Вярнуцца: 2006

№ 44 (780)


Крыніца: pawet.net.



№ 44 (780) 1 ЛІСТАПАДА 2006 г.

450-ты нумар "Нашага слова", выдадзены ў Лідзе

ГЕНАДЗЮ ЦЫХУНУ - 70

ЦЫХУН Генадзь Апанасавіч (н. 30.10.1936, в. Кунцаўшчына Гарадзенскага р-на), беларускі мовазнавец. Доктар філал. н. (1982). Скончыў Ленінградскі ун-т (1958). У 1958-59 і з 1963 у Ін-це мовазнаўства Нац. АН Беларусі (з 1990 заг. аддзела). Даследуе тыпалогію слав. моў і іх сувязі, моўныя саюзы, гаворкі Палесся, беларускую этымалогію і гісторыю беларускай мовазнаўчай славістыкі. Аўтар манаграфій «Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёва-славянскіх мовах» (1968), «Тыпалагічныя праблемы балкана-славянскага моўнага арэалу» (1981), дакладаў на міжнар. з'ездах славістаў, артыкулаў пра беларуска-паўднёваславянскія і беларуска-балгарскія сувязі і інш. Сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-8, 1978-93) і «Тураўскага слоўніка» (т. 1-5, 1982-87).

(Пра Г. Цыхуна чытайце на ст. 2.)


Дзяды ў Свіслачы

29 кастрычніка ў 10ты раз з'ехаліся ў Свіслач патрыёты Беларусі, каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863 года.

У свіслацкім касцёле раніцай была адпраўлена імша за Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў. Тутэйшыя жанчыны, якія вышлі з касцёла, расчулена казалі, як ксёндз цёпла ўзгадваў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў, маўляў, яны былі сапраўднымі героямі і паклалі свае жыцці за народ.

Традыцыйна ўсе, хто прыехаў сёння ў Свіслач, напачатку ўсклалалі кветкі да магілы брата Кастуся - Віктара Каліноўскага. Віктар быў ідэолагам паўстання. Ля магілы сярод іншых прамову сказаў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Пасля арганізавана паехалі ў Якушоўку. На месцы былой сядзібы ў 1997 годзе гарадзенскімі і свіслацкімі актывістамі быў усталяваны высокі драўляны крыж. З тае пары і адзначаюць Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Крыж абкруцілі белчырвона белымі стужкамі, разгарнулі сцягі, запалілі знічкі. Слова прамовіў Аляксандар Мілінкевіч.

З Якушоўкі ўсе удзельнікі імпрэзы накіраваліся зноў у Свіслач, дзе ўсклалі кветкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, дыктатару паўстання 1863 года ўсёй Рэчы Паспалітай.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымках : ля магілы Віктара Каліноўскага; у Якушоўцы; помнік К. Каліноўскаму ў Свіслачы; ля помніка Р. Траўгуту.


Дзяды ў Курапатах

Некалькі соцень ўдзельнікаў памінальнага шэсця ў Курапаты 29 кастрычніка правялі мітынг сярод магіл ахвяр сталінізму. Па традыцыі ўдзельнікі шэсця зрабілі ў Курапатах два прыпынкі: ля крыжа Пакутнікам Беларусі, дзе праспявалі гімн "Магутны Божа" і на горцы з крыжамі, якую ў народзе называюць Беларускай галгофай.

На мітынгу ў Курапатах быў зачытаны ліст Зянона Пазьняка, які назваў Дзяды святам і нагодай паклясціся перад продкамі на вернасць Айчыне.

Мітынг скончыўся малітвай святара незарэгістраванай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леаніда Акаловіча і ўсталяваннем новых 12 крыжоў.

Валер Каліноўскі, Менск.


Выйшаў каляндар "Родны край" на 2007 год

Міністэрства інфармацыі трымае сваё слова. У продажы з'явіўся адрыўны каляндар "Родны край" на 2007 год. Каляндар выйшаў у выдавецтве "Беларусь" накладам 7000 асобнікаў, і, як паведаміў прадстаўнік міністэрства карэспандэнту "НС", будзе прадавацца ва ўсіх кнігарнях Рэспублікі Беларусь.

Каляндар прызначаны перш за ўсё для жыхароў Беларусі. "Родны край" нагадае пра дзяржаўныя і рэлігійныя святы. На кожным лістку календара змяшчаюцца імяніны: праваслаўныя - пр. і каталіцкія - к .

У календары змяшчаюцца на кожны дзень года моманты ўсходу і заходу Сонца па паясному часу (з 25 сакавіка па 27 кастрычніка з улікам пераходу на летні час), а таксама даўжыня дня для Менска. А прача таго адзначаюцца дні асноўных фаз месяца: маладзік, першая квадра, поўня, апошняя квадра.

У календары можна знайсці шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду, карысныя парады па вя-дзенні хатняй гаспадаркі, выхаванні дзяцей, парады садаводу і агародніку, рэцэпты народнай медыцыны і шмат чаго іншага.

Асаблівасцю календара на 2007 год з'яўляецца тое, што кожны лісток аздоб-лены графічнымі выявамі фрагментаў помнікаў архітэктуры Беларусі. Нажаль, у складальнікаў не хапіла імпэту стварыць 365 такіх выяваў, а таму таму дапускаецца паўтарэнне малюнкаў.

Выдадзены каляндар з'яўляецца 17-тым у шэрагу календароў "Родны край", выпуск якіх пачаўся з календара на 1991 год. Праўда, той першы каляндар выйшаў накладам 26 000 асобнікаў. Каляндары на 1992 і 1993 гады мелі наклад у 100 000 асобнікаў, на 1994 год - 130 000 асобнікаў, на 1995 год - 200 000 асобнікаў. Пазней наклад пачаў падаць. І вось маем 7 000.

Яраслаў Грынкевіч.


5 лістапада паседжанне Рады ТБМ

5 лістапада 2006 года ў 11.00 ў Менску ў сядзібе ТБМ адбудзецца чарговае паседжанне Рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". На павестцы дня Рады наступныя пытанні:

1. Аб плане работы ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" на 2007 год.

2. Аб газеце "Наша слова".

Сакратарыят ТБМ.


ВЫДАТНЫ БЕЛАРУСКІ СЛАВІСТ І БАЛКАНІСТ

Да юбілею Генадзя Цыхуна

Генадзь Апанасавіч Цыхун, выдатны беларускі славіст і балканіст, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беластоцкага універсітэта, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква), ганаровы доктар Сафійскага універсітэта свой юбілей сустракае ў росквіце творчых сіл і імкненні да новых здзяйсненняў на ніве беларускага мовазнаўства.

Нарадзіўся Г. Цыхун 30 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Кунцаўшчына Гарадзенскага раёна. Закончыў сярэднюю школу (1953), славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага (цяпер Санкт-Пецярбургскага) універсітэта (1958), у 1959 - 1961 гг. займаўся ў аспірантуры гэтай навучальнай установы пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Юрыя Маслава. З 1961 да 1963 г. стажыраваўся ў Сафійскім універсітэце, дзе яго навуковым кіраўні-ком быў прафесар Стойка Стойкаў.

У 1958 - 1959 гг. і з 1963 г. - на працы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Сінтаксіс займеннікавых клітык у балгарскай і македонскай мовах" у Ленінградскім універсітэце (1965), на матэрыяле якой праз некалькі гадоў была выдадзена манаграфія "Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёва-славянскіх мовах (Балканаславянская мадэль)" (Мінск, 1968), дзе разглядаюцца некаторыя пытанні сінтаксісу ненаціскных (кароткіх) формаў асабовых займеннікаў (т. зв. балканізмаў у паўднёваславянскіх мовах) і вырашаецца праблема тыпалагічнага сыходжання і разыходжання гэтых моў, уключаных у балканскі моўны саюз. У 1975 - 1976 гг. стажыраваўся (па стыпендыі ЮНЕСКА) у Польшчы. Абараніў доктарскую дысерта-цыю "Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэала" (1982). У ёй балканасла-вянская лінгвістычная праблематыка вылучаецца як адзінае цэлае на фоне іншых славянскіх моў. Аўтар упершыню вызначыў цэнтры і кірункі пашырэння на паўднёваславянскай тэрыторыі найбольш важных балканізмаў, боль-шасць якіх мае прышлы (нетамтэйшы) характар, вызначыў іх першаснасць і другаснасць, не залежныя паміж сабой, рознача-совасць і самастойныя кірункі ірадыяцыі, пераважнае іх размяшчэнне на перыферыі балкана-славянскага арэала, што значна ўзбагаціла тэарэтычныя асновы пытання пра фармаванне балканскага моўнага саюзу і ўнесла ўклад у разуменне заканамернасцяў утварэння іншых моўных саюзаў. Манаграфія была станоўча прынятая айчыннымі і замеж-нымі славістамі і балканістамі.

З часам кола навуковых інтарэсаў Г. Цыхуна пашырылася. Апрача балканістыкі і балканаславістыкі даследчыка цікавяць: арэальная лінгвістыка (пытанні арэальнай структуры ў славянскіх літаратурных мовах, цэнтры ірадыяцыі моўных інавацый), Палессе як этналінгвістычны рэгіён, куды ён у 1963 - 1965 гг. неаднаразова выязджаў у экспедыцыі, што праводзіліся пад кіраўніцтвам акадэміка Мікіты Талстога, а з 1967 г. - з калегамі па Інстытуце - з мэтай збору і вывучэння лексікі Сярэдняга Прыпяцкага Палесся, вынікам чаго стаў пяцітомавы "Тураўскі слоўнік" (1982-1987). Ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі беларуска-балтыйскага і беларуска-іншаславянскіх сімпозіюмаў, што праводзіліся ў Інстытуце мовазнаўства ў 1969 - 1975 гг. Г. Цыхун - адзін з найбольш актыўных аўтараў "Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы", а з 9-га выпуска - яго навуковы рэдактар.

Вучоны спалучае свае славістычныя інтарэсы з даследаваннямі ў галіне беларускай мовы: мова беларуска-польскага памежжа, мова Адама Міцкевіча, тэрміналагічныя слоўнікі, яцвяжская праблема ў беларуска-польскіх моўных кантактах, беларуская "трасянка", славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі, дэфармацыі ў развіцці беларускай мовы ў гады таталітарызму, арэальная структура праславянскай мовы, беларуска-паўднёваславянскія моўныя сувязі, перакладная іншаславянска-беларуская лексікаграфія, лінгвістьгчная бібліяграфія беларусістыкі ў "Roczniku Slawistycznym" ("Славістычны штогоднік") з 1974 г. і ў "Bibliografii jezykoznawstwa slawistycznego" ("Бібліяграфія славістычнага мовазнаўства") за 1992 - 1997 гг. Ён выступаў з дакладамі на сямі міжнародных з'ездах славістаў, на замежных і айчынных канферэнцыях і сімпозіюмах. З 1993 г. Г. Цыхун - член Міжнароднага камітэта славістаў, з 1992 г. - намеснік старшыні Беларускага камітэта славістаў, член міжнародных камісій пры Міжнародным камітэце славістаў (па лінгвістычнай бібліяграфіі, па гісторыі славістыкі, па балканскім мовазнаўстве, па славянскай этымалогіі), з 1995 г. старшыня Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1991 - 2005 гг. Генадзь Апанасавіч загадваў аддзелам славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны шэраг маладых вучоных з ліку аспірантаў і спашукальнікаў.

Свае глыбокія веды і дасканалае практычнае валоданне паўднёваславянскімі мовамі Генадзь Цыхун перадае малодшаму пакаленню, выкладаючы балгарскую (з 1966 г.) і македонскую (з 1983 г.) мовы на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Агульная колькасць апублікаваных прац даследчыка - каля 300.

Калегі Генадзя Апанасавіча Цыхуна, яго вучні і ўсе, хто ведае гэтага цудоўнага чалавека, творчага і працавітага вучонага, шчыра жадаюць яму добрага здароўя і далейшай актыўнай навуковай дзейнасці.

Іван ЛУЧЫЦ-ФЕДАРЭЦ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.


BELARUS` НА СУСВЕТНЫХ КАРТАХ БУДУЦЬ ПІСАЦЬ ПРАВІЛЬНА

Пакуль што на замежных картаграфічных творах - сустра - каюцца розныя варыянты напісан - ня лацініцай беларускіх геагра - фічных і адміністрацыйных назваў ( населеных пунктаў , вёсак ). Го - мель , напрыклад , можа быць і Homyel, і Homiel, Віцебск - і Vitsyebsk, і V ісіе bsk. Беларускія назвы скажаюцца . Днямі ў Эстоніі праходзіла пасяджэнне балтыйс - кага аддзела экспертаў картагра - фіі ААН , дзе абмяркоўваліся пы - танні перакладу на лацініцу назваў населеных пунктаў краін , якія выкарыстоўваюць кірыліцу .

Прынамсі, у нас даволі даўно існуе Інструкцыя па транслітарацыі беларускіх назваў для стварэння картаграфічных твораў на лацініцы, распрацаваная спецыялістамі аддзела геадэзіі і картаграфіі Белдзяржкаммаёмасці сумесна з вучонымі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. У Нацыянальным рэестры, прававых актаў яна была зарэгістравана 30 лістапада 2000 года.

Як растлумачыла галоўны спецыяліст сектара картаграфіі аддзела геадэзіі і картаграфіі Дзяржкамітэта па маёмасці РБ Наталля Аўраменка, усе назвы перадаюцца з нацыянальнай формы напісання, гэта галоўнае правіла. Напрыклад, правільна трэба пісаць Navapolack. Bielarus` павінна пісацца абавязкова з апострафам як паказчыкам мяккасці.

У 2007 годзе ў Нью-Ёрку на разгляд канферэнцыі ААН, прысвечанай геаграфічным назвам, будзе прадстаўлена створаная беларускімі спецыялістамі інструкцыя па транслітарацыі. Пасля прыняцця адпаведнай рэзалюцыі беларуская сістэма стане міжнароднай.

Інга МІНДАЛЁВА, "Звязда" ад 14.Х.2006


СУМНЯВАЮСЯ

Артыкул , змешчаны вышэй , быў надрукаваны ў " Звяздзе " ад 14 кастрычніка 2006 г . Аналагічны артыкул быў надрукаваны ў " Камсамольскай праўдзе " ад 13 кастрычніка 2006 г . Там жа была прыведзена карта з " правільным " напісаннем слова " Беларусь " літоўцамі . У абодвух артыкулах са спасылкай на галоўнага спецыяліста сектара картаграфіі аддзела геадэзіі і картаграфіі Дзяржкамітэта па маёмасці РБ Наталлю Аўраменку прыводзіцца і " правільнае " напісанне слова "Navapolack".

Але, шаноўныя беларусы, дацэнты з кандыдатамі і ўсе астатнія 99,9% насельніцтва, якія ведаюць літары, у напісанні слова "Беларусь" у артыкулах "Звязды" і "КП", а таксама на карце зроблена роўна дзве памылкі. "Belarus`" чытаецца як "Бэлярусь". Але нашая краіна называецца "Беларусь", а не "Бэлярусь". Яшчэ цікавей з Наваполацкам. У беларускай лацінскай азбуцы, распрацаванай Б. Тарашкевічам літары "V" няма зусім, а з "L" тое самае, што і ў слове "Беларусь". Таму з "правільнага" "Navapolack"а атрымоўваецца "На?аполяцк" .Паводле Тарашкевіча слова "Беларусь" лацінкай трэба пісаць як "Bielarus", г. зн. павінна прымяняцца цвёрдае "Л" (L) і мяккае "С" (S), кірылічнае "е" павінна пісацца як "іе", а кірылічнае "В" як "W". Таму слова Віцебск павінна пісацца як Wiciebsk.

Мяркуецца, што як і на літоўскай карце кірылічнае "ч" будзе перадавацца як "с", але што тады рабіць з беларускімі пашпартамі. Беларускія лінгвісты ганарова заяўлялі ў свой час, што ў нас транслітарацыя прозвішчаў і імёнаў у пашпартах зроблена з беларускага напісання, але як зроблена? Да прыкладу, імя Вячаслаў у беларускіх пашпартах пішацца Viachaslau, а Валянціна Valiantsina. Тут кірылічнае "ч" перадаецца на англійскі манер як "ch", але "ch" у беларускай лацінцы заўсёды абазначала "х". Дарэчы, і знак скарачэння над "u" для беларускага правапісу абавязковы, а не як кропачкі над "ё" ў рускай мове пажаданыя, а калі цяжка такі значок ставіць, то варта згадаць, што лацінскае "v" у класічныя часы абазначала перш за ўсё менавіта "ў", а потым ужо "у" і "в".

Сумняваюся, што будуць пісаць правільна. Бо асноўным распрацоўшчыкам лацінкі для картаў выступае Белдзяржмаёмасць, а лацінку для пашпартоў стварала, відаць па ўсім, МУС. А што Акадэмія навук? Трошкі дапамагала? А ці не пара заканадаўча прыняць лацінскі варыянт беларускага альфабэту, а не нейкую там "інструкцыю з нагоды", ну калі не заканадаўча, то хаця б на ўзроўні пастановы той жа Акадэміі. Даўно пара мець і кампутарныя шрыфты беларускай лацінкі, а то каб надрукаваць некалькі словаў трэба ўводзіць у кампутар і польскі, і чэшскі альфабэты.

Станіслаў Суднік.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАЎ КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ I МУЗЕЯЗНАЎСТВА

Дасылаем інфармацыю аб прыёме студэнтаў на 2007-2008 навучальны год на спецыяльнасць « Музеязнаўства і ахова гісторыка - культурнай спадчьшы » з адры - вам ад вытворчасці ( дзённая форма ) . Тэрмін навучання чатыры гады.

ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

Спецыяльнасць: Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (спецыялізацыя - музеязнаўства).

Студэнты здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэста-вання па наступных дысцыплінах: бела-руская ці руская мова, гісторыя Беларусі, Сусветная гісторыя.

На кафедры працуюць высокаквалі-фікаваныя спецыялісты сярод якіх чатыры дактары навук, пяць дацэнтаў, а таксамы выкладчыкі, якія выкладаюць цікавыя тэарэтычныя курсы і праводзяць практыч-ныя заняткі ў вядучых музеях Рэспублікі Беларусь.

Кафедра гісторыі Беларусі і музея-знаўства рыхтуе выдатных спецыялістаў, якія валодаюць, як тэарэтычнымі пытаннямі ў галіне музеязнаўства (фармаванне му-зеязнаўства як навукі, аб'ект і прадмет даследавання, асаблівасці існавання музея як сацыяльнага інстытута і музейнага прадмета як феномена гістарычнай памяці), так і практычнымі ўменнямі і навыкамі - гэта праектаванне выстаў і экспазіцый; арганізацыя камплектавання, улік, вывучэнне і захаванне музейных прадметаў, стварэнне сістэмы работы музея з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны, як Гісторыя Беларусі, Сусветная гісторыя, тэорыя і гісторыя музейнай справы, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, праектаванне музейных выстаў і экспазіцый, археалогія, архітэктура. Знаёмяцаа з цікавымі спецкурсамі, такімі як нумізматыка, сфрагістыка, філатэлія, гісторыя беларускага іканапісу, гісторыя беларускага касцюма і інш.

Тэрміны прыёму на дзённую форму навучання: прыём дакументаў - з 5 па 11 ліпеня; уступныя іспыты - з 12 па 22 ліпеня; залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, - па 23 ліпеня; залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты - па 27 ліпеня.

На навучанне без адрыву ад вытворчаспі (завочная форма).

Тэрміны прыё.му на завочную форму навучання: прыём дакументаў - з 5 па 11 ліпеня ; уступныя іспыты - з 12 па 22 ліпеня ; залічэнне на месцы, якія вызначаны кант-рольнымі лічбамі прыёму, - па 25 ліпеня ; залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты - на 27 ліпеня .

Спецыяльнасць: Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (спецыялізацыя - музеязнаўства)

Студэнты здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэставання па наступных дысцыплінах: беларускай ці рускай мове (па выбары), гісторыі Беларусі, па прадмету "Чалавек. Грамадства. Дзяржава".

Прыёмная камісія. 220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, прыёмная камісія. Тэлефон: (017) 222-83-06 Падрыхтоўчыя курсы. Тэлефон 219-75-11.


Прыём у магістратуру па спецыяльнасді - Музеязнаўства. Кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб'ектаў.

Падрыхтоўка магістраў ва універсітэце ажыццяўляецца з адрьшам і без адрыву ад вытворчасці. Тэрмін навучання ў магістратуры з адрывам ад вытворчасці - 1 год, а без адрыву ад вытворчасці - 1,5 года.

Права навучання ў магістратуры маюць асобы, якія закончылі ВНУ з ся-рэднім балам дыплома не ніжэй 4,5, маюць здольнасці да педагагічнай, навукова-даследчай работы.

Па заканчэнні навучання магістрантам на падставе рашэння дзяржаўнай камісіі выдаецца дыплом з указаннем спецыяльнасці і прысуджаецца акадэмічная ступень магістра культуралогіі. Асобы, якія закончылі магістратуру, маюць права навучання ў аспірантуры.

Асобы, якія паступаюць у магістратуру, у залежнасці ад абранай спецыяльнасці, здаюць два ўступныя экзамены: Гісторыя і тэорыя музеязнаўства, замежная мова. Залічэнне ў магістратуру праводзіцца на конкурснай аснове.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар культуралогіі, прафесар Смолік А.І.


Імануэль Кант па-беларуску

Кніга Імануэля Канта "Пралегомены да любой будучай метафізікі, што можа ўзнікнуць як навука". Кнігу пераклаў з нямецкай Лявон Баршчэўскі.

Імануэль Кант (1724-1804) - пачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Праца «Пралегомены» належыць да першага перыяду творчай біяграфіі аўтара і з'яўляецца квінтэсенцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.

Як адзначыў аўтар, гэтыя пралегомены прызначаюцца не навучэнцам; а будучым настаўнікам, ды і нават апошнім яны павінны служыць кіраўніцтвам не ў выкладанні ўжо існай навукі, а ў стварэнні гэтай навукі.

Наш кар.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лістападзе

Абрагімовіч Марына Яўг. Амінава Святлана Андрэйкавец Надзея Дзміт. Бабак Вольга Бабкова Ганна Ігараўна Баранаў Аляксандр Георг. Бародка Зміцер Міхайл. Бартасевіч Людміла Баўтовіч Міхась Бахвалаў Зміцер Бекіш Віктар Андрэевіч Белакоз Вера Беляўская Таццяна Борын Алег Мікалаевіч Булаш Алена Быцкевіч Сяргей Аляксан. Ваданосава Фаіна Алякс. Васько Віктар Вячаслав. Ветчынаў Сяргей Вікторчык Ніна Сяргееўна Вішнеўскі Павел Уладзім. Волкаў Алег Вярцінскі Анатоль Ілліч Ганчарова Таццяна Гядрэвіч Іосіф Антонавіч Гівоіна Вольга Міхайлаўна Гнедчык Алег Груша Дар'я Уладзімір. Грыб Ян Янавіч Губарэвіч Віктар Дзмітр. Гур'ян Алена Барысаўна Дабравольскі Аляксандр Давыдзька Святлана Данілюк Тамара Паўлаўна Данішэвіч Вольга Дацэнка Аляксандр Кірыл. Дзербянёва Анжаліка Дзіцэвіч Людміла Мікал. Домаш Валянціна Іосіф. Досіна Алена Драгун Данута Дрыга Святлана Мікал. Дубовік Іна Пятроўна Ермакова Аляксандра М. Еўсіевіч Наталля Анатол. Зайкоўскі Эдвард Міхайл. Зарэцкая Вера Якаўлеўна Здановіч Уладзімір Васіл. Зуева Галіна Паўлаўна Іконнікава Людміла Кавалёў Аляксей Аляксан. Кадыш Любоў Кажамякін Генадзь Вяч. Казакоў Алесь Казачонак Сяргей Казлоўскі Руслан Канст. Калатоўкіна Ларыса Ан. Капойка Уладзімір Карповіч Ірына Іванаўна Кацяшоў Дзмітрый Сярг. Кірэева Алена Уладзімір. Клікун Таццяна Козел Галіна Маркаўна Кошкіна Людміла Часлав. Крук Валянціна Іосіфаўна Крыжаноўская Вольга Ал. Кудлацкая Валянціна Кузьма Аляксандр Кузьміч Мікалай Пятровіч Кулей Іна Феліксаўна Кучынская Галіна Лапіцкая Святлана Левіт Зміцер Лепяцюхіна Ганна Літоўчык Святлана Міх. Лойка Алег Паўлавіч Лубянава Таццяна Віктар. Лысова Таіса Ляўчук Аляксандр Сярг. Макарэвіч Наталля Міх. Маковіч Дзіна Маліноўскі Віктар Маліноўскі Віктар Леанід. Марговіч Антон Антонав. Мароз Жана Мікалаеўна Мацкоўская Наталля Вас. Мацюкевіч Паўлюк Іван. Мельнік Міхась Іванавіч Мельнікаў Аляксандр Мельнікаў Андрэй Міхайл. Міжурына Раіса Канстан. Мілаш Леакадзія Міхалевіч Мілана Міхайл. Моніч Зміцер Мухіна Леанарда Станісл. Нагін Павел Наўрацкая Марына Алег. Несцераў Аляксей Нікіціна Ліля Нікіціна Людміла Канстан. Паграбіцкі Алег Падасетнікаў Васіль Паляшчук Таццяна Панюціч Аляксандр Паросава Марына Паталятаў Дзмітрый Ал. Пашкевіч Валеры Васіл. Пракаповіч Мікалай Мік. Пракопчык Марына Міх. Пугаўка Алена Пугачэўскі Аляксандр Вік. Пыльчанка Яўген Алякс. Радзіон Ірына Радкоў Генадзь Андрэевіч Ралько Леанід Міхайлавіч Розумаў Анатоль Якаўл. Русецкі Марцін Ігаравіч Савіцкая Яніна Іосіфаўна Савіч Аляксандр Аляксан. Сергіевіч Зміцер Сімакова Рэгіна Іосіфаўна Сінкевіч Мікалай Сцяп. Скуратовіч Аркадзь Сталярова Вера Станкевіч Ларыса Фёдар. Стасюкевіч Дзіна Сурко Анатоль Сцепулёнак Эма Антон. Тарасава Святлана Міх. Таўгень Антон Тозік Эдуард Трафімец Ульяна Святасл. Трафімчык Алена Веніям Турцэвіч Паліна Віктар. Тычына Дзмітрый Валян. Уласава Дар'я Федаровіч Кацярына Федаровіч Надзея Фралоў Аляксей Валер'ев. Фядзюшын Ягор Ягоравіч Хамінскі Міхась Аляксанд. Хвошч Галіна Царкоў Мікалай Прохар. Цвяткова Алена Мікал. Цехановіч Святлана Цімаховіч Аляксандра Ів. Чаховіч Г. Г. Чашун Уладзімір Шнітоўскі Міхась Шчурко Галіна Аляксан. Шчурко Лідзія Іванаўна Шыманчык Святлана Мік. Якаўцава Людміла Уладз. Ялугін Эрнест Васільевіч Яніцкі Міхаіл Іванавіч Яскевіч Аляксей Юр'евіч


Д з я д ы

У першыя дні лістапада могілкі свецяцца тысячамі агеньчыкаў, а паветра насычана змешаным пахам воску, копаці і хрызантэмаў. Таму што кожны веруючы, а часам і не веруючы, чалавек лічыць абавязкам прынесці і запаліць на магілах свечкі альбо знічы, якія з'яўляюцца сімвалам жывой памяці пра памерлых, нашай любові, сяброўства, добрых успамінаў. Сіла гэтай памяці і сувязі пакаленняў робіць так, што кожны год у гэтыя дні ад раніцы да вечара на могілкі прыходзяць натоўпы людзей, якія наведваюць магілы сваіх блізкіх, старанна прыбраныя і ўпрыгожаныя кветкамі напярэдадні. У знак памяці і сувязі з памерлымі на магілах родных, сяброў, а таксама на магілах і каля помнікаў нацыянальным героям, пісьменнікам, дзеячам культуры, на брацкіх магілах, у месцах масавай гібелі людзей, у былых канцэтрацыйных лагерах, ставяцца запаленыя свечкі і знічы. Паводле старога звычаю, свечкі запальваюць таксама на занядбаных магілах, на якія не прыходзіць ніхто блізкі. У гэтыя дні ў касцёлах ва ўсім свеце адбываюцца памінальныя маленні за памерлых.

Дзяды народнае свята, якое паходзіць з далёкіх дахрысціянскіх часоў. Нашы праславянскія продкі, як і жыхары іншых рэгіёнаў свету, верылі ў жыццё пасля смерці і таямнічы свет памерлых, якія жывуць па сваіх законах. Верылі ў нялюдскія веды і магутнасць памерлых. Верылі, што памерлыя могуць уплываць на лёсы жывых. Таксама верылі ў тое, што ў пэўныя дні душы памерлых могуць пакідаць "той свет" і незаўважанымі пранікаць у свет жывых альбо прыходзіць да іх у сне. Верылі, што памерлыя, калі выходзяць на зямлю, патрабуюць ежы, цяпла, адпачынку, а таксама блізасці сваіх родных і іншых людзей. Лічылася, што найважнейшы абавязак жывых даць усё патрэбнае памерлым, бо абражаныя, разгневаныя альбо незадаволеныя памерлыя могуць зрабіць жывым шкоду, страшыць, прыводзіць няшчасце, заўчасную смерць, "цягнуць" жывых у свой свет.

Хрысціянства наклалася на гэтыя вераванні і прыняло абрады ў гонар памерлых. Дзяды святкуюць і праваслаўныя, і католікі. Ва ўсходняй царкве (праваслаўнай) Дзяды святкаваліся ўжо ў VI стагоддзі. Абрады, звязаныя з культам памерлых, адпраўляліся 34 разы на год (у залежнасці ад мясцовасці), вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Дзяды Змітраўскія ("Радзіцельская субота", "Асяніны", "Змітраўка") у суботу перад Змітравым днём (26 кастрычніка старога сіылю), на Радаўніцу, а таксама перад Масленіцай, Сёмухай. У некаторых вёсках святкавалі Дзяды Кузьмінскія (1 лістапада ст. ст.), Міхайлаўскія (8 лістапада ст. ст.) альбо Піліпаўскія (14 лістапада ст. ст.). У заходнім касцёле (каталіцкім) прынятыя два святы Усіх Святых (1 лістагада), уведзены ў 835 годзе, і Ўсіх Верных Памерлых, альбо Дзень Задушны (2 лістапада), уведзены ў 998 годзе. Дзень Усіх Святых, г. зн. збаўленых памерлых, якія, дзякуючы сваім заслугам, ўзнесеныя над простымі памерлымі, радаснае свята. У гэты дзень у каталіцкіх касцёлах адпраўляецца радасная імша. Дзень Задушны свята, пасвечанае памяці і малітвам за ўсіх верных памерлых, вядомых і невядомых. У гэты дзень адпраўляецца жалобная імша за душы памерлых. Касцёл звязаў свае святы памяці з часам традыцыйных народных святаў памерлых, прагнучы выкараніць нехрысціянскія вераванні і абрады. Прапанаваў памяць пра памерлых, малітву за іх, каб паменшыць пакуты душаў у чысцы і забяспечыць ім вечны супакой. З хрысціянскімі абрадамі звязаліся многія народныя звычаі, некаторыя з якіх усё жтакі перайшлі з мнагабожжа. З'явіліся вераванні, шго ў лістападавыя касцельныя святы памерлых, душы, зволеныя з чысцу, вяртаюцца на зямлю, блукаюць па дарогах, могілках, прыходзяць на, месцы свайго зямнога жыцця і лросяць аб дапамозе, малітве, ахвяры. Прыходзяць дахаты, каб даведацца, як жывуць іх нашчадкі, як яны клапоцяцца аб гаспадарцы, як складваюцца сямейныя ўзаемаадносіны, як захоўваюцца спрадвечныя звычаі. Таму ў хаце, а часам нават у хляве, наводзілі парадак.

У некаторых рэгіёнах уся сям'я збіралася за сталом на ўрачыстую вячэру, на якую гатавалі святочныя і абрадавыя стравы (куцця, аладкі, клёцкі, яечня, мяса). Часам, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі у асобны посуд нябожчыкам. Да дзядоўскага стала было прынята спецыяльнымі зваротамі запрашаць усіх памерлых у гэтай хаце. Напрыклад, так: "Святыя Дзяды, клічам вас, хадзіце да нас, ляціце да нас, чым толькі хата багата, што ёсць тут я для вас ахвяраваў". Пасля вячэры ежа не збіралася са стала, бо ноччу маглі прыйсці павячэраць памерлыя. Для душаў пакідалі адчыненымі вароты і дзверы, парогі крапілі святой вадой, каб прайсці маглі толькі добрыя духі. Пакідалі міску з вадой, ручнік, каб нябожчыкі маглі памыцца пасля доўгага падарожжа. Каб душам было цёпла, добра напальвалі ў печы. Нанач пакідалі запаленымі свечкі.

Ежу прыносілі на могілкі і да касцёлаў і раздавалі "касцельным дзядам" жабракам, якія ванравалі ад касцёла да касцёла. Лічылася, што малітвы "касцельных дзядоў" за душы блізкіх Бог найлепей выслухвае, а таксама, што душа блізкага чалавека альбо суседа можа прыняць постаць такога "дзеда".

1 і 2 лістапада, пасля заходу сонца, душы памерлых прыпамінаюць пра сябе стукам, скрыпам падлог, калыханнем брамак і дзвярэй, шумам ветру ў коміне, іскрамі над вогнішчам; могуць пакінуць ледзве бачны след далоні альбо стапы на пяску ці попеле, пасыпаным на падлозе; паказваюцца людзям у сне і ў яве ў сваёй даўняй постаці альбо як цень, святло. Злосныя духі вялікіх грэшнікаў могуць "вадзіць" людзей і ўцягваць у багну. Паўставалі забароны і перасцярогі. У гэтыя дні стараліся не выходзіць з дому пасля надыходу змроку, не выязджалі ў падарожжа, не хадзілі ў госці да суседзяў, бо верылі, што душы страшаць на дарогах. На раздарожжах і могілках распальвалі вялікія вогнішчы і падтрымлівалі агонь да світанку, каб блукаючыя душы маглі каля іх адпачыць і сагрэцца. Агонь мусіў таксама абараняць ад злых духаў і вампіраў.

Існуе паданне, што ў ноч з 1 на 2 лістапада, набожныя людзі, схаваўшыся, могуць апоўначы ўбачыць ідучых натоўпам памерлых з памерлымі пробашчам і арганістам, пачуць арганную музыку і званы. Для душаў пакідалі адчыненымі дзверы касцёла. Не дазвалялася ноччу ўваходзіць у касцёл і прыглядацца да імшы духаў памерлыя не таліравалі жывых у сваіх абрадах і маглі забіць...

Найдаўжэй (да XIX стагоддзя) абрады, звязаныя з мнагабожжам, у тым ліку з прынашэннем ахвяраў і прызываннем духаў, захаваліся на беларуска-літоўскапольскім памежжы. Гэтыя абрады і фальклор памежжа паслужылі асновай для паэмы Адама Міцкевіча, якая так і называецца "Дзяды".

Сінтаз хрысціянства і дахрысціянства зрабіў Дзяды адным з галоўных святаў у годзе. А на пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя Дзень памяці (2 лістапада) стаў дзяржаўным святам на Беларусі.

Павел Давідоўскі. Фота аўтара.


Праспект Машэрава? Стары ці новы?

7 траўня 2005 года ў нашай сталіцы стала на адзін праспект болей, але пры гэтым зменшылася колькасць вуліц. Напярэдадні 60х угодкаў Перамогі замест вуліц Варвашэні, Ерусалімскай і Дразда на карце Менска намаляваўся "праспект Машэрава". А тое, што было праспектам Машэрава дагэтуль, атрымала назоў "праспект Пераможцаў". Разам з Машэравым пад тапанімічную разборку трапіў Францішак Скарына. Ягонае імя знікла з шыльдаў галоўнай магістралі горада, якая стала "праспектам Незалежнасці".

Мінуў час, і выявілася, што па "Варвашэні", "Драздзе" і "Ерусалімскай" грамада надта не сумуе. З нейкіх прычын гэтыя назвы не ўкараніліся ў свядомасць гараджан, не сталі мінчукам роднымі. Не прыжыліся, аднак, і леташнія тапанімічныя новатворы. Праспект Незалежнасці блытаюць з аднайменнай плошчай, а "праспект Пераможцаў" не ўспрымаюць ўвогуле. Калі сёння ў мінчука запытаць дарогу на праспект Машэрава, дык ў адказ ён запатрабуе ўдакладнення: "Стары праспект Машэрава ці новы?" .

Цалкам верагодна, што са зменай палітычнай сітуацыі Скарына з Машэравым возьмуць рэванш, але ж і назва "праспект Незалежнасці" ужо не павінна знікнуць з карты горада. Больш за тое, праспект з такой назвай мусіць быць не ў раёне новабудоўляў, а ў цэнтральнай частцы нашай сталіцы. І, як мне падаецца, вартае месца для яго тут ёсць. Гэта вуліца Маскоўская, якая пачынаецца ад плошчы Незалежнасці і пераходзіць у вуліцу Чкалава. Для сувярэннай краіны і, тым больш, для яе сталіцы тапаніміка савецкай мінуўшчыны - неактуальная. Будзе цалкам лагічна ператварыць вуліцы Маскоўскую і яе працяг - вуліцу Чкалава у праспект Незалежнасці. Будучы праспект і зараз мае прэзентабельны выгляд, а ў новым статусе будзе вельмі прывабным для забудоўшчыкаў.

Што ж датычыць праспекта зробленага з вуліц Варвашэні, Ерусалімскай і Дразда, дык малаверагодна, што ён зноў распадзецца на тры вуліцы. Не было ў гісторыі Менска такога, каб праспект зноў вуліцай рабілі. Але бяручы, да ўвагі важнасць гэтай магістралі ў структуры горада, яе назва, мабыць, будзе тэмай дыскусіі.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX