Папярэдняя старонка: 2006

№ 16 (752) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 16 (752) 19 КРАСАВІКА 2006 г.


З Вялікаднем, дарагія беларусы!


Юбілей Івонкі Сурвілы

Віншаванне Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле ад МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Паважаная спадарыня Івонка Сурвіла!

Ад імя МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуем Вас з Юбілеем!

Дзякуючы Вашым намаганням па захаванні і аднаўленні нашай гістарычнай спадчыны, беларускай мовы, культуры, гісторыі на працягу Вашага жыццёвага шляху ідэя беларускага Адраджэння жыве не толькі ў Беларусі, але і паза межамі нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Быць на пасадзе старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі справа ганаровая і адказная, і Вы пачэсна выконваеце гэтую важную місію, якая ёсць працягам нязгаснай дзейнасці нашых мужных і мудрых продкаў - стваральнікаў БНР. У свеце апошніх падзеяў Вашы звароты да беларусаў са словамі падтрымкі мелі велізарнае значэнне для нас усіх. Яны адгукнуліся ў сэрцах многіх людзей надзеяй і верай у перамены, жаданнем жыць у Вольнай і Незалежнай Беларусі, аб якой марылі і за якую змагаліся выбітныя беларускія дзеячы.

Нельга не падзякаваць і за тое, што Вы, акрамя актыўнай грамадскапалітычнай дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны, радуеце ўсіх нас цудоўнымі творамі мастацтва.

Дазвольце нам з нагоды урачыстай даты пажадаць Вам добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і натхнення на далейшую грамадскапалітычную і творчую дзейнасць!

Шчыры і нізкі Вам паклон! Жыве Беларусь!

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" далучаюцца да віншаванняў ЗБС "Бацькаўшчына" і зычаць спадарыні Івонцы Сурвіле доўгіх гадоў жыцця і плёну ў працы на карысць Беларусі.


СУРВІЛА (Шыманец-Сурвіла) Івонка (н. 11.4.1936, г. Стоўбцы Менскай вобл.), беларускі мовазнавец, мастак, грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі. Дачка беларускага мастака У. Шыманца. З 1944 за мяжой (жыла ў Даніі, Францыі, Іспаніі, цяпер у Канадзе). Скончыла ў Парыжы Вышэйшую мастацкую школу, потым моўнае аддзяленне Сарбоны (1959). У 1958-65 на Нац. ісп. радыё ў Мадрыдзе, вяла на беларускай мове радыёперадачы, якія трансляваліся на Беларусь. У 1969-97 перакладчыца (англійскай і французскай мовы) ва ўрадзе Канады. Удзельнічала ў мастацкіх выставах як жывапісец. У 1989 заснавала і фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю на Беларусі, яго прэзідэнт да 1997; фонд аказваў гуманітарную дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, арганізоўваў лячэнне і аздараўленне ў Канадзе беларускіх дзяцей.

З 1997 года Івонка Сурвіла - старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

На здымку: Івонка Сурвіла з Агатай Логвін.


ПРЫСВЕЧАНАЯ ДНЮ ЗЯМЛІ

13-22 красавіка ў Менску праводзіцца традыцыйная дэкада экалогіі, прысвечаная Дню Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Менскі дзяржаўны турысцкаэкалагічны цэнтр дзяцей і моладзі і ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.

Як паведаміла БелаПАН намеснік дырэктара турысцкаэкалагічнга цэнтра Лідзія Жур, дэкады экалогіі, у якіх удзельнічаюць школьнікі і выхаванцы пазашкольных устаноў, праводзяцца ў Менску з 1999 года. На мерапрыемствы сёлетняй дэкады кожны раён сталіцы прадставіў па дзве каманды вучняў 6-11 класаў і па адной агітбрыгадзе.

"Дэкада адкрылася 13 красавіка гарадской працоўнай акцыяй "Дзень Зямлі. Мінск2006" у Першамайскім раёне, дзе размешчаны Музей валуноў. Навучэнцы займаліся добраўпарадкаваннем яго тэрыторыі і высадкай зялёных насаджэнняў", - сказала Л. Жур. Сярод іншых мерапрыемстваў дэкады яна назвала прыбіранне забруджаных тэрыторый і алей сталічнага батанічнага саду, ачыстку ад смецця пустак і берагоў рэк, закладку садоў і кветнікаў. Акрамя таго, паводле слоў Л.Жур, да 20годдзя аварыі на ЧАЭС у раёнах сталіцы запланаваны сустрэчы з відавочцамі трагедыі, правядзенне круглых сталоў, прагляды кіна і відэафільмаў, наведванне спецыялізаваных выстаў, а таксама закладка алей памяці.

Завершыцца дэкада святам "Вясна ў нашым доме", якое адбудзецца 22 красавіка ў сярэдняй школе № 45. Самыя актыўныя ўдзельнікі дэкады і пераможцы конкурсу агітбрыгад будуць узнагароджаны граматамі камітэта па адукацыі Менскага гарвыканкама і прызамі Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


120 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі

БЯДУЛЯ Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; 23.4.1886, в. Пасадзец Лагойскага р-на Менскай вобл. - 3.11.1941), бел. пісьменнік. Вучыўся ў яўр. пачатковай школе і духоўнай семінарыі. У 1912-15 у Вільні; працаваў у выдавецкім тве і газ. «Наша ніва». З 1915 - у Менску, з 1920 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь», час. «Зоркі», «Наш край». Уваходзіў у літ. аб'яднанне «Маладняк», пасля - ва «Узвышша». Першая публікацыя - абразок «Пяюць начлежнікі» («Наша ніва», 23.9. 1910). Друкаваўся таксама ў час. «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). Першая кніга - зборнік лір. імпрэсіймініяцюр «Абразкі» (1913), жанрава блізкіх да вершаў у прозе. У іх рамантычнаэмацыянальнае ўспрыманне жыцця, паэтызацыя бел. вёскі, яе побыту, асуджэнне сац. несправядлівасці. У рэаліст. апавяданнях Б. - праблемы бел. сялянства, яго сац. становішча («Пяць лыжак заціркі», «Умарыўся», «Злодзей», «Чараўнік» і інш.), нац. інтэлігенцыі, мастацтва, лёсу маладых талентаў у цяжкіх сац. і быт. умовах («На каляды к сыну», «Велікодныя яйкі» і інш.).

У яго творах - сучаснае і гіст. мінулае Беларусі, спалучаны рамант.пафаснае адлюстраванне рэв. эпохі, эпохі прыгоннага права і сац. працэсаў грамадскага жыцця перыяду індустрыялізацыі і калектывізацыі вёсхі. Выступаў як публіцыст, аўтар твораў для дзяцей, перакладчык. Даследаваў пытанні этнаграфіі і фальклору («Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных каэках і песнях», 1924), пісаў літ.-крытычныя артыкулы.

(Працяг тэмы на ст. 2-3.)


ЖЫДЫ НА БЕЛАРУСІ

У 1918 г. з друкарні Я. А. Грынблата выйшла кніга Змітрака Бядулі "Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі". У 1992 г выданне было факсімільна паўторана. Мы прапануем чытачам гэты твор таксама захоўваючы аўтарскае напісанне, даставіўшы толькі коску над "ў" і кропачкі над "ё". Гэтых літар у шрафце Грынблата проста не было, і ў 1918 г. абышліся без іх, але рукапіс З. Бядулі меў і "ў", і "ё".

АД АЎТОРА.


Ні маючы пад рукамі ніякаго належачаго да гэтаго тэмату матэрялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.

I вось, дзеля таго, што да гэтаго часу яшчэ аб жыдох на Беларусі ні было напісано ніводнаго радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэй памяненую газэтную стаццю аддзельнай брашуркай. А калі гэта брашурка пакіруе на думку каго кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эконамічнымі, этнографічнымі і статыстычнымі даннымі, то мэта мая будзе дасягнута.


І.

Некалькі сталеццяў таму назад, жыды перабраліся ў наш край праз заходнюю Эўропу і Польшчу. Да заняцця нашаго краю Расіяй яны апрача волі гандлю, рамёсла і жыхарства ўсюды - і па вёсках мелі ішчэ і свае самаўпраўленне - «кагал».

Значнейшыя рэпрэсіі над імі ў нашым краю расійскім урадам былі паўзяты каля 1820 г., хаця ўжо зараз жа пасьля «брацкаго» прылучэння Беларусі да Масквы, што сталося пры апошнім раздзелі Польшчы ў 1795 годзе, Беларусі надавалася роля жыдоўскаго "гетто". Кацярына Вялікая ўвела "еврейскій вопросъ" у ўнутрэннюю палітыку Расіі, а ў 1800 року паэт Дзержавін быў камандзіраваны імпэратарам Паўлам I на Беларусь, каб дэтальна пазнаёміцца са становішчам жыдоў і, паводлуг фактычных данных, апрацовываць праэкт рэформы для жыдоў. Дзержавін пісаў свой праект у Вітэбску.

Менскі «кагал» уладжываў з гэтай прычыны сход у 1802 року і хлапатаў перад Александрам I аб зьмягчэнні рэформаў. Перашкаджаючы ўсякімі спосабамі разсяленню жыдоўскаго элемэнту ў каранных расійскіх губ. за «шкадлівасьць», расійскі ўрад, лічыўшы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварыў тут астрог для жыдоўскай люднасьці, уключыўшы Беларусь у ганебнейшую ў гісторыі царскай Расіі, прагрымеўшую на ўвесь сьвет, так званую 'черту еврейской оседлости'.

Тут, на Беларусі. болей чым у сумежных краёх жыдоўскаго гетто, тварыўся іх эконамічны і культурнонацыянальны быт доўгімі годамі.

Зразумело, што гэтая творчасьць ні магла ні рабіць уплыву на характар краю, як і сама яна павінна была пераняць нікаторыя яго асобнасьці, праз што тварыўся натуральны абмен культурнымі вартасьцямі паміж жыдамі і беларусамі.

Суседзтво гэтых двух нацыяў тварыло такія жыццёвыя ўмовы і эконамічныя стасункі, у якіх адна нацыя без другой ні магла абыйсьціся.

Гандаль і рамёслы ў нашым краю развівалі жыды. I трэба сказаць, што ў гэтым кірунку яны досіць ажывілі наш край і праз увесь час прыносілі яму шмат карысьці. Паміж іншым, яны тут частычна займаліся і хлебаробствам. З усіх губэрняў Эуропэйскай Расіі толькі ў нашых беларускіх губэрнях былі жыды селяне, і да гэтаго часу ішчэ захаваліся вёскі з адным жыдоўскім насяленнем.

Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоўское насяленне. давалі беларускім селянам мажлівасьць нормальнаго тавараабмену. Гандпяры і рамесьнікі таксама былі ніабхадзімы ў гэтым глухім (у бытнасьці пад Расіяй) краю, дзе ні было ніякай эконамічнай культуры.

Кавалі, шаўцы, краўцы былі людзі першай важнасьці і пашаны ў вёсках. Да іх прыходзілі ў свой час, ні толькі ў справах іх спэцыяльнасьці, але так сабе: "пагутарыць з разумнымі людзьмі", параіцца аб розных справах і г. д.

Жыды стараліся зьменьшыць цэны на прадукты, як у рамёслах, таксама і ў гандлю; яны здавальняліся драбніцамі, бо фізычныя патрэбнасьці былі ў іх вельмі малыя. Дзякуючы пасрэдніцтву ўсюды бываючаго жыдаскупшчыка, селянін збываў на мейсцы ўсе свае прадукты. А скупшчык-жыд пры ўсёй сваёй вялікай працы быў такі самы бедны, як яго сусед-селянін, хаця жыд і гарэлкі ні піў.

Прыпісываць толькі адным жыдом спэцыяльнасьць гандлёваго шахэрмахарства і ўпаівання народа гарэлкай-нельга: мы добра ведаем, як у вялікарасійскіх губэрнях славянскія "купцыкулаки" і "целовальники" эксплоатавалі тамтэйшых селян у неколькі стопняў болей, чым тут жыдоўскі гандлёвы кляс нашых селян.

Ды наагул бравары ў Беларусі былі панскія, корчмы па трактах жыды арэндавалі ад паноў, так што яны былі толькі той сьляпой прыладай у руках паноў, якія праз жыдоў сабе выпамповывалі апошнія селянскія грашы.

Ні гледзючы на цкаванне рознымі чорнасоценцамі з Масковіі нашых селян на жыдоў, наш народ нічога кепскаго ні рабіў жыдом. У той час калі ў Расіі чыніліся над жыдамі пагромы і страшэнныя зьдзекі, беларускія селяне ні паддаваліся цёмнай агітацыі. Хлебаробы нашыя ні маглі рабіць кепскіх учынкаў над жыдамі, чуючы інстынктыўна ў душы штучнасьць і ніпраўдзівасьць чорнасоценных ідэй. Так выходзіло, што вялікія грошы, высыпаныя дзеля пагромнай агітаныі расійскімі ісьціннарускімі ўрадамі, падобна Сталыпінскому, у нашым краю, -пайшлі на нішто.

Нідарма ў восені 1917 г. на Ўсебеларускім зьездзі ў Менску прэдстаўнікі розных жыдоўскіх партый, вітаючы беларусаў, са шчырай удзячнасьцю ўспаміналі аб тым, што на Беларусі ніколі жыдоўскіх пагромаў ні было.


II.

За ўвесь час суместнаго жыцця беларусаў і жыдоў на Беларускай зямлі гэтыя дзьве нацыі псыхічна шмат перанялі адна ад аднэй. У мовах, у звычаях, у легэндах, у будоўніцтве, у будзённым жыцці-у іх формы так перамешаліся, што (болей усяго ў жыдоў) прынялі новую самабытную акрасу.

Ёсьць агульныя жыдоўскабеларускія народныя мелёдзіі, прыказкі, дзе жыдоўская і беларуская мовы перамешаны паміж сабою. У беларускай мове ёсьць словы: "хаўрус", "хэўра", "бахур", "адхаіць" і шмат іншых-чыста гэбрайскіх слоў. У жыдоўскай мове беларускіх слоў ёсьць тым болей.

У свой час, у 191112 г., жыдоўскі журналіст і рэдактар рожных жыдоўскіх часопісаў, п. Гурвіч, у Вільні, зьвярнуў на гэту справу ўвагу. Сабраўшы цэлы зборнік жыдоўскабепарускіх прыказак і дадаўшы да іх свае тлумачэнні, ён паслаў гэта да друку ў загранічны журнал.

Але гэтаго мала. Ёсьць цэлая жыдоўска беларуская этнографія, якая чэкае свайго зьбірацеля. Такія прыказкі, як: "Ні добра рэйдэлэ (гаворыць), а добра мэйнэлэ (думаіць)", - ёсьць соткі.

Вось па жыдоўскаму альфабэту жабрацкае клянчанне, якое жыды сьпеваюць на дзяды:

"Ах, брацця, галубцы,

алеф, бойс, гімэль,

давайце галоднаму вашаму

далес, гой, вов,

жэбраку хлеба троху.

заін, хэс, тэс,

Я калека, ламака.

юд, коф, ламэд,

Мучэльнік.

нэм,

Ні магу служыць у пана.

нун самэх, айэн, ііэй,

Чым кольвек ратуйце

цадык, куф, рэйш,

сьляпога татуню."

шын, тоф.

Ёсьць вельмі пекная беларуская песьня, якая канчаецца па гэбрайску і пяецца на хасідскую мелёдыю:

Бацько, бацько!

Выкупі нашу матку...

Выстрой нашу хатку...

Без хаткі ні будаем,

Без маткі заблудзем.

Абрамуню, Абрамуню,

Абрамуню!


Дзедушак ты наш!

Чагож вы ні просіце.

Чагож вы ні моліце

Пана Бога за нас...

Штоб вы нас асвабадзілі

Із голус (выгнанне)

вывадзілі,

Нашу матку (народ)

выкупілі.

Нашу хатку (Палестыну)

выстроілі,

Лэйарцэйну (у нашу

зямлю) прывадзілі

Lejarcejnu, Lejarcejnu!


Адказываюць яму з неба:

Ой ты, сынок, сынок, сынок, Ні заnрогай сваё сэрцо.

Матка бэндзе выкуплена,

Хатка бэндзе выстроена,

Бондзь мондры,

чэкай конца*

Wnejmar lefonow

schiro chadoscho...

(I мы яму скажам

новую песьню)

За другім разам:

Lejarcejnu!

Entwert men ihm won ejben/


(* Увага: Тут словы песьні прыймаюць акрасу польскай мовы. Гэта паказывае, што беларуская мова і ў большасьці жыдоў лічыцца «простай». Значэ, яны ні могуць сабе прэдставіць, каб Пан Бог гаварыў іначай, як па «панску» - г. з. па польску.)


Вось другая песьня да трох жыдоўскіх патрыархаў - Ябрама, Ісака і Якова:

Стары Абрам. сівы Абрам,

Што ты зажурыўся?

- Вёў сына да Акейдо,

(ахвяру) -

Дармо патрудзіўся!

Ісак, Ісак, наш ацец,

Быў зьвязан, як баранец:

Сталі ангелы плакаці.

Вялеў Бог адпусьціці.

Яков, Яков, бацька наш,

Чатырнаццаць гадоў

авец пас.

. . . .

Сем за Рохэль, сем за нас.


Гэтакіх песьняў ёсьць шмат у жыдоў, як сурьёзныя, так сама і лёгкія прыпеўкі.

Вось на манер талмудычнай сафістыкі ешыбацкі жарт:

«То, шма! (ідзі паслухай!) Козачка піла пойла эй лэй (або не) піла пойла? Калі скажаш-піла пойла, то чаму бэрдэлэ (барада) суха? калі скажаш-лэй (не) піла пойла, то чаму экелэ (хвосьцік) мокры?-Тэйка -блайбт акашэ» (пытанне астаецца ніразгаданым)


На матыў "Кол Нідрэй" (малітва на «Страшную ноч») жыды пяюць беларускую песьню: "Як паехаў у карчомку". На жаль слоў ні памятаю.

У некаторых мейсцах Віленшчыны, па мястэчках, жыды, пераняўшыся забабонамі і міталёгіяй беларусаў, на Купалле сьцелюць хлявы крапівой і папаратнікам, каб ведзьмы малака ні адбіралі ў кароў. Нешта падобнае да беларускай каляднай казы ёсьць і ў жыдоў На Дзяды пры выпіўцы адзін адзеваецца казою і пяе беларускія прыказкі у парадку жыдоўскаго альфабэта:

"(Алеф) Антон канцавы.

Мой родны Хведар

Балайло! (у начы).

(Бэйс) Браў ні браў -

Лаяць ні трэба.

Балайло!

(Гімэль) Главамі горад

ні браць,

Балайло!" і г. д.


Жыды вельмі паважаюць беларускую народную мудрасьць. У іх ёсьць такая пагаворка: "Agojescher glajchwort ist wi aidocshe tojre" (Селянская прыказка ўсё роўна, як жыдоўская Тора) .


На першы погляд маглоб здавацца, што ў пераняцці культуры адной нацыей у другой, жыды, як нацыя болей культурная, павінна была мець перавагу над беларусамі і мець свой большы ўплыў над імі, але у самай рэчы ёсьць іначэй. Першая прычына гэтаго тая, што у гэтых двух нацый німа родства мовы і плямён і тут як раз палякі і расійцы занялі першае мейсцо, асіміліруючы беларусоў. Другая прычына-гэта беларуская зямля. Дэкорацыя мейсцовай самабытнай прыроды мае ў сябе такую вялікую сілу, што, на ўплывы ўселякіх іншых культур дзействуе адпорна ў адваротную старану. I тыя людзі з нашаго краю, якія пісалі па расійску або па польску і нажылі сабе славу ў памянёных літэратурах, ні маглі выкараніць у сябе духу беларускай зямлі, каторы жыў у іх сэрцах.

На кожным кроку чуецца, што гэтыя пісьменнікі-беларусы. Моц беларускай зямлі зрабіла тое, што у БеларускаЛітоўскім князьстве законы пісаліся па беларуску, прыдворная мова літоўскіх князёў была беларуская. А літвіны яшчэ цяпер нарэкаюць, што шмат літоўскіх селян абеларуселі. У цяперашняй выстаўцы старасьвецкіх памяткаў у Вільні пад назваю: «Вільня-Менск» ёсьць каран беларускі, пісаны татарскімі літэрамі. Гата паказуе да чаго можэ даходзіць ўплыў беларускай культуры!

На кожным кроку чуецца, што гэтыя пісьменнікі - беларусы. Моц беларускай зямлі зрабіла тое, што у БеларускаЛітоўскім князьстве законы пісаліся па беларуску, прыдворная мова літоўскіх князёў была беларуская. А літвіны яшчэ цяпер нарэкаюць, што шмат літоўскіх селян абеларуселі. У цяперашняй выстаўцы старасьвецкіх памяткаў у Вільні пад назваю: "Вільня-Менск" ёсьць каран беларускі, пісаны татарскімі літэрамі. Гата паказуе да чаго можэ даходзіць ўплыў беларускай культуры!

Дзеля усяго гэтаго і ні дзіво, што жыды, жыўшы тут, у сваёй новай бацькаўшчыне, болей перанялі ад беларусоў, чымся беларусы ад іх. Магутная сіла беларускай зямлі дала асобны духоўны і ўнешні воблік беларускім жыдам. Цяпер яны рожнюцца ад усіх другіх жыдоў, і іх па ўсяму сьвету называюць: «літвакамі».

З асобай сымпатыяй беларуская газэта ў Вільні «Наша Ніва» друкавала тыпы беларускіх жыдоў і жыдоўскіх сынагог у беларускім стылю Калі мы глянем на жыдоўскае мястэчко на Беларусі, то пабачым на кожным кроку нешта роднае, сваё, у будоўлях і ва ўсёй абставе. Узяць жыдоўскіх пісьменнікаў з Беларусі,-то ў іх творах чуецца заўсёды беларуская прырода-«родныя зьявы». Болей усіх гэта адбіваецца ў творах жыдоўскаго клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля. Жыдоўскі пісьменнік Абраам Мапу, пісаўшы свой біблійны раман з ідылічных часоў цара Хізкія і прарока Ісая, маляваў ціхі Бэтляхам быўшы натхнёным пекнымі ўзбярэжжамі беларускаго Нёмна. Знаменіты жыдоўскі пісьменнік с часаў «haskola» (адраджання) Перэц Смаленскін, лічыцца так сама выхаванцам Беларусі.

I ў другіх галінах штукарства ў тутэйшых жыдоў чуецца беларускі дух.

Жыды, тры разы на дзень у малітвах сваіх успамінаючы Сыон, малявалі сабе ў думках гэты Сыон, як нейкі ўзгоракузвышку, якія акружаюць іх тут, на Беларусі. Жыдоўскае дзіця, аддаючы ўсе свае маладыя годы бібліі ў хэдэрах, мело перад сабою жывую біблію беларускіх ратаяў, беларускай спакойнай, ціхай зямелькі з лясамі, пушчамі, рэчкамі, лугамі. Без гэтай беларускай прыроды, заўладаушай іх душою ад радзэння, яны бы ні маглі ў фантазіі сваёй маляваць Палестыну. каторую яны малююць, маючы ўзорам беларускую зямлю.

Праўдзівымі і зразумелымі ёсьць апаведанні жыдоўскіх эмігрантаў выкінутых адгэтуль льосам у Амэрыку і інш., аб іх суму па бацькаўшчыне. І ні адпаведаюць праўдзе паказанні большасьці антысэмітаў, што жыды ні маюць пачуцця кахання да таей зямлі, дзе яны жывуць... Гзта былоб проціў законаў прыроды. Адно толькі - гэта цяга да бацькаўшчыны у іх абвеяна асобым трагізмам. З аднэй стараны-жыццё на чужыне соткамі год, дзе даконывалі іх розныя антысэміты і жыдаеды, хочучы ні толькі зьнішчыць іх фізычна, як пагромамі і грабежствамі, але так сама і апаганіць іх душу-рэлігію - пад відам розных крывавых нагавораў і крытыкі Тальмуду. З другой стараны-далёкая Палестына, з якой яны выгнаны ўжо 2000 гадоў, - акрапляло самабытнай расою ў душы кожнаго жыда тыя карэнні, якія зьвязываюць яго з зямлёю, дзе ён жывець. Яго каханне да новай бацькаўшчыны - нэрвовае, балючае і нізразумелае прэдстаўнікам другіх нацыяў.


III.

У беларускіх вялікіх местах, як Вільня, Менск і інш., жыды мелі свае вялікшыя культурныя цэнтры: школы, абшчыны, прафэсыянальныя цэхі і др.

У той час, калі другія нацыі на Беларусі былі страшэнна сьціснуты расійскім урадам, калі беларусам зусім было забаронено друкаванае слово, жыды мелі у гэтым нейкую свабоду-нацыянальная жыдоўская культура магла развівацца без уселякаго, праве, тармозу. Тутэйшы "кагал" быў свайго гатунку самаўпраўленнем. С прычын усёй гэтай абставы, жыды з Беларусі давалі жыдом усяго сьвету найвялікшых вучоных у рэлігійным і нацыянальным жыцці. Крыніцай гэтаму было место Вільня, бацькаушчына віленскаго "гоэна" -Равві Ільі (памёр у 1797 р.) і другіх вялікіх тальмудыстаў. Там друкаваліся самыя лепшыя кнігі і быў да апошняго дня жыдоўскі вучыцельскі інстытут. Нідарма Вільня называецца жыдамі «Літоўскім Ерузалімам» («Іеruschalim dylito»). У той самы час славіуся кіраўнік хасыдызму на Беларусі, - Шнеер Зальман. Тутжа, на Беларусі, разыгралася тады вялікая барацьба паміж двума жыдоўскімі рэлігійнымі партыямі: Хасыдым і Міснагдым. Гэта барацьба нарабіла вялікаго ніспакою у віленскім «Кагале».

У мястячку Валожыне Віленскай губ.. у 1803 року залажылася вучнем Гоэна, Хаімам Валожынэр, жыдоўская духоўная акадэмія, скуль выходзілі вялікія жыдоўскія вучоныя, пісьменнікі і раввіны для ўсяго сьвету жыдоў. (З Валожынскаго "Ешыбота" выйшоў і знамэніты жыдоўскі паэт X.Н. Бялік). У Валожынскі "Ешыбот" прыезджалі вучыцца жыды с Каўказа, з Нямеччыны, з Амэрыкі і г. д.

Тут, на Беларусі, меў сваё развіццё і жыдоўскі містыцызм (Каббала). Вядомы цадыкі ў Лібавічах, у Койданові, Пінску* (*Пінск у начатку мінулаго сталецця быў вялікім цэнтрам хасідызму.) , да каторых прыезжаюць веруючыя з усёй Расіі. I ні дзіво, што глаўнае развіццё жыдоўскай нацыянальнарэлігійнай культуры мело мейсцо тут, на Беларусі, дзе ім былі даны прывілегіі ішчэ пры кн. Вітоўце. Яны жылі тут, як дзержава ў дзержаве, і іх "Кагал" меў нават право судзіць сваіх пабрацімаў.

У пэрыадзе амерцьвення беларускаго нацыянальнаго асьведамлення, жыды, як і самі Беларусы, хоць добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе, як на «мужыцкую», і русыфікуючыся самі, нісьвядомна спужылі русыфікатарскай ідэі Вялікаросіі. Але гэта быў той багаты кляс, каторы адтрымаў свою навуку ў расійскіх школах, а што тычыцца простых местачковых жыхароў, то, апрача роднай мовы, яны ведаюць толькі беларускую.

Ад самаго пачатку беларускаго адраджэння, амаль ні побач с першымі піанэрамі беларускаго руху пайшлі, хоць і ў малым ліку, і жыды, выйшоўшыя з вёскі; хаця шырэйшыя інтылігэнтныя массы жыдоўства, асабліва ў местах, ні могуць ішчэ пазбыцца сукцэсаў расійскаго тут уладання і ўсё ішчэ служаць праваднікамі русіфікацыі.


IV.

У 1912 г.-калі ў чорнасоценных газэтах "СевероЗападного края" паміж другімі нападкамі на беларускую газэту "Наша Ніва" ў Вільні, яе вінавацілі яшчэ і ў тым, нібы то яна выдаецца то на польскія, то на нямецкія, то расійскія, а так сама і на жыдоўскія грошы, -нікаторыя з віленскіх жыдоўскіх журналістаў зацікавіліся гэтай "народнай" газэтай на "мужыцкім языку". Пазнаёміўшыся з гэтымі «дзіўнымі» новымі нацыяналістамі, са складу рэдакцыі "Н. Н.", якія ні толькі ні аказывалі нінавісьці да чужых нацыяў, але - наадварот - чым болей чужая нацыя нацыянальна асьвядомлена, тым болей яе шанавалі, жыдоўскія журналісты пачалі ў новаадкрытым для сябе руху знайходзіць усё новыя Амэрыкі і цуды. Аказалося, што беларусы, інтэлігенты ні толькі цікавяцца старасвецкімі памяткамі культуры сваёй нацыі, але і культурамі другіх нацый, жывучых на Беларусі.

У беларускім музэі газэты "Наша Ніва" жыдоўскія журналісты ўбачылі цэлую калекцыю малюнкаў старасьвецкіх жыдоўскіх сінагог у беларускім будоўніцкім стылю, калекцыю сінагогальных ліхтароў і пасудзіны мосенжовыя і сярэбраныя з мейсцовай арнамэнтыкай, колекцыю стылёвых ярмолак. Яны былі зьдзіўлены тым, як гэта беларусы ўмеюць усё «чужое шанаваць...»

Пры бліжэйшым знаёмстві жыдоўскія журналісты пачулі ад беларусаў і дакоры, чаму ні старараюцца даць адпор жыдоўскай асіміляцыі, чаму жыдоўская інтэлігэнцыя сароміцца свайго імяні, усяго роднаго, чаму ні цікавяцца сваёй этнаграфіяй, тутэйшым краем і. г. д.

У 1913 г. паказаўся ў жыдоўскім журнале «Ды Юдышэ Вэлт» у Вільні першы артыкул аб беларускім адраджэнні. Пасьля гэтаго гурток жыдоўскіх "краёўцаў" надумаў выдаваць жыдоўскую краёвую газэту "Унзер Гегенд" ("Наш Край"), каб знаёміць шырокую жыдоўскую публіку с тутэйшым краем, а ў гэтым і з беларускім рухам, з беларускай літэратурай і г. д., але па розным прычынам гэта ім ні ўдалося. У 1914 г. гэты самы гурток выдаў па жыдоўску зборнік "Літва", дзе былі пераклады з беларускай і літоўскай літэратур і артыкулы а беларускім руху.

Вельмі горача адклікнулася на гэты зборнік уся жыдоўская краёвая прэсса і ставілі ў прыклад рвенне беларусаў да адраджэння сваёй нацыянальнай культуры жыдоўскім асімілятарам. Як мы ўжо потым даведаліся, то гэты зборнік "Літва" нарабіў вялікаго шуму ў Амэрыцы, паміж інтэлігэнтнымі жыдамі з Беларусі.

Да друку быў прыгатаваны і другі зборнік "Літва" с перакладамі вершаў Я. Купалы, апаведанняў М. Горэцкаго і г. д., але хутка, у часе вайны, расійскі ўрад забараніў друкаваць па жыдоўску.

Пачалася наогул паласа чорнай рэакцыі ў нашым краю,-калі расійскі ваенны штаб ні пазволіў у Менску і па беларуску друкаваць.

* * *

У часе перавароту, калі беларусы ў Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды нацыяналісты. У часе выбараў у меськую думу беларусы з жыдамі (нацыянальныя партыі) увайшлі ў коаліцыю і зрабілі адзін сьпісак кандыдатаў. А калі Усебеларускі Зьезд, паказаў, што творыцца дзержаўная сіла, у жыдоўскіх газэтах пачалі ўсё часьцей паказывацца артыкулы аб беларусах. Пасьля разгону большэвікамі памяненаго зьезду, жыдоўскія нацыянальныя партыі апублікавалі свой пратэст проціў гэтаго гвалту.

Нельга казаць, каб паміж тутэйшых жыдоў ні было праціўнікаў беларускаго руху,-ёсьць і досіць многа. Глаўным чынам выступаюць проціў тыя с партыйнай моладзі, інтэрнацыяналістаў, якія маюць летуценні аб тым, што некалі ніякіх нацыяў ні будзе - усе пойдзе па Бэлямі.

Другі род праціўнікаў беларускай справы з ніпартыйных жыдоў маець йшчэ болей арігінальны матыў: Жыдоўская нацыя разсеяна па ўсяму сьвету, на сваё нішчасьце, раздзелено на жыдоў розных другіх нацый, павінна ведаць розныя мовы тых нацый, дзе яна жыве. I вось бяруць ішчэ тут нанова дзяліць жыдоў: на беларускіх, украінскіх і г. д.

Гэты "новы раздзел жыдоў" ёсьць для іх інтэрэсаў мінус-гэта рацыя. Але занадта наіўная і эгоістычная, крытыкі тут ніякой быць ні можа...

Дзеля гэтай прычыны ў часе збораў на Беларускі нацыянальны фонд у мястэчку Даўгінаве (Віленской г.) жыдоўская моладзь адмовілася прыняць учасьце ў зборах, бо яны праціўнікі "новаго раздзелу жыдоў"...

Але проці жыцця нічога ні зрабілі і ў беларускіх школах жыдоўскія вучні вучацца па беларуску і робяць гэто ахвотне,

* * *

Што датычы дальнейшых адносін жыдоўскіх сьвядомых сфэр да беларусоў, то гісторыя іх так вышколіла, што,-на жаль, - па большасьці, яны арыентуюцца толькі грубай сілай: Чый, верх таго і праўда...

Гэто паказаў іх першы энтузыазм да беларусоў у Менску ў часе ўцёкаў большэвізму. Потым - пачалося ківанне з боку ў бок, трымаючы нос па ветру...

Першы пасьля ўцёку большэвікоў Беларускі Сэкратарыят з Менску, меў у сваім складзе двох жыдоў: Гутмана (без портфэля) і Белкінда-сэкратара фінансаў...

Пры гэтым прыпамінаецца што ў Беларуска Літоўскім Князстве высокую дзержаўную пасаду займаў пярэхрыст (у тых часох німа чаго дзівіцца, што нікрэшчоных ні прыймалі на гэткія службы) Абрам Ёзэфофіч Рэбічковіч, каторы быў здольным адміністратарам і фінансавым агэнтам, а потым, пры Жыгімонце I, дайшоў да пасады падскарбія земскаго, г. з. міністра фінансаў, і члена Гаспадарскай Рады.

Яшчэ адзін выпадак: на першым селянскім зьездзі ў Менску, скліканы Беларускім Нацыянальным Камітэтам 4/1У1917 г. дэлегатам ад Паўловічскай воласьці, Магілёўскай губ. і павету, быў жыд Мордух Янкеляў Зільбэрман. Ён там сельскім старастой ужо 30 гадоў (ні крэшчоны).

Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі -тут ні бярэмся судзіць. Ва ўселякім выпадку жыццё гэтых двух нацыяў так цесна зьвязана, што кожная з іх прымушана цікавіцца другой, ужо хаця бы з эконамічнаго пункту. Эконамічная струна - вельмі чулая і шчокатная рэч. Да гэтай рэчы, як ні як, кожны прыкладываецца шчыра зацікаўленым вухам. Нідалёкая быдучына нашаго краю мае перад сабою перспэктыву розных селянскіх коопэрацій* і гандлёвых рэформаў, што можэ зусім іначай паставіць увесь лад гандлю ў нашым краю. (* У цяперашніх селянскіх коопэратывах ёсьць жыдоўскія прыказчыкі. Жыдоў селяне ахвотне бяруць у прыказчыкі, дзеля іх гандлёвай здольнасьці і практычнасьці. Так сэма ёсьць коопэратывы, дзе членамі і хаўруснікамі нароўне і селяне і жыды.) Вось дзеля гэтаго варта жыдом болей уважна задумывацца над доляй сваіх блізкіх суседзяў, з якімі яны так зьвязаны эконамічна.

Мы пэўны, што адносіны будуць у нас самыя прыязьныя. Варункі новаго жыцця, грамадзянская воля і роўныя правы ўсім, без розніцы веры і нацый, так загладзяць ніроўнасьці і ў эконамічных стасунках, што пакрыўджэнных ні будзе.

Канец.

Змітрок Бядуля


Каб не забыць ў ляноце землякоў-пісьменнікаў

Калісьці ўрадлівасць нашых палеткаў увасобілася ў даволі трапную і вобразную прымаўку: "Уваткні вясною ў слуцкую зямлю аглоблю - увосень тарантас вырасце". Яе я чуў у 30я гады ад свайго дзядулікалгасніка. Ён ведаў, што гаварыў.

Але ж зямля гэтая шчодрая не толькі на высокія ўраджаі - на ёй узрасталі і літаратурныя таленты. Бадай няма такога раёну на Беларусі, адкуль выйшла б столькі пісьменнікаў, як са Случчыны - звыш дваццаці! Для бальшыні з іх шлях у нацыянальную літаратуру адкрываўся у 20я гады мінулага стагоддзя, калі на Беларусі, нарэшце, пасля доўгіх гадоў занядбання расейскай царшчынай усяго нацыянальнага, напоўніцу загучэла родная мова не толькі ў школах, а і ў дзяржаўных кабінетах, калі ствараліся літаратурныя суполкі, выдаваліся на ёй часопісы, газеты, кнігі. Так працягвалася да 1934 года. Да гэтага часу паспелі выдаць свае першыя творы (а сёйтой і кніжкі) нашы землякі Алесь Гурло, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Янка Скрыган, Рыгор Крушына, Язэп Дыла, Янка Золак, Міхась Кавыль, Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Клішэвіч, Уладзімір і Лявон Случаніны. На жаль, хваля рэпрэсій, што навярнулася на Беларусь у 19321938я гады, не абмінула ні аднаго з іх - як і сотні іншых пісьменнікаў рэспублікі. Адны былі растраляны па прыгавору так званых "троек". Другіх выслалі у Сібір, на калыму. Творы іх доўгія гады былі пад забаронай і толькі пасля атрымання незалежнасці Беларусі публікавацца ў літаратурных часопісах, газетах, нават выходзіць асобнымі кніжкамі, уключацца ў школьныя праграмы.

У канцы 40х і пазней, у 5070я гады ў літаратуру прыйшло новае пакаленне пісьменнікаўслуцакоў - Алена Васілевіч, Васіль Вітка. Аляксей Кулакоўскі, Антось Алешка, Павел Місько, Мікола Хведаровіч, Аркадзь і Нічыпар Чарнышэвічы, Віктар Дайліда, Алесь Жук, Галіна Каржанеўская, Алесь Пашкевіч.

Дарэчы, апошні з'яўляецца Старшынём Саюза пісьменнікаў Беларусі, у якім, пасля расколу, засталося каля 500 літаратараў.

Творы асобных з іх (Паўла Місько, Галіны Каржанеўскай, Алены Васілевіч, Яўгена Гучка, Алеся Жука) выстаўлены ў чытальнай зале на спецыяльным стэлажы, навідавоку.

У свой час, недзе ў 70я гады мінулага стагоддзя, на другім паверсе, перад уваходам у чытальную залу дзіцячай бібліятэкі, на сцяне былі вывешаны на драўляных плашчаках павялічаныя фотапартрэты дзевяці савецкіх пісьменнікаў, якія зрабілі пэўны узнёсак у літаратуру для дзяцей - Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алены Васілевіч, Паўла Місько, Васіля Віткі, а таксама расейскіх - Сяргея Міхалкова, Карнея Чукоўскага, Самуіла Маршака і Агніі Барто. Гледзячы на іх і перабіраючы па памяці прозвішчы 24х пісьменнікаўслуцакоў, лаўлю сябе на задумцы: а можа варта ўжо стварыць у той жа бібліятэцы (ці паблізу, у адкрытым летась доме мастацтваў) галярэю з іх партрэтаў? І з адпаведнай картачкайбіяграфіяй пад кожным - каб чытач ведаў іх, ганарыўся багатым на таленавітых людзей краем, шукаў іх творы на паліцах. Падобна таму, як вядомы ў Беларусі энтузіяст па збіранні культурнай спадчыны Анатоль Белы стварыў у Старых Дарогах прыватны краязнаўчы музей і сабраў так партрэты ўсіх князёў Літоўскабеларускага княства з ХІІІ па ХУІІІ стагоддзі. Партрэты напісаны вядомымі мастакамі рэспублікі, у рамках. Больш таго, у двары перад будынкам музея выстаўлены у шэраг бронзавыя абеліскі вядомых класікаў беларускай літаратуры - Максіма Багдановіча, Наталлі Арсеневаў, Ларысы Геніюш, Васіля Быкава, Максіма Гарэцкага і іншых.

Сюды наведваюцца дэлегацыі школьнікаў, студэнтаў, каб датыкнуцца сэрцам да багатай культурнаасветніцкай спадчыны, падзівіцца багаццю ўсяго, што вызначае мінулае і сучаснае Беларусі, чым трэба ганарыцца.

Каб пачуць, як глядзяць на маю задумку слуцкія інтэлігенты, пазваніў вядомаму мастаку Уладзіміру Садзіну. Той адказаў, што ідэя слушная і ажыццявімая, галоўнае для пачаткуузгадніць месца пад такую галярэю, адшукаць выканаўцаўмастакоў, вызначыць кірункі работы - у графіцы ці літаграфіі. Канешне, без спонсараў у гэтай справе не абысціся.

Падтрымаў задумку і выкладчык дзіцячай мастацкай школы, мастак, вядомы краязнаўца Ігар Цітакоўскі. Ён зазначыў, што ў напісанне партрэтаў маглі б унесці свой узнёсак і юныя мастакі. Дарэчы, ў сваёй брашуры "Мастакі і ўмельцы", выдадзенай у 1995 годзе, Ігар Адамавіч зазначае, што ў апошняй чвэрці ХУІ веку Слуцк становіцца буйным цэнтрам партрэтнага мастацтва. Пры княскім двары працавалі мастакі, чые творы складалі партрэтную галярэю дынастыі князёў Алелькавічаў. Як бачна, ёсць на каго раўняцца, з каго браць прыклад сённяшнім мастакам, а іх, выхадцаў са Случчыны, налічваецца аж 11 чалавек!

А ў неабходнасці стварэння такой галярэі я лішні раз пераканаўся, калі заглянуў у чытальную залу гарадской дзіцячай бібліятэкі. За двумя столікамі, схіліўшыся над падручнікамі, сядзелі чатыры дзяўчыны, па пары за кожным. Назваўшы сябе і паказаўшы журналісцкае пасведчанне, спытаў у першых дзвюх, навучэнак аднаго з каледжаў: каго з пісьменнікаўслучанаў яны могуць назваць. Мілыя дзяўчынкі усміхнуліся ніякавата і шчыра адказалі, што нікога не ведаюць.

Тое самае я пачуў і ад дзвюх вучаніц старэйшых класаў адной з гарадскіх школаў. Праўда, адна назвала .... Купалу.

Я патлумачыў, што ён не случанін родам. І ў чытальнай зале для дарослых на трэцім паверсе дзве апытаныя дзяўчыны з ліку школьнікаў старэйшых класаў, таксама не назвалі ні аднаго пісьменніказемляка, хоць кніжкі некаторых з іх тут жа, поблізу, на стэлажы - падыйдзі і пацікаўся. Не цікавяцца! Усе шасцёра апытаных адказвалі на рускай мове - беларускай, лічы, акрамя як на уроку, яны не чуюць, усё беларускае, вядома, здаецца ім нават чужым.

Міхась Тычына, г. Слуцк.


Усходнікі і заходнікі на Беларусі

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У XIX ст. беларуская iнтэлiгенцыя складалася са шляхты і мела тыя ж заганы, што і служылая і сельская шляхта. У другой палове ХХ ст. беларуская iнтэлiгенцыя папаўнялася з сем'яў разначынцаў i сялянаў, але захавала шляхецкія недахопы. У ХХ i пачатку ХХI ст. кожны беларускi iнтэлiгент лiчыць сябе панам або падпанкам. На пачатку ХХ ст. iнтэлiгенты арганiзавалi Беларускую сацыялiстычную грамаду, наладзiлi выпуск газеты «Наша Нiва» і выданне беларускiх кнiг. А калi справа дайшла да ўлады, дык БСГ падзялiлася на эсэраў i сацыялiстаўфэдэралiстаў. А затым у 1918 г., калi сфармавалi ўрад БНР, у цяжэйшых умовах, нават не ўзяўшы ўладу ў свае рукi, утварылi ў снежнi 1918 г. два ўрады БНР. А за якiм урадам iсцi простаму народу? А каго магла падтрымлiваць Антанта? У той складаны час 1918-1919 гг., напэўна, больш разважлiва паступiлi Скiрмунты, Радзiвiлы, Мiрскiя, Вайнiловiчы, бо не пайшлi на канфлiкт з беларускiмi сацыялiстамi.

Беларускiя нацыяналкамунiсты (А. Чарвякоў, З. Жылуновiч, У. Iгнатоўскi) магчыма зрабiлi станоўчы крок, калi пайшлi на пагадненне з расейскiмi бальшавiкамi дзеля стварэння ССРБ, якая ў 1922 г. атрымала назву БССР i ўвайшла ў склад СССР на правох саюзнай рэспублiкi. У вынiку мы сёньня маем пакуль што незалежную дзяржаву. Аднак iх учынак быў самаахвярны, бо ўсе яны былi знiшчаны у савецкi час.

Беларусы не зрабiлi належныя высновы са сваёй гiсторыi. Яны больш спадзяюцца на суседнiя дзяржавы, чым на сябе. Калабарацыя і зайздрасць ды ўласныя амбiцыi паставiлi сёння нашу кволую дзяржаўнасць i лёс беларускага народу як самастойнай нацыi ў будучынi пад вялiкае сумненне. I вiнавата ў гэтым уся беларуская iнтэлiгенцыя, яе пасiўнасць, што iдзе ад бацькоўсялян. Iнтэлiгенцыя на Беларусi раз'яднаная. Адныя, як тыя сяляне, жывуць па прынцыпу "закутніка": «мая хата з краю і я нiчога не ведаю», а актывiсты (тыя, хто ў апазіцыi) дзеляць пустыя партыйныя партфелi без пасад. За апошнія гады колькасьць партый скарацiлася з 37 да 17. А што з таго? Пра iх народ уся роўна не ведае.

Сёння перад беларускай iнтэлiгенцыяй i актывiстамi апазіцыйных партыяў стаiць галоўная задача - згуртавацца і ўтварыць выканаўчакаардынуючы орган (надпартыйны) з мэтай ажыццяўлення iдэалаў 25 сакавiка 1918 г. i iдэалаў Акту незалежнасцi, прынятага Усебеларускiм зьездам 29 лiпеня 2000 г. Здаецца, 1-2 кастрычніка 2005 г. на Кангрэсе Дэмакратычных сілаў зроблены правільныя крокі ў гэтым кірунку. А ці надоўга?!

У згодзе і згуртаваннi нашай iнтэлiгенцыi - паратунак беларускай нацыi, яе дзяржаўнасцi. Уздымем нацыянальную свядомасць i ўратуйма незалежную Беларусь! Выратуйма нашу дзяржаву - адродзiм i мову. Зычу ўсiм беларусам поспехаў у змаганнi за вольную Беларусь.

У выніку шматгадовага панавання і гаспадарання ў нашай краіне польскіх паноў, расейскіх чыноўнікаў і савецкіх бальшавікоў у псіхалогіі і менталітэце беларусаў выпрацавалася каланіяльнаправінцыйная няпоўнавартасць да саміх сябе. Частыя войны на тэрыторыі Беларусі і акупацыйныя рэжымы ўсугубілі і павялічылі адмоўныя рысы беларускага народу, якіх патрэбна нам як мага хутчэй пазбавіцца.


Ці маю я маральнае права назваць недахопы беларусаў? Так, маю. І па нараджэнні, і па радаводу, і па выхаванні я - беларус, які пабываў у суседніх краінах. Я ведаю гісторыю Беларусі і суседніх народаў. Ведаю, як нашы суседзі ставяцца да сваёй роднай мовы, культуры, сваёй спадчыны і дзяржаўнасці. Нам бы ў іх павучыцца, асабліва ў габрэяў або ў эстонцаў.

Беларусы маюць больш дзесяці адмоўных рыс. Назаву іх.

Тутэйшасць. Адсутнічаюць глыбокая нацыянальная свядомасьць і перакананасць ў самастойнасці беларускага народу і магчымасці існавання незалежнай Беларускай дзяржавы.

Адсутнасць нацыянальнага адзінства. Раз'яднанасць нацыі тлумачыцца наяўнасцю трох або чатырох хрысціянскіх плыняў: праваслаўя, каталіцтва, пратэстанцтва, уніяцтва.

Спадзяваньне на дапамогу суседняга народу . У выніку - падпісаньне шматлікіх вуніяў, хаўрусаў, саюзаў.

Абыякавасць да нацыянальнай годнасці. Памылковае прыніжэнне ўсяго нацыянальнага, роднага, а менавіта мовы, культуры, спадчыны, гісторыі, якія нягоршыя, чым у суседніх народаў. Гісторыі Беларусі не ведаем, а роднай мовай і культурай не даражым. Наша бяда ў тым, што мы не шануем сваё, роднае.

Краёвасць і замкнутасць. Сяляне жывуць па прынцыпу "абы ціха было", "нічога не ведаю - мая хата з краю". Сярод іх шмат "закутнікаў", якіх зусім не цікавіць палітыка.

Прыстасавальніцтва аж да калабарацыянізму. Гэтая загана прасочваецца ў нашай гісторыі з XIV да ХХІ стагоддзя. Таму мы не аказалі ўпартага супраціўлення русіфікацыі.

Рабская прыніжанасць простых людзей і іх імкненне выслужыцца перад начальствам. Адгэтуль у нас залішняя паслухмянасць і халуйства.

Апалітычнасць і палітыканства. Большасць насельніцтва ставіцца пасіўна да грамадскапалітычнага жыцця, спадзеючыся на кагосці, а ў той час беларускія палітыкі праяўляюць банапартызм, ствараючы карлікавыя палітычныя арганізацыі і трымаюцца за намінальныя выбраныя пасады. У выніку такіх паводзінаў на Беларусі дзейнічаюць дзве камуністычныя партыі, дзве ці тры сацыялдэмакратычныя партыі, два Беларускія народныя франты, дзве рэспубліканскія прафсаюзныя арганізацыі, два пісьменніцкія саюзы і г.д. Дзейнічае тут рымскі прынцып кіравання дзяржавай: "Падзяляй і уладарнічай".

Зайздрасць і саперніцтва. Мы зайздросцім суседу, які жыве лепей за нас і якому болей шанцуе ў жыцці. Сапернічаем адзін з адным.

Ганарлівасць і амбіцыйнасць чынавенства і інтэлігенцыі, якія выйшлі з сялянаў і рабочых. Пра такіх у народзе кажуць: "Не дай бог, калі мужык ды панам", "Кожны сабе пан у сваім агародзе". Гэтая рыса нам перадалася са зьбяднелай шляхты, якая ў ХІХ ст. папоўніла клас сялян.

Маўклівасць. Залішняя сціпласць і стрыманасць беларусаў прыводзіць да маўклівасці.

Залішняя памяркоўнасць і талерантнасць.

Кансерватызм побыту і паводзін сельскіх жыхароў.

Аслабленне набожнасці як вынік дзейнасці камуністычных улад і атэістычнай прапаганды.

Схільнасць да алкагалізму. Гэтая загана заўважаецца з сярэдзіны 1990х гадоў, што вядзе да распаду сям'і й дэмаграфічнага крызісу. На пачатку ХХІ ст. шмат дзяўчат курыць, раўняючыся на дзяцюкоў.

Беларусы вельмі цярплівы народ, але асабістую крыўду даруюць рэдка. Помслівыя. Помста даходзіць да тэрору. Некаторыя беларусы сталі вядомыя ў свеце як тэрарысты.


У Беларусі ў канцы 2005 г. адліты Звон Свабоды. Ёсьць надзея, што ён аб'яднае беларускі народ і пазбавіць яго ад шматлікіх недахопаў. Хай чытач не крыўдуе на аўтара за агаленне і паказ адмоўнага боку беларускага народу. Ведаючы недахопы, агульнымі намаганнямі льга іх выправіць.


Беларусам ёсць чым ганарыцца. У іх шмат станоўчых рыс, пра якія добра і падрабязна напісана ў школьных падручніках. Нагадаю толькі некаторыя з іх. Для беларусаў характэрныя працавітасць, ашчаднасць, талерантнасць, верацярпімасць, міралюбівасць. У іх развітае прыкладное мастацтва, багатая народная творчасць , і яна добра захавалася і г.д. Мы можам заслужана ганарыцца такімі гістарычнымі помнікамі, як Сафійскі сабор у Полацку, Крыж Еўфрасінні Полацкай, "Біблія" (у перакладзе Францішкі Скарыны), Статут Вялікага княства Літоўскага (фактычна першая канстытуцыя ў Еўропе), паэма "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага. Мы можам ганарыцца сваімі вучонымі, а таксама і беларускай дзяржавай - Вялікім Княствам Літоўскім. Нам ёсць што шанаваць. Ёсць што памятаць. Дзеля таго неабходна ведаць гісторыю сваёй Бацькаў-шчыны, імя якой Крывія-Літва-Беларусь.

Сымон Струменскі


18 красавіка Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

Шлях ад эпохі масавага знішчэння помнікаў гісторыі і культуры беларускага народа да іх уліку і захавання быў нялёгкім і няпростым. Тысячы і дзесяткі тысяч помнікаў былі знішчаны бальшавіцкімі актывістамі, войнамі і часам.

Толькі ў 1984 88 гг. у Менску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах), як частка ўсесаюзнага шматтомнага выдання "Свод памятников истории и культуры народов СССР" быў выдадэены "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі". Падрыхтаваны ён сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя" імя Пятруся Броўкі. Уключае артыкулы (больш за 14 тыс.) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальнадэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найбольш характэрныя для 2ой паловы XIX - пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917-1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950-1980ыя гг.) і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці; том, прысвечаны Менскай вобласці, у дзвюх кнігах. Асобны том складаюць помнікі горада Менска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах; кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнік. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны у пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі іншых населеных пунктаў. Усяго ў выданні 457,6 уліковавыдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых. Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г.

З 2004 года ў незалежнай Беларусі пачалося новае выданне. Выйшла 1я кніга 1га тома энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі». Гэта першае ў гісторыі Беларусі фундаментальнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных і бібліяграфічных крыніц адлюстроўваецца гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак Беларусі: 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, уключаючы і тыя, якія зараз перасталі існаваць. Важнасць такога выдання відавочная. Кожнаму чалавеку дарагія Радзіма, горад, вёска, дзе ён нарадзіўся, жыве, працуе. Ён хоча болей ведаць канкрэтнага і змястоўнага пра родныя месцы. Цікавасць да айчыннай гісторыі істотна расце.

Гісторыя і сучасны стан асобных гарадоў, пасёлкаў і вёсак Беларусі знайшлі пэўнае адлюстраванне ў працах беларускіх даследчыкаў. Каштоўныя звесткі маюцца ў 5томнай «Гісторыі Беларускай ССР», 12-томнай «Беларускай савецкай энцыклапедыі», 6томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у 18томным выданні «Беларускай энцыклапедыі». Пра асобныя гарады выдадзены манаграфіі. Разам з тым відавочна, што навуковай інфармацыі і аналітычных матэрыялаў пра беларускія гарады і вёскі ўсё яшчэ вельмі мала. Пра пераважную большасць населеных пунктаў наогул няма ніякіх звестак. А гэта значыць, наспела патрэба ў спецыяльным даследаванні.

Першы том энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» прысвечаны 11 раёнам Гомельскай вобласці. Гомельская вобласць утворана 15.1.1938 г. на паўднёвым усходзе Беларусі. 8.1.1954 г. да яе далучана тэрыторыя ліквідаванай Палескай вобласці, а таксама Акцябрскі і Парыцкі раёны Бабруйскай вобласці. Зараз Гомельская вобласць уключае 17 гарадоў, у тым ліку 2 абласнога падпарадкавання, 21 сельскі раён і 4 раёны ў Гомелі, 18 гарадскіх пасёлкаў, 275 сельсаветаў.

У 2005 годзе выйшла 2-я кніга тома. У бліжэйшыя гады чакаецца выданне тамоў, прысвечаных іншым абласцям. А ўлік і захаванне заўсёды стаялі побач. Менавіта з уліку пом-нікаў пачынаецца ахова і аднаўленне іх.

Яраслаў Грынкевіч.


БЕЛАРУСКІЯ СМІ НЕДАСТАТКОВА ПІШУЦЬ ПРА СТАН ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ

Беларускія друкаваныя і электронныя СМІ публікуюць недастаткова матэрыялаў, што паказвалі б шырокую карціну стану гістарычнакультурнай спадчыны. Пра гэта 13 красавіка ў Менску на прэсканферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў (адзначаецца 18 красавіка), заявіў старшыня праўлення Беларускага фонду культуры (БФК) Уладзімір Гілеп.

Паводле яго слоў, цяперашні стан помнікаў і гістарычных славутасцяў Беларусі не адпавядае патрабаванням, што прад'яўляе грамадскасць да гістарычнакультурнай спадчыны. "А прэса павінна адлюстроўваць настроі грамадства і крытычна ставіцца да гэтай праблемы. Толькі пры такім падыходзе дзяржава і грамадскія арганізацыі будуць не інфармаваць СМІ аб стане помнікаў, а таксама мерах па іх аднаўленні і ахове, а рэагаваць на крытычныя выступленні прэсы", - падкрэсліў У.Гілеп.

Ён лічыць, што ва ўмовах урбанізацыі грамадства і скарачэння сельскіх населеных пунктаў неабходна, да прыкладу, займацца ўвекавечаннем памяці зніклых вёсак і ўстаноўкай на іх месцы мемарыяльных знакаў.

На думку начальніка аддзела захоўвання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) Вольгі Ляўко, арганізацыя археалагічнага турызму магчыма толькі ў месцах раскопак, што праводзяцца вучонымі. "У адваротным выпадку археалагічны турызм прывядзе да разбазарвання гісторыкакультурнай спадчыны Беларусі", - сказала В.Ляўко.

Загадчык сектара славістыкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ Аляксандр Марозаў паведаміў, што ў ліпені 2009 года ўпершыню ў гісторыі краіны ў Беларусі адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя пад эгідай ЮНЕСКА, прысвечаная стану і перспектывам сусветнай фальклорнай спадчыны.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення аховы гісторыкакультурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Васіля Абламскага, спецыялісты ўпраўлення працуюць над стварэннем 18 нарматыўнаправавых актаў да закона аб ахове гістарычнакультурнай спадчыны, што павінен ўступіць у сілу ў ліпені гэтага года.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


АДЧАС РЭКАНСТРУКЦЫІ ЦЭНТРА ГАРОДНІ БУДАЎНІКІ ДАПУСЦІЛІ РАЗБУРЭННЕ ПАДМУРКАЎ СТАРАЖЫТНЫХ БУДЫНКАЎ І БРУКУ

Падчас рэканструкцыі цэнтральнай плошчы Гародні будаўнікі дапусцілі разбурэнне падмуркаў старажытных будынкаў і бруку. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў магістрант Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Раман Абрамчук.

Ён сцвярджае, што земляныя работы з выкарыстаннем экскаватараў праводзяцца з парушэннямі артыкулаў 27-32 закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" і не ўзгодненыя з адпаведнымі дзяржаўнымі інстанцыямі.

"Добраўпарадкаванне Савецкай плошчы і сумежных тэрыторый закранае вельмі каштоўныя для вучоных культурныя слаі старога горада. На ўчастку работ знаходзяцца руіны палаца магнацкага роду Радзівілаў, гарадской ратушы, гандлёвых радоў і іншых старажытных будынкаў, якія ў будучыні можна было б аднавіць у першапачатковым выглядзе", - зазначыў Р.Абрамчук. Ён нагадаў, што ў сярэднявечча Гродна (Гародня) быў рэзідэнцыяй вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта і лічыўся адным з самых прыгожых гарадоў Еўропы. З ім звязаны найважнейшыя падзеі гісторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Цяпер Гродна з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных турыстычных аб'ектаў Беларусі.

На прэс-канферэнцыі, што адбылася ў Менску 13 красавіка, намеснік начальніка ўпраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі заявіў, што 14 красавіка ў Гродна выязджае спецыяліст упраўлення, каб на месцы разгледзець факты парушэння заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


ВІЦЕБСКІ ТЭАТР "ЛЯЛЬКА" АДЗНАЧАЕ 20-ГОДДЗЕ

15-16 красавіка ў віцебскім тэатры "Лялька" праходзілі ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя тэатра.

Гэтымі днямі на сцэне "Лялькі" паказаны казка "Смелыя браты" і прэм'ера чароўнай аповесці Антонія Пагарэльскага "Чорная курыца, або Падземныя жыхары", пройдуць святочныя ранішнікі і канцэрт, падрыхтаваны школьнікамі, падчас якога дзеці выканаюць песні з пастановак тэатра. Ушаноўванне калектыву адбылося на святочнай вечарына 16 красавіка. Павінша-ваць віцебскіх акцёраў прыехалі калегі з усіх лялечных татраў Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Польшчы і Харватыі.

Роўна 20 гадоў "Ляльцы" споўніцца 20 красавіка. Тэатр пачаў працаваць у 1986 годзе як лялечная трупа пры Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. 20 красавіка адбылася першая прэм'ера калектыву - спектакль "Дзед і жораў". Зараз гэты спектакль адноўлены і ідзе на беларускай і француз-скай мовах. У 1990 годзе тэатр "Лялька" вылучыўся ў самастойны калектыў. Кіруе ім заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, рэжысёр-пастаноўшчык большасці спектак-ляў "Лялькі" Віктар Клімчук, які знаходзіў-ся ля вытокаў стварэння гэтага першага ў краіне беларускамоўнага лялечнага тэатра.

За час працы віцебскія лялечнікі паставілі больш за 40 спектакляў, а дасягненні акцёраў адзначаны самымі высокімі ўзнагародамі на тэатральных фестывалях у Беларусі, ва Украіне, у Югаславіі і Харватыі. Так, у 1994 годзе тэатр узяў удзел у фестывалі "Інтэрлялька" (Ужгарад, Украіна) са спектаклем "Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка". Ён быў адзнача-ны як пастаноўка, што "вызначаецца высокай эстэтыкай". У 1998 годзе "Лялька" брала ўдзел у фестывалі лялечных тэатраў у Тэгеране (Іран) са спектаклем "Чароўная зброя Кендзо". За гэты спектакль у 1998 годзе калектыў атрымаў Гран-пры на міжнародным фестывалі "Белая вежа". 1999 год прынёс віцебскім артыстам прыз Міжнароднага інстытута тэатра "Міжна-родная зорка" за поспехі ў наладжванні міжнародных сувязей. У тым жа годзе тэатр атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестыва-лю дзіцячых тэатраў у Субоціцы (Югаславія) за спектакль "Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка".

Таццяна ЧАБАТАРОВА,


"Белорусский вопрос?"

Гістарычна-дакументальная драма

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Найдзянкоў. Отрывая от Белоруссии три губернии, где существует уже налаженный правительственный аппарат, ЦК наносит большой ущерб делу организации. Предложение же о федерации можно только приветствовать, но в том случае, если Белорусская Республика будет оставлена в объеме Западной области.

Рэйнгольд. Нет никаких данных для развития национализма в Белоруссии, и поэтому опасения ЦК ни на чем не основаны, тем более, что ЦБ всегда сможет парализовать отдельные националистические выступления. Предложение ЦК об отрезке от Белоруссии 3 губерний нельзя назвать удачным, ибо оно в корне разрушает весь технический и продовольственный аппарат области, которая только и кормилась благодаря тому, что Могилевская губерния давала продукты, хотя она и числится потребляющей. Отделение этих губерний нанесет удар всему делу, ибо Минская и Гродненская губернии не могут существовать без Могилевской. Для решения подобных вопросов ЦК должен был сговориться с ЦБ Облискомзапа, а не выносить неприемлемые решения. А федерация с РСФСР действительно возможна лишь в случае сохранения прежних размеров для Белорусской Республики.

Іваноў. Отделение трех губерний, где всего наименее есть белорусского, от чисто белорусских губерний Минской и Гродненской, будет способствовать развитию национализма в республике.

Мяснікоў. В предложении ЦК видно продолжение политики об областях. Сперва республика, несмотря на наши протесты, была создана, теперь она расчленяется, т. е. разрушается СевероЗападная область. Между тем области необходимы, так как в настоящее время места не могут управляться одной Москвой, и принцип централизации при таком положении вещей обращается в бюрократизм. Только там, где есть областные объединения, более или менее налажено дело области, объединяя губернии, контролируя и ревизуя деятельность на местах, могут создать нечто прочное и стройное, связанное через область с Центром.

Выделение из Белорусской Республики трех губерний с точки зрения военной оторвет округ от других органов и приведет к тому, что его деятельностью не сможет руководить ни ЦБ, ни губкомитеты. И, наконец, отделение этих губерний разрушит всю двухлетнюю работу по созданию СевероЗападной области России.

Если для создания Республики и не было оснований, то они могут найтись для развития национализма, который может быть сглажен при условии существования буферной Белорусской Республики в размере области, а отделение губерний вызовет уход лучших работников, во главе станут другие люди, и тогда возможны все нежелательные явления. Кроме того, при разделении Белоруссии как быть с ЦБ и КПБ?

Единственным выходом из возникающих противоречий может быть пересмотр ЦК своего решения.

Лагун. Присоединяюсь к мнению товарищей о сохранении бывших прежних размеров Республики.

Ёфэ. Все ваши возражения, товарищи, сводятся к тому, что нет оснований для создания республики, но для области они, оказывается, имеются. А областничество есть такой же централизм, лишь только в меньших территориальных размерах. Члены ЦБ смотрят с местной точки зрения, в то время как ЦК рассматривает вопрос с мировой. Я предлагаю принять предложение ЦК, так как возражения товарищей меня не убедили и вряд ли убедят ЦК.

Мяснікоў. Ставлю на голосование предложения товарища Иоффе. Кто «за»?


Ніхто не галасуе.


Кто за предложения товарища Рейнгольда?


Усе галасуюць «за».


Ёфэ. Тогда продолжим, если члены ЦБ КПБ не понимают, что такое решение ЦК РКП. Чтобы не повторить прежних ошибок, когда нам непосредственно приходилось вести борьбу с германским империализмом, мы в ЦК решили Советскую Россию отделить буферами от Европы. Буфера эти должны выдержать империалистический натиск, который будет, и чтобы этот натиск находил преграду и ослабил бы свою силу.

Нарождающийся польский империализм питает громадные аппетиты и двигается к нам - в Гродненскую губернию. Петлюра - тоже. Претензии Польши могут быть разрешены частью дипломатическим путем. Поэтому удобнее, чтобы она сталкивалась с буферами - Литвой и Белоруссией. На этих основаниях Ленин образовал Белорусскую Республику.

При создании надо считаться с тем, что эти буферные республики станут республиками всерьез. Если национальные элементы побеждают, то они создают буржуазную республику. Если мы создаем пролетарскую республику - она наша. Поэтому, когда создается республика, во всех слоях, где национализм не был силен, процесс самостоятельности может возбудить их. Поэтому даже когда есть действительное желание отделиться, то в Белоруссии, где этих условий нет, самый факт создания республики поднимает националистические чувства. Этим мы сами наносим удар своей классовой политике. Чтобы избегнуть этого, мы должны стремиться к уничтожению сепаратизма. Наилучший способ - это не увеличивать размеры республик. Сперва думали включить их в число Российской федерации. Тогда росту националистических стремлений был бы конец. Это было бы лучше.

Но в условиях создаваемой Федеративной республики мы не имели бы этих буферов, ибо все вопросы пришлось бы разрешать центральному правительству, т. е. ему пришлось бы вести непосредственную борьбу, а этого мы хотели избежать. Поэтому этот путь мы отвергли, но решили ввести эти республики в процесс переговоров о федерации. Это дает наилучший выход.

Необходимо ограничить размеры Белорусской Республики и вести переговоры о включении ее в Федеративную Российскую республику. Переговоры должны длиться до изменения ситуации. Кроме того, Белоруссия должна сделать предложение другим республикам о том же. Переговоры длительные дадут сгладить национализм.

Конкретно: Белорусская Республика в размерах, которые неизбежны: Минская и Гродненская губернии, после съезда выступает с предложением вести переговоры о федерации и сама входит в нее с низа.

Это предлагает ЦК!

Пятроў. Поскольку это решение ЦК, партийные люди обязаны подчиниться, но так как мы ответственны, то я должен сказать, что такого оппортунизма я не ожидал. С точки зрения марксизма принцип мелких национальностей не выдерживает критики. Тем более он нелеп в наше время. Мы должны защищать самоопределение. Но это значит, что это самоопределение национальностей есть неоправданное зло для самоопределения пролетариата. Но это не значит, что мы должны создавать национализм. Отдельные мелкие республики - это помощь империализму. Но раз решено ЦК - мы должны указать, что это ошибочно. Если ЦК настаивает - придется подчиниться и поднять вопрос на конференции. А на съезде Советов - предложить о федерации.

Найдзянкоў. План о федерировании нельзя не приветствовать. Но странно, когда одной рукой это налаживается, а другой рушится. В пределах Западной области существует аппарат, который в Белорусской Республике не ослабел. Зачем же раздроблять эти губернии. Бывший Облискомзап укрепился в пределах именно Смоленской, Витебской и Могилевской губерний. Теперь же ему дается только Минская и Гродненская губернии. Это недопустимо и вредно. Когда обсуждался вопрос об областях, то и то признали нужным сохранить Западную область. Поэтому считаю, необходимо провести федерацию и самый резкий протест против нарушения аппарата и ломки его в Западной области, что сделано большим трудом, так как эти хозяйства сильны только в целом, а не отдельно.

Рэйнгольд. Притупить националистические стремления вряд ли можно отрезкой этих губерний. Имеются ли у нас корни для возникновения национализма? Есть ли у нас язык, культура и пр.? Нет. Мы это знаем. Создание Белорусской Республики, мы знаем, что это есть только определенный политический шаг. Почему же тогда боятся национализма? У ЦК, кроме этой боязни, нет ничего, чтобы говорить, что он будет. Марксист так говорить не может. Ибо нет предпосылок. Отдельные выступления националистов будут парализованы нашим ЦБ. Если так, то чем вызвано решение ЦК? Мы знаем, что Центральный Исполнительный Комитет не может еще обслуживать все уголки России. Областные организации имеют большое значение, а решение ЦК взрывает нашу область, даже отбрасывая мысль о Республике Белоруссии. Надо признать решение ЦК неудачным. Области необходимы, ибо технические условия заставляют их иметь. Это не сепаратизм, а здоровое стремление к организации в чисто техническохозяйственном смысле. Поэтому отрыв этих губерний нанесет непоправимый ущерб делу, и мы думаем, что это решение ЦК подрывает решение ЦИК об областях.

Существование Белорусской Рады заставило выдвинуть Белорусскую Республику, и если мы теперь вырвем три губернии, то эта Рада скажет, что население их не хочет Советов и их силой присоединяют к России. Не можем мы разрушить то, что два года делали. И странно, что ЦК вынес такое решение без ЦБ.

Іваноў. ЦК рассчитывал на чисто политические буфера, и его шаг приемлемей, чем предложение Петрова. В Белоруссии, если оставить эти две губернии, шовинизм разовьется больше, чем в Литве, и ЦБ не удержит его развития, т. к. будут оторваны три губернии, среди которых нет националистических стремлений. Эти три губернии всегда готовы пойти на помощь центру, и без них нельзя будет удержаться. Белоруссия превратится в самойстийную, ибо местные товарищи далеко не так мыслят, как мы, россияне. Единственный выход для исполнения желания ЦК - в инициативе начала переговоров о федерации тогда, когда у нас будут Смоленская, Витебская, Могилевская губернии.

Мяснікоў. Когда я был в комиссии по областям, сперва была тенденция упразднить области. После ультиматума Зиновьева и Луначарского позицию переменили. То же самое с республиками. Мы сперва заявили категорически против республики. Сказали нам молчать. Мы замолчали. А теперь ЦК разрушает. И каким образом отнимает ѕ всей территории. Ожидаемого эффекта не произвели. Остается существо - областная организация. Пусть же ЦК определенно скажет: за областничество оно или против. Централизация при нынешних отношениях превратится в бюрократизацию. Окраины не могут еще управляться центром. Почему Северная и Западная области более или менее хороши? Потому что есть области. С военной точки. Если расчленить область на 2 части, Литва не признает нашего военного Западного округа. Что же вы хотите, чтобы и мы не исполняли. Тогда его действиями будут руководить и ЦБ, и губкомитеты.

Продовольственная политика. От Могилевской губернии питаемся мы. Что же мы будет делать, если от нас ее оторвут?

По поводу боязни сепаратизма. Мы говорили, что для республики нет почвы, но для национализма она найдется. Но здесь мы избежали это потому, что в правительстве были коммунистынебелорусы. Но поскольку ЦК хочет создать правительство из чисто белорусов - уйдут лучшие товарищи, останутся коммунистынационалисты, и тогда Белоруссия станет националистической республикой, поэтому ЦБ должно снять с себя ответственность. Раз на конференции мы объявили о создании на пяти губерниях и КП(б) Белоруссии, как быть с ними. Придется быть и ЦБ и ОКа для трех губерний. Создаются противоречия. Единственный выход: надо сказать, что и папа не без греха, или республика как есть - или область как была. Надо предложить ЦК пересмотреть решение, и съезд Советов отложить до пересмотра.

Калмановіч. Все губернии согласятся на объединение в область, ибо Могилев всех кормил. От центра мы получили всего 12%, а для армии 30%. Однако мы всех прокормили из Могилевской губернии. Просить ЦК прислать делегата.

Іваноў. ЦК, вероятно, думает обуздать шовинизм лишением нас кредитов. Но это принесет только вред и не удержит. Централизм хорош, когда он преломляется через местные партийные органы, а без них только вред.

Разве за 2 года существования Облискомзапа была замечена тенденция национализма? Почему же ЦК боится теперь? А вот отделение этих губерний даст почву для национализма.

Ёфэ. Итак, возражения двух характеров - по поводу Республики и области. Вы все согласны, что оснований для создания Республики нет, а для области есть. Петров ссылался на Энгельса, пытался доказать, но принципа здесь нет, а тактика. Теперь об областничестве. Зачем разбиваем область? Ваше областничество - тот же централизм. Вы действуете так, как ЦК, который вас централизует. Вы повторяете ошибку ЦК. Вы говорите, что центр и места не справятся, а только область. Это не доказано.

Указание Рейнгольда на экономические соображения неправильно, ибо они административны. Кальманович говорит, что Могилев кормит Смоленск, и если она отойдет, то Могилев станет потреблять. Это точка зрения своего прихода. А надо смотреть с мировой. Борьба Москвы с Вашингтоном. Но исходя из соображений политики, может быть, надо чтобы не голодали Петроград и Москва. Пусть Могилев или Минск голодают.

Только центр может правильно учесть все это. Работники на местах должны все рассматривать с точки зрения мировой. Но местная работа всасывает. Этого не должно быть.

Когда указывают на националистические тенденции двух губерний без трех - самое серьезное возражение. Но в определенном положении создается особое настроение. Но ведь и те три могут заразиться. И если за два года не было национализма, то было много областничества. Вы это блестяще доказали, говоря о Ёфэ (працягвае). Только центр может правильно учесть все это. Работники на местах должны все рассматривать с точки зрения мировой. Но местная работа всасывает. Этого не должно быть.

Когда указывают на националистические тенденции двух губерний без трех - самое серьезное возражение. Но в определенном положении создается особое настроение. Но ведь и те три могут заразиться. И если за два года не было национализма, то было много областничества. Вы это блестяще доказали, говоря о государственном организме области. Все ваши возражения с точки зрения области, а не государства.

Теперь мы вступаем в полосу перманентного голодания, а это входит в план империалистов. Долг каждого коммуниста - не допустить, чтобы уступки перешли в разгром всей нашей политики. Кричать враги всегда будут, что мы под видом самостоятельных республик распространяем свою власть.

Доводы ваши меня не убедили. Думаю, что и ЦК не убедят. ЦК не перерешит. Предлагаю принять предложение ЦК: создание республики из 2 губерний и... переговоры.

Рэйнгольд. Предлагаю провести переговоры с ЦК, чтобы иметь суждение. Подчиняясь ЦК, мы входим в ЦК с переговорами об изменении решения, осуществляя его до пересмотра.

Мяснікоў. Кто за предложение Рейнгольда?


Усе галасуюць «за». Уваходзіць тэлеграфіст.


Тэлеграфіст. На прямом проводе Москва. (Да Ёфэ.) Вас, Адольф Абрамович, приглашает к аппарату председатель ВСНХ товарищ Рыков.


Каля тэлеграфнага апарата Ёфэ і тэлеграфіст.


Ёфэ. Здравствуйте, товарищ Рыков... Да, у меня были уполномоченные ВСНХ при белорусском правительстве товарищи Гинсбург и Агарев. Интересовались, почему я запретил передавать Временному правительству Белоруссии письмо и инструкцию ВСНХ...

Как Вам известно, товарищ Рыков, ЦК решил создавать Белорусскую Республику из Минской и Гродненской губерний, а Смоленскую, Витебскую и Могилевскую отшить. Здешнее «правительство» состоит из двух частей: 1) из белорусовкоммунистов, отличительным свойством коих является национализм, и 2) из русскихкоммунистов, отличительными свойствами коих являются сепаратизм и областничество. То, что объединяет обоих - это мания величия, поэтому как с теми, так и с другими приходится сильно бороться по вопросу об уменьшении их территории. И если в это время получается письмо от Вас и инструкция, где Вы говорите с ними как с настоящим правительством, предписываете вашим агентам во всех своих действиях считаться с ними, то они возомнят о себе еще больше, что с ними действительно должно заключать торговые договоры и этим еще более затруднят политическую работу по приведению их «в православную веру». Поэтому я и решил «впредь до» - ваши письма задержать, а вашим агентам рекомендовать вести себя централистически, что нисколько, конечно, не исключает необходимости вести себя разумно и считаться с местными условиями. Если Вы с этим не согласны, то напишите мне, и Ваши агенты всегда еще успеют показать все свои документы.

Шлю Вам пожелание всех благ, а если хотите, пришлю и гуся.

Всего доброго, товарищ Рыков. (Тэлеграфісту.) Телеграмма Свердлову! (Пасля паўзы.) Здравствуйте уважаемый Яков Михайлович. Я из Минска. Докладываю, как условились. Провел заседание ЦБ КПБ. Опишу все подробно в письме. Сейчас - только несколько слов. Чем больше присматриваюсь к здешним делам, тем худшее впечатление получаю. Обе здешние группы никуда не годятся. Белорусы - националисты и поэтому насаждают сепаратизм, а наши, хотя и не националисты, но сепаратисты гораздо худшей марки. Такое вот впечатление. Искренне обнимаю. До встречи в Минске. (Збіраецца выходзіць.)


Падыходзіць Жылуновіч з канвертам у руцэ.


Жылуновіч. Здравствуйте, Адольф Абрамович. Это вам письмо как полномочному представителю ЦК РКП от меня лично и семерых членов Временного правительства в связи с постановлением ЦК РКП об отделении от Беларуси Витебской, Смоленской и Могилевской областей. Ждем ответа. До свидания.

Ёфэ. Всего доброго.


Сцэна зацямняецца.


X

Вядовец. 29 студзеня прадстаўнікі ЦБ КПБ Рэйнгольд і Пікель вялі перамовы ў ЦК РКП(б) аб межах Беларускай Рэспублікі. Адбыліся іх сустрэчы з Леніным і Свярдловым.


Сцэна асвятляецца.


За сталом сядзяць Кнорынг, Пікель, Калмановіч,Жылуновіч,
Лагун і Найдзянкоў.

Уваходзіць Мяснікоў і Рэйнгольд.


Мяснікоў. В повестке дня доклад товарища Рейнгольда - руководителя делегации на переговорах с Лениным и Свердловым.

Прошу конспективно.

Рэйнгольд. Явились к Свердлову, он указал, что ЦК единогласно принял решение, и поэтому он сказал, что решение другое невозможно. Мы говорили с Лениным, которому указали все наши мотивы. Он сказал, что республика буферная и нужна постольку, поскольку граничит с другими странами. Поскольку Смоленск, Витебск и Могилев не граничат, постольку их можно из Белоруссии исключить. Мы указывали, что защищаем область, а не нацию. Он сказал, что ЦК разрешит вопрос об областях в смысле их упразднения. Он указал, что мы должны проявлять максимум либерализма в вопросах национальновнешних и проявлять чуткость к отдельным слабостям. Взаимоотношение с Польшей,- мы должны войти с ней в соглашение и для дипломатии использовать Иоффе.

Провести решение ЦК, - борьба с областничеством, национальным сепаратизмом. Вывезти имущество Республики на другие фронты. Относительно Польши опасности большой нет, ибо там революция растет. Решающие - Восточный и Южный фронты.

Мы указывали, что недовольны агентами. А Ленин говорил, что Троцкий недоволен нашими действиями. Мы отвечали, что это недоразумение. На съезд Ленин не может приехать, Свердлов, пожалуй, приедет. У Ленина мы узнали, что с Литвой решено объединиться в одну ЛитовскоБелорусскую буферную Республику. Мы должны будем провести это. Вопрос о границах партийных разрешится по приезде Свердлова. Нам дали постановление о Белоруссии.

Мы говорили, чтобы в вопросах о Белоруссии звали нас - к сведению и руководству.

Правительство выдвигается ЦБ, утверждается ЦК.

Все.

Мяснікоў. Какие будут вопросы, суждения?..

Жылуновіч. Няшчасная краіна з народам без права на Айчыну. (Выходзіць.)


Сцэна зацямняецца.


XI

Вядовец. 1 лютага ў Менску на пашыраным пасяджэнні Цэнтральнага Бюро КПБ старшыня УЦВК Свярдлоў агалошвае чацвёрты сакрэтны пункт пастановы ЦК РКП(б) аб Беларусі, упісаны ім у яе тэкст заднім чыслом.


Сцэна асвятляецца.


За сталом члены ЦБ КПБ і запрошаныя. Уваходзяць Свярдлоў і Мяснікоў. Усе ўстаюць.


Мяснікоў. Прошу всех садиться.


Свярдлоў садзіцца ў канцы стала.


В историческом заседании Центрального Бюро КПБ участвуют член ЦК РКП(б) товарищ Иоффе, председатель ЦК КП(б) Литвы товарищ Мицкевич, представитель дипломатического корпуса РСФСР товарищ Гопнер, председатель Еврейской коммунистической партии товарищ Свердлов, представитель ЦК Польской Коммунистической партии товарищ Долецкий и члены ЦБ КПБ Кнорин, Пикель, Лагун, Калманович, Рейнгольд, Найденков, Перно, Иванов и Андреев.


Усе названыя адзначаюць сябе ўставаннем.


В повестке дня: слияние Белорусской и Литовской Республик; создание БелорусскоЛитовского правительства; местопребывание правительства; о границах партийной работы.

Слово предоставляется представителю ЦК РКП(б), председателю Всероссийского Центрального Исполнительного Комитета, нашему дорогому гостю, многоуважаемому Якову Михайловичу Свердлову. (Сядаецца за стол.)

Свярдлоў. Уважаемые товарищи, я с глубоким удовлетворением оповещаю пункт четвертый исторического решения ЦК РКП о Белоруссии. Он требует (цитирую): «На съезде Советов Белоруссии вынести решение об объединении Белоруссии с Литвой. Предложить литовским товарищам возможно скорее созвать свой съезд и провести там то же решение».


Мяснікоў пляскае ў далоні. Рэдкімі апладысментамі яго падтрымліваюць прысутныя.


Предпосылка объединения: где бы и как бы ни разделялись, в то же время мы одна партия, и решения ЦК обязательны для всех. Это аксиома!

Мотивы создания единой ЛитовскоБелорусской республики.

Первый момент - международная политика требует создания республик, второе - при их создании обстоятельства заставляют объединиться. Это столкновения центра с местными организациями. Так было в Эстляндии. Это ненормально. Там же создалось чрезвычайно тяжелое положение для неэстонцев. Взрыв национализма и шовинизма там силен. Это неизбежно во всех республиках. Порою жутко делается от волны самостийности, катящейся и с Украины, и с Литвы, и с Эстляндии, и с Белоруссии и так далее. Нельзя допустить этой штуки. Надо следить за ней во все глаза. Чтобы этого избежать, и решили объединить Литву и Белоруссию.

Теперь переходим к рассмотрению техники соединения республик.

Необходимо, чтобы съезд Советов Литвы принял решение, аналогичное решению Всебелорусского съезда, и поручил бы выделенной комиссии провести в жизнь это постановление. Лучше было бы, если бы съезд поручил своим исполнительным органам выделить комиссию - от каждого правительства по 2 товарища и придать им одного представителя ЦК партии.

Возражения есть?

Мяснікоў. Возражений нет.

Свярдлоў. Принято: высшие органы республик выделяют по 2+1 от ЦК.

О правительстве ЛитБела. ЦК предварительно обсуждал этот вопрос. Сошлись на том, чтобы ввести председателем нейтральное лицо - Иоффе, как на Украине Раковского. Это бы смягчило противоборствующие группы белорусов и облискомзаповцев. Но это наше решение не окончательное. Вернусь в ЦК - решим. А теперь обсудим, насколько необходимо, чтобы во главе правительства был местный - белорус или литовец. У нас два мнения, большинство за местного - литовца Мицкевича. И еще, целесообразно ли введение в правительство четырех элементов: литовских, белорусских, еврейских и польских? Или же поручить коммунистам обсудить персонально на конференции?

Рэйнгольд. Как на Украине, - надо нейтральное лицо, хотя трений больших не может быть, но на всякий случай, во избежание, лучше нейтральное лицо от ЦК. Но нужно ли конструировать правительство из 4 национальных групп или персонально? Полагаю, что вводить четыре группы не стоит, ибо персональная выборность даст лучших работников.

Найдзянкоў. Согласен, что дележка по национальностям нецелесообразна, нужна деловая сторона. Слить два правительства, из них выбрать и пополнить, чем можно. Главу - нейтрального.

Далецкі. Главу надо местного. Это вопрос международного характера. Трудно будет убедить массы, что эта наша республика, если будет не местный. Если же местный, то всем ясно будет, что это наша республика. Но поскольку желательно участие представителя ЦК - ему можно вообще дать место в правительстве. Для направления работы - достаточно его присутствия. Конструировать правительство персонально, но ввести все национальности. Таково мнение коммунистовполяков.

Ёфэ. Согласен с Долецким относительно поста представителю от ЦК, так как руководить деятельностью правительства можно и без поста. Представительство в правительстве не от групп, но важно, чтобы от каждой национальности дать. Исходя из соображений соблюдения декорума на главу правительства следовало бы выдвинуть местного.

Пікель. Соблюдать декорум для дипломатов не стоит, ибо их не проведешь. Для масс важно то, что есть республика. При слиянии республик в Литве может произойти инцидент, ибо наши и литовские органы работали все время отдельно. Мы находимся в иных условиях, чем другие республики. Председателя объединенного правительства - нейтрального. Опыт таких работников, как товарищ Иоффе, надо использовать в большей степени.

(Працяг у наступным нумары.)

Алесь Петрашкевіч


Талент Абая Кунанбаева блізкі беларусам

4 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Абаю Кунанбаеву, казахскаму паэту, перакладчыку, кампазітару, заснавальніку казахскай літаратуры. Сустрэча была падрыхтаваная сумесна з Пасольствам Казахстана ў Беларусі.

Мерапрыемства па праву можна назваць неардынарным. У гасцінных залах Дома Купалы была вельмі цёплая і сяброўская атмасфера. Госці былі зачараваныя гукамі домбры, якая дапамагла адчуць дух казахскай зямлі, на імгненне перанесла ўсіх на радзіму Абая.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар музея Янкі Купалы Сяргей Вечар. Пасол Казахстана ў Беларусі Газіз Алдамжараў падрыхтаваў фундаментальны даклад пра жыццё і творчасць Абая Кунанбаева, расказаў пра вялікае значэнне Абая для казахскага народа.

Казахстан і Беларусь. Паміж нашымі краінамі тысячы кіламетраў і тры часавых паясы. Але яднае нас сяброўства і плённае супрацоўніцтва, як у эканоміцы, так і ў культуры. На працягу многіх гадоў беларусаў і казахаў звязваюць цесныя ўзаемаадносіны. Пра гэта распавёў Начальнік упраўлення Міністэрства культуры Васіль Чэрнік.

Мала каму з прысутных давялося пабываць у Казахстане, на радзіме Абая, і тым больш у музеі Абая Кунанбаева ў Сяміпалацінску. Падчас мерапрыемства дэманстраваўся відэафільм "Абай Кунанбаеў", у якім госці ўбачылі родныя мясціны Абая, яго асабістыя рэчы: наручны гадзіннік, табакерку, шашкі, домбру, якія беражліва захоўваюцца ў музеі, а таксама інтэр'еры рабочага кабінета і гасцёўні Абая, славутасці Казахстана.

Абай Кунанбаеў - фундатар нацыянальнай філасофіі казахаў, мысліцель, які спазнаў тайны Тварэння, загадкі прыроды і грамадства, парадоксы асобы і эпохі.

Музычная спадчына Абая займае асобае месца ў гісторыі казахскага нацыянальнага мастацтва. Будучы не толькі паэтам, але і кампазітарам, глыбокім і тонкім знатаком казахскай народнай музыкі, Абай стварае мелодыі для сваіх вершаў.

На мерапрыемстве гучалі песні на словы Абая Кунанбаева, казахскія і беларускія народныя песні ў выкананні навучэнцаў Менскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў абласнога ўпраўлення культуры пад кіраўніцтвам Святланы Шубінай (Наташа Мельнік і Павел Палонскі - домбра, Аліна Леончанка і Каця Блоцкая - цымбалы).

Літаратурная спадчына Абая, якая складаецца з вершаў, паэм, перакладаў і размоў з чытачамі складае каштоўны вынік шматгадовай плённай працы. Галія Сембаева чытала вершы Абая Кунанбаева на казахскай мове.

Творы казахскіх паэтаў перакладалі на розныя мовы свету, у тым ліку і на беларускую. Сярод перакладчыкаў на беларускую мову можна вылучыць Міколу Аўрамчыка, Анатоля Вярцінскага, Васіля Зуёнка, Рыгора Барадуліна, Сяргея Панізніка, Міколу Мятліцкага. Навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы Вольга Курылёнак чытала вершы Абая Кунанбаева ў перакладзе на беларускую і рускую мовы.

Вячаслаў Рагойша і Таццяна Кабржыцкая падзяліліся сваімі ўражаннямі ад паездак у Казахстан, паказалі ўнікальныя дакументы сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Абай быў загадкай для свайго веку, але ён працягвае і нас здзіўляць сваёй праніклівасцю, вялікасцю душы. Ён дасягнуў сусветных вяршынь у мастацтве слова. Вершы Абая напоўнены філасофскім сэнсам і грамадзянскім гучаннем. Пісьменнік Леанід Левановіч сказаў: "Цэнтральнае месца ў паэзіі Абая займаюць вершы маральнафіласофскага характару. Іх асноўным зместам стаў роздум паэта пра сэнс жыцця, пра прызначэнне чалавека".

Абай Кунанбаеў для казахаў - такое ж святое імя, як Янка Купала для беларусаў. Творы Янкі Купалы вядомы казахскаму чытачу яшчэ з сярэдзіны 1930х гадоў, калі шырока адзначалася 30годдзе творчай дзейнасці паэта. Вершы Янкі Купалы актыўна перакладалі на казахскую мову. Адзін з першых перакладчыкаў быў Ільяс Джансугураў, які сустракаўся з паэтам у Менску ў 1936 годзе. Жараскан Абдзірашаў пераклаў з рускай мовы 52 вершы паэта, паэмы "Нікому" і "Тарасова доля".

Янка Купала быў асабіста знаёмы з многімі казахскімі паэтамі. З паэтамакынам Джамбулам Джабаевым ён сустракаўся ў Маскве ў 1936 годзе і ў Тбілісі ў 1937 годзе. На 75годдзе творчай дзейнасці казахскага акына Янка Купала прысвяціў верш "Джамбулу":


Джамбулу я песню

сягоння пяю,

Пад сэрца і думу

настроіў сваю,-

Ляці, мая песня, ляці і спявай,

Суседа акына

як след прывітай.


Джамбуле, баяне,

магутны твой сказ

Аб дружбе народаў

пяяў ты не раз.

Казах, беларус

пяюць песні адны.

Радзімы адной

арлянятысыны.


Многіх казахскіх перакладчыкаў натхніў верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?", які перакладзены на 82 мовы свету. У свой час на казахскую мову яго перакладалі Ільяс Джансугураў, Жараскан Абдзірашаў, Сагінгалі Сеітаў.

Да мерапрыемства музей Янкі Купалы падрыхтаваў выставу, прысвечаную Абаю Кунабаеву. Большасць экспанатаў была прадастаўлена Пасольствам Казахстана ў Беларусі. Таксама экспанаваліся матэрыялы з фондаў музея Янкі Купалы, якія падкрэсліваюць сувязі з казахскай культурай.


Будзь абачлівы,

браце, ў жыцці.

Ганарыся, калі маеш талент.

Каб упэўнена, плённа ісці,

Выбраць шлях

трэба пэўны і сталы.


Многа пройдзеш

цяснін, і далін,

І хрыбтоў,

што бязвольных спыняюць...

Ты - адна

з тых маленькіх цаглін,

Што вялікі

наш свет утвараюць.


Дык знайсці

сваё месца ты ўмей.

Калі хочаш

не знацца з бядою.

Справядліва жыві

між людзей:

Той шаноўны,

хто з добрай душою.


Парыванні благія стрымай.

Пахвалы не шукай -

знойдзеш гора.

Недахопы свае не хавай:

Быць адкрытым

і шчырым - не сорам.


Засланіць, перавысіць усіх

Не імкніся,

не думай пра тое,

Сам пацерпіш тады ты ад іх:

У зайздроснікаў -

сэрца ліхое.


Не спяшы,

ідзе цвёрда далей,

Тады праца

не пойдзе на згубу.

Як настаўнік,

што вучыць дзяцей,

Ты навек

сваю справу палюбіш.

(Абай Кунанбаеў, у перакладзе А. Марціновіча)

Дзіяна Філіповіч, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX