Вярнуцца: 2006

№ 24 (760)


Крыніца: pawet.net.



№ 24 (760) 14 ЧЭРВЕНЯ 2006 г.


Наша праца ў чэрвені

Паважаныя сябры! Вось і дажылі мы з Вамі да пачатку лета. Няхай яно і вельмі халоднае, але і ў гэтым ёсць свая асаблівасць. Дарэчы, у такое надвор'е легчэй працуецца, і пра гэта я хачу сказаць колькі слоў.

Пачнём з падпіскі. Зараз продаж нашай газеты вельмі абмежаваны, яна прадаецца толькі ў шапіках усіх раёнаў Гарадзеншчыны і Віцебшчыны, а таксама трох раёнаў Берасцейшчыны. Таму трэба зрабіць шмат намаганняў каб вярнуць яе у Менск, Менскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Шкада, што рэгіянальныя структуры ТБМ не вельмі шчыруюць у гэтым кірунку. Адзіны спосаб захаваць нашую газету, гэта падпіска. У другім квартале нам фінансава дапамагла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за сводкі якой мы запісалі на ІІ квартал 26 газет "Наша слова" і "Раніца" у беларускамоўныя школы і гімназіі Менска і тыя раённыя бібліятэкі Беларусі, дзе не было ніводнага падпісчыка на "НС" у межах цэлага раёна. За грошы ТБМ была аформлена падпіска ўсім палітвязням Беларусі, і мы атрымалі падзякі ад сп. Севярынца, Клімава і Леванеўскага, зараз мы прадоўжылі падпіску на ІІІ квартал. Севярынцу і Клімаву і выпісалі "НС" сп. Статкевічу.

Дзякуючы намаганням сп. Місцюкевіча і Шытко быа арганізавана падпіска на "Наша слова" шмат якім школам і бібліятэкам у Гародні і Камянецкім рне. Цяпер некалькі слоў пра сітуацыю з падпіскай у рэгіёнах. Мы вельмі спадзяёмя на сяброў ТБМ з Берасця і Баранавічаў, дзе колькасць падпісчыкаў стабільная ў І і ІІ кварталах. Кепская сітуацыя па ранейшаму ў Белаазёрску (толькі 2 чалавекі), Кобрыне (ніводнага!), Пружанах (5) і Пінску (8).

На Віцебшчыне на першым месце Наваполацк (29 чалавек) і Віцебск (26). Было б добра каб сваю актыўнасць у гэтым кірунку падвысілі сябры ТБМ з Полацка (толькі 9 чалавек), Воршы (7), Шуміліна (ніводнага) і Гарадка (2).

У Менскай вобласці нас найбольш хвалюе Клецк (ніводнага падпісчыка), Вілейка (2), Барысаў (5), Жодзіна (5) і Салігорск (7). Вельмі добрая справы ідуць у Менску (346 падпісчыкаў), Маладзечна (17) і Слуцку (11). Есць надзея, што колькасць надпісчыкаў у Слуцку значна павялічыцца.

Самая крытычная сітуацыя склалася на Гомельшчыне, дзе на ўсю вобласць падпіска з 92 чалавек упала да 88. Аднак адтуль мы атрымалі добрую вестку ад сябра Рады сп. Людмілы Піскун, якая ўжо арганізавала падпіску на 44 асобнікі "НС" у розныя раёны Гомельшчыны. Мы вельмі ўдзячныя нашым сябрам з Гомеля (40 падпісчыкаў) і Жыткавіч (14). Але ў апошнім горадзе раней было 22 падпісчыка.

У Гарадзенскай вобласці на першым месцы Гародня (42), Ліда (26), Слонім (14), Смаргонь (11) і Ваўкавыск (10). Але нас хвалюе Дзятлава (3) і Наваградак (7).

На Магілёўшчыне лідарам на падпісцы з'яўляюцца Горкі (61! чалавек). А вось у Магілёве сітуацыя амаль катастрафічная. Тут падпіска ўпала з 33 да 15 чалавек. Згубілі свае пазіцыі Бабруйск (2), Асіповічы (6) і Чэрыкаў (4). А тут пэўная магчымасць ёсць, і мы на іх спадзяёмся.

Крыху аб паступленні складак за 2005 г і 2006 г.г.

Каб летам фінансавая сітуацыя ТБМ засталася стабільнай, просім у чэрвені, пакуль людзі не пайшлі ў адпачынкі, прадоўжыць гэтую нялёгкую справу і пераводзіць грошы на наш рахунак. У апошні месяц найбольш складак пералічылі суполкі Фрунзенскага раёна Менска (каля 180000 рублёў). Добра ідзе справа ў Берасці і на Віцебшчыне. Мы чакаем актытывізацыі і ад іншых рэгіянальных структур.

У № 19 за 10 таўня 2006 г. "НС" мы надрукавалі новы варыянт Статута ТБМ. 12 траўня адбылася справаздачнавыбарчая канферэнцыя ТБМ у Полацку, дзе арганізацыю ззначаліла Валянціна Крук, намеснік дырэктара Полацкай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У кароткі тэрмін, яна аформіла ў адпаведднасці з новай версіяй статута ўсе неабходныя дакументы (у тым ліку і новы юрыдычны адрас арганізацыі) і даслала іх у Сакратарыят. Карастаючыся выпадкам хачу выказаць ад імя Сакратырыяту падзяку за плённую працу на карысць пашырэння беларускасці ў Полацку былому кіраўніку Полацкай ТБМ спадарыні Алене (Леры) Сом, выдатнай беларускай паэтцы, барду і настаўніцы.

Але ёсць і благія навіны. 3 траўня сакратарыят прыняў да ведама заяву аб выхадзе з ТБМ і з Рады кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі сп. Валадара Цурпанава. Прычыны яго выхаду з ТБМ даволі не зразумелыя, але гэта, як кажуць, яго асабістая праблема. Сакратырыят прыняў рашэнне склікаць Магілёўскую абласную справаздачавыбарчую канферэнцыю у вераснікастрычніку 2006 г. і даручыў сп. Булавацкаму М. , сябру Рады ТБМ ее арганізаваць. Магчыма, што некаторыя суполкі змогуць правесці свае сходы і канферэнцыі ў чэрвені, даслаць у Сакратарыят адпаведныя. паперы. Жадаю Вам усім плённай працы, добрага летняга адпачынку.

З павагай,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Валовіча

ВАЛОВІЧ Міхаіл Казіміравіч [6(18).6. 1806, маёнтак Парэчча Слонімскага пав., цяпер Слонімскі р-н - 21.7(2.8).1833], беларускі рэвалюцыянер, сацыяліст-утапіст. З сям'і слонімскага падкаморага са старадаўняга бел. шляхецкага роду Валовічаў. У 1822-25 вучыўся ў Віленскім унце, быў блізкі да тайных тваў філаматаў і філарэтаў, сябраваў з I. Дамейкам, М. Ходзькам і інш. Удзельнічаў у паўстанні 1830-31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве ў складзе атрада ген. А. Гелгуда. Пасля разгрому паўстання эміграваў у Францыю. Прымыкаў да левага дэмакр. крыла эміграцыі (I. Лялявель, С. Ворцаль, Т. Крампавецкі і інш.), уваходзіў у склад эмігранцкіх паліт. арганізацый: Нац. польскага камітэта, Тва літоўскіх і рус. зямель, Польскага дэмакратычнага тва. Крытычна ацэньваў досвед паўстання 1830-31, якое, на яго думку, не мела «чалавекалюбівай мэты», выказвала інтарэсы толькі шляхты. Прытрымліваўся радыкальных поглядаў на шляхі сацыяльнай перабудовы грамадства. Гал. прычынай нястач і прыгнечання сялянства лічыў буйное памешчыцкае землеўладанне, выступаў за яго ліквідацыю, адмену прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калектыўную ўласнасць. Выказваўся за абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакр. рэспублікай, звязанай федэратыўнымі адносінамі з Польшчай. Сродкам дасягнення дэмакр. і справядлівага грамадскага ладу лічыў сацыяльную рэвалюцыю агульнаеўрап. маштабу. Каб аб'яднаць сілы з рэвалюцыянерамі краін Еўропы, у 1833 уступіў у тайную аргцыю карбанарыяў. Удзельнічаў у экспедыцыі Заліўскага 1833 г. з мэтай узняць паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве, разглядаючы яго як звяно агульнаеўрап. рэвалюцыі, што рыхтавалася карбанарыямі. Для падрыхтоўкі выступлення ў сак. 1833 у якасці паўстанцкага начальніка Слонімскага і Наваградскага пав. прыбыў на Беларусь. Вёў агітацыю сярод сялян, імкнучыся прывабіць іх радыкальнай сацыяльнапаліт. праграмай у духу утапічнага камунізму. Стварыў у наваколлі Слоніма невялікі партыз. атрад з сялян, але шырокай падтрымкі насельніцтва не атрымаў. У траўні 1833 аддзел быў разбіты, Валовіч арыштаваны. Паводле прыгавору ваеннапалявога суда павешаны ў Гародні.


Памяць пра Шамякіна

Шэраг мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна плануецца ажыццявіць сёлета.

Так, у бліжэйшы час будзе вырашана пытанне аб наданні імя I. Шамякіна адной з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Для слудэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў да новага навучальнага года будзе заснавана стыпендыя імя Шамякіна Да верасня 2006 года ў Менску на доме па вуліцы Я.Купалы, 11, дзе ў апошнія гады жыў пісьмннік, плануецца ўсталяваць мемарыялыгую дошку.

Сярод мерапрыемстваў, выкананне якіх вызначана на лісгапад 2006 года, - стварэнне поўнаметражнага дакументальнага фільма "Іван Шамякін", а таксама ўсталяванне бюста I. Шамякіна ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці і помніка на магіле пісьменніка на Усходніх могілках у Менску. З 2010га па 2014 год плануецца выдаць поўны збор твораў Івана Шамякіна.

На фоне гэтых планаў добра глядзіцца "Белпошта", якая ўжо выдала мастацкую марку, прысвечаную Івану Шамякіну.

Наш кар.


Асвета і школа ў Беларусі ў перыяд існавання БССР і ЛітБел

(студзень 1919 - ліпень 1919 г.)

З утварэннем 1 студзеня 1919 г. БССР маглі узнікнуць даволі спрыяльныя ўмовы для арганізацыі жыцця нашага краю з улікам яго гістарычных традыцый і ўласнай духоўнай спадчыны. Пасля стагоддзяў нацыянальнага ўціску беларускі народ, стварыўшы сваю ўласную дзяржаўнасць, не думаў камусьці помсціць за свае спадвечныя пакуты і знішчэнне яго школы. У Маніфесце Часовага Рабочасялянскага Савецкага Ураду Беларусі, абвешчаным 1 студзеня 1919 г., было запісана: "Рабочыя, сяляне і ўвогуле працоўныя ўсіх нацыянальнасцей, якія жывуць на Беларусі, карыстаюцца роўнымі правамі і знаходзяцца пад абаронай рэвалюцыйных законаў" . Толькі шкада, што вайна не дала ажыццявіць гэтыя гуманныя мэты. Неўзабаве значная частка яе тэрыторыі адышла да Расійскай Федэрацыі, а на астатняй уладарылі польскія легіянеры.

Пры ўсіх цяжкасцях і складанасцях жыцця ў першыя дні пасля ўтварэння БССР і тады рабіліся пэўныя крокі па закладцы падмурка ў нацыянальную беларускую школу, да чаго быў падрыхтаваны наш народ, дзякуючы той нястомнай працы, якую яшчэ да гэтага ажыццявіла яго інтэлігенцыя ў галіне тэарэтычнай педагогікі, культурнаасветніцкай дзейнасці. З першых дзён існавання БССР як самастойнай дзяржавы ў складзе яе органаў улады і кіравання працавала нямала апантаных адраджэнскім духам людзей. Да іх ліку ў першую чаргу трэба аднесці камісара па нацыянальных справах у створаным у студзені 1919 г. Часовым рабочасялянскім савецкім урадзе Беларусі, колішняга настаўніка, Фабіяна Шантыра. Незадоўга да таго, як заняць гэтую высокую і адказную пасаду, ён у 1918 г. у Слуцку выдаў невялічкую кніжку "Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і Самаазначэння народу", у якой выказаў шэраг каштоўных думак пра нацыянальную асвету і школу Беларусі на будучае, якія ў пэўнай ступені былі ўлічаны пры станаўленні нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У стварэнні яе Ф. Шантыр на першае месца ставіў адносіны беларускага народа да свайго самавызначэння, "бо толькі народ свядомы сваёй душы, свайго нацыянальнага "я", свайго народнага імяні становіцца раўнапраўным сябруком у сям`і народаў свету. Народ жа не свядомы сябе, ня дбаючы аб павышэньні свайго духоўнага "я", такі народ у большых разах ідзе на паваду ў другіх народаў як нявольнік і часта становіцца Крывавай арэнай змаганняў другіх народаў за яго нацыянальную вопратку - яго землю, за яго працу. Гэткі народ, будучы слугою другіх, ня толькі нічога не дае ў усясветную скарбніцу культуры, але нават дбаючы сваім потам і крывёй для славы сваіх уладароў з адной стараны, у той жа час працуе над сваім знічтажэньнем нацыянальным, чы скарэй духоўным - з другой. Свядомасць свайго краю, усяго свайго роднаго, свядомасць поступу свайго нацыянальнаго "я", гэта найважнейшая патрэба ўсяго народу, гэта той штодзённы яго духоўны хлеб, без каторага ён, як народ дастойна жыць ня ў крыўду для другіх народаў. Усе вялікія людзі, усіх народаў і ўсіх часоў, у сваім жыцці кіраваліся адной нязменнай засадай нацыянальнай свядомасці - гэта праца над ростам паступовым нацыянальнай душы свайго народу, абвеянная каханьням да ўсяго роднаго".

Такое палымянае вызначэнне нацыянальнай самасвядомасці і годнасці беларускага народа ў агульнай сям'і народаў свету і дало Ф. Шантыру магчымасць унесці важкі ўклад у распрацоўку канцэпцыі стварэння на Беларусі сваёй нацыянальнай школы і асветы. У канцэпцыі нацыянальнае жыццё народа ён першнаперш звязваў з палітычным, якое і будзе вызначаць у сваю чаргу кірунак развіцця школы і асветы. На яго думку, у сацыяльна новай дзяржаве школа павінна быць праўдзівай, якая вядзе "чалавека да вышэйшых ідэалаў". А каб школа "была карыснай для яго, мусіць быць праводжана ў роднуй мові, быць зусім ад нікога нязалежнай і вольнай і мець варункі эканамічнага істнаваньня. Як першая, так другое і трэйцяе ўсецэла залежыць ад таго парадку самаўладарства, які ўстаноўляны ў данага народу. Калі народ свядомы сябе і ад нікога нязалежны, то і яго асвета ня будзе слугою пануючых над народам, памагаючаю як спосаб закабаленьню народа, а будзя ясным шляхам да праўды і хараства".

Далей Шантыр зусім справядліва зацвердзіў думку, што асвета можа развівацца ў пэўным сэнсе пасапраўднаму толькі тады, калі яна выконвае мэты і задачы нацыянальнай культуры свайго народа, з'яўляецца неаддзельнай яго часткай. "Пад якою культурнаю апекаю народ - бы ня быў, але калі гэта апека будзе чужою, то яна ніколі ня дасць яму карысці і канцы канцоў прывядзе яго да поўнаго ўпадку.

Прыведзяных двух прымераў досыць, каб ясна бачыць, што нацыянальнае жыцьцё цесна злучана з жыцьцём палітычным у яго самастойнай і незалежнай форме".

У гэтых дыялектычных узаемасувязях добра праглядаюцца месца і значэнне ў грамадстве нацыянальнай асветы і школы, як важнейшага фактару самавызначэння народа, якое, паводле справядлівых слоў Ф. Шантыра "ня толькі карыстна для яго аднаго, бо вядзе яго па праўдзівай дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту ўсяго чалавецтва, але такжа карыстна і для ўсіх народаў, бо сваім жыцьцём - ня чынячы ніякіх перашкод на дарозе росту чалавечаго духа, здабыцьця эканамічных багацьцяў і паляпшэньня сацыяльных варункаў жыцьця - прыбліжая ў сваёй частца ўсё чалавецтва да вялікіх ідэалаў волі, брацтва, каханьня" . Ф. Шантыр стаяў на пазіцыі, што агульначалавечыя каштоўнасці павінны выхоўвацца ў маладога пакалення ў школе, сям`і і грамадстве праз і сродкамі нацыянальнага самавызначэння і лічыў, што "ня адзін народ ня стаіць на таком страшном бяздарожі і ацыянальнадухоўнага жыцьця і палітычнага бязправья, як мы беларусы…

Ня будучы свядомым свайго нацыянальнаго імяні … ён ня можа выйсці на дарогу праўдзівага поступу да культуры, ня можа ісці ў поруч з другімі нацыямі да агулова чалавечых ідэалаў, а стаіць адзінокі, сіратлівы агароджаны кітайскаю сцяною ад цывілізацыі, ня магучы даць тых вялікіх скарбаў духа, якія носіць у сабе" .

Яго навукова сфармуляваная думка аб тым, што праз чужую мову і культуру, праз чужую народнасць нельга прыйсці да агульначалавечых ідэалаў стала сапраўды прароцкай. Ён правільна сцвярджаў, што калі народ страціў сваю мову, сваю нацыянальную душу, культуру, асвету, у выніку ён прыйдзе да "сваёй нацыянальнай смерці, якая выльецца ў цяжкі вяковы летаргічны сон" . Тут заканамерна ўзнікае пытанне: "Дзе ж выйсце з такой сітуацыі?" Ф. Шантыр знайшоў яго ва ўзбагачэнні, удасканаленні духоўнага жыцця беларускага народа. "Асвета і культура ў нашай мове, у духу нашай нацыі і нашай народнасці, - пісаў ён, - для нас цяпер патрэбна як ніколі. Яны дадуць нам можнасць падняцца з той вяковай пропасці, у каторуй знаходзіцца наш народ да сюль; яны з беларуса - пакорнаго слугі ўсіх, зробяць раўнапраўнаго грамадзяніна, бяз памылак магучаго каваць сваё шчасця, сваю долю; яны ўваскрэсяць яго да творчай гасударственнай працы пад уласным нацыянальным сцягам; яны заставяць другія народы паважаць імя беларуса, а ня глядзець на яго як на нешта мёртвая, часам з усмешкай"… Сказанае Фабіянам Шантырам, пра асвету і культуру, выхаванне духоўнасці не згубіла свайго значэння і па сённяшні дзень. Словы гэтага вялікага патрыёта сваёй Айчыны падаюцца такімі актуальнымі таму, што без нацыянальнай асветы і роднай мовы беларусам не вырашыць праблемы свайго адраджэння.

Ф. Шантыр у той складаны і адказны для Беларусі час настойліва заклікаў лепшых сыноў шматпакутнай Радзімы не "стаяць забытым на разстаі бяздарож`я, гадаючы якія новыя ланцугі прынясе яму заўтрашні дзень" а аб`яднацца і прыйсці на дапамогу да свайго народу, "прыці правадырамі і павясці свой народ да нацыянальнага самаадзначэньня" . Ён быў глыбока ўпэўнены, што зрабіць чалавека сапраўдным сынам Айчыны, шмат у чым дапамогуць нацыянальная школа і асвета.

Не выклікае сумненняў, якую велізарную карысць для Беларусі прынёс бы гэты змагар за нацыянальнае Адраджэнне, каб так трагічна і заўчасна, на 32ім годзе, не абарвалася яго жыццё. Гэта была адна з першых ахвяр бальшавіцкай таталітарнай машыны па знічтажэнні нацыянальна свядомых дзеячаў.

Прагрэсіўныя погляды Фабіяна Шантыра па нацыянальным пытанні не падабаліся сакратару ЦК КП(б)Б Вільгельму Кнорыну, намесніку старшыні СНК, наркаму па ваенных справах, старшыні ЦВК Беларусі Аляксандру Мяснікову і ім падобным дзяржаўным і партыйным дзеячам, якіх прыслала Масква ў наш край зусім не ў мэтах яго нацыянальнакультурнага Адраджэння, Ужо ў лютым 1919 г. А. Мяснікоў адхіліў Ф. Шантыра ад абавязкаў наркама па нацыянальных справах і накіраваў на службу ў Чырвоную Армію. Вясной 1920 г., калі Ф. Шантыру споўніцца ўсяго толькі 33 гады, яго абвінавацяць у нацыяналізме і расстраляюць. Гэта першая вялікая ахвяра ў нашым паслякастрычніцкім нацыянальнаадражэнскім руху. Няцяжка сабе ўявіць, колькі карыснага для роднай Бацькаўшчыны мог бы зрабіць Ф.ь Шантыр, каб на яго шляху не стаялі магутныя фігуры з лагеру ворагаў беларускай нацыянальнай ідэі і найперш Вільгельм Кнорын і Аляксандр Мяснікоў, памяць аб якіх увекавечана ў нас у шматлікіх назвах гарадскіх вуліц, затое не знойдзеш сярод іх імя Ф. Шантыра.

Сярод самаадданых шчырых змагароў за нацыянальную ідэю, што стаялі каля вытокаў утварэння Беларускай рэспублікі і вызначэння статусу яе дзяржаўнасці, у якой беларускі народ займаў бы пачэснае месца, быў Аляксандр Чарвякоў. Славуты сын зямлі беларускай душой і сэрцам любіў свой родны край. Гэта была любоў пакутніка і патрыёта, шчырага барацьбіта - інтэрнацыяналіста, які адчайна і смела адстойваў ідэю нацыянальнага і агульначалавечага, выразна разумеючы, што адраджэнне нацыянльнай культуры і мовы беларускага народа павінна займаць галоўнае месца ў яго жыцці.

Верны сын працавітай, але зняволенай Беларусі стаў палымяным вешчуном дум і спадзяванняў суайчыннікаў, абуджаў нацыянальную свядомасць свайго народа, уздымаў яго на новы, больш высокі ўзровень развіцця тады, калі яго Беларусь 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Савецкай сацыялістычнай рэспублікай і атрымала суверэнную самастойнасць, а ён стаў першым наркамам асветы (з 1 студзеня па 27 лютага 1919 г.) А.Чарвякоў уваходзіў у часовы рэвалюцыйны рабочасялянскі ўрад Беларусі, старшынёй якога з'яўляўся Зм. Жылуновіч.

Працаваць наркамам асветы Аляксандру Чарвякову давадзілася ў вельмі складаных умовах і не таму, што Беларусь была моцна разбурана ў выніку Першай сусветнай вайны і нямецкай інтэрвенцыі. Увесь гэты час не драмалі і нацыяналістычныя сілы суседняй Польшчы, якія марылі пажывіцца за кошт беларускіх земляў. Каб сарваць інтэрвенцыянісцкія планы Польшчы давялося пайсці ў лютым 1919 г. па ўказанні Масквы на стварэнне ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел). Пасля таго па ўказанні Масквы ад Беларусі адышлі Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерні, 5 лютага 1919 г. быў створаны новы ўрад БССР. Цяпер замест А. Чарвякова на пасаду наркама асветы БССР быў прызначаны І. Саваціеў, які працаваў на гэтай пасаадзе да 27 лютага 1919 г., г.зн. да часу ўтварэння ЛітоўскаБеларускай Сацыялістчнай Савецкай Рэспублікі (ЛітБел).

Але тады ж на 1 з'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі А. Чарвякова выбралі членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ЛітБел ССР і прызначылі намеснікам народнага камісара асветы. Наркамам асветы прызначылі Ю.М. Ляшчынскага (псеўданім - Ленскі), які знаходзіўся на гэтай пасадзе да 11 ліпеня 1920 г. Нягледзячы на тое, што па пасадзе А. Чарвякоў займаў другое месца ў асвеце, дзякуючы яго мэтанакіраванасці, працавітасці і ўменню правільна вырашаць нацыянальныя пытанні і праблемы, ім за кароткі час была праведзена вялікая работа па арганізацыі новай, нацыянальнай народнай асветы Беларусі. 16 лютага 1919 г. у "Звяздзе" ён надрукаваў зварот: "Камісарыят заклікае на дапамогу ўсе культурныя сілы… Скіньце з сябе спячку, адгукніцеся на прызыўны заклік і поўнасцю аддайцеся вялікай асветніцкай рабоце, каб магутным парывам выгнаць цемру невуцтва" . З гэтага часу наркамат асветы актыўна займаўся зборам культурных каштоўнасцей, стварэннем школ і курсаў па ліквідацыі непісьменнасці, арганізацыяй хатчытальняў, клубаў і бібліятэк, Беларускага універсітэта.

Урад ЛітБела, як і яго папярэднік урад БССР, павінен быў увесь час лічыцца з цвёрдай накіраванасцю прагрэсіўнага стану педагагічнай інтэлігенцыі на беларускую нацыянальную школу. Што не паспеў зрабіць для пераводу школы на нацыянальны грунт урад БССР, тое ў значнай ступені ўдалося ажыццявіць у перыяд існавання ЛітБела. У адпаведнасці з яго пастановай ад 21 сакавіка 1919 г. на тэрыторыі ЛітБела агульнадзяржаўнымі прызнаваліся пяць моў: літоўская, беларуская, руская, польская і яўрэйская. На кожнай з іх дазвалялася весці заняткі ў школе. Мясцовым органам народнай асветы давалася права выбару для кожнай нацыянальнай навучальнай установы адной з чатырох моў для вывучэння яе ў якасці школьнага прадмета.

Станаўленне нацыянальнай школы і асветы ў гэты перыяд праходзіла ў вельмі цяжкіх і складаных умовах. Тут усё залежыла ад таго, як сама ўлада ставілася да данай праблемы. Адна справа, калі Беларусь з'яўлялася самастойнай дзяржавай у форме БССР (1.01. 1919 - 4.02.1919 г.), і зусім другая, калі яна ўваходзіла складовай часткай у ЛітБел (люты 1919 - ліпень 1919 г.; на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і неакупаваных частках Ковенскай і Гарадзенскай губерняў). Сумесна з наркамам асветы Ю. Ляшчынскім А.Чарвякоў актыўна ўдзельнічаў у правядзенні ў жыццё прынятых новым урадам дэкрэтаў аб абавязковым навучанні дзяцей і юнакоў ва ўзросце 7 - 18 гадоў (24.3.1919 г.), аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы (31.3.1919 г.), аб адкрыцці універсітэта ў Вільні. У вырашэнні нацыянальных пытанняў у галіне народнай адукацыі яны кіраваліся дэкрэтам "Аб нацыянальных правах насельніцтва Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі" (21.3.1919 г.).

Гісторыя адвяла вельмі кароткі тэрмін і для існавання ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Віноўнікамі былі польскія легіянеры, якія акупавалі маладую ЛітоўскаБеларускую дзяржаву. У красавіку 1919 г. яны захапілі сталіцу Вільню, якая і ў гэтых неспрыяльных умовах паступова пераўтваралася ў цэнтр змагання за беларускую нацыянальную школу. Такая ж роля за гэтым горадам захавалася і пасля заканчэння польскай інтэрвенцыі.

Вядома, за кароткі час існавання ЛітБел (каля 5ці месяцаў) правесці глыбокае рэфармаванне школы і асветы было немагчыма . Аднак, напрамак стварэння нацыянальнай школы, які даў яшчэ першы наркам нацыянальных спраў Беларусі Фабіян Шантыр, захаваўся і працягваў ажыццяўляцца прагрэсіўнымі сіламі нават у самы для гэтага неспрыяльны час, якім з'явілася акупацыя яе земляў белапалякамі.

Е. Г. АНДРЭЕВА


Беларуска - швейцарскія культурныя сувязі ў працах швейцарскай славісткі Монікі Банькоўскі-Цюліг

Швейцарыя! Для нас гэта экзатычная краіна альпійскіх гораў і сінявокіх азёраў з чароўнымі пейзажамі і надзвычай прыгожымі мястэчкамі і гарадамі, спакойнымі, лагоднымі людзьмі. Але ці ведае штонебудзь гэты разважлівы народ пра наш край, яго шматпакутную гісторыю і самабытную культуру. Пра гэта мы даведаемся, калі пазнаёмімся з працамі вядомай швейцарскай славісткі Монікі БанькоўскіЦюліг.

Нарадзілася яна 12 траўня 1946 г. у горадзе Цюрыху ў сям'і службоўца. Навучалася ў гарадской жаночай гімназіі, а затым у Інстытуце славістыкі Цюрыхскага універсітэта. У 1973 г. здала магістарскі экзамен па спецыяльнасці "Славістыка, гісторыя і царкоўная гісторыя". Затым працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута славістыкі ў рамках даследчага праекту «Каментаваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (197178). З 1982 г. спецыялізаваны рэферэнт па славістыцы ў Цэнтральнай бібліятэцы Цюрыха. У 1990 г. як член ініцыятыўнай групы па заснаванні Летняй школы па беларускай мове наведала Беларусь. З гэтага часу перавагу ў сваіх даследаваннях аддае беларусістыцы і ўсталяванню ды развіццю беларускашвейцарскіх культурных сувязяў. У 1991 г. швейцарская славістка становіцца сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ). На I Міжнародным кангрэсе яна абрана ва ўпраўленне камітэту МАБ. У час II кангрэсу за актыўную працу атрымала дыплом Ганаровага сябра" МАБ, а на III абрана намеснікам старшыні камітэту.

Яшчэ студэнткай М. Банькоўскі праявіла цікавасць да беларускай мовы. Пра гэта яна ўспамінае ў адным з сваіх лістоў: «З сорамам прызнаюся, што яшчэ як студэнткапершакурсніца славістыкі я не ведала ні пра Беларусь, ні пра беларусаў, што на свеце жыве і асобны беларускі народ, з асобнай мовай, я ўсведаміла сабе толькі на другім годзе вучобы. Аднойчы трапіла мне кніга на зусім невядомай мне, "экзатычнай" мове..., і я зацікавілася ёю, яе лёсам, а таксама пытаннем, чаму ў нас так мала ведаюць пра яе носьбітаў, пра гісторыю краіны. Вось як пачаўся мой асабісты шлях да беларусістыкі». Інтарэс да беларусістыкі стымулявала і праца над даследчым праектам «Швейцарскаславянскія ўзаемасувязі ад іх вытокаў» пад кіраўніцтвам П. Бранга і К. Гёрке.

М. Банькоўскі ўпершыню ў Швейцарыі ў 1984/85 навучальным годзе распрацавала для студэнтаў славістаў Цюрыхскага універсітэта курс «Уводзіны ў беларускую мову», разлічваючы на ўласныя мажлівасці і веды ды вялікае жаданне пазнаёміць іх з амаль зусім невядомай ў краіне славянскай мовай. Абапіраючыся на жарснае імкненне і энтузіязм, яна падабрала неабходныя тэксты, але больш за ўсё яе турбавала правільнае гучанне мовы. Яна звярнулася па дапамогу да мужа, С. Банькоўскага, паляка беларускага паходжання з Гайнаўкі, з якім пазнаёмілася ў час стажыроўкі ў Варшаўскім універсітэце. Ён меў добрае беларускае вымаўленне і зрабіў неабходныя запісы падабраных тэкстаў прозы і вершаў. Цяпер студэнты маглі не толькі чытаць, але і чуць беларускую мову. На семінары займалася 68 студэнтаў. Студэнтам гэтая экзатычная мова вельмі спадабалася. Двое з іх паехалі пазней у Летнюю школу беларускай мовы ў Менск. Адзін з іх, П. Сутар, нават абраў тэмай сваёй доктарскай працы даследаванне «кітабаў" і падрыхтаваў дысертацыю, якая зараз перакладаецца на беларускую мову.

I ў далейшым беларуская мова займае важнае месца ў жыцці славісткі. Яна даследуе яе ў трохтомнай «Анатаванай бібліяграфіі па славянскай сацыялінгвістыцы». У "Бібліяграфіі" беларускай мове прысвечана каля 300 пазіцый. Тут яна ўпершыню на Захадзе прадстаўлена ў шырокім (сінхронным і дыяхронным) агульнаславянскім маштабе ажно да 1980 г. Не меш змястоўным і цікавым выдаўся яе вялікі артыкул "Перабудова і палітыка ў галіне мовы. Беларускі варыянт". У ім прааналізавана моўная палітыка царскай Расіі, выяўлены метады русіфікацыі, паказаны іх вынікі. Ахарактарызаваны змены, якія адбыліся ў палітыцы беларускага ўраду ў адносінах да роднай мовы, якая стала дзяржаўнай. Раскрыты намеры, скіраваныя на тое, каб мова пасля многіх стагоддзяў выпрабавання нарэшце стала дзейсным сродкам зносін паміж людзьмі ў Беларусі.

М. Банькоўскі прыняла актыўны ўдзел і ў сімпозіюме «Палітыка ў галіне мовы і культуры ў Савецкім Саюзе. Тэма: Беларусь» , які быў зарганізаваны Інтытутам славістыкі Зальцбургскага універсітэта. Там яна выступіла з дакладам «Культурнапалітычная сітуацыя беларускай меншасці ў Польшчы», прааналізаваўшы ў гістарычным аспекце польскую палітыіку ў галіне мовы і культуры ў адносінах да беларусаў.

Але найбольш значная ўвага ў 90я гг. у славістычнай дзейнасці М. Банькоўскі займае даследаванне сувязяў дзвюх культур беларускай і швейцарскай. Ужо на I Міжнародным кангрэсе беларусістаў яна выступіла са змястоўным дакладам «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі», у якім засяродзіла ўвагу на тых цяжкасцях і перашкодах, якія існавалі ў краіне на шляху ўспрыняцця і распаўсюджання беларускай культуры і вобраза самой Беларусі. Яна не толькі ўскрыла перашкоды, але і паказала, як іх пазбегнуць. Гэтую тэму даследчыца прадоўжыла ў грунтоўным дакладзе на II кангрэсе МАБ «Студэнты і студэнткі з Беларусі ў швейцарскіх універсітэтах (ХУІпачатак XX ст.ст.)», які ўяўляе значную навуковую цікавасць. Яна адзначае два актыўныя перыяды гэтага працэсу. Першы (16 ст.) з прычыны асаблівай папулярнасці Базельскага універсітэта, другі пасля 1848 г, дзякуючы «вольнаму клімату для студэнцтва», прысутнасці вядомых і прагрэсіўных выкладчыкаў і вольнага доступу да адукацыі жанчын. Славутыя выкладчыкі Э. Ратэрдамскі, Б. Амербах, К. Пелікан прычыніліся да таго, што Базельскі універсітэт у «канцы 15 і сярэдзіне 16 ст. стаў духоўным цэнтрам культурнага развіцця Еўропы» . У 1617 стст. там вучыліся прадстаўнікі знакамітай беларускай шляхты: Ф.СкумінТышкевіч, Я. Кішка, Крыштаф і Мікола Зяновічы, Я. Ежы, К. Радзівілы, Д. Набароўскі, В. Нарушэвіч і інш. Некаторыя з іх сталі вядомымі. Ш. Юндзіла (напэўна Юндзіл, рэд.) вучыўся ў Лазанскай, а затым у Жэнеўскай акадэміі, а пазней працаваў прафесарам матэматыкі ў Парыжы. Вучыўся там і беларускі пісьменнік А. Абуховіч.

Адчынены ў 1834 г. Бернскі універсітэт, як паказала М. Банькоўскі, асабліва славіўся медыцынскім факультэтам, дзе навучаліся 163 жанчыны з Беларусі: Менска, Віцебска, Магілёва, Гародні. Дзякуючы навучанню ў Швейцарыі, знакамітымі сталі: гамельчанка Соф'я Гяцова прыватдацэнт кафедры эксперыментальнай паталагічнай анатоміі Бернскага універсітэта; філосаф Г. Тумаркіна, ураджэнка Дуброўны «першая жанчынапрафесар філасофіі не толькі ў Берне, але і ва ўсёй Швейцарыі, нават ва ўсёй Еўропе». Р. Зайчык, ураджэнец Мсціслава, ўзначаліў кафедру «сучасных літаратур» пры Федэральнай палітэхнічнай школе ў Цюрыху, а затым выкладаў філасофію і эстэтыку ў Кёльнскім універсітэце да 1925 г. Перыяд вучобы ў Швейцарыі знайшоў свой адбітак ва ўспамінах М. Лоскага, а вобраз К. Германіскай з Ліды нават увайшоў у швейцарскую літаратуру.

Удзел М. Банькоўскі у міжнародным «круглым стале» «Беларусканямецкае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектыва» спрыяў пашырэнню тэмы беларускашвейцарскіх культурных сувязяў. Там яна выступіла са змястоўным дакладам «Судакрананні паміж Беларуссю і Швейцарыяй» (1996), у якім прадоўжана і паглыблена асвятленне праблем, пастаўленых ёю раней. Славістка яшчэ раз звярнула ўвагу на беднасць і эпізадычнасць беларускашвейцарскіх сувязяў і паказала, што судакрананне са швейцарскай культурай адбываліся і раней, але апасрэдавана праз «швейцарскарасійскія", "швейцарскапольскія" ці "швейцарскалітоўскія" сувязі. Толькі яны спецыяльна не вылучаліся, асобна не даследаваліся, «і таму ствараецца ўражанне, што іх не існавала» . У дакладзе згадваецца пра паступленне выпускнікоў кальвініскіх школ з Беларусі ў Жэнеўскую акадэмію, а з 1803 г. наадварот пунктам рэлігійнай адукацыі для многіх швейцарцаў стаў Полацкі езуіцкі калегіюм (пазней акадэмія). Шмат увагі аддаецца славутай постаці Т. Касцюшкі, успамінам швейцарцаў пра адступленне войск Напалеона цераз Беразіну, а таксама швейцарскім падарожнікам, што вандравалі праз Беларусь: асабліва запісам І.Бернулі, які ў 1778 г. наведаў наш край і пісаў пра Слонім, тэатр Агінскага і славутыя гарадзенскія мануфактуры Тызенгаўза. Пабываў у Беларусі і вядомы швейцарскі архітэктар Б.Сімон, які ў 40я і на пачатку 50х гадоў ХІХ ст. працаваў у Пецярбургу і Маскве, а затым і ў Магілёўскай губерні, дзе завяршыў палац Галынскіх. А настаўнік А. Бэхтальд, які напярэдадні Першай сусветнай вайны служыў у графа Арлова (Баранавічы), пазней напісаў успаміны раман «Пётр Іванавіч» (1950) пра тагачаснае жыццё ў Беларусі.

Шмат увагі аддала М. Банькоўскі знаёмству з беларускай культурай ў Швейцарыі: праз семінары для студэнтаў па беларусістыцы, выступленні з дакладамі перад грамадскасцю краіны, а ў прэсе з артыкуламі. Так, у артыкуле «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкім перакладзе» паведамляла пра выданне ў Нямеччыне кнігаў апавяданняў беларускіх пісьменнікаў «Буслы над балотамі", «Малады дубок» і «Казкі жыцця» Я. Коласа. Славістка падкрэслівае, што там ўпершыню ў Заходняй Еўропе так шырока і поўна прадстаўлена нямецкаму чытачу малая беларуская проза, напісаная лепшымі майстрамі гэтага жанру. Вядомай публікацыяй М. Банькоўскі аб беларускай культуры стаў і яе даклад у Будапешце (1990), сутнасць якога выяўляе кваліфікаваны водгук нямецкага навукоўца ХВ Шустара: «Адзін з самых цікавых і інфармацыйных дакладаў на гзтым паседжанні прачытала Моніка БанькоўскіЦюліг. «Аб кулытурнай сітуацыі беларускай меншасці ў Польшчы пасля 1945 года». "Зыходзячы з рэпрэсіўнай польскай палітыкі ў адносінах да нацыянальных меншасцяў... ёй удалося ўсебакова раскрыць і даць ацэнку не толькі культурнай, але і сацыяльнай, рэлігійнай і эканамічнай сітуацыі беларусаў, а таксама дзейнасці іх аб'яднанняў да сённяшніх дзён" . Удзел швейцарскай славісткі ў святкаванні 100ых угодкаў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, знаёмства з творчасцю паэта зрабіла моцнае ўражанне на яе, якое яна занатавала ў артыкуле «Беларускі еўрапеец. Да стагоддзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча". У ім акрэслена роля паэта ў падключэнні роднай літаратуры да еўрапейскага кантэксту, паказана, што дзякуючы яго творчасці, беларуская паэзія ўзнялася да ўзроўню еўрапейскіх узораў.

Прадаўжаючы знаёмства з Беларуссю, М. Банькоўскі была запрошана ў Гародню да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі «Царква і культура народаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі 1920 стст.» Пра яе яна напісала ў артыкуле «Уражанні аб канферэнцыі гісторыкаў у Гародні».

Як ганаровую госцю яе запрашаюць у Менск на Першы з'езд беларусаў свету. У ім славістка прыняла дзейны ўдзел і надрукавала ў штотыднёвіку «Голас Радзімы» артыкул «Прысутнасць беларускай культуры ў Швейцарыі» .

Тут яна яшчэ раз прычынілася да працэсу знаёмства з беларускай культурай у Швейцарыі і прааналізавала тыя прычыны, што перашкаджаюць яе прысутнасці там, паказала шляхі выхаду са склаўшагася становішча. Артыкул дапаўняе, прадаўжае і паглыбляе ранейшыя публікацыі, але ўводзіць і новыя матэрыялы. Прыводзіцца цікавы факт , як у час Першай сусветнай вайны на канферэнцыі паняволеных народаў царскай і габсбургскай імперыяў, справу беларусаў адстойваў жэнеўскі анархіст і публіцыст Г. Брашэ. «Ён першым адкрыў швейцарскай публіцы не толькі нацыянальныя імкненні, але культурныя дасягненні і здабыткі беларусаў. У выдадзенай ім у 1918 г. кнізе аб важнейшых народах і нацыянальнасцях Расійскай імперыі ўвайшоў і напісаны Я.Коласам пад псеўданімам Т.Гушча раздзел пра культуру і літаратуру беларусаў».

У 1993 г. у зборніку "Наш радавод" друкуецца ў сааўтарстве (Зварыка I.) артыкул «Новыя гравюры Рудольфа Эрнста ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь», у якім выяўляецца гісторыя і лёс малюнкаў нямецкага мастака Э. Рудольфа на біблейскія тэмы. Гэтае сумеснае выступленне падрыхтавана да міжнароднай канферэнцыі «Царква і культура народаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі XIII пачатку XX стагоддзяў».

З 1990 г. у Германіі вядзецца падрыхтоўка да выдання «Дапаможніка па гісторыі Беларусі» пад рэдакцыяй Д. Байера і Р. Лінднэра з Цюбінгенскага універсітэта. У 1993 г. М. Банькоўскі была запрошана на калёквіюм пад назвай «Беларусь. Гісторыя і сучаснасць», арганізаваны Інстытутам гісторыі і краіназнаўства Ўсходняй Еўропы Цюбінгенскага універсітэта. Тут яна выступіла з дакладам «Беларусь у паведамленнях замежных падарожнікаў». Сваімі ўражаннямі пра гэты калёквіюм яна падзеліцца ў беларускім штотыднёвіку «Культура» «Цюбінгенскі калёквіюм па беларусістыцы», у якім паказала і праблемы, што ўзніклі ў сувязі з падрыхтоўкай «Дапаможніка». У выданні яго актыўна ўдзельнічалі і беларускія навукоўцы: З. Шыбека, П. Лойка, Г. Сагановіч, А. Кіштымаў, А. Каханоўскі і інш., і М. Банькоўскі, якая пазней пры падрыхтоўцы выдання правяла адказную рэдактарскую працу, што з вялікай павагай адзначаюць у прадмове яго выдаўцы: «Моніка БанькоўскіЦюліг (Цюрых), якая без сумнення з'яўляецца лепшым знаўцам Беларусі, яе мовы і культуры ў нямецкамоўнай прасторы, ад пачатку да канца кампетэнтна і крытычна садзейнічала выданню гэтай кнігі».

Яна з пачуццём вялікай надзеі і з задавальненнем вітала падпісанне ў 1991 г. культурнага пагаднення паміж Рзспублікай Беларусь і ўрадам кантона Аргаў, якое закладала добрыя прадумовы для развіцця беларускашвейцарскага культурнага абмену, што спрыяла правядзенню ў кантоне Аргаў «Тыдня беларускай культуры». Ён упершыню даў некаторае больш рэальнае ўяўленне швейцарскай публіцы пра беларускі народны танец, песню, пра сучасную беларускую музыку, графіку і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва краю.

Швейцарсую славістку шматлікія пуцявіны злучаюць не толькі з Менскам і Гародняй, але і з Віцебскам. У 1999 г. яна пабывала там на «Днях Шагала ў Віцебску». Яе ўражанні ад гэтай міжнароднай канферэнцыі знайшлі адпюстраванне ў артыкупе «Шагалаўскія дні ў Віцебску», дзе маюцца ўспаміны пра наведванне ёю Віцебска ў 1997, 1998 г., а таксама ахарактарызавана дзейнасць Музея Шагала і намаганні яго ў "вяртанні" мастака на Радзіму.

М. Банькоўскі моцна непакоіць склаўшаяся на Захадзе тэндэнцыя, што некаторыя набыткі беларускай гісторыі і культуры, якія меліся да ўтварэння БССР, лічацца прыналежнасцю ці то польскай, рускай ці літоўскай культуры. Яна заклапочана, што "нават цяпер" творы беларускіх пісьменнікаў В. Быкава, А. Адамовіча, С. Алексіевіч і інш., перакладзеныя з расійскай мовы, не ўспрымаюцца як беларускія. Мала хто ў Швейцарыі ведае. што Марк Шагал, які стварыў вітраж для аднаго з касцёлаў Цюрыха, паходзіць з Беларусі, хаця зімой 1995/96 гг. Бернскі музей мастацтва ладзіў выставу, прысвечаную "віцебскаму перыяду" яго творчасці. Яна вітае ініцыятыву бернскай мастачкі С. Баўман, якая ў Менску, Віцебску і іншых гарадах Беларусі арганізавала выставы швейцарскіх твораў і прывезла адтуль творы маладых мастакоў беларускага жывапісу і графікі.

У 2003 г. швейцарская славістка была запрошана на навуковую канферэнцыю, прысвечаную В. ДунінуМарцінкевічу. Як вынік яе прысутнасці там з'явіўся вельмі складаны для ўзнаўлення на нямецкай мове пераклад камедыі В. Дуніна Марцінкевіча «Пінская шляхта» .

Шмат матэрыялаў М. Банькоўскі прысвяціла лёсу нашага краю і яго народа. Яны знайшлі адлюстраванне ў швейцарскіх энцыклапедыях, шматлікіх артыкулах і дакладах. Як спецыяліст па беларусістыцы славістка ўдзельнічала ў выданні Швейцарскай энцыклапедыі ў 6 тамах. Там, у артыкуле "Беларусь", дзякуючы ёй, матэрыял пра нашу рэспубліку значна пашыраны, напісаны прафесіянальна, з веданнем справы і любоўю да Беларусі. Акрамя падраздзелаў «Прырода краю», «Насельніцтва», «Эканоміка», «Транспарт» і «Гісторыя» , уведзены новы раздзел "Сувязі Швейцарыя Беларусь" . Ёю падрыхтаваны таксама вялікі артыкул «Беларусь» для 3х томнай «Гістарычнай энцыклапедыі Швейцарыі» . Яна няраз звярталася да дыскусійных пытанняў пра лёс беларускай нацыі: выступіла на Славянскім семінары Цюрыхскага універсітэта на тэму «Новая канцэпцыя паходжання беларусаў», «Палешукі беларусы, украінцы ці праеўрапейцы». Удзел яе ў III кангрэсе МАБ садзейнічаў знаёмству грамадскасці Беларусі з успамінамі еўрапейскіх падарожнікаў пра наш край. Яе дакладам «Шляхі і тупікі аднаго праекта. Беларусь у еўрапейскіх падарожных апісаннях ХУ XX ст. ст.» паслужыў асновай для каментаванай бібліяграфіі «Беларусь у апісаннях замежных падарожнікаў». Апошняе яе выступленне «Утопія пад знакам Марса: «Беларусь і яе значэнне для Еўропы» Канстанціна Рэгеля (1942)» на IV кангрэсе МАБ зроблены на аснове нямецкай публікацыі на лачатку 40х гадоў. Нягледячы на неспрыяльны час, аўтару яе ўдалося пазбегнуць ідэалагічных штампаў і даць даволі праўдзівае прыродазнаўчае і культурнае апісанне Беларусі, высунуць прагнозы па развіцці і выкарыстанні яе прыродных багаццяў.

Кароткі артыкул не дае нам належнай мажлівасці ахапіць усю шматбаковую і разнастайную працу Монікі Банькоўскі, таму мы звярнулі ўвагу і разгледзелі толькі важнейшыя аспекты яе беларусазнаўчай дзейнасці. У падсумаванне яго неабходна адзначыць, што М. Банькоўскі стала першай, хто распачаў справу даследавання і развіцця беларускашвейцарскіх культурных сувязяў, адчыніла шырокаму еўрапейскаму чытачу змест і сутнасць іх, стала дасведчаным спецыялістам у гэтай галіне, заклала трывалы падмурак іх далейшага развіцця. З нагоды юбілею славісткі і дваццатых угодкаў яе самаадданай і плённай працы на ніве беларусазнаўства, знаёмства швейцарскай грамадскасці з Беларуссю і яе малавядомай культурай хацелася б шчыра павіншаваць адданую сваёй справе славістку і сардэчна пажадаць ёй невычэрпмых творчых сілаў, натхненмя ў любімай працы і далейшых плённых набыткаў у развіцці беларуска-швейцарскіх культурных сувязяў.

У. Сакалоўскі.


Грамадскае аб'яднанне

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны"

Трусаву А.А.

Паважаны Алег Анатольевіч!

У сувязі з Вашым пісьмом Міністэрства адукацыі паведамляе наступнае.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" грамадзянам нашай краіны гарантавана права выбару мовы навучання і выхавання.

З улікам гэтага ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць установы, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай, рускай і дзвюмя мовамі (беларускай і рускай) навучання. Так, у 2005/2006 навучальным годзе ў рэспубліцы функцыянуе 4006 устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з іх з беларускай мовай навучання - 2313 (57,7%), з рускай - 1432(35,37%), з дзвюмя мовамі навучання - 258 (6,4%) школ. Акрамя гэтага, у дзвюх школах навучальны працэс ажыццяўляецца на польскай мове і ў адной школе - на літоўскай.

У сельскай мясцовасці на беларускай мове працуюць 2250 (81,6 %) агульна-адукацыйных школ, на рускай - 433 (15,7%), з дзвюмя мовамі навучання - 74 (2,7 %) школ.

Ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, у гарадской мясцовасці пераважае руская мова навучання. Так, з агульнай колькасці 1248 агульнаадукацыйных школ гарадской мясцовасці на беларускай мове арганізавана навучанне ў 63 школах (5,0%), на рускай - у 999 (80,0%), на дзвюх мовах навучання - у 184 (14,7%).

Ва ўсіх тыпах устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на беларускай мове навучаецца 23,3 % вучняў, на рускай - 76,7%.

З мэтай пацвярджэння аднолькавага статусу беларускай і рускай моў у апошні час ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне гэтых прадметаў.

У Тыпавым вучэбным плане ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі) з рускай мовай навучання прадугледжана вывучэнне беларускай мовы з першага класа. Вучэбныя прадметы «Мая Радзіма-Беларусь" у пачатковай школе, а таксама "Гісторыя Беларусі" і "Геаграфія Беларусі" ва ўсіх класах усіх тыпаў школ выкладаюцца толькі на беларускай мове. Усе выпускнікі базавай школы ў якасці абавязковага трымаюць экзамен па беларускай мове, выпускнікі сярэдняй школы здаюць экзамен па выбары па адной з моў - беларускай або рускай.

Навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, таксама ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах з улікам пажадання бацькоў. Ва ўсіх установах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, на выкладанне беларускай і рускай моў у вучэбным плане адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін. У апошнія гады для забеспячэння зместу спецыяльнай адукацыі падрыхтавана і выдадзена 168 нацыянальных падручнікаў і навучальна-метадычных дапаможнікаў на беларускай мове.

У гэтым годзе ў 40,4 % дашкольных установаў навучальна-выхаваўчы працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

З агульнай колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту 12,9 % займаюцца на беларускай мове.

Найбольшая перавага навучанню дзяцей на беларускай мове надаецца ў сельскай мясцовасці. З агульнай колькасці дашкольных устаноў 75, 5% дашкольных устаноў вядуць работу ў групах поўнасцю на беларускай мове.

Асноўным прынцыпам выхаваўча-адукацыйнай работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту з'яўляецца ўзаемасувязь нацыянальнага і агульначалавечага ў выхаванні, які заключаецца ў шырокім звароце да народнай педагогікі, нацыянальных традыцый, фальклору, у далучэнні да нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

Праграмай выхавання і навучання ў дашкольнай установе "Пралеска" у асобны блок выдзелены раздзел "Чалавек і грамадства". Ен уключае ў сябе веды аб чалавеку як сацыяльнай істоце. Асаблівая ўвага надаецца фармаванню самасвядомасці.

Праграмай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе прадугледжана работа па развіцці беларускага маўлення і ў дашкольных установах з рускай мовай навучання і выхавання.

У рамках эксперыментальнай дзейнасці, якую праводзіць Міністэрства адукацыі і навукова-метадычная установа "Нацыянальны інстытут адукацыі", распрацавана аўтарская праграма "Этнасад".

З 2005 года ў краіне працуюць 11 інавацыйных пляцовак на базе дашкольных устаноў краіны па ўкараненні гэтай праграмы ў практыку работы з дзецьмі.

За апошнія 5 год навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" выдадзена каля 60 найменняў дапаможнікаў для выхавацеляў дашкольных устаноў на беларускай мове, што дазваляе ў поўнай меры забяспечыць адукацыйны працэс у дашкольных установах краіны.

Студэнты вышэйшых навучальных устаноў таксама маюць магчымасць выбіраць мову навучання па асабістым жаданні.

Міністэрствам адукацыі сумесна з рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў праводзіцца работа па пашырэнні выкладання вучэбных дысцыплін на беларускай мове.

На сённяшні дзень у вышэйшых навучальных установах існуюць вучэбныя групы. На шэрагу факультэтаў устаноў адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка," "Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт", "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт," "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт;" "Беларускі дзяржаўны універсітэт" і іншых вышэйшых навучальных установах створаны беларускамоўныя плыні. У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце дзейнічае Цэнтр беларускай мовы і культуры, у якім праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай мовы і культуры, працуюць гурткі па перакладу з беларускай мовы на замежную і наадварот.

Адукацыйным стандартам прадугледжана выкладанне курса "Прафесіянальная лексіка" ва ўсіх навучальных установах на беларускай мове. Выкладанне гісторыі Беларусі таксама ажыццяўляецца на беларускай мове.

Разгляд пытання аб пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі рэспублікі на калегіі Міністэрства адукацыі ў 2006 годзе не запланаваны.

Выказваем Вам шчырую падзяку за добрыя пажаданні, зычым таксама плёну ў Вашай працы.

Намеснік Міністра К.С.Фарыно.


Эдвард Вайніловіч вярнуўся ў свой храм

У ЧЫРВОНЫМ КАСЦЁЛЕ МЕНСКА АДБЫЛОСЯ ПЕРАПАХАВАННЕ ПАРЭШТКАЎ ЗАСНАВАЛЬНІКА ХРАМА Э.ВАЙНІЛОВІЧА

11 чэрвеня ў крыпце касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) адбылося перапахаванне парэшткаў Эдварда Вайніловіча (нарадзіўся 13.10. 1847 у Сляпянцы, пад Менскам, памёр 16.06.1928 у Быдгашчы, Польшча), на чые ахвяраванні быў збудаваны храм.

Парэшткі былі перанесены з Быдгашча ў Менск. Для ўдзелу ў гэтым працэсе з 8 па 10 чэрвеня ў польскі горад ажыццявілі паломніцтва прыкладна сто беларускіх рымакатолікаў. Цырымонія перапахавання адбылася на плошчы перад касцёлам, які спецыяльна да гэтага свята быў урачыста ўбраны. У ёй узялі ўдзел вернікі, прадстаўнікі ўлады, іншых канфесій і дыпламаты.

У сваім выступленні дапаможны біскуп МенскаМагілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям'янка выказаў падзяку настаяцелю Чырвонага касцёла ксяндзумагістру Уладзіславу Завальнюку і прыхаджанам за гэтую падзею. "Эдвард Вайніловіч, адзначыў біскуп, - з'яўляецца для ўсіх нас прыкладам сумленнасці і адказнасці за разумнае выкарыстанне талентаў і сродкаў, якія даў яму Бог, а таксама грамадзянскай адказнасці, прыкладам нашчадкам, як захаваць аб сабе добрую памяць у стагоддзях". А. Дзям'янка выказаў шкадаванне з нагоды таго, што ў новых мікрараёнах Менска не будуюцца касцёлы, і заклікаў "свядомых свецкіх католікаў" садзейнічаць гэтай высакароднай справе.

У сваю чаргу настаяцель касцёла У. Завальнюк падкрэсліў, што на пераломе XIX-XX стагоддзяў Э. Вайніловіч "думаў экуменічна, дзейнічаў экуменічна, жыў экуменічна з людзьмі розных веравызнанняў". Паводле яго слоў, поруч са збудаваннем цудоўных святыняў католікаў і праваслаўных у Мінску і Клецку Вайніловіч садзейнічаў атрыманню царскага дазволу на будаўніцтва сінагогі для яўрэяў у Клецку. "Яго шчырая адкрытасць бліжняму, разуменне патрэб людзей незалежна ад іх веравызнання праявілася ў стварэнні камітэта абароны яўрэяў і татармусульман з цэнтрам у Клецку", - зазначыў ксёндз.

У набажэнстве, якое вялося на беларускай мове, узялі ўдзел грамадскія калектывы Чырвонага касцёла: пераможца рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў духоўнай музыкі жаночы хор "Голас душы", хор хлопчыкаў "Сымонкі" і мужчынскі хор "Арханёл".

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ - ПРЫКЛАД ХРЫСЦІЯНСКАГА ЖЫЦЦЯ, УЗОР БАЦЬКІ СЯМ'І І ВЕРНАГА МУЖА!

Карані роду Вайніловічаў сягаюць глыбока ў стагоддзі і налічваюць больш за 400 гадоў сваёй радаслоўнай гісторыі. Яны ідуць побач са славутым родам Радзівілаў, захоўваючы глыбокія хрысціянскія традыцыі сваіх продкаў.

Род Вайніловічаў, як піша Эдвард пра сябе і свой род, не прышэлец ні з Усходу, ні з Захаду, а з таго люду, што радзімую зямлю беларускаю сахой рэзаў. У самым пачатку прадзяды Вайніловічаў былі праваслаўнымі, потым прынялі уніяцтва, а пазней многія з іх сталі шчырымі каталікамі. Вось такое духоўнарэлігійнае перапляценне старажытнага роду Вайніловічаў на нашай зямлі, на якім (родзе) яскрава адлюстроўваецца ўвесь характар поліканфесійнасці ўсёй Беларусі з яе паслядоўнай талерантнасцю і лагічным разуменнем свабоды ўсіх, хто пражывае ў яе межах. Вось чаму Вайніловічы і будуюць розныя храмы: цэрквы, касцёлы, сінагогі і спрыяюць татараммусульманам.

Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў Сляпянцы, што пад Менскам (цяпер гэта мікрараён сталіцы), у маёнтку, які належаў бацькам яго маці, Эдварду і Міхаліне з слаўнага роду Манюшкаў і Ваньковічаў.

1861 г. Эдвард з медалём скончыў Слуцкую гімназію, якая ў той час была адной з самых прэстыжных сярэднеадукацыйных устаноў. Медаль даў магчымасць Эдварду ў 1865 г. паступіць у Пецярбургскі Імператарскі тэхналагічны інстытут.

1869 г. Вайніловіч пасля заканчэння вучобы атрымаў працу на заводзе шын карабельнай зброі. Але бацька пажадаў, каб Эдвард працягваў навучанне за мяжой.

У Берліне паступіў рабочым на завод паравозаў "Борсіка" і працаваў да 1870 г. Азнаёміўшыся дасканала з паравозамі, Эдвард уладкоўваецца на працу ў "Arsenal des Chemins de fer l`Etat", каб мець магчымасць практыкавацца ў рамонце лакаматываў.

18701872 гг. вучыцца і падарожнічае па Італіі, цікавіцца яе гаспадарчымі, эканамічнымі і тэхнічнымі дасягненнямі.

1872 г. становіцца слухачом Сельскагаспадарчай акадэміі ў Прушкаве (Польшча), затым была сельскагаспадарчая практыка з усімі яе тагачаснымі навуковымі дасягненнямі ў "Махеlu".

1876 г. заснавана Сельскагаспадарчае Таварыства на нашых землях не без яго (Эдварда) актыўнага ўдзелу, дзе малады і добра навукова падрыхтаваны і поўны энергіі Вайніловіч актыўна ўдзельнічае ў яго працы і становіцца яго старшынём.

1882 г. Шлюб Эдварда з Алімпіяй Узлоўскай.

Эдвард Вайніловіч ужо тады на пераломе XIX і XX стст. думаў экуменічна, паступаў экуменічна, жыў з усімі людзьмі розных веравызнанняў экуменічна. Эдварда вельмі паважалі суайчыннікііншаверцы за яго экуменічны дух і разуменне. Да яго ішлі прадстаўнікі ўсіх канфесій і ведалі, што заўсёды разумна параіць і шчыра дапаможа ў розных цяжкіх жыццёвых сітуацыях і пытаннях. Эдвард клапоціцца і спрыяе ў атрыманні царскага дазволу на будаўніцтва сінагогі для яўрэяў у г. Клецку, і сам будуе сінагогу кажучы: "Няхай веруючыя людзі розных канфесій, кожны ў сваёй святыні на зямлі, славяць аднаго Бога на небе!"

Напрыклад, у Макранах, Цімкавічах і інш., што недалёка ад Клецка, Вайніловічы будуюць цудоўныя святыні, каталіцкі касцёл і велічную праваслаўную царкву. Рэвалюцыя разбурыла касцёл, засталіся толькі фундамент і раскіданыя пахавальныя нішы. А насупраць, у цэнтры населенага пункта, на ўзгорку, красуецца велічнай архітэктуры праваслаўная царква, якая, праўда, цяпер без даху і развальваецца. I так у многіх мясцінах паўставалі храмы, капліцы Вайніловічаў абедзвюх канфесій, каб людзі жылі ў міры, у згодзе.

Цікава адзначыць, што ў гісторыі чалавецтва няма альбо вельмі цяжка знайсці іншую такую асобу, як Вайніловіч, якая будавала б святыні для розных веравызнанняў. Каталіцкія мецэнаты заўсёды будавалі толькі касцёлы, праваслаўныя толькі цэрквы. А тут перад намі постаць Вайніловіча. Што за феномен? Ён панад бар'ерамі, і як зіхотка тут праяўляецца яго глыбокая вера і высокая культура духу!

Праз усё жыццё Эдвард Вайніловіч паказаў сябе ўзорным сем'янінам, мужам і бацькам, выхаваным у маральных і хрысціянскіх традыцыях чалавекам. У веры і малітве ён чэрпаў мужнасць, цярплівасць і вынослівасць, асабліва калі паўміралі адно за другім яго дзеці. Ён скажа, а пасля напіша ў сваіх успамінах: "Так хацеў Бог!" Замест роспачы, крыўды на Бога, чаму Ён "забраў" яго дзяцей, Эдвард збіраецца з духам і будуе храм у Менску касцёл у гонар св. Сымона, Апостала, і св. Алены, якая знайшла на Галгофе Крыж Хрыста Збаўцы. А якія словы, поўныя веры, піша на магіле сваёй дачкі 19гадовай Алены: "Я не памерла, я адыходжу, каб жыць".

Людзістаражылы пераказваюць пачутае ад бацькоў пра Вайніловіча, як пра глыбока веруючага і практыкуючага, праўдалюбівага хрысціяніна. Ён заўсёды знаходзіў час, каб выслухаць кожнага, асабліва таго хто, апынуўся ў бядзе.

Ён цудоўна валодаў беларускай мовай, паўсядзённа працуючы з беларускімі земляробамі, і не толькі. Ён вельмі падтрымліваў беларускую культуру на розных інтэлектуальных, гістарычных і культурных узроўнях. Падтрымліваў першае беларускае легальнае выдавецкае таварыства "Загляне сонца і ў наша аконца", часопісы "Лучынка" і "Саха", а таксама выдавецтва "Саха", якое існавала пры аднаіменным часопісе.

Лёсам прадбачання Божага ён знаходзіўся праз усё сваё жыццё паміж багатымі, а менавіта Пецярбургскім і Варшаўскім дварамі Расіі і Польшчы, з аднаго боку і сярэднім класам сялянгаспадароў з другога боку.

Пра Эдварда Вайніловіча ведаюць і памятаюць не толькі ў тых мясцінах, дзе ён жыў і працаваў, але далёка за межамі Беларусі: у Расіі, у СанктПецярбургу, Літве, Польшчы, Украіне. Гавораць пра яго і архіўныя дакументы, тэксты яго выступленняў на сходах, асабістая кнігадвухтомнік успамінаў.

Яго шчырая адкрытасць да бліжняга і разуменне чалавека ў патрэбе. незалежна якога ён веравызнання, праяўляецца ў арганізацыйных захадах па стварэнні камітэта абароны яўрэяу і татар мусульманаў з цэнтрам у Клецку, і не толькі. Эдвард сам узначальваў гэты судовы орган, які быў у вялікай пашане і меў прэстыж сярод насельніцтва ўсяго рэгіёну.

У 1883 г. прызначаны ганаровым Міравым Суддзём, 34 гады падпісваў Вайніловіч рашэнні "ў імя яго царскай...", а з 1917 г. "у імя часовага ўраду". Больш за 35 гадоў Эдвард быў ганаровым суддзём Слуцкага павету.

Эдвард Вайніловіч тройчы выбіраўся Соймам у Думу Расіі ў СанктПецярбургу.

Эдвард Вайніловіч бывае частым госцем у Царскім Сяле як на высокіх прыёмах па запрашэннях самаго цара Аляксандра II, так і на нарадах і сходах вышэйшых чыноўнікаў і палітыкаў Расіі, дзе таксама прадстаўляў справы Заходніх раёнаў царскай Расіі. У Польшчы, у Варшаве Эдвард, меў таксама вяліцую пашану. Ён уздымаў розныя набалелыя пытанні ў дачыненні да патрэб людзей з Усходніх раёнаў. Як бачым, Эдвард быў адукаваным і практычным палітыкам, тактыкам і дыпламатам высокага ўзроўню, які на сабе і ў сваім сэрцы адчуваў жыццё і палітыку Усходу Расіі і Захаду Польшчы, Поўдня Кіева, Украіны і Поўначы Вільні, Літвы.

Эдвард асабіста ведаў і сябраваў з прэм'ерам А. Сталыпіным: з ім многа працаваў у кірунку аграрнай рэформы па ўсёй Расіі і, напэўна, не без дапамогі і парады Вайніловіча ў Расіі ўводзілася аграрная рэформа. Характэрнай рысай Эдварда Вайніловіча быў рэалізм, знакаміты досвед і такт.

Эдвард апісвае ў кнізе ўспамінаў такі эпізод з адной з многіх сустрэч з прэм'ерам Сталыпіным у Менску ў губернатара М. Трубяцкога. "На гэтым прыёме Сталыпін у сілу свайго слова і аргументацыі назваў мяне перад губернатарам Трубяцкім "менскім Бісмаркам".

Як падаюць гістарычныя крыніцы і дакументы, прэм'ер Сталыпін пасля ўзгаднення з міністрамі і царом Аляксандрам сам асабіста прапанаваў Эдварду Вайніловічу пасаду віцаміністра, а пасля і міністра сельскай гаспадаркі на ўсёй прасторытэрыторыі Расіі, ад Уладзівастока да Варшавы.

Доўгі час Вайніловіч працаваў старшынём Таварыства дабрачыннасці ў Слуцку. З яго дапамогай у Слуцку была адкрыта сярэдняя гандлёвая школа. У 1900 г. выбраны ганаровым членам Сельскагаспадарчага Таварыства і заснаваў фонд у 7 000 руб. для стыпендыятаў.

Арганізаваў і стварыў у Клецку банк дапамогі вяскоўцам з мэтаю падняць сельскую гаспадарку, аказваў фінансавую дапамогу працавітым людзямгаспадарам "стаць на ногі". Узначальваў банк на працягу 20 гадоў да 1919 г., калі вымушаны быў пакінуць радзіму.

Выбіраецца членам аграрнай і фінансавай камісій, разам з князем Васільковым.

Эдвард Вайніловіч мае вялікія дзяржаўныя ўзнагароды і назначэнні:

1880 г. назначаны ў канцылярыю Слуцкага Кі-раўніка Дваранства.

1880 г. - намеснікам Галоўнага Апякунчага Ім-ператарскага Чалавекалю-бага таварыства.

1882 г. - ордэн святога Станіслава 3 ступені.

1887 г. зацверджаны Дэпутатам.

1886 г. - ордэн святой Ганны 3 ступені.

1890 г. прызначаны Тытулярным Дарадцам з правам старшыні.

1894 г. - ордэн святога Станіслава 2 ступені.

1896 г. прызначаны царскім Надворным Дарадцам.

1898 г. - ордэн святой Ганны 2 ступені.

1901 г. - назначаны ў Каллежскія Дарадцы.

1902 г. - ордэн святога Уладзіміра 4 ступені.

1905 г. прызначаны ў Статскія Дарадцы.

1906 г. член Дзяржаўнай Рады Расіі ад Менскай губерні.

Узнагароджаны срэбным медалём у памяць "царствавання" імператара.

У 1919 годзе Эдвард быў вымушаны пакінуць родны край, зямлю, якую любіў усім сэрцам.

У шматгранным жыцці Эдварда Вайніловіча яскравым промнем адлюстроўваецца яго дух чалавечнасці і міласэрнасці, які асабліва праявіцца каронаю напрыканцы яго пілігрымнага зямнога жыцця ў горадзе Быдгашчы (Польшча) 19201928 гг. Разруха па ўсёй Еўропе пасля першай сусветнай вайны. Бясконцая плынь бежанцаў і бяздомных, як дарослых, так і малых. Эдвард будуе ў Быдгашчы шматпавярховы дом для дзяцейсірот, пакінутых і беспрытульных, апякуецца імі і домам да канца свайго жыцця. Бяздомныя сіроты патрабавалі не толькі матэрыяльнай апекі, але і бацькоўскага цяпла, парады, абароны...

Пра яго падчас пахавання скажуць суайчыннікі словамі Яна Лютоўскага: "Эдвард быў знічомсветачам, які свяціў асаблівым маральным святлом!"

У Нясвіжы знаходзіцца вялікая пліта з надпісам: "ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ, старшыня Менскага таварыства земляробаў, старшыня Кола Польскай Рады ў Пецярбургу, камандор ордэна "Polonia Restituta", фундатар касцёла св. Сымона і св. Алены ў Менску, уладальнік маёнткаў Савічы і Пузаў павету Слуцкага, зямлі Менскай, нарадзіўся ў Савічах 13. X. 1847 г. памёр у Быдгашчы 16. VI.1928 г.

Чалавеку вялікага сэрца і заслуг, прыкладнаму грамадзяніну, патрыёту, прыяцелю і апекуну людзей, вернаму сыну Святога Касцёла як выраз пашаны і ўдзячнасці і дзеля памяці патомкаў надпіс гэты зроблены. Вечнае спачыванне дай яму, Госпадзе, і святло вечнае няхай яму свеціць. Аман".

Толькі той з Богам, з кім сам Бог!

Палюбі і ты сваю Бацькаўшчыну так, як любіў яе Эдвард Вайніловіч!

Пробашч касцёла св. Сымона і св. Алены, Ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк.


Франтавіку-паэту, сябру ТБМ Феліксу Шкірманкову споўнілася 80 гадоў

ШКІРМАНКОЎ ФЕЛІКС УЛАДЗІМІРАВВІЧ нарадзіўся 27 траўня 1926 года ў Прапойску (цяпер г. Слаўгарад) Магі-лёўскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая - горны іпжынер-геолаг.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За перамогу над Германіяй.

Чатыры разы паранены. Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў чатыры кніжкі: «Кто обидел медведя?» (1990 г.), дакументальную аповесць «Выпрабаванне» (1995 г), зборпік всршаў для дзяцсй «Незнычайны каляндар» (2004 г.), зборнік вершаў на рускай мове «Через годы, через расстояния» (2005 г.). Апошняя книжка "Існасць" выйшла ў 2006 годзе.

Жыве ў г. Слаўгарадзе. Сябар ТБМ.

Сябар рэспубліканскай Рады ТБМ.


Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя "Нашага слова" віншуюць сп. Фелікса з юбілеем і зычаць яму плёну ў працы на карысць Беларусі.


ДУША - ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ


Душа на ўсё жыццё даецца,

Яна вялікі Боскі дар.

Па ёй з нас кожны пазнаецца,

Яна адна сапраўдны твар.


Яна - галоўнае багацце,

І чалавек шчаслівы той,

Хто па жыцці ідзе праўдзіва,

Хто не крывіць сваёй душой.


Хто бераже яе да скону,

Хто мае годнасць, той заўжды

У справах дасягае плёну,

І не бяруць яго гады.


Калі ж адно - багацце мэта,

Магу упэўнена сказаць:

Табе спатрэбіцца за гэта

Душу нячысціку прадаць.


А без душы ты чалавекам

Ужо ніяк не зможаш быць.

З багаццем будзеш недарэкам,

І ўжо не зможаш годна жыць.


НЕ ДАРУЙ ІМ


Тут было так утульна, прыгожа,

Тут збіраліся людзі гады.

Каб Табой асвячонае, Божа,

Выпіць шклянку крынічнай вады.


Хто яны, што нядаўна спаганілі

Ля святое крыніцы зямлю,

Падпалілі капліцу, паранілі

Маё сэрца, я Бога прашу:


- Пакарай гэтый нелюдзяў, трэба,

Каб прытулку не зналі яны,

Каб не ўбачылі яснага неба,

Каб пракляцце ім слалі сыны.


Каб яны здрыгануліся ў жаху,

Каб пад імі гарэла зямля,

Не знайшлі каб у непагадзь даху,

Каб у іх не радзіла ралля.


Не даруй ім, прашу Цябе, Божа,

Гэта трэба нашчадкам - не нам.

І тады ёсць надзея, што можа

Яны знойдуць дарогу ў Храм.

Фелікс Шкірманкоў.


Навуковая канферэнцыя 500 гадоў перамогі войска ВКЛ пад Клецкам 5 жніўня 1506 г.

5 жніўня 2006 г. спаўняецца знамянальная дата ў беларускай гісторыі - 500 гадоў ад часу вялікай перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над крымскімі татарамі пад Клецкам.

Нацыянальны Аргкамітэт распрацаваў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай вялікай падзеі, у тым ліку мастацкія выставы ў Клецку і Менску ды іншых гарадах, навуковая канферэнцыя, навуковыя і папулярныя публікацыі, кан-цэрты і іншыя імпрэзы.

Прапануем Вам прыняць удзел у Навуковай канферэнцыі і паведаміць тэму Вашага выступу да 17 ліпеня 2006 г. па адрасе: 220034, г. Менск, вул. Румянцава, 13, ТБМ імя Ф. Скарыны.

Час для асноўнага дакладу - 20-25 хвілін, выступу - 10 хвілін, удзел ў спрэчках - 5 хвілін.

Мяркуем, што канферэнцыя адбу-дзецца 5 жніўня 2006 г. а 17-й гадзіне ў сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, Менск, Румянцава, 13, тэл. 284-85-11.

Аргкамітэт.

Удзельнікі навуковай канферэнцыі:

1. Вольга Іпатава. Адкрыццё канферэнцыі.

2. А. Грыцкевіч - асноўны даклад. "Выдатная перамога войскаў ВКЛ пад Клецкам. 5 жніўня 1506 г." - 25 хв.

3. Ю. Бохан: "Узбраенне войскаў ВКЛ у пачатку XVI ст."

4. Ул. Конан: "Культура ВКЛ у пачатку XVI ст."

5. Л. Акаловіч: "Радавод дынастый Глінскіх, Кішак, Радзівілаў, Сапегаў і іншых магнацкіх родаў ВКЛ".

6. Алег Трусаў: "Палітычная сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні Клецкай бітвы".

7. Алесь Петрашкевіч: "Прычыны татарскай экспансіі ў ВКЛ".

8. Разалія Александровіч: "Крымскае Ханства і яго дачыненні з ВКЛ у пачатку XVI ст."

9. Станіслаў Суднік: "Лідская адсеча".

10. Мікола Купава: "Дзяржаўная і вайсковая ды тэрытарыяльная сімволікаВКЛ у пачатку XVI ст."

11. Вольга Іпатава. Падвядзенне вынікаў канферэнцыі. Завяршэнне.


ПРА КРЭСАВЫ ГЕРБАРЫЙ ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Апрацаваннем калекцыі займаўся аптэкар Кароль Малінскі, які 7 сакавіка 1911 г. прадэманстраваў яе членам Аддзелу прыродазнаўчых навук. Гэты гербарый быў нанава экспанаваны ў снежні 1995 г. падчас урачыстай навуковай сесіі, якая прысвячалася 40гадовой дзейнасці Фармацэўтычнай камісіі IV аддзелу ПТСН. Трэба адзначыць, што ў «Штогодніку Познаньскага Таварыства сяброў навук за 1909» (Познань, 1911, с. 233) характарыстыкі гербарыя Э. Ажэшкі не апублікаваны, хаця ён быў апрацаваны К. Маліскім.

У кастрычніку 1939 г. немцы перанеслі ўсю прыродную калекцыю таварыства і размясцілі яе ў новых месцах альбо знішчылі. Ванда Вырвіцкая ў "Хроніцы сталічнага горадаПознані" за 1946 г. сярод ваенных стратаў каленцый ПТСН называе, між іншым, гербарый Ажэшкі. На шчасце, гэтае знікненне не было канчатковым. У студзені 1966 г. Ежы Войцех Шульчэўскі (з Пушчыкова каля Познані) перадаў гэты гербарый за пасярэдніцтвам доктара Гэлены Шафран для ПТСН. I там ён знаходзіцца да сённяшняга дня. Які быў лёс гербарыя з 1939 да 1966 году пакуль невядома. Важным з'яўляецца тое, што дзякуючы разумнасці, павазе да справы, ён быў выратаваны.

Да сённяшняга дня аналізаваны гербарый знаходзіцца ў архіўнай калекцыі Бібліятэкі Познаньскага таварыства сяброў навук. Калекцыя добра захавана, апраўленая ў цвёрдую аправу, якая пакрытая сінім палатном. На аправе і на верхняй частцы не бачна ніякіх надпісаў. Альбом, верагодна, быў зроблены спецыяльна на заказ Э. Ажэшкі, у знаёмага пераплётчыка Антонія Крамкоўскага з Гародні, у якога пісьменніца замаўляла свае альбомы, пра што ўспамінае ў лісце да Зоф'і Макшэцкай (Макрэцкай) (1890). Гербарый ўключае ў сябе 120 пранумараваных алоўкам старочак, прычым 23 старонкі незапоўненыя. На першай тытульнай старонцы знаходзіцца кампазіцыя з кветак, у склад якой уваходзяць кветкі з ваколіц Гародні, такія як калужніца, шпорнік, незабудкі.

У верхняй частцы бачны ўласнаручны надпіс: Гербарый Элізы Ажэшкі .

У правым ніжнім куце аўтар пералічвае назвы мясцовасці, з 64 ваколіц якіх паходзяць расліны: з палёў, лугоў і лясоў, наднёманскіх мясцовасцяў: Міневічы, Паніжаны, Глядовічы, Кашоў, Панямунь, Горны, Калпакі.

Расліны прыклеены да карткі непасрэдна альбо з дапамогай тоненькіх папяровых палосак. На кожнай старонцы знаходзіцца па 35 раслін, якія падпісаны лацінскаю, польскаю і народнаю назвамі. Большасць раслінаў не мае каранёў, толькі часткі парасткаў, сцябло з кветкамі і далучанымі лісцямі. На першых старонках расліны прыклеены, верагодна, па чарзе іх збірання, не ўзята пад увагу сістэматыка раслін.

У другой частцы гербарыя расліны захаваныя цалкам, разам з карэннямі, лісцямі з парасткамі. Сабраныя на картках у тэматычныя групы, як напр. папаратнікі, парушэнікі, расліны вільготных мясцін альбо розныя віды, якія належаць да таго самага роду. У такім размяшчэнні бачны ўплыў кансультацый Ежага Александровіча.

Кожнай расліне, размешчанай у гербарыі, аўтарка прыпісала чарговы нумар. Гэтыя нумары разам з назвай народнай, лацінскай, польскай і нумарам старонкі сабрала на старонках 98109 і затытулавала: Спіс раслінаў, якія знаходзяцца ў Гербарыі.

Спіс складзены ў алфавітным парадку паводле народных назваў.

Падахоўныя расліны, захаваныя ў гербарыі

У гербарыі захаваліся расліны, якія цяпер знаходзяцца пад аховай. Сведчыць гэта пра іх шырокі дыяпазон выяўлення на Гарадзеншчыне. Расліны часта выкарыстоўваліся людам, такія як напр. плавун пры жаночых хваробах, ці расічка пры чарах.

Карыстаючы з кнігі "Ахова гатункаў раслінаў у Польшчы" Уладзіслава Шафэра, выдадзенай у 1947 г., вылучаны з калекцыі Ажэшкі наступныя падахоўныя расліны:

1. Drosera rotundifolia Расічка круглалістая Загартушка, № 105.

2. Epipactis palustris Гайнік балотны Уразнік, № 90.

3. Gymnadenia cucullata Кукучка каптурковая Пустацвет, № 237.

4. Iris sibirica Касатнік Заячы аер, № 134.

5. Lycopodium clavatum Плывун гвяздзісты Дзераза ліставая 2, № 254.

6. Lycopodium selago Відлак варанец Варанец, № 255.

7. Platanthera bifolia Любка двулістая Кручкі, № 236.

8. Pulsatilla pratensis Сон Заячы сон, № 133.

Гербарый Элізы Ажэшкі з'яўляецца скарбніцай народных назваў. Звяртае на сябе ўвагу добрая вядомасць раслінаў вясковаму люду з ваколіц, з якіх паходзяць назвы, захаваныя пісьменніцай. Апрача пэўных недахопаў у прафесіянальных назвах, гербарый з'яўляецца цікавым этнаграфічным, этнафармацэўтычным, як і фларыстычным дакументам. Інфармуе нас пра багацце наднёманскай флоры, часта ўнікальнай, падахоўнай цяпер.


Народнае лячэнне травамі на Гарадзеншчыне ў святле сучасных ведаў

Болынасць раслінаў, якія ўваходзяць у гербарый, Э. Ажэшка апісала ў сваім даследаванні "Людзі і кветкі на берагах Нёмана ", прадстаўляючы іх прымяненне ў народным лячэнні, звязанымі з імі паданнямі, прыказкамі і вераваннямі. Гэтая апрацоўка мае важнае значэнне для сучасных этнафармацэўтычных даследаванняў, дазваляе нам дакладней прыгледзецца да раслінаў, захаваных у гербарыі пісьменніцы.

На падставе публікацый Элізы Ажэшкі, якія з'явіліся ў "Вісле ", я зрабіла аналіз лячэбнага выкарыстання раслінаў, якія знаходзяцца ў гербарыі і выкарыстоўваюцца знахаркамі, людам, супастаўляючы іх з даступнымі фармакалагічнымі ведамі. Расліны я падзяліла на тэматычныя групы, якія вынікаюць з прымянення вызначаных траваў.


Расліны, якія прымяняюцца пры зняцці болю

Боль адносіўся да адной з найчасцей лечаных праяваў хваробы. Як бачым, звярталіся нават да так моцна дзейнай травы як аканіт, аднак, калі ён прымяняўся неправільна, то мог прывесці нават да смерці. Яго абязбольвальнае дзеянне, якое пашкоджвала нярвовую сістэму, можна абгрунтоўваць наяўнасцю алкалоідаў. Цяпер рэдка прымяняецца настойка Tinctura Aconit i. Затое належыць адзначыць, што гэта адно з найчасцей прымяняных гамеапатычных лекаў, якое выкарыстоўваецца пры высокай тэмпературы, пры нярвовых болях, раўматызме, стэнакардыі.

Пры раўматычных хваробах, знешне, у форме кампрэсаў і ваннаў, прымянялі горкі палын. Актыўнае у ім рэчыва мае супрацьзапаленчае, антыбактэрыяльнае, супроцьсутаргавае дзеянні. Прыменены ўнутр мог зняць боль, расслабляючы мускулы, напр. стрававальнага тракту, маткі.

Алкалоіды, якія прысутнічаюць у дурнап'яне, пашкоджваюць нервы, прыводзяць да моцнага расслаблення мускулаў, здымаючы іх сутарагі. Хуткае яго ўздзеянне часта выкарыстоўвалася траўніцамі з мэтай эфектыўнага зняцця болю, што дадаткова ўздзейнічала на ўзрост прэстыжу вясковай лякаркі.

Абгрунтаваным з'яўляецца прымяненне ў выпадку "болю пад грудзьмі" валяр'яну, які аказваў адносна моцнае заспакойвальнае ўздзеянне, што параўноўваецца з хімічнымі лякарствамі.


Расліны, якія прымяняліся пры хваробах скуры і вачэй

Адсутнасць ведаў, часта недастатковая гігіена, спрыялі з'яўленню адносна частых праблем са скурай. У лячэнні каўтуна прымянялі гарлянку валасяную, як і жывакост лекавы.

Наяўныя ў зеллі гарлянкі актыўныя рэчывы, уздзейнічаюць абязбольвальна і супрацьзапаленча. Жывакост лякарскі прымяняўся ў старажытнасці, м.і.

Галенам як кампрэс на раны, сінякі і пераломы. Святая Хільдэгарда дала яму назву "consolida", якая паходзіць з лацінскай мовы, і абазначае ўзмацняльны сродак. Рэкамендавала яго як лекі пры пераломах касцей. Настойка з жывакосту пабуджае рэгенерацыю і адбудову тканак. Дадаткова ўздзейнічае ўспамагальная слізь, якая будучы дасканалым пакрывальным сродкам, абгрунтоўвала прымяненне яе з мэтай рэгенерацыі страўнікавага тракту пры запальным стане. Наяўнасць у корані жывакосту пэўнай колькасці алкалоідаў, якія пашкоджваюць печань, абмежавала яго ўнутранае выкарыстанне. Мае ён аднак сваё важнае месца ў гамеапатыі, дзе прымяняецца, з поспехам, пры траўмах косці і надкосніцы.

Абгрунтоўваным з'яўляецца прымяненне пры лячэнні "нарастаў, язваў" блюшчыка. Дубільнікі і алеі, якія утрымоўваюцца ў ім ўздзейнічаюць супрацьзапаленча. Цяпер рэкамендуецца таксама пры запальным стане скуры, пры вуграх, пры язвах і апёках, асабліва ў выглядзе адвару. "Апёкі, нанесеныя потам", можна прызнаць, што правільна былі лечаныя з дапамогай залозніцы. Настойка з яе ўздзейнічала супрацьацёчна і супрацьалергічна. Рэакцыі на пот у выглядзе высыпкі, з'яўляюцца алергічнымі рэакцыямі, цалкам абгрунтоўваным з'яўляецца прымяненне гэтага зелля.

Вочны цвет палявы выкарыстоўваецца сёння ў гамеапатыі і для лячэння экземы, калі вельмі свярбіць, галоўным чынам далоні.


Расліны, якія прымяняліся пры хваробах страўнікавага тракту

Дастаткова цяжка абгрунтаць, з якой мэтай выкарыстоўваліся вышэй пералічаныя расліны пры лячэнні болю страўніка ці жаўтухі. Усе названыя расліны на дадзены момант не прымяняюцца ў тэрапіі. Лячэбнае ўздзеянне сонцацвета можа вынікаць з яго супрацьзапаленчых ўласцівасцяў. Трыпутнік уключае ў сябе пэўную колькасць слізі, прымяненне якой магло пакрываць і ахоўваць слізістую абалонку страўнікавага тракту. Цяпер не прымяняецца ў сувязі з аховай віду.

Галоўным актыўным кампанентам насення трыпутніка з'яўляецца таксама слізь, якая набухаючы, узбуджае працу кішак і мякка іх ачышчае. Дадаткова ахоўвае слізістую абалонку ад раздражняльных рэчываў і робіць магчымым яе аднаўленне. Важнае значэнне ў тэрапіі магло мець таксама супрацьзапаленчае, супрацьсутаргальнае і аднаўленчае ўздзеянне на печань, характэрнае для трыпутніка.

Не знайшла доказаў, якія падцвярджалі б вялікую лячэбную актыўнасць паручайніка шырокалістага, на якую ўказвала Э. Ажэшка ў сваіх апрацоўках. Так, прыпамінае з выгляду кмінак звычайны, пра што сведчыць яго народная назва польны кмен, а можа гэта і было прычынай, што выкарыстоўваўся пры хваробах страўнікавага тракту.

Слізь, якую здабывалі з насення трыпутніка і ятрышніка, таксама прымянялі пры жаночых захворваннях. Вынікала гэта з вызначанага раней яе супрацьзапаленчага і антыбактэрыйнага ўздзеяння.


Расліны, якія прапаноўваюцца пры жаночых захворваннях

Да раслінаў, выкарыстоўваных пры лячэнні жаночых захворванняў, адносяцца апісаныя вышэй трыпутнік і ятрышнік .

Уздзеянне насення морквы на бясплоднасць з'яўляецца хутчэй ускосным. Наяўныя ў іх фловаінавыя злучэнні, уплываюць супроцьсутаргальна, а таксама аказваюць дапамогу крывезвароту, што магло паўплываць карысна на агульны стан хворай, супакоіць, "расслабіць", палепшыць працу сэрца. Дадаткова ўздзейнічаюць эфірныя алеі і алей, якія паляпшаючы функцыянаванне страўнікавага тракту, пазбаўляюць ад уздуццяў і запораў.

Як ведаем, добры агульны стан пацыента, яго добрае самапачуццё мае важнае значэнне пры лячэнні бясплоднасці, якая выклікана часта стрэсам, напружаннем. Як аказваецца, таксама, у пэўным сэнсе абгрунтаваным магло быць даванне жанчыне, якую лячылі ад бясплоднасці, травы крынічніка ляснога, які аказвае дапамогу ў сінтэзе палавых гармонаў. У народнай медыцыне была каштоўным сродкам пры веснавым стамленні і аслабленні, паляпшала абмен рэчываў, папярэджвала колікі, уздуцці, рэгулявала страваванне і такім чынам, як і морква, паляпшала стан здароўя хворай.


Расліны, якія прымяняюцца пры тэмпературы і хваробах верхніх дыхальных шляхоў

Расліны з віду гарлянкі ўключаюць у сябе рэчывы, якія аказваюць супрацьболевае і супрацьзапаленчае дзеянні. У часы Элізы Ажэшкі выкарыстоўваліся ў выглядзе кампрэсаў на галаву, прыгатаваныя лісці для зніжэння тэмпературы. Цяпер праводзяцца даследаванні над прымяненнем гэтых раслінаў пры лячэнні артрэтызмаў.

Сучасная медыцына зноў зацікавілася ластаўнем белакветным. Расліна, якая прымянялася ўсеагульна наднёманскім людам ў канцы 19 ст., уключае ў сябе алкалоід, які ўздзейнічае на новаўтварэнні (рак). Пацвярджэнне яго ўздзеяння дае нам гамеапатыя.


Ластавень белакветны (Уіпсеіохісшп) з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў гамеапатычнага лякарства з назваю

Ганна Мар'я Келяк


ПАЎСТАННЕ ДЗІСНЕНСКАГА ПАВЕТУ

Да 175-годдзя паўстання 1831 года

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

8 траўня ранютка выйшлі мы з Мікалаёва, зноў падзеленыя на дзве часткі. Так як намер плысці ў Дзісну вадой не ўдаўся, то батальён Леапольда Клёта яшчэ раней накіраваўся панад самай Дзісёнкай, а Брахоцкі з першым батальёнам Валоўскага і з конніцай Мікалая Клёта падаліся хуценька ўлева. Так з трох кірункаў у адзінай умоўленай гадзіне павінны былі ўсе выйсці на Дзісну: Лапацінскі Тамаш з Храпавіцкім ад Лугоў з правага берагу Дзісёнкі, Леапольд Клёт проста ад Мікалаёва з левага боку той жа рэчкі; Брахоцкі ад Дарожкавіч па дарозе ад Друі. Я быў у сярэдняй групе Леапольда Клёта. Мелі мы на дарозе прыкрытыя пераправы праз ручайкі, на якіх рускія разбурылі масткі. Мая рота моцна скардзілася, бо многа разоў даводзілася ісці ўброд. Сяляне яшчэ хацелі здымаць абутак і адзенне, але пабачыўшы, як я ішоў проста ўперад, і яны казалі адзін аднаму: "Калі ўжо паніч пайшоў так, так і нам трэба ісці - мы ўсюды за ім пойдзем!". Першымі дасягнуўшы прызначанага месца, мы чакалі іншыя аддзелы. Яшчэ за некалькі вёрст ад Дзісны бачылі мы на правым беразе Дзісёнкі конны раз'езд. Падалося, што гэта была выведка Лапацінскага, але перад тым чуліся стрэлы. Па гэтаму ўзнікалі розныя здагадкі. Пры фальварку Горкі, чакаючы Брахоцкага, якога ячшчэ не было чуваць, разгарнулі мы наш фронт, але так, каб рускія з гораду не маглі нас заўважыць. Але наглядальнік, што сядзеў на высокай вежы касцёла, заўважыў нас і ўзняў трывогу. Цяпер убачылі мы за Дзісёнкай пяхоту Лапацінскага, якая парадкам выходзіла з лесу і фармавалася да бою. Яе лінія расцягнуўшыся, натапыраўшыся доўгімі рукаяткамі пік і кос, пабліскваючых на сонцы, уявілася нам рыцарскім выглядам. Напэўна, і мы так выглядалі для іншых. Паколькі трэці аддзел з кіраўніком і гарматай яшчэ не падцягнуўся, ўсё стала спакойна. Тут прыбег да нас ранены Барташэвіч (м. Свіло) і расказаў, што сталася гадзіну назад тады, калі мы пачулі выстралы. Храпавіцкі, што быў пры Томашы Лапацінскім, са сваёй конніцай паспяшаўся наперад і, як заўсёды, будучы ўтрапёным, так і ў гэтай важнейшай справе паступіў неабдумана. Прыбыўшы ад Лужкоў да Дзісёнкі, за якой была Дзісна, не меў цярплівасці, адпаведна дадзенаму ўсім адзелам загаду чакаць сігналу. А калі атрымаў ад жыда - перавозніка фальшывую вестку, што маскалёў ужо няма ў горадзе, захацелася яму выключана для сябе славы захопу горада. Выбраў некалькі дзесяткаў коннікаў і паслаў іх за рэчку. Многія з цывільнай моладзі вельмі ахвотна кінуліся да гэтай групы. Перавознікздраднік паспяшаўся перавезці іх праз рэчку. Як толькі перабраліся на другі бок, тут жа зза сцен і з вокан дамоў пасыпаўся густы агонь, і маскалі гуртам высыпалі адусюль. Не было ніякай надзеі а ні на перамогу, а ні спосабу адступлення да сваіх. Біліся з роспачы. Першая куля наскрозь прашыла сківіцы Людвіга Лапацінскага (м. Ганова). Перш, чым страціць сілы, ён яшчэ паклаў трупамі некалькі ворагаў, Есьман Гіляры Антонавіч (м. Грэгаравічы) таксама ўпаў ад некалькіх цяжкіх ран. Абоіх рускія паднялі і пераправлілі за Дзвіну. Перад смерцю яны паспыталі мсцівасць варвараў. Многа палягло. 25 чалавек трапіла ў палон, рэшта ратавалася ўплаў праз Дзісёнку. Барташэвіч на плаву быў паранены ў плечы. Падхарунжы Салагуб нейкім шчасцем схаваўся ў горадзе. Яго спаткаў адзін гвардзеец з экскорту, які нас суправаджаў да Дзісны і, пазнаўшы яго, крыкнуў: "Салагуб здесь! Юнкера здесь!". Тут Салагуб пальнуў яму ў лоб і лоўка патрапіў шмыгнуць да бліжэйшай хаты пад страху. Храпавіцкі, бачачы страшнае паражэнне свайго авангарду, з застаўшымся на правым беразе аддзелам спешна вярнуўся ў лес, дзе спаткаў падходзіўшую пяхоту, сфармаваўся і ішоў разам з ёю. У гэты час рускія атрымалі сігнал ад наглядальніка з вежы, зноў паднялі трывогу, выйшлі нам насустрач, разгарнулі фронт, ставячы рэдка салдат і юнкераў для выгляду вялікай сілы. Відаць, намерваліся супраціўляцца нам, але заўважыўшы падходзіўшага ад Дарожкавіч Брахоцкага, раптам павярнулі назад. Частка іх засталася для аховы з тылу, а галоўныя сілы хутка пераправіліся за Дзвіну. Браздоўскі (м. Зайкоў) прынё нам загад начальніка, каб мы падаліся ўперад. Колькі моцы беглі мы з гары. Двое сялян, далучыўшыхся да нашай роты, з каламі ў руках казалі: " Калі нам Бог дапаможа, дык мы і гэтым паб'ём маскалёў!" Перад горадам злучыліся мы з Брахоцкім. Зшыхтаваў нас парадкам для атакі і загадаў ісці ў горад ад млына. Сам жа хацеў перахапіць варожых рэйтараў, адправіўся за Дзвіну і трапіў пад кулі, якімі маскоўскія звязы сыпалі з супроцьлеглага берага. Ад гэтага мы панеслі невялікія страты, але люд наш крычаў "Ура! Наша ўзяло, маскаль прапаў!". Ішлі смела. Рыпінскі некалькі разоў пальнуў з гарматы. Рускія ўцякалі з гораду так хутка, што не мелі часу сабраць усіх сваіх вартавых і ўпраўленцаў. Забралі мы некалькі дзесяткаў нявольнікаў, якіх не паспелі сплавіць да Рыгі і частку касы з адных манет. Пазней манеты раздалі нашым салдатам. Хутка мы занялі ўсю Дзісну. Радасць была вялікая. Паўсюль пазрывалі чорных двухгаловых арлоў, паставілі нашы штандары. Камендантам горада стаў названы нейкім сакратаром добры патрыёт Тарлецкі Іван Паўлавіч, які пайшоў з намі з Дзісны ў якасці жаўнера. Галоўная наша сіла размясцілася на пясках, з паўднёвага боку, каля дарогі з Дарожкавічаў. А з ўсходу, у Лугах, нашы пасты сцераглі берагі Дзвіны. У горадзе толькі пара ротаў адбывала варту. Штаб размясціўся ў кляштары, лазарэт - у рускім лазарэце, які быў пакінуты з усімі пажыткамі і хворымі. Вечарам музыка наша, укрытая ў завулку пры кляштары, грала над Дзвіной. Мы спявалі народныя песні, а рускія адказвалі нам стрэламі: час ад часу нашы падхарунжыя размаўлялі праз раку з даўнімі калегамі. Словы тых былі надта недарэчнымі. Як толькі хто з'яўляўся на беразе ракі, з боку рускіх раздаваліся стрэлы. Не гледзячы на суровы загад начальніка, цяжка было ўтрымаць салдат у лагеры: усе рваліся ў горад. Трэба было часта рабіць пераклічку, што вельмі засмучала. Сяляне не траплялі на свае месцы і нават забывалі свае прозвішчы. На працягу прабывання ў Дзісне мы толькі раз былі паднятыя па сапраўднай трывозе. Рускія пераправіліся цераз Дзвіну пад Лугамі і захапілі двух сонных на пікеце з аддзелу Тамаша Лапацінскага, але заўважыўшы наш рух у Лугах і Дзісне, уцяклі назад. Але нядоўга маглі мы цешыцца нашай першай перамогай. У хуткім часе давялося адступаць перад наступаючымі адусюль рускімі. Наступала штораз смутнейшая пара.

Дадатак ад перакладчыка: пра далейшы лёс названых тут герояў.

Пасля паражэння паўстання ўсе 18 юнкераў, баючыся ваеннапалявога суда, уцяклі за мяжу. Іх маёнткі (або іх доля маёмасці) былі канфіскаваныя. Апроч пералічаных да паўстанцаў далучыліся былыя вайскоўцы:

Абуховіч Людвік Пятровіч , унтарафіцэр, уцёк за мяжу. Маёнтак Мікалаёва (з 33 душамі прыгонных) канфіскаваны.

Лаўрыновіч , юнкер.

Раўкевіч Фелікс Вікенцевіч, шараговец Эстляндскага палка, уцёк за мяжу, маёмасць канфіскавана.

Шчарбінскі, юнкер.


Пра іншых героях аповеду.

1. Брахоцкі Валенты Мікалаевіч , у вайне на баку Напалеона у 1812 годзе. узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі "Крыжом Мілітары", Галоўнакамандуючы паўстанцаў. Пакараны смерцю.

2. Падбіпята Рамуальд Антонавіч , былы дзісненскі маршалак (прадвадзіцель дваранства), генерал, начальнік Камітэту паўстанцаў, мера пакарання не ўстаноўлена.

3. Граф Бжастоўскі Аўгуст Робертавіч , м. Мосар. Уцёк за мяжу. Маёнтак канфіскаваны.

4. Корсак Антоні з Чарневіч, былы падсудак. Уцёк у Прусію, потым у Амерыку. Забаронена вяртанне ў Расійскую імперыю.

5. Корсак Антон Фадзеевіч , м. Пятроўшчына. Часовы камендант у Лужках. Даў падпіску аб вернасці імператару. Змешчан пад нагляд паліцыі. Нагляд зняты у 1841 г. па амністыі.

6. Корсак Ігнацы Антонавіч , м. Пятроўшчына. Камендант у Глыбокім, падпісаўся на вернасць імператару. Пад наглядам паліцыі. Наляд зняты ў 1841 годзе.

7. Корсак Люцыян Міхайлавіч , м. Геронцэ, вызвалены ад пакарання. Апроч іх у паўстанні ўдзельнічалі не названыя ў апавяданні Корсакі: Вікенці (м. Густаты), Іван (м. Густаты), Акім Антонавіч (м. Пятроўшчына або Рудніца), Ігнат Ігнатавіч (м. Узрэчча). Вінцэнт (м. Корсакава), Іосіф Георгіевіч (м. Пагулянка або Гапонікі), Казімір - у манастве Патрыкій, клерк Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Корсак з Дальца . Корсак Еўстафій (усяго 15 Корсакаў).

8. Клёт Бенядзікт Феліксавіч, м. Укля, Навалака. Былы маршалак Дзісненскага межавага суда. Часовы кіраўнік Камітэту, потым член Камітэту. Сасланы ў Расію, маёнтак канфіскаваны.

9. Клёт Леапольд Феліксавіч (Укля, Навалока), кіраўнік другога батальёна. Уцёк у Паўночную Амерыку. Браты названых Клётаў: А рнольд, Альфонс, Альфрэд, Адольф - сасланыя ў Расію.

10. Клёт Мікалай Аўгусцінавіч (м. Ваўкоўшчына, Лесна, Бартоша) начальнік кавалерыі, удзельнік бою за Дзісну. Уцёк за мяжу, маёмасць канфіскавана. Памёр у Францыі.

11. Клёт Генрых Аўгусцінавіч (брат Мікалая), удзельнік бою за Дзісну. Уцёк за мяжу, памёр у Францыі.

12. Клёты Рудольф і Іван Аўгусцінавічы , юнкеры, браты ўжо названых Клётаў. Яшчэ брат Міхаіл . Удзельнік бою ў Дзісне. Памёр у Францыі. Бацьку 5 братоў забаранілі дапамагаць сынам пад пагрозай канфіскацыі яго часткі маёмасці.

13. Клёт Ігнацы Фларэнцінавіч, ад'ютант Брахоцкага, удзельнік баёў, уцёк за мяжу. Маёмасць канфіскавана. Апроч названых у апавяданні, удзельнічалі ў паўстаніі: Клёт Станіслаў Адамавіч (м. Укля, Навалака), Фларыян Адамавіч (грамадзянскі камісар Зайнаўскага ключа) і Клётзаседацель . Усяго 15 Клётаў удзельнічала ў паўстанні.

14. Лапацінскі Тамаш (Фама) Нікадзімавіч , м. Тарзянова, камандзір 3 батальёна пяхоты. Стары вайсковец, прывёў з сабой з маёнтка 15 чалавек. Даў падпіску на вернасць імператару. Быў пад наглядам паліцыі. Нагляд зняты ў 1841 годзе.

15. Лапацінскі Юзаф (Іосіф Іосіфавіч) , м. Рафалова. Уцёк за мяжу, маёнтак канфіскаваны. Памёр у Францыі ў 1853 годзе. Не ўпамянуты яго брат Казімір Іосіфавіч , памёр у Францыі ў 1859 годзе.

16. Лапацінскі Людвік Фадзеевіч і брат Станіслаў , м. Ганова, браты павятовага маршалка Ігнацыя (м. Тадуліна) першымі арганізавалі змоўніцкую сходку ў Шаркаўшчыне. Далі старт на захоп Лужкоў. Людвік загінуў у Дзісне, Станіслаў прыгавароны да пакарання смерцю. Апроч названых, ў паўстанні ўдзельнічалі Лапацінскія: Аляксандр Марцінавіч (м. Ёды), член Віленскай Адукацыйнай камісіі. Расшукваўся як арганізатар паўстанняў у Віленскай губерні, завочна прыгавароны да пакарання смерцю, загінуў на валах Варшавы. Граф Лапацінскі Марцін Ігнацевіч (м. Ёды), граф Аляксандр Мікалаевіч , з Юдыцыны, прывёў з маёнтка 20 чалавек, Лапацінскі з Паяныч і Багданава , Лапацінскі, граф з Забеліна (палкоўнік на кані). Граф Лапацінскі з Варонкі (палкоўнік на кані), Граф Лапацінскі з Забалоцця (пяхота), граф Лапацінскі з Воранава (пяхота). Усяго 14 Лапацінскіх удзельнічала ў паўстанні.

17. Хомскі Аўгуст Ігнацевіч , м. Мацулішча. Паплечнік Лапацінскага Станіслава і Людвіка. Узначаліў экзаменацыйны камітэт. Уцёк за мяжу, маёнтак канфіскаваны. З ім быў брат Адольф Ігнатавіч , м. Дуліна, уцёк за мяжу, маёнтак канфіскаваны.

18. Мігановіч Станіслаў Антонавіч , м. Мікалаёва, Загацце. Канфіскавана маёмасць.

19. Шырын Антон Ігнатавіч , м. Парэчча. Былы павятовы харунжы. Член камітэту. Заключаны ў Менскую турму. Удзельнічалі Шырын Юстын Ігнатавіч (м. Германавічы), Юзаф Ігнатавіч (м. Белы Двор) яго сын Андрэй , Шырын з Порсава .

20. Каркузовіч Кастан Францавіч , член Камітэту, вызвалены зпад суда.

21. Куроўскі Адам Гаўрылавіч, м. Гатоўшчына, сакратар Камітэту, пад нагляд паліцыі.

22. Татур Адам , ксёндз Лужэцкага піярскага манастыра. Пакараны смерцю. Удзельнічалі ў паўстанні Татур Вікенцій і яго сыны Гіляры і Дамінік , будучыя паўстанцы 1863 года.

23. Буйніцкі , маршалак, камендант Лужкоў. Удзельнічалі Буйніцкія: Алёйзі Пятровіч (м. Галубічы), Нестар Алёйзавіч (м. Галубічы), Ян (м. Акунёва) Пад наглядам паліцыі да 1841 года.

24. Граф Храпавіцкі Міхаіл Восіпавіч (м. Празарокі) былы маршалак губернскага межавага суда. Удзельнік вайны 1812 года начальнік кавалерыі. Пад нагляд паліцыі.

25. Вазгірд Пётр Андрэевіч, (м. Лесні або Мішмаракі) Былы маршалак галоўнага суда другога Дэпартаменту, засядацель, удздельнік захопу Дзісны, абвінавачаны ў забойстве казакаў (пагроза смяротнага прыгавору). У камісію паведамілі аб смерці Пятра. Справа закрыта. Застаўся жывы, з ім быў страечны брат Вазгірд Зыгмунд (м. Александрыя) - пад нагляд паліцыі.

26. Барташэвіч Эдвард Фадзеевіч , м. Свіло, засядацель, палкоўнік на кані, удзельнік захопу Дзісны. Уцёк за мяжу. Маёмасць канфіскавана. Яго брат Юльян Фадзеевіч засядацель, палкоўнік на кані. Вызвалены пад нагляд паліцыі.

27. Браздоўскі , м. Зайкоў. Уцёк за мяжу. Маёнтак канфіскаваны.

28. Сямашка Міхаіл Станіслававіч , м. Ляхаўшчына. Уцёк у Прусію. Палова маёнтка канфіскавана.

29. Сямашка Іосіф Станіслававіч , м. Ляхаўшчына. Мнюта. Падпісаўся на вернасць імператару. Пад наляд паліцыі, нагляд зняты ў 1841 годзе.

30. Есьман (Ейсмунд) Гіляры Антонавіч , м. Грэгаравічы. Маршалак павятовага суда. Палкоўнік на кані. Загінуў пры ўзяцці Дзісны. Маёнтак канфіскаваны. Удзельнічалі яго браты: Аляксандр, Людвік, Юльян (м. Грэгаравічы або Казенава), Ейсмунд Вікенці Адамавіч (м. Грэгаравічы) засядацель суда. Есьманава Вераніка , дзяўчына абвінавачана ва ўзяцці ў палон казакаў, потым забітых. Судом вызвалена.

31. Цярлецкі (Тарлецкі) Іван Паўлавіч , былы сакратар Дзісненскага павятовага суда. Назначаны камендантам Дзісны. Уцёк у Прусію, прасіў дазволу вярнуцца. Рашэнне: пры вяртанні адддаць пад суд.

32. Упамянуты ксёнз Францішак , напэўна гэта Гладыкоўскі з Празарок, іераманах францысканскага манастыра. Вызвалены зпад арышту і накіраваны ў распарадждэнне духоўнага начальства.

У архівах следчых камісій выяўлена 338 прозвішчаў паўстанцаў у павеце. З іх уцяклі за мяжу 66 (з канфіскацыяй маёнткаў) пакараныя смерцю - 6, аддадзены пад нагляд паліцыі 87. сасланыя ў Сібір і на Каўказ - 25, вызваленыя ад суда - 44. Адзначана паліцэйскае пакаранне сялян - 5. Сялян звычайна білі бізунамі, не запісваючы прозвішчаў і адпраўлялі пад нагляд паноў. У траіх канфіскаваныя сядзібы, а персанальнае пакаранне невядома. Не выяснены дакладна меры пакарання 101 паўстанца, з прайшоўшаых праз следства. А Юшкевіч Андрдэй (м. Любінаў) хаваўся да выхаду Маніфеста 16.08.1841 года.


Гаварылі пра тое, што хвалюе

8 чэрвеня ў Гародні адбылася справаздачна - выбарчая канферэнцыя аб - ласнога грамадскага аб ' яднання " Таварыства беларускай мовы імя Ф . Скарыны ". Прычынай сталася пастанова Сакратарыяту ТБМ "Аб пераходзе на дзейнасць па новай рэдакцыі Статута".

Старшыня абласной арганізацыі Аляксандр Місцюкевіч паведаміў пра змены ў Статуце. З'явілася разуменне прадмета дзейнасці аб'яднанняў. Разам з тым, унесены змены і па рашэнні самога ГА ТБМ. У прыватнасці, цяпер з'езды будуць праводзіцца раз на тры гады. Цяпер змены ў Статуце зацверджаны ва ўстаноўленым Законам парадку рэгіструючым органам.

Аляксандр Місцюкевіч нагадаў аб праробленай рабоце. Заслуга абласной арганізацыі ў тым, што беларуская мова загучала ў тралейбусах, калі кіровец аб'яўляе прыпынкі. У горадзе выпушчаны праязныя дакументы пабеларуску. Паранейшаму актывісты ТБМ прымаюць удзел ва ўзнагароджанні пераможцаў алімпіяд па роднай мове. Праца аб'яднання ўзгадняецца з іншымі грамадскімі арганізацыямі роднаснага кірунку. Аб'яднанне клапоціцца пра падпіску на газету "Наша слова".

Аднак назіраюцца праблемы з сяброўскімі складкамі.

У абмеркаванні журналіст Валеры Задаля звярнуў увагу на тое, што ТБМ цесна супрацоўнічае з гарадскім аддзяленнем Таварыства беларускай школы. Ладзяцца сумесныя мерапрыемствы. Сёлета адбыліся сустрэчы з дактарамі гістарычных навук А. Краўцэвічам і А. Смаленчуком, прафесарам ГрДУ імя Я. Купалы А. Пяткевічам, праведзена прэзентацыя кнігі М. Мельнікава "Адчай, боль і горыч". Практыкай сталі сустрэчы кіраўнікоў гарадскіх няўрадавых аб'яднанняў. Сябры ТБМ сустракаюцца з актывістамі маладзёжнага друку, якія актыўна выступаюць у сродках масавай інфармацыі.

Прафесар ГрДУ імя Я. Купалы Павел Сцяцко адзначыў:

- Скажу, што ў нас ва універсітэце актывізавалася работа па выданні кніг і зборнікаў моўнага і навуковага характару на беларускай мове. Гэта назіраецца і ў Беларусі наогул.

Выкладчык ГрДУ імя Я. Купалы Барыс Іванчук удакладніў:

- Ведаеце, студэнты цягнуцца да роднага слова, гісторыі. Напрыклад, у мяне экзамены здаюць пабеларуску са 180 чалавек 179. Завочнікі - дык усе! А гэта 150 студэнтаў. Нам трэба самім рупіцца пра пашырэнне роднай мовы. Трэба звяртацца ў гарвыканкам і нагадваць чыноўнікам пра канстытуцыйныя гарантыі. Што да складак, то я збіраю іх з сяброў ТБМ без усякіх цяжкасцяў.

Педагог Алесь Крой падкрэсліў:

- Цяпер назіраецца спроба стварыць у Гародні шэсць беларускамоўных класаў - па тры ў кожным раёне горада. Такое памкненне трэба толькі вітаць. Але работа зноў узвальваецца на плечы настаўнікаў. Трэба ўзяць гэты працэс пад нашу ўвагу, замацаваць сяброў Рады за вызначанымі школамі.

Сябра ТБМ Сяргей Мальчык выказаў сваю трывогу:

- Баюся, што сёння без шырокай дзяржаўнай падтрымкі і адпаведнай палітыкі па прапагандзе роднага слова класаў не стварыць. Увосень кіраўнікі "вертыкалі" скажуць: вось вам і беларуская мова! Мы дазволілі адкрыць шэсць класаў, а не створана аніводнага. Значыць, беларуская мова не запатрабаваная грамадствам.

Думаю, была б іншая справа, каб, напрыклад, у трох універсітэтах Гародні былі адчынены беларускамоўныя плыні. Тады бацькі самі б прывялі сваіх дзяцей у беларускія класы. Тут трэба добрую ідэю не перакладаць на плечы настаўнікаў, а найперш парупіцца самім чыноўнікам.

Настаўніца Ірына Данілоўская падтрымала выступоўцу:

- Не настаўнікі павінны збіраць беларускамоўныя класы, хадзіць па кватэрах і угаворваць бацькоў. Такая практыка ўжо была. Садзейнічаць шырокаму вяртанню роднай мовы -абавязак уладных структур. Не знізу, а зверху трэба брацца за справу. Калісьці ў 90х парламент і ўрад прынялі рашэнне і беларусізацыя рухалася даволі шпарка. Ці не атрымаецца ў чарговы раз дыскрэдытацыя дзяржаўнай мовы? Сябрам ТБМ трэба пільна паставіцца да гэтай з'явы.

Работа абласнога аб'яднання ТБМ прызнана здавальняльнай.

Старшынём абласной арганізацыі абраны Аляксандр Місцюкевіч. За школамі, у якіх мяркуецца адкрыць беларускамоўныя класы, замацаваны сябры Рады. Прысутныя ўдакладнілі план работы на бягучы год.

Антон Лабовіч, Гародня .

На здымках: старшыня абласнога аб'яднання ТБМ Аляксандр Місцюкевіч і яго намеснік А. Крой; актывісты ТБМ імя Ф. Скарыны (злева направа) выкладчыкі ГрДУ імя Я.Купалы Б. Іванчук, А. Пяткевіч, І. Буднік (за сталом).

Фота аўтара.


Абітурыенты выбіраюць беларускую мову

З трэцяга траўня па 1 чэрвеня ў Бепарусі праходзіла рэгістрацыя ўдзепьнікаў цэнтралізаванага тэставання . Сёлета яно праводзіцца з 12 чэрвеня па 1 ліпеня . За гэты час выпускнікі агульнаадукацыйных школ , гімназій , ліцэяў , сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў , якія пажадаюць працягваць навучанне ў ВНУ краіны , змогуць здаць экзамены па 14 ці прадметах : не больш трох - тыя , хго паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы , і два тэсты напішуць тыя , хто вырашыў паступаць у ССНУ .

З тых заявак, якія падалі менскія абітурыенты на ўдзел у тэставанні, па стану на 12 траўня, 10 тысяч 93 чалавекі пажадалі экзаменавацца па беларускай мове, і крыху больш - 14 тысяч 788 чалавек па рускай. Як вядома , экзамен па мове - абавязковы для ўсіх, але руская гэта будзе альбо беларуская - залежыць ад жадання чалавека. Дык вось, у беларускай сталіцы амаль што кожны другі экзаменуемы абраў родную мову. Дарэчы, прыкладна такая ж статыстыка па ўсёй Беларусі.

Калі параўноўваць веды па мовах, то можна сказаць, што ўзровень ведаў па рускай і беларускай мовах прыкладна аднолькавы. I ўжо летась кожны трэці абітурыент выбіраў на тэставанні беларускую мову. Сёння, як бачым, паказчыкі яшчэ больш высокія.

Для правядзення цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове летась было распрацавана па 10 раўнацэнных варыянтаў экзаменацыйных работ і 5 варыянтаў для рэзервовага дня. Кожны варыянт меў 40 заданняў: 32 заданні закрытага тыпу і 8 - адкрытага тыпу. Як сцвярджаюць укладальнікі зборніка "Цэнтралізаванае тэставанне2005", распрацаваныя тэставыя матэрыялы дазвалялі праверыць падрыхтоўку абітурыентаў за ўвесь курс навучання беларускай мове.

У экзаменацыйнай рабоце былі заданні, з дапамогай якіх правяралі практычнае валоданне мовай, яе слоўнікам і граматычным ладам, захаванне ў пісьмовых выказваннях моўных нормаў. Усе 25 варыянтаў мелі аднолькавую структуру і нязменную тэматыку заданняў.

Калі лічыць па сярэднім бале па краіне, то лепш за ўсё абітурыенты справіліся з заданнямі, якія ўключалі варыянты правапісу мяккага знака і апострафа (сярэдні бал - 52,13), правільнага ўжывання займеннікаў і іх правапісу (сярэдні бал - 52,51).

Добра разабраліся абітурыенты і з варыянтамі перадачы чужой мовьі (51,42 бала), калі падаваўся сказ з просгай мовай, а паступаючым неабходна было сярод пяці прапанаваных тут жа варыянтаў адзначыць правільны.

Найлепшы бал - 78,45 - быў за заданне па вызначэнні структуры тэксту.

Самым складаным для абітурыентаў2005 было парастаўляць націскі ў словах. Сярэдні бал па краіне - усяго толькі 16,56.

Наш. Кар


Усё пачалося... з піўной бутэлькі

Неяк аднаго разу пачуў, што Алесь Жамойцін пры расчыстцы старога падмурка колішняй кушлянскай афіцыны ад наслаенняў часу натрапіў на даўнюю бутэльку зпад лідскага піва. Аднойчы мне закарцела зірнуць на тую бутэльку, адчуць праз яе подых далёкага часу. І от пры нагодзе кажу Алесю пра сваё жаданне. Пытаюся, як гэта зрабіць? І чую: "Той бутэлькі ў Кушлянах ужо даўно няма, забралі ў Менск. Шукайце яе ў фондах Літаратурнага музея. Вестка гэтая, можна сказаць, усцешыла мяне: не трэба ехаць у няблізкія Кушляны, каб паглядзець адно на тую бутэльку. Бутэлька тая побач, застаецца выбраць часіну і схадзіць у той музей, і твая цікаўнасць будзе задаволена. І от такую часінку я выбраў. Заходжу ў фонд. Загадчыцца фонду цікавіцца, чаго я завітаў у музей, чым яна можа быць карысная. Я гарэжу, кажу:

Зайшоў да вас піва паціць. Ці не пачастуеце?

У вачах здзіўленне:

Якое піва? Гэта ж музей!

Я ведаю, што музей.... Я музейнага піва якраз і хачу...

Бачу: не зусім мяне разумеюць. Давялося патлумачыць, што я хачу зірнуць на тую піўную бутэльку, якую колькі гадоў таму знайшоў Алесь Жамойцін пры расчыстцы старога кушлянскага падмурка, на якім сядзела колісь Багушэвічава, яшчэ бацькава афіцына. От толькі цяпер у музеі зразумелі мяне, хтось сказаў:

А ведаеце, гэта вельмі добрая запеўка пра піва для расповяду пра такую незвычайную кушлянскую знаходку....

Ну, дык ці можна нарэшце зірнуць на тую бутэльку?

Мы ідзём з Валянцінай Ціханавецкай, галоўным захавальнікам фондаў, у музейныя сховы. Яна адчыняе адны дзверы, затым другія. Падыходзіць да трэціх..., ідзём праз лабірынт шафаў з картатэкаю.

У нас усё, тлумачыць, як тая іголка ў кашчэевым яйку..., каб дабрацца да тае іголкі, трэба не адно яйка расчапіць. А у нас усё ў скрыначках. Бярэш адну, а ў той скрыначцы яшчэ скрыначка. Пакуль прабіраемся да запаветнай кушлянскай бутэлькі Валянціна Анатольеўна кораценька каментуе:

Вось гэты пісьмовы стол Кандрата Крапівы... А гэты - Язэпа Пушчы.

І раптам нечакана:

А вось гэта , грувасткі, з Кушлянаў прывезлі...

Я аж рот разявіў: калі прывезлі? Хто прывёз? Дзе ён дагэтуль быў? Чаму я, які сочыць за ўсім, што робіцца ў Кушлянах, дагэтуль нічога не чуў пра гэты стол?

А спадарыня Валянціна зноў мяне здзіўляе:

І вось гэты шыкоўны крэданс таксама з Кушлянаў... пачуў слова "крэданс" і згадаў: пра якісь крэданс калісь мне казаў першы пасляваенны апякун Багушэвічавай сядзібы Міхал Ляпеха. То ці не той гэта крэданс?.. Узялі у Менск на растаўрацыю, абяцалі хутка вярнуць..., але міналі гады, а пра той кушлянскі крэданс з Менску ніякага гуку. Дзядзька Міхал прасіў мяне напрамілы Бог схадзіць у Дзяржаўны музей і пацікавіцца, што з тым кушлянскім крэдэнсам. То ці не той зараз перада мною крэдэнс?

Той! Той! - задаволіла маю цікаўнасць спадарыня Ціханавецкая, - ён і мне даўся ў знакі. І распавяла цэлую эпапею гэтага крэдэнса, пакуль ён не патрапіў пад страху Літаратурнага музея. Але ж, ці дабярэмся хоць калі да той рэчы, на якую я прыйшоў паглядзець?

Дябярэмся, дабярэмся! - суцяшае мяне спадарыня Валянціна і з якойсь скрыначкі дастае нарэшце тую піўную бутэльку, якую знайшлі на старым кушлянскім хатнішчы, і якая ўжо стала ледзь не інтрыгаю нашага расповяду. І от нарэшце тая бутэлька ў маіх руках. Элегантная з прадаўгавата выцягнутай шыйкаю. Сама зеленавата карычневая. Гляджу на яе, як пасланніцу з далёкага ўжо для нас часу. А от яе пашпартныя звесткі:

"BROWAR PAROWY

sp.

I. PAPIRMEJSTER

LIDA"

Звесткі гэтыя з самой бутэлькі, яны на ёй цісненыя. От, бадай, пакуль што і ўсё...

Бровар Папірмейстара працаваў у Лідзе з 1874 года да 1939, можна сказаць, што і да 1944. Пасля вызвалення Ліды ад немцаў ён быў перапрафіляваны ў завод харчканцэнтратаў.

Надпіс на бутэльцы зроблены на польскай мове, што гаворыць пра яе выпуск пасля 1920 года.

Літары "sp." абазначаюць "спадкаемцы", гэта значыць нашчадкі Якуба (Якава) Папірмейстара, які заснаваў другі па ліку піўны завод у Лідзе.

Першы піўны завод у Лідзе быў пабудаваны Эйлем Айзікавічам Ландо і Давыдам Юдзелевічам Камянецкім у 1863 годзе.

Сённяшні Лідскі піўзавод разбудованы з трэцяга піўзавода Носеля Пупко, заснаванага ў 1876 годзе, і яму сёлета 130 гадоў.

Відавочна, што не піў піва Францішак Багушэвіч з гэтай бутэлькі, але піў нехта з яго нашчадкаў. А калі трапляла лідскае піва ў Кушляны пры Польшчы, то магло трапляць і пры жыцці Ф. Багушэвіча, тым больш, што ён меў да Ліды асаблівыя сімпатыі, хаця, праўда, невядома, якія сімпатыі меў ён да піва, мажліва, і ніякіх.

Уладзімір Содаль.


З памяццю пра Адольфа Янушкевіча

Прыхаджане Койданаўскага Касцёла Святой Ганны звярнулісяў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі з заявай наступнага зместу:

" Мы , вернікі Койданаўскага Касцёла Святой Ганны , просім правесці даследванне на месцы фамільнага захавання Янушкевічаў у Дзягільні на тэрыторыі Дзяржынскага сельсавету .

Звесткі пра Адольфа Янушкевіча ( а менавіта яго мала вывучаная на Айчыне , але тым не менш слаўная ў свеце Постаць прыцягвае нашую ўвагу ) ёсць у кнізе А . І . Валахановіча і А . М . Кулагіна " Дзержинщина : прошлое и настоящее ", " Філаматы і Філарэты " з серыі " Беларускі кнігазбор " ( ст . 365, 367), у " Памяці " Дзяржынскага раёна , у " Краязнаўчай газэце " (№22 за чэрвень 2005).

На падставе матэрыялу кнігі Адольфа Янушкевіча ( перавыданне Берлін 1875) мы маем здагадку , што на фамільных могілках пахавана сама мала 5 чалавек з роду Янушкевічаў ( Адольф Янушкевіч , памёр 6.06. (18.06.) 1857; ягоная маленькая пляменьніца Касыльда Янушкевічаўна дачка Януарава , памерла ў канцы чэрвеня 1857; ягоная мама Тэкля з Сакалоўскіх Янушкевічава , памерла 11.10. (23. 10.) 1860; абодва сыны ягонага роднага брата Януарага ). З гэтай жа кнігі ведама - і гэта ўскосна пацверджана старымі жыхарамі Дзягільні , што там месціўся магільны склеп Янушкевічаў . На сцяне спераду была эпітафія , складзеная прыяцелем Адольфа і будучым выдаўцом ягонай кнігі ў Парыжы (1861) Густавам Зялінскім :

Adolf Januszkiewicz

ur. 1803 maja 28 dnia, um. 1857 czerwca 6 dnia.

Z ducha, serca i myśli; z cn у t, ofiar i czyn у w,

B у g nie miał sług wierniejszych, kraj - godniejszych syn у w.

Obywatel, z wyznawcy niezachwianą siłą,

Przechodniu! nie zań tylko nad jego mogiłą,

Lecz m у dl się i za siebie: By przezeń uprosić

Tak żyć, wierzyć i kochać; tak cierpieć i znosić.

А справа было напісана :

" С hoć przed oczyma ludzki й mi męki cierpiał, wszakże nadzieja jego nieśmiertelności pełna jest."

Проста жахлівы цяперашні стан могілак! Чырвоная цэгла са склепу даўно расцягана, скрозь валяецца смецце, нечыстоты. Але, дзякаваць Богу, што можа хоць парослыя хмызы шпырэнніку наогул уратавалі для нас гэтае Святое Месца!

На адмысловай магільнай пліце з чырвонага граніту, бальшыня якой правалілася ў зямлю, усётакі можна ўбачыць:

Маем пэўную надзею, што прарочыя словы эпітафіі збудуцца і свет нарэшце ўбачыць нашую адноўленую святыню!

9.05.2006."

Ганна Матусевіч.


Гістарычная даведка.

ЯНУШКЕВІЧ Адольф Міхал Валяр'ян Юліян (9.6.1803- 6.6.1857)

Падарожнік, пісьменнік. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Брат Я. Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, у 1823 скончыў філалагічны факультэт Віленскага універсітэта. Быў членам таварыства блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823-26 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з А. Міцкевічам, Ю. Славацкім (падаў яму ідэю напісаць рэвалюцыйнапатрыятычны верш «Песня літоўскага легіёна» як водгук на паўстанне 1830- 31; напісаны ў 1831), І. Гётэ. У 1830 вярнуўся на радзіму. У час паўстання 1830-31 быў адным з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі і Украіны. У 1832 сасланы ў Сібір. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. У 1856 вярнуўся на Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (Дзяржынскі раён). У студэнцкія гады пісаў на польскай мове сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Цьера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, выдаў Ф. Уратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 12, Парыж, 1861). Я. паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».


Слонімскі руплівец

Зусім нядаўна мы трымалі ў руках выдатную кнігу пра малавядомых і забытых беларусаў "Пакліканыя на родны парог" пісьменніка, гісторыка, краязнаўца і журналіста са Слоніма Сяргея Чыгрына. І вось у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" свет пабачыла яго новае выданне, на гэты раз прысвечанае вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым вяскоўцам. Выданне так і называецца "Чамяры і чамяроўцы".

Новая кніга Сяргея Чыгрына складаецца з двух раздзелаў. У першым - аўтар распавядае пра гісторыю вёскі, пачынаючы з XVI стагоддзя да нашых дзён. Найперш даследчык звяртае ўвагу на жыццё вёскі ў першай палове ХХ стагоддзя, калі ў Чамярах дзейнічалі беларуская бібліятэка імя Якуба Коласа, БСРГ і ТБШ, была адкрыта родная школа.

Другі раздзел кнігі расказвае пра знакамітых чамяроўцаў, сярод іх - палітык, педагог і публіцыст Максім Бурсевіч, доктар гістарычных навук Міхась Міско, паэт Анатоль Іверс, дактары медыцынскіх навук Андрэй і Ілля Пракапчукі, паэт і літаратуразнаўца Іван Чыгрын, скульптар Іван Міско, даследчыкі беларускага тэатра Сцяпан Міско і Уладзімір Іскрык і іншыя. Усе яны родам з адной вёскі Чамяры.

Кніга Сяргея Чыгрына выйшла вельмі дарэчы. Ды і не так часта ў Беларусі выходзяць кніжкі, прысвечаныя адной вёсцы. У апошні час пра слонімскія і зэльвенскія вёскі былі выдадзеныя толькі дзве кнігі. Гэта Міхася Скоблы пра Дзярэчын - "Дзярэчынскі дыярыюш" і Аляксандра Талерчыка "Парэчча".

Наогул, пра аўтара кнігі Сяргея Чыгрына можна распавядаць шмат. Гэта вельмі адукаваны, цікавы і апантаны чалавек. І хоць жыве ён у Слоніме, у правінцыі, як кажуць, але робіць дзеля Бацькаўшчыны не менш, чым творцы ў сталіцы. Да яго прыязжаюць сябры не толькі з розных куткоў Беларусі, але адусюль. Яму тэлефануюць, раяцца, кансультуюцца, у яго пытаюцца пра ўсё: палітыку, літаратуру, гісторыю, рэлігію, культуру, замежжа… Здавалася б, чаго сядзець такім людзям у глыбінцы, але ён сціплы: маўляў, камусьці трэба быць і тут. Так і жыве слонімскі руплівец, а мы, землякі, ім ганарымся.

Уладзімір ЖУК.

На здымках: Сяргей Чыгрын, вокладка кнігі.


Арлоў "пераплыў" Ла-Манш

Уладзімір Арлоў вядомы найперш як аўтар папулярных гістарычных кніг «Міласць князя Гераніма», «Сны імператара», «Каханак яе вялікасці», «Час чумы», «Краіна Беларусь».

Свой чытач ёсць і ў Арловапаэта. Ягоная папярэдняя кніга вэрлібраў «Фаўна сноў» (1995) даўно зрабілася рарытэтам. Тэксты з яе перакладаліся на ангельскую, французскую, нямецкую, чэшскую, балгарскую, украінскую, вугорскую ды іншыя еўрапейскія мовы.

У новай кнізе паэзіі, якая толькі пабачыла свет, аўтар працягвае свае рызыкоўныя падарожжы ў прасторы і часе.

Спроба завершанага жыцьцяпісу

Прыйшоў на сьвет у год Зьмяі

паводле ўсходняга календара

і ў год сьмерці Сталіна

паводле календара савецкага,

пад знакам Дзевы,

у радзільні

насупроць Сафійскага сабору ў Полацку;

быў таемна ахрышчаны

праваслаўным папом,

якога схапіў за бараду

і не адпускаў, пакуль не паказалі

салодкага пеўніка на палачцы;

узброіўшыся сьвечкай

і клубком бабуліных нітак,

у няпоўныя сем гадоў

выправіўся на пошукі лёхаў,

што ў часы Сьцяпана Батуры злучалі

гарадзкія манастыры й храмы;

з тае пары так і бадзяюся

па замурованых лябірынтах,

шукаючы Полацкі летапіс,

крыж Эўфрасіньні і сумнеўную славу;

памру ўлетку,

калі споўніцца тысяча гадоў

князю Ўсяславу Чарадзею;

буду пахаванына полацкіх могілках

сьвятога Ксавэрыя

па грэка-каталіцкім абрадзе;

хтосьці пакладзе на цёплую зямлю букецік валошак і тры гвазьдзікі

вядомых колераў;

у беларускім тэксьце на помніку

згодна з нацыянальнай традыцыяй

будзе зробленая артаграфічная памылка.

У. Арлоў.


Пісьменнікі разам з моладдзю

У нядзелю, 4 чэрвеня, пісьменнік Уладзімір Арлоў, бард Зміцер Бартосік, паэт (па сумяшчальніцтву - карэспандэнт "Комсомольской правды") Глеб Ладуценка і журналіст "Народнай Волі" наведалі салігорскіх галадоўшчыкаў. Нагадаем, што ўдзельнікі галадоўкі патрабавалі спыніць крымінальны пераслед актывістаў маладзёжнай апазіцыі Дзмітрыя Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сяргея Лісічонка, Сяргея Марчыка і Алега Корбана, а таксама вызваліць усіх беларускіх палітзняволеных. Яшчэ адно патрабаванне - аднавіць Максіма Сяменчыка ў ПТВ № 72 Салігорска і Аляксея Янушэўскага - у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

За рулём - Багдан, сын Арлова. У гэты дзень мы былі не першымі гасцямі. Якую гадзіну назад у галадоўшчыкаў былі Кася Камоцкая, Алесь Беляцкі, Віталь Гарбузаў... Мы прывезлі пратэстоўцам кнігі і часопісы. Зміцер спяваў песні, якія былі напісаныя ім яшчэ ў сярэдзіне 90х гадоў, але, нажаль, і сёння не страцілі актуальнасці. Глеб чытаў вершы і згадваў пратэстныя акцыі ў абарону Гуманітарнага ліцэя. Арлоў чытаў эсэ, ў якіх згадваліся вандроўкі па свеце, у прыватнасці ў Каталонію. Гэта краіна мае гісторыю падобную да беларускай. Ёсць у Каталоніі і "старэйшы брат" - Іспанія. Розніца ж ў тым, што Беларусь ўжо з'яўляеццца суб'ектам міжнароднага права, а Каталонія за гэта змагаецца. На заканчэнне свайго выступлення пісьменнік па традыцыі прачытаў эсэ "Незалежнасць - гэта..."

На развітання папрасілі хлопцаў памятаць, што іх жыццё і здароўе патрэбныя не толькі ім самім і іхнім сваякам, але ўсёй нашай краіне.

Падобна на тое, што моладзь прыслухалася да пісьменнікаў. Галадоўка ў Салігорску прыпынена, акцыя перанесена ў Менск.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.


Легендарны "Мясцовы час" на CD

Нарэшце прыйшоў да выніку шматгадовы праект лэйбла "Limas" па аднаўленні лепшых альбомаў легендарнага полацкага гурта "Мясцовы час", распачаты яшчэ ў 2001 годзе. Працу ўдалося завершыць дзякуючы фінансавай дапамозе знакамітага лэйбла "БМАgroup" і маладой выдавецкай структуры "Prynamsi records" (для апошняй CD "Мясцовага часу" ўсяго толькі трэці рэліз пасля паспяховых дэбютнікаў менскага "Partyzone" і бярозаўскага ":B:N:").

На гукавых дарожках новай кружэлкі здолелі размясціцца не толькі два цудоўных альбома "Мой дом" (1989) і "Ускраіна" (1990) у поўных версіях, але і пара рарытэтных бонусаў, якія раней не выдаваліся ні на касетах, ні на вінілавых дысках: "Ісус" і "Слава слаўных". Раней іх можна было пачуць толькі на канцэртах.

Узнёсла ўспрыняў гэтую вестку былы лідэр калектыва, вакаліст і гітарыст Алесь Кузьмін, які цяпер стала жыве ў Германіі. Нягледзячы на трывалую занятасць, ён нават абяцаў прыехаць у Беларусь на прэзентацыю новага дыска і да таго ж выступіць з канцэртам. Праўда, гаворка тут не ідзе пра рэінкарнацыю гурта "Мясцовы час", але мэнэджэры гарантуюць: унікальны барочны фальцэт знакамітага вакаліста фэны зноў пачуюць панад краем.

Ёсьць таксама задума правесці канцэрттрыб'ют "Мясцовага часу", на якім маладыя і вядомыя беларускія калектывы пераспяваюць песні сапраўднай легенды беларускага рока. Магчымы жывы запіс канцэрту з наступным выданнем на CD.

Дадаткова можна паведаміць, што ў стадыі лічбавага рэмастэрынгу цяпер знаходзяцца і два іншых альбомы "Мясцовага часу" "Слота" (1988) і "Халі-Галі" (1999), якія таксама будуць выдадзены ў папулярнай серыі "Super-2", што азначае "два альбомы на адным CD".

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX