Вярнуцца: 2007

№ 23 (811)


Крыніца: pawet.net.



№ 23 (811) 13 ЧЭРВЕНЯ 2007 г.


140 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага

ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ Мітрафан Віктаравіч (14.6.1867, г. Рэчыца Гомельскай вобл. - 30.9.1934), бел. гісторык, эканаміст, этнограф, адзін з заснавальнікаў бел. нац. гістарыяграфіі. Скончыў Кіеўскі ун-т (1894). З 1899 прыват-дацэнт Маскоўскага, з 1902 праф., заг. кафедры Кіеўска-га ун-таў. У 1907-17 дырэктар Кіеўскага камерцыйнага ін-та. З 1920 у Харкаве, Баку, з 1925 праф. БДУ, правадз. чл. Інбелкульта, старшыня яго гіст.-ар-хеагр. камісіі. З 1926 праф. Ціміразеўскай с.-г. акадэміі, правадз. чл. Ін-та гісторыі АН СССР. У 1929 у сувязі з упамінаннем імя Д.-З. ў справе «Платонава-Тарле», ідэалагічным наступам на «нацдэмаўшчыну» ў Беларусі, арыштам вядучых бел. вучоных ён не пазбег пераследаванняў. Было заблакіравана выбранне Д.-З. акадэмікам АН СССР, асуджаны як ідэйназаганны рукапіс яго кнігі «Гісторыя Беларусі», паскораны выхад на пенсію.

Першыя нарысы, прысвечаныя звычаёваму праву, зямельным адносінам, абрадам, вераванням, гіст. мінуламу Беларусі, пачаў публікаваць у канцы 1880-х г. У даследаванні «Беларускае мінулае» (1888) упершыню стварыў асн. ядро канцэпцыі гіст. развіцця бел. народа, паставіў праблему неабходнасці нац. адраджэння Беларусі. У 1891 выдаў манаграфію «Нарыс гісторыі Крывіцкіх і Дрыгавіцкіх земляў да канца XII стагоддзя», у 1899 - працу «В.М.Цяпінскі, перакладчык Евангелля на беларускую гаворку». Даследаваў сац.-эканам. адносіны ў ВКЛ 14-16 ст., дзярж. асновы літ.-бел. гас-падарства, гісторыю сялянства на Беларусі і ў Расіі (працы «Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах», 1901, «Нарысы па арганізацыі заходнярускага сялянства ў XVI ст.", 1905, «Старонка з гісторыі прыгоннага права ў XVIII-XIX стст.», 1906, «На зары сялянскай свабоды», 1911). Выдаў Баркулабаўскі летапіс, «Акты Літоўска-Рускай дзяржавы (ХІУ-XVI ст.)» (т. 2, вып. 1), «Дакументы Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі» (т.1). Вывучаў грамадскую думку Расіі, дзекабрысцкі рух (працы «З гісторыі грамадскіх плыняў Расіі», 1905, «Палітычныя ідэалы М.М.Спяранскага», «Таемнае таварыства дзекабрыстаў», абедзве 1906, «Ідэалы дзекабрыстаў», 1907). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 удзельнічаў у адбудове бел. дзяржаўнасці на дэмакр. асновах. У 1919 на бел. і асн. еўрап. мовах выдадзены нарыс Д.-З. «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», у якім ён на падставе аналізу гіст., эканам. і эт-нагр. фактараў абгрунтаваў права бел. народа на суверэннасць. Апублікаваў манаграфію «Народная гаспадарка Беларусі, 1861-1914 гг." (1926), раздзел «Беларуская ССР і Заходняя вобласць РСФСР» у кн. «Эканамічная геаграфія СССР» (1926), завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі» (1926, выд. 1994), у якой разгледзеў шляхі, пройдзеныя бел. народам ад эпохі першабытнага ладу да пач. 1920-х г. У Рэчыцы Д.-З. пастаўлены помнік (1997).


З родным словам у сэрцы . Ігару Жуку - 50

Ёсць людзі, якія горнуць да сябе нейкім асаблівым ладам свайго духу. Можа тут выяўляецца іх прыроджаная абаяльнасць, можа здольнасць чуць іншых і ставіцца да іх з увагаю, можа добрая чалавечая зычлівасць. А пэўна усё разам узятае. Так ці інакш, гэта людзі, якія нязменна выклікаюць нашу сімпатыю, з якімі прыемна бачыцца, размаўляць, тым больш сябраваць. Вядома ж, наша пашана і цікавасць да іх тлумачыцца і высокай развітасцю асобы, сапраўднай самастойнасцю думкі, ацэнак і густаў нашых візаві. Не лішне будзе дадаць, што такія постаці, як правіла, нацыянальна ўсвядомленыя, патрыятычныя паводле ўсяго складу свайго ўнутранага жыцця. Да гэтай нешматлікай сёння катэгорыі людзей трэба аднесці майго маладзейшага калегу па Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, прафесара кафедры беларускай літаратуры, доктара філалагічных навук, актыўнага сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Ігара Васільевіча Жука, які паспяхова, дзякуй Богу, дакрочыў да сваёй першай урачыстакруглай даты.

Заўсёды цешуся, сустракаючы яго, прыязна ўсмешлівага, жыццялюбівага і кампанейскага, настроенага на гумарыстычны досціп, і знаю, што сустрэча прынясе толькі прыліў новых сіл і энергіі. Тым больш, што Ігар Васільевіч чалавек, без перабольшання, адменнага розуму і таленту. I не толькі ў літаратуразнаўстве. Ён заўсёды мае свае арыгінальныя ідэі, свае трактоўкі з'яў і падзей. Гэтым уражваў яшчэ ў маладыя гады. Яны ж прабеглі, і зараз перад намі магутная асоба вучонага, інтэлігента, беларускага патрыёта.

Нарадзіўся Ігар Васільевіч Жук 13.06.1957 г. у вёсцы Зані Мядзельскага рна Менскай вобласці ў сям'і настаўніка. Вучыўся пасля школы на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1974 1979), у аспірантуры на кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта (1979 1982), дзе пакінулі здольнага выпускніка. I вось ужо 25 гадоў чытае курсы гісторыі беларускай літаратуры, тэорыі літаратуры студэнтам Гарадзенскага універсітэта імя Я. Купалы. Прайшоў тут усе службовыя прыступкі педагога вышэйшай школы аж да прафесара кафедры. Быў дэканам факультэта беларускай філалогіі і культуры (1991 1996). Друкуецца як крытык і літаратуразнавец з 1976 г. У гэтай ролі прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў (1991).

Шмат напісаў. Але істотней тут узровень, якасць яго рэцэнзій, артыкулаў, навуковых дакладаў, кніг. І.В.Жук не прымае ў даследчай рабоце банальнасці, павярхоўнасці, агульных месцаў. Разгорнем, напрыклад, яго кнігу літаратуразнаўчых матэрыялаў "Сустрэчны рух" (1998) і адразу ж захопімся палемічным запалам аўтара, эсэістычнай раскаванасцю выказвання і, разам з тым, тэарэтычнай глыбінёй аргументацый, стылістычнай складанасцю, за якой крыецца трапяткая напружанасць думкі. У кнізе знойдзем нямала новых фактаў з гісторыі беларускай літаратуры, а вядомыя творы нечакана "ўбачаны" пановаму. Чытаць такія працы для спецыяліста адно задавальненне. I студэнтаў ён усяляк стараецца аберагчы ад верхаглядства, вучыць спасцігаць жывую душу мастацкага твора.

І.В. Жук заўсёды быў моцным як тэарэтык літаратуры. Пра гэта пераканаўча сведчыць і яго галоўнае на сёння даследаванне: "Празаічны тэкст: дынаміка рытмаванага існавання" (2003). Тут упершыню ў літаратурнай навуцы даведзена, што мастацкая проза мае свае законы рытмічнай арганізацыі, якія толькі ляжаць не на паверхні тэксту, а хаваюцца ў своеасаблівым дыханні твора, яго аўтарскай эстэтычнай упарадкаванасці. Узброіўшыся сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі, абапіраючыся на занядбаную ў нас тэорыю структуралізму, І.В. Жук высветліў рэальны механізм празаічнага рытму і паказаў, што ён дапамагае пановаму ўспрымаць мастацкі твор і самога творцу, адкрываць шмат якія эстэтычныя рэзервы творчасці празаіка. Манаграфія Ігара Жука прыкметна ўзбагаціла навуку аб літаратуры, і сёння аўтар адзін з прызнаных яе аўтарытэтаў.

Праз усе яго літаратуразнаўчыя працы праходзіць непрыхаваная любоў да нацыянальнай духоўнай спадчыны, да роднага слова. Не дзіўна, што яго любяць студэнты. У аўдыторыі Ігар Васільевіч зусім не выглядае строгім і суровым мэтрам, наадварот, ён тут заўсёды свой, непасрэдны, душэўна адкрыты. А багатая эрудыцыя, аналітычны склад розуму, высокая культура маўлення, зусім не зацыкленая на акадэмічным стылі, аздобленая стыхіяй жывога народнага слова, дадаюць яму сапраўднай павагі і годнасці.

У яго шмат планаў наконт удасканалення навучальнага працэсу, карэкціроўкі яго структуры, фармавання спецыялізацый. Не ўсё ў гэтым кірунку знаходзіць разуменне і падтрымку. Але І.В. Жук у самым росквіце інтэлектуальнатворчых сіл. I можна быць упэўненым, што ў сценах Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, якія даўно сталі часткай жыцця гэтай светлай асобы, яшчэ многа добрых спраў будзе запісана на яе рахунку. А сябры і калегі І.В. Жука, яго шматлікія выпускнікі не раз пры нагодзе з гонарам выкажуцца: "Што Вы здзіўляецеся? Гэта ж наш Ігар Васільевіч".

Аляксей Пяткевіч.


50 гадоў Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў заснаваны 11 чэрвеня 1957 года на базе сектара этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі і сектара мастацтва Інстытута літаратуры АН БССР.

У галіне фалькларыстыкі ажыццяўляецца збіранне, сістэматызацыя, публікацыя вуснапаэтычных твораў, даследуецца гісторыя і тэорыя беларускага фальклору, вывучэнне генезісу сучасных фальклорных працэсаў і інш.

У галіне этналогіі даследуецца яе гісторыя, вытокі і этнічнае развіццё беларускага этнасу.

У галіне антрапалогіі вывучаецца фізічны тып старажытнага і сучаснага насельніцтва Беларусі.

У галінах тэатразнаўства, кіно і тэлемастацтва, музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, выяўленчага, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і архітэктуры даследуюцца гісторыя, станаўленне і развіццё гэтых відаў мастацтва, іх роля і значэнне ў сістэме культуры беларускага народа і ў працэсе ўзаемадзеяння з культурамі інш. народаў, тэар. асэнсаванне мастацтвазнаўч. праблем.


Конкурс Ластоўскага

АТЛАНТЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Сёлета Таварыства беларускай школы заснавала тры штогадовыя прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ. Гэтым праектам ушаноўваецца памяць выдатнага грамадскапалітычнага дзеяча, гісторыка, мовазнаўца, літаратара, публіцыста, пісьменніка, выдаўца, які незаслужана быў рэпрасаваны і асуджаны на смерць у 1938 годзе. У свой час Ластоўскі быў Старшынём Рады Народных Міністраў БНР, сакратаром газеты "Наша ніва", рэдактарам "Гомана", "Крывіча", аўтарам "Кароткай гісторыі Беларусі", "Падручнага расійскакрыўскага (беларускага) слоўніка", шэрагу чытанак і падручнікаў для школ. Ён увасабляў сапраўднага беларускага інтэлігента, які самавукам дасягнуў высокага звання акадэміка, стаў ідэалам нястомнага барацьбіта за незалежную Беларусь.

Дзякуючы новаму праекту з'явілася магчымасць маральна падтрымаць універсітэцкіх выкладчыкаў і прафесараў, якія, нягледзячы ні на што, працягваюць выкладаць сваю дысцыпліну на роднай мове; зрабіць спробу аб'яднання беларускамоўных педагогаў, спрыяць іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных імпрэзаў. Зразумела, што на пачатку перавага будзе аддавацца прадстаўнікам тых дысцыплін, якія раней не (ці рэдка) выкладаліся пабеларуску. Магчыма некалі чарга прыйдзе і да філолагаў, гісторыкаў.

Нават павярхоўны аналіз стану сучаснай універсітэцкай адукацыі паказвае, што роднамоўны педагагічны патэнцыял у ВНУ Беларусі захаваўся і пры адпаведных умовах ён можа адрадзіцца і значна ўзрасці. Да таго ж, кіраўніцтва некаторых універсітэтаў адносіцца да ўзнятага пытання часцей хоць і не зацікаўлена, але нейтральна. У 2006 годзе адбыўся неафіцыйны рэферэндум за родную мову - вялікая колькасць абітурыентаў (75 000), якія здавалі тэсты на роднай мове, у той час як закончылі школу з беларускай мовай навучаньня каля 22 000. Ва ўніверсітэты ўлілася новая хваля роднамоўнага студэнцтва з ліку выпускнікоў сярэдніх школ, якія навучаліся пабеларуску ў самы пік развіцця класаў з беларускай мовай навучання, дыхалі паветрам адраджэння.

У склад Арганізацыйнай рады конкурса ўвайшлі Сяргей Запрудскі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў; Алена Макоўская, выканаўчы старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"; Лявон Баршчэўскі, ганаровы старшыня беларускага Пэнцэнтра; Тамара Мацкевіч, фізік; Яраслаў Крывы, юрыст; Віталь Алісіёнак, філолаг. Акрамя таго, мы запрашаем у якасці кансультантаў дзеля неабходнасці спецыялістаў розных навук.

Абвесткі і іншыя матэрыялы пра конкурс былі надрукаваны ў розных выданнях, але першымі сталі "Звязда" і "Настаўніцкая газета" (12.04), што дае надзею на поспех праекта. Створана спецыяльная старонка на сайце nastaunik.info/lastouski..

Заявілі аб сваім удзеле ў конкурсе: Павел Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства БДУ; Валянціна Сухая, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі БНТУ; Максім Беліцкі, старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ; Вольга Корсак, выкладчык кафедры музыкі і харэаграфіі БДПУ; Анатоль Трафімчык, старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта; Аляксей Бацюшкоў, старшы выкладчык БеларускагаРасійскага універсітэта (Магілёў). Прыём заяўных анкет працягваецца.

Сёння Арганізацыйная рада прадстаўляе першых канкурсантаў, выкладчыкаў, якімі трэба ганарыцца. Летам, калі будуць падведзены вынікі, ганаровыя дыпломы атрымаюць толькі тры. Але нам верыцца, што дыпламантам праз нейкі час можа стаць кожны. Конкурс жа - штогадовы. Незалежна ад перамогі - вялікая пашана ўсім, хто трымае гонар Беларусі, выкладае ў вышэйшай школе на роднай мове, мацуе незалежнасць краіны.

Алесь Лозка, старшыня Арганізацыйнай рады конкурса і РГА "Таварыства беларускай школы".


ЯНЫ ВЫКЛАДАЮЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Галоўны кліматолаг краіны

КАЎРЫГА Павел Антонавіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1946 г. у в. Кайцені Маладзечанскага раёна. Усё жыццё звязана з БДУ: вучоба на геаграфічным факультэце (спецыялізацыя "кліматалогія") і ў аспірантуры, праца ад асістэнта да дацэнта кафедры агульнага землязнаўства. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю "Меліяра-цыя клімату глебаў асушаемых тэрыторый". Праходзіў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэтах Берліна і Гале (Германія), Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

Аўтар больш за сто навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку дзвюх манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, 30 арыгінальных кліматычных і феналагічных карт, што ўвайшлі ў "Атлас Рэспублікі Беларусь", "Нацыянальны атлас Беларусі", "Энцыклапедыі Беларусі".

З 1990 г. выкладае па-беларуску. Дысцыпліны - "Метэаралогія і кліматалогія" (асноўны курс; 50 гадз., 150 студ.); спецкурсы "Аэралогія" ( 24 гадз, 15 студ.), "Дыстанцыйныя метады ў гідраметэаралогіі" (22 гадз., 15 студ.), "Агракліматалогія" (24 гадз., 15 студ.), "Клімат і кліматычныя рэсурсы Беларусі" (20 гадз., 15 студ.). Стварыў і выдаў "Руска-беларускі слоўнік па метэаралогіі і кліматалогіі" (Мн.: БДУ, 1992. 46 с.). Усе дапаможнікі выдадзены на роднай мове: Вучэбная практыка па метэаралогіі і кліматалогіі. Мн.: БДУ, 1995. 36 с. Характарыстыка клімату Беларусі. Мн.: БДУ, 1995. Лабараторны практыкум па метэаралогіі і кліматалогіі. Мн.: Ураджай, 1997. 157 с. Метэаралогія. Мн.: БДУ, 2005. 186 с. Падрыхтаваў да друку вучэбны дапаможнік "Кліматалогія" (200 с.).

Ім створана методыка пабудовы буйнамасштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць весці сельскую гаспадарку ў адпаведнасці з экалагічнымі ўмовамі канкрэтнага поля, правільна вызначаць нормы і тэрміны правядзення меліярацый-ных і агратэхнічных мерапрыемстваў. Даследуе праблемы сучасных змяненняў і ваганняў клімату, яго экстрэмальныя праяўленні - засушлівасць і пераўвільгот-ненасць, якія парушаюць устойлівае развіц-цё прыродных і сацыяльных сістэм Беларусі.

Па беларуску выкладае яшчэ загадчык кафедры. На семінарскіх занятках 1 курса, якія былі наведаны намі, усе студ-энты на добра і выдатна распавядалі пра кліматычныя паясы Зямлі, толькі чатыры з 15-ці адказвалі па-руску.

А.Л.

Вышэйшая матэматыка па-беларуску

CУХАЯ Тамара Аляксандраўна (нарадз. 2.09.1046 г.) - дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Свой курс вядзе па-беларуску з 1991 года. "Рашэнне гэтае прыйшло менавіта ў той час, калі латышы, літоўцы ўзяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг праз усю краіну, каб паказаць, што яны не згодныя з пактам Молатава-Рэбентропа, што іх, якія жадаюць будаваць сваё жыццё самастойна, шмат. Чаму не мы? Што рабіць нам - беларусам? Чаму маўчым? - гучалі нямыя пытані. Можа таму, што гаварыць развучыліся?" - распавядае Тамара Аляксандраўна.

На кафедры раней было тры чала-векі, якія выкладалі на роднай мове, зараз засталася толькі Тамара Сухая. Яна паспела выдаць аж 5 дапаможнікаў па сваім курсе, зараз падрыхтавала шосты - "Тэорыі імавернасцяў". Яна сааўтар "Тэрміналагіч-нага слоўніка па вышэйшай матэматыцы для ВНУ" (Сухая Т., Трэццякевіч В., Гудзень Н., Еўдакіменка Р. Мн.: Навука і тэхніка, 1993), член рэдкалегіі і аўтар многіх артыкулаў "Матэматычнай энцыклапедыі" (Мн.: Тэхналогія, 2001), аўтар дапаможнікаў (ратапрынтныя выданні) "Лінейная алгеб-ра" (1993, 33 с.), "Уводзіны ў матэматычны аналіз. Тэорыя лімітаў" (1993, 43 с.); "Дыферэнцыяльныя раўнанні" (1994, 68 с.), "Функцыі некалькіх зменных" (1995, 62 с.), "Шэрагі" (1995, 71 с.). Выступае ў друку і на канферэнцыях (Матэматычная тэрміна-логія ўчора, сёння, заўтра // Адукацыя і выхаванне. 1995, №9 - у сааўтарстве, і інш.).

Цяпер 394 гадзіны вышэйшай матэ-матыкі педагог выкладае на роднай мове 75 студэнтам, якія стануць будаўнікамі.

Раней многія выкладалі матэматыку па-беларуску, успамінае Тамара Аляксан-драўна. Пра гэта красамоўна сведчыць пералік прозвішчаў на дапаможніках. "Курс вышэйшай матэматыкі" пад рэдакцыяй В.Русака выйшаў у трох частках (Мн., 1994; 1997; 2003). Аўтары Людміла Шлома (Майсеня), Алесь Крачкоўскі. Апошнюю частку падрыхтавала апантаная беларуска Людміла Майсеня. Цяпер яна выконвае абавязкі загадчыка кафедры ў Вышэйшым радыётэхнічным каледжы і вучыцца ў дактарантуры БДПУ. Па-беларуску пра-цягвае выкладаць Віктар Ахраменка, старшы выкладчык кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі БДУ.

Мы з прафесарам Міколам Савіцкім патрапілі да Тамары Сухой на заняткі па тэорыі імавернасцяў на другі курс будаў-нічага факультэта БНТУ. Студэнты рашалі задачы, лёгка тлумачылі складаныя фор-мулы. Рыхтаваліся да заліку па тэмах "Закон вялікіх лікаў", "Няроўнасць Чабы-шова" і "Тэарэма Чабышова". У разумнага выкладчыка, відаць, і студэнты разумныя - падумалі мы з Міколам, гледзячы на моладзь. Тамара Аляксандраўна сказала, што складанасцяў няма - студэнты добра ўспрымаюць і мову, і прадмет. Праўда, аднойчы двое гультаёў-двоечнікаў спраба-валі патлумачыць свае "двойкі" на іспытах тым, што дрэнна разумеюць мову, але іх адразу вывелі на чыстую ваду аднакурснікі.

Стасункі з навучэнцамі ў Тамары Аляксандраўны вельмі прыязныя - выклад-чыцу паважаюць і за прафесіяналізм, і за грамадзянскую пазіцыю. "На другім курсе яшчэ студэнты аглядаюцца, спрабуюць разабрацца ў жыцці, расставіць прыяры-тэты, а к чацвёртаму, мы ў тэатры разам ходзім", - кажа пра сваіх навучэнцаў Тамара Аляксандраўна.

На развітанне Тамара Аляксандраўна паказала вясельныя фотаздымкі сына, што нядаўна ажаніўся. "Ён і дыплом бараніў па-беларуску на будаўнічым факультэце, і шлюб браў па-беларуску", - з гонарам распавядае маці.

Вось такія асобы ёсць ў беларускай адукацыі.

Тамара Мацкевіч , Мікалай Савіцкі .

Адзіная сярод педагогаў спартовага танца

КОРСАК (ЦЯЦЁРКІНА) Вольга Уладзіміраўна - майстар спорту, чэмпіёнка свету па спартовых танцах, харэограф, фалькларыст, адзіны выкладчык спарто-вага бальнага танца, што выкладае на беларускай мове.

Вучылася ў 1994 - 1999 гг. у Беларускім універсітэце культуры (харэагра-фічнае мастацтва - бальны танец), у 1998 - 2002 гг. у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце (псіхалогія); у Інстытуце сучасных ведаў у 2001 г. атры-мала акадэмічную ступень бакалаўра педагагічных навук, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору На-цыянальнай акадэміі навук у 2006 г. - ступень кандыдата філалагічных навук (фалькларыстыка).

У 1998 г. стала чэмпіёнкай свету па спартовых танцах (у пары з Барысам Бачкоўскім - інвалідам-вазочнікам).

Выкладала па-беларуску спартовы бальны танец у рускамоўнай СШ № 33 (1997 - 1999) і дзіцячым садку № 314 (2003 - 2004) г. Менска. Працуе з 1999 г. трэне-рам-харэографам у Беларускім фондзе дапамогі спартоўцам-інвалідам, старшым інструктарам-метадыстам фізічнай рэабі-літацыі ў Беларускім таварыстве інвалідаў, з 2006 г. трэнерам-харэографам у клубе спартовага бальнага танцу "Сірыюс" Беларускай федэрацыі танцавальнага спорту і выкладчыкам кафедры музыкі і харэаграфіі БДПУ.

Адзіная сярод ВНУ выкладае курс "Спартыўны бальны танец" на беларускай мове (40 і 12 гадзін, 18 і 23 студэнты). Таксама вядзе іншую працу ва ўніверсітэце (вучэбная практыка, курсавыя праекты).

Упершыню стварыла і надрукавала "Расейска-беларускі харэаграфічны слоў-нік" (Мн., 2002. 100 с.). Мае шэраг іншых публікацый па харэаграфіі і фальклору і намер выдаць "Расейска-беларускі слоўнік спартовага бальнага танца", праграму курса "Спартыўны бальны танец" для ВНУ.

Сярод студэнтаў і спартоўцаў за-няткі нацыянальна свядомага педагога карыстаюцца выключна вялікай папуляр-насцю.

Па-беларуску ў Баранавічах

ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч (нар.14.02.76), старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзярж-універсітэта. Вучыўся ў аспірантурах НАН Беларусі і Украіны. У Інстытуце гісторыі НАН Украіны ў 2004 годзе абараніў канды-дацкую дысертацыю. На пачатку працаваў дацэнтам. Выкладае "Гісторыю Беларусі" на фінансава-прававым факультэце і завочнікам "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай". Маецца шэраг публікацый. Падрыхтаваў да друку дапаможнік "Ста-наўленне і развіццё беларускай дзяржаў-насці ў першай палове ХХ ст."

Геаграфія па-беларуску

СТРАХА Мікалай Леанідавіч (нар. 27.08.1963), старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік геаграфіі і біялогіі) у 1980 г. і Беларускі дзяржаўны універсітэт (права-знаўства) у 1997 г. Працуючы з 1990 г. у БрДзУ і БДПУ, усе курсы выкладаў па-беларуску. Сёлета ў БДПУ праводзіў: Уводзіны ў эканамічную і сацыяльную геаграфію; Методыка сацыяльна- і экано-міка-геаграфічных даследаванняў; Тэхніка-эканамічныя асновы вытворчасці; Асновы прыродакарыстання; Экалагічнае права; Асновы палітычнай геаграфіі. Аб'ём курсаў - ад 40 да 80 гадзін, кожны чытаецца плыні студэнтаў з чатырох груп (каля 100 чала-век). На беларускай мове праводзяцца лабараторныя і практычныя заняткі, рас-працоўкі да якіх таксама падрыхтаваны па-беларуску. Асноўныя выданні: Уводзіны ў сацыяльна-эканамічную геаграфію: Вучэ-бна-метад. дапам. Мн.:БДПУ, 2000. 52 с. Методыка сацыяльна-эканоміка-геаграфічных даследаванняў: Праграмна-метад. комплекс. Мн.: БДПУ, 2002. 46 с. Экана-мічная і сацыяльная геаграфія СНД: Вучэбна-метад. дапам. / Аўт.-склад. М.Л. Страха, Н.Л.Барысава. Мн.: БДПУ, 2003. 62 с. Геаграфія мацерыкоў і краін: Вучэбны дапам. для 9-га класа (базавы і павышаны ўзроўні) / Н.У.Навуменка [і інш.] ; пер. з рус. мовы М.Л.Страхі. Мн.: Нар. асвета, 2006. 416 с.

Алесь ЛОЗКА.

Правы чалавека па - беларуску

БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч (нар. 1.08.77), старшы выкладчык Бела-руска-Расійскага універсітэта (раней Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універ-сітэт). Па-беларуску выкладае "Правы чалавека" на ўсіх факультэтах (18 гадзін, звычайна 2-3 плыні ў семестр). Раней таксама выкладаў "Вялікую Айчынную вайну савецкага народа" (24 гадзіна на трох плынях). Выступаў на навуковых канферэнцыях з дакладамі.

Права па-беларуску

ЛАШУК Аляксей Аляксандравіч (нар. 13.08.1980), выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапей-скага права Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Закончыў БДУ (юрыст-міжнароднік), Цэнтральна-еўрапейскі універсітэт (Будапешт, Венгрыя; магістр права). Аспірант 3 года навучання па спецыяльнасці "грамадзянскае, прад-прымальніцкае, сямейнае, міжнароднае прыватнае права" БДУ. Працаваў юры-стам у беларускіх і міжнародных кампаніях. Выкладае па-беларуску "Міжна-роднае гандлёвае права" для студэнтаў факультэта міжнародных адносінаў і эканамічнага факультэта універсітэта (38 гадзін, групы па 40 - 65 студэнтаў). Мае публікацыі ў айчынных і замежных выданнях.

Алесь ЛОЗКА.


Ці загучыць у "Кароне" беларуская мова?

Старшыні грамадскага аб'яднання

«Таварыства беларускай мовы»

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

Паважаны Алег Анатольевіч!

Ваша скарга аб рэкламе і любой іншай інфармацыі ў гандлёвым цэнтры «Карона» на рускай мове разгледжана ў Канстытуцыйным Судзе.

Дазвольце нагадаць Вам, пгго згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мова.

Як Вам вядома, Канстытуцыйны Суд у сваім рашэнні ад 4 снежня 2003 г. "Аб выкарыстанні беларускай і рускай моў у сферы абслугоўвання, абароту банкаўскіх пластыкавых картак і ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання" падкрэсліваў неабходнасць выканання на практыцы прынцыпу фактычнай роўнасці дзвюх моў.

Закон "Аб мовах ў Рэспубліцы Беларусь" замацоўвае ўказаны канстытуцыйны , прынцып у "сферы абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова (арт. 13), кіраўнікі, іншыя работнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый павінны валодаць дзвюма мовамі ў неабходным аб'ёме для выканання сваіх службовых абавязкаў (арт. 4), тэксты аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афіш, рэклам выконваюцца на адной з дзяржаўных моў (арт. 29). Палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 1997 г. "Аб рэкламе" дазваляюць распаўсюджванне рэкламы на беларускай і (або) рускай мовах. Вышэйнагаданыя палажэнні дзеючага заканадаўства не даюць падстаў адназначна патрабаваць ад прадпрыемстваў і арганізацый выкарыстоўваць беларускую мову, у тым ліку ў сферы гандлю.

З Вашага ліста недастаткова зразумела, аб якой інфармацыі, што атрымліваюць грамадзяне ў філіяле таварыства з абмежаванай адказнасцю "Табак-ннвест" "Гандлёвым цэнтры "Карона", ідзе размова: тычыцца гэтая інфармацыя візуальнага афармлення цэнтра або вуснай інфармацыі. Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай ў аб'ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах.

Разам з тым Канстытуцыйны Суд па Вашай скарзе накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву філіяла таварыства з абмежаванай адказнасцю "Табак-інвест" "Гандлёвы цэнтр "Карона" з прапановай па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы.

З павагай

Намеснік Старшыні А.У.Марыскін.


Старшыні ГА "Таварыства

беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Трусаву А.А.

вул. Румянцава, 13, г. Мінск

Пракуратурай горада Мінска паўторна разгледжан Ваш зварот па пытанню аб аднолькавым выкарыстанні беларускай і рускай моў пры маркіроўцы тавараў і рэалізацыі на практыцы канстытуцыйнага права грамадзян на карыстанне беларускай мовай.

Устаноўлена, што Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь у парадку артыкула 40 і часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь раней разглядаліся звароты грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" па дадзенай праблеме.

Згодна артыкулу 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыяніраванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Яна праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб'яднанні на беларускай, рускай ці другой прымальнай для бакоў мове (артыкул 3).

У якасці гарантыі правоў грамадзян пры разглядзе дакументаў, падаваемых імі ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі аб'яднанні, выступае абавязак пералічаных арганізацый прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі, на беларускай і рускай мовах (артыкул 5). Да таго ж частка другая артыкула 6 названага Закона ўстанаўлівае, што, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні дзяржаўнымі і другімі нацыянальнымі мовамі цягне за сабой устаноўленную Законам адказнасць.

Згодна артыкулу 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" на транспарце, гандлі, у сферах медыцынскага і бытавого абслугоўвання ўжываецца беларуская ці руская мова.

Аднак, як вызначана ў Рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2003, пры фармальна-юрыдычным раўнапраўі дзяржаўных моў, на практыцы баланс іх выкарыстання не захоўваецца.

Так, дзяржаўны стандарт СТБ 1100-98 "Прадукты харчовыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні" дае вытворцу (прадаўцу) прадукцыі магчымасць даводзіць да спажыўцоў інфармацыю на беларускай (ці) рускай мове. Тым не менш, на прктыцы, тавары маркіруюцца таксама пераважна на рускай мове.

Таму Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь палічыў неабходным звярнуцца ў Парламент з прапановай аб унясенні ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" і другія акты заканадаўства адпаведных змяненняў і дапаўненняў, здольных забяспечыць фактычную раўнасць у выкарыстанні дзяржаўных моў.

Такім чынам, падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання ў частцы ўскладання на суб'екты гаспадарання абавязкаў па маркіроўцы тавараў на беларускай мове не маецца.

Прынятае рашэнне Вы маеце права абскардзіць пракурору города Мінска.

Намеснік пракурора горада Мінска

старшы саветнік юстыцыі А.К. Стук.


КАЛІ Ж ДОЙДЗЕ "ЧАРГА" ДА НАШАЙ МОВЫ?

Адмаўляючы ўсё беларускае, створаны ў нас лад насамперш імкнецца як мага больш прынізіць ролю мовы тытульнай нацыі, сказіць праўду аб ёй, а то і зусім замоўчвае яе жыццядзейнасць. Вось нядаўна паказалі тэлефільм "Советская Белоруссня" у дзесяці серыях. Заўважце: назва не на нашай мове, а наша гучала з экрана ў асноўным тады, калі ішла старая кінахроніка. Ці трэба казаць, што такія тэрміны, як русіфікацыя, асіміляцыя і, нават, беларусізацыя, аказаліся выключанымі з лексікі аўтараў фільма. Калі зрэдку штосьці згадвалася пра беларускую мову, такія выпадкі можна пералічыць на пальцах адной рукі, дык толькі тое, што да спадобы сучаснай уладзе.

Так, з гісторыі вядома, што, абвяшчаючы роўнасць чатырох моў беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай Канстытуцыя БССР 1927 года аддала безумоўную перавагу беларускай мове ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі ды арганізацыямі, бо беларусы складалі звыш 80 адсоткаў ад усяго насельніцтва рэспублікі. Тэлегледачам жа паведамілі толькі пра роўнасць, а пра перавагу прамаўчалі. Парадак пераліку моў у тагачасным Асноўным законе, прыведзены вышэй, таксама камусьці не прыйшоўся па густу. Між тым, падабаецца гэта сёння каму ці не, а той парадак залежаў выключна ад колькасці насельніцтва адпаведнай нацыянальнасці на тэрыторыі Беларусі.

Тэлегледачы не пачулі ні слова, ні паўслова пра зроблены дзякуючы міжваеннай беларусізацыі вялікі крок наперад у развіцці нацыянальнай культуры, пашырэнні сферы ўжытку беларускай мовы, у павышэнні нацыянальнай свядомасці карэннага насельніцтва рэснублікі. За сто вёрстаў аказалася абыдзенай русіфікатарская палітыка, якая дзееяцігоддзі праводзілася савецкай уладай на Беларусі. А пра мімаходам названы закон "Аб мовах у Беларускай ССР", прыняты 26 студзеня 1990 года, не сказана, што ім беларуская мова была абвешчана адзінай дзяржаўнай мовай, і што гэтае палажэнне дзейнічала звыш пяці гадоў.

Трэба сказаць і пра эпізод аб Заходняй Беларусі, якая да 1939 года ўваходзіла ў склад Польшчы. Тэлегледачам паведалі, што поль ская ўлада адмоўна ставілася да беларускай мовы /менавіта так і было/, а вось пасля прыходу Чырвонай Арміі ўсе школы, маўляў, сталі беларускімі. Але, папершае, ці намнога адрозніваюцца ў дачыненні да нашай шматпакутнай мовы стаўленне тагачаснага польскага чынавенства і цяперашніх нашых чыноўнікаў, якія носяць дулю ў кішэні як спосаб знявагі беларускай мовы? Хачу заўважыць, што на "усходніх крэсах" беларуская мова была усяго толькі адной з моў нацыянальных меншасцяў Польшчы, а ў нас яна з'яўляецца мовай тытульнай нацыі і першай дзяржаўнай.

Падругое, ці ведаюць тыя, хто працаваў над серыялам, пра лёс вышэйзгаданых школ, якія паступова станавіліся рускімі, і цяпер, напрыклад, у Гародні не засталося ніводнай беларускай школы? Паланізацыя, русіфікацыя... Калісьці беларусы вучыліся папольску, цянер вучацца паруску. Калі ж дойдзе "чарга" да нашай мовы і ёй будзе дадзена зялёнае святло? На жаль, такія фільмы, як "Советская Белоруссня", не пакідаюць шанцаў на справядлівае вырашэнне моўнага пытання, прынамсі, у бліжэйшыя гады.

Генадзь Лагуновіч.


Музей Васіля Быкава ў Гародні жыве...

Так, музей Васіля Быква ў Гародні хоць і ва ўмовах абмежаванасці плошчы ветэранскага офіса, дзе ён месціцца, усё ж спрабуе ўкараняць у практыку розныя формы работы з наведвальнікамі, якая накіравана на ўвекавечанне памяці Вялікага пісьменніка і патрыёта зямлі Беларускай. Гэта на першы погляд хай і непрыкметная, але паўсядзённая праца не толькі з ветэранамі і проста людзьмі старэйшага пакалення, многія з якіх асабіста ведалі Быкава. Але і з маладымі нашымі сучаснікамі, якія прыходзяць у музей і ягоную бібліятэку, каб пачытаць яго праўдзівыя кнігі аб мінулай вайне, і як можна больш непасдэдна даведацца пра іх аўтара, нашага Вялікага земляка і славутага гарадзенца, які доўгія гады - больш за чвэрць стагоддзя жыў і тварыў у Гародні. І напісаў у гэтым горадзе свае лепшыя ўсясветна вядомыя творы. Стаў лаўрэатам не толькі Дзяржаўнай, але і Ленінскай прэміі, і Героем Сацыялістычнай працы. Такое нельга забыць і не шанаваць...

Перш гэтымі адметнымі штрыхамі творчай біяграфіі В. Быкава тут кіраваліся перад тым, як абвясціць і правесці ў Гародні конкурс на лепшае сачыненне школьнікаў па творах В. Быкава. Вынікі конкурсу засведчылі, што школьная моладзь чытае і ведае творы Быкава, асабліва на ваенную тэматыку і шчыра, непасрэдна выказвае пра іх свае думкі...

Без імя В. Быкава і яго твораў аб вайне сёння ўвогуле нельга ўявіць патрыятычнае выхаванне нашай моладзі, якое як памятаецца і раней не было апошнім у навучальнавыхаваўчым працэсе школьнікаў. Цяпер жа яго значэнне і актуальнасць, бадай, не меньшая, асабліва ў кантэксце ажыццяўлення беларускай нацыянальнай ідэі. У гэтым кірунку тут многа форм і метадаў працы. Сярод іх тыя ж экскурсіі. Дзеці і іх настаўнікі прыходзяць у музей і на прыкладзе постаці вялікага пісьменніка патрыёта сваёй зямлі больш ярка і прадметна бачаць святасць яго ідэалаў, учынкаў, жыццёвых пазіцый і яшчэ раз суадносяць свае погляды з усім убачаным і пачутым, і больш сур'ёзна задумваюцца над сабою... Менавіта такія думкі і ўражанні выклікалі экскурсіі , з якімі пабывалі ў музеі вучні 7га класа і старшакласнікі дзесятай Гарадзенскай школы, навучэнцы і настаўнікі гімназіі № 4 г. Гародні, а таксама студэнты гістарычнага факультэта Гарадзенскага дзянржуніверсітэта імя Я. Купалы пад кіраўніцтвам прафесара Святланы КульСельверставай.

Як бы ў унісон вышэйсказанаму выкладчык педкаледжа Гародні Ваўковіч, пабываўшы ў музеі на вечарыне памяці Васіля Быкава, у кнізе водгукаў напісаў: "Ідучы сюды ў музей, адчуў сэрцам як добра, што такія людзі як Васіль Уладзіміраваіч Быкаў ёсць сярод нас. Не былі, а ёсць, бо ён заўсёды застанецца з намі, чалавек, які адкрыў нам Праўду вайны, чалавекзмагар, чалавекволат...".

Але ж з гэтых слоў яшчэ зусім не вынікае, што меркаванні і погляды ўсіх, хто наведвае музей, літаральна аднаго кшталту. Той жа выкладчык педкаледжа Ваўковіч, будучы яшчэ сам вучнем, на вечарынах слухаў і ведаў жывога Васіля Быкава. А ў музей жа побач з ветэранамі і старэйшымі прыходзяць і іх нашчадкі, тыя, хто толькі мажліва слухаючы ўспаміны і расповяды сваіх бацькоў і дзядоў аб вайне і ў лепшым выпадку пра яе такога вялікага летапісца і першапраходца як Быкаў, усе ж сам, як бы з чыстага ліста стараецца разабраццца, чым была мінулая вайна для нашай краіны і яе народа. У чым і дзе тут яе праўда, а дзе мана? Спроба самому дайсці да ісціны, канешне, зразумелая, але ці цалкам дасягальная? Асабліва ў тым выпадку, калі малады чалавек ведае пра вайну толькі з ранейшых кінастужак і кніжак ды яшчэ далёкіх ад быкаўскіх... Вось тут святы абавязак кожнага дасведчанага і справядлівага чалавека, дзе б ён ні быў, ненавязліва падкрэсліць такім маладым людзям, што лепш і праўдзівей раскрыць балючыя пытанні вайны і яе Праўду, чым гэта зрабіў гуманіст і справядлівец Васіль Быкаў, не здолеў ніхто, хто пісаў і піша аб мінулай вайне.. Талент і магчымасць зрабіць гэта яму былі дадзены не інакш самім Богам.

Апроч экскурсійнага кірунку работы музея як найбольш такога масавага можна доўжыць расповяд аб дзейнасці і па іншых кірунках, як традыцыйных, так і новых, больш сучасных і зручных у наш час электронікі і высокай камунікабельнасці. Вось тут толькі многае стрымлівае тэхнічная неаснашчанасць музея і адсутнасць сродкаў. Але і ў такіх абставінах, маючы ў музейнай бібліятэцы ладны запас твораў В. Быкава і некаторыя запісы яго голасу і выступаў на касетах і дысках з фотаздымкамі ў розныя перыяды яго жыцця і творчасці, у музеі прадумваюць такія больш сучасныя варыянты працы па ўвекавечанні памяці народнага пісьменніка.

Канешне, у адной невялікай карэспандэнцыі не ставіцца мэта расказаць пра ўсё, што робіцца музеем па увекавечанні памяці Васіля Быкава. Сёння нам важна і дорага тое, што імя вялікага гарадзенца і ўсясветна вядомага пісьменнікапатрыёта Васіля Быкава, якім можа ганарыцца не толькі вырасціўшая яго беларуская зямля, у нас не забыта. І перш гэта ўжо тое, што памяць аб ім увасаблена стварэннем у нашым горадзе яго музея, няхай пакуль і сціплага і размешчанага ў цесным офісе грамадскага аб'яднання... Веліч Быкава вымяраецца не цеснымі метрамі ягонага музея ў Гародні, а значнасцю і сілаю мастацкага і грамадзянскага гучання яго твораў, якія ён стварыў і падарыў людзям.

Аляксей Дземідовіч.


У музеі Васіля Быкака - новыя экспанаты

У мінулым 2006 годзе музей Васіля Быкава ў Гародні папоўніўся новымі матэрыяламі з жыццёвай і творчай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі. Сярод паступіўшых экспанатаў пашпарт, прафсаюзны білет і іншыя дакументы ў арыгінале, франтавыя лісты Быкава, а таксама лісты ад вучняў і настаўнікаў да яго, фотаздымкі розных гадоў.

У скарбонку музея трапілі і асобныя машынапісныя старонкі некаторых твораў В. Быкава з ягонымі ўласнаручнымі рукапіснымі праўкамі.

З асабістых рэчаў пісьменніка ў музей перададзены яго кашуля -фрэнч, бярэт, гальштук, шалік, наручны гадзіннік, дыктафон, паходная сумка і іншыя прадметы. Сярод пісьмовых прылад, напрыклад, машынка, на якой друкаваліся яго творы.

Бібліятэка музея таксама папоўнілася не толькі кнігамі Быкава і пра Быкава апошніх гадоў, але і шэрагам выданняў сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія яны з любоўю адрасавалі музею Васіля Быкава ў Гародні.

Аляксей Дземідовіч.

Апанас Цыхун: было жыццё...

Было жыццё... Пад такім кароткім, ды ёмістым дэвізам, на пачатку траўня ў Гарадзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага прайшла вечарына, прысвечаная дню народзінаў і памяці слыннага рупліўца беларушчыны, настаўніка і паэта, няўрымслівага краязнаўца - Апанаса Пятровіча Цыхуна. Яе "генератарамрэжысёрам" стаў намеснік дырэктара гімназіі №1, загадчык музея Я.Ф. Карскага, кандыдат гістарычных навук Віталь Рыгоравіч Карнялюк. Ладзілі дзею гімназісты 8 "э" класа на чале з класным кіраўніком, выкладчыкам роднай мовы і літаратуры Аленай Міхайлаўнай Зянько і настаўніцай Валянцінай Сямёнаўнай Шаровай, навучэнцы 911 класаў гімназіі № 1 ліцэя № 1 горада Гародні.

Вядоўцы вечарыны нагадалі ўдзельнікам і гасцям кароткі жыццяпіс Апанаса Цыхуна, прачыталі яго верш "Край мой".. перад прысутнымі з успамінамі і ўражаннямі ад сустрэч з А. Цыхуном выступілі тыя, каму пашчасціа ведаць яго і сустракацца з ім, на сабе адчуць абаяльнасць гэтай шчодрай натуры.

Яўген Петрашэвіч (кампазітар, былы выкладчык Гарадзенскай музычнай школы, кіраўнік народных ансамбляў "Нёман", "Дударыкі":

Апанас Цыхун сябраваў з маім бацькам. Калі я падрос - і са мною. Ён быў рэльефным, сілуэтным гонарам Гарадзеншчыны, знаўцам роднага слова, выдатным настаўнікам, дырэктарам і школьным інспектарам. Гэты дзедзіч нашага Прынямоння да таго ж майстэрскі граў на скрыпцы на вясковых вечарынках. Яго любілі і паважалі за сардэчнасць і чуласць, высакародную адказнасць служэння роднай Беларусі.

Яўген Петрашэвіч прачытаў свой вершуспамін "Не кукуй, зязуленька, так рана" пра Апанаса Пятровіча, выканаў аўтарскую песню на яго словы "Над рэчкай" і сваю ж песню "Сокал яснавокі", прысвечаную стрыечнаму брату А. Цыхуна Казіміру Рагачэўскаму Яўген Петрашэвіч заклікаў моладзь браць прыклад самааданага служэння Айчыны з Апанаса Цыхуна.

Добрыя два дзесяткі год ведаў і сябраваў з Апанасам Цыхуном, распавёў навучэнцам гімназіі і ліцэя доктар філалагічных навук, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Мікалай Аляксандравіч Даніловіч. - Сярод сяброў яго выгодна вылучала камунікабельнасць, энцыклапедычнасць ведаў, гасціннасць, адсутнасць угодніцтва і падхалімства. З суразмоўцамі ён паводзіў сябе як роўны з роўным, дамінуючым пры тым быў яго прыроджаны педагагічны такт. Падтрымліваў цесныя стасункі з Васілём Быкавым, Янкам Брылём, Нілам Гілевічам і інш. у яго можна было пачуць слушную параду, ад зносін з ім чалавек духоўна абагачаўся. Ім сабраны і выданы "Балады і легенды Гродзеншчыны", "З народных глыбінь". А яго слоўнікам Гарадзенскага раёна "Скарбы народнай мовы" зачытваўся і захапляўся Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў мужным чалавекам усё свядомае жыццё, нават пад час апошняй хваробы стойка пераносіў развітальнае жыццёвае выпрабаванне...

Цікавым было выступленне былога інспектара ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага райвыканкаму Івана Фёдаравіча Будніка, ён нагадаў шэраг займальных эпізодаў з жыцця Апанаса Цыхуна. Апошні быў асобай рознабаковай: складаў вершы іграў на скрыпцы, пешкам пратэпаў па вёсках не адну сотню кіламетраў у пошуках прынёманскіх дыялектаў і народных песень. Апанас Пятровіч быў сапраўдным патрыётам Бацькаўшчыны.

Навучэнцы дэкламавалі вершы А. Цыхуна і вершы пра яго ("Мой любы край", "Янку Купалу", "Прызнанне" і інш.), вакальна інструментальным ансамблем выканана некалькі песень на словы Апанаса Пятровіча. Словы ўдзячнасці пра памяць бацькі выказаў сын Апанаса Цыхуна Міхаіл Апанасавіч. Прысутныя агледзелі выставу дзіцячых малюнкаў хаты А. Цыхуна і ілюстрацый да яго вершаў.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы і запрошаныя азнаёміліся з экспазіцыяй музея Я. Ф. Карскага. Дарэчы, Апанас Цыхун даследаваў жыццё знанага землякаславіста, хадайнічаў аб адкрыцці музея акадэміка ў гімназіі № 1, і слушна, што адзін са стэндаў музея прысвечаны самому А. Цыхуну.

Вечарына мела пазнавальнае і выхаваўчае значэнне па прывіцці любові і пашаны да беларускай мовы і літаратуры і яе рупліўца - слыннага Апанаса Пятровіча Цыхуна.

Леанід Раманенка, выдатнік адукацыі РБ, г. Гародня.


Братам Тышкевічам прысвячаецца

5 чэрвеня ў 11.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай аўдыторыі (405) у гонар знакамітых беларускіх навукоўцаў, археолагаў братоў Тышкевічаў у будынку Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Над афармленнем стэндаў працавала група студэнтаў кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства начале са старастай 150 гр. Марыяй Ганчарык.

Адзін стэнд прысвечаны гісторыі Лагойскай сядзібы графскага рода Тышкевічаў; два - братам Тышкевічам: Канстанціну і Яўстафію. Ёсць таксама стэнд з інфармацыяй аб Віленскім музеі старажытнасцяў і стэнд, на якім адлюстравана родавае дрэва роду Тышкевічаў.

Адкрыццё гэтай аўдыторыі прымеркавана да 150й гадавіны вандроўкі Канстанціна Тышкевіча па рацэ Віліі. Яна пачалася 5 чэрвеня 1875 года ад вёскі Камена Вілейскага раёна ў складзе пяці лодзяў. Экскурсія доўжылася 4 месяцы. Па яе выніках у 1858 годзе К. Тышкевіч выдаў манаграфію "Вілія і яе берагі".

Добрыя словы пра адкрыцці музея - аўдыторыі сказаў загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар культуралогіі, прафесар Смолік А.І.

Наш. кар.


Бард Кастусь Герашчанка: запрашэнне да суразмоўя

Прозвішча гэтага таленавітага выканаўцы з большага вядома аматарам беларускай бардаўска песні па ўдзелу ў шматлікіх канцэртах і фестывалях . Песні Кастуся Герашчанкі не так часта з ' яўляюцца на дысках . Бадай , што толькі на CD " Чарнобылькі вецер " слухачы змаглі пазнаёміцца з цяперашнімі кампазіцыіямі аўтара і выканаўцы . Мо таму выданне сольнага дыска Кастуся Герашчанкі " Час выбіраць " успрымаецца слухачамі як своеасаблівае адкрыццё таленту барда .

Сярод лідэраў айчыннай бардаўскай песні творчасць Кастуся Герашчанкі шмат чым адрозніваецца ад прынятых стылістычных канонаў, бо знаходзіцца недзе на скрыжаваннні з беларускім фальклорам. І гэта не выпадкава. Справа ў тым, што Кастусь не малую частку сваёй творчай натуры прысвячае працы ў народным вакальным гурце "Пліса". Таму відавочна, узаемаўплывы не абмяжоўваюцца стылізацыямі пад фальклор ("Калядная"), але вызначаюцца больш глыбокімі, меладычнымі хадамі з фальклорным "прысмакам", якія можна заўважыць ў кампазіцыях Кастуся Герашчанкі.

Што ж тычыцца тэкстаў песень барда, то Кастусь прыхільны да паэзіі вядомых беларускіх аўтараў Г. Бураўкіна, В. Шніпа, Л. Рублеўскай, С. Чыгрына, Зм. Марозава, А. Марачкіна, В. Супруна, Ав. Дзеружынскага, І. Беладубенкі. Таму творы Кастуся Герашчанкі з альбома "Час выбіраць" адрозніваюцца і пранікнёнай лірычнасцю, і высокім грамадзянскім гучаннем.

А пачынаецца дыск, як гэта патрабуюць законы ўспрымання, менавіта з лірычных кампазіцый. За "Каляднай" (попверсія якой змешчана ў разделе "бонустрэкі") слухачы могуць пазнаёміцца з пранікнёнай, лірычнай песняй "Феявосень" і рамансам "Гары, гары, мая душа". Магчыма, нехта падумае, што апошняя песня - версія знакамітага ў Расіі раманса "Гори, гори, моя звезда"? Але не, і па зместу, і па мелодыцы з аранжыроўкай гэты твор вельмі адрозніваецца ад расійскага: у рамансе К. Герашчанкі пераважаюць рэнесансныя меладычныя хады і гітарныя аранжыроўкі, якія больш нагадваюць сэрэдневечную лютню. Так бы мовіць, "сярэдневечная" тэма ў Кастуся Герашчанкі працягваецца гераічнай "Грунвальскай" з патрыятычным тэкстам В. Шніпа і ўзнёслай аўтарскай мелодыяй.

Калі гаварыць пра "сэрца" альбома, трэба ўспомніць песні прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі. "Перасяленне" і "Чарнобыльскі шлях". У творах распавядаецца пра тое, што блізка аўтару, ураджэнцу Краснапольшчыны - трагедыю людзей, якія не па сваёй волі вымушаны кідаць свае родныя вёскі, ратуючыся ад нябачнай радыяктыўнай заразы. У песні "Чарнобыльскі шлях" спявак разам з аўтарам верша А. Марачкіным заклікаюць зрабіць усё, каб не паўтарылася ніколі трагедыя беларускага народа. Што ж тычыцца выканання гэтых твораў, хачу нагадаць словы вядомага беларускага музычнага крытыка В. Мартыненкі, які ў рэцэнзіі на дыск "Чарнобыльскі вецер", змешчанай на сайце "Наша Беларусь" (www.ourbelarus. org), заўважыў: "Ну хто з вас бачыў масавыя выданні дыскаў леґендарнай «Бонды» («Радыяктыўны блюз»), «Мроі» («Шмат»), польскага «Kardonu» («Радыяцыя»), Кастуся Герашчанкі («Чарнобыльскі шлях»)? Апошняга гадоў 20 таму я, прызнацца, не ўспрыймаў надта сур'ёзна, але ягоны трэк тут паказаў ня толькі пісьменны падыход да гуказапісу, але й магутны голас, цудоўныя кампазітарскія здольнасці ды паэтыцкі ґуст." Сапраўды, з В. Мартыненкам не паспрачаешся, кампазіцыя "Чарнобыльскі шлях" працята болем і роздумам над будучыняй нашага народа. Дарэчы, у яе выкананні Кастусю дапамагае ўдзельнік вакальнага гурту "Пліса" А. Сёмін.

Ну а кампазіцыю "Мова мая" на верш С. Чыгрына нельга інакш трактаваць, як гімн роднай мове, без якой, як даводзяць аўтары, нас чакаюць новыя, яшчэ больш жудасныя Чарнобылі. Кастусь Герашчанка дае сваю параду, каб пазбегнуць гэтага наканавання. У песні "Час выбіраць" аўтар заклікае выбіраць "паміж труной і калыскай", "паміж трасянкай і роднай мовай", быць "не быдлам, а народам". Сацыяльная накіраванасць твора відавочная, як і відавочная пазіцыя аўтара: наша ратаванне ў незалежнай, вольнай і дэмакратычнай, пад белчырвонабелым сцягам і гербам "Пагоня" Беларусі!

Часам мара пра ідэальную Беларусь прыводзіць аўтара ў тыя часы, калі гэтыя мары мелі сапраўды акрэсленыя перспектывы. Мо таму песня "Спадары афіцэры" вяртае беларусаў у часы паўстання Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), калі вырашаўся лёс краіны, калі патрыятычна настроеныя беларускія вайскоўцы выказалі сваю прыхільнасць незалежнасці Бацькаўшычы, чым заклалі падмурак для беларускага войска.

Кастусь Герашчанка не толькі спявак з акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй, але і пранікнёны лірык. У кампазіцыях "Сэрца маёй вёскі", "Ходзяць сны нечаканыя", "Феявосень" аўтар прымушае суперажываць выканаўцам, бо і мелодыі, і тэксты песень, быццам бы, ствараюць каляровы пейзаж краіны, пачуцця любові, якія выклікаюць яе родныя краявіды.

Праграму дыска завяршае песнямалітва "Яшчэ не на вечар", у якой гучыць матыў веры і надзеі ў лепшую будучыню краіны і народа. Гэта лейтматыў ўсяго дыска барда Кастуся Герашчанкі "Час выбіраць". Як і заклік зрабіць усё магчымае для дасягнення гэтай высакароднай мэты.

Анатоль Мяльгуй, музычны аналіты


Пазнавальная і цікавая экскурсія

2007 год асаблівы ў жыцці нашага народа. У гэтым годзе мы адзначаем 125 годдзе з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы, які з'яўляецца сімвалам беларускай гісторыі і культуры.

З мэтай выхавання ў маладога пакалення патрыятызму, жадання ведаць і паважаць сваю гісторыі і культуры ў Шклоўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 12 праходзіў Тыдзень турызму і краязнаўства. Прысвечаны гэтай знамянальнай даце, у яго рамках праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: конкурсы сачыненняў і водгукаў, літаратурных газет, купалаўскія чытанні. Але галоўным мерапрыемствам, якое вельмі ўсхвалявала навучэнцаў, была паездка ў філіял літаратурнага музея Янкі Купалы "Ляўкі" у суседнім Аршанскім раёне Для іх была праведзена пазнавальная і вельмі цікавая экскурсія па музеі і наваколлі. Навучэнцы даведаліся пра шмат новых фактаў з жыцця і творчасці славутага сына беларускага народа. Было вельмі прыемна пачуць, што шклоўскія мясціны таксам натхнялі вялікага песняра на літаратурную творчасць.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Александрыя, якая знаходзіцца на супрацьлеглым беразе Дняпра непадалёк ад Ляўкоў, працавала мэблевая арцель. З яе калектывам вельмі пасябраваў народны паэт. Янка Купала часта наведваў рабочых гэтага невялікага прадпрыемства. І тыя па праву лічылі яго паўнапраўным членам арцелі. Менавіта мэбля для дачы Купалы ў Ляўках рабілася рукамі сталяроў са Шклоўшчыны (вёска Александрыя знаходзіцца на тэрыторыі Шклоўскага раёна).

Але самае галоўнае, што наведванне купалаўскіх мясцін закранула ў дзіцячых сэрцах пачуццё ўласнай годнасці і гонар за сваю Радзіму і беларускі народ. Ніхто не застаўся абыякавым.

Аляксандр Грудзіна, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12.

На здымках: падчас экскурсіі ў Купалаўскі музей.


Дайце падручнікі па гісторыі на беларускай мове!

Старшыня гарадзенскай абласной рады Таварыства беларускай мовы Аляксандар Місьцюкевіч і старшыня гарадской філіі Таварыства беларускай школы Тацяна Канопкіна звярнуліся да міністра адукацыі. Яны выказалі нязгоду з тым, што вучні 9х класаў цяпер вывучаюць гісторыю Беларусі толькі па падручніках на расейскай мове. Тым, хто жадаў вучыцца па беларускамоўных, не пакінулі выбару.

У лісце да Аляксандра Радзькова зазначана:

"Усе лозунгі наконт падтрымкі адоранай моладзі на фоне такой абыякавасці да роднай мовы выглядаюць прафанацыяй выхаваўчага працэсу… Спробы атрымаць вучэбныя дапаможнікі на беларускай мове на раённым і абласным узроўнях - марныя. Наклад вучэбных кніг такі, што беларускамоўных кніг не хапае, каб рэалізаваць права выбару мовы навучання".

Сяргей Астраўцоў.


У ГАРОДНІ БУДУЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ КЛАСЫ?

Дасягнута паразуменне паміж гарадзенскай гарадской радай Таварыства беларус-кай мовы і аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаванні ў навучальным 2007-2008 гг. у шэрагу гарадскіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання.

Яны маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама сярэдніх школах №№ 10, 26, 32. Па ўсіх пытаннях, звязаных з адкрыццём беларускіх класах у гродзенскіх школах кантактуйце з гарадской радай ТБМ па тэлефонах: (0152) 43 67 58, (029) 13 18 31.

Наш кар.


Форум дэмакратычных настаўнікаў

16 чэрвеня ў Менску Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы» праводзіць Форум дэмакратычных настаўнікаў, у якім прымуць удзел актывісты беларускамоўнага асветнага руху, лідэры настаўніцкай грамады, удзельнікі конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».

У парадку працы:

- вызначэнне арыенціраў і прыярытэтных шляхоў у фармаванні грамадзянскай супольнасці, выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў, развіцця беларускай мовы і школы, нацыянальнай культуры;

- ганараванне настаўнікаў і актывістаў асветнага руху, падтрыманне іх імкненняў у змаганні за ўсталяванне дэмакратычных прынцыпаў;

- падвядзенне вынікаў конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».

Праца Форуму адбудзецца з 12 да 15 гадзін па адрасе: Менск, вул.Машэрава, 8. Сядзіба "Адраджэньне" (праезд да ст. метро "Плошча Перамогі).

Наш кар.


Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г.

(Працяг. Пачатак у № 18 за 2 траўня 2007 г.)

Пасля таго як маёнтак Востраў, дзе 4 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне паміж вялікімі князямі і стрыечнымі братамі Вітаўтам і Ягайлам, быў знойдзены "на кончыку пяра", паўстала неабходнасць знайсці яго на мясцовасці. Дзеля гэтага мелася нямецкая мапа 1893 г. Далейшы пошук па мапах вывеў на польскую тапаграфічную мапу 1929 г. На ёй Востраў абазначаны, але ж назва падаецца на польскі манер: " Fw. Ostrowo" (фальварак Востраў). У спісе польскага бізнэсу 1929 г. фальварак Остров Лідскай гміны, належыць Міхалоўскім, і таксама запісаны як "Ostrowo". Параўнанне розных мап дазволіла прыйсці да высновы, што на тапаграфічнай мапе 1983 г. на месцы Вострава абазначана зялёная купка дрэў.

Неабходна дадаць, што ў польскім "Слоўніку геаграфічным" (Slownik Geograficzny Krоlestwa Polskiego i innych krajоw slowianskich, Warszawa, 1888, T.7, S. 727.) так сама прысутнічае фальварак Востраў Міхалоўскіх у вясковай акрузе Сукурчы. Так як Сукурчы знаходзіліся прыкладна за адзін кіламетар ад Вострава, то гэта яшчэ адно ўказанне на месцазнаходжанне легендарнага маёнтка.

І ў расейскім спісе населеных пунктаў 1904 г. маёнтак Востраў на рацэ Крупка належыць Міхалоўскай. На рацэ Крупка фігуруе яшчэ і засценак Востраў, які належыць Гейштоўту (Гейштоўты - вядомы разгалінаваны шляхецкі род Лідчыны герба Гейш . Трохі на поўдзень, па рацэ Дзітва была вялікая ваколіца Гейштоўты). Ужо тое, што назва засценка адрозніваецца ад прозвішча гаспадара, сведчыць аб тым, што засценак быў набыты. Ч. Малеўскі ("Роды шляхецкія на Літве ў 19 стагоддзі, Лідскі павет", Вільня, 2005 г.) так-сама не піша аб тым, што Гейштоўты валодалі гэтым засценкам у 19 ст. Зразумела, што засценак - гэта частка здрабнелага маёнтка Востраў. Астатнія населеныя пункты Лідскага павету з назвай Востраў: на рацэ Жыжма, пад Васілішкамі, каля Дубіч і інш. ў нашым кантэксце цікавасці не маюць.

Такім чынам, дакладную лакалізацыю Вострава Міхалоўскіх, акрамя кнігі Малеўскага, нам даюць яшчэ "Слоўнік геаграфічны" і "Спіс населеных пунктаў Расейскай імперыі".

Перад паездкай пра маёнтак Востраў паразмаўляў з Юзафам Юзафавічам Хрулём (1929 г. нараджэння, герба Праўдзіц ) - сынам апошняга уладальніка фальварка Воўкавічы што за 7 км на поўдзень ад Вострава. І Юзаф Юзафавіч адразу сказаў, што добра ведае Востраў! Гэта быў адзіны пункт з такой назвай вакол Ліды ў бок Мыта. У 20-м стагоддзі Востраў існаваў як фальварак. Апошні ўладальнік гістарычнага месца - Барташэвіч. Гаспадар пакінуў сваю маёмасць у 1939 г. Фальварк быў добра бачны з гасцінца з боку Крупава як зялёны сад з домам і пабудовамі. Барташэвіч апошні раз з'явіўся на Лідчыне ў сярэдзіне 50-х гадоў, паглядзець што сталася с ягонай маёмасцю. З кнігі Ч. Малеўскага ("Роды шляхецкія на Літве ў 19 стагоддзі, Лідскі павет" Вільня, 2005 г. стар. 78-80) бачна, што Барташэвічы - вялікі і разгалінаваны шляхецкі род Лідскага павету гербаў Бонча і Самсон . Самае цікавае, у 1835 г. Барташэвічам належалі Кербедзі, якія мяжуюць з Востравам. Верагодна таму Барташэвічы купілі здрабнелы маёнтак. Улічваючы, што яшчэ ў 1929 фальварак належаў Міхалоўскім, то Барташэвічам ён перайшоў у 30-я гады 20 стагоддзя. Міхалоўскія валодалі ім больш за 100 гадоў.

Разам з Юзафам Юзафавічам выехалі ў Янцавічы. І першы ж жыхар вёскі Янцавічы адразу згадзіўся правесці нас да Вострава. Тапонім з такой назвай жыве да нашага часу! Вяскоўцы помняць і ўладальніка фальварка Міхалоўскага. Мясцовы жыхар - Ткацэвіч Франц Часлававіч (1953 г. нараджэння) расказаў, што аб існаванні фальварка ён чуў ад старэйшых. Сам жа памятае толькі мураваныя падмуркі з рэшткамі пабудоў. Большы падмурак меў памеры прыкладна 25 х10 м. Фальварак быў засаджаны дрэвамі, добра запомнілася вялікая груша. У пачатку 80-х гадоў 20-га ст. бульдозерамі падмуркі і рэшты пабудоў былі зруйнаваныя і адсунутыя на 150 м да ваколіцы Янцавічаў у вялікую яму прыкладана 8 х 20 м. Куча зямлі і вялікіх апрацаваных камянёў і валуноў ляжыць на тым жа месцы і зараз. Гэта ўсе, што засталося ад найстаражытнейшага на Лідчыне маёнтка Востраў. Ад гэтых каменёў, каля 150 метраў на ўсход ( арыентыр - комін лідскай ТЭЦ), у полі Франц Часлававіч упэўнена паказаў месца, дзе стаяў фальварак. Па рэльефу поля і зараз бачна пляцоўка двара. За 150 м на поўнач знаходзяцца вясковыя могілкі. Так скончыў сваё гістарычнае існаванне Востраў - адзін с першых населеных пунктаў Лідчыны, маёнтак, ад назвы якога пайшоў другасны тапонім - вёска Астроўля.

Жыхары Янцавічаў і зараз памятаюць, што ўладальнікамі Вострава былі Міхалоўскія. Барташэвіча ўжо не помняць.

Франц Часлававіч расказаў, што летась на месцы фальварка цэлы тыдзень шукаў скарб металашукальнікам "чорны археолаг". Але нічога для сябе каштоўнага не знайшоў. Для "чорнага археолага" гэта безназоўны фальварак, знойдзены, верагодна, па мапе 1929 г. Але з яго працы скарысталіся і мы. На месцы маёнтка ён выкапаў вялізную колькасць ямаў і шурфоў. На паверхні ляжаць металічныя часткі гаспадарчых прылад, цвікі, фрагменты цэглы, керамікі і нават два патроны. Яўна, у зямлі застаўся вялізны культурны пласт. І хто ведае, можа на глыбіні захаваліся падмуркі. Павінны былі застацца і рэшткі склепа ці лядоўні.


Былая жыхарка вёскі Заполле ( 2 км ад Вострава) Паўлюкевіч Ядвіга Іосіфаўна (1940 г. нараджэння) таксама выдатна ведае гэты тапонім і добра памятае пабудовы. З яе слоў, гэта быў вялікі драўляны аднапавярховы панскі дом з высокімі, у рост чалавека каменнымі падмуркамі. Дом меў належны ганак з чатырма высокімі мураванымі прыступкамі. У доме было 5 пакояў (4 вялікія і адзін малы) і кухня. Каля дома былі: гумно, свіран, хлеў, лядоўня і флігель для наёмных працаўнікоў. Пасля 2-й Сусветнай вайны ў доме знаходзіўся ФАП, і жыла сям'я медыкаў Смалякоў. У 1963-64 гадах дом быў пакінуты людзьмі.

Вось так, ідучы па шляху Нарбута, быў знойдзены найстарэйшы маёнтак Лідчыны Востраў. Уся прамая і ўскосная інфармацыя аказалася дакладнай. Факты шчыльна ляглі адзін да аднаго "без зазору" і пацвердзіліся на месцы. З досведу краязнаўца ведаю, што так бывае нячаста.

Дарэчы, аглядзеў і рэшты пабудовы на поўнач ад Мыто, аб якой у зборніку "Наш радавод" (кніга 6 стар. 43) пісалася, што гэта былы маёнтак Востраў. Пабудова цікавая. А вылічыць, што было на гэтым месцы - не вялікая праблема. На мапе 1983 г. гэты аб'ект знаходзіцца на месцы зліцця рэк Дзітва і Крупка. На нямецкай мапе 1893 г. тут пазначаны асобны дом (фальварак). На значна больш падрабязнай польскай вайсковай мапе 1929 г. у гэтым пункце абазначаны фальварак Мыто! Такім чынам, гэта гістарычная частка старажытнай лідскай вёскі, і калі прытрымлівацца логікі артыкула ў "Нашым радаводзе", то Востраўскае пагадненне было падпісана ў Мыто?! Але тое не тэма майго артыкула.

* * *

Верагодна Востраў быў абраны, як месца сустрэчы па некалькіх чынніках. Па-першае, маёнтак знаходзіўся на мяжы Гарадзенскага княства, якое належала Вітаўту, і лідскіх ўладанняў Ягайлы. Мяжа праходзіла па рацэ Дзітва. Па-другое, каля Вострава праходзіў старажытны шлях з Вільні на Варшаву.

Але ж на адлегласці ў некалькі кіламетраў ад маёнтка знаходзіўся Лідскі замак, дзе два ўладары маглі атрымаць годны прыём. Таму аўтару здаецца, што на выбар маёнтка Востраў маглі паўплываць і іншыя
чыннікі, аб якіх зараз можна толькі здагадвацца. Напрыклад: наяўнасць каля Вострава (Вялікакняскай маёмасці ў той час) нейкіх сямейных, а можа, і паганскіх святыняў, на якіх стрыечныя браты маглі б прынесці зарок, каб спыніць крывавую міжусобіцу. А можа справа была ў тым, што ў студзені таго ж 1392 г. аддзелы крыжакоў на чале з камандорамі Янам
Румпенгаймам, Конрадам Ліхтэнштэйнскім разам з войcкам Вітаўта (які ў
той час яшчэ змагаўся з Ягайлам за кантроль над Літвой) пераправіліся каля мястэчка Алітус праз Нёман і па закаванай марозам дрыгве падышлі да сцен Лідскага замка. Яны разрабавалі і спалілі город і аблажылі замак. Князь Зміцер Карыбут вырашыў пакінуць замак. Дачакаўшыся ночы,
ён з залогай накіраваўся ў бок Наваградка. Замак быў заняты і разрабаваны. Таму Ліда не магла якраз належным чынам прыняць стрыечных братоў. Наогул, было не ясна, каму яна ў гэты час належала.

Спрэчкі аб тым, ці не было пагадненне падпісана ў Востраве пад Люблінам, выходзяць за маю кампетэнцыю, гэта справа прафесійных гісторыкаў. Але ж Т. Нарбут на той жа старонцы № 491 "Дзеяў ...", у дадатку № 2 (выданне 1839 г., Вільня) дае спасылку на крыніцу інфармацыі аб пагадненні: "Tranzakcyi w Ostrowiu zawartej nieznamy z innych srodel, procz Lubienskiego. Opera Poslhuma etc. Antwerp. 1643. Rozprawa de Jure Reg. Pol. ad Rusch. Mosch. ditiones. gdzie p. 184 przytacza, tytul tej tranzakcyi pod data Ostrovo die S. Dominici A. 1391, rok mylny. Mowi o porece przez Anna, Xiezne Witoldowa, za meza Krolowej Jadwidze wydanej, tamze te mamy u Krumera spomniana."

Кнігу Любеньскага удалося адшукаць. Вось яе дадзеныя: Stanisla і Lvbienski [...] Opera posthvma, historica, historopolitica, variiqve discvrsvs, epistolae, et aliqvot orationes [...] edita ab execvtoribvs testamenti, 1643.

На старонцы 184 ён піша пра тое, што Вітаўт - князь Літоўскі, віной якога было паўстанне (culpa rebellionis) супраць кароны, вярнуўся пад уладу караля Ўладзіслава. Пагадненне падцвердзіла Ядвіга, каралева Польшчы. Заключана у Востраве (datum in Ostrowo) ў 1393 г. у Дзень Св. Дамініка.

Нарбут з памылкай цытуе Любеньскага "daten Ostrovo die S. Dominici A. 1391", на старонцы 184 пададзены 1393 г., (nonagesimo tertio). Год, як і піша Нарбут, памылковы.

Цікава аб пагадненні піша Ян Длугаш (Jana Dіugosza, kanonika krakowskiego Dziejow polskich ksiag dwanascie. Przeklad Karola Mecherzyсskiego, Krakow, 1868; T. 3, ks. 9, 10; S. 470.):

"Ўладзіслаў, кароль Польскі ... прагнучы забяспечыць спакой Літвы, да якой? як да роднай зямлі меў найвялікшае шанаванне ... пастанавіў нарэшце паяднацца з князем Вітаўтам і даць яму ўладу над Літвой і Руссю, бо іншыя браты ягоныя былі аматарамі палявання і п'янства і не былі Цікава аб пагадненні піша Ян Длугаш (Jana Dіugosza, kanonika krakowskiego Dziejow polskich ksiag dwanascie. Przeklad Karola Mecherzyсskiego, Krakow, 1868; T. 3, ks. 9, 10; S. 470.):

"Ўладзіслаў, кароль Польскі ... прагнучы забяспечыць спакой Літвы, да якой, як да роднай зямлі меў найвялікшае шанаванне ... пастанавіў нарэшце паяднацца з князем Вітаўтам і даць яму ўладу над Літвой і Руссю, бо іншыя браты ягоныя былі аматарамі палявання і п'янства і не былі здатныя да кіравання дзяржавай. Дзеля гэтай мэты патаемна выслаў Генрыка, князя Мазавецкага, які быў абраны біскупам Плоцкім ... але потым парушыўшы стан духоўны, родную сястру Вітаўта ... узяў за жонку).

... кароль Польскі Ўладзіслаў на прыканцы месяца ліпеня выехаў у Літву , а 7 жніўня стаў ў Востраве, туды ж для сустрэчы прыбыў князь Вітаўт з найбольш адданымі прыхільнікамі, і з доўгай пачцівай просьбай, слязьмі заліты, умольваў караля аб прабачэнні для сябе і дараванні сваёй віны. Кароль Уладзіслаў адпусціў яму ўсе правіны. Потым выправіўся з ім ў Вільню ... і не толькі вярнуў Вітаўту спадчынную тэрыторыю і замкі, але і ўсю Літву і Русь з замкамі аддаў пад ягоную ўладу ..."

(Поўны польскі тэкст паводле Яна Длугаша:

KROL WLADYSLAW POJEDNAWSZY SIE Z KSIAZECIEM WITOLDEM PRZEZ HENRYKA ELEKTA PLOCKIEGO, KSIAZECIA MAZOWIECKIEGO, A POTEM ZIECIA TEGOZ WITOLDA, POGROMCE KRZYZAKOW WZBRANIALJACYCH MU POWROTU DO LITWY, KTORY IM SPALIL TRZY ZAMKI, WITO Ј DA UCZYNIL CALEJ LITWY ZWIERZCHNIKIEM, USUNAWSZY Z NIEJ JASKA Z OLESNICY, WIELKORZADCE LITEWSKIEGO, I POMINAWSZY SWOICH RODZONYCH BRACI.

Wladyslaw krol Polski po stracie najukocha с szego z braci ksiazecia Alexsandra Wigunta, pragnac ubezpieczyl; spokojnosc Litwy, ku ktorej jako ojczystej ziemi najwieksza palal miloscia, i calosc innych braci swoich, aby w podobny sposob nie pogineli od trucizny; postanowi і wreszcie pojednac sie z ksiazeciem Witoldem i zdac mu namiestniczo rzady Litwy i Rusi, gdy inni bracia jego, zamilowani w myslistwie i pija с stwie, zdawali sie mniej zdatnymi do rzadow. Wyslal tym celem potajemnie Henryka ksiazecia Mazowieckiego (ktory byl wprzody obrany biskupem Plockim, i przez dwa lata bral z tego biskupstwa dochody, lecz potem porzuciwszy stan duchowny, siostre rodzona Wito і da Ryngale wzial za zone). Ten wiec uzyty za posrednika, wziawszy na sie pojednanie Wladyslawa krola Polskiego z ksiazeciem Witoldem, przybyl naprzod do komtura Balgi do Krzyzborka (Cristbarg), od ktorego uprzejmie przyjety, udal sie z jego zlecenia do Ritterswerder do ksiazecia Witolda. Tam wysladujac przez trzy tygodnie, zawarl malzenstwo z Ryngala siostra Witolda, odprawil podlug zwyczaju gody weselne i Witolda z krolem Wladyslawem pogodzil. Wito і d upewniony o і asce i przychylnosci pojednanego z soba krola Wladyslawu rozkazawszy Krzyzakow i kupcow, ktorzy u niego przebywali w zamku Ritterswerder, pochwytac i powiazac, a zamek podpalic, z wszystkimi ksiazetami, bojarami, domownikami, z ca і ym uraz rynsztunkiem miejscowym i zasobem, dzialami i kuszami, wroci і do Litwy, gdzie od Jaska z Olesnicy wielkorzadcy Litewskiego, ktory juz w tej mierze od krola otrzymal byl zlecenie, wdziecznie by і przyjety i podejmowany. Dowiedziawszy sie o odejsciu Witolda Krzyzacy, ktorzy zajmowali dwa inne zamki, Naugardt i Methenburg, wyszli zbrojno i zastapili mu droge ale w stoczonej bitwie porazeni pierzchneli. Kniaz Witold z zabrana, zdobycza poskoczywszy do zamkow, z ktorych wyszli byli Krzyzacy, z latwoscia, je opanowal, zrabowal i spalil. Zawiadomiony o jego powrocie krol Polski Wladyslaw; przy koncu miesiaca Lipca wyjechal do Litwy; a gdy dnia siodmego Sierpnia stanal w Ostrowie, przybyl na jego spotkanie ksiaze Witold z przedniejszymi ze swoich stronnikow, i w dlugiej a rzewliwej prosbie, lzami zalany, blagal krola o przebaczenie sobie i swoim winy. Krol Wladyslaw odpuscil mu wszystkie urazy; poczem udal sie z nim do Wilna, a zlozywszy Jaska z Olesnicy z wielkorzadztwa Litwy, oddal jej zarzad ksiazeciu Witoldowi. Nie tylko zas wrocil mu czesc ojczysty i odjete wprzody zamki, ale nadto wszystkie ziemie Litwy i Rusi wraz z nalezacemi do nich zamkami poddal pod zwierzchnia jego wladze. Nawzajem ksiaze Witold zobowiazal sie przysiega i urzedowemi pismy, ze kraje rzeczone z wierna przychylnoscia dzierzec bedzie w imieniu krola i krolestwa Polskiego, i nigdy ich tak w szczesciu jako i nieszczesciu nie odstapi. Znal bowiem krol Polski Wladyslaw ksiazecia Witolda, z dawnego z nim w mlodosci obcowania, ze byl mezem dzielnego i wielce w dzialaniu obrotnego umyslu, i ze nikogo nie bylo zdolniejszego do rzadzenia Litwa, i podzwignienia jej z upadku i nieszczesc przez wojny ostatnie zrzadzonych. Zaczem pominawszy czterech innych dotad zyjacych braci, Skirgie і le, Korybuta, Lubarta i Swidrygie і le, jego uczynil namiestniczym rzadca i zwierzchnikiem Litwy. I nie zawiodl sie w swej nadziei krol Wladyslaw. W krotkim czasie bowiem, za przezornemi staraniem ksiazecia Witolda, Litwa znacznie sie podniosla. I bylaby wiecej jeszcze zakwitla, gdyby nie zdrada i odstepstwo brata krolewskiego Boleslawa Swidrygie і ly, ktory niecna powodowany zazdroscia, ze Witolda nad niego przeniesiono, zbiegl do Krzyzakow, i z ich pomoca odnowiwszy wojne, najazdami swemi trapil Litwe.)

Длугаш піша, што дзеля заключэння пагаднення Ягайла выехаў ў Літву!

* * *

Падрабязная гісторыя Вострава - гэта справа будучага даследавання. Але ў агульных рысах гэта можна зрабіць ужо зараз.

На момант падпісання пагаднення 1392 г. маёнтак быў уласнасцю скарбу ВКЛ.

Цікавую інфармацыю аб Востраве дае выбітны лідскі гісторык першай паловы 20 ст. Міхал Шымялевіч (Ziemia Lidzka 2001 r., № 2(45)). Ён піша, што на мапе "Rizzi Zannoni " выданай ў 1772 г у Парыжы, між Лідай і Мыто намаляваны вялікі лес з назвай "Лес Лідскі" . Гэты лес уваходзіў ў Лідскае староства і быў падзелены між маёнткамі Дайнова, Цыбары і інш. Напрыканцы 16 ст. Ян Янавіч Завіша, падкаморы Лідскі, а потым кашталян і ваявода Віцебскі выкупіў маёмасць, якая належала яшчэ ягонаму дзеду, Андрэю Завішу - Белагруду. Па смерці ваяводы Віцебскага Белагруда разам з Жырмунамі і Востравам перайшла ягонаму пляменніку Мікалаю Завішу, таксама кашталяну Віцебскаму. Пасля смерці бяздзетнага Мікалая Завішы, ўся гэтая маёмасць перайшла да ягонай удавы, а потым, напрыканцы 17 ст. да Ганны Завішы, дачкі Яна Юрыя Завішы, старасты Браслаўскага. У сярэдзіне 18 ст. Жырмуны і Востраў з Белагрудай - маёмасць кн. Барбары Радзівіл ( з Завішаў). Ад яе пераходзіць да сына - Станіслава Радзівіла (1722-1784), падкаморага літоўскага, і далей - Мікалаю Радзівілу, уладальніку Жырмунаў. Т. Нарбут піша, што перадапошнім гаспадаром Вострава быў Тадэвуш Нарбут, падкаморы Лідскі, таму недзе напрыканцы 18 - пачатку 19 ст. Востраў набываюць Нарбуты. У час напісання "Дзеяў ..." нашым вялікім гісторыкам Востраў "пасля здрабнення праз exdywizye, ёсць невялікім фальфаркам, які належыць да паноў Міхалоўскіх". Згодна з Малеўскім Міхалоўскія становяцца гасападарамі ў 1831 г. Верагодна, што маёмасць Нарбутаў была сканфіскавана за ўдзел у паўстанні 1831 г. І ў 30-я гады 20 ст. Востраў усё яшчэ маёмасць Міхалоўскіх.

Міхал Шымялевіч піша, што ў 18 ст. у Белагрудскую парафію ўваходзіла маёмасць князёў Радзівілаў: Востраў, Дайнова, Вялікае Ольжава, Тарноўшчына. Акрамя касцёла ў Белагрудзе, парафія мела некалькі капліцаў: ў Востраве, Дайнове, Дзітве, Вялікім Ольжаве і інш.

Белагрудскую парафію стварыў біскуп Война ў 1719 г. з частак лідскай і ваверскай парафій. Межы парафіі часта мяняліся. Апошняе размежаванне зрабіў арцыбіскуп Галавінскі ў 1844 г. Таму не дзіўна, што ў Малеўскага, інфармацыя якога грунтуецца на віленскіх архівах, у 1831 г. Востраў належыць да лідскай парафіі.

Таксама вядома, што войскі рускага ваяводы Хаванскага разбурылі Востраўскі замак - палац падчас вайны (1654 - 1667) Расіі з Рэччу Паспалітай.

Леанід Лаўрэш.

Спіс ілюстрацый:

- фрагмент мапы 1929 г.

-- Ткацэвіч Ф. Ч. "Вось на гэтым месцы быў Востраў"

- рэшты пабудоў фа-льварка каля вескі Янцавічі

- Знайшоў!

- фрагмент мапы 1983 г.

- вокладка кнігі Любеньскага 1643 г.

- старонка 184 кнігі Любеньскага з тэкстам аб Востраве.


Слаўны сын беларускай зямлі

15 траўня 2007 г. у актавай зале сярэдняй школы вёскі Вял. Навасёлкі, што на Дзяржыншчыне, адбылася культурная падзея, якая мае не толькі мясцовае, але, без перабольшвання можна сказаць, рэспубліканскае значэнне.

Тут, за два кіламетры ад малой радзімы слыннага гісторыка, пісьменніка Міколы Ермаловіча - вёскі Малыя Навасёлкі, адбылася прэзентацыя кнігі пад назвай "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі", у якой сабраны творы М. Ермаловіча і пра М. Ермаловіча. Прэзентацыя кнігі адбылася дзякуючы Менскаму культурнаасветніцкаму клубу "Спадчына" начале з вядомым калекцыянерам, мастацтвазнаўцам Анатолем Белым. Вялікую дапамогу аказалі рэдакцыя раённай газеты "Сцяг кастрычніка", асабіста намеснік галоўнага рэдактара Віктар Уранаў, а таксама настаўніцкі калектыў навасёлкаўскай СШ на чале з дырэктарам Святланай Ганчар.

Прэзентацыю вёў пісьменнік, гісторык, журналіст, стваральнік кнігі "Памяць. Дзяржынскі раён" Анатоль Валахановіч, які ў пачатку сваёй прамовы пазнаёміў прысутных з гасцямі і арганізатарамі імпрэзы.

З родзічаў Міколы Ермаловіча прысутнічалі: Алена Ермаловіч - яго дачка і Людміла Собаль - плямяніца, дачка брата Леаніда Ермаловіча. Сярод гасцей і арганізатараў прэзентацыі былі Анатоль Белы, Надзея Сармант - адна з укладальнікаў і аўтараў, рэдактар кнігі; Алесь Рыбак - вядомы бел. пісьменнік; Яўген Гучок - паэт і публіцыст; Уладзімр Дзіско - паэт, журналіст, аўтар кніг: падручнікаў на беларускай мове.

Грамадскасць г. Дзяржынска прадстаўлялі вядомы на Дзяржыншчыне заслужаны настаўнік Беларусі, удзельнік ВАВ Віктар Навіцкі, мастакі муж і жонка Васіль і Галіна Мініч, а таксама аўтар гэтага артыкула.

У сваёй прамове выступоўцы Анатоль Валахановіч і Анотоль Белы распавялі аб значэнні падзвіжніцкай працы і грунтоўных даследванняў Міколы Ермаловіча для гісторыі Беларусі. Тое, што ён здзейсніў - гэта сапраўдны вычын. Мікола Ермаловіч, амаль сляпы, адкрыў вочы грамадскасці Беларусі на нашу сапраўдную старажытную гісторыю. У сваіх творах (кніга "Старажытная Беларусь", рукапісны самвыдацкі часопіс "Гутаркі: аб усім, што баліць") ён даказаў і замацаваў гістарычны факт, што Вялікае Княства Літоўскае было ні літоўскай, ні польскай, ні расійскай, а, менавіта, беларускай дзяржавай з высокай культурай, з дзяржаўнай беларускай мовай, і што насялялі гэтую дзяржаву ліцьвіны - продкі сучасных беларусаў. Мікола Ермаловіч, выхадзец з беднай сялянскай сям'і, просты настаўнік - адзіны гісторык у Беларусі, які, не маючы ніякіх званняў і вучоных ступеняў зрабіў для гісторыі старажытнай Беларусі больш, чым дыпламаваныя кандыдаты і дактары навук, якія абаранялі свае дысертацыі галоўным чынам па тэмах "Роля КПБ у барацьбе..." і інш. Сваімі даследваннямі ў галіне гісторыі Беларусі ён выклікаў непрыхаваную нянавісць апошніх да сябе. Большасць гэтых навукоўцаў сцвярджала, што да кастрычніцкага перавароту 1917 г. Беларусь была цёмная, непісьменная, і толькі кастрычнік 1917 г. зрабіў беларусаў людзьмі.

Мікола Ермаловіч з'яуляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Гэтая канцэпцыя нашага слыннага земляка ўключана ва ўсе афіцыйныя падручнікі. Яна рэкамендавана Міністэрствам адукацыі Рэсп. Беларусь для вывучэння студэнтамі ВНУ па курсу "Гісторыя Беларусі" у гуманітарных і іншых ВНУ розных прафесій, профіляў і спецыяльнасцяў.

На імпрэзе вядомы бел. пісьменнік Алесь Рыбак расказаў пра асабістае знаёмства з Мік. Ермаловічам. Віктар Навіцкі, які шмат гадоў працаваў у навасёлкаўскай школе, цікава расказаў пра Міколу Ермаловіча і яго братоў - Леаніда і Валянціна, якія, як і Мікола, былі сумленнымі высокаадукаванымі людзьмі і шмат зрабілі для Беларусі. Дарэчы, праз тыдзень пасля сустрэчы мне давялося наведаць вёску М. Навасёлкі, дзе нарадзіліся браты Ермаловічы. Удава Леаніда Ермаловіча - Валянціна Мікалаеўна, шмат расказала цікавага пра Міколу і яго братоў, наведаў я і сельскія могілкі, на якіх пахаваны выдатны настаўнік Леанід Ермаловіч. Надпіс на помніку на магіле Леаніда Ермаловіча зроблены на беларускай мове, што сустракаецца вельмі і вельмі рэдка. На вялікі жаль.

На імпрэзе быў прадстаўлены партрэт Міколы Ермаловіча, выкананы з высокім майстрэствам мастаком Васілём Мінічам.

Слушную прапанову ўнёс Анатоль Белы аб наданні імя Міколы Ермаловіча вуліцы і школе ў вёсцы В. Навасёлкі. У гарадах Маладзечна і Ст. Дарогі устаноўлены помнікі Міколе Ермаловічу, а на радзіме, на Дзяржыншчыне, няма ў яго гонар аніякага памятнага знака.

Не ўсе ведаюць, што Мікола Ермаловіч - выдатны паэт і публіцыст, аўтар грунтоўных даследванняў пра творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Каліноўскага. На прэзентацыі Уладзімір Дзіско прачытаў надзённы і сёння верш Міколы Ермаловіча "Жыве Беларусь", страфу з якога я працытую:

Жыве Беларусь,

хоць вякамі ў палоне

Без жалю

на смерць катавалі яе.

Жыве Беларусь,

хоць жадаюць і сёння

Ёй смерці чужынцы

і юды свае.

Гэта ж наколькі яго верш сугучны з вершам нашага песняра Я. Купалы "Ворагам Беларушчыны", які быў напісаны ў 1907 г. ! вось страфа з яго:

"Напасцю,

лаянкай напраснай

Грудзей не варта мазаліць!

Не пагасіць

вам праўды яснай:

Жыў беларус і будзе жыць!"

Прайшло 100 гадоў з часу напісання гэтага верша. Але, здаецца, ён напісаны сёння, пра наш сучасны стан, пра сённяшнюю Беларусь, у якой беларус адчувае сябе эмігрантам.

З гэтай нагоды ўспамінаецца мне такі вось эпізод 1990 г. з прадвыбарчай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Вярх. Савета Беларусі 12га склікання вядомага грамадскага дзеяча, доктара фізікаматэмаычных навук, мастацтвазнаўца Юрыя Хадыкі.

У двары аднаго жылога раёна ў цэнтры Менска з дынаміка арганізатараў прадвыбарчай кампаніі гучаць мілагучныя беларускія песні. Перад выбаршчыкамі з прамовай выступаюць Юры Хадыка, а таксама падтрымліваючы кандытата ў дэпутаты вядомы пісьменнік, сумленне беларускай нацыі Васіль Быкаў. Народу сабралася шмат. Стаю, слухаю. І раптам чую за сваёй спіной быццам бы шыпенне цмока. Маналог на расійскай мове прыблізна такога зместу:

"Включили свою националистическую музыку, мало им русских песен. Вылезли недавно с пещер и болот, а теперь рвутся к власти. Мы, русские, принесли сюда культуру" і іншыя выказванні. Я азірнуўся. Прамоўцай аказаўся мужчына сталага ўзросту. Прадставіцца ён адмовіўся, а ад прысутных я даведаўся, што гэта жыхар гэтага раёна, вышэйшы афіцэрскі чын у адстаўцы, выхадзец з Расіі.

Згодзен, што гэты заімшэлы беларусафоб - выключэнне. Сярод маіх знаёмых, ураджэнцаў Расіі, няма такіх тыпаў. Яны, як і большасць жыхароў Беларусі, ураджэнцаў Расіі, паважаюць нашу культуру, наша мінулае. Але, на жаль, сустракаюцца і такія.

Дзякуючы вось такім дабразычліўцам і мясцовым юдам у той час трапіць у Вярхоўны Савет Беларусі не змаглі ні Юры Хадыка, ні вядомы гісторык прафесар, доктар гіст. навук Міхась Ткачоў, ні іншыя слынныя людзі Беларусі. Тое ж самае адбываецца і ў наш час. Прашу прабачэння паважаных чытачоў газеты за адхіленне ад асноўнай тэмы.

Прадоўжу.

На прэзентацыі гучалі вершы, прысвечаныя Міколе Ермаловічу, у выкананні аўтара паэта Яўгена Гучка і вучаніцы школы Святланы Шчапко. Беларускія песні з высокім маястэрствам выканалі выкладчыцы школы Любоў Масюкевіч і Наталля Стэльмах. Дзве беларускія песні, адну з якіх вельмі любіў Васіль Быкаў, праспяваў беларускі артыст Уладзімір Цімашэвіч.

Завяршылі сустрэчу Анатоль Валахановіч і дырэктар школы Святлана Ганчар, якія падзякавалі арганізатарам і ўдзельнікам прэзентацыі за арганізацыю такога цудоўнага і змястоўнага мерапрыемства.

Трэба адзначыць, што кніга "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі" пабачыла свет дзякуючы такім рупліўцам беларушчыны як Анатоль Валахановіч, Анатоль Белы, Надзея Сармант, Станіслаў Суднік, Людміла Собаль, Ігар Голубеў, Мікола Аўрамчык, Анатоль Мясніковіч і інш.

Многае ў матэрыялах кнігі належыць і такім знанным людзям як пісьменнікі і паэты Генрых Далідовіч, Вольга Іпатава, Яўген Гучок, гісторыкі доктар гіст. навук праф. Анатоль Грыцкевіч, кандыдат гіст. навук, старшыня ТБМ Алег Трусаў, доктар тэхнічных навук, праф. Аляксей Саламонаў, гісторык, пісьменнік Анатоль Валахановіч, рэдактар часопіса "Куфэрак Віленшчыны" Міхал Казлоўскі, літаратуразнавец Уладзімір Содаль, фалькларыст Арсен Ліс, мастак Алесь Марачкін.

Усім ім, ад імя тых, каму неабыякавы лёс Беларусі, хочацца шчыра сказаць: "Вялікае дзякуй Вам, шаноўныя! "

Мікола Ермаловіч заслугоўвае таго, каб яго імя было ўнесена ў спіс асветнікаў зямлі беларускай.

Лявон Целеш, г. Дзяржынск

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX