Папярэдняя старонка: 2007

№ 27 (815) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 27 (815) 18 ЛІПЕНЯ 2007 г.


Споўнілася 80 гадоў Георгію Штыхаву

ШТЬІХАЎ Георгій Васілевіч (н. 14.7.1927, в. Старая Беліца, цяпер Гомельскі р-н), бел. археолаг і гісторык-медыявіст. Д-р гіст. навук (1983), прафесар (1989). Скончыў БДУ (1956). З 1962 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі: навук. супрацоўнік, з 1981 заг. сектара, з 1988 заг. аддзела зон новабудоуляў, з 1993 заг. аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі, з 2001 гал. навук. супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду. Вывучае стараж. гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўн. і цэнтр. Беларусі. З 1982 узначальвае пастаянна дзейную экспедыцыю па даследаванні стараж. Менска. Узначальваў экспедыцыі па вывучэнні Полацка, Віцебска, Заслаўя, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі. Пра-вёў шырокае даследаванне гэтых гарадоў, выявіў гарадзішча стараж. Барысава, правёў раскопкі паселішча на р. Менцы. Даследаваў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі, у т.л. доўгіх курганоў. Вывучаў могільнікі 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э., сінхронныя гарадзішчам банцараўскай культуры. Зрабіў вывад, што фармаванне зах. галіны крывічоў адбывалася на працягу 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э., што гіст. ядром Полацкай зямлі з'яўлялася Падзвінне. Даследаваў стараж. скульптуру, дробную пластыку гарадоў Полацкай зямлі, скарбы сярэбраных і залатых рэчаў (Полацкія 11-12 ст., Гараўлянскі 11 ст.). Рэдактар альбомаў «Жывапіс Беларусі XII-XVIII стст.» (1980), «Пластыка Беларусі XII-XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-XVIII стст.» (1984). Адзін з аўтараў кніг «Старажытныя гарады Бе-ларусі» (з П.Ф.Лысенкам, 1966), «Старажытныя скарбы Беларусі» (з П.М. Захаранкам, 1971), «Гісторыя Бе-ларускай ССР» (т. 1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя Беларускай ССР» (1977), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX-XIII стст.» (1982), «Беларуская археалогія» (1987), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997), «Архе-алогія Беларусі» (т. 2-3, 1999-2000), «Гісторыя Беларусі» (т. 1, 2000), аўтар школьных падручнікаў і дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, складальнік «Дакументаў і матэрыялаў па гіс-торыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI- XV стст.)» (1998). Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь (1990) за ўдзел у выданні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Ён быў першым прэзідэнтам Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі (1992-1994), а так-сама адным з заснавальнікаў дабрачыннага фонду "Памяць ахвяраў сталінізму ў Беларусі".

Актыўны сябар і сталы фундатар ТБМ.

120 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала

ШАГАЛ (Chagall) Марк (Моўша Хацкелевіч, Майсей Захаравіч; 7?.7. 1887, г. Віцебск - 28.3.1985), бел. і франц. мастак яўрэйс-кага паходжання. Ганаровы д-р ун-та ў г. Глазга (Вялікабрытанія; 1959). Вучыўся ў Віцебскай школе-майстэрні Ю. Пэна (1906), рысавальнай школе пры Т-ве заахвочвання мастацтваў (1907-08), прыватнай школе А. Зван-цавай у Л. Бакста і М. Дабужынскага (1908-10) у Пецярбургу. Удзельнік выставак аб'яднанняў «Асліны хвост» (1912), «Бубновы валет» (1916), «Свет мастацтва» (1919, 1922). У 1910-14 жыў у Парыжы, дзе пад уплывам еўрап. авангардысцкіх кірункаў і рус. нар. мастацтва пісаў карціны, якім уласцівы рытмічная арганізацыя кампазіцыі, геаметрызаванасць аб'ёмаў, напружанасць і эмацыянальнасць колеру, часта дамінаванне яўр. рэліг. і фалькл. тэматыкі: «Я і мая вёска» (1911), «Расіі, аслам і іншым» (1911-12), «Аўтапартрэт з сямю пальцамі», «Яўрэй моліцца» (абодва 1912). З 1914 у Віцебску, з 1915 у Расіі. З 1918 паўнамоцны прадстаўніх па справах мастацтваў у Віцебскай губ., заснавальнік Віцебскай народнай мастацкай вучэльні. З 1920 у Маскве. У 1921-22 выкладаў у прац. калоніі «III Інтэрнацыянал» для беспрытульнікаў у г.п. Малахаўка пад Масквой. У 1922 ці 1923 эміграваў у Парыж, з 1941 у ЗША, у 1947 вярнуўся ў Францыю. Працаваў у жывапісе, станковай і кніжнай ірафіцы, тэатр.-дэкарацыйным, манум., дэкар.-прыкладным масташве, скулыпуры. Асн. тэмы творчасці - сімвалічна асэнсаваныя, выяўленыя праз спалучэнне розначасовых і рознапрасторавых эпізодаў мантажу віды Віцебска, Парыжа, свет цырка, закаханыя, матывы іудзейскай містыкі: «Віцебск» (1908), «Стары Віцебск», «Блакітныя закаханыя» (абодва 1914), «Зялё-ныя закаханыя» (пасля 1914), «Ружовыя закаханыя», «Шэрыя закаханыя» (абодва 1916), «Сіні дом у Віцебску», «Шэры дом у Віцебску» (абодва 1917), «Над горадам» (1918), «Павянчаныя Эйфелевай вежай» (1928), «Стары горад» (1929), «Аголеная над Віцебскам» (1933), «У часу няма берагоў» (1939-41), «Масты Сены» (1953), «Каровы над Віцебскам» (1966), «Анёл над Віцебскам» (1977), «Мастак над Віцебскам» (1977-78, варыянт 1982); серыя літаграфій «Успаміны аб Віцебску» (пач. 1960-х г.) Крыніца сюжэтаў для кампазіцый яўр. местачковы побыт, трактаваны ў наіўна-паэт., гратэскна-сімвалічным, іранічна-фантаст. духу. Яны вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю і пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і адначасова мяккім лірызмам...


100 гадоў першаму выступленню Янкі Купалы ў беларускім друку (верш "Касцу")

У гэтым годзе мы святкуем 125-годдзе з Дня нараджэння славутага беларускага песняра Янкі Купалы. Неабходна адзначыць, што гэта не адзіная юбілейная дата ў жыцці і творчасці паэта. 100 гадоў таму адбылося яго першае выступленне маладога паэта ў беларускай прэсе. З 1906 г. Купала рэгулярна дасылаў свае вершы ў газету "Наша ніва", якая была па тым часе выбітным нацыянальным выданнем, што адлюстроўвала нацыянальныя і сацыяльныя інтарэсы беларуса, усе яго перажыванні і адчуванні.

11 траўня 1907 г. у газеце "Наша ніва" быў надрукаваны верш "Касцу". І газета стала сапраўднай калыскай Янкі Купалыпаэта, таму што адкрыла сваім чытачам новае імя. Верш "Касцу" надрукавалі на першай старонцы, як публікацыювізітоўку. А верш быў сапраўды годны гэтага.

КАСЦУ

Стукі, стук, стук, малаток! Кляпі коску, мужычок, Кляпі востранька сваю,

А я песеньку спяю.

Гоп, гоп, гоп!

Я табе спяю.


Быў даўней народ хітрэй, Не знаў стрэльбаў,

дык аей!

Коскі шаблямі былі, Ваяваць з імі ішлі.

Гоп, гоп, гоп!

Ваяваць ішлі.


Касу ў шыйцы адагне,

I насадзіць, і махне;

Смерць таму,

хто не сышоў:

Касой рэзалі ўрагоў.

Гоп, гоп, гоп!

Рэзалі ўрагоў.


I гарматаў быў не страх, Грамада вялікі гмах:

Адзін ляжа, сто ідзе,

А хто ж роўны грамадзе?!

Гоп, гоп, гоп!

Роўны грамадзе?!


Дык і ты касу вастры,

I так хутка -

раз, два, тры!

Ідзі з ёю на вайну,

А я йначай пець пачну.

Гоп, гоп, гоп!

Пець інакш пачну.


На вайну з травой ідзі,

Касі гладзенька, глядзі! Перуны, грымоты б'юць,- Ты касі, адважным будзь.

Гоп, гоп, гоп!

Ты адважным будзь.


Пяюць птушкі пад акном, Лепшай долі

даўно жджом...

Ну, досць коску

ўжо кляпаць,

Час з калодкі уставаць.

Гоп, гоп, гоп!

Час ужо ўставаць!

[1907]

Янка Купала ішоў да свайго народу са словамі праўды і любові разам з газетай "Наша ніва", заклікаў народ на змаганне, падтрымліваў яго веру і надзею на лепшую будучыню. І народ пачуў песняра.

У вершы Янка Купала звяртаецца да мужыка, якому і адрасуе гэты верш. А далей прыгадвае мінуўшчыну, калі сяляне, ідучы на бітву, з кос шаблі рабілі і імі "рэзалі ўрагоў". Тут выразна выяўляецца развіццё рэвалюцыйнай ідэі пра неабходнасць згуртавання працоўнымі сваіх радоў, каб здабыць перамогу над ворагам.

У сваім вершы "Касцу" паэт яскрава паказвае касьбу - адну з самых цяжкіх і пасвойму небяспечных работ селяніна. На касьбе выпрабоўваліся сіла, спрыт, здольнасць вясковых хлопцаў і мужыкоў. У час касьбы здараліся і няшчасныя выпадкі.

Паэт малюе падрыхтоўку да касьбы - кляпенне касы. І тут жа ён паказвае, што каса - гэта не толькі працоўная прылада. З даўніх часоў яе выкарыстоўвалі сяляне як зброю для змагання за свае правы і свабоду.

Глыбінная ідэя верша дае зразумець, што касьбапраца і касьбавайна рэчы пасутнасці тоесныя, бо патрабуюць гарту, сілы, удзелу шырокіх мас народу. І тое і другое патрабуюць аб'яднання ў грамаду, бо толькі так справа ідзе спрытна і паспяхва і вайна вядзецца да перамогі.

Пасля публікацыі верша "Касцу" Янка Купала адразу ўключыўся ў агульную працу з нашаніўцамі па беларускаму адраджэнню. Тут ён вызначыў для сябе адну з цэнтральных тэм творчасці - тэму Бацькаўшчыны, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі. У паэта нараджаліся вершы пра чалавека працы, пра сапраўднага гаспадара на зямлі, вершы пра родны край.

Газета "Наша ніва" стала своеасаблівай "бабкайпавітухай" для Янкі Купалы. У Янкі Купалы былі цесныя кантакты з гэтым выданнем, з якім ён не толькі пастаянна супрацоўнічаў, але і якое пэўны час рэдагаваў. Гэтае супрацоўніцтва было вельмі плённым і адыграла выключную ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці і развіцці нацыянальнай самасвядомасці.

Марына Багадухава.


Не загаснуць зоркі ў небе

" Лепшы помнік яму -

нашы сэрцы і яго песні , што жывуць у іх "

Уладзімір Караткевіч.


Моладзь БНФ прыняла актыўны ўдзел у святкаванні 125 гадовага юбілея класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы .

7 ліпеня ў сталічным скверы Янкі Купалы моладзевыя актывісты ўсклалі кветкі да помніка, прачыталі свае ўлюбёныя творы песняра і падсумавалі вынікі конкурсу на лепшы вершпрысвячэнне Янку Купалу.

Пераможцамі літаратурнага конкурсу сталі Ніна Сакава са Свіслачы і Анатоль Немцаў з Менска. Яны атрымаюць дыскі з фільмамі, перакладзенымі на беларускую мову, а таксама кнігу маладога беларускага паэта Андрэя Хадановіча з серыі " Кнігарня Нашай Нівы" - "Сто лістоў на tut .by".

Падчас святочнай імпрэы каля помніку Янку Купалу дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Міліцыянты ласкава папрасілі маладзёнаў "добра сябе паводзіць, не хуліганіць і не пакідаць пасля сябе смецце".

Таксама да 125годдзя пісьменніка Культурніцкай камісіяй Партыі БНФ выдадзены папярэдні наклад кружэлак са зборкай кампазіцый, выкананых на вершы Янкі Купалы. У праекце прадстаўлены Зміцер Бартосік, Данчык, Уладзімір Мулявін і "Песняры", Тэатр беларускай драматургіі, гурт "Ростра", Лявон Барткевіч і праект "Я нарадзіўся тут", якія выкарысталі ў сваёй творчасці такія вершы, як "Я мужыкбеларус", "Мая малітва", "У вырай", "Шумныя бярозы", "Не загаснуць зоркі ў небе (Нашай Ніве)" і інш. Дадзены дыск можна ўжо зараз набыць за сімвалічны кошт на сядзібе Партыі БНФ.

Адам Птушка, паводле Прэс-службы ПБНФ .


Запалі ў сабе Сонца

22 чэрвеня 2007 г. у дыска-клубе "ФЭСТ" адбылася імпрэза (канцэрт) "Запалі ў сабе Сонца", прысвечаная 125годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, арганізаваная Салігорскай гарадской арганізацыяй ТБМ з рэжысёрскай падтрымкай Смалюговай Вольгі.

Канцэрт распачаўся з тэатралізаванай мініяцюры (літаратурнамузычнай кампазіцыі) на вершы Я. Купалы: "Пчолы", "З летніх малюнкаў", "На вуліцы", "Улетку". Такая падача творчасці класіка была выкарыстана ў спробе зняць з Купалы "школьны штамп", паказаць яго творчасць мадэрнова. Было заўважана па гледачах, што такой інтэрпрэтацыі вершаў яны не чакалі, гэта ім спадабалася.

Да святкавання ўгодкаў была далучана свята Купалле. Таму наступным нумарам на фэсце быў танцавальны нумар юнакоў і дзяўчат, задумала танец сябра ТБМ Вольга Клязовіч.

Музычная частка была прадстаўлена сталічным фальклорным гуртом "Кудмень" і неафольк, фолькрок гуртом "Рокаш".

"Кудмень" - маладзёвы фальклорны гурт фолькклуба пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Гурт спявае абрадавыя, каляндарныя, лірычныя і іншыя беларускія народныя песні. Гурт займаецца рэканструкцыяй фальклору, танцаў і гульняў. Так і пад час выступлення ў Салігорску "Кудмень" праспяваў шмат песень паралельна ладзячы інфармацыйны расповед пра музычныя інструменты, арганізавалі спрадвечныя беларускія танцы (полькі, падыспан і інш.) і гульніжарты запрашаючы да ўдзелу гледачоў.

Потым гурт "Рокаш" завёў моладзь, што наведалі канцэрт. Ладзіліся карагоды, танцы і скокі, што запальвала музыкаў. Адчувалася ўзаемасувязь між гледачамі і музыкамі, з гуртом які ўпершыню выступаў на Салігоршчыне, гэта сведчыць аб станоўчай энергетыцы мерапрыемства.

Завяршэннем канцэртнай праграмы стаў імправізаваны джэмсэйшн між "Рокашам" і "Кудменем".

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам імпрэзы: музычным гуртам, людзям якія тым ці іншым чынам спрыялі арганізацыі і правядзенню вечарыны; клубу "Фэст" за прадстаўленае памяшканне.

Віталь Дзенгілеўскі.


У САЛІГОРСКУ БУДЗЕ АЛЕЯ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Гарвыканкам даў дазвол на яе адкрыццё. Заяўку на гэта падаваў у траўні грамадскі актывіст Аляксей Валабуеў. Праўда, яшчэ не вызначалася месца, дзе будзе пасаджаная гэтая алея - ініцыятары ніяк не могуць сустрэцца з галоўным архітэктарам горада спняй Кругловай, каб абмеркаваць канкрэтнае месца.

Закладка алеі запланаваная на восень, бо летам праз надвор'е рабіць гэта нельга. Апроч алеі, мясцовыя дэмакратычныя актывісты збіраюцца ўсталяваць у гэтым месцы шыльду ў гонар Купалы і паставіць лаву, піша "Наша ніва" .


"Белпошта" да 125годдзя Янкі Купалы

7 ліпеня, у 125ты дзень народзінаў Янкі Купалы, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі краіны ўвяло ў паштовае абарачэнне адмысловы мастацкі канверт. На ім партрэт Песняра, яго родная Вязынка, малюнак паводле твораў, на марцы будынак музея... Падрыхтаваны канверт выдавецкім цэнтрам РУП "Белпошта". Мастак Мікалай Рыжы. Спецыяльнае памятнае гашэнне прайшло на Менскім паштамце.


Вуліцы імя Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Гайнаўцы

Рада Гайнаўкі (Польшча) прыняла рашэнне аб наданні дзвюм вуліцам горада імёнаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Асабліва прыемна, што падзея адбылася ў год юбілею народных песняроў і адбылася ў горадзе, дзе большасць жыхароў мае беларускую нацыянальнасць і падтрымлівае пастаянную сувязь з этнічнай радзімай. Днямі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы прайшло свята беларускай культуры. Адбылася выстава твораў народнага мастака Беларусі В. Шаранговіча "Мой родны кут", прэзентацыя відэафільма "Карані" пра жыццё беларусаў у Польшчы, выступленне ансамбля Белдзяржфілармоніі "Купалінка". Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў 13й Усяпольскай алімпіяды па беларускай мове.

Наш кар


Ад "калі ласка" пасвятлелі твары пасажыраў

Кандутарша гарадскога маршрутнага аўтобуса, што ходзіць па галоўнай вуліцы горада, маладжавая жанчына са спакойным тварам, абыходзячы па праходу пасажыраў, гаварыла, падаючы білет і рэшту, не звыклае "пожалуйста", а нашае, роднае - "калі ласка", дапаўняючы пажаданне беларускамоўнай гаворкай. Ад яе слоў твары некаторых пасажыраў пасвятлелі, хтосьці заўсміхаўся, бо не часта яны сёння чуюць роднае, Богам нам дадзенае слова, не толькі ў аўтобусах, а і ў магазінах, на вуліцы, з канцэртных пляцовак. Я падзячыў кандутаршы за яе мілагучнае "калі ласка", дадаўшы, што ёй за такую павагу да пасажыраў павінны даплочваць сёетое да месячнага заробку. Яна чула маю заўвагупадзяку, але не зрэагавала, бо на чарговым прыпынку ў аўтобусе прыбавілася пасажыраў, і трэба было іх абілеціць.

Пазней пазваніў начальніку аддзела пасажырскіх перавозак Слуцкага аўтобуснага парку № 2 Анатолю Віктаравічу Мяцельскаму і паведаў пра пачутае мною ў аўтобусе "шасцёрка", папрасіў назваць прозвішча і імя той кандуктаршы. Літаральна праз некалькі хвілінаў ён адказаў, што гэта была Галіна Фёдараўна Мялешка. Добра было б, каб яе моўная "пазіцыя" у размовах з пасажырамі паслужыла ўрокам для пераймання кандуктарамі ўсіх 22х гарадскіх аўтобусных маршрутаў, а гэта пераважна маладыя жанчыны, не ўсе ж яны забылі свае моўныя "карані".

Хочацца адзначыць неабыякавасць да роднай мовы самога Анатоля Віктаравіча, які, дарэчы, на ёй нядрэнна размаўляе.

З яго "падачы" у свой час на ўсіх маршрутных гарадскіх аўтобусах рэкламныя шчыты на вокнах і паверх лабавога шкла былі напісаны пабеларуску. А зараз ён актыўна ўзяўся за беларусізацыю дошакшчытоў з указаннем дакладнага часу прыбыцця аўтобусаў на прыпынках, а іх у горадзе аж 208.

На галоўных вуліцах яны ўжо замацаваны, астатнія будуць напісаны і вывешаны ў бліжэйшыя месяц - два.

Больш таго - Анатоль Віктаравіч мае намер, па просьбе членаў мясцовай суполкі таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, агучваць пабеларуску прыпынкі на галоўных маршрутах аўтобусаў, за што яму шчырая падзяка ад усіх, хто не забыў сваю родную мову.

Міхась Тычына, сябар Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, пенсіянер.


А жыццё такое кароткае

Дыскусія за матчыну мову мяне таксама зачапіла, як і спадара Алеся Яжэвіча. Ён мае рацыю, але мне падабаецца новае пазітыўнае мысленне Людмілы Дзіцэвіч. Ці да твару нам вечна крыўдаваць? З дрэнным будзем змагацца. Усяму добраму - радавацца. А дэпрэсія скарачае жыццё. Асабліва кароткі век у сучасных шаноўных мужчын. І гэта самая вялікая праблема... Як вы думаеце для каго?

Слухаю ваенныя успаміны жанчын і дзіўлюся, калі яны гавораць не толькі пра трагедыю вайны, але і пра шчасце маладосці, кахання. Надзея жыла і спраўдзілася ў тых, хто дажыў да Перамогі. Таму сёння ёсць на свеце мы - грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь і гаспадары ў сваёй дзяржаве. Не скажу, каб надта дбайныя. Можна жыць і лепей, як сцвярджае спадарыня Людміла Дзіцэвіч. Вуліца мая, дамы мае. Мова мая, дзеці мае ... І закінутая хата ў вёсцы, неапрацаваная зямля. Хто пажадае, можа дадаць свае прыклады.

Некалі газета "Праўда" была галоўнай. Вось там я прачытала: "Женщина острее улавливает время, вбирает то, что предлагает окружающий мир. Но она же из инстинкта жизни острее чувствует его неполадки, внутренне сопротивляется разрушительной силе». Чаму ж гэта жанчыны ўсё болей і п'юць, і смаляць, і дзяцей пакідаюць? Жорсткае грамадства - жорсткія жанчыны. Мода прыйшла на кепкі! А калі ў палітыцы дзейнічаюць толькі хлопцы, не чакайце прыплоду.

Прыслухоўвацца неабходна да жанчын, нават да іх ціхага голасу, які прагучыць нарэшце. У Заслаўі краму назвалі "Прыпынак", і я была ўсцешана адным словам. А пісьменнік Янка Сіпакоў напісаў геніяльную кнігу прыпавесцяў "Тыя, што ідуць" пра вялікую беларускую прагу велічы і жыцця і пра тое, што "сядзець, нічога не робячы, невыносна".

Яна Трубач.

На здымку: заняткі гуртка ландшафтнага дызайну ў Заслаўі. Жыццё павінна стаць прыгажэйшым.


ГАВОРЫЦЬ НАША ГРОДЗЕНШЧЫНА

Ужо колькі часу вядзецца абмеркаванне сучаснага стану беларускай літаратурнай мовы. Навукоўцы, выкладчыкі, пісьменнікі, журналісты, аматары роднага слова дзеляцца меркаваннямі, дыскутуюць, выказваюць свае прапановы адносна таго, як захаваць мову, ля вытокаў якой стаялі Купала і Колас, як ачысціць яе ад ненатуральнага і навалачнага, што зрабіць, каб яна зажыла свабодна і паўнакроўна. За гэтым клопатам, які часам ператвараецца ў малаэфектыўную мітусню, мы нярэдка забываемся, што ў нас ёсць яшчэ і дыялектная мова, што ва ўсе часы значэнне яе было выключна вялікім. Дзякуючы ёй беларусы вылучыліся ў самастойны этнас, склалася беларускае пісьменства ў Вялікім Княстве Літоўскім, славуты Скарына зрабіў першыя пераклады Бібліі. Дыялектная мова спарадзіла сучасную літаратурную мову і цяпер застаецца надзейным яе донарам.

Як пачуваюць сябе беларускія гаворкі сёння? Якія працэсы адбываюцца ў іх жывым арганізме? Што іх чакае ў будучым? На жаль, гэтыя пытанні мала каго цікавяць і хвалююць. Навукоўцы-дыялектолагі, якіх у Беларусі на пальцах пералічыш, займаюцца пераважна сістэматызацыяй і асэнсаваннем таго фактычнага матэрыялу, што сабраны ў ХХ стагоддзі. Новыя палявыя даследаванні амаль не праводзяцца, няма і агульнай праграмы іх ажыццяўлення.

З прычыны актыўнай міграцыі насельніцтва, а таксама пад уздзеяннем рускай мовы адбываецца разбурэнне дыялектных сістэм, размыванне межаў груп гаворак, архаізацыя моўных з'яў, якія склаліся ў мінулыя эпохі. Традыцыйнай гаворкай у больш-менш чыстым выглядзе карыстаюцца пераважна вясковыя жыхары старэйшага ўзросту. Так званая "трасянка" настойліва асвойвае і сельскую прастору. Гэта наглядна можна бачыць на прыкладзе запісу маўлення аднаго вяскоўца (1996 г.):

" Я радз і ўса дв а ццаць седм о га г о да. Паш о ў у шк о лу, дз е б ы ў п я ць л е т. П а сьвіў кар о вы, памаг а ў дз е душкі раб о таць, т а к как у мен е ац е ц пам ё р малад о й - тр ы ццаць п я ць л е т. Дз е душка п о сьле ацц а праж ы ў р о ўно дв а ццаць л е т. Ац е ц ум ё р дв а ццаць п я тава апр э ля тр ы ццаць дзев я тава г о да. Дз е душка б ы ў мав о ацц а ац е ц, а б а бушка был а ма е м а мы м а ма. Вот р а с ан ы пас о рылісь зь дз е душкай. Б а бушка гав о рыць на дз е душку: "Т ы д о чке адд а ў ус ё з о лато?" А дз е т гав о рыць на б а бушку: "М о жэт т ы ўкр а ла ў мен я з о лато?" Дз е т п о сьле пат п е ч сматр э ць. Даст а ў ч о рную бут ы лку. Пасматр э ў, аказ а лось ус ё ў пар а ткі. Я п о сьле дз е да т о жэ пал е с пат п е ч, пасматр э ць з о лато. Я даст а ў ев о , пашчыт а ў, был о підзіс я т залат ы х, но я ўс ё ўлаж ы л абр а тна, т а к, к а к ян о ляж а ло. У с о рак дзев я тым гад у б ы л паж а р, у пейс я т дзев я тым пам ё р дз е т. Куд а ян о дзев а лось, з о лото, т а к я і не зн а ю. Дз е душка н а с сматр э л хараш о . М ы ем у памаг а лі. Н а с был о тр о х бр а та і адн а сястр а , м е ншая. Ст а ршого бр а та, Сьц ё пку, забр а лі ў Герм а нію, а мін е - у парціз а ны. Па прых о ду с партыз а н забр а лі в а рмію ў с о рак чэцьв ё ртым гад у . І праслуж ы ў в а рміі па пійдзіс я т п е рвы г о т. Служ ы ў с е м л е т. Прыш о ў в радн о й калх о с і ср а зу ст а ў к о нюхам. Я о чэнь люб і ў лашыдз е й. Праб ы ў дв а г о да к о нюхам, і мен е паст а вілі брыгадз і рам. У пійс я т тр э цім гад у фтар о ва сеньцябр а . І прараб о таў да дзевян о сто тр э цяга г о да. Цеп е р я кала п е нсіі. Аддых а ю, з б а бушкаю вм е сьці труж у со".

Аднак трасянка ў вёсцы пакуль не стала агульнапашыранай. Шмат дзе жывуць яшчэ натуральныя гаворкі. Перад дыялектолагамі паўстае задача іх неадкладнага пісьмовага дакументавання. Гэта важна і для сучаснікаў, і для нашчадкаў. Тое, што не зафіксавана сёння, заўтра можа быць беззваротна страчана.

Прапаную чытачам "Нашага слова" асобныя запісы жывога дыялектнага маўлення, зробленыя аўтарам гэтых радкоў, выкладчыкамі і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў апошнія 20 гадоў. Звязныя тэксты ілюструюць узоры традыцыйных гаворак усіх семнаццаці раёнаў Гродзенскай вобласці. Матэрыялы размеркаваны паводле геаграфічнага размяшчэння раёнаў у напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Большасць запісаў ажыццяўлялася з дапамогай магнітафона. Ставілася задача максімальна дакладна перадаць мову інфармантаў на пісьме, нічога не дадаючы і не папраўляючы. Для зручнасці і лепшай чытэльнасці тэксты аформлены не поўнай, а спрошчанай транскрыпцыяй, заснаванай на фанетычным прынцыпе напісання. Па тэхнічных прычынах націскны галосны ў фанетычным слове вылучаецца не надлітарным знакам, а курсівам. Змычны гук |г| перадаецца падкрэсленай літарай г. Кожны тэкст пашпартызуецца: указваецца узрост інфарманта, месца і год запісу. З этычных меркаванняў прозвішча інфарманта не называецца.

Прапанаваныя тэксты варта разглядаць не толькі як узоры гаворак з іх своесаблівай лексікай, марфалогіяй, сінтаксісам. Гэта абразкі жыцця нашых бацькоў і дзядоў, нявыдуманыя гісторыі, напоўненыя рэальным зместам, народнай філасофіяй і мараллю, шчырасцю і непасрэднасцю. Чытаюцца яны з не меншай цікавасцю, чым мастацкія творы пісьменнікаў.

1. Вайн а был а , пага-р э лі ўс е . Ц я шка был о , га-лад а лі. Ціп е р во к а жуць, што к е пскае ж ы це. Кал і сь был о к е пскае ж ы це. Ціп е р ж ы ць м о жна, кап ні г э та… Пь ю ць. М ы был і ўс е дзяў-ч а ты. П я ць дзяўч а т был о . А як о е кал і сьціка шт о был о : тк а лі, вяз а лі, дз е рлі, пр а лі. А я был а дз е ўкай, і т а я, што ў Сьв і слачы, сястр а был а . Як ян а п о йдзе, та адз е не ўжо мн е нім а ў ч ы м ісьц і . Бо як вясн о й, пл а ця панадзяв а ям, п о йдзям. Зім о й ян а п о йдзя, я ў х а це сяж у . Ма я м а ма за-стал а ся малад а я. М ы ўсё т а ткам назыв а лі. Я ўсё п а па не маг у сказ а ць. А чам у м ы т а к назыв а лі? Т а тка пам ё р у с о рак с е м л е т. І я т а к каж у , ус ё р о ўна ма ё й м а ме был о ляхч э й, чым мн е . Я астал а ся адн а , а ян а был а зь дз е цьмі. Ё й мус о ве был о да дзяц е й. Не был о кал і пл а каць: был і і в е лькія, і мал ы я. Л я , с а мая мал а я - дв а г о дзікі был о . Адн о т ы туд ы йдз і раб і , т ы туд ы йдз і раб і . А я сам а ўс ё рабл ю . Хт о мн е зр о біць? Ціп е р к е пска, нім а г о ршай бяд ы , як ст а расьць і гад ы . Ні аказ а ца. Упр а ўлюся, ід у ў х а ту - адн ы я сьц е ны. Уж о в о сем л е т, а ні маг у прыв ы к-нуць адн а . Кал і ян ы пры е- дуць? Вясн а , то на л а ўку п о йдзеш. А ціп е р куд ы ? Ну сус е тка з раб о ты пр ы дзе. Ё й тр э ба ўпр а віца, ужо ні п о й-дзеш да я е пасядз е ць. Д а жа кап прыйшл а , прынял а п ян а мян е , пасядз е лі п. А ле ш і на раб о це ц э лы дз е нь, і ў х а це тр э ба раб і ць, і х о чаца ат-дыхн у ць. Д а жа ням а куд ы пасьц і , кап пасьц і . А ўс ё шч э жд у званк а , м о жа хт о пазв о- ніць. У С а шы о тпуск у м а р-це. Т ы дзень был і ян ы . Сярг е й зь Л е най і М а шай з а раз р о бяць. Я ні па е ду. Хт о б у дзе ў х а це шт о раб і ць? У мян е чацьв ё ра сьвін е й. С а- шы х у тка пядзіс я т л е т. На п е ньсію п о йдзе - б у дзем кал о ць. Б у дзе ўжо шт о е сьці. Уж о б у дзе ляхч э й. Усё раўн о ц я шка в ё дра нас і ць. А не дзярж ы ніч о га, і шт о ?.. Тр э ба х о ць кр ы ху калуп а цца с ч ы м. Чалав е к стар ы - як к о нь: як ад ы муць агл о блі, дык уп а дзе. Тр э ба раб і ць, кап хоць кр ы ху падз е ржы-валі агл о блі. Ус ё м о жна куп і ць, а шт о сва ё , кус о чак м я са звар ы ць… Мн е тр э ба ўс ё сам о й раб і ць. В і ця пама-г а е, пры е дзе, мн е с е чкі нар э- жа. Але шт о , к а жды дз е нь не на е зьдзіш, тр э ба мн е сам о й раб і ць. Л я о, р а на ўстав а ць тр э ба мн е . Г э тага двацаці-літр о вага чыгун а на тры-бух у валач ы . Мн е ніхт о ні застаўл я я. Г э та я сам а саб е раб о ту рабл ю . Г э та ніц я ш-ка. Кап ц я шка был о, я п адн о парас я дзярж а ла п. Был і малад ы я - зус і м друг о ё был о . Ні сядз е лі т а к у х а це. І да н а с хт о пр ы йдзя, і м ы хадз і лі. І выпів а лі на сьв я ты. Ні напів а ліся т а к, як ціп е р. Вяс е льлі был і , карав а йніцы. Был і , л я , брат ы і с ё стры. Шл і з а муш і пякл і ўж о кара-в а і. Л я , г у скі пякл і , г у скі раб і лі. Ляп і лі і мал ы я, і баль-ш ы я. Хт о тады т ы я цук е ркі к і даў - г у скі к і далі. Т а нцы был і . Кал і сь і вяс е льле был о інцярасьн е йшае. Прыг о жа адз е нуцца і карав а і вяз у ць. Т а м уж о муз ы каў у х а це. Св о й карав а й, да і х карав а- яў няс у ць. Тад ы ўж о пь ю ць. Зр а нку дах а ты прых о дзілі. Вяс ё лае ж ы ця был о . І сьпя-в а ласё, і гул я ласё. Г э та ціп е р ск у шна. У мян е св а ць-бы ні был о . Сват ы прыяж а- лі, а св а цьбы ні был о . У сястр ы ст а ршай был а св а ць-ба на П а ўла, а я ўжо друг о- га феврал я . Хт о мн е б у дзе што раб і ць, ш чаг о был о раб і ць? Л я , а т а м, у яг о был а св а цьба. Мн е не был о ш ч ы м з а муш ісьц і . Я як пад у- маю, шт о ц і пер е і шт о тад ы был о … Ну шт о мн е . В о , яг о м а ці дал а в о ўну, то сястр а ст а ршая, шт о ў Грынк а х, в ы ткала дыван а . І д а ла яг о м а ці пад у шку. Бо г э та іш-л а , што ў Сьв і слачы, хоць был о дв е пад у шкі, то і за-бр а ла адн у . Ну п я ць чала-в е к, п я ць дзяўч а так. Ст а р-шая шл а - тр э ба был а пад у- шка. І яшч э пада мн о ю шл а - т о жа ўзял а . А мн е ўж о … Хт о раб і ў тад ы т а к в е лізна пад у шак. М і ша з а рміі чама-д а н прыв ё с, дз е сь іш о ў з а рміі і куп і ў, л я , дах а ты ісьц і . То ў т о й чамад а н ус ё скл а лі, і с т ы м з а муш пай-шл а . А ціп е р, пал я нь, к о лькі ўсяг о ! Куд ы і х… Шл а адн а ўн у чка з а муш - ё й дал а пад у шкі, друг а я - і м пада-в а ла. Хл о пцам пад у шкі да-л а . І ў мян е шч э е . Кал і сь д о бра был о . І ні свар ы ліся. Ніхт о ні гавар ы ў, што б е д-на. А ціп е р ус ё адн о тр э ба за баг а цтва, кап яг о . Ніч о га баг а цтва ні тр э ба. Тр э ба, кап м е жду саб о ю д о бра жыл і і адн о аднам у ўступ а лі. О , г э та с а мае гл а ўнае баг а цт-ва. І кап здар о ўе был о . Я о ш чамад а нам пайшл а , а ціп е р маш ы ну тр э ба, кап в ы весьці г э та. Ус ё нажыв а- ецца.

Жанчына, 1927 г. н.в. Ражкі Свіслацкага раёна, 2003 г.

2. Нарадз і лася я , дз е- ткі, т у т і ўж э с е мсят тр э йці р о к т у т жыв у . П е рш я тад ы был а зус і м малад а я. Жыл і м ы з м а май і т а там у майг о дз е да, б а цькавага б а цька, яг о ўс е назыв а лі Вайтах о м. У дз е давай х а ці, апрач а н а с жыл і яшч э дв а т а тавы бра-т ы ж жанк а мі і дз е цьмі. П о- тум м о й т а то паст а віў сва ю х а тку на в ы гане, ян а ціп е р уж э зус і м ст а ла стар э нька, развал і лася. Перайшл і м ы ў сва ю х а ту. Я был а найста-р э йшая ў м а мы, а яшч э был о шасьц ё ра мал о чшых: пяц ё- ра брат о ў і сястр а . Як най-стар э йшай, мн е так і прый-шл о сё найцяж э й, тр э бо бы-л о памаг а ць м а мі гадав а ць мал о чшых, раб і ць у х а ці, на п о лі, бо м а ма н а ша был а хв о ра, сам а раб і ць ніч о го ні магл а . Кал і сьціка ж ы ця бы-л о ні т о ё, што ціп е р. Як усп о мню, к о лькі был о раб о- ты!.. Ж а лі сярп а мі, гар а ць тр э бо был о к о ньмі, і т о й л ё н рв а лі, трап а лі, пр а лі і тк а лі ўзім о ю . Я х у тка ст а ла ра-б і ць ус ю б а пску раб о ту. Нараб і лася за ж ы ця, ц я шко был о , усяг о паб а чыла. А лі ціп е р ус ё к е пскаё заб ы ласё. І скаж у в а м, дз е ткі, хоць і ц я шко жыл о сё, а лі ш весял е й был о кал і сьці ў в ё сцы. Ціп е р ст а ло зус і м с у мно, нідз е ні пач у еш п е сьні. А кал і сьціка был о мн о го хл о пцаў, дзяў-ч а т, у г о рад ніхт о ні ўцяк а ў. Быв а ло, як з ы дуцца в е ча-рам на т а нцы, в е сяло. Узі-м о ю дзяўч а та з ы дуцца на вячарк і с прасьн і цамі, с калаўр о ткамі, р а зам пр а лі і п е сьні сьпяв а лі. Я н а тто люб і ла сьпяв а ць і галас і- стай был а , як был а малад а я. Каля н а шай х а ты был а ст у- дня, глыб о кая так а я, аш на трын а ццаць к а так. То я , быв а ло, в ы йду ўв е чары на дв о р, перагн у ся галав о ю ў ст у дню ды як завяд у як у ю п е сьню, а э ха дал ё ка раз-н о сіцца. Уч у юць хл о пцы на дал і ні і д у маюць, што г э то ўж э дзяўч а та на гар э пазьбі-р а ліся ды сьпяв а юць, і ян ы ід у ць уж э сюд ы . Тад ы я вазьм у ды схав а юся, ян ы аб ы дуць ус ю в ё ску, а дзя-ч а т т а к нідз е і нім а . Ст а ла і я хадз і ць зь дзяўч а тамі на вячарк і .

Жанчына, 1922 г. н. в. Крапіўніца Свіслацкага раёна, 1995 г.

3. М о й б а цька б ы ў с а мы ст а ршы. Яг о б а цька (м о й дз е т) р а на пам ё р. Ус я раб о та на яг о . Раб і ў зямл ю . Да таг о навуч ы ўся кал ё сы раб і ць. Зямл і німн о го был о , м у сялі зарабл я ць. Тад ы шт о , адд а ў адн у сястр у з а муш, тад ы друг у ю. Тр э бало вяс е- лё зраб і ць. Тр э бало кар о ву ў пас а зе д а ць. П о шля с а м жан і ўся. Пяц ё ра дзяц е й бы-л о . Адн о ўмярл о , м у сі, з в о сім м е сяцаў был о . Ц я шко был о . П о шля адзял і лі. Х а ту стр о іў, х а та был а мал а я, ні был о дз е ж ы ць. Зраб і лі пры-стр о йку і жыл і апр ы ч, т о лькі пад адна е ю стр э хай. П о шля адн о га бр а та спаралізав а- ло. Друг і па п' я ні ў п е тлі з а йцавы ўл е с, н о гі аднял і , зраб і лі прат э зы. Наўч ы ўся за краўц а , ш ы ў хараш о . Па хаз я йству м у сяў памаг а ць ст а ршы. Сва я сям' я ст а ла падраст а ць. Зямл і м а ло бы-л о . Дзярж а лі кар о ў, сьв і ня, б ы ў к о нь. Кал і прадад у ць, кал і к у пяць. Сваг о ні пра-карм і лі п. Тр э бало купл я ць і карм і ць. Ат сваг о дз е да наўч ы ўся раб і ць кал ё са. Е зьдзіў у л е с, купл я ў ма-цяр' я л, тач ы ў кал о ткі. Та-к а я так а рня на н о гу. Расц о м вырабл я ў кал о ткі. Тад ы шт о ? Шп і цы п е рш апч э с-ваў, тад ы струг а ў. Ус ё ра-б і ў уручн у ю, на так о м сл о- ні, дз е струг а ць шп і цы да каляс а . З д у бу шп і цы был і , з беразін ы . Як д ы лі на зван-чак і апч э сваў сяк е рай, а п о тум выпіл о ўваў званчак і ручн о ю п і лкай. А б а ба па-л і ла п е ч дв а раз ы на дз е нь, суш ы лі ўс е й мацяр' я л у п е чы. Р а с выкід а лі, п о шля зн о ў. Б а цька ўс ё раб і ў. П е- ршы с о н перасьп і ць і зн о ў уста е . У сл о н зас а джваў дз е раво, з аднаг о б о ку дз е- раво, з дрг о го вяр о ўка, і ўручн у ю пілав а ў. С а ні ра-б і ў. Ціп е р м э блямі застаўл я- юць х а ту, а ран е й - л а ва на ўс ю х а ту, сл о н і мал е нькія сл о нчыкі сяд а ць. Як аб е т, стаўл я лі в е лькаго ст о лка кал я ст а ла, ус і м мал е нькія ст о лачкі. Пас я дзямо і ям о . М і скі глін я ныя, ч о рныя, л о шкі дзерав я ныя. А м а мін дз е т раб і ў л о шкі дзерав я- ныя, верац ё на тач ы ў. Б а ба пр а ла на калаўр о тку, а дз е- ці на верац ё нах пр а лі. Дз е т с а ні раб і ў, загат о ўліваў мацяр' я л. З д у бу палаз ы выч э сваў. Е зьдзілі на в ы- васку, на баз а р ваз і ў у Ваў-кав ы ск дв а ццаць друг о го, Р о сь - дзіс я таго, З э льва - тр э цяго чысл а . З баз а ра зб о жо прыв о зіў. Шт о за гр о шы пр о даў, гр о шы ўс е пушч а ў на праж ы цё. Хоць был о м а ло зямл і , ал е біс хл е ба ні был і дз е ці, ні гала-д а лі й с а мі, хват а ло ўсяг о . Раб і лі ат сьцямн а да сьця-мн а . Як біс пр а цы, нім а кал я цы. Як зачал а ся ва й на, дз е ці ст а лі раб і ць. Ст а ршы за к а мяншчыка, пры ё м ас-т а тнія наўч ы ліся. Пасьл я вайн ы зраб і лі х а ту в е льку, п о л, тр ы к о мнаты. Дз е ці паўраст а лі, ус е т о жа стра і- цялямі ст а лі. Ціп е рака ўс е ў П о льшчы. Ст а ршы м а я сва ю гаспад а рку, пілар а му, стальм а шню, м е льніцу, п а- мятнікі р о біць. Ус е х а ты саб е зраб і лі. Ус е в ы яхалі тад ы , а н а с з Г э ляю ні пусь-ц і лі, гран і цу закр ы лі. Ціп е- рака т у т жыв е м.

Жанчына, 1928 г. н. в. Мацвееўцы Ваўкавыскага р-на, 1993 г.

(Працяг будзе.)

М.А.Даніловіч, доктар філалагічных навук, прафесар.


Ці заступіцца пракуратура за Генплан Гародні?

Адказ на пытанне відавочны і выцякае з перапіскі паміж старшынём ТБМ Алегам Трусавым і Генеральнай пракуратурай. Пракуратура зоймецца Генпланам Гародні, калі здолее разгледзець парушэнні ў яго выкананні. Гарадзенскія ўлады сцвярджаюць, што яны Генплан не парушаюць. Грамадскасць лічыць зусім інакш. Нядаўна ў спрэчку ўмяшаўся сам складальнік гэтага Генплана (2003 г.) і двух папярэдніх (1973 і 1988 гг.), заслужаны архітэктар Беларусі, былы галоўны архітэктар Гарадзенскай вобласці, а зараз галоўны архітэктар РУП "БелНДІгорадабудаўніцтва" Уладзімір Рыгоравіч Ісачэнка . Прапануем фрагменты яго інтэрвію газеце "Труд" ад 12.07.2007 г.

У Генеральным плане Гародні, распрацаваным нашым інстытутам і зацверджаным у 2003 годзе прэзідэнтам Беларусі, вызначана зона адмысловага дзяржаўнага рэгулявання гістарычны цэнтр (ГЦ). Ён складае ўсяго каля 400 гектараў, гэта значыць 5 адсоткаў ад гарадской тэрыторыі. Калі мясцовым службоўцам захацелася стварыць нешта ультрановае, эпахальнае, хай дзеюць за межамі ахоўнай зоны. Яшчэ ў 1970х прапаноўвалася сфармаваць новую адміністрацыйную плошчу не ў ГЦ, а ў раёне вуліц Віленская, Цагляная. Тады фінансавыя магчымасці не дазвалялі правесці раскопкі і аднаўленне палаца Радзівілаў, Фары Вітаўта , і мы захавалі іх для гісторыі, закрыўшы астаткі зямлёй да лепшых часоў і стварыўшы ў цэнтры два скверы. Мяркуючы ж па тым, якія каласальныя сродкі ўкладзеныя ў цяперашнюю рэканструкцыю (аж да натуральнага паліраванага граніту), зараз грошы з'явіліся. Але замест таго, каб аднавіць або хоць бы захаваць велічныя помнікі, зрабіўшы плошчу пешаходнай, як гэта загадана Генпланам, праезджую частку на ёй пашырылі, высяклі дрэвы, агаліўшы прымітыўную пасляваенную забудову. Ужо не гавару, што пасля рэканструкцыі яна перастала адпавядаць сапраўдным гарадзенскім маштабам.

Растлумачце сваю пазіцыю адносна пабудовы новага моста і пашырэння старога.

Новы мост, папершае, дазволіць абыйсціся без рэканструкцыі старога, а, падругое, разгрузіць яго, палепшыўшы транспартныя сувязі па горадзе. Вядома, гэта дарагое задавальненне, аднак зусім не адзіны шлях рашэння праблемы транспартных перагрузак у цэнтры. Можна ўзгадніць пашырэнне старога моста (толькі не трэба, як плануецца, падымаць яго і руйнаваць гістарычны масток на Дарвіна) пры ўмове, што перш будуць пабудаваныя ўчасткі вуліц, якія накіруюць бясконцыя транспартныя плыні ў аб'езд цэнтра, як гэта і прадугледжвае Генплан.

Яшчэ ў 1972 годзе мною была прапрацаваная схема пракладкі 250мятровага тунэлю ад Новага замка да сінагогі пад засыпанай вуліцай Падзамкавай (Падзамча). Каштуе гэта ў дзесяткі раз менш, чым новы мост і пабудова 4палоснай "параднай" вуліцы на гістарычнай плошчы. Пры гэтым ўдаецца захаваць унікальны гістарычны ландшафт, звязаўшы паміж сабой розныя раёны горада. Аднак гэтыя прапановы адкідаюцца. Замест таго, каб пабудаваць аб'езды, збудавалі кольца вакол танка, пашырылі Віленскую... Зараз ля Савецкай плошчы збіраецца яшчэ больш транспарту, чым раней. Сёння ад праезджай часткі да вокнаў гістарычных будынкаў па вуліцах К.Маркса і Кірава не больш 34 м. Потым дзівяцца, чаму гэтак імкліва расце лік захворванняў у мясцовых жыхароў.

Адмовіўшыся ад праекту тунэлю, пачалі прабіваць транзітную вось Горкага Гарнавых, што прывядзе да засыпання часткі поймы і самой рэкі Гараднічанкі. Ад маляўнічай даліны нічога не застанецца.

Вашы апаненты сцвярджаюць, што зрабіць цэнтр пешаходным немагчыма.

Хай уважліва прачытаюць Генплан, Дэталёвы план рэгенерацыі ГЦ. Вуліца Сацыялістычная ў парадку выключэння можа застацца ппраезджай, а вось Кірава, К. Маркса, Баторыя, падобна да Савецкай, павінны стаць пешаходнымі. Пры гэтым у Генплане прадугледжаны рух па іх маламернага абслуговага транспарту, які даставіць прадукты, завязе мэблю і г.д. У Цярнопалі я бачыў усё гэта 40 гадоў назад.

Дагэтуль не апублікаваныя рашэнні, прынятыя ў Гародні на выязным красавіцкім паседжанні Беларускай навуковаметадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Быццам бы, зацверджана "рэканструкцыя" гістарычнай забудовы канца 19 пачатку 20 стагоддзя з узвядзеннем на іх месцы фешэнэбельных асабнякоў для багаценькіх...

Абуральна, але супрацоўнікаў Белндіпгорадабудаўніцтва на паседжанне нават не запрасілі. Думаю, наўмысна, ведаючы аб нашай непрымірымай пазіцыі ў адносінах да іх задумаў, у корані разбежных з Генеральным і Дэталёвым планамі.

Увесь ГЦ складаецца з 28 архітэктурнаахоўных зон. Сотні хатак, відавочна, аб якіх вы гаворыце, самі па сабе ніякай архітэктурнай каштоўнасці не маюць, але яны знаходзяцца ў комплексе неацэннай гістарычнай забудовы. Дэталёвы план рэгенерацыі ГЦ 2005 года дае іх жыхарам права мадэрнізаваць хаты, скарыстоўваючы сучасныя патрабаванні да цеплазабеспячэння і каналізацыі. Але пры гэтым павінны быць захаваныя фасады якія выходзяць на вуліцу, маштаб і характар будынкаў, што фармуюць вуліцу.

Чаму так адбываецца?

Трэць стагоддзя назад, быўшы галоўным архітэктарам Гарадзенскай вобласці, я стварыў архітэктурную службу з 272 чалавек. У Абласным кіраванні архітэктуры ў Гародні апрача 12 штатных супрацоўнікаў яшчэ больш за 30 чалавек працавалі на гасразлікавай аснове.

Сёння шматлікія архітэктурныя службы зведзены да адзінак або зусім ліквідаваныя. У кожным з адміністрацыйных раёнаў Гародні было па дасведчаным архітэктару. Сёлета іх панізілі па пасадзе і зарплаце, вымусіўшы звольніцца. Выходзіць, што наша служба не патрэбна, мы камусьці замінаем. Старыя кадры сыйшлі, а новыя, мабыць, не ўспрынялі яшчэ гістарычных каштоўнасцяў горада і не могуць прыняць адпаведныя праектныя рашэнні. Вось вам і вынік. Сёння шматлікія міністэрствы, ведамствы, прыватныя асобы маюць у розных частках Гародні свае інтарэсы, а мясцовыя ўлады ідуць ім насустрач, жывучы выключна сённяшнім днём.

Захацелася ім, нягледзячы на пратэсты гараджан, аўтарытэтных гісторыкаў і нас разам з імі, высячы 400 дрэў у скверах вакол Савецкай плошчы, і скверы высякаюць. З падачы галоўнага архітэктара Гародні і галоўнага адмыслоўца па ахове гістарычнай спадчыны выканкам сцвярджае, што ўсе працы на плошчы вядуцца у поўнай адпаведнасці з згаданым Дэталёвым планам. Хоць у ім чорным па белым напісана аб захаванні ландшафтнарэкрэацыйных ахоўных зон цэнтра горада.

Гарадзенскія ўлады і архітэктары паўтараюць, што ажыццёўленыя пераўтварэнні толькі першы этап рэканструкцыі, разлічанай Генпланам на 20 гадоў.

Немэтазгодна выкарыстаныя ў праведзенай "рэканструкцыі" сродкі, калі б іх накіраваць на рэалізацыю Генплана, дазволілі б ужо сёння вырашыць галоўную задачу, пастаўленую перад намі прэзідэнтам: вызваліць цэнтр ад транзітнага транспарту, стварыць значную частку прадугледжанай сістэмы развязак.

А так на бліжэйшыя гадоў 50 (а, можа, і на стагоддзі) гарадзенскі гістарычны цэнтр, разыначка Беларусі, страчаны. Хто зараз возьмецца руйнаваць кіламетры каменю і пліткі, пакладзеныя не цалкам разумна?

Што ж далей?

Каб выратаваць цэнтр ад транспартных плыняў, трэба ў першую чаргу пабудаваць тунэль па былой вуліцы Падзамча да былой Кармеліцкай, аб чым ужо гаварылася ў нашай гутарцы.

Газета "Труд" за 12.07.2007 г.



Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Сп. П. П. Міклашэвічу

220050, г. Мінск,

вул. Інтэрнацыянальная, 22

Аб парушэнні Указа Прэзідэнта № 332

ад 28 ліпеня 2003 г.

Паважаны Пётр Пятровіч!

Улады горада Гродна пачалі актыўна знішчаць старажытны цэнтр унікальнага горада, які з'яўляецца ўнікальным будаўнічьім ансамблем XII - XX стст.

Аб фактах знішчэння зараз амаль кожны дзень паведамляюць сродкі масавай інфармацыі (гл., напрыклад, "Наша слова" № 22 ад 6 чэрвеня 2007 г. і "Літаратура і мастацтва" № 23 - 24 ад 15 чэрвеня 2007 г.).

Знікаюць старыя будынкі, унікальны культурны пласт у гістарычным цэнтры горада, пад пагрозай стары мост праз Нёман. Пры гэтым ходзяць цьмяныя чуткі пра нейкіх багатых інвестараў з Расіі, якія маюць намер пабудаваць на месцы гістарычнай забудовы "элітнае" жытло. Падаецца, што гэта справа нашага народнага кантролю.

У свой час Кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў Указ № 332 ад 28 ліпеня 2003 г., які прадпісвае захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Аднак улады горада паводзяць сябе так, быццам гэтага Указа не існуе. У сувязі з гэтым просім Вас праверыць, як дзеянні уладаў Гродна па знішчэнні нашай гістарычнай спадчыны суадносяцца з дзеючым беларускім заканадаўствам, у прыватнасці, з Указам № 332.

З павагай,

Старшыня ТБМ, кандыдат гістарычных навук,

адзін з даследчыкаў гістарычнага цэнтра Гродна Алег Трусаў.


Прокуратура Гродненской области

Председателю общественного объединения

"Общество белорусского языка

им. Ф. Скорины"

Трусову О. А.

ул. Румянцева, 13, г. Минск

Направляется обращение председателя общественного объединения "Общество белорусского языка им. Ф. Скорины" Трусова О.А. по вопросам сохранения зданий, являющихся историко-культурным наследием, в г. Гродно для рассмотрения по существу.

О результатах рассмотрения прошу уведомить заявителя.

Приложение: обращение на 1 л. в первый адрес.

Прокурор отдела по надзору за

соблюдением прав и свобод граждан М.В.Попова.

Па слядах Літвы

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Новыя жыхары Панямоння спрычыніліся, безумоўна, да ўзнікнення новых і разбудовы былых гарадоў. Іх дзейнасць спрыяла развіццю гаспадаркі ды ўмацаванню грамадскага ладу нашых княстваў і, урэшце, ператварэнню Навагарадскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае. Новая магутная дзяржава не толькі не зведала мангольскага іга, але і здолела аб'яднаць шмат якія землі Падняпроўя, Папрыпяцця, Пабужжа, а цягам часу і далучыць адабраныя ў Залатой Арды абшары, што распасціраліся да Чорнага мора. Безумоўна, ваяры-літва чынна ўдзельнічалі ў абароне крывіцкіх і дрыгавіцкіх княстваў ды ў дзяржаўным будаўніцтве на абшарах Панямоння. Яны заслужана ўвекавечаны ў назве Вялікага Княства Літоўскага * .

Але стварэнне нашай старажытнай дзяржавы ўсё яшчэ звязваюць з міфічнымі жамойцкімі князямі, пададзенымі ў некаторых Літоўскіх (Беларуска-літоўскіх) летапісах, хоць даўно ўжо даказана, што гэтыя асобы выдуманыя. Яшчэ ў пазамінулым стагоддзі вядомы польскі даследнік Аляксандар Брукнер у кнізе "Старажытная Літва. Народы і багі" напісаў пра паходжанне імёнаў тых жамойцкіх князёў: "Так павандравалі Швянтарог, Кернос, Кукавойціс ды іншыя з тапаграфіі ў генеалогію" (Br о -ckner A. Staro ї ytna Litwa. Ludy i bogi. Olsztyn, 1984. С . 71). Імёны ж вядомых з архіўных дакументаў літоў-скіх князёў - заходнеславян-скага і заходнееўрапейскага паходжання ( Урбан Паўла . Да пытання этнічнай пры - належнасці старажытных ліцьвіноў . С . 53-67).

Не выпадкова ж храністы Лівонскага ордэна называлі безыменных жамойцкіх правадыроў кунігамі (кунінгасамі), што паз-ней перанялі і некаторыя савецкія гісторыкі, зрабіўшы іх "ваяўнічымі кунігасамі". Лексема "кунігас", дарэчы, не балцкага, а гер-манскага паходжання: прагерманскае *kuningaz, гоцкае *kuniggs ад kunі 'род', адкуль і фінскае ды эстон-скае kuningas 'кароль' ( Фас - мер М . Этимологический словарь русского языка . Т . II. М ., 1967. С . 266."D іе kunig е v о n S а m а it е n" Die Livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Reval, 1848. С . 116) 'жамойцкія кунігі' - так у Лівонскай Рыфмава-най хроніцы названыя безы-менныя родавыя старэйшы-ны жамойтаў. Польскі гіс-торык Ю. Ляткоўскі, цытуючы пададзены радок зга-данай хронікі, дадае, што крыжацкі храніст Пётр з Дусбурга называе іх ужо то nobilis ('знатныя'), то геgulі ('каралькі'). Паводле гэтага храніста, на Жмудзі пана-вала "70 геgulі" (Latkowski J. Mendog - kr у l litewski. Krak о w,1892. С . 3) . Іншы нямецкі храніст Пасільге называе іх "dіе еdеlstеn dеr lаndе сzu Sаmaytеn" ( Тамса - ма ) ('старэйшыны зямлі жамойтаў'). Эдэлінгі, альбо нобілі, - гэта племянная знаць. Як вынікае з хронік, іх нельга выдаваць нават за жамойцкіх князёў, не кажу-чы ўжо пра атаесамленне гэтых кунігаў, нобіляў, эдэ-лінгаў з князямі літвы. Так-сама нельга атаесамляць словы "літва" і "літоўцы". Гэта не сiнонімы, таму што азначаюць розныя паняцці.

Лексема "літоўцы", якой называюць сучасны народ (сучасная саманазва lіеtuviаі) прыбалтыйскай рэспублікі Lietuva (Летува), у летапісах і хроніках не сустракаецца. Усюды згад-ваецца толькі літва.

Літва. Які сэнс гэ-тага слова? Якое паняцце яно абазначае? Перш чым спрабаваць шукаць адказу на такія пытанні, згадаем некаторыя старонкі агуль-навядомых хронікаў ды ле-тапісаў. (Шматлікія згадкі пра літву ў "Хроніцы літоў-скай і жмойцкай" (ПСРЛ. Т. 32. М., 1975) ды ў "Бела-руска-літоўскіх летапісах" (ПСРЛ. Т. 35. М., 1980) не падаем.)

1044 год: " ходи Яро-слав на литву " (Новгород-ская Первая летопись стар-шего и младшего изводов. (М., Л-д, 1950. С.181) ; "...приходи литва къ Колу-зе " (ПСРЛ. Т.VIII. С. 112) ; "... повоеваша литва около Торжку. .. " (ПСРЛ. Т.34. М., 1978. С. 92) ; " А в те поры как литва была под Стародубом… " (ПСРЛ. Т. 34. С. 25) ; "… бишася литва с смолняны под градом под Мстиславлем " (ПСРЛ. Т. 35. М., 1980. С. 121) ; " ...а псковичи под городом под Котелном литвы и татар побили много " (ПСРЛ. Т. 37. С.41) ; " ...а литва побе-же, и мало утече за Тросну реку.. ." (ПСРЛ. Т.37. С. 51) ; " Они же сретошася с литвою о реце о Березене и стояша долго время: ни литва за Березыню не лезет к москвичем, ни москвичи к литве " (ПСРЛ. Т. 37. С. 53) ; "... и погналися вслед за литвою . И догонивши билися з литвою " (Кройники о ве-ликихъ князех литовъскыхъ.// Карский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим сла-вянским языкам. М. 1962. С.217) ; " В лето 6713 (1207)… литва же и ятвезе воевахоу и повоева же Тоу-рискъ " (ПСРЛ. Т. 2. С.721) ; " В лето 6733 (1225)… Тое же зимы воеваша литва Новгородскую землю …", " В лето 6753 (1245) повоеваша литва около Торжку и Бе-жицы " (ПСРЛ. Т. 34. М., 1978. Пискаревский лето-писец. С.84, 92; 1246 г.) : " придоша литва и воеваша около Пересопнице (ПСРЛ. Т. 2. С. 797; 1247 г.) : " воева-ша литва около Мелнице " (ПСРЛ. Т. 2. С. 798). Часам гэтым ваярам давалі адпор, як то, прыкладам, падае пад 1249 г. Усцюжскі летапіс: " князи руские на Протве литву побили" (ПСРЛ. Т. 37. С. 30) .

Але літва не толькі нападала на чужыя землі. Надараліся і міжусобіцы. Братазабойчыя сутычкі вы-карыстоўвалі суседзі, якія ладзілі вайсковыя паходы " на литву , на поганее, яко сами имеють рать …" (ПСРЛ. Т.2. С. 815). А тыя ваяры-літва, што прайгра-валі, вымушаныя былі шу-каць сабе новае прыстаніш-ча, як то і зрабіў князь Даў-монт. " Побишася литва межи собою, и Домант прибеже с дружиною своею во Псков и крестися… (ПСРЛ, СПб., 1889, т. 16, с. 54) ; " Тогда же прибегошя в Псков поганыя литвы три-ста семей съ женами и дет-ми и крестишяся… " ("Со-кращенная литовская лето-пись") . Цыт. паводле: (Охо-тникова В.И. Повесть о Довмонте. Л-д, 1985. С. 200).

Дзіўна чытаць у ста-ражытнарускім творы "Аповесць пра Даўмонта" (ім пачынаюцца пскоўскія летапісы) пра "поганую литву". Гэтае словаспалу-чэнне звязваюць з ваярамі князя Даўмонта, які пасля паразы ў міжусобнай бара-цьбе з Навагарадскім кня-зем Войшалкам уцёк у Пскоў. Пасля ўжо сам " бла-говерный и храбрый князь Домант нападе… и побе-дил супротивных врагов поганой литвы шестьсот " (Тамсама. С. 201).

Варта дадаць, што тыя пераможаныя - гэта "князь литовский Гердень" (дакладней: "Gerdine de Na-alse" 'Гердзень з Нальшаў' (Міндаў кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаньнях. Менск, 2005. С. 39) з сваёю дружынаю (Охотникова В. И. Повесть о Довмонте. С. 201) , у складзе якой, віда-вочна, былі ваяры-літва. Чытаем жа ў іншых спісах (копіях) "Аповесці пра Даў-монта", што падчас таго пабоішча "иная литва ис-топе во Двине" (Тамсама. С 202) . Гердзень (Гердэнь), як вядома, быў сынам полац-кага князя Давыда Расці-славіча ды княжыў у По-лацку з 1264 і да 1267 г. (БелСЭ. Т. ІІІ. Мн., 1971. С. 437) . Што да пераможанай Даўмонтам "паганай літвы" полацкага князя Гердзеня, то не трэба гэтую вестку ўспрымаць, як сведчанне захопу Полацка "літвой" ці вынік пераходу Полацка самахоць пад уладу "літоў-скіх князёў", як то падаецца ў БелСЭ: " Полацкае баяр-ства… пайшло на кампраміс з літоўскімі феадаламі і запрасіла іх у 2-ой пал. 13 ст. у горад " (БелСЭ. Т. 8. С. 485) . Літва - звычайныя ваяры-найміты, якія, дарэ-чы, служылі не толькі ў Полацку. Прыкладам, на-прыканцы ХІІІ ст. рыжскія ратманы скардзіліся віцеб-скаму князю Міхаілу Кан-станцінавічу, што іх куп-цоў, якія ехалі "изъ Вите-беска у Смолнескъ, тогды литва изъимали ихъ на пу-ти, у твоемъ городе… и товар отимали в нихъ" (Russisch-Livlаndische Ur-kunden, gesammelt von K.E. Napierskу. St. Petersburg. 1868. S. 27) . Каб жа "літоў-скія феадалы" перанялі ўла-ду ў Полацку, то "літва" магла б абрабаваць рыжскіх купцоў яшчэ ў Полацку, або аберагала б іх. Таксама відавочна, што віцебская "літва" падпарадкоўвалася віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу, інакш бы "рыжскія ратманы" не ба-чылі б сэнсу скардзіцца.

Дарэчы, роля "літ-вы" як адмысловых ваяроў-наёмнікаў выразна выявілася падчас адной вядомай падзеі. На пачатку верасня 1380 г. князь Андрэй Полац-кі, сын Альгерда, вялікага князя ВКЛ, прывёў на Кулікова поле сваю "літву" - закаваных у латы ваяроў. Такія ж шыхты падрых-таваў ягоны брат Дзмітры Старадубскі. Маскоўцы, а пасля, пэўна ж, і манголы, былі ўражаны рыштункам ды выглядам войска братоў Альгердавічаў. Невядомы ўдзельнік Кулікоўскай біт-вы, якога прызнаюць за аўтара "Задоншчыны"*, у захапленні, відаць, перабольшыў колькасць іх ва-яроў. Так, у "Слове о вели-ком князе Дмитрее Иванови-че и о брате его князе Владимере Андреевиче яко победили супостата своего царя Мамая" - фактычна, копіі "Задоншчыны", - чытаем гутарку братоў Альгердавічаў: " Выедем, брате, в чистое поле и по-смотрим своих полков, ско-лько, брате, с нами храбрые литвы . А храбрые литвы с нами 70 000 окованые рати " (В.П. Адрианова-Перетц. "Задонщина". // ТОДРЛ. Т. V. М. - Л-д, 1947. С. 200) .

Варта дадаць, што да поля Кулікова ішоў, як вядо-ма, яшчэ адзін Альгердавіч - Ягайла, вялікі князь Вялі-кага Княства Літоўскага, нібыта, на дапамогу Ма-маю. Ці былі ў ягоным вой-ску ваяры-літва? Безумоў-на, былі: нельга ж уявіць войска вялікага князя літоў-скага без гэтых ваяроў. Літва працягвала служыць вялікім князям ВКЛ яшчэ амаль два стагоддзі. Пасля некаторым, што трапілі ў палон да маскоўцаў, давя-лося перайсці на службу да іншага гаспадара ды пачаць ваяваць за інтарэсы Мас-коўскай дзяржавы.

Ваяроў-літву паслалі заваёўваць Сібір. Прык-ладам, у снежні 1617 г. мас-коўцы выправілі ў паход " нижегородской литвы и немец двести человек " ды " лапшенских полонянников литвы 96 человек " (В. Грыцкевіч. Дваранска-рускія перасяленні ў XIV - XVIII стст. // Спадчына. 1993, № 4. С. 37). Расійскі навуковец Г.Ф. Мілер падаў у сваёй «Истории Сибири», напісанай у 1750 - 1752 гг., шмат сабраных у Табольскім архі-ве дакументаў. Прыкладам, у грамаце ваяводам Гадуно-ву і Зюзіну ад 5 красавіка 1614 г. паведамляецца пра высланне грошай: " ...416-ть рублев с татарскими служилыми людьми: головою татарскою с Богданом Петровым, да с литвою с Давытковым Микифором да с Микиткою Оксеновым… " (Миллер Г.Ф. История Сибири. Т.II. М., Л-д, 1941. С. 229) . Як бачым, імёны і прозвішчы ваяроў-літвы не жамойцкія, а, выкарыстаем сучасны тэрмін, - беларускія. Г.Ф. Мілер падае і дакумент 1623 г., аўтар якога затурбаваўся пра маральнасць заваёўнікаў Сібіры, таму што сібірскія казакі " на Москве и по городом едучи подговаривают жонок и девок, …и навезут их в Тоболеск до 50-ти и больше, и как де к Тобольску, учнут продавать литве и немцом " (Тамсама. С. 294). Дарэчы, літва паказала свой характар і ў Сібіры. Схаўрусаваўшыся з "немцамі", літва ў 1621 г. учыніла паўстанне (Тамсама. С. 560). Цягам часу літвы, што была на службе ў сібір-скіх ваяводаў, паменшала. І ў грамаце цюменскага ваяводы ад 12 траўня 1636 г. чытаем: "...а на Тюмени де служилых людей литвы и казаков конных мало, толь-ко 100 человек ..." (Тамсама. С. 435).

З летапісаў, хронік, з разнастайных гістарычных дакументаў выразна выні-кае, што літва - гэта стан прафесійных ваяроў-наёмнікаў. Яны былі вядомыя цягам сямі стагоддзяў на абшары ад Нямеччыны да Сібіры.

Месца пачатковага пасялення літвы не змаглі вызначыць і навукоўцы. За этнатэрыторыю гэтага "племені" яны падавалі розныя землі. Каб згладзіць неадпаведнасці, былі пры-думаны "Завілейская Літ-ва", "Павілейская Літва", а таксама і спецыяльны тэрмін "этнаграфічная Літва", які атаесамляюць з пачат-ковым абшарам Вялікага Княства Літоўскага. Вядо-ма, кожную з гэтых "Літваў" прывязвалі да розных рэгіёнаў. [Цікавым падаец-ца меркаванне польскага даследніка Ю. Бардаха. Ён разрозніваў абшар "Litwy wlasciwej" 'уласна Літвы' і абшар "Litwy scislejszej" 'Літвы дакладнейшай', у склад якой, паводле ягонага меркавання, уваходзіла тэ-рыторыя Гарадзеншчыны (Bardach Juliusz. Zmierzch smerd у w. // Z polskich studi у w slawistycznych. W-wa, 1968. C. 50-51.)

Цяжка сказаць, які сэнс укладвалі напачатку ў тэрмін "Litwa historyczna" 'гістарычная Літва', звяз-ваючы яго з Вільняй: "stolica Litwy historycznej Wilno" 'сталіца гістарычнай Літвы Вільня' (Ilustrowana encyklo-pedja Trzaski, Everta i Micha-lskiego. T. 3. Warszawa, 1927. С . 162). Напрошваецца ду-мка, што аўтар энцыклапе-дычнага артыкула не быў схільны лічыць тую Літву дзяржаўным утварэннем балтаў (летувісаў - у су-часным разуменні). Такое меркаванне пацвярджаецца і тэрмінам-вызначэннем Г. Лаўмяньскага з заўвагай- удакладненнем: "этнічная Літва (Аўкштота)" ( Ј ow-mia с ski H. Studja nad poczn-tkami spo і ecze с stwa i pa с stwa litewskiego. T. 2. Wilno, 1932. С . 21).

З гэтых словаў вядомага польскага гісторыка вынікае, што ён міжволі ўсведамляў: была яшчэ нейкая літва па-за этнасам. Зважаючы на створаны ў 1920 г. абшар "Litwa Њrodkowa" 'Сярэдняя Літва', можна сцвярджаць, што польскі даследнік меў на ўвазе населены апалячанымі крывічамі і ліцьвінамі Віленскі край. (Мы ж скажам, што тою "неэтнічнай" літвой былі літва-ваяры.)

Інакш вырашаў гэтую праблему Мікола Ермаловіч, вызначаючы месца знаходжання "гістарычнай Літвы" ў Верхнім Панямонні, пераважна на землях Навагарадскага княства Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. С. 44.

У энцыклапедыях жа, у спецыяльных навуковых выданнях за этнатэрыторыю гэтага выдуманага племені падаюцца розныя рэгіёны рэспублікі Летува: усходняя, пераважна, яе частка, але і сярэдняя, г. нз. Аўкштайція, ды заходняя частка - Жмудзь (Жамайція). На іншых мапах знаходзім літву на абшары Сярэдняга Панямоння Третьяков П.Н. Восточнославянские племена. М.,1953. С.219. Рис. 47; Археология СССР. Финноугры и балты в эпоху средневековья. М.,1987. С.8.Карта 1; Этнографические и лигвистические аспекты этнической истории балтских народов. Рига, 1980. С.13. Рис. 3. (Іншыя прыклады несупадзення этнатэрыторыі з гістарычнымі звесткамі ды знаходкамі археолагаў і меркаваннямі гісторыкаў будуць разгледзены ў спецыяльным раздзеле.)

З пададзеных прыкладаў вынікае, што значную частку абшару, дзе знаходзяць помнікі матэрыяльнай культуры, якія, нібыта, належалі "племянной групоўцы, называнай літвой", насялялі іншыя плямёны: крывічы, латгалы, селы, а таксама і жамойты. Такая заўвага датычыць, вядома, пачатку XI ст., калі ўпершыню было згадана ў Квэдлінбугскіх аналах слова Litvа - "іn соnfinіо Rusсіае еt Litvае" Цытую паводле: Daniіowicz I. Skarbiec diplomatуw Papiezkich, cesarskich, krуlewskich… T.I. Wilno, 1860. S.36. А той рэгіён Панямоння, які прызнаецца за месца знаходжання "гістарычнай літвы", не мае адпаведных помнікаў матэрыяльнай культуры балтаў. Як зазначае В.Б. Перхаўка, менавіта ў Панямонні выяўлены "археалагічныя помнікі", што выразна сведчаць пра ўплыў заходнеславянскага этнасу Перхавко В.Б. Западнославянские элементы в раннесредневековой культуре междуречья Днепра и Немана. // КСИА. М., 1986. Вып. 187.

Прычына такой недакладнасці ў вызначэнні тэрыторыі літвы тоіцца, відаць, у свядомасці аўтараў, якім да таго ж не хапала гістарычных і археалагічных матэрыялаў. Таму трэба звярнуцца да спецыяльнага навуковага выдання, падрыхтаванага Інстытутам Археалогіі АН СССР. "Финно-угры и балты в эпоху средневековья" - так называецца цікавы нам том з 20-томнай серыі "Археология СССР с древнейших времён до средневековья". Адказным рэдактарам згаданага тому з'яўляецца доктар гістарычных навук В.В. Сядоў -- славуты даследнік ранняй гісторыі славянскіх і балцкіх народаў.

У раздзеле, прысвечаным "літоўскім" плямёнам, даецца пераказ гісторыі даследавання "паўднёва-ўсходняй часткі сучаснай тэрыторыі Літоўскай ССР з прылеглымі да яе раёнамі Беларусі", якую "ў эпоху сярэдневечча насяляла племянная групоўка, называная літвой" Археология СССР. Финно-угры и балты в эпоху средневековья. М., 1987. C. 390. (Заўважым: літвой, а не літоўцамі ці летувісамі!) Гэтая "племянная групоўка" пакінула г. нз. усходнелітоўскія курганы.

Хто насыпаў "усходнелітоўскія" курганы?

"У арэале племянной групоўкі літвы... не менш за 250 могільнікаў,

у якіх было блізу 7000 курганоў усходнелітоўскага тыпу."

В.В. Седов. Балты. //Финно-угры и балты в эпоху средневековья. М.,1987. С.392.

1.Капцы. Валатоўкі. "Предполагаемые литовские курганы"…

Курганы з-над Віліі ды яе прытокаў здаўна вабілі аматараў даўніны. У 40-50-х гг. XIX ст. іх раскопвалі Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля), Адам Кіркор, Адам Плятар, Яўстах Тышкевіч, Вандалін Шукевіч. З таго часу гэтыя помнікі старасветчыны называлі розна: капцы, валатоўкі, "предполагаемые литовские курганы" Спицын А.А. Предполагаемые литовские курганы VIII - IX вв. // Записки Русского археологического общества. Т. VII, выпуск 1 - 2. М., 1896. С. 103 - 114, "kurhany ciaіopalne" 'курганы з трупаспаленнямі' Szukiewicz W. Kurhany ciaіopalne w Pomusiu. // Њwiatowid, Warszawa, 1900. T. II. С. 3 - 8, "domniemane kurhany litewskie" 'уяўныя літоўскія курганы' Szukiewicz W. Domniemane kurhany litewskie. // Rocznik Towarzystwa Przyjaciуі Nauk w Wilnie. Wilno, 1909. С. 83 - 93), "курганы на границе современной (гэтае і далейшыя вылучэнні мае - З. С.) Литвы и Белоруссии" Покровский Ф.В. Курганы на границе современной Литвы и Белоруссии". // Труды IX Aрхеологического съезда в Вильне, 1893. М., 1895. Т. 1.

Апошняе вызначэнне належыць вядомаму археолагу Ф.В. Пакроўскаму, які "ў 1892 - 1895 гг. раскапаў блізу 150 курганных насыпаў у 20 могільніках" В.В. Седов. Балты. С. 391. ("Апублікаваныя падрабязныя матэрыялы раскопак і цалкам захаваныя знаходкі з раскопак Ф.В. Пакроўскага з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння ўсходнелітоўскіх курганоў" Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. // Вопросы этнической истории народов Прибалтики. М., 1959. С. 129 - так ацаніў працу расійскага археолага вядомы летувіскі археолаг А.З. Таўтавічус. З высокай ацэнкай даследаванняў Ф.В. Пакроўскага згодны і аўтар нарысаў пра балцкія плямёны В.В. Сядоў: "Матэрыялы гэтых раскопак… з'яўляюцца важнейшай крыніцай у вывучэнні ўсходнелітоўскіх курганоў" В.В. Седов. Балты. С.391.).

Напрыканцы ХІХ ст. археолагі Э. Вальтэр і В. Шукевіч сабралі даволі багаты матэрыял, які і "да гэтага часу (да 60-х гг. ХХ ст. - З.С.) з'яўляецца асноўнай крыніцай вывучэння пахавальных помнікаў на поўдні Літоўскай ССР" Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 129.

NB. Вынікі тых раскопак апублікаваныя, "у музеях захоўваюцца рэчавыя матэрыялы" В.В. Седов. Балты. С. 391. Аднак археолагі таго часу не асмеліліся прызнаць прыналежнасць курганоў ні славянам, ні жамойтам, ні яцвягам. Пра "племя аўкштайтаў" яны, мабыць, і не чулі.

2. Новы этап даследавання

Новы этап раскопак курганоў пачаўся ў міжваенныя гады ХХ ст. Гэтыя ўнікальныя помнікі даследавалі археолагі Польшчы і рэспублікі Летува. Імі было раскапана "блізу 300 пахавальных насыпаў у 20 могільніках". На жаль, "асноўная частка матэрыялаў гэтых раскопак засталася неапублікаванай" В.В. Седов. Балты. С. 391.

Археолагі савецкай Летувы асабліва актыўна ўзяліся раскопваць могільнікі пасля 1945 г. Цягам 1951 - 1954 гг. была звернута пільная ўвага на даследаванне "ўсходнелітоўскіх" курганоў у сярэдзіне іх арэала. Ды лёс даследавання 18 могільнікаў быў падобны: "матэрыялы засталіся неапублікаванымі" Тамсама. Аднак пошукі не спыняліся. Паводле А.З. Таўтавічуса, толькі да 1956 г. "у 100 курганных групах раскапана блізу 850 усходнелітоўскіх курганоў" Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 130, (значыць, было даследавана 12 адсоткаў помнікаў). Спецыяльнае прысвечанае "ўсходнелітоўскім" курганам даследаванне - сістэматызаваны і абагульнены ўсе сабраныя археалагічныя дадзеныя - было зроблена А.З. Таўтавічусам у 1959 г. Гэтыя пахавальныя помнікі разгледжаныя ім і ў кнізе калектыву аўтараў "Нарысы літоўскай археалогіі", якая выдадзена ў 1961 г. В.В.Седов. Балты. С. 391. У 1982 г. В. Даўгудзіс апублікаваў кнігу пра даследаванні сярэдневяковых паселішчаў Летувы, у якой "некаторыя вынікі вывучэння падведзены, праўда, агулом, для ўсёй тэрыторыі Літоўскай ССР" Тамсама. C. 392.

Таму В.В. Сядоў меў падставу сцвярджаць: "пахавальныя помнікі племянной групоўкі літва… курганы, называныя ў навуковай літаратуры ўсходнелітоўскімі … значна лепш даследаваныя, чым грунтавыя могільнікі жамойтаў і аўкштайтаў" Тамсама. С. 390. Але ён вымушаны быў заўважыць, што "падрабязныя апісанні вынікаў раскопак курганоў адсутнічаюць…" Тамсама.

Тэрмін "усходнелітоўскія" курганы замацаваўся ў гістарычнай літаратуры, хаця навукоўцам вядома, што нямала іх і на абшары паўночнай часткі Беларусі, не кажучы ўжо пра населены славянамі Віленскі край. Да таго ж, на падставе "некаторых агульных рысаў пахавальнага абраду, вонкавага выгляду курганоў, асобных авальных або прадаўгаватых насыпаў (крывіцкіх помнікаў! - З.С.), папялішчаў у курганах" А.З. Таўтавічус сцвярджаў існаванне "цесных сувязяў" з усходнеславянскімі плямёнамі Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 144. (Праўда, гэты летувіскі даследнік уяўляў згаданыя "цесныя сувязі" як культурны ўплыў на суседзяў. Прыкладам, гаворачы, што такія сувязі існавалі ўжо ў IV - VI стст., А.З. Таўтавічус меў на ўвазе знаходкі "скроневых колцаў з спіральнымі завіткамі ва …усходнеславянскіх помніках" Тамсама. С. 145. А, здавалася б, трэба гаварыць пра знаходкі гэтых тыпова славянскіх жаночых аздобаў ва "ўсходнелітоўскіх" курганах.)

NB. Польскімі і летувіскімі археолагамі даследавана не менш за 850 "усходнелітоўскіх" курганоў, але "матэрыялы засталіся неапублікаванымі", "падрабязныя апісанні вынікаў раскопак курганоў адсутнічаюць". - То не абыякавасць археолагаў да вынікаў сваёй нялёгкай працы, а боязь выявіць вынікі даследавання. (Аднак абагуленыя вынікі апублікавала М. Альсейкайтэ-Гімбуцене ў 1946 г. у Нямеччыне.)

3. Што знайшлі ва "ўсходнелітоўскіх" курганах?

Археалагічныя даследаванні ў Летуве не спыняліся, і дзеля выдання спецыяльнага тома "Финно-угры и балты в эпоху средневековья" (М., 1987) згаданай серыі "Археология СССР", рэчавага матэрыялу павінны былі назбіраць. Аднак рэчы літвы пададзены толькі ў табліцах СХХІІ "Древности литвы. Эволюция" В.В. Седов. Балты. С. 441 і СХХV "Украшения литвы" Тамсама. С. 444. Ды яшчэ агулом у табліцах CXXIV, CXXVI падаюцца знаходкі з "помнікаў літоўскіх плямёнаў і яцвягаў", у табліцы СХХІІІ - "рэчы ўзбраення літоўскіх плямёнаў". (Параўнай: асобна пададзены "старажытнасці" латгалаў ў 6 табліцах, прусаў - 5, жамойтаў - 3 і куршаў - 3, хоць іх археалагічных помнікаў даследавана непараўнальна менш.)

Верагодна, некаторыя знойдзеныя ва "ўсходнелітоўскіх" курганах рэчы нельга было падаваць за этнавызначальныя для "ўсходніх літоўцаў". Так, А.З. Таўтавічус згадаў знаходку "тыповых усходнелітоўскіх шыйных грыўнаў з седлавіннымі канцамі VII - VIIІ стст. з Узлянаў (БССР)" (Пухавіцкага раёна - З.С.) Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 130. (Знаходку ён тлумачыў "літоўска-славянскімі сувязямі", падразумяваючы "ўсходнелітоўскі" вываз, а, магчыма, і прысутнасць балцкага насельніцтва на Міншчыне. Бачыў жа знакаміты польскі гісторык Е. Ахманьскі "ўсходнюю мяжу рассялення балтаў", паводле ягонага меркавання літоўцаў, на Аршаншчыне.) Р. Ябланскітэ-Рыманцене сцвярджала: "У VII - X стст. былі распаўсюджаныя характэрныя для плямёнаў Латвіі і Паўночнай Літвы шыйныя грыўны з седлавінамі, а таксама з пляскатымі канцамі" Яблонските-Римантене Р. О древнейших культурных областях на территории Литвы. // Советская этнография. 1955, № 3. С. 16. (Узоры такіх грыўнаў сапраўды бачым у табліцах латгальскіх старажытнасцяў В.В. Седов. Балты. С. 424, 425. Табліцы CV, CVI.)

Раней А.З. Таўтавічус прызнаў характэрнымі для "ўсходнелітоўскіх" курганоў "височные кольца, манжетные браслеты, эмалированные подкововидные фибулы" Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 133. А ў названым томе толькі згадваецца "подковообразная застежка с выемчатой эмалью" В.В.Седов. Балты. С. 392. Відаць, В.В. Сядоў палічыў згаданыя фібулы не адпаведнымі. Што да скроневых колцаў, то А.З. Таўтавічус, разважаючы пра пахаванні ў грунтавых ямах пад курганамі, напісаў: "Скроневыя колцы з дроту круглага або ромбавага сячэння… маюць спіральныя завіткі і нагадваюць падобныя аздобы з Сярэдняга Падняпроўя" Тамсама. С. 131. А тыя падняпроўскія скроневыя колцы Б.А. Рыбакоў прыпісваў "старажытным русам" Рыбаков Б.А. Древние русы. // Советская археалогия. Т. XVII. 1953. С. 75, 81. [Дарэчы, такія ж скроневыя колцы, што і пададзеныя ў артыкуле А.З. Таўтавічуса, вядомыя і "ў заходніх славянаў VIII - IX стст.", дзе "скроневыя колцы былі настолькі папулярнымі, што лічыліся спецыфічным славянскім упрыгожаннем" Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 566. Паводле тоеснасці жаночых аздобаў з "усходнелітоўскіх" курганоў ды славянскіх скроневых колцаў з Мекленбургіі можна ўявіць, што менавіта заходнеславянскія бежанцы, у тым ліку ваяры-літва, і былі тым "прыблуканым з паўночнага захаду" насельніцтвам, якое, паводле В.В.Сядова, прынесла "сюды звычай пахавання пад курганнымі насыпамі" В.В. Седов. Балты. С. 395. Скроневыя колцы, як уласцівыя літве Х-ХІ стст. аздобы, пададзены ў табліцы СХХІІ "Древности литвы. Эволюция". Але В.В. Сядоў напісаў: "Скроневыя колцы з дроту ўласцівыя толькі для самых ранніх пахаванняў з трупаспаленнямі (ва ўсходнелітоўскіх курганах)" Тамсама. С. 393, значыць, для V ст.]

Аднак жа некаторыя летувіскія археолагі сцвярджаюць, што жанчыны гэтага рэгіёна ўпадабалі іншыя аздобы. Так, у нарысе "Литва" напісана: "Р.К. Валкайтэ-Кулікаўскене на падставе вывучэння рэчавых рэшткаў з усходнелітоўскіх курганоў узнавіла жаночы галаўны ўбор VIII - XI стст. Гэта быў вянок ("венок-оголовье"), складзены з бронзавых пласцінак памерамі 3,5х3,5 да 5,2х3,5 см і некалькіх радкоў бронзавых спіраляў" В.В. Седов. Балты. С. 394. Насуперак А.З. Таўтавічусу, Р.К. Валкайтэ-Кулікаўскене падала сваю рэканструкцыю за этнавызначальную: "Эти головные уборы вместе с ожерельями, состоящими из бронзовых спиральных бус биконических форм, составляли этнографическое своеобразие женщин литвы - племени, оставившего восточнолитовские курганы" Тамсама. Але ж "галаўная аздоба ў выглядзе вянка, называная «вайнагі», была адной з частак латгальскага жаночага строю ў VII - ХІІІ стст. Сярод іх найбольш распаўсюджанымі былі лентачныя вянкі з трох-шасці радкоў бронзавых спіраляў ды бронзавых пласцінаў паміж імі" Тамсама. С.360.

Дарэчы, Р.К. Валкайтэ-Кулікаўскене ўзнаўляла ўбор з рэшткаў. Тыя "рэшткі" маглі прывезці ваяры-літва з рабаўнічага паходу ў Латгалію ці ў Жамойць. Чытаем жа ў нарысе пра жыхароў заходняй часткі Летувы, што ў жаночых захаваннях жамойцкіх могільнікаў V-VIII стст. паўсюдныя "галаўныя вянкі з бронзавых спіраляў…" Тамсама. С. 383. Прыкладам, "галаўныя венчыкі, складзеныя з бронзавых спіралек і пласцін" выяўлены ў пахаваннях "найбольш добра вывучанага" жамойцкага могільніка Маўджыарай ("другой паловы І тысячагоддзя н.э.") Тамсама. С. 384.

У нарысе "Жемайты" згадваюцца шматлікія аздобы ў пахаваннях мужчынаў, у тым ліку і "вітыя шыйныя грыўні з хадульнымі канцамі, якія заканчваюцца петлямі, шматкутнымі або конусападобнымі галоўкамі" Тамсама. С. 384. І дзіўна бачыць на табліцах СХХІІ "Древности литвы. Эволюция" ды СХХV "Украшения литвы" малюнкі жанчын з шыйнымі грыўнямі, у якіх конусападобныя галоўкі. Чым можна вытлумачыць такое "супадзенне" мужчынскіх і жаночых аздобаў розных - сацыяльнай і этнічнай - груповак, а да таго яшчэ розных паводле паходжання і

З гэтых словаў вядомага польскага гісторыка вынікае, што ён міжволі ўсведамляў: была яшчэ нейкая літва па-за этнасам. Зважаючы на створаны ў 1920 г. абшар "Litwa Srod-kowa" 'Сярэдняя Літва', можна сцвярджаць, што польскі даследнік меў на ўвазе населены апалячанымі крывічамі і ліцьвінамі Віленскі край. (Мы ж скажам, што тою "неэтнічнай" літвой былі літва-ваяры.)

Інакш вырашаў гэтую праблему Мікола Ермаловіч, вызначаючы месца знаходжання "гістарычнай Літвы" ў Верхнім Паня-монні, пераважна на землях Навагарадскага княства. (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. С. 44).

У энцыклапедыях жа, у спецыяльных навуковых выданнях за этнатэрыто-рыю гэтага выдуманага племені падаюцца розныя рэгіёны рэспублікі Летува: усходняя, пераважна, яе частка, але і сярэдняя, г. нз. Аўкштайція, ды заходняя частка - Жмудзь (Жамай-ція). На іншых мапах зна-ходзім літву на абшары Сярэдняга Панямоння. (Третьяков П.Н. Восточносла-вянские племена. М.,1953. С.219. Рис. 47; Археология СССР. Финноугры и балты в эпоху средневековья. М., 1987. С.8. Карта 1; Этно-графические и лигвистические аспекты этнической истории балтских народов. Рига, 1980. С.13. Рис. 3.) Іншыя прыклады несупа-дзення этнатэрыторыі з гістарычнымі звесткамі ды знаходкамі археолагаў і меркаваннямі гісторыкаў будуць разгледзены ў спе-цыяльным раздзеле.)

З пададзеных пры-кладаў вынікае, што значную частку абшару, дзе знаходзяць помнікі матэрыяльнай культуры, якія, нібыта, належалі "племян-ной групоўцы, называнай літвой", насялялі іншыя пля-мёны: крывічы, латгалы, селы, а таксама і жамойты. Такая заўвага датычыць, вядома, пачатку XI ст., калі ўпершыню было згадана ў Квэдлінбугскіх аналах сло-ва Litvа - "іn соnfinіо Rusсіае еt Litvае" Цытую па-водле: Daniіowicz I. Skarbiec diplomatуw Papiezkich, ce-sarskich, krуlewskich… T.I. Wilno, 1860. S.36 . А той рэгіён Панямоння, які пры-знаецца за месца знахо-джання "гістарычнай літ-вы", не мае адпаведных помнікаў матэрыяльнай ку-льтуры балтаў. Як зазначае В.Б. Перхаўка, менавіта ў Панямонні выяўлены "архе-алагічныя помнікі", што выразна сведчаць пра ўплыў заходнеславянскага этнасу. (Перхавко В.Б. За-паднославянские элементы в раннесредневековой культуре междуречья Днепра и Немана. // КСИА. М., 1986. Вып. 187. )

Прычына такой не-дакладнасці ў вызначэнні тэрыторыі літвы тоіцца, відаць, у свядомасці аўта-раў, якім да таго ж не хапа-ла гістарычных і археала-гічных матэрыялаў. Таму трэба звярнуцца да спецыяльнага навуковага выдан-ня, падрыхтаванага Інстытутам Археалогіі АН СССР. "Финно-угры и бал-ты в эпоху средневековья" - так называецца цікавы нам том з 20-томнай серыі "Археология СССР с древнейших времён до средне-вековья". Адказным рэдактарам згаданага тому з'яўляецца доктар гістарычных навук В.В. Сядоў -- славуты даследнік ранняй гісторыі славянскіх і балцкіх народаў.

У раздзеле, прысвечаным "літоўскім" плямё-нам, даецца пераказ гісто-рыі даследавання "паўднё-ва-ўсходняй часткі сучаснай тэрыторыі Літоўскай ССР з прылеглымі да яе раёнамі Беларусі", якую "ў эпоху сярэдневечча насяляла пле-мянная групоўка, называная літвой" Археология СССР. Финно-угры и балты в эпо-ху средневековья. М., 1987. C. 390. (Заўважым: літвой, а не літоўцамі ці летуві-самі!) Гэтая "племянная гру-поўка" пакінула г. нз. ус-ходнелітоўскія курганы.

"У арэале племянной групоўкі літвы... не менш за 250 могільнікаў, у якіх было блізу 7000 курганоў усход-неелітоўскага тыпу."

Апошняе вызначэнне належыць вядомаму археолагу Ф.В. Пакроўскаму, які "ў 1892 - 1895 гг. раска-паў блізу 150 курганных насыпаў у 20 могільніках" (В.В.Седов. Балты. С. 391). ("Апублікаваныя падрабязныя матэрыялы раскопак і цалкам захаваныя знаходкі з раскопак Ф.В. Пакроўска-га з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння ўсход-нелітоўскіх курганоў" (Таўтавичус А.З. Восточ-нолитовские курганы. // Вопросы этнической истории народов Прибалтики. М., 1959. С. 129) - так ацаніў працу расійскага археолага вядомы летувіскі археолаг А.З. Таўтавічус. З высокай ацэнкай даследаванняў Ф.В. Пакроўскага згодны і аўтар нарысаў пра балцкія плямёны В.В. Сядоў: "Матэрыялы гэтых раскопак… з'яўляюцца важнейшай крыніцай у вывучэнні ўсходне-літоўскіх курганоў" (В.В. Седов. Балты. С.391).

Курганы з-над Віліі ды яе прытокаў здаўна ва-білі аматараў даўніны. У 40-50-х гг. XIX ст. іх раскопвалі Людвік Кандратовіч (Ула-дзіслаў Сыракомля), Адам Кіркор, Адам Плятар, Яў-стах Тышкевіч, Вандалін Шукевіч. З таго часу гэтыя помнікі старасветчыны на-зывалі розна: капцы, вала-тоўкі, "предполагаемые ли-товские курганы." (Спицын А.А. Предполагаемые ли-товские курганы VIII - IX вв. // Записки Русского архе-ологического общества. Т. VII, выпуск 1 - 2. М., 1896. С. 103 - 114, "kurhany ciaіopalne" 'курганы з трупа-спаленнямі' Szukiewicz W. Kurhany ciaіopalne w Pomusiu. // Swiatowid, Warsza-wa, 1900. T. II. С . 3 - 8, "domniemane kurhany litewskie" 'уяўныя літоўскія курганы' Szukiewicz W. Do-mniemane kurhany litewskie. // Rocznik Towarzystwa Przy-jaci уі Nauk w Wilnie. Wilno, 1909. С. 83 - 93), "курганы на границе совр еменной (гэтае і далейшыя вылучэнні мае - З. С.) Литвы и Бело-руссии" Покровский Ф.В. Курганы на границе совре-менной Литвы и Белорус-сии". // Труды IX Aрхеоло-гического съезда в Вильне, 1893. М., 1895. Т. 1.)

Напрыканцы ХІХ ст. археолагі Э. Вальтэр і В. Шукевіч сабралі даволі ба-гаты матэрыял, які і "да гэтага часу (да 60-х гг. ХХ ст. - З.С.) з'яўляецца ас-ноўнай крыніцай вывучэння пахавальных помнікаў на поўдні Літоўскай ССР" Таў-тавичус А.З. Восточноли-товские курганы. С. 129.

NB. Вынікі тых рас-копак апублікаваныя, "у музеях захоўваюцца рэча-выя матэрыялы" (В.В. Се-дов. Балты. С. 391). Аднак археолагі таго часу не ас-меліліся прызнаць прына-лежнасць курганоў ні сла-вянам, ні жамойтам, ні яц-вягам. Пра "племя аўкштайтаў" яны, мабыць, і не чулі.

Новы этап раскопак курганоў пачаўся ў міжваенныя гады ХХ ст. Гэтыя ўнікальныя помнікі дасле-давалі археолагі Польшчы і рэспублікі Летува. Імі было раскапана "блізу 300 пахавальных насыпаў у 20 могільніках". На жаль, "ас-ноўная частка матэрыялаў гэтых раскопак засталася неапублікаванай" (В.В. Се-дов. Балты. С. 391).

Археолагі савецкай Летувы асабліва актыўна ўзяліся раскопваць могільнікі пасля 1945 г. Цягам 1951 - 1954 гг. была звернута пільная ўвага на даследаванне "ўсходнелітоўскіх" курганоў у сярэдзіне іх арэала. Ды лёс даследавання 18 могільнікаў быў падобны: "матэрыялы засталіся неапублікаванымі" (Тамсама) . Аднак пошукі не спы-няліся. Паводле А.З. Таўтавічуса, толькі да 1956 г. "у 100 курганных групах рас-капана блізу 850 усходне-літоўскіх курганоў" (Тау-тавичус А.З. Восточноли-товские курганы. С. 130), значыць, было даследавана 12 адсоткаў помнікаў) . Спе-цыяльнае прысвечанае "ўсходнелітоўскім" курга-нам даследаванне - сістэ-матызаваны і абагульнены ўсе сабраныя археалагічныя дадзеныя - было зроблена А.З. Таўтавічусам у 1959 г. Гэтыя пахавальныя помнікі разгледжаныя ім і ў кнізе калектыву аўтараў "Нары-сы літоўскай археалогіі", якая выдадзена ў 1961 г. (В.В. Седов. Балты. С. 391). У 1982 г. В. Даўгудзіс апублікаваў кнігу пра да-следа-ванні сярэдневяковых паселішчаў Летувы, у якой "некаторыя вынікі выву-чэння падведзены, праўда, агулам, для ўсёй тэрыторыі Літоўскай ССР. (Тамсама. C. 392).

Таму В.В. Сядоў меў падставу сцвярджаць: "пахавальныя помнікі племян-ной групоўкі літва … кур-ганы, называныя ў навуковай літаратуры ўсходне-літоўскімі … значна лепш даследаваныя, чым грун-тавыя могільнікі жамойтаў і аўкштайтаў." (Тамсама. С. 390). Але ён вымушаны быў заўважыць, што "падрабязныя апісанні вынікаў раскопак курганоў адсут-нічаюць…" (Тамсама).

Тэрмін "усходнелі-тоўскія" курганы замацаваўся ў гістарычнай літара-туры, хаця навукоўцам вя-дома, што нямала іх і на абшары паўночнай часткі Беларусі, не кажучы ўжо пра населены славянамі Ві-ленскі край. Да таго ж, на падставе "некаторых агуль-ных рысаў пахавальнага абраду, вонкавага выгляду курганоў, асобных авальных або прадаўгаватых насыпаў (крывіцкіх помні-каў! - З.С.), папялішчаў у курганах" А.З. Таўтавічус сцвярджаў існаванне "цес-ных сувязяў" з усходне-славянскімі плямёнамі (Тау-тавичус А.З. Восточноли-товские курганы. С. 144.) Праўда, гэты летувіскі да-следнік уяўляў згаданыя "цесныя сувязі" як куль-турны ўплыў на суседзяў. Прыкладам, гаворачы, што такія сувязі існавалі ўжо ў IV - VI стст., А.З. Таўта-вічус меў на ўвазе знаходкі "скроневых колцаў з спіральнымі завіткамі ва …усходнеславянскіх помніках" (Тамсама. С. 145) . А, здавалася б, трэба гаварыць пра знаходкі гэтых тыпова славянскіх жаночых аздобаў ва "ўсходнелітоўскіх" кур-ганах.)

NB. Польскімі і летувіскімі археолагамі даследавана не менш за 850 "усходнелітоўскіх" курганоў, але "матэрыялы засталіся неапублікаванымі", "падрабязныя апісанні вынікаў раскопак курганоў адсутнічаюць".

- То не абыяка-васць археолагаў да вынікаў сваёй нялёгкай працы, а боязь выявіць вынікі дасле-давання. (Аднак абагуленыя вынікі апублікавала М. Альсейкайтэ-Гімбуцене ў 1946 г. у Нямеччыне.)

Археалагічныя дасле-даванні ў Летуве не спыняліся, і дзеля выдання спецыяльнага тома "Финно-угры и балты в эпоху сред-невековья" (М., 1987) зга-данай серыі "Археология СССР" рэчавага матэрыялу павінны былі назбіраць. Аднак рэчы літвы пададзе-ны толькі ў табліцах СХХІІ ("Древности литвы. Эво-люция" В.В. Седов. Балты. С. 441 і СХХV "Украшения литвы" Тамсама. С. 444). Ды яшчэ агулом у табліцах CXXIV, CXXVI падаюцца знаходкі з "помнікаў літоў-скіх плямёнаў і яцвягаў", у табліцы СХХІІІ - "рэчы ўзбраення літоўскіх плямё-наў". (Параўнай: асобна пададзены "старажытнасці" латгалаў ў 6 табліцах, прусаў - 5, жамойтаў - 3 і куршаў - 3, хоць іх архе-алагічных помнікаў дасле-давана непараўнальна менш.)

Верагодна, некаторыя знойдзеныя ва "ўсход-нелітоўскіх" курганах рэчы нельга было падаваць за этнавызначальныя для "ўсходніх літоўцаў". Так, А.З. Таўтавічус згадаў зна-ходку "тыповых усходнелітоўскіх шыйных грыўнаў з седлавіннымі канцамі VII - VIIІ стст. з Узлянаў (БССР)" (Пухавіцкага раёна - З.С.) (Таутавичус А.З. Восточ-нолитовские курганы. С. 130.) . Знаходку ён тлума-чыў "літоўска-славянскімі сувязямі", падразумяваючы "ўсходнелітоўскі" вываз, а, магчыма, і прысутнасць балцкага насельніцтва на Міншчыне. Бачыў жа зна-каміты польскі гісторык Е. Ахманьскі "ўсходнюю мяжу рассялення балтаў", паводле ягонага меркавання літоўцаў, на Аршаншчыне. Р. Ябланскітэ-Рыманцене сцвярджала: "У VII - X стст. былі распаўсюджаныя характэрныя для плямёнаў Латвіі і Паўночнай Літвы шыйныя грыўны з седла-вінамі, а таксама з пляска-тымі канцамі" (Яблонски-те-Римантене Р. О древнейших культурных областях на территории Литвы. Советская этнография. 1955, № 3. С. 16). Узоры такіх грыўнаў сапраўды бачым у табліцах латгаль-скіх старажытнасцяў. (В.В. Седов. Балты. С. 424, 425. Табліцы CV, CVI.)

Раней А.З. Таўтавічус прызнаў характэрнымі для "ўсходнелітоўскіх" курганоў "височные кольца, манжетные браслеты, эма-лированные подкововидные фибулы". (Таутавичус А.З. Восточнолитовские курганы. С. 133). А ў названым томе толькі згадваецца "подковообразная застежка с выемчатой эмалью". (В.В. Седов. Балты. С. 392). Відаць, В.В. Сядоў палічыў згаданыя фібулы не адпаведнымі. Што да скроневых колцаў, то А.З. Таўтавічус, разважаючы пра пахаванні ў грунтавых ямах пад курганамі, напісаў: "Скроневыя колцы з дроту круглага або ромбавага сячэння… маюць спіральныя завіткі і нагадваюць падобныя аздо-бы з Сярэдняга Падня-проўя". (Тамсама. С. 131.) А тыя падняпроўскія скро-невыя колцы Б.А. Рыбакоў прыпісваў "старажытным русам". (Рыбаков Б.А. Древние русы. // Советская ар-хеалогия. Т. XVII. 1953. С. 75, 81). Дарэчы, такія ж скроневыя колцы, што і пададзеныя ў артыкуле А.З. Таўтавічуса, вядомыя і "ў заходніх славянаў VIII - IX стст.", дзе "скроневыя колцы былі настолькі папуляр-нымі, што лічыліся спецы-фічным славянскім упрыгожаннем". (Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993. С. 566.) Паводле тоеснасці жаночых аздобаў з "усходнелітоўскіх" курганоў ды славянскіх скроневых колцаў з Мекленбургіі можна ўявіць, што менавіта заходнесла-вянскія бежанцы, у тым ліку ваяры-літва, і былі тым "прыблуканым з паўночнага захаду" насельніцтвам, якое, паводле В.В. Сядова, прынесла "сюды звычай пахавання пад курганнымі насыпамі" (В.В. Седов. Балты. С. 395). Скроневыя колцы, як уласцівыя літве Х-ХІ стст. аздобы, пададзены ў табліцы СХХІІ "Древности литвы. Эволюция". Але В.В. Сядоў напісаў: "Скроневыя колцы з дроту ўласцівыя толькі для самых ранніх пахаван-няў з трупаспаленнямі (ва ўсходнелітоўскіх курганах." (Тамсама. С. 393, значыць, для V ст.).

Аднак жа некаторыя летувіскія археолагі сцвярджаюць, што жанчыны гэтага рэгіёна ўпадабалі іншыя аздобы. Так, у нарысе "Литва" напісана: "Р.К. Валкайтэ-Кулікаўскене на падставе вывучэння рэчавых рэшткаў з усходнелі-тоўскіх курганоў узнавіла жаночы галаўны ўбор VIII - XI стст. Гэта быў вянок ("венок-оголовье"), складзены з бронзавых пласцінак памерамі 3,5х3,5 да 5,2х3,5 см і некалькіх рад-коў бронзавых спіраляў. (В.В. Седов. Балты. С. 394.)

*Задоншчына - помнік рускай літаратуры канца XIV ст. Адна з трох аповесцяў, што апісваюць перамогу маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча над Мамаевым войскам на Куліковым полі ў 1380 г. За аўтара "Задоншчыны" прызнаюць "Софония старца рязанца", які, прыкладам" у Цвярскім летапісе называецца "брянским боярином" ПСРЛ. Т. XV. СПб., 1863. Стб. 440. У іншых спісах "Задоншчыны" яго называюць "Софонием иереем рязанцем". Выказана і меркаванне, што аўтарам "Задоншчыны" быў поп князя Канстанціна Дзмітрыевіча (сына Дзмітрыя Данскога), які жыў у Пскове [Адрианова-Перетц В.П. Задонщина. Труды Отделения Древне-Русской Литературы (Далей: ТОДРЛ). Т. V. М.- Лд, 1947. С. 206.].

(Працяг у наступным нумары.)

Здзіслаў Сіцька


ПОЛЮС ЦЯПЛА Вячаслава Рагойшы

Кнігу «Полюс цяпла» вядомага гісторыка і тэарэтыка літаратуры, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы склалі асобныя вершы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў «здараліся» ў яго побач з напісаннем артыкулаў, манаграфій, «Паэтычнага слоў-ніка», перакладамі на беларускую мову паэтычных і празаічных твораў іншамоўных аўтараў. Агульнае, што іх аб'ядноўвае - гэта выяўленне любові да роднага кута, Бацькаўшчыны-Беларусі, яе людзей, да роднай мовы, жанчыны. У раздзел «Першапутак» увайшлі найбольш раннія па часе напісання творы. У раздзеле «Ружанец» у форме вершаваных карацелек, у тым ліку сатырычных, увасоблены роздум іх аўтара над некаторымі актуаліямі нашага сучаснага жыцця.

КУПАЛАЎСКІ ТРЫПЦІХ

1

Кожную жылку

Сваіх патрэб

Прасвечваю

Вашых ідэй

Святлом.

Не на куце ў мяне

Ваш партрэт,

А над рабочым сталом.

2

Каб нас ніхто не ўрок,

І пошасць не зламала,

У нас адзін прарок -

Купала!

3

Купалаўскі кліч

"Жыве Беларусь!" -

І ў сэрцы,

І ў галаве.

Ты толькі не бойся,

Ты толькі не трусь:

Жыве Беларусь,

Жыве.

ПА ДАРОЗЕ Ў СТОЎБЦЫ

Цягнік, наказ наш улічы,

Званчэй па рэйках лязгай,

Хутчэй

да Стоўбцаў даімчы -

Зрабі такую ласку!


Мы ўсёй

студэнцкаю раднёй

Спяшаемся, дзе колісь

Над шчодрай

роднаю раллёй

Узняўся буйны

Колас.


Нам зерні з Коласа таго,

Як іскры, ў сэрцы ўпалі

І там збудзілі зніч-агонь,

Навечна запалалі.


Хай ліўні льюць,

імжыць імжа

Ў жыццёвай кругаверці,

Ды той агонь

І ста дажджам

Не вымыць

з нашых сэрцаў.


Палаць яму

штодзень, штогод,

Нам шчасце ж адгукнецца,

Калі й другім каля яго

Захочацца пагрэцца.


Дык ты імчы, цягнік імчы,

Званчэй па рэйках лязгай,

Да Стоўбцаў

шпалы падлічы -

Зрабі такую ласку.

УЗІМКУ

Беленькай коўдрай

Ўся зямля заслана,

І празрыстым лёдам

Рэчка закавана.

Нібы ў задуменні

Бор стаіць сасновы

І зіме пакорна

Пасхіляў галовы.

Вераб'і пад дахам

Сядзяць у саломе,

А вось мне чамусьці

Не сядзіцца дома.

Вячаслаў Рагойша.


Развіццё выставачнай дзейнасці на Беларусі

Увагу чалавека заўсёды прываблівалі незвычайныя, рэдкія рэчы. Збор прадметаў, якія не маюць утылітарнага прызначэння вядомы на працягу тысячагоддзяў. Традыцыя выстаўляць творы мастацтва, ваенныя трафеі і іншыя аб'екты для ўсеагульнага агляду існавала ўжо ў эпоху Антычнасці.

На Беларусі працэс назапашвання прадметаў, якія мелі культурнае і гістарычнае значэнне адбываўся паступова. У сярэднявечных храмах выстаўляліся рукапісы ў мастацка вырабленых вокладках, дарагія усходнія тканіны, шматлікія рэліквіі. Значную ролю ў мастацкарэліквійным аздабленні заснаваных ёю храмаў адыграла беларуская асветніца Ефрасіння Полацкая. У царкоўнарэлігійных і культавых дзеяннях мастацтва экспанавання вырашала задачы пазнання Бога і распаўсюджвання веры.

Унікальныя калекцыі належалі такім беларускім магнатам як Радзівілы, Сапегі, Астрожскія, Солтаны, ДруцкіяЛюбецкія і інш. Але ж усе прыватныя зборы былі закрытага тыпу і недаступныя масаваму наведвальніку.

У другой палове XVIII ст. на беларускіх землях, як і ва ўсёй Рэчы Пасналітай, распаўсюджваецца ідэалогія асветы. Вялікую ролю ў яе папулярызацыі мелі калекцыі Храптовічаў, Ябланоўскай, Тызенгаўзаў, якія пачалі экспанавацца ў палацах іх уладароў. Так, творы мастацтва, нумізматычныя калекцыі, этнаграфічныя матэрыялы, калекцыя мінералаў Ганны Ябланоўскай былі выстаўлены ў чатырох вялікіх залах яе маёнтка ў Сямяцічах. Вялікую ўвагу папулярызацыі сваёй бібліятэкі, у якой было каля 20 тыс. кніг, надаваў Іахім Храптовіч. Вялікі ўнёсак у развіццё музейнай і выставачнай дзейнасці зрабіў К. Тышкевіч. Яго калекцыі экспанаваліся ў дзвюх спецыяльна прыстасаваных залах палаца ў Лагойску.

Першым выставачным праектам у сучасным разуменні можна лічыць Студэнцкую выставу 1820 г., якая прайшла ў Віленскім універсітэце. Ваньковіч прадставіў на ёй 14 работ.

У першай палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі праводзіліся выставы ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У 1836 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі накіравала губернатарам цыркуляр аб адкрыцці ў губернскіх гарадах, у тым ліку ў Менску, Віцебску, Магілёве, выстаў прамысловых вырабаў. Так у 1837 г. адбылася "Выстава твораў губерні", арганізаваная Гарадзенскім статыстычным камітэтам.

Прамысловае развіццё еўрапейскіх краін у другой палове XIX ст.. рост міжнародных эканамічных адносін, навуковых і культурных сувязяў абумовілі ўзнікненне сусветнага рынку ў сярэдзіне XIX ст.. узнікае неабходнасць у нравядзенні сусветпых выстаў.

Расія прымала актыўны ўдзел у Сусветных выставах пачынаючы з першай. якая адбылася ў 1851 г. у Лондане, а ў складзе яе павільёнаў і аддзелаў была Беларусь. Беларускі дэбют на першай выставе быў сціплы: узоры шкурак пясца з Менскай губерні, сасновы шкіпінар памешчыка Рдутоўскага з Менскага павету, жыта, бавоўна і воўна з Горыгорыцкай фермы Магілёўскай губерні. Усяго на дзевяці Сусветных выставах 19 ст. прыняло ўдзел каля ста экспанентаў з Беларусі. Большасць з іх была ўзнагароджана. Такое сусветнае прызнанне сведчыла аб экспартным патэнцыяле беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, беларускія вытворцы неаднаразова атрымоўвалі ўзнагароды на міжнародных спецыялізаваных выставах, а таксама на шматлікіх айчынных аглядах дасягненняў, у тым ліку і на ўсерасійскіх выставах (1882, 1896, 1913).

Калекцыі музея менскага губернскага статыстычнага камітэта былі прадстаўлены на Палітэхнічнай выставе ў Маскве ў 1872 г., арганізаванай на ініцыятыве прафесараў Маскоўскага універсітэта А.А. Багданава і Г.Я. Шчуроўскага.

У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, дзякуючы дзейнасці Раманава. была сфармавана група музеяў, зборы якіх складаліся з царкоўных старажытнасцяў, у выніку чаго быў адкрыты шэраг экспазіцый у Магілёве, Віцебску, Менску. Аднак у сувязі з ваеннымі падзеямі 19141915 гг. выставачная дзейнасць амаль спынілася. Тым не менш нельга сказаць, што культурнае жыццё Беларусі ў гэты перыяд абмяжоўвалася толькі вывазам каштоўнасцяў. У 1916 г. у Менску адбылася выстава жывапісу і дзкаратыўнапрыкладнога мастацтва, якую арганізавалі Менскі гарадскі музей і Менскі аддзел па нагляду за прадметамі мастацкай культуры. У 1918 г. у Вільні і Менску па ініцыятыве І. Луцкевіча і мастацтвазнаўцы А. Іпеля прайшла Выстава беларускага мастацтва.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выставачная дзейнасць падпарадкоўваецца палітычнай ідэалогіі. У прапагандысцкай дзейнасці асноўная ўвага была звернута на стварэнне перасоўных выстаў, прысвечаных гаспадарчапалітычным кампаніям, рэвалюцыйным святам, барацьбе з рэлігіяй. Выставы накіроўваюцца ў школы, калгасы, нрадпрыемствы, вайсковыя часткі.

У сувязі з абмежаваннем магчымасцяў прыняць наведвальнікаў у стацыянарнай экспазіцыі ствараюцца цыклы выставаў на адну тэму.

У 1923 г. на павятовай сельскагаспадарчай выставе ў Слуцку, была прадэманстаравана калекцыя, сабраная членамі слуцкага музейнага бюро.

Па выніках падрыхтоўчай дзейнасці супрацоўнікаў Гіспарта была праведзена выстава сабраных матэрыялаў, на аснове якой 2 траўня 1926 г. адбылося адкрыццё Музея рэвалюцыі БССР у Менску.

У 1925 г., 1927 г., 1929 г. у Менску з поспехам прайшлі тры Усебеларускія мастацкія выставы. Усебеларуская выстава графікі, карцін, скульптуры і архітэктуры адбылася ў жніўні 1930 г. у Беларускім дзяржаўным музеі. 29 снежня 1936 г. адкрылася выстава твораў беларускіх мастакоў у Доме мастакоў.

Выставачная дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны была накіравана на выхаванне патрыятызму, барацьбу з ворагам. У ваенныя гады арганізоўваліся выставы трафеяў у Маскве, Менску, Тбілісі. У 1943 г. у Маскве была створана "Камісія па збору матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне"; у 1944 г. яна пераехала ў Гомель, а потым у Менск. На аснове гэтых матэрыялаў была арганізавана выстава "Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай", якая стала базай для стварэння Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны.

У пасляваенныя гады значэнне выставаў паступова ўзрастае. Вырашэнне задач узнаўлення народнай гаспадаркі патрабавала прапаганды і папулярызацыі лепшага досведу прамысловых дасягненняў.

Дасягненні прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР дэманстраваліся на Усесаюзных сельскагаспадарчых і прамысловых выставах ў павільёне "Беларуская ССР" і ў галіновых павільёнах.

З 30 жніўня па 4 верасня 1967 г. на ВДНГ СССР прайшлі дні культуры і мастацтва Беларускай ССР.

Пры пераходзе да рыначнай эканомікі ў выставачнай дзейнасці адбыліся прынцыповыя змены. Змяніліся яе мэты і арганізацыйныя асновы. Прапаганда навуковатэхнічных дасягненняў саступіла месца камерцыйным задачам і асваенню рынка. На працягу 1991 1992 гг. ішоў працэс рэарганізацыі дзейнасці выставачных арганізацый. У выніку пераўтварэнняў быў атрыманы досвед работы без падтрымкі дзяржавы, адбыліся першыя эксперыменты ўзаемадзеяння з замежнымі выставачнымі фірмамі. Пачынаючы з 1993 г. выставачная дзейнасць, заснаваная на новых рыначных адносінах, пачала адраджацца. У выніку гэтых пераўтварэнняў на сённяшні дзень выставачныя арганізацыі пачалі атрымоўваць фінансавую падтрымку ад адміністрацыі Прэзідэнта і органаў мясцовай улады. На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь арганізатарамі выстаў з'яўляюцца выставачны комплекс "Мінскэкспа", выставачнае таварыства "Экспафорум", Рэспубліканскі выставачны цэнтр "Цэнтр XXI стагоддзе" і шматфункцыянальныя выставачныя комплексы. Утвораны таксама саюзы і асацыяцыі выстаў. "Мінскэкспа" і "Экепафорум" увайшлі ў "Саюз выстаў і кірмашоў", утвораны ў 1991 г.

На стадыі развіцця знаходзіцца зараз артрынак Беларусі. Разам з даўно вядомымі грамадскімі мастацкімі суполкамі, такімі як Беларускі Саюз мастакоў, з'явіліся новыя: "Няміга", Міжнароднае грамадскае аб'яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў "Майстар", Міжнародная гільдыя жывапісацаў і інш.

Такім чынам, у сучасных умовах прадпрыемствы і арганізацыі ўсё шырэй выкарыстоўваюць такі інструмент маркетынгу, як выставы. Яны забяспечваюць мабільнасць рынку, ствараюць неабходнае інфармацыйнае поле, прыносяць дадатковы даход у бюджэты ўсіх узроўняў.

Наталля Ганчарова, выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.


НОВАЯ КНІГА ВОЛЬГІ ІПАТАВАЙ

Сімвалічна, што прэзентацыя новай кнігі Вольгі Іпатавай "Свабода да апошняга дыхання" адбылася ў Бычках, у дзень нараджэння вялікага сына беларускай зямлі Васіля Быкава, у прысутнасці тых, хто сёння змагаецца за свабоду і рэальную, а не дэкляраваную незалежнасць Беларусі.

Кніга гэтая - новы крок у творчасці пісьменніцы, якая нястомна аднаўляе старонкі нашай памяці. За апошнія гады яна здзейсніла сваю даўнюю мару - пабываць ля месцаў апошняга супакаення многіх слаўных дзеячоў нашай зямлі. Пачатак гэтай задуме паклала, як яна сама прызнаецца, паездка ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў 1993 годзе, калі пісьменніца пабывала на могілках беларускіх эмігрантаў і была ўражаная. "Гэта былі першыя ў маім жыцці па - сапраўднаму беларускія могілкі, дзе ўсё - і надпісы, і сімволіка, і імёны - гучала на роднай мове. Гэта была то лацініца, то кірыліца, але яна, са сваімі ці то палескімі, ці то віцебскімі асаблівасцямі, дыхала зямлёй, якую яны - тыя, хто ляжаў тут - любілі да апошняга свайго дыхання і змагаліся за тое, каб яна жыла на Беларусі" - расказвае пісьменніца.

У кнізе ўтрымліваюцца аповяды пра тых, з кім Вользе Іпатавай пашанцавала быць знаёмай ці нават сябраваць з імі. А гэта Ларыса Геніюш, Міхась Васілёк, Алесь Адамовіч, Лявон Луцкевіч, Зоська Верас, Аляксей Карпюк, а таксама нядаўна памерлыя нашы сучаснікі - Мікола Ганько, Марыя Мацюкевіч, Лявон Драздоў. Расказвае пісьменніца таксама і пра тых, чые магілы раскіданыя па ўсім свеце - ад Сібіры да Чылі...

Кніга "Свабода да апошняга дыхання" ужо атрымала шмат захопленых водгукаў.

Пісьменніца ахвяравала частку накладу на патрэбы Таварыства беларускай мовы.

Ю. Трубец.


ВЯРТАЮЧЫ ВЕЧНАСЦЬ...

Сваю новую кнігу "Свабода да апошняга дыхання" пісьменніца Вольга Іпатава прэзентавала ў Слуцку - горадзе яркага і мужнага антыбальшавіцкага паўстання на пачатку мінулага стагоддзя і шматлікіх гістарычных падзеях беларускай гісторыі.

Арганізавала гэтую сустрэчу мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы, удзельнікі якой ведаюць і любяць гісторыю свайго краю. Аднак многае з таго, пра што расказвала Вольга Міхайлаўна, належыць да тых старонак нашай мінуўшчыны, якія яшчэ толькі робяцца здабыткам грамадскасці і патрабуюць яе чыннага ўдзелу.

"Белых плямаў" у нашай гісторыі яшчэ столькі, што аднымі сіламі пісьменнікаў ды гісторыкаў нам не ўзняць пласты памяці і зрабіць так, каб лепшае з мінуўшчыны, асабліва гераічныя справы продкаў, увайшло як прыклад у нашае паўсядзённае жыццё" - гаварыла Вольга Іпатава, прыводзячы прыклады самаахвярнай працы энтузіястаў ды грамадскасці ў некаторых рэгіёнах Беларусі - такіх, як Лідчына ды Слонімшчына, Воранаўшчына ды Піншчына. Апавядала яна і пра шматлікія факты абыякавасці да гісторыі - на жаль, іх куды болей, чым дадатных.

Па майстэрску чытала яна вершы, прысвечаныя шмат якім выбітным асобам, найперш Янку Купалу, таямніца гібелі якога не раскрытая дасюль, а таксама людзям, чые магілы і помнікі гэтая нястомная літаратарка і грамадская дзяячка наведала падчас сваіх падарожжаў па Беларусі.

А на заканчэнне літаратурнай імпрэзы удзельнікі прыйшлі да магілы паэта, перакладчыка і мемуарыста Х1Х стагоддзя Альгерда Абуховіча (25.(6.8.) 1840 - 10 (22) 8. 1898), які вучыўся у Слуцкай кальвінскай гімназіі, пасля пражыў тут свае апошнія гады і пахаваны на мясцовых могілках.

Нажаль, і тут вандалы пакінулі свой чорны след: металічны крыж на каменным помніку паэта знік. Ды і цяжка прайсці да яго праз зараснікі крапівы і пустазелля, што рэзка кантрастуе з дагледжанымі да свята Перамогі пахаваннямі воінаў у самым пачатку могілак. І гэта пры тым, што, наколькі нам вядома, на Беларусі захаваліся толькі дзве магілы паэтаў - дэмакратаў Х1Х стагоддзя: Альгерда Абуховіча і і Фелікса Тапчэўскага. Але ў вёсцы Глыбачка Ушацкага раёна магіла Ф. Тапчэўскага выдатна выглядае, і ля яе ладзяцца літаратурныя сустрэчы. І гэта справядліва: гісторыя Беларусі не пачынаецца ні з 1917, ні, тым болей, з 1945 года...

У Слуцку чакаюць пісьменнікаў. Так гаварылі удзельнікі сустрэчы, узгадваючы пра сваіх землякоўтворцаў, сярод якіх сённяшні старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. Чакаюць тых, хто не прадае свайго пісьменніцкага таленту, не заплюшчвае вочы на занядбанне роднай мовы, а змагаецца за яе і тым самым за нашу незалежную Беларусь.

Случчакі добра ведаюць: без мовы няма народу.

Ю. Трубец.

На фота: ля магілы Альгерда Абуховіча. У цэнтры - старшыня Слуцкай суполкі ТБМ сп. Курыльчык і Вольга Іпатава.


Памёр яшчэ адзін зубр Беларускага адраджэння

Пасля доўгай, цяжкай хваробы не стала Генадзя Банкевіча, самаахвярнага рупліўца на ніве нацыянальнага Адраджэння. Ён быў чалавекам дзеяння, гарэў лёсам Беларусі і дарэшты згарэў у клопатнай працы дзеля яе будучыні.

Згадаем асноўныя вехі жыццёвага шляху Генадзя Уладзіміравіча Банкевіча.

Ён нарадзіўся ў Заходняй Беларусі 15 траўня 1930 года ў в. Малая Калпініца каля Баранавіч. Да вайны скончыў 3 класы Малакалпініцкай пачатковай школы. У час другой сусветнай вайны знаходзіўся дома "на оккупированной врагом территории", што пазней настойліва падкрэслівалася ў яго службовых анкетах. Гэта стрымлівала кар'ерны рост па службе.

У 1949 годзе заканчвае Баранавіцкую сярэднюю чыгуначную школу і паступае ў Ленінградскую вайсковую будаўнічаінжынерную вучэльню. У 1959 г. здольны, ініцыятыўны афіцэр атрымаў дыплом выпускніка вайсковай акадэміі імя Жукоўскага. Вучыўся Генадзь вельмі добра, як, дарэчы, і служыў. А служыць яму давялося ў Карэліі, на Украіне, у Казахстане, у г. Калініне (цяпер г. Цвер), у ГДР. Звольніўся з вайсковай службы ў 1977 годзе ў званні падпалкоўніка.

З 1977 года ў Менску. Няўрымслівы па натуры, ён не мог заставацца вайсковым пенсіянерам, быць ціхім дачнікам. Працуе загадчыкам канцылярыі ў Менскім гарвыканкаме, потым інжынерам на ВА "Гранат". Апошнія гады быў вартаўніком на будоўлі. Не баяўся ніякай фізічнай працы, бо да работы быў прывучаны змалку.

За бездакорную вайсковую службу быў узнагароджаны ордэнам і медалямі.

Вялікія заслугі Генадзя Банкевіча ў грамадскапалітычным жыцці Беларусі апошніх дваццаці гадоў. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту. Старшыня рады БНФ Фрунзенскага раёна г. Менска, чынны ўдзельнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, сярод многіх іншых прыняў прысягу на вернасць Бацькаўшчыне на плошчы Незалежнасці 8 верасня 1992 года. Быў самым чынным сябрам рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Фрунзенскага раёна, шмат рабіў для пашырэння колькаснага складу арганізацыі сярод фрунзенцаў, для беларускамоўнага аўдыёвізуальнага выгляду раёна.

Але самая вялікая яго заслуга ў тым, што ён, па даручэнні Рады ТБМ, арганізаваў і ўзначаліў Менскую абласную арганізацыю ТБМ, дабіўся яе афіцыйнай рэгістрацыі, вёў вялікую работу з рэгіянальнымі суполкамі. І толькі, калі моцна занядужаў, то пакінуў гэту клопатную пасаду некалькі год назад.

Пасля расколу БНФ увайшоў у склад Кансерватыўнахрысціянскай партыі БНФ "Адраджэньне".

У побыце вёў сціплы лад жыцця. Не піў, не курыў, быў прыкладным сем'янінам. Жонка Марыя Міхайлаўна і дочкі Галіна і Аліна ўсяляк падтрымлівалі грамадскапалітычную дзейнасць мужа і бацькі, ганарыліся яго цвёрдай жыццёвай пазіцыяй.

Апошнія паўгода Генадзь Уладзіміравіч хварэў невылечнай хваробай. Не стала яго 6 ліпеня 2007 года. Пахаваны 8 ліпеня на Паўночных могілках г. Менска.

Хай будзе табе пухам родная зямля, а душы вольна ў небе Беларусі.

Бывай, дарагі дружа!

Сябры Фрунзенскай раённай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны г. Менска.


Не прайшло і паўгоду з таго часу, калі на Віцебскай зямлі быў усталяваны помнік сіламі і на сродкі КансерватыўнаХрысціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту бяззменнаму старшыні абласной арганізацыі, сябару сойму КХПБНФ: Уладзіміру Плешчанку, як памёр другі зубр Беларускага адраджэння старшыня Менскай абласной арганізацыі і сябар Сойму гэтай жа партыі: Генадзь Банкевіч. Пахаванне яго адбылося на Паўночных могілках 8 ліпеня 2007 г.

Пад час вынасу цела, і на жалобным абедзе на могілках сябараміаднадумцамі на адрас Генадзя прагучала шмат цёплых слоў. Выказваліся з гэтай нагоды не толькі кіраўнікі партыі, а і шарагоўцы як з Менска, так і з раённых арганізацыяў партыі.

Выказаўся і я. У сваёй кароценькай прамове я адзначыў, што Генадзя з шэрагу кіраўнікоў яго кшталту наступныя якасці: праўдзівасць, дысцыплінаванасць, неабыякавасць, абавязковасць з аднаго боку, шчырасць і сардэчнасць з другога.

Кажучы словамі паэта, пра яго мушу сказаць: "Менавіта з такім, як Генадзь, я ў разведку б пайшоў безумоўна", менавіта да яго гэтаксама, як і да Уладзіміра Плешчанкі можна і патрэбна дапасаваць наступны радок:

"Я нацыяналіст, і гэтым ганаруся..."

Мікола Яўмененка з вёскі Чудзенічы Лагойскага раёна.


Польскі корпус у Расіі

Ваенныя дзеянні ў Магілёўскай губерні ў студзені-лютым 1918 г.

Гісторыя стварэння Польскага корпуса ў Расіі ў 1917 г. і яго далейшых дзеянняў у савецкай гістарычнай і ваенна-гістарычнай літаратуры разглядаліся традыцыйна - толькі як барацьба савецкай улады з мецяжом корпуса Ю. Доў-бар-Мусьніцкага і апісанне ваенных дзеянняў супраць яго на пачатку 1918 г. Такая традыцыя захавалася і ў беларускай гістарыяграфіі апошняга часу, зноў такі з савецкага погляду і з пазіцый класавай барацьбы і тлумачэнняў на гэтыя падзеі. Гісторыкі спасылаюцца на нешматлікія савецкія афіцыйныя дакументы і газетныя матэрыялы таго ча-су, а беларускія гісторыкі савецкага часу некрытычна абапіраюцца і на мемуары, складзеныя ўдзельнікамі тых падзей, былымі чырво-нагвардзейцамі, праз 40 гадоў. У гэтых мемуарах чырвонагвардзейцы 1918 г. успамінаюць, як яны перамагалі белапалякаў (дададзім рэгулярныя вайсковыя часткі з дасведчанымі жаў-нерамі), хаця іншыя дакументы і ўспаміны сведкаў таго часу гавораць пра зусім процілеглы ход падзей. Беларускія гісторыкі зусім ці амаль зусім не выкарыстоўвалі польскую літаратуру. Таму застаецца неабходным больш поўны разгляд гэтага пытання.

У расійскай арміі падчас першай сусветнай вайны служыла шмат палякаў, паколькі тэрыторыя Цэнтральнай і Усходняй Польшчы (Царства Польс-кае, Прывіслянскі край) уваходзіла ад часу напалеонаўскаіх войнаў у склад Расійскай імперыі. Шмат палякаў жыло ў Беларусі, Літве і Украіне, а таксама ў Пецярбургу і Маскве. Ад пачатку Сусветнай вайны ў арміі, акрамя кадравых афіцэраў і генералаў, апынулася і шмат мабілізаваных асобаў польскай нацыяналь-насці.

На баку аўстра-венгерскай арміі змагаліся палякі з паўднёвай (аўстрыйскай) часткі Польшчы, не толькі ў аўстрыйскіх частках, але і ў створаных Ю. Пілсудскім польскіх легіёнах. Каб супрацьпаставіць аўстрыйскай прапагандзе сваё бачанне польскай справы, царызм пайшоў на некаторыя саступкі польскаму нацыянальнаму руху ў Расіі, абяцаючы ў выніку перамогі ў вайне стварыць "цэлакупную Польшчу" за кошт далучэння да расійскай тэрыторыі Царства Польскага тых польскіх тэрыторый, якія знаходзіліся пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай пад уладай Аў-стрыі і Прусіі. Такая Польшча заставалася б пад уладай расійскага імператара.

Зыходзячы з гэтага, дзеячы польскай партыі нацыянал-дэмакратаў у Расіі, якія прытрымліваліся прара-сійскай арыентацыі і мелі свае прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай Думе, ад восені 1914 г. да вясны 1915 г. аргані-завалі з добраахвотнікаў Пулаўскі легіён, названы так па месцы яго фарма-вання ў горадзе Пулавы Любленскай губерні. Спачатку ён фармаваўся ў ра-ёне Берасця. У гэтым легіёне налічвалася каля тысячы чалавек. Легіён быў накіраваны на фронт. Аддзелы легіёна ўдзельнічалі ў баях пад Зэльвай і на Палессі. З яго аддзелаў з 24 верасня 1915 г. пачала ўтварацца ў тыле расійска-гераманскага фронту у Бабруйску Польская брыгада стралкоў (ка-ля 4 тысяч чалавек) з афіцэраў і жаўнераў, палякаў, якія служылі ў расійскай арміі. Ад чэрвеня 1916 г. брыгада знаходзілася на фронце каля Баранавічаў.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі пачалі фар-мавацца палітычныя і грамадскія арганізацыі, у тым ліку і нацыянальныя. Шырокім быў польскі нацыянальны рух у расійскай арміі - пачалі стварацца польскія нацыянальныя камітэты вайскоцаў, якія намагаліся стварыць польскае войсковое злучэнне на баку расійскай арміі. Часовы ўрад ва ўмовах дэмакратызацыі Расіі вымушаны быў даць згоду на стварэнне нацыяна-льных вайсковых адзінак. Так былі створаны чэхаславацкі корпус у Расіі, бліжэй да восені 1917 г. латышскія і украінскія вайсковыя адзінкі, пазней - і беларускія.

Часовы ўрад Расіі даў згоду і на ўтварэнне польскага вайсковага злучэння на аснове брыгады польскіх стралкоў. Ужо ў красавіку 1917 г. ствараецца 1-я дывізія польскіх стралкоў на чале з генерал-лейтэнантам расійскай арміі Тадэвушам Бычэўскім

Створана яна была ў Кіеўскай губерні. У траўні 1917 г. генерал Т. Бычэўскі быў абраны старшынём рады Польскіх Вайсковых фармаванняў у Расіі і пакінуў дывізію.

На аснове гэтай по-льскай дывізіі пачалі разгор-твацца і наступныя польскія вайсковыя злучэнні ў Расіі. Польскія вайсковыя камі-тэты ў Расіі стварылі Цэнт-ральную ўправу саюза по-льскіх вайскоўцаў.

Вясной 1917 г. адбы-ліся з'езды вайскоўцаў -палякаў. З'езд польскіх вайскоўцаў Паўночнага фронту адбыўся ў Рэжыцы (Рэзе-кне, цяпер) 10-16 красавіка, Заходняга Фронту - у Менску 29 красавіка - 4 траўня.

З'езд у Менску паслаў тэлеграмы Часоваму ураду, Петраградскаму савету аб падтрымцы франтоў і Чарнаморскага флоту. У канцы траўня 1917 г. Часовы ўрад даў згоду сабраць агульны з'езд палякаў - вайскоўцаў. 8-22 чэрвеня ў Петрагарадзе засядаў І Ўсерасійскі з'езд вайскоўцаў-палякаў, ганаровым старшынёй якога завочна быў абраны камандуючы польскімі легіёнамі на другім баку германа-расійскага фронту Ю. Пілсудскі. Сам ён ужо знаходзіўся ў кан-флікце з нямецкім каманда-ваннем і хутка быў арыштаваны. З'езд прыняў пастанову аб стварэнні польскага войска ў Расіі. На з'ездзе быў створаны польскі выка-наўчы вайсковы камітэт на чале з У. Рачкевічам

1 (14) ліпеня 1917 г. адбылося аб'яднанне Цэнтральнай управы палякаў-вайскоўцаў у Расіі з абраным на 1 з'ездзе палякаў-вайскоўцаў польскім вай-сковым камітэтам. Утва-рыўся Вярхоўны польскі вайсковы камітэт (Начполь), якому даручана было ствараць польскія нацыя-нальныя вайсковыя злучэн-ні і часткі з палякаў, афіцэраў і жаўнераў расійскай арміі. Старшынём Начполя быў абраны малодшы афі-цэр - харунжы (прапар-шчык) Уладзіслаў Рачкевіч, адвакат з Менска, а ў 1939-1947 гг. прэзідэнт Польшчы ў эміграцыі.

У ліпені 1917 г. пачалося стварэнне 1-га польска-га корпуса ў Расіі пад ка-мандаваннем генерал-лейтэнанта расійскай арміі Юзафа Доўбар-Мусьніцкага (па-руску - Іосіфа Раманавіча, як піша сам Ю. Доўбар-Мусьніцкі), камандзіра 38-га корпуса 10-й арміі, якая размяшчалася на баявых пазіцыях на Заход-нім фронце, на захад ад Менска ў раёне Крэва

Дарэчы, у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі і Беларускай Энцыклапедыі Доўбар-Мусьніцкі памылкова згадваецца як Іосіф Рамуальдавіч, а не Раманавіч. Генерал-лейтэнант Ю. Доўбар-Мусьніцкі быў прызначаны на пасаду камандзіра 1 Польскага корпуса загадам тагачаснага вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі генерала ад інфантэрыі Л.Г. Карнілава 24 ліпеня (6 жніўня) 1917 г. Штат корпуса быў зацверджаны Л. Г. Карнілавым. Начальнікам штаба корпуса быў прызначаны генерал-маёр Агапееў. 1 Польскі корпус мусіў раз-гарнуцца на тэрыторыі Беларусі. У яго склад паступова пераводзіліся палякі, якія служылі ў расійскай арміі. Пераводам афіцэраў і жаўнераў у польскі корпус менавіта і займаўся Начполь у Петраградзе. Ужо восенню 1917 г. пачалося фармаванне ІІ (камадзір з сакавіка 1918 г. генерал Юзаф Галер) і ІІІ (камандзір-генелал-лейтэнант Эўгеніюш дэ Генінг-Міхаэліс) Польскіх корпусаў на Украіне.

І Польскаму корпусу на ўзбраенне былі перададзеныя расійскія вінтоўкі сістэмы Мосіна ўзору 1891 г. Афіцэры корпуса насілі шаблі. Адзнакай афіцэраў і жаўнераў служыў арол са скрыжаваннымі ўнізе шаблямі. На фуражках былі змешчаны эмблемы з арлом. Камандзір корпуса генерал-паручнік Ю. Доўбар-Мусьніцкі выдаваў афіцэрам пасведчанні на польскай мове. Большасць афіцэраў корпуса набіралася з палкоў расійскай кавалерыі. Ёсць звесткі, што ў склад корпуса набіраліся і беларусы-католікі, асабліва з Менскай і Віленскай губерняў. Па сведчанні аднаго з аўтараў, беларусы-католікі складалі ў корпусе ад 40 да 60 адсоткаў усяго складу.

Супраць стварэння нацыянальных вайсковых злучэнняў у Расіі выступілі прадстаўнікі левых польскіх партый - Сацыял-Дэмакратыі Каралеўства Поль-скага і Літвы (СДКПіЛ) і Польскай сацыялістычнай партыі - Левіцы (ППС -Левіца). 12 вайскоўцаў палякаў з гэтых партый пакінулі з'езд польскіх вайскоўцаў і ў чэрвені 1917 г. стварылі свой Галоўны камітэт польскіх вайскоўцаў, які выказаў сімпатыі да расійскай рэвалюцыйнай дэмакратыі і выступіў супраць стварэння польскіх войскаў у Расіі.

Аднак левыя сілы ў польскім войсковым руху былі занадта слабыя і не здолелі ўплываць на фармаванне польскіх войскаў у Расіі. Галоўным аргумен-там польскіх левых дзеячаў і некаторых польскіх дэмакратаў супраць стварэння польскіх узброеных сіл у Расіі было існаванне поль-скіх легіёнаў Ю. Пілсуд-скага ў акупаванай немцамі і аўстрыйцамі Польшчы, якія левыя лічылі сапраўд-ным польскім войскам.

Ужо ў канцы верасня 1917 г. у Беларусі былі размешчаны злучэнні і адзінкі І Польскага корпуса: 1-я ды-візія стралкоў у Старым Быхаве, інжынерны полк у Дуброўне каля Оршы, артылерыйская частка ў раёне Віцебска, 1-ы полк Крэпавецкіх уланаў у Дукоры ля Менска. У снежні быў ство-раны 3-і полк уланаў у Чырвоным Бары паміж Бабруйскам і Жлобінам. У Смален-скай губерні размяшчалася ў Ельні 3-я дывізія стралкоў, у Дарагабужы - рэзервовая брыгада. У Зубцове (Цверская губерня) знаходзілася 2-я дывізія стралкоў. У снежні 1917 г. у Стараканстанцінаве на Падолі быў сфармаваны 2-і полк уланаў

Штаб І Польскага корпуса знаходзіўся ў Мен-ску ў доме № 10 на Серпухоўскай вуліцы (цяпер квартал па вул. Валадарскага ад вул. Карла Маркса да вул. Кірава). Акрамя таго, у Менску фармаваўся Афіцэрскі лігіён, які скла-даўся з адной пяхотнай роты, дывізіёна артылерыі і эскадрона кавалерыі. Супрацоўнічалі з корпусам і грамадскія арганізацыі. У жніўні 1917 г. утварылася Таварыства сяброў польскага жаўнера ў Менску, Магілёве і Навазыбкаве, а таксама ў Менску кола полек імя князя Юзафа Панятоўскага. Гэтыя арганізацыі займаліся асветай сярод жаўнераў корпуса і вялі прапаганду сярод жаўнераў і афіцэраў, каб тыя ўступалі ў корпус.

Польскі корпус фармаваўся паступова. Спачатку планавалася ства-рыць яго з дзвюх польскіх дывізій - 1-й дывізіяй камандаваў генерал-маёр Густаў Астаповіч, ураджэнец Гарадзеншчыны, а з лютага 1918 г. - палкоўніка Люцыяна Жалігоўскі, ураджэнец Аш-мянаў, які да гэтага каман-даваў 1-м стралковым пал-ком гэтай дывізіі. Як вядома, генерал Л. Жамлігоўскі на чале 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі войска Польскага ў кастрычніку 1920 г. заняў Вільню і Віленскі край, прымусіўшы літоўскае войска адступіць у Ковенскую Літву. Начальнікам штаба 1-й дывізіі 1-га Польскага корпуса быў тагачасны ротмістр Уладзіслаў Андэрс, які ў жніўні 1941 г. - верасні 1942 г. ужо як генерал дыві-зіі камандаваў Польскай арміяй у СССР.

2-й дывізіяй І Польскага корпуса ў Расіі камандаваў генерал-маёр Юзаф Крыштаф Лясьнеўскі, ураджэнец Віцебшчыны. У сакавіку - траўні 1918 г. камандзірам 2-й дывізіі быў палкоўнік Баляслаў Язьвінскі. Аднак для павялічэння колькасці войска генерал Ю. Доўбар - Мусьніцкі дамогся згоды Стаўкі Га-лоўнакамандуючага ў Магілёве на стварэнне і 3-й дывізіі корпуса, камандірам якой спачатку быў прызна-чаны генерал-маёр Ю. Лясьнеўскі, а з 21 лістапада 1917 г. - генерал-маёр Вацлаў Івашкевіч.

Усе камандзіры дывізій былі расійскімі генераламі, а В. Івашкевіч (1871-1922) нават і сібіраком. Ён нарадзіўся ў Омску ў сям'і інжынера, шляхціца з Віцебскай губерні з апалячанага беларускага роду, сасланага у Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 г. В. Івашкевіч так і не навучыўся добра гаварыць па-польску і са сваімі падуладнымі размаўляў па-руску. Беларускай мовы ён увогуле не ведаў. За гэта ў польскім войску яго называлі "праваслаўны", хаця па хрышэнні ён быў католікам. Ён не вельмі разбіраўся ў рэаліях на Беларусі і Украіне. Калі яго войскі падчас савецка-польскай вайны вызвалілі вясной 1920 г. Бердычаў (у якім быў самы высокі адсотак габрэйскага насельніцтва ва Украіне), то да яго ў штаб прыйшла дэлегацыя мясцовых сіяністаў падзякаваць за вызваленне горада ад бальшавікоў. Генерал В. Івашкевіч іх добра прыняў. Развітаўшыся з імі, генерал В. Івашкевіч звярнуўся да свайго ад'ютанта:

- Господин капитан! Если бы я не знал, что это сионисты, то подумал бы, что это жиды.

Разам з фармаваннем новых польскіх войсковых адзінак адбывалася і перагрупоўка польскага войска, каб сабраць яго ў адзіную сілу. Камандаванне Польскага корпуса, каб узмацніць ахову штабу корпуса, пераводзіла некаторыя адзінкі ў Менск. Так, 17 кастрычніка 1917 г. у Менск камандаванне выклікала эскадрон уланаў.

Адначасова вялася і грамадская праца. 15 кастрычніка 1917 г. у Менску адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Т. Касцюшку. З гэтай нагоды быў праведзены парад вайсковых падраздзяленняў корпуса. 22 кастрычніка ў сувязі з рабаваннем абшарніцкіх маёнткаў сход польскіх дэлегацый з франтоў, армій і вайсковых акругаў абавязаў Начполь абараняць жыццё, культурны даробак і маё-масць польскага насельніцтва ў Беларусі, што давала магчымасць войскам кор-пуса выступаць супраць дзеянняў сялянаў у дачыненні да абшарнікаў.

Паводле штатнага раскладу ў корпусе мерка-валася мець 54681 шыхтовых і 8266 нешыхтовых жаўнераў, 1300 афіцэраў. Аднак на 1 верасня 1917 г. налічвалася толькі 5266 шыхтовых і 1337 нешыхтовых жаўнераў, 450 афіцэраў. У снежні 1917 г. у корпусе налічвалася 13148 шыхтовых жаўнераў. Сам Ю. Доўбар-Мусьніцкі празнаваў што корпус быў неўкамлектаваны і раскінуты на вялікай тэрыторыі.

Паколькі разам з кан-цэнтрацыяй галоўных сіл Польскага корпуса ва ўсходняй частцы Беларусі ішло папаўненне яго баявых адзі-нак, то лічэбны склад корпуса вагаўся. На пачатку сту-дзеня 1918 г. усяго ў складзе корпуса Ю. Доўбар-Мусьніцкага налічвалася разам 12 пяхотных і 3 кавалерыйскія палкі, а таксама цяжкая артылерыя. Агульная колькасць афіцэраў і жаўнераў ацэньвалася у 25-29 тысяч чалавек.

Падчас развалу ра-сійскай арміі да корпуса далучаліся афіцэры-дабраахвотнікі і нямала жаўнераў, як да адзінай арганізаванай вайсковай сілы ва ўсходняй частцы Беларусі. Ураджэнцы Заходняй Беларусі далучаліся да корпуса, бо такім чынам маглі трапіць дадо-му. Бальшавікі, рыхтуючыся да кастрычніцкага перавароту і ў Менску звярнуліся да жаўнераў Польскага корпуса з улёткай не высту-паць са зброяй у падтрымку "контррэвалюцыйных сілаў". Генерал Ю. Доўбар-Мусьніцкі, яго штаб і тры эскадроны польскіх уланаў, што ахоўвалі штаб, фактычна занялі нейтральную пазіцыю падчас устанаўлення ў Менску савецкай улады на пачатку лістапада 1917 г.

Да снежня 1917 г. сітуацыя ў Беларусі застава-лася для бальшавікоў няпэўнай. У іх не хапала сілаў, каб цалкам кантраляваць праявы грамадскага жыцця. Дзейнічалі беларускія па-літычныя арганізацыі, якія рыхтавалі скліканне Ўсебеларускага з'езду. Да кан-ца 1917 г. у Менску заста-ваўся штаб І Польскага корпуса. Па-ранейшаму вы-ходзілі польскія газеты і часопісы.

Пасля разгону бальшавікамі Ўсебеларускага з'езду ў снежні 1917 г. улада бальшавікоў паступова ўзмацнялася. Яшчэ 29 ліс-тапада 1917 г. часова выкон-ваючы абавязкі галоўнакамандуючыга Заходняга фронту прапаршчык А. Мяснікоў сваім загадам дазволіў стварэнне польскіх рэвалюцыйных батальёнаў, каб супрацьпаставіць іх Польскаму корпусу. У снежні 1917 г. у Менску фармавалі першы польскі рэвалю-цыйны батальён. У гэтых умовах штаб І Польскага корпуса ў снежні 1917 г. перамясціўся ў мястэчка Дукора, а потым у Ба-бруйск.

На палітычную сітуацыю ў Беларусі пасля кастрычніцкага перавароту ўплывала і знешняя палітыка новай савецкай улады ў Расіі, якая намагалася ўмацаваць свае пазіцыі ў краіне шляхам заключэння перамір'я з Германіяй і яе саюзнікамі. 21 лістапада (4 снежня) 1917 г. на Заходнім фронце, на чыгуначным вакзале станцыі Солы, нямецкае і расійскае камандаванне заключалі перамір'е, якое потым працягвалася. 20 лістапада (3 снежня) у Брэсце-Літоўскім пачаліся перамовы паміж Расіяй і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Турцыяй і Балгарыяй аб перамір'і ад 4-17 снежня да 1-14 студзеня 1918 г. з аўтаматычным яго працягам да папярэднй ад-мовы ад яго адным з бакоў (за 7 дзён да ўзнаўлення ваенных дзеянняў).

9 (22) снежня ў Брэсце пачаліся перамовы пра заключэнне міру.

Савецкі ўрад у гэты час дазволіў войскам І Польскага корпуса сканцэнт-равацца ў раёне Бабруйск-Рагачоў-Жлобін, бо ў гэтым раёне былі запасы харчавання і фуражу. На пачатку студзеня 1918 г. першая дывізія знаходзілася ў раёне Рагачова, другая - у раёне Бабруйска, трэцяя прасоўвалася з Ельні і Рослаўля на захад дзеля злучэння з асноўнымі сіламі корпуса. Ва ўмовах фактычнай дэмабілізацыі расійскай арміі пасля заключэння перамір'я з Германіяй, а таксама масавага, амаль пагалоўнага, дэзерцірства з фронту Першы польскі корпус уяўляў небяспеку для савецкай улады ў Беларусі, тым больш што сярод значнай часткі польскага насель-ніцтва Беларусі пашырыліся антысавецкія настроі. Сярод абшарнікаў і гэтай часткі насельніцтва ўскладаліся вялікія спадзяванні на войскі Польскага корпуса. У штабе корпуса служылі і расійскія афіцэры 8(21) снежня 1917 г. савецкі вярхоўны галоўнакамандуючы пра-паршчык М. В. Крыленка запатрабаваў ад камандавання Першага польскага корпусу выканаць загады савецкага ўраду аб дэмакратызацыі арміі. Каманда-ванню корпуса загадалі правесці выбары салдацкіх камітэтаў з правам кантролю за дзеяннямі камандавання, правесці выбары салдатамі сваіх камандзіраў, прыняць прызначаных савецкім камандаваннем камісараў-бальшавікоў і г.д. Генерал Ю. Доўбар-Мусьніцкі і Начполь катэгарычна адмовіліся ад выканання загаду, бо ён ставіў корпус у поўнае падпарадкаванне бальшавікам.

У снежні 1917 г. Нач-поль склікаў у Менску з'езд палякаў-вайскоўцаў Паўночнага, Заходняга, Паўднёва-Заходняга і Румын-скага франтоў. На з'ездзе Начполь прызналі адзіным вышэйшым органам польскай вайсковай грамадскасці. Канфлікт паміж камандаваннем Польскага корпуса і органамі савецкай улады працягваўся.

Генерала Ю. Доўбар-Мусьніцкага выклікалі ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, якая знаходзілася ў Магілёве, і прапанавалі вывесці 1-ю польскую стралковую дывізію з Быхава. Начальнік штаба Стаўкі генерал-лей-тэнант М. Д. Бонч-Бруевіч (родны брат бальшавіка У.Д. Бонч-Бруевіча, кіраўніка справамі Саўнаркаму ў Петраградзе) прапанаваў для дыслакацыі адзінак корпуса раён Рагачова-Жлобіна-Бабруйска, далей ад рэ-валюцыйнай Стаўкі. Штабу корпуса прапаноўвалася выехаць з Менска ў Бабруйск.

Паміж вайсковым кіраўніцтвам рэвалюцыйнай Расіі не было згоды і зладжа-насці ў дзеяннях. У гэты ж час выконваючы абавязкі галоўнакамандуючага Заходняга фронту А. Ф. Мяс-нікоў 14(27) снежня 1917 г. у сваім загадзе адзначыў не-выкананне камандаваннем 1-га Польскага корпуса загаду савецкага камандаван-ня аб дэмакратызацыіі арміі і загадаў неадкладна правесці дэмакратызацыю. Адна-часова да 1(14) студзеня 1918 г. часткі корпуса павінны былі перайсці на лінію расійска-германскага фронту і падпарадкавацца ка-мандаванню Заходняга фро-нту, г. зн. А.Ф. Мяснікову.

4(17) студзеня 1917 г. вярхоўны галоўнакамандуючы М. Крыленка падпісаў загад аб арышце сяброў Начполю. Выкананне загаду даручылі польскаму батальёну 1-га рэвалюцыйнага імя Менскага савета палка.

Але, пакуль у памяшканне прыйшлі савецкія жаўнеры, трынаццаць сяброў Начполю, якія раней даведаліся пра арышт, не прыйшлі, а шэсць, якіх затрымалі, паспелі схаваць альбо знішчыць ваенныя дакументы. Праз некалькі дзён яны ўцяклі з турмы ў Дукору, адтуль пераехалі ў Бабруйскую цвердзь разам са штабам 1-га Польскага корпуса.

Камісарыят польскіх справаў Заходняй вобласці і фронту, падпарадкаваны народнаму камісару нацыянальных справаў савецкага ўраду Заходняй вобласці С. Берсану выступіў у газетах з матэрыяламі супраць камандавання і афіцэраў Польскага корпуса. Было апублікавана патрабаванне аб дэмакратызацыі корпуса пад пагрозай яго раззбраен-ня. 7(20) студзеня 1918 г. савецкае камандаванне выдала загад аб раззбраенні і расфармаванні корпуса. У адказ 11(24) студзеня 1918 г. генерал Ю. Доўбар-Мусьніцкі перадаў з Дукоры па тэлеграфу савецкаму вярхоўнаму галоўнакамандуючаму М. Крыленку ў Магілёў і камандуючаму Заходнім фронтам А. Мяснікову ў Менск, што ад 12 гадзін дня 12(25) студзеня 1918 г. Першы польскі корпус зна-ходзіцца ў стане вайны з савецкай Расіяй.

Баявыя адзінкі кор-пуса пачалі наступ на Магілёў. 13(26) студзеня 1018 г. 1-я пяхотная дывізія заняла Рагачоў. Раніцай 12(25) студзеня 1918 г. два палкі з баямі занялі Жлобін, але да вечара былі выбітыя з горада савецкімі салдатамі і чырвонагвардзейцамі.

Адначасова пачаўся наступ на Менск уздоўж чыгункі Менск-Гомель. Іншыя польскія адзінкі і аддзелы накіраваліся да Бабруйскай цвердзі чыгункаю з розных бакоў. Частка польскіх войскаў прасоўвалася па чыгунцы. 3-я дывізія корпуса наступала з Рослаўля паўз Клімавічы і праз Чэрыкаў на Рагачоў. Асобныя часці гэтай дывізіі ішлі да Рагачова праз Прапойск і Карму.

Польскія войскі ў занятых мясцовасцях разганялі мясцовыя саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў, арыштоўвалі партыйных і савецкіх работнікаў. Штаб 1-й польскай дывізіі, якая заняла Рагачоў, абвясціў узнаўленне Польскай дзяр-жавы, куды ўключалася і Магілёўская губерня, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай да яе першага падзелу.

Савецкі галоўнакамандуючы М.В. Крыленка ў Магілёве і камандуючы Заходнім фронтам А.Ф. Мя-снікоў у Менску мелі няшмат войскаў, якія складаліся з рэшткаў расійскай арміі ў Беларусі (яны называліся "салдатамі рэвалюцыйнай арміі") і чырвона-гвардзейцаў з гарадскіх і местачковых пралетарыяў, якія ваяваць яшчэ не навучыліся. Таму першыя спробы перамагчы войскі 1-га Польскага корпуса аказаліся няўдачнымі. Савецкіх войскаў у Магілёўскай губерні не хапіла для перамогі. Супраць войскаў Польскага корпуса ў першай фазе вайсковай аперацыі дзейні-чалі Магілёўскі, Гомельскі, Асіповіцкі, Смаленскі, Віцебскі, атрады Чырвонай гвардыі, Магілёўскі атрад матросаў (500 чал.), 19-ы сібір-скі і 1-ы рэвалюцыйны імя Менскага Савету полк.

Галоўнай задачай са-вецкага камандавання было захаваць асноўныя цэнтры, дзе канцэнтравалася савец-кая ўлада - Магілёў і Менск. Таму было вырашана ўступіць у перамовы з польскім камандаваннем, а ў гэты час перакінуць з іншых мясцовасцяў больш надзейныя вайсковыя сілы.

17(30) студзеня 1918 г. у Менску адбылася нарада супрацоўнікаў Камісарыяту польскіх справаў, прадстаўнікоў народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцяў саўнарка-му заходняй вобласці і фронту і кіраўнікоў саюзу палякаў-вайскоўцаў. Апошнія, праўда, прызналі, што Ю. Доўбар-Мусьніцкі не можа займаць пасаду камандзіра корпуса, але адмовіліся адхіліць яго ад камандавання да 20 лютага, калі мусіў сабрацца чарговы з'езд па-лякаў-вайскоўцаў. Адмоўна паставаліся яны і да дэмакратызацыі корпуса.

Згодна з папярэдняй дамоўленасцю, ля станцыі Цялуша (17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бабруйска) адбылася сустрэча камісіі камісарыяту польскіх справаў пры народным ка-місарыяце нацыянальнасцяў Саўнаркаму Расіі (па дамоўленасці з М.В. Кры-ленкам, да яго яна з'ездзіла ў Магілёў) і генералам Ю. Доўбар-Мусьніцкім дзеля ўрэгулявання канфлікту. Сустрэча адбылася непадалёку ад станцыі Цялуша і працягвалася 12 гадзін. З польскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі Ю. Доўбар-Мусьніцкі, начальнік штаба корпуса генерал-маёр Агапееў, два польскія афіцэры і некалькі жаўнераў.

Савецкая камісія прапанавала наступныя ўмовы ліквідацыі канфлікту: 1) свабода савецкай агітацыі сярод жаўнераў корпуса і сярод беларускага насельніцтва ў мясцовасцях, занятых польскім войскам; 2) дэмакратызацыя корпуса; 3) выбары камандзіраў жаўнерамі; 4) прыняцце ў корпусе прадстаўніка камісарыяту па польскіх справах; 5) неўмяшанне корпуса ў вырашэнне агра-рнага пытання. Фактычна гэта не толькі паўтарыла ранейшыя патрабаванні, але вяла да ліквідацыі корпуса як вайсковай сілы. Таму прадстаўнікі 1-га корпуса адхілілі гэтыя патрабаванні. А ў гэты час 2 лютага (20 студзеня) польскія войскі занялі Бабруйск і падцягваліся да раёну канфлікту. 21 студзеня (3 лютага) 1918 г. А.Ф. Мяснікоў пасля ўзгаднення с вярхоўным галоўнакамандуючым М.В. Крыленкам аддаў загад аб расфармаванні 1-га Польскага корпуса. На наступны дзень М.В. Крыленка загадаў польскім жаўнерам арыштаваць камандны склад корпуса. Доўбар-Мусьніцкі абвяшчаўся па-за законам як "вораг рэвалюцыі". Афіцэраў, якія адмовіліся б здаць зброю, прапанавана было аддаць пад суд, а пры супраціве расстрэльваць на месцы. Але гэта былі "папяровыя" меры. Польскія жаўнеры ў большасці не падпарадкоўваліся гэтым загадам. Тым не менш да кан-ца студзеня, з-за бальшавіцкай агітацыі частка жаўнераў пакінула свае вайско-выя часткі. Частка перайшла на савецкі бок.

А ў гэты час былі падцягнутыя новыя савецкія сілы - перакінутыя з фронту атрады латышскіх стралкоў, рэвалюцыйных матросаў і чырвонагвар-дзейцаў. Узначальваў гэтыя сілы І.І. Вацэціс (былы пал-коўнік). Гісторыкі налічваюць да 10 тысяч савецкіх салдатаў, маракоў і чырво-нагвардзейцаў.

Адначасова была аб-вешчана дабраахвотная дэмабілізацыя жаўнераў поль-скага корпуса - у Магілёве. Менску і іншых мясцовасцях - праз дэмабілізацыйны аддзел камісарыяту па польскіх справах. Дэмабілізава-лася некалькі тысяч жаўнераў. У гэты ж час Магілёўскі губвыканкам 15(28) студзеня выдаў узгоднены са Стаўкай Вярхоўнага Галоў-накамандуючага загад аб арышце ў якасці закладнікаў прадстаўнікоў поль-скай і расійскай буржуазіі, лідараў кадэцкай партыі і саюзу землеўласнікаў. Іх грашовыя сродкі былі канфіскаваныя. Арышты пра-водзіліся і ў Віцебскай ды Менскай губернях. Адначасова сялянам дазволілі забіраць маёмасць з памешчыцкіх маёнткаў, што тыя рабілі з вялікай ахвотай. Чыр-вонагвардзейцы і сяляне забівалі параненых польскіх жаўнераў, лекараў і медыцынскіх сясцёр. Так быў разгромлены шпіталь у мяс-тэчку Ціхінічы Рагачоў-скага павету (гл. аповесць М. Ваньковіча).

26 студзеня (8 люта-га) 1918 г. пачаўся наступ савецкіх войскаў на часткі корпуса на поўнач ад Рага-чова. Праз два дні чырвоныя войскі занялі Старое Сяло, Мадоры і станцыю Тошчы-ца. У ноч з 30 на 31 студзеня (12-13 лютага) савецкія ча-сткі з боем узялі Рагачоў. Часткі 1-й польскай дывізіі адступілі да Бабруйска. Ваенныя дзеянні адбываліся і ў іншых мясцовасцях.

Генерал Ю. Доўбар-Мусьніцкі паставіў сваёй мэтай сабраць усе тры дывізіі корпуса і іншыя часткі ў адным раёне і нанесці ўдар па слабым атрадам чырво-нагвардзейцаў на менскім кірунку, намагаючыся прасунуцца да Слуцка і Менска, каб потым аб'яднаць сілы з падпольнай польскай вайсковай арганізацыяй, а магчыма і з польскімі легіёнамі ў Польшчы.

Найбольш упартыя баі адбываліся ў лютым 1918 г. Гэты месяц быў вельмі кароткім у Расіі і Беларусі. Усяго ён складаўся з 15 дзён. Дэкрэтам Саўнаркаму дзень 14 лютага 1918 г. быў прызначаны ў савецкай Расіі ўжо паводле новага стылю. Замест 1 лютага пасля 31 студзеня наступіў дзень 14 лютага.

Замацаваўшыся ў Бабруйску, польскія войскі працягвалі наступ на Слуцк і Менск. 7 лютага 1918 г. 2-я дывізія Польскага корпуса заняла Жлобін. Такім чы-нам, Ю. Доўбар-Мусьніцкаму ўдалося перахапіць шляхі падвозу савецкіх вой-скаў на Заходні фронт з Украіны. Паколькі наступ польскіх войскаў у кірунку на Магілёў не ўдаўся, бо ў польскай дывізіі не было артылерыі (не паспелі падвезці), то польскія войскі мусілі 8 лютага адступіць на Бабруйск. У гэты час 3-я польская дывізія здолела, з-за дрэннага ўзаемадзеяння паміж рагачоўскай і жлобінскай групамі чырвоных войск, праслізнуць паміж гэтымі групоўкамі і далучыцца да сваіх галоўных сіл.

На менскім кірунку войскам 2-й польскай дывізіі ўдалося разбіць чырвона-гвардзейскія атрады ў ноч з 18 па 19 лютага ля станцый Ясень і Асіповічы, якія былі занятыя польскімі войскамі.

А ў гэты час з-за зрыву мірных перагавораў у Берасці савецкім бокам гер-манскае камандаванне 16 лютага абвясціла, што перамір'е на фронце спыняец-ца. З 12 гадзін дня 18 лютага нямецкія войскі пачынаюць наступ на ўсім расійска-германскім фронце.

На Заходнім фронце ў Беларусі замест 2 мільёнаў расійскіх салдатаў да гэтага часу засталося 70 тысяч. Пачаліся масавыя уцёкі з фронту рэштак расійскіх войскаў. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва Заходняй вобласці 19 лютага спешна ад'ехала з Менска ў Смаленск. Гэта дало магчымасць часткам 2-й польскай дывізіі ў сярэдзіне лютага заняць Слуцк і наблізіцца да Менска, а ў ноч з 19 на 20 лютага некаторым падраз-дзяленням ўвайсці ў горад.

Пасля ўцёкаў з Мен-ска Савецкага кіраўніцтва ўлада перайшла фактычна да Беларускай цэнтральнай вайсковай рады. Камен-дантам горада стаў К. Еза-вітаў. Уладу ў горадзе спрабавалі ўзяць і польскія вайскоўцы з мясцовай Поль-скай вайсковай арганізацыі. Камендантам Менска з іх боку быў прызначаны капітан Ігнацы Матушэўскі. Аднак да ўзброенага канфлікту не дайшло.

20 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт рады Усебеларускага з'езду пры-няў першую Ўстаўную грамату, якая абвяшчала беларускую дэмакратычную ўладу на тэрыторыі Беларусі. У гэты ж дзень была створана агульная бела-руска-польская камендатура і паміж беларускімі і польскімі вайсковымі аддзеламі ўсталявалі размежавальныя лініі ўздоўж Койданаўскага тракту. Маскоўскай і Захар'еўскай вуліц і Гомельскага тракту. Польскія вайскоўцы ў Менску займалі Лібава-Роменскі вакзал, або Віленскі (пазней Менск-Пасажырскі), а беларускія вайскоўцы - Аляксандраўскі, або Варшаўскі (пазней станцыя Менск-Таварны).

Але ўжо 21 лютага 1918 г. а 11-й гадзіне ў Менск першым цягніком прыбылі нямецкія кірасіры, а 25 лютага ў горадзе размясціліся асноўныя сілы нямецкіх акупантаў.

26 лютага 1918 г. у Бабруйску прадстаўнікі штаба 1-га Польскага корпуса і нямецкага каманда-вання заключылі пагадненне. Польскі корпус абвяшчаўся нейтральным і займаў частку тэрыторыі Беларусі. Пад яго кантроль перахо-дзіла тэрыторыя на поўнач ад Палесся (бо чыгунку Брэст-Гомель нямецкае камандаванне пакідала пад сваім кантролем, а гэтую тэрыторыю перадавала Ук-раінскай Народнай Рэспубліцы), з якой Германія ўжо падпісала мірны дагавор 9 лютага 1918 г. Штаб Польскага корпуса знаходзіўся ў Бабруйску. А пад кантролем польскіх войскаў быў тэрытарыяльны "клін ад Старобіна ў Слуцкім павеце да 6 гадзін вечара 27 лютага польскія вайсковыя падраздзяленні мусілі пакінуць Менск.

На падкантрольнай сабе тэрыторыі пальскія ўлады ўстанаўлівалі мясцовае кіраванне, ліквідаваўшы мясцовыя саветы, якія яшчэ паспелі замацавацца на гэтай тэрыторыі. Магілёў быў заняты войскамі Польскага корпуса 12 сакавіка 1910 г. Свае дзеянні корпус узгадняў з рэгенцкай радай у Варшаве і нямецкім ка-мандаваннем у Беларусі.

У выніку ваенных дзеянняў і дэмабілізацыі часткі польскіх жаўнераў у студзені - лютым склад Польскага корпуса скараціўся з 29 тысяч да 8 тысяч чалавек. Аднак з канца лютага да канца траўня 1918 г. зноў павялічыўся да 29 ты-сяч чалавек.

Урэшце 21 траўня 1918 г. была заключана дамова аб расфармаванні І Польскага корпуса. 14 са-кавіка 1918 г. Генерал Ю. Доўбар-Мусініцкі падпара- дкаваўся рэгенцкай радзе ў Варшаве, створанай нямецкімі ўладамі пры фармаль-ным абвяшчэнні Польскага каралеўства.

Дэмабілізацыя корпуса прайшла да канца траўня 1918 г. Тэрыторыя, што знаходзілася пад кантролем польскага войска, была кан-чаткова занятая нямецкімі войскамі. Так, Магілёў быў заняты нямецкімі часткамі 26 траўня 1918 г.

Афіцэры і жаўнеры корпуса мелі свабодны выезд у Польшчу або ў родныя мясціны ў Беларусі і Літве. Шмат афіцэраў ужо на месцах папоўнілі шэрагі падпольнай Польскай вайсковай арганізацыі ў Беларусі і Літве. Афіцэры корпусу Ю. Доўбар-Мусьніцкага ў канцы 1918 г. прымалі ўддзел у стварэнні войска Польскага ўжо ў незалежнай Польшчы, а сам Ю. Доўбар-Мусьніцкі ў студзені 1919 г. узначаліў паўстанцкае войска ў Вялікапольшчы, якое перамагло немцаў, і паўстанне скон-чылася далучэннем заходніх зямель з Познанню і Торунем да Польшчы.

А. П. Грыцкевіч

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX