Вярнуцца: 2006

№ 52 (788)


Крыніца: pawet.net.



№ 52 (788) 27 СНЕЖНЯ 2006 г.

З Новым 2007 годам!

115 гадоў з дня нараджэння Ўладзіславы Луцэвіч

ЛУЦЭВІЧ Уладзіслава Францаўна (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага р-на - 25.2.1960), культурны дзеяч і педагог. Жонка Я.Купалы, заснавальнік і першы дырэктар музея паэта (1944-60). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1959). Скончыла Віленскую гімназію (1906), педагагічныя курсы ў Варшаве (1908). У 1908-15 выхавацельніца дзіцячых устаноў Вільні, у 1919-41 інспектар, выхавацельніца і педагог-метадыст дзіцячых і дашкольных устаноў Менска. Як педагог стварыла і сістэматызавала досвед навучання дзяцей роднай бел. мове праз фальклор. Збірала, запісвала і апрацоўвала для малых дзяцей і вучняў малодшых класаў творы бел. нар. творчасці: казкі, загадкі, байкі, пацешкі, прыгаворкі, гульні. Найбольш увагі ў выхаванні дзяцей аддавала бел. нар. казцы і песні. У яе апрацоўцы выйшлі казкі "Як жабы абараняліся ад буслоў" (1928), "Пых", "Як пеўнік казу прагнаў" (абедзве 1938), зборнікі «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), «Дашкольны спеўнік» (1928, з А.Савёнак). Адметнасць і сакавітасць бел. мовы, багацце вобразаў і эмацыянальнасць казак і вершаў «Каточак», «Бусел», «Кую, кую ножку», «Ой, бяда», «Пятушок», «Сарока», «Ягорачка», «Жабка» і інш. працягвалі лепшыя традыцыі вуснай нар. творчасці.


У беларускіх навучальных установах мала беларускай мовы і літаратуры

19 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў вышэй-шых навучальных устаноў.

Пад час нарады ён назваў ненар-мальнай сітуацыю, калі ў школах адзін урок беларускай мовы на тыдзень і шэсць урокаў ангельскай. " Трэба ведаць перад - усім сваю родную мову , - рэзюмаваў Прэзідэнт і дадаў: - Дзеці ў Беларусі ўжо ўвогуле не разумеюць на тэлебачанні перадачаў на беларускай мове , не чытаюць газет па - беларуску ".

Паступленне ў бібліятэкі новых кніг на беларускай мове скарачаецца - як і колькасць твораў беларускай літаратуры , што вывучаюцца ў школах . Пра гэта 22 снежня, выступаючы на з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) у Менску, паведаміў міністр культуры Беларусі Уладзімір Мацвяйчук .

Мацвяйчук таксама паведаміў, што ў рамках мерапрыемстваў на 2007 год, які аб'яўлены Годам народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, плануецца правесці маштабныя імпрэзы, у тым ліку святы паэзіі, сходы, чытанні, канферэнцыі і сустрэчы.

Заўвага адносна абмежаванай колькасці гадзін , якія адводзяцца на вывучэнне літаратуры ў школе прагучала і ў дакладзе Мікалая Чаргінца на тым жа з'ездзе, на што міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў паабяцаў паспрыяць вырашэнню гэтай праблемы.

Па пытанні выкладання беларускай мовы ў навучальных установах краіны да міністра адукацыі звярнулася і Камісія па адукацыі , культуры , навуцы і навукова тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўні-коў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Старшыні грамадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны"

Трусаву А.А.

Паважань Алег Анатольевіч!

Па даручэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Канаплёва Ваш ліст разгледжаны ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу.

Паведамляем Вам, што ў рэспубліцы створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу таксама зваходзіць у склад згаданага аргкамітэта. Палата прадстаўнікой будзе ўшаноўваць памяць Я.Купалы і Я.Коласа ў рамках мерапрыемстваў, якія будуць запланаваны аргкамітэтам.

Мы лічым, што ўносіць дадатковыя запісы аб парадку выкарыстання беларускай мовы ў ВНУ краіны ў праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб вышэйшай адукацыі" немэтазгодна, паколькі гэта пытанне ўрэгулявана Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" і артыкуламі 5 і 32 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі".

Мы таксама разгледзелі заяву Рэспубліканскай рады ТБМ, якая датычыцца стану выкладання беларускай мовы ў ВНУ рэспублікі, і звярнуліся да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова з просьбай паведаміць, якім чынам у нашай краіне рэалізуецца палажэнне часткі другой артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" аб абавязковасці вывучэння беларускай мовы ва ўсіх без выключэння навучальных установах Рэспублікі Беларусь у цяперашні час, і якія захады для належнага выканання згаданага патрабавання Закона плануюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у далейшым. Аб выніках разгляду Вы будзеце праінфармаваны дадаткова.

Старшыня камісіі У.М. Здановіч.


Рыцар Волі і Незалежнасці

24 снежня - дзень памяці ксендза Вінцэнта Гадлеўскага

Ксёндз Вінцэнт Гад-леўскі (1888-1942) быў сяб-рам Рады БНР, а з 1918-га года займаўся душпастыр-скай дзейнасцю ў Менску, дамогся вядзення набажэн-стваў па-беларуску. У 1920-30-я гады быў адным з лідараў Беларускай хрыс-ціянскай дэмакратыі, ары-штаваны і знаходзіўся ў турме за беларускую справу. Гадлеўскі пераклаў і выдаў лацінкаю па-бела-руску "Czatyry Ewanelii i Apostalskija Dziei" - пераклад Святога Пісання, а таксама шэраг рэлігійных кніг, шмат друкаваўся ў віленскіх беларускіх газетах і часопісах. У 30-я гады ён выдаваў газету "Беларускі фронт" і стварыў аднайменнае незалежніцкае аб'яднанне.

З верасня 1941 г. Вінцэнт Гадлеўскі працуючы галоўным школьным інспек-тарам у генеральным камі-сарыяце "Беларусь", вядзе нястомную падпольную працу, мэтай якой было стварэнне незалежнай Беларускай дзяржавы без на-цыстаў і бальшавікоў. Нем-цы праз спецслужбы ўваж-ліва сачылі за беларускім рухам. Напрыканцы лета і ўвосень 1942 г. нямецкія спецслужбы, убачыўшы не-бяспеку для свайго рэжыму, пачалі вынішчаць найбольш паслядоўных і прыкметных прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Сярод арыштаваных быў і Вінцэнт Гадлеўскі, які фашысцкімі карнікамі быў расстраляны 24 снежня 1942 года.

"Рыцар Свабоды" - назваў сваю кнігу пра айца Вінцэнта Гадлеўскага (2004) даследнік гісторыі беларускага нацыянальнага Рэзістансу ХХ стагоддзя Сяргей Ёрш. У ёй сабраны факты з жыцця і змагання за Веру Хрыстову і беларус-кую справу ксяндза Гадлеўскага, раскрываецца яго роля ў нацыянальным Адра-джэнні Беларусі ўсяго ХХ стагоддзя.

24 сняжня, у смутны дзень смерці ксяндза-змагара, высілкамі клуба "Спадчына" ў менскім касцёле св. Яна Хрысціцеля (р-н Серабранка, вул Пляханава) праведзена мемарыяльная вечарына, прысвечаная кс. Вінцэнту Гадлеўскаму.

Наш кар.


Новае выданне па гісторыі і археалогіі Старажытнай Беларусі

У гэтым годзе Інсты-тут археалогіі Расійскай Акадэміі Навук выдаў капі-тальную працу доктара гістарычных навук Леаніда Васільевіча Аляксеева пад назвай "Западные земли до-монгольскай Руси. Очерки истории, археологии, куль-туры". Выданне пабачыла свет ў дзвюх асобных кнігах вялікага фармату.

Першая кніга пачы-наецца з апісання прырод-ных умоў старажытнай Бе-ларусі ў эпоху жалезнага веку і ранняга феадалізму. Потым аўтар дае падрабяз-ную гісторыяграфію, дзе гаворка ідзе пра даслед-чыкаў беларускай археа-логіі з ХІХ па канец ХХ ст.

Першы нарыс пры-свечаны мясцовым абары-генам, тым плямёнам, што некалі жылі на Беларусі да прыходу сюды славянаў. Далей распавядаецца пра з'яўленне іх на Беларусі, іх рэлігійна, дахрысціянскі свет з яго марфалогіяй і ўяўленнямі.

Другі нарыс мае назву "Гняздоўскі этап Заход-няй Русі (ІХ - пачатак ХІ)". Тут ідзе гаворка пра шмат-лікія славяна-варажскія га-ндлёвыя, культурныя і вайсковыя кантакты, пра з'яў-ленне першых паселішч га-радскога тыпу, сярод якіх гаворка ідзе пра старажыт-ныя гарадзішчы Полацка, Віцебска, Менска, Друцка, Браслава, Лукомля і іншых протагарадоў Беларусі. Таксама аўтар расказвае пра стварэнне першых кня-стваў і іх далейшы лёс.

Нарыс трэці апавядае пра дзве буйнейшыя кравіцкія дзяржавы: Полац-кую і Смаленскую землі і іх дачыненні паміж сабою.

Самы вялікі - чацвёрты нарыс першай кнігі прысвечаны старажытным беларускім гарадам у ХІ - пачатку ХІІІ ст.

Гэта гарады Полацкай, Турава - Пінскай, Сма-ленскай земляў, гарады Паўночна-Заходняй Чарні-гаўшчыны (Гомель, Рэчы-ца) і гарады "Чорнай Русі" (Гарадзенскае княства і На-вагародская земля разам з Драгічынам Надбужскім).

Кнігу другую пачы-нае пяты нарыс, які мае назву "Узнікненне княст-ваў, іх палітычны лёс. Спрэ-чкі паміж князямі". Гэта, у першую чаргу, Полацкае дзяржава, потым Турава-Пінскае і Смаленскае кня-ствы і Гарадзенскіе зямля. Апошні, шосты нарыс скла-даецца з пяці асобных час-так: хрысціянства архітэк-тура, жывапіс, дэкаратыў-на-ўжытковае мастацтва, асвета і пісьменства.

Абедзве кнігі маюць вялікія спісы выкарыстанай літаратуры, як беларускіх так і замежных аўтараў, а таксама паказчык імёнаў, якія згадваюцца ў тэксце працы. Таксама ёсць ціка-выя каляровая і чорна-белыя фотаздымкі, розныя схемы, табліцы і карты.

Такім чынам бела-рускія і еўрапейскія даслед-чыкі атрымалі грунтоўнае выданне, правечанае роз-ным бакам матэрыяльнай і духоўнай культуры Белару-сі ў раннім серэднявеччы у яе этнаграфычных межах, што вельмі істотна.

Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук.


Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагоддзя

У чацвер, 21 снежня, а 5-й гадзіне ў Музеі гісто-рыі беларускай літаратуры па вул. Багдановіча адбы-лася прэзентацыя кнігі Я.У. Новікава "Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагоддзя" .

Асноўным прадметам працы з'яўляецца вай-на, як важнейшы фактар палітычнай гісторыі, выву-чэнне і аналіз якога дае ключ да разумення многіх падзей беларускай мінуўш-чыны. Даследванне не зася-роджваецца выключна на вузкаспецыяльных тэмах і мае сваёй мэтай шырокі аналіз розных бакоў вайны, які можа быць карысным і цікавым як прафесійным гісторыкам і аматарам гіс-торыі, так і ўсім занятым палітыкай і ваеннай спра-вай.

Па сваім навуковым падыходзе і эмацыйнай афарбоўцы даследванне моцна адрозніваецца ад пануючага ў беларускай гістарыяграфіі этнаграфіч-на-культурнага ўхілу. Аў-тар разглядае імкненне лю-дзей да палітычнай магут-насці ў якасці аднаго з ас-ноўных рухавікоў гісторыі і прасочвае эвалюцыю вай-ны ад інструмента ў бара-цьбе за магутнасць да сама-дастатковага фактару гіс-торыі.

Храналагічна да-следванне абдымае так зва-ны "далітоўскі" перыяд бе-ларускай гісторыі, які цягнецца ад мяжы V - VI стст. да канца ХІІ стст. Першы том даследвання вабіць чытача ў малавядомыя "цёмныя" стагоддзі беларускай ваеннай гісторыі. Нашаму воку адкрываецца плынь славян на беларускія землі, якая была водбліскам падзення Рымскай імперыі і Вялікага перасялення народаў. На думку аўтара, менавіта мірнае і ваеннае ўзаемадзеянне прышлых славян з мясцовымі балцкімі грамадствамі заклала падставы ўзнікнення беларускага народу. Далей аўтар падрабязна разглядае час ваеннай дзейнасці нарманаў, за чыёй крывававй славай, апетай у сагах і лета-пісах, хаваецца іх неацэнны ўнёсак ва ўзнікненне і развіццё дзяржаўнасці на беларускіх землях.

Наш кар.


Шаноўная рэдакцыя "Наша слова"!

У № 50 Вашай газеты змешчан зварот Сакратарыяту ТБМ "Віншуем са святам па-беларуску". На вялікі жаль у нашым райцэнтры - слаўным г. Слоніме - я не змог знайсці ў кнігарнях, крамах і ў шапіках "Белсаюздруку" аніводнай віншавальнай паштоўкі з тэксам на беларускай мове. І гэта зразумела. Зразумела па тых адказах высокіх дзяржаўных чаноўнікаў на звароты рады ТБМ, якія часта публікуюцца на старонках "НС" - у Беларусі замацавалася адна дзяржаўная мова - руская. Пазіцыя чынавенста вядомая, і аб гэтым гаварыць не будзем.

Не знаходзіцца годнага месца роднаму слову ў навучальных установах, клубах, на тэлебачанні і ва ўсіх без выкалючэння дзяржаўных установах.

Хачу асабліва спыніцца на нашай эстардзе, якая фармуе музычныя, культурныя густы нашай моладзі.

Багатую, незабыўную спадчыну пакінулі нам дзеячы беларускай музычнай культуры савецкіх часоў. Пакуль жывём, не забудзем цудоўных песень савецкіх кампазітараў пасляваенных часоў, напоўненых гуманіз-мам, шчырасцю пачуццяў, дабрынёй, любоўю да Радзімы і людзей.

З вялікай павагай я заўсёды аносіўся да нашых сучасных таленавітых кампазітараў і выканаўцаў - народных і заслужаных, зорак і зорачак эстрады.

На вялікі жаль абсалютная большасць маладых артыстаў эстрады не паказваюць сябе свядомымі патрыётамі сваёй Радзімы. У паўслядоўным творчым жыцці ім не хапае мужнасці вымавіць беларускае слова перад мікрафонам ці камерай тэлебачання і гэтым падтрымаць родную мову і культуру ад заняпаду сваім талентам і аўтарытэтам.

Беларускамоўны рэпертуар падмяняецца не заўсёды якасным ра-сейскім (рускамоўным) і тым, што называем таннай расейскай папсой. Быццам бы ў нас няма сваіх кампазітараў, паэтаў-песняроў, няма тален-таў і ўвогуле няма сваёй беларускай нацыянальнай музычнай творчасці.

Усё гэта адабраецца высокімі чыноўнікамі Міністэрства культуры. Цікава, як само Міністэрства культуры ацэньвае мастацкую і выхаваўчую ролю такіх тэлеперадач, як, напрыклад, "Серебряный грамафон" і ім падобныя.

Прычынаў ігнаравання роднай мовы на карысць чужой не многа. Адной з іх можа быць слабое валоданне беларускай мовай некаторымі маладымі выканаўцамі. Гэта наша бяда, якой можна і трэба пазбавіцца. Маладым, таленавітым людзям удасканаліць валоданне роднай мовай не цяжка. Вядома пры жаданні.

Можа тут замешана вялікая палітыка? Не зразумела, каму патрэбна палітыка ўдушэння, ігнаравання роднай мовы, а разам з тым і нацыянальнай свядомасці.

Калі ўлічыць, што наш беларускі дзяржаўны гімн пачынаецца словамі: "Мы, беларусы, вольныя людзі", а яшчэ ўспомніць нядаўнія выказванні нашага Прэзідэнта на сустрэчы з украінскімі журналістамі, што ён з павагай адносіцца да беларускай мовы і культуры, то карыстанне роднай мовай і яе абарону ніхто не можа лічыць нейкай "крамолай".

Пачаў гэтую нататку з навагодніх віншаванняў, гэтым хачу і закончыць. Было б добра пачуць з Менска навагоднія віншаванні ў навагоднюю ноч ад вядомых дзеячоў культуры на беларускай мове.

Эдуард Арочка, сталы чытач "Нашага слова", в. Міжэвічы, Слонімскі раён.


Чалавек, які стварае сусвет

50 гадоў Уладзіміру Кісламу , вядомаму беларускаму мастаку , рэстаўратару і адраджэнцу

Куды б лёс ні закі-нуў гэтага чалавека, ён нідзе не прападзе. Не толькі таму, што Валодзя Кіслы майстра, пра якіх людзі кажуць - "залатыя рукі". Найважнейшае - ён мае ўнікальную здольнасць гарманічна ўва-ходзіць у навакольнае ася-роддзе і змяняць яго пад сябе, рабіць часткай уласнага сусвету. Вось Валодзя ат-рымлівае новую майстэрню (ужо пятую на маёй памяці) у старой камяніцы, мо сто гадоў не рамантаванай, і імгненна стварае ў ёй сваю непаўторную атмасферу. Над уваходам з'яўляецца адмысловы казырок, з якога звісае на ланцужку сялянскі гліняны збан з сушанымі кветкамі - нібы фірмовы знак мастацкага густу на фоне глянцавых рэкламаў эпохі глабалізацыі. Некалькі прыступак угару, адчыняеш дзверы і занурваешся ў воб-лака зёлкавых пахаў... Над дзвярмі, па сценах разве-шаны высушаныя, звязаныя ў пучкі лекавыя і арамат-ныя травы, з якіх робіцца сапраўдная беларуская гар-бата (менавіта так, ад ла-цінскага слова herba - тра-ва , а не нейкі кітайска-ра-сейскі " чай "). А яшчэ пах фарбаў, воску, мёду на ас-нове якога Валодзя прафе-сійна варыць сапраўдны рэстаўрацыйны асятровы клей. Бо Валодзева прафесія - мастак-рэстаўратар і ў гэтай іпастасі ён выступае ўжо амаль трыццаць гадоў. Майстэрня застаўленая аб-разамі, царкоўнай скульп-турай ды разьбой і проста старымі рэчамі, якія Валодзя недзе набыў, а часцей пада-браў знявечанымі і кінутымі людзьмі, а потым ажывіў, прыклаўшы свае залатыя рукі. Абавязковая старая канапа, засцеленая тканай вясковай радзюшкай, на якой так файна пасядзець у размове, папіваючы сабе каву або гарбату.

Валодзева майстэрня як кожны цэнтар любога сусьвету мае магутную сілу гравітацыі, якая прыцягвае шмат чаго, часамі нават тое, што гаспадару і не хацелася б мець. Валодзя вечна наракае на выпадко-вых людзей, якім нешта ад яго патрэбна, найчасцей энергетычнага падсілкаван-ня і душэўнага адпачынку ў цэнтры ягонага чароўнага і заваражальнага сусвету. Гэтыя людзі ўломваюцца ў любы час, нібыта па пільнай справе, без папярэджання, бывае, у самы творчы мо-мант, які больш ніколі не паўторыцца, і гадзінамі пампуюцца энергіяй з гас-падара, бо той нікому не можа адмовіць па прычыне праклятай генетычнай бела-рускай гасціннасці. А по-тым безнадзейна шкадуе забраны ад працы час і скардзіцца сябрам, якія якраз стараюцца заранёў дамовіцца пра сустрэчу і лішні раз без дай прычыны не заходзяць.

Творчыя моманты бываюць не толькі ў Кісла-га-рэстаўратара, але і ў адметнага і непаўторнага мастака. Праз сваю незвы-чайную псіхічную і душэў-ную арганізацыю Валодзя дакладна патрапіў у вельмі рэдкі ў нашыя часы жыва-пісны жанр, які б я акрэсліў як беларускі гістарычны рамантызм. Гісторыя ў яго-ных карцінах паўсюдна, пачынаючы ад нацюрмор-таў з лугавымі кветкамі, дзе абавязкова прысутнічае якая-небудзь старадаўняя рэч, да фантастычных края-відаў з гатычнымі або рэне-сансовымі замкамі. Нярэдка яна ўвасобленая ў археала-гічным артэфакце (фрагмен-ту металёвай рэчы ці ўзор-най кафліны з археалагіч-нага раскопу), інкрустава-ным ці то ў раму, ці ў саму кампазіцыю карціны. Бела-рускасць праяўляецца не толькі ў дакладна схопле-ных стылёвых асаблівасцях мясцовай готыкі ды рэне-сансу, але і ў тэхніцы маля-вання, якая нібы перанятая з твораў мясцовай жывапіс-най школы 16 - 17 ст. Нека-торая няправільнасць перс-пектывы, выяваў чалавечых постацяў толькі падкрэс-лівае адметнасць і эмацый-ную напругу, выдатна пера-дадзеную самабытнымі ту-тэйшымі мастакамі. Ад кар-цінаў Кіслага вее раман-тычнай тугой мінулых эпо-хаў, якая перадаецца праз агульную каляровую тана-льнасьць, то незямную свет-ла-празрыстую і адначасна замглёную нібыта пакры-тую вэлюмам, то кантраст-ную гульню ценю і святла - цёмных мінулых стагоддзяў са светлымі плямамі нашай пра іх веды. У ягоных гіста-рычна-рамантычных тво-рах няма кантрасту паміж элітарнай шляхецкай і тра-дыцыйнай сялянскай куль-турай - усё гарманічна сін-тэзуецца - магнацкі замак з сялянскай хатай, гарадская кафля з вясковым збанком. Мастак не толькі ведае, але і адчувае сваім унікальным артыстычным чуццём, як у нас усё было чатырыста гадоў таму - усе, ад сяля-наў да вялікіх князёў былі ліцьвінамі-беларусамі і ўсе гаварылі на адной - сваёй, мове.

Дар незвычайна аб-востранага пачуццёвага ўспрыймання прыносіць не толькі адныя радасці, ды творчыя эмоцыі, ён можа абярнуцца і вялікім цяжа-рам пад ціскам смутных рэаліяў жыцця. Далікатна збудаваная нервовая сістэ-ма не можа спачываць у стане раўнавагі. Тое, што нас мала кранае, або пакідае абыякавымі, у Кіслага вы-клікае буру эмоцыяў. Неяк у Гародні ўлады праводзілі вучэнні па грамадзянскай абароне - трэніравалі сігна-лы трывогі. Дык вось, калі адначасова ўключыліся і зараўлі ўсе завадскія гудкі, гарадзенцы не звярнулі на гэта асаблівай увагі ды працягвалі звыклыя справы, і толькі адзін Кіслы выска-чыў са сваёй майстэрні на вуліцу з крыкам: "Што? Дзе?", напэўна адчуўшы канец свету.

***

Чырвоны яблык летняга сонца толькі-толькі паказаў свой акрайчык над "зубчатым краем бору", а па светла-роснай траве нё-манскага лугу ужо пра-цягнулася цямнейшая зялё-ная паласа дакладна ў кі-рунку ад вёскі да ракі. Вёска называецца Дубна, а пала-су пакідаюць, збіваючы з травы расу, босыя хлапечыя ногі. Вунь ужо пад самай стужкай вады, дакладна абазначанай клубамі цёплай пары, відны хлапчук з ву-дамі ў руках. Ногі яго зале-дзянелі ад халоднай расы, але спіну ўжо лашчаць пер-шыя сонечныя праменьчыкі, і Валодзя спяшаецца - будзе добрая рыбалка...

***

Рыбацкія выправы - заўсёдная і неад'емная ча-стка жыцця і творчасці Ва-лодзі Кіслага. У любую хвіліну і ў любое надвор'е, калі Кіслы адчуе, што яго-ныя эмацыйныя рэзервуары апусташаюцца, ён ускоквае ў самаход і едзе на падза-радку да вады і лесу, за горад, найчасцей, на радзі-му пад Масты да свайго Дубна, там дзе ў Нёман уліваецца Рось. Мінае не-калькі гадзін, або, калі да-зваляе час, то і дзён, і вось ужо Кіслы кіруе назад у Гародню, матор нясе, вочы блішчаць, у багажніку злоў-леная рыба і схопленыя жыўцом родныя краявіды на эцюдах. І зноў выпрамень-вае энергію на любімую справу і на кожнага, хто апынецца ў зоне ягонага ўздзеяння. А зона гэтая па-крывае не адну Гародню, сягае нашмат далей. Трап-лялі ў яе Уладзімір Карат-кевіч, Ларыса Геніюш, Аля-ксей Карпюк, відныя замеж-ныя госці і царкоўныя іера-рхі, і нават засталіся матэ-рыяльныя сляды апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага Станісла-ва Панятоўскага (што гэта за сляды - тайна да пары да часу, вядомая пакуль толькі найбольш давераным асо-бам). Звыклыя гарадзенцы рознага веку, патрапіўшыя пад гравітацыю Кіслага, не раз выходзілі з яе ўжо не звыклымі жыхарамі а бела-рускімі грамадзянамі. І так ужо некалькі дзесяткаў га-доў - рэдкая ў наш час стабільнасць. Сам Кіслы кажа: "Як рэстаўратар люб-лю ўсё старое - старыя рэчы, старую машыну, ста-рую жонку..." Сяржук Со-калаў-Воюш, неяк пады-маючы чарку у самым цэн-тры кіслаўскага сусвету, сказаў нібы жартоўны тост: "Давайце вып'ем за тое, каб у Гародні вуліца Горкага называлася вуліцай Кісла-га". У кожным жарце ёсць доля жарту.

Алесь Краўцэвіч.



Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Аверына Іна Віктараўна Акуліч Аляксандр Алейнікаў Мікалай Сідар. Алесіна Ганна Міхайлаўна Аляхновіч Мікалай Мікал. Антаноўскі Мікалай Антанюк Ян Анціпенка Лявон Міхайл. Апейка Марыя Фёдараўна Ашкінадзэ Аляксандра А. Ашуева Вера Яўгенаўна Багданкевіч Святлана Мік. Багданчык Таццяна Бакіноўскі Валянцін Барткевіч Таццяна Фёдар. Барысаў Лявон Аляксеевіч Барысевіч Аляксандр Віт. Барысюк Уладзімір Уладз. Батуеў Павел Батура Вольга Іванаўна Бахір Алена Белы Павел Аляксандравіч Бечка Антон Вацлававіч Благачынны Фларыян Мік. Болбас Данута Вацлав. Булыга Міхаіл Бурбоўская Алена Уладз. Бяліцкая Ганна Сцяпан. Бяляева Кацярына Уладз. Варатынская Галіна Алякс. Варонька Ніна Адэльфон. Васілевіч Алена Канстанц. Віданава Ірына Аляксеўна Водзіч Таццяна Водчыц Таццяна Мікал. Выбарнаў Аляксей Анат. Вярбоўская Надзея Гайдук Марыя Галавач Яўген Гапеева Вальжына Міхайл. Гаравы Марат Гарадко Галіна Станіслав. Гарановіч Віталь Рыгорав. Гарбачова Тамара Валер. Гардзіенка Ала Андрэеўна Гасціловіч Уладзімір Всіл. Гедроіць Аляксандр Ген. Герасёва Таццяна Андр. Герасімцова Галіна Гіль Юры Гільвей Валянціна Грузнова Тамара Іванаўна Грышкевіч Лявон Іосіфавіч Грэбень Раіса Гурская Людміла Дзям'янаў Аляксандр Ул. Дзянісаў Гальляш Домаш Сямён Мікалаевіч Доўнар Павал Віктаравіч Драздоў Уладзімір Дранжкевіч Марыя Дробаў Іван Міхайлавіч Дубовік Ганна Уладзімір. Дуброўская Наталля Дуброўская Наталля Мік. Дычок Рэгіна Янаўна Езавіт Т. В. Ефімовіч Аляксандр Вячас. Жарнасек Ірэна Франц. Жылінская Святлана Жынь Канстанцін Уладзім. Заіка Зоя Міхайлаўна Закрэўская Ніна Зарубава Ганна Уладзім. Зімніцкая Ганна Ігараўна Зубар Марына Уладзімір. Івановіч Кацярына Анат. Ігнатчык Алег Уладзімір. Іпатава Вольга Міхайл. Казак Валянціна Казак Міхась Мікалаевіч Казак Сяргей Іванавіч Казлоўскі Алег Феліксавіч Калінін Мікалай Вальдэм. Калядка Іна Канус Марыя Іванаўна Капарыха Мікола Капуста Алена Міхайл. Каратчэня Іван Адамавіч Карповіч Уладзімір Леанід. Картузава Яўгенія Юр. Карэнька Людміла Мікал. Каспяровіч Ілля Алегавіч Кашчэева Людміла Каяла Уладзімір Іванавіч Кізееў Ігар Кісель Таццяна Аляксанд. Клімашонак Віталь Алег. Кліменценка Святлана Ул. Клімуць Яраслаў Іванавіч Кніга Галіна Кожан Кліменці Арсенавіч Козел Алена Аляксандр. Коласава Алена Аляксан. Корнеў Павел Іванавіч Котаў Павел Аляксандр. Красоўскі Лявон Мікалаев. Красоцкі Ян Краўчук Ала Крол Вера Сяргееўна Крывальцэвіч Мікола Крыж Сяргей Аляксандр. Кузьмянкоў Генадзь Адам. Кулік Анатоль Курчанава Ларыса Вітал. Куцэпаленка Яўген Кучынская Галіна Іван Лабоха Канстанцін Валян. Лазарэнкаў Валянцін Дзм. Лазюк Аляксандр Лакішык Аляксей Рыгорав. Ларычаў Алег Васільевіч Лашук Алег Пятровіч Лісоўскі Дзмітры Ліцкевіч Наталля Ліцьвінчук Аляксей Ліцьвінчук Анатоль Лобан Павел Міхайлавіч Лобец Алесь Паўлавіч Лукашэнка Антон Уладзім. Лысенак Р.В. Лысы Аляксандр Уладзім. Люліна Алена Канстанцін. Магалінскі Ігар Уладзімір. Магучава Таццяна Васіл. Малаш Юрый Леанідавіч Малышава Людміла Яўг. Малышка Іпаліт Міхайлав. Маляўка Марыя Мароз Аксана Пятроўна Мельнікаў Юры Леанід. Мільнова Таццяна Мікал. Мінько Мірына Міхалева Варвара Міхалькевіч Людміла Мік. Мішкель Станіслаў Мішкоў Яўген Музычэнка Андрэй Мікал. Мускі Барыс Георгіевіч Муша Уладзімір Мікал. Мялешка Віктар Алексан. Навагродскі Мечыслаў А. Навахрост Кацярына Нагорны Юры Аляксандр. Нікалаеў Аляксандр Яўг. Нікіцін Аляксандр Новік Міхась Фаміч Норка Алеся Падабед Аляксандр Палубінская З. Г. Панізовіч Марат Яфімавіч Паплеўка Юлія Юр'еўна Патаранскі Сяргей Сярг. Пісарэнка Аляксандр Вас. Пляхневіч Тамара Пракурат Яўген Андрэевіч Пратасеня Юрый Аляксан. Прыхач Віталь Іванавіч Прышчыц Валянціна Сц. Пясецкі Генадзь Леанідавіч Пячкоўскі Франц Уладзім. Рабыкін Аляксандр Рабянок Дзяніс Раковіч Аксана Уладзімір. Рамановіч Вераніка Роўкач Андрэй Рудак Таццяна Рудзіч Алена Руцкая А.В. Рымша Сяргей Савуліч Мікалай Самуйлік Яўген Рыгравіч Свістунова Алеся Алякс. Семянчук Альбіна Сівіцкі Уладзімір Уладзім. Сімбіраў Ігар Сірота Вінцэнт Уладзімір. Скрыпко М.А. Снітко Вера Снітко Тамара Судак Вікторыя Сушчэня Анатоль Сытая Таццяна Сяргейчык Аляксей Мік. Тычына Міхась Адамавіч Украінка Сяргей Сяргеевіч Фёдарава Вольга Дзмітр. Фёдарава Лілея Федаровіч Святлана Міх. Федзюшка Надзея Фядотаў Феакціст Хадановіч Маргарыта М. Хадоркін Мікола Фёдар. Хамец Міхась Дзмітрыевіч Хмараў Сяргей Рыгоравіч Царкова Ніна Канстанц. Цяцёркін Мікалай Яўген. Чайка Сяргей Чаркасава Любоў Восіп. Чарных Наталля Чарнякова Вольга Чцепанчук Міхаіл Уладзім. Чылек Міхаіл Паўлавіч Чырэка Алесь Шаклач Таццяна Швец Алена Шунько Наталля Фёдар. Шыбека Аляксандр Сярг. Шыман Дзмітры Валянц. Шыманец Алена Яначкін Ігар Іванавіч Янушкевіч Леанід Яўсеенка Жана Яцкевіч Уладзімір Антон.


Каталіцкае Cвята Божага нараджэння ў Лідзе

Як сустракалі свята Божага нараджэння ў Лідзе на пачатку ХХ стагоддзя, больш за 100 гадоў таму? У артыкуле будуць выкарыстаны ўспаміны былой жыхаркі нашага горада прафесара Варшаўскага універсітэта Ірэны Стасевіч-Ясюковай і сямейныя архівы Януша Сегеня, зараз жыхара Варшавы.


1905 год. Каляды ў доме Стасевічаў - на вулiцы Віленскай ( цяпер мы ведаем гэтую вуліцу пад назвай Савецкая), што паблiзу яўрэйскага шпiталя i яўрэйскiх могiлак, недалёка ад узгорка, за якiм пачыналася поле, нiжэй - луг i рака Лiдзейка.

Каляды ў Лiдзе заўсёды былі снежныя, 24га снежня у Дзень Вiгiлii (на Куцю) круцiлiся за акном далiкатныя пласцiнкi белага снегу. Гэта стварала спецыфiчны непаўторны настрой перад святочнай вячэрай. У цёплым, нагрэтым вялiкай печчу, пакоi, стаяў вялікi авальны стол, за якiм магло сесці дваццаць асоб. На гэтым стале раскладалася духмянае сена - яно павiнна было напамiнаць аб стайнi ў мястэчку Бэтлеем, дзе нарадзіўся пан Езус, i было ў мясцовай традыцыi такое ж важнае, як i аплатка. Забыцца пра сена было нельга. Пасля вiгiлiйнай вячэры моладзь выкарыстоўвала гэтае сена для варажбы: даўжыня сцябла выцягнутага зпад абруса, павiнна была акрэслiць працягласць жыцця. Сена трэба было занесці да стайнi цi аборы, каб жывёла, спажыўшы яго, прыдбала здороўя. Абрус на вiгiлiйным стале павiнен быў быць снежнабелы - найлепш iльняны, белы колер сімвалiзаваў чысціню Дзевы Марыі. На галоўным месцы стаяў сподачак з аплаткам (калядой). Самым галоўным дзеяннем пры святочным стале было дзяленне аплаткам. Перажагнаўшыся, бабця , як старэйшая гаспадыня дому, выказвала ўсiм прысутным пры стале вiншаваннi i падыходзiла з аплаткам да кожнага асабiста, каб падзялiцца з iм гэтым каталiцкiм сімвалам сямяйнага звязу. Менавіта свята Божага нараджэння - гэта сямейнае свята, і абавязкова ў гэты дзень пры сямейным стале збіраліся ўсе родныя. Успамiналі тых, што былi далёка, і тых, што адышлi ад нас назаўсёды. Пры вiгiлiйным стале павiнна было быць вольным адно сэрвiраванае месца, якое прызначалася неспадзяванаму госцю. У гэты святы вiгiлiйны вечар кожны, хто мог пастукаць у дзверы, прымаўся гаспадарамi з адкрытым сэрцам. На вiгiлiйную вячэру запрашалi адзiнокiх сваякоў, блiзкiх знаёмых, каб разам падзялiцца аплаткам.

Вiгiлiя складалася з 12цi посных страў. Забаранялася пiць алкагольныя напоi - папросту iх не ставiлi на стол. Але затое заўсёды на стале знаходзiлiся некалькi гатункаў селядцоў:

ральмопсы - селядцы, якiя набіралi водару i смаку ад розных прыправаў праз некалькi дзён, вытрыманыя ў воцаце;

селядцы з цыбуляй i яблыкам;

селядцы пакаралеўску з вялікай колькасцю прыпраў з каранёў - рабiлiся таксама за некалькi дзён раней;

«посныя» селядцы - смажаныя ў цесце.

Сярод рыб абавязкова павiнны былi быць:

карп у галярэце;

шчупак паяурэйску - фаршыраваны шчупак;

карп смажаны - абавязкова ў алеі са сланэчнiку.

Смажаная рыба падавалася разам з хрэнам.

Затым прыносiлi вiгiлiйны боршч (буракі), таксама посны, празрысты i чырвоны, кiславатасалодкi, прыпраўлены воцатам, лiмонам цi вiшнёвым сокам, Да баршчу падавалiся вушкi з грыбамi i цыбулькай, смажаныя на алеі, хрусткiя, яны былi асаблiва выдатныя.

Галоўнай стравай вігілійнай вячэры была куця, радавод якой вёўся з тых даўніх часоў, калі пшаніцу малолі ў жаронках. Уласна пшаніца - сімвал багацця, мак - сімвал спакойнага сну і мёд - асноўныя складальнікі куці. Але прыгатаваць куцю так, каб была смачная вельмі няпроста. Вось рэцэпт гатавання галоўнай стравы вігілійнага стала:

Шклянку зерня пшаніцы вытрымаць у вадзе праз 2 дні, потым варыць да змягчэння, некалькі разоў змяняючы ваду. Абсушыць на сіце. Мак заліць кіпенем і варыць на малым агні. Тры разы прапусціць праз мясарубку (працерці ў лаханьцы, іначай, макатры). Дадаць да зваранай пшаніцы. Дабавіць ашпараныя кіпенем разынкі, пасечаныя міндальныя і лясныя арэхі. Паставіць на ноч у халоднае месца. Перад Вігіліяй размяшаць разам з мёдам, распушчаным у вадзе.


У 20-х гадах ХХ стагоддзя на Лідскай зямлі назва гэтай стравы вігілійнай вячэры куці была перанесена на назву самой вячэры. Паводле народнага падання куцю ела Божая маці вечарам перад нараджэннем сына, і таму гэтая страва павінна быць на вігілійным стале.


Страва, якую любілі ўсе - гэта сліжыкі з макам або з салодкім макавым малачком. Сліжыкі - гэта невялікія кавалачкі, злепленыя з поснага дражджавога цеста і запечаныя. Пазней іх высушвалі ў льняным мяшочку яшчэ месяц. Сліжыкі вымаюцца з мяшочка за 2 гадзіны да Вігіліі і дадаюцца да маку з мёдам і бакалеямі. Такая кампазіцыя мае цудоўны смак!


Гэтыя стравы: "сліжыкі з макам" і " вушкі з грыбамі" могуць лічыцца адмыслова лідскімі, бо як сцвярджаюць нашыя землякі, што пабывалі ў сталіцах розных краін: страў з такім дасканалым смакам там з'есці нельга, бо іх папросту няма.

Адзінадцатай стравай былі кісялі: журавінавы і аўсяны - вельмі працаёмкі, зроблены з аўсяных платкаў, злучаных з бульбяным крахмалам. Пад час вігілійнай вячэры гэты кісель падаваўся з макавым малачком.

Дваннадцатай стравай быў кампот з сушаных сліў, яблыкаў, грушак або толькі са сліў.


Вігілійны стол - гэта свайго роду візітоўка гаспадыні дому. Так было сто гадоў таму, гэтак застаецца і цяпер. Праўда, працоўныя жанчыны маюць намнога меней часу, чым іх прабабці, і таму вельмі цяжка вытрымаць усе каноны. Аднак мы стараемся радаваць сваіх родных і трымаць традыцыі Лідчыны, якія прыйшлі да нас з даўніны.


Удзельнікі вігілійнай вячэры не абмяжоўваліся толькі ежай. Моладзь разнастаіла вечар калядкамі: "Бог нарадзіўся..." на мелодыю паланеза і словы тагачаснага паэталідчука Францішка Карпінскага.


На пачатку стагоддзя не было ні доўгагральных кружэлак, ні магнітафонных касетаў з музычнымі запісамі, ні CD дыскаў, таму папросту спявалі: на некалькі галасоў або сольна пры акампанеменце мандаліны альбо фартапіяна, у залежнасці ад заможнасці гаспадароў.


Набліжалася пара выйсці на пастэрку да бліжэйшага кастёла Айцоў Піяраў, які знаходзіўся на вуліцы Віленскай (сёння гэта царква па вуліцы Савецкай). Асветлены піярскі касцёл, музыка аргана і прыгожыя калядныя песні... Блізіцца да канца Ноч Божага Нараджэння. "Ціхая ноч".


Пачынаючы ад першага дня Калядаў і да вячэры Трох Каралёў, моладзь ладзіла імпрэзы штодзённа. Дамы лідчукоў наведвалі калядоўшчыкі, што прыходзілі з Бэтлеемскай мігаючай зоркай і цэлым калядным рэпертуарам. Зычылі гаспадарам здароўя і розных даброт. Занатавана каля 600 розных калядных песень і пастаралек. Калі гаспадар дабра карміўпаіў калядоўшчыкаў, то яго хвалілі ў сваіх песнях і ладзілі цэлы канцэрт, калі ж, не дай бог, гаспадар не пускаў да дому, то маглі зняславіць злымі жартамі на ўсю ваколіцу.

Іншая моладзь амаль з акторскім талентам прадстаўляла групы "ірадаў". На чатырох слупках або жэрдках расцягваўся дыван і пад гэткім балдахінам выступалі адпаведна апранутыя Ірад, анёл, чорт, смерць з касой, а часта і служкі Ірада.


Святы Калядаў доўжацца да Трох Каралёў ( да 6га студзеня). У лідскіх касцёлах спявалі песню, прыгожую мелодыю да якой напісаў ксёнз З. Адэльгевіч:

"Мудрацы свету,

каралі, куды спяшаецеся?

Скажыце нам, Тры каралі, ці хочаце убачыць дзіцятка?

Яно у ясельках ляжыць,

не мае ні трону, ні багацця,

А прароцтва аб ім

ужо разносіцца ў свеце..."

Мудрацы каралі, аддаючы Езусу павагу, падносяць яму ў дар міру, кадзідла і золата. Дзеля ўвекавечання гэтай падзеі на дзвярах дамоў пісалі і пішуць да сённяшняга дня свянцонай крэйдай ініцыялы Трох каралёў +К+М+В падзеленыя крыжыкамі: Каспар, Мельхіёр, Бальтазар. Гэтыя знакі павінны ахоўваць дом і яго жыхароў цзлы год ад вялікага зла, як і высвянчэнне (абнясенне ўсіх памяшканняў моцна разагрэтай мешанкай з асвенчаных у гэты дзень у храме міры і кадзідла).

Прыгожа праходзіў на свята Трох Каралёў і дзіцячы баль у пачатковай школе. Дзеткі абавязкова былі ў казачных касцюмах. Гэта гномы і каралева Снежка, Ясь і Малгося, Хлопчык з пальчык (Кошалэкопалэк) і іншыя казачныя героі. Па заканчэнні балю ўсіх частавалі пончыкамі і какавай. У адным з гэтых пончыкаў быў запечаны міндальны арэшак. А той, да каго трапіў пончык з міндалём, выбіраўся Міндальным Каралём і кіраваў балем надалей, а потым атрымоўваў якуюнебудзь узнагароду.


У 1905 годзе ялінку не ўпрыгожвалі, Новы год не адзначалі, бо не ведалі такога свята. Затое ўрачыста адзначалася развітанне са старым годам у Сільвестравы вечар, які прыпадае якраз на 31-га снежня .


Вось як гэта адбывалася ў адным з гасцінных лідскіх дамоў у 20я гады. Вялікая група моладзі збіралася ў Сільвестравы вечар у палкоўніка Малеўскага па вуліцы Каменскай (цяпер гэта вуліца Ленінская). Госці збіраліся перад поўначчу ў салоне. Пры дзвярах іх сустракалі адпаведна апранутыя Стары Год і Новы год. Абодва гаварылі прамовы: Адыходзячы Год пра тое, што добрага і пазітыўнага зрабіў падчас свайго кіравання, а Надыходзячы - якія мае планы і як будзе іх рэалізоўваць. Пазней у момант выбіцця 12й гадзіны стралялі коркі ад шампанскага, узносіліся тосты і асабістыя віншаванні. Былі танцы, спевы і розныя прыемнасці да раніцы.


Звычай упрыгожваць яловыя дрэўцы на Каляды прыйшоў у Ліду, як і на ўсю Беларусь у 30я гады ХХ стагоддзя з Нямеччыны. Традыцыйную ялінку ў дамах лідчукоў абавязкова набываў і ўпрыгожваў тата з дзецьмі. Дрэўца павінна было быць упрыгожана да з'яўлення на небе першай зоркі. А мама завіхалася ў гэты час каля стала. Цацкі з большага былі самаробныя: анёлы і птушкі, ланцужкі і паяцы рабіліся дзіцячымі рукамі з бліскучай паперы, якая набывалася ў краме Яўстаха Вярбіцкага, што знаходзілася вуліц Фалькоўскага (Перамогі) і Школьнай (Кірава) на гэтым месцы цяпер знаходзіцца ўпраўленне ЖКГ. Ялінку упрыгожвалі маленькімі чырвонымі яблыкамі (сорту папяроўка), доўгімі цукеркамі ў срэбных ці іншых бліскучых каляровых абгортках, лакіраванымі пернікамі ў форме сардэчак. Былі і шкляныя рознакаляровыя шарыкі і маленькія свечкі ў срэбных ліхтарыках. Ялінка заўжды была высокай аж да столі. У першы дзень Свят Божага нараджэння дзеці знаходзілі пад ялінкай падарункі. Іх прыносіў ноччу Святы Мікалай. Кажуць, што пад ялінкай непаслухмяныя дзеці маглі знайсці замест падарунка "ружачку" ці "казіную ножку" (бізун).

Што тычыцца Дзеда Мароза, то якраз Святы Мікалай і стаўся прататыпам сучаснага Дзеда Мароза і не ў часы сівой даўніны, а дзесьці ў першай палове ХХ стагоддзя. Ва ўсякім выпадку нашы землякі ў сваіх мемуарах раней гэтага часу яго не ўзгадваюць.

Галіна Лаўрэш, Леанід Лаўрэш


Кіраўнічыя органы СБП

Пасля тайнага галасавання на пасаду старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны Алесь Пашкевіч ("за" - 249 галасоў, "супраць" - 12)

Членамі Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" сталі:

1.Эдуард Акулін 2.Уладзімір Арлоў 3.Ірына Багдановіч 4.Алесь Бадак 5.Рыгор Барадулін 6.Лявон Баршчэўскі 7.Анатоль Бароўскі 8.Генадзь Бураўкін 9.Анатоль Вярцінскі 10.Ніл Гілевіч 11.Юрка Голуб 12.Генрых Далідовіч 13.Леанід Дранько-Майсюк 14.Сяргей Дубавец 15.Алесь Жук 16.Сяргей Законнікаў 17.Васіль Зуёнак 18.Вольга Іпатава 19.Віктар Казько 20.Віктар Карамазаў 21.Анатоль Кудравец 22.Алесь Масарэнка 23.Ніна Мацяш 24.Алесь Наварыч 25.Уладзімір Някляеў 26.Алесь Пашкевіч 27.Барыс Пятровіч (Сачанка) 28.Вячаслаў Рагойша 29.Франц Сіўко 30.Уладзімір Сцяпан 31.Міхась Скобла 32.Валянцін Тарас 33.Андрэй Федарэнка 34.Віктар Хурсік 35.Кастусь Цвірка


З'езд абраў Рэвізійную камісію ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у складзе:

1.Валянцін Блакіт 2.Сяргей Панізьнік 3.Алесь Петрашкевіч 4.Аляксей Рагуля 5.Людміла Сінькова 6.Уладзімір Сіўчыкаў 7.Васіль Якавенка


Першае пасяджэнне новаабранай Рады

17 лістапада адбылося пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў з наступным парадкам дня:

1. Зацвярджэнне Рэзалюцыі XV з'езда Саюза беларускіх пісьменнікаў;

2. Выбары намеснікаў старшыні;

3. Выбары кіраўнікоў Прыёмнай камісіі, секцый паэзіі і прозы.

Па прапанове старшыні СБП Алеся Пашкевіча , які павіншаваў членаў Рады з высокім даверам - абраннем у кіраўнічы орган творчай арганізацыі, першым намеснікам старшыні быў абраны Барыс Пятровіч (Сачанка) , намеснікамі старшыні - Эдуард Акулін і Міхась Скобла . Кіраўніком Прыёмнай камісіі СБП стала Вольга Іпатава , старшынём секцыі прозы - Алесь Рыбак , секцыі паэзіі - Віктар Слінко .


Міністэрства юстыцыі перарэгістравала Саюз беларускіх пісьменнікаў

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі СПБ выдадзена ў адпаведнасці з рашэннем Мінюста ад 15 снежня і падпісана міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. "Апрача таго, мы атрымалі зацверджаны Мінюстам статут грамадскага аб'яднання з унесенымі папраўкамі і дапаўненнямі, звязанымі са змяненнямі ў законе "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і зменай юрыдычнага адраса СБП", - сказаў старшыня СБП А.Пашкевіч карэспандэнту Бела ПАН. Такім чынам, паводле яго слоў, аб'яднанне мае ўсе неабходныя афіцыйныя дакументы для сваёй законнай дзейнасці ў межах прававога поля.

Апрача таго, падкрэсліў А.Пашкевіч, перарэгістрацыя СБП падводзіць "дадатковую тлустую рысу пад усімі судовымі баталіямі паміж аб'яднаннем і Мінюстам, бо адсутнасць юрыдычнага адраса ў СБП была адной з прэтэнзій да яго з боку Мінюста".

А. Пашкевіч назваў перарэгістрацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў "сімвалічным крокам" Мінюста напярэдадні з'езда альтэрнатыўнага грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", што прайшоў напрыканцы мінулага тыдня. "У СБП уваходзіць 550 членаў - значна больш, чым у альтэрнатыўны саюз, не ўсе члены якога выдалі хаця б адну кнігу сваіх твораў", - зазначыў А.Пашкевіч.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


У Саюзе беларускіх пісьменнікаў - папаўненне

У дні, калі рыхтаваўся і праходзіў ХV з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў, іх шэрагі папоўніліся новымі сябрамі. Сярод іх у СБП прыняты і гарадзенскі празаік дакументаліст старшыня Гарадзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, кіраўнік музея Васіля Быкава ў Гародні ветэран вайны, дацэнт Мікола Мельнікаў.

Яго кніга - ўспаміны "Адчай, боль і горыч", якая выйшла з друку у 2004 годзе. а потым яе часткі публікаваліся ў літаратурна-мастацкім часопісе "Дзеяслоў", не пакідае нікога з чытачгў раўнадушным, бо ўсё што там напісана - горкая праўда часоў раскулачвання і ссылкі ў сталінскія Гулагі, у якіх пакутвалі не толькі дарослыя, але і дзеці. У іх ліку зведаў жудасці савецкіх канцлагераў і сам аўтар Міколка Мельнікаў.

Зараз пісьменнік працуе над працягам сваёй гулагаўскай эпапеі, - балючымі старонкамі таго жудаснага часу ў нашай гісторыі.

Наш кар.


Рэзалюцыя

ХV з'езда Грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

1. Дэлегаты ХV з'езда Саюза беларускіх пісьменнікаў канстатуюць, што старэйшай творчай арганізацыяй Беларусі, якая вядзе радавод з 1934 года, унесены значны ўклад у нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага грамадства, яго дэмакратызацыю, у справу станаўлення і абароны незалежнасці нашай дзяржавы. Саюз беларускіх пісьменнікаў застаецца арганізацыйна і творча адной з самых дзеяздольных, актыўных суполак мастацкай інтэлігенцыі краіны. Пра гэта сведчаць рэгулярнае папаўненне яго шэрагаў таленавітай моладдзю, выпуск якасных кніг, многія з якіх не толькі станоўча ацэнены айчыннымі чытачамі, але і перакладзены, выдадзены ў краінах Еўропы, выпуск недзяржаўнага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", які заваяваў аўтарытэт і папулярнасць, пастаяннае правядзенне разнастайных масавых літаратурных мерапрыемстваў, заключэнне дамоў аб супрацоўніцтве і развіццё творчых стасункаў з пісьменніцкімі арганізацыямі Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Балгарыі, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Эстоніі, Славеніі, Швецыі і іншых дзяржаў.

2. Разам з тым, дэлегаты з'езда з вялікай трывогай адзначаюць, што ў Беларусі адбываецца ліквідацыя дэмакратычных грамадскіх арганізацый і інстытутаў, ідзе жорсткі наступ на свабоду слова, пастаянна парушаюцца дзеючыя Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і заканадаўства, правы чалавека. Праявы таталітарызму выявіліся і ў адносінах цяперашняй улады да нашай творчай арганізацыі: гвалтоўна адабрана пісьменніцкая маёмасць - Дом літаратара і будынак паліклінікі, зліквідаваны рэдакцыі літаратурна-мастацкіх выданняў - органаў Саюза беларускіх пісьменнікаў, на месцы якіх узнікла падцэнзурная рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Літаратура і мастацтва", шэраг літаратараў унесены чыноўнікамі ў так званыя "чорныя спісы", згодна якіх ім забаронена выступаць па тэлебачанні і на радыё, выпускаць кнігі ў дзяржаўных выдавецтвах. Міністрам адукацыі аддадзена антызаконнае распараджэнне аб недапушчэнні сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў у навучальныя ўстановы для літаратурных выступленняў.

3. Асаблівую занепакоенасць дэлегатаў з'езда выклікаюць адносіны ўлады да беларускай мовы - галоўнага падмурку, на якім грунтуецца нацыянальная культура, духоўная і гістарычная трываласць народа. Нягледзячы на заканадаўча прынятае двухмоўе, адна з дзяржаўных моў - мова тытульнай нацыі, якую, згодна апошняга перапісу насельніцтва, назвалі роднай 74 працэнты жыхароў Беларусі, пастаянна падвяргаецца дыскрымінацыі. Яна не займае належнага месца ў дзяржаўным справаводстве, у сродках масавай інфармацыі, у выдавецтвах, у афармленні вёсак, пасёлкаў, гарадоў краіны і г. д. Беларуская мова ў суверэннай нацыянальнай дзяржаве не стала мовай навучання ў дзіцячых садках, агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, коледжах, тэхнікумах і ВНУ. Яна пастаянна выцясняецца з вучэбнага працэсу нават як прадмет. З праграм навучальных устаноў выключаюцца такія прадметы, як беларусазнаўства, беларуская культура ў кантэксце сусветнай культуры, якія з'яўляюцца нацыятворчымі, выхоўваюць патрыятызм, нацыянальную і чалавечую годнасць юных грамадзян краіны. Ідэалагічнымі цэнзарамі пастаянна крэсляцца школьныя праграмы, падручнікі, дапаможнікі па гісторыі і літаратуры.

Уладай пазбаўлены памяшкання Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, які змушаны зараз працаваць у ненармальных умовах, амаль у падполлі. Ёй не падтрымана грамадская ініцыятыва адкрыцця нацыянальнага універсітэта, за якую паставілі свае подпісы дзесяткі тысяч грамадзян Беларусі.

Сёлета ў дзяржаве толькі 21, 4 працэнта першакласнікаў пачалі займацца на беларускай мове, а ў сталіцы гэтая лічба складае ўсяго 2, 4 працэнта.

Дэлегаты з'езда патрабуюць ад кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь практычнага забеспячэння дзяржаўнага статуса і канкрэтнай падтрымкі беларускай мовы, з якой наўпрост звязана захаванне нацыі, нашай дзяржавы і яе незалежнасці.

4. Усведамляючы, што цяперашняя падмена сапраўднай беларускай культуры маскультурным прымітывам вядзе да духоўнага заняпаду, маральнай дэградацыі значнай часткі насельніцтва дзяржавы, Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе мацаваць плённасць літаратурнага працэсу, скіроўваць намаганні сваіх сяброў на стварэнне новых высокамастацкіх твораў, якія стануць важным сродкам абуджэння нацыянальнай свядомасці, патрыятызму, стваральнага аптымізму людзей, кансалідацыі нацыі. Мы ведаем пра ўвагу і павагу да пісьменніцкага слова, пра падтрымку дзейнасці нашай арганізацыі з боку жыхароў Беларусі і высока іх цэнім.

Дэлегаты з'езда запэўніваюць беларускае грамадства, што пісьменнікі не саступяць з абранага імі дэмакратычнага шляху, будуць працаваць згуртавана і самааддана, годна несці званне айчыннага літаратара і заклікаюць дэмакратычныя сілы, усё насельніцтва краіны стаць на абарону нацыянальнай культуры.

5. Дэлегаты ХV з'езда Саюза беларускіх пісьменнікаў выказваюць сардэчную ўдзячнасць Нацыянальнаму Саюзу пісьменнікаў Украіны, cаюзу пісьменнікаў Масквы, а таксама пісьменніцкім арганізацыям Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін за салідарнасць, за сяброўскую падтрымку ў нялёгкі для нас час і выказваюць упэўненасць, што наша творчае супрацоўніцтва стане яшчэ больш дзейсным і трывалым.22 кастрычніка 2006 г. Мінск.


Прывітанне ХV з'езду Саюза беларускіх пісьменнікаў

Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны сардэчна вітае сваіх сяброў, калег з адкрыццём ХV з'езда Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У гэты цяжкі час мы застаемся з вамі, падзяляем вашую трывогу і гатовыя падставіць сваё братняе плячо. Жадаем плённай працы, новых творчых здзяйсненняў на карысць сваёй Бацькаўшчыны, свайго народу.

Прэзідыюм Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны


Зварот Саюза пісьменнікаў Масквы

Союз писателей Москвы осуждает действия белорусских властей, направленные на ликвидацию Союза белорусских писателей.

Союз писателей Москвы поддерживает Союз белорусских писателей в его усилиях по защите принципов демократии и свободы слова, в отстаивании национального языка и культуры. В случае ликвидации старейшей и самой авторитетной в Республике Беларусь творческой организации Союз писателей Москвы готов оказать правовую и матери-альную помощь для регистрации Союза белорусских писателей в Москве.

Первый секретарь Союза писателей Москвы Римма Казакова.

19 октября 2006 г.


ЛІТАРАТУРА ЯК НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ

Даклад старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алеся Пашкевіча, прачытаны на чарговым XV справаздачна-выбарчым з'ездзе 22 кастрычніка 2006 г.

З'езд! Шаноўныя госці на-шага пісьменніцкага форума! Дарагія сябры і калегі!

Чарговы XV справа-здачна-выбарчы з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў адбываецца ў незвычайных абставінах і ў найпаказаль-ных умовах. Нашую самую сталую творчую арганіза-цыю Беларусі, у якой былі і ёсць сотні найвыдатнейшых і найзнакамітнейшых грама-дзян краіны, нашую аргані-зацыю, якая годна працяг-вае справу сваіх былых чыннікаў - справу Купалы і Коласа, Чорнага і Крапівы, Лынькова і Броўкі, Танка і Куляшова, Панчанкі і Макаёнка, Скрыгана і Мележа, Караткевіча і Адамовіча, Быкава і Шамякіна, Брыля і дзесяткаў іншых па-сусветнаму значных творцаў, гэтую арганізацыю цягам апошніх гадоў агалцела імкнуліся знішчыць - літа-ральна рэпрэсуючы некато-рых актывістаў, пазбаўляю-чы іх працы, выліваючы на іх бруд дзяржаўных СМІ, дамагаючыся ліквідацыі нашага Саюза праз суды - Гаспадарчы і Вярхоўны. Мы ўсе былі сведкамі уніка-льнай сітуацыі на прасто-рах сучаснай Еўропы: на лаве падсудных, адстойва-ючы сваё права, сядзелі каля паўсотні беларускіх творцаў!

І мы не скарыліся, і мы перамаглі - мы існуём легальна.

Тады нам пачалі вы-находзіць лаяльную і па-слухмяную замену - на дзяр-жаўным узроўні, з прыцяг-неннем немалых бюджэтных сродкаў. Маю на ўвазе стварэнне прыўладнага пі-сьменніцкага саюза, якому нават і нашую колішнюю назву дазволілі займець: Саюз пісьменнікаў Бела-русі. Царскім загадам ім знайшліся і заробкі, і кабі-неты. А міністр адукацыі паспяшыў разаслаць па кра-іне манкурцкае распара-джэнне, паводле якога чле-нам нашага саюза забараня-лася выступаць у школах, ВНУ, бібліятэках. Гэтым правам адукаваным міні-страм уганароўваліся толь-кі члены новага саюза! Уя-віць немагчыма: на-родным Навуменку, Гілевічу, Ба-радуліну ці на той час яшчэ жывому Брылю, на чыіх творах вывучылася і ву-чыцца ўсё беларускае шко-льніцтва, забаронена су-стракацца са сваімі чы-тачамі!..

І, урэшце, наш Саюз два месяцы таму выгналі з Дома літаратара, не дазво-ліўшы нават за грошы арэн-даваць хоць бы мемары-яльны кабінет Максіма Тан-ка. Як нават і за грошы не дазволілі правесці наш З'езд у сваім доме, дзе ўжо 30 гадоў пісьменніцкі Саюз праводзіў свае сходы.

Яшчэ ў 2003 годзе на сустрэчы з кіраўніком дзяр-жавы мне давялося пачуць наступнае: «А есть ли она вообще, современная бело-русская литература? Если есть, положите мне на стол книгу, нужную народу… Не можете, то нечего ходить и денег просить…». Якраз, думаецца, з гэтага ўсё і пачалося: на вышэйшым узроўні пад сумніў была пастаўлена сучасная бела-руская літаратура. Але… Ну добра, няма яе дык няма, але ж што тады апошнімі гадамі так мэтанакіравана выцясняецца з грамадскага ўжытку міністэрскімі рас-параджэннямі? Чаму ў дзяр-жаўных выданнях маецца чорны спіс забароненых нават у згадках пісьмен-нікаў? Што так агалцела выганялася з нашага Дому, забаранялася судамі? Якраз яна - сучасная беларуская літаратура! Літаратура, якая была, ёсць і будзе, не зважаючы на меркаванні нават самых высокіх чы-ноўнікаў і начальнікаў!

Літаратура: час і лёс

Гісторыя Саюза пісь-меннікаў - гэта найперш гісторыя нашай краіны з яе радаснымі і трагічнымі шля-хамі. За дасягненні ў раз-віцці нацыянальнай культу-ры і папулярызацыю бела-рускай літаратуры Саюз пісьменнікаў мае шэраг дзяржаўных узнагарод, ся-род якіх - ордэн Дружбы народаў і ордэн Леніна. 19-ці сябрам Саюза пісьменні-каў было прысуджана зван-не Народных паэтаў і пісьменнікаў, 3-м - Народных артыстаў, 4-м - Герояў Са-цыялістычнай Працы, 41-му - заслужаных дзеячаў куль-туры Беларусі, 10-ці - заслужаных дзеячаў навукі. Лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР сталі 13 пісь-меннікаў, а 101 - лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Белару-сі. Сёння ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў - чатыры літаратары, якія маюць статус Надзвычай-нага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Дзе-сяткі сяброў Саюза абіралі-ся народнымі дэпутатамі - ад Вярхоўнага Савета СССР да Вярхоўнага Саве-та Рэспублікі Беларусь. Саюз пісьменнікаў аб'яд-ноўваў і аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах акадэмікаў, чле-наў-карэспандэнтаў Нацы-янальнай Акадэміі навук, шэраг дактароў і канды-датаў навук.

Лёс не быў літасці-вым да пісьменніцкай сям'і Беларусі: з дзвюх тысяч рэпрэсаваных бальшавіц-кай уладай літаратараў Савецкага Саюза чацвёртая частка - беларускія творцы. Тых жа, хто аца-леў, паклікалі франты Вялі-кай Айчыннай…

Не была літасцівай да пісьменніцкай суполкі і дзяржава. Наогул, праблема ўлады і творцы - адна з найдаўніх. Была яна і ў старажытнасці, і ў новым часе. Праблемай застаецца і сёння. Здавалася б, гэта так проста: творца мусіць паважаць уладны Закон, а ўлада - Творцу. У рэальна-сці ж кожны творца (пры-намсі, кожны сапраўдны) найперш жыве яшчэ Купа-лам сцверджаным: «Гуслям, княжа, не пішуць законаў». Зразумела ж, акрамя агу-льначалавечых, акрамя Бос-кіх… «Пісьменнік - гэта ў першую чаргу чалавек, да-лёкі ад кан'юнктуры, гато-вы ў імя гэтага пагрэбаваць нават міласьціняй улады» . Апошняя цытата належыць - заўважце - не літаратару, а… Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Уладзіміру Варо-ніну.

«Дзяржава не тое што не дапамагае - яна з разлікам, дакладна, жорс-тка дабівае нас. І наш да-стойны юбілей мы сустра-калі наўзбоччы ад гучных мерапрыемстваў. А наш Саюз пісьменнікаў выжываў у найцяжэйшых умовах вой-наў і палітычных катакліз-маў і да сёння працягвае існаваць». Апошнія тры ска-зы былі тры гады таму пра-моўлены даўнім сябрам бе-ларускіх літаратараў стар-шынём Саюза балгарскіх пісьменнікаў Ніколам Ра-дзевым. Толькі ж кіраўніц-тва Балгарыі не адабрала ў пісьменнікаў сафійскі Дом літаратара (як не зрабіла ў сваіх краінах і кіраўніцтва Расіі, Украіны, Літвы, Кір-гізіі, Казахстана ды інш.), з арэнды якога балгарскі Са-юз бедна-багата, ды функ-цыянуе.

А што казаць пра наш Саюз беларускіх пісь-меннікаў, у якога не толькі Дом забралі, але й штодня адбіраюць роднамоўнага чытача? Што казаць пра Саюз, у якога адабралі што-тыднёвую газету і літара-турныя часопісы, дзе не могуць (ды і годна не жа-даюць) публікавацца боль-шасць Народных паэтаў і празаікаў ды лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій…

Што казаць, калі ў незалежным Мінску не ха-піла месца на магілу жонкі вядомага Народнага пісь-менніка? І сёння да Янкі Брыля даводзіцца ехаць у няблізкія Калядзічы. Што казаць, калі мінская цэнт-ральная кнігарня, папярэдне замовіўшы тысячу асоб-нікаў, адмовілася браць на рэалізацыю новую кнігу "Парадоксы жыцця" дру-гога вядомага і Народнага - Васіля Быкава?

Урэшце, што казаць, калі на юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў тром дзесяткам сяброў Саюза пісьменнікаў - ветэранам, франтавікам і партызанам - мэрыя беларускай сталіцы ў дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў не дазволіла (!) ускла-сці кветкі да Вечнага агню на Плошчы Перамогі? Пры-чым не дазволіла і напя-рэдадні - 30 чэрвеня… Маў-ляў, шмат дэлегацый, няма магчымасці…

Парадоксы жыцця? На жаль, не толькі…

У гэтым звязку хачу агучыць наступную думку: сёння не Саюз беларускіх пісьменнікаў становіцца апазіцыйным сучаснай ула-дзе Беларусі. Сёння гэтая ўлада стала апазіцыянаваць нашай арганізацыі. Чаму? А таму, што незалежныя пісь-меннікі ў нацыянальнай гіс-торыі былі і застаюцца дзяржаватворцамі. Яны - першыя заканадаўцы нацыі, хоць у розныя часы і не-прызнаваныя. Гэта яны - Багушэвіч, Каганец, Цётка - тварылі свой народ, гэта яны - Купала, Колас, Багда-новіч, Ластоўскі, Гарэцкі - тварылі сваю нацыю. І ас-прэчыць гэтага не змаглі ні імперскія, ні камунатата-літарныя часы! Не змогуць гэтага зрабіць і сённяшнія здэнацыяналізаваныя чы-ноўнікі! Больш за тое, у новым часе імёны нашых літаратурных прарокаў на-ноў запатрабаваныя, як за-патрабаваныя ў сённяшнім пакручастым нацыяналь-ным адраджэнні імёны кож-нага з вас - прадстаўнікоў нацыянальнай духатвор-часці!

Літаратура - дачка часу, час - яе бацька. Дочкі, як вядома, бываюць рах-манымі, паслухмянымі, а бываюць і капрызлівымі, самастойнымі. Ды і харак-тары бацькоў, не сакрэт, розныя. Аднак хацелі б ці не яны чагосьці іншага, літа-ратуры-дачцэ і часу-бацьку наканавана жыць разам, і вучыцца адно ў аднаго, і вучыць адно аднаго.

Практыка доўгіх дзе-сяцігоддзяў сацрэалізму засведчыла, што нават са-мы магутны ідэалагічны дыктат не можа ператва-рыць усіх пісьменнікаў у калектыў бяздумных выка-наўцаў ды "алілуйшчы-каў". І калі ў сярэдзіне 1980-х гадоў захісталіся падмуркі савецкай імперыі, з улоння Саюза пісьменнікаў з'явіла-ся Таварыства беларускай мовы, нацыянальныя гра-мадскія і палітычныя рухі, партыі. Гэта наш Саюз пер-шы ўзняў сцягі новага на-цыянальнага адраджэння, на якіх была сімволіка Грун-вальда, Ластоўскага, Баг-дановіча…

А сталася так таму, што літаратура і час - дзве роднасныя катэгорыі, якія вымяраюць і цэлыя эпохі, і асобныя жыцці. Не па гадах ці месяцах вымяраюцца чалавечыя дзеі ў гісторыі і ў вечнасці, а па вартасці зробленага, створанага. Беларуская літаратура вы-конвала і будзе выконваць найперш функцыю ства-ральную. Невыпадкова бе-ларуская мова ў адзіны шэраг сабрала гэтыя словы: стваральны, творчасць, твор… Літаратура, роднае мастацкае слова павінна і ствараць, і аб'ядноўваць нацыю. А нацыя - ствараць літаратуру. Бо, у рэшце рэшт, па вялікім рахунку, літаратура - гэта і нацы-янальная слава, і нацыяна-льны клопат, і нацыяналь-ная ідэя.

Кожная нацыянальная літаратура самадастат-ковая. Кожны народ мае такую літаратуру, якую заслужыў. І кожны народ мусіць мець літаратуру. Калі ён народ…

Магістральныя кірункі сучаснай беларускай літаратуры

А цяпер дазвольце перайсці да разгляду су-часнай беларускай літара-туры, існаванне якой у вы-сокіх кабінетах ставіцца пад сумніў. Дазвольце зрабіць гэта нетрадыцыйна, без звыклага пераліку імёнаў і твораў, а засяродзіцца на асноўных ідэйна-тэматыч-ных магістралах у развіцці нацыянальнага мастацкага слова. Першым і асноўным у гэтым кантэксце хачу назваць кірунак дзяржа-ватворнай літаратуры. Гэта на новым мастацкім узроўні працяг традыцый нацыяна-льнай літаратуры, яе ак-тыўнай спрычыненасці да пабудовы незалежнай і са-мастойнай Беларусі. Сучас-ная дзяржаватворная літа-ратура адметная выразным асветніцкім і грамадзянскім пафасам. Яе асноўнае ядро - нацыянальная ідэя. На-шую дзяржаватворную літа-ратуру складаюць гіста-рычная проза і драматургія, грамадзянская паэзія, мему-арная і дакументальная проза.

У апошнія гады на першы план актыўна вый-шлі аўтары гістарычных раманаў і аповесцяў, такія, як В. Іпатава, Г. Далідовіч, У. Арлоў, Л. Рублеўская, В. Якавенка, А. Наварыч, К. Тарасаў, В. Хурсік, іншыя. Паспяхова адраджаецца жанр гістарычнага апавя-дання. У гістарычнай драматургіі шчыруюць сёння А. Петрашкевіч, А. Дудараў. На перадавой - як і раней - сёння сотні публікацый гра-мадзянскай паэзіі.

Літаральна ў кожнага паэта - ад Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, С. Законні-кава, А. Каско да самых маладых дзяўчат-пачат-коўцаў - можам знай-сці бліскучыя і запамінальныя гімнаспевы, як у дэбютан-ткі "Дзеяслова" і лаўрэаткі прэміі "Залаты апостраф" студэнткі Ганны Аўчынні-кавай.

Свайго росквіту да-сягае і яшчэ адзін ідэйна-тэматычны магістрал су-часнай беларускай літара-туры - літаратура эстэтызму. Апяванню ідэалаў прыгожага, гарманічнага і ўзнёслага прысвячаюць свае творы Р. Барадулін, У. Някляеў, Л. Дранько-Май-сюк, Н. Мацяш, М. Скобла, Э. Акулін, А. Камоцкі, А. Бадак, А. Данільчык і сотні іншых - у паэзіі, В. Кара-мазаў, А. Кудравец, А. Ся-мёнава, Ф. Сіўко, А. Феда-рэнка і многія іншыя - у прозе.

Асобным магістра-лам у сучасным прыгожым пісьменстве выступае і лі-таратура катастрафізму, якая акцэнтуе ўвагу на глыбінных прыродных ка-таклізмах, нацыянальных, псіхалагічных, маральных, светапоглядных, цывілі-зацыйных зрушэннях. Тут і незагойная чарнобыльская тэма, і прарочыя новыя апо-весці і прыпавесці В. Быка-ва, і аголена-наболеная про-за В. Казько, і проза неадап-таванага М. Купрэева, і разважліва-пранікнёная проза Б. Пятровіча, і апака-ліпсічна-вычувальныя пуб-лікацыі У. Сцяпана, Ю. Станкевіча, мудрага Мудрова, іншых. Прадчуваннем зямнога катастрафізму на-сычана і нашая паэзія - Л. Сом, В. Аксак, а таксама ледзь не ўсіх маладзейшых.

Сваю годную і запа-трабаваную ў свеце нішу распрацоўвае ў сучаснасці і беларуская літаратура эксперыменталізму: творы А. Разанава, І. Сідарука, С. Кавалёва, І. Бабкова, дзе-сяткаў прынятых у наш СП "бумбамлітаўцаў", "шмэр-цвэркаўцаў" і "постмадэр-наўцаў": тэксты В. Бурлак, В. Жыбуля, З. Вішнёва, І. Сіна, іншых.

Няпросты перыяд у сваім развіцці перажывае сёння літаратура для дзяцей. Чаго не скажаш пра літара-турныя пераклады. Не зва-жаючы на складанасць апу-блікавання па-беларуску за апошнія гады пераствораны сотні вялікіх і кароткіх тэк-стаў, раманаў, апавядан-няў, п'есаў, вершаў у вы-кананні Р. Барадуліна, А. Лойкі, В. Сёмухі, А. Хадано-віча, іншых - размаітых тэкстаў ад Папы Рымскага да Зелімхана Яндарбі, анта-логій польскай, літоўскай, украінскай паэзій. Яны сталі і нашым духоўным набыткам…

Асветніцкая і арганізацыйная дзейнасць Саюза беларускіх пісьменнікаў

За мінулыя чатыры гады ў няпростых фінан-савых умовах кіраўніцтва СБП правяло больш 300 літаратурных сустрэчаў - у Менску і іншых гарадах краіны. Папулярызавалася беларускае мастацкае сло-ва, літаратурныя выданні (у першую чаргу - незалежны часопіс "Дзеяслоў"). У зга-даных мерапрыемствах у якасці выступоўцаў прыня-лі ўдзел каля сотні пісьмен-нікаў. Назаву толькі самыя значныя з праведзеных намі вечарын: прэзентацыі нума-роў "Дзеяслова" і заснава-най ім прэміі "Залаты апо-страф", прэзентацыі кніг В. Іпатавай, Н. Мацяш, У. Арлова, В. Якавенкі, Э. Акуліна, П. Васючэнкі, А. Пісарыка, анталогіі бела-рускай паэзіі, складзенай М. Скоблам, кнігі песняў на вершы беларускіх паэтаў, прэзентацыя музычнага альбома Галіны і Барыса Вайханскіх, кнігі "150 пы-танняў і адказаў з гісторыі Беларусі", дзесяткаў кніг маладых літаратараў (Ва-лерыі Куставай, Глеба Ла-бадзенкі і інш.). Варта зга-даць і правядзенне ХІ Га-рэцкаўскіх чытанняў, і ве-чарыны 195-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Мар-цінкевіча, 120-годдзя Ф. Аляхновіча, 110-годдзя з дня нараджэння М. Гарэцкага, Янкі Маўра, Жук-Грышке-віча, Уладзіміра Сасюры, 100-годдзя У. Дубоўкі, У. Жылкі, Н. Арсенневай, Т. Кляшторнага, Яна Скрыга-на, Алеся Якімовіча; прай-шлі вечарыны памяці Вац-лава Ластоўскага, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Карат-кевіча, В. Быкава; адбыліся вечарына-ўшанаванне пісь-меннікаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вечарына маладой песні і паэзіі, юбі-лейнае свята Т. Шаўчэнкі, сустрэча ў Доме літаратара і вітанне украінскіх пісьмен-нікаў З. Паўлычкі і Р. Луб-кіўскага, вечарына памяці Нэлі Тулупавай, паэтычная сустрэча "Гуканне вясны" на філфаку БДУ; была ад-крыта выстава "А для веч-насці Беларусь" А. Адамо-віча ў Маскве ў Дзяржаў-ным музеі літаратуры.

Трэба згадаць і ўдзел у Міжнародных кніжных выставах, у круглым стале ў Доме ураду аб ролі БНР у станаўленні дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі, у дзяржаўных камісіях па пы-таннях аховы аўтарскіх правоў.

А юбілейныя веча-рыны - нікому не было ад-моўлена: ні старэйшынам, ні маладым. Некалькі разоў змаглі наладзіць "Навагод-нія ялінкі" для дзяцей і ўну-каў сяброў нашага Саюза.

Упершыню ў гісто-рыі Беларусі СБП спрычы-ніўся да выдання Поўнага збору мастацкіх твораў Васіля Быкава ў 14 тамах. Не дзяржаўнае выдавецтва і Акадэмія навук. За два гады былі ўкладзены і вы-дадзены шэсць тамоў, рых-туецца да друку сёмы. (Не магу не згадаць і тое, што Міністэрствы культуры і інфармацыі адмовіліся браць гэтыя кнігі для бяс-платнага распаўсюду па бібліятэках краіны.)

Тры гады таму было распрацавана і прынята Радай Палажэнне аб гана-ровым сяброўстве ў нашай арганізацыі. Ганаровымі сябрамі СБП былі абраныя К. Акула, Я. Запруднік, В. і З. Кіпелі. Праз тое Пала-жэнне да нас змагло далу-чыцца "Беластоцкае" ад-дзяленне. Нядаўна ганаро-вымі сябрамі СБП сталі Іван Драч, Змітро Паўлыч-ка, Раман Лубкіўскі, Вала-дымір Яварыўскі (Украіна), Рыма Казакова (Расія), Ёнас Ліняўскас (Летува), Нор-берт Рандаў (Нямеччына), Найдэн Вылчаў (Балгарыя).

Кіраўнікі СБП бралі ўдзел у многіх аргкамітэтах нацыянальных урачыстас-цяў - такіх, да прыкладу, як 750-годдзя каранацыі Мін-доўга, юбілею абвяшчэння незалежнасці БНР.

Толькі ўдзячнасці і павагі заслугоўвае праца секцый і Рады СБП. За ча-тыры гады праз іх сіта пра-йшло больш 200 літарата-раў, 120 з якіх папоўнілі наш Саюз, які годна выконвае місію грамадскага Інсты-тута літаратуры, атэстоў-ваючы ўступантаў на пра-фесійную здольнасць.

Цягам апошніх гадоў вялася непарыўная супраца з ТБМ і Радай беларускай інтэлігенцыі, з ПЭН-цэн-трам (супольна з апошнім быў праведзены ў 2003 г. семінар маладых паэтаў, прапанаваны намі супольна да ўганаравання Нобелеў-скай прэміяй Р. Барадулін стаў сёлета адным з шасці намінантаў на гэтую вы-шэйшую ўзнагароду).

На жаль, пра многае з названага вышэй, як і пра многае з неназванага вы можаце і не ведаць, бо дзяр-жаўныя СМІ і "прыручаны" "ЛіМ" пра тое і іншае напісаць не палічылі патрэб-ным…

Міжнародная літататурная дзейнасць

За справаздачны пе-рыяд Саюзам беларускіх пісьменнікаў было заклю-чана пяць дамоў аб супрацоўніцтве з пісьменніцкімі арганізацыямі суседніх кра-ін. Праведзена дваццаць тры супольныя літаратур-ныя мерапрыемствы. У пер-шую чаргу трэба згадаць беларуска-нямецкія, украін-скія, расійскія, літоўскія, шведскія, казахскія веча-рыны.

Штогод дэлегацыя нашага Саюза прымае ўдзел у Шаўчэнкаўскіх свя-тах у Украіне і Міжнарод-ным Пушкінскім свяце паэзіі ў Гурзуфе. За актыўны ўдзел у прапагандзе ўкраін-скай літаратуры ў Рэспуб-ліцы Беларусь і ўмацаванне дружбы паміж украінскім і беларускім народамі падчас правядзення года Т. Шаў-чэнкі на Беларусі Ганаро-вымі граматамі Нацыяналь-нага саюза пісьменнікаў Украіны ў 2003 г. былі ўзна-гароджаны Н. Гілевіч, В. Іпатава і А. Пашкевіч. Сё-лета ўказам Прэзідэнта Ук-раіны былі ўганараваны ардэнамі Украіны Н. Гілевіч, С. Законнікаў, А. Пашкевіч.

Актывізавалася су-праца з беларускімі літа-ратарамі Беласточчыны. Тамтэйшае літаб'яднанне "Белавежа" стала своеасаб-лівым аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Нядаўна ў Вільні пры падтрымцы МЗС Летувы і Саюза пісьменнікаў Літвы быў заснаваны "Саюз бела-рускіх пісьменнікаў" - наш своеасаблівы клон, урэшце, запасны аэрадром легетым-насці ў выпадку юрыдыч-най ліквідацыі нашай арга-нізацыі на Радзіме. Фактыч-на ж нашыя літаратары, якія пражываюць у Вільні, ства-рылі Віленскае аддзяленне СБП.

Чатыры гады таму мы пацвердзілі сваё член-ства ў якасці сузаснаваль-нікаў Міжнароднай суполь-насці пісьменніцкіх саюзаў (правапераемцы СП СССР). І гэта да апошняга часу давала свой плён (не зва-жаючы на неперапынныя сваркі і суды ў Маскве-літаратурнай). Патрыярх С. Міхалкоў двойчы пісьмова звяртаўся да кіраўніка Бе-ларусі ад імя сваёй аргані-зацыі з прапановай вярнуць нам Дом літаратара. Аднак зусім нядаўна ў МСПС быў прыняты новы беларускі пісьменніцкі Саюз, і пытанне далейшага членства СБП у МСПС павінна вырашыць новая Рада і новае кіраў-ніцтва нашай арганізацыі.

Найбольш трывалы-мі застаюцца нашыя сяб-роўскія сувязі ў першую чаргу з Нацыянальным саю-зам пісьменнікаў Украіны, з Саюзам пісьменнікаў Маск-вы, Саюзам расійскіх пісь-меннікаў, Саюзам пісьмен-нікаў Літвы (які ініцыюе ўступленне нашага пісьмен-ніцкага саюза ў Міжнарод-ны пісьменніцкі парламент).

Летась у Кіеве была заснавана Міжнародная аса-цыяцыя пісьменніцкіх саю-заў "Слова без межаў", ініцыятарамі чаго выступілі НСПУ і СБП. На сёння да-кументальна афармляецца ўступленне ў гэтую Аса-цыяцыю СП Грузіі, Малдо-вы, Балгарыі, Румыніі, Тур-цыі, Славакіі, Літвы, Латвіі, Фінляндыі і Швецыі.

Усё агучанае і неагу-чанае арганізоўвалася і ажыццяўлялася на грамад-скіх пачатках. Зроблена мала, але - паверце - нават больш, чым было магчыма.

Сёння перад СБП ад-крываецца новая старонка дзейнасці. Першым пунктам будучых творчых планаў у наступным годзе павінны стаць правядзенне юбілеяў Купалы і Коласа, засна-ванне электроннай біблія-тэкі, дзе маглі б змяшчацца неапублікаваныя творы на-шых літаратараў, а таксама запачаткаванне сваёй га-зеты-бюлетэню. Перад но-вым кіраўніцтвам СБП га-лоўным стане пошук фінан-саў, а таксама інтэграванне арганізацыі ў міжнародную пісьменніцкую прастору.

Мы павінны напоў-ніцу выкарыстаць магчы-масці Беларускага літара-турнага фонда, перафарма-таваць супрацу з ім (даўгі Беллітфонда аграмадныя, а расплачвацца за іх будзем мы ўсе разам, будзем за прададзеную "Іслач"!). Са-юз беларускіх пісьменнікаў не мае ні капейкі даўгоў! І ўвесь яго апарат працаваў 4 гады на грамадскіх па-чатках. У парадку дня на-шага З'езду запланаванае выступленне новаабранага дырэктара Беллітфонда. Ён толькі пачынае сваю працу і як чалавек адказны, верыц-ца, справіцца з ёй. І ён, і большасць з нас разумеюць парадаксальнасць сітуацыі: растуць даўгі, а ніхто за тое не адказвае! І гэта пры тым, што ў Беллітфонда нават пасля продажу "Іслачы" застаецца маёмасць і дзе-сяткі гектараў зямлі! У Са-юза ж пісьменнікаў - ні кала, ні двара. А нам дзесяткамі шлюць лісты з просьбамі аб дапамозе - і пісьменнікі, і іх удовы. Бо ў іх уяўленні Саюз пісьменнікаў і Літ-фонд - традыцыйна адно цэлае. Да ўсяго ж, шчыра прызнаюся, асабіста ў мяне, як і ў большасці членаў праўлення, паразуменне са старшынёй Беллітфонда не заўсёды знаходзіцца…

Высокі З'езд! Многае мы страцілі, многае ў нас адабралі. Аднак самага га-лоўнага адабраць у нас немагчыма: веры ў неаб-ходнасць тварыць і сілу вольнага слова. Гэтыя вера і сіла і яднаюць усіх нас у высакароднай справе слу-жэння роднаму слову. Нас згуртоўваюць любоў да сваёй нацыянальнай сама-бытнасці, роднай мовы, пра-га да вольнага самавыра-жэння. Запарука нашага поспеху - непераможная зброя: кніга. Будзе бела-руская кніга - будзе Бела-русь. Якраз гэта добра ра-зумеюць дыктатары і дык-татарчыкі розных узроўняў. А таму агалцела наступа-юць і на нашыя кнігі, і на нашых творцаў, і на наш Саюз. Але колькі Скарыну не выкідвай з падручнікаў і з назваў праспектаў - ён і праз стагоддзі застанецца Скарынам! А таму заклікаю і ўсіх нас, Скарынавых на-шчадкаў, і надалей праца-ваць - не зважаючы на лі-халецце і песімізм. Праца-ваць так, каб і праз дзеся-цігоддзі ў вачах новых бела-русаў не выглядаць здрад-нікамі, паслугачамі, пры-стасаванцамі. Каб не было сорамна ні перад сабой, ні перад светам. Бо мы маем неацэннае, што даравана нам нябёсамі, - талент, гонар і адказнасць тварыць!

Паважаныя сябры! Чатыры гады майго стар-шынства ў СП - гэта са-праўдны жыццёвы і творчы ўніверсітэт. Не сакрэт, што асабіста я за гэты час шмат страціў: і час, і працу, і сілы. Аднак я ганаруся тым, што ўзначальваў старэйшую пісьменніцкую арганізацую пасля такіх людзей, як Мак-сім Танк, Ніл Гілевіч, Васіль Зуёнак, Уладзімір Някляеў, Вольга Іпатава. Я ганаруся тым, што СБП ацалеў, на-быў за апошнія гады імідж незалежнай, аўтарытэтнай і ўплывовай арганізацыі. Та-му і новаму кіраўніцтву СП я жадаю ўпэўнена і мэта-накіравана ісці тым жа шля-хам. У даўнім супраціве часу і лёсу важна быць ак-тыўным і няскорным, апан-таным і вартым памяці сва-іх літаратурных першапа-чынальнікаў, важна вучыц-ца паважаць думку свайго калегі, імкнуцца знаходзіць агульнае, аб'ядноўвацца вакол галоўных мэтаў і задач. А яны ў нашага Саю-за застаюцца нязменнымі: абарона творчых, прафесій-ных і сацыяльных правоў пісьменнікаў, адстойванне свабоды слова як першаснай перадумовы творчасці, кло-пат пра нацыянальную літа-ратурную спадчыну, раз-віццё і прапаганда бела-рускай літаратуры, абарона роднай мовы, умацаванне міжнародных літаратурных сувязяў, спрыянне перакла-дам твораў беларускіх лі-таратараў…

Няхай наш Саюз пі-сьменнікаў і надалей пра-цягвае захоўваць сваё доб-рае імя ды адстойвае тытул Лідэра Нацыянальнай Інтэ-лігенцыі.

І стараецца зберагчы сваю годнасць - годнасць кожнага прафесійнага пісь-менніка (якая, як некалі выказаўся Эрнест Хэмін-гуэй, падобная на цноту: страціўшы раз - не аднаў-ляецца).

І будзем разам пра-сіць у Бога талентаў ды спрыяльнага лёсу.

«За намі вечнасць і перад намі вечнасць». Гэтыя словы я прамаўляў, высту-паючы чатыры гады назад на пісьменніцкім з'ездзе. Да іх цяпер хачу дадаць на-ступнае: «А вечнасць будзе залежаць ад таго, як мы папрацуем сёння».

Жадаю ўсім вам ду-хоўнай моцы, здароўя, не-залежнасці і дабрабыту.

Дзякуй да ўвагу.

Слава беларускай лі-таратуры!

Слава яе творцам!

Жыве Беларусь!


"Дзеяслоў" у Лідзе

У Ліду, дзе "Наша слова"

Жыве ўжо дзесяты год,

Прывезлі мы "Дзеясловы",

Каб праўду чытаў народ.

Эдуард Акулін, экспромт.

20 снежня Ліда ў чар-говы раз прымала гасцей.

У ПТВ-235 і Лідскім каледжы адбыліся сустрэчы з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам, выдатным паэтам Анатолем Вярцін-скім, вядомым паэтам і бар-дам Эдуардам Акуліным, якія прэзентавалі чарговы 24-ты нумар літаратурнага часопіса "Дзеяслоў".

У ПТВ-235 сустрэчу арганізоўвалі кіраўніцтва вучэльні і старшыня суполкі ТБМ Станіслаў Карабан. Тут не вывучаюць беларус-кай літаратуры, таму сустрэча з пісьменнікамі была як бы вяртаннем у школь-ныя гады, калі дзецям даво-дзілася вучыць многія тво-ры тых, каго яны бачылі зараз перад сабою.

У зале каледжа са-браліся студэнты, выклад-чыкі, паэты і кампазітары Лідчыны. Сустрэча прай-шла надзвычай цікава. Яе арганізатарам выступаў выкладчык беларускай мо-вы і літаратуры Лідскага каледжа, кіраўнік літара-турнага аб'яднання "Сук-вецце" пры "Лідскай газе-це", старшыня ТБМ кале-джа Міхась Іванавіч Мель-нік.

Прысутныя з вялікім захапленнем праслухалі пе-сні на словы Ніла Гілевіча "Родная, мілая, любая" і "У тым святле" (музыку напі-сала таленавітая лідчанка Дзінара Мазітава). Апош-няя з іх прагучала ў выка-нанні навучэнкі каледжа Аляксандры Арноўскай. Узрушыў да глыбіні душы музычны твор-рэквіем "Ко-жны чацвёрты" на словы Анатоля Вярцінскага, напі-саны выкладчыкам Лідскай музычнай вучэльні Сяргеем Іванавічам Бугасавым (трэ-ба адзначыць, што ён ня-даўна быў прыняты ў Саюз кампазітараў Беларусі). Твор гучаў у запісе ў выка-нанні Дзяржаўнага акадэ-мічнага хору беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафе-сара В. Роўды.

Затым слоа ўзялі ша-ноўныя госці. І першым выступіў вядомы, бадай, кожнаму Народны паэт Бе-ларусі - Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён адзначыў: "То-лькі культура ўратуе чала-вецтва. Галоўнае - гэта душа чалавечая. Трэба па-чынаць з душы. Калі будзем думаць пра душу і будзем клапаціцца, каб яна ўзды-малася, а не падала пад ногі, тады дачакаемся яснага, светлага, прыемнага на зям-лі". Ніл Сымонавіч сказаў, што трэба дапамагчы чала-веку далучыцца да кнігі, музыкі, культуры ў шыро-кім сэнсе слова "Ніколі не ўводзілі ў зман, як сёння. Прапаноўваюць нават не скажаш Бог, а чорт ведае што! Тое, што сёння паліцы "завалены" менавіта такой літаратурай, літаратурай, у якой няма анічога карыс-нага для духоўнага развіцця чалавецтва. Мы не павінны трапіць час на "пустое і неразумнае". Ва ўсім свеце мільёны цікавых кніг, з якіх чалавек сапраўды можа ўзяць нешта добрае, карыс-нае ва ўсіх адносінах."

Ніл Сыманавіч за-даўся пытаннем: "Як спы-ніць маладых чытачоў на дарозе да макулатуры. Што выдаецца за мастацкую літаратуру?" Сапраўды, сёння моладзь купляе (калі яшчэ, наогул, купляе) усяля-кія "бульварныя" раманы, дэтыктывы, тыя кнігі, якія нічога ў сабе не нясуць. Намалявана на вокладцы напалову голая жанчына, што трымае ля скроні піста-лет. А ў нутры што? Хіба там напісана пра любоў? Не. Лепш пачытайце класікаў, напрыклад, Я. Коласа, М. Танка, М. Багдановіча, І. Шамякіна, А. Грачанікава і інш. ці маладых, сапраўд-ных пісьменнікаў. Не губ-ляйце час на бязглуздзіцу. У нас яго і так няшмат. Ніл Гілевіч лічыць, што галоў-ная праблема на сёнешні дзень - гэта праблема сям'і. "Калі будзе здаровая, моц-ная сям'я - усё будзе, усе праблемы будуць выраша-ны. І палітычныя, і сацыяль-ныя, і матэрыяльныя, і эканамічныя. Усе праблемы павінны вырашаць здаро-выя, выхаваныя людзі. "Цё-мныя", неадукаваныя, гру-быя ніякіх праблем не выра-шаюць", - казаў выступоўца. Пра тое, што сям'я - галоўны інстытут, Гілевіч кажа і ў сваім вершы "Адказ з пярстом Божым":

... Народ наш у вяках трымаўся на сям'і...

"Сям'я і распад, ся-м'і, прычына нашых бед," - піша паэт. Нельга не зга-дзіцца, што праблема сям'і. надзвычай актуальная. Сён-ня вельмі часта сем'і распа-даюцца, людзі жэняцца па некалькі разоў... У наш час вельмі і вельмі мала моцных, дружных сем'яў. А больш за ўсё ў дадзеным выпадку крыўдна за дзяцей, што пакутуюць за грахі дарос-лых.

Трэба адзначыць, што на рахунку Ніла Гіле-віча каля 70 кніг. Ён не толькі піша свае верш, але і займаецца перакладамі са славянскіх моў.

На сустрэчы свае вершы прадставіў Анатоль Вярцінскі. Ён прачытаў но-выя вершы і, нават, адзін недапісаны.

Верш памяці геніяль-нага паэта Беларусі М. Баг-дановіча пад назвай "Тка-чы" прачытаў Эдуард Аку-лін. Бард сказаў, што ме-навіта Багдановіча ён лі-чыць сваім духоўным на-стаўнікам. Шквал апладыс-ментаў выклікала ягоная "Песенька галоднага бела-рускага ваўка".

Напрыканцы сустрэ-чы гасцям былі ўручаны кветкі і падарункі, зроб-леныя рукамі навучэнцаў. Былі прэзентаваны апошнія нумары літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў" (выдаецца з 2002 года), які госці прывезлі з сабою. Дарэчы, часопіс мо-жна было набыць кожнаму ахвочаму, знакамітыя паважаныя госці пакідалі свае аўтографы, можна было сфатаграфавацца з імі на памяць. Для кожнага хто прысутнічаў у зале, гэтая сустрэча была вялікім святам. У кожнага застанецца цёплы і прыемны ўспамін.

Наталля Сціслевіч.


Развіталіся з Іванам Навуменкам

19 снежня ў Менску развіталіся з Народным пісь-меннікам Беларусі акадэмі-кам Іванам Навуменкам. Пахаваны ён на Кальва-рыйскіх могілках, побач з жонкай Ядвігай. Іван Наву-менка памёр 17 снежня на 82-м годзе жыцця.

Сотні людзей з квет-камі прыйшлі ў кватэру па вуліцы Карла Маркса, 36, дзе жыў Іван Навуменка, каб развітацца з пісьмен-нікам.

Грамадзянскую пані-хіду на Кальварыйскіх мо-гілках вёў намеснік стар-шыні прэзідыюму Нацыя-нальнай акадэміі навук Бе-ларусі Анатоль Лесніковіч. Першым слова ўзяў ака-дэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мас-тацтваў Акадэміі навук Пётар Нікіценка.

- Іван Якаўлевіч пай-шоў з зямнога жыцця, але засталася ягоная багатая мастацкая і навуковая спад-чына. Засталіся вучні. За-сталася памяць пра выдат-нага чалавека, грамадзя-ніна, які аддаў усе свае сілы справе служэння радзіме і ўсяму беларускаму народу. Хай пухам будзе яму бела-руская зямля.

Слова бярэ дэкан фі-лалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта пра-фесар Іван Роўда:

- У памяці тых, хто добра ведаў Івана Якаўле-віча, гэты чалавек найперш застанецца як чалавек ма-гутны. Магутны ўва ўсім: магутны сваёй постаццю, магутны сваімі творамі, магутны сваёй навуковай дзейнасцю, магутны як ча-лавек дзяржаўны. І мы га-нарымся тым, што Іван На-вуменка працаваў у нашым унівэрсітэце.

Гаворыць паэт Міко-ла Аўрамчык:

- Вось ён перад намі, узор беларуса: статны, вы-сокі, мажны, прыгожы і сум-ленны. Дарагі Іван! Не дума-лася мне, што прыйдзецца амаль кожнага з вас, нашых першых "маладосцеўцаў", праводзіць у апошні шлях. Мы будзем помніць цябе заўсёды. Хай будзе табе пухам наша родная бела-руская зямля.

Пісьменнік Генрых Далідовіч ў 1960-я гады вучыўся на філфаку ў Івана Навуменкі:

- Адышлі ад нас у апошні час Быкаў, Шамя-кін, Янка Брыль. І вось цяпер яшчэ адной глыбы не стала. Некалі Леў Талстой, калі пачуў пра смерць Дастаеў-скага, сказаў: "Як мне стала страшна: адвалілася ад нас штосьці вялікае". Адсут-насцю Івана Якаўлевіча адвальваецца вельмі многа ад нашай беларускай нацыі, калі вельмі цяжка з мовай, цяжка з культурай, увогуле з нацыяй цяжка. Мы страч-ваем яшчэ адну асобу.

Развітацца з Іванам Навуменкам прыйшлі мно-гія відныя асобы нашай на-вукі і літаратуры: Ніл Гіле-віч, Генадзь Бураўкін, Ула-дзімір Някляеў

Івана Навуменку па-хавалі па-дзяржаўнаму, з вайсковым ушанаваннем, салютам.

Іна Студзінская, радыё Свабода.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX