2 і 5 і скароцім аднолькавыя множнікі 2 (1:1) = 5 (1:1), мы атрымаем… абсурд: 2 = 5.

Аднак "логіку" па-добную прадэманстрава-най, можна часта сустрэць у якасці "сістэмы доказаў" у спрэчках на грамадска-палітычныя тэмы. З яе дапамогай можна "давесці" ўсё, што заўгодна. У чым жа яе загана? Якраз у тым, што незаконна робіцца вынясенне за дужкі!

Этнацыд - гэта злачынства, якое разам з генацыдам (фізічным вынішчэннем этнасу) і экацыдам (знішчэннем усяго жывога разам з людзьмі на пэўнай тэрыторыі) належыць да групы найбольш цяжкіх злачынстваў супраць чалавечнасці. Таму тыя, хто пры пераліку "найбольш праблемных для Беларусі тэм" не называюць на першым месцы гэтую праблему ці ўво-гуле выносяць яе "за дужкі", робяць супрацьзаконныя дзеянні - свядома скажаюць рэчаіснасць.

Калі нехта думае, што цяперашнія лідары апа-зіцыйных партый здольны лепш, чым грамадскія дзеячы, выяўляць сімптомы грамадскіх хваробаў, ана-лізаваць беларускую сіту-ацыю і ставіць больш адэкватны рэчаіснасці дыягназ, той зноў памыляецца. Пры прадстаўленні гэтымі лю-дзьмі галоўных грамадскіх праблем іх рэйтынг, як пра-віла, выглядае таксама іс-тотна скажоным. У ранг галоўных пытанняў зноў узводзяцца абстрактныя правы абстрактнага чалаве-ка, "демократия вообще", уціск "польскай меньшасці" і т.п., пералічанае вышэй. Нават на Кангрэсе дэмсілаў Беларусі ва ўсіх прынятых рэзалюцыях ніводнага разу не сустракаецца слова "эт-нацыд"! Рэзалюцыя па бе-ларускай мове, як сведчаць прысутныя, з'явілася толькі ў дадатак, на другі дзень. Арганізатары кангрэсу - лідары партый - яе і не планавалі… Яна была за-прапанавана і вынесена на галасаванне пасля настой-лівага патрабавання дэле-гатаў кангрэсу. А запра-шэнні на Кангрэс дэмсілаў Беларусі (!) і ўвогуле былі напісаны… на рускай мове, з-за чаго, напрыклад, Рыгор Барадулін стаў "Григорием Ивановичем" і, натуральна, на такі "беларускі кангрэс" не пайшоў.

Найбольш яскравай дэманстрацыяй стаўлення палітычнай апазіцыі да на-званай праблемы сталі па-дзеі вакол рашэння Еўрака-місіі, сп-ні Бэніты Вальднер і радыёстанцыі "Deutsche Welle" вяшчаць на Беларусь з "цывілізавагана Заха-ду"… па-руску (?!). Як і трэба было чакаць, гэтае абсурднае і супрацьзакон-нае (нават з пазіцый суча-сных еўрапейскіх нормаў) рашэнне падтрымалі прад-стаўнікі самых скрайніх частак палітычна-апазіцый-нага спектру - лібералы (частка АГП) і камуністы, а таксама такія дзячы, як Фралоў і Клімаў. Падобныя факты варта запамінаць, каб таксама разбірацца, хто ў сучаснай "апазіцыйнай эліце" дэмакрат, а хто - беларусафоб!

Што да пытання з по-льскай меньшасцю, дык калі мы, шануючы праўду, па-вернем сітуацыю на 180 о (а так заўсёды трэба рабіць пры пошуку праўды) і па-глядзім, а што адбываецца з беларускай меньшасцю ў Польшчы, мы таксама ўба-чым… этнацыд.

Як інфармуюць ула-ды Беларусі, колькасць бе-ларусаў на Беласточчыне паміж апо-шнімі перапісамі паменшылася на чвэрць мі-льёна (з 300 тысячаў да 48 тысячаў)! Яны напэўна не загінулі (я пакуль не дапус-каю думкі, што недзе паміж Беластокам і Гайнаўкай знаходзяцца яшчэ адны Ку-рапаты), не эмігравалі, іх не павёў беларускі Майсей вандраваць па пустынях Еўропы. Хутчэй за ўсё - не. Ім проста чамусьці (цікава чаму?) стала цяжка, боязна, непрыемна, няўтульна пры-знаваць сябе беларусамі. І што цікава, аб гэтай праб-леме (этнацыдзе беларусаў на этнічнай беларускай тэ-рыторыі ў Польшчы) гаво-раць не прадстаўнікі "дэма-кратычных пар-тый", а… ўлады Беларусі (?!).

Канешне, і тыя ўзгад-ваюць пра гэта праз зубы, толькі ў адказ на адпавед-ныя заявы і акцыі з поль-скага боку, бо самі право-дзяць інтэнсіўную палітыку этнацыду беларусаў у "су-вярэннай Беларусі" і спры-яюць гэтай палітыцы на этнічных беларускіх землях у Польшчы. Але чаму па гэтым факце не было чу-ваць заяваў ніводнага "дэ-макрата" - ні "беларус-кага", ні ніякага?!

Нават Пётр Краўчан-ка ў сваім праграмным ар-тыкуле ("НВ" за 23 верас-ня 2005 г.), выступаючы нібы з пазіцый беларускага нацыяналізму, сцвярджае: "Мы павінны будаваць не так званую этнічна чыстую, а еўрапейскую дзяржаву, у якой не будзе месца мана-поліі толькі адной этнічнай адзінкі на ўладу. Гэта было б спробай гістарычнага рэ-ваншу і дэградацыі ідэі бе-ларускай дзяржаўнасці. У ёй павінна быць аднолькава ўтульна рускаму і паляку, украінцу і яўрэю, татарыну і літоўцу, мігранту з краін СНД. Галоўнае для нас не чысціня крыві, а прафесі-яналізм чалавека, яго мара-льная прыстойнасць, грама-дзянская адказнасць, патры-ятызм, веданне і любоў да беларускай мовы, гісторыі і культуры".

Па-першае, хто і дзе, паважаны сп-р Краўчанка, ў здаровым розуме і не буду-чы правакатарам заклікаў будаваць "этнічна чыстую дзяржаву", забяспечваць "чысціню крыві" і "мана-поліі толькі адной этнічнай адзінкі на ўладу"?

Па-другое, а што, ся-род 82% беларусаў, якія жывуць ва ўласнай краіне, доля маральных, прыстой-ных, адказных, прафесійных значна меншая, чым сярод прадстаўнікоў нацыяналь-ных меншасцяў, з-за чаго для заняцця вакантных кі-раўнічых пасад трэба шу-каць кандыдатуры менавіта сярод апошніх?

Па-трэцяе, звяртаю ўвагу, што ўніверсальны нацыяналізм і інтэрнацыя-налізм спалучаюцца, і нават вельмі добра (тэарэтычна і практычна сапраўдны ін-тэрнацыяналізм магчымы толькі на аснове ўніверса-льнага нацыяналізму; у ін-шым вы-падку будзе не ін-тэрнацыяналізм, а эклек-тычны касмапалітызм), а нацыяналізм і касмапалі-тызм - не спалучаюцца. Таму хаатычна перамеш-ваць у сваім светаглядзе нацыянальныя і касмапа-літычныя погляды, як міні-мум, неэстэтычна, нясмачна (катлета з тортам). Больш за тое. Лічачы сябе і ўнівер-сальным нацыяналістам і гуманістам, заяўляю, што падобная мешаніна ёсць… небяспечнае блюзнерства.

Патлумачу на пры-кладзе. Уявіце сабе, што мы жадаем падвысіць узровень агульнай культуры людзей і вырашылі навучыць іх успрымаць мастацтва Рэм-бранта і Малевіча, паэзію Шэкспіра і Міцкевіча, му-зыку Баха і Агінскага і г.д. Здавалася б, добрая справа. А цяпер уявіце, што мы пачалі "далучаць людзей да вышэйшых дасягненняў су-светнай культуры" не ў звычайных абставінах, а тады, калі ў іх невырашаны значна больш істотныя пра-блемы - напрыклад, у ася-роддзі крымскіх татараў, якіх вязуць у дэпартацыю ў Сібір, сярод жыхароў Укра-іны у час галадамору, сярод вязняў нацысцкага канцла-геру, якія стаяць у чарзе ў крэматорый, сярод жыхароў цяперашняй Чачні, якія жы-вуць у атмасферы пастаян-нага тэрору з боку банд-фармаванняў і суседняй імперыі… Уявілі? Сапраўды, цынізм і блюзнерства. Вось прыкладна так выглядае клопат "пра ўсіх іншых" на фоне той бяды, якая адбы-ваецца з нашым народам цяпер.

Такі "інтэрнацыяналізм" (а на справе тыповы разбуральны касмапалі-тызм, звязаны са спрытным "вынясеннем за дужкі" га-лоўнага, у нашым выпадку беларускіх праблем - гэта відавочны элемент сацыя-паразітычнай тэхналогіі. Ён на практыцы заўсёды пры-водзіў і зноў прывёў да таго, што, напрыклад, у Гародні, дзе жыву я і дзе 2/3 жыхароў складаюць беларусы, ёсць 35 рускіх школ, 1 выдатна забяспечаная польская шко-ла і… ніводнай беларускай! Гэты ж "клопат пра ўту-льнасць для іншых" стагод-дзямі прыводзіў і зноў пры-вёў да таго, што на вуліцах нашых гарадоў ужо амаль зніклі надпісы на беларускай мове, а ў шапіках не-магчыма набыць нават па-штоўку на нашай мове. Прывёў да таго, што ў Бе-ларусі няма ніводнага беларускага тэлевізійнага каналу (з паўтузіна антэн-ных і паўтара дзесятка ка-бельных - ніводнага! Кан-крэтна, у Гародні па кабельным тэлебачанні дэман-струюць да 15 каналаў, з іх 1 польскі, а ўсе астатнія… - рускія. І ніводнага беларускага, украінскага ці хаця б англамоўнага) і ты можаш гадзінамі пераключаць ка-налы і не пачуць мову свай-го народу - стваральніка і натуральнага гаспадара беларускай дзяржавы. Гэта асабліва балюча, калі хочаш паказаць сваім дзецям бела-рускамоўны мульцік, кіно ці перадачу.

(Працяг у наступным нумары.)

Алесь Астроўскі


Рэквіем па ТБВШ

Інфармацыйнае паведамленне аб прымусовай ліквідацыі Гарадзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання " Таварыства беларускай вышэйшай школы "

Гарадзенскае гарадское грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай вышэйшай школы" (далей ТБВШ) было ўтворана і пачало сваю дзейнасць у 1996 годзе. З таго часу і больш 9 гадоў яно заставалася ўнікальнай грамадскай арганізацыяй, сябрамі якой зыходна было больш 70 выкладчыкаў чатырох вышэйшых навучальных устаноў (далей ВНУ) г. Гародні, уключаючы Універсітэт імя Я.Купалы, медыцынскі і сельскагаспадарчы універсітэты, інстытут удасканалення настаўнікаў. Прычым большую частку сяброў арганізацыі заўсёды складалі дацэнты і прафесары…

Мэтай ТБВШ стала спрыянне развіццю вышэйшай адукацыі, як нацыянальнай па форме ды змесце і еўрапейскай па ўзроўні.

У 1998 г. ТБВШ была афіцыйна зарэгістравана ва Упраўленні юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, у 1999 г. у адпаведнасці з чарговым указам перарэгістравана, а ў 2004 г. былі зарэгістраваны змены ў Статут. Юрыдычным адрасам арганізацыі ад пачатку лічылася памяшканне Саюза палякаў у Беларусі (знайсці іншае месца не было магчымым).

Усе гады свайго існавання дзейнасць ТБВШ не адыходзіла ад заяўленай мэты. Выкладчыкі гарадзенскіх ВНУ - сябры арганізацыі - звярталіся ў органы ўлады з заклікамі звярнуць увагу на неабходнасць беларусізацыі ВНУ Рэспублікі Беларусь (так, яшчэ ў 1996 г. звароты адпаведнага зместу былі накіраваны ў Савет міністраў, у Вярхоўны Савет, у Гарадзенскі аблвыканкам); праз незалежныя СМІ заклікалі іншых выкладчыкаў ВНУ пераходзіць на беларускую мову ў сваёй прафесійнай дзейнасці (гл., напрыклад, «Народная Воля» ад 19 лютага і «Наша слова» ад 25 лютага 2004 г.); на два мікрагранты, якія ўдалося атрымаць у мінулым стагоддзі, правялі сацыялагічныя апытанні студэнтаў і, абапіраючыся на іх думку, выяўлялі ў ВНУ альбо лепшых выкладчыкаў, альбо лепшую беларускамоўную навучальную літаратуру, выдадзеную сябрамі арганізацыі. Затым па выніках такіх даследванняў пераможцаў прэміравалі. Акрамя таго, сябры ТБВШ, рэгулярна збіраючыся на сваіх сходах, дэманстравалі выдадзеныя пабеларуску падручнікі і іншыя навучальныя матэрыялы па самых розных дысцыплінах, прадстаўлялі беларускамоўныя дысертацыі, абменьваліся досведам, як падвысіць узровень выкладчыцкай дзейнасці, як забяспечыць беларускамоўнасць выкладання і навуковай дзейнасці, падтрымлівалі адзін аднаго маральна…

Дзейнасць арганізацыі, нібы своеасаблівая тэстсістэма, дазволіла дадаткова высвятліць, хто кім ёсць у нашай сучаснай рэчаіснасці. Так, ініцыятары стварэння ТБВШ заўсёды лічылі, што нармалізацыя моўнага стану ўсёй сістэмы адукацыі найперш залежыць ад беларусізацыі ўсіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Бо менавіта дадзены працэс стварае аб'ектыўныя ўмовы для далейшай беларусізацыі сярэдняй школы, усёй сістэмы адукацыі. У сувязі з гэтым актывісты ТБВШ разлічвалі, што дзейнасць іх лакальнай арганізацыі стане прыкладам для іншых выкладчыкаў ВНУ па ўсёй Беларусі, а таксама для грамадскіх і палітычных дзеячаў, што яна справакуе стварэнне аналагічнай структуры на агульнанацыянальным узроўні. Аднак, нягледзячы на шматлікія звароты да кіраўніцтва БНФ «Адраджньне», ТБМ, ТБШ, у іншыя блізкія па духу грамадскія і палітычныя арганізацыі, зараз са шкадаваннем мусім канстатаваць, што гэтага так і не сталася...

Нягледзячы на тое, што дзейнасць ТБВШ заўсёды адпавядала Статуту, цяперашнія ўлады вырашылі яе ўвогуле ліквідаваць. Гэта азначае толькі адно - мэта арганізацыі кардынальна пярэчыць інтарэсам уладаў, пануючых сёння ў Беларусі…

Для закрыцця арганізацыі былі выкарыстаны наступныя моманты:

папершае, кіраўніцтва ТБВШ рэальна не было паінфармавана аб неабходнасці перарэгістрацыі арганізацыі, у сувязі з прысутнасцю ў яе назве слова «беларуская»;

у якасці другога прэтэксту было выкарыстана тое, што ТБВШ па зразумелых прычынах не магло карыстацца для правядзення сваіх арганізацыйных мерапрыемстваў месцам знаходжання юрыдычнага адрасу;

патрэцяе, кіраўніцтва арганізацыі нават не было запрошана на «адкрыты суд», звязаны з прымусовай ліквідацыяй ТБВШ (пры тым, што ў юрыдычнага аддзелу Аблвыканкаму былі ўсе магчымасці знайсці кіраўнікоў).

Няхай факты, звязаныя з гісторыяй нашай арганізацыі, дапамогуць беларускаму грамадству лепш зразумець тую сітуацыю, у якой яно знаходзіцца…

У заключэнне варта дадаць, што ўсе 9 гадоў існавання і дзейнасці Гарадзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай вышэйшай школы" яе нязменным кіраўніком заставаўся выкладчык кафедры медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, доктар медыцынскіх навук, прафесар Алесь Астроўскі.

Наш кар.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Аверына Іна Віктараўна Акуліч Аляксандр Алесіна Ганна Міхайлаўна Аляхновіч Мікалай Мікал. Антаноўскі Мікалай Антанюк Ян Анціпенка Лявон Міхайл. Апейка Марыя Фёдараўна Ашкінадзэ Аляксандра Ал. Ашуева Вера Яўгенаўна Багданкевіч Святлана Мік. Багданчык Таццяна Бакіноўскі Валянцін Барткевіч Таццяна Фёдар. Барысаў Лявон Аляксеевіч Барысюк Уладзімір Уладз. Батура Вольга Іванаўна Бахір Алена Баяровіч Мар'ян Андрэевіч Белы Павал Аляксандравіч Бечка Антон Вацлававіч Благачынны Фларыян Мік. Болбас Данута Вацлав. Булыга Міхаіл Бурбоўская Алена Уладз. Бяліцкая Ганна Сцяпан. Бяляева Кацярына Уладз. Варатынская Галіна Алякс. Варонька Ніна Адэльфон. Васілевіч Алена Канстанц. Віданава Ірына Аляксеўна Водзіч Таццяна Вярбоўская Надзея Гайдук Марыя Гайцюкевіч Таццяна Аляк. Гапеева Вальжына Міхайл. Гаравы Марат Гарановіч Віталь Рыгор. Гарбачова Тамара Валер. Гардзіенка Ала Андрэеўна Гедроіць Аляксандр Ген. Герасёва Таццяна Андр. Герасімцова Галіна Гіль Юры Гільвей Валянціна Грузнова Тамара Іванаўна Грышкевіч Лявон Іосіфавіч Грэбень Раіса Гурская Людміла Дзям'янаў Аляксандр Ул. Дзянісаў Гальляш Домаш Сямён Мікалаевіч Доўнар Павал Віктаравіч Дробаў Іван Міхайлавіч Дубовік Ганна Уладзімір. Дуброўская Наталля Мік. Езавіт Т. В. Емельяновіч Вера Міхайл. Жарнасек Ірэна Жылінская Святлана Жынь Канстанцін Уладз. Заіка Зоя Міхайлаўна Закрэўская Ніна Зарубава Ганна Уладзімір. Зімніцкая Ганна Ігараўна Зубар Марына Уладзімір. Івановіч Кацярына Анат. Ігнатчык Алег Уладзімір. Іпатава Вольга Міхайл. Казак Валянціна Казак Міхась Мікалаевіч Казак Сяргей Іванавіч Казлоўскі Алег Феліксавіч Калядка Іна Канус Марыя Іванаўна Капуста Алена Міхайл. Каратчэня Іван Адамавіч Карпук Наталля Львоўна Картузава Яўгенія Юр. Карэнька Людміла Мікал. Каспяровіч Ілля Алегавіч Каяла Уладзімір Іванавіч Кізееў Ігар Клімашонак Віталь Алег. Кліменценка Святлана Ул. Клімуць Яраслаў Іванавіч Кніга Галіна Кожан Кліменцій Арсен. Козел Алена Аляксандр. Коласава Алена Аляксан. Корнеў Павел Іванавіч Котаў Павел Аляксандр. Красоўскі Лявон Мікал. Красоцкі Ян Краўчук Ала Крол Вера Сяргееўна Крывальцэвіч Мікола Крыж Сяргей Аляксандр. Кузьмянкоў Генадзь Адам. Кулік Анатоль Курчанава Ларыса Вітал. Куцэпаленка Яўген Кучынская Галіна Іван. Лазарэнкаў Валянцін Дзм. Лазюк Аляксандр Лакішык Аляксей Рыгор. Ларычаў Алег Васільевіч Лашук Алег Ліцкевіч Наталля Ліцьвінчук Аляксей Ліцьвінчук Анатоль Лобан Павел Міхайлавіч Лобец Алесь Паўлавіч Лукашэнка Антон Уладз. Лысенак Р.В. Лысы Аляксандр Уладзім. Люліна Алена Канстанцін. Магалінскі Ігар Уладзімір. Магучава Таццяна Васіл. Малаш Юрый Леанідавіч Малышава Людміла Яўг. Маляўка Марыя Мароз Аксана Пятроўна Мельнікаў Юры Мільнова Таццяна Мікал. Міляшкевіч Яраслаў Ген. Мінько Марына Мішкель Станіслаў Мішкоў Яўген Музычэнка Андрэй Мікал. Мускі Барыс Георгіевіч Муша Уладзімір Мікалаев. Мялешка Віктар Алексан. Навагродскі Мечыслаў А. Навахрост Кацярына Нікалаеў Аляксандр Яўг. Нікіцін Аляксандр Новік Міхась Фаміч Норка Алеся Падабед Аляксандр Палубінская З. Г. Панізовіч Марат Яфімавіч Паплеўка Юлія Юр'еўна Патаранскі Сяргей Сярг. Пляхневіч Тамара Пракурат Яўген Андрэевіч Пратасеня Юры Аляксан. Прыхач Віталь Іванавіч Прышчыц Валянціна Сцяп. Пясецкі Генадзь Леанідавіч Пячкоўскі Франц Уладзім. Рабыкін Аляксандр Рабянок Дзяніс Рамановіч Вераніка Рудак Таццяна Рудзіч Алена Руцкая А.В. Рымша Сяргей Савуліч Мікалай Самуйлік Яўген Рыгравіч Свістунова Алеся Алякс. Семянчук Альбіна Сівіцкі Уладзімір Уладзім. Сімбіраў Ігар Скрыпко М.А. Снітко Вера Снітко Тамара Судак Вікторыя Сушчэня Анатоль Сытая Таццяна Сяргейчык Аляксей Мікал. Тычына Міхась Адамавіч Украінка Сяргей Сяргеевіч Федаровіч Святлана Міх. Федзюшка Надзея Фёдарава Лілія Фядотаў Феакціст Хадановіч Маргарыта М. Хадоркін Мікола Хамец Міхась Дзмітрыевіч Хмараў Сяргей Рыгоравіч Царкова Ніна Канстанц. Цяцёркін Мікалай Яўген. Чаркасава Любоў Восіп. Чарных Наталля Чарнякова Вольга Чырэка Алесь Шаклач Таццяна Швец Алена Шыманец Алена Яначкаў Ігар Іванавіч Янушкевіч Леанід Яўсеенка Жана Яцкевіч Уладзімір Антон.


Юбілейныя даты 2006 года

1 студзеня - 145 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага [1861 (20.12.1860), в. Лаша Гарадзенскага пав. - 29.04. 1931].

8 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага (1936, в. Дамашы Маладзечанскага р-на - 15.01.1994), беларускага гісторыка і краязнаўца.

14 студзеня - 75 гадоў з дня заснавання Беларускага бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (з 1931 г. - БелТА).

16 студзеня - 180 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Людвікавіча Траўгута (1826, в. Шастакова Камянецкага р-на - 05.08. 1864), аднаго з кіраўнікоў паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве.

21 студзеня - 30-я гадавіна заснавання Беларускага таварыства па ку-льтурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (Бела-рускае таварыства "Радзіма").

28 студзеня - 390 гадоў таму ў Магілёве была заснавана брацкая друкарня.

4 лютага - 260 гадоў з дня нараджэння Андрэя Банавентуры Тадэвуша Ка-сцюшкі (1746, фальварак Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на - 15.10.1817), кі-раўніка нацыянапьна-вы-звопьнага паўстання 1794 г.

7 лютага - 125 гадоў з дня нараджэння Раму-альда Аляксандравіча Зям-кевіча (1881, Варшава - 1943 ці 1944), беларускага бібліяфіла, гісторыка літаратуры, краязнаўца і пе-ракладчыка.

8 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Данілавіча Дружчыца (1886, в. Блудзень Пружанскага пав., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на - 20.12.1937), гісторыка, выкладчыка БДУ (1922- 1933 гг.), прафесара Літаратурнага інстытута імя Герцэна ў Маскве (1933-1937 гг).

14 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Улашчыка (1906, в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на - 14.11.1986, Масква), гісторыка і археографа.

17 лютага - 200 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Піевіча Тышкевіча (1806, маёнтак Лагойск - 13.07.1868), археолага, гісторыка, этнографа.

19 лютага - 145 гадоў з часу. абнародавання Маніфеста і Палажэнняў аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

25 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Іосіфавіча Карузы (1906, в. Ваўкалаты Докшыцкага р-на - 20.02.1988), грамадска-палітычнага дзеяча, этнамузыказнаўца, кампа-зітара.

Люты - 80 гадоў таму ў Менску адбыўся I Усебеларускі краязнаўчы з'езд, пасля якога пачаў вы-давацца часопіс "Наш край" (да 1929 г.).

1 сакавіка - 440 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне Другога статута Вялі-кага Княства Літоўскага.

4 сакавіка - 50 гадоў таму ў Беластоку пачаў выходзіць беларускі што-тыднёвік "Ніва" - орган Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

10 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Васі-ля Рыгоравіча Супруна (1926, в. Глоўсевічы Слонім-скага р-на), археолага, краязнаўца і пісьменніка.

19 сакавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931, г. Каломна Маскоў-скай вобл.), беларускага гісторыка і літаратуразнаўца.

22 сакавіка - 220 гадоў з дня нараджэння Іяхіма Лялевеля (1786, Варшава - 29.05.1881), польскага і беларускага гісторыка, грамадскага дзеяча.

1 красавіка - 55 гадоў таму створана выдавецтва "Народная асвета".

7 красавіка - 80 гадоў з часу стварэння Таварыства культурных сувязяў Савецкай Беларусі з заграніцай (з 1958 г. Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі).

19 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага (1881, в. Токары Брэсцкага пав., цяпер Камянецкі р-н - 24.02.1931), гісторыка, грамадскага і палітычнага дзеяча.

24 красавіка - 235 гадоў з дня нараджэння Самуэля Багуміла Ліндэ (1771, г. Торунь, Польшча - 18.08. 1847), польскага лексікографа, даследчыка беларускай мовы, які даказаў яе самастойнасць і арыгінальнасць.

26 красавіка - 20 гадоў таму здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

5 траўня - 50 гадоў з часу прыняцця пастановы Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ "Аб ссяленні хутароў у калгасныя вёскі ў Брэсцкай, Гарадзенскай, Менскай і Маладзечанскай абласцях". На той час на БССР налічвалася каля 190 тысяч хутароў.

15 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі (1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на - 05.07.1995), пісьменніка.

18 траўня - 100 гадоў з часу заснавання ў Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца".

19 траўня -70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Піліпенкі (1936, в. Нежыхаў Брагінскага р-на), этнографа, гісторыка.

8 чэрвеня - 125 гадоў з дня нараджэння Вікта-ра Адамавіча Зелязея (партыйны псеўданім Кузьма, 1881, Менск - пасля 1951), удзельніка беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст., актывіста БСГ. У яго кватэры ў Менску ў студзені 1906 г. адбыўся 2-і з'езд БСГ.

9 чэрвеня - 125 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Луцкевіча (1881, г. Шаўляй, Літва - 20.08. 1919). археолага, этнографа, палітычнага дзеяча.

12 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Івана Кірылавіча Кавалёва (1906, в. Бабіч Веткаўскага р-на - 1943), партыйнага дзеяча, кіраўніка Менскага падполля ў гады вайны.

18 чэрвеня - 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Казіміравіча Валовіча (1806, маёнтак Парэчча Слонімскага р-на - 02.08. 1833), рэвалюцыянера, сацыяліста-утапіста.

8 ліпеня - 145 гадоў з дня нараджэння Магдалены Іванаўны Радзівіл (дзявочае - Завіша, У першым шлюбе - Красінская, 1861, Варшава - 06.01.1945), дзеячкі беларускага культурнага руху, мецэнаткі. Фінансавала выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца", Беларускае выдавецкае таварыства.

9-10 ліпеня - 100 гадоў з часу правядзення нелегальнага з'езду настаўнікаў Менскай губерні ў в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі р-н).

12 ліпеня - 90 гадоў з дня нараджэння Лаўрэнція Сямёнавіча Абэцэдарскага (Абецадарскі, 1916, Горкі Магілёўскай губ. - 06.07. 1975), вядомага гісторыка, аўтара кнігі "Белорусы в Москве XVII в.", падручніка для вучняў "Гісторыя БССР".

20 ліпеня - 150 гадоў з дня нараджэння Часлава Генрыхавіча Пяткевіча (1856, в. Бабчын Хойніцкага р-на - 10.10.1936), этнографа, фалькларыста.

Ліпень - 65 гадоў з часу выхаду ў свет першага нумара беларускага сатырычнага часопіса "Вожык" (спачатку выходзіў пад назвай "Раздавім фашысцкую гадзіну").

11 жніўня - 150 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дабравольскага (1856, с. Краснасвецкае Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл. - 07.05.1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа.

15 жніўня - 175 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Аляксандравіча Каратынскага (1831. в. Селішча Карэліцкага р-на - 07.02. 1891), беларускага і польскага пісьменніка.

16 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі (1931, в. Зарачаны Полацкага р-на), вядомага беларускага археолага.

27 жніўня - 100 га-доў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна (1906, в. Лявонавічы Ня-свіжскага р-на - 26.08. 1994), паэта, кампазітара.

27 жніўня - 250 (або 260) гадоў з дня нараджэння Станіслава Солтана (1756 або 1746 - 1836), дзяржаў-нага і ваеннага дзеяча ВКЛ.

4 верасня - 70 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча (1936, в. Крынкі Беластоцкага ваяводства, Польшча), беларускага пісьменніка ў Польшчы.

14 верасня - 200 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Міхайлавіча Гузікава (1806, м. Шклоў - 21.10.1837), музыканта, віртуоза-ксілафаніста.

24 верасня - 365 гадоў з дня нараджэння Станіслава Незабітоўскага (1641, в. Ятра Навагрудска-га р-на - 1717), беларус-кага мемуарыста, кальвінісцкага грамадскага дзеяча.

27 верасня - 100 гадоў з дня нараджэння Ірыны Фларыянаўны Ждановіч (1906, Менск - 03.12.1994), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.

30 верасня - 75 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931, г. Слабада Лагойскага р-на), народнага паэта Беларусі.

8 кастрычніка - 175 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Карлавіча Ельскага (1831, в. Дудзічы Пухавіц-кага р-на - студзень 1904), скрыпача і кампазітара.

10 кастрычніка - 210 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Восіпавіча Без-Карніловіча (1796, Магілёўская губ. - 07.01.1862), гісторыка, краязнаўца, вайсковага тапографа, генерал-маёра рускай арміі.

13 кастрычніка - 160 гадоў з дня нараджэння Сяргея Піліпавіча Каваліка (1846, в. Свадкавічы Кры-чаўскага р-на - 26.04.1926), рэвалюцыянера-народніка.

13 кастрычніка - 110 гадоў з дня нараджэння Міколы Міхайлавіча Шчакаціхіна (1896, Масква - 05.04. 1940), беларускага мастацтвазнаўца.

4 лістапада - 190 гадоў з дня нараджэння Арцёма Ігнатавіча Вярыгі-Дарэўскага (псеўданім Беларуская Дуда; 1816, м. Кублічы Ушацкага р-на - 1884), пісьменніка-дэмакрата.

8 лістапада - 50 га-доў з часу адкрыцця Музея абароны Брэсцкай цвердзі.

13 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Антона Мартынавіча Платуна (1896, в. Амлынцы Нясві-жскага р-на - 1938), акадэміка АН Беларусі, наркама асветы ў 1929-1933 гг.

15 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Якава Іванавіча Трашчанка (1931, Мінск), гісторыка, аў-тара вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў.

16 лістапада - 135 гадоў з часу адкрыцця Беларускай чыгункі, уводу ў эксплуатацыю чыгуначнай магістралі Смаленск-Менск-Брэст (1871 г).

16 лістапада - 110 гадоў з дня адкрыцця ў Мінску першай тэлефоннай станцыі.

21 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Філімонавіча Прышчэпава (1896, в. Ка-лодніца Крупскага р-на - 31.01.1940), наркама земляробства БССР (1924-1929 гг).

23 лістапада - 100 гадоў з выхаду ў свет першага нумара газеты "Наша ніва", якая выдавалася да 20 жніўня 1915 г.

25 лістапада -70 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Крэня (1936, в. Кузявічы Баранавіцкага р-на), гісторыка і краязнаўца, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

27 лістапада - 10 гадоў таму Беларусь стала бяз'ядзернай дзяржавай.

28 лістапада - 10 гадоў таму пачала работу Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

21 снежня - 210 гадоў з дня нараджэння Тама-ша Зана (1796, в. Мясата Мападзечанскага р-на - 19.07.1855), паэта-раманты-ка, удзельніка вызваленчага руху.

26 снежня - 80 гадоў з часу выхаду на экраны першага беларускага мастацкага кінафільма "Лясная быль".

27 снежня - 170 гадоў з дня нараджэння Валерыя Урублеўскага (1836, м. Жалудок, цяпер Шчучынскі р-н - 05.08.1908), камандзіра паўстанцкіх атрадаў у 1863 г, генерала Парыжскай камуны.

28 снежня - 85 гадоў з часу заснавання Беларускага музея ў Вільні.

31 снежня - 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Зялінскага (1931, в. Заканалле Бяла-Падляскага пав. Люблінскага ваяв., цяпер Бяла-Падляскае ва-яв., Польшча), беларускага гісторыка, прафесара БДУ.

Падрыхтаваў Сымон Барыс


Прэм'ер Тузін 2005: лепшая беларуская музыка на адным дыску

Калі маладыя музычныя адмыслоўцы-энтузіясты, аб'яднаныя ідэяй пашырэння ведаў пра беларуска-моўны рок, вырашылі аднавіць традыцыю правядзення музычных парадаў цяперака ўжо ў Сусветным Павуцінні, то яны, здаецца, і самі не цалкам уяўлялі канчатковыя вынікі сваёй задумы. Але пасля некаторага часу існавання гэтага гіт-параду , які быў названы імі "Тузін Гітоў" на www.music.fromby. net, рэальны вынік не прымусіў сябе чакаць. Ён з'я-віўся ў выглядзе дыска-складанкі з лепшымі кам-пазіцыямі, што былі ў ратацыі на "Тузіне Гітоў" ў сезоне 2004-2005.

Вядома, што наведвальнікі Internet'у - людзі абазнаныя не толькі ў палітычных, сацыяльных і гістарычных пытаннях, але і ў шмат якіх мастацкіх з'явах - літаратуры, кіно, выяўленчым мастацтве і, канешне ж, у сучасных кірунках рокмузыкі. Мо таму дзякуючы густу і актыўнасці карыстальнікаў Сеціва на вяршыню "Тузіна Гітоў" заўсёды траплялі самыя вартыя, арыгінальныя і паказальныя кампазіцыі як маладых, так і сталых гуртоў, са сталіцы і з рэгіёнаў Беларусі.

Ініцыятарам і вядоўцам гітпараду заставалася знайсці магчымасць сабраць усе лепшыя кампазіцыі ў адну складанку, каб пазнаёміць з імі больш шырокія колы слухачоў, для якіх Internet - справа будучыні.

І вось вынік супольнай працы вядучых "Тузіна Гітоў" і выдавецкай кампаніі "ВэстрэкардсПлюс" - дыск "Прэм'ер Тузін 2005" - з'явіўся ў музычных крамах Беларусі.

Пасля таго, як выніковы дыск з лепшымі кампазіцыямі 20042005 гадоў патрапіць ў ваш кампутарны прайгравальнік, вы зразумееце арыгінальнасць і своечасовасьць задумы складальнікаў гэтай кампіляцыі. Папершае, усё музычнае начынне дыска "запакавана" ў вельмі зручную мультымедыйную абалонку. На складанцы, акрамя лідараў музпарада "Тузіна Гітоў2005" у CDфармаце, есць здымкі гуртоў, а таксама цудоўны падарунак меламанам - запісы ў фармаце mp3 яшчэ трох дзесяткаў кампазіцый беларускамоўнай поп і рокмузыкі, што былі ў ратацыі на "Тузіне Гітоў", але не ўзначальвалі спісы лідараў.

Упэўнены, у кожнага наведвальніка "Тузіна Гітоў" на music.fromby.net ёсць свая любімая песня з гэтага дыска. Але якая музыка ўвогуле больш прыцягвала ўвагу беларускіх аматараў року ў гэтым годзе? На гэтае пытанне дасць адказ праграма, складзеная з песеньлідраў "Тузіна Гітоў2005".

Відавочна, што, як і раней, беларускім слухачам былі больш даспадобы меладычна яркія, экспрэсіўныя песні, у якіх тэкст уяўляў не проста набор няўцямных рыфмаў і метафараў, а які даваў падставу для разваг, адкрываў новыя інтэлектуальныя далягляды, даваў імпульс для ўнутранай палемікі. Гэтымі фактарамі тлумачыцца лідарства такіх кампазіцыяў, як "Белакрылы анёл" гурту "Zet", "Выйсце" "IQ48" і А. Памідорава, "Лякарня" гурту "Zygimont VAZA".

У гэтым годзе таксама віталіся ўдалыя "камбэкі"вяртанні. Маю на ўвазе не падобны на іншых гарадзенскі гурт "Айша" і іх песню "Чорны барон". Слухачы ж добра памятаюць папулярнасьць іхняй рокфутурыстычнай "Ёкагамы" са складанкі "Вольныя танцы: альтэрнатыва_by" (2001).

Рамантычныя настроі слухачоў у гэтым годзе былі падмацаваныя сапраўднымі майстрамі лірычнабаладнага кірунку беларускай рокмузыкі - Зміцерам Вайцюшкевічам ("Вясновы дзень"), салістамі гуртоў "Partyzone" і "Indiga" адпаведна Д. Вячэрскім & Русяй ("Маё сэрца"), а таксама гуртом "J_Морс" і іх беларускамоўным гітом "Такціктак".

Затое, прагу да весялосці задавальнялі рытмічнасаркастычнымі кампазіцыямі "Жыццё" і "Турысты" гурты "Neuro Dubel" і"Крамбамбуля".

Наведвальнікі парталу "Тузін Гітоў" шмат салідарнасці і ўвагі выказвалі і творчасці маладых беларускамоўных камандаў, бо бачылі ў іх будучыню нацыянальнага рокруху. І іх выбарам ў гэтым сэзоне сталі песьні "Людзі" гурту "Indiga", "Спіралі" ":B:N:" і адкрыццё гэтага дыска - кампазіцыя "Атлантыда" музычнаправакацыйнага праекту "UltraВожык"…

Калі звярнуцца да праграмы mp3часткі гэтай складaнкі, то можна адзначыць, што яна - сапраўды, люстэрка музычных трэндаў, якія дамінавалі ў 20042005 гадах на айчыннай роксцэне.

Папершае, беларускія музыкі ў гэтым сэзоне ў асноўным арыентаваліся на мэйнстрым ("галоўную плынь") беларускага рокруху і на "Тузіне Гітоў" творы эксперыментальнага кшталту з'яўляліся не часта. Гэта тлумачыцца падсвядомым імкненнем да пашырэння слухацкай аўдыторыі, да большага ўплыву на яе праз запамінальны меладызм, вострыя тэксты і прыгажосць беларускай мовы.

Стылёвай карэляцыяй паміж попрокам і тутэйшай дзяржаўнай эстрадай можна патлумачыць з'яўленне на "Прэм'ер Тузіне 2005" папсовых кампазіцый "J_Морс", Ганны Мушак і Ірыны Дарафеевай, якіх часцей можна пабачыць на заблытаных "Скрыжаваннях Еўропы", чымсці сярод заўсёднікаў «Тузіна Гітоў».

Вялікую долю mp3часткі новага дыска складаюць сучасныя апрацоўкі беларускага фальклору, фолкмадэрнкампазіцыі і ўласныя творы ў гэтым рэчышчы ад гуртоў "Палац", "P.L.A.N.", "Postscriptum", фолкдуэта "Аляксандра і Канстанцін", "Этна Трыо Троіца", "Старога Ольсы". На дыску апублікаваны нават музычны рарытэт - апрацоўка беларускага фальклору "Страла" ад музыкаў праекту загінуўшага ў Маскве Васіля Шугалея "БазЫлькі". І хоць гэтыя творы не заўсёды ўзначальвалі спісы папулярнасці, слухачы "Тузіну Гітоў" ахвотна ўслухоўваліся ў тыя мелодыі і рытмы, што прыйшлі да нас "праз смугу стагоддзяў".

На дыску прадстаўлены і новыя тэндэнцыі ў фолкмадэрне: djскія апрацоўкі народных мелодыяў і аранжыроўкі іх у модных электронных накірунках. Упэўнены, што "Медуніца" ад "Guda" ў аранжыроўцы TTrider & Maks Retort, а таксама сумесная творчасць дуэту "Яр" і гурту "Logica Metro" будуць слухацца з цікавасцю тымі, хто ведае, што такое drumnbas ці techhouse не па стылістычным даведнікам, а па адметнаму гуку і рытміцы дыскатэк.

Відавочна, што ўвесь гэты час, спрасаваны і адлюстраваны на дыску "Прэм'ер Тузін 2005", айчынныя рокмузыкі працягвалі пошук шляхоў беларускай самаідэнтыфікацыі, імкнуліся зрабіць больш, каб іх песні сталі нацыянальнымі не толькі з моўнага пункту гледжання, але былі такімі глыбінна - і тэматычным, і мэлядычным строем падкрэслівалі нацыянальную прыналежнасць.

Нельга не адзначыць трывалыя пазіцыі як раз у тым, што ёсць нацыянальныя арыенціры ў музыцы, нашых вэтэранаў - гуртоў "Крама" і Ігара Варашкевіча асабіста, "Ulis", "WZorkiestra" і Зміцера Вайцюшкевіча, Піта Паўлава і гурту "Garadzkija", Валіка Грышка, Лявона Вольскага. Яны, як тыя волаты, непарушна стаяць на варце нацыянальнага ў айчынным рокруху. І сваім "стаяннем" дапамагаюць рушаць сучасную беларускую культуру ад згубы, у якую яе кідаюць мясцовыя "інтэгратары". Маладым камандам "Siver", "IceCreamoff", "Vodar Susviet" ёсць з каго браць прыклад і таму свой шлях ў творчасці яны пераадольваюць больш вынікова. Таму іх музыка арганічна слухаецца на тле вэтэранаў, не саступае ім, прынамсі, у імпэце творчага руху…

На прэсканферэнцыі, прысьвечанай выхаду складанкі "Прэм'ер Тузін 2005" вядучы радыёверсыі гэтага гітпараду на FMрадыё "Мінск", лідар гурту "Палац" Алег Хаменка параіў слухачам адносіцца да новага дыска не як да альбома, а як да складкі, а таму - слухаць кампазіцыі выбарачна: у залежнасьці ад настрою пераходзіць ад адной песні да другой. Але, усё ж, гэты дыск дае слухачам і іншую магчымасць - пазнаёміцца з ўсёй панарамай беларускамоўнага рокруху. Бо менавіта так можа ўзьнікнуць разуменне той музычнай з'явы сучаснай Беларусі, якую прэзентуюць выдаўцы "Прэм'ер Тузіна 2005". Цяпер ўжо ў еўрапейскім кантэксце.

Анатоль Мяльгуй, музычны аналітык.


ВЫСТАВА МАСТАКОЎ ПЯТРА І ЮЛІІ САЛАДОЎНІКАВЫХ АДКРЫЛАСЯ Ў БЕРАСЦІ

Напярэдадні Новага года ў Берэсцейскай мастацкай галерэі "БелАрт" адкрылася выстава "Кветкi на Каляды" .

Як паведаміла БелаПАН дырэктар галерэі Людміла Крапіўная, на ёй прадстаўленыя 24 жывапісныя работы маладых берасцейскіх мастакоў, мужа і жонкі Пятра і Юліі Саладоўнікавых.

"Гэта іх першая сумесная выстава, якую можна параўнаць з яркім святочным феерверкам, складзеным з кветак беларускага Палесся і народных святаў. Прыемна зазначыць, што жывапісцы ўжо маюць свой почырк, у якім вялікая любоў да роднага краю і яго людзей. Бясспрэчна, што ў Пятра і Юліі Саладоўнікавых вялікі творчы патэнцыял", - зазначыла Л.Крапіўная.

Брэсцкая мастацкая галерэя "БелАрт" адкрыла шмат новых імёнаў у выяўленчым і прыкладным мастацтве, даючы магчымасць маладым мастакам паказць свае работы ў выставачнай зале. Для многіх з іх "БелАрт" стаў першай прыступкай да шырокага прызнання.

Ларыса ШЫГАНАВА, БелаПАН.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX