Вярнуцца: 2007

№ 34 (822)


Крыніца: pawet.net.



№ 34 (822) 5 ВЕРАСНЯ 2007 г.


175 гадоў з дня нараджэння Людвіка Нарбута

НАРБУТ Людвік Тодаравіч [26.8.(7.9).1832, маёнтак Шаўры Лідскага пав., цяпер Воранаўскі р-н - 22. 4(4.5).1863], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Беларусі і Літве. Сын Тодара Нарбута. У 1850 за рэв. дзейнасць сасланы шарагоўцам на Каўказ. Пасля на радзіме, афіцэр у адстаўцы. Дэмакрат, прыхільнік «чырвоных». У 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Лідскага пав., адзін з першых у Беларусі сфармаваў атрад, з якім 3 месяцы (люты- крас.) паспяхова вёў барацьбу супраць урадавых войск. У атрадзе Нарбута, які падтрымлівалі сяляне, былі мастак М. Андрыёлі і, магчыма, Ф. Багушэвіч. Паўстанцкія ўлады прысвоілі Нарбуту званне палкоўніка. Быў прызначаны галоўнакамандуючым паўстанцкіх узброеных сілаў Беларусі. У камандаванне не ўступіў, загінуў у баі за некалькі дзён да дастаўкі загаду аб прызначэнні.


Вывучэнне беларускай мовы ў Карлавым універсітэце

Інстытут славянскіх і ўсходнееўрапейскіх ведаў філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія) з новага навучальнага года пачне выкладаць беларускую мову. Такое жаданне выказалі самі студэнты славістыкі.

У лютым гэтага года студэнты звярнуліся да адміністрацыі: «Беларуская мова без сумневаў з'яўляецца культурнаю спадчынай Еўропы. Гэта скарб дадзены Вялікім Княствам Літоўскім, скарб са сваімі асаблівасцямі: старажытнасцю і чысцінёю, які займае ганаровае месца ў сям'і славянскіх моваў, які на сённяшні момант, на жаль, знаходзіцца пад вялікаю пагрозаю.Таму мы, ніжэй падпісаныя студэнты, жадаем каб кіраўніцтва Інстытута зрабіла ўсё неабходнае да правядзення вывучэння беларускае мовы на ФФ КУ, і каб усе зацікаўленыя людзі дапамапіі ў дасягненні гэтай мэты.»

Зараз ад кіраўніцтва праскае славістыкі прыйшла добрая навіна. Беларуская мова ў межах Інстытута славянскіх і ўсходнееўрапейскіх ведаў філасофскага факультэта Карлавага універсітэта вывучацца будзе.

Ад акадэмічнага года 2007/2008 будзе рэалізаваны двухсеместравы курс беларускай мовы для пачаткоўцаў пад кіраўніцтвам доктара Юрася Бушлякова» - напісана ў афіцыйным ідакуменце, які студэнты атрымалі ад кіраўніка Семінарыі |ўсходнееўрапейскіх ведаў доктара філасофіі Марака Пршыгоды.

Томаш Гасюль, Прага.


ЧЫН ДЗЯРЖАЎНАГА ЗНАЧЭННЯ

1 ВЕРАСНЯ ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА І ДРУКУ Ў ПОЛАЦКУ АДКРЫТЫ КОННЫ ПОМНІК КНЯЗЮ УСЯСЛАВУ ЧАРАДЗЕЮ

Конная статуя легендарнага князя ўстаноўлена на перакрыжаванні вуліц Кастрычнікай і Ефрасінні Полацкай у слаўным градзе Полацку. Менавіта гэтае месца было вызначана падчас грамадскага абмеркавання, якое праходзіла ў Полацку ў траўні 2007 года. І як не змагалася Ліда, каб паставіць першы конны помнік у сучаснай Беларусі Вялікаму князю Гедзіміну, першы воін "магутны і збройны" з'явіўся ў Полацку, дзе ў прынцыпе ён і павінны быў быць. І хай нікога не абмане адкрытаая і бяззбройная рука князя Усяслава. Усе, хто хоць крышку знаёмы з гісторыяй Беларусі, ведае, што вось гэтай адкрытай і бяззбройнай рукой Усяслаў Чарадзей спыніў і не пусціў на Беларусь арду Уладзіміра Манамаха. Маючы 80 чалавек супраць 8 тысяч, Усяслаў не дапусціў нашэшця. Бітвы не было Уладзімір Манамах павярнуў у Кіеў.

Як паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст па абароннамабілізацыйных пытаннях Полацкага гарвыканкаму Станіслаў Красоўскі, скульптура вагой 4,5 тоны была адліта ў Менску на прадпрыемстве "Ліцейны двор". Аўтар мастацкай кампазіцыі менскі скульптар Аляксандр Прохараў.

Паводле слоў С. Красоўскага, на стварэнне помніка "не было патрачана ні адной капейкі бюджэтных грошай ён створаны на спонсарскія сродкі і прыватныя ахвяраванні грамадзян". З затрачаных на помнік прыкладна 300 мільёнаў рублёў цяпер сабрана каля 200 мільёнаў. З просьбай дапамагчы сабраць астатнія 100 млн. арганізатары праекту ад імя палачан звярнуліся да жыхароў усёй Беларусі. Для збору сродкаў створаны пазабюджэтны рахунак, паведаміў спецыяліст гарвыканкама.

Жадаючыя могуць пералічыць сродкі на транзітны рахунак фінансавага аддзела Полацкага гарвыканкама № 3602305000009 у філіяле № 216 ААБ "Беларусбанк", код банка 150801648 УНП 300083945, прызначэнне плацяжу 03107 з паметкай "на помнік".

С.Красоўскі адзначыў, што ў Полацкім гарвыканкаме складаецца падрабязны спіс усіх ахвяравальнікаў грамадзян і арганізацый. Плануецца, што гэты спіс потым будзе закладзены каля падножжа помніка разам са зваротам да нашчадкаў.

У Лідзе, калі пачалі збіраць грошы на помнік Гедзіміну за паўгода было сабрана крыху меней за 100 мільёнаў. Таму сабраць грошы не ўяўляецца праблемай.

Падзея адбылася, праблема вырашылася, медны коннік Беларусі не паказвае нам ісці некуды, ён спыняе ўсіх, хто хоча ісці да нас. Ён стаў на ўсходнім рубяжы нашай краіны. Будзем верыць, што наступным стне помнік Гедзіміну ў Лідзе, стане помнік Багуславу Радзівілу ў Жодзіне.

Сёння беларусы не здольныя сказаць важкае слова ў абарону сваёй незалежнасці, сваёй мовы, сваёй культуры, то можа нашыя вялікія прашчуры, стаўшы па нашых памежных гарадах у выглядзе помнікаў, у выглядзе сімвалаваў нашай велічы і жыццястойкасці, зробяць тое, што не можам мы.

Станіслаў Суднік.


НАКРЭСЛЕНАСЦЬ ПОШУКУ

Лепешаў І.Я. У пошуках ісціны: Нарысы. - Ліда: Выдавецкі дом ТБМ, 2007. - 196 с.

Кнігі не складаюцца проста з тэкстаў - яны, усё ж, пішуцца ступенямі набытага досведу. І калі дасведчаны аўтар, сталы майстар, маючы за плячыма блізка сарака ўзятых кніжных "ступеняў", прызнаецца, што і зараз ён усё яшчэ ў пошуку ісціны, то гэта дадаткова сведчыць, як не проста і нялёгка здабываецца духоўны досвед.

"У пошуках ісціны" - менавіта так называецца новая кніга Івана Лепешава, выдадзеная нядаўна "Выдавецкім домам ТБМ". З яе вокладкі глядзяць на нас два сімвалічныя знакі: пытальны і клічны. Як бы пацвярджаючы, што жыццёвая духоўнасць ствараецца не толькі рознакалібравымі "клічнікамі" азарэнняў, але і "пытальнікамі" значных сумненняў і разваг.

Скажам адразу: чытаць гэтую кнігу і цікава, і займальна. Пачынаючы з уступнага артыкула, таленавіта выкананага вядомым гарадзенскім журналістам Вадзімам Жураўлёвым пра асобу самога аўтара, і да апошняга аўтарскага слова І.Лепешава пра, здавалася б, прыватную і дробную рэч з навуковага жыцця - "У абарону газетнага артыкула". На самой жа справе цераз усю прастору кнігі адбываецца нешта больш высокае і каштоўнае - ідзе ўкладанне уласнай светабудовы. І тады адчуваеш двайную асалоду: ад факта стварэння аўтарскага свету і ад свету створанага, у якім адметна сыходзяцца ў адно цэлае шматлікія пытанні трапяткой надзённасці.

У нарысах, што складаюць кнігу, асноўнай мэтай якраз і праглядаецца знаходжанне моманту ісціны праз набытую чалавечую вышыню каласальнага жыццёвага і навуковага досведу. Пошук ісціннасці - чаго б ён ні датычыў: грамадскіх праблем, праблем дзейнасці навуковай супольнасці, спрэчных выпадкаў мовазнаўчай практыкі - складае ўнутраную падставу інтэлектуальнай цэльнасці зборніка, яго драматургію, яго напружанасць і нават своеасаблівую сюжэтную інтрыгу. Па сутнасці, гэта яго, І.Лепешава, карпатлівае збіранне духоўных і грамадзянскіх каштоўнасцяў, выяўленых праз "магічны крышталь" уласнага сведчання пра тое, што на самай справе ёсць несумненнай каштоўнасцю, а што з'яўляецца яе фікцыяй. А таму кніга скрозь палемічная і ў гэтай сваёй якасці - сумленная.

Артыкулы, напісаныя ў розныя гады і апублікаваныя ў розных перыядычных выданнях, ужо сталі фактам актыўнага грамадскага жыцця. Сабраныя ж разам, пад адной вокладкай, яны праз асобу іх творцы атрымліваюць дадатковае прырашчэнне сэнсаў - індывідуальны досвед "прарастае" ў ненавязлівае абагульненне, узбуйняецца да так неабходнага разумення, што, бадай, апошняй ісцінай, каштоўнейшым скарбам, дзеля якога і ажыццяўляецца дадзены пошук, ёсць беражлівыя і надта цнатлівыя адносіны да надпрыроднага духоўнага дару - мовы.

Натуральна, асноўную частку зборніка складаюць артыкулы, прысвечаныя розным праблемам фразеалогіі: структуры, семантыкі, этымалогіі. Па аўтарскай манеры выканання іх можна было б назваць рознакалёрнымі "партрэтамі фразеалагізмаў", па аб'ектыўнай сутнасці - дасведчаным урокам удумлівага і прафесійнага стаўлення як да канкрэтыкі выкарыстання слова, так і да яго кантэкстуальна дакладнага існавання ў пісьмовым тэксце. Глыбіня і патрабавальнасць гаворкі, спалучаныя з карэктнасцю вядзення палемікі, абяцаюць выданню сталы і надзейны статус неаднадзённага існавання.

Досведы ўласна лінгвістычныя, гісторыкамовазнаўчыя, этымалагічныя, тэксталагічныя, нарысы публіцыстычныя, водгукі на канкрэтныя грамадскія і культурныя падзеі падкрэсліваюць шырыню ахопу і дыяпазон зацікаўленняў аўтара. З другога ж боку, якраз шматграннасць аўтарскага кругагляду і з'яўляецца падтрымкай таму, што кніга будзе прыдатнай для самага шырокага кола грамадскасці, а дзякуючы фактаграфічнай забяспечанасці і даступнасці, з якой гаворыцца пра няпростыя праблемы, кола гэтае, трэба думаць, не будзе абмежавана толькі гуманітарыямі. Таму чытаць гэтую кнігу не толькі цікава, але і карысна.

Зрэшты, як і ўсё, падпісанае прозвішчам: Іван Лепешаў.

Ігар Жук, г. Гародня.


ТЭКСТАЛАГІЧНЫ АНАЛІЗ КУПАЛАВАЙ «ПАЎЛІНКІ»

(З кнігі І. Лепешава "У пошуках ісціны")

Тэксталагічны аналіз, г.зн. параўнанне розных рэдакцый аднаго i таго ж твора, аўтарскіх чарнавікоў, pyкaпісаў, выступае як істотны дапаможны сродак пры вывучэнні твора, садзейнічае іншым відам аналізу - літаратуразнаўчаму, стылістычнаму, лінгвістычнаму. Ён дазваляе ўбачыць творчыя «пакуты слова»: як пісьменнік шукаў і нарэшце знайшоў самае неабходнае, адзіна магчымае слова ці выраз для пэўнай маўленчай сітуацыі, як удасканальваў ідэйны змест твора.

Адны аўтары пры перавыданні сваіх твораў зноў і зноў вяртаюцца да іх, уносяць сякіятакія змены. Напрыклад, Я. Колас у 1954 г., рыхтуючы да друку трылогію «На ростанях», зрабіў вялізнае мноства правак, па сутнасці, перапісаў абедзве палескія аповесці. К. Крапіва тройчы папраўляў байку «Дыпламаваны Баран».

Другія ж - шліфуюць, удасканальваюць свой твор толькі ў яго рукапісным выглядзе, а пасля таго, як ён пабачыў свет, не вяртаюцца да яго. Так, В. Быкаў і ў 1990я гады пры перавыданні аповесцей не аднаўляў нават купюр савецкага цэнзурнага паходжання. Як піша Р.І. Гульман, у кнізе «Тэксталогія твораў Янкі Купалы» (1971), паэт свае творы, аднойчы апублікаваныя, таксама амаль ніколі не перарабляў. Відаць, адзіным выключэннем з'яўляецца камедыя «Паўлінка». У дзевяцітомным Поўным зборы твораў (2001, т. 7, с. 377) сказана, што гэта п'еса друкуецца «па Зб. тв., 1927, т. ІІІ з улікам некаторых змен, унесеных аўтарам у выданне 1937 г.». Што ж гэта за «некаторыя змены» і чым яны былі абумоўленыя?

Калі ад дзвюх іншых Купалавых п'ес («Прымакі» і «Тутэйшых» і такога рукапісу не засталося, то «Паўлінцы» пашанцавала. Захаваліся яе і чарнавы, і белавы аўтографы. Відаць, таму, што Я. Купала ў студзені 1930 г. перадаў іх праз К. Душэўскага ў дэпазіт Беларускага музея імя І. Луцкевіча ў Вільні. Як бачым, перадаў не ў якінебудзь мінскі архіў, а ў віленскі. Прыгадаем, што гэта быў год, калі ваўсю ішло змаганне з так званымі «нацдэмамі» і калі 20 лістапада Я. Купала спрабуе развітацца з жыццём. А 1937 год, калі аўтар мусіў унесці змены ў «Паўлінку», - гэта пік злачыннай вайны таталітарнай улады супраць свайго народа. Параўноўваючы сучасны тэкст п'есы з яе двума аўтографамі, бачым, што драматург мусіў зрабіць настаўніка Якіма Сароку ледзь не горкаўскім Буравеснікам. У 2ю з'яву 1га акта было ўключана наступнае: Паўлінка «абнімае Якіма, раптам знаходзіць у кішэні кнігу», пытаецца: «А гэта што?» I далей: «Чытае няўмела першыя радкі з «Песні аб Сокале» М. Горкага. Потым Якім забірае ў яе кнігу і сам чытае». У каментарыях да п'есы (т. 7, с. 384) слушна гаворыцца, што «на той перыяд вельмі істотнай з'яўлялася ўстаўка аб чытанні Якімам Сарокам «Песні аб Сокале» М. Горкага», хоць, калі сказаць словамі Георгія Коласа, «Якім не быў ні Буравеснікам, ні Сокалам - ён быў Сарока» . Магчыма, гэта ўстаўка была зроблена не без уздзеяння І. Гурскага - старшыні секцыі драматургаў, які да таго ж быў рэдактарам выдання «Паўлінкі» ў 1937 г. У гэта выданне былі ўнесены і іншыя змены: значныя скарачэнні, перапрацоўка заключнай часткі, аднак у сучасных выданнях п'есы яны, за выключэннем устаўкі пра Сокала, не прымаюцца пад увагу. Выдаючы камедыю ў такім выглядзе, Я. Купала ўсё ж дамогся, каб на тытульнай старонцы кніжкі было пазначана: «З рэпертуару БДТ2» (пастаноўку «Паўлінкі» на працягу многіх гадоў ажыццяўляў Беларускі дзяржаўны тэатр № 2).

Звернемся цяпер да правак у двух аўтографах. У чарнавым іх 205, у белавым - 118. Усе яны сведчаць аб карпатлівай працы пісьменніка, аб яго імкненні давесці камедыю да бездакорнасці ва ўсіх адносінах.

Больш як у 60 выпадках адно слова заменена другім, больш прыдатным і дакладным у пэўным кантэксце. Напрыклад, у рэпліцы Паўлінкі спачатку было: «Ну, але тата сваё, Якім сваё, а я - сваё. Папрабуем, чый верх будзе: таткаў, ці мой, ці яго?» Пасля выдзеленае слова заменена іншым: паглядзім. Гэтак жа мэтанакіравана дзеяслоў раскідаць замяняецца адназначным у дадзеным кантэксце дзеясловам разнясці: «Што ж гэта пана Адольфа конь хацеў разнясці?»

Тонка адчуваючы, здаецца, нязначную розніцу ў сэнсавай структуры слова, драматург рабіў апраўданыя замены, напрыклад, дзясловаў прытварацца, чапаць на прыкідвацца, кратаць, прыслоўя моцна на добра («добра прывязаў каня») і г.д. У пэўным слоўным акружэнні лепш адчуваецца беларускасць маўлення пры выкарыстанні замест крэпка, гаварыць, другі іх заменнікаў моцна («спаць моцна»), казаць («людзі казалі»), іншы («на іншы лад», «як у іншых») або замест прыназоўнікаў к і ад - да і за («да ўсякай», «лепшы за нас»). Часам замена абумоўлена стылістычнымі і іншымі прычынамі. Так, у рэпліцы Агаты, у двух суседніх сказах, былі амаль што паўтарэнні: «ці ж зрушыш з месца» і «з месца не зрушыцца»; пасля ў другім словазлучэнні замест зрушыцца стала скранецца. У вусны Сцяпана спачатку было беспадстаўна ўкладзена скажонае слова сызматык (замест схізматык), пасля зроблена замена: «з гэтым бязбожнікам».

Не варта таксама забываць, што п'еса пісалася ў 1912 г., г.зн. тады, калі беларуская літаратурная мова была яшчэ замала апрацавана, знаходзілася ў стадыі фармавання. Я. Купала, як адзін з галоўных яе стваральнікаў, «шукаў нормаў» (М. Лужанін). Гэтым вытлумачваюцца шмат якія праўкі ў «Паўлінцы». Напрыклад, неўласцівае беларускай мове напрасліну («Нашто напрасліну вясці») заменена на дарэмшчыну; вучыцельскія («вучыцельскія курсы») - на настаўніцкія; не панімаеш («нічога ніколі не панімаеш») - на не кеміш; скаціна («скаціна парадачная») - на быдлё. У адной аўтарскай рэмарцы спачатку было з дасадай; аўтар шукаў заменніка для гэтага рускага спалучэння і ўрэшце спыніўся на польскім слове паірытавана, якое абазначае 'з раздражненнем'.

У аўтографах, асабліва чарнавым, дзесяткі разоў сустракаюцца замены іншага характару. Так, замест «Адольф Быкоўскі» спачатку ўсюды было «Станіслаў Пустарэвіч». Іншы раз ацэначнае, у стасунку да персанажа, слова замяняецца словазлучэннем (чучала - начніца касавокая), адно словазлучэнне - іншым словазлучэннем (стары мухамор - гнілая качарэжка). Або: дроў прынясе - дрэўкі пашчапае. Адны сінтаксічныя канструкцыі замяняюцца іншымі, асабліва ў рэпліках Паўлінкі, што робіць яе выказванні больш дакладнымі і выразнымі. Напрыклад, замест «што я з табой дужа блізкае знаёмства забрала» стала: «што мы з табой злюбіліся». Дарэчы, некаторыя папраўленыя канструкцыі не сталі нормай літаратурнай мовы: «Пад сэрцам так баліць, так баліць, што і сказаць не магу» - «так пад сэрцам баліць, што і жыць неўмагату». Ёсць змененыя канструкцыі і ў маўленні Агаты: «твой тата яго не хоча» - «твой тата на яго заеўся». Перароблены на беларускі лад развітальныя фразы Быкоўскага: «На відзене панне Паўлінцэ. Проша чэкаць...» - «Дабранач панне Паўлінцы! Проша чакаць...»

Яшчэ адзін від правак - скарачэнні. Закрэсліваецца цэлы шэраг рэплік: напрыклад, 7 суседніх рэплік у 3й з'яве 2га акта, неістотных для развіцця дзеяння ў п'есе; асобныя рэплікі Паўлінкі, напрыклад, яе іранічнажартаўлівае выказванне пра Вінцуся, які ўжо выпіў пятую шклянку гарбаты («Наловіць рыбы, каб я так жыла»); злосная, абражальная рэпліка Сцяпана пра Якіма («Не хачу, каб і імя гэтага сызматыка, гэтага плюгаўства ў маёй хаце ўспаміналася»). Апушчаны асобныя словы: двойчы паўторанае прынёс, каталік (у характарыстыцы, якую Сцяпан дае Быкоўскаму), словазлучэнне шагам марш (у выказванні Паўлінкі) і інш. Аўтар часткова ачышчае ад слоўнага шалупіння («собственно», «восьцода») маўленне Пранціся.

У рукапісах камедыі ёсць каля 50 дапісак, дадаткаў, уставак. Адны з іх, як і папярэднія праўкі, носяць моўнастылёвы характар, другія - узмацняюць ідэйнае гучанне п'есы.

Да асобных назоўнікаў дапісваюцца мастацкія азначэнні: «свянцоныя кроплі» (пра гарэлку), «хаты роднай», «трухлявую калоду» (так Агата характарызуе мужа), «суд... правы і суровы». Стварэнню вобразнасці садзейнічаюць дапісаныя параўнальныя звароты, не банальныя, а з элементамі навізны, нечаканасці: «плявузгаць, як латак у млыне», «мне і так горка на душы, як бы хто там палын засеяў». У маўленне Паўлінкі робяцца такія, напрыклад, устаўкі: «і так лёганька, лёганька на сэрцы», «I чаму я такая няшчасная?», «або згіну, каб і следу не засталося».

У розныя мясціны п'есы дадаткова ўстаўлены па дзве, тры і чатыры рэплікі, а таксама дадаткі - сказы ці часткі сказаў. Амаль ва ўсіх выпадках яны працуюць на ўзбагачэнне ідэйнага сэнсу твора. З гэтых дадаткаў даведваемся, якое станоўчае ўздзеянне аказваў Якім на Паўлінку, чаму вучыў («Хораша так аб усім расказваў... як трэба жыць»). Штонішто даведваемся дадаткова і пра фанабэрыстага задаваку Быкоўскага, які, аказваецца, «сам голы, як бізун».

Асобна спынімся на выніках тэксталагічных назіранняў за выкарыстаннем фразеалагізмаў у «Паўлінцы».

1. Аўтар уводзіць у тэкст фразеалагізм, каб узмацніць экспрэсіўнасць выказвання. Так, у рэпліку Сцяпана дапісваецца выраз вушы развесіўшы: «А ты, каханенькая, родненькая, не слухай, вушы развесіўшы, ды лепей гасцей глядзі». Рэпліка Паўлінкі «Ну, ну, ужо маўчу...» дапаўняецца агульнанародным выразам як рыба з далучэннем азначэння нямая да назоўнікавага кампанента.

2. Некаторыя свабодныя словазлучэнні, у якіх асобныя словы не стваралі адзінага мастацкага вобраза, заменены фразеалагізмамі. Замест жыўцом спаліў стала жыўцом з'еў, замест прахам сплыў - вадою сплыў (быў яшчэ і варыянт з вадою сплыў): «Ёнто нічога, але тата - дык жыўцом бы яго з'еў», «Быў час, ды вадою сплыў».

3. Слова замяняецца фразеалагізмам. У абодвух аўтографах спачатку было: «Ну, хай будзе патвойму». Пасля і ў чарнавым, і ў белавым аўтографах заменена: «Ну, хай будзе, як Сора казала».

4. З двух сінанімічных выразаў аўтар выбірае больш прыдатны, такі, які лепш адпавядае мове пэўнага персанажа. Так, у мове Альжбеты замест прах ведае стала немач ведае: «А немач цябе ведае!..»

5. Каб пазбегнуць сэнсавай таўталогіі, аўтар апусціў слова лаза, пакінуўшы толькі фразеалагізм бярозавая каша. Замест «Лазы, пане дабрудзею, бярозавай кашы!..» стала: «Бярозавай кашы не пашкодзіла б, пане дабрудзею».

6. Іншы раз фразеалагізм замяняецца словам. Напрыклад, Быкоўскі пакрыўдзіўся на Паўлінку, яна папрасіла прабачэння, сказала: «У мяне так сабе вылецела слаўцо». Мнагазначны выраз так сабе ў тэксце не зусім выразна праяўляе адно са сваіх значэнняў - 'без пэўнай мэты', таму аўтар замяніў выраз словам наўмысле - 'выпадкова, без якоганебудзь намеру'. Фразеалагізм тыцкаць нос заменены на тыцкацца («прыкусі язык і не тыцкайся, куды цябе не просяць»). У сучасным тэксце камедыі ёсць такое выказванне Паўлінкі пра Быкоўскага: «I собіла ж богу стварыць гэткую чапялу недарэчную!»; перш чым драматург знайшоў больш мэтазгоднае чапялу недарэчную, ён перабраў такія варыянты: трубу Ерыхонскую, кукарэку.

Варты ўвагі і яшчэ адзін прыклад, але ўжо іншага характару. Абмежаваны, недалёкі Быкоўскі ўжывае выразы, якія ў мове маюць зусім іншы сэнс. Так, двухзначны фразеалагізм па самую шыю, спалучаючыся са словамі заняты, загружаны, абазначае 'вельмі моцна', а ўжываючыся пры дзеясловах нарабіць, нацярпецца і пад., рэалізуе значэнне 'звыш усякай меры'. Гэты фразеалагізм не можа ўжывацца пры дзеяслове закахацца і яго сінонімах, аднак у рэпліцы Быкоўскага чытаем: «Відаць, дзеўка ўлялюскалася ў мяне па самую шыю». Пра тое, што Я. Купала знарок падкрэслівае недарэчнасць гэтага выразу ў мове Быкоўскага, сведчыць варыянт чарнавога аўтографа «Паўлінкі», у якім было: «Відаць, дзеўка ўлялюскалася ў мяне па самыя цыцкі».

Камедыя «Паўлінка», створаная амаль сто гадоў назад талентам і карпатлівай працай Янкі Купалы, і сёння не сыходзіць са сцэны (у двух значэннях гэтага выразу).


Натуральныя, заканамерныя словы роднай мовы

Працоўня. «Янка Брыль падоўгу жыў у Крынічным на беразе Нёмана. Лецішча ў Крынічным стала працоўняй пісьменніка, тут ім напісаныя многія творы, у наваколлі Крынічнага жылі ягоныя героі» (Наша слова. 2007. № 30. 8 жніўня. С.З).

Слова працоўня - вы-творнае ад працаваць (пра-цоўны) з коранем прац(а), мае значэнне 'тое, што звязана з працай, працоўнае месца (ка-бінет, аўдыторыя, майстэрня)'.

Слоўнікі фіксуюць шмат вытворных слоў з гэтым коранем: праца, працавацца, працаваць, працавік, праца-віты, працоўны... Але не бачым у гэтым лексічным кусце слова працоўня, хоць яно мае шчы-льныя дачыненні да словаў працавік, працаўнік, якія аба-значаюць суб'ектаў дзеяння (тых, хто працуе); працоўня ж - працоўнае месца для пра-цавікоў.

У жывой мове яно бы-туе, існуе. I не можа не існаваць, як нішто не існуе без прасторы (месца).

Назва працоўнага мес-ца - працоўня - актыўна функ-цыянуе ў славянскіх мовах - польскай, славацкай, чэшскай: польск. pracownia - 'май-стэрня', 'атэлье', 'лабарато-рыя', 'кабінет'; чэш. pracovna - 'пакой для заняткаў', 'рабочы пакой', 'кабінет'; славацк. pracovna 'тс'.

Часта выкарыстоўва-ецца слова працоўня ў су-часным нацыянальным друку, бо мае вразную словаўтва-ральную будову і значэнне, стаіць у адным шэрагу з за-фіксаванымі ў слоўніках лек-семамі на -ня / -оўня (-аўня), штj абазначаюць месца, пра-стору для выканання дзеяння асобамі, названымі ўтвараль-ным словам: пякарня (тут пра-цуюць пекары), смалярня (смаляры), канюшня (конюхі), цырульня {цырульнікі). I пра-цоўня - месца для выкананння дзеяння (работы) працавікоў (працаўнікоў).

У народнай мове вытворныя з суфіксамі -н-я, -оўн-я (-аўн-я) складаюць высока-прадукцыйны словаўтвараль-ны тып з значэннямі: 1) месца, збудаванне, дзе адбываецца дзеянне: пільня (пілаваць), стайня (стаяць коні), бойня (біць); 2) месца, памяшканне, прызначанае для таго, што названа ўтваральным словам: пчольня (пчолы), кветня (кве-ткі), варыўня (варыва), бага-жня (багаж), крухмальня (кру-хмал); 3) памяшканне, дзе працуюць спецыялісты, на-званыя ўтваральным словам (базавыя - назвы асобоў паводле іх занятку, спецы-яльнасці): слясарня, сталярня, вяндлярня, вінакурня, галярня цырульня), стальмашня (стэльмах). (Болып падрабязна пра гэта гл. у нашай кнізе «Беларускае народнае слова-ўтварэнне. Афіксальныя на-зоўнікі.» - Мінск: Навука і тэхніка. 1977, сс. 58, 164-165 і інш.).

Як відаць, лексема пра-цоўня - натуральнае ў бела-рускай мове слова, якое вы-разна выяўляе сваё значэнне і мае тыповую для словаў нашай мовы будову. Яно выступае родавым словам (гіперонімам) для пазычаных відавых лексем (гіпонімаў) аўдыторыя, ка-бінет, майстэрня (іх асобных значэнняў)...

Да таго ж, яно стасу-ецца і з дзеясловам-назвай дзеяння, усведамляецца як ўтварэнне з суфіксам -н-я: працаваць -> працав-ня ->• працоўня. Як і вартаваць -> вартоўня, майстраваць - > майстроўня.

Спяванка. «Кабзар спявае пад гукі кобзы свае цудоўныя спяванкі». (Полымя, 2007, № 1. С.192).

Слоўнікі не падаюць гэтага слова, а толькі песня.

Спяванка - аддзеяслоў-нае ўтварэнне (ад спяваць) таго ж кшталту, што і калыханка, чытанка. Словы гэтай мадэлі складаюць высокапрадук-цыйны тып ўтварэння, асабліва ў народнай мове (Гл.: П. Сця-цко. Беларускае народнае сло-ваўтварэнне. - Мінск, 1977. С.28-29).

Спяванка мае нату-ральныя дачыненні да лексемаў спявак, спявачка, якія абазна-чаюць выканаўцаў дзеяння (спеву, спявання), суб'ект яго, а спяванка - аб'ект (і вынік) гэтага дзеяння, тое, што вы-конваецца (спяваецца).

Нагадаем, што слова песня таксама аддзеяслоўнае ўтварэнне (пець пе-сня) з значэннем аб'екта (выніку) дзеяння (пяяння), а семантыка суб'екта тут перадаецца адна-каранёвымі (аднаасноўнымі) словамі пявун і пяюн, якія фіксуюцца ў слоўніках як гутарковыя лексічныя адзінкі (з паметай «размоўнае»)

Лексема спяванка мае ў нашай мове куды большае кола сваіх непасрэдных родзічаў, чым песня. Да таго ж , усе яны падаюцца слоўнікамі як сты-лёва нейтральныя адзінкі мовы: спевы, спеў, спеўка, спеўнік, спеўны, спявак, спяванне, спя-ваны, спяваць, спявачка. У расейскай мове іх адпаведнікамі выступаюць словы з асновай пе-: спевы, спеў, спяванне - пение, спеўнік - песенник, спявак - певец, спяваны - петый, спявачка - певица, спяваць - петь.

Доўгажыльцы. «Зда-рылася так, што польская пасляваенная паэзія аказалася абяскроўленай: моладзь злегла ў баях, да літаратараў 20-30 гадоў, якія аказаліся доўга-жыльцамі, у 60-70 гадах прыйшло лідэрства, яны вы-йшлі ў паэзіі познім для іх творчасці часам на першы план.» (Алег Лойка // Полымя. 2007. №5. С.120).

Слоўнікі не падаюць гэтага натуральнга для бела-рускай мовы слова доўга-жыльцы (доўгажылец), а то-лькі доўгажыхар. Слова доў-гажылец выразна выяўляе сваё значэнне, шчыльна ста-суючыся з матывавальным словазлучэннем доўга жыць (доўга жылі, доўга жывуць). Другая частка гэтага складання - жылец якраз і значыць 'той, хто жыве (жыў)'. Параўнайма: «Не жылец (разм.) - пра чалавека, які доўга не пра-жыве» (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мо-вы. 1996, с. 202).

Знаны навуковец і пісьменнік А.Лойка, адчуваючы штучнасць лексемы доўга-жыхар, выкарыстаў яго адпаведнік з болып празрыстай семантыкай другой часткі - доўгажылец. Ёсць усе падставы, каб наватвор заняў сваё месца ў слоўніках літаратурнай мовы.

Збор «Налева разваль-ваецца былы кальвінскі збор з байніцамі» (Полымя. 2007. № 1. С. 194).

Слова збор з зйачэннем 'царква' зафіксаваў Іван На-совіч.

Лексема збор падаецца з чатырма значэннямі: 1) 'суку-пнасць розных прадметаў', 2) «даход», 3) 'збор людзей, натоўп'; 4) царк. сабор (І.І. Насовіч. Слоўнік беларускай мовы. - Мінск: БелСЭ, 1983, с.196).

Бачым гэтае слова і ў В.Ластоўскага: яго «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (Коўна, 1924, с.669) падае: «Собор м. Збор...».

Беларускія слоўнікі савецкага часу не змяшчалі гэтай натуральнай для бела-рускай мовы лексемы збор ('царква'), а толькі пазычанне з расейскай мовы сабор (< собор).

Як назва царквы слова збор узнікла ў выніку пера-носу наймення сходу, збору людзей на памяшканне, дзе гэта адбывалася.

«Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» змяшчае слова збор з 7-мю значэннямі, у іх ліку і 'сход людзей, агу-льная іх колькасць'. (Том 2. 1978, с.431). Аднак натураль-нага значэння 'памяшканне для збору, сходу людзей' тут няма. Яго месца заняў ўсесаюзны стандарт сабор.

Сыты - наеты, сы-тасць - наетасць. Слоўнікі не падаюць другіх слоў гэтых параў, а толькі першыя: сыты - сытасць. У жывой народнай мове актыўна выкарыстоў-ваюцца гэтыя матываваныя, выразныя словы наеты, на-етасць.

Яны фіксуюцца ў на-родна-дыялектных слоўніках, выкарыстоўваюцца ў мас-тацкіх творах: «Наеты, прым. Той, хто наеўся; сыты. Наеты галоднаму ні спагадая. Яды ні бракуя: адзін ні галодны, і другі наеты» (П. Сцяцко. Слоўнік народнай мовы Зэ-львеншчыны. Гродна, 2005. С.78). Але Маня пачакае абеду, каб наетасць размеркаеаць на ўвесь дзень і не завяршаць сённяшнюю працу надгаладзь. (А.Бутэвіч. Апошняе ігрышча // Полымя. 2007. № І.С.61).

Слова наеты - утва-рэнне ад наесціся 'паесці, перастаць быць галодным ', былы дзеепрыметнік з суфік-сам -т-: нае-т-ы. Як і адзець -адзеты, набыць - набыты... Ад яго з дапамогаю тыповага суфікса -асць утварылася наетасць (як і сытасць ад сыты). Слова ж сыты не мае непасрэднай матываванасці (утваральнай базы). У народ-най мове Гарадзеншчыны яно выкарыстоўваецца толькі з адным значэннем) - 'які мае ў сабе шмат тлушчу'. Тым самым тут выразна выяўляецца се-мантыка кожнага з названых слоў, а ў слоўнікавай лексеме сыты няма такой пазатэкставай пэўнасці значэння. У пераклад-ных слоўніках яно падаецца з расейскімі адпаведнікамі: «Сы-ты 1. (отьевшнйся) упитанный, тучный, жнрный; 2. (наев-шнйся) сытый; 3. (содержащий много жнра) жнрный; сытае мяса - жырное мясо» (Беларуска-рускі слоўнік. Том 2. Мінск, 1989. С.540-541).

Ткалля - ткальніца - ткачыха. «А якое тыповае, якое тонкае спалучэнне фар-баў! У іх сінтэзавана праца тысячы год і тысячы нашых жанчын-ткальніц, друкароў набіванак». (Полымя. 2007. №1. С.192).

Слоўнікі падаюць апо-шняе з гэтых слоў (супольнае з рас. ткачііха). Праўда, да-даюць да яго і адметна-бела-рускае ткалля, але як гутар-ковае слова (каб не трапіла ў навуковы стыль як тэрмін!) Вылучанае ў тэксце ткальніца (ткальніц) - мажлівае ўтва-рэнне ад ткаць {тка-льніца) ці ад ткальня 'майстэрня для ткання' (М. Байкоў, С. Некра-шэвіч. Беларуска-расійскі слоўнік. 1926. С. 313) з выка-рыстаннем суфікса -(н)іца: ткальніца. А для тэрміна-лагічнага выкарыстання па-даецца лексема - ткачыха (рас. ткачыха).

Падкіданец - пад-кідыш. «Удачлівы, ты, пад-кіданец. Малако пасля, вужоў засталося. Валодшам у мяне будзеш, пабрацімам вужы-ным» . (Маладосць. 2007. № 1. С. 70).

Слова падкіданец уз-нікла паводле ўзору слоў га-даванец, выхаванец (аддзея-слоўнае ўтварэнне з суфіксам -анец) і належыць да прадук-цыйнага словаўтваральнага тыпу назоўнікаў з семантыкай выніку адпаведнага дзеяння. На жаль, слоўнікі не фіксуюць гэтага натуральнага слова, а толькі падкідыш (рас. под-кидыш), хоць утварэнні з суфіксам -ыш беларускай мове неўласцівыя.

Гурт, гуртоўня, гурма - група. Слова гурт уласцівае ўсім усходнеславянскім мовам (пазычанне з сярэдневерхне-нямецк. hurt 'загон з сплеценых пруткоў' (М.Фасмер)). Нека-торыя мовазнаўцы лічаць, што белар. гурт мае вузкае зна-чэнне (і выкарыстанне), адпа-веднае расейскаму гурт 'статак жывёлы'. Аднак гэта не ад-павядае рэчаіснасці, што і засведчана перакладнымі слоў-нікамі: «Беларуска-рускі слоў-нік» (Т.1, 1988, с. 340): «Гурт, род. гурту. м. 1. гурьба. ж.; ватага, ж; толпа. ж. 2. гурт, стадо».

Слово гурт - актыўная база для вытворных слоў: гуртавацца, гуртаваць, гур-таванне, гуртавы, гуртам, гурток, гуртковы, гуртковец.

Лексема сінанімізуецца з словамі група, шэраг. Ад яго ўтварылася і новае слова, не засведчанае слоўнікамі, - гуртоўня: «Каля агароджы цэлая гуртоўня дзяцей» (Ма-ладасць. 2007. №1. С.88 - В.Коўтун - Ясельда. Крыж ігуменні).

Слова гуртоўня пахо-дзіць ад гуртавацца {гуртав-ня -> гуртоўня) і значыць 'згуртаванне, натоўп'. Сіно-німам да гурт выступае і блізкае ў гучанні слова гурма: «На падворку, нягледзячы на лютаўскі мароз, гурма лю-дзей» (Тамсама, с.91). Слова падаецца ў згаданым слоўніку: «Гурма ж. обл. гурьба» «Бе-ларуска-расійскі слоўнік» М.Байкова і С.Некрашэвіча (Менск, 1926, с.85) фіксуе яго з наступным значэннем: «Гурма, ж. - толпа». Гэта пацвяр-джае і згаданы тэкст.

Слова гурма лічыцца пазычаным з польскай мовы, дзе яно - hurm, hurma 'статак' - ад с.-в.-нямецк. кчгт 'напад, гурт' (М.Фасмер. Этнмологн-ческнй словарь русского язы-ка. Том.1. Москва, 1964, с.478). Дарэчы, аўтар гэтага даведніка фіксуе слова гурма ў расейскай мове (як дыялектнае) і ўкра-інскай (побач з гурба).

Сынаў, сыноўскі- а не сыноўні. «Вобраз Брылёвай маці паказаны і ў іншых жыц-цёвых сітуацыях, у іншых паваротах... Але ўсюды па-ранейшаму ён будзе насычаны сынавай любоўю і сынавай пашанай. (Роднае слова. 2007. № 8. С.4). «Чытаючы і пера-чытваючы творы Янкі Брыля ...пераконваешся, з якой жыц-цёвай праўдзіеасцю, рыцар-скай паеагай і сапраўднай сыноўскай любоўю заўсёды пісаў ён вобраз маці, жанчыны ўвогуле» (Тамсама, с.5). «/ шчасце наша, і грунтоўная школа, і ўдзел у сыноўнім служэнні» (Тамсама, с.З).

Першыя два прымет-нікі ўтвораныя паводле на-туральнай у беларускай мове мадэлі: 1) сын + суфікс -аў -> сынаў; 2) сын + суфікс -оўск-і -> сыноўскі. Слова «сыноўні» парушае натуральнасць нашай мовы, якая не мае суфікса -оўн- Утварэнні з фармантам -овн- уласцівыя расейскай мове, што засведчана перакладнымі слоў-нікамі: «Беларуска-рускі слоў-нік» (1989, т.2,с.539): «Сынаў - сыновннй; сыновнй; сынаў абавязак - сыновный (сы-новый) долг. Сыноўскі - сыновннй, сыновнй; сыноўскі абавязак - сыновний (сыно-вий) долг»; «Русско-бело-русскнй словарь» (1993, т.З, с.492): «Сыновний - сынаў, сыноўскі».

Слова «сыноўні» пе-ракладныя слоўнікі не фік-суюць. А вось «Тлумача-льны слоўнік беларускай мовы» знайшоў месца і гэтаму штуч-наму слову. У пятым томе яго (1983, с.432) чытаем: «Сы-ноўні. Разм. Тое, што і сы-ноўскі». Аднак больш позні па выданні «Тлумачальны слоў-нік беларускай літаратурнай мовы» (1996, с.645) не змяш-чае гэтага штучнага слова-ўтваральнага варыянта. Пры слове сын тут падаецца толькі: «Сыноўскі. Сыноўскія аба-вязкі»

Павел Сцяцко


МОВА ДЛЯ ТРОХ МІЛЬЁНАЎ

Што таюе беларуская мова сёння? На беларускай мове выдаецца вузканішававая газета: "Наша Ніва" і рытуальна беларускамоўныя дзяржаўныя выданні а lа "3вязда". Вяшчаюць нямасавыя "Радыё Свабода" і "Радыё Рацыя", а таксама рытуальнае, дзяржаўнае радыё. Без асаблівых шкадаванняў з боку грамадскасці скасаваўся праект беларускамоўнага перакладу MS Windows. Беларускі дубляж папулярных фільмаў: альбо беларусізаваныя версіі папулярных кампутарных праграмаў успрымаюцца сярэднім беларускім абывацелем як дзівосныя цікавінкі і праз рэдкасць, і праз камусьці смешную нязвыкласць, як чытача, так і перакладачыкаў гэткага беларускамоўнага прадукту. I нават абедзве беларускамоўныя Вікіпедыі самыя маленькія сярод Вікіпедыяў на славянскіх мовах, ня лічачы паўмёртвых моваў кашубскай і лужыцкай, а таксамаі мёртвай царкоўнаславянскай. Цікава калі супастаўляць сумарны памер беларускіх Вікіпедыяў з Вікіпедыямі на іншых мовах, беларуская мова глядзіцца на тым фоне, як быццам мае не болып як 23 мільёны| носьбітаў.

Гэтаксама, як прыкладна траціна| насельніцтва Беларусі стабільна падтрымлівае дэмакратычную апазіцыю, траціна жадае еўрапейскай інтэграцыі Беларусі і траціна ж; хоча, каб прэзідэнт рабіў свае выступы на беларускай мове.

Што ж, мабыць і трох мільёнаў чалавек можа хапіць у якасці суайчыннікаў? А жыццёвыя погляды і лёс астатняга насельніцтва Беларусі; мабыць, гэта можа быць іх уласная справа і ўласная праблема?

Зрэшты, пасля 150 гадоў барацьбы за розумы "тутэйшых", тое, што з астатняга біяматар'ялу не ўсё ў стане зрабіцца паўнавартаснайі беларускай нацыяй у класічным разуменні - гэта не страчанае Беларусяй, а ўсяго толькі ненабытае ёю. Хай гэтыя людзі жывуць паралельна сваім расейскамоўным жыццём, альбо свабодна з'язджаюць за мяжу, забываюць і асімілююцца, як тое зрабілі сотні тысячаў перад імі. Можна толькі з журботнай самаіроніяй перафразаваць словы, здаецца, Лотара дэ Маззе, апошняга кіраўніка Ўсходняй Нямеччыны, адрасаваныя плыні ўцекачоў на Захад праз абвалены Берлінскі мур: "Беларусь не будзе праліваць па вас слёзы". Каму трэба, той усё роўна аднойчы вернецца альбо душэўнаінфармацыйна нікуды і не з'едзе.

За аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі змагаюцца побач болыпасць людзей, для каго беларуская мова бясспрэчная каштоўнасць, меншасць ад тых, для каго яна такой не з'яўляецца, I дэмакратыя, якая аднойчы будзе здабытая, павінна быць патрэбная нацыянальна свядомым не для таго, каб прымусіць тыя дзве траціны насельніцтва размаўляць пабеларуску ўспрыняць беларускую культуру, а (наадварот?) для таго, каб даць прастору для свабоднага развіцця беларушчыны. Прымушаць кагосці, упіхваць гвалтам у галаву, пгго іх родная мова гэта мова, якой яны не карыстаюцца і якую не заўжды разумеюць, справа марная і няўдзячная. Куды прасцей прывіць хаця б цярпімасць да тых, хто хоча карыстацца гэтай таксама дзяржаўнай мовай прымусіць гарантаваць забеспячэнне правоў беларускамоўных. I ўсё.

Уладай усталявана табу на беларушчьшу праз тое, што беларушчына асацыюецца з вольнадумствам і апазіцыяй.

А ці трэба нам, беларускамоўным, большасць?

Хай у будучым дэмакратычным парламенце траціна месцаў належацьме партыі "чыноўнікаў з чалавечым тварам", траціна ПКБ і АГП, і толькі трацінабеларускамоўным. Але пры гэтым хай беларускай мове будзе гарантаваны паўнавартасны статус дзяржаўнай мовы, калі назвы вуліцаў, анатацыі на таварах абавязаныя будуць падавацца і парасейску, і пабеларуску, як гэта робіцца, напрыклад, у Казахстане.

Беларуская мова далёкая ад таго, каб лічыцца "паміраючай", яна мае сваю важную ролю ў грамадстве, яна прыцягальная, цалкам жыццяздольная і без падтрымкі "зверху". Але зважаючы на яе сённяшні стан і на працэс глабалізацыі, не бачыцца аб'ектыўных умоваў, пры якіх ёй атрымалася б заняць месца побытавай расейскай і бізнесовай ангельскай.

Таму што рэчы ніколі не вяртаюцца на свае кругі. беларуская мова ёсць і будзе:

папершае мовай цырыманіяльнай,

падругое мовай субкультурнай.

Пытанні толькі ў тым,

1) наколькі шырокім будзе цырыманіяльны ўжытак беларускай мовы

2) наколькі масавай будзе беларускамоўная субкультура,

3) які характар мецьме гэтая субкультура элітарны ці маргінальны.

Калі беларуская мова ў вуснах чалавека будзе брэндам, сімвалам адукаванасці, парадачнасці, еўрапейскасці, прагрэсу (якасці, якія, можна сказаць, сёння маргінальныя ў такой жа ступені, як элітарныя ў нармалёвых умовах) людзі міжволі будуць самі цягнуцца да яе.

Калі ж беларуская мова будзе брэндам цемрашалафундаменталіста і своечасова памяняўшага культурнапалітычную арыентацыю чыноўніка дык застаецца толькі жадаць, каб паменей такіх людзей ганьбілі гэтую мову. Акрамя таго, дзіўную дылему ствараюць мары некаторых нацыяналрамантыкаў пра тое, каб пабеларуску загаварылі прастьпуткі і бандыты. Як слушна адзначыў у сваім эсэ пра беларускую мову Георг Плашчынскі, беларуская мова гэта мова, на якой за апошняе стагоддзе не было аддадзена ніводнага злачыннага загаду, а беларускамоўныя гэта нібы адна вялікая сям'я. Але ж звычайна чалавеку не ўсіх хацелася б пускаць у сваю сям'ю, ці не так? Калі нехта змагаецца за ўсеагульнае шчасце на ўсёй Зямлі, гэта часцей за ўсё заканчваецца пабудовай канцэнтрацыйнага лагера. Дастаткова, калі ён будзе змагацца за сваё ўласнае шчасце, але калі будзе рабіць гэта побач з іншымі людзьмі. Таму, можа, клапацімося меней пра тых, хто не прымае беларускай мовы, і болей пра сябе саміх і пра тое, як нас успрымаюць яны?

АлесьЧайчыц, 2007


ЗАЯВА

Сакратарыяту ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"

4 красавіка гэтага года Савет Міністраў унёс на разгляд Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Праект Закона "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". У траўні Праект быў змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь у кампутарным банку дадзеных праектаў законаў Рэспублікі ¦Беларусь (адрас сайта: www.pravo.by), а 13 жіііўня - на сайце Міністэрства адукацыі (www.minedu.unibel.by).

Праект прадугледжвае ўнясенне цэлага шэрагу зменаў у існы правапіс Аднак змяненне правапіснага стандарту з'яўляецца надзвычайнай мерай, якая патрабуе сур'ёзнага абгрунтавання. Папярэдняе азнаямленне са зместам Праекта дае падставы сумнявацца ў мэтазгоднасці прапанава-ных у ім зменаў. Ды і само з'яўленне такога дакумента выглядае несвоечасовым.

У сувязі з вышэйсказаным Сакратарыят ГА 'ТБМ" лічыць неабходным правесці шырокае грамадскае абмеркаванне Праекта Закона і:

1) апублікаваць Праект у дзяржаўыых друкаваных СМІ;

2) да канца верасня правесці круглы стол і запрасіцьда ўдзелу спецыялістаў, навукоўцаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і шырокай грамадскасці, а таксама распрацоўшчыкаў Праекта і прадстаўнікоў Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі, дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Мы спадзяёмся, што распрацоўшчыкі Праекта і прадстаўнікі Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыяналыіага Сходу Рэспублікі Беларусь правядуць навуковую канферэнцыю па праблеме беларускай арфаграфіі да прыняцця Закона.

Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ 30 жніўня 2007 г.


Захаваем адзіную беларускамоўную школу ў Глыбокім

Заява Сакратарыята ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"

Вось ужо шэсць гадоў у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці працуе цалкам беларускамоўная сярэдняя школа № 3 з ліцэйскімі класамі. Школа мае стабільна высокія вынікі вучэбна-выхаваўчага працэсу, яе вьшускнікі штогод пасгупаюць і вучацца ў прзстыжных ВНУ нашай краіны.

Аднак Міністэрства адукацыі пайшло насустрач некалькім жыхарам Глыбокага, якія вырашылі знішчыць гэты асяродак беларушчыны і запатрабавалі адкрыць тут для сваіх дзяцей першы клас з рускай мовай навучання. Але ў Глыбокім ужо ёсць дзве рускамоўныя сярэднія школы, і такая настойлівасць бацькоў мае яскравую палітычную афарбоўку.

Гэта рашэнне Міністэрства адукацыі супярэчыць Пастанове Міністэрства № 48 ад 21.08.2001, якая была прыпята з мэтай пашырэння сферы выкарыстання бсларускай мовы ў сістэме адукацыі.

Сакратарыят ТБМ выказнае сваю рашучую падтрымку настаўнікам, бацькам і вучням СШ № 3, якія змагаюцца за захаванне адзінай гарадской беларускамоўнай школы на Віцебшчыне, і заклікае ўсіх грамадзян Беларусі падтрымаць іх. Дзеля гэтага адпаведныя лісты трэба накіроўваць у Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства адукацыі і Віцебскі абласны аддзел адукацыі.

Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ.

30 жніўня 2007 г.


Заява Глыбоцкага гарадскога аддзялення РГА "ТБШ"

Глыбоцкае гарадское аддзяленне РГА "Таварыста беларускай школы" у сувязі з адкрыццём рускамоўных класаў ў СШ №3 г. Глыбокае прыняло заяву наступнага зместу:

"Глыбоцкае гарадское аддзяленне РГА "Таварыста беларускай школы" выказвае. сваё адмоўнае стаўленне да адкрыцця ва УА "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Глыбокае з ліцэйскімі класамі" першага класа шасцігодак на рускай мове навучання.

Па-першае, гэта прывядзе да змены статуса самой школы, бо школа функцыянуе цалкам як беларускамоўная шэсць год (перавод школы на беларускую мову навучання вёўся з 1991 года пасля пастановы чатырнаццатай сесіі Вярхоўнага Савета аб Законе "Аб мовах у Беларускай ССР", у другім артыкуле якога гаварылася: "Дзяржаўнай мовай з'яўляецца беларуская мова").

Па-другое, за гады навучання дзяцей на роднай мове склалася стройная сістэма беларускамоўнага навучання і выхавання, створана неабходная вучэбна-матэрыяльная база, падабраны кадравы склад настаўнікаў і выхавальнікаў, на беларускую мову пераведзена школьнае справаводства, візуальнае афармленне школы.

Па-трэцяе, школа функцыянуе як вучэбная ўстанова з ліцэйскімі класамі, а яны беларускамоўныя, як і беларускамоўная УА "Глыбоцкая раённая гімназія", якая створана на базе школы. Рана ці позна некаторыя бацькі і дзеці рускамоўнага класа сутыкнуцца з праблемай выбару мовы навучання пры жаданні прадоўжыць навучанне ў класах з паглыбленым вывучэннем прадметаў ці гімназіі, бо камплектаванне такіх класаў вядзецца з улікам схільнасцяў вучняў да гуманітарных ці матэматычных дысцыплін.

Па-чацвёртае, УА "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Глыбокае з ліцэйскімі класамі" з году ў год паказвае стабільна высокія вынікі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арганізаванага на беларускай мове, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у бацькоў, вучняў, грамадскасці.

Па-пятае, сцвярджэнне таго, што беларуская мова ў Рэспубліцы Беларусь не запатрабаваная многімі ВНУ, няправільнае, калі ўлічыць новы закон "Аб вышэйшай адукацыі", прыняты Палатай прадстаўнікоў 14 чэрвеня 2007 года, адобраны Саветам рэспублікі 22 чэрвеня 2007 года, у якім (арт. 21, прапісана норма:... "Рэалізацыя права грамадзян на выбар дзяржаўнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў адукацыйцым працэсе, забяспечваецца шляхам стварэння ў вышэйшых навучальных установах беларускамоўных і рускамоўных груп (патокаў) у парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь)."


СВЯТА ПЧАЛЫ

8 верасня Каталіцкі Касцёл святкуе Урачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, а ў нашай прафіі ўпершыню - яшчэ і свята пчалы.

Ва ўсім свеце шчыруюць пчолы, збіраючы салодкі нектар. Шукаюць і збіраюць у горкім свеце салодкія кроплі, якія стаюць для чалавека і асалодаю і лекамі. Здаўна Беларусь славіцца пчалярствам, але акрамя кірмашоўсвятаў мёду ніколі, прынамсі пасля бязбожнай рэвалюцыі, не святкаваўся пабоску ў храмах дзень мёдазбору дзень свята пчалы, пчаляро. Праводзіцца ж ва ўсіх хрысціянскіх краінах свету дзень удзячнасці Усявышняму за першы сноп ураджаю.

У шматлікіх храмах іерархі і святарства служаць набажэнствы ў гонар пчаляроў, ладкуюцца велічныя працэсіі. Пасечнікі атрымліваюць Божае дабраславенства на далейшую, сумесную з пчоламі, цяжкую і горкую працу для таго, каб здабыць салодкі нектар. Асвячаюцца ўсе пчалярскія прылады і інструменты для працы на пасецы. Сабраны народ пасля ўрачыстага набажэнства святкуе, частуючыся мёдам, слухае лекцыі пчаляроў, знаёміцца з іх досведам.

Медыкіспецыялісты прапануюць інфармацыю аб карысці і лекавых якасцях мёду ды іншых ягоных кампанентаў, а менавіта, воску, праполісу, пергі, матачнага малачка, пчалінага яду, пыльцы. Распавядаецца пра каштоўнасць мёду, сабранага з кветак розных раслінаў і дрэў. Людзі бяруць адрас ці візітоўку таго ці іншага пасечніка і могуць прыдбаць патрэбны для сябе, сваёй сям'і мёд ці іншыя кампаненты і быць упэўненымі ў іх якасці. Хрысціянская сумленнасць на першым месцы.

I так, праз ўвесь дзень альбо некалькі дзён запар, праводзяцца, ладкуюцца хрысціянскія святы пчалы і мёду. Выступаюць народныя ансамблі, хоры.

Нават у Бібліі праслаўляецца праца пчалінага рою. Так у Велікодную Суботу святар спявае гімн велікоднай свечцы з воску выніку працы пчалы.

Раней ва ўсіх храмах выкарыстоўваліся толькі свечкі з воску, здабытага з кветак у родным краі.

Так у адной свечцы збіралася ўся прыгажосць і духоўная сіла краю, якая ахвяравалася праз агонь свечкі Усявышняму на алтары. А цяпер, на вялікі жаль, гараць там звычайна «газоўкі», альбо электрычныя лямпачкі.

У кожнай хрысціянскай краіне пчаляры маюць свайго духоўнага пастыра, абраз, гімн, малітву і штандар.

Пры касцёле святога Сымона і святой Алены год таму быў створаны аргкамітэт пчаляроў, які плённа працуе над падрыхтоўкай Першага хрысціянскага свята пчалы на парафіяльным узроўні.

I вось цяпер настаў час аб'явіць вынікі працы. Мы звярнуліся з просьбай да народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію Рыгора Барадуліна, а таксама да іншых паэтаў і кампазітараў з просьбай, напісаць гімн пчале для пчаляроў, якая з'яўляецца сімвалам руплівасці і працавітасці. Падаем сёння словы гімну і малітвы Рыгора Барадуліна.

Мастакі рыхтуюць абраз Маці Божай Апякункі пчол. Абраз павінен выглядаць так: Маці Божая з Дзіцяткам Ісусам на руках на фоне велічнай квітнеючай ліпы, за якой прасціраецца беларуская прастора, кветкі, пасека з вуллямі, вясковы пейзаж... Дзіцятка Ісус ручкаю нахіляе галінку квітнеючай ліпы, над якой раяцца пчолы. Навакол абраза пчолы, якія ствараюць жывы ружанец... Другую ручку Дзіцятка Ісус працягвае да ўсіх прысутных дарослых і малых, нібы просячы: «Беражыце прыроду, дазвольце ўсяму жывому квітнець і прыносіць усім жыццё, здароўе і радасць, а Богухвалу». 8 верасня 2007 года ў дзень свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і 9 верасня, у нядзелю, запланавана правядзенне Свята пчалы, на якое запрошаны каля шасцідзесяці пчаляроў. У касцельным двары навакол храма яны аздобяць свае месцы. Будуць служыцца ўрачыстыя набажэнствы за ўсіх пчаляроўБеларусі, пройдзе ўрачыстая працэсія, дабраслаўляючы іхнюю руплівую працу. Урачыстасць святу нададуць запрошаныя хоры, ансамблі, творчыя калектывы. Навукоўцы, медыкі і спецыялісты прачытаюць тэматычныя лекцыі. Усе ахвочыя змогуць пакаштаваць мёду, атрымаць неабходную інфармацыю.

Шчыра запрашаем!

Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк .

ХВАЛА ПЧАЛЕ

ГІМН

3 нялёгкім здабыткам пчала

Вяртаецца ў вулей з аблёту.

Крылатая кропля святла

Салодзіць зямную гаркоту.


У дня маладога з чала

Сыходзіць туман недаспаны,

А ўжо вылятае пчала

Шчырэць на лугі, на паляны.


У дружным старанні такі

Хай будзе наш рой, як пчаліны.

Збіраць нам сказалі вякі

Мёд ведаў у соты Айчыны.


Малітваю прэчым імглу,

Прыйсці да нас кемлівасць просім.

За кожны прамень, за пчалу

Падзяку Усявышняму ўзносім.

Рыгор Барадулін, 9ліпеня 2007 г.

МАЛІТВА

Светлая Апякунка раёў,

што, як зорны ружанец,

Бурштынна раяцца.

Ветлая Гаспадарыня пчаляроў,

што спрадвеку не ўмеюць

У працы стамляцца.


Дай руплівай пчале меданосныя дні,

Адчыні, адхіні патаемныя сховы

Там, дзе ліпа цвіце ў сонечнай цішыні,

Дзе жадана шугае пажар верасовы.


Ты багата дала Беларускай зямлі.

Незямная ў Сваім незямным непарушшы,

Молім, крыллям моцы дадай, каб маглі

Даляцець да нябеснай пасекі душы.

Амэн.

Рыгор Барадулін 13 ліпеня 2007 г.


ФЭСТ БЕЛАРУСКАЙ БАРДАЎСКАЙ ПЕСНІ

8 верасня на Крапівенскім полі адбудзецца штогадовы фэст беларускай бардаўскай песні і паэзіі "Аршанская бітва-2007". Сёлета ён пройдзе ўжо 17-ы раз.

Падчас фэсту будзе ўсталявана таксама памятная шыльда, на якой з чорнага граніту высечаны словы "Вечная памяць героям Аршанскай перамогі!". Шыльда будзе ўсталявана на вялікім валуне, што ляжыць на беразе рэчкі Крапівенкі. Такім чынам атрымаецца адмысловы помнік пераможцам славутай Аршанскай бітвы, якая адбылася ў гэтым месцы 8-га верасня 1514 года. Тады войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім перамаглі амаль утрая большае маскоўскае войска, спыніўшы на пэўны час расійскі наступ на Беларусь. Упершыню такі фэст адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і гісторыка Юрася Копціка. На "Аршанскай бітве" ў розныя гады выступалі Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Бартосік, Лера Сом, Зміцер Сідаровіч, Андрэй Хадановіч і многія іншыя вядомыя беларускія аўтары, паведамляее сайт Аляксандра Мілінкевіча.


Выбіраем сваё

Сёлета ў беларускіх школах і гімназіях г. Менска павялічылася колькасць першаклас-нікаў.

Вось папярэднія лічбы набору ў першыя класы, якія атрымала Таварыства беларускай школы, абзваніўшы дырэктароў школаў 29 жніўня. У дужках для параўнання падаецца колькасць вучняў, якія прыйшлі вучыцца ў гэтыя ж школы летась.

- СШ №60 - 34 (21) - сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №4 - 83 (70) - сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №9 - 40 (40) - сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №14 - 86 (65) - сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №23 - 40 (40) - сфармаваныя 2 класы;
- СШ №190 - 16 (14) - сфармаваны 1 беларускі

і 2 рускіх класы;

- СШ №89 - пакуль невядома (25) - 1 клас ужо сфармаваны;

- СШ №2 - 38 (-) - сфармаваныя 2 класы.

Сёлета беларускія школы не здолелі прыняць усіх жадаючых. Бацька дзяўчынкі, што ідзе ў гімназію №23, паведаміў, што было вельмі шмат ахвотных, нават у так званыя кітайскія класы, абы дзеці вучыліся па-бела-руску. Бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзетак у беларускамоўныя школы, але мяшаныя бераруска-рускія школы маюць праблемы з наборам ў беларускія класы. Досвед паказвае, што калі ў беларускамоўнай школе з'яўляюцца рускія класы, яна паступова ператвараецца ў рускамоўную. Бацькі не вераць, што дзецям у такіх школах удасца давучыцца па-беларуску да 12 класа.

Па дадзеных канцылярыі ТБШ.


Будзе канверт да 125-годдзя Сцяпана Некрашэвіча

Старшыні Грамадскага аб'яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя ФранцішкаСкарыны»

Трусаву А.А.

вул.Румянцава, 13,

220034, г. Мінск

Паважаны Алег Анатольевіч!

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь разгледзела Ваша пісьмо і паведамляе наступнае.

Тэматычным планам выдання знакаў паштовай аплаты на 2008 год прадугледжан выпуск мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча.

3 павагай,

Намеснік міністра Н.С.Гаўрылава.


Тэматыка семінараў ТБМ

5 верасня. "Гісторыя беларускага кіно", Георг Колас, 18.00, сядзіба ТБМ.

7 верасня. "Гістарычныя ваколіцы Менска" Уладзімір Арлоў, 14.00, Мінскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў.

12 верасня . "Як жыць лепей ва ўмовах эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне" Людміла Дзіцэвіч, 18.00, сядзіба ТБМ.


Па слядах літвы

Памяці Міколы Ермаловіча

(Працяг. Пачатак у ппярэдніх нумарах.)

Выглядае на тое, што жыхары нашых старажытных панямонскіх гарадоў не толькі ўпадабалі зашклёныя вокны, не толькі шыкавалі шклянымі аздобамі ды посудам, не толькі назіралі алхімічныя пераўтварэнні ў спецыяльным шкляным посудзе. Відаць, былі і такія майстры, што чаравалі ў шкляных гутах - стваралі рэчы дзеля самой толькі боскай прыгажосці.

"Гарадзенскі маёлікавы посуд, пліткі і цацкі ХІІ - ХІІІ стст., мінскі маёлікавы посуд, полацкі, навагарадскі, тураўскі, пінскі, мсціслаўскі посуд і пліткі ХІІ - ХІІІ стст." Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 389, "мазаічныя пліткі Полацка (смальтавыя! - З.С.), Віцебска, Друцка, Мінска, Лагойска, Турава" Тамсама вызначаліся адметным трохколеравым каларытам і разнастайнасцю формаў. Паводле колераў яны выразна адрозніваліся ад падобных нешматлікіх вырабаў, што былі знойдзены археолагамі ў некаторых гарадах іншых усходнеславянскіх земляў Тамсама.

Унікальныя знаходкі ў нашых старажытных гарадах керамічных вырабаў, рэштак шкляных рэчаў, мазаікі сведчаць не толькі пра тоеснасць эстэтычных уяўленняў, духоўнай і матэрыяльнай культуры крывічоў і дрыгавічоў. Яны пацвярджаюць перакананне, што кансалідацыя нашых старажытных плямёнаў узрастала з супольных каранёў. Аб'яднанне дрыгавіцкіх, крывіцкіх, радзіміцкіх земляў і княстваў у Вялікае Княства Літоўскае грунтавалася на агульнай духоўнай і матэрыяльнай культуры. Знаходкі дазваляюць сцвярджаць верагоднасць на такой глебе моцнага эканамічна-палітычнага адзінства, што выразна праявіцца падчас мангольскага нашэсця, калі будуць абароненыя Гомель, Мазыр, Бярэсце.

Стан Навагарадскага княства

Навагарадскае княства імкліва развівалася. Ды гэтая новая дзяржава не магла мець на ўвазе толькі рамёствы і гандаль. Безумоўна, даводзілася клапаціцца пра абарону. Але апроч войска навагарадскага князя, прыкладам, вядомага з Галіцка-Валынскага летапісу Ізяслава, ды літвы, што знаходзілася ў яго на службе, у Навагарадку былі яшчэ і адметныя вайсковыя фармаванні. Знаходкі ва ўсіх раскапаных жылых будынках шматлікіх жалезных наканечнікаў стрэл, у тым ліку і бранябойных Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 117, сведчаць, што не толькі князь ды навагарадскія феадалы дбалі пра абарону. Ф.Д. Гурэвіч на падставе выяўленага ў вакольным горадзе абарончага вала ХІІ ст., знойдзеных мяча, наканечнікаў дзідаў, целаахоўнага рыштунку, набораў "жалезных стрэлаў" у кожнай, як ужо згадвалася, багатай пабудове, схільна прызнаць, што "ў багатым квартале былі ўсе ўмовы для стварэння сваёй вайсковай арганізацыі" Тамсама. С. 134. Такое меркаванне Ф.Д. Гурэвіч дае падставу думаць, што рамеснікі-хрысціяне вакольнага горада Навагарадка адчувалі небяспеку і гатовыя былі бараніць сябе самі.

Яны не маглі не цікавіцца і справамі падпарадкаванай Навагарадку літвы, што хадзіла рабаваць ды час-ад-часу наймалася ваяваць за справы суседніх княстваў. Навагарадцы, як і палачане, толькі да пары паблажліва глядзелі на стасункі ў шэрагах ваяроў-літвы, не ўмешваліся ў іх справы, паблажліва ставіліся да іх паганскіх звычаяў і абрадаў.

Але надыходзіла эпоха жорсткіх процістаянняў з Усходам і Захадам, з манголамі ды крыжакамі. Імкліва, пераможна прайшло мангольскае войска па сібірскіх стэпах, захапіла і разбурыла багатыя сярэднеазіяцкія ханствы, уварвалася ў Прычарнамор'е. Захопнікі перанялі Дняпро - старадаўні шлях "з вараг у грэкі". Менавіта рамеснікі вакольнага навагарадскага горада і купцы, якія гандлявалі з краінамі Сярэдняга Усходу ды з Візантыяй, першымі адчулі небяспеку - пакуль што толькі сваім эканамічным інтарэсам. Непасрэдную пагрозу існаванню навагарадцы ўсвядомілі пасля бітвы на Калцы ў 1223 г. Як вядома з летапісаў, там аб'яднанае войска полаўцаў, Кіеўскага ды некаторых іншых рускіх княстваў было разбіта манголамі.

Такія падзеі змусілі ўсіх, феадалаў Навагарадскай зямлі і рамеснікаў вакольнага горада, уладароў суседніх крывіцкіх і дрыгавіцкіх княстваў, рыхтавацца да абароны. Бачылася толькі адна магчымасць процістаяць навале - аб'яднанне. Верагодна, найперш у "Новгородъские державы, над Немном лежачее" аб'ядналіся панямонскія княствы. Ускосна пра гэта сведчыць "Кройніка літоўская і жмойцкая", у якой апавядаецца, што Ердзівіл (Радзівіл), які асеў у Навагарадку, "з русью, новъгорожаны, слонимчаны, пинщаны, жмондами и литвою" разбіў войска "цара" Кадана "над Днепром на устю Припети" ПСРЛ. Т.32. С.20. І ў Іпацеўскім летапісе паведамляецца, што Войшалк, сын Навагарадскага князя Мяндоўга, як вырашыў прыняць "мниский чин", аддаў "Новогородък от Миндога и от себе Вослоним и Волковыеск, и все городы" ПСРЛ. Т. II. СПб, 1843. С. 192. Відаць, летапісец ведаў, што навагарадскі княжыч меў права на гэтыя гарады. Але ўвогуле, гэтая пададзеная пад 1255 г. летапісная звестка ўяўляецца непраўдзівай. Наіўна было б думаць, што Мяндоўг, які на той час ужо стаў каралём і меў падтрымку Тэўтонскага ордэна, самахоць аддасць багаты Навагарадак і пагодзіцца з стратай "Слоніма, Ваўкавыска, і ўсіх гарадоў". Можна меркаваць, што такога дару не было, і панямонскія княствы заставаліся ў Навагарадскай дзяржаве, на той час ужо каралеўстве Літовіі. Ды толькі праз дзесятак-паўтара летаў, у 70-х гадах, Даніла Галіцкі, ваюючы з Навагарадкам, вымушаны быў пасылаць войска і да Ваўкавыска ды Гародні.

Перадумовы яднання

Аб'яднання толькі панямонскіх княстваў пад вяршэнствам Навагарадка ПСРЛ. Т.2. Стб. 819 было недастаткова. Трэба было, беручы за прыклад палачанаў, наладжваць вайсковае супрацоўніцтва з суседнімі крывіцкімі і дрыгавіцкімі княствамі. Навагарадцам былі добра вядомыя вайсковыя паходы полацкіх князёў на Пскоў і Ноўгарад, іх барацьба з Менскам, які таксама імкнуўся сабраць суседнія, ды і больш далёкія землі пад сваё крыло. Але, як падае Мікола Ермаловіч, да 1180 г. міжусобіца скончылася М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С.12. Таго лета шэсць крывіцкіх князёў, у тым ліку полацкі, віцебскі, лагойскі, менскі, ізяслаўскі, пайшлі вызваляць Друцк, які часова быў захоплены Смаленскам. Давід Смаленскі вымушаны быў уцякаць з Друцка, што "аўтаматычна рашала пытанне на карысць Полацка" Алексеев Л.В. Полоцкая земля в ІХ - ХІІІ вв. М., 1966. С. 282. А ў 1195 г. князі Полацкай зямлі ўдзельнічалі ў новым паходзе на Смаленск М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С. 13.

Асяленне ў вусці Дзвіны-Даўгавы рыцараў-мечаносцаў, паражэнне на Калцы прымусілі Полацкае, Віцебскае і Смаленскае крывіцкія княствы ўсвядоміць неабходнасць яднання ды памірыцца. І ў 1229 г. яны заключылі сумеснае гандлёвае пагадненне з Рыгай БелСЭ. Т. 4. C. 111. Можна меркаваць, што полацкія крывіцкія князі пастаянна мелі на воку падзеі ў Панямонні, у былой іх Навагарадскай воласці Алексеев Л.В. Полоцкая земля в ІХ - ХІІІ вв. Рис. 12 (карта). Непасрэдным чынам гэта выявілася праз прызначэнне князем літвы спачатку полацкага князя Маўколда, а пасля і ягонага сына Мяндоўга. Ды менавіта Мяндоўг пачне ўмацоўваць Навагарадскае княства, даможацца прызнання сваёй дзяржавы Нямецкім ордэнам і Папам Рымскім. Але ён захавае самастойнасць Полацка нават тады, калі стане каралём. (Далейшыя падзеі пакажуць, што і ягоны сын Войшалк не пазбавіў Полацк прывілеяванага становішча.)

Эканамічнае і палітычнае развіццё паўднёвых беларускіх земляў спрыяла іх адасабленню ад Кіева. У 1158 г. у Тураве асела самастойная княская дынастыя - ён вызваліўся з-пад апекі Кіева, які ўсё ж паспрабаваў сілай вярнуць незалежнікаў Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. Мн., 1974. С. 29. Але Тураў вытрымаў 10-тыднёвую аблогу войскам кіеўскага князя Ізяслава Давыдавіча і ягоных хаўруснікаў. Як падае П. Лысенка, вядомы археолаг і даследнік гісторыі палескіх гарадоў, так выявілася эканамічная і вайсковая моц Турава Тамсама. С.38. Пачалося адраджэнне незалежнасці Тураўскай зямлі, значна ўзрасла яе магутнасць. Дастаткова сказаць, што ўладанні Тураўскіх князёў сягалі Мазоўша, што, як ужо згадвалася, "драгічынская (Драгічына па-над Бугам - З.С.) зямля належала да 1181 г. князям турава-пінскім" Trajdos T.M. Kościół katolicki na ziemiach ruskich Korony i Litwy. T. I. Warszawa, 1983, S. 94. Мікола Ермаловіч падаў меркаванні чатырох даследнікаў, якія "грунтоўна даказалі прыналежнасць дрыгавічам тэрыторыі Бярасцейскай зямлі і былога Гарадзенскага павета" Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. С. 24. Дарэчы, "Кройніка літоўская і жмойцкая" згадвае, што "Берест, которого теперь зовут Литовским… на той час належал до князства Полоцкого ПСРЛ. Т. 32. С. 17. Але які то быў "той час" - паводле "Кройнікі" можна вызначыць толькі прыблізна. Верагодна, падчас князявання ў Польшчы Баляслава Харобрага (992 - 1025 гг.). Верагодна, пазней уладанні полацкіх князёў у Пабужжы перанялі турава-пінскія князі. Ды, як пабачым далей, гэтая падзея не перашкодзіла мацаваць палітычны і вайсковы звяз Турава і Пінска з багатым і магутным Навагарадскім княствам.

Неабходнасць аб'яднання вынікала сама перш з мангольскай пагрозы. І можна меркаваць, што тэрміноваму вырашэнню гэтай надзённай задачы спрыялі даўнія эканамічныя сувязі, тэрытарыяльная блізкасць ды этнічная роднасць. Як ужо згадвалася, значную частку земляў Панямоння насялялі дрыгавічы. Аб'яднанню спрыяла і агульнасць культуры, што выразна выяўлена, прыкладам, праз згаданае падабенства шкляных рэчаў, а таксама і канфесійнае адзінства. Можна меркаваць, што ініцыятыву ўтварэння звязу ўзялі на сябе менавіта Навагарадскія гарадскія вярхі ды феадалы. Іх падтрымалі і перасяленцы з Мекленбургіі, якім ужо былі вядомыя і вынішчальныя метады захопнікаў ды наступствы паняволення.

Вынік агульных памкненняў неўзабаве праявіўся: у 1228 г. войска Навагарадскага княства ўдзельнічала ў вайне Расціслава Пінскага з Данілам Галіцкім М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С. 41. Навагарадская літва годна паказала сябе на ратным полі, а таму, як згадвалася, у 1235 г. Даніла Галіцкі наняў яе дзеля барацьбы з мазавецкім князем Конрадам: "Даниил возведе на Конрада литву Мендога Изяслава Новогородьского".

Новае войска Навагарадка

Як бачым, у 40-х гадах ХІІІ ст. літва ўсё яшчэ служыла Навагарадку, а Мяндоўг, князь літвы, падпарадкоўваўся навагарадскаму князю Ізяславу. І паміж імі не ўзнікала ніякіх супярэчнасцяў. Ды дзе літва магла б знайсці гаспадароў, лепшых за багатых і талерантных навагарадцаў. Але і Навагарадку, як ніколі, патрэбная была літва. З усходу і поўдня прыходзілі трывожныя весткі пра новыя перамогі манголаў. І навагарадцы вымушаныя былі павялічваць сваё войска. Лепшых за літву ваяроў яны не маглі знайсці.

Наваградак меў магчымасць утрымваць прафесійнае войска - літву і меў сродкі на яе ўзбраенне, адпаведнае еўрапейскаму ўзроўню. Ф.Д. Гурэвіч, пракладам, згадвае знойдзеныя "новыя формы зброі і рыштунку баявога каня", а менавіта бронзавы ажурны наканечнік ножнаў, што не мае паралеляў, частку шаблі, інкруставанае бронзай стрэмя, шпору, арбалетныя стрэлы Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 107. Больш таго, ёсць падставы меркаваць, што апроч спецыяльнага аберагальнага рыштунку, панцыраў, кушаў (арбалетаў) ды да іх белтаў - "жалезных стрэлаў", у навагарадцаў магла быць і нейкая унікальная зброя. Да такой думкі схіляюць знаходкі згаданага унікальнага посуду алхіміка. Прынамсі, яны нагадваюць пра магчымасць вырабу нейкіх хімічных рэчываў. Ваяры аб'яднаных княстваў маглі выкарыстаць такую "зброю" ў 1241 г. падчас абароны Гомеля ад Батыевага войска, таму Гомельскі замак і не быў захоплены. Не толькі ж лукамі ды дзідамі сустракалі нашыя прашчуры мангольскае войска і пад Берасьцем, не дапусціўшы яго нават да прадмесця.

Да тых перамогаў непасрэдна спрычыніўся князь літвы Мяндоўг, дасведчаны ваяр і ваявода, як то можна меркаваць хоць бы з факту запрашэння яго Данілам Галіцкім на барацьбу з Конрадам Мазавецкім. Мяндоўг жа нібыта "двойчы адбіваў напады татараў: у 1242 г. каля Ліды і ў 1249 г. каля Крутагор'я (Дзяржынск)" Гісторыя Беларускай ССР. Том І. С.56. Верагодна, менавіта Мяндоўгавы перамогі заважылі падчас чарговых выбараў навагарадцамі новага князя. І Навагарадак, які "пазбег рабункаў манголаў" Гуревич Ф.Д Древний Новогрудок. C. 136, прыняў на княскі стол Мяндоўга. Выбар быў трапны. Мяндоўг не толькі ўтаймаваў літву ды ўмацаваў Навагарадскае княства, але і стварыў падмурак магутнай дзяржавы, якая была прызнаная ў Еўропе.

Частка другая

У папярэдняй частцы нарыса сцвярджалася: шмат-кроць згаданая ў нямецкіх хроніках, рускіх летапісах, «Отписках» цюменскіх ваяводаў літва - гэта не племя, а прафесійныя ваяры, якія на-пачатку служылі ў заходне-славянскіх князёў. Разам з шматлікімі родамі палабскіх ды паморскіх славянаў ваяры-літва з Мекленбургіі пера-сяліліся цягам XI - XII ста-годдзяў, пераважна, у Ся-рэдняе і Верхняе Панямонне, на землі, што належалі полацкім князям. І ўладары "Полацкай імперыі" сама перш прымусілі іх прыносіць Полацку даніну ды хадзіць разам з палачанамі на вайну. Цягам часу ратнае майстэрства літвы сталі выкарыстоўваць і феадалы Наваградскай дзяржавы. Роля ваяроў-літвы асабліва ўзрасла ў XIII стагоддзі, калі іх вялікім князем стаў Мяндоўг.

Нашчадак знакамітага роду, або Каму наваградцы і піняне стварылі велічныя помнікі?

"Мендок и Витен з Гедимином, преславные и преважные княжата. "

(ПСРЛ. Т.32. С. 17.)

1. Уступ

У XIII стагоддзі пра Мяндоўга гаварылі ў замках мазавецкіх і валынскіх князёў, крыжацкіх і лівонскіх магіст-раў, у ірландскіх кляштарах (M. L.Colker. American Rediscovered in the Thirteenth Century? // "Speculum", vol. 54, nr. 1,1979. S. 712, 717) ды ў рэзідэнцыі рымскага першасвятара. З ім ліставаліся папа Інацэнт IV, біскупы. Магістр Тэўтонскага ордэна Андрэас фон Штыр-лянд называў Мяндоўга "Freu-nde Myndauen " ("сябра Мян-доўг") (Die Livlаndische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Reval, 1848. Верш 3596) і неаднойчы гасцяваў у яго. Што праўда, першы раз Анд-рэас фон Штырлянд прыйшоў з нейкімі невядомымі намерамі, а таму толькі пастаяў каля сценаў замка Варута, дзе зачы-ніўся негасцінны Мяндоўг (Тамсама. Верш 3330; ПСРЛ. Т. II. Ипатьевская летопись. М., 1962. Стб. 817) . Але во-сенню 1250 г. гасцей з Рыгі начале з магістрам Андрэасам фон Штырляндам шчыра віта-лі, відаць, у гэтай жа Варуце, дзе была Мяндогава " curia nostra" ("наш двор"), як то называў яе сам гаспадар. Пасля пасольствы Нямецкага ордэна прыязджалі ўжо ў Наваградак, дзе была сталіца-рэзідэнцыя князя Мяндоўга (Latviesu konversacijas vardnica. T. XII. Riga, 1935. С. 22859) . Дарэчы, Андрэас фон Штырлянд сама мала двойчы наведваў Нава-градак. Ён прысутнічаў на каранацыі ў 1253 г. Апроч таго, як напісаў Д. фон Альн-пэкэ, " Bruder Andreаs dann nahm Urlaub… und ritt… zu seinem Freunde Myndauen " ("брат Андрэас аднойчы ўзяў адпачынак і паехаў да свайго сябра Мяндоўга") (Die Liv-lдndische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Верш 3593-3596) . Паводле даваеннай Ла-тышскай энцыклапедыі, звесткі якой заснаваны на дакументах Рыжскага архіва, апошні раз Андрэас фон Штырлянд на-ведаў Наваградак у 1260 го-дзе (Latviesu konversacijas vardnica. T. XX. Riga, 1940. С. 40742).

Мяндоўгавы чыны апі-свалі нямецкія храністы: зга-даны Дзітліб фон Альнпэкэ, Пётр Дусбург (Petri de Dus-burg cronica terre Prussie) , Герман фон Вартберг (Die livlдndische Chronik Hermann's von Wartberge) , Бальтазар Русаў (Balthasar Rьssouw. Chronica der Prov. Lyfflandt) , вядомы польскі гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі (Maciej Stryjkowski. "O początkach, wywodach, dzielności, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego…), а такса-ма некаторыя рускія летапіс-цы. І менавіта ў Папскіх булах, нямецкіх хроніках ягонае імя (Mindowe, Myndow, Mendoch, Mendog) спалучана з самымі ганаровымі тытуламі ды эпітэтамі: " carissimus in Christo filius noster " ("найдаражэйшы ў Хрысце сын наш") (Vetera monumenta Poloniae et Lithu-aniae. Ed. A. Theiner. T. I. Romae, 1860. P. 53. № 61) , " specialem filium " ("асаблівы сын") (Там-сама. P. 49. № 52) , " Kцnig Mindove " ("кароль Міндоў") (Th. Kallmeyer. Versuch einer Chronologie der Meister deu-tschen Ordens in Livland. Riga, 1845, S. 27) , " principe domino Mindowe " (пан уладар Міндоў) (Цыт. Kętrzyński W. O doku-mentach Mendoga króla litew-skiego. Kraków, 1907. S. 17) . У рускіх ды ў некаторых г. нз. літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісах імя Мяндоўга (Мен-дог, Мидогъ, Миндовгъ), па-даецца мімаходзь. Выключэнне - "Хроника Литовская и Жмо-йтская", дзе гаворыцца "О Мендогу великом и валечном князю", што "окрещенный есть и Мендолфом названый" (ПСРЛ. Т. 32. С. 26) , ды Хро-ніка Быхаўца, якая паведамляе пра ягоную смерць: "u w oseni ubit byst weliki kniaџ litowski Mindowh, samoderzec byw wsey zemli Litowskoy" ("уво-сень забіты быў вялікі князь літоўскі Міндовг, самадзержац быў усёй зямлі Літоўскай") (Тамсама. С. 133) .

Большасць жа летапісцаў замоўчвалі Мяндоўга і ягоныя чыны. Прыкладам, з 13 твораў, якія склалі 35-ы том ПСРЛ "Летописи белорусско-литовские", толькі ў адным згадваецца "Миндовг" (ПСРЛ. Т. 35. М., 1980. С. 96) , да таго ж, у іншым стагоддзі. І ўвогуле, аўтары летапісаў прыпісваюць ягоны чын іншым, міфічным, асобам. Прычыны пераробкі, перакручвання гістарычных фактаў у нашых летапісах аналізаваў Вячаслаў Чамяры-цкі. Даследнік даў гэтым творам вельмі трапную ацэнку ўжо назвай сваёй кнігі: "Беларускія летапісы як помнікі літара-туры". В. Чамярыцкі звярнуў асаблівую ўвагу на падабен-ства тэкстаў Іпацеўскага лета-пісу і згаданай "Хронікі" ды "Хронікі Быхаўца". Ён пры-йшоў да слушнай высновы, што "непасрэднай крыніцай для аўтара легендарнай гісторыі Літвы паслужыў Іпацеўскі летапіс" (В.А. Чамярыцкі. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969. С. 153) , і дадаў, што "запазычаны дакладны гістарычны матэрыял храніст адвольна перара-біў" (Тамсама. С. 154) . Вядома, В.Чамярыцкі не ставіў сабе за мэту аналіз праўдзівасці фактаў Іпацеўскага летапісу, а менавіта той часткі, якую звычайна называюць Галіцка-Валынскім летапісам. Як убачым далей, Галіцка-Валынскі летапіс не вызначаецца аб'ектыўнасцю. Прыкладам, яго стаўленне да Мяндоўга найтрапней ацаніла амаль невядомая ў нас даслед-ніца, аўтар кнігі "Міндог ка-роль Літвы" Канстанцыя Скір-мунт: "Для Міндога летапісец мае толькі чорную фарбу" (Skirmuntt K. Mindog krуl Litwy. Warszawa, 1909. S- 9).

Асоба Мяндоўга, пер-шага вядомага з разнастайных дакументаў вялікага князя літвы, вялікага князя і караля "Новгородъские державы над Немном лежачие" (ПСРЛ. Т. 32. М., 1975. С. 25) , стваральніка Вялікага Княства Літоўскага, як была, так і застаецца таемнай. Гісторыкі ды археолагі ўсё яшчэ спрачаюцца, дзе магла стаяць згаданая ў летапісах Варута, горад ці замак, куды гэты вялікі князь вяртаўся з шматлікіх паходаў, дзе ратаваў-ся ад ворагаў, дзе была ягоная "курыя".

А ў Наваградку яшчэ і сёння вы ўбачыце рэшткі ма-гутных вежаў старажытнага замка, у мурах якога, як то падае ў баладзе "Сьвіцязь" Адам Міцкевіч (Міцкевіч Адам. "Зямля Навагрудская, краю мой родны…" Мн., 1969. С. 46) , трымаў аблогу Мяндоўг. Недалёка ад гэтага замчышча ўзвышаецца гара, якую ста-рэйшы Адамаў брат Франці-шак Міцкевіч называў магілай Мяндоўга ("grobowcem Men-doga") (J. Trypućko. O języku "Wspomnień dzieciństwa" Fra-nciszka Mickiewicza. // Acta Universitatis Upsaliensis. Studia Slavica Upsaliensia, 7. Upsala, 1970. S.172) . Відаць, упершы-ню пра гэты помнік згадвае, што праўда, у сувязі з міфіч-нымі князямі, "Кройника ли-товская и жмойтская": "Скир-монт и Гинвил, учинивши погреб обычаем поганским отцу своему князю Мекгалови, усыпали костем его курган великий недалеко Новгород-ка" (ПСРЛ. Т. 32. С. 21) . "Па-данне пра "высокую насып-ную гару", дзе нібыта пахаваны Мяндоўг, пераказаў і А.Г. Кіркор ды дадаў: "Ці тут спачыў літоўскі герой,.. невя-дома, але ва ўсякім выпадку гэты курганны насып сведчыць пра тую любоў і пашану, што мелі да яго не толькі літоўскі, але і рускі народ" (Живопис-ная Россия." Т. 3. М., 1882. С. 373) . Пра магілу Мяндоўга ў Наваградку ведаў і знакаміты археограф, гісторык і края-знавец А.П.Сапуноў (Россія. Полное географическое опи-саніе нашего отечества. Т. 9. СПб, 1905. С.541).

Ушанавалі Мяндоўга і піняне. У гонар яго быў насы-паны курган у пінскім прад-месці Лешч побач з стара-жытным Ляшчынскім манасты-ром, дзе, як падаюць Д.З. Шэндрык і А.П.Сапуноў, жыў (і, верагодна, пісаў летапісы) Войшалк, Мяндоўгаў сын. Манастыр і курган, які назы-валі "Магілай Мяндоўга", на жаль, не захаваліся, але іх можна бачыць на малюнку Напалеона Орды. Л.Д. Побаль апублікаваў фотаздымак "кур-гана Мяндоўга" і падаў, што ён знаходзіўся каля пінскага га-радскога кірмашу і вуліцы імя Мяндоўга (Тамсама. С. 554; Поболь Л. Д. Древности Бело-руссии в музеях Польши. Мн., 1979. С. 112) .

Можна ўпэўнена сцвя-рджаць, што жыхары двух нашых старажытных гарадоў стварылі паводле даўняй тра-дыцыі велічныя помнікі князю, які заслужыў такую ўдзяч-насць нейкім надзвычайным чынам. Верагодна, Мяндоўг са сваімі ваярамі-літвой удзель-нічаў - у першай частцы гэтага нарыса на падставе фактаў паспяховай абароны старажыт-ных Гомеля і Бярэсця выказана такое меркаванне - у абароне дрыгавіцкіх і радзіміцкіх зем-ляў ад Батыевай арды.

Зважаючы на такія ве-лічныя помнікі, можна сказаць, што, прынамсі, у Наваградку існаваў культ Мяндоўга. Гэты культ адлюстраваны ў літа-ратуры. Яшчэ ў XVI ст. сла-вуты храніст і паэт Мацей Стрыйкоўскі адзін раздзел сваёй хронікі ператварыў у оду ваярскаму майстэрству нава-градскага князя і караля. Юль-ян (Юльюш) Славацкі паводле сваёй паэмы "Mindowe, оbraz historyczny" (1829) напісаў лібрэта да оперы "Mindowe" (1880г.) польскага кампазітара Г. Ярэцкага (1846 - 1918). Баладу Яна Чачота ("Што з таго, што ўздзеў карону…") пра наваградскага караля спя-вае цяпер знакаміты гурт "Ту-тэйшая шляхта" Белдзяржуні-версітэтf. Паводле лібрэта нашай сучасніцы Вольгі Іпа-тавай гарадзенскі кампазітар А. Бандарэнка стварыў оперу "Князь Наваградскі". І ўжо дзесяць гадоў каля згаданай гары Мяндоўга ўзвышаецца валун з мемарыяльнай дошкай у гонар славутага князя і караля. З нагоды 750-годдзя каранацыі Мяндоўга ў Нава-градку была наладжана міжна-родная навуковая канферэн-цыя і выстава, а ў Менску - "круглы стол" у навукова-асветным Цэнры імя Фран-цішка Скарыны ды выстава Саюза мастакоў Беларусі. То можна казаць, што ў нашым краі памяць пра Мяндоўга жыве.

2. Надзённыя пяць пытанняў

І хоць праз навуковы вычын Міколы Ермаловіча гістарычная праўда выбілася з наезджанай каляіны і цярэбіць свой шлях, гісторыкі ўсё яшчэ карыстаюцца тымі міфічнымі звесткамі пра Наваградскага князя і караля, што не аднойчы прывабілі паэтаў, кампазітараў, мастакоў. Хочацца спадзявацца, што юбілейны год заахвоціць гісторыкаў прадоўжыць дасле-даванні ды напісаць новыя навуковыя кнігі, у якіх пра-чытаем адказы на 6 пытанняў:

1) ці Мяндоўгу нале-жыць вызначальная роля ў стварэнні ВКЛ;

2) якім было сапраўд-нае паходжанне князя Мян-доўга;

3) дзе была сталіца ягонай дзяржавы;

4) праблема аўтэнтыч-насці дарчых дакументаў на карысць Лівонскага ордэна;

5) калі Мяндоўг быў больш шчырым, прымаючы хрысціянства ці парываючы з ім;

6) якой агульнай ацэнкі заслугоўвае ён з пазіцый сён-няшняга часу (В. Насевіч, У. Свяжынскі. Міндоўг знаёмы і незнаёмы: погляд літоўскага гісторыка. // Беларускі гіста-рычны агляд. Том 6. Сш.1-2.- Мн., 1999.- С. 262) .

Гэтыя пытанні пераказваюць вядомыя нашы гісто-рыкі В. Насевіч і У. Свяжынскі ў рэцэнзіі на кнігу Э. Гудаві-чуса "Mindaugas". Яны паўтараюць заўвагу Э. Гудавічуса, што такія пытанні былі сфар-муляваныя яшчэ ў 1939 годзе прафесарам Бонскага універ-сітэта З. Івінскасам.

Заўважым, што больш за сто гадоў таму польскі гісторык Юльюш Ляткоўскі па-свойму адказаў на іх. Пры-кладам, ён станоўча ацаніў Мяндоўгаву заслугу ў стварэнні магутнай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ягоныя намаганні ахры-сціць літву (Latkowski J. Mendog - krуl litewski. Krakуw, 1892. S. 11, 24, 38) . Здавалася б, першае пытанне наогул няма патрэбы абмяркоўваць. Мы маем Папскія булы, у якіх, як кажуць, чорным па белым напісана: "…най-даражэйшы ў Хрысце сын наш Міндаў, найяснейшы кароль Літовіі,.. даў далучыць сябе да ліку верных праз сакрамэнт хро-сту", і прасіў прыняць яго "за асаблівага сына святога Ка-таліцкага Касцёла і ўзяць пад айцоўскую апеку". І папа Іна-цэнт ІУ у буле ад 17 ліпеня 1251 года даручыў біскупу Кульм-скаму "…нашаю ўладаю вян-чаць памянёнага Міндовіна на караля ўсяе Літовіі і ўсіх зем-ляў, якія ён з дапамогаю Божае моцы ўжо вырваў ці вырве ў будучыні з рук няверных" (Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae. Ed. A. Theiner. T. I. Romae, 1860. Р. 49. № 51, 52) . Як бачым, Папская була 750 гадоў таму словамі пра землі, якія "ўжо вырваў", засведчыла ролю Мяндоўга ў стварэнні ВКЛ. І дзеля чаго летувіскія гісторыкі намерваюцца аспрэ-чваць "вызначальную ролю" Мяндоўга? Няўжо яны пра-чуваюць, што 750-гадовы юбілей прыспешыць пошукі праўды пра паходжанне, дзеі Мяндоўга ды лёс ягонай дзя-ржавы паводле Божага за-павету "Не сведчы ілжыва на бліжняга свайго!" Ці яны не лічаць Мяндоўга сваім бліж-нім?

Шмат якія вузлы нам давядзецца развязваць, спра-чаючыся з летапісцамі ды гіс-торыкамі. А ўвогуле, як па-даецца, адказаў на тыя пяць пытанняў прыдзецца чакаць доўга - пакуль навукоўцы не перастануць выкарыстоўваць міфы летапісаў.

Значэнне ж летапісных твораў для гісторыкаў ацаніў, як згадвалася, наш вядомы даследнік В. Чамярыцкі: "Ле-гендарная, міфічная гісторыя Літвы ад Палемона да Гедыміна, поўная аўтарскага вымыслу, фактычна з'яўляецца творам пераважна літаратурным" (В.А. Чамярыцкі. "Беларус-кія летапісы як помнікі літаратуры". С. 162) . А гэта значыць, што вядомыя цяпер літоўскія (беларускія), ці гэтак названыя беларуска-літоўскія летапісы, можна раз-глядаць толькі ў супастаўленні з іншымі гістарычнымі крыні-цамі. Як бачым, тыя высновы польскага і беларускага да-следнікаў не скіравалі наву-коўцаў, у тым ліку і гісторыкаў Летувы, на пошукі гістарычнай праўды. Як і раней, даследнікі спрабуюць ажывіць прыду-маных "палямонавых" нашчад-каў, трасуць усё тыя ж ялавыя генеалагічныя дрэвы, узга-даваныя на міфах г.нз. бела-руска-літоўскіх летапісаў. А таму і праз трыццаць гадоў той жа В.Чамярыцкі з жалем гаво-рыць пра аматараў мінуўшчы-ны, якія некрытычна прыма-юць "байкі даўніх храністаў за чыстую праўду" (Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997. С. 16).

Э. Гудавічус, як пі-шуць рэцэнзенты, "вельмі крытычна ставіцца" да лета-пісных канструкцый пра па-ходжанне "літоўскіх" князёў, пра паходжанне, жыццё і дзей-насць Мяндоўга. Але, відаць, прымае на веру ўсё, што паве-дамляе, скажам, "Кроника литовская и жмойтская". Пры-кладам, магчыма, і такі запіс пра паганскае (славянскае?) капішча: "на устю реки Вилни, где в Вилию впадает,.. жегли-ще,.. княжат литовских и бояр знаменитых тела на том местцу били палены" (ПСРЛ. Т. 32. М., 1975. С. 31) . І, мабыць, таму Э. Гудавічус прызнае, што землі абапал сярэдняга цячэння Вяллі (гэта яшчэ адна наша назва Віліі - З.С .), іх "частка з раёнам Вільні належала яго (Мяндоўга - З.С. ) старэй-шаму брату Даўспрунгу" (Насевіч В., Свяжынскі У. Міндоўг…- С. 264).

Як бачым, летувіскі гісторык схільны бачыць го-рад Вільню "на устю реки Вилни" у палове XIII ст., задоўга да таго, як тут, паводле летапісу ў 1323 годзе, вялікі князь Гедымін бачыў прарочы сон і заснаваў горад (ПСРЛ. Т.32. С. 39).

А сваё меркаванне што да імя старэйшага Мяндоўга-вага брата Э. Гудавічус, відаць, засноўвае на паведамленні Галіцка-Валынскага летапісу пра "литовских князей", якія паехалі на Валынь "мир да-юще": "се старешеи Живинъ-боуд, Давъятъ, Довъспроункъ, брат его Мидогъ…" (ПСРЛ. Т. 2. СПб, 1908. Стб. 735) . Але ж, прыкладам, укладаль-нік і рэдактары 32-га тома ПСРЛ, у якім надрукаваны "летописи и хроники, содер-жащие историю Великого Кня-жества Литовского", згодна лічаць Доспронгуса легендар-ным князем (ПСРЛ. Т.32. С. 218). Да таго ж, у летапісах згадваюцца толькі Даўспрун-гавы ўладанні па-над ракой Святой ды ў Кернаве, а гэта ж далёка не "раён Вільні".

(Працяг у наст. нумары.)

Здзіслаў Сіцька


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг.Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Да шчасця, старшыні Галавіну і іншым чальцам прэзідыюму ўдалося пераканаць Сталыпіна, што яго дэкларацыя ў такіх умовах не можа быць выслуханая і зразуметая, і што яны просяць ад імя Думы перанесці выступ на іншы дзень. Сталыпін саступае, і ізноў, белы, але спакойны, прабіраецца скрозь натоўп і з'язджае, а Дума прызначае "ad hoc" камісію для ўстанаўлення прычынаў катастрофы і вызначэння часу, неабходнага для рамонту, і расходзіцца па клубах і партыйным сходах. Для ўдакладнення хачу адзначыць, што столь з мэтай паскарэння рамонту павінна была быць толькі падбітая дошкамі, а наступнае сваё паседжанне Дума правяла ў дваранскай зале, у якой засядала Дзяржаўная Рада. Я знаходзіўся тады ў ложы, што пацвярджае фатаграфія, зробленая ў момант адкрыцця паседжання. Калі Сталыпін заняў месца за трыбунай, уся група сацыялрэвалюцыянераў кінулася да яго і атачыла шчыльным колам, а ён у канцы выступу кінуў ім у твар: "Вам патрэбна анархія, а нам вялікая і моцная Расія". Скончыў гістарычнымі словамі, якія я ўжо прыводзіў вышэй.

Каб скончыць партрэт гэтага адзінага ў той час Дзяржаўнага Дзеяча з вялікай літары, я павінен сказаць пра сваё да яго стаўленне. Я пазнаёміўся з ім у Менску, як ужо згадваў раней, а аднавіў знаёмства падчас яго прыязнага жэсту па стаўленні да мяне на адкрыцці заканадаўчых палат. Наколькі я памятаю, падчас тэрміну дзеяння I Думы я наогул з ім не сустракаўся. І толькі, калі Дума была распушчаная, а Дзяржаўная Рада адтэрмінаваная, я паехаў да яго развітацца. Было лета. Сталыпін жыў на міністэрскай дачы на Аптэкарскім востраве. Дом вялікі, некалькі паверхаў, драўляны, які стаяў на адным з рукавоў Нявы, засаджаным ліпамі. Ля берага на хвалях гайдаўся параход, гатовы ў любы момант адплысці ў Пецяргоф, дзе знаходзілася ў той час рэзідэнцыя імператарскага двара. У доме прасторны пярэдні пакой, запоўнены рознымі швейцарамі, кур'ерамі, жандарамі. Далей невялікі прахадны пакой, у якім стала знаходзіўся пры ўсіх рэгаліях старэйшы службовец, наколькі мяне не падводзіць памяць, Яблонскі, і маладзенькі афіцэр жандармерыі, які па ўсім відаць, добра спраўляўся са сваімі абавязкамі, і, які, здавалася, нічога не бачыў і не чуў, зачытаўшыся газетай "Новы час". За гэтым пакоем знаходзілася вялікая зала паседжанняў са звычайнымі радамі крэслаў і доўгім сталом, пакрытым традыцыйным зялёным сукном. Далей прасторны кабінет прэм'ера. Гаспадар сустрэў, як звычайна, ветліва. Я сказаў, што прыехаў развітацца перад ад'ездам на вакацыі. Сталыпін падзякаваў і паведаміў, што і сам хацеў мяне бачыць. Затрымаў мяне надоўга. Ён пачаў з таго, што, паколькі аграрнае пытанне з'яўляецца адным з жыццёва важных ва ўрадзе і дзяржаве, то для яго развязкі ён "набірае" каманду. Ён шукае для працы людзей не сярод бюракратаў, а сярод тых, хто працаваў у гэтай сферы і мае досвед, падобны да майго. Папрасіў у мяне прабачэння, што не можа адразу прапанаваць міністэрскі партфель, хоць плануе гэта, а ў дадзены момант спадзяецца, што я не адмоўлюся прыняць пасаду віцаміністра сельскай гаспадаркі. Паведаміў таксама, што мая кандыдатура была абмеркаваная ў Царскім Сяле і атрымала самую высокую ўхвалу, і што я павінен гэтай высакароднай справе прысвяціць свой час і свой талент.

Для мяне гэта было такой нечаканасцю, што я стаяў, як аглушаны. Я адказаў, што, нават адсунуўшы мае маёмасныя і сямейныя справы, якія таксама нельга ў дадзены момант не ўлічваць, я не думаю, што я годны прыняць такую адказную пасаду, што я ніколі не служыў і не маю ніякага досведу, што не быў нават столаначальнікам. Але Сталыпін перапыніў: "Менавіта такія людзі нам патрэбныя".

"Зрэшты, я не з'яўляюся чалавекам кар'еры, а чалавекам прынцыпаў, працягнуў я, і таму павінен ведаць, куды мы ідзём, і ў якім складзе кабінета я павінен буду працаваць".

"Я не ўвяду Вас у дрэнную грамаду, сказаў ён, я вяду перамовы з Гучковым, Львовым, Стаховічам, баронам Хейданам, і Вы павінны ў такіх складаных умовах перадаць ім свой досвед". Я працягваў адмаўляцца, прыводзячы ўсялякія аргументы, у тым ліку такі, што прызначэнне мяне на гэтак адказны пост у гэты далікатны момант можа загубіць сельскагаспадарчыя рэформы. Стомлены гутаркай, я падняўся, каб развітацца. Сталыпін праводзіў мяне да выйсця і сказаў, што маю адмову не лічыць канчаткова вырашанай, і бярэ з мяне абяцанне, што, калі ён адкліча мяне з вакацыяў у сталіцу, я неадкладна з'яўлюся. Я паабяцаў, і ашаломлены такой прапановай, проста збег да сабе, не заўважаючы па дарозе ні людзей, ні дамоў, і нават не бачачы дарогі, па якой мяне вёз рамізнік. Я вырашыў пакуль ні з кім не дзяліцца навіной, захоўваючы таямніцу паміж мной і прэм'ерам. Але, як жа я быў здзіўлены, калі на агульным сняданку ў Данона з Юзафам Астроўскім я пачуў ад яго папрок у свой адрас, што не падзяліўся ўчарашняй навіной са сваімі калегамі па групе. Ён сам ездзіў развітацца да Сталыпіна, і той яму распавёў аб нашай гутарцы, жалячыся, як яму цяжка: са старым кабінетам працаваць ужо немагчыма, а патрэбныя людзі не жадаюць працягнуць руку дапамогі, як, напрыклад, Вайніловіч, хоць маю адмову не лічыць канчатковай. Я сказаў Астроўскаму, што лічыў прапанова Сталыпіна кабінетнай таямніцай, але, паколькі сам ініцыятар яе раскрыў, я, як старшыня групы, паводле статуту, патрабую, каб Астроўскі, як намеснік, прызначыў паседжанне з мэтай абмеркавання прапановы, але апошняе слова ўсё такі будзе за мной.

Астроўскі правільна заўважыў, што пытанне з'яўляецца занадта важным, каб яго абмяркоўваць у невялікім складзе групы, паколькі частка дэпутатаў раз'ехалася на вакацыі, і што толькі ў Варшаве ён усіх збярэ і пасля кансультацый з іншымі сур'ёзнымі людзьмі дашле мне ў Савічы рашэнне.

І, сапраўды, я атрымаў дэпешу ад Астроўскага, у якой гаварылася, што яны лічаць пажаданым маё прыняцце міністэрскага паста, але пры ўмове маёй дамоўленасці з "партыяй абнаўлення", а таксама паведамлялася, што ўслед за дэпешай я атрымаю ліст. У лісце ад 25 ліпеня (7 жніўня) 1906 года Астроўскі падкрэсліваў, што рашэнне было прынята аднагалосна дэпутатамі ад Каралеўства, плюс галасы графа Алізара і Ялавецкага.

Ён таксама падрабязна выкладаў матывы прынятага рашэння, абумаўляючы прыняцце міністэрскай пасады столькімі незалежнымі ад контрагента акалічнасцямі, што я прыйшоў да заключэння мой прыход у міністэрства будзе дачасным.

Адразу ж у перапынку пасля I склікання Заканадаўчых Палат міністрам сельскай гаспадаркі быў прызначаны князь Б. Васільчыкаў, буйны землеўладальнік. Праз некалькі тыдняў пасля вяртання дадому я атрымаў ад яго ліст з запрашэннем ад імя Сталыпіна прыехаць у сталіцу. Я зразумеў, што азначае гэты ліст, і, хоць рашэнне аб адмове мной было прынята, я пачаў збірацца ў дарогу, выконваючы сваё абяцанне. У Вільні я затрымаўся на адзін дзень, каб сустрэцца з калегамі па Дзяржаўнай Радзе ад Літвы і Беларусі, загадзя запрошанымі тэлеграмай. Прыехалі толькі граф Тышкевіч і КарыбутДашкевіч, якія, пасля выкладу мной сутнасці справы, рашуча выступілі за тое, каб я прыняў прапанову прэм'ера, лічачы, што ўдзел у кабінеце хоць аднаго прадстаўніка для Краю будзе вялікім плюсам.

Выбух на віле Сталыпіна

Затрымка ў Вільні на адзін дзень выратавала мне жыццё, бо ўжо па дарозе ў сталіцу, у Дзвінску (Даўгаўпілс), я даведаўся пра страшны выбух на Аптэкарскім востраве і амаль цудоўным выратаванні Сталыпіна і яго сям'і. Сын вярнуўся да нармалёвага стану здароўя праз два месяцы, а дачка змушаная была лячыцца яшчэ некалькі гадоў. Я бачыў яе спачатку, калі яе ў шэзлонзе выносілі ў парк, а апошні раз сустрэў ужо, калі яна сядзела конна побач з палацавым перонам на Елагінскім востраве, які пазней стаў летняй рэзідэнцыяй Сталыпіна (былы палац Паўла I). Калі б я не затрымаўся ў Вільні, я быў бы ў момант выбуху ў віле на аўдыенцыі і падзяліў бы долю тых 5060 чалавек, якія загінулі пры выбуху. Прозвішчы загінулых выбітыя на абеліску, які самотна стаіць на тым страшным месцы, "ubi dacza fuit".

Хачу дадаць для ілюстрацыі выпадковасці і прызначэння, што службоўца Яблонскаго і афіцэра жандармерыі, якія сядзелі ў невялікім пакоі за адным столікам, пра што я ўспамінаў раней, сустрэў розны лёс: Яблонскага я сустракаў пазней у пачакальні ў Сталыпіна ў Зімовым палацы, ён застаўся жывымы і цэлым. Ад афіцэра нават следу не засталося, толькі праз некалькі дзён на ліпе была знойдзеная частка нагі ў боце са шпорай, па якой яго апазналі. Двое дзяцей Сталыпіна знаходзіліся над кабінетам бацькі ў не пашкоджаным выбухам куце балкона, і ацалелі. З усяго кабінета ацалеў таксама абраз у срэбным акладзе, з якім Сталыпін потым не раставаўся, і які я заўсёды бачыў на працоўным стале прэм'ера. Падчас выбуху ў пачакальні знаходзіўся мой калега па Дзяржаўнай Радзе і сябар барон Нолькен. Ён быў кантужаны, але, калі дым рассеяўся, прыйшоў у прытомнасць і пабег па дапамогу ў суседні паліцэйскі ўчастак. І толькі там ён заўважыў, як з яго нагі моцна цячэ кроў. Цяжка сказаць, што было б са мной.

Прыбыўшы ў сталіцу ў такі трагічны момант, калі Сталыпін знаходзіўся ў стане трывогі за лёс параненых дзяцей, я вырашыў не турбаваць прэм'ера, а сустрэцца з князем Васільчыкавым, якому мне лягчэй было паведаміць аб сваёй адмове. Маё рашэнне ўмацавалася пасля паведамлення, што стварыць кабінет з ліку грамадскіх дзеячаў не атрымалася, тым больш, што дзяржсакратар барон Уекскель, да якога я зазірнуў па дарозе, і які добра адносіўся да мяне, таксама пацвердзіў, што маё ўваходжанне ў склад кабінета пакуль дачаснае.

Прысваенне рангу Дзяржаўнага дарадцы

Калі князь Васільчыкаў паўтарыў мне прапанову Сталыпіна і заявіў пра сваё жаданне разам працаваць, я спаслаўся на адрозненне ў нашых поглядах падчас сумеснай працы ў аграрнай камісіі, створанай з ліку чальцоў групы цэнтрыстаў, адначасова падкрэсліваючы, што ад сваіх поглядаў я як чалавек не кар'еры, а прынцыпаў, не магу адмовіцца. Князь Васільчыкаў супакоіў мяне, што ён згодны падзяліць мае погляды, і што яму загадана прыняць усе мае ўмовы, якія тычацца зарплаты і службовых правоў (дарэчы, перад самой маёй паездкай у сталіцу я атрымаў вестку аб прысваенні мне рангу Дзяржаўнага дарадцы, абыходзячы дзве прыступкі). Ён працягваў, што, нават калі я не жадаю пакідаць абіраную ганаровую пасаду дэпутата Дзяржаўнай Рады і мяняць яе на прызначаную пасаду віцаміністра, то Сталыпін зможа і тут уладзіць усе пытанні паводле майго жадання. Аднак я цвёрда адказаў, што ў той час, калі лепшыя расійскія палітыкі ў сувязі з пазіцыяй, занятай урадам у пытанні аб заканадаўчых палатах, адмовіліся ад супрацоўніцтва з кабінетам, то, як я буду выглядаць, калі ўвайду ў склад ураду? На гэта князь не знайшоў пэўнага адказу.

Я падзякаваў князю за прапанову сумеснай працы, прасіў перадаць падзяку Сталыпіну за давер, які ён мне аказаў, прасіў таксама перадаць словы спагады ў сувязі з катастрофай на Аптэкарскім востраве, і з лёгкім сэрцам пакінуў сталіцу. Скажу проста, што я ніколі не шкадаваў аб сваім рашэнні, бо, прыняўшы прапанову, я мог вельмі лёгка апынуцца не на вышыні, а адмовіўшыся, я вырас у вачах расейцаў і маіх калегаў па Дзяржаўнай Радзе. Бо сярод іх было шмат такіх, якія жадалі б займець міністэрскія партфелі, і вельмі мала, якія б адмовіліся.

Выступ супраць дакладу Сталыпіна

Што датычыцца майго стаўлення да прэм'ера, то ён стаў яшчэ больш незалежным ад усякіх старонніх камбінацый, пры захаванні ўзаемнай павагі, даў мне вольны да яго ўваход у любы час. Калі б я прыняў пасаду, я стаў б залежным, адмовіўшыся, я заставаўся моцным незалежнасцю сваіх перакананняў і воляй паступаць паводле свайго сумлення. У нас нават паўсталі своеасаблівыя адносіны. Я, не злоўжываючы знаёмствам, наведваў яго некалькі раз у год. Мы заўсёды гаварылі досыць рэзка адзін аднаму праўду ў вочы, але заўсёды раставаліся добрымі сябрамі, і ніколі Сталыпін не мог наракаць на тое, што я дзенебудзь бестактоўна гаварыў аб пачутым у яго кабінеце. А калі ў канцы майго знаходжання ў Дзяржаўнай Радзе па даручэнні нашай групы я павінен быў выступіць у Думе супраць дакладу Сталыпіна, які тычыцца праекту выбараў у Дзяржаўную Раду ў Заходнім краі, Сталыпін, седзячы ў міністэрскай ложы, ліхаманкава канспектаваў. Я чакаў вострай рэплікі ў адказ, але ён не выступіў, а ў перапынку паціснуў мне руку і сказаў: "Тое, што Вы сказалі, хоць і было накіравана супраць мяне, але гэта было так правільна і так спакойна сказана, што я нават не змог пратэставаць". Я сказаў, што гэта мая лебядзіная песня, бо тэрмін майго паседжання сканчаецца і я, хутчэй усяго, у Дзяржаўную Раду ўжо не вярнуся. Ён пачаў пераконваць, што вярнуцца я павінен, нават абавязаны. Аднак, склалася так, што я не вярнуўся і яго больш не бачыў, бо ён быў забіты ў Кіеве ў тэатры на святочным спектаклі.

Хільдэнбант

Выдатную пасаду ў тагачаснай дзяржаўнай іерархіі займаў Дзяржаўны Сакратар барон І. А. Уекскель фон Хільдэнбант. Хоць ён заставаўся лютаранінам, але амаль не быў звязаны з нямецкімі баронамі з Прыбалтыйскай правінцыі, паколькі маёнткаў там не меў, а проста прасоўваўся па службовай лесвіцы. Чалавек вельмі сумленны і высакародны, з якім у мяне, нават не ведаю, якім чынам, усталяваліся блізкія адносіны, якія не перапыніліся нават пасля майго сыходу з Дзяржаўнай Рады. Гэтае знаёмства для нашай групы паранейшаму было карысным, бо барон заўсёды быў добра дасведчаны пра тое, якія настроі пераважаюць пры Двары, які, нягледзячы на існаванне Заканадаўчых Палат, заўсёды аказваў вырашальны ўплыў на дзяржаўныя справы. Ён заўсёды быў для нас добрым дарадцам. А адносіны склаліся так, што, калі, аднойчы, трэба было ад нашай групы перадаць імператару вітальны ліст, я адважна перадаў яму тэкст на зацвярджэнне.

Імператар, чытаючы наш ліст, нават дапусціць не мог, што да яго быў датычны дзяржаўны сакратар. Уекскель жыў тады з сям'ёй у дзяржаўным доме на Ліцейным праспекце, а сама гаспадыня заўсёды была гасціннай і нават аднойчы лячыла маю лёгкую прастуду. Я бываў ў іх на абедах, звычайна ў вузкім коле калегаў. Пасля майго сыходу з Дзяржаўнай Рады ў нас склалася традыцыя абменьвацца пару раз у год лістамі датуль, пакуль сакавіцкая рэвалюцыя і нямецкая акупацыя не перапынілі сувязь з Пецярбургам. Барон, як дзяржаўны сакратар, ні да адной партыі і ні да адной з груп не належаў, і нават, калі яго пасаду заняў віцаміністр унутраных спраў Крыжановский, ён заставаўся беспартыйным чальцом Дзяржаўнай Рады.


Вялікае Княства Смаленскае

Маім далёкім продкам, жыхарам Мсціслаўшчыны прысвячаецца

У VІІІ ст. тэрыторыю Смаленшчыны, дзе жылі плямёны дняпроўскіх балтаў пачалі засяляць крывічы, якія асімілявалі мясцовые насель-ніцтва і сталі называцца "смаленскія крывічы". Есць звесткі, што разам з крывічамі сюды трапілі і заходнія славяне, якія пад ціскам германскіх плямёнаў, асабліва саксаў пачалі перасяляцца ў басейн Дняпра і Сожа. Так суседзі крывічоў, радзімічы, прайшлі як сведчыць летапісец, разам з вяцічамі з захаду, "ад ляхаў". У гэты час сюды трапляюць і варагі, якія на Дзвіне і Дняпры праклалі гандлёвы шлях, што звязаў народы Паўночнай і Усходняй Еўропы з краінамі Азіі, асабліва з арабскім халіфатам і Візантіяй. У ІХ стагоддзі на тэрыторыі Смаленшчыны ўзнікаюць першыя гарадскія паселішчы, гэта Гнездава на рацэ Днепр, а пазней і Смаленск на адлегласці 12 км на ўсход ад Гнездава. Некаторыя даследчыкі лічаць, што жыхары Гнездава і перасяліліся пазней на месца Смаленска.

Вакол Гнездава знаходзіцца вялізарны курганны могільнік. Яго раскопкі выявілі унікальная ўпрыгожванні, якія належалі славянам, варагам і фіна-уграм. Аднак у пачатку ІХ ст. значная частка жыхароў пакінула Гнездава і на першае мейсца выходзіць Смаленск, які ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 863 годам, амаль разам з Полацкам.

Смаленск адразу стаў буйным гандлёвым цэнтрам і некаторыя навукоўцы выво-дзяць яго назву ад ад слова "смаліць", рамантаваць, пра-пітваць смалою днішчы і карпусы купецкіх караблёў, якія плылі па Дняпры ў Чорнае мора.

У 863 годзе варажскія князі Аскольд і Дзір хацелі захапіць Смаленск, але не здолелі гэта зрабіць. Толькі ў 882 годзе варажскі князь Алег, які кіраваў Ноўгарадам далучыў землі смаленскіх крывічоў да сваёй дзяржавы і прымусіў іх плацідь яму даніну. У гэтым жа годзе ён захапіў Кіеў і ўтварыў новую дзяржаву - Кіеўскую Русь са сталіцай у Кіеве. Мясцовыя жыхары плацілі даніну кіеўскім князям, якую звозілі ў канкрэтнае месцы - пагосты, што сталі цэнтрамі (адміністрацыйнымі і рэлігійнымі) у вясковай мясцовасці.

Па загаду кіеўскага князя Уладзіміра пасля 988 г. смаленскія крывічы прымаюць хрысціянства, а імі пачаў кіраваць на працягу 40 гадоў сын Уладзіміра князь Станіслаў. Жыў ён у Гнездаве. Але паступова мясцовыя князі пераехалі ў Смаленск і зрабілі сваю рэзідэнцыю на дзядзінцы, на Саборнай гары. Тут, дарэчы, жыў сын Яраслава Мудрага Вячаслаў, які стаў смаленскім князем у 1054 годзе.

Пасля знікнення Кіеўскай Русі Смаленск належаў кіеўскаму князю Уладзіміру Манамаху і яго нашчадкам. У 1101 годзе ён збудаваў першы мураваны храм у Смаленску - Успенскі Сабор. Манамах далучыў да Смаленскага Княства землі вяцічаў і землі балцкага племяні голядзь. У 1116 годзе Манамах напаў на Полацкую дзяржаву і разам са смалянамі зрабіў паход на Менск, а такса-ма далучыў да Смаленскага княства полацкі горад Копысь.

Памёр Манамах у 1125 годзе. Смаленскія княства узначаліў яго ўнук Расціслаў Мсціслававіч, які і заснаваў дынастыю незалежных смален-скіх князёў. На мапе сярэднявечнай Еўропы з'явілася новая крывіцкая дзяржава. Расціслаў заснаваў і смаленскае епіскапства. Таксама пры ім з'явіўся і першы заканадаўчы дакумент "Устаў Расціслава" які адлюстраваў эканамічную і палітычную структуру новай дзяржавы. Наступным смален-скім князем стаў яго старэйшы сын Раман. Пры ім узмацнілася роля смаленскага веча, мацавалася месцовая баярства, узнікаюць удзельныя кня-ствы. Першым стварылася ўдзельнае княства на поўначы Смаленшчыны з цэнтрам у горадзе Тарапец. Тут князем стаў малодшы сын Рамана - Мсціслаў. На месцы Рамана апынуўся яго брат Давыд. Ен у 1187 годзе задушыў паўстанне гараджан, справакаванае галодным годам і пакараў смерцю шмат знакамітых баяраў. Давыд меў магутную наёмную дружыну, захапіў полацкія землі на Заходняй Двіне і актыўна гандляваў з краінамі Заходняй Еўропы.

У ХІІ ст. тэрыторыя Смаленскага княства значна павялічылася. Пасля захопу полацкага Копыся князь Расці-слаў адабраў у чарнігаўскіх князёў землі паўночных радзімічаў. У ХІІ ст. тут узніклі буйныя гарады Мсціслаў, Рослаў, Крэчут (Крычаў) і Прупой (Слаўгарад). На ўсхо-дзе Смаленшчыны з'явіліся ў гэты час Дарагабуж і Ельня. Шлях з Дняпра на Волгу кантраляваў горад Вязьма.

У канцы ХІІ ст. у Смаленск з Полацка прыязджае будаўнічая арцель і пачынаецца будаўніцтва мураваных храмаў і княжацкага палаца. Узнікае смаленская школа дойлідства. Храмы мелі звонку аздабленне ў выглядзе двухпрыступкавых плоскіх пілястраў з тонкімі паўкалонкамі, унутры былі распісаны фрэскамі і мелі падлогі з керамічных рознакаляровых паліваных плітак. З іх найбольш захавалася ў Смаленску царква Міхаіла Архан-гела збудаваная ў канцы ХІІ ст. Вышыня храма 35 м. Былі мураваныя храмы і ў некаторых іншых гарадах, напрыклад у Рослаўлі.

У пачатку ХІІІ ст. вусце Заходняй Дзвіны захапілі крыжакі, таму уплыў Смаленска на Полацкія землі значна павялічыўся. Пад яго ўплыў трапілі Віцебскае і Друцкае княствы. У 1229 годзе была падпісана гандлёвая дамова з немцамі і Смаленскам, Полацкам і Віцебскам аб гандлі па Заходняй Дзвіне. Нямецкія купцы з'явіліся ў Смаленску і нават збудавалі сабе мураваны храм круглай формы (ратонду).

Аднак у 1230 годзе Смаленск напаткалі адразу некалькі трагедый: землятрус, неўрадлівы год, голад і эпідэмія чумы, ад якой памерлі тысячы чалавек у тым ліку і смаленскі князь. Неўзабаве да Смаленшчыны ў 1238 годзе наблізіліся войскі хана Батыя. Аб змаганні смалян з мангола-татарамі распавядае "Аповесць пра Меркурыя Смаленскага". Смаляне выстаялі, ад-нак пачынаючы з 60-х гадоў ХІІІ ст. мусілі плаціць даніну Залатой Ардзе.

У ХІІ - ХІІІ Смаленскае княства становіцца адной з найбуйнейшых культурных земляў сярод іншых старабеларускіх княстваў.

У адным з гнездаўскіх курганаў знайшлі вялікае глі-нянае начынне - карчагу-амфару з надпісам - "Гороушна". Так тады называлі гарчыцу. Навукоўцы датуюць гэты надпіс сярэдзінай Х ст. і адносяць да аднаго з самых першых усходнеславянскіх надпісаў, зробеных кірыліч-ным алфавітам.

У ХІІ ст. пры князе Расціславе і яго сынах Сма-ленск становіцца значным культурным і адукацыйным цэнтрам. Князь Раман стварыў тут гарадскія вучэльні, дзе выкладалі настаўнікі запроша-ныя з Візантыі і краін Заходняй Еўропы. Вельмі адукаванымі былі і мясцовыя святары Ры-гор і Фама. Са Смаленска паходзіць і вельмі адукаваны кіеўскі мітрапаліт Клімент. Умелі чытаць і пісаць і простыя людзі, жыхары Смаленска. Пра гэта сведчыць знаходкі археолагамі берасцяных грамат у культурным пласце горада. Таксама маюцца і надпісы выдрапаныя на сценах смален-скіх храмаў. Існаваў і смаленскі летапіс, які складаўся з ХІІІ да пачатку ХУ ст. Гэты твор прасякнуты ідэяй захавання і ўмацавання незалежнасці Сма-ленскай дзяржавы.

На захадзе суседам Вялікага Княства Смаленскага ў ХІУ стагоддзі становіцца Вялікае Княства Літоўскае, а на ўсходзе- Вялікае Княства Мас-коўскае - улус Залатой Арды. На мяжы ХІІІ-ХІУ стст. Мажайскае ўдзельнае княства захапілі маскоўскія войскі. Аднак смаленскія князі бя-руць пад часовы кантроль бранскія землі. Пасля шлюбу з віцебскай княжной будучы Вялікі князь Альгерд далучае да ВКЛ Віцебскае княства і выходзіць на межы са Смаленскім. Смаленскі князь Іван прызнае Гедзіміна, бацьку Альгерда, напрыканцы 1320-х гадоў сваім "старэйшым братам" з мэтай захаваць гандлёвы шлях па Заходняй Дзвіне з ганзейскімі гарадамі.

У 1331 і 1333 гадах маскоўскія войскі робяць два напады на Смаленск, але ён адбіваецца і спыняе выплату даніны Залатой Ардзе. Смаленск становіцца саюзнікам ВКЛ, і ў 1348 годзе смаленскія войскі ўдзельнічаюць у бітве з крыжыкамі на р. Страве на баку ВКЛ, прычым адзін са смаленскіх князёў загінуў у гэтай бітве.

У 1352 годзе на Смаленшчыну з Заходняй Еўропы прыходзіць эпідэмія чумы. Шмат людзей у розных смален-скіх гарадах памерла, і дзяржава аслабела. Скарыстаўшыся гэтым Вялікі князь Альгерд далучае да ВКЛ Мсціслаў, Крычаў і Рослаў. Але потым падпісвае саюзную дамову са смаленскім князем Святаславам, і яны разам робяць паход на Маскву. Пасля смерці Альгерда ўлада ў ВКЛ перайшла да Ягайлы, які у 1385 годзе пасля падпісання Крэўскай уніі становіцца адначасова і польскім каралём. Яго старэйшы брат, полацкі князь Андрэй вырашыў з дапамогай крыжакоў і смаленскага князя Святаслава захапіць уладу ў ВКЛ. Святаслаў спачатку паспрабаваў захапіць Віцебск і Воршу, а потым асадзіў г. Мсціслаў, каб вярнуць сабе Мсціслаўскае княства. Аднак войскі Ягайлы 7 траўня 1386 года разбілі пад Мсціславам смалян, забілі князя Святаслава і асадзілі Смаленск. Смаленскае веча заплаціла вялікі выкуп, і кня-зем стаў сын Святаслава Юры. Ён мусіў прысягнуць на вер-насць Ягайлу і стаць яго васалам.

У гэты час да улады у ВКЛ праходзіць князь Вітаўт, жанаты на дачцы смаленскага князя Святаслава - Ганне. Ён вырашыў далучыць Смаленшчыну да ВКЛ. У 1395 годзе ён захапіў у палон смаленскіх князёў, ліквідаваў Вялікае Княства Смаленскае і пасадзіў тут свайго намесніка. Аднак князь Юры здолеў пазбегнуць палону і ўцёк. Пасля паразы Вітаўта ў 1399 г. у вайне з Залатой Ардой на р. Ворскле Юры захапіў Смаленск і кіраваў ім да 1404 года пакуль Вітаўт ізноў і ўжо канчаткова не заняў горад і княства.

У 1410 годзе тры смаленскія палкі ўзялі чынны ўдзел у знакамітай Грунвальдскай бітве. Гэта былі палкі з Воршы, Мсціслава і Смален-ска. Аднак у рускіх і савецкіх падручніках іх упарта назы-ваюць: "Тры рускія смаленскія палкі". І гэта не выпадкова, бо смаленскія палкі выратавалі сітуацыю у цэнтры баявога шыхту саюзных войскаў і стрымалі крыжоўскую навалу, не гледзячы на вялізныя стра-ты.

У красавіку 1440 года жыхары Смаленска паднялі ўзброенае паўстанне супраць намесніка Вялікага князя ВКЛ ваяводы Андрэя, і смаленскім князем стаў мсціслаўскі князь Юры Сямёнавіч. Да яго далучыліся жыхары Віцебска і Полацка. Новы князь ВКЛ Казімір восенню 1440 года выступіў супраць паўстанцаў. Юры збег у Ноўгарад, а войскі Казіміра ўзялі Смаленск і іншыя гарады. Паўстанне згасла.

У ХУ ст. назіраецца росквіт Смаленска. Смаленскай зямлёй кіруе намеснік Вялікага князя, прадстаўнік мясцовых феадалаў у Сойме і Радзе ВКЛ. Існавала і смален-скае веча, якое вырашала надзённая пытанні жыцця горада і вясковага наваколля. Намеснік меў і мясцовую Раду. У яе ўваходзілі смаленскі епіскап, маршалак і іншыя гарадскія службовыя асобы. Мяшчане Смаленска абіралі сабе свайго прадстаўніка - старасту. Сма-ленскія землі падзяляліся на воласці, якімі кіравалі цівуны. Прывілеі жахароў Смаленска былі зафіксаваныя ў вяліка-княскіх граматах 1404, 1442, 1505 гадоў. Побач са Смален-скай зямлёй існавалі аўтаномныя Мсціслаўскае, Вяземскае і Дарагабужскае княствы.

На землях цэнтральнай Смаленшчыны з 1404 года існуе Смаленскае ваяводства. У гэты час Смаленск становіцца адным з буйнейшых старабе-ларускіх культурных цэнтраў, дзе квітнее летапісанне і духоўная літаратура.

У канцы ХІУ ст. у Пустынскім Успенскім манасты-ры пад Мсціславам Лука Смалянін стварае славуты Смаленскі псалтыр, напісаны на пер-гаменце, аздоблены 3 мініяцюрамі, 22 застаўкамі, 150 ініціяламі з выявамі людзей, жывёл, розных фантастычных істот і складаным плеценым арнаментам. Пры аздабленні тэкста выкарыстана фарба сіняга, зялёнага і чарвонага колеру, а таксама золата. У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана пад час маскоўскай акупацыі Смаленскі псалтыр вывезены на в. Кій Анежскай губы Белага мора. Зараз зна-ходзіцца ў Маскве, ў Гістарычным музеі.

У ХУ ст. у Смаленску напісана Смаленская хроніка - старажытна беларускі літаратурны твор, а таксама такія гістарычна-літаратурныя тво-ры як "Пахвала Вітаўту" і "Беларуска-літоўскі летапіс", дзе апісаны розныя падзеі на тэрыторыі Смаленшчыны і ВКЛ, а таксама сумежных землях.

У канцы ХУ ст. пры двары смаленскіх епіскапаў манах Аўраамка склаў вялікі летапісны зборнік памерам 450 старонак. Ён атрымаў назву "Летапіс Аўраамкі". Даследчыкі лічаць, што менавіта ў Смаленску ў ХУ ст. быў напісаны Радзівілаўскі летапіс, які пазней належаў Янушу Радзівілу, потым трапіў у Кенінгсберг, а пазней, у ХУІІІ ст. у Санкт-Пецярбург, дзе знаходзіцца і зараз. Летапіс мае каля 600 малых каляровых малюнкаў, якія зараз ілюструюць нашыя падручнікі і энцы-клапедыі. Пакінулі свае ўспаміны і смаленскія вандроўнікі. Гэта архімандрыт Агрэфій, які апісаў сваю вандроўку ў Палестыну ў 1370 годзе і сма-ленскі духоўнік Ігнацій. Апошні суправаджаў мітрапаліта Пімена ў 1389 г. у паездцы ў Канстанцінопаль і пакінуў літаратурны твор, прысвечаны гэтай падзеі. Выдатным помнікам прыгожага пісьменства Беларусі першай паловы ХУ ст. з'яўляецца летапісная "Аповесць пра паўстанне ў Смален-ску" . Даследчыкі вызначаюць высокі мастацкі ўзровень гэтага твора і яго выдатную старабеларускую мову.

Аднак у канцы ХУ ст. мірнае жыццё Смаленшчыны скончылася. Маскоўскі князь Іван ІІІ абвясціў сябе "Государом всея Русі" і вырашыў захапіць беларускія землі, пачанаючы са Смаленшчыны. Спачатку былі невялікія набегі на памежнае Вяземскае княства. Вялікая вайна пачалася ў 1492 годзе. Зімой 1493 г. маскоўскія войска захапілі Вязьму, а ў чэрвені 1500 г. Дарагабуж. 25 ліпеня 1500 г. на р. Ведрашы пад Дарагабужам войска ВКЛ начале з гетманам Канстанцінам Астрожскім было разбіта вялікім маскоўскім войскам, а Астрожскі трапіў у маскоўскі палон.

У 1501 годзе маскоўцы асадзілі Смаленск, але ўзяць яго не здолелі і адступілі.

Новая война пачалася ў 1512 годзе. Летам 1514 года 80 тысяч маскоўскіх ваякаў начале з Васілём ІІІ, маючы 300 гармат, з усіх бакоў абклалі Смаленск і распачалі штурм. Горад быў захоплены. Пасля перамогі Астрожскага ў верасні 1514 г. пад Воршай смаляне начале са смаленскім епіскапам Варсанофіем пачалі рыхтаваць паўстанне. Аднак іх выдаў здраднік. Кіраўнікоў паўстання забілі. Епіскапа выслалі ў манастыр. Смален-скіх баяр і мяшчан гвалтам перасялілі пад Маскву, а Смаленск засялілі маскоўцамі. Аднак ВКЛ не прызнала захоп Смаленска.

Новая ўлада зрабіла большасць смаленскіх зямель дзяржаўнымі і засяліла іх сялянамі з цэнтра Маскоўскай дзяржавы. Таксама будаваліся праваслаўныя манастыры, якія былі адначасова пунктамі абароны над час вайны.

У пачатку ХУІ ст. Смаленск меў драўляныя умацаванні (дубовыя сцены і вежы). У паўднёва-заходняй частцы дзядзінца стаяла мураваная вежа, падобная да Камянецкай. Таксама і гарадскі пасад быў умацаваны валам і парканам (сцяной з завостраных бярвёнаў).

ВКЛ не раз спрабавала вярнуць Смаленск. Гэта паходы 1535, 1544, 1552-1553 гадоў, але яны выніку не далі. Пад час Лівонскай вайны Сма-ленск атрымаў новыя ўмацаванні. Мураванай невысокай сцяной абнеслі Саборную гару - рэзідэнцыю епіскапа, таксама некалькі мураваных вежаў збудавалі на пасадзе і з захаду злучылі іх паміж сабою мураванай сцяной. Аднак Стэфан Баторы да Смаленска не дайшоў.

Прайграўшы Лівонскую вайну, маскоўскія ўлады вярнулі ВКЛ Вяліж і пачалі ўмацоўваць Смаленск. У снежні 1595 года сюды прыехаў мясцовы дойлід Фёдар Конь, які ўзначаліў будаўніцтва му-раваных умацаванняў Смаленска, узяўшы за узор маскоўскі Крэмль, зроблены італьянс-кімі майстрамі. Будаўніцтва пачалося вясной 1596 года і доўжылася шэсць гадоў. На будоўлі працавала каля 20 тысяч чалавек. Даўжыня муроў склала 6,5 км, вышыня 10-13 м., а таўшыня - 4-6 м. Мелася таксама 38 вежаў рознай формы: круглыя, шматгранныя і прамавугольныя. Былі і вежы-брамы. Аса-бліва прыгожай была Фралоўская вежа каля маста праз Днепр.

Муры былі складзены з тоўстай чырвонай цэглы. Сцены звонку бяліліся вапнай і белай фарбай. На будаўніцтва прыязджаў нават цар Барыс Гадуноў. Зараз засталося 18 вежаў і каля 3 км муроў.

У першай палове ХVІІ ст. Смаленск зноў стаў сведкам шматлікіх войнаў. У верасні 1609 года войскі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ узялі Смаленск у аблогу. Яна доўжылася 20 месяцаў і ў ліпені 1611 года Смаленск быў узяты войскамі ВКЛ і Польшчы.

Большасць Смаленшчыны, арамя Вязьмы, па дэў-лінскай дамове 1618 года вяр-нулася ў склад ВКЛ. Было зноў адноўлены Смаленскае ваявод-ства, якое складалася з Смаленскага і Старадубскага паве-таў.

У Смаленску тады жы-ло каля 11 тысяч жыхароў, таксама былі такія буйныя гарады на Смаленшчыне як Красны, Рослаў, Дарагабуж і Белы. Усе гэтыя гарады ат-рымалі магдэбурскае права. Змяніўся і склад насельніцтва. Прыехала шмат беларусаў, з'явіліся і яўрэі, асабліва ў мястэчках. Смаленскае права-слаўнае святарства прызнала унію. Большасць смаленскай шляхты была каталіцкай. Яны спрыялі распаўсюду розных каталіцкіх манаскіх ордэнаў, у тым ліку і езуітаў.

У Смаленску адкрыўся езуіцкі калегіюм, дзе вучыліся дзеці мясцовай шляхты Цэнтрам праваслаўнай рэлігіі быў Бязюкаў манастыр каля Дарагабужа.

У 1632 годзе пачалася новая вайна за Смаленск. Маскоўскія войскі начале з ваяводам Міхаілам Шэйнам узялі Дарагабуж і асадзілі Смаленск. Аблога ішла 10 месяцаў, пакуль не прыйшло войска Рэчы Паспалітай і ў сваю чаргу не акружыла войска маскоўцаў. Шэін капітуляваў. Смаленшчына засталася ў складзе ВКЛ. Яшчэ адна вайна пачалася вясной 1654 года. Спачатку царскія войскі захапілі Дарагабуж і Рослаў і ў чэрвені абклалі з усіх бакоў Смаленск. Пасля доўгай аблогі, у верасні залога здала горад і без пера-шкод пакінула яго. Большасць мясцовай смаленскай шляхты прысягнула на вернасць цару Аляксею Міхайлавічу і захавла свае маёнткі.

Паводле Андрусаў-скай дамовы 1667 года значная частка Смаленшчыны (акрамя Мсціслаўшчыны) перайшла пад уладу рускага цара. Сюды перасялілі шмат палонных беларусаў з-пад Воршы, Дуброўны і Віцебска. Смаленшчы-на заставалася этнічнай бела-рускай тэрыторыяй.

У пачатку ХVІІІ сма-ленская шляхта брала актыўны ўдзел у войнах, якія вёў Пётр І, конны полк смаленскай шлях-ты удзельнічаў у Крымскім і Азоўскім паходах, а за бітву пад Нарвай атрымаў ад цара Пахвальную грамату. Таксама мясцовыя беларусы склалі смаленскія пяхотныя і дра-гунскія палкі. У верасні 1708 года шведскія войскі прыйшлі на Мсціслаўшчыну і 10 верас-ня пад вёскай Раёўкай адбыўся бой шведаў і рускага войска, у якім шведы страцілі каля тысячы чалавек і павярнулі на поўдзень, на Украіну.

У 1708 годзе была створана Смаленская губерня з 17 гарадамі. Былы смаленскі ваявода баярын Салтыкоў стаў першым Смаленскім губерна-тарам. У ХУІІІ ст. у Смаленску з'явілася Духоўная семінарыя і цыфірная школа для дзяцей дваран і купцоў. Аднак мяс-цовая шляхты сваіх дзяцей адпраўляла вучыцца ў Вілен-скі, Пражскі і Кракаўскі універсітэты.

У канцы ХVІІІ ст. Сма-ленскую губерню падзялілі на 12 паветаў: Смаленскі, Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабуж-скі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаў-льскі, Сычэўскі і Юхноўскі. Гэты падзел існаваў да пачатку 1918 года.

Пасля І падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Расійская імперыя захапіла і заходнюю Смаленшчыну, якая ўваходзіла ў Мсціслаўскае ваяводства. На Смаленшчыне ў вёсцы Чыжава Духаўшчынскага павета ў 1739 нарадзіўся адзін з уплывовых дзеячоў эпохі Кацярыны ІІ князь Рыгор Пацёмкін-Таўрычаскі. Менавіта яму пасля 1772 года дастаўся Крычаў з ваколіцамі, дзе ён збудаваў сабе палац у псеўдагатычным стылі, а таксама мануфактуру па вырабу ветразяў і канатаў для Чарнаморскага флоту. У 1780 годзе Кацярына ІІ наведала Мсціслаў, Магілёў, дзе мела сустрэчу з аўстрыйскім імператарам Іосіфам ІІ. Яны разам пабывалі і ў Смаленску і, нават, на радзіме князя Пацёмкіна.

У 1812 годзе праз Смаленск на Маскву пракацілася войска Напалеона, і Смаленшчына зноў была спалена і разрабавана. У агні гэтай вайны і знік славуты Полацкі летапіс. Аднак потым на праця-гу сотні гадоў войнаў на Смаленшчыне не было, і край паступова развіваўся маючы аўтахтоннае беларускае насельніцтва. У 1904 г. у Вільні выходзіць праца Яўхіма Карскага "Беларусы", у якой паведамляецца, што беларуская мова гучыць на большай частцы тэрыторыі Смаленскай губерні. Гэтая звесткі адлюстраваны і на складзенай ім "Этнаграфічнай карце Беларускага племені".

З межамі рассялення беларусаў на Смаленшчыне ў асноўным пагадзіўся і другі беларускі гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі.

Падчас Першай Сусветнай вайны, калі немцы акупуюць значную частку Беларусі ў Смаленск пераяз-джаюць жыць і працаваць Янка Купала, Максім Гарэцкі і іншыя беларускія дзеячы. Дэлегаты ад Смаленшчыны бралі ўдзел у Першым Усебеларускім з'ездзе ў снежні 1917 года ў Менску.

25 сакавіка 1917 года была абвешчана БНР у этнаграфічных межах рассялення беларусаў.

Мусілі і бальшавікі прызнаць Смаленшчыну беларускай тэрыторыяй, калі 30 снежня 1918 г. ствараюць часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі начале са Зміцерам Жылуновічам і абнародуюць адпаведны Маніфест. У адпаведнасці з ім большая частка Смаленскай губерні акрамя некалькіх паветаў (Гжацкага, Сычоўскага, Вяземскага і Юхнаўскага) увайшла ў склад Савецкай Беларусі, а Смаленск да 5 студзеня 1919 г. быў яе сталіцай. БССР дзялілася на 7 раёнаў: Менскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гарадзенскі і Баранавіцкі.

У склад Смаленскага раёна уваходзілі паветы: Смаленскі, Бельскі, Духаўшчынскі, Парэцкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Красненскі і Рослаўскі.

Аднак ужо 16 студзеня бальшавікі адабралі ад БССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні і далучылі іх да РСФСР. 11 ліпеня 1919 года Мсціслаўскі павет Магілёўскай губерні быў далучаны да Смаленскай губерні. У 1924 годзе да БССР зноў далучыліся 16 паветаў.

26 верасня 1919 г. да Смаленскай губерні далучылі частку Аршанскага павету Віцебскай губерні, а 27 ліпеня 1922 года - Горыцкі павет.

Перапісы насельніцтва сведчылі, што ў гэты час 75-80% насельніцтва большасці смаленскіх паветаў лічыла сябе беларусамі і былі за уз'яднанне з БССР. У гэтыя часы у Смаленску дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім Універсітэце існавала беларускае студэнтскае земляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоная куткі. Аднак у пачатку 1930-х усю беларускую дзейнасць на Смаленшчыне забаранілі, і пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.

Надзвычай пацярпела Смаленшчына пад час апошняй вайны. У 1941-1943 гадах на яе тэрыторыі ішлі ваенныя дзеянні і большасць мясцовага насельніцтва альбо загінула, альбо было эвакуявана на Усход. Нават і зараз у некаторых раёнах Смаленшчыны жыве па 10 і меней тысяч насельніцтва. З іх беларусамі сябе лічаць толькі 29 тысяч чалавек (звесткі 2000 года). Там не меньш у 1964 годзе да Беларусі было далучана восем вёсак былой Аслянскай воласці Мсціслаўскага павету і тэры-торыя плошчай 2256 гектараў. Гэты былі землі калгаса "Путь к коммунизму".

Восенню 1990 года група дэпутатаў ВС БССР у Маскве (сярод іх быў і аўтар артыкула) сустрэліся з дэпутатамі ВС РСФСР ад Смаленскай вобласці каб абмеркаваць пытанне аб пераходзе некаторых раёнаў Смаленш-чыны ў склад БССР, асабліва тых, дзе пасля вайны амаль не засталося насельніцтва. Была ідэя перасяліць туды ахвяр Чарнобыльскай катастрофы з забруджаных тэрыторый. Нашу ідэю сустрэлі добра. Гаворка ішла аб магчымым рэферэндуме, і смаленскія дэпутаты лічылі што большасць іх выбаршчыкаў прагаласуе за вяртанне ў БССР. Гэтаму адпавядалі і настроі грамадзян. Падчас пад'ёму нацыянальных рухаў у пачатку 90-х гадоў у рэспубліках СССР у Алма-Аце ўсе смаляне ўвайшлі ў беларускае таварыства "Ба-цькаўшчына", а не ў нейкае рускае таварыства.

Але пачаліся падзеі ў Вільнюсе, потым жнівеньскі путч 1991года і СССР разваліўся. Беларусь стала незалежнай краінай.

Аднак дэлімітацыі дзяржаўнай мяжы з Расіяй пакуль не зроблена, і яна практычна не пазначана на мясцовасці. Некаторыя жыхары Смален-шчыны, асабліва на мяжы з Беларуссю не забылі сваё паходжанне і беларускую мову. Таму гісторыя Смаленш-чыны і яе гістарычны лёс яшчэ чакаюць аб'ектыўных даследчыкаў. Алег Трусаў.

Напісана ў Гданьску на вул.Смаленскай (ліпень 2007 г.)


Там, дзе ціха бруіцца Лідзейка

Лідская літаратурная старонка

Шчыра і ўдала

Шкада, што такі малы нклад удалай кніжкі паэзіі Алеся Стадуба. Усяго 200 асобнікаў.

Яна - "Водгук ісціны" - выйшла сёлета ў Менскім папулярным выдавецтве "Кніга-збор". Але ж на большае і грошы патрэбны большыя. А іх і ў аўтара, і ў спонсара, як заўсёды, бракуе.

Вершы А. Стадуба чытаюцца лёгка. Захапляюць нечаканасцю. І хаця яны напісаны ў традыцыйнай манеры, паэтыка не адпускае чытача ад сябе. Калі аўтар гаворыць аб каханні, зайздросціш і яму, і таму, што акаляе лірычнага героя. Ён шкадуе, што ноч прайшла так непрыкметна. Гледзячы на любімую Свіцязь, зазначае:

Хваля бераг світальны

Калыхала прыбоем.

У прыполе ўсе тайны

Ноч забрала з сабою.

Яго лірычны герой пераканаўча ўпэў-нены, што

Зайздроснікаў парвецца круг.

На ноты радасць пакладу.

Я ў дом тваёй душы ўвайду,

Загадкавы і нечаканы дух.

Тэме кахання прысвечаны і такія вершы, як "Палавінка", "Адрас твой", "Пачуццяў арэлі", "Прывід", "Адчай", "Прымірэнні" і многія іншыя.

Пра беларусаў кажуць, яны памяр-коўныя. Я не згоддзен. Яны, як і ўсе на свеце, мараць і спадзяюцца. Разам з аўтарам кніжкі згодзен са сказаным:

Мы абыякавыя трошкі.

Мы тлець умеем і гарэць.

Бядуем мы і часта божкаем,

Ды нас халера не бярэ.

Тэма незвычайнай самаадданасці да радзімы сцвярджаецца ў захапляльнай лірыцы вершаў "Не скарылі", "Сэнс", "Даруй", "Беларусь", "На дачы".

Будучы ў роднай вёсцы, аўтар, пры-гледзеўшыся, зазаначае, што "сад спяшаецца даспець - ажно пацее". Шкадуе, што з адна-годкамі "рэдка зводзіць вочы ў вочы час, клопатамі падпяразаны". Адначасова праўдзіва і са шкадаваннем піша:

І хоць рыпяць узросту восі,

Мне люба на малой радзіме.

Шкада, глядзіць на скроні восень

І не падкручвае гадзіннік.

Штат твораў у кніжцы прысвечана беларускай мове. Гэта - "Прарасці б", "Томік", "Люблю я край", "Не скарылі", "Вечнасць роднага духу".

У адным з вершаў гэтай тэматыкі сцвярджаецца:

Шукаю зерне моцных слоў,

Маё ты, поле, вечнае.

Мова - гэта своеасаблівае поле. Яно прыносіць ураджай тым, хто над ім шчыруе.


У кнізе амаль дзве сотні вершаў. Столькі зачынаў ды канцовак. Столькі розных думак. Сапраўды, як гаворыцца ў анатацыі да зборніка, тут роздум аўтара, захапленне і радасць. Вершы пра час, Радзіму, добрых землякоў ды светлых аднадумцаў. І ўсе, хто прачытаюць кніжку лірычнай паэзіі А. Стадуба, зробяцца яго сябрамі і аднадумцамі. "Водгук ісціны" не стаўлю я на палічку. Няхай будзе пад рукамі, каб разгарнуць зноў і зноў дакрануцца да свежасці паэзіі.

У. Аленчык.


Паэмы

Куды б не закідаў мяне лёс, была са мной кніга - "Паэмы" Якуба Коласа. Яна - памяць аб далёкіх сямейных вечарах, аб цікаўнасці бацькі, аб дабрыні маці.

Некалі маці мне, вучню, напэўна, сёмага класа, дала паўтара дзясятка яек, каб, прадаўшы, куніў хлеба. А я ў кнігарні папрасіў тоўстую кніжку. Прадаўшчыца падала тавар. Раптам засвяціўся ад радасці: гэта ж Колас!

Яна, стоячы на той бок прылаўка, па-чужому глядзела на мяне. відаць было, прадаў-шчыца не на сваім месцы. Ей бы макулатуру прымаць, а не тут, дзе Аляксандр Пушкін, Максім Горкі, Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Якуб Колас.

Гледзячы, яна думала пра мяне: пагартае і верне. А я пералічыў грошы, выручаныя за паўтара дзясяткі, перакладзеных сенам у саматканай торбачцы, каб ніводнае не разбілася. Роўна было столькі, колькі каштавала кніжка.

Дома паказаў маме. З яе вачэй пабеглі слёзы. Слёзы не крыўды, а радасці. Кантовую буханку хлеба сям'я з'ела б па чуць-чуць за якія-небудзь два дні. Маці была радая, што для мяне кніжка даражэйшая.

Пасля тата, злезшы з вышак, весела запытаў, навошта я іх трымаю там у куфры. Акрамя Коласа былі наверсе Пятрусь Броўка, Аляксей Суркоў, Міхась Машара. Усяго кніг з дваццаць. Лепш за іншых яму спадабаўся Якуб Колас.

- Гэта ж такая прыгажосць! -узрада-ваўся ён і адгарнуўшы, пачаў на ўсю хату:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы.

Жыццём вясны маёй убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

Я ведаў, неўзабаве ён вывучыць "Новую зямлю" напамяць. Тое, што любіў бацька, на ўсё жыццё заставалася ў яго галаве.

Праз старонку чытаў далей:

Зялёны луг, як скінуць вокам,

Абрусам пышным і шырокім

Абапал цёмна рассцілаўся -

За хатай зараз жачынаўся...

- А Нёман каля Стоўбцаў не шырокі, - патлумачыў ён. - Не раз пераязджаў. І тут жа перамяніў гутарку, паставіў перад намі, школьнікамі, умову: - зробіце ўрокі, а пасля - чытаем. Вы - чатыры старонкі, а я - пятую.

- Косцік, малодшы брат, чытаў горш. Таму прыбегшы са школы дамоў, разы два-тры прачытваў свае старонкі.

Праз шмат гадоў таго бесклапотнага і захапляльнага дзяцінства бацька запытаў у мяне:

- А дзе тая кніжка Коласа? Усё абшукаў - нідзе няма.

- З сабой забраў. Дзе б не быў - яна са мною.

Цяпер у мяне чатарнаццацітомнае выданне Якуба Коласа. У ім амаль усе творы знакамітага творцы беларускага слова.

Нядаўна дачка Алеся, патрапіўшы на "Паэмы", пакруціла ў руках, пагартала. Пачытала, адзначанае хімічным алоўкам, запытала:

- Няўжо такая дарагая?

Мела на ўвазе не цану.

Я адказаў:

- Гэта ж кавалак майго маленства. У цябе сваё, у мяне - сваё.

Яна, пагартаушы, у голас прачытала:

- О, край родны, край прыгожы.

Мілы край маіх дзядоў.

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары - лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць.

Пасля задумена сказала:

- Колас лепш за нас любіў Беларусь. Праўдзівая кніжка! Класічная мова. - і паставіла поруч з творамі Янкі Брыля, Вечаслава Адамчыка, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Івана Пташнікава, Адама Глобуса. Глянуўшы на гэтыя кніжкі дадала:

- Як мы аддаліліся ад залатога роднага скарбу.

Алесь Стадуб.


Мой запавет


Несупынна - бачу я і чую -

З апантанай прагай маньяка

Слова беларускае карчуе

Гіцляў чужамоўных талака.

Божухна ты мой! Куды ні ткніся -

На завод, у чын, тэлеэкран -

Гутаркі па-роднаму звяліся.

Прэцца адусюль трасянкі здань.

Ну чаго нам лезці на хадулі?

Дзе прыстойнасць, годнасць, гонар наш?

Дзесяцімільённы люд абулі

У расейскамоўны камуфляж...


З мовай маці ў сэрцы - роднай, Боскай -

Жыў, жыву і буду пажываць.

Ля сцяны бацькоўскай - не крамлёўскай -

З продкамі жадаю спачываць.


Наказ падатковай інспекцыі

І сёння, як біблейскі брат,

Паўсюдна прадае брат брата...

З трыццаці сярэбраннікаў браць

Калі ад кожнага падатак -

Уміг напоўніцца казна,

Рубель засвеціцца дукатам,

І шведам грамадзянін наш

Утрэ насы жыццём багатым.

А мы ўсё на "лябедзькаў" пром:

"Ад іх нам беды - бесталковых..."

Бярыце юдаў пад кантроль

Хутчэй жа, хлопцы з падатковых!


Унукі і летнік


Майстар на дачок ды й на ўсе рукі,

Не клікаў хлопчыка я: "Сын!"

Затое радуюць унукі -

Арлы Георгій і Максім.

На дачу на веласіпедах

Праз Навасёлкі так ляцім,

Што напужалі непаседы

Сабак галёканнем сваім.


А Гоша рэагуе брава

І на былога лёну сінь:

"Цвіло тут поле кучарава,

А сёння - лысае зусім!"


Рыдлёўкай здабываю з градкі

Й прашу даць куркам чарвячкоў

Нясуць для вока, для парадку,

Але ... закопваюць цішком.


Ну што за змоўшчыкі малыя!

Калі спаймаў я на мане,

"Яны ж, дзядулечка, жывыя!"-

Усцешваюць ужо мяне.


Вось каларадскіх бульбарэзаў -

У шклянцы я запёр жукоў,

А жыццядайныя гарэзы

На бульбу высыпалі зноў ...


Максімка кошку на трох ножках

"Бязлапка" любасна назваў,

А шэрага катка - "Цімошка",

І хатку ім пабудаваў.


Мы даглядаем іх старанна.

Кожны коцік нам, бы дзіцяня,

І труцца так ля ног аддана,

Быццам я - кашачы старшыня!

Уладзімір Васько


У дарозе


Туман дарогу расхінае.

Вось-вось і сонца заблішчыць,

А у мяне на сэрцы зграя

Варон чужога зла сядзіць.

Ды ім не доўга затрымацца:

Дубовы кій ў маіх руках.

Як дам ім, чорным, па баках -

Пачнуць праз голавы куляцца.

Мой шлях павінен быць шырокім -

Без ям і ўсякіх перашкод.

На рух і ўпэўненыя крокі

Дабраславіў мяне народ.


Дух Чарнобыля


Ля прахадной бальніцы рух і рух:

Машыны хуткай дапамогі.

Нібы ўвайшлі ў замкнёны круг,

То ў дарогу, то з дарогі,

І позірк пільны шафяроў

Перадае трывогу свежай,

І скрып болючы тармазоў

Па сэрцы скальпелем мне рэжа.

Того пад рукі вунь вядуць,

Таго выносяць на насілках.

Пераўтварыўся у бяду

Дух чарнабыльскага асілка.

* * *

Пры такім падыходзе я застануся.

Збоч ад прызнання, у коле тугі.

Ціха над Нёманам зноў нахілюся,

Буду пускаць па рацэ кругі.

Паплывуць аж да сіняга мора.

Зробяцца, мабыць, песнямі там.

З радасці лёгкай ці з горкага гора

Слых будуць лашчыць не мне і не вам.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX