Вярнуцца: 2006

№ 2 (738)


Крыніца: pawet.net.



№ 2 (738) 11 СТУДЗЕНЯ 2006 г.


Новы год - новыя планы і задачы

Мінулы год прайшоў для ТБМ у будзёнай працы, якая вядзецца намі пачынаючы з 1989 года.

Мы здолелі выдаць некалькі нумароў "Новага часу", а напрыканцы года стварыць яго сайт.

Рэгулярна выходзіла "Наша слова", якое з чатырох старонак павялічалася да 12, прычым не змяніўшы свой кошт. Мы годна адзначылі юбілей Уладзіміра Караткевіча, выдалі адпаведны плакат і каляндарык. Негледзячы на перашкоды, зладжана прайшоў чарговы з'езд ТБМ, да якога мы выдалі "Летапіс ТБМ (19892004 гг.)". Самай значнай нашай перамогай было змаганне за з'яўленне беларускай мовы на радыёстанцыі "Нямецкая хваля".

Супраць нас паўсталі шматлікія русіфікатары і так званыя "ліберальныя дэмакраты" начале са спн. Светланай Алексеевіч, але тысячы подпісаў прыхільнікаў беларускасці і актыўная міжнародная падтрымка зрабілі сваю справу. З 2 снежня беларуская мова упершыню загучала на "Нямецкай хвалі".

Зараз, напачатку новага года, хачу звярнуць вашую увагу, дарагія сябры, на наступныя праблемы.

Падпіска на "Наша слова". Дзякуючы нашым агульным намаганням нарэшце колькасць падпісчыкаў у студзені пераваліла за 1000 і зараз складае прыкладна 1050 асобнікаў. Але падпіска працягваецца і было б вельмі добра каб да траўня мы выйшлі на лічбу 1500. Таму давайце папрацуем сярод шчырых сяброў і прыхільнікаў

Удзел сяброў ТБМ у прэзідэнцкай кампаніі. На апошнім з'ездзе быў прыняты зварот да кандыдатаў у прэзідэнты і выбарцаў. Зараз ідзе збор подпісаў за вылучэнне 8 кандыдатаў. З іх цалкам пабеларуску працуе толькі адна група - Зянона Пазьняка . Вельмі здзіўляе пазіцыя сябра ТБМ Аляксандра Мілінкевіча , каманда якога масава штампуе рускамоўную прадукцыю. Чаго, напрыклад, вартае рускамоўныя каляндарыкі з партрэтам "адзінага", дзе вы не знойдзеце ні аднаго беларускага слова.

Таму пад час збору подпісаў патрабуйце каб зборшчыкі запаўнялі падпісныя лісты пабеларуску і толькі потым стаўце свой подпіс. Калі Вы ўваходзіце ў адну з ініцыятыўных групаў, збірайце подпісы запаўняючы падпісныя лісты пабеларуску.

Не бярыце ўдзел у распаўсюджванні рускамоўных улётак і іншай інфармацыі, патрабуйце беларускія тэксты. Дарэчы, узоры і бланкі ўсіх падпісных лістоў выбарчая камісія зрабіла пабеларуску.

Нашыя дзеянні ў адпаведнасці з новым законам аб дзейнасці грамадскіх арганізацый.

Трэба тэрмінова даслаць у сядзібу ТБМ справаздачы аб дзейнасці вашых суполак і рэгіанальных арганізацый за 2005 год. Дарэчы, больш 20 арганізацый гэта ўжо зрабілі, некаторыя справаздачы мы надрукавалі у "Нашым слове". Вельмі цяжка нам зараз шукаць юрыдычныя адрасы, каб зарэгістраваць Берасцейскую абласную і аднавіць рэгістрацыю Гомельскай абласной арганізацыі.

Таму сябры ТБМ з Берасця і Гомеля я раю выйсці на месцовых прадпрымальнікаў, якія маюць маёмасць у нежылым фондзе і могуць пры жаданні даць неабходны юрыдычны адрас, не патрабуючы за гэта грошай.

У тых арганізацыях, дзе прайшло два гады з моманту справаздачнавыбарчых сходаў ці канферэнцый, трэба іх тэрмінова правесці і адпаведную інфармацыю даслаць у нашую сядзібу.

Крыху пра фінансы.

Зараз зіма. Таму плату за сядзібу трэба плаціць большую, чым летам, бо ідзе шмат грошай за ацяпленне і святло. Мы змаглі вярнуць нашую валюту, якая была на рахунку ТБМ у 1991 годзе і пасля развалу СССР была замарожаная. Гэтых грошай на пару месяцаў хопіць. А як жыць далей? Таму вельмі прашу сабраць складкі за 2005 год, тых, хто гэта яшчэ не зрабіў, і пачынаць збор складак за 2006 год. Пакуль памеры складак засталіся такія, як у 2005 годзе, таму варта паспяшацца. Мы спадзяёмся на сяброў нашай Рады, якіх папрасілі сабраць і крыху ахвяраваннў. Першыя ахвяраванні ўжо пачалі паступаць, напрыклад, ад Гарадзенскай абласной Рады ТБМ.

Неўзабаве павінна сабрацца Рада ТБМ і зацвердзіць план нашай працы на гэты год. Пакуль ён яшчэ існуе толькі ў праекце, чакаем Вашых прапаноў.

Пішыце, тэлефануйце, заходзьце ў нашаю сядзібу і прымайце актыўны ўдзел у нашых гістарычных сустрэчах. Чакаем, заўсёды рады вас чуць і бачыць.

З павагай,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


НА ПРАЦЯГУ НАЙБЛІЖЭЙШЫХ ДВУХ МЕСЯЦАЎ ПОЛЬШЧА МАЕ НАМЕР ПАЧАЦЬ РАДЫЁВЯШЧАННЕ НА БЕЛАРУСЬ

На працягу найбліжэйшых двух месяцаў Польшча мае намер пачаць радыёвяшчанне на Беларусь. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга падчас выступлення 5 студзеня ў верхняй палаце парламента, перадае польскае інфармагенцтва ПАП.

Паводле слоў намесніка міністра, праграмы будуць транслявацца на беларускай і польскай мовах , а мэтавай аўдыторыяй стане польская нацыянальная меншасць у Беларусі. Праект незалежнай радыёстанцыі будзе фінансавацца ўрадам і НДА Польшчы.

Незалежнае радыёвяшчанне з Польшчы на Беларусь будзе арганізавана на сярэдніх і ультракароткіх хвалях. Пра гэта паведаміла 7 студзеня польская "Газета выборча".

Марына РАХЛЕЙ, БелаПАН.


Янку Сіпакову - 70

Незасупонены

Янку Сіпакову на юбілей

У Янкі Сіпакова

на шчасце ёоць падкова. "Не рэтра!"- кажа ён.

Бо конь яго гарцуе,

шлях крыжавы мацуе, -

і творца мае плён.


Жыве ён вочы ў вочы

з паэзіяй. Ахвочы

і прозу журбаваць.

Пачне выводзіць трэлі - там Пушкін, Цэрэтэлі

і Туманян чуваць.


Лірычны вырай Янкі

не ведае, дзе клямкі,

дзе лысы юбілей.

Хай пятніца ў суботу, - вядзе сваю работу:


яшчэ не выбраў квоту

на спевы салавей.

Сяргей Панізьнік.

(Пра Янку Сіпакова чытайце на ст. 2.)


70 гадоў - Антону Гурскаму

ГУРСКІ Антон Іванавіч (н. 14.1.1936 в. Лугавая Капыльскага р-на), фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (1978). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986). Скончыў Менскі педагагічны інстытут (1959). З 1959 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. У час навуковых экспедыцый зрабіу некалькі тысяч запісаў бел. фальклору. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды і інш.), нар. абрады і звычаі, земляробчы каляндар, традыцыйную абрадавую і пазаабрадавую паэзію, любоўную і сямейную лірыку. Аўтар кніг "Зімовая паэзія беларусаў" (1980), "Тайны народнай песні" (1994), "Святкаванне Калядаў на Беларусі" (1998), «Беларускія загадкі» (2000), "Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі" (2001), раздзелаў у калектыўных навуковых даследаваннях "Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць" (1967), "Праблемы сучаснага беларускага фальклору" (1969), "Беларуская фалькларыстыка" (1980), "Каляндарна-абрадавая паэзія" (2001) "Пазаабрадавая паэзія"(2002).

Я. Саламевіч.

(Пра Антона Гурскага чытайце на ст. 2.)


БЕЗ МОВЫ НЯМА СУВЕРЭНІТЭТУ

Аднойчы, у час размовы з маімі сябрамі з Польшчы, мне было вельмі сорамна за беларусаў. Мы шукалі адрозненні Беларусі ад іншых краінаў. I раптам мая ся-броўка заўважыла: «Я ведаю даволі шмат моваў - нямецкую, ангельскую, французскую. Калі я прыязджала ў Германію і раз-маўляла па-нямецку, дык ніхто не здзіўляўся, калі ў Францыі па-французску - таксама. А калі нрыехала ў Беларусь і пачала ўжываць беларускую мову, дык хто-ніхто на мяне глядзеў як на вар'ятку...».

Нажаль, так ёсць насамрэч. I, напэўна, гэта не лепшым чынам характарызуе беларусаў.

Цяпер у нашай краіне на беларускай мове размаўляе мен-шасць нассльніцтва. Узнікае пытанне: чаму? Я вырашыла запытацца аб гэтым у сваіх знаёмых і проста ў мінакоў на вуліцы. Вось якія адказы пачула:

- Мая родная мова - руская, я не размаўляў на беларускай мове, не размаўляю і, спадзяюся, што не буду размаўляць!

- А якая розніца? Я дык і не задумваюся, на якой мове раз-маўляю... Абы мяне разумелі...

- Гэта вельмі прыгожая і мілагучная мова. Аднак я не маю дастатковай практыкі яе выка-рыстання і не хачу яе псаваць сваім недасканалым маўленнем.

- Я лічу, што беларуская мова ўжо не актуальная, на ёй амаль ніхто не размаўляе, таму і мне не вельмі хочацца ёю кары-стацца.

- Я б хацела размаўляць на сваёй роднай мове, але мне цяжка пачаць.

Насамрэч, цяпер рэдка можна пачуць нашу мову ў аўтобусах, тралейбусах, крамах, але гэта не значыць, што яе няма наогул. Яна безумоўна ёсць, толькі пакуль што жыве неяк адасоблена ад бальшыні грамадства. Аднойчы, калі я пайшла ў краму і папрасіла кубак гарбаты, мне са здзіўленнем адказалі: «Кофе у нас нет!»

I ўсё ж перамены да леп-шага заўважныя. Акрамя нацы-янальнай інтэлігенцыі, беларускую мову пачала ўжываць частка моладзі. I перш за ўсё ў сталіцы і вялікіх гарадах. З'яўляецца і шмат рэкламы па-беларуску. Відаць, наш бізнес нарэшце зразумеў, шго такім чынам ён вылучае свае тавары і паслугі з шэрагу іншых, прыцягвае да іх увагу пакупнікоў.

Не так даўно я сама пачала размаўляць на беларускай мове. Спачатку было вельмі складана: дома пануе руская мова, на вуліцы, у краме, у кіно - таксама... Ад мяне адвярнуўся нават адзін з сяброў. Аб гэтым я дужа не шкадую. Бо астатнія наадварот пачалі ставіцца да мяне неяк па-іншаму, напэўна, з большай павагай. Нека-торыя нават імкнуцца браць з мяне прыклад.

Цяпер ужо многія разуме-юць: валоданне замежнымі мовамі сведчыць пра адукаванасць чала-века, а веданне роднай мовы кожным з нас - гэта абавязковая ўмова існавання суверэннай Бела-русі.

Суверэнітэт - каштоўнасць усеагульная. Таму Беларусь аба-вязкова будзе размаўляць па-беларуску.

Вікторыя Сцепановіч.


Аўтар "Веча славянскіх балад"

СІПАКОУ Янка (Іван Данілавіч; н. 15.1.1936. в. Зубрэвічы Аршанскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1960). Працаваў у Шклоўскай раённай газ. «Чырвоны барацьбіт» (1954-55), у час. «Вожык» (1960- 73), з 1973 заг. аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі час. «Маладосць». Друкуецца з 1953. Першы зб. вершаў «Сонечны дождж» (1960) засведчыў з'яўленне паэта пераважна лірычнага складу, актыўнага ў пошуках шляхоў самавызначэння, спалучэння творчай традыцыі і наватарства. Асабісты досвед Сіпакоў асэнсоўвае ў непарыўнай сувязі з лёсам свайго пакалення, усяго народа, робіць фокусам гістарычнай праекцыі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У зборніку «Лірычны вырай» (1965) пашырае свае даследчыя абсягі, асвойвае тэмы сучаснасці, славіць мірную працу, сілу творчага натхнення, добрай волі і розуму. Кпігі паэзіі «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972) адлюстроўваюць агульнае паглыбленне прынцыпу гістарызму, гуманістычнай канцэпцыі ў творчасці Сіпакова, засведчылі набыткі паэтычнага эксперыменту на сумежжы сілабатанічнага верша і верлібра. Сведчанне мастацкай сталасці (гармонія зместу і формы, стылявая выразнасць) у этапным творы «Веча славянскіх балад» (1973, Дзярж. прэмія БССР імя Я. Купалы 1976). На фактах з жыцця славян Сіпакоў паказвае выспяванне ідэй сацыяльна і нацыянальна вызваленчай барацьбы, скіроўвае задуму ў рэчышча надзённых праблем сучаснасці. Тыя ж матывы вызначаюць публіцыстычнае гучанне зборніка «У поўдзень, да вады» (1976), «Усміхніся мне» (1984). Побач з тэмай міру, адказнасці чалавека за будучае планеты суіснуюць тэмы прыроды як спрадвечнага свету хараства, кахання як сферы высакародства, чысціні і прыгажосці чалавечых дачыненняў (вянок санетаў «Жанчына»). Зборнік нарысаў «Па зялёную маланку» (1971) засведчыў плён працы Сіпакова ў галіне мастацкай публіцыстыкі. Кніга прозы «Крыло цішыні» (1976) адзначыла пачатак асваення пісьменнікам новых жанравых форм - аповесці, апавядання, акрэсліла галоўную тэму - жыццё пасляваеннай вёскі, тып персанажа - шырокі, дэмакратычны, блізкі асобе аўтара. Аповесці «Крыло цішыні» і «Усе мы з хат» вызначылі лірычную стыхію і «перакрыжаваную» ў часе інверсійную кампазіцыю наступных празаічных твораў Сіпакова, змешчаных у кнігах «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984). Аповесць «Жыві як хочацца» (1979) і шэраг апавяданняў раскрываюць праблемы развіцця сучаснага горада, духоўны свет сучасніага аўтару інтэлігента. Сродкамі сатыры аўтар выкрывае праявы спажывецкага эгаізму, маральнай непераборлівасці, сацыяльнай інертнасці. Аўтар зборнікаў гумару «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), "Пятніца ў суботу" (1988). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Міцкевіча, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, Э. Межэлайціса, Р. Гамзатава, Г. Эміна, Ю. Марцінкявічуса, Дз. Паўлычкі, паасобныя песні з карэлафінскага эпасу «Калевала». Найбольш выразна творчае крэда Сіпаковаперакладчыка (перадаць «дух» арыгіналу) увасоблена ў перакладах кніг «Лісце травы» У. Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), "Санеты смутку" Ф. Прэшэрна (1987), "Вершы ў прозе" І. Тургенева (1994), зборнік "На волю птушку выпускаю" (1989).

Асаблівасцю твораў Я. Сіпакова з'яўляецца іх мова, якая робіць іх непадобнымі ні на якія іншыя. Паэтычны і празаічны лексікон Янкі Сіпакова незвычайна багаты. Словы будзённыя і рэдкія, неалагізмы і архаізмы, лексіка прадметная і адцягненая, звычайная і словаўтваральна абноўленая - усё гэта спалучаецца ў арганічна нацыянальныя словазвароты і сказы, утвараючы пругкую, шматколерную жывую тканку верша ці апавядання. Нават для слова канкрэтнага, прадметнага Я. Сіпакоў здольны адшукаць багаты сінанімічны рад, напрыклад: селянін - араты, ратай, хлебасей, хлебадай, хлебароб, хлебажней, грэчкасей, кмет, чарнасашонец, бязніўны і бязлужны і пад.

Здзіўляльнае багацце сінонімаў - вельмі характэрная адзнака паэзіі і прозы Я. Сіпакова, паказчык дакладнасці і вобразнасці, метафарычнасці і ўзнёсласці, неаднастайнасці, шматфарбнасці мовы яго твораў. Сінонімы даюць пісьменніку мажлівасць, не паўтараючыся, называць безліч прадметаў, з'яў рэчаіснасці, прыкмет, якасцяў, памагаюць характарызаваць людзей і прыроду, дазваляюць пазбягаць аднастайнасці апісанняў. Россыпы свежых слоў і слоўцаў з народнай гаворкі (у слоўніках літаратурнай мовы іх не знайсці) сустракае чытач і ў паэзіі, і ў прозе Я. Сідакова. Гэта і назоўнікі: гадок 'аднагодак', нядократка 'недатыкальная дзяўчына', наручча 'бярэма', свяжак 'свежы / вецер', спазор 'далягляд, гарызонт', накольнік 'неслух', спагуда 'няслава' (ад гудзіць - гаварыць дрэннае пра штон.) і інш.; і прыметнікі: астоеныя (вочы, якія стаяць нерухома, як у мёртвага), ясная падкова (нагрэтая да белага), невагомы 'лёгкі, амаль без вагі' і г. д.; і дзеясловы: чохнуць 'лінуць вады на гарачае каменне', утлумачыць, адскочыць 'адарвацца' (пра гузікі), наругацца 'кпіць, дапякаць', запанець і іншыя. Увядзенне ў кантэкст гэтых і падобных слоў узбагачае і разнастаіць аўтарскае маўленне, дыялогі і маналогі персанажаў, бо пераважная большасць гэтых лексем зразумелая ў кантэксце. Яны ажыўляюць мову пісьменніка, робяць яе хоць і не вельмі "правільнай", але неаднастайнай, уносяць свежы струмень слова гаварнога, незацяганага, яркага, са сваім пахам і смакам.

Паводле А. Ф. Лысенкі і Б. А. Плотнікава.


Захавальніку душы народа, лепшаму з беларусаў Антону Гурскаму - 70

Ужо праз два гады пасля стварэння самага нацыянальнага ў НАН Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (цяпер, відаць, самага "забытага" уладамі) уліўся ў яго выдатны калектыў выпускнік Менскага педагагічнага інстытута 1959 года Антон Гурскі. Ураджэнец капыльскага фальклорнага краю з вёскі Лугавая з малаком маці, на генетычным узроўні ўспрыняў лепшую, у першую чаргу абрадавую і лірычную песенную плынь самабытнага і старажытнага славянскага народа, пра які на ўвесь свет яшчэ ў 40я гады ХІХ ст. у сваіх вядомых парыжскіх лекцыях Адам Міцкевіч сказаў: "У беларусаў у песнях і казках ёсць усё".

Глыбока сімвалічна, што фалькларыст нарадзіўся 14 студзеня на Васілле - свята новага года па юліянскаму календару, бо ён стаў найбольш аўтарытэтным у беларускай фалькларыстыцы даследчыкам зімовых свят Каляд, Шчодрыка і Жаніцьбы Цярэшкі. Што датычыць песень нашага народа, то Антон Гурскі ўсёй сваёй шматграннай дзейнасцю пасыноўняму ашчадна і разнастайна сцвердзіў першую частку тэзіса выдатнага выхаванца Беларусі, асабліва любоўна ў кнігах "Тайны народнай песні"(1994), "Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі".

На працягу больш чым паўвека фалькларыст Гурскі пабеларуску старанна, пад час шматлікіх акадэмічных фальклорных навуковых экспедыцый і як кіраўнік студэнцкіх фальклорных практык збірае тысячы лепшых ўзораў народных твораў, асэнсоўвае і даследуе іх. У 1978 годзе гэтыя даследаванні заканамерна сталі паспяхова абароненай дысертацыяй "Зімовая паэзія беларусаў (па запісах ХІХ - пачатку ХХ стст.) на званне кандыдата філалагічных навук, вынікам чаго стала манаграфія "Зімовая паэзія беларусаў" 1980 і кнігай "Святкаванне Калядаў на Беларусі" 1998 гг.

На наступным адрэзку свайго ўдумнага, вялікага творчага жыцця Антон Гурскі, якому неба дало незвычайнае інтуітыўнае чуццё да найлепшых мастацкіх твораў, запісвае і даследуе акрамя песень "гранджанр для выхавання паэтаў" - загадкі. Вынікам гэтай працы сталі "Беларускія загадкі" 2000 года ў фундаментальным выданні "Беларускі кнігазбор".

Абсяг прадметаў даследаванняў Гурскага ўражвае. Акрамя ўсяго кола абрадаў, звычаяў, рытуалаў гадавога земляробчага календара, радзін і вяселля, традыцыйных абрадавых і лірычных песень, ён запісвае і даследуе яшчэ казкі, прыказкі і прымаўкі, песенькіцярэшкі, легенды і паданні, балады, прыпеўкі, творы дзцячага фальклору ва ўсіх яго жанравых разнавіднасцях.

Вядучы вучоны ІМЭФ імя К.Крапівы НАН Беларусі даў беларускай фалькларыстыцы больш 200 навуковых даследаванняў. Сярод іх на першым месцы яго збіральніцкая праца і дзейнасць у складзе навуковага калектыву інстытута па стварэнню цяпер ужо 46томнага ўнікальнага ў славянскім свеце фундаментальнага Зводу "Беларуская народная творчасць", за які калектыву ў 1986 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

Сэрцам, душой і даследчыцкім талентам Антон Гурскі старанна падрыхтаваў і выдаў тамы: "Загадкі"(1972); "Легеды і паданні"(1983); "Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі"(1975); "Земляробчы каляндар"(1990, 2е выд. 2003). Ён непасрэдна прычыніўся да выдання, стаў адным з укладалькнікаў тамоў "Песні савецкага часу"; "Радзінная паэзія"; "Жартоўныя песні"; "Сацыяльнабытавыя казкі"; ""Прыказкі і прымаўкі"; "Балады"; "Песні пра каханне"; "Вяселле. Песні"(кн.16); "Восеньскія і талочныя песні"; "Купальскія і пятроўскія песні"; "Жаніцьба Цярэшкі"; "Казкі ў сучасных запісах"; "Прыпеўкі".

Сваёй кнігай аб фалькларыстахпапярэдніках Дзмітрыю Булгакоўскім і Паўлу Дземідовічу "З любоўю да народа" даследчык Гурскі зрабіў значны ўклад у гісторыю беларускай фалькларыстыкі. А да таго ж вучоны даў яшчэ навуцы аб фальклоры грунтоўныя раздзелы ў калектыўных даследаваннях ІМЭФ: "Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць"; "Праблемы сучаснага беларускага фальклору"; "Беларуская фалькларыстыка"; "Каляндарнаабрадавая паэзія"; "Пазаабрадавая паэзія"; "Малыя жанры. Дзіцячы фальклор".

Удабавак да апошняй працы для выхавання дзетак свайго народа вучоныпедагог склаў і выдаў зборнікі казак, легенд і паданняў "Дрэва кахання"(1980); "Сакрэт шчасця"(1986); "Бяздоннае багацце"(1990); "Самае галоўнае"(1992); "Музыкачарадзей"(1995); "Не сілай, а розумам"(1997); "Прыстань ваўкалакаў" (2001); "У ноч на Івана Купалу"(2004).

Імя выдатнага фалькларыста сучаснасці назаўсёды залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускага народазнаўства. Плён яго фальклорных запісаў, складзеных зборнткаў і даследаванняў пасапраўднаму належыць ацаніць гісторыі. Але мы, вучні і паслядоўнікі вучонага, удзячна схіляем голавы перад прыгожым чалавекам і выдатным вучонымсучаснікам Антонам Гурскім у дзень яго юбілею.

Васіль Ліцьвінка


Роздум на вольную тэму

У газеце , Народная воля" № 185 ад 23.09.2005 г. Пётр Краўчанка ў сваім артукуле "А ці будзем мы жыць?" гаворыць пра неабходнасць стварэння, "...сапраўднай нацыянальнай дзяржавы, у падмурку якойнацыянальная ідэя" . А дасягненне гэтага магчыма талькі пры ўмове завяршэння фармавання беларускай нацыі. "...Як суніцы паступова выспяваюць на пагорку, так і нацыі выспяваюць не за адзін год, не за адно дзясяцігодзе." "... Пасля змены сітауацыі на Беларусі ў нас будзе магчымасць у трэцці раз і, магчыма, у апошні паспрабаваць завяршыць тое. што значна раней зрабілі нашы суседзі", "... Мы разглядаем нацыяналізм... як ідэалогію, накіраваную на нацыянальнадзяржаўнае будаўніцтва".

Мы, беларусы, чамусьці ўвесь час адкладаем на заўтра тое. што можна зрабіць сёння, а можа быць трэба было зрабіць ўчора. Мы такія наіўныя аптымісты! Вось чакаем - прыдзе новы чалавек да ўлады і забяспечыць нам гарантыю нацыянальнага адраджэння, у прыватнасці - развіццё і росквіт нашай найкаштоўнейшай святыні - мовы. Вось не атрымалася гэтым разам, абавязкова атрымаецца іншым; калі і наступным не выйшла, то і нічогапачакаем яшчэ. І вось тады!!! А калі тое будзе "тады". У 2006 г.? І ці будзе?

Так. Мы не толькі сядзім склаўшы рукі і чакаем, а і нешта робім. Хто вядзе ўпартую барацьбу за беларускасць у сферы ненепадлеглай, непадпарадкаванай уладзе, там дзе яна не можа перашкодзіць: у сям'і праз выхаванне маленькіх беларусаў, будучых патрыётаў. Нехта беларускасць сцвярджае ў цішы кабінетаў вялікіх і малых кантор, ведучы вытворчую тэхнічную дакументацыю пабеларуску. Прычым, не маючы слоўнікаў спецыфічнай тэрміналогіі, не зважаючы на крутаносы начальства. Іншы бярэ ўдзел у грамадскай і палітычнай дзейнасці: вечарыны, фэсты, канферэнцыі, з'езды, кангрэсы, улёткі, плошчы... дубінкі, краты, штрафы, "хімія". Дзеля чаго?

Дзеля будучай дзяржавы "... у якой адбудзецца завяршэнне фармавання беларускай нацыі" .

А можа правільная і іншая формула, пры якой трэба мець спелую нацыю, каб абраць новага лідара і пачаць будаваць новую сапраўдную Беларусь?

Ці вырасцім мы на сённяшні дзень добры ўраджай з тых зярняткаў, што пасеялі ў 8090 гадах мінулага стагодзя. Ці пераўтварыліся гэтыя зярняткі ў цяжкаважныя спелыя каласы?

Ага, вось чуваць апраўданні: толькі пасеялі, як палітычныя маразы знішчылі нашы шчыраванні.

Дык у руплівага гаспадара мусіць быць стратэгічная рэзерва, запас на такія вось капрызы непагадзі. Сёння "ўраджай" маладых людзей песцяць па зусім непажаданых тэхналогіях для беларушчыны. А што ж такое наша рэзерва. Дзе яна? Трэба думаць, яна з сябе ўяўляе нашых уласных нашчадкаў тых шчырых, неабыякавых, патрыётаў і простых прыхільнікаў нацыянальнай ідэі.

Так, спадарства, размова пра нашых уласных дзетак. І вось цяпер варта прааналізаваць якасна і колькасна гэтую рэзерву.

Колькі нас і якія мы? З колькасцю ўсё зразумела. Нас далёка недастаткова, каб стаць шчыльнымі радамі ў абарону Беларусі.

Нам жа было не да размнажэння ў апошнія 1520 гадоў. Мы ўсё чакалі лепшых лідараў, эканамічных і палітычных часоў. Мы і надалей, здаецца, множыцца не збіраемся, чакаем змены ўлады: рэвалюцый і яшчэ няведама чаго.

Ці не занадта захапіліся палітычнымі баталіямі, ушыліся ў актыўны ўдзел у рознага кшталту мерапрыемстваў. Што акрамя гэтага добрага мы рабілі? Ці гадавалі нашу ніву. Ці можа кожны з нас пахваліцца, што іх нашчадкідзеці, унукі выхаваныя нацыянальнасвядомымі беларусамі, што кожны з іх штодзённа карыстаецца беларускай моваю і трымае за нацыянальныя сімвалы зусім не тое, што ў кожным школьным дзённіку ці падручніку намалявана?

Ці змаглі мы, прыстасаваўшыся да прадыктаваных нам умоў існавання, усе негатывы, хібы і мінусы гэтых умоў ператварыць у плюсы; а нешматлікія плюсы выкарыстоўваць на ўсю моц, тым самым памнажаючы гэтыя самыя плюсы. Ці многія з нас, не знайшоўшы сабе падобных (свядомых бацькоў) дабіваліся для адзінага дзіцяці навучання пабеларуску. Прыдумалі "квоту" пры якой арганізуецца беларускамоўны клас? І што, дружна і смела выкарыстоўвалі гэты шанец (хай сабе і мінусовы)? Не наракалі, што дзіця далёка везці праз увесь горад, што нязручны час, што вялікія выдаткі на транспарт і іншыя дробязі, што псуюць настрой і апусташаюць кашалькі. Ахвяравалі ўсім, каб запоўніць тую "квоту"? Што да настрою, часу і кашалька дык ці не на палітычных мерапрыемствах мы іх тарцілі. І так зарываліся ў вір падзей, апантаныя высакароднымі ідэямі, што і забываліся пра сваіх нашчадкаў, давяраючы іх бабулям, дзядулям... і дзяржаве. Хто імі займаўся ўвесь гэты час у дзічячым садку, школе, інстытуце? А дома 34 гадзіны свабоднага часу. Ці на поўніцу выкарыстоўвалі іх дзеля выхаваўчага працэсу: угнойвалі, палівалі, выкаранялі пустазелле, песцілі яшчэ кволыя сцяблінкі каласоў будучага ўраджаю Адраджэння. І ці шмат у нас было і ёсць тых шчаслівых сем'яў, дзе жыццё арганізавана такім чынам, калі жанчына - маці нацыі мела б дастаткова часу, каб займацца выхаваннем хрысціянскі цнатлівых, здаровых фізічна і духоўна нацыянальна свядомых беларусаў? А можа мы гэты працэс адсунулі на няпэўную перспектыву ў раён "... і вось тады!!!" Падобна, мы абмяжоўваліся толькі хуткай праверкай урокаў, казкайкалыханкай і прагна хапалі свежую прэсу або "прыліпалі" да тэлевізіі ці радыёпрымача, каб акунуцца ў інфармацыйныя плыні бурлівага палітычнага жыцця. Можа выгадавалі мы шматлікія шэрагі нарадавольцаў, якія набыўшы належную адукацыю з энтузіязмам ды пры нашым дабраславенні ў т.з. аграгарадках знайшліся дактарамі, настаўнікамі, работнікамі культуры, фермерамі, прадпрымальнікамі ў сферы аграбізнесу - турызму. Уяўляеце сабе 45 нац. свядомых беларускамоўных актыўных маладых спецыялістаў на вёсцы? А жыллё па праграме адраджэння і развіцця вёскі выдзяляюць не толькі механізатарам і даяркам. Можна шмат і доўга іранічна, крытычна і г.д. ставіцца да дзяржаўных праграм. Але гэта тэма для спецыялістаў. Цяжка адкараскацца ад думкі, што мы ўвесь час спадзяёмся і не гатовыя да сённяшніх рэаліяў, не пралічваем крокі наперад. не разглядаем магчымых варыянтаў развіцця падзей і не маем дакладна распрацаваных дзеянняў у той ці іншай сітуацыі, пачынаем шукаць, калі нас паставяць перад адбыўшымся фактам. У свой час спадзяваліся, што праз адукацыю можна вярнуць беларускае слова. Толькі на гэта і была скіравана ўвага. А таго не чакалі, што не суджана было спраўдзіцца ў перспектыве 10годдзя. І да іншага павароту падзей не былі гатовыя. Чакалі і спадзяваліся на перамены "уверсе".

Сённяшняя дзяржава адраджае вёску пасвойму. А мы, беларусы, пасвойму яе адраджаем? Ці забыліся - калі што і засталося беларускага да апошняга ўздыху, дык гэта ў вёсцы. Мы на сёння маем унушальны кантынгент беларускамоўнага ўплыву на вёсцы ў асобах маладых спецыялістаў? А можа падрыхтавалі добры арсенал, каб упіхнуць у парк высокіх тэхналогіяў. Ці падрыхтавалі сваіх дзетак для селіконавых далін Захаду?

Там жа цывілізацыя, свабода, дэмакратыя, перспектыва. А ў нас? Хто будзе будаваць новую Беларусь? Хто скарыстаецца плёнам працы (эканамічнасацыяльнымі пладамі) цяперашняй краіны, каб вырасці на (хай сабе адносна) добра ўгноенай матэрыяльнай глебе, памножыцца і зрабіць Беларусь Беларуссю, дзе б панавала "...ідэялогія, накіраваная на нацыянальнадзяржаўнае будаўніцтва", дзе саму ідэялогію нацыяналізму разглядалі б "... не як з'яву свядомасці, не як палітычную практыку на міжнароднай арэне, не як пратэстнасацыяльны рух, накіраваны на барацьбу за ўладу..." Чым больш маленькіх беларусаў тым больш беларускіх садкоў, касаў, этнашкол і вышэй па ланцужку. Тым эфектней, эфектыўней, элегантней ціхая нябачная рэвалюцыя пабеларуску. Не, не на плошчах і праспектах. Колькі нас, каб мы маглі прыйсці шчыльнымі радамі на выбарчыя ўчасткі і абараніць нашы нацыянальныя каштоўнасці, сярод якіх беларуская мова?

Аднак выглядае на тое, што мы як наіўныя дзеці: чакаем хуткіх перамен у палітыцы, спадзяёмся, што нехта яшчэ з насельніцтва выйдзе адстойваць правы беларуса на ўсё беларускае.

Прапаную ўчсм разумным людзям: педагогам, псіхолагам, гісторыкам, этнографам сабрацца і стварыць нешта накшталт статута, энцыклапедыі ці якой такой настольнай кнігі, якая дапамагла сфармаваць, згуртаваць, выхаваць сучасную беларускую нацыю. Гэта мусіць быць як каран у мусульманаў. Нешта падобнае мы павінны былі мець яшчэ гадоў 2015 таму. Былі бы гатовыя да зацяжнога змагання, размернакаваўшы рацыянальна духоўныя, інтэлектуальныя, дэмаграфічныя сілы на кожны з флангаў барацьбы за беларускасць. Русіфікацыя закансервавала нас у дыяспару (нацыянальна свядомых). Астатнюю частку беларускіх людзей расцярушыла ў якасці здобы, прыправы ў страву савецкай ідэялогіі (савецкі народ).

А ў нас жа асаблівая дыяспара. Такой у свеце няма. Парадаксальнасць і ўнікальнасць у тым, што мы, беларусы, на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве, з'яўляючыся беларускамоўнай меншасцю мусім стаць колькасна і якасна тытульнай нацыяй у існых неспрыяльных умовах. Для гэтага мы павінны мець дакладную добра прапрацаваную праграму, якая б дазволіла дасягнуць пастаўленай мэты. Тое, што і па сённяшні дзень няма рэцэпту ад падобнай хваробы - гэта не аргумент. Мы жывём не ў ХУІІІІХ і ўжо не ў ХХ ст.

Супраць яду ёсць супрацьяддзе. Трэба або знайсці формулу, або выпрацаваць тэхналогію. На мой погляд канцэпцыя Адраджэння мусіць быць скіравана акрамя чыста духоўнанацыянальных арыенціраў таксама і на рухавік эканамічнай магутнасці дзяржавы, рух якога спародзіць інтэнсіўную рэпрадукцыю нацыі, актыўнае ўключэнне ў эканамічнае вытворчае жыццё з элементамі культурніцкага, асветніцкага ўнёску, дзе б беларуская мова адыгрывала б галоўную ролю. Вобраз жыцця - ўсё што з'яўлялася б аб'ектам для пераймання, узорам для насельніцтва і найперш пры ваблівала б моладзь. Дастаткова ўзгадаць, ці прысутнічаем мы хоць дзе акрамя вядомых моладзевых арганізацый дэмакратычнага кірунку, напрыклад, у тым жа БРСМ.

Праслаўляць і мець гонар за дасягненні ў навуцы, у сферы эканомікі - хіба сёння дзяржава, хвалячы сябе, сама таго не падазраючы, не гадуе нацыяналізм? Дык дапаможам жа ёй (дзяржаве) аформіць нацыяналізм у ідэялогію. Не толькі праз цэтлікі на таварах і рэкламу пабеларуску. А кожны на сваім рабочым месцы. Чым магутней эканоміка, тым рэальней перспетыва дэмаграфічнага росту.

Праўда, прыдзецца пачакаць яшчэ можа тузін гадоў каб прыйсці ў час выбараў і ў сваім бюлютэні супраць прозвішча свайго кандыдата паставіць значок, а назаўтра віншаваць свайго абранніка, бо тыя мільёны прывядуць да выбарчых скрынь сваіх нашчадкаў, знаёмых і прыяцеляў, якія захочуць быць падобнымі на беларусаў ва ўсім, нават гаварыць пабеларуску. Тады і плошчы, праспекты не прыдзецца выкарыстоўваць для мітынгаў а хіба што для лікавання і народных гулянняў.

А калі нас сёння так шмат, то ці прыдумалі мы што сваё беларускае больш элегантнае і арыгінальнае. Не капіруючы ўкраінскіх, грузінскіх і інш. варыянтаў, каб паказаць і даказаць свету і самім сабе 19 сакавіка рэальны адсоткавы (%) патэнцыял нацыі!?!

Вось тады, як пакажам і дакажам, можна з абсалютнай перакананасцю адказаць на галоўнае пытанне: а ці будзем мы жыць.

Можа быць занадта пісімістычна?

Гэта мой прыватны аналіз, незалежны ад майго аптымізму. Калі чаго вельмі хочацца - ў тое верыцца. Напрыклад, у 12гадовы цыкл лідарства. У 2006 г. пачатак новага цыклу лідарства ў палітыцы. Што ён дасць беларушчыне. Як гэта будзе адбывацца? Мо здарыцца які цуд, калі адбудзецца нешта нечаканае для палітыкаў і народа? У такой сітуацыі галоўнае не разгубіцца, а апрытомнеўшы, што называецца, ускочыць на каня. Срэбраны вершнік на белым кані. Ах як рамантычна. Але іронію ў бок разам з рамантыкай. Бо трэба прызнаць, што мой аптымізм у межах разумнай дастатковасці. Інтуіцыя не дазваляе паглыбляцца ў стыхію КІО.

Аналіз засцярагае ад шоку з прычыны нязбыўшыхся мар і надзей, каб ацаніўшы сітуацыю "да" і "пасля", дзейнічаць адпаведна рэаліям. Вось і прыходзяць думкі накшталт тых, што ў гэтым пасланні.

Усё ж такі нам нечага не хапае, нейкіх асацыяцыяў, сімвалаў. Беларусь - вялікая сям'я. Мая сям'я - мая дзяржава. Галаву сям'і маем. Для каго ён бацька, а каму айчым? Каго не хапае? Вось, як гавораць французы: шукайце жанчыну.

Сімвал. Нам бракуе сімвалаў. Таго, што аб'ядноўвае, натхняе, дае моц энергіі, стымулюе актыўнасць, усяляе аптымізм, мацуе Веру, сілкуе Надзею. Сімвалам можа стаць і павінна стаць жанчына маці нацыі, да слова якой усе прыслухоўваліся б, імкнуліся б быць падобнымі на яе. Я ўяўляю яе, як асобу пазнавальую, любімую, аўтарытэтную, папулярную. Гэта можа быць не абавязкова палітык, грамадская дзяячка, а выбітная руплівіца на ніве літаратуры, культуры, адукацыі і г.д, а галоўнае - нацыянальна сведамая асоба, жыццё якой - ёсць узор для іншых. Кіруючыся прынцыпам хрысціянскай маралі "не сатвары сабе куміра" кожны год нам мусіць яўляцца новая маці нацыі - новая зорка, новая з'ява, як новае адкрыццё, як не знаная дасюль планета. А сам сімвал жанчынымаці нацыі можа мець больш шырокі сэнс, калі хочаце культ жанчыны ў сям'і. Узняць яе на той пачэсны п'едэстал, які яна заўжды па сваёй чыста сямейнай функцыі заўжды займала, але была непрыкметнай, незаўважнай. Недарма народная мудрасць гаворыць: у сям'і ўсё залежыць ад жанчыны. Гэта ад яе залежыць утульнасць, чысціня і парадак у доме, мір і згода ў сям'і, гэта яна выхавацелька і абаронца фізічнага і духоўнага здароўя нацыі, яе нацыянальнае спеласці.

І гэта ад нас, беларусаў, залежыць як хутка Беларусь стане Беларуссю. Гэта мы, яе дзеці. Разам з Маці зробім яе беларускай пры любым бацьку ці айчыме - кармільцы.

Гэта ідэя мусіць мець месца ў настольнай кнізе беларусаў, пра якую я ўжо згадвала.

Хай дапаможа нам Бог дайсці да Беларусі ў 2006 г. !!!

Святлана Астравец


НАША МЭТА - БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА!

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Шостае. Рускаму народу, які стагоддзямі выкарыстоўваўся як непасрэдны інструмант імперскай палітыкі ў адносінах да іншых народаў, цяпер жадаюць усяго благога дзесяткі мільёнаў людзей - усё яшчэ жывыя прадстаўнікі гэтых народаў.

Да беларусаў, наадварот, стаўленне добразычлівае, і гэты капітал з'яўляецца неацэнна каштоўным. Яго ні пры якіх абставінах нельга згубіць. Больш за тое, як толькі здарыцца нагода, варта папрасіць прабачэнне ў тых народаў, у спробы закабалення якіх мы - беларусы - былі ўцягнуты суседняй імперыяй, пачынаючы з тых жа аф-ганцаў, якіх у час вайны 1979-1989 гг. загінула каля 1 мільёна чалавек! Акрамя таго, у гэтай заробленай усёй нашай шматпакутнай гісторыяй каштоўнасці ў дадатак да маральнага, ёсць яшчэ істотны практыч-на-палітычны бок.

Расейская імперыя, пабудаваная на гвалце і крыві шматлікіх народаў, якая давала пачуццё ўяўнай "велічы" рускаму народу («державообразующий народ»), зараз знаходзіцца пад пагрозай развалу. Наступае час расплаты за ўсё зло, зробленае на працягу стагоддзяў. Прадстаўнікі "вялікага" народу, інтуітыўна прадчуваючы гэта, заканамерна ўпадаюць у комплекс імперскай непаўнавартасці. Таму, акрамя ўзмацнення агрэсіі (што нагадвае перадсмяротныя сутаргі), ім хочацца ўцягнуць у гістарычную адказнасць яшчэ каго-небудзь, каб хоць неяк разбавіць сваю віну. Не, даражэнькія. Вы - "вялікія", вы - "магутныя". Вось і будзьце імі без нас. Адказ-вайце самі за ўсе свае грахі.

Сёмае. У нашай культуры не толькі глыбокі і перспектыўны змест, а і цудоўная форма. Так, на-прыклад, беларускія народныя танцы вельмі разнастайныя і высокамастацкія. Яны заўсёды ў парах, прызначаны для гарманізацыі адносін паміж хлопцам і дзяўчынай. У беларускіх народных танцах няма скамарошыных выкрунтасаў, яны не бываюць строем… А ўзяць нашу мову. Яна і больш распрацаваная, і больш мілагучная, і больш старажытная, і правапіс у ёй у значна большай ступені супадае з вымаўленнем. Апошняе мае прынцыповае значэнне для фармавання цвярозага светагляду, адэкватнага рэчаіснасці (гаворым "малако" і пішам "ма-лако", а не так, як у рускай ці некаторых іншых мовах - гаворым "малако", а пішам "молоко". Чаму? Навошта? Разумна патлумачыць немагчыма).

Прыйдзе час і мы вернем некаторыя правілы тарашкевіцы (напрыклад, "ня", "бяз", мяккі знак, ад-мененыя ў пачатку 30-х), каб гэтыя асаблівасці бела-рускай мовы былі і заста-валіся яшчэ больш выразны-мі. Скажэнні ( гаворым адно, пішам другое ) пярэчаць бе-ларускай "свядомасці", за-тое істотна спрыяюць раз-віццю знакамітага "думаем адно, гаворым другое, а робім - трэцяе" . Таму вы клапаціцеся самі пра свой "великий и могучий", а мы будзем берагчы нашыя ўла-сныя каштоўнасці, у тым ліку і такія, як наша мова, якія дазваляюць нам успры-маць свет больш непасрэ-дна, рэалістычна, адэкватна…

Восьмае. Беларускі менталітэт мае іншы (у па-раўнанні з рускім) кірунак погляду ў будучыню. Пасля таго, як беларускі этнас умацуецца ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі, бела-русы будуць думаць толькі пра далейшае інтэнсіўнае развіццё сваёй дзяржавы і пра ўзаемадачыненні на роўных з усімі суседнімі народамі. Проста таму, што такія мы ёсць.

Руская "свядомасць" найперш ўключае экстэн-сіўны кірунак развіцця, на-кіраваны на захоп, на экс-пансію на чужыя тэрыторыі (бо для рускіх зямля - гэта не сродак працы, як для беларусаў, а тэрыторыя), дзе далей рускія здольны практыкаваць толькі адзін вядомы ім варыянт узаема-дачыненняў з іншымі наро-дамі. Гэта азначае, што ў будучым свеце, які насту-піць праз некалькі дзесяці-годдзяў ці стагоддзяў, і дзе будуць магчымы ўзаема-дачыненні паміж народамі толькі ў выглядзе супра-цоўніцтва на роўных, рус-кім проста няма месца, а беларусам - ёсць, бо па ўсіх параметрах мы ў самы раз падыходзім для будучай агульналюдскай цывіліза-цыі… Калі ж рускія пажада-юць застацца ў будучыні, ім прыйдзецца змяніць сваю "свядомасць" кардыналь-ным чынам і менавіта ў беларускім кірунку.

Пералічаныя і іншыя падобрыя ім факты паказ-ваюць якасны ўзровень ад-розненняў паміж беларусамі і рускімі. Але, калі чалавек жадае ўстаць у адзін шэраг з найбольш адыёзнымі асо-бамі нашай рэчаіснасці, яго нічым не пераканаць. Тады навошта прыкідвацца чала-векам, які "любит белорусский народ" (Алексіевіч)? Каго гэтым можна падмануць пасля дэзавуявання беларусафобскай сутнасці свайго светагляду?

У цэлым стан разумення беларускай сітуацыі многімі "лідарамі" "бела-рускай" грамадзянскай су-польнасці сапраўды жахлівы. Як тут не падтрымаць пафас артыкулу Н.Гілевіча "Яшчэ раз: за што змагаемся?" ("НВ" ад 2 верасня 2005 г.). Абсалютна згодны з болем нашага знакамітага паэта, які чытаючы праграмныя заявы і аналітыч-ныя артыкулы лідараў апа-зіцыі, не знаходзіць там "… ні слова, ці амаль ні слова, пра самае галоўнае - пра лёс нацыянальнай мовы і куль-туры, гэта значыць пра лёс беларускай нацыі" !

Паколькі этнацыд з'яўляецца самай галоўнай сучаснай беларускай праб-лемай, яго нельга не ўзгад-ваць у шэрагу іншых праб-лемных тэм, нельга выно-сіць за дужкі. Маўляў, да-вайце спачатку вырашым іншыя пытанні, а затым зоймемся гэтым. Больш за тое, праблема этнацыду павінна заўсёды ўзгадвацца як першая, галоўная, без вырашэння якой немагчыма вырашыць іншыя беларускія праблемы. У адваротным выпадку (пры "вынясенні за дужкі") будзе мець месца падман ці самападман. Пра-дэманструю гэта арыфме-тычна.

Так, усім зразумела, што 1 = 1.

Таксама будзе ўсё правільна, калі мы запішам 2:2 = 5:5 (бо 2:2 = 1 і 5:5 = 1).

Калі ж мы "вынясем за дужкі" 2 і 5 і скароцім аднолькавыя множнікі 2 (1:1) = 5 (1:1), мы атрымаем… абсурд: 2 = 5.

Аднак "логіку", па-добную прадэманстраванай, можна часта сустрэць у якасці "сістэмы доказаў" у спрэчках на грамадска-палітычныя тэмы. З яе да-памогай можна "давесці" ўсё, што заўгодна. У чым жа яе загана? Якраз у тым, што незаконна робіцца вынясен-не за дужкі!

Этнацыд - гэта злачынства, якое разам з гена-цыдам (фізічным вынішчэн-нем этнасу) і экацыдам (зні-шчэннем усяго жывога разам з людзьмі на пэўнай тэрыторыі) належыць да групы найбольш цяжкіх зла-чынстваў супраць чалавечнасці. Таму тыя, хто пры пераліку "найбольш прабле-мных для Беларусі тэм" не называюць на першым месцы гэтую праблему ці ўвогуле выносяць яе "за дужкі", робяць супрацьзаконныя дзеянні - свядома скажаюць рэчаіснасць.

Калі нехта думае, што цяперашнія лідары апа-зіцыйных партый здольны лепш, чым грамадскія дзе-ячы, выяўляць сімптомы грамадскіх хваробаў, ана-лізаваць беларускую сітуацыю і ставіць больш адэ-кватны рэчаіснасці дыягназ, той зноў памыляецца. Пры прадстаўленні гэтымі людзьмі галоўных грамадскіх праблем іх рэйтынг, як пра-віла, выглядае таксама істотна скажоным. У ранг галоўных пытанняў зноў узводзяцца абстрактныя правы абстрактнага чалавека, "демократия вообще", уціск "польскай меньшасці" і т.п., пералічанае вышэй. Нават на Кангрэсе дэмсілаў Беларусі ва ўсіх прынятых рэзалюцыях ніводнага разу не сустракаецца слова "эт-нацыд"! Рэзалюцыя па беларускай мове, як сведчаць прысутныя, з'явілася толькі ў дадатак, на другі дзень. Арганізатары кангрэсу - лідары партый - яе і не планавалі… Яна была запрапанавана і вынесена на галасаванне пасля настой-лівага патрабавання дэле-гатаў кангрэсу. А запрашэнні на Кангрэс дэмсілаў Беларусі (!) і ўвогуле былі напісаны… на рускай мове, з-за чаго, напрыклад, Рыгор Барадулін стаў "Григорием Ивановичем" і, натуральна, на такі "беларускі кангрэс" не пайшоў.

Найбольш яскравай дэманстрацыяй стаўлення палітычнай апазіцыі да названай праблемы сталі падзеі вакол рашэння Еўракамісіі, сп-ні Бэніты Вальднер і радыёстанцыі "Deutsche Welle" вяшчаць на Беларусь з "цывілізаванага Захаду"… па-руску (?!). Як і трэба было чакаць, гэтае абсурднае і супрацьзакон-нае (нават з пазіцый сучасных еўрапейскіх нормаў) рашэнне падтрымалі прадстаўнікі самых скрайніх частак палітычна-апазіцыйнага спектру - лібералы (частка АГП) і камуністы, а таксама такія дзячы, як Фралоў і Клімаў. Падобныя факты варта запамінаць, каб таксама разбірацца, хто ў сучаснай "апазіцыйнай эліце" дэмакрат, а хто - беларусафоб!

Што да пытання з польскай меньшасцю, дык калі мы, шануючы праўду, павернем сітуацыю на 180 о (а так заўсёды трэба рабіць пры пошуку праўды) і паглядзім, а што адбываецца з беларускай меньшасцю ў Польшчы, мы таксама ўбачым… этнацыд.

Як інфармуюць ула-ды Беларусі, колькасць беларусаў на Беласточчыне паміж апошнімі перапісамі паменшылася на чвэрць мі-льёна (з 300 тысячаў да 48 тысячаў)! Яны напэўна не загінулі (я пакуль не дапус-каю думкі, што недзе паміж Беластокам і Гайнаўкай знаходзяцца яшчэ адны Курапаты), не эмігравалі, іх не павёў беларускі Майсей вандраваць па пустынях Еўропы. Хутчэй за ўсё - не. Ім проста чамусьці (цікава чаму?) стала цяжка, боязна, непрыемна, няўтульна прызнаваць сябе беларусамі. І што цікава, аб гэтай праб-леме (этнацыдзе беларусаў на этнічнай беларускай тэрыторыі ў Польшчы) гаво-раць не прадстаўнікі "дэма-кратычных партый", а… ўлады Беларусі (?!).

Канешне, і тыя ўзгадваюць пра гэта праз зубы, толькі ў адказ на адпавед-ныя заявы і акцыі з поль-скага боку, бо самі праводзяць інтэнсіўную палітыку этнацыду беларусаў у "су-вярэннай Беларусі" і спры-яюць гэтай палітыцы на этнічных беларускіх землях у Польшчы. Але чаму па гэтым факце не было чу-ваць заяваў ніводнага "дэмакрата" - ні "беларускага", ні ніякага?!

Нават Пётр Краўчанка ў сваім праграмным ар-тыкуле ("НВ" за 23 верасня 2005 г.), выступаючы нібы з пазіцый беларускага нацыяналізму, сцвярджае: "Мы павінны будаваць не так званую этнічна чыстую, а еўрапейскую дзяржаву, у якой не будзе месца мана-поліі толькі адной этнічнай адзінкі на ўладу. Гэта было б спробай гістарычнага рэ-ваншу і дэградацыі ідэі бе-ларускай дзяржаўнасці. У ёй павінна быць аднолькава ўтульна рускаму і паляку, украінцу і яўрэю, татарыну і літоўцу, мігранту з краін СНД. Галоўнае для нас не чысціня крыві, а прафесі-яналізм чалавека, яго мара-льная прыстойнасць, грама-дзянская адказнасць, патрыятызм, веданне і любоў да беларускай мовы, гісторыі і культуры".

Па-першае, хто і дзе, паважаны сп-р Краўчанка, ў здаровым розуме і не буду-чы правакатарам заклікаў будаваць "этнічна чыстую дзяржаву", забяспечваць "чысціню крыві" і "мана-поліі толькі адной этнічнай адзінкі на ўладу"?

Па-другое, а што, сярод 82% беларусаў, якія жывуць ва ўласнай краіне, доля маральных, прыстой-ных, адказных, прафесійных значна меншая, чым сярод прадстаўнікоў нацыяналь-ных меншасцяў, з-за чаго для заняцця вакантных кі-раўнічых пасад трэба шу-каць кандыдатуры менавіта сярод апошніх?

Па-трэцяе, звяртаю ўвагу, што ўніверсальны нацыяналізм і інтэрнацыя-налізм спалучаюцца, і нават вельмі добра (тэарэтычна і практычна сапраўдны інтэрнацыяналізм магчымы толькі на аснове ўніверса-льнага нацыяналізму; у ін-шым выпадку будзе не інтэрнацыяналізм, а эклек-тычны касмапалітызм), а нацыяналізм і касмапалі-тызм - не спалучаюцца. Таму хаатычна перамешваць у сваім светаглядзе нацыянальныя і касмапа-літычныя погляды, як мінімум, неэстэтычна, нясмачна (катлета з тортам). Больш за тое. Лічачы сябе і ўнівер-сальным нацыяналістам і гуманістам, заяўляю, што падобная мешаніна ёсць… небяспечнае блюзнерства.

Патлумачу на пры-кладзе. Уявіце сабе, што мы жадаем падвысіць узровень агульнай культуры людзей і вырашылі навучыць іх успрымаць мастацтва Рэм-бранта і Малевіча, паэзію Шэкспіра і Міцкевіча, му-зыку Баха і Агінскага і г.д. Здавалася б, добрая справа. А цяпер уявіце, што мы пачалі "далучаць людзей да вышэйшых дасягненняў су-светнай культуры" не ў звычайных абставінах, а тады, калі ў іх невырашаны значна больш істотныя пра-блемы - напрыклад, у ася-роддзі крымскіх татараў, якіх вязуць у дэпартацыю ў Сібір, сярод жыхароў Укра-іны у час галадамору, сярод вязняў нацысцкага канцла-геру, якія стаяць у чарзе ў крэматорый, сярод жыхароў цяперашняй Чачні, якія жы-вуць у атмасферы пастаян-нага тэрору з боку банд-фармаванняў і суседняй імперыі… Уявілі? Сапраўды, цынізм і блюзнерства. Вось прыкладна так выглядае клопат "пра ўсіх іншых" на фоне той бяды, якая адбы-ваецца з нашым народам цяпер.

Такі "інтэрнацыяна-лізм" (а на справе тыповы разбуральны касмапалі-тызм, звязаны са спрытным "вынясеннем за дужкі" га-лоўнага, у нашым выпадку беларускіх праблем - гэта відавочны элемент сацыя-паразітычнай тэхналогіі. Ён на практыцы заўсёды пры-водзіў і зноў прывёў да таго, што, напрыклад, у Гародні, дзе жыву я, і дзе 2/3 жыхароў складаюць беларусы, ёсць 35 рускіх школ, 1 выдатна забяспечаная польская шко-ла і… ніводнай беларускай! Гэты ж "клопат пра ўту-льнасць для іншых" стагод-дзямі прыводзіў і зноў пры-вёў да таго, што на вуліцах нашых гарадоў ужо амаль зніклі надпісы на беларус-кай мове, а ў шапіках не-магчыма набыць нават па-штоўку на нашай мове. Прывёў да таго, што ў Бе-ларусі няма ніводнага бе-ларускага тэлевізійнага каналу (з паўтузіна антэн-ных і паўтара дзесятка ка-бельных - ніводнага! Кан-крэтна, у Гародні па ка-бельным тэлебачанні дэман-струюць да 15 каналаў, з іх 1 польскі, а ўсе астатнія… - рускія. І ніводнага беларус-кага, украінскага ці хаця б англамоўнага) і ты можаш гадзінамі пераключаць ка-налы і не пачуць мову свай-го народу - стваральніка і натуральнага гаспадара беларускай дзяржавы. Гэта асабліва балюча, калі хочаш паказаць сваім дзецям бела-рускамоўны мульцік, кіно ці перадачу.

(Працяг у наст. нумары.)

Алесь Астроўскі


"Яны папросту не разумеюць спецыфыкі працы музейшчыка..."

Напрыканцы года у Камітэта дзяржаўнага кантролю дайшлі рукі да музейных збораў краіны. І адразу адбыўся скандал. Са спасылкай на КДК, дзяржаўныя СМІ паведамілі, што, ў прыватнасці, ў Чэрыкаўскім краязнаўчым музеі кантралёры накапалі немала кампрамату. Да прыкладу, паведамлялася, што "некаторыя абразы павялічваліся ў памерах ці не на паўметра, а некаторыя - зменшыліся на 10 і больш сантыметраў". З гэтай нагоды з'едлівая заўвага - "Супрацоўнікі музеяў спрабуюць знайсці гэтаму хоць нейкае тлумачэнне: маўляў, усохліся экспанаты, альбо, наадварот, адсырэлі. Аднак наўрацці такія тлумачэнні можна лічыць падобнымі да праўды".

Газета "Рэспубліка" змясціла матэрыялы праверкі пад загалоўкам, які больш адпавядаў бы рэпартажу з залы суда - "Кто украл картину? Из музеев периодически исчезают экспонаты". Я звярнуўся да дасведчаных людзей, спецыялістаў музейнай справы з просьбаю пракаментаваць і саму падзею, і яе адлюстраванне ў СМІ. Высветлілася, што многія сочаць за тым , што пішацца ў газетах ці паказваецца па тэлебачанні па іх прафесіі. Асвятленне згаданай падзеі на тэлебачанні, на інфармацыйным сайце, у артыкуле "Рэспубліцы" яны характарызуюць як дылетанцкае. Аўтарам гэтых абразлівых опусаў відавочна бракуе дасведчанасці. Так гавораць шараговыя музейшчыкі. Начальнікі ж больш асцярожныя. Да прыкладу, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў выказаўся ў тым сэнсе, што рабіць каментарыі пакуль рана, а выкладзеныя факты можна тлумачыць парознаму. Калі кантралёры нейкага экспаната не выявілі, гэта яшчэ не азначае, што ён згублены, а тым больш скрадзены. Не ўсё знаходзіцца ў сховішчах музея. Частка карцін і скульптур Нацыянальнага мастацкага музея аздабляюць інтэр'еры дзяржаўных устаноў. Перамяшчэнне экспанатаў справа рызыкоўная. Калінікалі здараюцца непрыемнасці. Былі выпадкі неахайнага стаўлення да музейных твораў, неналежнага захоўвання іх паза музейнымі сценамі, што прыводзіла да пашкоджанняў і нават страт.

А дырэктар Магілёўскага абласнога музея імя П.В.Масленікава Аляксандр Хахракоў увогуле не стаў гаварыць з журналістам. "Я цалкам згодны з той ацэнкай, якую даў сітуацыі прэзідэнт", - гэта адзінае, што атрымалася з яго выцягнуць.

Музейшчыкі, неабцяжараныя высокімі пасадамі, былі больш разняволенымі ў думках і словах, але... просяць іхнія імёны не згадваць. Маўляў, начальства такое не ўхваліць і будзе патрабаваць тлумачэнняў. Непрынята ў працаўнікоў бюджэтнай сферы выторквацца "папярод бацькі". Вось меркаванні захавальніка аднаго з менскіх музеяў, пад якімі падпісаліся б многія, каб не баяліся наступстваў.

- Часам людзі бяруцца разважаць пра тое, чаго не ведаюць. Журналісты, пра якіх я кажу, папросту не разумеюць спецыфікі працы музейшчыка. Возьмем тое несупадзенне рэальных памераў абразоў з занатаванымі у музейнай кнізе паступленняў, якое ў СМІ раздулі як доказ злачынства. Недакладнасці ў запісах калінікалі здараюцца. Памеры экспаната запісваюцца ў кнігу паступленняў з суправаджальнага дакумента. І калі памылка была там, дык яна будзе прадублявана і ў нас. А высветліцца гэта толькі, калі экспанат трапіць на выставу, альбо будзе накіраваны на рэстаўрацыю.

Зараз уявім, што атрымаў музей з мытні сотню канфіскаваных на мяжы абразоў. Трэба правесці іх навуковую атрыбутызацыю, вызначыць ступень мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Але ж пакуль пры нашай занятасці і, скажам шчыра, аўральным рытме працы да гэтага рукі дойдуць! І вось камісія знаходзіць, што нешта з чымсі не супадае, журналісты робяць з гэтага сенсацыю і палохаюць знерваваных людзей судовай справай.

Калегам з Чэрыкава, якіх паказалі па тэлебачанні, можна толькі паспачуваць. У іх, як і паўсюль ў нашай сферы, праблема фінансавання, праблема кадраў. Праца ў музеі патрабуе высокай кваліфікацыі, а заробкі... Ды і хто паедзе працаваць у Чэрыкаў? Хіба што вар'ят... Зрэшты, музейшчыкі насамрэч крыху вар'яты. Калі ў нас праводзіліся заняткі па грамадзянскай абароне, мне свярбела адна думка: якую карціну я буду ратаваць пры бамбардзіроўцы, калі, не дай бог, такая бяда надарыцца.

Сама па сабе рэвізія музейных збораў краіны даўно наспела. У нас, на маю памяць, апошні раз такое адбывалася яшчэ за савецкім часам. Тады нас Народны кантроль СССР правяраў. Адно што не трэба рабіць з гэтага шоў, тым больш - шукаць крымінал там, дзе яго няма па вызначэнні. Я сваіх калег ведаю. Яны людзі сумленыя.

-Я чуў, што у савецкі час кіраўніцтва рэспублікі разглядала музейныя зборы як сувенірную краму, адкуль пры патрэбе можна браць падарункі для высокастаўленых замежных гасцей. Музейшчыкі ўздрыгвалі, калі званілі з ЦК КПБ. Бо ведалі, зараз адтуль прыйдзе служка і забярэ карціну, графічны, аркуш ці скульптуру, нават не пакінуўшы ніякіх папер, якімі потым можна было б патлумачыць адсутнасць экспаната. Маўляў, потым, зараз часу няма! А калі ў часе рэвізіі фондаў высвятлялася нестача, дык вінаватым абвяшчаўся не той, хто браў, а той, хто аддаваў. Было такое?

- Мне, на шчасце, з гэтым сутыкацца не даводзілася. Але нават, калі і здаралася такое, дык, так званага залатога фонду гэта ўсё ж не датычыла. Музейшчык гвалт над экспазіцыяй будзе цярпець толькі да пэўнай мяжы. Ды і самім начальнікам лішніх клопатаў не трэба. Быў выпадак, праўда, даволі даўно, мне патэлефанавалі з высокай інстанцыі. Ім, маўляў, для нейкага кабінета трэба карціна з музея. Добра, кажу, рыхтуйце адпаведныя паперы - бо, калі штосьці будзе не так, адказваць давядзецца і мне, і вам. "І мне таксама?"- запыталіся на тым канцы провада. "Так" - "Ну, тады я падумаю..." Болей не званіў.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.


Трымаецца краязнаўчага кірунку…

Як многа звестак утрымліваюць пажоўклыя ад часу фатаграфіі! Трэба толькі ўважліва ўглядзецца ў абліччы людзей, якіх даўно няма сярод нас, ці адчуць сэрцам прыгажосць маляўнічых краявідаў. Нямое мінулае раптоўна раскрывае свае набыткі. Менавіта такое пачуцце выклікае зборнік "Напамінак старых фотаздымкаў", які падрыхтавала старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага краязнаўчага музея "Зямля і людзі", вядомы краязнаўца Святлана Кошур.

У прадмове прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы Аляксей Пяткевіч адзначае такія характэрныя рысы Святланы, як самаадданую любоў да бацькоўскага кутка, высакародную гатоўнасць заўсёды быць у пошуку, талент шукальніка. Краязнаўства паланіла дзяўчыну яшчэ ў роднай Валеўскай СШ Наваградскага раёна, дзе ёсць музей, створаны настаўнікамі У.А. Урбановічам і М.Ф. Петрыкевічам.

З часам захапленне перарасло ў прафесійны занятак. Закончыла філфак БДУ, настаўнічала. З 1989 года звязала жыццё з працай у музеі. І ўвесь гэты час змяшчала ў друку свае артыкулы, асновай якіх служылі багатыя краязнаўчыя зборы. Неўзабаве былі надрукаваны зборнікі "Родам з Карэліччыны" (1996), "Карэліччына. Старонкі гісторыі" (1997), "На зямлі Карэліцкай" (1999)…

У сваёй новай кнізе Святлана Кошур імкнецца пераказаць праз старыя фотаздымкі згустак падзей мінулага. Многія з гэтых фота экспанаваліся на выстаўцы ў музеі. Як і стары фотаапарат Аляксандра Шпака з мястэчка Мір. Былы франтавік прывёз яго з вайны і ўсё жыццё займаўся фотасправай.

Сёння імя аднаго з класікаў мастацкай фатаграфіі, паходжаннем з вёскі Асташын Яна Булгака шырока вядома. Святлана Кошур прычынілася да папулярызацыі славутага фотамастака, удакладніла месца яго нараджэння. Здымкамі майстра адчыняецца раздзел зборніка "Няхай раскажуць фотаздымкі".

Аўтар прапануе чытачу да прагляду амаль 120 здымкаў. Яны розныя, як само жыццё. Гэта мастацкія творы высокага кшталту таго ж Я.Булгака. Ёсць шматлікія сведчанні ўмоў жыцця нашых дзядоў і прадзедаў: сядзібны дом (да 1912 г.), мястэчка Карэлічы, вуліца ў паселішчы Мір (пачатак ХХга ст.), пажарная каманда в. Турэц (1928), работнікі сталярнага цэха (1930), удзельнікі гуртка ТБШ, вучаніцы Мірскай школы, сябры драматычнага гуртка гэтай жа школы, царкоўны хор Карэліч (30я г.)…

Надзвычай каштоўнымі з'яўляюцца фотапартрэты. Светлыя, адухоўленыя абліччы Я.Булгака, князя Міхаіла СвятаполкМірскага, Мікалая Вільчыцкага і яго сына Сяргея (Янка Запруднік), рэдактара газеты "Беларуская справа" Аляксандра Вільчыцкага; беларускага акцёра Аляксандра Ільінскага, мастака Валянціна Рамановіча, бацькі акадэміка астранаўтыкі Барыса Кіта і самога шырока вядомага ў будучым вучонага; спевака Пятра Конюха, пісьменнікаў Янкі Маўра, Янкі Брыля, Анатоля Дзеркача, Алеся Мілюця, святара Льва Гарошкі; эканаміста, географа і матэматыка Міхася Лойкі…

Здымкі арганічна дапаўняюць краязнаўчыя допісы, у прыватнасці, "Ён стаяў ля вытокаў беларускай навукі", "Спачатку было слова…", "Беларусам я радзіўся, беларусам буду жыць…", "Школа ў Беражне", "Пошукі і знаходкі".

Падобныя выданні павінны быць у кожным раёне. Што гэта пад сілу мясцовым краязнаўцам сведчыць руплівая праца Святланы Кошур з Карэліч. Адна толькі бяда - наклад яе зборніка складае ўсяго 45 асобнікаў.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымку: краязнаўца Святлана Кошур.


БЕЛАРУСКАЯ КАФЛЯ

Кафлярства ў Беларусі - прадмет даследавання Ніны Здановіч, аўтара метадычнага дапаможніка, у якім даецца ўяўленне пра кафлю як керамічны выраб, разглядаецца эвалюцыя яе формы, тэхналогія і аздоба на матэрыяле полацкай калекцыі. У дапаможніку шмат графічных ілюстрацый, змешчаны спіс літаратуры.

Кніга адрасуецца выкладчыкам, студэнтамгісторыкам, краязнаўцам, усім аматарам даўніны.

Наш кар.


МАГІЯ МОВЫ

На пачатку года магілёўскі мастак і настаўнік Эдвард Кавалеўскі ў некалькіх перадачах радыё "Свабода" распавёў пра беларускія прымаўкі, звязаныя з яго дзіцячымі ўражаннямі.

Нам падаліся гэтыя замалёўкі досыць цікавымі.


Відаць пана па халявах

Аднойчы бацька з нейкай нагоды вырашыў адсекчы галаву нашаму пеўню. Паклаўшы таго на калодку, жахнуў сякерай па шыі. Певень што моцы рвануўся і, раптам вызваліўшыся, узмахнуў крыламі і паляцеў. Ён ляцеў праз увесь наш агарод да самага плоту - без галавы.

Неўзабаве прыйшла пара расквітацца з жыццём добра падросламу парасяці. Дзеля такога адказнага моманту быў запрошаны вядомы ў нашай мясцовасці габрэй, які жыў з таго, што, ходзячы па хатах, забіваў і разбіраў розную жыўнасць. Бацька запытаўся, ці трэба паклікаць на дапамогу суседзяў. Майстар адказаў, што ўсё зробіць сам.

Пачухаў парася па спіне, нешта памармытаў на вуха, тузануў за нагу і, пакуль той, страціўшы раўнавагу, падаў, усадзіў вострае шыла ў сэрца падсвінку. Усё было зроблена так хутка, што мама здзіўлена сказала: "Відаць пана па халявах" , - маючы на ўвазе, пэўна, майстэрства адмыслоўца. А я ў гэты час ізноў убачыў прыгажуна пеўня, які ляціць і ляціць праз увесь агарод без галавы.

Тады ж мне растлумачылі, што халява - гэта верхняя частка мужчынскага бота, якая парасейску называецца голенищем .

Расейская прымаўка "Дело мастера боится" не адлюстроўвае ўсяго багацця беларускага адпаведніка. Бо не толькі пра майстра сваёй справы, але і пра чалавека шляхетнага ў самой сутнасці кажуць: відаць пана па халявах.

Паспрабаваў успомніць нешта адпаведнае з польскай мовы, але адзінае, што прыгадалася, гэта жарт пра свінню. "Як жыў на волі, зваўся Дзік, а як спазнаўся з людзьмі, стаў свіня свінёй".


Як умела гатаваць, ды не ўмела падаваць

Мая мама Леакадзія (бацька ласкава называў яе Лёля) была настаўніцай, і падчас вучобы ў школе нам, яе дзецям, было вельмі цяжка, бо яна лічыла, што мы не маем права вучыцца абыяк.

А я, як на зло, быў хлапчуком неарганізаваным і неахайным, чаго не мог мне дараваць наш настаўнік матэматыкі. І вось, атрымаўшы чарговую тройку за кантрольную працу, я спрабаваў апраўдацца перад бацькамі тым, што ўсе задачкі рашыў правільна, а настаўнік мяне не любіць і штодня прыдзіраецца, і ні за што ставіць мне траякі, каб жыццё мёдам не здавалася. І - як доказ - паказваю сшытак.

Маці спакойна разглядае сшытак, затым заўважае: "Ты, як тая гаспадыня, што ўмела гатаваць, ды не ўмела падаваць" . І дадала, што за такі брудны, са шматлікімі крэсленнямі сшытак яна асабіста не толькі тройкі, а нават і двойкі не паставіла б. Вось калі я уцяміў, што мала правільна зрабіць работу, трэба належным чынам яе давесці да іншых.

Цяпер, ужо сам даўно настаўнік і мастак, я з асаблівай удзячнасцю ўспамінаю тую Навуку, паўтараючы разам з мамай сваім вучням: як умела гатаваць, ды не ўмела падаваць, мабыць, таму, што мастацтва і кулінарыя так падобны адно да аднаго. Самая таленавітая карціна без адпаведнага акладу можа не ўразіць гледачоў і самая смачная страва абы як накіданая на талерку можа не выклікаць апетыту. У нашых усходніх суседзяў я не ведаю адпаведнай прымаўкі, мяркую нават, што яе няма. Але тады можна падумаць, што гармонія ўнутранага зместу са знешняю формаю менш клапаціла іх у адрозненне ад нашых продкаў.

Кажуць, што цяпер вывелі асаблівую пароду людзей, якія "гатаваць" не ўмеюць, але паказваюць сваю страву так, што любадорага паглядзець. Рэкламаю ды прапагандаю іхняя такая справа называецца.


Каб сяло, дык і веры б дало

Не ведаю, як вы, а я перад сваімі бацькамі заўсёды быў вінаваты. Правіннасці былі розныя: то порткі парву, зваліўшыся з плоту, то ў яму якую ўскочу з глінай ці яшчэ чым горшым, то спіцы ў бацькавым ровары павыбіваю, дый ці мала яшчэ чаго.

Але больш за ўсё мне даставалася за школу. Не паспяваў я са школы прыйсці, а ўжо мама ўсё пра мяне ведала: а як жа - сын настаўнікаў. Ушчуваючы мяне, мама часта прыгаворвала: "Які ж ты ў мяне нягеглы" . Я не разумеў, што такое нягеглы , але мне так шкада было мамы і крыўдна за сябе, што стаў я выдумляць розныя байкі ў сваё апраўданне, каб стацца нарэшце больш "геглым" . Але байкі мае мне не дапамагалі. Выслухаўшы чарговы раз мае апраўданні, мама сказала: "Ну, каб сяло, дык і веры б дало" .

Толькі праз некалькі год я зразумеў сэнс маміных словаў: калі нейкі суразмоўца празмерна абяцае ці апавядае небыліцы, нехта больш дасведчаны спыняе балбатуна гэтым выслоўем. Яно ўзнікла ў асяроддзі засцянковае беларускае шляхты, больш адукаванай, чым жыхары навакольных сёлаў. Мама мая - з паходжання якраз засцянковая шляхцянка са Случчыны, і прымаўкі гэтай я больш нідзе, апрача як з ейных вуснаў, не чуў. Хаця, думаю, яна бытавала і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Здаецца, што цяпер гэтая прымаўка набывае новы надзённы змест. Паглядзіш беларускае тэлебачанне і падумаеш: "Каб сяло, дык і веры б дало".

…А ў той момант я падумаў, як жа ж файна мабыць жыць у такім сяле, жыхары якога, што ім не напрыдумляеш, усяму павераць, мо стаў бы ўжо там і я "геглым".


Еж суп з грыбамі, трымай язык за зубамі!

Ад раніцы да вечара мае бацькі былі на рабоце, і увесь гэты час я быў адзін у доме. Каб не сумаваць, я ўключаў радыёталерку і, слухаючы ўсе перадачы запар, маляваў усё, што бачыў і ўяўляў. Маляваць я любіў, бо ніякіх цацак пасля вайны ніхто не вырабляў, і адзінае, што нам заставалася, - усё рабіць самім. Таму ад раніцы да вечара я маляваў, выразаў і майстраваў. А яшчэ я любіў Сталіна, бо яго называлі "бацькам усіх народаў", і амаль у кожнай газеце абавязкова быў яго здымак, і пісалі, што ён сказаў з той ці іншай нагоды.

Вось тут, на першай старонцы газеты, мой любімы Сталін з вусамі і ў пагонах з зорачкамі. Адразу засвярбела намаляваць яго партрэт. З захапленнем узяўся за работу. Асабліва добра атрымаліся ў мяне вусы. А вось зоркі на пагонах выходзілі трошкі крывыя.

Толькі скончыў працу, захоплены цудоўным вынікам, у пакой заходзіць бацька. Глянуўшы на мой твор, ён раптам збялеў. Першы раз у жыцці мой гераічны бацькапартызан, які адзін на маіх вачах уціхамірваў трох паўп'яных буянаў, так спалохаўся. Я не мог даць веры сваім вачам.

"Хтонебудзь гэта бачыў?" - спытаўся ён. Працягваючы допыт, палахліва зірнуў на вокны, скамячыў мой малюнак разам з газетай і, сунуўшы ў печ, спаліў.

Затым строгастрога загадаў нікому, нідзе і ніколі пра гэта не гаварыць, дадаўшы: "Еж суп з грыбамі, трымай язык за зубамі! " Але ж у той дзень ніякага супу з грыбамі не было.

Цяпер я разумею, чаму гэтае выслоўе было такім актуальным у 3040я гады мінулага стагоддзя.

Знаёмы ксёндз казаў, што бачыў у Польшчы на варотах аднаго манаскага закону заклік: "Рукі для працы, сэрца для Бога, язык за зубамі". Прыгожа, але з іншым зместам.

Расейскае "Когда я ем, то глух и нем" таксама не адпавядае нашаму "Еж суп з грыбамі, трымай язык за зубамі".


Сем гадоў нявестка пражыла і не бачыла, што цюцька без хваста

У той дзень усё была дзіўна і незвычайна. Наша "талерка" (так у той час называлі радыёрэпрадуктар) на ўсю моц спявала бравурныя песні, на кожным доме на вуліцы лунаў чырвоны сцяг. А самым незвычайным было тое, што абое мае бацькі былі дома. Тата хуценька апрануў цёмны касцюм з гальштукам і, зачасаўшы рэдкія ўжо валасы, нецярпліва чакаў маму. А тая прыбралася ў прыгожую сукенку, доўга ўвіхалася каля вялікага люстра, надаючы сабе адпаведны выгляд. У той час яна здавалася мне самай прыгожай і самай лепшай. Захацелася сказаць ёй нешта добрае і ласкавае.

"А якая ж прыгожая ў мамы новая сукенка!" - усклікнуў я. На што мама, усміхнуўшыся, адказала: "Сем гадоў нявестка пражыла і не бачыла, што цюцька без хваста. Ты памыляешся, сукенка даўно ўжо не новая".

Калі разам з бацькамі я падыходзіў да сваёй школы, згадаў гэтую маміну прымаўку: "Сем гадоў нявестка пражыла і не бачыла, што цюцька без хваста" . Бо і школа была непазнавальна прыбраная. На вокнах былі новыя фіранкі, на чысцюткай падлозе ляжалі чырвоныя дарожкі і нават стракатыя дываны. Усё нагадвала дзівосную казку. Мама і тата пайшлі ў асобны пакой для галасавання, сказаўшы пачакаць іх у суседнім пакоі, на якім вісела шыльда: "Для дзяцей". Але, на жаль, мяне туды не пусцілі. Тоўстая цётка з чырвонай павязкай на рукаве сказала, што, каб туды ўвайсці, трэба мець зменны абутак, а мае боты пашкодзяць дываны.

Усе навокал весяліліся, адзін я горка плакаў праз тое, што гэтыя выбары былі не для мяне.

Вось ужо больш за 60 гадоў жыву на гэтым свеце і кожны раз, калі пановаму выпадае ўбачыць нешта ў жыцці, успамінаю гэтую прымаўку: "Сем гадоў нявестка пражыла і не бачыла, што цюцька без хваста".

Эдвард Кавалеўскі, Магілёў.

(Да друку падрыхтаваў Міхась Булавацкі.)


Раскажам пра вартых людзей!

Гарадзенскае гарадское аддзяленне БГА "ТБШ" спланавала работу на 2006 год. Не абыдзены ўвагай таксама гістарычныя падзеі, якія мелі дачыненне да разгортвання ў рэгіёне беларускай школы і навучання на роднай мове.

А факты такія.

1 студзеня 1916 года фельдмаршал фон Гiндэнбург зацвердзіў дэкрэт аб прызнаннi беларускай мовы адной з афiцыйных моў на тэрыторыi, акупаванай германскiмi войскамi. Нагадаем, што вялася Першая сусветная вайна і на Гарадзеншчыне адбываліся найбольш крывапралітныя баі. І тым не менш...

15 кастрычніка 1916 года пачала работу Беларуская настаўнiцкая семiнарыя ў мястэчку Свiслач. Па кароткатэрміновай праграме тут рыхтавалі педагогаў пачатковых класаў.

У ліпені 2006 года будзе адзначацца 130 гадоў з дня нараджэння Цёткі (1876, маёнтак Пясчынка Шчучынскага раёна - 1916), беларускай паэткі, грамадскакультурнай дзяячкі, асветніцы, артысткі тэатра, педагога, выдаўца.

У кастрычніку 1956 года ў Гародні выйшаў з друку літаратурны альманах "Нёман" на беларускай мове. Гэта стала прыкметнай з'явай у культурным жыцці рэгіёну. Трэба адзначыць, што на 2006 год прыпадае 230я гадавіна пачатку выдання "Газеты Гродзеньскай" , першага перыядычнага выдання на тэрыторыі Беларусі (Гродна, 1776 - 1783?). У Гродзенскай губернскай друкарні на беларускай мове выдадзена паэма "Тарас на Парнасе" , а таксама праца па беларускай этнаграфіі і фальклору (1896).

На лістапад прыпадае 80-годдзе стварэння ТБШ (1926). Гэтая арганізацыя вяла прыкметную стваральную дзейнасць у Заходняй Беларусі.

У траўні 1986 годаў Гародні быў адкрыты Доммузей Максіма Багдановіча . У працяг тэмы трэба адзначыць, што 16 кастрычніка 1896 года памерла Марыя Багдановіч, маці паэта, якая пахавана на могілках у абласным цэнтры. У год яе смерці ў Гародні працаваў вядомы мовавед, будучы акадэмік, аўтар шматтомнай працы "Беларусы" Яўхім Карскі.

Асобая размова пра людзей, якія нястомна прапагандавалі роднае слова. Спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Станіслава Станкевіча (1886, в. Арляняты Смаргонскага раёна - 1964), беларускага паэта, выдаўца. 95 - з дня нараджэння гарадзенскай пісьменніцы Лідзіі Ялоўчык . (30.12.1911). 80 гадоў - Васілю Супруну (10.03. 1926, Слонім, паэт, краязнаўца) і Янку Запрудніку (1926, Мір) беларускаму грамадскакультурнаму дзеячу, гісторыку, паэту, публіцысту.

Крытыку, літаратуразнаўцу, прафесару кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Я.Купалы, старшыні гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны Аляксею Пяткевічу спаўняецца 75 гадоў (30.03.1931).

75-годдзе адзначыць і вядомы беларускі паэт Алег Лойка (1931, Слонім).

70 гадоў адзначылі б Іван Граблеўскаму (1936, Астравецкі раён), беларускі журналіст, краязнаўца, Лілеі Давідовіч (1936, Гародня - 2002), народная артыстка Беларусі.

50-гадовыя юбілеі справяць у 2006 годзе літаратары Крысціна Лялько (1956, Лідскі раён), Антаніна Хатэнка (1956, Зэльвенскі раён)...

13 жніўня 1956 года памёр Якуб Колас . У 1991 годзе не стала Зоські Верас , з якой былі знаёмы многія гарадзенскія адраджэнцы...

Усе гэтыя факты не будуць абыдзены ўвагай актыву Гарадзенскага гарадскога аддзялення ТБШ. Між тым, у кожным рэгіёне можна ўзгадаць сваіх землякоў - адраджэнцаў беларушчыны. Чаму пра гэтых асобаў не расказаць на старонках "НС"?

Антон Лабовіч, Гародня.


Два апавяданні Васіля Быкава...

У лістападзе 1956 года ў Гродне свет пабачыў літаратурны альманах "Нёман". Сярод аўтараў быў і Васіль Быкаў. Пройдзе 50 гадоў і ён стане прызнаным ва ўсім свеце пісьменнікам. Таму яго публікацыі, дарэчы, ці не самыя першыя, змешчаныя ў асобным зборніку, выклікаюць непадробную цікавасць.

Па гарачых слядах абласная газета "Гродзенская праўда" змясціла анатацыю загадчыка кафедры педагагічнага інстытута В. Казлова пад назвай "Першы зборнік". Рэцэнзент засяродзіў увагу на празаічных творах зборніка. Адзначыў, што апавяданні Васіля Быкава вылучаюцца "добрым складаннем". В. Быкаў умее перадаць псіхалогію асобаў дзеі. Аднак апавяданні ўспрымаюцца, як урыўкі з большага твора. Прычым, стойкасць і гераізм героя апавядання "Страта", Матузка, нічым не тлумачацца. Не вылучаны таксама ідэйны бок. Пра гэта неабходна было сказаць, мяркуе рэцэнзент. Апавяданню таксама бракуе ўнутранай дынамікі ў разгортванні дзеяння.

Пад вылучэннем ідэйнага баку аўтар допісу, відавочна, мае на ўвазе тое, што Мікалай Матузок, ваюючы з гітлераўцамі, не ўзгадвае пра ролю камуністычнай партыі і палітработнікаў у арганізацыі змагання за Радзіму. Як жа без іх баец можа проста змагацца за сваю зямлю, вызваляць ад чужынцаў родны край?..

А ці было калі гаварыць узнёслыя словы! Салдат рыхтаваў выратавальны акоп. А пасля, выконваючы загад лейтэнанта, схапіў карабін і пабег на ўскраек вёскі да кулямётчыка Змітрака Галкіна, каб перадаць апошняму, што трэба стрымаць гітлераўцаў, інакш абыдуць праз лясок - і тады канец усім чырвонаармейцам, якія занялі абарону.

Стрымана, некалькімі кароткімі абзацамі Васіль Быкаў абрысоўвае мясціну падзеі. Скупа, але трапна перадаваў дэталі, расстаўляў акцэнты Хэмінгуэй. Амаль тэлеграфны стыль перадае напружанасць і трывогу.

Дынамічна разгортваюцца падзеі. Вораг пачынае мінамётны абстрэл. Гэта першае выпрабаванне для маладога байца. Узбуджанасць пераадольвае страх. Галкін - салдат негаваркі, выпрабаваны ў баях. Ён ведае, адкуль трэба чакаць праціўніка.

Бой збліжае зусім маладзенькага Матузка і дасведчанага салдата. Яны не далі фашыстам абыйсці вёску. У час перадыху пабрацку падзялілі акраец хлеба. Галкін увесь час у напружанні: прыглядаецца, прыслухоўваецца. А рукі яго робяць прывычную справу - напаўняюць патронамі кулямётны дыск.

Гітлераўцы вялікім скопам зноў рынуліся наперад. Галкін адчувае, што трэба абыйсці фашыстаў з флангу і ўдарыць адтуль. Ён аддае кулямёт Матузку, а сам з карабінам адцягвае агонь на сябе.

Мікалай Матузок спраўляецца з заданнем. Зза лесу контратакуюць свае. Камандзір загадвае прадставіць воіна за мужнасць і адвагу да ўзнагароды. Змітрок Галкін загінуў…

У гэтым сюжэце ўвесь Быкаў. Няма ў яго творах маштабных агульнавайсковых аперацый, дзе галоўную ролю выконваюць не асобныя людзі, але агульная сіла - артылерыя, авіяцыя, ударныя дывізіі, танкавыя злучэнні. Ужо напачатку ўласнай дарогі ў літаратуру Васіль Быкаў расстаўляе акцэнты: яго цікавіць псіхалогія канкрэтнага байца ў час вышэйшага душэўнага напружання, сутыкнення характараў у час выпрабаванняў, суровая франтавая праўда.

У гэтым жа апавяданні Васіль Быкаў у пачатку трапнымі мазкамі перадае хараство позняга лета, якое заўважае малады баец. Калі пачынаецца бой, пісьменнік нідзе ні словам не ўзгадвае прыроду. Гэта лагічна: напачатку хлопец, які яшчэ не ўдзельнічаў у баях, успрымае акаляючае яго хараство, як звычайны чалавек. Пазней, пад кулямі, яго непакоіць зусім іншае - каб выканаць заданне камандзіра, разам з Галкіным стрымаць ворага, не даць гітлераўцам акружыць таварышаў па зброі…

Зварот да паглыбленага адлюстравання прыроды не ўласцівы "пазнейшаму" Васілю Быкаву.

Апавяданне "Страта" пасутнасці з'яўляецца працягам уласнай "лейтэнанцкай прозы" Васіля Быкава. Невялікае апавяданне на рускай мове "В первом бою" Васіль Быкаў змясціў у "Гродзенскай праўдзе" 19 чэрвеня 1949 года. Здарылася гэта ў дзень нараджэння аўтара. Яму споўнілася 25. Нагадаем, што ў Гародню ён прыехаў у 1947 годзе. Працаваў мастакомафарміцелем, стыльрэдактарам абласной газеты. Сюды вярнуўся ў 1956 пасля паўторнай вайсковай службы на Далёкім Усходзе.

Апавяданне "В первом бою" сведчыць, што малады пісьменнік вызначыў сваю галоўную тэму. Вось сюжэт. 20гадовы лейтэнант Мікалай Беражны напярэдадні першага для сябе бою атрымаў артылерыйскі звяз у батальёне. Яго папярэднік лейтэнант Кузьмін недарэчна загінуў. Ездавы Гарпэнка заўважае: "Не поклонился пуле. Смерть никудышная. Смелым был…". У голасе сталага салдата чуваць папрок. Маўляў, каму быў патрэбны той гераізм.

Карэктаваць агонь батарэі Мікалай вырашыў сам. З сувязным Юсуфавым знаходзіць зручнае месца. Летняя раніца. Восьвось узыдзе сонца. З урочышча прастуюць два фашысцкія танкі. Яны адкрываюць кулямётны агонь. Забіты Юсуфаў. Паранены ў правае плячо Беражны. Ён разумее, што левай рукой не дакіне гранату. У сэрцы крыўда і ярасць. Успомнілася смерць Кузьміна. Але там былі хаця б сведкі гібелі. А тут ніхто і не ўбачыць. Лейтэнант кідаецца з гранатай пад танк. Пачынаецца бой…

У гэтых апавяданнях, аддаленых сямігадовым часам напісання, на пярэдні план выносіцца эпізод з франтавога жыцця, які раскрывае дзеючую асобу зусім не ў сэнсе разумення "гераізму". Ёсць канкрэтны чалавек, ёсць акопныя будні. Ёсць кроў, пот, пакуты. Ёсць смерць, часцяком недарэчная. Як на фронце...

Ва ўспамінах Васіль Уладзіміравіч узгадвае эпізод з франтавога жыцця, калі надарыўся амаль такі ж выпадак. Супадае па гучанню і прозвішча галоўнага героя апавядання "В первом бою".

Уся творчасць Васіля Быкава насычана такімі эпізодамі. Чалавеку на фронце пастаянна трэба рабіць выбар. Тут пісьменнік дасягае высокага псіхалагізму ў раскрыцці характараў дзейных асобаў. Яго аповесці ставяць яго ў адзін рад з творамі амерыканца Хэмінгуэя, француза Барбюса, немца Рэмарка, нашага суайчынніка Максіма Гарэцкага, рускіх аўтараў Васільева і Ажаева...

Была яшчэ адна невялікая публікацыя Васіля Быкава ў абласной газеце за 1949 год. Гэта замалёўка пра двух хлопцаў, якія прыехалі ў Гародню са Скідаля вучыцца рабочай прафесіі ў навучальні. Юнакі паспяхова пераадольваюць цяжкасці, бацькі імі ганарацца. Звяртае на сябе ўвагу падыход аўтара да абрысоўкі герояў, пабудовы допісу. Гэта не сухая газетная справаздача з пералікам фактаў, а спроба стварыць малюнак, ажывіць дзеянне дыялогам, трапнай дэталізацыяй.

Так працуюць тыя, хто піша нарысы і апавяданні, каму Бог даў вялікі талент пісьменніка.

Антон Лабовіч, Гародня.


Арыгiнальная сумесь паэзii i тэхнiкi

Выпускнiк Беларускага Гуманiтарнага Лiцэя iмя Якуба Коласа, а цяпер - cтудэнт факультэта журналiстыкi Беларускага Дзяржаўнага Унiверсiтэта, Глеб Лабадзенка, выпусцiy зборнiк pager-вершаў «Millenium», адметнасць якога-гарманiчнае злiццё дасягнення тэхнiкi i паэтычнага слова. Зборнiк зроблены у выглядзе перапiскi аўтара з сябрамi з дапамогай пэйджара. «Мillenium» можна смела аднесцi да новай хвалi беларускай лiтаратуры.

Безумоўна, у творчасцi Г. Лабадзенкi знойдуцца прыхiльнiкi, але будуць i тыя, хто не успрыме новы жанр. На маю думку, зборнiк - гэта добрая спроба, праз вершаваныя калыханкi i валянцiнкi перадаць стан сваёй душы.

Прафесiйную ж ацэнку «Milleniuma» зрабiў па маей просьбе вядомы паэт Андрэй Хадановiч: «Вершы Лабадзенкi-новы салодкi cтыль. Салодкi, бо прыдатны для таго, каб выразiць каханне ў добрай паэзii, каб смяяцца i плакаць. Мова Глеба - наўмысна непрычасаная, але жывая». Колькi б нi было меркаванняў «за» i cупраць, новы кiрунак беларускай лiтаратуры iснуе i мае права на iснаванне i развiццё.


геаграфі ю

тваіх радзімак

ведаю я

адзіны

сноў бясконцае

насланьнё

падмацоўвае дахам

канёк

пеўню курыц сваіх

замала

ён прымае чужыя

каналы


спакой

спакуса

стома

памалу грызьці

баранкі

сьпяшацца штодня

дадому

і быць у жыцьця

каханкай

сьмялець на гульні

дарослай

хацець

дасягаць

і верыць

сустрэць маладыя

росы

адкрыць залатыя

дзьверы

трываць перашкоды

моды

стаць першай сярод

найлепшых

тапіць халастыя леды

і быць гераіняй вершаў

Дзiяна Патапава.


Зорка "СЯБРОЎ"

19 студзеня ў Маскве на "Плошчы зорак" каля канцэртнай залы "Расія" будзе закладзена зорка ў гонар беларускага ансамбля "Сябры".

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік "Сяброў" Анатоль Ярмоленка, павіншаваць сваіх беларускіх калег прыйдуць вядомыя расійскія выканаўцы, а таксама беларусы, якія жывуць і працуюць зараз у Маскве, Руслан Аляхно і Наталля Падольская. На ўрачыстасць запрошана і Ала Пугачова. "Прыемна, што ў пераднавагоднія дні Ала Барысаўна асабіста патэлефанавала мне і запрасіла наш калектыў для ўдзелу ў тэлепраекце "Песня года", які паказвалі на расійскім тэлеканале НТВ у дні навагодніх святаў", - заўважыў Ярмоленка. На гэтым канцэрце "Сябры", якія былі адзінымі гасцямі з Беларусі, выканалі песню "Алеся", якая адзначае 25-гадовы юбілей.

Памятны знак Анатоля Ярмоленкі і ансамбля "Сябры" стане чацвёртым, закладзеным на "Плошчы зорак" у гонар беларускіх дзеячаў культуры. Раней такога гонару былі ўдастоены Уладзімір Мулявін і ансамбль "Песняры", Ігар Лучанок і Міхаіл Фінберг.

Юлія ЦЯЛЬЦЕЎСКАЯ, БелаПАН.


105 гадоў з дня народзінаў Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай

Абрэмбская-Яблонская Антаніна (12.11901, в. Пчэльня, Украіна - 19.11.1994), даследчыца польскай, усх.-слав., у т.л. бел., моў. Д-р філал. н., праф. Адна з арганізатараў і кіраўнік (1956-72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. У 1953-57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польска-сав. ін-це, у 1958-68 аддзелам бел. мовы ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац - дыялекталогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польска-бел.-літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М. Феда-роўскага (т. 5-7, 1958-69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялектнага атласа рэгіёна (т. 1-3, 1980-89).


Страх і сумленне

"Край сагнуўся ў спіне,

Край баіцца размовы,

Край забыў сваю мову

І матчынай песні напеў.."

У. Караткевіч.

7 снежня быў у Свіслачы, зайшоў у бібліятэку спытаць, ці выпісваць ім на 2006 год газету "Наша слова" Дзяўчаты адказалі: "Мы вам чэсна скажам. Нам не рэкамендуюць атрымліваць гэтую газету".

"Хто не рэкамендуе?" - пытаюся між іншым. Яны давай апраўдвацца: "Ну, афіцыйна нам не забаранялі, і газета гэта сапраўды цікавая, мы нават многа чаго ў ёй для сябе знаходзілі (выкарыстоўвалі), але ж, Вы ведаеце. Нам рэкаментуюць выпісваць афіцыйныя выданні." Крышку яшчэ пагаварылі, пытаюся: "Дык, значыць, не хочаце ведаць болей пра Беларусь?". "Пра Беларусь мы і так многа ведаем. А вы грошы свае сэканоміце." Далейшая размова падалася мне безсэнсоўнай. Разумею, што не іх гэта віна. Але іх і нас усіх - бяда, што пад уздзеяннем якогась жывёльнага страху людзі адмаўляюцца ад роднага слова.

А як хутка разрастаецца гэтая пухліна страху ў душы чалавека! Як за год змяніліся людзі!

На пачатку гэтага года, калі ад "Нашага слова" адмовіліся ў Вялікасельскай школе, патэлефанаваў у Свіслацкую бібліятэку з прапановай падпісаць іх.

З радасцю пранавову маю прынялі, з атрыманых газет зрабілі падшыўку за 2005 г., хоць і хаваюць яе за сцяною, "бо ў чытальным зале не хапае паліцаў", але і за гэта ім вялікі "дзякуй".

Але ж срах перамагае. І вось, не прайшоў і год - ад газеты адмаўляюцца.

А што будзе, калі страх будзе панаваць над Краем яшчэ пяць ці дзесяць год?

Акупанты разам з мясцовымі манкуртамі адабралі ў людзей спачатку зямлю, маёмасць, цяпер забіраюць апошняе і галоўнае - душу народа яго мову, памяць, свядомасць.

Няўжо, сапраўды няма Бога, калі ён такое дазволіў, і як цяпер паверыць у люд свой, калі ён такое сцярпеў?

У. Караткевіч сцвярджаў, што "На Беларусі Бог жыве..." Дык дзе ж ён? Чаму не пакарае гэтых душагубаў?

Калі выходзіў з бібліятэкі, дзяўчаты на развітанне крыкнулі: "Спасіба, што выпісвалі нам газету!" Значыць: страх страхам, а сумленне сумленнем.

Б. Дырында.


Дзікае паляванне імчыць праз гады

Доўгачаканы спектакль паводле матываў творчасці Уладзіміра Караткевіча, пастаўлены на Малой сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатра імя Янкі Купалы, паспеў акурат да 75годдзя нараджэння пісьменніка, і сёння выклікае надзвычайную цікавасць у аматараў беларускай сцэны. Класічны сюжэт, пастаноўка Уладзіміра Савіцкага, пластычнае вырашэнне Яўгеніі Кульбачнай - дзякуючы ўсяму названаму, спектакль цалкам лагічна выглядае ў шэрагу прэм'ерпастановак літаратурнай класікі ("Чычыкаў", "СымонМузыка"). Ролі галоўных герояў выконваюць Раман Падаляка і Ганна Хітрык (акторскі дуэт, вядомы з пастаноўкі "Альпійскай балады"). У спектаклі занятыя пераважна маладыя акцёры, што робіць яго яшчэ больш жывым, дынамічным. Шчырасць разнастайных пачуццяў - ад жаху да ціхай даверлівай пяшчоты - адрознівае ігру Ганны Хітрык. Майстэрства акцёраў дазваляе нанова ўбачыць, пераасэнсаваць знаёмыя вобразы. "Хітрэй, чым трэба", здаецца, выйшаў у "купалаўцаў" вартаўнік Рыгор, а Грынь Дубатоўк з шляхцічам Варонам выглядаюць часам залішне манументальна - як увасабленне "абсалютнага зла". Хаця... Зло - яно і ёсць зло.

На абмежаванай прасторы Малой сцэны няпроста было стварыць атмасферу Балотных Ялін. Але рэжысёр здолеў знайсці адметныя сродкі. Дошкі сцэны (гэта нахіленая плоскасць, на якой разгортваецца дзеянне) падымаюцца і апускаюцца, акцёры то знікаюць, то з'яўляюцца нібы зпад зямлі, што яшчэ больш абвастрае і напружвае ход дзеі. Песні на тэксты, якія ёсць у кнізе, пакладзеныя на пранізлівую музыку (музычнае афармленне Паўла Захаранкі). Гучаць і фальклорныя мелодыі. Важную ролю мае ў вырашэнні вобразаў выдатная пластыка.

Гукі дзікага палявання, жахлівая ноч у маёнтку Балотныя Яліны - ужо першыя сцэны заварожваюць і ўцягваюць гледача ў дзею, не адпускаючы да канца спектакля. Пакладзены на драматургію гістарычны дэтэктыўмістэрыя не можа не выклікаць цікавасці што ў заўзятых сталічных тэатралаў, што ў людзей, якія не так часта наведваюць тэатр. На спектаклі можна ўбачыць групы навучэнцаў, што раней было не вельмі характэрна для Малой сцэны. Моладзь не проста ставіцца да ігры акцёраў з павагай. Яна з захапленнем сочыць за сюжэтам. Гэта і зразумела - спектакль нібыта створаны для маладых гледачоў. Гісторыя кахання, змагання з цемрай, любові да свайго краю заўжды актуальная і папулярная. Але сёння такія сюжэты запатрабаваныя, бадай, як ніколі.

Антось Рудак


КАЗІМІР НАРБУТ

Камітэт гісторыі навукі і тэхнікі Польскай Акадэміі Навук і Таварыства польскай культуры на Лідчыне ў 2004 годзе выпусцілі кнігу Ірэны Стасевіч-Ясюковай "Казімір Нарбут (1738-1807)" . Гэта чацвёртая кніга з серыі пра знакамітых лідзян. Да таго выйшлі кнігі "Людвік Нарбут" (аўтары Павел Камароўскі, Аляксандр Колышка), "Ігнацій Дамейка" (аўтары Ядвіга Гарбоўская і Кшыштаф Якубоўскі) і "Станіслаў Баніфацый Юндзіл" (аўтар Ванда Грамбецкая). Рыхтуецца да друку кніга Яраслава Куркоўскага "Мацей Догель" , а таксама кнігі Антонія Дыдыча "Святары Крэсаў" і Ганны Мар'і Келяк "Пра крэсавы гербарый Элізы Ажэшкі" .

Першая кніга серыі выйшла толькі на польскай мове, але наступныя тры - на польскай і беларускай. Рэдактар усёй серыі - ураджэнка Ліды,вялікі сябар Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Ірэна Стасевіч-Ясюкова.


Лідчына, Наваградчына, Віленшчына, Гарадзеншчына... Той, хто нарадзіўся ў гэтых краях і правёў там сваё дзяцінства, звязаны з імі назаўсёды, няхай лёс і аддаляе на сотні ці тысячы кіламетраў.

Бярозавыя гаі, пясчаныя сасновыя лясы, пагоркі каля дарогі, амаль у кожную пару года пакрытыя кветкамі, рака Нёман і Дзітва, якая плыве сярод неабсяжных лугоў усё гэта жыве ў памяці, уяўленні і сэрцы і заахвочвае да вяртання. Гэтак было і з Казімірам Нарбутам, які, нягледзячы на тое, што 20 год правёў у Варшаве, а перад гэтым некалькі год падарожнічаў па свеце, вярнуўся напрыканцы жыцця ў родную старонку, на Лідчыну. Кім быў Казімір Нарбут, які, на жаль, застаецца ў свядомасці жыхароў гэтай зямлі ў цяні Людвіка Нарбута, героя студзеньскага паўстання, чыя гісторыя авеяна легендай партызанскай барацьбы і заўчаснай геройскай смерці? Біяграфія Казіміра Нарбута, які жыў 100 гадоў раней, была зусім іншай, але вельмі шмат значыла ў грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, што дае ўсялякія падставы лічыць яго знакамітай постаццю, звязанай з Лідчынай.

* * *

Некалькі невялікіх мясцовасцяў, размешчаных на дзітвянскіх і нёманскіх абшарах, акрэсліваюць жыццё Казіміра Нарбута гэта КРУПА (сёння Крупава ), РАДЗІВОНІШКІ , ШЧУЧЫН і, безумоўна, ЛІДА .

Казімір Нарбут (фактычна Даніэль, таму што Казімір гэта яго ордэнскае імя, якое, аднак, настолькі атаясамлівалася з Нарбутам, што замяніла ў свядомасці нашчадкаў імя, дадзенае пры хрышчэнні) нарадзіўся ў Крупе, за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля лідскім маршалкам. Маці Мар'яна з Навіцкіх таксама паходзіла са шляхецкага роду. Трэба дадаць, што Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў. Яго выцвілую метрыку хрышчэння, напісаную на лаціне гусіным пяром, знайшоў у 1938 г. у кнігах прыхадскога касцёла Святога Крыжа ў Лідзе, дзякуючы добразычлівай дапамозе ксяндза Іпаліта Баярунца, п. Аляксандр Снежка, аўтар шматлікіх артыкулаў у перадваеннай "Лідскай зямлі". З задавальненнем трэба падкрэсліць, што друкаванне гэтай газеты, у нязменным графічным афармленні, працягваюць ў наш час сябры Таварыства Польскай Культуры на Лідчыне. Вернемся аднак да перарванага аповеду. З гэтай знойдзенай метрыкі можна даведацца, што 5 студзеня 1738 г. ксёндз пробашч Пётр Стракоўскі ахрысціў імем Даніэль Казімір немаўля "са шляхецкай сям'і Казіміра Нарбута, мечніка літоўскага з КРУПЫ", што хрышчонымі бацькамі былі дзве пары Міхал Нарбут з Перапечыц і Антаніна Юрэвічова, а таксама Зыгмунт Юрэвіч і сандамерская падчашына Аляксандра Навіцкая. Надрукаваная Аляксандрам Снежкам загінуўшая ўжо метрыка дапамагае вырашыць пытанне, якое ўздымаецца ў розных публікацыях і энцыклапедыях, аб месцы нараджэння Даніэля Нарбута (у Крупе ці ў Дакудаве).

Пра ранняе дзяцінства Даніэля Нарбута вядома няшмат. Напэўна, ён правёў яго ў маёнтку бацькоў, у Крупе, сярод шматлікіх сваякоў.

Таму на карце нашага аповеду з'яўляецца новы пункт ШЧУЧЫН ЛІТОЎСКІ , які называлі таксама Шчучынам Лідскім . Тут знаходзілася піярская школа (калегіюм), якая славілася добрай рэпутацыяй і ў якую адправілі Даніэля. У гэтым жа калегіюме Нарбут яшчэ вучнем меў магчымасць сутыкнуцца з новымі кірункамі ў філасофіі і іншых навуках, якія пасля школьнай рэформы, праведзенай ксяндзом Станіславам Канарскім 1, пачалі даходзіць да піярскіх школ ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Настаўнікам у Шчучыне Лідскім быў, паміж іншымі, Кляменс Галавінскі, які захапляўся філасофсканавуковымі поглядамі нямецкага вучонага Хрысціяна Вольфа 2, так званага "майстра з Гале". Захапленні настаўніка мелі ўплыў на здольнага, цікаўнага да навуковых звестак з усяго свету вучня, якім, несумненна, быў Нарбут. Трэба звярнуць увагу на гэты факт і таму, што пад значным уплывам Вольфа праз некалькі дзесяцігоддзяў з'явіцца напісаны Даніэлем Казімірам першы польскі падручнік логікі. Аднак не будзем пакуль заглядаць у будучыню.

У той час як піша біёграф Нарбута з дзевятнаццатага стагоддзя ксёндз Антоні Машынскі, таксама піяр "... прагны навукі семнаццацігадовы юнак абраў сабе за поле славы і грамадскай карысці Ордэн Піяраў і 25ліпеня 1755 года ў тамашнім калегіюме прыняў яго рызы... " , г.зн. распачаў паслушніцтва, якое праходзіў у піяраў на Палессі, у ЛЮБЯШОВЕ каля Пінска.

У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала ўжо геаграфію, гісторыю і сучасныя мовы (нпр., французскую). Але адначасова гэта была і знакамітая гуманістычная школа, якая дазваляла як авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літаратуру, так і пазнаць багацце і прыгажосць роднай мовы. Найбольш папулярнымі метадамі былі тлумачэнні вучнямі тэкстаў рымскай класікі на польскую мову, а польскіх на лацінскую і вучэнне вершаў і фрагментаў прозы на памяць, што ўзбагачала яе запасам новых слоў і выразаў, якія выкарыстоўваліся радзей. Паслушніцтва ў Любяшове доўжылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў ДУБРОЎНІЦЫ, размешчанай таксама каля Пінска. Тут ён вывучаў філасофскатэалагічны курс, абавязковы для членаў Ордэна Піяраў. Калі Нарбута перавялі з Дуброўніцы ў Вільню, ён застаў там у піярскім Collegium Nobilium 3 навуковую атмасферу, якая заахвочвала да паглыблення ведаў, а таксама знакамітых настаўнікаў: Бярнарда Сыруця 4, Яна Канта Выкоўскага і перад усім рэктара Мацея Догеля 5, вядомага выдаўца "Дыпламатычнага Кодэксу Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага". Догель меў вялікі аўтарытэт не толькі ў Польшчы, але і на міжнародным узроўні. Таму як рэктар ён мог забяспечыць сваёй навучальнай установе высокі ўзровень навучання, на які, безумоўна, паўплываў адважны перанос на польскую глебу ўсіх сучасных навуковых дасягненняў з Захаду. Трэба дадаць, што ўсе пералічаныя вышэй выкладчыкі, узровень ведаў якіх адпавядаў заходнееўрапейскаму, былі звязаны з Лідчынай і піярскай школай у Шчучыне. Мацей Догель нарадзіўся ў дробнашляхецкай сям'і ў Лідскім павеце, у вёсцы Гембулы, і скончыў піярскую школу ў Шчучыне. Бярнард Сыруць (Сіруць) матэматык таксама быў выпускніком гэтай школы, а Ян Канты Выкоўскі мовазнаўца і гісторык выкладаў у ёй і выконваў функцыю віцадырэктара. А паколькі Казімір Нарбут паглыбляў свае веды ў Вільні перад усім у галіне філасофіі і матэматыкі, усе яны зрабілі значны ўплыў на інтэлектуальнае развіццё маладога піяра. Тут жа ён паглыбіў веды ў сістэме Хрысціяна Вольфа "майстра з Гале", якой захапіўся яшчэ ў шчучынскай школе. Вось як характэрызуе піярскі калегіюм у Вільні прыгаданы ўжо Антоні Машынскі біёграф К. Нарбута з першай паловы XIX стагоддзя. "... Тут навукі, паводле тагачаснага іх стану, былі як мага больш шырока выкладаныя, а прафесары, найлепшыя эрудыцыяй, веданнем моў або выдадзенымі кнігамі слаўныя, вучылі тых, хто ў хуткім часе сам павінен быў вучыць іншых. Гэта была ў пэўнай ступені свая, піярская, акадэмія, якая мела вялікую і знакамітую падабранай літаратурай бібліятэку, а таксама кабінет фізікі, у якім знаходзіліся ў вялікай колькасці прывезеныя з Парыжа і Лондана намаганнем Ланга машыны... "

* * *

Перанясёмся зараз фантазіяй у Рым таму што сям'я Казіміра Нарбута вырашыла за ўласны кошт паслаць здольнага маладога піяра ў Вечны Горад, каб ён мог там непасрэдна сутыкнуцца з самымі новымі навуковымі дасягненнямі і разумовай элітай у духоўных і свецкіх колах. Гэтыя планы цалкам рэалізаваліся. Чатыры гады вучобы ў тэалагічнай установе, кантакты з італьянскімі інтэлектуальнымі асяроддзямі не толькі паглыбілі веды Нарбута, але і пашырылі гарызонты яго здумення, яго бачання свету.

У Рыме 23гадовы піяр прымае 6 красавіка 1761 года святарскае прысвячэнне. Гэты факт заслугоўвае асаблівае ўвагі, таму што прысвячэнне Нарбут атрымаў ад архібіскупа Дамініка Джыардані асобы вельмі значнай у тагачаснай іерархіі касцёла у латэранскай базіліцы. Але гэта яшчэ не ўсё. Папа Кляменс XIII абдараваў яго некалькімі істотнымі індультамі (прывілеямі), якія дазвалялі адступаць ад некаторых правілаў і ўзвышалі іх уладальніка.

ылі яны наступнымі: 1. Права да чытання забароненых рэлігійных, гістарычных і юрыдычных кніг; 2. Права да ўласнай капліцы ў кожным месцы побыту; 3. Права да так званага altare privilegiatum, або прывіле-яванага алтара 6.

Асабліва важнымі для фармавання інтэлектуальнага профілю маладога піяра былі яго новыя наву-ковыя кантакты і літаратура, нпр. грунтоўнае знаёмства з творамі славутага неапалітанскага філосафа Антонія Генавэзі, аўтара апублікаванай на лацінскай мове ў Венецыі логікі. Захапленне Казіміра Нарбута гэтым пяцітомным творам было такое вялікае, што яно мела значны ўпльгў на яго - напісаную некалькі гадоў пазней па-польску - "Логіку...". Так Антоні Генавэзі 7 стаў побач з Хрысціянам Вольфам -"майстрам з Га-ле"- другім навуковым ідэ-алам маладога піяра, які вяртаўся з Італіі ў Польшчу. Нарбут меў ужо святарскае прысвячэнне, папскія прыві-леі, паглыбленыя тэалагічныя і філасофскія веды, і - што найбольш важна - жа-данне выкарыстаць гэтыя замежныя набыткі на радзіме, г.зн. у Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.


Час досведу. Настаўнік, выхаваўца і аўтар.

Пасля вяртання з Рыма Нарбуту не далі адпа-чыць. Абавязкам піяра было як мага хутчэй падзяліцца з навучэнцамі піярскіх кале-гіюмаў набытымі падчас замежнай вучобы ведамі, каб забяспечыць ім доступ да заходнееўрапейскай "но-вай навукі". Таму ён вяр-таецца на Палессе, у Дуб-роўніцу, дзе зусім нядаўна вучыўся сам. Зараз ён па-вінен вучыць тамашніх слухачоў гісторыі, рыторыцы і французскай мове, адна-часова выконваючы аба-вязкі прэфекта школы. Гэтыя абавязкі ён, напэўна, вельмі добра выконваў, та-му што ў хуткім часе яго пераводзяць у піярскі Collegium Nobilium у Вільні, школу "для шляхетна ўро-джаных", у якой вучылася моладзь з найбольш вядомых родаў Вялікага Княства Літоўскага. Казімір Нарбут выкладае філасофію, паміж іншым, знаёміць моладзь з сістэмай Хрысціяна Вольфа, які так захапляў яго яшчэ ў шчучынскай школе, дзе на-стаўнікам быў прыгаданы ўжо ў папярэднім раздзеле прыхільнік "майстра з Гале" Кляменс Галавінскі. Аднак пасля тых школьных гадоў, праведзеных на Лідчыне, прайшло ўжо больш за дзе-сяць наступных - гэта быў перыяд працяглай вучобы і інтэлектуальнага сталення, што дазволіла даручыць 25-гадоваму юнаку такія важ-ныя функцыі, як нпр. пасаду прэфекта віленскай піярскай друкарні. Такім чынам, Ка-зімір Нарбут выкладаў, кіраваў, а акрамя гэтага, увесь час вучыўся, даскана-ліў свае ўменні. Яго веды, працавітасць, дыдактычныя здольнасці былі хутка заў-важаны і пазітыўна ацэнены землякамі. Па даручэнні ксяндза Паўла Ксаверыя Бжастоўскага 8, віленскага каноніка і пісара Вялікага Княства Літоўскага, падчас сваёй працы ў Вільні Нар-бут напісаў ПЕРШУЮ ПОЛЬСКАМОЎНУЮ ЛОГІКУ, якая пад назвай "Логіка, або прадумвання і разва-жання рэчаў навука" была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні - і "напісаная па за-гадзе", і выдадзеная за кошт Паўла Бжастоўскага, як падкрэслівае 31-гадовы аў-тар, прысвячаючы яму гэ-тую кнігу. Сёння цяжка вырашыць, ці малады Нар-бут, які не меў аніякага пісьменніцкага досведу, пісаў гэтую школьную кні-гу - бо яна мела якраз такое прызначэнне - з асаблівым жаданнем, ці толькі выкон-ваў "загад" і грамадзянскі абавязак. Не трэба забы-ваць, што гэта быў перыяд усё большай пагрозы неза-лежнасці Рэчы Паспалітай з боку памежных дзяржаў - Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Най-больш свядомыя грамадзя-не, якія разумелі небяспеку, імкнуліся выратаваць нацы-янальную самасвядомасць палякаў, уводзячы, паміж іншым, у школы ў як мага большай ступені родную мову. Але каб надрукаваць па-польску падручнікі, якія б замянілі напісаныя на ла-цінскай мове, неабходна было стварыць ПОЛЬ-СКУЮ ТЭРМІНАЛОПЮ ў кожнай галіне навукі. Гэта, безумоўна, датычыла і ло-гікі. I гэтага чакалі ад ма-ладога Нарбута. Да гэтага часу ён не напісаў ніводнай кнігі, таму гэта быў яго аўтарскі дэбют, а да таго яшчэ ў такім цяжкім прад-меце, як логіка. Якім жа ж чынам ён выканаў "загад" Паўла Бжастоўскага? Так як з розных кубікаў можна ствараць прыгожыя цэлас-ныя карціны, так у XVIII стагоддзі з поглядаў розных аўтараў, а нават з пера-кладзеных фрагментаў іх твораў, стваралі цалкам удалыя кнігі, друкаваныя пад прозвішчам таго, хто іх "сабраў". Аднак пры гэтым дадаваліся ўвогуле пэўныя арыгінальныя звесткі, якіх патрабавалі мясцовыя ўмо-вы і ўзровень чытачоў, нпр., вучняў, калі гэта былі школьныя падручнікі. Якраз такім чынам напісаў "Логі-ку..." Казімір Нарбут. Ёсць у ёй вялікія фрагменты, перакладзеныя з твораў прыгаданага ўжо некалькі разоў нямецкага вучонага Хрысціяна Вольфа і сла-вутага італьянскага логіка Антонія Генавэзі. Але нават сам пераклад на польскую мову гэтых вельмі склада-ных для ўспрымання наву-ковых трактатаў быў ня-просты, таму што не было польскай тэрміналогіі ў гэ-тай галіне навукі, трэба было спачатку стварыць яе, каб перанесці ў айчынную навуку здабыткі заходнееў-рапейскай. Падкрэслім: не-залежна ад таго факта, што "Логіка..." Нарбута мела кампілятыўны, так званы "эклектыўны", характар, несумненнай яго заслугай было напісанне першай по-льскамоўнай логікі. I якраз гэтым Нарбут замацаваўся ў нацыянальнай свядомасці палякаў.

Сам Казімір Нарбут даволі крытычна ацэньваў сваю першую кнігу, таму што ў другім яе выданні (Вільня, 1775) увёў значныя змены. Аднак грамадскае ўспрыманне "Логікі..." бы-ло вельмі станоўчым. Хутка выйшлі чарговыя выданні ў 1782, 1791, 1799 гадах. Як бачым, асабліва цанілі кнігу пасля падзелаў Рэчы Паспа-літай, калі пасля страты дзяржаўнасці вельмі важ-ным для палякаў было зра-біць усё для таго, каб у школьных падручніках па розных дысцыплінах заха-ваць родную мову. Спра-вядліва лічылася, што па-куль жыве мова народа і яго гісторыя - жыве НАРОД.

Трэба дадаць, што "Логіка..." Нарбута даволі доўга выкарыстоўвалася на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага як школьны пад-ручнік.

Школьнай кнігай, якую Нарбут напісаў і вы-даў у віленскі перыяд, былі і "З філасофіі выбраныя думкі" . Нягледзячы на тое, што гэтая публікацыя, вы-дадзеная пад прозвішчамі вучняў віленскага піярскага калегіюма Стэфана Вера-шчакі і Станіслава Гад-леўскага, была, згодна з усталяваным тады звычаем, зафіксаванай у друку пуб-лічнай школьнай дыскусіяй, фактычна аўтарам тэксту быў Казімір Нарбут. Гэта пераканаўча давёў ужо па-сля II Сусветнай вайны ў манаграфіі "Пра першы по-льскі падручнік логікі" (Лодзь, 1958) Альгерд Нар-бут, які носіць, як бачна, такое ж прозвішча, што і піяр з васемнаццатага ста-годдзя, але сваяком яму не даводзіцца.

Вернемся аднак да кнігі "З філасофіі выбраныя думкі", таму што яна, безу-моўна, заслугоўвае ўвагі, а з'яўляецца амаль не вывучанай. Кніга ўяўляе сабой нібы малую энцыклапедыю; яна складаецца з 96 навуковых і філасофскіх тэзісаў, паміж іншым і з прыродазнаўчых, матэматычна-астралагічных і фізічных навук. Логіцы прысвечана толькі 8 тэзісаў, што сведчыць аб выразнай змене зацікаўленасці аўтара. Гэтая кніга, якая прадстаўляла большы аб'ём ведаў за "Логіку..", была прысвечана каралю Аўгусту Панятоўскаму. Чаму яна выйшла пад проз-вішчам вучняў, а не на-стаўніка? У большай ступені гэта было данінай тага-часнай модзе, калі выклад-чыкі калегіюмаў распаўсю-джвалі такім чынам свае навуковыя погляды, якія не супадалі з традыцыйнымі і адлюстроўвалі новыя зда-быткі навукі. Такі падыход дазваляў калегіюму набыць лепшую рэпутацыю, а ба-цькам {нярэдка з вядомых шляхецкіх родаў) прыносіў задавальненне тым, што прозвішча іх сына было прыгадана на вокладцы кнігі.

Аднак Казімір Нарбут, напэўна, не надта добра пачуваўся ў ролі аўтара школьных кніг; напэўна, значна лепш - у якасці перакладчыка. Доказам гэтага можа быць перакладзеная з французскай на польскую мову "Салдацкая навука прускага караля для яго генералаў" , выдадзеная ў 1771 годзе ў Вільні. Трэба дадаць, што ва ўступе да гэтай кнігі кароль Фрыдрых II (гаворка ідзе аб ім) паказаны як пры-клад вайсковага майстэрства.


1Канарскі Станіслаў , ксёндз-піяр (1700-73), педагог, рэфарматар школы, пісьменнік, публіцыст, паэт і драматург. Вучыўся у Collegium Nazarenum у Рыме. У 1740 г. адчыніў у Варшаве элітную школу для шляхецкай моладзі Collegium Nobilium , а затым распачаў рэформу піярскай школы. Школьная рэформа К. стала пераломным момантам у барацьбе за мадэрнізацыю навучання ў Польшчы 18 ст. Мэтай рэформы было ў першую чаргу патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі, а таксама знаёмства з дасягненнямі сучаснай навукі. У палітычнай дзейнасці К. пачаткова быў звязаны з Станіславам Ляшчынскім, а пазней - з каралём Станіславам Аўгустам. У сваіх працах публіцыстычных, драматургічных і вершах пісаў аб неабходнасці палітычных рэформ у краіне, першым раскрытыкаваў ліберум вета. У 1771 г. кароль адзначыў К. мадалём з надпісам "Sapere auso" ("Таму, кто адважыўся быць мудрым").

2Вольф Хрысціян (1679-1754), нямецкі філосаф і евангелісцкі тэолаг, прадстаўнік піэтызму, развіў філасофска-рэлігійную сістэму Г. В. Лейбніца, увёў рацыяналізм ва універсітэцкую навуку, зрабіў вялікі ўплыў на І. Канта.

3Collegium Nobilium (Калегіюм Нобіліюм) школа з інтэрнатам для моладзі, заснаваная ў Варшаве ў 1740 г. С. Канарскім, якая наватарскімі праграмай і метадамі навучання распачала рэформу польскай школы. Пазьней у калегіюм была ператворана піярская школа ў Вільні (заснавана ў 1723 г.), рэктар Мацей Догель заснаваў пры калегіюме ў 1756 г. канвікт.

4Сыруць Бярнард , ксёндз піяр, (1731-1784), у 1747 г. прыняў паслушніцтва ў ордэне піяраў, закончыў піярскую школу ў Шчучыне, выкладаў у Калегіюм Нобіліюм матэматыку, тэалогію, права.

5Догель Мацей (1715-60), выдаўца, піяр, з каля 1747 г. рэктар калегіюма піяраў у Вільні, ў 1748 г. адбыў падарожжа па Нямеччыне, Францыі, Галандыі з мэтай збору матэрыялаў для зборніка міжнародных трактатаў, выдаў "Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага" т. 1, 1758, т. 5, 1759, т. 4, 1764 ( Codex Diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae). .

6Прывілеяваны алтар (лац. altare privilegiatum ) гэта алтар, за якім замацавана поўнае адпушчэнне грахоў для душ пакутуючых ў чысцілішчы. ( Pius VI . Brevem , 30.08.1799 г.) Прыкладам лакальнага (рэальнага) алтара, які захаваўся да сённяшняга дня, можа быць надпіс на алтары ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы . Пры такім алтары кожны ксёндз адпраўляючы святую Імшу атрымлівае адпушчэнне грахоў. Таксама ксёндз, як асоба, можа атрымаць прывілей, і тады кожны алтар, пры якім гэты святар адпраўляе службу, лічыцца прывілеяваным.

7Генавэзі Антоні ( Genovesi Antonio , 1712-1769) , італьянскі філосаф і эканаміст, увёў італьянскую мову у філасофію (замест лацінскай), унёс у італьянскую філасофію ідэі Лока, Лейбніца, Х'юма, чаму вельмі апаніравалі схаласты. У кнізе "Lezioni di commercio" (1765 г.), першая праца па італьянскай эканоміцы, ён падкрэсліваў чалавечыя патрэбы як аснову эканамічных тэорый.

8Бжастоўскі Павал Ксаверы , (1739-1827), ініцыятар сялянскіх рэформаў, канонік віленскі, з 1762 г. пісар вялікі літоўскі, 1774-87 гг. рэферэндар літоўскі; ў 1767 г. купіў маёнтак Мерач (пазней Паўлава) на поўдзень ад Вільні, замяніў паншчыну чыншам і утварыў т. зв. Паўлаўскую Рэчпаспалітую; публіцыст, перакладчык.

(Працяг у наступным нумары.)

Ірэна Стасевіч-Ясюкова


Спроба пяра

Неяк раз сакратарка Таварыства беларускай мовы Тамара Грузнова, ведаючы маю прыхільнасць да юных талентаў, узрушана сказала:

- А ведаеце, Уладзімір Ілліч, у Ждановічах ёсць хлопчык ад Бога. З малых гадоў піша зграбныя вершы, казкі... Можа б калі пацікавіліся?

- А чаму б і не!

І вось праз пэўны час мне трапляе ў рукі сшытак вершаў юнага паэта з Ждано-вічаў.

Завуць яго Павел Мітар. Чытаю, учытваюся ў ягоныя вершыкі, вершы. Так. Ёсць у хлопчыка літаратурны агеньчык, літаратурная іскрынка. Досыць цікавыя і ягоныя жыццёвыя назіранні. Яны кра-нальныя, пранікнённыя. Адчуваецца і пошук слова. Праўда, часам кульгае моўная сты-лістыка. Але гэта рэч нажыўная, балазе хлопчык яшчэ школьнік. Вучыцца ў восьмым класе. Аднак слова самім Паўлікавым вершам - першым пробам яго пяра.

Уладзімір Содаль.


Вершы Паўла Мітара


Родная мова

Люблю я мову родную сваю

Васільковую і жытную,

Адзіную, толькі маю,

Вясковую, старажытную.

Беларуская мова родная,

Казкамі ты багатая!

Заўжды была і будзеш народная,

Ты ўвабрала мову лясоў,

Сама бы возера блакітнае,

Прыгожая, як хор птушыных галасоў.

Як яблыня, як ніва жытная.

І беларускіх скарбаў ўсіх

Для мяне ты самая найдаражэйшая.

З усіх моў ты самая прагажэйшая.


Васілёк

Аднойчы русалка на свеце жыла,

Што хлопца Васіля кахала.

Але ў яго ўжо нявеста была,

І ад гэтага русалка гаравала.

Русалка хацела, каб хлопец быў з ёй,

Каб кветкай схіліўся ён над вадой.

Русалка, як і ўсе сёстры яе,

Моцнымі былі чараўніцамі.

Хацела, каб ён не адыходзіў ад яе,

Каб не разлучаўся ён з вадзіцай.

У кветку ператварыла хлопца.

І хоць мінулі ўжо гады.

Кветка сіняя, як вочы малайца,

Расце далёка ад вады,


Людзі! Васількі не рвіце,

Вітаючы недзе ў марах.

А лепш уважліва на іх паглядзіце:

Гэта кахання няшчасная ахвяра!


Ветэраны

Вам прысвячаю свой верш, ветэраны,

Тым, хто змагаўся за нашу свабоду,

Тым, чые незагойныя раны

Баляць яшчэ з 41 году.

Вам прысвячаю свой верш, ветэраны,

Шмат сярод вас афіцэраў, салдатаў,

Ёсць і падпольшчыкі, і партызаны,

І ўсе яны білі фашыстаў-катаў.

Вам прысвячаю свой верш ветэраны,

Усіх, хто дажыў да гэтага дня,

Са святам перамогі віншую я.


Бабулька

Бабулька нейкая ў пераходзе.

Пазірае сумнымі вачамі:

Хворая яна, хадзіць не ходзіць -

Гандлюе толькі касачамі:

- Хлопчык, кветачкі купі ты,

Мне на лекі не хапае, -

Вачамі поўнымі самоты

На мяне малітоўна пазірае.

Не абыходзь ты яе бокам,

Калі кветак купіць не можаш,

Хоць падыдзі да яе,

Паразмаўляй са старой,

Яна і за гэта ўдзячна будзе.


Рыбакі

На беразе аднае ракі

Сустрэліся тры рыбакі

І завялі такую спрэчку:

- Чаму так мала рыбы ў рэчцы?-

Заспрачаліся яны, як лепш рыбу лавіць.

Выйшаў малодшы ўперад

і пачаў гаварыць:

- Глушу я рыбу дынамітам,-

Кажа самы малады,-

Яна ўся наверх ўсплывае,

І я выцягваю яе з вады.

-А я б'ю рыбу віламі, -

Кажа рыбак сталы:

- Я бяру вялікіх рыб,

А пакідаю малых.

- Ну. А ты чаго маўчыш? -

Пытаюцца яны ў рыбака старога? -

Мы ж ведаем, што ты

Ловіш рыбы вельмі многа.

Адкажы ж ты нам на пытанне,

Вылечы ты ад нашага болю,

Чаму гэта ў нас няма рыбы ніколі?

- Так, лаўлю я рыбы шмат,

Лаўлю, як вучылі мяне людзі:

Хто здзекуецца з рыбы,

У таго рыбы ніколі не будзе


Сваё слова пра Паўлікавы вершы я сказаў ў сваёй невялікай прадмоўцы. Але мне хацелася, каб пра іх выказаўся і Паўлікаў равеснік - Сержык Чылікін-Садэльскі, які таксама з малых гадоў адчувае смак слова. І от што ён напісаў з гэтай нагоды:


Спадабаліся мне твае вершы-

Ім даю я гатунак першы.

Пішаш, як Колас ці Янка Купала.

(А такіх на свеце вельмі мала).

Жадаю мець шмат натхнення,

(А гэта трэба ўсім, несумненна).

Вершы добрыя пісаць

І свае кніжачкі выдаваць.

Сержык Чылікін - Садэльскі .


Мо трохі і завысокая ацэнка. Але затое шчырая, непадробная. Так, Паўліку трэба яшчэ кваліфікаваны дарадца. І можна не сумнявацца: будзе з часам з яго толк.


Архіў уніяцкіх мітрапалітаў

Менавіта такую назву мае даведнік, што трапіў мне на вочы на адной з кніжных выстаў.

Гэтая праца ёсць працягам стварэння інфармацыйнага каталогу пра наяўнасць і месцы захоўвання дакументаў па гісторыі царквы ў Беларусі. Калі я абараняў дыпломную працу на гістарычным факультэце БДУ па гэтым пытанні ў 1998 г. даведніка яшчэ не было. Прыходзілася працаваць з літаратурай, што мелася ў беларускіх архівах і фондах нацыянальнай бібліятэкі. Усе сучасныя гісторыкі розных поглядаў разумеюць, што гісторыя царквы ў Беларусі - гэта невывучаная белая пляма. Гэтым пытаннем займаюцца адзінкі з гісторыкаў, але ім вельмі складана не толькі зза недахопу сродкаў на замежныя камандзіроўкі, а менавіта таму, што адсутнічаюць даведнікі такога плану. Пра які ідзе гаворка. У 1991 годзе (пасля маёй навуковай працы) быў выдадзены першы выпуск даведніка "Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі ХУХІХ ст.ст. у фондзе "Канцылярыя мітрапалітаў грэкауніяцкіх цэркваў у Расіі" з Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіву ў СанкПецярбурзе.

Другі выпуск даведніка прысвечаны кіеўскаму і львоўскаму дзяржаўным гістарычным архівам Украіны. У яго ўвайшлі дакументы па гісторыі ўніяцкай царквы ў Беларусі ХУІХХ ст.ст.

У трэцім выпуску даведніка "Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі ХУІХХ стст." пададзена апісанне дакументаў, што захоўваюцца ў фондах дзяржаўных гістарычных архіваў Літвы і Расіі. Крытэрыем адбору спраў былі прыналежнасць іх да гісторыі Беларусі альбо беларускае паходжанне.

Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам.

Да яго выдання спрычыніліся гісторыкі: М.Ф. Шумейка, С.У. Жумар, М.М. Бутовіч, а таксама навуковецфілолаг Я.Я. Янушкевіч. Асноўную працу па складанні ўнікальнага даведніка зрабіла Святлана Паўловіч.

Таксама трэба падзякаваць і ўстановам, што займаліся гэтай справай: Беларускаму навуковадаследчаму інстытуту дакументазнаўства і архіўнай справы і Грэкакаталіцкай парафіі сьвятапакутніка Язафата.

Наклад даведніка мізэрны - 150 асобнікаў, але на яго аснове, з яго дапамогай можна абараніць некалькі дзесяткаў дысертацыі і надрукаваць манаграфій. Выданне даведніка "Архіў уніяцкіх мітрапалітаў" можна лічыць знакавай падзеяй у гістарычнай навуцы адышоўшага 2005 года, бо дае моцны штуршок вывучэнню пытання гісторыі царквы і рэлігіі Беларусі, разблытвае некаторыя спрэчныя пытанні.

Аляксей Шалахоўскі.


"На раздарожжы. Беларусы і палякі

ў час перасялення (1944-1946)"

Такую назву мае вельмі цікавая манаграфія на гістарычную тэму што пабачыла свет ва ўстанове Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка. Яе аўтарам з'яўляецца Анатоль Фёдаравіч Вялікі.

Манаграфія аналізуе адну з маладаследваных старонак гісторыі Беларусі сярэдзіны 40х гг. ХХ ст. - перасяленне польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь. Добра паказаны знешнія і ўнутрыпалітычныя прычыны, якія абумовілі ўстанаўленне савецкапольскай мяжы і ажыццяўленне перасялення насельніцтва. Аналізуецца сукупнасць фактараў, якія вымушалі людзей перасяляцца. Характарызуюцца адносіны кіраўніцтва Беларусі і Польшчы да перасялення. Вызначаюцца асноўныя этапы, дынаміка, колькасны, прафесійны, сацыяльны склад перасяленцаў. Наклад кнігі 100 асобнікаў і яна ўжо знікла з паліц. Выданне рэцэнзаваў прафесар У.Е. Снапкоўскі. А яго навуковым рэдактарам быў гісторык В. Дз. Селяменеў. Манаграфія чытаецца хутка. У ёй ёсць 53 дадаткі, а таксама біяграфіі вядомых дзеячоў мінулага стагоддзяяў. Кніга адрасавана навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам гістарычных факультэтаў ВНУ.

Аляксей Шалахоўскі

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX