Вярнуцца: 2006

№ 35 (771)


Крыніца: pawet.net.



№ 35 (771) 30 ЖНIЎНЯ 2006 г.


ПРЭЗІДЭНТ ДАРУЧЫЎ МІНІСТЭРСТВУ АДУКАЦЫІ РАСПРАЦАВАЦЬ НОВЫЯ ПРАВІЛЫ АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ў Міністэрству адукацыі распрацаваць новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, якога 25 жніўня прыняў з дакладам кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў міністра, прэзідэнт даручыў унесці на яго разгляд праект новых правілаў арфаграфіі і пунктуацыі, распрацаваны вучонымі, выкладчыкамі ВНУ і школ, а таксама вызначыў актуальнасць гэтых правілаў. "Рэч у тым, што апошні раз яны прымаліся ў 1957 годзе, а за гэты час мова, як жывая істота, развівалася, напаўнялася і ўдасканальвалася, - зазначыў А. Радзькоў. - Па гэтай прычыне, як мяркуе прэзідэнт, а таксама таму, што існуе рознае разуменне правілаў, сучасныя дакладныя нормы правапісу вельмі неабходныя. Мы хочам, каб быў парадак у дзелавой, афіцыйнай перапісцы і ў навучальных дапаможніках. І калі гэтыя нормы будуць прынятыя на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, новых правілаў павінны будуць прытрымлівацца ўсе, у тым ліку ўдзельнікі цэнтралізаванага тэставання і СМІ". Міністр таксама зазначыў, што "згодна з даручэннем прэзідэнта, правілы павінны быць прапісаныя зразумела і даступна, каб імі магло карыстацца шырокае кола людзей, у тым ліку школьнікі, настаўнікі і журналісты".

Паводле слоў А. Радзькова, у працэсе фармавання праекта новых правілаў, што "адлюстроўвае сучасны ўзровень развіцця роднай мовы", бралі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці і супрацоўнікі "Настаўніцкай газеты". На працягу бліжэйшых двух тыдняў праект новых правілаў павінен быць унесены на разгляд кіраўніка дзяржавы, паведаміў міністр.

Каментуючы БелаПАН даручэнне прэзідэнта, лідэр грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў зазначыў, што беларуская мова, як любая іншая, патрабуе ўдасканалення і змянення правілаў. Разам з тым, зазначыў ён, у дэмакратычных краінах моўная рэформа праводзіцца дзесяцігоддзямі і пры шырокім грамадскім абмеркаванні. "Вось чаму вельмі важна, каб праект новых правілаў быў апублікаваны ва ўсіх афіцыйных газетах, і на яго абмеркаванне было дадзена як мінімум паўгода. Толькі тады можна казаць аб удзеле грамадскасці ў прыняцці гэтага важнага для краіны дакумента", - заявіў А. Трусаў.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


Заява сакратарыяту ТБМ

"Беларускую гісторыю неабходна вывучаць на беларускай мове"

Зусім нядаўна Міністэрства адукацыі РБ ганарылася тым, што вучэбныя прадметы "Гісторыя Беларусі" і "Геаграфія Беларусі" ва ўсіх класах усіх тыпаў школ у нашай краіне выкладаюцца толькі на беларускай мове.

У жніўні 2006 г. Міністэрства адукацыі выдала інструктыўнаметадычнае пісьмо "Аб выкладанні гісторыі ў 2006 - 2007 навучальным годзе", у якім сказана, што: "Пачынаючы з 2006/2007 вучэбнага года выкладанне гісторыі Беларусі ў 910 класах (з 12гадовым тэрмінам навучання) ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання будзе ажыццяўляцца на рускай мове". Гэты дакумент выклікаў хвалю абурэння ў беларускім грамадстве.

З гэтай нагоды Сакратарыят ТБМ заклікае грамадзян Беларусі, у першую чаргу настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў патрабаваць у выпадку пераводу навучання гісторыі Беларусі на рускую мову ад дырэктараў школ і загадчыкаў адпаведных гарадскіх і раённых аддзелаў адукацыі пакінуць вывучэнне беларускай гісторыі на беларускай мове. Мы таксама прапануем неабыякавым грамадзянам звяртацца па гэтым пытанні ў Міністэрства адукацыі і да кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Мы павінны спыніць згортванне ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы ў сферы сярэдняй адукацыі нашай краіны.

Прынята на Сакратарыяце ТБМ 22 жніўня 2006 г.


ПЕРАД СВЯТАМ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА І ДРУКУ

У краіне ўзрастае цікавасць да беларускай кнігі, заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 22 жніўня на прэсканферэнцыі ў Менску. Сустрэча з журналістамі была прысвечана падрыхтоўцы і правядзенню 3 верасня ў Паставах (Віцебская вобласць) XIII Дня беларускага пісьменства.

Паводле слоў намесніка міністра, калі пяць гадоў таму ні адно недзяржаўнае выдавецтва не выдавала кнігі на беларускай мове, то сёння сітуацыя зусім іншая. "Так, з 421 кнігі, што выйшла ў першым паўгоддзі гэтага года, на долю дзяржаўных выдавецтваў прыпадаюць толькі 92 кнігі. Усе ж астатнія выданні выпушчаны недзяржаўнымі выдавецтвамі, што гаворыць пра рост цікавасці насельніцтва да кнігі на роднай мове", - сказала Л.Ананіч.

У заключэнне Л. Ананіч паведаміла, што сталіцай XIV Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца 2 верасня 2007 года, выбраны Шклоў.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


70 гадоў Сакрату Яновічу

рат (н. 4.9.1936, Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), бел, пісьменнік. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі інт (1962), Варшаўскі унт (1973). Адзін з заснавальнікаў Бел. незалежнага выдва (1981-87). 3 1991 старшыня партыі Бел. дэмакратычнае аб'яднанне. Друкуецца з 1956. Піша на бел. і польскай мовах. Аповесць «Сярэбраны яздок» (1975) пра К. Каліноўскага. Аповесць «Самасей» (1979) пра духоўную трагедыю вяскоўца ў горадзе. Аўтар кн. аповесцяў і апавяданняў «Загоны» (1969), «Самасей» (1992), «Доўга смерць Крынак» (1993), эсэ «Думкі пра аўтаномію» (1981), «Беларусь, Беларусы" (1987), камедыі «Не пашанцавала» (1978), літ.знаўчых прац і крытычн. артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы, эсэ пра польска - бел. сувязі і інш. Яго проза вызначаецца філасафічнасцю, глыбокін псіхалагізмам. Перакладае з бел. мовы на польскую.


275 гадоў з дня нараджэння Станіслава Богуш-Сестранцэвіча

БОГУШ-СЕСТРАНЦЭВІЧ Станіслаў Іванавіч (3.9.1731, в. Занкі Ваўкавыскага пав. Наваградскага ваяв., цяпер Свіслацкі рн - 1.12.1826), беларускі вучоны, царк. дзеяч, літаратар. 3 шляхецкай сям'і пратэстанцкага веравызнання. Дзядзька В. Дуніна-Марцінкевіча. Аказаў велізарны ўплыў на станаўленне светапогляду будучага пісьменніка. Вучыўся ва ун-тах Каралеўца (цяпер Калінінград), Франкфурта, Амстэрдама, Лондана. Служыў афіцэрам у прускім гусарскім палку і літ. гвардыі. Пасля выхаду ў адстаўку (1761) працаваў хатнім настаўнікам у Радзівілаў. Пад уплывам нарачонай (шлюб не адбыўся) перайшоў у каталіцызм. Скончыўшы Варшаўскую гал. школу піяраў (1763), быў настаяцелем у Гомелі і Бабруйску, канонікам і епіскапам-суфраганам у Вільні. 3 1773 біскуп Бел. біскупства, з 1782 Магілёўскі арцыбіскуп. З'яўляўся прыхільнікам ідэй гуманізму і асветніцтва, спрыяў адкрыццю школ на Беларусі, развіццю кнігавыдавецкай справы. Заснаваў Магілёўскую друкарню. Абапіраючыся на падтрымку імператрыцы Кацярыны II, якая дамаглася для яго ад папы рымскага права на знак кардынала, процідзейнічаў пашырэнню ўплыву Ватыкана на Усходзе. Спачуваў паўстанню 1794 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 3 1798 мітрапаліт усіх рымскакаталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі. 3 1801 да канца дзён сваіх жыў у Пецярбургу. Апекаваўся навукай і сам працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны і інш. Выбіраўся членам Расійскай акадэміі навук, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. 3 1813 прэзідэнт Вольнага эканам. тва. У 1793 выдаў у Магілёве сваю гіст.краязнаўчую працу «Аб Заходняй Расіі», у якой разгледзеў праблему паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх. Аўтар «Гісторыі Таўрыды» (т. 1-2. Брауншвейг, 1800, рус. пер. Спб., 1806), «Гісторыі сарматаў і славян» (т. 1-4. Спб., 1812), «Граматыкі літоўскай» (мелася на ўвазе граматыка бел. мовы; не выдадзена) і інш. навук. прац. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783). Пісаў вершы, казанні і інш. дыдактычныя творы. Захапляўся помнікамі старажытнасці. Пахаваны ў Пецярбургу ў пабудаваным ім касцёле св. Станіслава.


МОВА ЯК ДАР БОЖЫ

Мы і ў ХХІ ст. шмат гаворым пра беларускую мову, пра яе месца побач з рускай, забываючы часта самае элементарнае: каб любіць мову, трэба яе ведаць! І калі да нас прыязджаюць госці, яны адразу здзіўляюцца: "А чаму вы ў Беларусі размаўляеце паруску?". Мы ж нават не паруску - мы на "трасянцы" гаворым. А "трасянка", дарэчы, - гэта, у простым значэнні, стрэсенае сена з саломай, якое ідзе зімой на корм жывёле. Іншымі словамі, каб падмануць кароўкукарміцельку... А каго ж падманваем мы - беларусы'? Саміх сябе! У нас пастаянна скарачаецца колькасць гадзін у школе на вывучэнне роднай мовы і літаратуры. Нашы вучні дрэнна ведаюць беларускую мову. Чаму? Таму што школа традыцыйна не дае належных ведаў па беларускай мове. Пры гэтым забываецца, што мова - гэта не толькі сродак зносін, гэта ж трывалы пласт багацейшай у свеце культуры. Вучні зусім мала ведаюць пра гістарычнае мінулае мовы. Не ведаюць - значыць, для іх яго проста няма. А няма мінулага для іх - не будзе і будучыні для мовы ў іх свядомасці.

Гісторыя ж гэтая занадта сумная і горкая. Напрыклад, у 1697 г. сойм Рэчы Паспалітай забараніў складаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове... Спецыяльным указам Мікалая I ад 18 ліпеня 1840 г. было забаронена карыстацца нават назвай "Беларусь".

Нашай мове, як паветра, патрэбен не фармальны статус дзяржаўнасці, а найперш - статус яе годнасці і вартасці. У нас многія забываюць, што менавіта школа ў значнай ступені і вызначае характар грамадства. У школах Беларусі не пануе культ роднага слова, няма прэстыжу беларускай мовы, у параўнанні з тымі ж англійскай, нямецкай, французскай... А гэта прыводзіць да нацыянальнага нігілізму, адмаўлення роднай культуры як другаснай і неістотнай у параўнанні з іншымі. У XXI ст. назіраецца, наогул, блытаніна нават у паняццях: "беларускі", "айчынны", "нацыянальны". На першы погляд, здаецца, зразумела, айчынны - значыць, беларускі. Бо ў нас адна Айчына - Беларусь. Аднак сярод нашага насельніцтва шмат і тых, хто працягвае з часоў СССР лічыць айчынным - рускае... А яшчэ зусім нядаўна былі часы, калі і беларускую літаратуру ў некаторых школах вывучалі на рускай мове. Вы можаце ўявіць, каб у Германіі вывучалі б нямецкую літаратуру папольску?..

Бясспрэчна, што менавіта пад дахам і навучальных устаноў наша мова павінна найперш знаходзіцца пад аховай грамадства, дзяржавы, як самы галоўны духоўны скарб нацыі. У дачыненні да мовы нацыі не павінна быць нейкіх абывацельскіх адносін - "падабаецца - не падабаецца", "спатрэбіцца - не спатрэбіцца". Агітаваць за мову трэба не бацькоў вучняў - гэта тое ж самае, што прыйсці ў краму і чаргу людзей, што стаяць па гарэлку, упрошваць не купляць яе... Мова патрабуе найперш уважлівых і беражлівых адносін да сябе як і помнік гісторыі і культуры, як самы важны паказчык існавання беларусаў на божым свеце, аснова народнай маралі. Ф.М. Дастаеўскі яшчэ ў 1865 г. пісаў: "Гэта народная вера ў сябе, ва ўласныя сілы - зусім не застой, а, наадварот, залог жыццёвасці і энергіі жыцця і ніяк не выключае прагрэсу і поспеху. Без гэтай веры ў сябе не выстаяў бы, напрыклад, на працягу вякоў беларускі народ і не выратаваў бы сябе ніколі". Продкі выратавалі, а мы сёння забываем, што роднае слова - паўнаплынная моўная рака.

За кожным нашым слоўцам стаіць свой век чалавека - малады, сярэдні, пажылы: дзяўчынка, дзяўчына, дзяўчо, дзеўчанё, дзеўчаня, дзеўка, дзявуля, дзявуха, маладзіца, кабета, жанчына, баба, бабка, старая...

У нас ужо выгадаваліся цэлыя пакаленні беларусаў, што не ведаюць нацыянальнай мовы і цураюцца яе! Называюць яе дыялектам рускай, польскай моў... Хто ж нам не дае быць беларускімі? Усё - яслі, садок, двор, школа, універсітэт, тэатр, кіно... А, як вядома, мова без ужытку асуджана спачатку на заняпад, потым - на забыццё. I гэта заканамерна, бо нават нашы вясковыя, спрадвеку беларускія школы, на працягу XX ст. адна за адной станавіліся школамі з рускай мовай навучання. Беларускімі яны і сёння з'яўляюцца фармальна - на паперках для справаздачы, на самай жа справе тут прадметы выкладаюцца паруску, дакладней, - на дыялектнай трасянцы...

Беларусам трэба з вялікай павагай карыстацца Словам, у якім сэрцу чуецца дзеяслоў "злавіць": так, з дапамогай Слова злавіць шмат раней няўлоўнага і, найперш, народную спадчыну і мудрасць нашых продкаў. Мне думаецца, што менавіта святым родным словам беларусы і павінны лячыць свае душы пасля ўсялякіх бесталковых вандровак па чужыне. Замест гэтага, у нашым грамадстве пануюць нейкія брыдотналаянкавыя словы - а гэта ўжо, прабачце, духоўная бясхлебіца не толькі для асобнага чалавека, але і для ўсёй краіны! Праўдзівае Слова - гэта сам Бог, яго патаемнае імя. З'явіўшыся Словам, Бог імкнецца раскрыць нам сваю душу, сябе. Чытаем: Слова "сталася целам і асялілася між нас" (Іаана, 1, 14). Ад продкаў да нас дайшло: "Спачатку было слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова"...

Чаму ў нас малыя наклады газет і часопісаў "Голас Радзімы", "Літаратура і мастацтва", "Культура", "Роднае слова", "Беларуская мова і літаратура" і г.д. - таму што іх не выпісваюць нават настаўнікі, артысты, культуролагі, інтэлігенты. Нават не ва ўсіх школьных бібліятэках знойдзеш рэспубліканскія выданні на роднай мове! Беларускія ж універсітэты павінны выхоўнаць не ўрокадаўцаў, а настаўнікаўбеларусазнаўцаў.

Васіль Быкаў невыпадкова адводзіў роднай літаратуры функцыю сігналу трывогі - "знаку бяды"... Менавіта так, з трывогай і заклапочанасцю, мы і павінны ўспрымаць нашу складаную моўную, літаратурную, культурную сітуацыю. Бо мова, літаратура, культура - душа нацыі, яе інтэлектуальная абалонка. Адам Міцкевіч называў нашу мову "самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай". I дадам - адной з самых старажытных, бо кнігі на нашай зямлі пісаліся яшчэ з XI стагоддзя. Але мова на працягу стагоддзяу наўмысна пераварочвалася, скажалася ў чужых інтарэсах, спецыяльна зблытвалася...

Чаму, напрыклад, у нас мала гістарычных песень? Бо многія беларусы традыцыйна імкнуліся быць воддаль ад палітычнага жыцця нацыі. Нельга забываць, што родная песня здольна моцна яднаць нацыю, умацоўваць сам дух народа. Няхай нашы песні шчодра кружаць над вёскамі і гарадамі Беларусі!.. Мо, таму і многія вершы беларускіх паэтаў песеннамузычныя, бо іх аўтары найперш імкнуцца, каб слова здольна было яшчэ больш эмацыйна ўразіць і загартаваць дух чытача. А народная песня - глыбакадумная, далікатная, паэтычная. Шмат мудрасці, трывогі і радасці, святла і горычы, шчырай любві і праўды здолела захаваць яна. Бо зарадзілася беларуская песня ў далёкія часы гісторыі народа, разам з ім расла, мацнела і развівалася, апавядаючы пра долю і нядолю многіх пакаленняў.

"Не толькі жыве чалавек хлебам, але больш словам" - сказаў аднойчы вялікі сын зямлі полацкай Францішак Скарына. ."Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" - перасцерагаў некалі першы класічны нацыянальны паэт Беларусі Францішак Багушэвіч. Роднае слова - сродак выяўлення душы бсларуса ў цывілізаваным свеце, знак яго прысутнасці на Зямлі, гэта жывая повязь пакаленняў, адвечны голас Бацькаўшчыны.

Усім лам трэба вучыцца роднаму слову ў Янкі Купалы, Якуба Коласа...

Таму што здраджваць матчынай мове - тое ж, што здраджваць маці. Сёння мы саромемся матчынай мовы, заўтра - самой маці. Бо калі гучыць голас маці - гучыць і голас роднай зямлі.

(ЛіМ, №32, 11.08.2006 г

Кастусь КАРНЯЛЮК


ЗМАГАННЕ ЗА БЕЛАРУСКУЮ ШКОЛУ

У верасні 1928 года польскія ўлады зачынілі Радашковіцкую беларускую гімназію, адну з чатырох беларускіх гімназій міжваеннай Польшчы.

Заснавальнікамі гэтай гімназіі былі вядомы грамадскі дзеяч Аляксандр Уласаў і педагог П. Крачкоўскі.

Пісьменнік Уладзімір Содаль перадаў у рэдакцыю ліст А. Уласава да міністра адукацыі Польшчы, у якім Уласаў спрабуе даказаць неабходнасць захавання Радашковіцкай беларускай гімназіі. Ліст захоўваўся пад грыфам "Сакрэтна" ў справе з агульнай назвай "Коллекция документов отдела рукописей Белорусского музея имени Ивана Луцкевича в г. Вильно." Затым "Товарищество белорусской школы. Письма почитателя радошковичской белорусской школы им. Ф. Скорины и учеников радошковичской ..." Далей неразборліва. Прапануем ліст А. Уласава ў перакладзе на бел. мову.

Да Пана Міністра


Канцэсіянера Бел. школы імя Фр. Скарыны ў Радашковічах у справе 6цікл. гімназіі

м е м а р ы я л

Гэтым маю намер прапанаваць Пану Міністра шэраг пунктаў, якія абгрунтоўваюць неабходнасць утрымання ў Радашковічах, Маладзечанскага павету беларускай школы тыпу шасцікласавай гімназіі.

1. Адной з найважнейжых прычын ёсць досыць значная таннасць, як навукі, так і ўтрымання ў Радашковічах. Тут павінна быць узята пад увагу перш за ўсё, што люд беларускі ёсць людам вясковым, і бацькі вучняў вымушаны абмяжоўваць свой бюджэт на навуку да 2030 злотых штомесячна.

2. Амерыканскае хрысціянскафілантрапічнае таварыства ўтрымоўвае ў Радашковічах добра абсталяваныя інтарнаты для дзяўчат і хлопцаў, дзе размяшчаюцца ўсе немясцовыя вучні гімназіі. Інтарнаты тыя карыстаюцца найбольшым даверам сярод бацькоў, таму што дзеці ў іх аточаны шчыльнай апекай, а акрамя таго атрымоўваюць снеданне і вячэру дарма, а абед каштуе 20 гр.

3. У апошнія часы ў Еўропе і Амерыцы распаўсюдзілася тэндэнцыя да перанясення навуковых устаноў у сельскую мясцовасць у мэтах аздараўленчых, маральных і педагагічных. Беларуская супольнасць утрымоўвае свае гімназіі ў малых мястэчках: у Клецку, Наваградку і Радашковічах.

4. Гімназія ў Радашковічах існуе восем гадоў, прайшло праз яе муры каля 800 дзяцей, яе закончылі 86 выпускнікоў, якія паступілі ў універсітэты і вышэйшыя школы ў Вільні, Празе Чэшскай, Бруселі, Мілане, Францыі і інш. У першыя гады існавання гімназіі пэўная колькасці выпускнікоў падалася ў Менск, аднак з моманту, калі Пан Міністр Н.Р. і А. П. выдаў распараджэнне аб прыёме іх у якасці вольных слухачоў у ўніверсітэту у Вільні, гэта спынілася. Пры тым характэрным з'яўляецца тое, што беларуская моладзь вышэйшых навучальных установаў вызначаецца вельмі памяркоўным палітычным светапоглядам і не належыць ні да якіх крайніх арганізацый..

5. Поўная ліквідацыя гімназіі ў Радашковічах будзе вялікай стратай для беларускай асветы і так вельмі абмежаванай. Ва ўсходняй Малапольшчы існуе 15 украінскіхх гімназій, якія ўтрымоўвае ўрад; у польскіх універсітэтах вучыцца звыш 1000 студэнтаўукраінцаў. У параўнанні з гэтым беларуская люднасць незаслужана пакрыўджана. У інтарэсах Рэчы Паспалітай было б павялічыць колькасць беларускіх гімназій, падняць іх узровень, а перш за ўсё аказаць зычлівую дапамогу маральную і фінансавую чатыром існым, у мэтах надання беларускай моладзі мажлівасці рэалізацыі сваіх здольнасцяў да вышэйшай асветы.

6. Беларуская ўсеагульная школа ў Радашковічах не мае ніякіх аргументаў для існавання. Там ёсць 7мікласная польская ўсеагульная школа, бясплатная, якая дае сваім выхаванцам права паступлення ў сярэднія школы ў той час, калі беларуская гэтага не дае, а акрамя таго з'яўляецца платнай. Беларуская моладзь імкнецца прадаўжаць навучанне ў сярэдняй школе, таму што апошняя адчыняе перад ёй дзверы вышэйшых навучальняў Найлепшым доказам гэтага ёсць пастаянна ўзратаючая лічба выхаванцаў гімназіі, якая ў школьным годзе 1928/29 дасягнула бы рэкорднай колькасці 240, канешне, калі б гімназію не зачынілі.

7. Таварыства беларускай школы прагне з'арганізаваць у Радашковічах сельскагаспадарчыя курсы, а для гэтага з'яўляецца абавязковым заканчэнне 6ці класаў гімназіі.

8. Размяшчэнне Радашковічаў поблізу мяжы не можа і не павінна адбівацца на лёсе гімназіі. Радашковічы аказаліся далучанымі да Польшчы ў часе перамоваў у Рызе на падставе асобнай петыцыі жыхароў, і закрыццё гімназіі уздзейнічае на колішніх падпісантаў гнятліва не толькі ў значэнні маральным, але і эканамічным.

Што тычыцца пабочных уплываў на вучняў, то яны маюць месца і ў Вільні, размешчанай далёка ад мяжы, і нават, і ў цэнтры дзяржавы. Геаметрычная лінія мяжы сама па сабе не гаворыць пра ўплывы і агітацыю, тым больш, што люднасць памежнай мясцовасці ведае ліхі стан арганізацыйны і эканамічны ў Саветах. Польскі ўрад заўсёды мае магчымасць вывучэння і адпаведнага рэагавання на непажаданыя ўплывы, як гэта мела месца ў 1928/29 г., калі ўзрушэнне з Вільні перакінулася ў Радашковічы, Клецк і Наваградак.

9. У Радашковічах у першых пяці класах засталіся дзеці малодшага ўзросту, адзіным жаданнем якіх ёсць заканчэнне хаця б 6ці класаў. У Вільню выехаць не маюць мажлівасці, і ў людзей застаецца толькі надзея, што ў будучым 1929/30 г., школьным годзе 6ты клас у Радашковічах будзе адчынены, і пра тое просяць канцэсіянеры і бацькі.

10. Супрацоўніцтва беларускай усеагульнай школы з польскай заключаецца ў тым, што ў мінулым школьным годзе дзве паланісткі польскай усеагульнай школы з вялікім задавальненнем выкладалі ў беларускай.

11. Школа ў Радашковічах не атрымоўвае ніякай дапамогі ад дзяржавы: міністэрства, В. Р. і А. П. адмовіла ў субсідыі зыходзячы з ліквідацыі гімназіі. Калі магістрат м. Радашковіч паставіў на парадак дня пытанне асігнавання на беларускую школу 1000 зл. аднаразавай дапамогі, п. школьны інспектар Маладзечанскага пав. прыбыў асабіста і арганізаваў націск на радных, каб адмяніць тое рашэнне.

12. Ніякіх публічных ахвяраванняў на карысць незаможных вучняў школы п. маладзечанскі стараста не дазваляе. На просьбу пра дазвол правядзення канцэсіянерам шэрагу публічных лекцый на карысць незаможных вучняў, адказу доўгі час няма, і калі б не дапамога амерыканскіх сяброўдабрачынцаў, школа не магла б эфектыўна развівацца.

13. Яшчэ адзін вельмі важны аргумент гаворыць за неабходнасць утрымання гімназіі ў Радашковічах. Як я ўжо вышэй згадаў, сярэдняя школа адкрывае перад сваімі выхаванцамі дзверы вашэйшых вучэльняў. А толькі такім спосабам могуць павялічвацца шэрагі адукаванай беларускай інтэлігенцыі, якая з ахвотай магла б працаваць да справу беларускага школьніцтва, для пад'ёму культурнага, рэлігійнага і эканамічнага стану сваіх братоў, а гэта ідзе на карысць краю, жыхарамі якога ўсе сябе лічаць.

І нарэшце ў Радашковічах павінна быць 6цікласная гімназія, каб бацькі маглі ахвяраваць грошы, высылаючы сваіх дзяцей, у Вільню ў 7 і 8 кл., таму што той, хто закончыў 6 клас, варты, каб яго вучыць далей.

Радашковічы, дня 16 ліпеня 1929 г.

Канцэсіянер Беларускай школы імя Фр. Скарыны ў Радашковічах. /Аляксандр Уласаў./


ПРА СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ НОРМЫ

Сярод вядомых навуцы сучасных прыкладна 4200 моў толькі каля 500 моў належаць да развітых, г. зн. вывучаных, даследаваных, унармаваных. У іх ліку і сучасная беларуская літаратурная мова.

Літаратурная мова як найвышэйшая форма нацыянальнай мовы таму і называецца літаратурнай, што пачынае сваё жыццё ў літаратуры, найперш мастацкай, а пасля становіцца агульнанародным здабыткам. У падмурку сучаснай беларускай літаратурнай мовы ляжыць мова В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа і іншых літаратараў.

Каб літаратурная мова як найважнейшы сродак зносін магла найлепшым чынам ажыццяўляць свае функцыі, яна павінна быць унармаванай. "Паняцце нормы , пісаў акад. В.У. Вінаградаў, цэнтральнае ў азначэнні нацыянальнай літаратурнай мовы (як у яе пісьмовай, так і гутарковай форме)".

Н о р м а гэта сукупнасць правіл, прынятых у дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленых ім як правільнае і ўзорнае ўжыванне моўных сродкаў. Моўныя нормы не выдумляюцца асобным чалавекам, хто б ён ні быў: пісьменнік, мовазнаўца, журналіст і г.д., а складаюцца ў працэсе самой маўленчай практыкі людзей, "куюцца і назапашваюцца ў кузні гутарковага маўлення" (Л.У. Шчэрба). Спачатку моўныя нормы існуюць як "няпісаныя правілы", якія рэгулююць вымаўленне, націск, утварэнне слоў і іх формаў, фразеалагізмаў, прыказак, пабудову словазлучэнняў і сказаў. Афіцыйнае прызнанне нормы называецца яе кадыфікацыяй. Кадыфікацыя - гэта "пісанае правіла", пісьмовая фіксацыя нормы ў нарматыўных граматыках, даведніках і слоўніках пры апоры на маўленчую практыку аўтарытэтных аўтараў, рэгулярнасць ужывання таго ці іншага варыянта і на іншыя крытэрыі, істотныя пры кадыфікацыі нормы. Кадыфікаваныя, узаконеныя нормы становяцца абавязковымі для ўсіх носьбітаў мовы.

Ёсць нормы арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словатваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, лексічныя, фразеалагічныя, прыказкавыя, стылістычныя, а таксама ўласцівыя толькі пісьмоваму маўленню арфаграфічныя і пунктуацыйныя. У гэтых нормах бываюць моцныя ўчасткі. Якія звычайна ніколі не парушаюцца. Напрыклад, наўрад ці памыліцца хтонебудзь пры ўжыванні деяслова чытаць у любой з яго словазмяняльных формаў ( чытаю, чытаеш, чытае і т.д.). Ёсць у гэтых нормах і слабыя ўчасткі, які патрабуюць аховы і падтрымкі.

Спынімся далей на некаторых аслабленых участках словаўтваральных нормаў.

Словы ўзнікаюць па пэўных словаўтваральных мадэлях, веданнем якіх забяспечваецца правільнасць маўлення.

Так, адносныя прыметнікі са значэннем "які мае адносіны да таго, што названа ўтваральным словам" , утвараюцца ад назваў жывёл, птушак, насякомых пры дапамозе суфікса - ін (ын) : звер - звярыны, сава - аавіны, гусь - гусіны, птушка - птушыны, качка - качыны. У двух апошніх прыметніках, як і ў падобных да іх, пры іх утварэнні адсякаецца канцавы гук утваральнай асновы (фіналь). Параўнаем выкарыстанне прыметніка качыны з адхіленнем ад словаўтваральнай нормы (тут і далей усе прыклады з "адмоўным маўленчым матэрыялам", сабраныя за апошнія два дзесяцігоддзі, амаль ва ўсіх выпадках па некаторых прычынах не пашпартызуюцца): 1) Пашка хуценька сабраў за пазуху патроны. А "эфку" (гранату) трымаў у руцэ, як вялікае качча яйка падняў з купіны на балоце з гнязда; 2) Зноўку месяц плыве бадзячы над ставамі, дзе ўскрай вады не сканчаецца чэкат качы.


Такім жа чынам утвараюцца ад назоўнікаў жаночага роду прыналежныя прыметнікі: бабуля - бабулін, Паўлінка - Паўлінчын, жонка - жончын, цётка - цётчын . А вось прыклады памылковага ўжывання прыналежных прыметнікаў: 1) Цёткавы рукі дрыжалі; 2) Гаворка ідзе пра асабістыя Паўлінкіны рэчы, якія яна павінна прыхапіць перад уцёкамі.

Часам нават у адным выданні можна сустрэць крапівінскі і крапівоўскі , хоць у абодвух выпадках маецца на ўвазе прыметнікавае ўтварэнне ад прозвішча (псеўданіма) Крапіва . У часопісе "Полымя" на адной старонцы знаходзім: крапівінскіх баек . А праз некалькі старонак далей: крапівоўскі "Дэкрэт" . Або прыклады з іншых крыніц: 1)Вырасла крапівінская байка з жыцця; 2) Не выпадкова адзначаны перыяд у Інстытуце мовазнаўства ўсведамляецца як крапівоўскі ў высокім і пачэсным разуменні.

Нарматыўным павінен лічыцца той прыметнік, які адпавядае прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі, а менавіта з суфіксам - оўск . І вось чаму.

Прыметнікі, утвораныя ад індывідуальных назваў людзей, а таксама ад геаграфічных назваў, як правіла, захоўваюць націск на тым складзе, на якім ён быў у адпаведным назоўніку: Купала - купалаўскі. Колас - коласаўскі. Пушкін - пушкінскі, Гогаль - гогалеўскі, Глебка - Глебкаўскі. Ясенін - ясенінскі. Пры гэтым прыметнікі на -інскі (ынскі) звычайна ўтвараюцца ад прозвішчаў і геаграфічных назваў на -ін (ын) : Шамякін - шамякінскі, Вялюгін - вялюгінскі. Шчучын - шчучынскі.

Што да прыметнікаў на -оўскі , то яны ўтвараюцца ад назоўнікаў з націскным канчаткам: Літва - літоўскі, Масты - мастоўскі, Масква - маскоўскі. Значыць, ад прозвішча Крапівін нарматыўным будзе адно прыметнікавае ўтварэнне (крапівінскі) . А ад прозвішча Крапіва - другое (крапівоўскі) .

У артыкуле "Афіцыяльны ці афіцыйны?" , змешчаным у "Беларускай лінгвістыцы" (2980. Вып. 17. С. 6263), робіцца выснова, што "інтарэсы беларускай мовы патрабуюць аднаўлення ў сваіх првах слова афіцыяльны і адмаўлення ад формы афіцыйны як несістэмнай і тэндэнцыйнай". Аднак у нарматыўным "Слоўніку беларускай мовы" (1987. С. 94) знаходзім: афіцыяльны і афіцыйны . А ў маўленчай практыцы апошняга дзесяцігоддзя (вуснай і пісьмовай), як правіла, функцыянуе толькі афіцыйны .


Слова зносак мае два значэнні: 1) маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо; 2) слабы, нікуды не варты чалавек. Яно ўтварылася прэфіксальнасуфіксальным спосабам: зносак . У трагікамедыі Я. Купалы "Тутэйшыя" адзін з галоўных персанажаў - Мікіта Зносак - "тутэйшы", "тожа беларус, з пароды рэнегатаў і дэгенератаў". Яго прозвішча складаецца, як і адпаведны назоўнік зносак (з выпадзеннем суфіксальнага беглага галоснага ва ўскосных склонах): Зноска, Зноску, Зноскам і г.д. у падручніку ж для 10 класа "Беларуская літаратура" (1997) на старонках 286291 гэта прозвішча аж 10 разоў ужыта ва ўскосных склонах з захаваннем у ім суфіксальнага а : Зносака, Зносаку . У самой п'есе Я. Купалы прозвішча фігуруе толькі ў форме назоўнага склону, але ёсць вытворнае ад яго - Гануля Зношчыха (а не Зносачыха ). Зносака, Зносаку - гэта несумненная памылка, якую могуць пераняць і настаўнікі, і вучні, і студэнты.

Відаць, хтоніхто ўжо і пераняў гэтую няправільнасць, як бы і "ўзаконіў" яе. Так, у віктарыне пра Янку Купалу (Роднае слова. 2003 . № 7) вучням задаецца пытанне: "Да якой высновы прыводзіць нас аўтар, малюючы вобраз Мікіты Зносака?" і яшчэ тройчы паўторана: Зносака, Зносака, зносакі і здольнікі .

Цяжка высветліць, адкуль пайшло такое памылковае ўжыванне. У 1927 годзе вядомы тагачасны літаратуразнаўца І. Замоцін у артыкуле "Драматычныя творы Янкі Купалы" тройчы правільна ўжывае прозвішча ў родным склоне: Мікіты Зноска. Гэтак жа пісалі ў 1920я гады і іншыя крытыкі (М. Гарэцкі, У. Чаржынскі). Пасля п'еса замоўчвалася больш за 60 гадоў. У 1988 г. яна была зноў вернутая да жыцця. Пра яе пісалі В. Каваленка, А. Сабалеўскі, У. Конан і інш. У кнізе П. Васючэнкі "Драматургічная спадчына Янкі Купалы" (1994), як і ў артыкулах іншых аўтараў, неаднойчы паўтараецца Зносак у розных склонавых формах: у доме Мікіты Зноска, пра Зноска, Мікіту Зноску, у спрэчцы са Зноскам і г.д. у некаторых жа працах сутыкаемся і са Зносакам. Так, У. Гніламёдаў у кнізе "Янка Купала: Новы погляд" (1995) ужывае: Мікіты Зносака ; І. Жук у кнізе "Сустрэчы рух" (1998): Зносака, Зносакам, Зносакі . А таксама зносакападобных істотаў, зносакава выслоў е. Але і гэтак: Зноскаў, Зноскава кампанія.

На няправільнае ўжыванне ў друку згаданага прозвішча звярнуў увагу і А. Каўрус (Полымя. 1999. № 1. С. 265), зазначыўшы, што, разглядаючы "Тутэйшых" у часопісе "Беларуская думка" (1993. №1), "малады літаратуразнаўца ўжо часткова словапрозвішча "замарозіў", знерухоміў - піша: Зносака, Зносакам" . І далей: "у беларускай мове пры скланенні слоў тыпу дубок, палазок, зломак, малец, перац "выпадае" суфіксавы галосны: дубка, палазка, зломка, зломкам, мальца, мальцу, перцам . Адзначаная заканамернасць захоўваецца і тады, калі такія словы становяцца прозвішчамі: Антось Дубок - Антося Дубка, Язэп Нырок - Язэпу Нырку, Палазок - Палазку, Моўша Перац - Моўшам Перцам (прыклады з твораў Якуба Коласа)". Здаецца, да гэтага і дадаць ужо няма чаго.


Памылкі словаўтваральнага кшталту сустракаюцца і пры выкарыстанні фразеалагізмаў. Напрыклад, выраз на сваіх дваіх ужываецца толькі ў толькі ў сваёй адзінай форме, якая падтымліваецца яшчэ і рыфмічнай спайкай.

Таму няма ніякіх падстаў адхіляцца ад нормы: "Ніколі не даводзілася ездзіць на машынах. Усё больш пехатою, на сваіх двух. А на сваіх двух ніколі не дрогка" .

Фразеалагізм фількава грамата - паўкалька з рускай мовы ( филькина грамата ), у яго прыметнікавым кампаненце суфіксу - ін з мовыкрыніцы адпавядае -ав паказчык прыналежнага прыметніка, утворанага ад асновы адушаўлённага назоўніка мужчынскага роду. Ужыванне фількіна замест фількава - адыход ад нормы, якая ў дадзеным выпадку вызначаецца самой сістэмай беларускай мовы: 1) Гэта фількіна грамата, а не дакумент; 2) Ты нікому гэту фількіну грамату не паказваў?; 3) Яму, вядома, я больш веру, чым вось гэтым... фількіным граматам.

Дзеяслоўныя кампаненты фразеалагізмаў перамываць костачкі, падмазваць пяткі, умыць рукі, паставіць кропкі над "і", на казе не пад'едзеш не могуць быць выкарыстаныя з іншымі прыстаўкамі. Аднак параўнаем: 1) Хто сыпле пры сустрэчы лёстачкі, за вочы ж прамые костачкі; 2) Куды пяткі намазаў? Далёка? 3) Потым абяцалкіны з райкамунгаса зусім памылі рукі; 4) Жонка Галецкага вырашыла, што трэба, нарэшце, у іх адносінах расставіць усе кропкі над "і"; 5)З дзіравай торбай ходзіць, а такім начальнікам зрабіўся, куды там! На казе не аб'едзеш! Не падступіцца. Вы толькі гляньце!

Камень спатыкнення - паўкалька з царкоўнаславянскай мовы ( камень преткновения ). Выток гэтага фразеалагізма - Біблія (Ісаія, 8. 14), дзе першапачаткова спалучэнне мела канкрэтны сэнс, бо гаворка ішла пра пакладзены Богам у Сіёне камень, аб які спатыкаліся нявернікі ці тыя, хто не скараўся перад строгімі законамі. У "Настаўніцкай газеце" выраз выкарыстаны з адхіленнем ад нормы ( сутыкнення замест спатыкнення ): "Менавіта пісьмовы экззамен па мове з'яўляецца каменем сутыкнення для многіх абітурыентаў".

Ёсць памылкі словаўтваральнага характару і пры ўжыванні прыказак. Як вядома, некаторым прыказкам уласціва словаўтваральная варыянтнасць: Начная зязюля (зязюлька) дённую перакукуе . Семантычная тоеснасць варыянтаў прыказкі ў такіх пыпадках захоўваецца. Але такую варыянтнасць маюць далёка не ўсе прыказкі. Напрыклад, Хто пытае, той не блудзіць ужываецца толькі ў сваёй адзінай форме, якая падтрымліваецца яшчэ і рытмам (у прыказцы чатырохстопны харэй). Таму ў наступным урыўку, дзе замест пытае выкарыстана пытаецца, - адыход ад нормы: " Хіба ж не ведаеш, як прозвішча таго, што піша венікам на падлозе? - Ведаю. - Нашто ж пытаеш? - Хто пытаецца, той не блудзіць".

Прыказка Чаму быць, того не мінаваць таксама не мае словаўтваральнай варыянтнасці. Толькі ў гэтай форме яна падаецца ў зборніку І. І. Насовіча (1874, с. 182), ва ўсіх іншых даведніках. Параўнаем яе памылковае "абнаўленне" з заменай суфікса ў апошнім кампаненце: "Страшны, кручаны боль то рве, распінае мяне ўздоўж, то скручвае ў тры пагібелі. Я толькі закусваю губы. Чаму быць, таго не мінуць".

Іван Лепешаў, доктар філалагічных навук, прафес ар


Дарэмная намаганні

У артыкуле "Спачатку руская мова, потым расійская свядомасць" (Н.С., 16.08.06 г.) з нагоды падрыхтаванага рашэння Мінадукацыі выкладаць гісторыю Беларусі і на рускай мове ставіцца пытанне: "Ад каго сыходзіць ініцыятыва Мінадукацыі?"

Каб пра гэта даведацца, дастаткова прыгадаць, што перапіс насельніцтва на Беларусі 1999 г., дзе было і пытанне аб роднай мове, шакіраваў недабразычліўцаў і ворагаў беларускай мовы.

Як паводзіла і паводзіць сябе гэтая партыя антыбеларускасці? Яна анямела. Практычна ніхто з іх нідзе і не ўзгадвае пра вынікі перапісу 1999 г., па мове. Нехта яшчэ заікаецца пра рэферэндум 1995 г., а тут, як вады ў рот набралі.

Мова - гэта палітыка. Палітыка ў галіне культуры, але і не толькі. Паглядзіце, якія палітычныя прыярытэты Расіі на Украіне, - газ і руская мова.

Беларусь тут не выключэнне.

Чыноўнікі Мінадукацыі толькі робяць выгляд, што яны клапоцяцца пра двухмоўе. У сапраўднасці яны нічога не вырашаюць. Яны, як і ўсе астатнія чыноўнікі, ператвораны ў статыстаў. А Мінадукацыі ператвараецца ў Міністэрства русіфікацыі.

Што могуць вырашыць людзі, якія пры прызначэнні на пасады заўсёды стаяць па стойцы "зважай"? На іх нават глядзіш са шкадаваннем. Адразу прыпамінаецца расійскае летапіснае: "Худой пёс Васька ноги Твои, Государь, лижет..."

Падрыхтаванае рашэнне аб выкладанні гісторыі Беларусі і на рускай мове не што іншае як чарговае запланаванае "адкусванне" яшчэ аднаго кавалка беларускасці ў беларусаў. Але стратэгічную задачу па паэтапным вынішчэнні беларускай мовы ўсё роўна выканаць не ўдасца. Як казалі вайскоўцы ў хрушчоўскі час: "Перажылі Грэчку (Грэчка міністр абароны) - перажывём і кукурузу", а мо і наадварот.

Арлоў В.


ТОЛЬКІ 20,5 ПРАЦЭНТА ШКОЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСІ ВУЧЫЦЦА Ў ШКОЛАХ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ

Дваццаць з паловай працэнтаў школьнікаў Беларусі вучыцца ў школах з беларускай мовай навучання. Яшчэ 12,7% - у школах з рускай і беларускай мовамі навучання. У рускамоўных школах вучыцца 66,7% дзяцей. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела збору і аўтаматызаванай апрацоўкі звестак галоўнага інфармацыйнавылічальнага цэнтра Міністэрства адукацыі Аляксандр Папоў.

За апошнія гады гэтыя лічбы мяняліся нязначна: у 2005 годзе беларускамоўныя школы наведвалі 23,3%, рускамоўныя - 76,7% чалавек, у 2004 годзе - адпаведна 23,8 і 76,1%. Пры гэтым, згодна са звесткамі статыстыкі, беларускамоўных школ у Беларусі 2.313, рускамоўных - 1.432, з дзвюма мовамі навучання - 258. У 2005 годзе было адпаведна 2.428, 1.366, 307, а ў 2004м - 2.503, 1.337 і 366 школ.

"Самая кепская сітуацыя ў нас у сталіцы - 234 сярэднія навучальныя ўстановы, а на беларускай мове працуе толькі чатыры гімназіі. Есць яшчэ 43 школы з дзвюма мовамі навучання, дзе ёсць асобныя беларускія класы", - зазначыў старшыня ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў. Ен таксама назваў рэгіёны Беларусі, дзе сёння найменш беларускамоўных школ і вучняў, - гэта Магілёўшчына, Гомельшчына і Віцебшчына. "У Магілёве нават няма ніводнага класа, дзе б дзеці вучыліся пабеларуску", - падкрэсліў А. Трусаў. А самая лепшая сітуацыя ў Менскай вобласці - у Капыльскім і Нясвіжскім раёнах.

Паводле слоў А. Трусава, наяўную сітуацыю можа яшчэ больш пагоршыць рашэнне Міністэрства адукацыі, згодна з якім гісторыю Беларусі ў рускамоўных школах дазваляецца выкладаць паруску. "Гэта рэзка абмяжоўвае выкладанне беларускай мовы ў рускамоўных школах", - падкрэсліў А. Трусаў.

Начальнік упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юры Гладкоў патлумачыў БелаПАН сітуацыю з беларускай мовай найперш пажаданнямі бацькоў вучняў. "Як пажадаюць бацькі, на той мове і вучыцца дзіця. Пажадаюць паруску - будзе руская мова, пажадаюць пабеларуску - будзе беларуская".

Анастасія ЯНУШЭЎСКАЯ, БелаПАН


Успаміны міністра

Нядаўна на старонках "Нашага слова" выйшаў мой водгук на кнігу Сяргея Навумчыка, які распавёў пра дзейнасць апазіцыі падчас аднаўлення беларускай незалежнасці. Цікава, што ў той час, калі ў Варшаве выйшла яго кніга ўспамінаў, у Маскве выйшла кніга былога апанента апазіцыі, яскравага прадстаўніка беларускай савецкай партыйнай наменклатуры - Пятра Краўчанкі.

Кніга атрымала назву "Беларусь на распутье, или Правда о Беловежском соглашении, Записки дипломата и политика". Праца Краўчанкі аб'ёмам 456 старонак выйшла ў выдавецтве "Время" накладам 3000 асобнікаў. Гэта літаратурнапубліцыстычнае выданне і выйшла яно ў серыі "Дыялог". Аўтар выказвае асобную падзяку літаратарам Алегу Багуцкаму і Канстанціну Тарасаву. Вельмі добра, што ў канцы кнігі падаецца паказальнік імёнаў і кожную асобу можна хутка знайсці. Найбольш часта тут згадваюцца чатыры асобы: Ельцын, Кебіч, Лукашэнка і Шушкевіч. Праца П. Краўчанкі мае пяць асобных раздзелаў: "Пасол "Terra incognita", "Хроніка вялікага пералому", "Заклятая каманда", "Вокны ў свет" і "Як я быў апазіцыянерам".

Варта адзначыць дзве асаблівасці кнігі. Гэта значная колькасць беларускамоўных цытат і сказаў, якія абавязкова маюць падрадкоўны пераклад і, нягледзячы на расійскія правілы напісання назвы нашай краіны як "Белоруссия", скрозь ідзе назва "Беларусь".

У сваёй кнізе Сяргей Навумчык назваў Пятра Краўчанку нацыяналкамуністам і меў рацыю. Пётра Краўчанка паведамляе сваім чытачам, што ён стаў беларускім патрыётам дзякуючы сваёй бабулі, якая жыла ў вёсцы Літвінкі Вілейскага раёна. Кожнае лета, тры месяцы, ён жыў у бабулі і размаўляў пабеларуску. Краўчанка піша: "Таму на ўсіх прыступках кар'ернай мясціны я заўжды адчуваў сябе не толькі савецкім чалавекам, але і беларусам. Думаю, што менавіта таму крах савецкай сістэмы не адаслаў мяне ў палітычнае забыццё, як большасць калегаўпартыйцаў, а дазволіў знайсці годную справу на службе суверэннай Беларусі".

Так сталася, што аўтар гэтага допісу ведае Пятра Краўчанку вельмі даўно, са студэнцкіх гадоў, калі разам вучыліся на гістарычным факультэце БДУ ў 1971 - 1972 гадах. Я быў на першым курсе, а спадар Пётр - на пятым. Потым нашыя шляхі надоўга разышліся і сустрэліся мы зноў у кастрычніку 1988 года, калі я ўвайшоў у аргкамітэт па стварэнні БНФ, а Краўчанка займаў пасаду сакратара Менскага гаркаму КПСС па ідэалогіі і мусіў са мной змагацца як са "шкодным элементам" і "пенай на хвалі перабудовы". Але было ў нас і агульнае. Гэта сяброўства ў КПСС і тое, што мы гаварылі пабеларуску. На той час я быў сакратаром партыйнай арганізацыі беларускіх рэстаўратараў і мы былі першымі камуністамі ў Менску, якія перавялі партыйнае справаводства на беларускую мову. Пра нас нават пісала партыйная газета "Звязда". У сакавіку 1990 года мы разам сталі дэпутатамі вярхоўнага Савета БССР ад г. Менска. Я ад Савецкага раёна, а Краўчанка - ад Завадскога. Потым трапілі ў адну Камісію ВС па міжнародных справах, і я прысутнічаў на тым пасяджэнні камісіі, дзе Краўчанку рэкамендавалі на пасаду Міністра замежных спраў БССР. Але, наколькі памятаю, за яго кандыдатуру я не галасаваў, што аднак нашых стасункаў зусім не сапсавала.

Яшчэ адна арганізацыя, якая злучыла нас з верасня 1989 года - гэта ТБМ, дзе Краўчанка ўвайшоў у першую Раду ТБМ, а я ўзначаліў ТБМ Савецкага раёна Менска і ад Рады ТБМ гэтага раёна быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты ВС БССР. Плённа працавалі мы з Пятром Кузьмічом і калі ён стаў Міністрам замежных спраў, а я - намеснікам старшыні Камісіі ВС па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны і адначасова старшынём Камісіі па забеспячэнні адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Так, напрыклад, дзякуючы дапамозе Пятра Кузьміча мне ўдалося выдаць двойчы брашуру з каляровымі выявамі нашай спрадвечнай сімволікі (першы раз на трох мовах, а другі на шасці), якую мы распаўсюдзілі па ўсіх беларускіх амбасадах і райвыканкамах Беларусі.

У 1995 годзе Пётр Краўчанка па рэкамендацыі Міхася Чарняўскага быў прыняты ў шэрагі БСДГ (я тады ўзначальваў гэтую партыю) і быў вылучаны ад нашай партыі ў кандыдаты ВС трынаццатага склікання ў г. Маладзечна, дзе і перамог у другім восеньскім туры выбараў. Нават з далёкай Японіі я атрымліваў прывітанні і новыя кнігі ад Пятра Кузьміча. Пасля вяртання Краўчанка адразу аднавіў сваё сяброўства ў ТБМ і зноў быў абраны ў рэспубліканскую Раду. Такім чынам, чытаючы кнігі Навумчыка і Краўчанкі я зноў паглядзеў на нашую найноўшую гісторыю як "правым" так і "левым" вокам.

Вядома, не з усімі характарыстыкамі дзейных асобаў тых часоў, якія прыводзіць спадар Краўчанка, я магу пагадзіцца і пра гэта хочацца сказаць некалькі слоў.

Пачнём з характарыстыкі кіраўніка беларускага КДБ Эдуарда Шыркоўскага. Гэта быў першы беларус на гэтай пасадзе, які паходзіў са Стаўбцоўскага раёна, і які не забыў родную мову і сваю гісторыю. У свой час ён мужна выступіў разам з міністрам унутраных спаў Ягоравым супраць Кебіча і каб Шушкевіч іх падтрымаў, разам з тым жа Краіўчанкам, лёс беларускай гісторыі і дзяржаўнасці быў бы іншым. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Шыркоўскі адмовіўся ад усялякага супрацоўніцтва з новым рэжымам і пераехаў жыць у Маскву да дачкі, дзе і памёр.

Нельга пагадзіцца і з тым, як апісвае Краўчанка дзейнасць апазіцыі ў ВС падчас жнівеньскага путчу 1991 г. Цытую са стар. 134: "Тады спалохаліся нават некаторыя лідары апазіцыі, адзін з якіх 19 жніўня хадзіў па парламенцкім кабінетам і задаваў адноадзінае пытанне: "Хлопцы, а дзе можна партыйныя ўзносы заплаціць?" Адкрыта супраць путчу выступалі толькі некалькі чалавек, у тым ліку, вядома, Зянон Пазняк".

У той дзень раніцай 19 жніўня першымі ў ВС прыйшлі менавіта дэпутаты апазіцыі. Прычым прысутнічалі ўсе, хто быў у той час у Менску. Далей усе падзеі добра апісаў Сяргей Навумчык і я не буду паўтарацца (гл. "Народная Воля", № 136137 ад 26 жніўня 2006 г.). Скажу толькі адно. Апошнія камуністы з ліку сяброў парламенцкай апазіцыі выйшлі з шэрагу КПСС публічна ў студзені 1991 г., пасля Віленскіх падзей і таму я не раю спадару Краўчанку далей расказваць анекдот пра партыйныя складкі.

Не магу пагадзіцца і з цалкам адмоўнай адзнакай фігуры Георгія Таразевіча, які займаў высокія пасады, як у БССР, так і ў СССР у часы перабудовы. Варта адзначыць, што менавіта з дапамогай Таразевіча, які вельмі добра выступіў у верасні 1991 на сесіі ВС Беларусі, былі прыняты ў якасці дзяржаўных. Наш герб "Пагоня" і "Белчырвонабелы" сцяг. Перад гэтым я спецыяльна ездзіў у Маскву, дзе сустрэўся з Таразевічам і дамовіўся аб гэтым выступе. І Таразевіч не падвёў. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі, Таразевіч быў нядоўгі час амбасадарам Беларусі ў Польшчы. Тады ён не пабаяўся прыняць мяне і мы добра пагаварылі. Пазней Таразевіч перайшоў у апазіцыю, уступіў у БСДП "Народная Грамада" і быў доўгі час у кіраўніцтве гэтай апазіцыйнай партыі. Ён добра ведаў беларускую гісторыю і мову і памёр сацыялдэмакратам.

Ёсць у кнізе Пятра Краўчанкі і пэўныя гістарычныя недакладнасці, напрыклад, на стар. 273 ён піша наступнае: "Вспоминая, например, постановление польского сейма 1697 года о запрете использования в государственном делопроизводстве белорусского языка…" Польскі (а тады гэта Каронны) сойм не мог загадаць ВКЛ змяніць сваю дзяржаўную мову. Гэта зрабіў сойм Рэчы Паспалітай, дзе былі дэпутаты і ад ВКЛ. Дарэчы, беларуская мова не была забаронена, але перастала быць дзяржаўнай. Напрыклад, магілёўскі магістрат карыстаўся беларускай мовай і пасля 1697 года ў сваёй працы, пра што сведчыць магістрацкія кнігі. Карысталіся беларускай мовай і ў XVIII ст. Дарэчы, калі Станіслаў Панятоўскі, апошні наш кароль, прыязджаў на Беларусь, яго віталі ў тым ліку і транспарантамі, напісанымі пабеларуску.

Вельмі добра ў кнізе пададзены адносіны Беларусі і Расеі. На стар. 295 аўтар піша: "Нават самыя "празаходнія" нашы апазіцыянеры перад пачаткам любой перадвыбарчай кампаніі ездзяць у Маскву - па падтрымку і легітымізацыю свайго палітычнага статусу, як некалі ў Залатую Арду ездзілі па ярлык на княжэнне". Лепей не скажаш. Можна толькі дадаць, што прыехаўшы з Масквы, пачынаюць на БТ размаўляць са сваім народам парасейску. Чытаем далей (стар. 298): "Хоць і марудна, у пакутах, у Беларусі фармуюцца нацыянальныя кіраўнічыя эліты, якія бачаць сваю будучыню толькі ў суверэннай дзяржаве. Гэтыя людзі не хочуць ездзіць у Маскву па ярлык" . Шмат цікавага расказаў Пётр Краўчанка аб дзейнасці ВС 13 склікання, асабліва пра падзеі восені 1990 года, і адстаўку Міхаіла Чыгіра.

Адзіным выхадам з той сітуацыі, што склалася на Беларусі, Краўчанка бачыць у завяршэнні фармавання беларускай нацыі і ў афармленні на гэтым грунце ўсіх атрыбутаў нацыянальнай дзяржавы. Квінтэсенцыю ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці аўтар бачыць у дакладным паэтычным радку, які ён прыводзіць пабеларуску: "Каб ні Усходняй, ні Заходняй. ты была - сама сабой".

Застаецца толькі пажадаць аўтару перавыдаць гэтыя вельмі цікавыя для сучаснага гісторыка ўспаміны пабеларуску і дадаць фотаздымкі з архіўнымі дакументамі.

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў верасні

Аксючыц Ганна Анацка Лявон Яўгенавіч Анісім Алена Мікалаеўна Анішчанка М.І. Асіпенка Аляксандр Георг. Багдановіч Алена Іванаўна Барада Людміла Баран Павел Баршчун Валянціна Дзміт. Барысенка Аляксандр Ан. Барэйка Юры Мікалаевіч Батура Людміла Віктар. Белакоз Алесь Бізгень Людміла Блажэй Дзмітрый Сярг. Бондар Юлія Сяргееўна Бубновіч Ніна Булатава Зоя Міхайлаўна Булаўская Марына Булыга Анастасія Ваніслаўчык Дзмітрый Васілеўскі Валянцін Васільева Галіна Іванаўна Войніч Вікторыя Іосіфаўна Вочка Ірына Пятроўна Вяргей Валянціна Габрусевіч Сяргей Гадзюка Юрась Алякс. Гайдучэнка Алег Сяргеевіч Галубовіч Зміцер Галянкова Альбіна Валер. Ганачарова Наталля Анат. Гідлеўская Людміла Гілевіч Ніл Сымонавіч Грынько Вольга Ігараўна Гуркоў Алесь Уладзімір. Данілюк Алег Іванавіч Даўгашэй Франц Дашкіна Кіра Ірыкаўна Дземідовіч Андрэй Дземянцей Наталля Ермал. Дзмітрыева Зося Дзягілеў Лявон Дзям'яненка Ванда Балясл. Дранец Алена Дрык Юлія Дубоўская Кацярына Дуганаў Алег Міхайлавіч Дэц Аксана Аляксандр. Еўстратоўскі Уладзімір П. Ехілеўская Кацярына Л. Жук Мікалай Мікалаевіч Жукоўскі Барыс Жытко Канстанцін Іван. Жышкевіч Людміла Зайка Антаніна Іванаўна Занкевіч Зміцер Сяргеевіч Збірэнка Алена Зяновіч Ганна Аляксандр. Іванова Вольга Аляксан. Івашкевіч Іна Івуць Валянціна Іванаўна Ісаевіч Наталля Анатол. Ісенава Марыя Ісмаілава Тамара Якаўл. Кавалевіч Алена Сцяпан. Казак Мікалай Мікалаевіч Казакевіч Дзяніс Валер. Казлоўская Іна Іосіфаўна Каладынская Вольга Эдв. Калашнікаў Уладзімір Ів. Калбасіна Ірына Канабраткіна Таццяна Вас. Канановіч Алена Кануннікаў Дзмітрый С. Карповіч Сямён Іванавіч Карценька Алена Карэнька Зінаіда Іванаўна Касцевіч Ніна Аляксееўна Кашчэеў Алесь Квандзель Таццяна Уладз. Кіенка Генадзь Колас Уладзімір Георгіевіч Корбут Віктар Андрэевіч Котчанка Уладзімір Коўзель Ян Уладзіміравіч Кошчанка Уладзімір Аляк. Краснагір Аляксей Рыгор. Краўцоў Андрэй Краўчанка Ала Круглік Юлія Віктараўна Кузьміна Галіна Купчык Мікола Курдзя Антаніна Юр'еўна Лагун Таццяна Лазко Любоў Іванаўна Лапухова Часлава Часл. Ліхашэрст Макар Васіл. Ліцьвінчук Алена Лужкоўская Юлія Юр'еўна Лунёва Настасся Лызо Дмітрый Сяргеевіч Лысюк Марыя Ляшкевіч Сяргей Іосіфавіч Малочка Таццяна Марзалюк Ігар Маркелаў Валер Анатол. Маркушэўскі Ігар Марозаў Валеры Марук Мікалай Анатол. Марцінкевіч Ганна Масла Марыя Мацкевіч Васіль Васільевіч Мацулёў Мікалай Пракоп. Мельнікава Зоя Пятроўна Мельнікаў Мікалай Алякс. Міхайлоўская Алена Вяч. Міхайлоўская Вікторыя Л. Міхалькова Алена Мудрова Таццяна Мудроў Вінцэсь Леанід. Мурашка Надзея Мусік Святлана Валянц. Навумік Зінаіда Новік Марыя Іванаўна Пабірушка Таццяна Валер. Палухіна Марыя Аляксан. Парфененка Вітаўт Васіл. Пархамовіч Мікалай Сям. Паўлініч Ліза Паўловіч Наталля Юр. Пацялежка Андрэй Петрыкевіч Валеры Міх. Пінчук Мікалай Фёдаравіч Піткевіч Алесь Пранікава Тамара Прыстаўка Яніна Ігараўна Птушка Алена Міхайл. Пянкрат Пётр Аляксеевіч Пяткевіч Тамара Сымон. Рабкоўскі Валянцін Разжалавец Ніна Рамашэўскі Барыс Іван. Савостава Наталля Юр. Сазонаў Анатоль Пятровіч Саламевіч Кацярына Аляк. Сарока Надзея Свяколкін Антон Віктар. Сенчанка Наталля Сідар Павел Сідарчук Яўгенія Сідарэвіч Сяргей Паўлавіч Сметаненка Александр Смольнік Вольга Георг. Содаль Уладзімір Ілліч Станілевіч Б.А. Станкевіч Вячка Суднік Арцём Станіслав. Сусла Мікалай Валянцін. Сухаверхая Кацярына М. Сцяжко Канстанцін Ігар. Ткачоў Максім Трапашка Аляксей Усеня Уладзімір Мікал. Флярко Сяргей Аляксандр. Хляба Ігар Вітальевіч Чаркасаў Л.І. Чырвонцаў Леў Раманавіч Чэчат Лілея Пятроўна Шаміёнка Сяргей Эдуард. Шпірыч Раіса Сяргееўна Штанюк Наталля Алякс. Шульчанка Вольга Анат. Шэметава Вікторыя Якавец Т. Я. Янкоў Дзмітрый Уладзісл. Ярмушчык Антаніна Яфрэмаў Алег Анатол. Яшкін Уладзімір Уладзім.


ПРАДУБЛЯВАНЫ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Кінаклуб "Беларускі Гальфстрым" прадубляваў сусветна вядомы фільм "Шрэк-2" на беларускую мову. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекту Франак Вячорка на прэсканферэнцыі ў Менску 23 жнiўня.

Пераклад фільма зрабіла Вольга Калацкая, але пасля рэдагавання тэксту яна выказала незадаволенасць атрыманым вынікам. Дубляж рабіўся на студыі "Белвідэацэнтр". Найбольш значныя ролі агучвалі прафесіяналы - беларускія рокспевакі: Аляксандр Памідораў - Шрэк, Руся - Каралева. Падчас агучвання адбывалася насычаная творчая праца па адаптацыі тэксту. Мультыплікацыйныя героі набылі абліччы беларускіх рокмузыкантаў, журналістаў і палітыкаў. "Гэта цэласны праект з мэтай паказаць гледачам: не ўсё тое золата, што блішчыць… Мы ставілі задачу шукаць нацыянальны каларыт. Таму Шрэк - такая выключная роля, беларус, Аржамень, паляшук, але са сваім характарам", - адзначыў рэжысёр дубляжу Сяргей Патаранскі. Па яго словах, Шрэк ў перакладзе на розныя мовы заўсёды вельмі нацыянальны па сваёй сутнасці. Таму беларускі дубляж толькі працягвае сусветную тэндынцыю надаваць фільму нацыянальнай актуальнасці.

Па словах Ф. Вячоркі, праект "узбагачае культуру, узбагачаючы мову". "Мы спрабуем знайсці ў мове новыя словы, новую лексіку. Мы ўнеслі шмат брутальных, нават лаянкавых слоў, без якіх не можа жыць мова", - адзначыў ён.

Беларускі прадукт "Шрэк-2" будзе выдадзены на дысках DVD ужо ў жніўні. Восенню плануецца распаўсюджванне яго на iншых носьбiтах. Беларускі "Шрэк-2" таксама з'явіцца ў інтэрнэце. Кіраўнікі праекту спадзяюцца на прэзентацыю фільма ў музеі кіно і ў менскіх кінатэатрах падчас кінафармату.

Нагадаем, што ініцыятыва "Беларускі Гальфстрым" паўстала як літаратурнае згуртаванне ў пачатку 90х гадоў. У 2004 годзе адбылося аднаўленне суполкі як кінаклубу, які заняўся дубляваннем вядомага сусветнага кіно на беларускую мову. Першым кінапраектам згуртавання стала брытанскаамерыканская стужка "Любоў насамрэч". У планах "Беларускага Гальфстрыма" дубляж фільмаў "Крымінальнае чытво", "Ледавіковы перыяд", "Місь", "Гары Потэр", "Хронікі Нарніі". Кіраўнікі праекту спадзяюцца на удзел ў дубляжы вядомых беларускіх палітыкаў, музыкаў і актораў. Па словах Ф. Вячоркі, згуртаванне плануе выдаваць новы прадукт кожныя тры месяцы.

Анастасія ЯНУШЭЎСКАЯ, БелаПАН


Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства,"Наша слова"!

Ідзе падпіска на апошні квартал 2006 года. Мы звяртаем увагу кіраўнікоў арганізацый і актывістаў ТБМ навучальных устаноў Беларусі, падпіска будзе працягвацца да 20 верасня. У вас ёсць рэальная магчымасць падпісаць студэнтаў старэйшых курсаў і асабліва студэнтаў першага курса. Асабліва гэта тычыцца менскіх, гомельскіх і магілёўскіх студэнтаў. Нашая газета ў гэтых гарадах пакуль не прадаецца, і адзіны спосаб атрымаць яе гэта падпісацца

Будзьце з намі, і вы будзеце ў цэнтры падзей, якія адбываюцца ва ўсім беларускамоўным спектры Беларусі і замежжа. Ва


Слаўная перамога пад Клецкам

У Беларусі прайшлі святкаванні з нагоды 500гадовых угодкаў Вялікай перамогі беларускіх войскаў над крымскімі татарамі пад Клецкам.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся ў Клецку 4 жніўня адкрыццём выставы Беларускага саюза мастакоў "Адплата" у Музеі гісторыі Клеччыны. У выставе прынялі ўдзел беларускія мастакі М. Аўчыннікаў, М. Басалыга, М. Будавей, А. Кашкурэвіч, М. Купава, І. Пратасеня і іншыя. Было паказана ўсяго 25 твораў 11 мастакоў.

У гэты ж дзень да помніка памяці Клецкай бітвы леглі кветкі ўдзельнікаў выставы, гасцей свята, месцічаў Клецка.

5 жніўня навукоўцы акадэмічнага інстытута гісторыі і Менскага педуніверсітэту правялі ў Клецку навуковую канферэнцыю.

5 жніўня ў Менску ў сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны адчынілася дзіцячая і маладзёвая выстава "Клецак - наш гонар і слава".

У выставе прынялі ўдзел дзеці ад 6 гадоў і маладыя мастакі да 18 гадоў. У іх малюнках адлюстравана слаўная беларуская гісторыя і яе героі. Сярод іншых ёсць і Вялікі гетман С. Кішка, маршалак М. Глінскі, Вялікі князь Аляксандр, Клецкі замак, Клецкая бітва і іншыя пранікнёныя малюнкі. Былі разгледжаны і вучнёўскія рэфераты на гістарычную тэму.

Пасля пачала працу навуковая канферэнцыя, зладжаная сіламі вядучых беларускіх навукоўцаў. З асноўным дакладам выступіў доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч. Таксама з дакладамі выступілі доктар гістарычных навук Юрась Бохан, Леанід Акаловіч, Алег Трусаў, доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан, Мікола Купава, Разалія Александровіч. Правяла канферэнцыю вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава. Па завяршэнні навуковай канферэнцыі адбыўся святочны канцэрт.

Мастацкая выстава Беларускага саюза мастакоў "Адплата" у Клецку працавала звыш двух тыдняў, а днямі вярнулася ў Менск

24 жніўня выстава "Адплата", значна дапоўненая творамі беларускіх мастакоў, урачыста адчынілася ў выставачнай зале святыні св. Сымона і св. Алены. На гэты раз у выставе прынялі ўдзел 15 мастакоў з 32 творамі графікі, акварэлі, жывапісу.

Пранікнённыя тэматычныя творы паказалі А. Кашкурэвіч, М. Басалыга, М. Будавей, М. Купава, В. Сташчанюк, В. Праўдзіна, М. Цімафеева.

Адкрываў выставу яго эксцэленцыя, біскуп Антоні Дзям'янка, правёў імпрэзу Мікола Купава. Мнагалюдная аўдыторыя з цікавасцю праслухала выступленні Вольгі Іпатавай і Аляксандра Мілінкевіча.

Спрэс на выставе гучала беларуская мова і беларуская музыка ў выкананні цымбаліста Алеся Лявончыка і дудара Зміцера Сідаровіча.

Гэта быў бадай што апошні акорд у святкаванні такой знамянальнай і значнай падзеі ў нашым жыцці. Такія падзеі абуджаюць гістарычную памяць народа, усяляюць надзею ў нашу гістарычную перспектыву.

Яўген Максімовіч.


НЯПРОСТЫ ЛЁС МАІХ ТАТАРАЎ НЯСЕ ГІСТОРЫЯ ТВАЯ, БЕЛАРУСЬ!

Гісторыя жыцця татараў упісана ў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, пачынаючы ад пачатку сталай аселасці і далей праз пакручастаcці лёсу асабістага і дзяржаўнага. І гэта, аднак, не азначае, што жыццё татараў па свайму сацыяльнапалітычнаму і рэлігійнаму статусу не адрознівалася ад жыцця асноўнага насельніцтва Княства.

Ужо само пасяленне - кампактна, асадамі - насіла ваеннаабарончы характар і было прадыктавана інтарэсамі ВКЛ. Не забыліся князі і аб небяспецы кантактаў з Ардой - магчымасцю вяртання ў кыпчакскія стэпы ці ўступлення ў змову. Таму асады татараў утварылі абарончае кола на мяжы з Тэўтонскім ордэнам і на адлегласці ад паўднёвых межаў Княства.

На землі сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы татары прыйшлі як прадстаўнікі самастойнага этнасу, які валодаў сваёй мовай, рэлігіяй. У татар была свая магутная дзяржава - Залатая Арда, з вызначанай сістэмай кіравання, з вайсковымі фармаваннямі, са знатнымі родамі. З адной дзяржавы, якая прасціралася на берагах паўдзённага мора, татары перасяліліся ў не меней магутную дзяржаву - Вялікае Княства Літоўскае, што з паўночнага захаду абмывалася больш халодным морам. У 1397 г. у сувязі з узніклымі ўнутрыдзяржаўнымі міжусобіцамі, пэўная частка татараў на чале з ханам Тахтамышам перасялілася ў новую дзяржаву на ўмове нясення вайсковай службы пры захаванні за імі пэўных правоў. Гэтыя правы і абавязкі былі ўзгоднены паміж Тахтамышам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам, які радзіў з 1395 г. Тахтамышу, яго сям'і і вайсковаму фармаванню для пасялення была вызначана Ліда, астатнія татары былі расселены кампактна блізу магутных замкаў на заходніх межах Княства.

Такім чынам, ў канцы ХІV ст. пачалі фармавацца на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага сталыя пасяленні (асады) "з выхадцаў з Залатой Арды,а пазней з Вялікай і Нагайскай Ордаў, Крымскага ханства, дзе ў першай палове ХV ст. утварылі васальнае Літве княства - Джагалдай (Ягалдай) - невялікае татарскае ўладанне ў складзе ВКЛ, якое займала прыкладна тэрыторыю сучаснай Курскай вобласці і прылеглых да яе зямель. Заснавана выхадцамі з Залатой Арды. Існавала з 1438 г. да пачатку ХУІ ст. на правах васальнага ўладання літоўскіх князёў [Польсколитовские татары. Татарский энциклопедический словарь. Казань, 1999. С. 172].

У сувязі з першымі, але вырашальнымі на многія стагоддзі, крокамі асадніцтва, на сённяшні час існуюць паданні, заснаваныя на гістарычных фактах, але выконваючыя сімвалічную функцыю міфаў. Найперш аб ролі Вітаўта ў запрашэнні татараў на службу на дастойных іх годнасці ўмовах. Паданне аб дарэнні Вітаўту ў 1428 г. менскімі татарамі коней і інш., аб "белых ханах" - правіцелях з дынастыі Ягелонаў - апякунах татараўмусульман.

Шырока вядомы і адказ літоўскіх татараў сваім адзінаверцам, якія чынілі рабункі на межах дзяржавы: "Ні Бог, ні Прарок не прадпісваюць вам учыняць рабаўніцтва, а нам быць няўдзячнымі. Мы лічым вас драпежнікамі і шаблямі нашымі знішчаем рабаўнікоў, а не братоў нашых. Застаньцеся за Волгаю, пакуль іншыя орды вас не выціснуць, бо мы каля Вакі (побач з Вільняю) будзем кроў праліваць за ліцьвінаў, якія нас лічаць сваімі братамі".

Палітыку Вітаўта, які памёр у 1430 г. у 80гадовым узросце і не меў нашчадкаў, у адносінах да татараў працягвалі вялікія князі Казімір і Аляксандр. Залатая пара гісторыі татараў ВКЛ, як і самога Княства настае, пры Жыгімонце І.

Нягледячы на тое, што татары мелі свабоду вызнаваць іслам, і дазвалялася будаваць мячэці, у ВКЛ яны не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у Сойм і мясцовыя соймікі, займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Не абыходзілася і без злоўжываннях з боку мясцовых нобіляў. У 1503 годзе гарадзенскія татары скардзіліся ў лісце каралю на старасту князя Гальшанскага за прыцягненне іх да выканання вартавой службы, да збору падаткаў з купцоў, якія прыязджаюць ў Гародню.

У першай палове ХУІ ст. каралі паступова вызвалялі татараў ад выканання кур'ерскіх абавязкаў. Такая прывілея тычылася татараў Рудаміна і Немежа, і была зацверджаная каралём Жыгімонтам Старым.

У той час многтя татары вызначыліся на дыпламатычнай службе, былі "пісарамі татарскімі" - перакладчыкамі з татарскай і турэцкай моваў у зносінах з Крымам і Турцыяй. Найбольш вядомы з іх князь Абрагім Тымірчыч - "пісар татарскі" канцылярыі ВКЛ пры вялікіх князях Аляксандру і Жыгімонту І.

Гісторыя сведчыць, што на службе ў Жыгімонта Аўгуста было шмат татараў. Яны выконвалі абавязкі аховы караля, кур'ераў, перакладчыкаў ці знаходзіліся пад яго крылом без пэўных абавязкаў (ганаровыя госці і інш.)

Закон 1529 г. прадугледжваў роўныя, як і дваранам, правы ў выпадках нанясення татарыну ран - штраф, за забойства панясенне кары. Татары (у адрозненні ад габрэяў, якія не мелі права выступаць у якасці сведкаў на судзе) мелі правы нароўні з дваранамі даваць сведчанні пры ўзнікненні спрэчных момантаў, якія тычыліся вызначэння межаў зямельных уладанняў і пры іншых спрэчках. Гэты закон змешчаны ў Статуце Вялікага княства, ў яго першай рэдакцыі.

Дабро, зробленае беларускім урадам мусульманам, зблізіла іх з беларускім гаспадарствам і народам.У мемарыяле, пададзеным у 1519 г. Вялікаму князю Жыгімонту І, мусульмане кажуць: "На шаблі нашы мы прысягалі, што любім Ліцьвіноў (разумей: Беларусаў, бо гэткі быў тады беларускі нацыянальны назоў - Я.С.), каторыя у вайну забралі нас у палон, але ўступаючым на гэтую зямлю сказалі, што гэты пясок, гэтая вада і гэтыя дрэвы нам супольныя. І ля салёных азёраў (г. зн. ў Крыме - Я.С.) і ў Кіпчаку ведаюць, што ў нашым краі мы не чужнікі". Татары Вялікага Княства Літоўскага ў знак братэрства кляліся на шаблі - вылівалі на іх ваду (вада для мусульман мае сакральную сілу, у беларусаў у гэтай ролі выступае хлеб Р. А.) [Я. Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом Вільня, 1933. С. 6].

У Літоўскай метрыцы ёсць лісты 1533 г. Вялікага Князя Жыгімонта ІІ да маршалка і ўсіх камандзіраў татарскіх сцягоў на вайну супраць крымскіх татараў.

У 1561 г. Жыгімонт ІІ надае татарам права на шляхецтва, пацвердзіць яго ў 1568 г. У другой рэдакцыі Статута (1566 г.) пацверджаны закон 1529 г.

Стэфан Батура вылучыўся тым, што пачаткам яго праўлення стала скасаванне Люблінскай уніі ў 1576 г. Унія была падпісана Жыгімонтам ІІ Аўгустам і абмяжоўвала правы ВКЛ у адносінах да Рэчы Паспалітай. Пры Стэфане Баторыі выйшла прывілея татарам 1576 г., таксама на пачатку прыняцця ім ўлады.

Пачаткам кіравання ў 1587 г. Жыгімонта ІІІ пачалося абмежаванне татараў у правах. У трэцяй рэдакцыі Статута Вялікага княства Літоўскага, які ствараў падканцлер Леў Сапега (канцлерам быў Крыштаф Радзівіл, у 1589 г. Сапега заняў найвышэйшае становішча ў дзяржаве - стаў канцлерам), і які быў абвешчаны на пачатку кіравання Жыгімонта ІІІ у 1588 г. У Трэцім Статуце гаварылася аб тым, што з гэтага часу габрэй і татарын і кожны басурманін, не мае права быць прызначаны на дзяржаўную пасаду, і не можа мець нявольных хрысціян.

Але пры гэтым агаворваліся правы тых татарскіх падданых, якія з даўніх часоў маюць маёнткі: яны павінны быць у такой жа пашане, як і насельнікі Вялікага Княства Літоўскага. Гэта супадала з правамі, абвешчанымі Статутам 1566, адпаведныя артыкулы з якога пакідаліся ў Статуте 1588 г. Пакінуты быў без зменаў артыкул 3 другога раздзелу, у новым законе ён мае нумар артыкула 4 трэцяга раздзелу: "а хаця бы хто тэж каму землі, іменьня, сёлы і людзі далі, тагды таковыя маюць з таго служыці Вялікаму Княству Літоўскаму, а хто бы не хацеў служыці, таковых прывілеяў ня маем мы і патомкі нашыя дзяржаці" . У адносінах да татараў існавала вайсковаленная сістэма атрымання зямлі за вайсковую службу, яны выконвалі "татаршчыну": "у выпадку неабходнасці ...павінны будуць... служыць і выпраўляцца на вайсковую службу". Статут ВКЛ 1588 г. С. 396).

У ВКЛ - басурманін - гэта той жыхар, хто спавядаў мусульманскую веру. У ВКЛ для басурман былі свае ўмовы, ім многае не дазвалялася (займаць пасады ва ўстановах вялікага князя і інш.), мець прыгонных сялянаўхрысціян. Калі ж яны мелі прыгонных сялян, то ім пад пагрозай смяротнай кары забаранялася перавабліваць тых у сваю веру. Прывілеі з басурман мелі татары, якія служылі ў войску ВКЛ [Кароткі слоўнік краязнаўчаправавой тэрміналогіі беларускай старажытнасці. Краязнаўчая газета. № 9 (74), сакавік 2005. С.3] .

Стаўленне да татараў ВКЛ мела адгалоскі ад адносінаў новага гаспадара да ўсяго літоўскага народа. У лісце Льва Сапегі ад 17 лютага 1588 г.да віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла напісана: "Ужо там больш палякі ў нас (у Вялікім Княстве) дастаюць, чымся сама Літва; ліцьвіну зараз адмовяць, а паляку зараз дадуць" . А з ліста ад 7 чэрвеня 1588 г. вынікае: "Не толькі я, але і ўвесь народ наш ёсць у вельмі лёгкім паважанні ў караля" . З лістоў, дзе выказваецца стаўленне да ўсяго літоўскага люду, можна меркаваць, што стаўленне да татараў таксама было, як да насельнікаў Літвы.

Паступова татары пачынаюць адыходзіць ад галоўнага свайго занятку - воінства, і сярод іх усё больш распаўсюджваюцца іншыя віды дзейнасці.

У Статуце 1588 г. запісана: "а некаторыя татары ізвозам прамышляюць, агароды трымаюць, жывёлай гандлююць, скуры вырабляюць і якімнебудзь рамяством на жыццё зарабляюць" [Статут ВКЛ 1588 г. С. 442]. Вайсковая служба заставалася за прывілеяванымі татарамі, іншыя заняткі разглядаліся як сродак мець дадатковы заробак.

Аб тым сведчыць хадайніцтва Насыфа Турчынавіча Александровіча аб пацверджанні прывілеяў і замацаванні адзінай павіннасці - воінскай. Кароль Жыгімонт ІІІ замацоўвае за ім маёнтак Уліта Ташлікоўская: "они сами, жёны, дети и потомки их, от даты сего листу нашего с тых имений своих уживати вечными и непорушными часы маютъ... До этого листа печать нашу Великого Князства Литовского привесити есьмо велели...Писан в Варшаве, лета Божего нароженья 1590, марца 23 дня" [Дакумент змешчаны ў Акце Галоўнага Літоўскага Трыбу нала, Вільня, 1836, т. ХІІІ, дакумент № 19, с. 60].

Татары маглі мець розныя заняткі і гэта не выклікала ў іх такой моцнай нязгоды, якую выклікалі ўціскі, звязаныя са спавяданнем сваёй рэлігіі. З гэтым лічыліся ўлады.

Статут абвяшчаў, а, дакладней, замацоўваў існаваўшую ў краі цярпімасць ў адносінах да людзей розных рэлігійных канфесій: "…абяцаем тое сабе сумесна за нас і за патомкаў нашых на вякі вечныя пад абавязкам прысягі, пад вераю, гонарам і сумленнем нашым, што мы, якія з'яўляемся рознымі ў веры, мір паміж сабою захоўваць, а ў сувязі з рознай верай і адрозненнем у цэрквах крыві не праліваць і не караць адсуджэннем маёмасці, пазбаўленнем гонару, турэмным зняволеннем і выгнаннем, і ніякаму вяршэнству, ані ўраду, да такога ўчынка ніякім чынам не дапамагаць..." [Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588. Гл. 3, арт. 3].

Калі паўстала небяспека вайны з туркамі і татарамі, прахалодныя адносіны караля да Сапегі змяніліся на больш цёплыя. "Гэтую небяспеку выклікаў Жыгімонт ІІІ Ваза сваёй вузка дынастычнай палітыкай" [М. Шкялёнак. Леў Сапега//Спадчына, 1991. № 1. С.62]. І ужо ў лісце Сапегі да Радзівіла з 22 сакавіка 1594 г. напісана: "Гэтман Каронны зьбірае выбранцаў і мае вока на татараў, каторыя гвалтам хочуць праз Польшчу да Нёмна. Добра б было, каб і ад нас палякі помач якую мелі, бо трэба ж братоў ратаваць, тым больш, што і аб нашу ўласную скуру тут ідзе. Бо сьражы Бог няшчасьця на іх, ці ж нам тады ад палякаў не дастанецца! А калі палякі абойдуцца бяз нашай помачы, тады гэты одыюм узаемнай непрыязьні і ненавісьці, каторы паміж намі з палякамі цяпер кіпіць, яшчэ больш узрасце і пры нас будзе culра (з лац. "віна"). Трэба ім памагчы і жаўнерам нашым, а калі б гэта не магло быць, тады хоць татарамі". Мяркуем, што асабістая перапіска - крыніца праўды "прыватнай". Але ад гэтага не менш крыўдна, таму што фраза "тады хоць татарамі" гучыць паблажліва. І ўсё ж у яе ёсць адваротны сэнс: нельга не прызнаць, што татары ВКЛ разглядаюцца як крайні сродак процістаяння моцнаму праціўніку. Пры гэтым нельга не адзначыць намаганні Сапегі ў стварэнні заканадаўчай базы для мірнага суіснавання насельнікаў краю.

Характэрна, што дзякуючы намаганням Льва Сапегі найвышэйшая апеляцыйная інстанцыя - Трыбунал - месцамі трыбунальных судоў мела па чарзе Менск і Наваградак (да 1588 г. суды адбываліся ў чатырох месцах: Вільні, Троках, Наваградку і Менску - паўсюль былі пасяленні татараў - P.A.).

Хоць Леў Сапега спрабаваў падтрымліваць у краі рэлігійную цярпімасць, але ўціск каталіцкага касцёла ўзмацняўся, а 1595 год стаў часам, калі запалілася вогнішча рэлігійнага процістаяння ўсходняй праваслаўнай царквы і заходняга рымскакаталіцкага касцёла. " На Беларусі шляхта і перадусім магнаты, без розніцы рэлігійных перакананняў, уласным коштам будавалі святыні розных вераў і, уміраючы, адказвалі на іх карысць маёмасць. Багаты каталік будаваў і абдорваў ня толькі касцёлы, але і цэрквы, праваслаўны - не толькі цэрквы, але і касцёлы. Аб гэтым сведчаць захаваныя ў мностве да сённяшняга дня тэстаманты з тых часоў. У духу гэтакай рэлігійнай талеранцыі ўзгадваліся найвыдатнейшыя прадстаўнікі беларускага народу, у тым ліку і Леў Сапега" [Шкялёнак М. Леў Сапега// Спадчына. 1991, № 1. С. 69]. Мы можам прывесці прыклады фундатарства беларускіх магнатаў на карысць вернікаўмусульманаў у згаданую эпоху і пазней (Мір, Клецк - Радзівілы, Іўе - Эльвіра Замойская, Смілавічы - сёстры Манюшкі).

Аднак колькасць татарскага насельніцтва ў ВКЛ паступова змяншалася. Так, калі на 1591 год у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тысяч татараўмусульман, то ў хуткім часе іх колькасць істотна паменшылася. "У ХУІІ стагоддзі мусульмане Рэчы Паспалітай трапілі пад уціск каталіцкай царквы, у выніку шмат татараў выехала ў Крым і Турцыю або прыняло хрысціянства. З гэтых прычын колькасць мусульман зменшылася да 30 тысяч. Працэс адыходу ад ісламу і асіміляцыі беларускіх татараў працягваўся і ў наступныя стагоддзі"[ Юсуф Крыніцкі. ЭГБ. Т.3. С.507.].

Згодна рэвізіі татарскіх маёнткаў 1630 г. Івана Кярдзея татары пачалі адыходзіць ад вайсковай справы і пераходзіць на іншыя заняткі.

Фурманства займала значнае месца сярод заняткаў татараў у гэты перыяд іх жыцця. У пэўнай ступені можна казаць аб манапалізацыі татарамі справы, дзе хоць не на кані, але ўсё ж побач з ім, у адной справе. Пры гэтым яны разводзілі коней, здольных хутка пераадольваць вялікія адлегласці. Фурманы з татараў перавозілі тавары не толькі ў межах Вялікага Княства, а і па ўсёй тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Станіслаў Крычынскі піша, што татарам давяралі па прычыне іх высокіх маральных якасцяў - яны не кралі, не падманвалі, а пры неабходнасці маглі і адбіць тавар, які перавозілі [Kryczyсski St. Tatarzy litewscy. Prуba monografii historycznoetnograficznej. Warszawa, 1938].

Традыцыйным заняткам татараў было гарбарства. У Статутах ВКЛ 1566 г. і 1588 г. гаворыцца аб гэтым. У Актах аб татарах [Акты аб татарaх//АВАК. Т. ХХХІ. С. 65, 83, 87, 162] згадваюцца "татарыкажамякі". Гарбарства таксама заставалася традыцыйным татарскім рамяством.

Ганебнае становішча татар змянілася пасля смерці Жыгімонта ІІІ. Уладзіслаў ІУ выдае прывілей 1634 г., якім вяртае ім прывілеі. Аўтар грунтоўнага даследавання аб татарах Антон Мухлінскі, аб гэтых і наступных часах паведамляе: "Татары удостоились вновь участвования, почти полного, в правах и свободах таких, какими пользовалось рыцарское сословие в государстве. Почитались по правам наравне с дворянством, признаны были дворянами, поместиям их признана была свобода от переходов войск и тягостей, такая же как и дворянским имениям. Были они сравнены совершенно с дворянами и по делам уголовным, податям и по судебным платежам. Когда в первой половине ХУІІІ столетия, в царствование Августов ІІ и ІІІго, по случаю разности вероисповедания, устранено от совещаний природное и оседлое дворянство, не исповедующее католической веры, то и тогда даже не были нарушаемы свободы привилегиями и законами толикократно Татарам присвоенные.

Наконец в 1768 и 1775 годах, оставляя татар при пожалованных им землях и правах, восстановлена была им свобода строить новые и чинить старые мечети; держать для услуги людей обоего пола; тем же татарам, которые недавно при Иоанне Казимире, Иоанне ІІІ и Августе ІІ получили поместья, разбросанные по королевским имениям, обещано им тогда пожаловать вместо рассеянных участков, два староства, составляющие по 10 тысяч польских злотых дохода, что однако ж не состоялось, ибо сами татары в 1786 г. просили, чтобы оставить их при землях ленных или пожизненных, к которым привлекали их построенные ими дома, мечети и кладбища; посему и было постановлено, по уважению, сохранённому для татарского народа за его заслуги, тех же татар оставить на вечное время при пожалованиях Иоанна Казимира, Иоанна ІІІ и Августа ІІ, заменив при сем таковые их владения ленные или пожизненные в наследственные [Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. Минск, 1993. Репринт. воспроизв. Изд. СПб.:Тип. Эдуарда Веймара, 1857. С. 35].

"Паводле сацыяльнаэканамічнага становішча татарскае насельніцтва на землях ВКЛ у 1617 ст. можна умоўна падзяліць на тры катэгорыі. Найбольш прывілеяваная група - наўпростыя нашчадкі ардынскіх ханаў (толькi два роды - Астрынскія і Пунскія) і мурзаў, якія атрымалі тытулы князёў: Асансуковічы, Барынскія, Кадышэвічы, Карыцкія, Крычынскія, Лоўчыцкія, Смольскія, Талькоўскія, Юшынскія і інш. Яны валодалі вялікімі вотчынамі з сялянамі, за што павінны былі несці вайсковую службу" [І.Б.Канапацкі Т.6. Ч.1.C. 509].

Падчас расейска-польскай вайны 1792 г. татарскае насельніцтва аказала падтрымку законнай уладзе: "народ татарскі праз трох пасланых ад яго дэпутатаў паведаміў на правінцыяльнай сесіі Вялікага Княства Літоўскага, што як і ў Варшаве, так і ў правінцыях адважныя салдаты, якія прыйшлі да сваіх мулаў, прысягалі на Кур'ане бараніць караля, Бацькаўшчыну і Канстытуцыю" - абвяшчала газета "Narodowa і оbcа".

Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі шанаваў татараў, асаблівай яго павагай карыстаўся татарынгенерал Юзаф Беляк, які паходзіў родам з Лоўчыц зпад Наваградка. Аб гэтым сказана храністам: "... Ёсць татары перакопскія, кыпчакі, што былі на службе Рэчы Паспалітай, некаторыя засталіся ў Оўруцкай зямлі, прынялі хрысціянскую веру, а большасць у Літве трымаюцца пры сваёй веры, маюць мячэці і мулаў. З такой вось сям'і і быў той слаўны генерал Беляк і нямала вышэйшых афіцэраў: Ахматовічы, Азюлевічы і г.д., якія да скону свайго жыцця верна служылі абранай Радзіме... Трэба аддаць належнае ўсім без выключэння..."(Ян Дуклян Ахоцкі).

Цюркізмы ў беларускай лексіцы, звязанай з коньмі

"...коней любілі - як татары" (Уладзімір Караткевіч, радкі з твора "Ладдзя роспачы", прысвечанага Рыгору Барадуліну.)

Аргамак высокі імклівы конь

Аркан вяроўка з рухомай пятлёй для лоўлі статных жывёл

Біцюг коньцяжкавоз

Буланы масць каня: светлажоўты з чорнай грывай і чорным хвастом

Вогер жарабец Дуга частка коннай вупражы

Кантар аброць для жарабца

Караван гурт уючных жывёл

К а ры масць каня

Касяк гурт кабыл з адным жарабцом

Кібітка вазок на палазах

Кумыс пажыўны напітак з малака кабылы

Лашак помесь асла і кабылы

Майдан . плошча, рынак, а таксама месца, дзе стаяць коні

Маштак маларослы конік

Нагайка кароткая цяжкая плётка

Табун статак коней ці некаторых іншых капытных жывёл

Тарпан дзікі конь

Таўро кляймо, метка на жывёле

Хамут частка коннай вупражы

Чапрак пакрыццё для каня

(Паводле даклада Разаліі Александровіч "Лёсы татараў у ВКЛ", зробленага 5 жніўня 2006 г.)

Разалія Александровіч


Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў і Алесь Пашкевіч атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны

Да 15годдзя незалежнасці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў указ аб узнагароджанні шэрагу замежных грамадзянаў, сярод якіх беларускія пісьменнікі Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў і Алесь Пашкевіч. Высокія дзяржаўныя ўзнагароды яны атрымалі "за важкі асабісты ўклад у развіцьцё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне аўтарытэту і станоўчага іміджу Ўкраіны ў свеце, папулярызацыю яе гістарычных і сучасных дасягненняў".

Ніл Гілевіч адзначаны ўкраінскім ордэнам князя Яраслава Мудрага 2й ступені. Такой жа ўзнагародай уганараваныя разам з ім генеральны сакратар Рады Еўразвязу Хавіер Салана, былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і эксміністр замежных справаў Літвы Антанас Валеніс. Ніл Гілевіч прымае віншаванні ад сяброў.

Н. Гілевіч: "Вельмі ўсхваляваны такой дарагой для мяне навіной. Я ўзрушаны проста. Вядома ж, гэта вялікая нечаканасць. Я вельмі, вельмі ўдзячны ўраду Ўкраіны, прэзідэнту Юшчанку перш за ўсё, маім украінскім сябрам. Гэтая ўзнагарода дапаможа мне пратрымацца і папрацаваць на літаратуру беларускую і на ўкраінскую".

Зусім інакш паставіліся да народнага паэта, які неўзабаве адзначыць 75годдзе, беларускія ўлады. Раней выдавецтва "Мастацкая літаратура" планавала выдаць кнігу ягонай лірыкі "Выбранае".

Н. Гілевіч: "Мне патэлефанавалі з выдавецтва і сказалі, што там недзе вышэй Вашу кніжку выкінулі, не выйдзе. Выкінулі".

Чаму ж беларускія літаратары не маюць узнагародаў у Беларусі?

Н. Гілевіч: "Няма прарокаў у сваёй Айчыне. У нас з большай радасцю паспрыяюць ці арганізуюць, каб людзі вядомыя, якія нешта зрабілі для сваёй беларускай культуры, а разам з тым зрабілі сёетое і для дружбы народаў, - замест гэтага ў нас хутчэй каб пазбыцца - каб, скажам, пісьменнік вымушаны быў пакінуць Бацькаўшчыну, выехаць. Зробяць так, каб па магчымасці такія творцы, такія людзі былі невядомыя, замоўчаныя".

Сяргей Законнікаў атрымаў украінскі ордэн "За заслугі" . Ён згадвае, як у 1989 годзе пасля яго выступу ў Кіеве студэнты ўпершыню ўзнялі забароненыя жоўтаблакітныя сцягі на плошчы. Спадар Законнікаў таксама не надта чакае ўзнагародаў ад беларускіх уладаў:

С. Законьнікаў: "Я, напрыклад, з вялікім задавальненнем цяпер бы выпусціў проста сваю кніжку, таму што як бы ў незалежнай дзяржаве, а я за пятнаццаць гадоў не выпусціў ніводнай сваёй паэтычнай кнігі. Так што мне было б лепш, каб я выпусціў кнігу сваю. Ну, а так усё ж гэта залежыць ад той улады, як яна ставіцца да культуры, да літаратуры, да таго, што робяць творцы".

Алесь Пашкевіч таксама атрымаў украінскі ордэн "За заслугі" . Ён згадвае, што фактычна за гады незалежнасці беларускія пісьменнікі не мелі падобных дзяржаўных узнагародаў ад уладаў Беларусі. Званне народнага пісьменніка наагул замарожанае. Непаразуменне з уладай у літаратараў цягнецца амаль дванаццаць гадоў.

А. Пашкевіч: "Беларускія пісьменнікі ніяк не могуць пагадзіцца з растаптаннем нацыянальнай сімволікі, з прыцясненнем беларускай мовы ў дзяржаве, з рэпрэсаваннем сваіх перыядычных выданняў. Ну, і, безумоўна, з адабраннем уласнага дому - Дому літаратараў. Вось тыя прычыны, якія, можа, не дазваляюць напоўніцу беларускім творцам пачуцца сваімі ў сваёй дзяржаве".

Наш кар.

Сакратарыят ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" шчыра віншуе беларускіх пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Сяргея Законнікава, Алеся Пашкевіча з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі братняй нам Украіны. Мы спадзяёмся, што ўзнагароды гэта не толькі прызнанне, а і важкі стымул для далейшай творчасці. Мы чакаем ад вас новых твораў і кніг, такіх неабходных нашаму народу.


ТАКТЫКА ДЗЕЯННЯЎ САЮЗА БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ, ЯКОМУ ПАГРАЖАЕ ВЫСЯЛЕННЕ З ДОМА ЛІТАРАТАРА, БУДЗЕ РАЗГЛЕДЖАНА НА ПАСЯДЖЭННІ РАДЫ 30 ЖНІЎНЯ

Тактыка дзеянняў Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), якому пагражае высяленне з Дома літаратара ў Менску, будзе разгледжана 30 жніўня. Такое рашэнне прыняло 24 жніўня кіраўніцтва творчага аб'яднання.

У інтэрвію БелаПАН старшыня СБП Алесь Пашкевіч нагадаў, што 2 сакавіка суддзя гаспадарчага суда Менска Васіль Данілюк задаволіў зыск Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва спраў прэзідэнта да творчага аб'яднання аб спагнанні 55,5 млн. рублёў і высяленні СБП з памяшканняў Дома літаратара. "Высяленне, прызначанае на 24 жніўня, было перанесена на 30 жніўня пасля перамоў з прадстаўнікамі Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення", - паведаміў А.Пашкевіч. Паводле яго слоў, да 30 жніўня ў кіраўніцтва саюза ёсць магчымасць сабраць раду і ўзгадніць пытанні аб магчымасці рэструктурызацыі доўгу, што сабраўся з 2002 года, а таксама правесці перамовы з чыноўнікамі аб частковым пагашэнні доўгу ў сувязі з бясплатнай перадачай дзяржаве амаль 60тысячнага кніжнага фонду СБП.

"Дарэчы, асноўную частку доўгу складае сума за арэнду ў Доме літаратара памяшканняў бібліятэкі саюза", - падкрэсліў А. Пашкевіч.

Пісьменніца Вольга Іпатава ў сваю чаргу паведаміла, што плануецца падрыхтаваць зварот СБП да беларускай і міжнароднай грамадскасці з просьбай аб аказанні саюзу маральнай і матэрыяльнай падтрымкі.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


У парку Дружбы народаў гучалі песні свабоды

25 жніўня адбыўся яшчэ адзін "свабодны" канцэрт у парку Дружбы народаў, што побач з плошчай Бангалор. Карэспандэнт "Белорусских новостей" там быў - слухаў беларускую музыку і глядзеў, які настрой зараз пануе сярод маладых аматараў року

Адразу просіцца параўнанне гэтага канцэрта з ранейшым, які адбыўся на тым самым месцы 18 сакавіка. Быў адзін маленькі эпізод на тым, вясновым, канцэрце: публіку папрасілі ўзняць над галавою рукі далонямі ўверх. Здавалася б - дробязь, але гэта самая дробязь уразіла як нішто іншае ў той вечар. Некалькі тысяч чалавек, якія адначасова дэманструюць сваю безабароннасць і адкрытасць, свой мірны настрой і адсутнасць нядобрых намераў - вось, глядзіце, нашыя раскрытыя далоні, чытайце нашыя лініі жыцця, мы не сціскваем кулакі, мы не нясем нічога дрэннага. На канцэрце ж учора такіх момантаў, уражанняў і сімвалаў заўважана не было.

Канешне, тлумачэнне гэтаму відавочна: калі ў сакавіку аматары беларускага року сабраліся ў парку Дружбы народаў, яны чакалі не толькі добрай музыкі, але і нейкага натхнення, чагосьці, што павінна было ўмацаваць іх надзеі на перамены. А ўчора, нягледзячы на тое, што і надвор'е было лепей ("плюс 20" замест "мінус 10", і многія маладыя бацькі бралі з сабою маленькіх дзетак, нават ў калысках), і нагода сабрацца была (25 жніўня - пятнадцатыя ўгодкі надання Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону), ніякіх "надзей" - у сакавіцкім сэнсе - не было. Людзі прыйшлі, каб паслухаць выдатных музыкаў. І калі забыць пра вясновыя "мары аб нечым большым" і ставіцца да канцэрта менавіта як да падзеі музычнага жыцця Менску, то нельга не прызнаць, што падзея адбылася выдатная.

Першымі выступалі маладыя музыкі з гурта "Band A", потым выйшлі ліцэісты "Партызанская школа", за імі - гурт "PLAN" (менавіта яго маглі чуць наведвальнікі фотавыставы "За свабоду і незалежнасць", што пачала сваю працу на дзень раней). А палове сёмай на сцэну выйшла "Крама", якая гэтым выступам адзначыла свае 15годдзе, і прэзентавала адну з новых песень, якая войдзе ў наступны альбом гурта (папярэдняя назва - "Слухай мяне - застанешся жывы").

Потым - невялікае палітычнае адступленне: на сцэну выйшаў лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка і звярнуўся да публікі з палымянай прадмовай. Пасля гэтага канцэрт працягваўся яшчэ дзве с паловай гадзіны. Спявалі вядучы канцэрту Аляксандр Памідораў (гурт "Памідор/OFF"), "NeuroDubel", "Таварыш Маўзэр" і "N. R. M.".

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі арганізатараў, што ўздыманне белчырвонабелых сцягоў не дазволена, а іх з'яўленне над галавамі слухачоў будзе прычынай спынення канцэрту. Арганізатары гэтую інфармацыю данеслі да публікі ў самым пачатку канцэрта… Але нельга папракнуць народ невынаходлівасцю. Не ўздымаць сцягі? Добра, сцягі - не будзем, але хто ж забароніць узняць чыровнабелы парасон над галавою, хто забароніць надзець чырвонабелую кепку, куртку, шалік?.. Але, калі выступаў "N. R. M.", менавіта сцягі ўсё ж з'явіліся над галавамі слухачоў, і канцэрт нават прайшлося спыніць на некаторы час. Урэшце, сцягі прыбралі, і канцэрт працягваўся

Усе гэтыя моманты са сцягамі і сімволікай не маюць дачыненння да гэтага мерапрыемства, калі ўспрымаць яго як звычайны рок-канцэрт. Але парадокс у тым, што рок-канцэрты тутэйшых музыкаў у нас рэдка бываюць "звычайнымі", і амаль кожны з іх нясе ў сабе нешта большае за звычайныя спевы

У той жа час трэба адзначыць, канцэрт быў добра арганізаваны, на выпадак дажджу над пультам гукарэжысёра паставілі тэнт, прадугледзелі лавачкі для слухачоў. Але, як паказвае досвед, якасць канцэрту і ўражанні, якія застаюцца пасля, зусім не залежаць ад надвор'я і тэхнічных сродкаў.

Тамаш Карэнін.


Алесь Камоцкі запрашае сяброў на свой "Дах"

Свой творчы шлях знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі, дарэчы, па адукацыі філосаф, пачынаў з выступленняў на невялікіх канцэртных пляцоўках і сяброўскіх вечарынах. Цяпер ён часты госць шматлюдных канцэртных залаў і фестываляў, адзіны беларускамоўны бардудзельнік музычных праектаў тэлеканала ОНТ, госць радыёперадач канала "Культура"…

Цяпер у дыскаграфіі Алеся Камоцкага дзевяць альбомаў, адзін з якіх - "Псальмы" на біблейскія тэмы - быў выдадзены польскай кампаніяй "Magton records". Трэба ўспомніць, што ў творчым багажы Алеся Камоцкага ёсць і цудоўны паэтычны зборнік "Спроба ісці па расе"…

Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі апошнія студыйныя працы Алеся - альбомы "Дом" і "Дым", з аўтарскімі лірычнымі кампазіцыямі і песнямі на вершы беларускіх паэтаў. Апошняя навінка ад Камоцкага - альбом "Дах". (Камоцкі жартуе, што цяпер у яго перыяд творчасці на "Д"). З лепшымі кампазіцыямі з гэтага альбому прыхільнікі творчасці Камоцкага пазнаёміліся на канцэрце барда, якія адбыўся ў канферэнцзале Дзяржаўнага музея Янкі Купалы. Слухачы шчырымі апладысментамі віталі выкананне кампазіцый "Горад", "Я прымаю вясну невялікімі часткамі", "Усё роўна была ты"…

Пасля завяршэння праграмы выступлення, А. Камоцкі згадзіўся адказаць на некаторыя пытанні нашага карэспандэнта, распавесці пра тое, калі слухачы змогуць пачуць новы альбом ў канцэртнай зале.


- Спадар Алесь, сённяшнія прыхільнікі бардаўскай песні трохі іншыя, ці змяняецца тваё ўяўленне пра слухачоў?

-Змяняецца, канешне. Яны становяцца ўсе лепшымі і лепшымі: калі ты больш раскрываеш ім сваю душу, дык і яны да табе адносяцца больш адкрыта. Я ніколі не думаў, што і як трэба спяваць слухачам, не думаю і зараз. Проста раблю тое, што умею і як умею. І дзякуй тым людзям, якія разумеюць мяне. Проста з дапамогай гітары і паэтычных радкоў, пакладзеных на мелодыю, я выказваюся сам. І мне прыемна, што людзям гэта цікава, што яны знаходзяць у маіх песнях нешта сваё. Магчыма, яны разумеюць нешта не так, як я разумею... Тым больш мне прыемна, бо я сыходжу са сваіх асацыяцый, калі пішу песню. А калі людзі разумеюць пасвойму, то гэта спрыяе з'яўленню большай роднасці паміж выканаўцам і слухачамі. Гэта самае чароўнае, што ёсць у паэзіі, у адносінах паміж выканаўцам і слухачамі.

- Алесь, што, на твой погляд, трэба зрабіць барду, каб "дастукацца" да сэрцаў слухачоў?

- Не думаць пра тое, што трэба да кагосьці "дастукацца". Трэба сумленна выказвацца з дапамогай паэтычнага слова і музыкі, якая спрыяе лірычнаму стану душы. Трэба спакойна выходзіць на сцэну і рабіць тое, што ты робіш дома, калі займаешся рэпетыцыямі. Самы галоўны спосаб знайсці ўзаемаразуменне са слухачамі - быць шчырым у сваёй творчасці. Бо зараз можна убачыць, як некаторыя выканаўцы спяваюць - ладна і прыгожа, акуратна падбіраюць словы, - а слухаць не хочацца. А бывае так, што людзі сядзяць у інтэрнаце, ці ў лесвічных пралётах і нешта так, здаецца, не вельмі прафесійна спяваюць, а заслухаешся, што адарвацца проста не магчыма! У бардаўскай песні галоўнае - асоба творцы.

- Твой новы альбом "Дах" скіраваны да гэтай мэты?

-Мой новы дыск - мая спроба выказацца. Гэты альбом рабіўся так, што ў нас не было аранжыроўшчыка. Я і гітарыст Алег Змушка сядзелі разам і разважалі пра тое, як будуць гучаць песні, што ўвойдуць ў альбом "Дах": якой даўжыні будуць кампазіцыі, дзе будзе пройгрыш, які тэмп выканання будзе ў той ці іншай песні… А пасля мы запрашалі выканаўцаў у студыю, каб яны выканалі свае партыі. У студыі яны былі адны і часцяком нават не чулі (апроч рытмсекцыі), што было запісана папярэднікамі. Так давалася воля выканаўцам адыграць найлепшым чынам, як гэта разумеюць самі музыканты. У гэтым мне вельмі спрыяў гукарэжысёр Алег Чыжык, дзякуючы якому настолькі ўсе добра спрацавалася, што пад канец запісу мы здзівіліся канчатковаму выніку. Бо запісу альбома спрыяла тая атмасфера, якая панавала падчас супольнай працы: атмасфера сяброўства, узаемапавагі і душэўнасці. Гэтыя якасці працы, на мой погляд, знайшлі адлюстраванне і на дыску. Мо таму, альбом атрымаўся ў нечым настальгічным…

- Алесь, некалькі слоў пра тое, калі адбудзецца прэзентацыя альбома "Дах" і хто дапаможа табе на гэтым канцэрце?

-Прэзентацыя альбома "Дах" адбудзецца на малой сцэне канцэртнай залы "Мінск" 27 верасня, пачатак канцэрта ў 19 гадзін. Па традыцыі, мне дапаможа (як і ў музеі Янкі Купалы) гітарыст Алег Змушка, а таксама, басгітарыст Валеры Башко, Анатоль Каляда (ударныя інструменты), акардэаніст Аляксандр Шувалаў. Ксенія Мінчанка падпяе мне. А калі згодзіцца падыграць на скрыпачцы, дык увогуле будзе добра! З віяланчэлісткай Юліяй Глушыцкай, таксама, ёсць дамова пра ўдзел у прэзентацыі. Гэта асноўны канцэртны склад.

На прэзентацыі будуць выкананы ўсе кампазіцыі з альбому "Дах" і з дзесятак, а можа і больш, песень з ўсіх астатніх маіх альбомаў. Так што, запрашаю на свой канцэрт у КЗ "Мінск" ўсіх сяброў, усіх прыхільнікаў беларускай бардаўскай песні.

Гутарыў Анатоль Мяльгуй

Фота аўтара.


РОК ПАД КАРТОННАЙ ВОКЛАДКАЙ

Ашчадна гартаю свежаспечаны томік. Прыемная вокладка у кніжачкі "222 альбомы беларускага року"!.. Зялёнага колеру. А колер зялёны, сцвярджаюць псіхолагі, як ні адзін іншы з сямі вясёлкавых, спрыяе канцэнтрацыі ўвагі. А яшчэ зялёны - колер вясны, адраджэння, маладосці, жыцця. У кнізета пра творчасць, а значыць, пра натхненне, пра эмоцыі гаворка йдзе!


ШТО Ж ЁСЦЬ КНІГА

"222 альбомы беларускага року" з'яднаныя пад адной вокладкай музычныя рэцэнзіі журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя, надрукаваныя ў айчынных (ды і не толькі ў айчынных ) масмедыях за дваццаць гадоў.

Публікацыі у СМІ друкуюцца лаканічнымі, скарочанымі, а вось артыкулы ў дадзенай зялёненькай кніжачцы разгорнутыя. Тамсям рэаліі грамадскага жыцця малююцца ды подыхам нядаўняй гісторыіі павявае. Адметна тое, што рэчаіснасць адбіта на паперы ў той самы момант і падаецца не ў выглядзе ўспамінаў.

Размешчаны і дадатковыя бонусы: каталог музычных выданняў лэйбла BMAgroup, каляровае фота беларускіх канцэртных афіш, акорды і тэксты чатырох гітовых айчынных песень, дні народзінаў рок-зорак і іншых калямузычных дзеячоў - мусіць, каб фанаты мелі мажлівасць уручаць свае віншаванні. Дык няблага было б і "мыльную" пошту, скажам, дадаць.

Своеасаблівую разынку надае кнізе ўводны артыкул спадара Супрановіча, добрага сябра журналістаў, кіраўніка моладзевай суполкі "BMAgroup", аднаго са спонсараў праекту. Віталь Супрановіч не майстар слова, "мецэнат" па жыцці. Але ж удала мяльгуйскамартыненкаўскія творы дапоўніў! Вымаляваў духоўны свет тых, хто за дзвюмя сотнямі рэцэнзій прыхаваўся!

Рок Мартыненкі і Мяльгуя - разуменне ўмоўнае. У томіку знойдзеце раздзелы і бардаўскай песні, і аўтэнтыкі, і лёгкай музыкі.


КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТ

Культурулагічны эксперымент ўяўляе сабою мова. Акром іншых шматлікіх прывабнасцяў, гэтым і цікавая кніга для тых, хто не толькі да белмузыкі, але ж і да белмовы неабыякавы.

У інтэрвію для "Музыкальной газеты" ( №27, 13 ліпеня 2006 года) Вітаўт паведамляе:

Быў татальны ціск з боку рэдактараў. Шмат людзей не ўспрымаюць беларускую мову так, як мы. Напрыклад, мы доўга змагаліся за 2 варыянты літары "г".

А яшчэ захаваная аўтарская пунктуацыя, арфаграфія, моўная стылістыка тэксту. Хіба не аб гэтым марыць кожны празаік, паэт і журналіст?

Шматлікія артыкулы, напісаныя на польскай, рускай мове, перакладаліся на родненькую. У кнізе няма навеяных білінгвізмам грубых русізмаў. Як істыя журналісты, Вітаўт і Анатоль валодаюць словам! Аднак ці слушна было абеларушчваць, напрыклад, знакамітых СТАРЫ ОЛЬСА ды, на свой уласны, няхай і беларускі, капыл, на СТАРЫ ВОЛЬСА перайначваць?

"Амаль мастацкі твор", паведамляе Віталь Супрановіч у прадмове. Але ж стыль Мартыненкі і Мяльгуя не мастацкапісьменьніцкі, а найсамперш журналісцкі, надзвычай мадэрновы. І асабіста для мяне, для зялёнага яшчэ пісакігазетчыка, іх лексікон вельмі цікавы. Яны пагатоў не студэнты, але, жывучы рок-н-ролам, беларускай альтэрнатыўнай музыкай, душу маюць маладую. Не цураюцца модных неалагізмаў, а падчас і слэнгам не грэбуюць:"Па-панкаўску сцёбная песенька", піша ў адной з рэцэнзій Мяльгуй, моладзевае слоўка ўжываючы. Вітаўт і Анатоль - журналісты! Знакам тым, у ногу з сучаснасцю крочаць, не адстаюць ад спрадвечна юнага рок-н-ролу. Ды свежасць мовы з глыбінёю думак, аналітычнасцю, багатым жыццёвым досведам спалучаюць.


"ДАВЯЛІ ДЗЕ СВАЁ, А ДЗЕ ЧУЖОЕ НА БЕЛАРУСІ",

вырашае ва ўводным артыкуле спадар Супрановіч. Сваё, мяркуюць Мартыненка і Мяльгуй, гэта выключна беларускамоўнае. Адметна тое, што святло ўвагі журналістаў не трапляе на рускамоўных музыкаў. Ні масавая музыка ЛЯПИСА ТРУБЕЦКОГО, ні больш андэграўндныя, але унікальныя, адзіныя ў сваім родзе і непаўторныя НАГУАЛЬ у томік не трапілі.

Кімсьці максімалісцкая пазіцыя журналіскага дуэта неўспрымальная. І той хтосьці мае на свой адрозны погляд поўнае права. Так ці інакш, першапачаткова рускамоўныя панкі NEURO DUBEL выдаюць у 2004 годзе вельмі паспяховы беларускамоўны альбом "ТАНКІ", што зайздросным статусам "альбом году" на рок-каранацыі ўзнагароджаны.


НАСТОЛЬНАЯ КНІГА МЕЛАМАНА

" Ці здолеюць людзі цалкам прачытаць нашую кнігу?" - задаваўся ў нашай асабістай размове пытаннем Вітаўт.

А я мяркую, і не трэба яно гэтак - паглынаць твор цалкам. "222 альбомы… " не мастацкая кніга, але настольная. І карыстацца ёю, думаю, як слоўнікам слушна, адгортваючы рэцэнзіі не ўсе запар, а гурты улюбёныя ( не ўсе ж стравы нам даспадобы, не кожны музычны напрамак сэрцу блізкі!) Кніга дарадчык для меламана на музычным рынку, каб не заблукаць, не згубіцца сярод прыгожых вокладак кружэлак. Яна дапаможнік для глыбейшага, грунтоўнейшага разумення любімых музычных твораў.

"222 альбомы…" адрасаваныя тым, для каго музыка не фон для ўвесялення паўсядзённых справаў, а сур'ёзнае мастацтва, захапленне.

Кацярына Безмацерных.


Скрадзены крыж

Фантасмагорыя

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Ферапонт. Страх перад чым?

Фрося. Перад супастатамі. Знішчаць супастаты крыжабярэг Айчыны маёй - усё пойдзе прахам.

Ферапонт. Чаму ж ты рашыла, што менавіта наша абіцель?- дастойны каўчэг для вашага абярэгу?

Фрося. Бо не веру ні сваёй, ні чужой уладзе. Што бальшавікі, што фашысты - чыстыя фарысеі.

Ферапонт. Усякая ўлада, сястра мая, ад Бога.

Фрося. А можа, у манастыры жыве яшчэ вера і праўда...

Ферапонт. У манастыры жыве...

Фрося. Ну, і слава Госпаду.

Ферапонт. Дзе ўзяла ты, грэшная, святую рэліквію? I ўсё астатняе... (Ківае на торбу з каштоўнасцямі.)

Фрося. Да споведзі, ойча, не скажу ні слова, бо пра тое, што я ведаю, павінен ведаць толькі Гасподзь.

Ферапонт. Блажэнны чыстыя сэрцам - яны Бога ўбачаць.

Фрося. (падыходзіць да крыжа, прамаўляе малітву). Огради мя, Господи, силою Честного и Животворящего Твоего Креста, и сохрани мя от всякаго зла.

Ферапонт. (пасля паўзы). Адпачнеш, сястра, перад сповед­дзю, ці...

Фрося. Не магу я, ойча, больш перад Богам таіцца і грахом сваім цяжкім таміцца.

Ферапонт. Тады сатвары малітву пакаянную, і я паспавядаю цябе неадкладна. Грэх вялікі трымаць душу ў зацятасці...

Фрося. (пакорліва апусціўшыся на калені, нейкі час маўчыць, потым ціха моліцца). Рассеянный ум мой собери, Господи, и оледеневшее сердце очисти, яко Петру дая мне покаяние, яко мытарю?- воздыхание, и яко блуднице - слёзы, да велиим голосом зову тя, Боже, спаси мя, яко един благоутробен и Человеколюбец. (Праз доўгую паўзу.) Исповедаю, Тебе Господу моему и Творцу, во Святой Троице Единому, славному и поклоняемому, Отцу, и Сыну, и Святому Духу, вся моя грехи, яже содеях во все дни живота моего, и на всякий час, и в настоящее время, и в прошедшия дни и нощи, делом, словом и помышлением. Господи Боже мой, помози мне, со слезами смиренно молю Тя; прешедшая же согрешения моя милосердием Твоим прости мя, и разреши от всех сих, яже изглаголах пред Тобою, яко Благ и Человеколюбец.

Ферапонт. Амін. (Ускладае на галаву грэшніцы епітрахіль, рыхтуецца да споведзі.)

Святло паволі згасае. Потым павольна сцэна асвятляецца зноў. Споведзь скончана. Ойча і грэшніца рыхтуюцца да святога прычашчэння. Следам за Ферапонтам Фрося прамаўляе малітву:

Верую, Господи, и исповедую, яко ты еси воистину Христос, Сын Бога Живаго, пришедший в мир грешныя спасти, от них же первый есмь аз. Еще верую, яко сие есть самое пречистое Тело Твое и сия есть самая честная Кровь Твоя. Молюся убо Тебе: помилуй мя и прости ми прегрешения моя вольная и невольная, яже словом, яже делом, я же ведением и неведением, и способи мя неосужденно причаститися пречистых Твоих Таинств во оставление грехов и жизнь вечную.

Ферапонт прычашчае грэшніцу.

А зараз ідзі адпачні з дарогі, і няхай душа твая супакоіцца перад Госпадам Богам. (Хрысціць Фросю і дае пацалаваць руку.)

Жанчына пакідае келлю. Ферапонт бярэ торбу з каштоўнасцямі, думае, куды яе схаваць, і нарэшце кладзе на бажніцу за абразы. Потым адчыняе патаемную нішу ў сцяне і вымае адтуль незвычайны чырвоны тэлефон нейкай асобай сувязі. Здымае трубку.

Голас з тэлефона. Я цябе слухаю, «уладыка»... Штонебудзь незвычайнае?

Ферапонт. Так точна, таварыш наркам!.. Маім людзям удалося выйсці на след магілёўскіх каштоўнасцяў.

Голас з тэлефона. Ого!.. Скажу табе шчыра, дарагі ігумен, знойдзеш золата і іншае, будзеш называць мяне не наркамам, а проста Лаўрэнціем...

Ферапонт. Служу Савецкаму Саюзу!

Голас Лаўрэнція. Не спяшайся, дарагі! Працуй! А я пагляджу, як ты паслужыш.

Ферапонт. Намі затрымана паломніца з Беларусі, а пры ёй крыж Еўфрасінні Полацкай. Цацка не малога кошту. Думаем пацягнуць за нітачку...

Голас Лаўрэнція. Калі трэба, выцягні з яе жылы, а інфармацыю пра тры грузавікі каштоўнасцяў здабудзь!

Ферапонт. Слухаю, таварыш наркам! Паспавядаю грэшніцу як належыць...

Голас Лаўрэнція. Крыжык перадай у мой фонд.

Ферапонт. (нясмела). А можа б, няхай у нас пабыў... на пакланенне шкалярам маёй бурсы?..

Голас Лаўрэнція. Я параіў бы вашаму праасвяшчэнству не пярэчыць Лаўрэнцію, а то ён можа пакрыўдзіцца.

Ферапонт. Слухаю, таварыш наркам!

Голас Лаўрэнція. I сведкаў пасля заканчэння следства не пакідай. Няма сведкаў, няма пытанняў.

Ферапонт. Слухаю, таварыш наркам!

Голас Лаўрэнція. Будзь здароў, святы ойча. (Чуваць, як кляцае тэлефон.)

Ігумен некаторы час трымае ў руках тэлефонную трубку, а потым кладзе яе на апарат і закрывае патаемную нішу.

Сцэна паволі зацямняецца і зноў асвятляецца.


VII

На сваім месцы сядзіць Святы Пётра. Насупраць яго каля уваходу ў пекла размясціліся душы ўсіх астатніх удзельнікаў суда. На пярэднім плане - Панцеляймон, Ферапонт, Ян, Фрося, Іваноў, Пятроў, Сідараў. У адзіноце бліжэй да Пятра стаіць самотная Еўфрасіння. Камандуе «парадам» Лаўрэнцій.

Лаўрэнцій. Дазволь пачаць, Святы Пётра?!

Святы Пётра ляніва ківае ў знак згоды.

I так, скажы мне, Панцюша, што ведаеш па справе крыжа прападобнай Еўфрасінні?

Панцеляймон. Усё ведаю, таварыш наркам, за выключэннем хіба таго, дзе крыж зараз...

Лаўрэнцій. Гэта мне лепш ведаць, чым табе...

Панцеляймон. Так точна, таварыш наркам!

Лаўрэнцій. Не выпендрывайся, Понця. Я табе тут такі наркам, як ты мне палітрук. Гавары як на духу і нядоўга (паказвае на Пятра). Бачыш, дзед змарыўся і святая нудзіцца. (Ківае на Еўфрасінню.)

Панцеляймо н (пасля паўзы). Як ісцінна рускі патрыёт і чалавек інтэлігентны, я заўсёды ўсведамляў...

Іван I V. А то мы не інтэлігентныя?! Не ўсведамлялі...

Лаўрэнцій. Ваня, заткніся, пакуль не пытаюць!

Панцеляймон. Я заўсёды ўсведамляў, што наяўнасць дакладнай даты вырабу і імя майстра памянёнага крыжа ставяць Полацкі шэдэўр у лік найпершых каштоўнасцяў у гісторыі культуры старажытнай Русі. Полацкі крыж, як нам вядома, не толькі старажытнейшая беларуская, але і агульнаруская і ўсеправаслаўная святыня, найвялікшая каштоўнасць усяленскага хрысціянства.

Лаўрэнцій. Дэмагогам ты, Панцялей, быў, дэмагогам і застаўся. Не хочаш гаварыць па справе, будзеш разам з князямі, царамі і архіепіскапамі верашчаць на патэльні.

Панцеляймон. Па гэтай справе яшчэ ў 1925 годзе Аружэйная Палата Крамля біла трывогу і пісала ў аддзел музеяў Галоўнавукі: «У сувязі з тым, што значэнне гэтага культурнага помніка старажытнарускага мастацтва прадстаўляецца вельмі значным, Аружэйная Палата просіць звязацца з мясцовым Полацкім губвыканкамам і высветліць месца захоўвання гэтага крыжа і ступень забяспечанасці яго цэласнасці». Наколькі мне вядома, па гэтым пытанні мастацтвазнаўца Палаты нехта Клеін і выязджаў у Полацк. Але, на жаль, нічога не знайшоў. Казалі, што гэта пасля ўжо ўдалося нейкаму мясцоваму нацдэму...

Лаўрэнцій. Можаш з ім пазнаёміцца. Устань, Вацлаў!

Вацлаў устае.

Панцеляймон. Не вялікі гонар.

Вацлаў садзіцца.

Лаўрэнцій. Дарэмна. Ён не проста Вацлаў. Ён яшчэ эсэр, грамадовец і прэм'ерміністр Беларускай Народнай Рэспублікі. Так што, проша пана, як кажуць палякі.

Панцеляймон. Вось ён няхай і раскажа пра ўсё астатняе.

Лаўрэнцій. Не, дарагі Панцюх! Ты ж ведаеш, што я ведаю, што ты ведаеш і нават тут, цяпер ужо на гэтым свеце, расказаць не хочаш. Баішся, ці што? Дык табе ж горш, чым у мяне ў катавальні ўжо ніколі нідзе не будзе. А чыстасардэчнае прызнанне аблегчыць душу і пазбавіць дадатковых пакут.

Панцеляймо н (неахвотна). Ад нацдэма крыж трапіў у энкэвэдэ, з энкэвэдэ - у экспазіцыю магілёўскага музея. Але паколькі туды пачаліся неверагодныя паломніцтвы вернікаў, святыню давялося схаваць за жалезныя дзверы сейфапакоя абкама партыі.

Вацлаў. Абкам пад крыжам прападобнай Еўфрасінні!..

Лаўрэнцій. А чаму б і не?! Хавалі ж яго ў сваіх пакоях і князь Вася і цар Ваня. А чым абкам горшы за царскую рэзідэнцыю?

Васілій II I (хмура). Параўнаў хрэн з пальцам...

Базыль. Фарысеі! Двурушнікі!

Панцеляймон. Каюся, браты мае, цалкам і поўнасцю...

Лаўрэнцій (узрываецца). Мне не пакаянне тваё трэба, а адказ: куды дзеў, пёс смярдзючы, тры грузавікі каштоўнасцяў з абкамаўскага пакоясейфа?! Што пагрузіў апрача крыжа?!

Панцеляймон. Што паспеў, тое і пагрузіў. Немцы ўжо ў горад уваходзілі... Усе беглі, усё гарэла!.. I ты мне, халуй сталінскі, не хамі!

Лаўрэнцій (крычыць). Я пытаюся, што пагрузіў, а не пра тое, хто куды бег і што там гарэласмылела! У цябе быў загад. Мой загад, Панцюша! Мой! I сёння ў апраметнай не ты камандуеш, а я!

Панцеляймо н (перапалохана). Вядома ж, у першую чаргу грузілі найбольш каштоўнае і неграмоздкае: нумізматычныя калекцыі, калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі X-XIV стагоддзяў, калекцыі старажытных узораў мастацтва, калекцыі мастацкіх фарфоравых вырабаў і, вядома ж, рызы, абклады і іншыя царкоўныя і бытавыя рэчы XIV-XVII стагоддзяў, калекцыю абразоў XIII-XVIII стагоддзяў, залаты ключ ад Магілёва, этнаграфічную калекцыю беларускай вопраткі XVII стагоддзя.

Лаўрэнцій. Якая памяць! Нават пра беларускія транты не забыўся.

Панцеляймон. Не скарджуся.

Лаўрэнцій. Што з музея ўзялі? I не артачся...

Панцеляймон. Срэбную булаву караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Вазы, дзве срэбныя пячаткі, атрыманыя Магілёвам разам з магдэбургскім правам, срэбную мітру архіепіскапа Каніскага, срэбны спод з малюнкамі, прысвечанымі цару Аляксею Міхайлавічу, срэбны кубак...

Давы д (ускоквае абураны). Мы, князі,- дзеці нявінныя ў параўнанні з гэтым рабаўніком.

Лаўрэнцій. Сядзь, Давыд! У кожнага князя свае маштабы. А хіба Панцеляймон не князь? Князь ды яшчэ які. Пад яго рукою быў край у дзесяць мільёнаў падданых.

Давы д (пагаджаецца). Хіба што...

Панцеляймон. Я і кажу - узялі яшчэ срэбны кубак, прысвечаны Пятру I, Слуцкае Евангелле 1582 года, колькі залатых рэчаў з раскопак Пампеі прыхапілі.

Мікалай I (здзіўлена). Такога нават у мяне ў Эрмітажы не было!

Панцеляймон. I вядома ж, знакаміты Магілёўскі абраз з надзвычай багатым акладам узялі, а таксама Бялыніцкі абраз Божай Маці, ну, і іншыя рэчы... па дробязі, што пад руку трапіла.

Іван I V. Гэты смерд называе дробязямі тое, чаго ў мяне, самадзержца ўсея Русі Івана Грознага, і ў паміне не было!

Лаўрэнцій. Не ўзнікай, самадзержац, калі пры мне імператары і каралі маўчаць.

Стэфан Батура. Што ж тут скажаш?!

Базыль. А мяне, між іншым, папракалі толькі за тое, што я пакарыстаўся крыжам прападобнай, каб хоць якія грошы сабраць на святую справу.

Лаўрэнцій. Памаўчы, праведнік!..

Валодша. Калі б у мяне было хоць нешта з таго, што пералічыў князь Панцеляймон, хіба я аддаў бы Давыду крыж Еўфрасінні?!

Лаўрэнцій. Усё! Усё! Заклікаю шаноўную публіку да парадку! Пасяджэнне працягваецца. (Да Панцеляймона.) Ну, пагрузіў ты ўсё гэта, а далей што?

Панцеляймон. Узяў ахову, якая яшчэ не збегла. Пасадзіў у машыны. Сам сеў. За горад выехаў і трапіў пад бамбёжку. Калі падняўся з канавы, машын ужо не было. З'ехалі некуды, сволачы, без мяне. Каб ваенныя не падабралі, то пёр бы пехам да самай першапрастольнай. Больш нічога дадаць не магу.

Васіль IIІ. Я некалі ад гетмана Астрожскага зпад Оршы так уцякаў, як ты, князь Панцеляймон, з Магілёва. Ледзьве ў палон не трапіў.

Лаўрэнцій. Сябры па няшчасці - два боты - пара. Дадай, капітан Яновіч, чаго князь Панцялей не ведае.

Ян. Слухаю, таварыш наркам... Пад Смаленскам трапілі ў акружэнне. Усё, што з срэбра і золата, узялі, абразы таксама абадралі, а астатняе спалілі разам з машынамі. Шафяроў расстралялі, а што было рабіць?!

Лаўрэнцій. Расстралялі навошта?

Ян. Каб дзяржаўны сакрэт немцам не выдалі. Як піць даць, збеглі б.

Лаўрэнцій. Лагічна... А цябе, Іваноў, за што капітан
кокнуў?

нанне загада па дастаўцы крыжа і іншага куды трэба і да каго трэба, таварыш наркам!

Ян. Не дагані я цябе, прахіндзея, адзін Бог святы ведае, дзе б той крыж быў сёння.

Святы Пётра. Не ўпамінай марна імя Божае, нелюдзь... I скажы лепш, за што забіў Сідарава і Пятрова?

Ян. Забіў як патэнцыяльных дэзерціраў. Ледзьве не ўся Чырвоная Армія ў палон здалася. Павінен жа я быў прыняць меры перасцярогі.

Лаўрэнцій. Толькі капітан, а логіка жалезная!

Ян. Між іншым, Пятрова забіў не я, а шараговец Сідараў.

Сідара ў. Шараговец Сідараў толькі выканаў загад капітана.

Лаўрэнцій. Пазнаю нашых. Зжаруць адзін аднаго і не папярх­нуцца... (Да Фросі.) Ну, а ты, нябога, чый загад выканала?

Фрося. (разгублена). Не ведаю... Усё неяк само...

Лаўрэнцій. А тры кайстры золата дзе схавала? Ці можа, фашыстам прадала?

Фрося. Нічога я не хавала. Нічога не прадавала. Узяла крыж і пайшла на ўсход сонца нібы ў сне. Муж перад смерцю дужа прасіў, каб да энкэвэдэ, да самага галоўнага, што змагу, данесла.

Лаўрэнцій. Да галоўнага несла, а ў манастыры апынулася. Як гэта разумець?!

Фрося. Пакуль несла, зразумела, што святому крыжу павінна быць і месца святое, а не энкэвэдэ. Тады і падумалася, што з манастыра Маскоўскага ў манастыр Полацкі святыня хоць калі, а вернецца. А з энкэвэдэ што людзі, што рэчы, што святыні не вяртаюцца.

Вацлаў. Разумная жанчына, калі сваім розумам да гэтага дадумалася.

Лаўрэнцій. А калі б ты не быў такі разумны, то, можа б, да сёння на тым свеце сваю БНР узначальваў.

Вацлаў. Усё магло б быць, каб не было навокал так многа дурняў і мярзотнікаў.

Лаўрэнцій (да Фросі). Штонебудзь, акрамя крыжа, ігумену Ферапонту перадавала?

Фрося. А як жа. Кайстру з царкоўным золатам. Каля пуда, а можа, і болей...

Лаўрэнцій. Цяпер мне зразумела, ігумен Ферапонт, чаму ты вартавога салдаціка з прахадной і багамолку Фросю пусціў у расход яшчэ да таго, як яна магла расказаць, дзе яшчэ дзве кайстры з срэбрамзолатам.

Ферапонт. Не пусціў бы яе ў расход я, пусціў бы ты. Якая розніца. А крыжык я аддаў табе...

Лаўрэнцій. Логіка і сумленне неверагодныя!.. Ну, а ты, Фрося, хоць пры жыцці зразумела, у які манастыр трапіла і каму крыж прападобнай Еўфрасінні аддала?

Фрося. (разгублена). У звычайны манастыр. А які ж яшчэ?

Святы Пётра. Святая прастата!..

Лаўрэнцій. Як табе гэта падабаецца, ігумен Ферапонт?

Ферапонт. Нармальна падабаецца. Заблуджэнне святой прастаты толькі сведчыць аб высокім узроўні канспірацыі нашай разведшколы для падрыхтоўкі святароўконтрразведчыкаў для глыбокага варожага тылу.

Лаўрэнцій. У такім разе дзякую за службу, палкоўнік!

Ферапонт. Служу Савецкаму Саюзу, таварыш наркам!

Святло нечакана гасне. Пражэктары высвечваюць толькі Еўфрасінню Полацкую. Яна звяртаецца да ўсіх, хто яе можа пачуць.

Еўфрасіння. Госпадзі Божа мой праведны! Пралятаюць гады, праходзяць стагоддзі, а людзі не становяцца лепшымі. Сярод сонмаў грэшнікаў не знайсці і аднаго праведніка. Вера, годнасць, праўдзівасць, сумленнасць, мужнасць, сціпласць сталі рэдкасцю надзвычайнай і ўспрымаюцца адзічэлай большасцю менавіта як дзікунства. З незапамятных вякоў лепшыя з людзей ахвяруюць жыццём, каб дапамагчы большасці выйсці са стану дзікасці да людскасці,- і ўсё дарэмна. Ні Божыя запаветы, ні асвета, ні пісьменства, ні кара Гасподняя не перамагаюць зло. Што князі, што цары, што імператары, што архіепіскапы, што правадыры і наркамы - чыстыя фарысеі і злыдні алчныя. Ад вякоў зладзействуюць перад Богам і людзьмі. Натураю і заняткам іх стала вераломнасць, жорсткасць, каварства, дэспатызм, нянавісць, злобнасць, сквапомнасць, ілжывасць. Прасталюдзінынаёмнікі, рабы духу і чэрнь мнагалікая ў адвечнай пакоры, халуйстве, маладушшы, угодлівасці, зайздрасці да бліжняга, данасіцельстве, паклёпніцтве, інтрыганстве і подласці чыняць зло не меншае, чым іх гаспадары. Што дзяржаўцы, што іх рабы, здаецца, назаўсёды ўгразлі ў зладзействе, п'янстве, прагнасці, сквапнасці, карысталюбстве, чванстве, крывадушшы, звадах, падхалімажы, надменнасці і нагласці. Невуцтва, абмежаванасць, бескультур'е, лянота розуму ўладарцаў і бязмежная рабская пакора забітай чэрні згубілі ўяўныя межы і становяцца ўсеагульнымі. I падумалася мне, грэшнай: а можа, я не таму народу ахвяравала сваё жыццё, не для тых будавала храмы і перапісвала кнігі? Можа, вы такімі, якімі сталі за восем вякоў, і не заслугоўваеце жыватворнага Крыжаабярэга?

Не спадзяюся я ўжо і на тое, што вы самі знойдзеце запаветны Крыж і дарогу да Храма. I тым жа часам баюся, што злодзеі аднойчы выцягнуць з сутарэнняў на свет божы скрадзеную ў нас народную святыню і пры выпадку вашай чарговай здрады перад уласнай Айчынай вас жа і блаславяць ёю на справу пагібельную для любага і роднага мне людства.

Амін.

1997 г .

Алесь Петрашкевіч


Гарадзенскія варыяцыі на тэму ГКЧП

15 гадоў таму адбылася палітычная правакацыя пад назвай ГКЧП

Абкам КПБ і аблвыканкам публічна не засвяціліся ў паспешным выкананні пастаноў і распараджэнняў ГКЧП. Першы сакратар абласнога камітэта партыі Уладзімір Сямёнаў, вылучэнец перабудовачнага часу і абраны на пасаду 15 лістапада 1989 года з ліку трох прэтэндэнтаў, кіраваўся добра праверанай згадкай: крыху пачакаем, а там паглядзім. Праз тры дні аванцюра маскоўскіх путчыстаў правалілася і тыя, хто праз СМІ не выказалі ім сваю падтрымку, нібыта аказаліся ў выйгрышы. Да самароспуску КПСС заставаўся тыдзень…

Можна гаварыць пра ўскоснае падпарадкаванне абласных улад групе змоўшчыкаў на чале з віцапрэзідэнтам СССР Генадзем Янаевым. Не была забаронена публікацыя матэрыялаў ГКЧП у мясцовым друку. 20 жніўня 1991 года абласная газета "Гродзенская праўда" аддала ўсю першую старонку дакументам так званага ГКЧП - Дзяржаўнай камісіі па надзвычайнаму становішчу. Вылучаўся "Зварот да савецкага народа ГКЧП", прыняты 18 жніўня. Пра сур'ёзнасць намераў сведчаць фразы накшталт "экстрэмісцкія сілы ўзялі курс на ліквідацыю Савецкага Саюза", "спекуляцыя на нацыянальных пачуццях", "палітычныя аванцюрысты", "маральнапалітычны тэрор", "крызіс улады", "эканамічная катастрофа", "падрыў нашых пазіцый у свеце", "патрабаванні аб пераглядзе межаў і падзеле СССР", "недалёка да голаду"…

Нават сёння той тэкст кідае ў дрыжыкі. Рэальнасць грамадскага стану адлюстравана дакладна. ГКЧП абяцае тэрмінова аднавіць законнасць, павесці вайну з крымінальным светам, ачысціць вуліцы ад злачынных элементаў. Найпершая задача - рашэнне харчовай і жыллёвай праблем, аднаўленне працоўнай дысцыпліны і парадку ў вытворчых прадпрыемствах.

Кіраўнічыя структуры КПССКПБ непахісна выконвалі ўсе загады, атрыманыя "зверху". І гэты Зварот, ўсе 16 пунктаў "Пастановы № 1 ГКЧП у СССР", Зварот да кіраўнікоў і ўрадаў і Генеральнага сакратара ААН, Заява савецкага кіраўніцтва, Заява старшыні Вярхоўнага Савета СССР Анатоля Лук'янава, Указ віцэпрэзідэнта СССР Генадзя Янаева аб яго выкананні абавязкаў Прэзідэнта СССР на падставе арт. 127/1 Канстытуцыі з 19га жніўня "у сувязі з немагчымасцю па стану здароўя выканання Гарбачовым Міхаілам Сяргеевічам сваіх абавязкаў", Указ Г. Янаева аб увядзенні надзвычайнага становішча ў Маскве з 19га жніўня - усе гэтыя дакументы былі ўспрыняты як кіраўніцтва да дзеяння.

У тыя гарачыя дні доўга не разыходзіліся па дамах работнікі абкаму партыі і абласнога выканаўчага камітэта. Стратэгавалі, як найлепш выконваць прадпісанні ГКЧП. Тым больш, што беларускае партыйнасавецкае кіраўніцтва падтрымала дзеянні маскоўскай "групы таварышаў". Шкада, што нельга зазірнуць у пратаколы бюро абкама партыі, зацверджаныя першачарговыя задачы, спісы выканаўцаў. Яны былі, гэтыя рашэнні, бо "Пастанова № 1 ГКЧП у СССР" распускала ўсе фармаванні, "якія дзейнічалі насуперак Канстытуцыі СССР і законам СССР", адмяняла несапраўдныя загады і рашэнні Савецкай улады, якія супярэчылі Канстытуцыі, загадвала правесці збор зброі, якая "незаконна знаходзіцца ў грамадзян". Указвалася пра ўвядзенне пры неабходнасці каменданцкага часу, забарону мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, а таксама забастовак. Пад ахову браліся важнейшыя дзяржаўныя і гаспадарчыя аб'екты, быў устаноўлены кантроль над СМІ.

Наўрад ці ў абласных архівах захаваліся дакументальныя сведчанні - пацверджанні карпатлівай працы дысцыплінаваных хлопцаў з абкама КПБ. Паперы знішчаны калі не адразу, то ў дні самароспуску КПСС. Кажуць сведкі, што тады спецыяльная ўстаноўка па рэзцы паперы працавала ў абкаме КПБ на поўную моц. Каму ахвота пакідаць пасля сябе сведчанні ўласнай дзейнасці, прызнанай злачыннай, і за якую можна было панесці крымінальную адказнасць?

Пасля путчу, 24 жніўня, "Гродзенская праўда" змясціла паведамленне "Да чытачоў". Там ёсць цікавыя радкі. Напрыклад, паведамляецца, што "у калектыве журналістаў і мовы быць не магло аб тым, каб якнебудзь ухваліць ці падтрымаць відавочна неканстытуцыйнае змяшчэнне прэзідэнта, увядзенне надзвычайнага становішча". Газета абмяжоўвалася "асобнымі афіцыйнымі паведамленнямі, каб праінфармаваць чытачоў аб трывожных падзеях, якія адбываюцца". Нічога сабе асобныя паведамленні на цэлую старонку!

Што гэта, спроба апраўдання ўласнай згодніцкай пазіцыі ў дні путчу ці "бунт на караблі"? Разумей, як хочаш. Але падобна, што журналісты абласной газеты сапраўды вырашылі паказаць характар. Гэта пацвярджае нумар ад 31 жніўня. У інфармацыі "Сход у рэдакцыі "Гродзенскай праўды" працоўнага калектыву" гаворыцца, што "журналісты былі і застаюцца прыхільнікамі ўсяго лепшага, што адбывалася пасля красавіка 1985 года. З гэтага нумара газета выходзіць як грамадскапалітычнае выданне". Знікала выданне, якое дагэтуль было рупарам абкама КПБ.

Партыйныя функцыянеры адгулялі сваю правакацыйную гульню, прыхавалі факты ўласнага здрадніцтва Канстытуцыі, апраўдвацца ж давялося газетчыкам. Але ў гэтай справе быў і станоўчы момант: правал ГКЧП надаў журналістам рашучасці, узбудзіў пачуццё уласнай годнасці і гонару. Адзначалася і тое, што "газета за апошнія 10 гадоў пералічыла ў партбюджэт абкама КПБ ад 200 да 300 тысяч рублёў".

Публікацый на тэмы ГКЧП мясцовых аўтараў было мала. У абласной газеце 24 жніўня 1991 года з'явілася нататка народнага дэпутата абласнога Савета Яўгена Скрабоцкага "Здраджваць - амаральна". Ён паведамляе, што ідэю падтрымкі і абароны Міхаіла Гарбачова падтрымалі Віктар Бараноўскі і Віктар Швыркін. "А дзе ж былі камуністы Гродна?" - ставіць пытанне дэпутат. Чаму не былі арганізаваны мітынгі супраць незаконнага адхілення ад улады Генеральнага сакратара ЦК КПСС? "Колькі разоў партыйныя верхаводы рэспублікі і вобласці ашуквала шэраговых камуністаў? Таму два дні таму я і выйшаў з радоў КПСС, - сведчыць Я. Скрабоцкі. - У вобласці патрэбна грамадскапалітычная газета, якая адлюстроўвае думкі ўсяго насельніцтва і ўсіх палітычных плыняў".

Нявыхад камуністаў на вуліцы і плошчы, каб абараніць свайго кіраўніка дзяржавы, дэмакратыю - яшчэ адно ўскоснае сведчанне падтрымкі партыйнымі кіраўнікамі вобласці путчыстаў ГКЧП. Урэшце, тыя ж шматлікія члены КПССКПБ не паспяшаліся абараняць уласна партыю і партнаменклатуршчыкаў абкама партыі ў дзень самароспуску КПСС. Як ты народу, так і народ табе.

Дзеянні ГКЧП праз газету пазней асудзілі начальнік аддзела кадраў Гарадзенскага аўтакамбіната імя 60годдзя Вялікага Кастрычніка І.І. Мінчук, інжынер па працы вытворчага аб'яднання "Хваля" Т.В.Кізялевіч. Працоўныя Гарадзенскага прадпрыемства мастацкіх вырабаў "Сузор'е" прынялі зварот да сесіі гарсавета і да пярвічных партыйных арганізацый, абурыліся дзеянням партфункцыянераў, якія падтрымалі путч - "такая двуаблічнасць з'яўляецца характэрнай рысай многіх партыйных кіраўнікоў". А былую партыйную ўласнасць трэба справядліва падзяліць, меркавалі аўтары заявы.

Такімі быў водгук падзей, выкліканых ГКЧП, на Гарадзеншчыне. Няшмат паведаміць нашчадкам пра трывожныя жнівеньскія дні 1991 года тагачасны мясцовы друк.

Антон Лабовіч, Гародня.


АДКРЫТЫ ПАМЯТНЫ ЗНАК НА МЕСЦЫ ГЕАДЭЗІЧНАГА ПУНКТА ДУГІ СТРУВЕ

25 жніўня ў Іванаўскім раёне каля вёскі Шчакоцк адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака на месцы геадэзічнага пункта унікальнага аб'екта - дугі Струве.

Як паведаміў БелаПАН начальнік ідэалагічнага аддзела Іванаўскага райвыканкаму Канстанцін Ваўрук, у цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці раёна, мясцовай улады, настаўнікі геаграфіі і гісторыі ўстаноў адукацыі рэгіёна, жыхары прылеглых населеных пунктаў, а таксама дэлегацыі з Расіі, Малдовы, Фінляндыі і Украіны.

Памятны знак уяўляе сабою паўтараметровае ўзвышэнне з карэльскага граніту, увянчанае 100кілаграмовым шарам з нанесенымі контурамі Беларусі. Ён выкананы на іванаўскім прадпрыемстве "Еўракамень". На стварэнне знака з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў было выдзелена прыкладна 10 мільёнаў рублёў. На тэрыторыі Іванаўскага раёна размешчаны яшчэ два геадэзічныя пункты дугі Струве - ля вёсак Асаўніца і Лясковічы, дзе ў пачатку жніўня ўжо ўстаноўлены знакі.

Як зазначалася на цырымоніі, усяго на беларускім адрэзку дугі Струве знаходзілася каля 30 месцаў даследаванняў, у тым ліку 13 на тэрыторыі Брэсцкай вобласці: у Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Іванаўскім, Бярозаўскім і Драгічынскім раёнах. Пошукавыя работы на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Скандынаўскіх, Прыбалтыйскіх і іншых краін, па якіх праходзіла дуга, практычна завершаны. За больш чым 200 гадоў з моманту правядзення астранамічных і геадэзічных даследаванняў, падчас якіх была закладзена дуга Струве, інфармацыя аб размяшчэнні яе пунктаў была страчана, і сёння многія краіны, па тэрыторыі якіх яна праходзіла, у тым ліку Беларусь, вядуць работы для абазначэння пунктаў гэтага а'бекта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тым больш што дуга Струве па праву можа быць унесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы працяглы геадэзічны аб'ект у свеце.

Даведка БелаПАН. Дуга Струве - гэта ланцуг трыянгуляцыйных пунктаў, што працягнуўся на 2.820 км па тэрыторыі дзесяці еўрапейскіх краін, ад Хамерфеста у Нарвегіі да Чорнага мора. Апорныя пункты назіранняў былі закладзеныя ў перыяд 1816-1855 гадоў астраномам Фрыдрыхам Георгам Вільгельмам Струве, які такім чынам правёў першае правільнае вымярэнне вялікага сегмента дугі зямнога мерыдыяна. Гэта дазволіла дакладна ўстанавіць памер і форму планеты, што стала важным крокам у развіцці навук аб Зямлі і тапаграфічнага картавання. Гэта быў выключны прыклад супрацоўнцітва ў навуковай сферы паміж вучонымі розных краін і паміж правячымі манархамі. Спачатку дуга складалася з 258 геадэзічных трохвугольнікаў (палігонаў) з 265 асноўнымі трыянгуляцыйнымі пунктамі. У аб'ект сусветнай спадчыны ўвайшлі 34 пункты - найбольш уцалелыя дагэтуль, маркіраваныя на мясцовасці самым розным чынам: ў скалах выдзеўбаныя паглыбленні, устаноўленыя жалезныя крыжы, піраміды з камянёў.

Ларыса ШЫГАНАВА, БелаПАН

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX