Вярнуцца: 2006

№ 29 (765)


Крыніца: pawet.net.



№ 29 (765) 19 ЛIПЕНЯ 2006 г.


Дарагія сябры "Нашага слова"!

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" выказваюць шчырую падзяку сябру ТБМ спадарыні Людміле Піскун з Мазыра, якая ў летні перыяд, калі па ўсіх абласцях адбылося сезоннае зніжэнне падпіскі, арганізавала падпіску на газету "Наша слова" па ўсёй Гомельскай вобласці, падпісаўшы 137 асобнікаў. У выніку першы раз за ўсю гісторыю Гомельская вобласць выйшла на другое месца па краіне. Падпіска тут вырасла з 88 асобнікаў да 210. Пабольш бы нам такіх рупліўцаў, і не таўкліся б мы каля абрыдлай ужо тысячы асобнікаў, а мелі б тысяч некалькі.

Красавік Ліпень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в. 15 13

Бяроза р.в. 7 6

Белаазёрск р.в. 2 3

Бярэсце гор. 25 16

Ганцавічы р.в. - -

Драгічын р.в. 3 2

Жабінка р.в. 1 -

Іванава р.в 2 2

Івацэвічы р. в. 9 5

Камянец р.в. 9 2

Кобрын гор. - 1

Лунінец гор. 3 2

Ляхавічы р.в. 1 -

Маларыта р.в. 2 1

Пінск гор. 8 8

Пружаны р.в. 5 3

Столін р.в. 2 7

Усяго: 94 71

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в. 1 -

Браслаў р.в. 1 1

Віцебск гор. 26 27

Віцебск РВПС 1 3

Верхнедзвінск р.в. 11 11

Глыбокае р.в. 13 8

Гарадок р.в. 2 -

Докшыцы р.в. 3 2

Дуброўня р.в. - 1

Лёзна р.в. 1 1

Лепель р. в. 2 2

Міёры р.в. 4 3

Новаполацк гор. 29 30

Ворша гор. 7 6

Полацк гор. 9 11

Паставы р.в. 8 5

Расоны р.в. 1 1

Сянно р.в. 4 4

Талочын р.в. 1 -

Ушачы р.в. 1 2

Чашнікі р.в. 1 1

Шаркоўшчына р.в. 5 6

Шуміліна р.в. - 1

Усяго: 132 126

Менская вобласць:

Беразіно р.в. 2 4

Барысаў гор. 5 3

Вілейка гор. 2 1

Валожын гор. 4 6

Дзяржынск р.в. 4 3

Жодзіна гор. 5 4

Клецк р.в. - 1

Крупкі р.в. 5 4

Капыль р.в. 1 -

Лагойск 6 1

Любань р.в. 3 4

Менск гор. 346 271

Менск РВПС 14 13

Маладзечна гор. 17 17

Мядзель р.в. 10 8

Пухавічы РВПС 7 5

Нясвіж р.в. 4 3

Смалявічы р.в. 1 1

Слуцк гор. 11 9

Салігорск гор. 7 4

Ст. Дарогі р.в. 1 1

Стоўбцы р.в. 4 5

Узда р.в. 2 1

Чэрвень р.в. 4 5

Усяго: 465 374

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва 1 4

Брагін р.в. 2 6

Ветка р.в. 1 1

Гомель гор. 40 51

Гомель РВПС 1 15

Добруш р.в. - -

Ельск р.в. 1 2

Жыткавічы р.в. 14 27

Жлобін гор. 5 4

Калінкавічы гор. 3 7

Карма р.в. 1 3

Лельчыца р.в. 1 12

Лоеў р.в. 1 9

Мазыр гор. 3 22

Акцябарскі р.в. - 1

Нароўля р.в. 1 8

Петрыкаў р.в. 1 8

Рэчыцца гор. 2 14

Рагачоў гор. 1 3

Светлагорск гор. 7 6

Хойнікі р.в. 1 4

Чачэрск р.в. 1 3

Усяго: 88 210

Гарадзенская вобласць:

Бераставца 7 6

Ваўкавыск гор. 10 10

Воранава р.в. 5 5

Гародня гор. 42 35

Гародня РВПС 10 10

Дзятлава р.в. 3 3

Зэльва р.в. 3 2

Іўе р.в. 4 4

Карэлічы р.в. 5 4

Масты р.в. 9 8

Наваградак гор. 7 7

Астравец р.в. 8 7

Ашмяны р.в. 6 7

Смаргонь гор. 11 13

Слонім гор. 14 12

Свіслач р.в. 5 5

Шчучын р.в. 6 6

Ліда 26 12

Усяго: 181 155

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор. 11 7

Бабруйск РВПС - -

Бялынічы р.в. 1 -

Быхаў р.в. 1 2

Глуск р.в. 1 -

Горкі гор. 61 23

Дрыбін р.в. 1 -

Кіраўск р.в. - -

Клічаў р.в. 1 -

Клімавічы р.в. 1 -

Касцюковічы р.в. 1 1

Краснаполле р.в. 1 -

Крычаў р.в. 1 -

Круглае р.в. 2 2

Мсціслаў р.в. 2 -

Магілёў гор. 15 13

Магілёў РВПС - -

Асіповічы гор. 6 5

Слаўгарад р.в. 1 1

Хоцімск р.в. 1 -

Чэрыкаў р.в. 4 1

Чавусы р.в. 1 -

Шклоў р.в. 6 5

Усяго 119 60

Усяго на краіне 1079 996


150 гадоў з дня нараджэння Часлава Пяткевіча

ПЯТКЕВІЧ Часлаў (20. 7. 1856, в. Бабчын Хойніцкага р-на - 10.10.1936), беларускі этнограф, фалькларыст. Працаваў на Палессі, Кіеўшчыне, Смаленшчыне, у Лодзі. З 1923 у Варшаве, супрацоўнічаў у аддзеле этналогіі Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства. З 1928 у этнаграфічнай камісіі АН у Кракаве. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва Палесся, пераважна беларусаў, іх заняткі і павер'і. У часопісе «Ziemia» («Зямля») змясціў артыкулы і нарысы «Дарогі на Рэчыцкім Палессі ў другой палове XIX ст.» (1926), «Хойнікі» і «Палессе ў канцы XIX ст. Пажары ў барах і на балотах» (1927), «Душа і смерць у вераваннях беларусаў» (1930), «Вялікдзень на Беларусі» (1932); у часопісе «Pamietnik Warszawskiі» («Варшаўскі дзённік») - «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў» (1931); у часопісе «Wiadomosci ludoznawcze» («Этнаграфічныя звесткі») - «Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў» (1933). У першай грунтоўнай манаграфіі «Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура» (Кракаў, 1928) падрабязна расказаў пра розныя заняткі палескіх сялян: збіральніцтва, бортніцтва, пастухоўства і жывёлагадоўлю, земляробства і агародніцтва, нарыхтоўку прадуктаў харчавання; даў дэталёвае апісанне рамёстваў і шматлікіх прафесійных прылад працы, ілюструючы ўласнымі малюнкамі: бондарства, стальмахоўства, будаўніцтва, апрацоўка валакна, скуры, воску, металаапрацоўка. У манаграфіі «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся: Этнаграфічныя матэрыялы» (Варшава, 1938) з вычарпальнай паўнатой паказаў разнастайныя сферы духоўнага жыцця палешукоў: іх арыентацыю ў прасторы і часе, нар. веды пра нябесныя свяцілы, прадказанні надвор'я паводле разгіастайных аб'ектаў навакольнай прыроды, старажытныя ўяўленні пра прыродныя стыхіі, раслінны і жывёльны свет; даў звесткі па нар. медыцыне і ветэрынарыі; раскрыў свет хрысціянскіх і язычніцкіх вераванняў; даў характарыстыку нар. музыцы і нар. інструментам і інш. Тэкст кнігі насычаны шматлікімі нар. апавяданнямі, легендамі, трапнымі выразамі. Асобны раздзел складаюць прыказкі і інш. вобразныя гутарковыя звароты (выслоўі, пажаданні, тосты, вітанні, падзяка, просьбы, адмовы, нараканні, выклічнікі, лаянка, каламбуры, праклёны, мянушкі, гукаперайманні і інш.), а таксама загадкі. Ад рукапісу 3й кнігі «Грамадская культура Рэчыцкага Палесся», якая загінула ў час 2й сусветнай вайны, захаваліся толькі апошнія раздзелы, дзе расказваецца пра кірмашы, карчму, этычныя аспекты жыцця палешукоў. Падрыхтаваў да друку і дапоўніў уласнымі матэрыяламі і каментарыямі 4ы том «Люду беларускага» М.Федароўскага (Варшава, 1935). Яго працам характэрны дакладнасць, вычарпальная інфарматыўнасць у галіне нар. побыту і культуры Палесся, дасканалае адчуванне і перадача гутарковай мовы, жывасць выкладання матэрыялу. Скіраваў на вывучэнне Палесся К. Машынскага, дапамагаў у выданні яго кн. «Усходняе Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы...» (1928), узбагаціў яе сваімі этнаграфічнымі і фалькл. матэрыяламі.

(Пра Часлава Пяткевіча чытайце на ст. 3-4.


ЯНКА КУПАЛА ПРЫЙШОЎ У МАСКВУ

У расійскай сталіцы практычна гатовы да адкрыцця помніка народнаму паэту Беларусі.

Так, Іван Дамінікавіч атрымаў сталую маскоўскую прапіску. Пра гэта сведчыць і адпаведны надпіс на камені каля помніка: «Дар Республнкн Беларусь столице Россмйской Федерации городу Москве».

Помнік ужо ўстаноўлены, тэрыторыя добраўпарадкавана, і нават жвавая крынічка бруіцца зпад каменявалуна ля падножжа курганка ў невялічкі блакітнавокі ставок.

Як і належыць, першымі абжываюць абноўленую тэрыторыю звыклага ім сквера дзеці. Жвавыя хлапчукі плюхаюць рукамі ў крынічнай вадзіцы, пакуль іхнія мамы з бабулямі адпачываюць ад небывалай спёкі ў цяньку на лаўках, што прытуліліся пад дрэвамі. Самыя смелыя ахвоча падымаюцца па ўтравелых сходахкамянях пагорка, каб памерацца ростам з дзядзькам Янкам, дакранаюцца да бронзавай папарацькветкі. I, як дасведчаныя экскурсаводы, тлумачаць цікаўным, што гэта вядомы беларускі паэт, які некалі жыў у Маскве. А гэта важна, бо на помніку пакуль што няма адпаведнага надпісу - будаўнічыя работы яшчэ не закончаны, і помнік афіцыйна не адкрыты.

Ды не адменіш ужо таго факта, што Янка Купала прыйшоў у Маскву. Назаўсёды.

Анатоль БУТЭВІЧ. Фота Анатоля ДОЖЫНА.


Вынікі двухмоўя

Менск, 30.06.06.

Паважаная рэдакцыя!

Не так даўно чытала ў вашай газеце зварот прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі да міжнароднай грамадскасці з заклікам спыніць руйнаванне і перабудову Гарадзенскіх архітэктурнагістарычных помнікаў, да якога хачу далучыцца.

Але сёння руйнуюцца не толькі гістарычныя помнікі Гародні. Руйнуюцца і літаратурныя помнікі гэтаму старадаўняму гораду. Я маю на увазе «пераклад» (калі гэта можна так назваць) знакамітай кнігі Ўл. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», зроблены А. Сурніным і выдадзены ў СПецербургу выдавецтвам «Амфора» у 2006 г. накладам 3000 асобнікаў.

Гэта кніга з'явілася ў многіх кнігарнях Менску і іншых гандлёвых кропках, што прадаюць кнігі.

Пра "якасць" перакладу сведчыць тое, што я (інжынер па адукацыі, а не філолаг) знайшла ў ім звыш за 200 грубых памылак, пачынаючы ад абсалютна неадэкватнага перакладу асобнах слоў пропускаў слоў, сказаў і цэлых абзацаў, канчаючы ўвядзеннем ў караткевічаў тэкст рускай "матерщины" (у той час, калі ў беларускай мове мату няма).

Скарочаны спіс знойдзеных памылак дасылаю вам (13 старонак).

Я ведаю, што спадкаемцы аўтарскага права пісьменніка робяць ўсё, што ў іх моцы, каб спыніць продаж і ліквідаваць наклад гэтай кнігі. Але ў цяперашніх умовах справа пасоўваецца цяжка, практычна беспаспяхова. Было апублікавана паведамленне ў газеце "Народная воля" (6 чэрвеня), ў Інтернэце на сайце Ў. Караткевіча, на канале "Культура" беларускага радыё гэтаму перакладу была прысвечана перадача "Гаспода" (20 чэрвеня), было невялікае выступленне на АНТ, а таксама зварот да юрыста ў Беларускае Аўтарскае таварыства.

Але якая справа расейскім бізнесменам з выдавецтва "Амфора" да здзеку з беларускай літаратуры - яны на гэтым грошы зарабляюць і не збіраюцца ні ліквідаваць наклад, ні, тым больш, прасіць прабачэння ў чытачоў, якія набылі гэты "вольны пераказ" у свае бібліятэкі.

Страшна і крыўдна, што можна беспакарана здзеквацца і з выдатнага літаратурнага твору, і з чытача. Страшна і тое, што многія рускамоўныя чытачы, якія не чыталі караткевічава "Хрыста" пабеларуску, возьмуць гэты "пераклад" за "чистую монету" і будуць лічыць вялікага пісьменніка нашай Бацькаўшчыны бездапаможным прымітыўным графаманам, які не ведае ні гісторыі, ні этнаграфіі, ні элементарнай прыстойнасці. Такім прадставіў яго ў сваім перакладзе А. Сурнін.

Прашу вас звярнуць увагу грамадскасці да гэтай прыкрай з'явы. Трэба паставіць на месца рознага гатунку "джентльменов в поисках десятки" , якія пад выглядам добрай справы ганьбяць і зневажаюць нашу культуру. Таму, што калі не зрабіць гэта сёння, заўтра будуць перакладзеныперакроены іншыя творы мастацтва.

Спадзяюся і веру, што расейскія чытачы, дзеячы культуры і літаратуры падтрымаюць мяне ў тым, што пераклады павінны ўзаемна ўзбагачаць нас, а не абражаць чалавечую і нацыянальную годнасць чытачоў. Так, я абражана тым, што мяне, як чытачку, лічаць тупаватай нікчэмнасцю, што "праглыне" любую халтуру, ды яшчэ і грошы заплоціць. Я абражана, як беларуска, тым, што выдатны твор беларускага мастацтва прадстаўлены рускамоўным чытачам у такім знявечанымперакроеным выглядзе.

Перакладчыкі і выдавецтвы павінны зразумець, што яны існуюць для чытача, а не чытач для іх.

З павагаю, Раманюк Т.І., г. Менск.


Знакаміты даследчык духоўнай культуры Ўсходняга Палесся

З нагоды 150-годдзя Часлава Пяткевіча

Адна з вехавых дат бягучага года - 150годдзе выдатнага беларускага фалькларыста Часлава Пяткевіча, галоўная выніковая кніга якога "Рэчыцкае Палессе" з'явілася пазалетась ў скарбонцы нашай культуры "Беларускім кнігазборы". Нельга не адзначыць, што гэтаму высакародна паспрыяў Міхась Мясніковіч,а ашчадныя беларускія фалькларысты Кастусь Цвірка, Лія Салавей і Уладзімір Васілевіч зрабілі польскамоўны варыянт кнігі даступным беларускаму чытачу.

Роля Часлава Пяткевіча ў вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры рэгіёна, які атрымаў у наш час злавесную назву Чарнобыльскага, незвычайная. Выключнасць гэтага даследчыка справядліва падкрэсліў яшчэ ў 1938 годзе Станіслаў Панятоўскі аўтар прадмовы да кнігі "Часлаў Пяткевіч . Духоўная культура Рэчыцкага Палесся": "Незвычайнай постаццю ў свеце навукоўцаў быў Часлаў Пяткевіч. Справа ў тым, што прыступіў ён да навуковай дзейнасці толькі на 68м годзе свайго жыцця, значыць, у такім узросце, у якім большасць вучоных заканчвае сваю творчую кар'еру. Наогул, вучоныя намнога раней пачынаюць парываць свае адносіны з навукай і ў крайнім выпадку фіналізуюць тое, што было імі распачата намнога раней. Тым часам Часлаў Пяткевіч толькі пад канец жыцця пачаў фармуляваць свае намеры і свае навуковыя планы, аб якіх ніколі раней не думаў. Заахвоціў яго да гэтага Казімір Машынскі, які адкрыў у Пяткевіча фенаменальную памяць і багатую скарбонку бясцэнных этнаграфічных ведаў аб Палессі. Стаўшы пастаянным супрацоўнікам аддзялення этналогіі Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук пры Варшаўскім навуковым таварыстве, Часлаў Пяткевіч апрацаваў свае капітальныя фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы з культуры Рэчыцкага Палесся».

Апрача гэтай публікацыі, Часлаў Пяткевіч выпусціў у свет знакамітую кнігу «Рэчыцкае Палессе. Матэрыяльная культура». Да выдатных дасягненняў Часлава Пяткевіча трэба таксама залічыць шматлікія ягоныя папулярнанавуковыя артыкулы, апублікаваныя ў польскіх краязнаўчых часопісах: «Дарогі на Рэчыцкім Палессі»; «Крыж і д'ябал у вераваннях беларусаў»; "Душа і смерць у вераваннях беларусаў»; «Нябожчыкі ў вераваннях беларусаў»; «Гігіена ў жыцці палешукоў»; «Вялікдзень на Беларусі»; «Сельскагаспадарчыя боствы ў вераваннях беларусаў». Бадай што няма такой галіны матэрыяльнага і духоўнага жыцця палешукоў, якая б не знайшла ў той ці іншай меры адлюстравання ў даследаваннях Часлава Пяткевіча. Сярод гэтай тэматычнай шматлікасці і стракатасці найважнейшым з'яўляецца пытанне, звязанае з успрыняццем палешукамі прыродных бостваў, якія, паводле іхняга пераканання, мелі вырашальнае значэнне ў сялянскім побыце.

Варта адзначыць, што ў трактоўцы гэтага пытання ў свядомасці палешукоў арганічна спляталіся ў адну цэласць элементы этнічных рэліктаў з элементамі рэлігійнай хрысціянскай дагматыкі. Вось некаторыя асноўныя фрагменты, якія пацвярджаюць вышэй сфармуляваную выснову. Трэба падкрэсліць, што Часлаў Пяткевіч, гаворачы пра арганічнае яднанне этнічнага і хрысціянскага, спасылаецца не толькі на факты, узятыя з жыццёвай практыкі, але выкарыстоўвае таксама легенды і казкі Усходняга Палесся, у якіх, як вядома, адлюстроўваліся народныя погляды, перакананні і міфы.

Прыкладам такога спалучэння можа быць палеская легенда, прыведзеная Чаславам Пяткевічам у артыкуле «Сельскагаспадарчыя боствы ў вераваннях беларусаў». У гэтай публікацыі даследчык выкарыстоўвае народную легенду, згодна якой на Палессі існаваў праславянскі звычай забівання сынамі састарэлых бацькоў, каб такім чынам быццам бы пазбавіцца непрадукцыйнага члена сям'і. З легенды гэтай даведваемся, што адзін з маладых беларусаў схаваў ад вясковай грамады свайго бацьку, сказаўшы ўсім, што забіў яго і пахаваў. Крануты высакароднасцю свайго сына, стары бацька аддзячыў яму ў часе вялікага голаду. Калі выявілася, што сын не мае зерня, каб абсеяць поле, бацька параіў яму, каб ён зняў з хаты страху і пасеяў яе на полі. Аказалася, што прадбачлівы бацька накрыў сваю хату не саломай, але неабмалочаным жытам. Дзякуючы гэтаму раскіданая на полі «салома» дала добры ўраджай і забяспечыла ўтрыманне цэлай сям'і. Легенда гэтая мае высакародную выснову. З аднаго боку, у ёй усхваляецца прадбачлівасць бацькі, а з другога - падкрэсліваецца шляхотнасць сына, які, насуперак нечалавечнай мясцовай традыцыі, не стаўся бацьказабойцам. З другога боку, гэта легенда - водгук і сведчанне найстаражытнейшай эпохі ведыйскай культуры, так маляўніча раскрытай у кінафільме «Легенда пра Нарайяму».

Часлаў Пяткевіч падкрэслівае, што паляшук у мінуўшчыне быў моцна звязаны з працай на зямлі і стараўся рознымі спосабамі даведацца, якія гэтая зямля пасылае сігналы адносна будучага ўраджаю. Даследчык апісаў, між іншым, стары палескі звычай масавай выправы вясковых жыхароў на поле ў дзень святога Юр'я: «Усе жыхары вёскі, за выключэннем старых і дзяцей, прымалі ўдзел у гэтай урачыстасці, у часе якой на межах закопвалі ў зямлю галінкі вярбы, пасвенчаныя ў царкве ў час Вербніцы. Закопвалі таксама ў глебу шкарлупінкі з велікодных крашанак і косці, якія засталіся ад спажытага падчас Вялікадня мяса».

Паводле Часлава Пяткевіча, закапаныя ў зямлю галінкі вярбы мелі ахоўваць поле ад градабою і ад «нячыстай сілы». Косці мелі перашкодзіць разрастанню пустазелля. Шкарлупінкі з яек павінны былі спрыяць хуткаму ўзыходу збажыны. Даследчык звярнуў увагу і на тое, што падчас Юр'еўскіх урачыстасцяў сяляне пілі гарэлку і спажывалі яйкі, прынесеныя ў дубовых кошыках. Усё гэта было праявай палескіх вераванняў, звязаных са старажытнымі боствамі, назовы якіх ужо зацёрліся ў народнай свядомасці. Так ці інакш, у апісаных звычаях праяўляецца вера палешука ў магчымасць магічнага ўплыву чалавека на зямлю, на ўрадлівасць глебы, ад якой, як вядома, залежаў дабрабыт вёскі і дастатак у сялянскіх хатах. Часлаў Пяткевіч падкрэслівае, што ўсе гэтыя звычаі вялі свой радавод ад старажытнаславянскай веры ў існаванне падземных сілаў, якія валодаюць ураджайнасцю глебы і гэтым самым уплываюць на жыццё працоўнага селяніна.

Паводле даследчыка, усе катэгорыі гэтых вераванняў, у характары якіх праяўлялася этнічная духоўнасць, не маглі не выклікаць асуджэння з боку хрысціянскага духавенства на Беларусі. Апошняе, пачынаючы з XІІІ стагоддзя, не раз востра крытыкавала сялян, называючы старыя звычаі «д'ябальскімі і антыбоскімі». Зразумела, што ўдзельнікі старажытных абрадаў ні ў якім выпадку не звязвалі іх з антыхрысціянскімі перакананнямі. Часлаў Пяткевіч, несумненна, гэта дасканала разумеў і падкрэсліваў, што ўдзельнікі такіх абрадаў на Беларусі не толькі не звязвалі свае дзеянні з антырэлігійнасцю, але часта адзначалі, што разам з імі прымае ў іх удзел сам Бог. Даследчык прыводзіць, між іншым, тэкст песні, у якой гаворыцца аб тым, што «сам Бог ходзіць і жыта родзіць». Аднак патрэбная тут пэўная агаворка. Часлаў Пяткевіч заўважае, што, быць можа, гаворачы аб прысутнасці Бога, беларускія сяляне мелі на ўвазе такія старыя дахрысціянскія боствы, як Бялун або Жыцень, якія выступалі часта ў старой беларускай міфалогіі як «палявыя валадары».

У далейшых фрагментах публікацыі Часлаў Пяткевіч дае пашыраную характарыстыку постаці боства, называнага Белуном: «Бялун - гэта барадаты старац, апрануты ў белае, з посахам і торбай, напоўненай золатам. Паяўляецца ён у збожжы, пры нагодзе апякуецца і моцна ўспамагае жнеяў. Пастаянным яго сховішчам з'яўляецца лес. Бялун часта выводзіць на ўласцівую дарогу заблуджаных падарожнікаў. Факт гэты знайшоў адлюстраванне ў прыказцы: «Цёмна ў лесе без Белуна». Мясцовыя жыхары лічаць Белуна вялікім дабрадзеем. Бялун носіць на носе напоўненую золатам торбу і ахвотна плаціць золатам тым асобам, якія ўслужліва выціраюць яму нос. Якраз з гэтай прычыны на Беларусі пра чалавека, якога спаткала нечаканае шчасце, гавораць, што «пасябраваў ён з Белуном». Яшчэ больш каларытную характарыстыку даў Часлаў Пяткевіч постаці міфалагічнага ўяўлення, званага Жыценем. Вось яе фрагмент: «Жыцень з'яўляецца яшчэ болей папулярным. Уяўляецца ён беларускаму люду як састарэлы карлік з суровым выразам твару і скудлачанымі валасамі, выключна худы, з трыма вачыма. Народ з усходняга Палесся ўяўляе яго сабе як старца з трыма галовамі і вогненнымі языкамі. Ад яго залежыць характар ураджаю. Аб гэтым сведчыць палеская прыказка «Жыцень жыта і хлеба даў», і таму, пачынаючы жніво, спяваюць на Беларусі песні ў гонар збожжа, вітаюць пры гэтым Жыценя і просяць яго даць багаты ўраджай. У народным перакананні, Жыцень паяўляецца ў полі пасля зборкі ўраджаю, падбірае пакінутыя каласы і нясе іх сялянам, якія старанна сабралі плён, а сялян нядбайных карае дрэнным ураджаем. Жыцень з'яўляецца сляпым. Ён ахоўвае сялібы і палеткі, а кожнае зерне, пакінутае ў полі, клапатліва падбірае. Палешукі, з увагі на тое, што Жыцень цікавіцца перадусім азімінай, спалучаюць яго з восенню. Сярод беларусаў Жыцень выступае таксама пад такімі назвамі: Рай, Спарыш, Багач або СпешкаСпарышка. Ён у стане спрыяць чалавечаму шчасцю, здароўю і багаццю. З гэтай прычыны жнеі перад жнівом на хвіліну задумоўваюцца і нерухомеюць з перакананнем, што ў гэты момант СпешкаСпарышка дасць ім у гарачы жніўны дзень поспех, удачу. Просяць пры гэтым, заклікаюць на дапамогу халодны вецер: «О, прыляці да нас буйным ветрам на матылёчку».

У працяг разважанняў пра палескія земляробчыя ўяўленні, Часлаў Пяткевіч на аснове сваіх шматлікіх назіранняў сцвярджае, што ў многіх рэгіёнах Беларусі жнеі пад канец уборкі азімай збажыны пакідалі жменю нязжатага збожжа, якую называлі «барадою». Прызначалася яна для «палявога духа» або гаспадара. У шматлікіх мясцовасцях «бараду» жыхары атаясамлівалі з казлінаю барадою. У перакананні люду, казёл падчас гэтага абраду сядзеў на мяжы і любаваўся працай жнеяў. Рытуал гэты выявіўся, паводле Часлава Пяткевіча, у палескай жніўнай песні, якая пачыналася ад слоў: «Сядзіць казёл на мяжэ, дзівуецца барадзе». Даследчык падкрэслівае, што яшчэ ў канцы XІX стагоддзя на Беларусі існавала перакананне аб тым, што пры канцы жніва «жытнёвы дух» уцякае перад сярпамі жнеяў на канец загону, пакуль урэшце жнеі ловяць яго і завязваюць у апошні вялікі сноп. Разважанні на гэтую тэму Пяткевіч заканчвае рэмінісцэнцыяй: «Завуць яго, гэты сноп, бабаю або збожжавай маткай «жытнёвая маці». У многіх мясцовасцях яго апранаюць у жаночую вопратку, саджаюць на ім найпрыгажэйшую жняю, упрыгожваюць яе галаву вянком, звітым з «барады». У канцы жнеі нясуць гэты снопбабу ў двор гаспадара».

З публікацыі Часлава Пяткевіча даведваемся, што жнеі спявалі пры гэтым жніўныя песні і пакідалі на таку ў пуні некалькі жменяў збожжа з той мэтай, каб карыстаўся ім «палявы дух» і не краў збожжа з засекаў. У працяг характарыстыкі гэтага абраду Часлаў Пяткевіч сцвярджае: «Увайшоўшы ў хату, вянок з калоссяў вешаюць, як правіла, на абраз святога Міколы, а вялікі сноп ставяць на покуце пад абразамі, дзе ён будзе заставацца аж да часу новай сяўбы. У гэтым часе будзе ён абмалочаны і зерне з яго гаспадар змяшае з усім пасяўным зернем. Звычай гэты вынікае з веры ў тое, што ў ім адродзіцца «палявы дух» і ў далейшым будзе спрыяць добраму росту збожжа. Абрад гэты заканчваўся болей ці меней багатым пачастункам, залежным ад дастатку і гасціннасці гаспадара».

Да несумненна цікавых трэба аднесці інфармацыю Часлава Пяткевіча пра тое, што ў некаторых рэгіёнах Беларусі побач з «жытнёвай бабай» выступала постаць «жалезнай бабы». Даследчык цвердзіць, што гэтая міфалагічная постаць выконвала ролю ахоўніка збожжавых палеткаў ад зладзеяў, псотнікаў і свавольных дзяцей, якія маглі пашкодзіць збажыну. Ахоўніца гэтая мела сваіх памагатых у асобах русалак, якія з ёю супрацоўнічалі ў часе «расавання жыта». Русалкі заказытвалі насмерць усіх тых, хто ў часе «расавання збожжа» стараўся стрэсці з каласоў «расу».

Несумненна, цікавым з'яўляецца сведчанне пра тое, што на Ўсходнім Палессі выступала уніфікацыя паміж «духам палёў» і «духам хатнім», званым дамавіком. Часлаў Пяткевіч піша, што на Беларусі наступала дзівоснае перамяшчэнне «палявога і хатняга духаў». Па словах аўтара, у народных уяўленнях «палявы дух» перамяшчаўся ў сялянскую хату разам з апошнім снапом і ў сувязі з гэтым наступала «дэтранізацыя дамавіка», які мусіў уцякаць з хаты ў поле. Аўтар сцвярджае: «Палявы дух часова сяліўся ў хаце і выганяў з яе хатняга д'ябладамавіка, які з гэтага моманту станавіўся палявым д'яблам».

Дзівосная эвалюцыя наступала таксама ў выпадку «жніўнай маці», якая пераўвасаблялася ў чараўніцу і магла выклікаць град, засуху ды была ў стане размножыць шкодных насякомых - інсектаў. Можна было іх пазбыцца толькі пры дапамозе адпаведных захадаў і заклёнаў.

Паводле Часлава Пяткевіча, усе дагэтуль характэрныя міфалагічныя постаці былі рэліктамі этнічных вераванняў і перакананняў, якія разам з прыходам хрысціянства пачалі павольна знікаць з народнай свядомасці або прыстасоўвацца да хрысціянскай дагматыкі. Змены гэтыя аўтар асвятляе наступным чынам: «Бог, у адрозненне ад «жытнёвага боства», пачаў называцца Госпадам Богам. Зрэшты, асабіста выступае ён досыць рэдка, але яго святыя пачынаюць пераймаць розныя функцыі папярэдніх ідалаў. І так: святы Юры выклікае жыццядайную расу, святы Мікола з'яўляецца сейбітам ярыны, святы Пётр галубіць каласы і зерне, прарок Ілля апякуецца жнівом».

Часлаў Пяткевіч прыводзіць пры нагодзе тэкст наступнай народнай песні:

Па тваім полі Бог ходзіць,

Госпад Бог ходзіць

да жыта родзіць.

Святы Юры да ўрасіўся,

Святы Пятро ўкаласіўся,

Святая Ілля жыта жала,

Жыта жала,

у сцірты клала.

Аўтар заўважае, што ў прыведзенай песні адсутнічае святы Мікола, праўдападобна, з тае прычыны, што выступленне ў тэксце Бога быццам бы ліквідуе патрэбу ў прысутнасці ягонага заступніка святога Міколы. Часлаў Пяткевіч у сваім даследаванні падкрэслівае, што палескі селянін нярэдка адмоўна характарызаваў хрысціянскіх святых. Пры гэтай нагодзе спасылаецца ён на Барыса Палікарпа, якому Ілля даручыў знішчэнне палявых д'яблаў. Аднак той святы намнога часцей трапляў у сялянскія снапы, чым у нячыстую сілу.

Паводле Часлава Пяткевіча, беларускія сяляне верылі ў тое, што ў часе свята Панцеляймона, якое прыпадала на 9 жніўня (у Пяткевіча па ст.ст. на 27 ліпеня. В. Л.), Барыс Палікарп свае намаганні ў змаганні з д'ябламі перадаваў святому Панцеляймону, які свядома кіраваў перуновыя стрэлы ў снапы тых сялян, што ігнаравалі ягонае свята. З гэтай прычыны сяляне ўцякалі з поля, дзе знаходзіліся іх снапы, баючыся смерці. На думку Пяткевіча, у гэтай сітуацыі з'явілася прыказка «На Барыса за хлеб не бярыся».

З усіх прыведзеных фактаў, звязаных з народным разуменнем земляробчых міфалагічных уяўленняў і хрысціянскіх святых, бачым, што ў свядомасці палешукоў дахрысціянская мінуўшчына ў значнай ступені акрэслівала народныя ўяўленні аб прыродзе, земляробчай працы і аб надвор'і. Уяўленні гэтыя грунтаваліся на перакананні, што зямля, апрацоўка нівы, надвор'е і ўрадлівасць, а гэтым самым і жыццё селяніна моцна залежала ад праславянскіх міфалагічных істот або ад хрысціянскіх святых. З запісаў і ацэнак, прыведзеных Чаславам Пяткевічам, бачым, што ў адносінах палешукоў да прыроды і гаспадарчай дзейнасці маем дачыненне з арганічным спалучэннем праславянскага і хрысціянскага, з перакананнем аб тым, што, па сутнасці, усе вышэйшыя сілы часцей земляробу шкодзілі, чым памагалі. З поглядаў даследчыка вынікае, што паляшук у мінулым, нават у перыяд позняга хрысціянства, успрымаў прыроду апакрыфічна і што нават у тых уяўленнях, якія былі авеяныя хрысціянствам, трымаўся каранёў праславянскай эпохі.

Алесь Баршчэўскі

Васіль Ліцьвінка


ЛІДЧЫНА

Фальклорна-краязнаўчы турызм

Лідскі раён. У цэнтры Гарадзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 (з 1962 у сучасных межах). Плошча 1,6 тыс. км 2. Насельніцтва 141,4 тыс. чалавек (2004), гарадскога 72%. Сярэдняя шчыльнасць 88 чалавек на 1 км 2. Уключае г. Ліду, г. Бярозаўку, пас. Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Ваверскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Траццякоўскі, Ходараўскі.

Беліцкі сельсавет: вёскі Беліца, Восава, Грушэўнік, Збляны, Клюкавічы, Красная, Крывічы, Лайкоўшчына, Лазяны, Парэчча, Пацукі, Пішчаўцы, Сідараўцы, Смалоцкія Баяры, Стокі, Табала, Tociнa, Чаплеўшчына, Яманты і хутар Збляны.

Бердаўскі сельсавет: вёскі Бакуны, Бердаўка, Бялундзі, Воўкаўцы, Касоўшчына, Кір'янаўцы, Сцеркава, Татарцы, Харужаўцы.

Ваверскі сельсавет: вёскі Альхоўка, Бабоўцы, Ваверка, Гердзеўцы, Дылева, Кавалі, Кадзішкіа, Касілаўцы, Косаўшчына, Красноўцы, Лаўрынавічы, Манцавічы, Маркуці, Мікуты, Міхноўцы, Мыто, Мэйры, Навасёлкі, Падальхоўка, Паперня, Радвілаўцы, Рулевічы, Capaфiны, Селяхі, Смалакі, Сямейкі, Чаплі, Чашэйкі, Янаўляны.

Ганчарскі сельсавет: вёскі Агароднікі, Баравічы, Беневічы, Ганцавічы, Ганчары, Даржы, Дзітрыкі, Дроздава, Жомайдзі, Жучкі, Зарачаны, Істакі, Масявічы, Сіманы, Супраўшчына, Сялец.

Голдаўскі сельсавет: вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Голдава, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Парачаны, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты.

Дакудаўскі сельсавет: вёскі Анацкі, Бiскупцы, Бурносы, ГаўяПескі, Дакудава1, Дакудава2, Ельна, Забалатня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Micypы, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чapaўкi.

Дварышчанскі сельсавет: вёскі Бянейкі, Бярозна, Гервянікі, Гімбуты, Гурыны, Дворышча, Дзяўгуны, Крыніцы (да 1964 Кабыльнікі), Левашы, Лясныя Дворышчы, Марысева, Мар'янова, Меляшы, Miryны, Мяйлуны, Мяргінцы, Пецюны, Сліжы, Суцкі, Такары, Уладзіславова, Эйтуны, Ячанцы; хутар Юравічы.

Дзітвянскі сельсавет: вёскі Банцавічы, Бельскія, Дайнава1, Дайнава2, Дамейкі, Заполле, Мальгі, Paпейкi, Рылаўцы, Хрулі, Янцавічы, Яўсеевічы; пасёлак Дзітва; хутар Бельскія.

Дубровенскі сельсавет: вёскі Абманічы (да 1949 Хутныя), Агароднікі, Брындзяняты, Былінскія, Доўкні, Дуброўня, Капачэлі, Навасёлкі, НавіцкіяІ (да 1950 Качанова), Несікоўшчына, Няцеч, Пашкі, Перапечыца, Плябанцы, Плясавічы, Прыдыбайлы, Сангайлы, Сухвальня, Цвермы, Цябы, Яськаўцы; пасёлак Першамайскі.

Kpyпaўcкi сельсавет: вёскі Абрубы, Аўсядава, Белевічы, Бенкавічы, Бярнуці, Верхняе Крупава, Верхняя Ліда, Bopнішкi, Вялікае Сяло, Вялікя Рэксці, Гуды, Жырмуны, Зосіна, Кербядзі, Козічы, Колышкі, Крупава, Малейкаўшчына (Малэйкаўшчына), Навіцкія3, Наркуны, Пурсці, Споркаўшчына, Чэрнікі, Чэхаўцы, Шаўдзюкі.

Мажэйкаўскі сельсавет: вёскі Алемпінова, Бешанкі, Більтаўцы, Ваянполле, Гасцілаўцы, Дзмітраўцы, Лебяда, Мажэйкава, Масявічы, Мацясы, Радзівонішкі, Раўбы, Pэпнiкi, Феліксава, Шпількі.

Пескаўскі сельсавет: вёскі Андрушоўшчына, Белеўцы, Бурносы, Буцілы, Baнгi, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Пескаўцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні.

Tapнoўcкi сельсавет: вёскі Агароднікі Бахматы, Белагруда, Вялікае Ольжава, Вялікія Канюшаны, Гарняты, Далекія, Дзітрыкі, Дубчаны, Дудары, Ерамеічы, Заборцы, Любары, Ма­лое Ольжава, Малыя Канюшаны, Мохавічы, Навасады, Няцеча, Ольжава, Палубнікі, Раклёўцы. Тарнова, Фалькавічы, Цацкі, Цыбары, Чаплічы; хутар Ерамеічы.

Траццякоўскі сельсавет: вёскі Астроўля. Багдзі, Вінькаўцы, Вялічкі, Гарні, Даліна, Ёткi (Ёдкі), Калясішча, Кеньці, Мінойты, Навіцкія2 (да 1950 Курэсеўшчына), Паддубнае, Пескі, Пяцюлеўцы, Скаменны Бор, Траццякоўцы, Шайбакі, Шырокая.

Ходараўскі сельсавет: вёскі Агароднікі, Баяркі, Відугараўшчына, Вольгаўцы, Дзедукі, Дзікушкаўскія Баяры, Дзікушкі, Заброеўцы, Канюшаны, Карпейкі, Макары, Папераўцы, Сяркі, ХлусыСубачы, Ходараўцы.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Лідскай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130- 180 м, найвышэйшы пункт 207 м (за 8 км на Пн ад г. Ліда). Карысныя выкапні: торф, пясок, жвір, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня 5,7 °С, ліпеня 17,6 °С. Ападкаў 604 мм за год. Вегетацыйны перыяд 194 дні. З ПнУ на ПдЗ уздоўж мяжы з Наваградскім і Дзятлаўскім раёнамі працякае рака Нёман з прытокамі Гаўя (з Жыжмай), Дзітва (з Лідзейкай), Лебяда, Нарва. Азёры Вялічкаўскае і Глухава. Глебы сельгасугоддзяў дзярновападзолістыя (50,6%), дзярновападзолістыя забалочаныя (19,5%), тарфянабалотныя (14,8%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (12,7%) і інш. Пад лесам 27% тэрыторыі. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, найбольшыя масівы на У (частка Нёманскіх лясоў). Балоты займаюць 13,4% тэрыторыі раёна, з іх асушана каля 7,2 тыс. га, найбольш вялікія Дакудаўскае балота, Жыжма. Заказнікі: рэспубліканскага значэння біялагічны Дакудаўскі, мясцовага - гідралагічныя Хвалькоўшчына, Тарноўскі, Бярэзіна. Помнікі прыроды: рэспубліканскага значэння парк «Бальцінікі» і ўрочышча Гаік каля в. Крупава, насаджэнне (дуб, асіна, елка) ва ўрочышчы «Аступ» каля в. Мінойты; мясцовага - парк «Гарні» ў в. Гарні (закладзены ў 1881).

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 38 помнікаў гісторыі і культуры, якім нададзена катэгорыя (з іх 0ой катэгорыі 1, 1ай катэгорыі 1, 2й катэгорыі 4, 3яй катэгорыі 32) і шэраг помнікаў, якім катэгорыя не нададзена.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца шэраг памятных месцаў звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей нашай і многіх іншых краінаў.

У раёне дзейнічае шэраг музеяў, працуюць фальклорныя, самадзейныя і іншыя мастацкія калектывы, твораць пісьменнікі і паэты, мастакі, кампазітары.


Для заёмства з раёнам прапануюцца два асноўныя маршруты.

Маршрут № 1.

Ліда Дворышча Дуброўня Няцеч Першамайскі Бердаўка Біскупцы Пятры Дакудава Ганчары Агароднікі Бярозаўка Вялікія Канюшаны Дзітрыкі Белагруда Тарнова Мыто Дзітва Заполле Дамейкі Крупава Гуды Ліда.

Маршрут № 2.

Ліда Шайбакі Ёдкі Мінойты Вялічкі Пескаўцы Даржы Дроздава Беліца Збляны Пескаўцы Ходараўцы Голдава Радзівонішкі Феліксава Мажэйкава Мураванка (Шчучынскі рн) Гасцілаўцы Ваверка Старыя Васілішкі (Шчучынскі рн) Лябёдка (Шчучынскі рн) Мыто Далекія Малое Ольжава Гарні Ліда.

У месцах перасячэння маршрутаў магчымыя пераходы з аднаго маршрута на другі і стварэнне камбінаваных маршрутаў.

Маршруты ахопліваюць толькі нязначную частку найбольш буйных або знакамітых вёсак Лідчыны, аднак яны праходзяць па ўсіх сельсаветах, і цэнтры кожнага сельсавета можна расказаць пра найбольш вартыя ўвагі мясціны, якія застаюцца паза маршрутам.


Л І Д А

Горад у Гарадзенскай вобл., на р. Лідзейка (бас. р. Нёмана). Цэнтр Лідскага раёна. За 112 км на ПнУ ад Гародні. Вузел чыгунак на Гародню, Вільню, Маладзечна, Баранавічы. Плошча больш за 23,5 км 2. Насельніцтва 98,2 тыс. чалавек (2004). Сярод буйных прадпрыемстваў горада РУП «Лідскі завод электравырабаў», ААТ «Лакафарба», ААТ «Лідахарчканцантраты», ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Лідскае піва», РУП «Лідаграпраммаш» і інш. Маюцца 15 агульнаадукацыйных сярэдніх школ, вячэрняя школа, ліцэй, гімназія, Лідскі каледж, музычнае вучылішча, 3 ПТВ, 34 дашкольныя ўстановы. Працуюць 3 паліклінікі, цэнтральная раённая бальніца, міжабласная псіханеўралагічная бальніца «Астроўля».

Паходжанні назвы горада Ліда

Большасць паданняў аб паходжанні назвы народнае ўяўленне звязвае з імем сялянскай дзяўчыны Лідзеі, якую прываражыў лясун. Калі дзяўчына даведалася аб гэтым, навучаная бабуляй, яна апырскала яго лясное жыллё святаянскім зеллем, але, калі ўцякала "..азірнулася. А гэтага ж нельга было рабіць!Не паспела яна пад ногі глянуць i шуснула ў палонку, якую ці то рыбакі прабілі, ці то не замярзала там вада ўвогуле. Нават крыкнуць не паспела, захлынулася адразу. Доўга чакала дзяўчыну бабуля, а потым папрасіла хлапцоў ды мужчын пашукаць яе. Тыя ўсё навокал аблазілі i знайшлі тую палонку. Вада ў ёй была стаячая i чырвоная. Калі вясной лёд узламаўся i пабеглі раўчукі, то i рэчка тая абудзілася; але цяпер яе людзі завуць Лідзеяй. Так яна i засталася ў памяці. Праўда, некаторыя клікалі больш ласкава - Лідзейка, таму i паселішча на высокім беразе назвалі Ліда. Але тут ужо невядома дакладна, ці то ад той невялічкай рэчкі, дзе дзяўчына смерць знайшла, цi то ад дзявочага імя".

У "Кароткім тапанімічным слоўніку" Вадзіма Жучкевіча паходжанне звязвацца з "лядам" - адваяваным у леса, выпаленым ці выкарчаваным для пасеваў полі для пасеваў збожжа напачатку земляробства. Патранімічная назва ад імя Ліды, відаць, трэба лічыць памылковым, бо яно з'явілася тут пазней, чым назва горада. Ад назвы апошняга з'явілася і рэчка Лідзейка.

У апошнія гады ў горадзе стала вядома паданне, якое звязвае назву горада Ліда і рэчкі Лідзейкі з імем галоўнага вешчуна Гедзіміна Ліздзейкі. " Аднойчы на папяванні князь Гедзімін знайшоў у арліным гняздзе малога хлопчыка. Яго назвалі Ліздзейкам. (Lizdas пабалцку гняздо). Пазней Ліздзейка стаў галоўным вешчуном ВКЛ. Зусім верагодна, што назва горада Ліда паходзіць ад гэтага слова Lizdas." Паводле гэтага падання Станіслаў Суднік напісаў верш:

ЛІЗДЗЕЙКА З-НАД ЛІДЗЕЙКІ

Раз у пушчу, за даліну

На краі Дайновы

Почат князя Гедзіміна

Выехаў на ловы.


I на дубе, на высокім,

Між крывых галінаў

Нешта ім упала ў вока

На гняздзе арліным.


Князь паслаў туды пахолка,

I ён з дуба тога

Ўніз даставіў спрытна-лоўка

Хлопчыка малога.


- Бачыш ты, як ён высока

Ўжо "ўзляцеў" з радзінаў,

Будзе шлях яму далёкі

Побач з Гедзімінам...


А з таго, што на гняздзе тым

Хлопца адшукалі,

Імя простае Ліздзейка

Ўраз яму надалі.


I мясціну тую Ліздай

Нараклі адразу,

Праз гады тут стане Ліда

З вышняй волі князя.


А пасля пачнуць калейкай

Баяць казкі людзі...

... Пра Ліздзейку з-над Лідзейкі

Згадкі ў іх не будзе.

Трохі з гісторыі горада Ліды

(Старажытная гісторыя літоўскага народа. Т. 5 дадатак 1, Вільня. 1839)

Гэтая мясцовасць пасля заваёвы каля 1180 г. Дайнаўскага княства, у якім яна размяшчалася, ёсць абшар ліцвінскі, бо "ліда" абазначае паляна, поле ачыш-чанае ад лесу.

Пра Ліду сталіцу Дайнавы ёсць верш Станіслава Судніка:


ЛІДА ДАЙНАЎСКАЯ

У пачатку мінулага тысячагоддзя

тэрыторыя Лідчыны ўвайходзіла

ў склад Дайнаўскага (Дайноўскага)

княства. Паводле Тодара Нарбута

Ліда была сталіцай гэтага княства.

У 1261 (1270) годзе дайнаўскі,

а, магчыма, і лідскі князь

Трайдзень стаў

Вялікім князем Літоўскім.


Стольная Ліда!

Хіба толькі сніцца

Тая вяршыня гістор'і тваёй,

Колісь была ты

Дайнавы сталіцай,

Радзіла слаўнай,

свабоднай зямлёй.


Грозна князі заязджалі

пад брамы,

Меч выціраўшы бярозы лісцём,

Спеўныя гуслі, багамі абраных,

Мужнае іх апявалі жыццё.


Стольная Ліда! Забылі нашчадкі

Твой старажытны высокі палёт...

Ціха капае пад бульбачку градкі

Ціхі, маўклівы, спакойны народ...


Ды не праходзіць

вялікасць бясследна,

Дрэмле, гібее, ды толькі жыве...

Прыдзе гадзіна,

і ў славе вялебнай

Зноў заіскрацца каменні твае.


Сыдуць дайнаўцы

з стагоддзяў бязмежных,

Ў душах унукаў

дзяды збудзяць рух,

Зродзіць сталіцу тут

наш незалежны,

Наш беларускі нязломлены дух.


У памяць пра легендарнае дайнаўскае мінулае Ліды тут створаны рыцарскі клуб "Дайнава". Клуб "Дайнава" прымаў удзел у здымках знакамітага расейскага фільма "Начны дазор". Другі лідскі рыцарскі клуб называецца "Дыес Магнус".

Мураваны замак у Лідзе быў заснаваны ў 1323 годзе Вялікін князем Гедзімінам; будавалі яго кіеўскія майстры і скарыстаны былі палонныя з Валыні.

Хрысціянская рэлігія рускага веравызнання была ўведзена ў гэтым краі з вельмі даўніх часоў; капліца ў замку існавала ад пачатку яго будаўніцтва. Лацінскае веравызнанне ўвялі францысканцы з мэтаю навяртання ліцьвінаў, што былі яшчэ ў паганстве. Калісьці русіны зусім не ўмешваліся ў пытанні мясцовага веравання, таму паміж імі былі ўзаемныя мір і цярпімасць. У 1366 годзе прыбыла францысканская місія, рэпразантаваная трыма манахамі, у 1369 годзе пры нейкай суматосе іх пазабівалі паганцы.

Пра гэтую падзею існавала мясцовае паданне, запісанае Бірутай у 1889 г. у Лідзе і надрукаванае ў часопісе "Вісла" ў тым жа годзе".


БІРУТА(сапраўднае Даравінская Амелія; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільні - 27.7. 1891), бел. фалькларыстка і этнограф. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала бел. фальклор і вяла этнаграфічнае даследаванне Лідскага павету. Друкавалася ў часопісе «Wisla» «Вісла»), дзе ў 1889 змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага паветe, паданні «Сосны ў Лідзе», «Паданне пра Шлакальскую гару» з Ваўкавыскага паветe. Найбольш значная публікцыя - «Беларускія песні з Лідскага паветe» ў часопісе («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі», 1892), куды ўвайшлі сямейнабытавыя, любоўныя, лірычныя, гумарыстычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію «Народ Лідскага павету» цэнзура забараніла. Рукапісы Б. зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнb. Яе запісы ўвайшлі ў тамы серыі БНТ «Жартоўныя песні» (1974), «Вяселле. Песні» (кн. 1, 1980), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987).

І. У. Саламевіч.

СОСНЫ ЛЯ ЛІДСКАГА ЗАМКА

На cxiлe ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан i навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві. Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калi ў Літвe панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаўфранцысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцьвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, зa6ілi гэтых місіянераў, а ix трупы ўкінулі ў яму на cxiлe Лідскaгa замка. На гэтым месцы, не сеяныя i не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцьвіны, ужо стаўшы католікамі, не чапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсек галінку i з яе выступіла кроў. З той пары ніхто ўжо не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы.."

Аднак сёння тых соснаў няма.

Манахі не змірыліся з першай няўдачай і неўзабаве, прыбыло шасцёра новых. Над магілай сваіх братоў на падзамчы яны збудавалі араторыюм і пры ім жылі. Лідскім старастам быў тады Даўгерд, хрысціянін. Каля 1376 года прыбылі яшчэ францысканцы, іх лік вырас да дзевяці. Прынеслі з сабой абраз Маці Божай з горада Візны, гэты абраз найстаражытнейшы каталіцкі абраз на Беларусі і да гэтага часу славіцца цудамі ў прыходскім касцёле. Існуе мясцовая легенда, што менавіта гэтым абразом Ягайла хрысціў Літву, што хрышчэнне Літвы пачалося менавіта з Ліды і таму на гербе Ліды змешчана выява ключоў Святога Пятра, сімвала адамкнёных варотаў у рай пасля хрышчэння.

У Лідзе існуе спецыяльная малітва да 600годдзя абраза Маці Божай Лідскай. Аўтар малітвы невядомы, таму яе можна лічыць народнай. Малітва спяваецца на польскай мове. Існуе пераклад на беларускую мову, зроблены Станіславам Суднікам:

Ты ў Лідскай фары

трон сабе злажыла,

Каб даць нам моцы ў жыцця час,

Мы верым Маці,

Ты нас палюбіла

I не пакінеш болей нас.


Рэфрэн.

Стала крыніцай веры і сілы,

Шэсць соцень год

яўляла нам цуд,

Змрокам цярпення

і днём шчаслівым

Ты - каралева,

а мы - Твой люд.


Ты нашу падзяку

прымі з малітвай

Сэрцам Табе шлём голас свой

За ласкі струмень

так шчодра разліты,

За мацярынскі клопат Твой.


Рэфрэн.


У 1410 годзе лідская харугва начале з лідскім старастам, хутчэй за ўсё гэта Якуб з Селіцы, брала ўдзел у Грунвальдскай бітве і ўся там палегла. Існуе мясцовая легенда, што менавіта за гэты вычын Лідскай харугвы пазней на герб горада быў дадзены леў сімвал адвагі і сілы.

1414 г. У Лідзе адноўлены касцёл і пасвенчаны пад назвай Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых, спачатку ў першым пасвянчэнні быў Святога Крыжа.

У 1422 годзе у Лідскім замку гулялі вяселле караля польскага Ягайлы і Сонькі Гальшанскай, якія вянчаліся ў Наваградку. Паводле падання для ўезду караля і каралевы ў замак у сцяне былі прабітыя новыя "Каралеўскія вароты".

"Вяселле Ягайлы" на сёння маляўнічае прадстаўленне лідскіх рыцарскіх клубаў, якое іграецца без строгага сцэнару, але з усімі элементамі рыцарскіх турніраў.

У 1506 годзе войска ВКЛ выйшла з Ліды і пад камандаваннем гетмана Міхаіла Глінскага атрымала бліскучую перамогу над крымскімі татарамі пад Клецкам. У Лідзе гэтая бітва вядома пад назвай "Лідская адсеча".

1533 г. У горадзе была пасвенчана праваслаўная царква.

17 верасня 1590 г. Ліда атрымала магдэбургскае права, а таксама гарадскую пячатку "з ільвом і двума перакрыжаванымі ключамі панад ім".

1661 г. У Лідзе памерла пры родах княжна Ганна Шуйская, якая была замужам за Янам Міхаілам Нарбутам, апошняя ў родзе князёў Шуйскіх на Шуі, расейскіх эмігрантаў, прыбыўшых у Літву каля 1500 г. Ад яе сына Францішка пайшоў род лідскіх Нарбутаў, які даў шматлікіх гістарычных дзеячоў і рупліўцаў культуры, адукацыі, навукі, у тым ліку і Тодара Нарбута.

У 1794 годзе Ліда штурмам узятая расейскімі войскамі. З гэтага часу горад паступова становіцца польскаяўрэйскарускім.

З тых змрочных часоў расейскага панавання даходзіцць толькі адно паданне запісанае Францішкам Багушэвічам, які добра быў знаёмы з Лідчынай бо ваяваў тут у аддзеле Людвіка Нарбута падчас паўстання 1863 года і быў паранены. Паданне Багушэвіч змясціў у лісце да Яна Карловіча за 16 (28) лістапада 1887 г.

Тут пісьменнік расказаў цэлую гісторыю пра якогасьці пана з Лідскага павету Казлоўскага, з якім часта судзіліся сяляне і, вядома, заўсёды прайгравалі.

Але тут знайшоўся адзін, вельмі дападны селянін, які ўсё ж трохі нагнаў страху на гэтага Казлоўскага. Аднаго разу, прабадзяўшыся дзесьці пару тыдняў, ён пусціў пагалоску, што быў у Пяцярбургу, і цяпер пра ўсе штукарствы Казлоўскага ведае сам цар. І нібыта той, пахітаўшы абуральна галавой, сказаў: "Ну, Казлоўскі! Я ж не спадзяваўся!" Францішка Багушэвіча ва ўсёй гэтай гісторыі найбольш цікавілі апошнія словы. Яны на Лідчыне ў той час былі вельмі ходкія, гаваркія. Як толькі надарыцца нейкае нечаканае ашуканства ці махлярства, асабліва ад таго, ад каго яно не чакалася, то скрозь можна было пачуць: "Ну, Казлоўскі! Я ж не спадзяваўся!". Багушэвіч запісаў выраз як прымаўку, як крылатыя словы, даследаваў іх вытокі, вызначыў, што свой пачатак яны бяруць з 1850 году, і радзіма іх - Лідчына.

Вяртанне беларускай культуры ў Ліду пачалося ў пачатку 20га стагоддзя. Па Лідзе ўстойліва блукала паданне, што тут Алаізай Пашкевіч (Цёткай) была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі беларуская школа. Гэтае паданне настолькі пранікла ў свядомасць, што прарасло радкамі ў "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі": "У 1912 у Вільні, НоваВілейцы і Лідзе арганізавала некалькі тайных беларускіх школ". У іншых публікацыях гаворыцца пра адкрыццё Цёткай у Лідзе легальнай беларускай школы ў 1915 годзе пры нямецкай акупацыі.

Пасля 1920 года пра праяўленне беларускіх формаў культуры ў Лідзе гаварыць цяжка.

Затое яны вырваліся на волю ў 1939 годзе. Гэта час стварэння мноства анекдотаў, показак і іншых форм народнай творчасці на тэму: "Якія дурныя саветы". Пры гэтым карэнныя лідзяне амаль адразу забылі, што 20 гадоў мусілі размаўляць папольску. Увесь гэты фальклор сабраны ў кнізе Сяргея Пясецкага "Запіскі афіцэра Чырвонай арміі". На беларускую мову кнігу пераклаў лідскі пісьменнік Алесь Астраўцоў. Палова падзей у кнізе адбываецца ў Лідзе.

У 1940 годзе Ліду наведаў Янка Купала. Рабочыя лідскай фабрыкі "Ардаль" падаравалі яму пару новых галёшаў. Пра гэта сёння ведае ўся Ліда. Гэты факт стаў мясцовай легендай, якую Станіслаў Суднік аформіў у верш:


Галёшы для Купалы


Адліга капежамі звоніць,

Вада грудзі рэк паўздымала,

З народам у Лідзе гамоніць Пясняр чалавецтва Купала.


Гамоніць пра лепшую долю, Маўчыць,

што тут лепей не стала,

Гамоніць пра шчасце і волю Прастуджаны, хворы Купала.


У мокрых стаіць чаравіках

I з кашлем змагаецца мужна,

I ў цесным натоўпе шматлікім Ідэя раджаецца дружна:


"Давайце падорым Купалу Галёшы тутэйшай работы,

Ад мокрадзі каб ратавалі,

Ад гразі, дажджу і ад слоты,


Каб быў наш Купала здаровы

I шчыра служыў Беларусі..."

I пару галёшаў тых новых Купала прыняць ад іх мусіў...


...I я, нават сёння, як бачу, Фантазіі многа ці мала,

Выходзіць па Менску на шпацыр У лідскіх галёшах Купала...


Асноўныя помнікі гісторыі і культуры Ліды

1а1Е200443. Лідскі замак (1328 г.,

пачатак будаўніцтва 1323 г.), вул. Замкавая, 1 катэгорыя.

1а1Е200877. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, 1770 г., вул. Савецкая, 2, 2 катэгорыя.

1а1Е200878. Ансамбль былога кляштара (калегіюма) піяраў:

а/ Язэпаўскі касцёл 18251842 гг., 19191958 гг.

Свята Міхайлаўскі сабор 18631919 гг., з 1996 г.

б/ Гімназічны корпус 1937 г.

вул. Савецкая, 20 ,2 катэгорыя

1а1Е200879. Будынак пошты паб. ў 1935 г., адкр. ў 1938 г., вул. Міцкевіча, 8, 2 катэгорыя.

1а1Е201284. Адміністрацыйны будынак канец 19 ст., вул. Савецкая, 31, 3 катэгорыя.

1а1Е201285. Галоўны вытворчы корпус піваварнага завода 18761910 г.г., вул. Міцкевіча, 32, 3 катэгорыя.

1а1Е201286. Будынак друкарні канец 19 ст., вул. Ленінская, 23, 3 катэгорыя.

1а1Е201287. Будынак абутковай крамы, 1904 г., вул. Фабрычная, 6, 3 катэгорыя.

Помнік Францішку Скарыну па вул. Савецкай, каля Фарнага касцёла, 1993 г. Скул. В. Янушкевіч.

З'яўленню гэтага помніка ў Лідзе папярэднічала распаўсюджанне ў пачатку 90х гадоў легенды пра тое, што Францішак Скарына ехаў з Прагі ў Вільню праз Ліду. Легенду распаўсюджвалі сябры ТБМ, і яна легла ў аснову рашэння аб устаноўцы помніка.

Помнік Адаму Міцкевічу па вул. Адама Міцкевіча, каля СШ № 4, 1989 г. Скульптар В. Янушкевіч.

Унікальны комплекс Лідскіх брандмуроў. У Лідзе больш двух дзесяткаў будынкаў з брандмурамі.


Нарадзіліся ў Лідзе

Канстанцін Горскі (13.06. 1959 31.05.1924), кампазітар, сябар Пятра Чайкоўскага, дырыжор сімфанічных аркестраў у Тбілісі і Харкаве. Напісаў многія музычныя творы, у тым ліку оперу "Маргер" на словы Ул. Сыракомлі, 12 песень на словы М. Канапніцкай, Ул. Сыракомлі, Зд. Дубіцкага і інш.

Аркадзь Мігдал (11.03.1911 9.02.1991), фізікядзершчык, акадэмік АН СССР, апанент на абароне дысертацыі А. Сахарава. У навуковай літаратуры шырока скарыстоўваюцца азначэнні: асаблівасць МігдалаКона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала. Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Адмовіўся працаваць над вадароднай бомбай. Займаўся толькі фундаментальнымі даследваннямі, якія аднак былі скарыстаны для бомбы.

Поля Ракса (14.04.1941 г.), кінаактрыса, сімвал прыгажосці ўсёй Польшчы, галоўная роля Маруся Аганёк у шматсерыйным фільме "Чатыры танкісты і сабака".



Фальклорныя мастацкія калектывы


ЛІДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ «КАЛІ ЛАСКА»

Народны ансамбль народнай музыкі «Калі ласка» Лідскага раённага дома культуры. Створаны ў 1986 г. (стваральнікі мастацкі кіраўнік У. Гарачоў і музычны кіраўнік К. Сцяпанаў).

Ансамбль мае вакальную і інструментальную (скрыпка, цымбалы, баяны, гармонік, дудка, флейта, кларнет, кантрабас, ударныя інструменты) групы.

Званне «народны» прысвоена ў 1995 г. У 19961997 гг. удзельнік рэспубліканскага святакірмашу «Дажынкі», у 1998, 2000, 2002 гг. лаўрэат абласнога «Свята народнай музыкі», лаўрэат Міжнароднага фестывалю фальклору «Стражніца2000» (г. Стражніца, Чэхія, 2000), фестываляў «Беларуская песня» (г. Беласток, Польшча, 1995, 1999, 2001) і ў г. Клайпеда (Літва, 2001). Выступаў на Бел. тэлебачанні і радыё.

Аснову рэпертуару складаюць беларускія народныя і мясцовыя песні («Калі каліна не цвіла», «Ночка цёмная», «Ой, хадзіў, гуляў малойчычак», «Белы конечак», «Там у полі крынічанька», «Ой, ляцелі гусі, ды зпад белай Русі»), танцы (полька «Пераскокі», "Шабасоўка", «Беларускія народныя найгрышы», «Дзітвянскі вальс і інш.), прыпеўкі, якія ў асноўным нарадзіліся на Гарадзеншчыне.


НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА «ЛІДЧАНКА»

Народны ансамбль пссні і танца «Лідчанка» Лідскага раённага дома культуры. Існуе з красавіка 1961 г. Стваральнік А. Аламаха.

Калектыў з'яўляўся дыпламантам міжнародных фестываляў ў Маскве і Баку, лаўрэатам прэміі прафсаюзаў рэспублікі (кіраўнік У. Гарачоў). Зараз ансамблем кіруе В. Сяргсева, балетмайстар Н. Леаневіч. Рэпертуар складаюць песні і танцы па матывах народнага фальклору.


НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА "ЧАРАВІЧКІ"

Народны ансамбль песні і танца "Чаравічкі" палаца культуры ААТ "Лідская абутковая фабрыка", заснаваны ў 60я гады 20га ст. Кіраўнік Галіна Шапавалава. У рэпертуары беларускія народныя песні і танцы, песні і танцы народаў свету. Лаўрэат шматлікіх конкурсаў і фестываляў, 1е месца на абласным фестывалі ансамбляў песні і танца. Папаўняецца маладымі артыстамі з Узорнага дзіцячага ансамбля "Сонейка" ПК ААТ "Лідская абутковая фабрыка", шматразовага ўдзельніка і лаўрэата тэлеконкурсу "Сузор'е надзей". Кіраўнік Лілея Пуйдак.


Народны ансамбль песні і танца "Талака" Лідскіх электрасетак. Існуе з 1994 года. Кіраўнік Вальдамар Захаркевіч. У рэпертуары ў асноўным беларускія народныя песні і танцы, таксама бальныя танцы 1819 стагоддзяў ("Кракавяк", "Абэрак", "Мазурак" і інш.) З ансамблем працуе кампазітар У. Гарачоў. "Талака" лаўрэат Рэспубліканскага галіновага агляду мастацкіх калектываў прадпрыемстваў энергетыкі 2005 года.


Народны ансамбль польскай песні "Красавяцы" Лідскага раённага дома культуры. Створаны ў 1989 г. (кіраўнік С. Янушкевіч). Званне «народны» мае з 2002 г. Рэпертуар складаюць польскія народныя і сучасныя, класічныя і патрыятычныя творы. Ансамбль неаднаразова выязджаў з канцэртнымі праграмамі ў Польшчу. З'яўляецца ўдзельнікам IV рэспубліканскага фестывалю сямейных калектываў і фестывалю нацыянальных культур.


Моладзевы ансамбль песні і танца "Красовыя забавы" пры Польскім доме. Створаны ў 1994 годзе. Кіраўнік Вольга Локіс. У рэпертуары польскія і беларускія красовыя танцы і песні, гульнёвыя танцы, а таксама танцы і песні польскіх рэгіёнаў Гонар ансамбля красовыя полькі. Ансамбль лаўрэат фестываля нацыянальных культур 2005 г. і дыпламант 2006 г., лаўрэат шматлікіх фестываляў у Польшчы і Германіі. Пры ансамблі існуе капэла пад кіраўніцтвам Анатоля Шумскага.


Народны ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом» Лідскага гарадскога дома культуры. Існуе з 1997 г. (кіраўнік М.Дзвілянскі, спявак і скрыпач). Рэпертуар складаецца з народных і аўтарскіх твораў: беларускіх, рускіх, яўрэйскіх, польскіх песень.

Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам II рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гародне, удзельнікам III міжнароднага фестывалю імя С. Міхоэлса ў Маскве, дыпламантам II маскоўскага конкурсу выканаўцаў яўрэйскай музыкі і IV рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.


Літоўская капэла "Рута". Заснавана ў 2002 г. Кіраўнік Віктар Хлябовіч. Выконвае літоўскія і дзукійскія народныя музычныя творы і песні, у тым ліку "дайны". Удзельнік фестываляў нацыянальных культур у Гародні і Лідзе, удзельнік свята каранацыі Міндоўга і ўгодкаў Грунвальдскай бітвы ў Крэве (15.07.2006 г.)


Лідскі этнагурт "НЭМА". Выконвае музыку народаў свету, а таксама аўтарскую музыку на старадаўніх інструментах, адноўленых сваімі рукамі (акарына, марская ракавіна, а таксама скрыпка, бубен і інш.) Кіраўнік Алесь Блахін. "Нэма" лаўрэат і пастаянны ўдзельнік рэгіянальнага фестывалю турыстычнай песні у памяць загінуўшых турыстаў "Аладушкі" на Молчадзі.


Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў вывезена на Лідчыну

На падставе пастанову Сакратарыяту ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пратакол № 5 ад 22 чэрвеня 2006 года кіраўніцтва СБП прыняло рашэнне аб перадачы бібліятэчнага фонду Саюза беларускіх пісьменнікаў аддзелу культуры Лідскага райвыканкаму на доўгатэрміновае захоўванне.

Гэтае рашэнне было выклікана тым, што Саюз беларускіх пісьменнікаў не мае сродкаў, каб аплаціць арэнду ў колісь сваім Доме літаратара памяшкання, якое займала бібліятэка. Запазычанасць ужо складае 55 мільёнаў рублёў, спробы перадаць збор у адну з менскіх бібліятэк поспеху не мелі, і кнігі маглі быць проста выкінутымі на двор. У гэтай сітуацыі каля 8 тысяч кніг узяла Прэзідэнцкая бібліятэка, па некалькі тысяч бібліятэкі БДУ і БДУКіМ, астатнія 40 000 па папярэдняй дамове з старшынём Лідскага райвыканкаму Андрэем Худыкам вырашана было перадаць у Ліду.

13 ліпеня была вывезена першая аўтафура кніг, каля 30 тысяч. Пагрузку ў Менску праводзілі менская моладзь БНФ, пісьменнікі і сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

На Лідчыне кнігі былі накіраваны ў Дом культуры пасёлка Мінойты за 5 км ад Ліды. Разгрузку праводзілі работнікі лідскіх бібліятэк, моладзь БНФ з Бярозаўкі і Менска, сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама салдаты лідскай патрульнапаставой роты Міністэрства Ўнутраных Спраў Рэспублікі Беларусь.

У Мінойтах кнігі будуць захоўвацца да моманту вырашэння парадку размяшчэння бібліятэкі ў Лідзе. На працягу наступнага года тут плануецца завяршыць рэканструкцыю новага бібліятэчнага будынка, а яшчэ сёлета павінен адкрыцца Лідскі літаратурны музей.

Што ў гэтай сітуацыі так, што не так, пакажа час. Адназначна можна сказаць, што бібліятэка не прапала, наадварот, яна стала бліжэй да чытача, ёю будуць карыстацца, яна будзе жыць сваім бібліятэчным жыццём.

Мабыць ёсць нейкая сімвалічнасць і ў тым, што бібліятэку прывезлі менавіта ў Мінойты. За некалькі сотняў метраў ад Мінойтаў знаходзіцца вёска Вялічкі, дзе нарадзіўся адзін з беларускіх першадрукароў Ян Карцан. Відаць кнігі любяць гэтае месца.

Яраслаў Грынкевіч.


Беларусь пакідае пасол, які любіць беларускую мову

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар ЗША у Беларусі Джордж Крол завяршае свае дыпламатычныя паўнамоцтвы і пакіне Беларусь у трэцяй дэкадзе ліпеня. Аб гэтым амерыканскі дыпламат паведаміў 4 ліпеня на прыёме ў сваёй рэзідэнцыі ў гонар Дня незалежнасці ЗША.

"Як б далёка я ні знаходзіўся, маё сэрца, мае думкі, мае надзеі заўсёды з Беларуссю", заявіў Дж. Крол 4 ліпеня на ўрачыстым прыёме ў сваёй рэзідэнцыі ў гонар 230й гадавіны Дня незалежнасці ЗША.

Сваю прамову Дж. Крол сказаў на ангельскай і беларускай мовах. Амбасадар нагадаў складаную гісторыю станаўлення незалежнасці Злучаных Штатаў, адзначыўшы, што многія переплывали акіян, каб "дапамагчы Амерыцы ў цяжкія часы". Сярод такіх дабраахвотнікаў быў і сын беларускай зямлі Тадэвуш Касцюшка, які аддаў гэтай высакароднай справе 8 гадоў свайго жыцця.

Амерыканскі народ бясконца ўдзячны Касцюшка за "вайсковы талент і непахіснаую любоў да волі", падкрэсліў дыпламат.

Дж. Крол лічыць "гонарам і дабраславеннем" два дыпламатычныя тэрміны, якія ён адслужыў у Беларусі. "Я проста захоплены складанай гісторыяй вашага старажытнага краю, зачарованы прыгажосцю мовы і народа Беларусі... Беларусь навучыла мяне таму, што непакорны чалавечы дух наймацнейшае, што ёсць на свеце. Беларусь навучыла мяне лепш разу мець сябе і сваю ўласную краіну. Беларусь назаўжды са мной. Я лічу Беларусь сваёй другой радзімай і ўдзячны ўсім маім сябрам за тое, што падарылі мне яе, што адчынілі свае сэрцы і свае хаты", сказаў дыпламат.

"Чаго ж яшчэ можна жадаць? Няўжо толькі таго, каб калінебудзь вярнуцца і працаваць тут у трэці раз", сказаў Дж. Крол.

Вольга БІРУКОВА.

ХІ моладзевая археалагічная экспедыцыя (Светлагорск, Гомельская вобласць). Прыём заявак на ўдзел: да 25 ліпеня.

30 ліпеня - 13 жніўня 2006 г. ў г. Светлагорску арганізуецца чарговая моладзевая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Экспедыцыю наладжвае Светлагорская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (г. Менск).

Ад'езд удзельнікаў са Светлагорска: 30 ліпеня ў 6 гадзін з чыгуначнай станцыі: 5 км на цягніку, затым - 15 км пешаходным спосабам. Цяжкі рыштунак адвозіцца са Светлагорска да месца раскопак на аўтамабілі. Вяртанне ў Светлагорск: 13 жніўня, для іншагародніх удзельнікаў магчымы ад'езд праз Жлобін.

Да ўдзелу ў экспедыцыі запрашаюцца дзяўчыны і юнакі, якія цікавяцца гісторыяй, турысцкімі вандроўкамі - навучэнцы 9 11 класаў, студэнты, моладзь. Удзел у экспедыцыі - дабраахвотны і неаплатны. Валанцёры працуюць па 4 гадзіны ў дзень на раскопках старажытнага гарадзішча, астатні час прысвячаецца адпачынку.

Экспедыцыя праводзіцца ў маляўнічым месцы на беразе ракі Бярэзіна. Валанцёры самастойна усталёўваюць намётавы летнік; харчаванне гатуюць на вогнішчы. Усе пытанні ў летніку вырашаюцца на прынцыпах самакіравання. Удзельнікі мусяць не баяцца складанасцей, мець моцны характар і заўсёды быць гатовымі прыйсці на дапамогу сябрам. Вынікі раскопак з'яўляюцца матэрыялам для навукі. Актыўныя ўдзельнікі заахвочваюцца пісьмовымі падзякамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Валанцёры павінны мець уласны рыштунак (намёт і іншае). Светлагорская арганізацыя ТБМ і Інстытут гісторыі забяспечваюць харчаванне ў экспедыцыі, частковую аплату праезду.


Усе, хто зацікавіўся, могуць атрымаць дадатковую інфармацыю (спіс неабходнага рыштунку, звесткі аб археалагічных даследваннях на гарадзішчы Адрубы, фотаздымкі з экспедыцый папярэдніх гадоў і іншую):

Пажар ў касцёле. Гародня смуткуе...

Гарадзенскі Фарны касцёл зачынены. У храм не пускаюць людзей. Богаслу-жэнні, што ладзіліся тут, перанесены ў іншыя храмы. Прычына - пажар, што адбыўся ў касцёле ў ноч з 12 на 13 ліпеня. Спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях шукаюць прычыны ўзгарання, эксперты падлічваюць страты.

Пажарным патэлефанавалі ў 3.40. У 3.45 чатыры машыны ужо былі ля храма. Тушэнне пажару заняло 20 хвілін. Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях спадар Навіцкі паведаміў нам, што на да-дзены момант найбольш верагоднай прычынай ўзгарання лічыцца кароткае замыканне электраправодкі. Агнём сапсаваная правая частка галоўнага алтара (ён ўяўляе сабою кампазіцыю з драўляных скульптур), 20 квадратных метраў драўлянай падлогі побач побач з алтаром, а таксама рэчы, што скарыстоўваюцца ў богаслужэнні.

Гарадзенскі края-знаўца Ігар Лапеха гаво-рыць, што многія бачаць у трагічнай падзеі містычны сэнс: поўня, 13-е чысло... Гарадзенцы ў шоку. Алтар Фарнага касцёла - скульптурны шэдэўр. Агнём папсаваны чатыры скульптуры. Гэта прыблізна пятая частка алтара. Людзей хвалюе, ці знойдуцца грошы на адраджэнне шэдэўра, ці ёсць ў Беларусі рэстаўратары адп-аведнай кваліфікацыі?

У Нацыянальным мастацкім музеі нас запэўнілі, што высокакласныя рэстаўратары- спецыялісты па культавай скульптуры ў нас, на шчасце, ёсць. Аднак малаверагодна, што яны здолеюць неадкладна ўзяцца за гарадзенскія скульптуры, бо зараз заняты на рэстаўрацыі менскага касцёла Марыі-Панны.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.


Смерць або Перамога !

Гістарычная трагедыя. Час падзей - 1794 г.

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Тутальмін. Это же прекрасно!

Рапнін (хітра). Так, может, не будем пугать царицу?

Тутальмін. Но у меня тревожные донесения из Новогрудка, Свислочи, Ошмян, Сморгони, Мира, Несвижа.

Рапнін. Тревожные вести… Они уже разгромили или разогнали наши гарнизоны в Бресте, Кобрине, Волковыске, Слониме, Браславе, во всей Жемойтии…

Тутальмін (у паніцы). Какой ужас!... (Спахапіўшыся шукае паперу). Есть сведения, что князь Огинский, давший императрице особую клятву верности, возглавил шайку!.. А Ясинский…

Рапнін. Якобинца Ясинского, принесшего в край «парижскую заразу», ненавидит все просвещенное и состоятельное, что есть в Княжестве и Жемойтии. А Огинский - хороший дипломат и музыкант, но предводитель шайки смутьянов - никакой.


Уваходзіць Ян Вітунскі. Рапнін здзіўляецца такому ўварванню.


Вітунскі. Вашы прэвасхадзіцельствы, ізьвяніця, але ж данясенне няцерпіць...

Рапнін. Это еще кто такой без доклада?

Тутальмін. Извини. Моя агентура. Писарь ошмянский Ян Витунский. Что у тебя нового, Ян?

Вітунскі. У лесе пад Шмянамі астанавілся Ясінскі з нясметным войскам. Да яго прысаядзяніліся і каля тысячы нашых шмянскіх касінераў. (Дастае зза пазухі пакет.) Тут усё апісана і намалявана. (Перадае пакет Тутальміну, які перахоплівае Рапнін.)

Рапнін. Подожди меня на улице, пан Витунский!


Вітунскі выходзіць. Рапнін устае з крэсла.


Если это правда, Тимофей Иванович, корпусу полковника Деева угрожает разгром. А это катастрофа! Брать Вильно мне пока некем и нечем, кроме корпуса Деева…

Тутальмін (перапалохана). Что же делать, Николай Васильевич?!

Рапнін. Пока я отзову сюда из Гродно корпус генерала Цицианова, но он, пожалуй, не успеет. Спасибо за агентурное донесение. (Паказвае пакет.) Я прихвачу его с собой вместе с паном Витунским. Честь имею. (Выходзіць.)

Тутальмін. Вот так всегда. Только о себе и заботится…


Сцэна зацямняецца.


V

Ясінскі ў баявых даспехах, пры зброі зморана адпачывае на шырокім пні. Адпівае з біклагі, здымае шлем, змочвае твар вадою. Чуваць паасобныя аддаленыя стрэлы з гарматы. Язэп падводзіць Агінскага, які таксама пры зброі.


Ясінскі. Вы з войскам, князь?

Агінскі. Вядома. Як жа без войска на вайне?

Ясінскі. Дзякуй. Цяпер яны далей сунуцца не пасмеюць.

Агінскі. Што тут адбылося? Вакол забітыя, параненыя...

Ясінскі. Абараняў Вільню.

Агінскі. Вільню пад Ашмянамі?

Ясінскі. Так. Сеча была даволі жорсткая. І палкоўнік Дзееў на Вільню не прайшоў. Ён злучыў свой корпус з войскам барона Бенігсена. У іх было, як пацвердзілі палонныя, больш за тры з паловай тысячы пяхоты, мушкецёраў і коннікаў. У мяне - каля дзвюх тысяч жаўнераў і амаль тысяча сялянкасінераў. І, ведама ж, гарматы. Дзееў выставіў дазоры каля Міхалішак і Палесціны. На іх і напнуўся мой абоз. А з самім Дзеевым і Бенігсенам сустрэўся тут, пад Палянамі, прыкладна ў 11 гадзін. Войска паставіў у шэсць калон і тры гадзіны спрабаваў збіць праціўніка. Тады Дзееў прымяніў артылерыю, а пяхоту кінуў у штыкі. Першая мая лінія не вытрымала і змяшала астатніх адступленнем. Дзякаваць Богу ўдалося згуртаваць парадкі. Дзееў з Бенігсенам кінулі сваіх у наступ. Бой прадаўжаўся гадзін 6. Там, дзе маскалі прасунуліся наперад і ў абозе, дабівалі нават параненых. Страціў больш за 500 вояў з шасцю гарматамі.

Язэп. Страты маскалёў не меншыя.

Агінскі. А дзе цяпер іх войска?

Ясінскі. Адступіла да мястэчка Слабодка і вёскі Вішнева.

Язэп. Мы ішлі за імі, наступаючы на пяты.

Ясінскі. За гэты час да нас далучылася даволі шмат узброенай шляхты і натоўпы сялян са сваім баявым рыштункам.

Язэп. Відаць, іх афіцэрам нямала здалося, бо ў рапарце Рапніну, які мы перахапілі ў параненага веставога, сцвярджаецца, што ў нас аж 11 тысяч вояў з мушкетамі, пікамі, косамі і тапарамі.

Ясінскі. У страху вочы вялікія... А зараз вось сяджу, адпачываю.

Агінскі. Дык віншую падпалкоўніка!

Ясінскі. З чым, князь?

Агінскі. З другой перамогай пасля Вільні - палкоўніку Дзееву, барону Бенігсену і самому генералу Рапніну падпалкоўнік Ясінскі нос уцёр, ды як?! Ды дзе?! Пад Ашмянамі! На нейкі час расейцы і думаць перастануць пра якікольвечы наступ на Вільню.

Ясінскі. Дзякуй, князь на добрым слове. Пакуль мы тут, ім сапраўды, не да Вільні. А што там у Вільні, у Радзе?

Агінскі. Рада не збіралася, але весткі ідуць добрыя. Бярэсце, Ваўкавыск, Кобрын і ўся Жамойць - нашыя.

Ясінскі. Гэта радасная навіна. Дзякуй!

Агінскі. Думаю, што нашы супраціўнікі ў Радзе хуткім часам свае адносіны да нас зменяць, бо нос трымаюць па ветры. Пры сустрэчы Юзаф Козел так і сказаў: «Найвышэйшая рада не мае іншай мэты, як толькі выконваць указы і загады начальніка паўстання Ясінскага».

Ясінскі. Каб Козел тое з'еў, што думае пра Ясінскага. А вы, князь, ведайце, што Козел - гэта флюгер і правакатар, але яго словы мяне не закалыхаюць. І не пра яго гаворка. Рапнін будзе рыхтавацца да захопу Вільні. Наша задача расцягнуць яго падрыхтоўку да нашай поўнай перамогі не толькі ў Вільні, а ва ўсім Вялікім Княстве. Адзіна магчымае бачу ў пераносе барацьбы з расейцамі за іх кардон, на акупаваную частку нашай зямлі. Думаю, пачаць трэба з глыбокіх нашых рэйдаў за гэты самы кардон, каб граміць там варожыя залогі, расстройваць іх парадкі, уносіць страх і паніку. Знішчаць запасы харчавання іх арміі, а коней пазбаўляць фуражу, нарэшце, папаўняць сваё паўстанцкае войска, узбуджаць сялянства, а калі ўдасца, то і шляхту.

Агінскі. Між іншым, я пра гэта таксама думаў. Касцюшка - фронтам, а мы з тылу. У мяне і прыкідкі на рэйд ёсць, скажам, праз Валожын да Менску і вакол яго. І не затрымлівацца ў дарозе. Ноччу ваяваць, а днём адседжвацца па лясах, глухіх вёсках, агітаваць, тлумачыць.

Ясінскі (радасна). Гэта вельмі важна, што падпалкоўнік і шаноўны князь думаюць пра адно і тое ж.

Агінскі. Мне таксама прыемна патрапіць прафесійнаму вайскоўцу. Вазьму 300 стральцоў, якіх сам узброіў, і, здаецца, не блага, а вы дасце мне ў дапамогу маёра Корсака з яго двумястамі кавалерыстамі, і я пайшоў на самога генералгубернатара Тутальміна!

Ясінскі. Згода! Пакуралесіўшы па Меншчыне і нарабіўшы там добрага шораху, вяртаецеся сюды пад Вішнева і мы разам прыхопім і палкоўніка Дзеева, і барона Бенігсена, каб генералу Рапніну пасапраўднаму моташна стала!

Агінскі (жартам). Рады старацца, пан падпалкоўнік!

Ясінскі. Язэп перадасць вам не так даўно складзеную мной «Інструкцыю для ўваходных у кардон расейскі». У ёй пра тое, як паводзіць сябе на акупаванай тэрыторыі. Майце на ўвазе, князь, што абараняючы шляхту і люд паўстанцкі, трэба з сялянствам як найлепей палюдску абыходзіцца. Можа так здарыцца, што яно адзінай нашай апорай застанецца. А партызанскія дыверсійнаразведвальныя дзеянні давядзецца весці аж да таго часу, пакуль хоць адзін узброены расейскі салдат застанецца на нашай зямлі. У стратэгічным жа плане дыверсійныя акты ў тыле ворага павінны прыводзіць да расчаплення, разбурэння і аслаблення варожага войска і падняцця духу народнага. Гэта дазволіць больш упэўнена і рашуча дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.

Агінскі (жартаўліва). Пан падпалкоўнік, лічыце, што вам панятлівы князь трапіўся.

Ясінскі. Каб князь яшчэ перастаў мяне на «вы» называць, цаны б яму не было...

Агінскі (смяецца). У неафіцыйных невайсковых абставінах я з табой падпалкоўнік, і на брудэршафт гатовы...


Абодва смяюцца.


Ясінскі. Язэп, што ты вушы развесіў?! Неадкладна знайдзі маёра Корсака, а мы з князем войска аб'едзем, служывых павіншуем, з якой ні на ёсць, а перамогай.

Язэп (выцягваецца павайсковаму). Ёсць знайсці маёра Корсака, пан падпалкоўнік!


Сцэна зацямняецца.


VI

Кіраўнік паўстання Касцюшка вывучае картусхему Гарадзеншчыны, якая вісіць на сцяне прасторнага пакоя. Ён апрануты ў звычайны салдацкі сурдут з грубага сукна. На папрузе два дарагія пістолі. Уваходзіць ад'ютант Юльян Нямцэвіч.


Нямцэвіч. З Вільні ўпаўнаважаны Найвышэйшай рады Вялікага Княства Літоўскага Юзаф Козел...

Касцюшка (насцярожана і здзіўлена). У Вільні Найвышэйшая рада ды яшчэ Вялікага Княства?..

Нямцэвіч. Так.

Касцюшка. Хто ўзначальвае? Не той Ясінскі, што ўзяў Вільню?

Нямцэвіч. Якуб Ясінскі, што ўзяў Вільню, уваходзіць у склад Найвышэйшай рады. Першым з урадаўцаў лічыцца ваявода наваградскі Юзаф Несялоўскі.

Касцюшка (устрывожана). Значыць, на адно паўстанне дзве найвышэйшыя рады...

Нямцэвіч. Наколькі я зразумеў упаўнаважанага, у Княстве сваё паўстанне.

Касцюшка. Добра. Кліч упаўнаважанага і сам затрымайся.


Нямцэвіч выходзіць і вяртаецца з Козелам. Апошні ў цывільным, без зброі.


Козел. Пан камандуючы паўстанцкімі войскамі Рэчы Паспалітай, з дакладам і па парады ўпаўнаважаны Найвышэйшай рады Літоўскай Юзаф Козел.

Касцюшка. Сядайце, пан Козел. Расказвайце, што там у вас у Вільні...


Усе садзяцца на крэслы, Нямцэвіч рыхтуецца да запісу гутаркі. Гэта бянтэжыць Козела.


Мы вас слухаем.

Козел. У нас у Вільні французскія парадкі.

Касцюшка. Прашу больш дакладна.

Козел. Вісельня на вулічным ліхтары. На ёй падпалкоўнік Ясінскі і павесіў гетмана Касакоўскага на французскі манер.

Касцюшка (здзіўлена і ўстрывожана). Што, самасудам павесіў?

Козел. Па выраку Найвышэйшага суда, але пад націскам Ясінскага.

Касцюшка. А Рада - што? Хто ўваходзіць у вашу Найвышэйшую раду?!

Козел. У Радзе кожнай твары па пары, але якабінцаў бальшыня.

Касцюшка. Вызваляць Вільню, як мне вядома, павінен быў генераллейтэнант Хлявінскі...

Козел (перапыняе). А захапіў выскачка і авантурыст падпалкоўнік Ясінскі. А ён Акт паўстання нават не падпісваў. У яго сваіх «спісачнікаў» было не больш за 400 чалавек, у асноўным вайскоўцаў. Іх ён і кінуў супраць двух тысяч трохсот расейскіх жаўнераў віленскай залогі.

Касцюшка. Кінуў і перамог!..

Козел. У тым і няшчасце, што перамог, бо цяпер наважыўся высакародных дваранаў з канфедэрацыі перавешаць, як звычайных злодзеяў. А яны ж нашы суайчыннікі. Сярод іх і магнатаў і князёў ліцвінскіх нямала.

Касцюшка. Юльян, што ты ведаеш пра гэтага Ясінскага?

Козел. Даруйце, пан начальнік, але я сам скажу.


Касцюшка дае знак Нямцэвічу, каб той пачакаў.


З ліцьвінаў прайдзісвет, хоць нарадзіўся ў Польшчы. Скончыў Варшаўскую рыцарскую школу. Але вайсковая кар'ера яго не вабіла. Спачатку выхоўваў сыноў падчашага літоўскага Пятра Патоцкага, бавіўся вершамі ды байкамі. А потым вярнуўся да службы. Пралез на пасаду каменданта ў віленскім корпусе артылерыі і інжынераў. Словам, праныра, амбіцыйны вертапрах і хвалько з французскай якабінскай жорсткасцю. Што, як лічаць многія нашы ўрадаўцы, для рэвалюцыі само па сабе не небяспечна. Сказаць пра яго нешта станоўчае я і не магу і не хачу...

Нямцэвіч (выкарыстаўшы паўзу). Я пазнаёміўся з падпалкоўнікам Якубам Ясінскім пасля аднаго бою з расейцамі ў чэрвені 1792 года пад Мірам. Трапіўшы з аддзелам пад шквальны агонь гармат падпалкоўнік Ясінскі не кінуўся ратавацца, а ў баявым парадку вывеў аддзел зпад выту і ўратаваў людзей ад смерці. А калі ацаніў пазіцыі дывізіі, пераканаў генераллейтэнанта Юзафа Юдыцкага адступіць і знайсці больш выгодныя пазіцыі. Але і пасля гэтага меў мужнасць сказаць жаўнерам: «Біцца будзем, але не спадзяваемся, панове, каб перамаглі.» У перамогу не верыў і за яе ж змагаўся і людзей бярог. Мне цяжка паверыць у нейкую асаблівую ці безразважную жорсткасць гэтага чалавека. А калі ён жа ўзначаліў штаб дывізіі Сымона Забелы, распрацаваў план абароны Бярэсця. Умацаваў фартыфікацыі, пабудаваў рэдут і мост цераз Буг. І тры тысячы нашых жаўнераў сталі на шляху 8тысячнага корпуса генерала Ферзена і вытрымалі пяць атак маскалёў. Кароль Станіслаў Аўгуст ацаніў гэты вычын і ўзнагародзіў падпалкоўніка Ясінскага ордэнам «Virtuti Militari».

Козел. Але той жа кароль здрадзіў Польшчы і перакінуўся да здраднай Таргавічанскай канфедэрацыі! Сапраўдныя афіцэрырыцары тады падалі ў адстаўку. А Ясінскі?.. Прысягнуў Ясінскі на вернасць каралю, а не Айчыне. І ўладкаваўся да вялікага гетмана літоўскага - кіраўніка той жа здраднай канфедэрацыі, якога і павесіў на віленскім ліхтары галавою ўніз... Звычайная асабістая помста. (Паўза зацягваецца. Козел дастае зза пазухі пухлы пакет.) Само па сабе гэта мала каго ўсхвалявала - рэвалюцыя ёсць рэвалюцыя. Але яе ўзначаліў якабінец і зараза французская пераносіцца ў Вялікае Княства Літоўскае. Я, шаноўныя панове, не памыліўся, упамянуўшы менавіта Вялікае Княства Літоўскае. Якраз яго ва ўсіх асноўных дакументах паўстання і дэкляраваў аднавіць падпалкоўнік Ясінскі. (Кладзе пакет перад Касцюшкам.) Тут яго універсалы, мемарыялы, адозвы. Яны яскрава падкрэсліваюць не толькі авантурызм, але і яўны сепаратызм падпалкоўніка Ясінскага, які праз вісельні заганяе ў паўстанцкія аддзелы шляхту і ў той жа час заахвочвае на замятню мужыкоў і ў першую чаргу прыгонных. І каб пасля Рэчы Паспалітай не давялося заключаць з Вялікім Княствам новую унію, бо ваяваць за яе межы за Смаленскам ці перад Смаленскам ён не будзе!

У мяне няма нічога асабістага да падпалкоўніка Ясінскага. Большая палова Найвышэйшай рады ўпаўнаважыла мяне далажыць пану начальніку становішча, перадаць пакет, дачакацца парадаў.

Касцюшка. Дзе зараз падпалкоўнік Ясінскі?

Козел. З выправай паспалітага рушэння накіраваўся да Ашмянаў, каб сустрэць войска Рапніна, замест таго, каб абараняць Вільню.

Касцюшка (устае зза стала, бярэ пакет). Як кажуць, рапарт здадзены, рапорт прыняты. Вывучу дадатак, прыму рашэнне...

Козел. Гонар маю, панове! (Выходзіць.)

Касцюшка. Што будзем рабіць ад'ютант?

Нямцэвіч. Адносна гонару пана Козела ў мяне вялікія сумневы. На месцы начальніка паўстання я б неадкладна прысвоіў вызваліцелю Вільні званне генераллейтэнанта ды прызначыў галоўнакамандуючым.

Касцюшка. І тым больш, што чалавеку з такой адвагай і рашучасцю абарона Вільні на подступах можа каштаваць жыцця.

Нямцэвіч. А з Найвышэйшай радай і асабліва з Вялікім Княствам Літоўскім...

Касцюшка (перахоплівае). Трэба падумаць... сур'ёзна.

Нямцэвіч. Вядома.

Касцюшка. Дзякуй, дружа.

Нямцэвіч. Служу Рэчы Паспалітай абодвух народаў...


Сцэна зацямняецца.



Дзея другая


VIII

У сваім службовым кабінеце Тутальмін з радасцю сустракае Рапніна. Настрой у камандуючага змрочны.


Тутальмін. Наконец! Как я рад тебя видеть. (Спрабуе абняць Рапніна.) Ну, что там под Ошмянами?!

Рапнін. Боишься, что до Ошмян рукой подать?

Тутальмін. Как тебе сказать… Мятеж - это мятеж.

Рапнін. Не мятеж, братец, а революция! Смута! Они ее «замятнёй» называют. Наши с тобой бои и стычки с турками мне теперь маневрами, военными играми кажутся. А тут война кругом и не знаешь, где фланг, где фронт, где тыл.

Тутальмін. Ну, ты, Василий Иванович, генерала битого не пужай однако. И Ошмяны от Минска не так уж и рядом. Но сам говоришь: где фронт, где тыл, не понять. А потому интерес имею не столько генеральский, сколько генералгубернаторский. Фельд'егеря ее величества почитай каждую неделю наведываются, высочайшие письма привозят. Интересуется, беспокоится царицаматушка, о здоровье нашем справляется. Отписываться надо…

Рапнін. О здоровье ты отписывайся и благодари светлейшую за заботу, а я тебе вот что скажу… (Падыходзіць да картысхемы Вялікага Княства.) 17 мая Ясинский решил разбить корпус Бенигсена при поддержке дивизий Хлевинского и Сапеги и двинул свои три с половинойчетыре тысячи регулярных сил через Яшуны, Эйшишки, Жирмуны на Ивье…


Тутальмін падае камандуючаму ўказку.


...куда из Ошмян направился и повстанческий полк Гробовского. Сапега же из Сталович в Новую Мыш выслал только 400 сабель татарских кавалеристов во главе с Мустафой Ахматовичем, а Хлевинский, слава Богу, вообще проигнорировал приказ Ясинского и остался в Яшунах. Сам же Ясинский пересек Липнишки и на следующий день соединился в Ивье с Гробовским а ротмистра Володковича послал в сторону населенного пункта Трабы, а майора Малковского с пятьюстами бунтовщиками - под Богданово, Корсака с сотней - под Николаево. Изпод Дятла и Дворца на помощь Ясинскому потекли мелкие отряды шляхты с рекрутамикосинерами. Вовремя разведав скопления под Ошмянами около 4 тысяч шляхты с поселянамипикинерами и касинерами при 300 кавалеристах некоего Михаила Катла, Бенигсен, выступив из Вишнева со своим корпусом, сходу разгромил отряд Мальковского и с марша ворвался в Ошмяны. Разгромив и полонив охрану бунтовщиков, отпустил плененных по домам под клятвой, что они впредь будут своих господ слушать и бунтовать перестанут.

Тутальмін (перахрысціўшыся). Слава тебе, Господи!

Рапнін. Далее Бенигсен, предвидя удар Ясинского с тыла, отвел свои силы в Гавье. Это четыре версты от Липнишек. А под Липнишками ему открылось около 5 тысяч косинеров. И барон начал орудийную канонаду. Потом скорыми шагами спустился войском к переправе, счастливо перешел лес и выстроил свои силы в две колонны. Противник встретил его тоже канонадой - то останавливался, то подавался назад. Приметив же отступление вражеской конницы, барон ударил на их левое крыло, которое при малом сопротивлении опрокинуто было с потерей на месте 200 человек. А потом их скопище вообще обрушилось и обратилось в бегство. Ясинский отошел в Дворище. К этому времени в зоне боев оказались и твои полторы тысячи жандармов, посланные Цициановым разорить Слоним.

Тутальмін. Это приятно.

Рапнін. Показательно, что Хлевинский со своей дивизией без действия так и стоял под местечком Мыто и, видимо ждал подхода дивизии Сапеги. Цицианов без труда разбил их по отдельности. Потом он делает ложный маневр, имитируя, что идет на Полонку, форсирует Щару и без боя берет Слоним. Вот так, генерал!

Тутальмін. Поздравляю! От души поздравляю!

Рапнін. Спасибо. (Кладзе ўказку на стол, садзіцца ў крэсла.)

Тутальмін. Ты вошел таким хмурым, что я было подумал: не уж то новая беда какая. А у тебя не беда, а победа. А вот отлучка на войну моих охранных войск мне же и отозвалась. Страх приверженных к тихой старине усилился, народец ропщет, волнуется, податей не платит, повелений не уважает. Кто бы мог подумать, староста минский Михайло Бжестовский в Великой раде литовской заседает!

Рапнін. Вот это новость! Я тебя тоже поздравляю.

Тутальмін. А шляхта минская тайно в Свири собиралась и, думаю, не для чаепития… Донесения из мест самые неблагоприятные. В Паставах ждут не дождутся бунтующих изза кордона. В моих сёлах литвинские помещики записывают людишек в рекруты для отсылки защищать Вильню. (Бярэ са стала паперу.) Вот что пишет шляхтич Адамович: (зачытвае) «Польские жолнеры разъезжают по селениям, требуют лошадей на службу, устращивая виселицами тем, кто вскоре того не исполняет, берут под стражу и отправляют в Вильну, кто хотя малую оказывает к ним привязанность». (Бярэ другую паперу.) А капитан Гляков сообщает о вооруженных приготовлениях около Мозыря. Юзаф Несяловский приказал создавать в Слуцке конфедерацию. А вблизи местечка Нобеля мужики уже вооружились. Вильно установило связи с владельцами имений Чанин, Тараск, Лучицы, Шлишавщина, Чашники, Усвят, где многое число в собрании шляхты и разного звания людей.

Рапнін. Ты мне это все к чему, Тимофей?..

Тутальмін. Верни ты мне моих жандармов от Цицианова и я употреблю их, распылив хотя бы для охраны уездных городов и крупных местечек, иначе все вокруг вспыхнет и на эту сторону кордона.

Рапнін. Не надо доверять слухам, Тимофей Иванович. На них поляки большие мастера. И войск своих ни Цицианову, ни Бенигсену, ни Кноррингу не жалей. Они должны бить противника в строю, а не сидеть в городах и местечках. И бить врага не здесь в нашем кордоне, а за кордоном, в их, а не в наших границах. Только не имея надежды на помощь извне бунтовщики не посмеют ничего предпринять.

Тутальмін. Николай Васильевич, но их акты, мемориалы, воззвания…

Рапнін (перапыняе). Этого добра нам не сдержать силами твоих жандармов. Кордон наш длиннее 400 верст. А язык и одежда что у русичей, что у литвинов. И крестьяне православные в основном на нашей стороне. При перевесе наших сил в боевых колоннах они некогда сами перережут мелкие шайки бунтовщиков.

Тутальмін. Не заблуждайся, командующий. Я этот народец лучше тебя изучил.

Рапнін. Главнокомандующий решение принял. Все внутренние войска передаю Кноррингу, Бенигсену, Цицианову, дабы произвести страх не только на Ошмяны, Слоним, Браслав и Лиду, но и на Вильно, как главное гнездо бунтовщиков. И ежели бы Божиею милостию удалось их оттоль выманить и в поле где поразить сильную часть оных, то пользуясь победою и на действительное поражение сего изменнического города, с осмотрительностию можем обратиться и на твои города, местечки и веси.

Тутальмін. Не ошибись, командующий. Вспыхни, не дай Господи, пожар в нашем кордоне, твои колонны никакой водой его не зальют. Царицаматушка этого больше всего боится.

Рапнін. Не зальют водой, зальют кровью. И царица будет довольна. У меня только 22 тысячи ратников и распылять их нельзя… а кормить надо, но нечем… На закупку провианта и фуража передаю тебе 100 тысяч рублей ассигнациями и 30 тысяч серебром…

Тутальмін (умольна). Это решительно невозможно! В губернии голод…

Рапнін (устае з крэсла). Что не закупишь, то реквизируешь. Элементарно выгребешь, до зернышка! Вот так, генерал!

Тутальмін. Но я же еще и губернатор!

Рапнін. Уважаемый генералгубернатор! Мы на войне! Кнорринг уже получил приказ захватить Вильно, взыскать контрибуцию, разоружить войска и обывателя, забрать все хлебные запасы. Но до штурма я должен кормить войска и желательно сытно. Всякая неудача для нас будет решительно вредна, не имея чем исправить положение по малочисленности наличных войск.

Тутальмін. Но…

Рапнін. И последнее, господин генералгубернатор: имеются достоверные сведения о подготовке значительных сил восставших к глубокому рейду по нашим тылам с целью разгрома гарнизонов вокруг Минска и, возможно, захвата оного.

Тутальмін (надзвычай збянтэжана). Как, захвата?!

Рапнін. По обыкновению. Но об этом особый разговор. Честь имею! И очень спешу… (Выходзіць.)


Тутальмін у поўнай разгубленасці.

Сцэна зацямняецца.


VIII

Прасторны пакой сялянскай хаты - ашмянская стаўка Ясінскага. Уваходзяць Агінскі і Ясінскі.


Ясінскі. Сядайце, князь Міхал. Ёсць важная гаворка.


Агінскі садзіцца на шырокую лаўку, Ясінскі ходзіць па пакоі.


Рапнін з баямі і без баёў падцягвае войскі бліжэй да Вільні. Калі яму не перашкодзіць, то наўрад ці ўстаіць Вільня. Трэба падымаць усё Княства, інакш... Я падрыхтаваў і рассылаю універсал з заклікам да павятовых генералмаёраў збіраць 800асабовыя аддзелы, а ротмістрам - конныя сотні. За няяўку ў апалчэнне шляхце пагражаю судом і канфіскацыяй маёмасці і раздачай яе ўсім ахвочым да абароны айчыны. Самы час нам выходзіць у рэйд па Меншчыне, за кардонам. Бярыце сваіх 300 вольных стралкоў ды 200 вершнікаў і праз Баруны і Валожын - на Івянец. Там да вашага аддзелу далучацца каля чатырохсот стралкоў і прыкладна тысяча вершнікаў. Па дарозе збірайце ўзброеную сілу любым спосабам. Прымусовай мабілізацыі падлягаюць усе матэрыяльныя і людскія рэсурсы. Апісвайце маёмасць ва ўсіх уладаннях пад страхам смерці іх гаспадароў. Дзяржаўных сялян і яўрэяў прымусіць аддаць увесь гадавы падатак. Усюды чытаць Паланецкі універсал Касцюшкі, у якім ён абвяшчае сялянам волю, але, на жаль, не зямлю. А галоўнае, як мы ўжо гаварылі, граміць залогі маскалёў, сеяць сярод іх паніку.

З Івянца наступаць на Нясвіж. З конным аддзлам у паўтары тысячы з Зэльвы на Пінск і Слуцк пойдзе Ахматовіч. На Паставы - падпалкоўнік Тадэвуш Гарадзенскі. Я з членам Рады Сулістроўскім і палкоўнікам Грабоўскім на чале чатырох палкоў пяхоты паспрабую ўзяць Менск. Сувязь праз пасыльных і фельд'егераў. Абдымемся, князь, і з Богам. (Падыходзіць да Агінскага, той устае з лавы.)

Алесь Петрашкевіч


20 ліпеня - Міжнародны Дзень шахматаў.

Да 70-годдзя СЫЧОВА Уладзіміра Пятровіча

СЫЧОУ Уладзімір Пятровіч (Меенск), 1936 г., беларус. Майстарбудаўнік.

Першыя творы пачаў публікаваць у 1958 г.

Майстар спорту СССР майстар FIDE, міжнародны арбітр па шахматнай кампазіцыі. З 1976 г. старшыня камісіі па шахматнай кампазіцыі пры Федэрацыі шахмат Беларусі. Рэдактар аддзела шахматнай кампазіцыі газет "Беларуская ніва", "Звязда".

Член зборнай каманды Бепарусі па шахматнай кампазіцыі з 1963 г. У складзе зборнай каманды рэспублікі паспяхова выступаў у камандных першынствах СССР па шахматнай кампазіцыі:

2 месца (у складзе каманды) у IV камандным першынстве СССР (196364 г.г.), 1 месца на дошцы задач мат у 3 хады.

1 месца (у складзе каманды) у VI камандным першынстве СССР (196869 г.г.).

1 месца (у складзе каманды) у VII камандным першынстве СССР (197071 г.г.), 2 месца на дошцы задач мат у 3 хады.

4 месца (у складзе каманды) у VIII камандным першынстве СССР (197273 г.г.), 2,3 месцы на дошцы задач мат у 3 хады.

23 месца (у складзе каманды) у ХІ камандным першынстве СССР (198182 г.г.), 2 месца на дошцы задач мат у 3 хады.

23 месца (у складзе каманды) у ХІУ камандным першынстве СССРСНД (199092 г.г.)

Удзельнік у складзе зборнай каманды Беларусі V (199597), VI (19982000), VII (20012004) камандных першынстваў свету па шахматнай кампазіцыі. У VII першынстве задача У. Сычова заняла высокае 3е месца на дошцы задач на мат у 3 хады.

Шматразовы чэміпён і прызёр асабістых чэмпіянатаў Беларусі па шахматнай кампазіцыі :

2 месца ў І асабістым чэмпіянаце Беларусі (196071 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады і раздзеле шматхадовых задач.

1 несца ў ІІ асабістым чэмпіянаце Беларусі (197276 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады, 3 месца ў раздзеле шматхадовых задач.

2 месца ў ІІІ асабістым чэмпіянаце Беларусі (197780 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады, 3 месца ў раздзеле шматхадовых задач.

1 месца ў IV асабістым чэмпіянаце Беларусі (198184 г.г.) у раздзеле шматхадовых задач, 2 месца ў раздзеле задач на мат у 2 хады, 2 месца ў раздзеле задач на мат у 3 хады.

1 месца у V асабістым чэмпіянаце Беларусі (198588 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады, 1 месца ў раздзеле шматхадовых задач.

1 меоца ў VI асабістым чэмпіянаце Беларусі (198992 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады, 1 месца ў раздзеле шматхадовых задач. ;

1 месца ў VII асабістым чэмпіянаце Беларусі (199397 г.г.) у раздзеле задач на мат у 3 хады.

Усяго апублікаваў каля 500 задач і некалькі эцюдаў.

1-х прызоў 30, усяго прызоў 55, ганаровых і пахвальных водгукаў 190. Многія задачы і эцюды ўключаны ў кнігі і зборнікі лепшых кампазіцый свету.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX