Вярнуцца: 2006

№ 20 (756)


Крыніца: pawet.net.



№ 20 (756) 17 ТРАЎНЯ 2006 г.


ВІКТАР ШМАТАЎ - НАВУКОВЕЦ І МАСТАК

9 траўня сябру Таварыства беларускай мовы Віктару Шматаву споўнілася 70 гадоў. Ганарова мець у сваіх шэрагах такога абаронцу беларускай мовы як Віктар Фёдаравіч. Ён вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Віктар Шматаў - доктар мастацтвазнаўства, навуковец, даследчык, мастак і педагог. Ягоная Скарыніяна - адзін з важкіх набыткаў у даследаванні эпохі Рэнесансу і ролі ў ёй Францішка Скарыны. Пяру юбіляра належыць манаграфія "Сучасная беларуская графіка", кнігі пра Людвіга Асецкага, Міхася Філіповіча, Міхася Сеўрука, Алесю Паслядовіч.

Як мастак Віктар Шматаў удзельнічае ў выставах з 1963 года. Стварае адметныя жывапісныя палотны.

З нагоды юбілейнай даты 10 траўня адкрылася персанальная выстава, разгорнутая ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея. Тут экспануецца толькі невялікая часцінка таго, што напісаў Віктар Шматаў. Загалоўным творам экспазіцыі з'яўляецца карціна "Маці". Цэнтральнае месца на выставе займае серыя, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі. І гэта не выпадкова. Так сталася, што ягонае 70годдзе супала з 20мі ўгодкамі аварыі на ЧаЭС. Некаторыя творы з гэтага цыклу напісаныя ў родных мясцінах, ваколіцах г.п Камарын Брагінскага раёна, якія пацярпелі найбольш за іншыя. Там мастак нарадзіўся, адтуль пайшоў у вялікае жыццё. Згадаем некаторыя палотны, якія можна пабачыць на выставе: "Лёс", "Пакінутая вёска", "Пакінутыя палі", "Жанчына з чарнобыльскай зоны" ды іншыя.

Глыбока эмацыянальная, прасякнутая болем карціна "Лёс", на якой светлы і разам з тым пакутлівы вобраз беларускай жанчыны з рысамі твару, падобнымі да маці самога мастака, намаляваная на чорным як бездань фоне вакна, ад якога засталася адна ліштва. Гэтая карціна па трапным выказванні мастака Віктара Сташчанюка ёсць сімвал трагедыі на Беларусі. Ніхто, акрамя Віктара Шматава, у такой ступені не выявіў сродкамі выяўленчага мастацтва сутнасць гэтай бяды.

Адкрываў выставу дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў. Апроч іншага, ён выказаў удзячнасць Віктару Шматаву за тое, што у спасціжэнні мастацтвазнаўства ён, нароўні з Леанідам Дробавым, быў ягоным настаўнікам. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Басалыга адзначыў вялікую ролю юбіляра ў распрацоўцы нацыянальнай тэматыкі як у жывапісе, так і ў мастацтвазнаўстве.

Аляксей Марачкін павіншаваў знанага мастака ад імя ТБМ, высока ацаніўшы ягоную грамадзянскую пазіцыю. Ён сказаў, што гэтая выстава не дае поўнага ўяўлення пра Віктара Шматава як мастака, бо ягоны дыяпазон творчасці значна шырэйшы і багацейшы. Ведаем яго як адметнага графіка, плакатыста, аўтара шэрагу экслібрысаў. І хоць выстава праходзіць у 20ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы і нядаўняга святкавання Дня Перамогі, не хацелася б, адзначыў выступоўца, каб нас у свеце пазнавалі толькі па бядзе і няшчасцях.

Напрыканцы выступіў сам юбіляр з прамоваю сціплай і кароткай. Ён адзначыў, што для яго вялікі гонар паказаць свае творы ў прэстыжным месцы, якім з'яўляецца Нацыянальны мастацкі музей.

На выставе, апроч твораў жывапісу, прадстаўлены кнігі Віктара Шматава. Гэта дае магчымасць убачыць навуковую спадчыну мастака. Завітайце ў асноўны музей краіны, і вы сустрэнецеся з сапраўдным мастацтвам, адкрыеце для сябе Віктара Фёдаравіча Шматава ў розных іпастасях.

Наш кар.


"ЗАГЛЯНЕ СОНЦА I Ў НАША АКОНЦА"

100 гадоў ад дня заснавання

"Загляне сонца і ў наша аконца", першая легальная беларуская выдавец-кая суполка. Існавала ў Пецярбургу ў 1906-14. У студзені 1906 налічвала 45 удзельнікаў. Зарэгістравана 5(18).5.1906. Ва ўправу су-полкі ўваходзілі: В. Іва-ноўскі (старшыня), У. Сталыгва (сакратар), Б.Эпімах-Шыпіла, Ю. Іваноўскі, В. Валейка, У. Калашэўскі. Кнігі друкаваліся ў польскай друкарні К.Л. Пянткоў-скага кірыліцай і лацінкай, некат. паралельна двума шрыфтамі. Асн. частка накладу адпраўлялася на Беларусь. Першая кніжка - «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» выд. ў ліп. 1906. Выйшлі таксама «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі (1906), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа (1909). У 1908 суполка выдала першы зборнік Я. Купалы «Жалейка». Было наладжна выданне твораў з серыі «Беларускія песняры». З аб'яўленых 8 кніг да сак. 1908 выйшла 6: «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча, 2 першыя быліцы паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш», «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча. Наклад кожнай кніжкі - 4300 ас. З вясны 1908 да восені 1909 суполка не выдала ні адной кніжкі. У крас. 1909 быў заключаны новы дагавор чальцоў-заснавальнікаў (В.Л., І.Л., С.І. Іваноўскія, Сталыгва, Валейка, А.С. і І.Р.Трэпка-Неканды, Г.Ражноўскі і А.Грыневіч). Восенню 1909 перавыдадзена кніга Дуніна-Марцінкевіча «Вечарніцы». Адным томам з прадмоваю В. Іва-ноўскага «Вінцук Дунін-Марцінкевіч і яго жыццё» выйшлі з друку тзоры Дуніна-Марцінкевіча «Шчароўскія дажынкі» і «Купа-ла» (1910). У 1910-13 супол-ка выдавала рэпертуарную серыю драматычных твораў літаграфскім спосабам накладам 200-400 ас. У серыі выйшлі «Модны шля-хцюк» Каганца, «Сватанне» А.Чэхава, «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» і «Хам» Э. Ажэшкі, «Паўлінка» Купалы. У 1912-13 выдавала альманах «Маладая Беларусь». У 1913 убачылі свет «Шляхам жыцця» і «Сон на Кургане» Купалы, «Мядзведзь» Чэхава і інш. У сярэдзіне 1914 перавыдадзена (няпоўна) «Дудка беларуская» Багушэвіча. Выдаўцы су-тыкаліся з фінансавымі цяжкасцямі, цэнзурнымі рэпрэсіямі (арышт зб-каў «Жалейка» Купалы і «Дудка беларуская» Багушэвіча). Выдавецкую дзейнасць суполкі прыпыніла 1-я сусв. вайна. За гады існавання суполка выпусціла 38 кніг агульным накладам за 100 тыс. ас. і больш за 20 паш-товак з краявідамі Беларусі, партрэтамі бел. пісьменнікаў.


95 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі

ВІТКА Васіль (сапр. К р ы с ь к о Цімох Васілевіч; 16.5.1911, в. Еўлічы Слуцкага р-на Менскай вобл. - 5.7.1996), бел. паэт. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928). Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, сакратаром Беластоцкага аддзялення СП Бела-русі (1939- 41). З 1948 нам., з 1951 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1957-74 гал. рэдактар час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1928. Першы зб. вершаў «Гартаванне» (1944). Паэзія В. вызначаецца грамадз. пафасам, асн. яе матывы - услаўленне вычыну чалавека ў Вял. Айч. вайну, гіст. здзяйсненняў бел. народа, хараства роднай зямлі, роздум аб жыцці, прызначэнні паэзіі (зб. «Поўдзень», 1946; «Ружа і штык», 1958; «Праводзіны лета», 1972; «Вышыні святла», 1977). Значнае месца ў творчасці паэта займаюць сатыр. вершы, пародыі, эпіграмы («Для дома, для альбома і трохі для эпохі», 1983). Аўтар п'есы «Шчасце паэта», прысвечанай Я. Купалу (1950, паст. Бел. т-рам імя Я. Ку-палы, 1952), апавяданняў, артыкулаў пра К. Чорнага, М. Лынькова, І. Мележа, М. Танка, Я. Брыля, Я. Маўра, У. Дубоўку, В. Сухамлін-скага і інш. Для дзяцей напісаў вершаваныя казкі «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1957), «Ка-зка пра цара Зубра» (1960), кнігі «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1981), зб. апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962), зб. нар. пацешак «Ладачкі-ладкі» (1977). Даследаваў прабле-мы выхавання («Дзеці і мы», 1977; «Урокі», 1982; «Азбука душы», 1988). На бел. мову пераклаў раман М.Салтыкова-Шчадрына «Паны Галаўлёвы», асоб-ныя творы Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, Я. Райніса, М. Рыльскага, М. Стэльмаха, П.Варанько і інш. Сааўтар чытанак «Роднае слова» для 1-га (1969), 2-га (1970) і 3-га (1988) класаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972 за кн. «Чытанка-маляванка», «Казкі» (1968) і паэму «Беларуская калыханка» (1971). Ганаровы дыплом Міжнар. журы па прэміях Х.К. Андэрсена (1978) з занясеннем імя паэта ў ганаровы спіс дацкага пісьменніка.


Я любіла яго

Успаміны дачкі пра Барыса Сачанку

Сёння, калі трыумф ідэй фемінізму захапіў, здаецца, увесь свет, некаторыя эмансіпаваныя дамы (у тым ліку і я) часамі пачынаюць думаць: «А можа, гэтыя мужчыны і зусім не патрэбныя?» Дык вось, з мужчынам у хаце жыць неяк лепей. Як сірата, я заяўляю аб гэтым з поўнай адказнасцю. І хай сабе на дадзены момант я цалкам самастойная і зусімзусім адзінокая, усё ж бацьку свайго я ўспамінаю з пачуццямі любасці, заўсёднай пяшчоты і шкадавання аб тым, што ён цяпер не са мною.

Можа, таму я і адзінокая, што ўсіх сваіх патэнцыяльных кандыдатаў на шлюб я параўноўвала і параўноўваю са сваім бацькам. А ён быў надзейным і адказным чалавекам, на якога ў цяжкую хвіліну можна было разлічваць. Ён браў на сябе, як сапраўдны мужчына, клопат пра матэрыяльнае становішча і духоўнае жыццё сваіх сямейнікаў. Не дазваляў нам ленавацца, распускацца, пераставаць быць людзьмі. А галоўнае, бацька выдатна разумеў: самае страшнае - гэта страціць пачуццё ўласнай годнасці.

Не, усё ж быў у мяне адзін мужчына, які вельмі нагадваў майго бацьку. Але ад дачкі адмовіцца немагчыма. А гэты - адмовіўся, і мне балюча. Хаця ў прынцыпе я дарослая жанчына, перажыву!

Карацей, з бацькам жылося нам добра, а без яго жывецца кепска. Папершае, ён любіў нас. Падругое - умеў любіць наогул. Ён вырас у вялікай працавітай сялянскай сям'і, дзе добра ведалі цану хлебу. Таму даражыў кожнай хвілінай свайго жыцця, не быў яго марнатраўцам. Ад ранку да вечара працаваў, не пакладаючы рук. Уставаў у 6 гадзін, не шкадаваў сябе цэлы дзень - пісаў, друкаваў, рэдагаваў, арганізоўваў і наладжваў, кантактаваў - і пры гэтым позна, не раней за 23 гадзіны, клаўся адпачываць. Потым пачынаўся новы дзень, навальваліся розныя справы, клопаты… Гэты няспынны кругаварот людзей і падзей у рэшце рэшт і звёў яго раней часу ў магілу.

Пераадольваць цяжкасці бацьку дапамагала пачуццё гумару. Добра памятаю яго дасціпныя, удалыя жарты: «Отколе, умная, бредёшь ты, голова?» (цытата ўзятая з байкі Івана Крылова пра асла); «Павінна ж быць і ў зайца радасць перад халоднаю зімой» (нехта з беларускіх паэтаў); «Свіснуў раз, свіснуў два шустры паравозік і павёз, і павёз за возікам возік» (Янка Купала, з паэмы «Над ракой Арэсай»); «папаўся, як варона ў суп» і інш.

Ён нас смяшыў, падбадзёрваў, пацяшаў. Адцягваў ад змрочных думак, прымушаў быць больш уважлівымі да з'яў прыроды, да раслін, жывёл і птушак, любіць усё жывое на зямлі. Часта мы з ім разам хадзілі ў грыбы, ён ненавязліва дэманстраваў сваё сапраўднае ўмельства - на роўным месцы, што называецца, за пару хвілін сабраць поўны кош баравікоў.

Яму ўласцівая была жыццёвая практычнасць, вынаходлівасць. Ён ведаў, як адстойваць свае інтарэсы, не прайграваць, дасягаць неабходных мэт. Таму ніколі не трапляў у незайздроснае становішча, быў здольны «выкруціцца» з любой складанай сітуацыі. Падтрымліваў сяброўскія стасункі з усімі знаёмымі - ці мала хто з іх акажацца карысным.

Мы ніколі не адчувалі сябе абдзеленымі бацькавай увагай. Ён заўсёды цікавіўся, як прайшоў дзень, глядзеў на выразы нашых твараў і дабіваўся, каб мы часцей усміхаліся. Прывучаў нас з маленства да парадку і дысцыпліны, да чысціні і ахайнасці. Выхоўваў нас пажаноцку прывабнымі і гаспадарлівымі. Лідарам у сям'і быў ён, мы заўсёды яму падпарадкоўваліся (бо дрэннаму ён не вучыў нас ніколі). Але ён нас і кантраляваў, правяраў, мы мусілі адпавядаць яго чаканням, спадзяванням.

Баьцка не быў абыякавым да мастацтва. Вельмі цікавіўся фальклорам, нават некалі праслухоўваў з Янкам Сіпаковым запісы, прывезеныя мною са студэнцкай фальклорнай практыкі (там былі гарадскія рамансы, балады і г.д.). Ніколі не адмаўляўся паглядзець харошы фільм. Часам мог пагартаць мастацкі альбом, любіў творчасць Марка Шагала, Міхаіла Савіцкага, Ільі Глазунова, Аляксандра Шылава. Сабраў цэлую калекцыю мініяцюрных вырабаў народнага прыкладнога мастацтва - дробненькія сякера, рубель, каса, маслабойка, ручнічок, гладышкі. Ён расказваў нам у дзяцінстве аб прызначэнні ўсіх гэтых рэчаў - трэба прызнацца, для нас, гараджанак, абсалютна экзатычных.

Любіў вёску, рамантызаваў яе, часта наведваў родныя палескія мясціны. Нават тады, калі выбухнуў Чарнобыль і «засыпала» радыяцыяй Хойнікі і бацькаву вёску Вялікі Бор. Найбольшай жа жарсцю бацькі былі кніжкі. Нават здзіўляла, як жа ён імі захапляўся. Прычым яго цікавіў не толькі змест, ён звяртаў увагу яшчэ і на год выдання, афармленне, велічыню і інш. З бацькавай лёгкай рукі і я, памойму, навучылася адрозніваць каштоўнае (і не адно ў кніжках) ад непатрэбнага, лішняга.

У госці да бацькі часта прыходзілі яго сябры, сярод іх былі як пісьменнікі, дзеячы культуры, так і навукоўцы. Памятаю сярод гасцей нашай сям'і народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Андрэя Макаёнка, лаўрэатаў Дзяржпрэміі Анатоля Вярцінскага, Янку Сіпакова, а таксама Анатоля Бутэвіча, Максіма Лужаніна, Масея Сяднёва і іншых. Бывалі мастакі - Рыгор Сітніца, Фелікс Янушкевіч… Сярод вядомых вучоных назаву Анатоля Міхайлава, Леаніда Яўменава, Аляксандра Баршчэўскага… Быў у нас колісь кампазітар Ігар Лучанок, пераступалі парог нашай кватэры маці спевака Данчыка - спадарыня Юля Андрусішына, дзеячы беларускай эміграцыі Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель, айцец Аляксандр Надсан. Гаманілі, спрачаліся. І размовы ўсе былі не пра матэрыяльныя даброты, а наадварот - пра духоўныя каштоўнасці. Напрыклад, філосаф Анатоль Міхайлаў аргументавана і горача даводзіў бацьку, што телевізар шкодзіць розуму, бо дае «гатовую», апрацаваную інфармацыю. Цікавымі, змястоўнымі былі гаворкі з эміграцыйным пісьменнікам Масеем Сяднёвым - перад намі раскрылася фактычна ўсё яго жыццё, уключна з любоўнымі прыгодамі. Частымі гасцямі былі вядомы палітычны дзеяч Пётр Краўчанка, дыпламат Уладзімір Шчасны…

Бацька высока цаніў добрую кухню, любіў прысмакі. Гасцей мы заўсёды частавалі чымнебудзь смачненькім - дранікамі, адбіўнымі, купленай бацькам у Слуцку кілбасой, салёнымі рыжыкамі, чырвоным віном і інш.

Яшчэ вельмі важным момантам у жыцці нашай сям'і былі лісты, якія прыходзілі ад бабулі - бабы Веры - з Вялікага Бора. Яны ўяўлялі сабой, па сутнасці, таленавітыя творы, трапныя абразкізамалёўкі аб жыцці велікаборцаў. У іх было шмат іроніі, разам з тым яны павучалі, перасцерагалі. Завяршаліся гэтыя лісты абавязковым запрашэннем: «Прыязджай, сынок!» Часам Веры - з Вялікага Бору. Яны ўяўлялі сабой, па сутнасці, таленавітыя творы, трапныя абразкізамалёўкі аб жыцці велікаборцаў. У іх было шмат іроніі, разам з тым яны павучалі, перасцерагалі. Завяршаліся гэтыя лісты абавязковым запрашэннем: «Прыязджай, сынок!» Часам прыходзілі з вёскі і пасылкі - тады, як калолі вяпрука. Баба Вера дзяліла між сынамі, якія жылі ў Менску, усё па справядлівасці: «Гэта Алесю, гэта Івану, а гэта Барысу». Яна дужа нудзілася па сваіх «гарадскіх» сынах, ёй не ставала зносін з імі, шчырых гутарак.

Прыгадваецца напружаная праца бацькі за пісьмовым сталом. Ліст за лістом ён спісваў, ствараючы апавяданні, аповесці, раманы… У яго быў неразборлівы почырк, і мама потым перапісвала, а то і друкавала, рукапісы. Мы часам вычытвалі, выпраўлялі недакладнасці (бацька прасіў сам аб гэтым). Увогуле былі мы дружнаю сям'ёй. Усёй сям'ёй хадзілі гуляць на Новы год. Калінікалі выбіраліся адпачываць на мора. Улетку выязджалі на дачу, апрацоўвалі ўчастак, рабілі нарыхтоўкі. Выбівалі дываны на снезе ўзімку. Абмяркоўвалі літаратурныя творы, падзеі культурнага жыцця. Наведвалі вечарыны, удзельнічалі ў розных імпрэзах. Слухалі замежныя радыёперадачы, расповеды аб жыцці бацькі - непаўналетняга вязня - у Германіі, аб ягоных падарожжах у ЗША, Францыю, Галандыю, Чэхію, Польшчу. І ўсё гэта адбывалася нязмушана, весела, лёгка, з натхненнем.

Была ў нас яшчэ адна бабуля - магілёўская, баба Марфа. Яна расказвала нам, як працавала настаўніцай. Прыгожа вязала, смачна гатавала, была талковаю дачніцай. Цярпела нашы капрызы і частыя несправядлівасці. Вучыла, выхоўвала… Спадзявалася некалі ўбачыць усіх нас добрымі людзьмі.

Але, трэба сказаць, не мелі мы рэлігійнага выхавання, і гэта пайшло не на карысць. Паверыла ў Бога я ўжо ў сталым узросце, калі шмат што было незваротна страчана. Праўда, мы адзначалі Вялікдзень (хаця бацька быў камуністам). Заўсёды фарбавалі яйкі, хрыстосаваліся, гулялі ў біткі. Прычым бацька абавязкова выйграваў, таму што ўмеў выбіраць яйкі з самым моцным шкарлупіннем - для чаго правяраў іх, лёгенька пастукваючы яйкам па зубах. Гэтаму яго, відаць, навучылі ў роднай вёсцы.

Бацька любіў як сваіх, так і чужых дзяцей, ставіўся да іх з сімпатыяй, частаваў цукеркамі. Цешыў байкамі, чытаў ім вершыкі. Песціў, мілаваў, клапаціўся пра іх, як самая чулая маці. Пытаўся, што дзіця сніла, цікавіўся, ці з той нагі яно ўстала. Сілавых метадаў у асноўным не прымяняў. Але, паколькі ён быў сапраўдным мужчынам, яго лёгка было пакрыўдзіць сказаным не ў час, неабдуманым словам. Тады бацька мог даць суровы адпор…

Ён быў маім ідэалам. Аднак баюся, як пісаў Мікалай Гогаль, «впасть в умиление». І таму закругляюся. На заканчэнне заўважу толькі, што калі мне бывае горка і цяжка, я вяртаюся душою да свайго бацькі і, нібыта ў дзіцячыя гады, даверліва бягу насустрач яму па вясновым квітнеючым лузе. На тым свеце мы абавязкова сустрэнемся, паглядзім адно аднаму ў вочы, і я скажу яму: «Татачка, я любіла цябе!»

Я любіла яго. А больш, магчыма, нікога. Закаханая ў свайго бацьку, я пакуль што не стварыла сям'і, не нарадзіла дзяцей. Так ужо атрымалася… Ніхто ў гэтым не вінаваты.

Святлана Явар, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Здымкі з сямейнага архіву, друкуюцца ўпершыню.


Пра дзве газеты і Дзень друку

У № 18 ад 3-га траўня ў газеце "НС" была змешчана інфармацыя Паўла Давідоўскага "Дзень свабоды друку і Дзень друку". Аўтар назваў выданні, першы дзень выхаду ў свет якіх мог бы стаць падставай для ўстанаўлення беларускім урадам новай даты святкавання Дня друку. Хачу падтрымаць тэму і выказаць сваё меркаванне.


Першая газета на Беларусі - гарадзенская!

23 траўня 1776 года ў Гародні пачало выдавацца першае друкаванае выданне на тэрыторыі Беларусі - "Gazeta Grodzienska". Бюлетэнь быў на польскай мове, выходзіў раз на тыдзень - па чацвяргах на двух старонках памерам 20х15 сантыметраў.

Выданне вылучалася смеласцю выказванняў. У допісах уздымаліся надзённыя грамадскапалітычныя праблемы. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даслаў незадаволены ліст гарадзенскаму старасце Антонію Тызенгаўзу. Заўважыў апошняму, што трэба пазбягаць "дрэннага пісання" . Рэкамендаваў узяць газету пад кантроль, вызначыць асобу, "якая мела б абавязак складаць кожны нумар і потым паказваць газету Вяльможнаму Пану перад друкам" . Неўзабаве была ўведзена пасада газетнага цэнзара.

Бюлетэнь пераказваў палітычныя навіны з усяго свету, паведамляў пра жыццё каралеўскага двара ў Варшаве, змяшчаў урадавыя аб'явы Скарбовай, Кароннай і Літоўскай камісій, адлюстроўваў мясцовыя падзеі. Асаблівая ўвага звярталася на беларускія правінцыі, якія ў 1772 годзе адышлі да Расійскай імперыі.

Магчыма, першым рэдактарам быў сакратар гарадзенскай пошты нехта Браўн ці Сабалеўскі - супрацоўнік пошты. Друкарняй кіраваў ксёндз Карл Маліноўскі.

Газета аператыўна адгукалася на падзеі, напрыклад, прыезд караля ў Гародню і Слонім (1777, 1778). Паведамляла пра паседжанні гарадзенскіх сеймікаў. Стараста Антоні Тызенгаўз імкнуўся абудзіць давер да сваёй дзейнасці.

Цяпер нумары выдання з'яўляюцца вялікай бібліяграфічнай рэдкасцю, захоўваюцца ў архівах і музеях Гародні і Варшавы.

Сябры Гродзенскай гарадской філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) некалькі гадоў назад вырашылі адзначаць Дзень друку згодна гістарычнай справядлівасці. Выказвалася думка, што газета, маўляў, была польскамоўнай. У адказ справядліва прагучала: "А што, орган тэрарыстычнай партыі бальшавіцкая "Правда" (5.05. 1912) -выдавалася пабеларуску, хаця існавала нібыта самастойная саюзная рэспубліка БССР?".


"Наша Ніва"-беларуская, таму і наша

вет у Вільні пабачыў першы нумар газеты "Наша ніва". Чатыры нумары падпісаны С. Вольскім. 8 снежня 1906 г. чарговы нумар падпісаў Аляксандр Уласаў.

У 1909 годзе ў рэдакцыі працавалі акрамя яго таксама браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі. Актыўна падключаліся Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) і Чыж (Альгерд Бульба). Летам з Кіева прыехаў Сяргей Палуян (памёр у 1910).

Царскія ўлады ўважліва прыглядаліся да газеты. Варожую кампанію супраць яе вялі афіцыйныя выданні "Виленский вестник", "Минскае слово", "СевероЗападная жизнь", "Крестьянин", сталічныя выданні "Окраины России", "Россия" і "Новое время".

Актыўны супрацоўнік "Нашай нівы" Максім Багдановіч апісваў гэтае становішча так: "Рускі друк, які атрымліваў дзяржаўную дапамогу, цкаваў яе ("Нашу ніву" - А.Л.), сцвярджаючы, што яна выдаецца на польскія грошы для аслаблення ў краі велікарускіх пазіцый і для падрыхтоўкі глебы для апалячвання яго".

За тры першыя гады існавання было надрукавана 906 карэспандэнцый з 489 вёсак. У 1910 годзе змешчана 666 допісаў 427 карэспандэнтаў з 321 мясціны Беларусі.

Цяжкае эканамічнае становішча прывяло да таго, што ў 1911 годзе "Наша ніва" мела наклад усяго 300 асобнікаў. Аднак рэдакцыя згуртавала моцны аўтарскі актыў 427 чалавек. Таму ў канцы існавання "Наша ніва" мела многа платных падпісчыкаў. Матэрыяльны стан газеты палепшыўся.

"Наша Ніва" як беларускамоўнае выданне таксама мае поўнае права, каб дзень выхаду ў свет яе першага нумару лічыць Днём друку. Тут трэба мець акрэсленую думку грамадскасці. Галоўнае заключаецца ў тым, як сведчыць інфармацыя сп. П. Давідоўскага, што беларусы маюць друкаваныя органы, каб мець падставу ўстанаўліваць уласныя святочныя Дні.

Антон Лабовіч, Гародня.

На здымку: такі выгляд мела "Gazeta Grodzienska".


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг матэрыялаў прысвечаных беатыфікацыі фундатара касцёла Св. Сымона і Алены ў Менску Эдварда Вайніловіча)

Калі апошні Нясвіжскі ардынат (уладальнік зямлі) князь Дамінік, спадчыннік велізарных зямельных і іншых уладанняў па князю "Пане Каханку" пасля катастрофы 1812 г., адыходзячы з асабіста сфармаваным палком, 30 кастрычніка 1813 г. пад Ханаў поруч Франкфурта быў паранены і 11 лістапада 1813 г. у Лаўтэркене сканаў, пакінуўшы адзінокай дачку Сцяфанію, лёс спадчыны вырашалася пад Парыжам імператарам Аляксандрам I і яго саюзнікам прускім каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III. Аляксандр, дамагаючыся рукі і пасагу князёўны, жадаў узнагародзіць сына фельдмаршала Вітгенштэйна, прускі кароль намерваўся павялічыць багацце зрадніўшайся з Гагенцолернамі галіны дома Радзівілаў у асобе князя Антонія, жанатага на прускай князёўне Луізе.

Князь Людвік СаўнВітгенштэйн, сын фельдмаршала, рускі генерал, у 1828 годзе ажаніўся на князёўне Сцяфаніі Радзівіл.

У Хаўмонце 8 сакавіка 1814 г. вырашылі на тым, што ўся маёмасць павінна перайсці да князя Антонія, прызнанага Аляксандрам Нясвіжскім ардынатам, а маёмасць т.н. "alodjalne", застанецца пасагам князёўны Сцефаніі. Для разгляду дакументаў і падзелу маёмасці на дзве катэгорыі была прызначаная "Радзівілаўская камісія", якая засядаючы ў Вільні, толькі малаважную частку маёмасці 1/151/16 прызнала ардынатскай, астатнюю частку з рэзідэнцыяй у Верках пад Вільняй атрымала князёўна Сцяфанія, пасля смерці якой спадчыннікам гэтай велізарнай часткі Краю, што значна перавышае мноства нямецкіх княстваў, стаў адзіны сын князёўны Пётр Вітгенштэйн. Князь Пётр амаль увесь час знаходзіўся за мяжой, у большасці ў Парыжы, толькі на час палявання наведваючы свае беларускалітоўскія ўгоддзі, але глыбока шанаваў традыцыі, звязаныя з гэтым велізарным багаццем. Маёнткі пераходзілі ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука, і мала хто ведаў, што там знаходзяцца не спадчыннікі, а арандатары. У лясніцтвах была спрадвечная шляхта, якая добра ведала звярыныя сцежкі і лясныя гушчары, што асабліва цікавіла князя. Лейцы кіравання ў адміністрацыі і правінцыі былі засяроджаныя ў руках мясцовых жыхароў, для кантракту на валоданне нават самымі вялікімі маёнткамі было досыць запісу ў каляндары, адным словам, адносіны былі поўнасцю патрыярхальнымі. Але князь Пётр, нібы марганатычна жанаты на францужанцы, памёр, не пакінуўшы спадчыннікаў, маючы толькі адзіную сястру Марыю, якая была замужам за нямецкім канцлерам князем Гагенлёхам. Велізарная спадчына але Права 14 сакавіка 1887 года? Пры адносінах Пецярбурга і Берліна, якія існавалі тады, атрымаць грамадзянства князёўне Марыі не складала б праблемы, але Гагенлёхі, з'яўляючыся медыятызаванымі князямі Нямеччыны, лічылі імкненне да атрымання грамадзянства для сябе абразлівым, набівалі кошт, адцягвалі рашэнне, а гады ішлі. Князёўна Марыя памерла, яе сыны ўжо, было, пагадзіліся схіліць галовы, але імператар Аляксандр III, настроены нацыяналістычна, даць ім грамадзянства не пагадзіўся. На просьбы Берлінскага двара тэрмін продажу падоўжыў, але прадаць павінны былі ўсё. І тут пачалася элементарная блытаніна: мясцовыя абшарнікі купляць не мелі права; расійскія службоўцы купляць жадалі, але не мелі грошай. А тут былі лясы лясы непралазныя. Габрэі далі грошы, расейцы фірму, і загрукалі сякеры.

Так званая "Радзівілаўская камісія", створаная ў 1814 г., мела мэтай пагасіць запазычанасці ўладанняў князя Дамініка Радзівіла і аддзяліць ўладанні алед'яльныя ад ардынацкіх.

Князь Хлодвіг ГогенлёхеШылінгфюрст, з 18191901 г. амбасадар Нямеччыны, у Парыжы 18741885, Намеснік у Эльзасе і Латарынгіі 18851894, дзяржканцлер 18941900, у 18881889 г. прадпрымаў дарэмныя спробы атрымаць расійскае грамадзянства для сына.

Пасля знішчэння лясоў пачалося раздрабненне ўчасткаў, але бяспланавае, абы назапашваць грошы. Маса арандатараў, афіцыялістаў, леснікоў апынулася выбітай з каляіны паза справамі, а велізарныя абшары Краю змянілі свой выгляд і грамадскі ўклад. Затое выраслі капіталы лясных шпекулянтаў, з часам старазаконных уладальнікаў велізарных мураваных палацаў і банкірскіх кантор у Менску.

Хоць секвестр маёнтка майго бацькі быў зняты тагачасным вайсковым губернатарам Менска генералам Заблоцкім часткова сіламі яго ад'ютанта Гянрычага, але, працягваючы рабіць высілкі ў атрыманні адмысловай адукацыі, я накіраваўся ў Пецярбург і паступіў у Тэхналагічны Інстытут. На канец вакацыяў 1865 г. мне было ўсяго 17 гадоў. Атрыманы за вучобу ў гімназіі медаль вызваліў мяне ад конкурснага іспыту, што было велізарным прывілеем у сувязі з вялікім конкурсам. Інстытут гэты быў заснаваны Міністрам фінансаў Канкрыным і быў установай ультрадэмакратычнай. Усе вышэйшыя навучальныя ўстановы давалі сваім выпускнікам вызначаныя рангі, г. зн. службовыя прывілеі пры паступленні на дзяржаўную службу. Канкрын рангі адмяніў, каб моладзь, скончыўшы вучобу не павялічвала шэрагі бюракратаў, а шукала працу на прадпрыемствах Айчыны. Таму ў інстытут імкнулася дэмакратычна настроеная моладзь, якая была супраць усякіх прывілеяў, як правіла сацыялістычнага толку, і ўсе падзеі і палітычныя ўзрушэнні заўсёды знаходзілі водгук у інстытуце, а часам, магчыма, з яго і выходзілі. Таму часта, напрыклад, пасля замаху 4 красавіка Каракозава на жыццё Аляксандра II, у студэнтаў праводзіліся ператрусы, арышты, разганяліся і пераследваліся т. зв. "сходкі" (студэнцкія зборы), на якіх выступалі асабліва красамоўныя, гарачыя агітатары, яны абвяшчалі тэорыі, несумяшчальныя з традыцыямі, якія я вывез з бацькоўскай хаты, але гэта мела і станоўчы бок.

Гэты новы кірунак я пачаў асвойваць, часам нават прызнаваў яго правільным, ва ўсякім разе, я навучыўся ўсіх людзей прызнаваць роўнымі сабе, роўнымі перад законам, як роўнымі перад Богам.

Са студэнцкай сферай я вельмі мала быў знаёмы, для гэтага не было ні часу, ні грошай, бо мой бацька быў вымушаны збіраць на пасаг для чатырох маіх сясцёр і выдаваў мне гэтулькі, колькі патрабавалася студэнту, які працуе, а не бяздзейнічае. Мне даводзілася ўсё скрупулёзна падлічваць, каб адзін або два разы ў месяц з галёркі праслухаць оперу або пайсці ў Міхайлаўскі тэатр на французскае прадстаўленне. Наведваў я Генрыха Ёдку, маладога службоўца з кантрольных органаў, сына Тамаша прыяцеля майго бацькі. Бываў я і ў сп. Ісідара Адраванжа, службоўца Міністэрства камунікацый, які пасля ажаніўся на вядомай спявачцы Бюдэль; бываў я і ў доме сп. Валяр'яна Ёдкі. Ён сам спачатку служыў у гвардыі, затым быў начальнікам т. зв. rewiru Admiralicji, яна дачка вядомага фінансіста Хальперта, у іх было двое сыноў і тры дачкіпрыгажуні. Бываў я і ў прафесара Ўладзіміра Спасовіча, пасля адхіленага ад пасады прафесара курсу Крымінальнага Кодэксу, але знаёмства петраградскага перыяду я падтрымліваў з ім да самай яго смерці ў 1906 годзе ў Варшаве. У інстытуце даводзілася ўзмоцнена працаваць, бо акрамя лекцый, якія чыталі лепшыя навуковыя сілы сталіцы, як прафесар Мендзялееў і наступны міністр фінансаў Вышнеградскі і інш. абавязковай была практыка: хімікі у лабараторыях, а механікі, да якіх і я быў прылічаны у сталярнях, кузнях, сталеліцейных цэхах, што існавалі пры самім інстытуце, а таксама былі экскурсіі пад кіраўніцтвам прафесараў на найбуйныя заводы ў раёнах сталіцы і ў Кранштадце.

Жыццё таварыскае, асабліва паміж студэнтамі, было вельмі ажыўленым, жылі мы цэлымі калоніямі ў вызначаных прывілеяваных дамах, сілкаваліся ў вызначаных гаспадынь. Я, напрыклад, пражыў некалькі гадоў у спадарыні Навіцкай, братовой каноніка з Менска, сын якой Іосіф, таксама тэхнолаг, галоўны калега графа Віта па арганізацыі манаполіі на спірт. Віта вельмі шанаваў яго і доўгія гады ён быў Віцаміністрам фінансаў. Добрымі таварышамі былі мой сусед Сымон Межаеўскі, Ян Ёдка, Ігнат Ясюковіч, пасля арганізатар наддняпроўскай металургіі і многія іншыя. Час ад часу калонія збіралася ў аднаго з калегаў, які меў больш прыдатнае памяшканне на т. зв. "бібу" пачастунак ускладчыну, які як звычайна заканчаўся шчырымі спевамі розных патрыятычных гімнаў і студэнцкіх песень, вандраваннем на лодках па каналах да самой Нявы. І цалкам зразумела, што на такіх зборах і дыспутах мы зрыналі з пастаментаў стары свет, накіроўваючы развіццё чалавецтва на новыя шляхі.

У 1869 г. я скончыў вучобу як адзін з лепшых і атрымаў пасаду на заводзе шын, бронечастак і "Пуцілаўских" снарадаў з месячнай зарплатай 50 руб. і бясплатнай кватэрай. Тады гэта мне здалося вельмі шмат, хоць я як студэнт атрымліваў з дому не менш, але змушаны быў аплачваць жыллё. Праца на заводзе была цяжкай і стомнай, бо пры ліцейных бесемераўскіх печах, якія працуюць бесперапынку, службовыя дзяжурствы чаргаваліся: адзін тыдзень дзённае, другі тыдзень начное. Мабыць, я тут застаўся б працаваць і хутчэй атрымаў б падвышэнне, бо мною былі задаволеныя, але жаданнем майго бацькі было працяг і ўдасканаленне маёй адукацыі за мяжой. І я з'ехаў на год. Імкнучыся працягваць удасканаленне ў прафесіі, я жадаў паступіць на завод лакаматываў "Борсіга" у Берліне, але зза таго, што там не вельмі ахвотна прымалі практыкантаў з Расіі, я паступіў як просты рабочы на завод лакаматываў вядомага Страўсберга "Лінден" у прадмесці Гановера. Там працавалі ў асноўным для чыгункі Румыніі. Апрануты ў блакітную блюзу, скрупулёзна прытрымваючыся завадскога свістка, з 6 раніцы да 6 гадзін вечара з кароткім перапынкам на абед, я прапрацаваў да 1870 г. Не ведаю, як доўга я б там працаваў, але адбыліся ваенныя падзеі.

Бацька мой, адчуваючы, як і большасць, што войскі Напалеона III неўзабаве ўвойдуць на тэрыторыю Нямеччыны, прымусіў мяне выехаць у Бельгію як у нейтральную дзяржаву. Праехаў мост у Кёльне пад песні "Wacht am Rhein" і пасля першых сутыкненняў пад Saarbrucken апынуўся ў Ліжы, дзе я атрымаў дазвол на паездкі з машыністам на лакаматыве. Быўшы працаўніком, я вельмі добра спазнаў маляўнічую, але вельмі цяжкую трасу паравозаў ад Брукселя да Аквізграна, не адзін раз адпачываючы на шынах пад тэндарамі пры працяглых стаянках на станцыі. Часам да нас даходзілі адгалоскі гарматных стрэлаў вялікай Французскапрускай вайны, прыходзілася бачыць параненых, у большасці французаў, для якіх "turkosi" былі аб'ектам адмысловай цікавасці. Мясцовае насельніцтва з вялікай цікавасцю сачыла за плынню вайны са шчырым спачуваннем Францыі, але Сяданская параза паклала ўсяму канец.

Асвоіўшы лакаматыў у руху, я лічыў неабходным асвоіць і яго рамонт, калі гэта запатрабуецца. Пасля працяглых мытарстваў і пры садзейнічанні тагачаснага расійскага амбасадара ў Брукселі Блудава, быў атрыманы дазвол на працу ў "Arsenal des fer de l'Etat", размешчаным у мястэчку Малінес, у мястэчку, размешчаным недалёка ад мяжы з Галандыяй з мыццём вуліц і фасадаў хат па суботах і да т. п. Не ведаю, як доўга я працаваў бы, калі б не патрабаванне бацькі вярнуцца на Радзіму не гэтулькі па прычыне шлюбу сястры Бельскай, колькі па адпаведных матывах сям'і, якія павінны былі ў будучыні аказаць уплыў на мой лёс.

Бацька мой, які дагэтуль не замінаў мне ў маіх намерах спецыялізавацца ў прафесіі, забяспечваў мяне фінансава, але як чалавек хаваўшы ў сабе стагоддзямі ўстаноўленыя традыцыі буйных землеўладальнікаў, жадаў, каб і я працягнуў радавыя традыцыі і пайшоў па слядах маіх продкаў прысвяціў сябе працы на зямлі і служэнню той зямлі, на якой я нарадзіўся. А сям'я жадала ў мне бачыць усебакова адукаванага чалавека, больш спрытнага ў салонах, а не ля станка, гэтага больш за ўсё жадалася майму дзядзьку Люцыяну, пра якога пара штосьці сказаць.

У майго дзядулі, маршалка Антонія, быў родны брат Ян, падкаморы Слуцкага раёна. Як чалец Радзівілаўскай камісіі, ён больш знаходзіўся ў Вільні, а не ў сваім маёнтку Пузава, пра што я вышэй згадваў. У Яна было двое сыноў: старэйшы Мікалай, з адзнакай скончыўшы Віленскі ўніверсітэт, свой маёнтак прагуляў і ў 50 гадоў стаў святаром і нават быў плябанам пры дамініканскім касцёле ў Вільні, заснаваным у 1679 г. яго продкам Міхалам Вайніловічам, як сведчыць запіс у левым нефе касцёла. Ксёндз Мікалай пахаваны ў Вільні. Другі сын Люцыян (8171894) вельмі рана, ужо ў 1839, паступіў на грамадскую службу ў Варшаве ў Агульны аддзел Адміністрацыі пад кіраўніцтвам Ігната Бадэна і там пазнаёміўся з дачкой вядомага генерала польскіх войскаў Яна Вайсенгофа з Самокленска Аленай, ажаніўшыся на якой, у 1843 г. пасяліўся ў сваім родавым маёнтку Пузава. У 1857 г. адзіны брат Алены Ўладзімір Вайсенгоф, выклікаў да сабе сястру з яе мужам і амаль у дзень шлюбу з Бельскай у Самакленску пакончыў з сабой.

Дзядзька з цёткай змушаныя былі пераехаць у Каралеўства ў Любельск, бо неабходна было распарадзіцца спадчынай пасля смерці с. п. Уладзіміра, і, як бяздзетныя, якія любілі жыццё гарадское, аддавалі перавагу таму, каб зіму праводзіць у Варшаве. Прыцягвалі іх туды і роднасныя адносіны, таварыскія сувязі і службовае становішча.

Дзядзя Люцыян сваёй справядлівасцю і дабрасумленнасцю вельмі хутка заваяваў прызнанне і павагу мясцовага насельніцтва і да канца сваіх дзён абіраўся дарадцам Галоўнай Дырэкцыі, а затым дарадцам Галоўнага Земскага крэдытнага Таварыства Любельскай губерні. Напярэдадні сваёй смерці Ўладзімір Вайсенгоф напісаў вельмі падрабязны тастамант, у якім спадчыннікаў звязаў шматлікімі абавязкамі і паказаў адпаведны парадак далейшага ўступлення ў спадчыну. Дзядзька свята выконваў волю нябожчыка.

У выніку з'явілася вельмі прыгожая, выкананая ў гатычным стылі, капліца злева ад касцёла капуцынаў у Любліне.


Наш музей папаўняецца ... экспанатамі і справамі

18 траўня - Міжнародны дзень музеяў.

Наш гістарычна - этнаграфічны музей "Засцянковая хатка", што месціца ў бацькоўскай хаце ў засценку Вашунова Докшыцкага рна Віцебскай вобл. - гэта моцны асяродак беларушчыны і гонар ТБМ імя Фр. Скарыны Віленскага Краю.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы і адносіны мясцовых чыноўнікаў да яго, музей жыве, працуе, дзейнічае. Ён стала папаўняецца новымі экспанатамі...

Афіцыйнае адкрыццё нашага музея адбылося ў 1994 г., калі ў Вашунова прыязджаў ксёндз - уніят а. Ян Матусевіч, які праводзіў тут малебен (імшу святую) і асвянчаў хатумузей. Увогуле музей функцыянуе ўжо з 1991 год. Фактычна сёлета музею, як і ТБМ Віленшчыны - 15 год.

У аснову хатняга музея былі пакладзены будынкі і рэчы сям'і Гіль.

Паступова музей папаўняўся рознымі цікавымі рэчамі, кнігамі фотаматэрыяламі і г. д.

Цяпер тут утварыўся своеасаблівы нацыянальны цэнтр вясковай культуры з рэлігійным ухілам.

Тут існуе таксама бібліятэка ТБМ, капліца, сюды прыходзяць людзі. Тут адбываюцца рэлігійналітаратурныя імпрэзы, тут ушаноўваецца памяць людзей. Дырэктарам гэтага музея лічыцца мая родная пляменніца Ала Русялоўская, настаўніца фізкультуры, якая, праўда, жыве ў Крулёўшчыне. Але і там яна мае (трымае) філію музея, дзе галоўным чынам ёсць калекцыя значкоў (больш за тысячу), грошай, манет і медалёў, таксама ёсць і бібліятэчка.

Я хачу выказаць шчырую падзяку суседзям, якія дапамагалі мне ў стварэнні музея, напаўненні яго экспанатамі і актыўным удзелам у праведзеных тут мерапрыемствах.

Гэта Мяховіч Антон, Каросцік Генадзь, Гуменнік Уладзімір, Падляшчук Ядзя і Марта і іншыя.

Але былі і тыя хто рабіў і шкоду. Музей зза іх крадзяжу панёс вялікія страты. Двойчы "Засцянковая хатка" падвяргалася бандыцкаму нападу з боку работнікаў РАУС, старшыня ТБМ Гіль Юру тройчы арыштоўваўся і нават сядзеў у КПЗ як "сутачнік".

Нягледзячы на цяжкасці "Засцянковая хатка" выстаяла ў барацьбе з гэтай цемрай і нясе святло ў народ, прапагандуючы родную мову, культуру, беларушчыну.

Тут заўсёды гучыць матчына мова і малітва на ёй.

Юры Гіль.


У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ ВЕЧАРЫНА, ПРЫСВЕЧАНАЯ 120-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КЛАСІКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ З. БЯДУЛІ

12 траўня ў Доме-музеі I з'езда РСДРП у Менску адбылася вечарына "Рамантык са зламанымі крыламі", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка; 23.04.1886, вёска Пасадзец Лагойскага раёна Менскай вобласці - 03.11.1941, горад Аральск, Казахстан). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар музея Я.Купалы Сяргей Вечар зазначыў, што месца правядзення ўрачыстасці выбрана не выпадкова. "У гэтым доме ў цяжкім пасляваенным 1921 годзе жылі разам сем'і Янкі Купалы і Змітрака Бядулі", - сказаў С. Вечар. Ён выказаў спадзяванне, што з часам на будынку будзе адкрыта мемарыяльная дошка, якая ўвекавечыць памяць вялікіх дзеячаў нацыянальнай культуры, і ў Беларусь з Казахстана будзе перанесены прах літаратара і яго маці, швачкі Ханы Плаўнік.

Сын З.Бядулі Яфім Плаўнік паведаміў, што бацька вырас у шматдзетнай сям'і плытагона Хаіма Плаўніка. "Яны жылі не голадна і ў вялікай хаце, дзе часта гучала музыка, таму што ўсе спявалі і гралі на скрыпцы і гітары, гармоніку і балалайцы. Так, цётка Рэня выдатна спявала, а дзядзька Ізраіль бліскуча іграў на скрыпцы і пісаў вершы", - сказаў Я. Плаўнік. Паводле яго слоў, мовы іўрыт і беларуская былі на роўных у сям'і. "Відаць, сплаў дзвюх культур стаў асновай той арыгінальнай мовы, на якой напісаны творы майго бацькі", - зазначыў Я.Плаўнік. Ён назваў "помнікамі Змітраку Бядулі" лес і балота ў наваколлях Пасадца, што захаваліся дагэтуль, а таксама камяні на месцы бацькоўскага дома.

Дырэктар Пасадзецкай базавай школы імя З. Бядулі Галіна Акуліч зазначыла, што школьнікі ўзвышана і трапятліва паставіліся да святкавання 120годдзя з дня нараджэння свайго славутага земляка. "На вечарыне памяці пісьменніка панавала атмасфера духоўнасці і маральнасці. Здавалася, у зале прысутнічае дух самога Бядулі і ён задаволены сустрэчай, у якой бралі ўдзел многія вядомыя беларускія празаікі і паэты", - сказала Г.Акуліч. Яна выказала ўдзячнасць Я.Плаўніку і яго сыну Канстанціну за падараваныя школьнаму музею кнігі пісьменніка і копіі фатаграфій з сямейнага архіву.

На вечарыне дэман-стравалася выстава з фондаў музея Я. Купалы, прысвечаная 120-годдзю З. Бядулі. Сярод экспанатаў - прыжыццёвы партрэт пісьменніка, напісаны ў 1934 годзе беларускім мастаком Ісакам Давідовічам.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


ВАНДРОЎКА ВІЛЬНЯ - ТРОКІ

"Забраная спадчына"

г. Вільня - могілкі Роса (магілы К.Тышкевіча, Ул. Сыракомлі, Ф.Аляхновіча, братоў Луцкевічаў), Віленскія замкі, Катэдра, касцёл Св. Ганны, Бернардзінскія муры, Прачысценскі сабор, гарадскія муры, артылерыйскі бастыён, Вострая брама, касцёл Св. Тарэзы, Святадухаў сабор, Базыльянскія муры, ратуша, касцёл Св. Казіміра, Мікольская і Прачысценскія цэрквы, касцёл Св. Яна, Універсітэцкія муры, гарадская жылая і грамадзянская архітэктура

г. Трокі - Стары і Новы замкі, касцёл Панны Марыі, караімская кенэса. Наведванне музеяў па жаданні ў вольны час і за ўласныя сродкі.

Ахвяраванні на вандроўку - 40 еўра.

У кошт уваходзяць: Транспартнае забеспячэнне, візавая падтрымка, гатэль, сняданак, інфармацыйнае забеспячэнне (экскурсіі).

Інфармацыйнае забеспячэнне - вядомы беларускі краязнўца Антось Астаповіч.

Групы фармуюцца па папярэдняй дамоўленасці . Тэл. 662-73-43 Антось Астаповіч.


Беларусам - пра Польшчу

Кажуць , што падручнік гісторыі - гэта пераказ магчымага мінулага з пазіцый уяўнага сённяшняга дня з мэтаю атрымаць пажаданую будучыню . Паколькі народы , аб ' яднаныя у Еўрасаюз жадаюць бачыць сваю будучыню безхмарнай і безканфліктнай , дык і падручнікі па нацыянальнай гісторыі сення пішуць так , каб не абразіць суседзяў , каб не вярэдзіць старыя раны і не наступаць на старыя граблі . Палітычная і эканамічная рэчаіснасць у дадзеным выпадку вымагае талерантнасці , прымушае " адрэдагаваць " нацыянальныя міфы , калінікалі прызнаць слушнасць меркаванняў апанента .

"Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа", выдадзены нядаўна на замову Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Амбасады Польшчы ў Беларусі і Польскага інстытута ў Мінску, ў значнай ступені адпавядае гэтай агульнаеўрапейскай тэндэнцыі. Кніга на беларускай мове. Рэдагаваў і ўкладаў тэкст магістр Мар'ян Семаковіч, першы сакратар Польскай амбасады. Пераклад здзейсніла Ганна Цішук. Паколькі кніга разлічана на беларускую аўдыторыю, ў ёй сярод іншага надаецца ўвага непростым стасункам паміж беларусамі і палякамі, паміж Польшчаю і Беларуссю, ад часоў Рэчы Паспалітай па ХХ стагоддзе. Пачынаецца "Нарыс..." аповядам пра з'яўленне "homo sapiens neandertalis" на зямлі, якая сёння называецца Польшчаю, заканчваецца - 2005м годам.У "Нарысе.." шмат карт і дыяграм. Кніга напісана добрай, зразумелай мовай, яе з цікаўнасцю прачытае і школьнік, і навуковец. Дарэчы, нашы навукоўцы ўжо далі выданню пазітыўную ацэнку, назваўшы яе ўнёскам у добрасуседскі дыялог Беларусі і Польшчы.

Аднак, разбурэнне стэрэатыпаў, што фармаваліся не адно стагоддзе, справа нелёгкая. Калінікалі ў палон гістарычных міфаў трапляе і ўкладальнік "Нарысаў..." Да прыкладу, ў кнізе гістарычная Літва - Вялікае княства Літоўскае, поліэтнічная дзяржава з выразным дамінаваннем славянскага (старабеларускага) чынніку ва ўсіх сферах (палітыцы, эканоміцы, культуры, вайсковай справе), абсалютна безпадстаўна атаесамліваецца з сучаснаю Летувой. І гэта тым часам, як ў самой Польшчы сярод навукоўцаў, спецыялістаў па Сярэднявеччу, шмат прыхільнікаў думкі, што Літва - гэта нішто іншае, як Беларусьў гістарычнай рэтраспектыве. Укладальнік дыпламатычна абмінае "нязручныя"з'явы і факты, датычныя стасункаў дзяржавы Пілсудскага з насельніцвам так званых "крэсаў усходніх". У яго не паварочваецца язык сказаць праўду пра крывавы тэрор, які Армія Краёва (АК), падначаленая польскаму ўраду ў выгнанні, ўчыніла супраць беларусаў і беларушчыны на заходнебеларускіх абшарах, што ў 1939 годзе былі ўз'яднаныя з Бацькаўшчынай. Зразумела, не згадваецца ў кнізе і пра супрацоўніцтва АК з нямецкімі акупантамі, скіраваным супраць савецкіх партызан.

Аднак, падобныя закіды ў свой адрас спадар Семаковіч прадбачыў. Яшчэ да выхаду кнігі ў свет ён шчыра гаварыў, што вызначальныя, знакавыя для нашых краін падзеі ХХ стагоддзя ў Польшчы і Беларусі трактуюцца парознаму, таму ў гісторыкаў абодвых дзяржаў наперадзе шмат супольнай працы дзеля паразумення народаўсуседзяў.

Варта згадаць, што "Нарыс..." прысвечаны памяці вялікага паляка Караля Вайтылы - Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Наўрад ці накладу хопіць на ўсіх, каму гэтая кніга патрэбная. Але суцяшае тое, што ў выходных дадзеных пазначана: "Выданне першае - 2005 г.". Значыць, будзе і другое выданне.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.


"ЗГУКІ ЧАСУ"

Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3

16.05 - 28.05.2006 г.

Віктар Мікіта

графіка, камбінаваная тэхніка, жывапіс

Мікіта Віктар Васільевіч нарадзіўся 25.04.1955 года ў горадзе Гародні. Прафесійную адукацыю атрымаў ў Рэспубліканскай школеінтарнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву і ў Беларускай Акадэміі мастацтваў на аддзяленні графікі, якую скончыў у 1979 годзе. З 1981 года па 1986 год выкладаў на кафедры графікі ў БДТМІ.

Прымаць удзел ў выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюза Мастакоў з 1981 года. Сябра суполкі "Пагоня".

Працуе пераважна ў кніжнай, станковай графіцы, камбінаванай тэхніцы, а таксама ў жывапісе.

Аформіў шэраг кніг беларускіх і эамежных аўтараў. Мае дыпломы ўсесаюзных, рэспубліканскіх, краін Балтыі і Беларусі конкурсаў кніжнай графікі.

Мастак таксама працуе ў алметнай камбінаванай тэхніцы. Працы выкананы ў асаблівай аўтарскай вынаходніцкай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.

Прымаў удзел у замежных выставах беларускай графікі ў Грэцыі. Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіны.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах БСМ, Музеі сучаснага мастацтва, літаратурных музеях Я. Коласа, Я. Купалы. А. Міцкевіча, у Расійскай Акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях Германіі. Швейцарыі, Кітая, Фінляндыі, Эстоніі, Расіі.

Творчыя працы адметныя метафарычнасцю, сімволікаалегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.

Мастак жыве ў Менску.


Акалічнасці стварэння аднаго партрэта і ўшанаванне адной асобы

Вось ужо споўнілася 30 год, калі мне патрапіла ўпершыню быць удзельнікам рэспубліканскай мастацкай выставы. Гэта быў мой дэбют у пэўным сэнсе: партрэт персанажа - тады яшчэ мала вядомы краязнаўца, калекцыянер і народны майстар з горада Веткі спадар Фёдар Шкляроў. За гэты перыяд адносна вольнай мастацкай дзейнасці, з Божай дапамогай, мне патрапіла стварыць досыць нямала розных твораў у розных жанрах, у тым ліку і ў партрэце.

Як вядома, кожны жанр мае сваю адметную спецыфіку і мноства розных складанасцяў творчага працэсу. Мушу зазначыць, што толькі тады можна дачакацца хоць колькі трапнага твору, калі з усімі імі ўсталюеш належную ўзаемасувязь. Такі аб'ект, як чалавек, патрабуе яшчэ шмат іншых дадатковых падпрацовак і ўскладненняў. Найгалоўнейшае тут тое, што якім бы прафесіяналам не быў мастак, яму неабходна як мага паўнейшае веданне самога індывідума - чалавека, якога належыць расшыфраваць і паказаць свету.

За гэты перыяд мною напісана досыць нямала розных партрэтаў, як лірычных, так і гістарычных, як з натуры, так і па ўяўленні, ад дзіцячага ўзросту да сталага веку. Зазначу пры гэтым, што над кожным з іх было дужа цікава працаваць: складана, азартна, рызыкоўна, заманліва, тым больш , што не ўпэўнены, пачынаючы працу, што ў рэшце рэшт атрымаецца, менавіта, і тое, і так як мяркуеш. Тут кожны творца - яшчэ ў нейкай ступені і авантурыст. Пэўна ў гэтым і ўся асалода творчасці.

Але, працуючы над канкрэтнай асобай, выразна адчуваючы яе асаблівасці і непаўторнасць, мусіш стрымліваць свавольства фантазіі, а ў нечым і абмяжоўваць сябе. Іншым разам партрэт ствараецца амаль з ходу, у адзін - два сеансы, а бывае і некалькі год пераробліяваеш, выношваеш, эксперыментуеш, адшукваеш і зноў адкідваеш.

Падобным быў лёс партрэта нашага слыннага і шматпакутнага гісторыка, якога без перабольшвання, можна сказаць, чакаў сам Прарок - Янка Купала.

Вядома, гэтай асобаю стаўся Мікола Ермаловіч. Жаданне адлюстраваць яго асобу ўпершыню ўзнікла ў мяне 20 год таму, яшчэ ў 1986 годзе, калі я пабачыў і пачуў яго ў сутарэнні клуба "Спадчына". Там ён апантана і шчодра дзяліўся сваімі набыткамі, усім раскрываючы вочы на святую мінуўшчыну. Але чым больш яго даводзілася назіраць і спазнаваць, тым усё больш ён станавіўся неабсяжным, як магутная гара: чым бліжэй да яе падступаеш, тым цяжэй ахапіць яе позіркам. Пра работу з натуры не магло ўжо ўзнікаць і размовы. Такі партрэт, на маю думку, не толькі значна спрошчваў бы гэтую асобу, але і траціў бы ўвесь сэнс, спустошваўся б да банальнага. Тым больш як ён, на дзіва, у сабе ўжо змяшчаў увесь наш нацыянальны дух. Ён жыў ім і гарэў, яго быццам разрывала ад перапоўненасці і неабдымнасці тых каштоўнасцяў, якімі ён імкнуўся падзяліцца з усімі, радуючыся ўсім гэтым скарбамдыяментам, якія ні пальцам крануць, ні вокам агледзець.

Фактычна напісаў я гэты партрэт амаль раптоўна, як раптоўна не стала і яго самога. Вядома, для таго спатрэбіўся ўвесь досвед, была зроблена ўся неабходная і дужа каштоўная папярэдняя праца. Толькі, аказваецца, стварыць партрэт чалавека яшчэ не азначае, што гэты чалавек ужо ўшанаваны. Важна яшчэ, як ён будзе ўспрыняты грамадскасцю. Вось і акалічнасці ўзнікнення яго з'яўлення паказалі тую палярную супярэчнасць, тую расколіну, якая існуе між нашым народам і афіцыёзам, між тымі, хто жыве закаханы ў нашу гісторыю і яе герояў, і тымі, хто яе выкарыстоўвае для пэўных агідных, вузкакарыслівых ці дзяжурных палітычных мэтаў.

Як пры жыцці праўдзіваму гісторыку ствараліся розныя перашкоды, так і зараз ствараюцца гэтыя перашкоды творам у яго гонар, пабачыўшым свет. Да гэтага часу нідзе ні на адну афіцыйную выстаўку гэты партрэт не трапіў: цэнзура. Але для тых, хто сапраўды разумее цяперашні стан рэчаў, гэта не дзіўна і цалкам натуральна.

Аналагічная сітуацыя склалася і з адзіным створаным у Беларусі манументальным памятным знакам у гонар Міколы Ермаловіча і ўсталяваным на аднайменнай плошчы ў горадзе Маладзечна Менскай вобласці з дапамогай мясцовых уладаў. Магутны, велічны і прыгожы, як па форме, так і колеру валун, лаканічна ачолены бронзавым рэльефам, прафесійна выкананым Уладзімірам Мелехавым, з належным зместам, які тычыцца выбітнога гісторыка, быў усталяваны выключна грамадскасцю і на грамадскія сродкі.

Найперш заслуга ў гэтай з'яве належыць усё таму самаму Менскаму культурнаасветніцкаму клубу "Спадчына" пад старшынством Анатоля Белага, дзе добра пашчыравалі сябры клуба , і не адным махам.

Вельмі самавыніковым быў розгалас паводле ўшанавання светлай памяці Міколы Ермаловіча ў Старадарожскім музеі фонд Анатоля Белага.

Усе, хто меў хоць якія стасункі з Міколам Ермаловічам, адразу траплялі, што пад гіпноз, у яго шырокаабдымную і абаяльную сваім даверам прастору. Прастору, дзе ўсім было ўтульна і шчасна так, што і развітвацца не ставала жадання. Гэты чалавек быў сапраўдным, так бы мовіць, феноменам. Ягоная ж грамадзянская і чалавечая пазіцыя, вартая ўзору, заўсёды выклікала захапленне. Ён быў чалавекам, які ніколі і ні перад кім, як кажуць, не прагінаўся і не ламаў шапку як у жыцці, так і ў навуцы. А колькі было жадаючых яго за гэтую беларускасць прынізіць, спляжыць, а то і зняважыць хоць якім чынам? Процьма!

Пэўна, ужо ў нас, беларусаў, склалася такая характэрная непарушная заканамернасць: пакуль каго добра не паменцяць, то і цікавіцца ім не пажадаюць.

Значнасць таго навуковага вычыну, які здзейсніў Мікола Ермаловіч перабольшыць ніяк немагчыма, і веліч ягоная з часам усё больш расце і шырыцца, адпаведна пашырэнню ведаў аб нашай мінуўшчыне. Нават штучныя перашкоды па замоўчванню яго імя, ягоных пачуццяў і ўсяго з ім знітаванага, аналагічна з тымі, што тут былі ўзгаданы, толькі як плаціна будуць усё больш напатольваць гэтую веру, якая з пэўным часам гэтыя перашкоды яшчэ хутчэй сплазуе і ўзнясе яго на належны, велічны пасад.

Мы можам толькі ганарыцца - ён ужо заняў гэтае годнае месца ў светазарным пантэоне слынных асобаў нашай Айчыны.

Алесь Цыркуноў, сябар суполкі "Пагоня" пры Саюзе мастакоў ГА "VERYTAS" ветэранаў Адраджэнн я


Духоўны свет асобы ў творчасці слонімскіх паэтаў апошняга дзесяцігоддзя

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

Ад смерці духу паэта адратоўвае самаахвярная душа, якую ён "паслаў на плаху вар'яцкага свайго кахання", толькі ў гэтым ён бачыць "збавенне" ў вяках, таму зноў і зноў папярэджвае людзей аб захаванні такіх каштоўнасцяў, як багацце душы, яе святасці, аб зберажэнні родных каранёў, каб жыхары Беларусі не сталі жабракамі духу. Паэт піша, што

І нігілісты - дзеці,

І іх бацькі - банкруты -

Свайго жабрацтва цені,

Сваёй зямлі манкурты.

("За кратамі нягодаў") .

Паэт ідзе па жыцці, як па "бязмеж-жы", каб "дайсці да Радзімы" праз тое, што "страцілі ўсе мы", бо ў яго "генах закла-дзены, як панацэя, код выжывання". І ў гэтым паэту дапамагае вершаваная твор-часць:

Вершы, як апалыя ранеты,

Як агонь з душы апёкам.

... Знікла ўсё, што нас лучыла.

Засталіся толькі вершы,

Як лучына...

("Вершы")

Менавіта паэтава Муза дае яму сілу не згінуць, не памерці, а ўзляцець "На крылах крыжа", на крылах сваёй любячай душы ў вечнасць, каб і там быць крылатай:

Гэтак проста - выйсці Млечным Шляхам,

Калі ўсе ўжо сходжаны Шляхі,

Адпусціць душу ў неба птахам,

На зямлі пажыўшы ад душы.

("Зорная тэма") .

Робячы выснову, варта сказаць, што самаахвярная душа Міколы Канановіча, усведамляючы сваё высокае прызначэнне Паэта, у барацьбе з жыццёвымі нягодамі робіць усё магчымае, каб захаваць у сабе веру, чыстае пачуццё любові, гонар за свой край. Паэт бачыць свой святы абавязак у тым, каб "запальваць" душы людзей высокай любоўю, верай у беларускія традыцыі і іх адраджэнне ў душах землякоў, што на думку паэта, падтрымлівае "дух" чалавека. Дзеля ўсяго гэтага паэт самаах-вярна любіць жыццё, пакутуе. Памірае ад людской чэрствасці, каб зноў і зноў "нараджацца" ў сваёй самаахвярнай лю-бові.

Вобраз роднай Слонімшчыны і яе людзей у творчасці паэтаў-землякоў апош-няга дзесяцігоддзя багаты, разнастайны і прывабны, дзякуючы творчаму духу і душэўным пошукам "высокіх і гуманных мэт", якія ўласцівы слонімскім паэтам. Аб гэтым сведчаць вершы А. Іверса апошняга часу, які змог загартоваць у жыццёвых пакутах уласную душу і захаваць у ёй вернасць самаму дарагому - мове, Радзіме, блізкім людзям, роднай слонімскай зямлі. Вершы Р. Пастухова сведчаць аб стойкасці духу нашых землякоў - паэтаў, якія жывыя да таго часу, пакуль жыве іх " "нязломленая ліра". Душэўны пошук Р. Пастухова вывераны шчырасцю пачуцця, у яго паэзіі няма месца падману, і гэта падкупляе чытача, прымушае верыць у тое, што напісаў паэт пра сябе, пра свой час і людзей. Янка Карповіч праспяваў сваю лебядзіную песню, да самазабыцця любячы беларускую мову, родную Слонімшчыну, Шчару, слонімцаў. Ён пакінуў землякам паэтычны запавет вернасці і адданасці роднай Баць-каўшчыне. Ірына Войтка змагла сваёй творчасцю раскрыць цуды жаночай душы нашай зямлячкі, пошукі і знаходкі ёю святога ў нашым жыцці. Душа паэткі І. Войткі нагадвае храм чысціні і дабра, які яна будзе ўпарта, стойка і мужна. Ната-ляецца гэтая душа святой любоўю да роднай зямлі, сваіх землякоў і роднай мовы. Вершы С. Чыгрына сведчаць аб тым, што цуд кахання да роднага Слоніма і любой жанчыны робяць свет непаўторна-чароў-ным і казачным. М. Канановіч душэўна пакутуе ад "непагадзі чалавекаў" Гэта прымушае аўтара "паміраць", каб зноў "нараджацца". Паэзія М. Канановіча - гэта строгі суд паэта перш за ўсё над сабой, каб ачышчацца для самаахвярнай любові. слонімскія паэты даказалі сваёй творчасцю, што цэнтрам свету для іх з'яўляецца Слонімшчына і яе людзі.

Таццяна Трафімчык, настаўніца СШ № 10, г. Слонім, сябра рэспубліканскай Рады ТБМ.


Самабытны гісторык, няскораны чалавек

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

У 1981 годзе на Вучоным савеце Інстытута гісторыі АН БССР было выказана патрабаванне звярнуцца ў ЦК КПБ, каб яму было забаронена друкавацца.

У 1984 годзе М.І. Ермаловіча тройчы выклікалі ў КДБ БССР з тае прычыны, што ён "піша гісторыю, у якой хоча даказаць адвечную самастойнасць Беларусі".

У 1987 годзе ў адной з рэспубліканскіх газет былі змешчаны разносныя артыкулы членакарэспадэнта АН БССР, доктара гістарычных навук, прафесара А.І. Залескага і доктара гістарычных навук, прафесара А.П. Ігнаценкі, у якіх яны бяздоказна шальмавалі погляды М.І.Ермаловіча на полацкую гісторыю (гісторыю Полацкага княства).

Літаратурнай творчасцю М.І. Ермаловіч займаўся з 1936 года. Дэбютаваў вершам, прысвечаным смерці Максіма Горкага ў раённай газеце "Ударнік Дзяржыншчыны" (г. Дзяржынск) 22 чэрвеня 1936 года. З 1948 года друкуе ў маладзечанскай абласной газеце "Сталінскі шлях", у альманаху "Нарач", газетах "Звязда", "Літаратура і мастацтва", "Голас Радзімы", часопісах "Полымя", "Нёман", "Маладосць" і ў навуковых зборніках свае гістарычныя і літаратурнакрытычныя творы.

У 1963 - 1964 гадах М.І.Ермаловіч выпускае рукапісны самвыдацкі (самвыдат) часопіс "Падснежнік", чатыры выпускі якога выйшлі да 1964 года. Выхад "Падснежніка" спыніўся пасля зняцця з пасады Першага сакратара ЦК КПСС М.С. Хрушчова на кастрычніцкім (1964 г.) пленуме ЦК КПСС, калі ў грамадскім жыцці ўсталявалася атмасфера хваравітай падазронасці і "выкрывальнасці"

У 1970 - 1980х гадах самвыдатам распаўсюджваліся іншыя непадцэнзурныя гістарычныя працы М.І. Ермаловіча. У 1975 - 1976 гадах Мікола Іванавіч узнаўляе выпуск рукапіснага самвыдацкага часопіса (машынапіснае выданне) пад новаю назваю "Гутарка: аб усім, што баліць", якога ў агульнай колькасці выйшла каля 50 выпускаў. У гэтым выданні змяшчаліся творы рознага жанру, якія былі прасякнуты ідэяй незалежнасці, нацыянальнага абуджэння Беларусі, якія зза сацыяльнай і палітычнай накіраванасці не маглі быць надрукаваны ў афіцыйным друку.

"Гутаркі..." шматразова перадрукоўваліся на пішучай машынцы, перапісваліся пад капіравальную паперу ад рукі, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі Менска, Маладзечна і іншых гарадоў Беларусі. Гэтыя "Гутаркі" выдаваліся Мікалаем Іванавічам пад псеўданімам Сымон Беларус, М. Ермалаев, Я. Мікалаеў, М. Ярмалаев, Мікола Наваселец.

Назву самвыдацкага часопіса "Гутарка: аб усім, што баліць" М.І.Ермаловіч выбраў не выпадкова. У ХІХ стагоддзі "гутаркі" былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку ў царскай Расіі. М.І. Ермаловіч рыхтаваў матэрыялы ў горадзе Менску ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна, друкаваў у горадзе Маладзечна на друкарскай машынцы, потым перадаваў гэты матэрыял беларускаму мастаку Я.С. Куліку для тыражыравання. Нумар "Гутаркі" выходзіў прыкладна адзін раз у тыдзень.

Заснаванне і выданне М.І. Ермаловічам падпольнага публіцыстычнага выдання "Гутарка: аб усім, што баліць", мела вялікую папулярнасць, карысталася вялікім попытам перадавой грамадскасці Беларусі.

У "Гутарках" быў апублікаваны яго вядомы верш "Водпаведзь", дзве страфы з якога, першую і чацвёртую, я мушу тут працытаваць:

На ваш папрок,

што шмат нам далі,

Скажу я вам такія словы:

- Вы Дастаеўскага

ў нас узялі,

Узамен нам даўшы

Мураўёва...

Вы нас бязбожна абкрадалі,

Ці то ў стары час,

ці то ў новы.

Вы Дастаеўскіх у нас бралі,

А нам давалі Мураўёвых.

Мікола Ермаловіч - аўтар грунтоўных артыкулаў пра жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гурыновіча, К. Каліноўскага і іншых.

Крытыка неаднаразова адзначала вялікую працаздольнасць М.І. Ермаловіча, яго апантананую адданасць справе, дасканалае валоданне фактамі, велізарным аб'ёмам гістарычнага матэрыялу, які ён выкарыстоўваў, навуковую доказнасць.

М.І.Ермаловіч - аўтар грунтоўных кніг, якія зрабілі значны ўклад у новыя погляды на развіццё гісторыі Беларусі ў ІХ - ХІV стагоддзях. М.І. Ермаловіч - лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за кнігу "Старажытная Беларусь" (1992), Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (1993).

М.І.Ермаловіч быў неўтаймаваным і няўрымслівым чалавекам. Ён усё хацеў ведаць, сам да ўсяго дакапацца.

Ермаловіч і жыў, і працаваў сумленна і высакародна, ніколі і не ў чым не здраджваў галоўнаму ў сваім нялёгкім жыцці - беларускай ідэі і беларускаму Адраджэнню.

Аднак на здзелку з сумленнем і ўласнымі прынцыпамі ніколі не ішоў. І больш таго, папярэджваў далікатна і тактоўна пра неабдуманы крок ці ўчынак сваіх сяброў, калі аб гэтым даведваўся загадзя. М.І. Ермаловіч не стаў на калені ні перад трымальнікамі ўлады, ні перад старшымі па званні і ступені вучонасці, якія ў той час, у 60 - 80я гады ХХ стагоддзя, абаранялі свае кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па тагачасных папулярных тэмах "КПСС - КПБ", "Прынцыпы і метады марксізмуленінізму і пралетарскага інтэрнацыялізму", "Роля КПБ у барацьбе..." і іншых.

М.І.Ермаловіч неаднаразова выступаў перад сябрамі клуба "Спадчына". Гэта былі другая палавіна 80х - 90я гады ХХ стагоддзя - тыя часы, калі новае слова пра наша гістарычнае мінулае ўспрымалася як глыток свежага паветра ў застойным, затхлым грамадстве. Людзей, паслухаць і пабачыць Ермаловіча, пазнаёміцца з ім, збіралася шмат. Невядома, як яны дазнаваліся і потым перадавалі па ланцужку, па тэлефону, дзе і калі будзе выступаць знакаміты гісторык. Яго ўжо ў тыя, савецкія часы канцэпцыя ўтварэння ВКЛ усімі ўспрымалася, як новае ў беларускай гістарычнай навуцы, мела шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, якія хутчэй і больш дэталёва зразумелі канцэпцыю, чым дыпламаваныя вядомыя беларускія гісторыкі і гісторыкі былога Саюза ССР.

І колькі часу, розуму, сіл і энергіі давялося затраціць М.І.Ермаловічу, каб даказаць і замацаваць у беларускай гістарычнай навуцы і спадчыне гэты аб'ектыўны і законны тэзіс на станаўленне і развіццё гісторыі Беларусі. І якія хмары не згушчаліся б над ім - ён не скарыўся, не падпарадкаваўся той партнаменклатурнай ідэалогіі, таму прынятаму ўсімі пункту погляду на станаўленне і развіццё гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.

Вось такі няскораны, моцны духам быў наш зямляк, які жыў, працаваў, пісаў кнігі, адкрываў новыя старонкі Старажытнай гісторыі Беларусі.

Мікалай Іванавіч Ермаловіч трагічна загінуў, трапіўшы пад машыну, 4 сакавіка 2000 года. Сябры клуба "Спадчына" былі на пахаванні М.І.Ермаловіча - на развітанні ў Доме літаратара і на могілках у горадзе Маладзечна, дзе пахавана яго жонка.

Сябры клуба "Спадчына"адзначылі 80годдзе з дня нараджэння М.І. Ермаловіча ў 2001 годзе, гадавіну з дня яго смерці, да гэтай даты беларускі мастак Алесь Цыркуноў напісаў палатно "Мікола Ермаловіч" (алей).

У памяць слыннага беларускага гісторыка і літаратуразнаўцы намаганнямі сяброў клуба "Спадчына" у 2003 годзе ў Старадарожскім мастацкім музеі фонд Анатоля Белага 1 верасня і ў горадзе Маладзечна 28 лістапада (мастак У. Малахаў) ўстаноўлены помнікі.

З Мікалаем Іванавічам Ермаловічам аўтар гэтых радкоў пазнаёміўся ў канцы 1968 года: у той час я працаваў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі і быў у камандзіроўцы ў Маладзечне, у Менскім абласным краязнаўчым музеі. У гэтым музеі старшым навуковым супрацоўнікам у той час працаваў Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі. Ён і пазнаёміў нас. Аказалася, што мы землякі, з Дзяржыншчыны.

Неўзабаве Мікалай Іванавіч прыехаў да нас у БелСЭ. Навуковых прац яго ў той час не друкавалі. І мы прапанавалі Ермаловічу з ягоных кнігрукапісаў падабраць матэрыялы для энцыклапедычных тэрмінаў, т.зв. чорных слоў - і зрабіць з іх артыкулы для апублікавання ў энцыклапедыі. Такім чынам у 12ці тамах БелСЭ ім было апублікавана 37 навуковых артыкулаў. Некаторыя яго палажэнні па старажытнай гісторыі Беларусі былі, так сказаць, "агучаны" у такім салідным навуковым выданні, як БелСЭ.

Апошні званок яго быў да мяне ў канцы лютага 2000 года. А потым я даведаўся пра сумную вестку - Міколы Іванавіча не стала. Гэта здарылася 4 сакавіка 2000 года.

Анатоль Валахановіч


Графік правядзення лекцый і сустрэч з насельніцтвам Менска і яго ваколіцаў

у рамках гістарычнага семінара ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"

17.05. 18.00. Менск у творах беларускіх пісьменнікаў. Іпатава В. ТБМ 2. 17.05. 19.30. Як стварыць суполку ТБМ Дзіцэвіч Л. М. ТБМ

3. 18. 05. 18.00. Гісторыя беларускай музыкі Скарабагатаў В.ТБМ

4. 19.05. 18.00. Гісторыя беларускага тэатра. Мазынскі В. ТБМ

5. 22.05. 18.00. Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і Дзіцэвіч Л. М. ТБМ

палітычнай сітуацыі краіны.

6. 23.05. 18.00. Гісторыя ўзнікнення і развіцця беларускіх Кароль А.

партый і рухаў у Менску на працягу ХХ Маладзечна

стагоддзя

7. 24.05. 18.00. Гістарычныя ваколіцы Менска. Содаль У. І. Заслаўе

8. 25.05. 19.30. Як ствараць суполку ТБМ? Анісім А. М. ТБМ

9. 25.05. 18.00. Гістарычныя ваколіцы. Вандроўкі Арлоў У. А. ТБМ

ў прасторы і часе.

10. 29.05. 19.30. Як ствараць суполку ТБМ? Анісім А. М. ТБМ

11. 29.05. 18.00. Гістарычная тапаграфія і тапаніміка Грыцкевіч А. П. ТБМ

Менска.

12. 31.05. 18.00. Гістарычныя ваколіцы. Вандроўкі ў Арлоў У. А. ТБМ

прасторы і часе.

13. 1.06. 18.00. Гісторыя Менска 19-пач.20 стст. Шыбека З. ТБМ

14. 2.06. 18.00. Гісторыя беларускага тэатра. Мазынскі В. ТБМ

15. 5.06. 18.00. Гісторыя Менска 19-пач.20 стст. Шыбека З. ТБМ

16. 7.06. 18.00. Гістар. тапаграфія і тапаніміка Менска. Грыцкевіч А. П. ТБМ


ФЕНОМЕН АНАТОЛЯ СЫСА

Ён быў сярод нас. Як сёння бачым ягоную постаць на скразняках будзённых клопатаў паэта. Як жыць і тварыць, калі, здаецца, галоўнае напісана, самае значнае ўвайшло ў хрэстаматыйныя зборнікі паэзіі. Як жыць і тварыць, калі першая адраджэнцкая хваля 90х захлынулася ў хлусні і фальшу. Калі тое, за што змагаўся паэт са сваімі равеснікамі, раптоўна страчана. Чары горкага віна пачынаюць затуманьваць галаву паэта. Але нягледзячы на гэта, ён верыў і спадзяваўся. Верыў, што пасля паэтычных зборнікаў "Агмень", "Пан Лес", "Сыс" пабачыць свет новая кніжка паэзіі "Пчаліная матка". На жаль, па шляху да гэтых мрояў ягоны агонь патух, як тая свечка на скразняку.

У памяць пра паэта з ініцыятывы ягонага сябра, мастака Алеся Квяткоўскага 5 траўня адбылося адкрыццё мастацкай выставы пад назовам "Пан Лес". Гэтая выставарэквіем прымеркаваная да гадавіны ягонай смерці, і разгорнутая яна ў Элітсалоне сталічнага Палаца чыгуначнікаў. Сабраліся шчырыя прыхільнікі таленту паэта. Сярод іх шмат моладзі, мастакі, паэты. Сям'я ж Квяткоўскага - у поўным складзе, разам са сваім унукам, яшчэ немаўляткам Дамінікам.

У экспазіцыі каля 40 твораў жывапісу і графікі. Аснову яе складаюць працы Алеся Квяткоўскага, які рыхтаваўся да гэтай выставы практычна цэлы год. Свае карціны прадставілі таксама Алесь Суша (з серыі "Пах малака") і Аляксей Марачкін, які адну сваю працу "У цішы начной" прысвяціў А. Сысу.

У цэнтры экспазіцыі на мальберце, на фоне даматканага ручніка - партрэт Анатоля пэндзля Алеся Квяткоўскага, які, дарэчы, на гэтай выставе ў сваіх творах удала раскрывае тэму паэзіі і жыцця самога паэта. Яго празрыстыя акварэлі з выявай Анатоля Сыса набліжаюць нас да ягонага вобраза. Запамінальныя такія творы як "Толікава канюшня", "Паэт і муза", "Партрэт з яблыкам" ды іншыя.

З успамінамі пра паэта выступіў А. Марачкін. Ён прачытаў вершы А. Сыса, якія той перадаў мастаку незадоўга да сваёй смерці. Адзін з іх увайшоў у апошнюю прыжыццёвую кніжку паэзіі "Сыс", якая была аформленая мастаком. Вось некалькі строф з расчытанага ім аўтарскага аўтографа:

На твары шчацінне,

як пожня жытнёвая,

вочы - праталіны

мутнай вады...

- Мілы сынок мой,

пачні жыццё новае,

грэх блазнаваць

у Хрыстовы гады.

- Мама, я рады б -

zк пчолы на ліпень,

музы лятуць

на хмяльнога мяне.

Жыць без паэзіі?

Гэта пагібель!

Жыць без віна?

Гэта ж смерць удвайне!

Адам Глобус, адзін з блізкіх сяброў Сыса, паплечнік па лідарству ў літаратурным аб'яднанні "Тутэйшыя", справядліва зазначыў, што мы пакуль яшчэ жывем успамінамі пра чалавека, якога няма сярод нас, і часам нейкія бытавыя дэталі замінаюць ацаніць веліч гэтай постаці, такога геніяльнага паэта. На сёння бясспрэчна, што створанае Анатолем ужо знайшло сваё месца на вяршыні паэтычнага Алімпу. У яго вы не знойдзеце слабых безадносных вершаў. Гэта неардынарны талент. І многія паэты і літаратуразнаўцы будуць звяртацца і вывучаць спадчыну Сыса. Не трэба забывацца на тое, што паэта, акрамя ўсяго, быў палітыкам. Ён у першых шэрагах ішоў з тымі, хто вёў народ на Курапаты, каб ушанаваць памяць бязвінна загінуўшых. Гэта былі "Дзяды" 1988 года, калі ён быў схоплены разам з іншымі актывістамі.

На адкрыцці выставы сваімі ўспамінамі падзяліліся Алесь Суша, Разалія Александровіч, Віктар Сташчанюк, Святлана Раманава, Пятро Сабіна. Людміла Сабіна прачытала свой верш, які напісаўся ў тыя скрушныя дні, калі не стала паэта. Выступілі барды: Кася Камоцкая, Кастусь Герашчанка, Вікторыя Квяткоўская. У іхнім выкананні прагучалі песні на вершы Анатоля Сыса.

Акрамя выставы, да гадавіны Анатоля Сыса сябры стварылі адмысловы сайт Sys.knihi.com, на якім вы знойдзеце матэрыялы, прысвечаныя паэту, фотаздымкі. Арганізатары сайту просяць ахвочых браць удзел у папаўненні гэтага сайту. Часопіс "Дзеяслоў" і літаратурнамастацкі альманах "Калосьсе" змясцілі на сваіх старонках цікавыя публікацыі пра яго жыццёвы і творчы шлях. Мяркуецца па восені зладзіць Сысовы літаратурныя чытанні да дня ягонага нараджэння. Пад час адкрыцця выставы можна было набыць "Калоссе", вельмі цікавы і змястоўны нумар, у якім пра паэта пішуць Алесь Асташонак, Леанід Галубовіч, Вера Лойка, Наталля Лысова, Віктар Корбут, Уладзімір Сцяпан.

Наш кар.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX