Вярнуцца: 2008

№ 14 (853)


Крыніца: pawet.net.



№ 14 (853) 2 КРАСАВІКА 2008 г.


Хведару Нюньку - 80

6 красавіка адзначае свой 80-гадовы юбілей актыўны дзеяч беларускага руху ў Літве Хведар Нюнька.

Хведар Нюнька - бяззменны кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве на працягу 15 гадоў. Вялікая заслуга спадара Хведара ў тым, што з самага пачатку ўтварэння ТБК, у Раду ўвайшлі інтэлігенты, вядомыя ў літоўскім грамадстве, нашчадкі беларускай інтэлігенцыі пачатку XX стагоддзя - Лявон і Юрка Луцкевічы, Лявон Кароль, Яраслаў Станкевіч, Сяргей Карабач, Мікола Рулінскі. Нарадзіўся спадар Нюнька 6 красавіка 1928 г. у в. Алешавічы Шчучынскага павету. У 1943 г. сям'я пераехала ў Вільню. У 1948 г. Хведар Нюнька скончыў гімназію імя У. Чарняхоўскага, у 1953 г. - лясны факультэт Літоўскай Сельскагаспадарчай Акадэміі ў Коўні. 3 1959 па 1992 гг. працаваў у праектных інстытутах Вільні, апошнія 25 гадоў займаў пасаду галоўнага спецыяліста па каштарысах.

Хведар Нюнька - актыўны беларускі грамадcка-культурны дзеяч Віленскага краю. У 1989 годзе абраны старшынёю Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Бясцэнны яго ўнёсак у адраджэнне беларускасці на Віленшчыне. У 1997 г. увайшоў у Прэзідыюм Рады БНР у Нью-Ёрку. Сябра Беларускага Народнага Фронту. Актыўна адстойвае пазіцыю адраджэння і захавання беларускасці ў Літве.

Імя Хведара Нюнькі не сходзіць са старонак нашай газеты, бо з ім звязана ўся самаахвярная дзейнасць Віленскага ТБК.

Пра чарговую акцыю Віленскага ТБК чытайце на ст. 3.

Шаноўны Хведар Якубавіч! Ад імя сакратарыяту ТБМ, рэдакцыі газеты "Наша слова" ад усіх шчырых і адданых беларусаў віншуем Вас з юбілеем, зычым верных сяброў, надзейных паплечнікаў, здароўя, сілаў і плёну, ажыццяўлення творчых і гарамадскіх планаў!


Сябар Рады ТБМ Аляксей Марачкін выйшаў з-за кратаў

4 сакавіка, у самы пярэдадзень свята, у майстэрню мастака, старшыні суполкі "Пагоня", старшыні Міжнароднага згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", сябра рэспубліканскай Рады ТБМ Аляксея Марачкіна - выдатнага творцы, патрыёта і грамадскага дзеяча з'явіліся міліцыянты, правялі ператрус, канфіскавалі яго карціну і транспаранты з патрыятычнымі тэкстамі на словы вялікага Янкі Купалы: "Жыў беларус і будзе жыць", "Жыве Беларусь", харугву з сімволікай ТБМ і інш. Вынікам гэтага быў арышт мастака і паспешлівы суд над ім 25 сакавіка. А. Марачкін атрымаў 5 сутак арышту.

Шматлікія беларускія і замежныя арганізацыі, сярод іх Рада творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў, МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", Суполка беларусаў Прагі "Скарына", старшыні Агульнанацыянальнага камітэту па святкаванні 90-х угодкаў БНР і многія іншыя выступілі з заявамі пратэсту і патрабаваннем вызвалення Аляксея Марачкіна.

29 сакавіка ў 22.00 Аляксей Марачкін выйшаў на свабоду і вынес з сабою цэлы шэраг пытанняў да нашых уладаў і нашага грамадства. І першае з іх: "Дакуль усё гэта будзе?"

Наш кар.


Нелюбімы дзень нараджэння

Здараецца, што чалавеку не падабаецца яго імя, і ён мяняе імя, здараецца, што не падабаецца прозвішча, і ён мяняе прозвішча. Здараецца што людзі мяняюць дзень свайго нараджэння (у дакументах, вядома). Асабліва часта гэта бывала ў часы вайны. Адны прыпісвалі гады, каб пайсці на фронт, другія адпісвалі, каб не ехаць на працу ў Нямеччыну. Кожны год мяняе дату свайго нараджэння дзеўкаперастарак, калі на працягу дзесяці, а то і больш гадоў, святкуе сваё 18годдзе.

Але гэта ўсё для людзей, а для Бога і прыроды нічога не мяняецца. У кожнага чалавека адзіны рэальны дзень нараджэння. І ў кожнай дзяржавы так сама. Калі была абвешчана незалежнасць адроджанай беларускай дзяржавы 25 сакавіка 1918 года, то, ці прызнае хто гэта ці не, нічога не мяняецца Гэта рэальны дзень нараджэння нашай дзяржавы перад Богам і прыродай, а соваць яго па календары стагоддзя ва ўгоду тым ці іншым палітычным амбіцыям справа абсалютна марная.

Сённяшняя беларуская ўлада яшчэ не здольная прызнаць гэты дзень за свята, але замаўчаць яго ўжо не можа. З кожным годам даследчыкі раскопваюць усё больш дакументаў, адкрываюць усё больш фактаў і ўсё неабвержней паказваюць: БНР была сапраўднай дзяржавай беларусаў, менавіта ў БНР Менск першы раз быў названы сталіцай Беларусі, менавіта ў БНР беларуская мова ўпершыню пасля адмены Статута ВКЛ зноў стала дзяржаўнай.

Дык ці доўга яшчэ незалежная беларуская дзяржава, якая існуе ў многім дзякуючы таму, што некалі была створана БНР, ці доўга яна будзе змагацца супраць тых, хто хоча святкаваць яе дзень нараджэння? А можа дзяржава вырашыла прыслухацца да прапановы ветэрана вайны Фелікса Шкірманкова?

Прапанова

Каб было ціха ў народзе,

І жылі людзі мірна ў загоде,

Усіх патрэбна падзяліць.

Адну палову пасадзіць.

Другой жа трэба стрэльбы даць,

Каб тых, што селі, вартаваць.

Праз нейкі час іх памяняць,

Хто вартаваў - няхай сядзяць.

А хто сядзеў, дык стануць самі

Цяпер ужо вартаўнікамі.

Яны ўсё добра будуць бачыць,

Бо ім карціць хутчэй "аддзячыць"

Тым, хто тады іх вартаваў

І з асалодай зневажаў.

Тут трэба толькі добра знаць,

Калі іх месцамі мяняць?

Адны, каб не перасядзелі,

Другія, каб не азвярэлі.

І будзе цішыня і згода,

Бо не застанецца народа,

А будуць постаці і цені,

Якім прывычней на каленях.


Мы сёння бачым дзе-нідзе,

Што ўжо да гэтага ідзе.

Фелікс Шкірманкоў, ветэран вайны.


Канешне любой уладзе, не толькі нашай, больш да спадобы "постаці і цені", але ў Беларусі сёння ўжо ёсць народ, і з гэтым хутка давядзецца лічыцца. Уладзе трэба будзе прызнаць, што, змагаючыся супраць усяго нацыянальнага, яна рабіла не тое, што перакрываючы дарогу нацыянальным рухам, нацыянальным ідэям, яна перакрывала сабе дарогу ў будучыню. Паварот да нацыянальных каштоўнасцяў непазбежны. Пытанне толькі: калі і як?

Яраслаў Грынкевіч.


Кіраўнічыя органы БНР

Выканаўчы камітэт, абраны Радай Усебеларускага з'езда 3 студзеня 1918 г.

Абавязкі чальцоў камітэта:

Я.Я. Варонка - старшыня, замежныя справы; П.П. Бадунова - сацыяльная апека;

Т.Т. Грыб - сельская гаспадарка;

М.М. Касцевіч (Макар Краўцоў)*- асвета; А.У. Прушынскі (Алесь Гарун)- праца;

С.А. Рак-Міхайлоўскі - вайсковыя справы;

Л.І. Заяц - кіраўнік спраў;

Я.Л. Дыла і І.В. Лагун - без абавязкаў.

* Макар Краўцоў - аўтар беларускага нацыянальнага гімну "Ваяцкі марш".

Народны сакратарыят БНР, абраны Радай Усебеларускага з'езду 21 лютага 1918 г.

Язэп Варонка (юрыст) - старшыня Народнага сакратарыяту, народны сакратар замежных спраў (адначасова);

Л. Гутман - першы намеснік старшыні, народны сакратар яўрэйскіх спраў (адначасова);

Кастусь Езавітаў (паручнік, палкоўнік) - другі намеснік старшыні, народны сакратар па вайсковых справах (адначасова)**;

Леанард Заяц (юрыст) - дзяржаўны сакратар, кіраўнік спраў;

Аркадзь Смоліч (аграном) - народны сакратар народнай асветы;

Г. Белкінд - народны сакратар фінансаў; Яўхім Бялевіч (юрыст) - народны сакратар юстыцыі;

Ян Серада (ветэрынарны лекар) - народны сакратар народнай гаспадаркі;

Тамаш Грыб (студэнт) - народны сакратар земляробства;

У. Рэдзька (інжынер) - народны сакратар шляхоў зносін;

Палута Бадунова (настаўніца) - народны сакратар сацыяльнай апекі;

Павел Злобін (чыноўнік земскай управы) - народны сакратар вялікарускіх спраў***;

Алесь Карач (паштовы чыноўнік) - народны сакратар пошт і тэлеграфа;

Пётра Крачэўскі (настаўнік) - народны сакратар дзяржаўнага кантролю;

Васіль Захарка (настаўнік) - скарбнік;

Антон Аўсянік (інжынер-тэхнолаг) - чалец Народнага сакратарыяту, старшыня Беларускай рады ў Бабруйску.

** К.Езавітаў быў камендантам Менска і Менскага залогі 19-25 лютага 1918 г., а ахову грамадскага парадку ў сталіцы ў гэты час ўзначаліў Фларыян Ждановіч.

*** Павел Злобін - кіраўнік расійскіх эсэраў у Менску. 25 красавіка 1918 г. пакінуў пасаду народнага сакратара і выступаў супраць стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Ягоны сын С. Злобін напісаў раман "Сцяпан Разін".


У першым урадзе БНР былі народнымі сакратарамі: адзін вялікарус (П.Злобін - памочнік старшыні земскай управы Менскай губ.), адзін украінец (І. Макрэеў - чалец Менскага сялянскага савета), 2 габрэі (Г. Белкінд і Л. Гутман), 11 беларусаў. Па партыйнаму складу большасць народных сакратароў былі сябрамі Беларускай сацыялістычнай грамады, да іншых партый адносіліся Бялевіч, Белкінд, Радзька, Злобін - эсэры, Заяц - народны сацыяліст, Гутман - член яўрэйскай партыі ССП і АЯСРП. Серада не належаў ні да якой партыі.

У перыяд з 19 да 25 лютага 1918 г. На-родны сакратарыят БНР быў адзінай уладай у Менску, (так адзначыў у сваіх успамінах К. Езавітаў пра першы беларускі ўрад, які фак-тычна гаспадарыў у сталіцы не больш 5 дзён). 20 лютага 1918 г. першымі пасля адступлення расейскіх войск у Менск уступілі польскія ле-гіянеры з корпуса генерала Ю. Доўбар-Мус-ніцкага, якія абрабавалі менскія ўстановы на вялікую суму- больш за 12 млн. рублёў.

Прэзідыюм Рады БНР, абраны 19 сакавіка 1918 г.

Ян Серада - старшыня;

Язэп Лёсік - старшыня (з чэрвеня 1918 г.); Язэп Варонка - сябра;

Тамаш Грыб - сакратар;

Кастусь Езавітаў - сакратар.

Народны сакратарыят БНР ("Рада пяцёх", другі ўрад БНР) у траўні-чэрвені 1918 г.

Язэп Варонка (старшыня);

Яўхім Бялевіч ;

Кастусь Езавітаў;

Васіль Захарка;

Пётра Крачэўскі .

Народны сакратарыят БНР (трэці ўрад БНР, альтэрнатыўны "Радзе пяцёх") у траўні-чэрвені 1918 г.

Р. Скірмунт - старшыня ўраду;

К. Кандратовіч - народны сакратар унутра-ных спраў;

С. Хржанстоўскі - скарбнік (у траўні);

Ф. Вярнікоўскі - скарбнік (з чэрвеня);

П. Аляксюк - чалец ураду;

Р. Астроўскі - чалец ураду.

Народны сакратарыят Беларусі (чацвёрты ўрад БНР), сфармаваны Радай БНР у чэрвені 1918 г.

Я. Серада - старшыня;

В. Захарка - народны сакратар;

Л. Заяц - дзяржаўны сакратар;

Ф. Вярнікоўскі - народны сакратар гандлю і прамысловасці.

Рада Народных Міністраў БНР (пяты ўрад БНР), абраная ў кастрычніку 1918 г. Радай Беларускай Народнай Рэспублікі ў адпаведнасці з Часовай Канстытуцыяй БНР (прынята 10 кастрычніка 1918 г.)

Антон Луцкевіч - старшыня і адначасова народны міністр замежных спраў (сацыял-дэмакрат);

Вацлаў Іваноўскі - народны міністр унутраных спраў (да 1 снеджня 1918 г.);

Кузьма Цярэшчанка - народны міністр унутраных спраў (з 1 снежня 1918 г.);

Аляксандр Цвікевіч - народны міністр юстыцыі;

Яўген Ладноў - народны міністр вайсковых спраў;

Аркадзь Смоліч - намеснік старшыні, народны міністр сельскай гаспадаркі, земляробства;

Язэп Варонка - народны міністр нацыянальных спраў;

Васіль Захарка - намеснік старшыні, народны міністр фінансаў (да 13 снежня 1918 г.);

Леанард Заяц - дзяржаўны кантралёр.

Рада Народных Міністраў БНР (шосты ўрад БНР), абраная 13 снежня 1919 г. Народнай Радай БНР

Вацлаў Ластоўскі - старшыня;

Аляксандр Цвікевіч - намеснік старшыні, народны міністр юстыцыі;

Яўген Ладноў - народны міністр замежных спраў (выключаны 08.05.1921 г.);

Яфім Бялевіч - народны міністр фінансаў;

Тамаш Грыб - народны міністр унутраных спраў;

Клаўдзій Дуж-Душэўскі - дзяржаўны сакратар;

Леанард Заяц - дзяржаўны кантралёр.

Урад БНР

Старшыні ўрадаў БНР

Старшыні Народнага Сакратарыяту БНР

16.04.1891, Сакольскі пав. Варонка Язэп (Іосіф Якаўлевіч) люты-чэрвень 1918 г.- 04.06.1952


25.04.(07.05). 1868, маёнтак Парэчча Пінскага р-на - 07.10.1939 Скірмунт Раман Аляксандравіч май-20.06.1918 г.*


01(13).05.1879, в. Задзвеі Наваградскага пав. Менскай губ. - пасля 1943 Серада Ян (Іван Мікітавіч) чэрвень-верасень 1918

Старшыні Рады Народных Міністраў БНР

29.01.1884, г. Шаўляй, Літва- 1946 (?) Луцкевіч Антон Іванавіч 11.10.1918 г.-28.02.1920 г. Літва- 1946 (?) 27.10.(08.11).1883, засценак Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч 13.12.1919 г.-20.05.1923 г.**


27.10.(08.11).1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав., цяпер Глыбоцкага р-на- 23.01.1938 астоўскі Вацлаў Юстынавіч (прэм'ер-міністр) 13.12.1919 г.-20.05.1923 г.**

22.06.1888, г. Берасце - 30.12.1937 Цвікевіч Аляксандр Іванавіч (прэм'ер-міністр)23.08.1923 г.-16.01.1925 г.

01.04.1877, в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на - 14.03.1943, Прага Захарка Васіль Іванавіч 1925- 1943



16.08.1903, в.Сычавічы Маладзечанскага р-на - 29.05.1970, Парыж Абрамчык Мікалай Сымонавіч 1943-1946 гг.

* У траўні - чэрвені 1918 г. на Беларусі існавала два ўрады БНР: адзін узначальваў Я. Варонка, другі - Р. Скірмунт. Яны ўтвараліся ў выніку расколу ў кіраўніцтве Рады БНР, які адбыўся пасля 25 красавіка 1918 г.

** 3 13 снежня 1919 г. на Беларусі зноў ўтварыліся два ўрады БНР, адзін узначальваў А. Луцкевіч, а другі В. Ластоўскі. Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919-1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?-пасля 1931), брат прэм'ер-міністра В.Ластоўскага.

Кіраўніцтва Рады БНР

Старшыні Прэзідыюма Рады БНР*

01(13).05.1879, в. Задзвеі Наваградскага пав. Менскай губ. - пасля 1943 Серада Ян (Іван Мікітавіч) 19.03.1918 г. - чэрвень 1918 г.

06.11.1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на. -01.04.1940 Лёсік Язэп (Іосіф Юр'евіч) чэрвень 1918 г.-13.12.1919

29.09.1891, в. Банцэвічы Клічаўскага р-на - 17.06.1938 Смоліч Аркадзь Антонавіч , намеснік з чэрвеня 1918 г.


16(28).08.1874, г. Вілейка Віленскай губ. - .03.1941 Уласаў Аляксандр Мікітавіч, намеснік з чэрвеня 1918 г.


* У Радзе БНР 25 сакавіка 1918 г. налічвалася 77 чальцоў. У яе склад 12 красавіка 1918 г. уключаны 15 чальцоў "Менскага беларускага прадстаўніцтва".

Старшыні Рады БНР (у эміграцыі)


07.08.1879, Кобрынскі пав. - 08.03.1928, Прага Крачэўскі Пётр Антонавіч 13.12.1919 г-08.03.1928 г.


01.04.1877, в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на - 14.03.1943, Прага Захарка Васіль Іванавіч (у Празе), прэзідэнт 08.03.1928 г.-06.03.1943 г.

25.10.(06.11).1887, фальварак Заполле Слуцкага пав. - 17.10.1976 Астроўскі Радаслаў Казіміравіч , прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР)* 1943-1948 гг.

16.08.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага р-на - 29.05.1970, Парыж Абрамчык Мікола (Мікалай Сымонавіч), прэзідэт 1947-1970 гг.


10(23).02.1903, мяст. Буслаў Вілейскага пав., цяпер вёска ў Мядзельскім р-не - Вілейскага пав., цяпер вёска ў Мядзельскім р-не - 14.02.1989, Канада Жук-Грышкевіч Вінцук 1970-1982 гг.


1917, в. Гарадэчна Наваградскага пав., цяпер у Наваградскі р-не - Сажыч Язэп (з 1983 г. у ЗША) 1982-1997 гг.



19.11.2007, Дэтройт нар. 11.04.1936, Стоўбцы Сурвіла (дзяв. проз. Шыманец) Івонка (у Канадзе) з 1997 г. да цяперашняга часу.

Міністры ўнутраных спраў БНР

? - ? Макрэеў I., народны сакратар 07.03.1918 г- 30.04.1918 г.


28.04.1859-31.10.1932 Кандратовіч Кіпрыян (Цыпрыян), народны сакратар, травень-чэрвень 1918 г.

16.04.1891-04.06.1952 Варонка Язэп, народны сакратар кастрычнік-лістапад 1918 г.


07.06.1880, фальварак Лябёдка Лідскага пав, цяпер Шчучынскага р-на -07.12.1943 г. Іваноўскі Вацлаў, народны міністр кастрычнік 1918 г.-1 снежня 1918


1888, в. Замосцішча Рослаўскага пав. Смаленскай губ. Цярэшчанка Кузьма Юр'евіч, 1 снежня 1918 г. - народны міністр кастрычнік 1919 г.

19.03.1895, в. Паляны Астравецкага р-на - 25.01.1938 Грыб Тамаш Тамашавіч, 13снежня1919г -

народны міністр 10 кастрычніка 1922 г.

Прэзідыюм Народнай Рады БНР, абраны Радай 13 снежня 1919 г.у Менску

Пётра Крачэўскі (сацыяліст-федэраліст) - старшыня;

Палута Бадунова (эсэрка) - таварыш стар-шыні;

Васіль Захарка (сацыяліст-федэраліст) - таварыш старшыні;

М. Козіч (эсэр) - сакратар;

Язэп Мамонька (эсэр) - сябра, сакратар .

Прэзідыюм Найвышэйшай Рады БНР (з 13 снежня 1919 г. да 20 кастрычніка 1920 г.)

Язэп Лёсік (старшыня),

Сымон Рак-Міхайлоўскі

(сацыял-дэмакраты);


Аляксандр Уласаў,

Кузьма Цярэшчанка ,

Ян Серада

(усе тры беспартыйныя).


3 снежня 1919 года, Рада БНР раскалолася на дзве: Найвышэйшую Р.аду, якая пакінула прэм'ер-міністрам А.Луцкевіча, і Народную Раду, якая ўтварыла ўрад на чалу з прэм'ер-міністрам В.Ластоўскім. Раскол існаваў да 20 кастрычніка 1920 г., калі ў Рызе на палітычнай канферэнцыі беларускіх партый была прызнана Народная Рада, якая стала называцца Рада БНР. Было вырашана стварыць вакол урада В.Ластоўскага адзіны нацыя-нальны блок. 3 лета 1920 г. Прэзідыюм Рады і ўрад БНР знаходзяцца ў эміграцыі. Спачатку былі ў Рызе, затым са жніўня 1920 г. - у Коўне, а з лістапада 1923 г. і па 1945 г. - у Празе (Чэхаславакія).


Кіраўнікі мясцовых органаў улады і нацыянальных аб'яднянняў у губернях і паветах

Яніслаўскі - старшыня Беларускага нацыяна-льнага камітэта ў Слуцку ў 1918 г.

Павел Жаўрыд (1889-1939) - старшыня Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта (лістапад 1919 г.-лістапад 1920 г.), камісар Случчыны (лістапад 1920 г.);

Алесь Грыкоўскі - старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гародні (1918 г.);

Уладзімір Пракулевіч (1887-1938) - старшыня Беларускай Рады Случчыны (1920 г.);

Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун, 1887-1920) - старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску (1919 г.); Антон Іванавіч Луцкевіч (1884-1942) - старшыня Віленскай беларускай рады (студзень 1918 г.-чэрвень 1919 г.);

Сяргей Баран (Баранаў) (1892-1937?) - старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гародні ў 1919 г.

Павел Аляксюк (1892-?) - старшыня Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны, старшыня беларускага палітычнага камітэта ў Варшаве (1920 г.);

Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі (Дуж-Душэўскі, 1891-1959) - старшыня Цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзен-шчыны (з чэрвеня 1919 г.);

Сцяпан Некрашэвіч (1883-1937) - старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра ў Адэсе (1919 г.), прадстаўнік ураду БНР;

Антон Аўсянік (1888-1933?) - старшыня Беларускай рады ў Бабруйску (1918-1919 гг.);

Кузьма Цярэшчанка (1888-1922) - старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску (1920 г.).

Станіслаў Булак-Балаховіч , генерал-маёр, камандуючы Ўзброенымі Сіламі БНР на Палессі (кастрычнік-лістапад 1920 г.)


Літаратура:

Варонка Я. Беларускі рух ад 1917"да 1920. Коўна, 1920.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Мн., 1994. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Мн., 199.

Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. Мн., 1993.

Сідарэвіч А. Народны сакратарыят Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Убт. Т. 5.Мн., 1999. С.291.

Сідарэвіч А. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада народных міністраў Беларус-кай Народнай Рэспублікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Мн., 2001. С. 46-48.

Турук В. Белорусское движение. М., 1921.

Цвикевич А. Короткнй очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918.

Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). Мн., 2003.


Падрыхтаваў Сымон Барыс.


Беларусь - вечная ты!!!

90 год абвяшчэння БНР адзначылі ў Вільні

- Скажыце, гэта беларусы?

- Так

- То вельмі прыгожа!!!

(З дыялогу з невядомым літоўцам, які быў уражаны хараством лунаючых бел-чырвона-белых сцягоў, калі шыхт маладых беларусаў 25 сакавіка з дому настаўніка рушыў ў Базыліянскія муры)

25 сакавіка

Менавіта з гэтага дыя-логу хацелася б распачаць расповяд аб святкаванні Дня Волі ў Вільні. Так, гэта было заканчэннем мерапрыемстваў, але гэты дыялог пакінуў у душы найбольшае ўражанне. Невядомы літовец захапляўся прыгажосцю беларускіх сцягоў, у той час, калі гэтыя сімвалы ў Беларусі зняважаныя і забароненыя. А з імі і самі героі, тыя, што тварылі Беларусь. Але яна так і надалей пачынае заставацца нейкай міфічнай істотай, так і не стаўшай быццём.

25 Сакавік 1918 стаў самым значным і самым балючым у найноўшай гісторыі беларускай зямлі. І бег часу нам сёння адмераў 90! Час, каб прааналізаваць і ўбачыць тое, што маем.

Так, ідэалы не ажыцяві-ліся. Беларусь так і не стала незалежнай дзяржавай, бела-руская мова не гучыць у ёй, яе насельнікам не ведама гісто-рыя свае зямлі...

Але...

На палітычнай карце сёння ёсць Беларусь. Пра яе гавораць, аб ёй ведаюць. Гэта сталася перамогай 25 сакавіка, а значыць, тое, што адбылося тады, дало ўсходы. Праз знявагу, праз забыццё, хлусню і няўдзячнасць Беларусь нараджаецца да вольнага сусвету.

25 сакавіка - гэта яшчэ і дата яднання беларусаў у свеце. Так, лёс іх такі, што падзелены на каталікоў і права-слаўных, на няверуючых і праваслаўных атэістаў. А вось гэты сакавік іх з'яднаў у нацыю, даў магчымасьць адчуць сябе народам.

90 год. А тыя дні яшчэ жывыя. 90! Гэтая лічба гучала ва ўсім свеце. Беларусь жыве!

Гэты дзень аб'яднаў і беларусаў Вільні, якія не гледзячы на шматлікія супярэчнасці і плыні, вырашылі аб'яднацца і супольна адзна-чыць Дзень Волі, а тым самым засведчыць, што Беларусь Жыве.

І самае таму вялікае падцвярджанне, што на свяце было шмат моладзі: маладое пакаленне захварэла і жыве Беларуссю.

Урачыстае свята распачалося з віленскіх могілак Росы, дзе ад імя ўсіх беларусаў быў ускладзены вянок "Стваральнікам Беларускай Незалежнасці - ад удзячных нашчадкаў" да помніка братам Івану і Антону Луцкевічам. Менавіта дзякуючы віленскім беларусам і была абвешчана БНР, бо тады яны адыгралі вырашальную ролю.

У доме настаўніка, у вялікай зале адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння БНР (гэта была другая частка праграмы).

Важна адзначыць, што зала напоўнілася людзьмі, што сярод іх было вельмі шмат маладых...

Як і ў той час, гучаў гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", які абвесціў аб пачатку другой часткі мерапрыемтсва.

Ад імя прэзідэнта БНР Івонкі Сурвіллы віншаванне зачытаў сябра рады БНР, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. І гэтым было засведчана, што беларусы з'яднаныя духова, што БНР жыве.

І думаю, у кожнага хвалявалася сэрца, калі чалец літоўскага сойму Ёнас Чакуо-ліс (літовец) прамовіў некалькі словаў віншавання па-беларуску. І ў прыватнасці ён зазначыў, што беларусы і літоўцы самыя блізкія народы, маюць агульную гісторыю, падобную сім-воліку і ўвесь час былі разам.

З віншавальным словам звярнуўся і Вацлаў Стан-кевіч, чалец літоўскага сойму, адзін з вядомых палітыкаў Літвы, беларус паводле ўсвя-дамлення, нашчадак славутага рода Станкевічаў.

Ад імя дэпартамента нацыянальных меншасцяў він-шаванне зачытаў Валянцін Стэх.

Аб гісторыі БНР, аб яе значэньні і лёсе даклад зачытаў прафесар ЕГУ Алесь Смалянчук. У сваім дакладзе ён кораценька акрэсліў уласны погляд на праблему БНР, падняў пытанні аб тым, што мы мелі і чаму атрымалася тое, што атрымалася.

Далей была святочная частка праграмы. З Беларусі павіншаваць віленчукоў, а таксама раздзяліць з імі радасць свята, прыехалі барды Вальжына Цярэшчанка і Зміцер Бартосік. Было прыемна чуць жывы беларускі голас.

Радасць беларусаў раздзялілі і браты ўкраінцы, якія таксама прыехалі са святочным канцэртам, каб павіншаваць сваіх суродзічаў з самым вялі-кім святам. Беларусы і ўкраінцы маюць шмат супольнага, роднасныя мовы, і слова Воля аднолькава гучыць як для ўкраінцаў, так і для беларусаў. І ў зале загучалі гукі Украіны.

І ўсе разам радаваліся, што Беларусь жыве, што яна ёсць. І як бы там ворагі не хацелі б яе знішчыць, як бы не хацелі яе зрусіфікаваць, яна ёсць. І не падуладная часу, забыццю, знішчэнню.

А пасля калона рушыла ў Святая Святых для беларусаў, у Базыльянскія муры. Там, у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы адбылося набажэнства за Беларусь, якое адправіў святар Ян Даўкшыс.

І гучала гэтая святая мова, услаўляючы свайго Творцу, аддаючу яму падзяку, за тое, што стварыў такую велічную мову і Беларусь.

Яна сёння прайшла крыжовым шляхам, як і Той, да каго ўзносіліся песні падзякі і словы-просьбы аб вольнасць беларускай зямлі.

26 сакавіка

26 сакавіка ў Сойме Літоўскай Рэспублікі адбылася акадэмія, прысвечаная 90 угодкам абвяшчэння БНР, у якой прынялі ўдзел Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Валдас Адамкус, дэпутаты Літоўскага Сойму, прадстаўнікі ўрадавых структур і беларускія актывісты. Пад бел-чырвона-белым сцягам прагучаў гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Пасля Прэзідэнт Валдас Адам-кус павіншаваў беларусаў з іх нацыянальным святам, затым выступалі відныя палітыкі і вучоныя Літвы, а таксама беларусы, актывісты з Баць-каўшчыны і Вільні. Сустрэча шырока асвятлялася ў срод-ках масавай інфармацыі Літвы.

* * *

Беларусь, Ты вечная. І Твае Святыя Заступнікі ў небе з Табой. На Боскай Літургіі 25 сакавіка святар прамаўляў: "Хрыстос Уваскрос!". А з імі гучалі і словы надзеі: "І Беларусь уваскрэсне!".

Алесь Адамковіч (Вільня) дымак аўтара.


Агульнанацыянальная дыктоўка ў рэгіёнах

Горадня: 240 удзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі

22 сакавіка ў Горадні ў памяшканні Таварыства беларускай школы адбылася агульнанацыянальная дыктоўка з нагоды 90-х угодкаў БНР.

Яна закончылася ў 16.30. Паводле арганізатараў, у ёй ўзялі ўдзел 240 чалавек. Тэксты для ўдзельнікаў чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык, кіраўніца хору "Бацькаўшчына" Вера Кунцэвіч і студэнтка універсітэту імя Янкі Купалы Хрысціна Марчук.

Калі закончылася дыктоўка, Тамара Талерчык сказала, што ахвотныя могуць здаць яе на праверку, а хто не жадае, можа ўзяць сабе для сямейнага архіву. У дыктоўцы ўдзельнічалі і студэнты, і пенсіянеры, былі настаўнікі, былі выкладчыкі, з навуковымі ступенямі нават, былі мамы з дочкамі.

Сяргей Астраўцоў .


Свята прыгожага пісьменства ў Баранавічах

23 сакавіка 2008 года сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ прынялі ўдзел ў агульнанароднай дыктоўцы, прысвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Ініцыятыўная група па правядзенні агульнанароднай дыктоўкі пісьмова звярталася да начальніка ўпраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкаму Ігара Стасевіча, загадчыцы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Людмілы Максімовіч з просьбай выдзяліць памяшканне для правядзення культурніцкага мерапрыемства. Адказ быў традыцыйна адмоўным.

Таму прыхільнікі адраджэння роднага слова сабраліся на прыватнай кватэры і напісалі дыктоўку, прысвечаную 90-м угодкам БНР. Тэкст дыктоўкі - гэта прадмова Францішка Багушэвіча да сваёй кнігі "Дудка беларуская". Перад пачаткам мерапрыемства Віктар Сырыца расказаў пра творчасць Францішка Багушэвіча і гісторыю напісання зборніка вершаў "Дудка беларуская".

Найлепшыя веды ў дыктоўцы паказала настаўніца СШ № 16 Ларыса Гоўша. Другое месца заняла выпускніца-выдатніца Баранавіцкана каледжа лёгкай прамысловасці Яўгенія Лойка, а трэцяе - навучэнец СШ № 17 Зміцер Трафімчук. Пераможцы ўрачыстага пісьма атрымалі кнігу Уладзіміра Караткевіча "Ка-ласы пад сярпом тваім", а астатнія ўдзельнікі дыктоўкі былі ўзнагароджаны памятнымі значкамі, каляндарыкамі, каляровымі паштоўкамі з на-цыянальнымі сімваламі.

Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Віктар Сырыца


Дыктоўка ў Пінску

У Пінску арганізатарам дыктоўкі была Лягун Лена, тэкст чытала настаўніца Глінская Марыя Паўлаўна.

Аляксей Дуброўскі.


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Вяртаючыся да сабе, я прыводзіў у парадак свае ўражанні. Былі яны хутчэй адмоўнымі. Безумоўна, гэта павінен вырашаць чалавек неардынарны. А гэта хутчэй быў чалавек партыі, а не сапраўдны дзяржаўны дзеяч. Бо ў маім жыцці я часта сутыкаўся з людзьмі, якія ў кіраванні дзяржавай ігралі вырашальныя ролі. Выходзячы ад іх, я адчуваў, што меў справу з людзьмі, у якіх ёсць нейкі глыбокі змест, нешта новае, моцнае, што мне падабалася, нягледзячы на тое, што часам гэта было цалкам процілеглае майму светапогляду. У тым, што я ад іх чуў, было нешта, што прымушала задумацца. Тут я сустрэўся з дактрынай, а не з аргументамі, якія руйнавалі б мае перадумовы.

Натуральна, вяртаючыся з Бельвядэра, я павінен быў адправіцца з справаздачай да прадстаўнікам нашых грамадскіх варшаўскіх арганізацый, якія чакалі мяне. Атрымаўшы іх дазвол, я вярнуўся дадому ў Савічы, прывёзшы з сабой, нажаль, у набытых на станцыі кур'ерскіх паведамленнях першыя трывожныя весткі аб узяцці Жмерынкі, Казаціна, Жытоміра, Бярдзічава і г. д., за якімі пайшлі: Рэчыца, Мазыр, Калінкавічы і астатнія.

5 ліпеня 1920 г. Мы былі ў Бялевічах у гасцях у сям'і Зянона Даманскага на 20й гадавіне іх шлюбу. Запісваю гэты факт, таму што гэта была апошняя суседская сустрэча, якая прайшла ў ранейшых умовах абшарніцкага дабрабыту. З франтоў паступалі трывожныя весткі, якім не хацелася верыць. Мы знаходзіліся ў безнадзейным становішчы. Праязджаючы праз знаёмыя палі і вёскі, праз Боркі, у якія ўкладзены 32 гады цяжкай працы, лавіў сябе на думцы: ці не бачу я гэтыя наваколлі ў апошні раз. Адганяючы гэтыя страхі, я не прадчуваў, што так хутка яны стануць явай. Так, 6 ліпеня 1920 г. увечар, калі я вярнуўся з Пузава ў Савічы, каля 10й гадзіны з'явіўся паставы жандар з Цімкавічаў з распараджэннем ад Слуцкага старасты, эвакуяваць нашу маёмасць з інвентаром, каб яны не дасталіся бальшавікам. Нашы абозы павінны стаяць 8 ліпеня ў 10 раніцы ў Кіевічах, адкуль разам з іншымі ўцякачамі мы павінны адправіцца ў Слонімскі павет. Гэтая вестка звалілася на нас, як гром сярод яснага неба, а паколькі мой вазок быў запрэжаны, мы з жонкай адправіліся на наш курган, каб развітацца з тымі, хто там спачываў і прасіць Пана Бога, каб дазволіў і нам калінебудзь скласці свае галовы там, ва ўжо загадзя прыгатаваных катакомбах.

Пасля ночы, праведзенай без сну ва ўспамінах, мы прыняліся збіраць і пакаваць самыя неабходныя рэчы. А тым часам эканом Савічаў Зміцер Шкуцько і эканом з Пузава Кастусь Ярмалінскі, якія падахвоціліся нас суправаджаць, пачалі каваць коней і займацца вазамі і збруяй. Для таго, каб пазбегнуць навалы народу на дарогах, мы вырашылі выехаць у гэты ж дзень увечар разам з сястрой маршалка Атона Харвата, што і было зроблена 7 ліпеня 1920 г. у 8.30 вечара.

Пасля 350 гадоў валодання зямлёй у Савічах, такіх любімых, якія жылі ва ўспамінах гэтулькіх пакаленняў, мы пакінулі родную айчыну, аднак з унутраным пачуццём выкананага абавязку адносна сваёй спадчыны.

Другі раз мы змушаныя былі ўцякаць ад бальшавіцкага нашэсця, але гэты ад'езд тым адрозніваўся ад папярэдняга (2 снежня 1918 г.), што праходзіў ён адкрыта, аб ім ведаў увесь двор і мясцовае насельніцтва. І, трэба сказаць, выезд з Савічаў, дарога праз нашу вёску Браткава, пузаўскі двор былі хутчэй трыўмфальнай працэсіяй, чым уцёкамі. Усе, хто сабраўся на панадворку перад замкам і ля варот, з плачам і дабраслаўленнямі развітваліся з намі, а ў вёсцы сяляне, што сабраліся каля хат, крычалі: "Хай пан хутчэй вяртаецца!"

Было гэта цалкам зразумела, усе ведалі, што за намі прыедуць сюды бальшавікі, а гэта пагражае паборамі ў войска, рэквізіцыямі, забойствамі і рабаваннямі. Натуральна, былі і анархічныя настроі, чаканне беспакаранасці за ўсякае самавольства, але яны не падавалі яшчэ голасу. Мы выехалі чатырма фургонамі, запрэжанымі парамі коней. Была адна рысорная брычка і дзве аднамесныя, у адным фургоне ехаў Зміцер, у другім Ярмалінскі, у трэцім прыслужніца маёй сястры Маня Скародзька, у чацвёртым я; брычкай кіравала мая жонка, а коні ў аднамесных брычках былі прычэпленыя арканамі да фургонаў якія ехалі паперадзе іх. Можна сабе ўявіць, якое гэта было вандраванне па небывалай спякоце: авадні неміласэрна джалілі коней, дрэнная збруя пастаянна рвалася, людзі былі змучаныя пастаянным няспаннем, таму што ехалі мы днём і ўначы, спыняючыся кожныя 5 6 міль, каб выпасвіць коней. Некаторыя коні былі нават не падкаваныя, таму збілі ногі па так званай МаскоўскаБерасцейскай шашы. Пасля адпачынку ў Сіняўцы, Мілавідах, Івацэвічах, Бярозе Картузскай, Запрудах, толькі на 4ты дзень мы спыніліся ў Ацечы, маёнтку майго пляменніка Эдварда Бельскага, размешчанай 16 вёрст за Кобрынам па кірунку на Берасце, больш чым за 30 вёрст ад Савічаў. Нас сустрэлі і прынялі са старапольскай гасціннасцю, роднай сардэчнасцю. Мы вырашылі адпачыць тут нейкі час і падумаць пра наш дальнейшы лёс, чакаючы, калі прыедзе сюды мая сястра Кастравіцкая, якая таксама ратавалася ад бальшавікоў.

19 ліпеня 1920 г. Прыехала сястра Кастравіцкая з Бэлай Сядлецкай, дзе правяла некалькі дзён, дарма чакаючы свае куфры, якія дзесьці згубіліся падчас эвакуацыі з Менска. Ацеча, змешчаная ля самай шашы, з усіх бакоў акружана абозамі ўцякачоў, марадзёрамі і асобнымі групамі салдат, якія адыходзілі. Марадзёры забіраюць па дарозе коней, а потым прадаюць іх, за што прыйдзецца, у збруі і з реквізаванымі вазамі, чым, натуральна, крыўдзяць і раздражняюць сельскае насельніцтва. Паінфармаваныя аб гэтым жандары пераследуюць іх і адбіраюць нарабаванае, але рэдка конь вяртаецца да свайго сапраўднага гаспадара. Наязджаюць таксама і казакі, якія пад Лідай перайшлі на бок польскага войска, так званыя "балахоўцы", яны пакідаюць сваіх змучаных коней, а ў мясцовых забіраюць лепшых.

22 ліпеня 1920 г. Ад уладаў Кобрына паступаюць усё больш трывожныя весткі. Рана раніцай мы пакідаем Ацечу, адпраўляючыся з абозамі праз Жабінку па Янаўскай шашы за Буг, дзе нібы павінна быць спакайней. Праехаўшы 8 міль па дзіўна пустым і знежывелым краі і мінуўшы верставы слуп на Бузе, які праходзіць сярод выключна прыгожай і маляўнічай даліны, мы перасякаем мяжу ранейшай Кангрэсуўкі, на тэрыторыю якой, па меркаванні, не павінны ўступіць атрады бальшавікоў у выніку ціску Антанты.

Начлег у Пратуліне, маёнтку графа Якуба Патоцкага, які арандуецца панам Забароўскім, але спустошаным немцамі так, што вазы і коні начуюць пад адкрытым небам, а мы у адрыне, на сене, разам з мясцовымі парабкамі. Прыгожы і чысты невялікі мураваны касцёл, пабудаваны на месцы драўлянага, некалі ўніяцкага, нейкі час знаходзіўся ў валоданні праваслаўных святароў, якія нават у агароджы могілкаў пакінулі пару надмагілляў з рускімі надпісамі. Па аповядах мясцовых жыхароў, уніяцкае насельніцтва Пратуліна сіламі войска навярталася ў праваслаўе, пры гэтым пралівалася кроў і былі ахвяры.

(Працяг у наступным нумары.)


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку

Пшанічны Юры Маслюкоў Тэльман Віктарав. Чарткоў Алег Альгердавіч Сідараў Сяргей Мельнікава Ала Кашалькова Марыя Якаўл. Багдановіч Юрый Уладзімір. Лавіцкі Мікола Емельянавіч Царук Юлія Пракаповіч Георг Дзмітр. Валахановіч Анатоль Іосіф. Паклонская Людміла Хлапянюк Наталля Андр. Максімчук Раман Уладзімір Прохар Віктар Віктаравіч Санько Яна Сяргееўна Сяцко Таццяна Сяргееўна Ільніцкі Кірыла Брылеўская Наталля Міхайл. Валадзько Вадзім Пятровіч Яфімовіч Юлія Паўлаўна Шут Павел Васільевіч Сіманаў Аляксандр Ціханавіч Дзягілева Галіна Шашкель Ніка Пятроўна Цярэшка Васіль Яўгенавіч Скідан Аляксандр Пятровіч Вячорка Ірына Паладзеўна Русецкі Сяргей Васільевіч Курачыцкі Андрэй Азёма Уладзімір Пятровіч Валынец Алена Арлоў Сяргей Аляксеевіч Кульбака Аляксандр Яловік Павел Ірэніюшавіч Гоеўская Алеся Міцкевіч Вольга Уладзімір. Сцянук Валянціна Андрэеўна Даўгашэй Галіна Аляксандр. Шэршань Генадзь Аляксанд. Грынявіцкі Юры Анатольев. Грынявецкая Надзея Канст. Пятроўская Лізавета Гагалінская Людміла Батурля Яўген Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч Таболіч Алена Уладзіміраўна Сташулёнак Іван Іванавіч Сіўковіч Валянціна Мікал. Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч Красюк Фёдар Шчыракова Ларыса Райчонак Ада Эльеўна Ельяшэвіч Ірына Марозава Наталля Анатол. Гладкая Анастасія Мікал. Качан Алена Станіславаўна Леановіч Аляксандра Дзенісевіч Ніна Сівук Кацярына Караленя Жанна Сямёнаўна Целеш Лявонці Сцяпанавіч Кулаковіч Уладзімір Уладзім. Шыманскі Леанід Занкевіч Вольга Дундалевіч Людміла Драйліх Алена Уладзіміраўна Цярохін Уладзімір Станіслав. Міцынская Валянціна Алякс. Краснасельскі Дзяніс Марачкіна Ірына Леанідаўна Вайцэховіч Эдуард Антон. Панкоў С.А. Кашэль Кастусь Ваўкавец Яўген Статкевіч Андрэй Ігаравіч Пазнухова Васіліса Міхайл. Касая Ганна Мамантава Любоў Лічко Уладзімір Яўгенавіч Пяткевіч Дзяніс Казловіч Алена Астапенка Аляксандр Варган Віталь Гасюк Марына Адынец Сяргей Кульбака Аляксандр Пятр. Хаданёнак Марыя Іванаўна Пушкіна Яніна Аляхновіч Андрэй Пятровіч Чырэц Дзмітры Аркадз. Кузьняцоў Канстанцін Канст. Чаеўская Ала Канстанцінаўна Папоў Ігар Селівёрставіч Труноў Віктар Іванавіч Шаўра Юры Міхайлавіч Львова Ганна Леанідаўна Шапялевіч Валянціна Рыгор. Дзябёлая Алена Віктараўна Сацута Іван Уладзіміравіч Бульянкова Яніна Грыгаркевіч Вадзім Юр'евіч Аксак Валянціна Іванаўна Абакунчык Галіна Матвеева Ганна Данільчанка Іна Уладзімір. Савельева Тацяна Анатол. Карповіч Алесь Аляксандр. Болтак Аляксандр Цурпанаў Валадар Фясенка Іван Іванавіч Атрашэнка Сяргей Нікіфар. Манько Алеся Цехановіч Зміцер Вярбоўская Ірына Гапановіч Іван Шук Надзея Яблонскі Зміцер Міхайлавіч Усціновіч Юры Ляхоцкая Алена Доўкша Ірына Хадаровіч Галіна Уладзімір. Дулько Вольга Кусянкова Любоў Яўгенаўна Андрэенка Таццяна Пятр. Дзінгілеўскі Віталь Віктар. Дземідзенка Анастасія Алякс. Іўчына Таццяна Сяргееўна Канановіч Аляксандр Вайцэховіч Зінаіда Афанас. Макарэвіч Пётр Рыгоравіч Кацэвіч Ірына Мікалаеўна Шруб Васіль Ануфрыявіч Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч Токць Сяргей Міхайлавіч Балушэўская Ірына Басякова Аліна Казлова Тамара Іванаўна Рудакоў Алег Васільевіч Іванова Ніна Малец Надзея Зіноўёва Святлана Несцяровіч Антаніна Андр. Барысевіч Даніла Андрэевіч Дубіцкая Сцяпаніда Крэцкі Віталь Лука Алена Вячаславаўна Завадская Алена Міхайлаўна Селуянава Ала Тарарака Алена Будай Людміла Сільнова Людміла Данілаўна Яцэнка Вольга Гарэлікава Тамара Пятроўна Лысая Наталля Плахатнюк Святлана Паўл. Дарашкевіч Ягор Харытонаў Сяргей Уладзім. Федуковіч Вольга Мікал. Стрыжак Андрэй Сяргеевіч Сулецкая Ніна Андрэеўна Сагановіч Ларыса Уладзімір. Парэчына Зінаіда Паўлаўна Гарадовіч Ала Леанідаўна Дарафейчык Ганна Марчук Дзмітрый Іванавіч Ляшчоў Віктар Касьянчык Святлана Васіл. Астапаў Сяргей Фядосавіч Астапеня Рыгор Яўгенавіч Вайцяховіч Марыя Савіч Валер Уладзіміравіч Апяцёнак Мікалай Мікал. Малічэўскі Павел Віктаравіч


Генерал Кандратовіч не забыты

25 сакавіка сябры Лідскай гарадскай арганізацыі ГА ТБМ імя Ф. Скарыны ўсклалі кветкі да магілы генерала ад інфантэрыі Кіпрыяна Кандратовіча ў г.п. Воранаве.

Генерал Кандратовіч - нараджэнец Лідскага павету, удзельнік трох войнаў у 1917 годзе стаў на бок беларускага нацыянальнага руху, ствараў Узброеныя Сілы БНР, у траўні - чэрвені 1918 г. быў народным сакратаром (міністрам) унутраных спраў у трэцім урадзе БНР (старшыня Раман Скірмунт).

Магіла генерала Кандратовіча - адзіная магіла міністра БНР, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Некалі тут стане велічны манумент, а пакуль да сціплага помніка штогод кладуцца бел-чырвона-белыя кветкі.

Наш кар.


Пастанова Рады ТБМ аб скліканні чарговага X з'езда ТБМ

У сувязі з тым, што, згодна са Статутам, у кастрычніку 2008 года заканчваюцца паўнамоцтвы кіраўніцтва, абранага на папярэднім IX з'ездзе, Рада ТБМ пастанаўляе:

1. Склікаць чарговы X з'езд ТБМ у кастрычніку 2008 г. Канчатковую дату з'езда павінен вызначыць Сакратарыят у верасні гэтага года.

2. Вызначыць наступныя квоты прадстаўніцтва на з'езд:

2.1. Дэлегатамі з'езда з'яўляюцца сябры Рады, Сакратарыята, а таксама Рэвізійнай камісіі ТБМ.

2.2. Кожная рэгіянальная (раённая або гарадская) структура ТБМ абірае на з'езд аднаго дэлегата ад 50-ці чалавек і двух дэлегатаў, калі сяброў налічваецца болей за 50.

2.3. Кожная абласная і Менская гарадская арганізацыі абіраюць на з'езд па пяць дэлегатаў, прычым пажадана абіраць іх з тых раёнаў, дзе структуры ТБМ афіцыйна незарэгістраваныя.

2.4. Выбары дэлегатаў неабходна правесці да 16 верасня 2008 г.

2.5. Выпіскі з пратаколаў і анкеты дэлегатаў даслаць у Сакратарыят ТБМ разам з прапановамі кандыдатур у склад новага кіраўніцтва ТБМ, Рады і Рэвізійнай камісіі да 1 кастрычніка 2008 г.


Зварот Рады ТБМ да кіраўніка Рэспубліканскай камісіі па ўпарадкаванні выкарыстання адміністратыўных будынкаў, пабудоў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці спадара Мікалая Дамашкевіча

Паважаны Мікалай Фёдаравіч,

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" дзейнічае з 1989 года і зрабіла шмат карыснага для захавання і пашырэння ў краіне дзяржаўнай беларускай мовы. ААН абвясціла 2008 год годам моваў, а кіраўнік ЮНЕСКА Каіціра Мацууры з гэтай нагоды зрабіў адпаведны зварот.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны звярнуць увагу на недахопы ў развіцці дзяржаўнай беларускай мовы ў нашай краіне. На сустрэчы са студэнтамі-журналістамі БДУ 16 лютага 2008 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ён сказаў літаральна наступнае: "Сапраўды, мы ў школах пачалі менш увагі звяртаць на беларускую мову... Гэта наша мова. Яе няма ні ў расіянаў, ні ў украінцаў. Беларускай мове быць, жыць, і мы павінны яе ведаць, добра ведаць".

У сувязі з вышэйсказаным пераканаўча просім Вас на пасяджэнні адпаведнай Рэспубліканскай камісіі, якую Вы ўзначальваеце, прыняць рашэнне аб захаванні для галоўнай сядзібы ТБМ ў Мінску па вул. Румянцава, 13, а таксама для рэгіянальных структур ТБМ ільготнага каэфіцыента. 0,1 за 1 кв. м. арандаванай плошчы.


«ПРИЛАСКАТЬ И УНИЧТОЖИТЬ!»

Гістарычная трагедыя

(Працяг. Пачатак у № 11.)

Гольман. Позвольте две минуты, так сказать, в порядке ведения... Товарищи и господа! Сложившаяся ситуация совсем не требует каких-то грамот к народу и тем более грамот компромиссных. Ни к чему и ваш сепаратистский съезд. По инициативе нашего Белорусского областного комитет вопрос о созыве Всебелорусского съезда в принципе решен на уровне Якова Михайловича Сверд-лова, товарищей Сталина и Ленина. Кстати Совет Народных Комиссаров и лично Владимир Ильич на проведение Всебелорусского Форума выделил 50 тысяч рублей наличными.


Словы Гольмана адных здзіўляюць, другіх шакіруюць, трэціх радуюць.


Смоліч. Таварышы, панове! Паведам-ленне спадара Гольмана такое нечаканае і інтрыгуючае, што я прашу не перашкаджаць выступоўцу свабодна выказацца.

Гольман. Шчыра дзякую... В ответ на, скажем так, на партийно-государственную любезность в лице высшей власти Российской Советской Федеративной Республики мы с Канчером ответили исчерпывающей «Декла-рацией Белорусского областного Комитета при Всероссийском Совете Крестьянских депутатов». Его суть и содержание даю абсолютно конспективно. (Заглядваючы ў тэкст.) «Истекая кровью, корчась в судорогах, великая Россия разрывается на части... и не видно той общей руководящей идеи, которая бы безболезненно прекратила кровопролития внутри государства и сохранила целостность Российской республики... Мы стоим перед фактом ее национально-территориального дробления. Намечаются к образованию Финляндская, Литовская, Латышская, Украинская и иные мелкие республики. Мы же, социалисты, с верой стремимся объединиться в один мировой союз вокруг одной, российской социалистической культуры. Мы видим залог спасения России в ее Федеративной Республике. Только тогда, когда народности России осознают себя нацио-нальностью и частью всей нации России, только тогда и у белорусов явится желание «будаваць сваю хату». Вот почему мы с Канчером и областным комитетом взяли на себя великий, исторически ответственный почин в организации трудового белорусского крестьянства вокруг идеи образования автономной свобод-ной Белоруссии, как части Российской Федеративной Республики.

Шантыр. А я пра што?!

Гольман. В этих видах наш Белорус-ский областной комитет вступил на путь защиты целостности Белоруссии в соответствующих учреждениях Петрограда и решил взять на себя почин созвать Чрезвычайный белорусский съезд 16, а не 5 декабря сего года. Благодарю спадарства за внимание.

Скірмунт. Вось і канкурэнт на ўладу як чорт з табакеркі...

Гольман (сядае ў крэсла). Между прочим, сидя здесь, я убедился, что конкурент, как изволил заметить пан Скирмунт, не ошибся. Вы никогда ни о чем не договоритесь между собой о предприятии. Вы всё утопите в дискуссиях и несогласиях. По истине, два белоруса - три политических партии.


Агульнае абурэнне прысутных.


Смоліч. Я лишаю вас слова, гражданин Гольман!

Гольман. Вы мне здесь можете заткнуть рот и даже выдворить из помещения. Но пока у вас будет такой раздрай, бардак и нерешительность к действию, вы не договоритесь не только с паном Скирмунтом, но и между собой.

Краўцоў (устае). А можа мне сапраўды... праводзіць адсюль гэтага?..

Гольман. Сам уйду. Но прежде скажу: не устроите свою белорусскую автономию в составе России, Лев Давыдович Бранштейн, то бишь товарищ Троцкий, создаст здесь Жидовскую Советскую Республику с культурными автономиями белорусов, русских, поляков, татар и прочих шведов. Циркулируют такие слухи в кругах близких к Смольному.


Прысутных падымае з месцаў не здзіўленне пачутым, а шок і яны моўчкі разглядаюць Гольмана, як нешта асаблівае і да гэтага не ўяўнае.


(Зусім спакойна.) Между прочим ареал распространения сородичей Бранштейна и, естественно, моих абсолютно совпадает с этническими границами белорусов.

Скірмунт. Жыдок, відаць, спадзяецца, што яго суродзічы не толькі ўкажуць мейсца, дзе беларусу начаваць, але і бытаваць наогул.

Гольман. А это уже просто антисемитский выпад! Ибо никто не смеет назвать еврея жидком, кроме самого еврея. И вы, пан Скирмунт, это зарубите себе на носу.

Краўцоў. Я такі яго выкіну...

Скірмунт. Не спяшайцеся. Пры ім хачу сказаць... Ідэя стварэння Жыдоўскай рэспублікі недзе ў еўрапейскай частцы Расіі вітала яшчэ над першым з'ездам РСДРП, праведзеным тут, у Менску з ініцыятывы і пад патранатам Бунда. На гэтую небяспечную акалічнасць марксіст Пляханаў заўважыў: «Сионисты-бундовцы хотят утвердить Сион не в Палистине, а в пределах российского государства». Хоць я мяркую, што Бунд і яго прыхільнікі выберуць для сваёй рэспублікі не нейкі рэгіён былой імперыі, а ўсю былую імперыю, каб быць не толькі ў Менску, Бабруйску, Бярдычаве ці Жмерынцы, а ўсюды і ва ўсім. Дзеля гэтай мэты суродзічы і паклоннікі Маркса і зрабілі ў Расіі дзве рэвалюцыі за адзін год.

Гольман. Вы, пан Скирмунт, антисемит, откровенный до цинизма!

Скірмунт. Як дэпутат Дзяржаўнай Думы і сябра Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі я мог бы стаць антысемітам, паколькі расіянам са згоды той жа думы удалося зрабіць дэмакратычную рэвалюцыю, а пасля «рэвалюцыі» сацыялістычнай у Саўнаркаме Леніна камісарамі аказаліся адзін грузін, адзін армянін і 20 семітаў, і ні аднаго рускага. А ў ваенным камісарыяце Бранштэйна-Троцкага - адзін латыш на 34 семіты. Камісарыят унутраных спраў поўнасцю складаецца з адных семітаў, а ВЧК адсоткаў на 95. І я ўсё ж не антысеміт, а толькі антыбундавец.

Гольман. Я заявляю решительный протест и покидаю ваше националистическое сборище. (Выходзіць, грымнуўшы дзвярыма.)

Краўцоў. І ўсё ж мне трэба было яго...

Скірмунт. Не варта. Вы яшчэ стрэне-цеся і з Гольманам, і з іншымі... Гонар маю! (Выходзіць.)


Сцэна зацямняецца.


ІІ

Гісторык. Усебеларускі з'езд рыхтаваўся ў надзвычай складаных умовах. Вялікая Беларуская Рада прызнала ленінскі ўрад у Петраградзе, але адмовілася прызнаваць легітымнасць Камітэта Заходняй вобласці і фронту на чале з Аляксандрам Мясніковым і так званы Савет народных камісараў на чале з Карлам Ландарам. Адносіны нацыянальных беларускіх і прарасійскіх арганізацыяў у Менску набылі варожы характар. Ленінскі ўрад паставіў задачу перад Беларускім абласным камітэтам у Петраградзе пераняць у Вялікай Беларускай Рады кіраўніцтва беларускім рухам і на Усебеларускім з'ездзе легітымізаваць захоп улады бальшавікамі ў Беларусі, хоць гэтая ўлада ўжо нікога не прадстаўляла. Салдаты, былыя выбаршчыкі мяснікоўскага «облискомзапа» як дэзерціры разбягаліся па хатах. З абодвух бакоў збіраліся сілы. Прэзідыюм Вайсковай рады ў складзе Сымона Рак-Міхайлоўскага, Кастуся Езавітава, Тамаша Грыба, Язэпа Мамонькі, Васіля Захаркі стваралі беларускія вайсковыя злучэнні. Умацоўвалі Першы Беларускі полк у Менску. Але не было адзінства ў Беларускай сацыялістычнай грамадзе, якая імкнулася цэментаваць Вялікую Раду. Адна частка кіраўніцтва БСГ вызначалася адданасцю беларускай нацыянальнай ідэі, другая сімпатызавала і нават выступала на баку левых эсэраў і баль-шавікоў за яднанне з Расіяй.

Напярэдадні з'езда чальцы Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады сабраліся, каб падсумаваць зробленае.


Асвятляецца пакой у тым жа Доме генерал-губернатара. За сталом Алесь Гарун і Людвіка, вакол стала ў крэслах Бадунова, Варонка, Рак-Міхайлоўскі, Смоліч, Езавітаў і Фальскі.


Гарун. Найперш пра аператыўную абстаноўку... З гэтай мэтай запрошаны Езавітаў. Калі ласка, Кастусь!

Езавітаў. Добрую навіну ўсе ведаюць - дэлегаты з'езда не густа, але пачалі з'язджацца к пятаму студзеня. Тым часам Менскі гарадскі савет салдацкіх дэпутатаў абвясціў аб скасаванні паўнамоцтваў гарадской думы і паставіў сябе на яе мейсца.

Смоліч. Пазнаю прапаршчыка Мясні-кяна.

Езавітаў. Нашы позвы на з'езд не засталіся па-за ўвагай бальшавіцкіх уладаў: Ландар увёў цэнзуру і абвясціў ваеннае становішча ў Менску.

Бадунова. Гэта дакладна?

Езавітаў. Вось тэлеграма (зачытвае): Военная. Вне очереди. Циркулярно. Из Минска. Во все почтово-телеграфные учреждения Минской и Виленской губернии уездным крестьянским, уездным городским комитетам, волостным земствам, уездным и заштатным городам, уездным земским комитетам, уездным учительским союзам, совдепам, уездным кооперативам Минской и Виленской губернии...

Гарун. Словам, усім, усім, усім...

Езавітаў. Ввиду военного положения всякого рода съезды в городе Минске и районе Западного фронта по приказу Главкозапа и Ревкозапа воспрещены.

Совет народных комиссаров Западной области.

Бадунова (у страху). Дык гэта ж...

Гарун. Гэта сур'ёзна, Палута Аляксандраўна, але з'езд праводзіць будзем... (Да Езавітава.) Якія навіны з Петраграда.

Езавітаў. Абласнікі Канчара-Гольмана рыхтуюць свой з'езд і не ў Менску, а ў Рэчыцы.

Смоліч. Значыць, асобна...

Езавітаў. Але паралельна...

Грыб. На ленінска-сталінскія грошы лепш не разлічваць?

Гарун. Лепш...

Рак-Міхайлоўскі. Што за ўсім гэтым стаіць?

Езавітаў. Думаю, што правакацыя і не Канчара-Гольмана, а Сталіна. І не толькі супраць нашага з'езда, але і супраць Мяснікяна. Яны ворагі даўнія і заклятыя.

Фальскі. Нічога не разумею. Пры чым тут варажнеча Сталіна і Мяснікяна?

Езавітаў. Я не толькі пабыў у Петраградзе, але і ўнік у Дэклярацыю, якую нам тут цытаваў Гольман. Яна прадуманая і грунтоўна складзеная, але наскрозь фарысейская і правакацыйная. А карацей, бальшавіцкая. І на свет з'явілася не выпадкова. Калі менскія бальша-віцкія дзеячы даведаліся, што мы прызначылі свой з'езд на 5 снежня, Мяснікян адразу прыбыў у Піцер, сустрэўся са Сталіным і пераконваў яго ці забараніць абодва з'езды, ці звесці разам, каб узарваць яго знутры. Гольман гэтага нават не хавае. На забарону Сталін не пагадзіўся, бо сам прасіў грошы ў Леніна на правядзенне з'езда, а можа і ўлічыў шырокую агалоску ленінскага абяцання ўскраінным нацыям імперыі «национального самоопределения вплоть до отделения». Відаць спыніліся на камбінацыі двух паралельных з'ездаў, каб пазбавіць легітымнасці і адзін, і другі. Так яно будзе ці інакш, але мае стасункі з Піцерскімі «абласнікамі» перакон-ваюць, што ў асобе Беларускага абласнога камітэта бальшавіцкая вярхушка знайшла якую-колечы «беларускую» арганізацыю, якая згадзілася не толькі справакаваць нашу Вялікую Раду, але і падмяніць яе. Удалося высветліць, што гэта за «беларуская» арганізацыя ў Петраградзе. Насамрэч яна складаецца з былых расейскіх эсэраў, хоць ёсць сярод іх і біялагічныя беларусы. Камфортна сядзіць на Фантанцы, 5 і даўно зацята змагаецца з сапраўд-нымі петраградскімі арганізацыямі беларусаў-незалежнікаў: найперш з Беларускай сацыя-лістычнай грамадой, Беларускім вайсковым камітэтам Петраградскага гарнізона, Беларускім камітэтам маракоў Балтфлота, Беларускім камітэтам бежанцаў ды іншымі.

У распачатай гульні ці Мяснікян перахітрыць Сталіна, ці Сталін падставіць Мяснікяна перад Леніным мы даведаемся ў хуткім часе.

А даведацца пра тое, што грамадовец левай плыні Шантыр не толькі водзіцца з Канчарам-Гольманам, але і бывае ў Мяснікяна-Ландара, было брыдка.


Позіркі прысутных перакрыжоўваюцца на Людвіцы. Аловак падае на стол, яна закрывае твар рукамі, плечы яе ўздрыгваюць.


Людвіка. Я прадчувала гэта... бо баялася здрады... (Плача.)


Бадунова падае Людзвікі шклянку з вадой, тая адпівае глыток, прыхінаецца да жанчыны-спачувальніцы. Паўза няёмкасці сярод мужчын.


Бадунова. Ну, што вы ўжо так?.. Фабіян - натура імпульсіўная. Паэт. Чалавек эмоцый і пашуку.

Людвіка. Не там ён шукае... Даруйце! Даруйце мне!..

Гарун. Нічога... Бывае... (Да Варонкі). Спадар Язэп, вельмі сцісла... з чым выходзім на з'езд?

Варонка. За аснову праграмы ўзяты дапрацаваны зварот «Ко всему Народу Белорусскому». Галоўнае: нацыянальнае самавызначэнне, абвяшчэнне Рэспублікі, зямля сялянам без выкупу, роднай мове дзяржаўны статус, сваё нацыянальнае войска, дзяржава ў рамках этнаграфпічных межаў.

Людвіка. Мяжу варта было б акрэсліць... для пратаколу.

Гарун. Слушна, бо Беларусь пачынае сваю новую гісторыю.

Варонка. Запісвай, Людвіка, мяжу Беларускай Рэспублікі: Вільня, Гародня, Аўгустоў уключна, Сувалкі выключна, Беласток, Бельск Падляскі, Берасце ўключна, Чарнігаў выключна, Бранск уключна, Вязьма выключна, Ржэў выключна, Вялікія Лукі, Себеж і Дзвінск уключна.

Іншыя праблемы дзяржаўнага будаўніцтва і жыцця разглядаюцца ў асноўных дакладах зьезду. Але гэта ўжо па часці Аркадзя Смоліча.

Гарун. Адкрыццё і парадак работы з'езда, канструяванне яго кіроўных органаў - спадар Рак-Міхайлоўскі.

Рак-Міхайлоўскі. Адкрыццё ў гарадскім тэатры пад сімваламі гістарычнай Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга пры падтрымцы хорам Тэраўскага, папоўненым артыстамі Беларускага таварыства драмы і камедыі, а таксама хорам беларускай моладзі. Абранне прэзідыюма з'езда на чале з ганаровымі старшынямі акадэмікам Карскім і рэвалюцыйным дзеячом Бонч-Асмалоўскім. Затым абранне рады старшынь з'езда. У арганізацыйны прэзідыюм рэкамендуюцца прэзідыюм Вялікай рады на чале з Аркадзем Смолічам і Язэпам Варонкам, а таксама прэзідыюм Цэнтральнай вайсковай Рады...

Гарун. На чале з Сымонам Рак-Міхайлоўскім.

(Працяг у наступным нумары.)

Алесь Петрашкевіч


Вясна ідзе

Вясну заўсёды людзі чакаюць з радасцю, з надзеяй. Яе вітаюць і старыя, і малыя. У гэтым годзе вясна незвычайная - пасля Вялікадня прыйшло 90годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, свята - якое было адзначана не толькі на Радзіме, але ва ўсіх тых краінах, дзе сёння жыве звыш 3 мільёнаў беларусаў.

Але я хачу ўзгадаць імя аднаго Беларуса з вялікай кагорты знакамітых людзей, якія сваім жыццём, талентам і дзейнасцю праславілі нашу дарагую Бацькаўшчыну ва ўсім свеце. Гэта навуковец, доктар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі паважаны Барыс Уладзіміравіч Кіт, якому, зноў жа вясной (6 красавіка) разам са згаданымі святамі, спаўняецца 98 год.

Барыс Уладзіміравіч Кіт - чалавек, патэнцыял якога не рэалізаваны і напалову. Чалавек, які не прачытаны напоўніцу сучаснікамі, які належна не ацэнены суайчыннікамі.

Нават з'яўленне на свет такой Велічы загадкавае.

... Нарадзіўся на пачатку дзікага,віхурнага стагоддзя, стагоддзя крывавых ненажэрных войнаў і разбурэнняў, рэпрэсіяў і гулагаў. Зусім маленькім застаўся без маці. Бацька быў вымушаны ўцякаць з галоднай, разбуранай і разбойнай калыскі рэвалюцыі - Пецярбурга ў далёкую беларускую, змучаную працай і гнётам, вёску, каб непамернымі фізічнымі высілкамі захаваць жыццё дзяцей і сваё. Жыццё наладжвалася з нуля.

І вось у такой сям'і гадуецца хлопчык, які бачыць галечу, забітасць людзей, мары якіх былі вельмі прыземленымі - здабыць кавалак хлеба. Але незвычайны генны набор падштурхнуў хлопчыка ў школу, дзе з першага дня ён хапаў на ляту словы настаўнікаў, здзіўляючы іх кемлівасцю і сваімі незвычайнымі думкамі, што прывяло яго ўрэшце ў Віленскі Універсітэт ім. Стэфана Баторага. Усе перашкоды да ўніверсітэта Барыс Кіт пераадольваў сваёй стараннай вучобай і шырынёй ведаў. Каб вучыцца і фізічна выжыць, Барыс Уладзіміравіч адначасова ўладкоўваецца на працу, бо дапамогі ад бацькі, заклапочанага гадаваннем малодшых дзяцей, не было.

Талент Б. Кіта раскрываўся шырока, не гледзячы на ліхалецце вайны, цяжкія, амаль безнадзейныя, паваенныя блуканні ў выгнанні. Так Барыс Уладзіміравіч Кіт - матэматык, хімік, энцыклапедыст, грамадскі дзеяч стаў астранаўтам, акадэмікам. Дзякуючы яго працам амерыканскія Apollo i Shuttle летаюць у космасе.

Гэта толькі адна адчыненая старонка таленту навукоўца Кіта. Яго багаты патэнцыял не выкарыстаны напоўніцу, таму што парастак цяжка прабіваўся праз камяністую бясплодную глебу, праз асірацелае і галоднае дзяцінства, праз нястачу юнацтва. Праз тую цемру, якая панавала навакол, а ў сталыя гады праз выгнанне. А калі б гэтаму таленту была б нейкая ўвага, падтрымка?...

Але ж, не гледзячы на ўсё гэтае, на камяністай глебе вырас магутны, моцны дуб. Ён - шыракаплечы, высокі - пануе сёння над наваколлем і на яго са здзіўленем, зайздрасцю і павагай глядзяць маладыя дубкі і сталыя дрэвы.

Сёння Барыс Уладзіміравіч у свае 98 год нагадвае "Мысліцеля" А. Радэна - такая ж магутная постаць, такая ж загадкавая думка ў позірку - думка аб сэнсе жыцця чалавека і чалавецтва. Гэты радэнаўскі позірк дае веру, што такія "мысліцелі" дадуць людзям разуменне свайго існавання на Зямлі.

З Днём нараджэння Вас, Шаноўны Барыс Уладзіміравіч!

Б. Саўчанка.


Назіранне за нашай планетай дзеля лепшага будачага

Да кожнай гадавіны (23 сакавіка) Сусветная метэаралагічная арганізацыя выбірае тэму, якая асвятляе ўклад метэаралогіі ў пытанні, якія маюць вялікае значэнне дзеля чалавецтва. Тэма 2008 года: «Назіранне за нашай планетай дзеля лепшага будучага».

У запісах старажытных цывілізацый утрымліваюцца шматлікія ўпамінанні надвор'я і клімату, і ў розных культурах былі вынайдзены прасцейшыя, але пры гэтым замыспаватыя прыборы для ажыццяўлення назіранняў за асноўнымі метэаралагічнымі параметрамі, часцяком ў спалучэнні з астраноміяй і астралогіяй. К сярэдзіне XVII стагоддзя чалавецтва пачало ажыццяўляць сістэматычны збор дадзеных, імкнучыся выяўляць якіянебудзь тэндэнцыі і атрымліваць магчымасць прагназавання будучых пагодных умоў.

Першая сусветная сетка метэаралагічных назіранняў была зацвержана ў 1654 г. Фердынандам II Тусканскім. Сем станцый размяшчаліся ў паўночнай Італіі, а астатнія чатыры у Варшаве, Парыжы, Інсбруку і Аснабруку. У Фларэнцыі штодзённа праводзілася 15 назіранняў. Наступным важным крокам стала зацвярджэнне ў 1780 г. сеткі з 39 станцый, 37 з якіх размяшчаліся ў Еўропе, а дзве у Паўночнай Амерыцы. Гэта сетка праіснавала ўсяго 12 гадоў і па тым часе з'явілася важным крокам наперад, метэаралагічньм назіранні ажыццяўляліся згодна са стандартызаванымі працэдурамі і з выкарыстаннем старанна адкалібраваных прыбораў.

Вытокі назіранняў за надвор'ем Беларусі зыходзяць да найстарых часоў. Са старажытных летапісаў вядома, што звесткі аб так званых «нябесных знаках» летапісцы натавалі аж з X стагоддзя. Запісы ў іх сведчаць: у Мінску, у час вядомай у гісторыі бітвы на Нямізе ў 1067 (1066) годзе 3 сакавіка быў "снег вялікі, стаяла суровая зіма і страшныя халады" (Ніканаўскі і Лаўрэнцеўская летапісы); у 1190 годзе «зімою у Пінску было цёпла, зышоў снег» Іпацеўскі летапіс); у 1694 годзе 3 жніўня "вакол Віцебска выпаў вялікі град, пабіўшы ў полі ўсё збожжа" (Паўднёварускі летапіс); у 1698 годзе "у Віцебску была вялікая бура" (Паўднёварускі летапіс).

Першыя інструментальныя (з дапамогай прыбораў) назіранні за надвор'ем на тэрыторыіі Беларусі былі пачаты настаўнікамі Магілёўскай гімназіі ў 1808 годзе. Гэта была першая на Беларусі метэаралагічная станцыя, якая ў гэтым годзе святкуе свой 200гадовы юбілей. Потым былі адкрыты метэаралагічныя станцыі ў Віцебску 1810 г., Бабруйску -1836 г., Гародні 1839 г., Горках 1841 г. Адкрыццю гэтых станцый садзенічала новое распараджэнне Міністэрства народнай адукацыі 1832 г., якое заклікала вучэбныя акругі болей рашуча прыступіць да арганізацыі метэаралагічных станцый ў гімназіях, рэальных вучылішчах, настаўніцкіх семінарыях, школах, і нават у жандармерскіх участках.

У Менску першыя спробы арганізаваць метэралагічныя назіранні адносяцца да 1846 года, калі па ўказу Менскага губернатара было прапанавана ўстанавіць на Саборнай плошчы города (зараз плошча Свабоды) прыбор вымярэння ападкаў, які «плошчу ўпрыгожваў і служыў на карысць навуцы».

Зараз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 52 метэаралагічныя станцыі, 136 гідралагічных пастоў. Дадзеныя назіранняў выкарыстоўваюцца для забеспячэння органаў дзяржаўнай улады галінаў эканомікі, насельніцтва, узброеных сілаў, сродкаў масавай інфармацыі аб фактычным і прагназаваным стане навакольнага асяроддзя і аб чаканых небяспечных гідраметэаралагічных з'явах.

Мікола Суслаў.


Яшчэ адно слаўнае імя

Пасля таго, як Беларусь стала самастойнай дзяржавай, цікавасць да яе гісторыі ўзрастае. Трэба адзначыць, што матэрыялы на гістарычную тэму з'яўляюцца на старонках розных выданняў даволі часта. Але, чаго там крывіць душой, нейкая іх аднабокасць, недасказаннасць праглядаецца да сённяшняга часу. Некаторым маім суайчыннікам да гэтай пары здаецца, што незалежнасць наша пачалася пасля таго, як Ельцын з Шушкевічам падпісалі адпаведны дагавор. Яны нават не задумваюцца, што карані гэтага дрэўца ўзгадоўвалі многія папярэднія пакаленні. I калі, дзякуючы няўрымслівым і апантанным сваёй высокароднай справай людзям, мы адкрываем яшчэ адно слаўнае імя, якім павінна ганарыцца Беларусь, святлей і прыгажэй становіцца жыццё. Бо без мінулага цяжка ўявіць тую будучыню, якая чакае нас і нашых дзяцей.

У пачатку сакавіка гэтага года ў выдавецтве "Кнігазбор" на свет з'явілася чарговая кніга вядомага краязнаўца і гісторыка Міхася Казлоўскага "Нашчадак слаўных крывічоў". Яна прысвечана знанаму ў Заходняй Беларусі грамадскаму і палітычнаму дзеячу, аднаму з ідэолагаў і кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) Адольфу Клімовічу.

У сваёй прадмове да кнігі Мар'ян Дукса прызнаецца, што чытаць яе было і вельмі цікава, і ў той жа час, псіхалагічна няпроста. Як і сам аўтар, ён голасна і адкрыта называе адраджэнцаў першай паловы 20га стагоддзя нацыянальнымі героямі. I гэта не проста высокія словы. Постаць Адольфа Клімовіча на фоне свайго часу настолькі яркая і выбітная, што затушаваць яе не змог нават расстрэльны артыкул ваеннага трыбунала 1953 года.

Героя сваей кнігі аўтар малюе не толькі з любоўю і павагай, але і з вялікім гонарам за свой народ. Чалавек энцыклапедычных ведаў, моцнай волі, працавіты і адказны Адольф Клімовіч змог вельмі многа зрабіць для нацыі. Высокародны, інтэлігентны, сумленны і шчыры ён годна прадстаўляў беларусаў у свеце, у розных жыццёвых умовах ні на крок не адступіўшы ад сваіх галоўных чалавечых прынцыпаў.

Сёння часта можна пачуць выказванні, што вось, няма ў нас, пакуль што, такой ідэі, якая б змагла аб'яднаць народ. Ды вось яна, бярыце! Учытайцеся ў мудрыя словы Адольфа Клімовіча, якія сэрцам адчуў і агучыў аўтар: "Любоў і павага да свайго мінулага гэта адзін з кампанентаў, які цэментуе нацыю і прымушае шанаваць ўсё, што мае дачыненне да яе матэрыяльнай і духоўнай культуры. У тым ліку, безумоўна, і родную мову".

Кожны радок кнігі гэта і боль аўтара, і светлая даніна памяці чалавеку, пакінуўшаму пасля сябе такі адметны след ў гісторыі роднага краю. Гартаючы старонку за старонкай, ты адчуваеш, наколькі парадніўся пісьменнік са сваім героем. Жыццёвыя сцежкі і дарогі Адольфа Клімовіча ужо назаўсёды сталі яго дарогамі. Ен таксама прайшоў іх, ад невялічкай беларускай вёсачкі Казаноўшчына да Вільні, ад Прагі да Комі АССР. Дзе вымераўшы гэты шлях асабіста, дзе правёўшы чарговую ноч над дакументамі, сведкамі той пары, аўтар дакладна выверыў кожнае сваё слова. I калі вы прачытаеце, што над падмуркам былой сядзібы Клімовічаў "шуміць пакалечанай вершалінай стары задуменны клён", паверце, не ліпа ці бяроза, а сапраўды клён.

Уражвае колькасць спасылак. Думаю вы таксама прыемна здзівіцеся, калі заглянеце ў іх спіс. Не ўсякі навуковец здольны так самаахвярна працаваць над матэрыялам.

Сур'ёзная па тэме кніга Міхася Казлоўскага чытаецца лёгка, на адным дыханні, што не заўсёды бывае пры сустрэчы з літаратурай такога кшталту. Шкадуеш толькі аднаго што выйшла яна невялікім накладам.

Аўтар бязмежна адданы роднай зямлі, сам жывучы па прынцыпу Адольфа Клімовіча "Каб Беларусь была і тады, як мяне не будзе", стараецца выхаваць гэту любоў у сённяшняга маладога пакалення.

Кніга элегантная знешне, у цвёрдай, прыгожай вокладцы не расчароўвае чытача і далей ад сваёй першай да апошняй старонкі.

Вялікая колькасць фотаздымкаў, таленавітая кніжная графіка мастака Анатоля Акуліка, толькі дапамагаюць глыбей пазнаць і адчуць час. Вастрыня ўзнёслых у неба крыжоў і шпіляў будынкаў, пранізвае сэрца чытача пачуццём віны перад пакаленнем, зрабіўшым так многа вартаснага і да гэтага часу не ацэненага нашчадкамі.

Чытайце кнігу, абмяркоўвайце, спрачайцеся, калі лічыце гэта патрэбным! Гаварыце пра яе, яна вартая таго!

Ужо чытаючы эпілог, я зразумела, што яшчэ адна яркая асоба таго часу закранула душу пісьменніка. Імя Янкі Шутовіча згадваецца ў кнізе не раз, а эпілог толькі падкрэсліў непрыхаваную цікаўнасць аўтара. Закрываючы апошнюю старонку, мне падалося, што чакаць новай кнігі Міхася Казлоўскага прыйдзецца не вельмі доўга.

Лідзія Гардынец.

Адольфу Клімовічу

Чытаючы кнігу М. Казлоўскага "Нашчадак слаўных крывічоў".

За Крывію пайшоў, за адраджэнне,

Праз Вільню ад клюшчанскіх бедных ніў:

Крывіч па духу, па крыві, па племені

Паходню волі ярка запаліў.


З адной малітвай, з вераю адною

Зямлі бацькоў маліўся і служыў,

Каб толькі быў народ самім сабою,

Каб роднай мовай дыхаў, думаў, жыў.


А кат трымаў над галавой вяроўку.

Сцінаўся болем ранішні прамень...

Я зноў і зноў перагарну старонку,

Адкуль ступіў ты ў наш няпросты дзень.


Вятры ўпадуць сівым, нямым дакорам

І спачувальнай выльюцца слязой.

Нас навучы няскоранай любові,

Адданасці няскоранай сваёй.


Час галінасты працягнуў нам вецце

Пачуў нашчадак сэрца боль і спеў.

І можа ён жыве на гэтым свеце,

Каб рунню твой наказ зазелянеў.

Лідзія Гардынец.


Дабравешчанская царква ў Віцебску. Вернутае хараство

Ацалелыя на сённяшні дзень помнікі культавай архітэктуры горада Віцебска - гэта рэшткі багацейшай горадабудаўнічай спадчыны, якая заставалася яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. Некаторыя былі разбураны ў 30я гады, многія пацярпелі пад час вайны і пасля не былі адноўлены, іншыя - знесены пад час пасляваеннай рэканструкцыі горада.

Была амаль разбурана і Дабравешчанская царква, адзін са старажытнейшых мураваных храмаў на тэрыторыі Беларусі. Дакладны час узвядзення ў Віцебску першага мураванага храма не адзначаны ў летапісных крыніцах. Легенда, змешчаная ў познім "Летапісе Віцебска", сцвярджае, што Дабравешчанская царква змуравана ў Х ст. па загаду княгіні Вольгі. Аднак першыя дакументальныя гістарычныя звесткі пра царкву з'яўляюцца на старонках беларускалітоўскіх летапісаў толькі ў XV - XVI ст. На іх падставе Мацей Стрыйкоўскі адносіць пабудову Дабравешчанскай царквы ў Віцебску да XIV ст. Але большасць даследчыкаў архітэктуры канца ХІХ - першай паловы ХХ ст лічылі інакш.

Даследванні археолагаў па шэрагу асаблівасцей будаўнічай тэхнікі і аналізу архітэктурных форм паказалі прыблізны час будаўніцтва віцебскай Дабравешчанскай царквы, а менавіта - другая чвэрць ХІІ ст. У гісторыкамастацтвазнаўчых працах яе адносяць да т.зв. полацкай школы дойлідаства, аднак сярод кола помнікаў гэтай школы Дабравешчанская царква вылучаецца шэрагам своеасаблівых "віцебскіх" адметнасцяў. Як большасць мураваных храмаў старажытнага перыяду, яна ў аснаве мела крыжовакупальную кампазіцыю, але падкрэслена выцягнутую па падоўжанай восі, што надавала ёй базілікальны характар, асабліва ў інтэр'еры. Шэсць апорных крыжападобных у плане слупоў, пастаўленых у два рады, падзялялі ўнутраную прастору на два нефы. Пры гэтым крок слупоў набліжаўся па даўжыні да пралёту паміж імі, таму прасторавыя ячэйкі цэнтральнага нефа ў плане прынялі форму квадрата, як у раманскіх базіліках. Але ў віцебскай царкве квадратныя прасторавыя ячэйкі захавалі характэрныя для старажытнабеларускага дойлідства цыліндрычныя скляпенні закамары.

Першапачатковая аб'ёмнапрасторавая кампазіцыя храма вызначалася лагічнай яснасцю і дакладнасцю прапорцый, заснаваных на суадносінах "залатога сячэння". Арганічны і творчы сінтэз раманскіх і візантыйскіх элементаў - найбольш выразная асаблівасць архітэктруры віцебскай Дабравешчанскай царквы.

Цікавасць уяўляе і тэхніка муроўкі. Будынак меў высокі цокаль - падлога храма знаходзілася амаль на 1 м. вышэй за тагачасны ўзровень зямлі. Падмурак складзены з бутавага каменю насуха і часткова на вапняковай рошчыне. Вышэй сцены змураваны з абчасаных блокаў (квадратаў) мясцовага жаўтаватага вапняку, што перамяжаліся 23 радамі старажытнай цэглыплінфы.

На працягу стагоддзяў віцебская Дабравешчанская царква шмат разоў перабудоўвалася і змяняла знешні выгляд. У 1619 г. па загаду караля Жыгімонта ІІІ Вазы праваслаўны храм перадаецца ўніятам. У XVII ст. царква ўжо страціла аўтэнтычныя пазакамарныя пакрыцці - іх замянілі двухсхільныя дахі, але купал на светлавым барабане захаваўся, што можна бачыць на вядомым чарцяжы Віцебска 1664 г. Будынак царквы моцна пацярпеў падчас Паўночнай вайны і пэўны час стаяў напаўразбураны. Але ў 1714 г. адбыўся рамонт, а пасля 1759 г. - капітальная перабудова ў стылі барока. Купал на сяродкрыжжы пры гэтым быў зняты, а над алтарнай часткай узведзена спічастая вежачка. На ўсю шырыню старажытнага галоўнага фасада прыбудавалі новы ўваходны аб'ём з дзвюмя шматяруснымі вежамі па баках і высокім фігурным франтонам паміж імі. Гэтая перабудова прынцыпова змяніла характар архітэктуры старажытнай святыні, яе кампазіцыю, сілуэт і дэкаратыўнае аздабленне.

У 1832 г., яшчэ да скасавання уніі, Дабравешчанскую царкву вярнулі праваслаўным, а праз 30 гадоў зноў капітальна перабудавалі. Але пры гэтым архітэктуры храма не вярнулі першапачатковы выгляд, а надалі рысы псеўдарускага стылю..

У выніку шматлікіх перабудоў царквы ўсе перакрыцці не ўяўлялі вялікай гістарычнай і архітэктурнай каштоўнасці. Пры навуковай рэстаўрацыі помніка іх змянілі б на пазакамарныя. Але так адбылося, што ў снежні 1961 г. па ініцыятыве гарадскіх улад Дабравешчанская царква трапіла пад знос. Пачаўся злом. Шарбабу, што бурыла сцены старадаўняга храма спынілі пратэсты навукоўцаў, але ад помніка засталіся толькі рэшткі, у якіх гістарычныя часткі мелі месцамі вышыню да 5 м. У 1968 г. археолагам М. Каргерам былі праведзены раскопкі і часткова разборка друзу. У 1977 г. ажыццёўлена кансервацыя рэшткаў храма. І нарэшце, у 1990я гады пачалася распрацоўка праекта рэстаўрацыі Дабравешчанскай царквы ў яе аўтэнтычным выгладзе (архітэктаррэстаўратар Г.А. Лаўрэцкі).

Рэстаўрацыя царквы была завершана ў 1998 г. Яна знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны, на плошчы 1000годдзя Віцебска, на тэрыторыі былога Ніжняга замка. Сёння яна дзейнічае і карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод віцяблян і гасцей горада. Шмат маладых пар імкнуцца абвянчацца менавіта ў Дабравешчанскай царкве, мабыць, дзеля таго, каб іх саюз быў такім жа моцным, як тая муроўка ХІІ стагоддзя, на якой трымаецца сучасны храм.

Багадухава М.І., навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


"Рамантык" запрашае

Запрашаю на адпачынак дзяцей з дарослымі (бацькамі, настаўнікамі...) ў вёску Перадолы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобласці (турыстычны асветніцкі цэнтр "Рамантык").

Праект некамерцыйны. Фінансаванне самастойнае. Бясплатны дах над галавой.

Праграму адпачынку складаем разам.

Мэта - стварыць беларускамоўны асяродак для дзяцей, моладзі; пазнаёміць з гісторыяй гэтага кутка.

Вёска Перадолы - на адлегласці 5 км. ад чыгуначнай станцыі Падсвілле. Адзін кіламетр да лесу, два - да рэчкі. За тры кіламетрах ад Перадолаў - Пунькі, радзіма Язэпа Драздовіча, які і пахаваны блізка, на Давыдкаўскіх могілках.

Р.S. беларускія мастакі заёмыя з гэтымі мясцінамі, бо праводзілі тут плянэр.

Сардэчна прапаную ім сёлета прыпынак у "Рамантыку" Перадолаў для юбілейнага ўганаравання памяці Язэпа Драздовіча.

Папярэднія заяўкі пі-саць па адрасу: вул. Гарадзішчанская, 29, г. п. Падсвілле, Глыбоцкага р-на Віцебскай вобласці 211797, Беларусь, Місевічу Мар'яну Мечыслававічу.

Кантактны тэлефон : 80293435265.

З павагай

Мар'ян Місевіч, сябра Падсвільскай суполкі ТБМ.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX