Вярнуцца: 2008

№ 17 (856)


Крыніца: pawet.net.



№ 17 (856) 23 КРАСАВІКА 2008 г.


З вялікаднем, беларусы!

* * *

Іду свяціць галіначкі вярбы -
Нядзеля Вербная, і блізіцца Вялікдзень,
Калі душа пазбавіцца журбы,
І радасць, і збаўленне ў яе прыйдзе.

Асвецяцца пасхальныя дары,
І Госпад уваскрослы з намі будзе,
І зведае душа такі прарыў
К вышыням, што вось-вось пакіне грудзі.

Вялікдзень! У паветры срэбны звон,
І сонцаў, як чырвоных яек, столькі.
А над усім царуе вечны Ён,
Каб мы Яго ў сабе прызналі толькі.

Іду свяціць галіначкі вярбы...

* * *

Страсаюць кроплі сонечныя дахі.
Як пемза, снег застаўся па лагчынах.
Зіма пайшла, свае забраўшы страхі
У ледзяную скрыню за плячыма.

Яшчэ ў паветры сіверна, а водар
Такі ўжо хмельны і такі ўжо весьні!
Вось-вось ад сну абудзіцца прырода,
І ўсе пачуюць: "Госпадзе, ўваскрэсні!"

Укрыжаваны Госпад уваскрос!
І мы ўзняліся духам падупалым.
Вялікдзень! Разліваюцца з Нябёс
Анёльскай песняй срэбнаю цымбалы.

Ірына Багдановіч.


Алегу Рудакову - 40 гадоў

29 красавіка юбілей Алега Рудакова - старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Яму споўніцца 40 год.

Менавіта Алег Рудакоў - малады вайсковец - у 1995 г. стаў рухавіком стварэння суполкі беларусаў ля Байкала. Нават на Радзіме цяжка захаваць нацыянальную адметнасць. Алегу ж далёка ад Беларусі гэта ўдалося не толькі самому - ён знайшоў аднадумцаў, зацікавіў іх беларускасцю і стварыў рознабаковую па сваёй дзейнасці арганізацыю - Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Дзякуючы яго апантанасці, нязгаснай энергіі і аптымізму абуджаны інтарэс да сваіх каранёў нават у тых беларусаў, якія ніколі не былі на гістарычнай Радзіме. Пад кіраўніцтвам Алега Рудакова ство-рана некалькі аддзяленняў Таварыства, створана суполка ТБМ у Іркуцку. Арганізавана больш дзесятка калектываў, якія працуюць у разнастайных кірунках, ладзяцца дні беларускай культуры, прэзентацыі беларускіх выданняў і фільмаў, выдаецца газета "Маланка", ладзяцца агульнагарадскія беларускамоўныя дыскатэкі, і гэты пералік можна доўжыць...

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" зычаць спадару Алегу Рудакову здароўя, шчасця, поспехаў у новых пачынаннях і нязгаснага аптымізму. Жывуць беларусы - жыве Беларусь!


СПРАВАЗДАЧА

аб рабоце Полацкай гарадской арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны за 2007 год

"Гучы, роднае слова!" - так называлася вечарына, якая традыцыйна праводзіцца напачатку года. Прыхільнікі беларускага слова слухалі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні ГДК "Радзімічы" (мастацкі кіраўнік Таццяна Шыбуняева), вершы паэтаў Галіны Загурскай, Валерыя Старынскага, Ганны Аляскеравай. Спявак і фотамастак Зміцер Пугачэўскі прадставіў сваю сольную праграму. Была арганізавана выстава новых кніг "Дала мне маці мову гэту". Кіраўнік суполкі расказала пра работу ў мінулым годзе і пазнаёміла з планам работы на бягучы год. Напрыканцы сустрэчы была гарбата з пірагамі, абмен думкамі.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца міжнародны Дзень роднай мовы. На мясцовым радыё гучала інфармацыя з гэтай нагоды. А ў бібліятэку імя Янкі Купалы былі запрошаны старшакласнікі сярэдніх школ №№ 6, 8 і была падрыхтавана літаратурнамузычная кампазіцыя "З мовай у сэрцы". Для прысутных спяваў вядомы бард Ален, лепшыя класічныя творы чытала актрыса Валянціна Нагорная. Былі разважанні пра стан і лёс бсларускай мовы Усе прысутныя атрымалі кішэнны каляндарык, прысвечаны 490-годдзю беларускага кнігадрукавання. Ён быў выпушчаны дзякуючы спонсарскай дапамозе паліграфічнага прадпрыемства "Спадчына Скарыны" (дырэктар Уладзімір Петрашкевіч). Электронны макет календара зрабіў Сяргей Кузічкін.

А праз тыдзень вучні 9-10 класаў СШ №№ 6, 8, 4, 14 прыйшлі на сустрэчу з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам, адным з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў Леанідам Дранько-Майсюком, паэтам-бардам Эдуардам Акуліным. Госці пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, адказалі на пытанні, пакінулі аўтографы, сфатаграфаваліся на памяць і паабяцалі прыехаць яшчэ.

Уладзімір Арлоў часта наведвае родны Полацк. У сакавіку ў бібліятэцы імя А. Герцэна ён сустрэўся з чытачамі вучнямі старэйшых класаў СШ №№ 2 і 15, настаўнікамі, проста прыхільнікамі беларускага слова. Уладзімір Аляксеевіч расказаў пра сябе, успомніў дзяцінства ў Полацку, прачытаў свае вершы, адказаў на шматлікія пытанні, падарыў бібліятэцы кнігі. Прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі пісьменніка, звярнулі увагу і на выставу з яго творамі. Аўтар самага цікавага пытання атрымаў падарунак кнігу "Адкуль наш род" з аўтографам. У кастрычніку ў цэнтральнай бібліятэцы імя Францішка Скарыны адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова "Імёны свабоды". У сваім выступленні аўтар асаблівую увагу звярнуў на імёны людзей, чый жыццёвы шлях быў звязаны з Полацкам.

Цёплай і кранальнай атрымалася сустрэча вучняў 8 класаў СШ №10 з Ірынай Жарнасек у бібліятэцы імя Льва Талстога.

У сакавіку сябры таварыства былі запрошаны ў бібліятэку імя Янкі Купалы на прэзентацыю новай кнігі Алеся Аркуша "Аскепкі вялікага малюнка". Гэта лепшыя эсэ аўтара за апошнія 5 гадоў, гэта разважанні пра літаратурны працэс у Полацку ў 20я гады мінулага стагоддзя, успамін пра "Тутэйшых" і выданне "Ксэракса Беларускага", апісанне цікавых выпадкаў з асабістага жыцця. Прысутныя задалі Алесю шмат пытанняў: пра сучасны стан Таварыства Вольных Літаратараў і прэмію "Гліняны Вялес"; пра краязнаўчыя даследаванні і выдавецкую дзейнасць; пра ідэю змясціць у адным з нумароў часопіса "Калоссе" гламурныя фотаздымкі маладых беларускіх паэтэс побач з іх вершамі... Бібліятэка атрымала ад аўтара прэзентаваную кнігу, чытачы мелі магчымасць набыць яе з аўтографам, а для ўсіх прысутных некалькі таямнічая і рознабакова адораная асоба Алеся Аркуша стала больш зразумелай.

25 красавіка гарадская арганізацыя ТБМ сумесна з даведачна-бібліяграфічным аддзелам ЦБ правяла дзень інфармацыі для настаўнікаў беларускай мовы, літаратуры і бібліятэкараў навучальныў устаноў горада. У праграме: прэзентацыя вэб-сайтаў "Знаёмцеся! Беларуская мова"; агляд метадычнай літаратуры "Методыка і вопыт на старонках часопісаў"; знаёмства з бібліяграфічным паказальнікам даведачнабібліяграфічнага аддзела "Методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры". Лекцыю прачытала загадчыца аддзела выдавецтва "Красіка Прынт" Людміла Несцяровіч. Была арганізавана вялікая выставапродаж "150 навінак метадычнай літаратуры". Адбылася сустрэча удзельнікаў мерапрыемства са сталічнымі літаратарамі - Людмілай Рублеўскай і Уладзімірам Марозам. У гэты ж дзень пісьменнікі правялі яшчэ дзве сустрэчы у школе для адораных дзяцей і ў ЦБ для сяброў ТБМ і бібліятэкараў гарадскіх бібліятэк.

24 траўня, у дзень славянскага пісьменства, у цэтральнай бібліятэцы адбылася творчая юбілейная вечарына Сяргея Панізьніка - паэта, перакладчыка, дакументаліста, даследчыка, грамадскага дзеяча. На сустрэчы прысутнічалі госці з Латвіі - родная сястра пісьменніка з мужам - Ніна і Эдвард Янсаны. Гучала шмат слоў удзячнасці, шчырых віншаванняў з вуснаў дзяцей і дарослых, шмат вершаў і песень на словы юбіляра.

У юбілейны для беларускага песняра Янкі Купалы год бібліятэка яго імя, рэдакцыя газеты "Полацкі веснік" і гарадская арганізацыя ТБМ аб'явілі сярод вучняў 6-11 класаў гарадскіх школ конкурс "Нас слова Купалы да творчасці кліча". Вучні спрабавалі сябе ў розных літаратурных жанрах. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі. Імі прызнаны: калектыўная работа вучняў 8-х класаў СШ №18 (кіраўнік Галіна Жыхар); даследчая работа вучаніцы СШ №6 Валерыі Сафонавай (кіраўнік Эльвіра Саматуга) пра гісторыю 3-х купалаўскіх фотаздымкаў, зробленых у Полацку ў 1916 годзе; сачыненнеразважанне вучаніцы СШ №14 Вольгі Пашута "Янка Купала на сваім жыццёвым шляху не абмінуў і Полацк". Заахвочвальны прыз ад рэдакцыі "Полацкага весніка" атрымала Юлія Дзідзенка (СШ №11). Арганізатары конкурсу ўдзячны усім удзельнікам за актыўнасць і творчасць, іх работы будуць беражліва захоўвацца ў фондах бібліятэкі. А пакуль яны прадстаўлены на выставе "Сучасны. Беларускі. Народны".

Сябры ТБМ былі запрошаны для ўдзелу ў правядзенні Скарынаўскага свята кнігі. У цэнтральнай бібліятэцы адбылася вечарына "Нам кнігу падарыў Скарына" з удзелам супрацоўніцы музея кнігадрукавання Вольгі Шульчанка, старшыні гарадской арганізацыі філатэлістаў Андрэя Новікава, краязнаўцы Івана Каліноўскага, фотамастака Эрнста Цецярэўскага. У вечарыне бралі ўдзел літаратары Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. Другая частка мерапрыемства - гэта творчая сустрэча са сталічнымі творцамі.

23 кастрычніка адбылася чарговая традыцыйная вечарына "Гучы, роднае слова!". Змест такіх вечарын самы розны. На гэты раз усё пачалося з песні "Малітва" на словы Янкі Купалы ў выкананні Вольгі Пузікавай. I не выпадкова. Бо мерапрыемства праходзіла ў бібліятэцы імя Янкі Купалы. I на яе быў запрошаны адзін з пераможцаў конкурсу абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў "Верш на юбілей", прысвечаны вялікаму песняру. Алесь Замкоўскі прачытаў вершы, якія дасылаў на конкурс. 3 самапрэзентацыяй новых кніг выступілі Лера Сом і Валерый Старынскі. Галіна Загурская прэзентавала новы калектыўны зборнік творцаў літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне" пад назвай "Вытокі". "Слова пра беларускую мову" меў выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Мятла. Віктар Дзмітрыевіч па-майстэрску прачытаў творы класікаў беларускай літаратуры, выказаў сваё стаўленне да "старажытнейшай, самай славянскай" з моў. Феакціст Фядотаў прадставіў літаратурнамузычную кампазіцыю па сваіх творах. Песні гучалі ў выкананні Раісы Клімуш, Міхаіла Зудзілава, Зміцера Пугачэўскага. Прыемнай неспадзяванкай стала прысутнасць на вечарыне старшыні ТБМ Алега Трусава, які прыехаў у гэты дзень у камандзіроўку ў Полацк і трапіў на вечарыну. Алег Анатольевіч гаварыў пра стан спраў у Таварыстве, пра падпіску на газеты "Наша слова" і "Новы час", перадаў гэтыя газеты ў падарунак. Напрыканцы сустрэчы прысутныя (каля 60-ці чалавек) за кубкам гарбаты з пірагамі абмяняліся думкамі, абмеркавалі бліжэйшыя планы.

19 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая юбілейная вечарына Германа Кірылава, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, празаіка, журналіста. "Гімн Шаркаўшчынскага краю", які прагучаў у запісу, дапамог юбіляру ўспомніць дзіцячыя і юнацкія гады, першыя крокі у журналістыцы.Затым быў расказ пра полацкі перыяд жыцця, пра літаратурную творчасць. Добрыя словы ў адрас імянінніка гучалі з вуснаў журналіста Вольгі Гавяйновіч, герояў кнігі "Гарт" Льва і Марыі Бялевічаў, пісьменнікаў Ірыны Жарнасек і Лявона Неўдаха. Словы ўдзячнасці гаварылі свайму былому кіраўніку прадстаўнікі літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне". Прысутныя ўбачылі тэатралізаваны ўрывак з п'есы "Цярновая карона каралевы Барбары" у выкананні . актрыс Валянціны Нагорнай і Алены Калач. Гучалі песні ў выкананні Зміцера Пугачэўскага і сям'і Лёціных. У цэнтральнай бібліятэцы ў серыі "Юбіляры" быў выпушчаны буклет "Герман Кірылаў. Беларусы былі. Ёсць. Будуць".

Сябры ТБМ здзейснілі экскурсійную паездку па маршруту "Ветрына і яго ваколіцы". Вёў экскурсію краязнавец Віктар Карасёў.

Сумесна з бібліятэкамі горада аб'яўлены конкурс на лепшага чытача літаратуры на беларускай мове "Чытаем пабеларуску". На працягу 2007 года ва ўсіх гарадскіх бібліятэках на відным месцы была змешчана інфармацыя пра конкурс, яго ўмовы і выставы літаратуры на роднай мове.

У газеце "Полацкі веснік" было надрукавана інтэрвію са старшынёй Таварыства "Каб слова роднае жыло". Работа па папулярызацыі беларускай літаратуры адлюстроўвалася на старонках мясцовай газеты і "Нашага слава". Да міжнароднага дня роднай мовы гучала выступленне на радыё. 3 нагоды 95-годдзя з дня нараджэння Тараса Хадкевіча ў гарадской газеце змешчаны артыкул "Зачараваны красою Наддзвіння".

Выпушчаны інфармацыйна-бібліяграфічны даведнік "Маленечкі кавалачак планеты, там, дзе бруіцца сіняя Дзвіна... Літаратурная Полаччына" (складальнікі В. Крук (тэкст) і Л.Дзядзюліна (бібліяграфія). Даведнік складаецца з 3х частак і змяшчае звесткі пра беларускіх літаратараў, якія маюць дачыненне да Полаччыны.. Даведнік разлічаны на работнікаў устаноў культуры, адукацыі, студэнтаў, школьнікаў, краязнаўцаў.

Вядзецца альбом дзейнасці Таварыства, дзе змяшчаюцца выразкі з газет і шмат фотаздымкаў. Ёсць кніга ганаровых гасцей. Вялікага памеру эмблема ТБМ упрыгожвае залу, дзе праводзяцца мерапрыемствы.

Старшыня гарадской арганізацыі ТБМ Валянціна Крук.


Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям'і

Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род", добра знаёмая чытачам самага рознага веку - усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах.

Днямі пабачыла сьвет пятае выданне - гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў.

Сярод герояў Арлова - князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, "бацькі" Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы...

Падкрэсліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку...

Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі - ад з'яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.

"Адкуль наш род" - першая беларуская аўдыёкніга, якую начытаў сам аўтар. Але адметнай яе робіць не толькі гэта. У дадзеным выпадку мы маем справу не проста з аўдыёкнігай, але з мультымедыйным праектам. "Адкуль наш род" можна як слухаць, так і чытаць. Кніга мае багатае гукавое афармленне і аздобленая малюнкамі вядомага мастака Віктара Сташчанюка. У яе арганічна ўвайшоў музычны "кампанент", дзе вылучаюцца кампазіцыі гурту сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса". Сярод ліку выканаўцаў уштукаваных у кнігу вершаў - наш выдатны актор Віктар Манаеў.

Разам з Уладзімірам Арловым над дыскам працаваў гукарэжысёр Алесь Калоша, які мае непасрэднае дачы-ненне ўжо да цэлай аўдыёбібліятэкі беларускай класікі і сучасных твораў.

Кніга выдадзена выдавецка-рэкламнай кампаніяй "БелТонМедыа", якая неўзабаве плануе выпусціць аўдыёверсію яшчэ адной папулярнай кнігі Ўладзіміра Арлова "Таямніцы полацкай гісторыі"(яе таксама чытае сам аўтар).

З гэтага тыдня мультымедыйны "Адкуль наш род" ужо можна набыць у цэнтральных менскіх кнігарнях, а таксама ў незалежных распаўсюднікаў.

Наш кар.


Справаздача

аб дзейнасці Пружанскай раённай Рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" за 2007 год

У пачатку студзеня 2007г. на пашыраным паседжанні раённай Рады ў складзе Жытка К. I., Жаўнярчук Л.В., Хадаровіч Г.У., Здановіч І.Ю., Дзмітруковіч В,Ф., Жэгалавай Т.М., Папекі М.М. быў распрацаваны і зацверджаны план дзейнасці на 2007 г..

Мэтай нашай дзейнасці мы абралі пашырэнне кола прыхільнікаў таварыства, папулярызацыю ўжывання беларускай мовы шырокім колам пружанцаў у паўсядзённым жыцці, папулярызацыя беларускамоўных выданняў, твораў беларускай літаратуры, музыкі, мастацтва. Цеснае супрацоўніцтва з установамі асветы і культуры раёна, газетай "Раённыя будні", незалежным інфармацыйным выданнем "Вы і Мы". У рамках сваёй дзейнасці мы запланавалі адзначыць 89-ыя угодкі БНР (Свята Дня Волі).

Дазвол на павядзенне Свята ў літаратурнай гасцёўні раённай бібліятэкі быў атрыманы ад райвыканкама. Але Свята ў заплпнаваным месцы не адбылося, так як нас нас у бібліятэку не пусцілі патлума-чылі прычыну нібыта прарвала трубы ацяплення. Тлумачэнне прычын, адразу было відаць, яўна надуманае. Таму наша мерапрыемства давялося пра-водзіць на прыватнай кватэры.

Намаганнямі сяброў Пружанскай гарадской суполкі праведзены выезд у Ружанскую пушчу да магілы касінераў К. Каліноўскага, дзе ад-быўся мітынг, былі запалены свечкі і ўскладзены кветкі. У лістападзе стараннямі тойжа Пружанскай гарадской суполкі на Дзяды была ушанавана памяць вядомых пружанцаў, на магілах запалены свечкі.

За справаздачны перыяд было праведзена 6 пасе-джанняў Рады, накіраваны зварот у райвыканкам з прапа-новай ў гонар 450-годдзя з Дня нараджэння канцлера ВКЛ Льва Сапегі надаць яго імя адной з вуліц у г.п. Ружаны і г. Пружаны. Пададзена скарга на імя старшыні райвыканкама аб зрыве правядзення вечарыны ў Дзень Волі. Крыху пашырылася падпіска на "Наша слова" з 7 да 11 нумароў.

Да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа быў распрацаваны план мерапрыемстваў. Гэты план узгадняўся з аддзелам асветы і аддзелам культуры і быў зац-верджаны старшынём райвыканкама. Гэтае ўзгадненне дало магчымасць фактычна ўсе пункты плана выканаць у цесным супрацоўніцтве з раённай і дзіцячай бібліятэкай, школай мастацтваў, цэнтрам дзіцячай і юначай творчасці, палацам культуры, музеем - гарадской сядзібай, раённай газетай. Сярод найбольш цікавых мерапрыемстваў выдзяляюцца: конкурс чытальнікаў твораў Я. Купалы і Я. Коласа для школьнай моладзі раёна (умовы, сцэнарый распрацаваны сябрам Рады, настаўніцай беларускай мовы Пружанскай гімназіі Жаўнярчук Л.В.); конкурс малюнкаў "Мой родны кут", які быў праведзены з дапамогай мастацкага аддзялення школы мастацтваў імя Р.Р. Шырмы. Выстава малюн-каў адбылася ў дзіцячай раённай бібліятэцы.

Конкурсы творчы з прац да юбілею класікаў бела-рускай літаратуры быў абвешчаны і праведзены на старонках газеты "Раённыя буд-ні" - адказная сяброўка Рады Хадаровіч Г.У.

Стараннямі сябра рады Жытко К.І. і вучняў старэйшых класаў Пружанскай СШ N1 праведзена вандроўка па коласаўскіх мясцінах.

Намаганнямі суполак раённай бібліятэкі і горада праведзены Вечар беларускага раманса, дзе гучалі рамансы на словы Арсенневай, Гаруна, Купалы, Коласа (музыка Эльзы Зубковіч) у цудоўным выкананні сяброўкі гарадской суполкі, настаўніцы музыкі і спеваў Пружанскай СШ №5 Машкала Святланы Аляксандраўны.

У Музеі-сядзібе "Пружанскі палацык" праведзена выстава прац народных умельцаў.

У Палацы культуры пры актыўным удзеле сябра Рады, мясцовага паэта Міколы Папекі праведзены музычна-літаратурныя кампазіцыі пры-свечаныя Я. Купалу (ліпень) і Я. Коласу (лістапад).

Стараннямі суполкі дзіцячай раённай бібліятэкі праведзены цыкл сустрэч з дзецьмі малодшых класаў школ горада і старэйшых груп дзіцячых садкоў "Прывітанне для маленькіх ад дзядзькі Янкі і дзядзькі Якуба".

Найболып актыўна ў гэтым годзе працавала суполка Пружанскай гімназіі, кіраўнік настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жаўнярчук Л.В.

17 снежня 2007 года ў актавай зале школы мастацтваў праведзена выніковае Свята да 125-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа, былі запрошаны прадстаўнікі ўсіх школ горада, пераможцы конкурсаў, сябры таварыства.

Цудоўную канцэртную праграму падрыхтавалі вучні і настаўнікі гімназіі, а таксама школы мастацтва, падведзены вынікі і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і ганаровымі граматамі раённай Рады ТБМ перамож-цы конкурсаў. Набыць падарункі нам дапамаглі: рэдакцыя газеты "Раённыя будні", незалежнае выданне "Вы і Мы", пратэстанцкая абшчына хрыс-ціян, мясцовыя прадпрымальнікі.

17 лютага 2008 г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя, на якой старшынёй Рады Жэгалавай Т.М. была зроблена справаздача аб дзейнасці ГА за 2007 г. Мы абмеркавалі, як станоўчыя моманты нашай дзейнасці так і цяжкасці і недапрацоўкі. Былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі Рады найболып актыўныя сябры ГА і суполкі. Гэта і Машкала С.А., Чаркасава Г.І., Папека М.М., Бартасевіч І.А., Васкаўшчук А.У. і суполкі Пружанскай гімназіі (старшыня Жаўнярчук Л.В.), раённай дзіцячай бібліятэкі(старшыня Дзмітруковіч В.Ф.).

Раённая Рада ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" абрана ў скла-дзе 7 чалавек, старшынёй засталася Жэгалава Т.М..

Старшыня Пружанскай раённай Рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Жэгалава Т.М.


Парасткі Беларушчыны

У Лідзе пачалі з'яўляцца новыя светладыёдныя светлафоры. Асаблівасцю іх з'яўляецца беларускамоўны надпіс: "Будзьце ўважлівымі". Першы такі светлафор устаноўлены на пешаходным пераходзе па вуліцы Ленінскай насупраць СШ №3.

Канешне, Ліда не першы горад, дзе пачалі ўстанаўліваць такія светлафоры, а ўсё-роўна важна, што і ў нашым горадзе на два беларускія словы стала болей.

Наш кар.


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Таварыства Беларускай Школы»

запрашае навучэнцаў 8-11 класа паўдзельнічаць у конкурсе міжнароднага вучнёўскага праекта "Распавядзі мне пра мяне". Пераможцы конкурсу возьмуць удзел у здьшках фільма пра жыццё сваіх аднагодкаў у Літве, Польшчы, Нямеччыне і ншых краінах Еўропы. Конкурснае сумоўе будзе адбывацца 23 і 30 красавіка 2008 г. з 16.00 да 18.00 ў памяшканні Таварысява беларускай мовы па адрасе: г. Мінск, вуліца Румянцава, 13

Аплату за дарогу гарантуем.

3 павагай дырэктар А.Ю. Лозка.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАЎ КАФЕДРА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ I МУЗЕЯЗНАЎСТВА ФАКУЛЬТЭТ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

Спецыяльнасць: Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (спецыялізацыя - музеязнаўства).

Студэнты здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па наступных дысцыплінах: беларуская ці руская мова (па выбары), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу.

На кафедры працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты сярод якіх чатыры доктары навук, пяць дацэнтаў, а таксама выкладчыкі, якія выкладаюць цікавыя тэарэтычныя курсы і праводзяць практычныя заняткі ў вядучых музеях Рэспублікі Беларусь.

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства рыхтуе выдатных спецыялістаў. якія валодаюць, як тэарэтычнымі пытаннямі ў галіне музеязнаўства (фармаванне музеязнаўства як навукі, аб'ект і прадмет даследавання. асаблівасці існавання музея як сацыяльнага іыстытута і музейнага прадмета як феномена гістарычнай памяці), так і практычнымі ўменнямі і навыкамі - гэта праектаванне выстаў і экспазіцый: арганізацыя камплектавання, улік, вывучэнне і захаванне музейных прадметаў, стварэнне сістэмы работы музея з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Студэнты вывучаюць такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, тэорыя і гісторыя музейнай справы, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, праектаванне музейных выстаў і экспазіцый, археалогія, архітэктура і г.д. Знаёмяцца з цікавымі спецкурсамі, такімі як нумізматыка, сфрагістыка, філатэлія, гісторыя беларускага касцюма і інш.

На навучанне без адрыву ад вытворчасці (завочная форма)

Спецыяльнасць: Музейная справа і ахона гісторыка-культурнай спадчыпы (спецыялізацыя - музеязнаўства).

Студэнты здаюць тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па наступных дысцыплінах: беларускай ці рускай мове (па выбары), гісторыі Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу.

Прыёмная камісія. 220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, прыёмная камісія. Тэлефон: (017) 222-83-06. Падрыхтоўчыя курсы. Тэлефон 219-75-11.

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар культуралогіі, прафесар Смолік А.І.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВАЎ ФАКУЛЬТЭТ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

Спецыяльнасць 1-23 01 11 "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія".

Спецыялізацыя 1-23 01 11-04 01 "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія. Беларуская мова і літаратура "

Кваліфікацыя - "Бібліятэкар-бібліёграф. Выкладчык."

Паважаныя абітурыенты!

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў рыхтуе спецыялістаў шырокага профілю. За пяць гадоў навучання нашы студэнты засвойваюць сацыяльна-гуманітарныя вучэбныя курсы, авалодваюць спецыяльнымі дысцыплінамі філалагічнага профілю (такімі, як сучасная беларуская літаратурная мова, культура мовы, стылістыка беларускай мовы, гісторыя беларускай літаратуры, методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры і інш.). Паралельна ідзе вывучэнне дысцыплін бібліятэчнага профілю (бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг, бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства, інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне эканомікі, права, аўтаматызаваныя бібліятэчныя сістэмы і інш.). Такая падрыхтоўка дазваляе потым нашым спецыялістам з поспехам працаваць, як у сферы культуры, так і ў сферы адукацыі.

Спецыялізацыя "Бібліятэкар-бібліёграф. Беларуская мова і літаратура", дае грунтоўную падрыхтоўку па літаратуры і мовазнаўстве, а таксама навыкі працы ў галіне інфармацыйных сістэм. Гэта павышае рэйтынг нашых выпускнікоў на сучасным рынку працы. На нашых спецыялістаў заўсёды ёсць попыт, бо здвоеная спецыяльнасць адкрывае выпускнікам шырокія магчымасці для працаўладкавання. Сёння нашы выпускнікі працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах, выдавецкіх цэнтрах, навукова-даследчых інстытутах, рэкламных агенцтвах і перакладчыцкіх цэнтрах, у турыстычных кампаніях, на радыё і тэлебачанні.

Маючы запіс у дыпломе "Бібліятэкар-бібліёграф. Выкладчык", вы зможаце паспяхова рабіць сваю кар'еру (у добрым разуменні гэтага слова). У навуковым плане для лепшых выпускнікоў у адпаведнасці з індывідуальнымі схільнасцямі адкрываецца магчымасць паступіць у магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці беларуская літаратура, мова, методыка іх выкладання, а таксама педагогіка, псіхалогія.

Для паступлення на спецыялізацыю "Бібліятэкар-бібліёграф. Беларуская мова і літаратура" трэба мець сертыфікаты ЦТ па беларускай мове і па "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", а таксама паспяхова здаць экзамен па беларускай літаратуры (вусна).

Форма навучання - толькі дзённая. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 222-83-23 - кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры.

Пры кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры працуе творчая суполка "БУКет", якая аб'ядноўвае ўсіх, хто спрабуе свае сілы ў мастацкай творчасці: піша вершы, прозу. Творы маладых літаратараў (на беларускай і рускай мовах) друкуюцца ў штогадовым альманаху "БУКета"


Ускрыленае хараство

У 1911 годзе Максім Багдановіч напісаў верш "Д.Д. Дзябольскаму", у якім звяртаецца да сябра, каб той зразумеў яго перажыванні. Максім з Дзідорам разам вучыліся ў гімназіі і ліцэі. У багдановічазнаўчых публікацыях знайшоўся здымак Д. Дзябольскага і я пераслаў яго - масквічцы Дзябольскай Ніне Сяргееўне, далёкай родзічцы Максімавага сябрука. А пазнаёміўся з паэтэсай, перакладчыцай у Менску, у Музеі Максіма Багдановіча. Наш класік перакладаў вершы французскіх паэтаў, а Ніна Сяргееўна пераклала яго вершы на французскую мову. Зацікавілася сучаснай беларускай паэзіяй - і вось творчы вынік: гатовы томік для франкамоных чытачоў з твораў Р. Барадуліна, В. Коўтун, Л. Хейдаравай, У. Някляева, Э. Акуліна, В. Шніпа, В. Жуковіча... Хочуць беларусы, каб пра іх лепш ведалі ў свеце - выдавайце!

Удзячны і я таленавітай, няўтомнай сяброўцы Беларусі. І ў знак вялікай, шчырай павагі, як вяртанне пазыкі, паспрабаваў пера-класці вязанку вершаў Ніны Сяргееўны Дзябольскай.

Сяргей Панізьнік.


Ніна Дзябольская

Аўтару ад перакладчыка

Наведаў я краіну ўзнёслых слоў,

Прыўкрасных слоў у помыслах адзіных;

Прымаў іх у абдымкі, як паслоў, -

Каб разам быць ля водарнай кадзільны.

Ускрыленасць! І хараства агні!

Перада мной - адкрытае забрала...

Хтось буркнуў: "Быць вам на кані,

Або за брамай".

У Полацку

І кветкі тут, нібы ў Расіі,

Такія ж вокны, гамана.

У скверах бюсты папрасілі

Сказаць, дзе мудрасць, дзе мана...


Крок нетаропкі, з ласкай слова,

З пяшчотнай думнасцю пагляд...

...А з мрояў сябрука былога

Ляцяць іскрынкі ў даўні сад.

* * *

За кожнай новаю гарой

Ляжыць вышэйшае нагор'е.

Жыцця разбуджанага рой

Знаходзіць новае падвор'е.


І зноў увысь, зноў на пад'ём

Караскайся, збівай калені,

Дых беражы! Сустрэне дом!

Аховаю - анёлаў цені.

Храм Хрыста Збаўцы

(каторы на гаражах)

Стынь мармуру пад бронзавай луской,

І купалы з фальшывенькім дамескам.

На гэтым фоне мірсцяцца гратэскам

Натоўпа ўсхліп, жабрак з пустой рукой.

Вяртанне дадому

Лес пахмурны, згустак аблачынны

Над зямлёй пажоўклаю зачах.

Пах жывіцы. Ша! З нябёсаў чынна

Раптам крык прарваўся крумкача.


Не гарлань, не прымем мы папроку:

Голас твой з нябачнай чужыны, -

Вокліч нетутэйшага прарока.

Водзыў неразблытанай маны.

Пасецца лета...

С. П.

Беларусь. Пасецца лета.

З граблямі на беражок

Скокнула. Аж на паўсвету

За стажком стаіць стажок.

Дзе нягода, непагода?

Пырскі-промні з-пад крыла -

Тчэцца бусліка выгода:

"Нада мной няма арла!"

Ніколі, або Апорыі Зянона

Чарапашка мая, чарапаха,

Не маніся знікаць пад павець!

Многа дадзена сіл Ахілесу, -

І яму за табой не паспець!


Так сказаў нам Зянон: ён разумнік,

Мудрагель, як усе хітрунцы.

У сутычцы нязвыклых апорый

Не падбіць для разгадкі канцы.


Бо страла не ўзляціць над зямлёю

І ставок не запоўніць вада;

Хто насыціўся - будзе нішчымны,

Той, хто жлукціць - не вызнае дна.


А народ, у спадзеўках свабоды.

Пажадобны хамут узнясе...

Розум зябкі, пагляд бесстаронні -

Блытаніна слядоў на расе.

Зянон з Элеі (каля 490-430 да н. э.) - старажытна-грэчаскі філосаф. Аўтар знакамітых парадоксаў (апорыяў,) сярод які "Ахілес", "Страла" - пра немагчымасць руху, множаснасць рэчаў. Заўвага перакладчыка.

Краявіды

Ашука гор, гуллівы звон далін,

Шалёная нязмоўкласць вадаспадаў,

Туманаў замаркочаны сацін

І гамарня наведзеных каскадаў.


Лясоў удумнасць, стэпаў варажба,

Зігзаг маланкі, стогны навальніцы...

Суседзяцца мілосная вярба

І жарало з цнатліваю вадзіцай.

* * *

На беразе раз'юшанай ракі,

Над прорвай кратэра нязмоўклага вулкана,

На чорных лядах зрытага кургана

Стаім астылыя, нібыта асцякі,

І зырым. Не пазбегнуць урагана.

Усё знясе - ушчэнт. І закрывавіць рана:

Адпомста за драпежныя клыкі.

З рускай. Пераклаў Сяргей Панізьнік.


Успаміны Эдварда Вайніловіча

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Зала была набіта бітком, прысутнічала каля 500 600 чалавек. Сход працягваўся, а на тварах безнадзейная стомленасць і крыўда. Мяне, нягледзячы на мой супраціў, аднагалосна вылучылі старшынём сходу. У сваім выступе я закрануў тэму перамены настрояў, якую прадчуваў яшчэ летась. Калі я не адзін раз падкрэсліваў, што ўзровень Сойма і ўраду не адпавядае задачам, якія стаяць перад імі, у адказ раздаваўся неадабральны гуд сходу. Сёння ж павінен быў згладжваць праявы абурэння і абурэнні, абнадзейваючы сабраных, што калі ў Сойме мы пачуем не голас партыі, не голас аднаго класа, а голас народа, не можа быць, каб не прачнулася сэрца Польшчы і яе сумленне, і каб яна не ўступілася за свае ўсходнія землі.

Цвіком сходу была справаздача Міраслава Абязерскага, дэлегаванага ў Рыгу, дзякуючы старанням нашых красовых арганізацый, Міністэрствам унутраных спраў як эксперта па беларускім пытанні. Ён рабіў справаздачу публічна, не баяўся аспрэчанняў і даказваў, што Ёфе ахвотна саступаў усходнія землі да Дняпра і Дзвіны. Аднак Грабскі, які вёў перамовы за плячамі дэлегацыі, прыйшоў да высновы, што Польшчы раз і назаўжды неабходна пазбавіцца ад гэтай "беларускай язвы", і задаволіўся лініяй сённяшняга перамір'я, якая пакідала Менск бальшавікам і праходзіла каля Нясвіжа на паўдарогі паміж Нясвіжам і Цімкавічамі да ракі Лань, а па ёй да Прыпяці.

Эксперты і вайсковец генерал Куліньскі не былі запрошаныя, каб выказаць сваё меркаванне, а віцэміністр Домбскі, як гавораць яго нядобразычліўцы (магчыма, не заўсёды правільна да канца), толькі ручкі мяняў, выпісваючы завітушкі, выпрацоўваючы прыгожы почырк для наступнага падпісання канчатковага варыянту дакумента. Для Сойму было важным, каб кожная партыя была прадстаўлена ў складзе дэлегацыі, а ці будуць гэта палітычна і дыпламатычна пісьменныя людзі, ніхто не клапаціўся. Затое спаўна гэтымі вартасцямі магла пахваліцца бальшавіцкая дэлегацыя на чале з Ёфе.

Пасля выступу Абязерскага агульны сход прыняў рэзалюцыю, у якой было адлюстравана абурэнне насельніцтва ўсходніх земляў, насельніцтва, якое выкарысталі ў раздзеленай краіне ў справе адраджэння Польшчы, а ў вырашальны момант гэтай жа Польшчай і прададзенае. Прынятая рэзалюцыя, хутчэй за ўсё, далей архіваў не патрапіць, бо ні адно варшаўскае выданне сёння нават не ўспамінае аб усходніх землях, як не ўспамінае аб тых, каму нанеслі крыўду. Выступаў таксама Р. Скірмунт, прыводзячы навочныя прыклады настрою насельніцтва ў месцах, пакінутых бальшавікамі, якое, находзячыся пад свежым уражаннем ад перажытага, мусіць, ахвотна павярнулася б у польскі бок.

Сход доўжыўся ў цяжкай атмасферы з 5 да 10 гадзін вечара і разыйшоўся, даручаючы прэзідыюмам красовых арганізацый самім клапаціцца аб сваіх праблемах. З цалкам іншым настроем, мусіць, слухаў сход справаздачу Ёфе ў Крамлі, на якой той выхваляўся тым, што атрымаў у Рызе больш, чым чакаў, што нарэшце то Польшча зраклася ад ягелонскай ідэі, а першы Сойм вольнай Польшчы зацвердзіў падзел дзяржавы, супраць чаго народ ваяваў звыш ста гадоў. Пасля прыняцця сходам пастаноў у старшыні Кяневіча праводзіліся доўгія паседжанні. Апошняе з удзелам У. Рачкевіча, начальніка "прыфрантавых і этапных тэрыторый", нядаўна прызначанага замест Асмалоўскага, вялікага правіцеля "Усходніх земляў", які там пасля сябе не пакінуў добрай памяці ні як адміністратар, ні як арганізатар. У. Рачкевіч, наадварот, заявіў аб сабе як гнуткі і ўлюбёны ў сваю справу палітык.

Прэрагатывы ўлады як аднаго, так і другога грунтоўна адрозніваліся: Асмалоўскі падпарадкоўваўся толькі Галоўнакамандуючаму ў асобе Пілсудскага, а Рачкевіч міністру ўнутраных спраў Скульскаму. У сувязі з гэтым першы не залежаў ні ад ураду, ні ад Сейму, што не гэтулькі было важным для яго асабіста, колькі прадвызначала адносіны паміж кіраванымі тэрыторыямі і дзяржавай. Як у Сойме, так і ў грамадскіх колах Кангрэсуўкі, а таксама на саміх Крэсах паранейшаму існавалі дзве канцэпцыі, аб якіх я не адзін раз згадваў. Прадстаўнікі першай былі прыхільнікамі анэксіі, за якую выступалі прымежныя паветы на Гарадзеншчыне, уключаючы вялікую частку Віленскай губерні. Прадстаўнікі другой арыентаваліся на ўнію (шырокую аўтаномію), за якую выступала ўся Беларусь. Варшаву бударажылі розныя версіі (якія ў наступным не пацвердзіліся), што падобна Жалігоўскаму ў Вільні шляхам рокашу, а на самай справе, з дабраславення і пры дапамозе ўраду, генерал Балаховіч заняў Менск, і Беларусь і збіраецца заяўляць аб сваім самавызначэнні. Нават часовы ўрад ужо амаль створаны, у яго склад уключаныя: я, Р. Скірмунт, Ежы Чапскі і Альгерд Свіда, што ўжо было яўным перабольшаннем, паколькі Балаховіч знаходзіўся ў гэты час паміж Пінскам і Мазыром. У Менску пасля падпісання перамір'я расстралялі 140 чалавек, прозвішчы якіх былі перададзеныя Рачкевічу. Вось ён, першы вынік рыжскага перамір'я.

Стварэнне Расійскапольскага таварыства

Акрамя таго, у Варшаве пад эгідай графа Тышкевіча і па ініцыятыве Савінкава, Меражкоўскага, Філосафава і іншых, было створана Расійска-польскае таварыства. Таварыства падтрымлівала адносіны з генералам Урангелем і не пры-знавала Беларусі, а пры ўмове непасрэднай расійска-польскай мяжы імкнулася пры левай арыентацыі да стварэння так званага "modus vivendi" (часовая дамова). Абавязковым пры гэтым станавілася напісанне вызначанай "ligne de conduite" (лініі паводзін) для насельніцтва ўсходніх земляў, адпрэчанага Польшчай на падставе Рыжскай дамовы, адхіленага таксама і беларусамі, якія не падзялялі пункт погляду Польшчы, які дзяліў Беларусь.

Пасля доўгіх і знясільвальных дыскусій мы дайшлі да высновы, што неабходна прытрымлівацца канцэпцыі меж 1772 г. з невялікімі саступкамі, і ў яе рамках даць былым землям ВКЛ шырокую аўтаномію. Гэтую канцэпцыю мы ўсяляк павінны былі прапагандаваць у грамадскіх і ўрадавых колах, хто як можа і ўмее. З гэтай думкай я накіраваўся ў Бельвядэр, каб запісацца на аўдыенцыю да Кіраўніка дзяржавы і ў Міністэрства замежных спраў да віцаміністра Эразма Пільтца, як да адной з найболей уплывовых асоб у Міністэрстве.

Да ад'езду ў мяне было некалькі дзён, але ці то ў сувязі з тым, што Пілсудскі з'язджаў кудысьці, ці то я яму прымільгаўся, але ў Бельвядэр мяне ніхто не запрасіў. Затое ў мяне была трохгадзінная аўдыенцыя з Пільтцам, якога я ведаў даўно, яшчэ з часоў рэдакцыі "Краю" і прафесара Спасовіча, з якім бачыўся апошні раз, здаецца, на станцыі Ліда. Мы размаўлялі аб тым, што можна зрабіць у дадзены момант, каб паўплываць на рашэнне памежнага пытання ў лепшы бок, менавіта зараз, пры пазначэнні мяжы на месцах, а затым, пры падпісанні сталага перамір'я.

Стварэнне камісій

У сувязі з гэтым мы настойвалі на стварэнні камісій з прадстаўнікоў мясцовых землеўладальнікаў пры пазначэнні мяжы, і каб у склад дэлегацыі пры падпісанні мірнай дамовы ўвайшлі прадстаўнікі красовых арганізацый з правам голасу. Пільтц, пасля таго як выслухаў усе мае довады, якія я дадаткова выказаў у сціснутым выглядзе ў пісьмовай форме, запэўніў, што поўнасцю падтрымлівае мяне і прыкладзе максімум высілкаў, каб забяспечыць паспяховае рашэнне гэтых пытанняў. А ў сувязі з маім ад'ездам, папрасіў назваць кантактную асобу, да якой ён мог бы звяртацца па інфармацыю. Я назваў Абязерскага, як нашага дэлегата ў Рызе і, у свой час, старшыню Польскабеларускага таварыства. З гэтым я і адправіўся на наступны дзень раніцай з Варшавы ў Бзовец, дзе меў намер дачакацца вестак з дому ад эканома, які туды паехаў.

(Працяг у наступных нумарах.)


«ПРИЛАСКАТЬ И УНИЧТОЖИТЬ!»

Гістарычная трагедыя

(Працяг. Пачатак у № 11-16.)

Лёсік. А чаму б і не?.. А пакуль чытай, што ў руках трымаеш!

Краўцоў (узнёсла, урачыста, з гонарам).

Устаўная Грамата да Народу Беларусі

Радзімая старонка наша апынілася ў новым цяжкім становішчы. Дзе цяпер уласць, што тут была, німа ведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкімі войскамі.

Вы павінны ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі.

Беларускі Народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці на нацыянальна-персанальную аўтаномію.

Права нацыяў павінно знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакра-тычных пачатках Устаноўчага Сойму.

Але і да скліканьня Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належыць тым народам, якіе на ей жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Усебеларускаго З'езду, даданы прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасцяў, зьдзяйсьняючы задання З'езду, абвяшчае сябе тымчасоваю Уладаю на Беларусі, паходзячаю да кіравання краям і да найхут-чэйшаго склікання Усебеларускага Устаноўчага Сойму, на аснове агульнага, простага, роўнага і прапарцыянальнаго выбарчаго права, дзеля ўсяго дарослага насялення, не рахуючыся з нацыянальнасцю, рэлігіяй і полам.

Тымчасовую народную ўладу краю якая паставіць сабе задання абароны і зацвер-джання здабыткоў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі Народны Сакратарыят, які з гэтаго дня пачаў выпаўняць свае абавязкі. Асабісты склад Сакратарыяту будзе апуб-лікаваны потым.

Дана у Менску-Беларускім ... лютага 1918 року Выканаўчы Камітэт Рады Усебе-ларускаго З'езду.

Народны Сакратарыят Беларусі з гэткіх асобаў:

Народны Сакратар ўнутраных спраў І. Макрэяў, міжнародных спраў - Я. Варонка, прасветы - А. Смоліч, справядлівасці - Е. Бялевіч, народнай гаспадаркі - І. Серада, шляхоў - В. Рэдзька, грашовых спраў - Г. Белкінд, апекі - П. Бадунова, вялікарускіх спраў - П. Злобін, пошты і тэлеграфаў - А. Карач, контролю - П. Крэчэўскі, земляробства - Т. Грыб, упаўнаважаны па вайсковых справах - К. Езавітаў, загадчык справаў сакратарыяту - Л. Заяц.

Тымчасовы Старшыня Народнага Сакратарыяту Беларусі і Народны Сакратар загранічных Справаў Язэп Варонка.


Усталёўваецца доўгая паўза. Яе парушае Краўцоў.


Краўцоў. Пра ўрад-сакратарыят меркаваць не бяруся. А Грамата не гадзіцца. Уладу нібыта і ўзялі і аўтаномію тую ў складзе Расіі не згадалі, а дзяржавай, сваёй, назваць не адважыліся. Нібы схітрылі, спалавінілі. Не тая Грамата, якую народ і я асабіста чакаю. Калі ўжо рушылі, то трэба ісці да канца - да Беларускай Рэспублікі вольнай і непадлеглай ні чорту з Усходу, ні д'яблу з Захаду. Да канца ці ніяк, калі ўжо вольна казаць ад люду простага паспалітага.


Пакой узрываецца апладысментамі. Тэлеграфны апарат адстуквае марзянку, Рак-Міхайлоўскі моўчкі счытвае тэкст з тэле-графнай стужкі.


Сцэна зацямняецца.


ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

VIII

Гісторык. 21 лютага 1918 года Выка-наўчы камітэт Рады, выконваючы волю Усебела-рускага з'езда, аб'явіў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы беларускі ўрад на чале з Язэпам Варонкам і па-абяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўста-ноўчага сходу. Узнавілася дзейнасць гарадской думы. На супрацоўніцтва з новым урадам пагадзіліся вядомыя земскія дзеячы. Але сама-стойнай дзяржаўнай дзейнасцю беларусы зай-маліся нядоўга. Газета «Белорусская земля» ці то з іроніяй, ці то з жалем адзначыла: «Белорус-ский народ может смело вписать в свою много-вековую историю прекраснейшую идиллию о белорусском правительстве, существовавшем пять дней. Этого нельзя не воспринять с жаром в сердце, ибо это была действительность из меч-ты, это был апогей белорусского национально-политического возрождения».

25 лютага ў Менску запанавалі немцы. Камандуючы 10-й нямецкай арміяй генерал Эрых фон Фалькенхайн беларускай улады не прызнаў, але дзейнасць яе не забараняў, хоць на перамовы з ёй не даваўся. Пры сустрэчы з ура-давай дэлегацыяй працытаваў з Святога Дабра-весця паводле Лукаша: «І я кажу вам: прасеце, і дасца вам, шукайце, і знойдзеце, стукайцеся, і адчыніцца вам: бо кожны просьбіт атрымлівае, і шукальнік знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць».

Гэтую параду ўрадаўцы выкарысталі напоўніцу. Афіцыйна не прызнаны ўрад тым не менш атрымаў магчымасць распачаць не толькі шырокую культурную, але і нарматыўную дзейнасць ды ратаваў Беларусь, якую сумеж-ныя дзяржавы расцягвалі на кавалкі.

Найперш, 9 сакавіка, Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ў адказ на Брэсцкую мірную дамову, якая дзяліла Беларусь паміж Расіяй і Германіяй, выдае Другую Устаўную Грамату да народаў Беларусі, якая з'яўляецца канстытуцыйнай і па сваім дэмакратызме становіцца вышэй за канстытуцыю савецкай Расіі. Гэтай граматай і было дэкларавана ўтварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, да стварэння якой немцы ніякага дачынення не мелі, як і да яе дзяржаўных структур. І Выка-наўчы камітэт Рады, кіраваны Беларускай сацыялістычнай грамадой, прымае рашэнне ісці ў дзяржаўным будаўніцтве далей і супольна з Віленскай Беларускай Радай...


Сцэна асвятляецца.


У пакоі Гарун, Лёсік, Смоліч, Захарка і Варонка. Нарада паплечнікаў-аднадумцаў крыху паспешлівая, адтаго і нервовая, напру-жаная.


Смоліч. Я даўно кажу: у нас адна доля з Украінай. Яна, канешне, апярэдзіла нас у ства-рэнні незалежнай Рэспублікі, але ж дарога ў нас адна! Сённяшні дзень Украіна - гэта наша заўтра. Украіна зараз у авангардзе нацыя-нальнага руху. А некалі, як і мы, імкнулася да федэрацыі з Расеяй. Але ж часы мяняюцца і момантаў упускаць нельга. На каго ставіць? А ні на каго. Немцы нас да пары церпяць... Ды сэрца маё да іх не ляжыць, як і да палякаў, што мяжу сваю бачаць за Смаленскам. Пра Расею і казаць нічога не хачу...

Варонка. Даліся табе гэтыя немцы! Немцы, як немцы... Мы прыглядаліся да акупантаў, акупанты прыглядаліся да нас.

Лёсік. І моўчкі...

Гарун. Калі ў першы дзень свайго гас-падарання выкінулі нас з памяшкання і сцяг з будынка сарвалі ды дзяржаўную казну скан-фіскавалі, то пасля ж вярнулі і амаль павініліся...

Смоліч. У тым і справа, што амаль...

Варонка. А ты чаго хацеў?

Смоліч. Нічога я ад іх не хачу. Зразу-мець не магу, як і чаму яны сцярпелі абвяшчэнне БНР? Нібы нічога і не здарылася! А як аб'явім незалежнасць?!.

Лёсік. Пра незалежнасць першым Макар Краўцоў сказаў вунь калі... І яе трэба каваць, пакуль не астыла...

Смоліч. Як сябе трымаў Фалькенхайн пры перамовах?

Варонка. Звычайна. Гамонка на гэты раз доўжылася больш за дзве гадзіны пры поўнай лаяльнасці генерала. Былі закрануты самыя розныя бакі становішча на Беларусі. Мне падалося, што немцы ведаюць становішча ў Менску і краі на многа лепш, чым мы думаем. Гаворка вялася ў рэчышчы менавіта дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Што да непара-зуменняў і наскокаў на нас, то Фалькенхайн патлумачыў іх непаразуменнямі, якія мелі месца па прычыне лжывых прадузятых даносаў і абвінавачанняў беларускіх дзеячаў у бальшавізме.

Смоліч. Гэта абнадзейвае і мы дапуска-ем прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якой і аб'яўляем Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай. Так?..

Гарун. Калі Фалькенхайн і гэта сцерпіць, будзем чакаць, што Берлін першым прызнае незалежную БНР.

Лёсік. У нямецкай акупацыйнай паліты-цы ў адносінах да БНР праглядаюцца дзве лініі - як на ўзроўні дзяржаўным, так і канкрэтным, мясцовым. З аднаго боку - непрызнанне БНР афіцыйным Берлінам. З другога - падтрымка яе праз Х нямецкую армію і асабіста яе каман-дуючага, які ў адносінах з намі, як мне здаецца, заходзіць даволі далёка.

Гарун. Ведаць бы, што за гэтым стаіць...

Смоліч. Што б ні стаяла, ідзем на незалежную Беларускую Народную Рэспуб-ліку!..

Лёсік. Больш прыдатнага моманту бадай што не будзе...

Смоліч. Значыць, згода?!

Варонка і Гарун (амаль разам). Згода!

Смоліч. Вільні, Віленшчыне, асабіста Луцкевічу, а ён з хвіліны на хвіліну будзе тут, ставім умову: адмовіцца ад ідэі стварэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы і разам з намі ісці на незалежнасць БНР і на аб'яднанне Бела-русі ў яе этнаграфічных межах.

Лёсік. Варта прыкінуць, хто на Радзе нас падтрымае, а хто будзе супраць.

Смоліч. Па палітычнай прыналежнасці бальшыня Рады належыць да Грамады.

Гарун. Меншавікі, жыдоўскія і польскія партыі правасацыялістычнай арыентацыі ідэю незалежнасці не падтрымаюць, гэта безумоўна.

Варонка. Пасля прыняцця Другой Устаўной граматы і пракламавання БНР эсэры ад меншавікоў адкалоліся і хістануліся ў наш бок. А ў сваёй газеце заявілі (зачытвае): «Все-белорусское Учредительное собрание и все под-готовленные к нему шаги должны встретить на местах у наших товарищей социалистов-револю-ционеров самую решительную и энергичную поддержку, и мы, социалисты-революционеры, должны принять в делах Белорусской Респуб-лики самое деятельное участие, внося в молодое и слабое еще белорусское движение свой опыт и все свои силы и знания».

Смоліч. Я не веру эсэрам...

Гарун. І дарэмна. Гэта ж нашы эсэры, а не расейскія.

Смоліч. Не бачу розніцы з расейскімі...


Уваходзіць Луцкевіч.


Луцкевіч. Маё шанаванне грамадзе і грамадоўцам. (З Смолічам абдымаецца, з іншы-мі здароўкаецца за руку.) Я ведаю, што Бела-руская Рада ўжо ў зборы. І тым не менш, некалькі слоў у вузкім коле, каб былі зразумелыя і мой прыезд, і мая рашучасць. Зусім нядаўна мы пра-вялі беларускую канферэнцыю ў Вільні, каб абмеркаваць становішча. У палітычнай рэза-люцыі паспрабавалі яшчэ раз вылучыць пытан-не аб дуалістычнай ці нават тройсцвеннай дзяржаве: беларуска-літоўска-латышскай, як адзіна рэальнай з гаспадарчага пункту гледжання і дастаткова значную, каб уяўляць рэальную баявую сілу. Рэзалюцыя гэта была паслана нямецкаму канцлеру, але нямецкі ўрад на яе не адрэагаваў. Здарылася новая падзея, якая змяніла агульную палітычную сітуацыю: нямецкія войскі прасунуліся далей на Усход. Я не думаю, што бальшавікі здолеюць устаяць. І нашы надзеі на блізкае развязанне беларускага пытання сталі зноў на рэальную глебу. Брэст-Літоўскай мірнай дамовай германцы прымусілі Расею адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій на Заходнюю Беларусь. Праз ліставанне з вамі і праз газету «Гоман» ды іншыя мы ў курсе ўсіх падзей у Менску. Ваш настрой поўнасцю супадае з нашым - Віленская Беларуская Рада з вамі. Яна таксама нацыяналістычна, яна таксама супрацьпастаўлена бальшавіцкай уладзе. Мы, як і вы, ускладаем надзеі на прызнанне БНР Германіяй. Нам прыемна ваша запрашэнне да сумеснага абмеркавання палітычнага становішча і неабходнасці сумесных дзеянняў. Мы, вядома ж, удзячны за кааптацыю віленчукоў у Беларус-кую Раду і прыехалі ў Менск з надзеяй, што, нарэшце, прыходзіць пара рэалізацыі іншых планаў - нацыяналістычных і выразна контррэ-валюцыйных, калі бальшавіцкі пераварот у Піцеры можна лічыць рэвалюцыяй. І да ведама: Віленская Беларуская Рада больш не настойвае на ідэі стварэння Беларуска-Літоўска-Латвійс-кай дзяржавы, але не адкідае магчымасці ў перспектыве мець канфедэрацыю або Злучаныя штаты Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі. А сёння пераходзім на пазіцыі поўнага незалежніцтва Беларусі ад каго б там ні было.

Па Берасцейскай мірнай дамове Савец-кая Расея, разглядаючы Беларусь не як асобны край, а як «ряд губерний Северо-Западной области России», падзялілася Беларускай зямлёй з немцамі, аддаўшы ім Віленшчыну і Гарадзеншчыну. І будзем лічыць, што на грунце толькі гэтых двох фактараў канчаткова збанкрутавала старая палітычная канцэпцыя ўсерасей-скага федэралізму. Цяпер мы фактычна ідзем на нацыянальную рэвалюцыю. І далейшая работа беларусаў будзе работай над рэалізацыяй незалежніцкага ідэалу. Хопіць ужо Беларусі лічыць сябе сябрам Расіі, калі тая яе за гэтага сябра не лічыць.

Спадар Аркадзь Смоліч пазнаёміў мяне з праектам Трэцяй Устаўной Граматы. Гэты дакумент і рашэнне Беларускай Рады па яго сцверджанні мусяць стаць гістарычнай з'явай ХХ стагоддзя. Не смею больш займаць вашай увагі.

Смоліч. Паважаны Антон Іванавіч, мы разлічваем на ваш выступ на Радзе.

Луцкевіч. Як дамовіліся...

Смоліч. Асноўныя тэзы майго дакладу: Першае. Падзел Беларусі па Берасцейскаму трактату не можа быць цярпімым беларусамі. Другое. Калі савецкі ўрад не можа ануляваць свой подпіс супраць падзелу Бацькаўшчыны, то павінны пратэставаць самі беларусы. Трэцяе. Неабходна для гэтага аб'явіць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, бо толькі тады яна зможа патрабаваць звароту сваіх зямель, калі выступіць у якасьці суверэннай дзяржавы.

Луцкевіч. Стаўлю да ведама прадстаў-нікоў Народнага Сакратарыята БНР і кіраў-ніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, што пакідаю за сабою права агалосіць на пасяджэнні Беларускай Рады чацвертую тэзу: парываючы дзяржаўную сувязь з бальшавіцкай Расеяй нічо-га іншага не выпадае, як абаперціся на Германію, замацаваўшы саюз з ёю у той ці іншай форме - гледзячы па абставінах... Дарэчы, толькі пасля разрыву Літувы з Расейскай федэрацыяй, Гер-манія ўчора прызнала яе незалежнай рэспуб-лікай. Настаў і час Беларусі!


Сцэна зацямняецца. Заслона апускаецца.


Гісторык (з прасцэніума за залы). На пасяджэнні Рады, якое пачалося а 8 гадзіне вечара 24 сакавіка 1918 года, фракцыя Бела-рускай сацыялістычнай грамады ўнесла прапа-нову аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Спавешчанне пра неаб-ходнасць дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі зрабіў кіраўнік фракцыі, фактычны старшыня БСГ, народны сакратар земляробства Аркадзь Смоліч. Абмеркаванне спавешчання доўжылася дзесяць гадзінаў. І толькі каля шостай раніцы наступнага дня рэзалюцыя аб незалежнасці была прынятая. Прыхільнікі саюзу з Расіяй - прад-стаўнікі земстваў, гарадоў і яўрэйскага Бунда - апынуліся ў меншасці. Сябры Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі і эсэры ад га-ласавання ўстрымаліся. Разам з упартай апазіцы-яй яны складалі амаль палову Рады. У той самы дзень, 25 сакавіка, пасля перапынку з 7 да 12 гадзінаў пачалося паартыкульнае абмеркаванне Трэцяй Устаўной граматы да народаў Беларусі. І нарэшце каля трэцяй гадзіны дня яна была зацверджана. З 25 сакавіка 1918 года Беларуская Народная Рэспубліка абвяш-чалася незалежнай Дзяржавай, а Брэсцкі мірны дагавор касаваўся. Спрадвечная мара беларус-кіх барацьбітоў пра сваю незалежную краіну, насуперак волі вялікіх дзяржаў, пачынала здзяйсняцца.

І з акцыяй 25 сакавіка ўжо не маглі і не могуць не лічыцца нават ворагі беларускай дзяржаўнасці.


На фоне музыкі Уладзіміра Тэраўскага да гімна БНР на словы Макара Краўцова перад заслонай выходзяць Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў і становяцца побач з Гісторыкам.


Смоліч (узнёсла і ўрачыста чытае перад тэатральнай залай.)

3-я Устаўная Грамата

Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскаго царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь, не пытаючыся народу ўкінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народ-най Республікі, скідаем з роднаго краю апошнее ярмо дзержаўнай залежнасці, якое гвалтам накі-нулі расейскіе цары на наш вольны і нізалежны край. Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе свайго Устаноучага Сойму пастановіць аб будучых дзержаўных звязах Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя звязі, якія далі, магчмасці чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берэ-сці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берэс-цейскаго трактату, акая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка па-вінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перевагу беларускі народ, а ласьне: Магілеў-шчыну, беларускія часці Меншчыны, Гроднен-шчыны (з Гроднай, Беластокам і інш), Вілен-шчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чернігаў-шчыны і сумежныя часці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка пад-цверджывае ўсе тыя правы і вольнасці грама-дзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаў-ной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.

Абвяшчаючы аб незалежнасці Бела-рускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што усе любячые волю наро-ды дапамогуць беларускому народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дана ў Менску-Беларускім

24 сакавіка 1918 року.

Музыка ўзмацняецца, Макар Краўцоў, Аркадзь Смоліч і гісторык запяваюць гімн БНР. Заслона паднімаецца. За плячыма ў Смоліча, Краўцова і Гісторыка бел-чырвона-белы сцяг з выявай «Пагоні».

Беларускі Нацыянальны Гімн


Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны, родны свой прастор

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор.


Няхай жыве магутны смелы

Наш беларускі вольны дух;

Ужо сцяг бел-чырвона-белы

Пакрыў сабой народны рух.


На бой! за шчасце і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі...

На бой! - усе да аднаго!


Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й бачыць той,

Хто смее нам нясці прымусы

I першы выкліча на бой.


Браты, да шчасця мы падходзім

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

У крывавых муках мы народзім

Жыццё Рэспублікі сваей!


Сцэна зацямняецца.


IX

Гісторык. Пасля абвяшчэння акта аб незалежнасці Беларусі прадстаўнікі земстваў і гарадоў (сябры пераважна рускіх і яўрэйскіх партыяў) выйшлі з Рады БНР - не маглі адмовіцца ад свайго ідэалу адзінай і непадзель-най Расіі. Немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят у дзень абвяшчэння незалежнасці, але нікога не арыштавалі. У пошуку кампрамісу Рада кааптавала ў свой склад дзеячоў Беларус-кага народнага прадстаўніцтва, якое ўзначальваў Раман Скірмунт. Гэта супакоіла немцаў (Скір-мунт не раз сустракаўся з генералам Фалькен-хайнам), але прывяло да крызісу, свары і расколу ў Народным Сакратарыяце, дзе перавагу атрымалі паплечнікі Скірмунта, які іх узначаліў як старшыня Народнага Сакрата-рыята. Найперш яны супраціўляліся перадачы зямлі сялянам і настойвалі на далейшым збліжэнні з акупантамі. Сацыялістычная афар-боўка Рады і Народнага Сакратарыята па-блякла...


Сцэна асвятляецца.


За сталом на фоне бел-чырвона-белага сцяга з «Пагоняй» уладкаваўся Раман Скір-мунт. На крэслах размясціліся Варонка, Лёсік, Серада і яшчэ тры-чатыры незнаёмцы. Увахо-дзяць Бадунова, Гарун, Смоліч, Грыб і Захарка. Скірмунт выходзіць з-за стала. Смоліч ад ві-тання ўхіляецца, папраўляючы сваю чупрыну, а рука Скірмунта павісае ў паветры.


Скірмунт (уладкоўваючыся за стол). Рад бачыць шаноўнае спадарства ў зборы, бо, на жаль, даўно не бачыліся...

Смоліч (даволі дзёрзка). Нас прывяло сюды не столькі запрашэнне пана Скірмунта, колькі абставіны ў краіне, а дакладней у дзяржаве...

Скірмунт. Для выхаванага чалавека заўвага не самая ветлівая, але ж чаго не бывае ў палітыцы...

Гарун. Відаць, мы інакш разумеем палітыку і тыя самыя абставіны ў дзяржаве...

Скірмунт (прымірэнча). Абставіны сапраўды не простыя. І ёсць патрэба параіцца (глядзіць на Смоліча) найперш з Грамадой, выпрацаваць нейкія агульныя крытэрыі паво-дзін і барацьбы за тую ж дзяржаву і дзяржаў-насць. Скажу не тоячыся, спробы нашы выйсці на ленінскі ўрад праз нямецкае ваеннае каманда-ванне, каб дамовіцца пра аб'яднанне з тэрыто-рыяй БНР яе ўсходніх зямель, пакуль не ўдаліся. Выхад на камісара замежных спраў Расеі Чачэ-рына для перамоваў аб прызнанні БНР таксама не адбыўся. Затое ўдалося стварыць прадстаў-ніцтва БНР на Украіне, у Літве, дыпламатычныя лісты пайшлі ў Варшаву, Берн, Берлін. У Кіеве адкрылі гандлёвую палату.

Бадунова. Гэта тую, што ужо паспела аскандаліцца?..

Скірмунт. Не буду ад вас хаваць, што мы сталі шукаць паразумення з камандуючым Х германскай арміі генералам Фалькенхайнам.

Грыб. Навошта ж хаваць тое, што і так ва ўсіх на відавоку?..

Скірмунт (не зважаючы на рэплікі). Гаворка перш за ўсё ішла пра арганізацыю тэры-тарыяльнага апарата ўлады, правілаў выбараў у вёсках, валасцях, пасёлках, гарадах, губернях дзяржаўных органаў БНР і перадачы ў іх рукі акупацыйнай улады. Мы дамагліся пэўнай самастойнасці ў пытаннях гандлю, прамысло-васці, аховы грамадскага парадку. Нямецкае камандаванне таксама імкнецца атрымаць у асобе Рады «пасярэдніка паміж нямецкім кіраў-ніцтвам і беларускім народам» - гэта словы Фалькенхайна.

Захарка. Нам здаецца, што гэтай мэты акупанты ўжо дасягнулі...

Смоліч. З вашага паслушэнства. А далей што?

Скірмунт (рэзка устае з-за стала). Немцы ідуць нам насустрач! Дазволілі напісанне і выданне беларускіх падручнікаў. Працуюць курсы настаўнікаў і школьная інспекцыя, пашыраецца сетка пачатковых і сярэдні школ. Адкрыты беларускі педагагічны інстытут! Працуе беларускі тэатр, таварыства драмы і камедыі, шэраг устаноў культуры. На беларус-кай мове выходзяць шэсць газет і тры часопісы, працуе 11 выдавецтваў. Адно з іх выдала і вашу кнігу вершаў, шаноўны Алесь Гарун.

Гарун. Усё пералічанае, пан Скірмунт, мела месца пры нас і да вас у гэтым крэсле.

Скірмунт. Але ж я як старшыня ўраду ўсё гэта захоўваю, падтрымліваю, развіваю! Між іншым, я аддаю належнае і старшыні Бела-рускай Рады спадару Лёсіку і старшыні Выка-наўчага Камітэта Рады спадару Варонку за тое, што яны паставілі беларускую справу на дзяржаўны грунт.

Смоліч. На дзяржаўны грунт беларус-кую справу паставіла Беларуская сацыялістыч-ная грамада ў звязку з Віленскай Беларускай Радай на чале з Антонам Луцкевічам!

Грыб. І хто, акрамя немцаў, пасля гэтага будзе цярпець вас і вашых прыспешнікаў?!

Скірмунт. Гэта нечуваная дзёрзкасць, але вам не ўдасца вывесці мяне з раўнавагі.

Гарун. Ваша дзёрзкасць, з якой вы захапілі уладу ў створанай намі Незалежнай Рэспубліцы, мяжуе з нахабствам, якое будзе каштаваць народу свабоды.

Скірмунт. Не трэба аб'яўляць сваёй манаполіі на Беларусь і яе свабоду. Я ўсё сваё жыццё служыў і служу Бацькаўшчыне і нікому больш. Сёння адны западозрываюць мяне ў «нямецкай інтрызе», другія - «у польскай». Гэта хвароба такая ж цяжкая, як і шаленства. Яе ўжо апісваў паважаны Язэп Лёсік. Шалёны круціцца, траціць прытомнасць і кусае ўсіх, хто трапіць на дарозе. Нямецкая, як і польская інтрыгі - гэта атрута, сцвярджаў паважаны аўтар і рэдактар. Атручаны ёю чалавек таксама вар'яцее і робіцца шалёным, але кусае не ўсіх, а толькі здаровых. Хіба гэта не хворыя на розум распускаюць плёткі, што калі людзі ратуюць свой край ад раздзелу і дамагаюцца і ад немцаў, і ад расейцаў і ад тых жа палякаў прылучэння свае роднае беларускае зямлі, як Віленшчына і Гарадзеншчына, да Беларусі, дык праз гэта яны трымаюцца нейкіх інтрыг?!

Так! Я выхаваны ў польскай, а не маскоў-скай культуры. Але ж я паляшук, ліцьвін-бела-рус, нашчадак беларускай, а не рускай ці поль-скай, найстаражытнай сям'і. Мае продкі да XVII і пасля XVII стагоддзя, як і я сам, у побыце карысталіся і карыстаемся сваёй, тутэйшай мовай. Я заўсёды быў і застаюся адданы свайму народу - ягонае месцазнаходжанне не за Нёмнам і Бугам і не на Волзе, а тут, на Беларусі, у старажытнай Літваніі! Я ўсё жыццё шукаў шэрагі, каб стаць да працы, калі праб'е патрэб-ная гадзіна. Маім імкненнем заўсёды было і ёсць бараніць свабоду веравызнання, свабоду наву-чання, свабоду народнага развіцця, свабоду эканамічнага развіцця. У аснове сваёй я кансер-ватар і ў адрозненне ад сацыялістаў,- контр-рэвалюцыянер, якой бы рэвалюцыі гэта ні тычылася.

Гарун. Навошта ж было контррэвалю-цыянеру лезці ў рэвалюцыю?

Скірмунт (распаляецца). Вялікі кава-лак зямлі паміж Дняпром і Віслай праз вякі мае сваю гісторыю і ўласныя традыцыі, да гэтага дня нязгасныя. Насяленцы гэтай зямлі захоўвалі свае рысы, звычаі, мову і павінны сёння ў пераменныя хвіліны хутчэй, чым калі-небудзь, адчуваць, мысліць і працаваць за сябе саміх, адкідаючы імпартовыя натхненні, з якога б боку яны не прыходзілі. У гісторыі..., у гісторыі мы чэрпаем указанні для будучыні, а не ў Карла Маркса! Хто ўмее глядзець у мінулае, вуха таго не будзе глухім і да голасу сучаснага моманту.

Не віна, а бяда многіх і многіх, што зара-жаны заразай класавага пачуцця да бліжняга. Гэтая зараза праявілася ў нас з усёй жахлівасцю. Дэвіз адабраць у маёмных і падзяліць сярод бедных ператварыўся ў чуму ХХ стагоддзя.

Бачыце, пан Скірмунт і да яго падобныя не аддаюць сваёй зямлі сялянам! Ды не забярэм мы яе з сабою! Я ў прынцыпе быў і застаюся супраціўнікам нацыяналізацыі зямлі. Я за тое, каб пашырыць сялянскія надзелы найперш за кошт царскіх, царкоўных, манастырскіх земляў, якія павінны падлягаць прымусоваму адчужэн-ню на карысць малазямельнага. А ў выпадку недахопу зямель, прапаную адабраць у земле-ўладальнікаў тыя землі, якія ім былі падараваны польскімі каралямі, расейскімі царамі ды імпера-тарамі. Адчужаныя землі павінны перадавацца ў распараджэнне нацыянальнага народнага фонду. На правах прыватнай уласнасці зямля павінна належаць селяніну, фермеру, як у Злучаных Штатах Амерыкі ды іншых цывілі-заваных краінах. Толькі гэта ўратуе хлебароба ад вечнай кабалы і эксплуатацыі. Фермерская, хутарская, а не кагальная сістэма гаспадаран-ня - адзіная гарантыя правоў і свабод для сялянства. Я ўжо не кажу пра бальшавікоў, якія гатовыя усіх загнаць у камуны. Пры дзяржаўнай зямлі сяляне стануць рабамі дзяржавы!

Паратунак ад бальшавізму мы будзем шукаць толькі ў Еўропе. А больш няма ў каго. Прызнаюць Беларускую Народную Рэспублі-ку немцы, прызнае і ўся Еўропа. А як прызнае, то і абароніць. Прызналі ж яны Літву. Мы павінны не дапусціць працягу адвечнай расей-скай акупацыі! Разарваць гэты пастылы азіяцкі ланцуг! (Бярэ са стала аркуш.) Таму і пішам тэлеграму кайзеру Германіі Вільгельму дру-гому. (Зачытвае зварот.)


«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як выбрана прэдстаўніца Беларускага Народа да Вашай Імператарскай Вялікасці са словамі глыбачайшай падзякі за асвабаджэння Беларусі Нямецкімі войскамі з цяжкаго ўціску чужаго пануючага здзеку і анархіі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкляравала незалежнасць цэльнае і недзялімае Беларусі і просіць Вашую Імператарскую Вялікасць аб абароне ў яе кіраваннях дзеля ўмацавання государственнай незалежнасці і недзялімасці края ў звязі з Германской Імпе-рыяй.

Толькі пад абаронай Германской Імперыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні.

Прэзыдэнт Рады: Іван Серада.

Прэзідэнт Сакратарыяту: Язэп Ва-ронка.

Сябры Рады: Раман фон Скірмунт, Антон Овсянік, Паўлюк Алексюк, Пятро Крэчэўскі, Язэп Лёсік."


Грыб (устае з крэсла, стрымана, але рашуча). Як удзельнік Вялікай Расейскай рэвалюцыі, я, народны сакратар земляробства, пратэстую супраць такой тэлеграмы герман-скаму манарху ад імя ўсяго беларускага народу і лічу здрадай рэвалюцыйнаму сацыялізму ўваходзіць у хаўрус з манархам і аддаваць у апеку імперыялістычнай буржуазіі Германіі наш шматмільённы працоўны сялянскі люд. Я, як сацыяліст і рэвалюцыянер, выходжу з Народ-нага Сакратарыята. Гонар маю, панове здрад-нікі! (Выходзіць.)


З крэслаў устаюць Гарун, Смоліч, Бадунова і Захарка.


Гарун. Такой здрады і граху перад народам падпісанты гэтага ганебнага паслання ніколі не замоляць ні кожны паасобку, ні ўсе разам.

Бадунова. Прыніжана не толькі год-насць Беларускай Народнай Рэспублікі, але зняважана і нацыя беларусаў.

Смоліч. Мы ўсе выходзім з ураду здраднікаў, але не зыходзім з барацьбы.

Захарка. Ганьба... найперш нашым былым сябрам.


Усе пратэстанты выходзяць.

Сцэна зацямняецца.


Гісторык. Крызіс ва ўрадзе прывёў да расколу найбольш уплывовай партыі ў Радзе БНР - Беларускай сацыялістычнай грамады. На месцы БСГ узніклі новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларус-кая сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў. Усе яны характарызаваліся левацэнтрызмам. На правых пазіцыях стаялі група Скірмунта - Алексюка і Беларуская хрысціянская злучнасць. Сярод беларускіх клерыкалаў вылучаліся ксяндзы Віцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Александр Астрамовіч (вядомы як паэт Андрэй Зязюля), Фабіян Абрантовіч, Кастусь Стаповіч (ён жа паэт Казімір Сваяк). У палітычнай барацьбе левых з правымі паэтычна-клерыкальны пачатак бела-рускай дзяржаўнасці якога-небудзь сур'ёзнага значэння не меў. А далейшыя ўнутраныя сваркі «адраджэнцаў» і ліпеньскі 1918 года ўрадавы крызіс змяніў Рамана Скірмунта і яго паплеч-нікаў, а старшынёй Рады народных міністраў і міністрам замежных спраў БНР з кастрычніка стаў сацыял-дэмакрат, дасведчаны палітык, вядомы грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і выдавец Антон Луцкевіч. Ён і ўвойдзе ў гісторыю як апостал нацыяналь-нага адраджэння. Скірмунт жа ва ўрадзе Луцке-віча будзе займацца міжнароднымі справамі і стане прадапошняй ахвярай бальшавізму з кагорты адраджэнцаў. (Ідзе да свайго рабочага стала, садзіцца ў крэсла, закрывае твар рукамі.)


Х

Перад сталом узнікае здань Скірмунта.


Скірмунт. Вы хацелі мяне бачыць? У вас ёсць пытанні да прадапошняга старшыні ўрада БНР?.. Не можаце вызначыцца ў адносінах да пана Скірмунта?

Гісторык. Так, Раман Аляксандравіч.

Скірмунт. А што вас ўласна засмучае ў маёй асобе?

Гісторык. Вашы сучаснікі так званай дэмакратычнай адраджэнцкай плыні...

Скірмунт. Дакладней - сацыялістыч-най плыні...

Гісторык. ... абвінавацілі вас у здрадзе; бальшавікі аднеслі да «ворагаў народа»; нямец-кія акупанты ставілі на вас, як вы ставілі на іх; сучасныя мне літаратары знаходзяць у вашай дзейнасці рысы непадробнай самаадданасці Айчыне...

Скірмунт. А вас, што ў ва мне цікавіць?

Гісторык. Чалавечая сутнасць знакавай фігуры другой паловы ХІХ стагоддзя і першай - ХХ-га.

Скірмунт. Можаце з поўным правам аднесці Скірмунта да фігураў трагічных абодвух стагоддзяў. Але няхай вас гэта не вельмі займае, бо гісторыя, на жаль, не мае ўмоўнага ладу. А Беларусь, вам сучасная, зноў на ростані, на лёсавызначальным раздарожжы, як і тады напачатку ХХ стагоддзя. І яе новым фігуран-там, як трагічным, так і фарсавым, давядзецца выбіраць: ці зноў лезці ў імперскае расейскае ярмо, ці прычыніцца да аб'яднанай цывілізава-най Еўропы, лёс якой сёння вырашае не адна Германія. Перад вамі, постсавецкімі, паўстала жорсткая дылема: ці нешта выбраць новае, ці зноў застацца на стагоддзі ва ўмовах унутранай акупацыі. Дык ці варта траціць час на высвят-ленне нашых памылак, подзвігаў і ахвяр. А калі казаць пра сябе, то перад вамі душа сумленнага беларуса. Настолькі сумленнага, што энкэвэ-дысты ад вызваліцеляў Заходняй Беларусі нават не заводзілі на пана Скірмунта следчай справы, а даручылі прапойцам з тутэйшых застрэліць неадкладна. І тыя застрэлілі. Перад стрэлам мне і ўспомнілася парада Леніна таварышу Сталіну: беларускіх адраджэнцаў-бэнээраўцаў «прилас-кать и уничтожить». Каго прылашчылі, а каго і не. А разам вынішчылі амаль 900 асобаў, і якіх?! ...Каб адраджэнцаў Беларусі ХХІ стагоддзя не пачалі адстрэльваць зноў, не памыляйцеся самі і не дапускайце здрады.


Стол Гісторыка раптоўна зацямняец-ца і адразу ж асвятляецца. Прывід Скірмунта знікае.


ХІ

Гісторык. Апошняй ахвярай з энкэвэ-дэшнага спісу бэнээраўцаў амаль на 900 асобаў стане апошні прэм'ер-міністр Беларускай На-роднай Рэспублікі Антон Луцкевіч. Перад ары-штам у верасні 1939 года ён яшчэ паспее вы-ступіць перад беларускай інтэлігенцыяй Вільні. І апошнімі яго словамі будуць спадзевы на тое, што «стварэнне адзінай свабоднай Савецкай Беларусі адкрые для беларускай культуры шлях шпаркага развіцця ўперад. Не будзе больш працоўны беларус застрашацца турмой і бесчалавечнымі здзекамі».


Асвятляецца цесная турэмная камера. У маленькае закратаванае акно глядзіць вязень у паласатай вопратцы. У ім цяжка пазнаць Луцкевіча. Грымяць запоры дзвярэй. У камеру ўваходзіць турэмшчык, які нагадвае маладога чырвонага камандзіра Рамнёва. Не павароч-ваючыся, звыкла Луцкевіч выцягвае рукі на сцяну, шырока расстаўляе ногі. Рамнёў абшук-вае яго з галавы да ног і выходзіць. Уваходзіць следчы Паноў у форме малодшага лейтэнанта НКУС. Луцкевіч паварочваецца да яго.


Паноў (сеўшы за столік, прыкаваны да сцяны). Продолжим… Расскажите, подследст-венный, о своей трудовой деятельности.

Луцкевіч. Осенью 1906 года, покинув Минск, начал трудиться в Вильне в редакции газет «Наша доля», и «Наша ніва». Затем с 1911 по 1915 год был редактором, а потом сотруд-ником «Вечерней газеты».

Паноў. Во время немецкой оккупации?..

Луцкевіч. Естественно… Там же в Виль-не работал в редакции белорусской газеты «Гоман», одновременно преподавал на учитель-ских белорусских курсах. В конце 1918-го вошел в правительство Белорусской Народной Рес-публики. Был его премьер-министром. С 1921-го создавал Белорусский музей в Вильне. В нем и работал директором до ареста в сентябре 1939-го.

Паноў. Когда и за что подвергались репрессиям со стороны польских властей.

Луцкевіч. В 1927 году был арестован в Вильне за участие якобы в распространении грамадовской прессы. В 1928-ом оправдан по суду, поскольку в подготовке восстания гра-мадовцев не участвовал.

Паноў. Где находились и чем занимались в период 1905 года?

Луцкевіч. После исключения в 1904 году из Петербургского университета был обязан подпиской о невыезде проживать у своей матери в Минске. Учительствовал… давал уро-ки на дому.

Паноў. За что исключены из универ-ситета?

Луцкевіч. За распространение листов-ок против русско-японской войны.

Паноў. Ваше участие в революции 1905 года?

Луцкевіч. К моменту революции я входил в партию «Беларуская сацыялістычная грамада». Распространял общереволюционные листовки и лозунги, соединяя их с лозунгами национальными.

Паноў. Об этом подробнее и точнее…

Луцкевіч. По национальному вопросу мы, грамадовцы, выдвигали введение белорус-ских школ, право на белорусский язык и на авто-номию белорусского края. Лично выступал за гражданские права и свободы.

Паноў. В революцию подвергались аресту?

Луцкевіч. Нет, не подвергался.

Паноў. Почему в 1905 году вами была сделана ставка, под прикрытием революционной части программы Белорусской социалистичес-кой громоды, на выдвижение национальных требований?

Луцкевіч. А что встревожило совет-ского следователя в нашей программе свержения царизма еще в 1905 году? Неужели белорусский национализм?..

Паноў (пагрозліва). Отвечайте на вопрос!

Луцкевіч. Грамада, во главе своего ЦК, ставила целью в революционную часть своей программы внести и национальное самоопре-деление белорусов, а равно и право на свободное развитие национальной культуры и языка, введение преподавания в школах Беларуси на своем родно языке.

Паноў (раздражнёна). Зачем?..

Луцкевіч. Не понял вопроса…

Паноў (злосна). Далее!..

Луцкевіч (тлумачыць як шкаляру). Все перечисленное должна была гарантировать автономия Беларуси с особым областным сеймом, избранным на демократических основа-ниях. Этим было вызвано и создание союза «автономистов-федералистов».

Паноў. Конечные цели союза «автоно-мистов-федералистов? Отвечайте!

Луцкевіч. Не торопитесь. Я ничего не скрою от любознательного следствия… Союз «автономистов-федералистов» пропагандиро-вал идеи реализации национальных вопросов в России путем предоставления каждой нацио-нальной территории автономии, а также взаим-ное ознакомление и сближение националь-ностей…

Паноў (нецярпліва). Вопрос был постав-лен о конечной цели…

Луцкевіч. Конечная цель - дать авто-номию национальностям в пределах своей территории с тем, чтобы затушевать идеи отде-ления территорий от России.

Паноў. Следовательно, союз «автономи-стов-федералистов» являлся агентурой и за-щитником царской России?!

Луцкевіч. Извините, но ваше «следо-вательное» никак не вытекает со сказанного предыдущего. Царская Россия стремилась, как и большевистская стремится, к созданию единой и неделимой Российской империи, а союз «авто-номистов-федералистов» как и Грамада, стре-мились не только к Российской Федеративной Республике, но и к предоставлению свобод и государственности национальностям в рамках федерации, за что большевики и перестреляли их вместе с грамадовцами-националистами и прочими «адраджэнцамі».

Паноў. Меня ваши соображения на сей счет не интересуют и… не забывайте, что вы на допросе, в тюрьме… Или я снова позову Рем-нева!.. (Жорстка.) Признаете ли себя виновным в предъявленном вам обвинении 9 ноября 1939 года по статьям 64, 68, 74 и 76 Уголовного кодекса БССР?

Луцкевіч. Со 2-м отделом польского Генерального штаба никогда и никакой связи не поддерживал и агентом польской разведки не был. Контрреволюционером против большеви-стской октябрьской революции себя тоже не считаю, поскольку большевики сами оказались контрреволюционерами по отношению к фев-ральской революции в России. Что касаемо моего национализма, то в цивилизованном мире национализм никто не считает преступлением, поскольку это больше состояние души члена нации, а не политика. Между прочим, лидер Большевизма Ульянов-Ленин тоже считал национализм на определенной стадии развития нации явлением прогрессивным, целесообраз-ным и даже необходимым.

Паноў. Как враг народа, националист и контрреволюционер вы в период гражданской войны и в первые годы советской власти пыта-лись организовать вооруженное восстание бело-русов против советской власти! Отвечайте! Воз-можно чистосердечное признание облегчит вашу участь.

Луцкевіч. Я отдаю себе отчет, где нахожусь и на облегчение участи не рассчи-тываю. А что до упомянутого вами восстания, то история его не зафиксировала. С какой же стати мне брать на себя вину за то, чего не было?

Паноў (рэзка апускае кулак на стол, аж з яго злятае чарнілка). Не смейте задавать вопросов следствию!..

Луцкевіч. Приношу извинение за нарушение процессуальной нормы и не более того. Единственное замечу, что произведу на вас желаемое впечатление.

Паноў. Чем вы, смертник, произведете на меня впечатление, видавшего сотни таких, как вы!..

Луцкевіч. Чистосердечным призна-нием… но не в поисках снисхождения к нацио-налисту…

Паноў (разгублена). А почему?..

Луцкевіч. Потому что следственные дела категории подследственных, к которой отношусь я, помечаются грифами «совершенно секретно», «хранить вечно». Некогда второй гриф сделает бессмысленным первый.


Каб схаваць сваю разгубленасць і радасць перад вязьнем, які абяцае «расколо-ться», Паноў закурвае, праходжваецца па камеры.


Паноў (садзіцца за стол, гасіць папя-росу). Не надейтесь остаться в истории. Мы - навсегда!.. И так… Кому принадлежит автор-ство программы в части борьбы за самостоя-тельность белорусской республики?

Луцкевіч. Авторство создания не просто белорусской республики, а суверенной и независимой Белорусской Народной Респуб-лики и ее разрыв и отрыв от большевистской Российской империи принадлежит мне при поддержке всех членов Рады Всебелорусского съезда, за исключением нескольких поляков и евреев.

Паноў. Ваша контрреволюционная работа за период пребывания в Белорусской Раде?

Луцкевіч. 25 марта 1918 года на заседании Рады Всебелорусского съезда мы объявили независимость Белорусской Народ-ной Республики. И это было не контррево-люционное, а революционное всенациональное требование социально и национально порабо-щенного народа. Одновременно с провозгла-шением БНР мною по согласованию с членами секретариата БНР были выдвинуты следующие тезисы, направленные частично и против Брестского предательского по отношению к Беларуси мирного договора с немцами: Первое. Раздел Беларуси между Германией и Россией по Брестскому мирному договору не может быть терпим белорусами. Второе. Раз советское правительство не может аннулировать своей подписи против раздела, должны протестовать сами белорусы. Третье. Необходимо объявить независимость Белорусской Народной Респуб-лики, так как только тогда она сможет требовать возврата Западной и Восточной Беларуси, когда выступит в качестве суверенного государства. Четвертое. Порвать всякую связь с советской Россией, вместе с этим необходимо опереться на Германию, закрепив с ней союз в той или иной форме, смотря по обстоятельствам. Эти тезисы (по согласованию с секретариатом Рады) были вынесены на обсуждение Белорусской Рады в момент дискуссии по вопросу незави-симости Беларуси. Они были одобрены и полностью приняты Радой.


Паноў. Ответьте, о каком это союзе с Германией вы тогда ставили вопрос?

Луцкевіч. Вопрос о союзе не конкре-тизировался. Но имелся в виду союз в экономи-ческом и хозяйственном отношениях.

Паноў. Ставился ли вами вопрос о заключении военного союза с Германией против Советского Союза?

Луцкевіч. Нет, такой вопрос мною и Радой не ставился.

Паноў. Какие планы вами намечались в части провозглашения независимости Белорус-сии и как они осуществлялись?

Луцкевіч. Если следствие имеет в виду планы в международных отношениях, то для осуществления замысла я в конце 1918 года как представитель БНР выехал и начал работу в Париже на международной мирной конферен-ции стран-победительниц для осуществления планов по признанию независимости БНР и получения международной помощи по орга-низации хозяйства и обороны республики.

Паноў. В чем выражалась ваша контр-революционная деятельность на конференции в Париже?

Луцкевіч. На мирной конференции в Париже я занимался не контрреволюцией, а исключительно вопросом о признании незави-симости Белорусской Народной Республики.

Паноў. И на кого же рассчитывали?

Луцкевіч. На страны-участницы, естественно - Англию, Францию, США, Японию, Бельгию и Балканские страны.

Паноў. И насколько преуспели?

Луцкевіч. К сожалению, положительных результатов мы не получили. Независимой Республика признана не была. Никакой помощи Антанта нам не оказала.

Паноў. Что вас толкнуло выйти на контрреволюционные, враждебные Советскому Союзу переговоры с Польшей?

Луцкевіч. Логика борьбы за незави-симость Батьковщины и подсказка французских делегатов на конференции провести переговоры с Польшей, поскольку она занимала часть белорусских земель.

Паноў. Излагайте!

Луцкевіч. Я как раз и намерен это сделать… Премьер-министр Польши Падеров-ский, с которым я имел переговоры сам вопроса признания БНР решить не мог, а обратился к французскому премьеру Клемансо, который в ответ на это заявил, что Беларусь должна принадлежать России. К работе конференции я допущен не был. Но до конца ее работы присутствовал.

Паноў (нецярпліва). Дальше!


Луцкевіч. Дальше, после окончания конференции, выехал в Варшаву и вел перего-воры с начальником Польской республики Пилсудским. Однако Пилсудский отказался рассматривать белорусский вопрос как вопрос государственный и рассматривал его как вопрос внутрипольский, поскольку, мол, Беларусь находится внутри Польши и должна примири-ться с тем, что находится под польской властью.

Паноў. В какое время проходили ваши вражеские переговоры с Пилсудским?

Луцкевіч. Если это назвать перегово-рами, то проходили они в период польской оккупации Беларуси. Именно это обстоятель-ство вынудило Белорусскую Раду начать переговоры с Польшей о признании самосто-ятельности Беларуси.

Паноў. Ваша конкретная помощь в походе Антанты против советской власти? Отвечайте!

Луцкевіч. Ни я, ни Рада в целом ника-кого участия, а равно и помощи Антанте не оказывали.

Паноў. Почему?!

Луцкевіч. Потому что Антанта откло-нила наше предложение о признании БНР. К тому же мы тогда своих вооруженных сил не имели, чем в некоторой степени и могли бы по-мочь Антанте.

Паноў. И в этих целях так называемое «правительство» БНР готовило военные фор-мирования для вооруженного выступления против Красной Армии на Западном фронте?! С этим вы и ездили на Украину в конце 1918-го. Отвечайте!

Луцкевіч. Я ездил на Украину не на военный сговор против Красной Армии, а с целью решения вопроса военного формиро-вания белорусов на Украине. Одновременно завязал отношения с будущей украинской директорией и получил заверение о выделении нам займа. Подготовкой же военных форми-рований из бывших фронтовиков-белорусов тогда занимался генерал Кондратович. Я же исполнил в Киеве только роль рядового пору-ченца Секретариата Рады съезда. А вот генерал Кондратович действительно мечтал о воору-женном выступлении против советской России с целью возвращения восточных областей Беларуси, оккупированных большевиками.

Паноў. Значит с помощью Кондратовича вы пытались спровоцировать срыв Брестского договора?!

Луцкевіч. Совсем не значит! Была лишь попытка успокоить правую часть Рады и эсэ-ровскую часть фракции о вооруженном высту-плении против советской России. Или вы по-лагаете, что мы не понимали немецкое коман-дование и того, что оно не разрешит наших воин-ских формировании и совсем не потому, что не хотело войны с советской Россией, а потому, чтобы не было каких-либо провокационных попыток со стороны белорусов по отношению отступающих немецких частей.

Паноў. Какую поддержку вы получили от Петлюры на Украине?

Луцкевіч. Получили заем в сумме 4 миллионов корбованцев.

Паноў. Для чего были предназначены субсидии Петлюры?

Луцкевіч. Для государственных расхо-дов Белорусской Народной Республики, ра-зумеется.

Паноў. Следовательно, правительство БНР имело тесную связь с контрреволю-ционным украинским правительством Пет-люры?!

Луцкевіч. Если вам угодно, да! Хотя мы готовили не контрреволюцию для России, а национальную независимость для Белоруссии от кого бы то ни было.

Паноў. Признаете ли вы, что проводили активную работу по формированию воору-женных сил БНР с помощью немецких властей и гетмана Украины? Отвечайте!

Луцкевіч. Нет, не признаю. Немцы нам мешали. Украинцы - помогали.

Паноў. Если точнее - вы хотели использовать немецкую оккупационную власть в своих контрреволюционных целях?!

Луцкевіч. Точнее было бы считать, что мы использовали немцев в национальных целях, дабы вырвать Беларусь и с немецкой и с рос-сийской оккупации.

Паноў. Вооруженные силы БНР, если бы они вами были созданы, могли быть брошены против советской власти?

Луцкевіч. Они могли быть брошены против любого оккупанта независимой и суве-ренной территории Белорусской Народной Республики на Западе, Севере и Востоке.

Паноў. А теперь изложите ваши планы борьбы против советской власти в период бело-польской оккупации Белоруссии.

Луцкевіч. Во время переговоров с премьер-министром Польши Падеровским я выдвинул три наши основные позиции. Первая. Польша должна признать независимую Белорусскую Народную Республику и предоста-вить ей возможность начать государственное строительство на оккупированной территории западной и восточной части Беларуси с Минском. Вторая. Рада БНР и польское правительство должны заключить договор о федерации Беларуси и Польши. Третья. Белорусское правительство, организовав свои вооруженные силы, имеет право на расширение территории за счет восточной части Беларуси, почему и предлагает заключить военный союз для борьбы с советской властью, но опираясь на свои белорусские вооруженные силы.

Паноў. Известный нацдем Тарашкевич на следствии показал, что вы, следуя этногра-фической карте академика Карского и нацде-мовской географии профессора Смолича, требовали присоединения к Белоруссии Смо-ленска и значительной части советской Бело-руссии до ее этнографических пределов. Это признаете?

Луцкевіч. Это признание делает честь академику Карскому, Смоличу и мне.

Паноў. Ваше отношение к БССР?

Луцкевіч. К БССР занимал лояльную, даже симпатизирующую позицию, находя в ней частичное, но реальное воплощение белорус-ского «незалежніцкага ідэала». Смотрите мою статью «Крызіс ідэі ці крызіс грамадства?»

Паноў. О ней и речь. Как вы смели даже подумать, а не то, чтобы написать ее?!

Луцкевіч. Она была вызвана извраще-нием в национальной политике большевиков, повальными репрессиями против интеллиген-ции, деградацией большевистской системы в целом, как диктаторской, антинародной, аван-тюрной и волюнтаристской.

Паноў (злосна, пагрозліва). Вы, как последний национал-фашист, не удержались даже от критики товарища Сталина.

Луцкевіч. Сталин - вам товарищ, а не мне. И в национальном вопросе я как социал-демократ солидаризировался не со Сталиным, а с Энгельсом о невосполнимом значении национальных движений для международного единения пролетариата, которое возможно «только между независимыми нациями». Конец цитаты.

Паноў. И твой конец!.. Следствие окончено. Дело передается в суд.

Луцкевіч. В Шемякин суд…

Паноў. Какой еще Шемякин. Дело передается на рассмотрение военного трибу-нала. (Падымаецца з-за стала, збірае паперкі.)

Луцкевіч. Шчаслівы следчы НКВД нічога не чуў пра Шамякін суд...


Сцэна зацямняецца.


ХІІІ

Гісторык у задуменні вышагвае перад сваім сталом. З'яўляецца прывід Луцкевіча ў турэмнай вопратцы.


Луцкевіч. Имею честь спросить, кому потребовалось через 65 лет после умерщвления плоти лицезреть душу нацдема Антона Луц-кевича?

Гісторык. Мне. Мне, паважаны Антон Іванавіч.

Луцкевіч. Кого представляете: ЧК, НКВД, КГБ, российскую Федеральную Слу-жбу Безопасности?..

Гісторык. Перад вамі сціплы гісторык пачатку ХХІ стагоддзя. А перад ім (бярэ са стала кнігу) кніга о «Возвращении из небытия Антона Луцкевича. Материалы следственного дела НКВД БССР». Прыміце, шаноўны Антон Іванавіч мае шчырыя запаўненні ў найвышэйшай маёй да вас павазе. Прашу садзіцца.

Луцкевіч (бярэ з рук Гісторыка кнігу, сядае ў крэсла перад сталом, крэсла насупраць займае гісторык). Я ў курсе гэтага выдання. Мы ўсе там (паказвае ўверх) у курсе зямных спраў, асабліва спраў гісторыкаў. Так што няварта прыбядняцца сціпласцю, калі ўжо займаецеся такімі матэрыямі. (Вяртае кнігу Гісторыку. Паўза.) Разважаеце, супастаўляеце, аналізуеце, мяркуеце, што было б з нашай Бацькашўчынай, калі б гісторыя мела ўмоўны лад...

Гісторык. Так... Разважаем і смуткуем аб ахвярах, прынесеных адраджэнцамі-бэнээраў-цамі. І не ўсё нам яшчэ зразумела... а спецхраны зноў на замку...

Луцкевіч. Мы на свае ахвяры пайшлі самі. І было ўсё прасцей, чым вы сёння думаеце... Рэвалюцыя ў Германіі, якую ў нашых беларус-кіх умовах немагчыма было прадбачыць, зблытала ўсе нашы карты. З двух акупантаў на зямлі нашай застаўся адзін...

Гісторык. І менавіта гэта акалічнасць падштурхнула вас пайсці на перамовы з прадстаўніком бальшавіцкага ўрада Ракоўскім і самім Леніным аб супрацоўніцтве.

Луцкевіч. У гэтым яшчэ была нейкая перспектыва... Але пры сустрэчы з Леніным я пераканаўся, што прыярытэтам для бальшавікоў з'яўляецца не дэмакратычны парламентарызм і агульнанацыянальныя праблемы, а выключна класавая барацьба, планетарная.

Гісторык. Дзіва, што пры гэтым вы пагаджаліся на федэратыўны саюз БНР з бальшавіцкай Расіяй.

Луцкевіч. Пагаджаліся толькі пры ўмове незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, што аніяк не адпавядала класава-імперскім інтарэсам бальшавікоў. Хоць на тое, каб беларускія дзеячы, акрамя членаў урада БНР, засталіся ў Менску пасля зыходу герман-цаў, Ленін згоду даў.

Гісторык. І беларускія дзеячы ўлезлі ў гэту бальшавіцкую пастку?..

Луцкевіч. Асабіста я стаяў на тым пункце гледжання, што НАЦЫЯ - гэта нешта вечнае, што павінна існаваць і выяўляць сваю жыццёвасць заўсёды і пры ўсякіх абставінах і пры любых ахвярах у барацьбе з духоўным, нацыянальным і сацыяльным рабствам. Улезшы ў пастку, мы займелі нашых прыхільнікаў-адраджэнцаў у кіраўніцтве Інбелкульта, Акадэміі навук, Наркамаце асветы, выдавецтвах, творчых суполках і нават у асобе наркома сельскай гаспадаркі. Беларусізацыя Айчыны і вяртанне нацыі да сваёй роднай мовы была вартая нашых ахвяр. Без іх сённяшняя Беларусь не мела б ні Народнага фронту, ні самой Дзяр-жаўнасці, ні абуджанай нацыі, якую ўжо не ўбаюкаць ніякім сірэнам ад шавіністаў і калабарантаў. У становішчы смяротна небяс-печным для нацыі мы мала зважалі на сталінскую дырэктыву нас «приласкать и уничтожить», а наадварот, напоўніцу пакарысталіся амністыяй для адраджэнцаў-бэнээраўцаў. Ды і хто мог уявіць, што бальшавіцкая падступнасць стане чумой ХХ веку, а савецкая імперыя ператво-рыцца у імперыю зла і стане ў поравень з імперыяй нацыянал-фашысцкай, з іх незлічонымі ахвярамі. А сярод іх і мы, адраджэнцы з мінулага стагоддзя.


Прывід Луцкевіча знікае.


Сцэна асвятляецца.


Гісторык (да залы). Спадарове суай-чыннікі, ушануем мінутай смутку памяць барацьбітоў за волю народа і незалежнасць Першай Беларускай Народнай Рэспублікі. Іх былі многія тысячы. Перад намі ж прайшлі некалькі выканаўцаў іх роляў у тэатральным відовішчы.


Пад гэтыя словы паволі апусціцца заслона ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Перад ім да Гісторыка з супрацьлеглай кулісы будуць падыходзіць выканаўцы роляў у турэм-най паласатай вопратцы і выстройвацца на фоне сцяга. Гісторык назаве кожнага па-іменна.


З'яўляецца Шантыр.

Шантыр Фабіян Гіляравіч - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст. У 1920 годзе Асобым аддзелам 16-й Чырвонай Арміі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Навазыбкаве.


З'яўляецца Фальскі.

Фальскі Усевалад Сцяпанавіч - бела-рускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1921 годзе прыгавораны ЧК Беларусі да зняволення у Смаленскай катаржнай турме. Далейшы лёс невядомы.


З'яўляецца Бадунова.

Бадунова Палута Аляксандраўна - дзеячка беларускага нацыянальнага руху, настаўніца. У 1938 годзе прыгаворана да вышэйшай меры пакарання. Расстраляна ў Менску.


З'яўляецца Краўцоў.

Макар Краўцоў (Касцевіч Макар Ма-цьвеевіч) - дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт. У 1939 арыштаваны НКУС. Матэрыялы пра абставіны смерці не выяўлены.


З'яўляецца Езавітаў.

Езавітаў Канстанцін Барысавіч - дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адра-джэння, гісторык, публіцыст, перакладчык, пе-дагог. У 1945 годзе усмерчаны ў Менскай турме.


З'яўляецца Серада.

Серада Іван Мікалаевіч - дзеяч бела-рускага нацыянальнага руху. Пасля вызвалення у 1943 годзе з «Краслага» лёс невядомы.


З'яўляецца Гарун.

Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) - паэт, дзеяч беларускага нацы-янальнага руху. Пасля дзесяці гадоў царскай катаргі ў Сібіры падчас эвакуацыі з Менска памёр ад сухотаў у 1920 годзе. Пахаваны ў Варшаве.


З'яўляецца Смоліч.

Смоліч Аркадзь Антонавіч - дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, геаграфіі і карта-графіі. Прафесар. У 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.


З'яўляецца Рак-Міхайлоўскі.

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Асобай тройкай НКУС БССР у 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Растраляны ў Менску.


З'яўляецца Лёсік.

Лёсік Язэп Юр'евіч - акадэмік Акадэміі навук Беларусі, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, мовазнавец, педагог. У 1940 годзе усмерчаны ў Саратаўскай турме № 2.


З'яўляецца Скірмунт.

Скірмунт Раман Мар'ян Аляксандравіч - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Пасля ўз'яднання Заходнай Беларусі з БССР у 1939 годзе расстраляны без суда і следства ў лесе каля вёскі Парэчча, цяпер Іванаўскага раёна.


З'яўляецца Луцкевіч.

Луцкевіч Антон Іванавіч - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык публі-цыст, апостал нацыянальнага адраджэння. Арыштаваны органамі НКУС у 1939 годзе. Асобая нарада пры НКВД СССР у 1941 годзе прыгаварыла яго да 8 гадоў выпраўленчага лагеру. У 1942 усмерчаны ў турме горада Аткарска Саратаўскай вобласці.


З'яўляюцца Грыб, Захарка і Варонка.

Грыб Тамаш Тамашавіч - беларускі палітычны і культурны дзеяч, Захарка Васіль Іванавіч - дзеяч беларускага нацыянальнага руху, настаўнік, літаратурны крытык, Варонка Язэп Якаўлевіч - беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Памерлі ў эміграцыі сваёй смерцю.


Выходзіць Сівіцкая.

Сівіцкая Людвіка Антонаўна (Зоська Верас) - беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка. Дажыла да глыбокай старасці па за межамі Бацькаўшчыны. Пахавана ў Панарах, Літува.


Заслона-сцяг падымаецца. Усе выка-наўцы роляў удзельнікаў падзей пачатку ХХ стагоддзя выходзяць на паклон.


Заслона.


Кастрычнік 2006 - сакавік 2007 гг.

Алесь Петрашкевіч


Палёгкі пакуль не будзе

220034, г. Минск,

ул. Румянцева, 13,

ОО «Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Обращения, поступившие в Республиканскую комиссию по упорядочению использования административных зданий, сооружений, производственных площадей и других объектов государственной собственности от общественного объединения «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» и его членов по вопросу применения понижающего коэффициента 0,1 за 1 кв. метр при определении размера арендной платы для этого объединения, рассмотрены.

Сообщаем, что Указом Президента Республики Беларусь от 23 октября 2007 г. № 533 «О внесении изменений и дополнений в указы Президента Республики Беларусь от 30 сентября 2002 г. № 495 и от 4 августа 2006 г. № 498» с 24 апреля 2008 г. понижающий коэффициент 0,1 к базовым ставкам арендной платы за помещения, занимаемые общественными организациями (объеди-нениями), не осуществляющими предпринимательскую деятельность, и объединениями юри-дических лиц (ассоциаций и союзов), являющимися некоммерческими организациями, отменен.

Законодательством не предоставлено право Управлению делами Президента Республики Беларусь, Республиканской комиссии по упорядочению использования административных зданий, сооружений, производственных площадей и других объектов государственной собственности устанавливать понижающие коэффициенты к базовым ставкам арендной платы для отдельных арендаторов, каковым является ОО «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

В этой связи оснований для удовлетворения просьбы по вопросу применения понижа-ющего коэффициента 0,1 к базовым ставкам арендной платы за занимаемые помещения ОО «Таварыства беларускай мовы iмя Францішка Скарыны» не имеется.

Председателю ОО «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» необходимо довести данное разъяснение до сведения всех членов этого общественного объединения.

Управляющий делами Президента Республики Бела-русь, председатель Республиканской комиссии по упоря-дочению использования административных зданий, сооружений, производственных площадей и других объектов государственной собственности



г. Минск,

ул. Румянцева, 13

Трусов О. А.

Уважаемый Олег Анатольевич!

На Ваше обращение, занесенное в книгу "Замечаний и предложений 1" АБ № 0479802 от 20.03.2008 года, сообщаем, что продавцы магазина № 2 должны были по Вашему требованию предложить интересующие Вас открытки на белорусском языке. Отсутствие односторонних белорусскоязычных открыток в данном торговом объекте не является прямым нарушением продавцами магазина соблюдения ассортиментного минимума товаров, так как в наличии имелись двусторонние открытки на белорусском языке.

Опыт работы РУП «Белсоюзпечать» с открыточной продукцией показывает, что особым спросом населения пользуются белорусскоязычные открытки "закрытого типа" - в конвертах. Открытки односторонние на белорусском языке зачастую не раскупаются, залеживаются в торговых объектах, вследствие чего теряют внешний вид и списываются за счет предприятия.

Учитывая Ваши пожелания, РУП «Белсоюзпечать» обеспечило магазин № 2 одно-сторонними открытками на белорусском языке.

Зам. директора РУП «Белсоюзпечать» Т. И. Ивинская.


Літаратурныя сустрэчы

24 красавіка. Лірычныя матывы ў літаратуры. Анатоль Вярцінскі. ТБМ. 18.00. 29 красавіка. Рэальнае і нерэальнае ў беларускай літаратуры. Андрэй Федарэнка. ТБМ. 18.00.


Магілёў: помнікі, ад якіх засталіся толькі падмуркі

Трыццацісекундны відэаролік, падрыхтаваны Таварыствам беларускай мовы да Ўсясветнага дня помнікаў 18 красавіка, дэманстраваўся са стацыянарнага рэкламнага экрана ў цэнтры горада. За дзень яго паказалі восемдзесят пяць разоў.

"На відэароліку - магілёўскія зруйнаваныя помнікі архітэктуры, падмуркі якіх захаваліся. Гэта касцёл Святога Ксаверыя, Багаяўленскі сабор ды сабор Святога Ёсіфа, а таксама магілёўская ратуша, якая цяпер аднаўляецца. У перспектыве гэтыя помнікі можна аднавіць. Неўзабаве магілёўскае ТБМ прапануе мясцовай уладзе ўстанавіць на месцы знішчаных помнікаў памятныя знакі з апісаннем, якія яны былі. Гэта будзе першым крокам да іх аднаўлення", - паведаміў "Свабодзе" старшыня суполкі Алег Дзячкоў.

У Магілёве лічацца помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва больш за сто пяцьдзесят старых будынкаў. Многія помнікі былі знішчаны да Другой Усясветнай вайны, калі Магілёў збіраліся зрабіць сталіцай Беларусі, і па вайне, калі будынкі руйнавалі нібыта зза немагчымасці аднаўлення.

Наш кар.


На нашым рахунку ўжо тры мільёны

Дарагія сябры, на рахунку ТБМ па стане на 21 красавіка паступіла тры мільёны рублёў ахвяраванняў і сяброўскіх складак.

У апошні тыдзень акрамя жыхароў Менска нам дапамаглі прыхільнікі захавання і пашырэння роднага слова з Глыбокага, Пастаў, Шчучына, Жлобіна, Слаўгарада, Мядзельскага раёна і іншых гарадоў і вёсак Беларусі.

Такім чынам, калі да 15 траўня мы збярэм яшчэ два мільёны, то зможам заставацца ў сваёй сядзібе да чэрвеня на законных падставах. Я таксама выказваю падзяку нашым актывістам, якія сабралі сотні подпісаў у нашу падтрымку. Прыхільнікі ТБМ павінны дакладна ведаць, што сябры ТБМ жывуць і працуюць не толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне.

Будзьма разам і мы пераможам!

З павагай і ўдзячнасцю,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


Іскры Алімпіяды

Апавяданне

Паважаны пан рэдактар!

Прашу надрукаваць апавяданне "Іскры Алім-піяды". Яно з падрыхтаванай да друку маёй кнігі "Ненадрукаванае. У дзяржструктурах". Творы кнігі адхілілі па самых розных прычынах, тыповых для зашораных часопісна-выдавецкіх беларускіх структур. Дастаткова сказаць, што "Іскрам Алімпіяды" адмовілі ў праве на жыццё тры тоўстыя рэспубліканскія часопісы, дзве салідныя газеты.

Амаль пяцьдзесят гадоў дзяржспецыялісты могуцца "памагчы" аўтару пабудаваць /перарабіць/ змяніць сюжэт, фразу, слова.

У несправядлівасці многіх літаратурных ацэн-шчыкаў лёгка зможа пераканацца любы непрадузяты чытач дадзенага апавядання.

З паважэннем заўсёдным да "Нашага слова" Валер Санько.

Прысвячаецца

Леаніду Гейштару і

Сяргею Макаранку

I

Два ёмкія хлопцы, у поясе - балерыны, у плячах - лесасекі, бегаюць ад правадніцы да правадніцы. Зводдаль, а часам зблізку, калі праб'юцца праз натоўп і таўканечу, з адной правадніцай перакінуцца словам, секунду-другую пастаяць, зноў рысяць, да суседняга вагона.

Начальнік цягніка "Масква-Мінск" Іван Макарэня, шатэн гадоў за сорак, шыракалобы, даўганосы блакітнавочнік, адразу заўважыў хуткіх малайцоў. На зладзеяў непадобныя, на рабацяг так-сама не цягнуць. Студэнты, завочнікі. Пасля сесіі прагулялі, білеты не купілі, а зараз у правадніц вымольваюцца. У дарозе могуць быць кантралёры, ніхто маладых тарбахватаў у вагон не пусціць. Цягнік укамплектаваны пад завязку

- Увага-увага, хуткі пасажырскі цягнік Масква - Мінск адпраўляецца з Беларускага вакзала праз дзесяць хвілін.

Лаканічная хуткасць аб'явы токаўна падзейнічала на двух атлетаў. Замітусіліся, як паджэгленыя. Грузу ў хлопцаў практычна няма, за плячыма матляюцца набічкаваныя мадняцкія торбы і ў руцэ нягеглыя ванзэлкі. Торбы і ванзэлкі ў абодвух роўныя па таўшчыні і вьшыні.

- А мы пры чым, што не можаце купіць білеты тры дні. Пішыце хоць Хрушчову, - агрызаюцца правадніцы на просьбы трох жанчын вяско-вага выгляду. Правадніцы, маладыя хвацкія бабёнкі, неза-даволеныя ад'езднаю сумятнечаю.

Абодва плячысцікі адзін аднаму пад стаць, як іхныя груэы: тварам розныя, постаццю - цюцля ў цюцлю. Неабазнаныя, да дзвярэй асоб-ных вагонаў не умеюць нават прабіцца, прапанаваць зкап-турную цану за білет. З фігураю хлопцаў некаторыя дуба-ломы праз чэргачкі і чэргі праходзяць, як вуж па балоце, а нож па масле.

Прадстаўнічы вокідны ссівелы начальнік цягніка Ма-карэня прывычна ўсё эаўважае. Гармідарна каля ўсіх чатырнаццаці вагонаў. Нясме-лых здаравякаў нарэшце пры-біла куды і патрэбна было, да вярхоўнага суддзі ў цягніку, да начальніка. Пнуцца загава-рыць з ім.

Іван Макараня ўпраў-ных назолаў не бачыць, яго кранулі эа рукаў, а ён ва ўпор не бачыць. Размаўляе з мужчы-нам пры вялікіх клумках.

- Да адыходу хуткага цягніка Масква - Мінск за-сталося пяць хвілін.

Меладычны голас вак-зальнай аб'яўніцы дзейнічае на пасажыраў быццам вадою на мурашак, завіравалі людскія натоўпчыкі ля кожнага з ва-гонаў. Асобныя стомленыя правадніцы падаюцца на ўга-воры аднаго, крайне аднаго просьбітніка на свой страх і рызыку.

- Чаго прэшся! - Амаль аднолькава асаджваюць пасажыры пасажыраў. - Па-кантуешся пару суткаў у калатнечай Маскве, не схуд-нееш.

Выгаласкі сунімаюць правадніцы

- Нам слова можна?.. - Хлопцы зусім блізка ад Івана Макарэні.

Ромбікі і нашыўкі на прыгожай форме надаюць начальніку цягніка недаступ-насці. Зсумелыя стараюцца не аддаляцца ад яго.

- Паслухайце, калі ласка.

- Нам сказалі да вас... - памыкаюцца прыцягнуць увагу цягніковага начальніка два бамбізы.

Іх не бачаць, шахраяў не чуюць добрыя паўхвіліны. Адводзяць працяг іхніх пытанняў валадарным павольным жэстам: чакайце, мы занятыя.

Хлопцы нервуюцца. Была б іх воля, выдалі б пару слоўцаў гэтаму чынавену, а не начальніку цягніка. Маўчаць, крывяцца. Яны ў бязвыхадным становішчы: цягнік на Мінск сёння апошні, з гасцініцы яны выпісаліся.

- Чаму своечасова не набылі білеты? - паварочваецца да іх надзіва станавіты прыгожы дзяржыморда.

- Думалі, можна купіць. А тутака... ні ў якую. Ні ў касах, ні бліз вагонаў.

- Пры чым мы, што вы не разлічылі?

- Мы ў вас купім. За двайную цану. Вазьміце, калі ласка. Просім. Моцна просім, - моліцца шатэністы расля-чок, словы прамаўляе не проста ціха - з пакутніцкай просьбітнасцю. Лёгкую торбу раз-дражняльна перакульвае з пляча на плячо.

Не, на прайдзісветаў двое яўна не цягнуць. Іван Макарэня сходу прывычна адмаўляе бабцы з унучкаю. Вам патрэбна, у вас не было часу да касы дабрацца за дзень, ён усё разумее, але - тут не каса. Білетаў у яго няма. Гучна адпраўляе спаць на печ двух падпілых мужчын. У яго біле-таў няма, чулі, што бабцы адказаў. А вы чым лепшыя.

- Чулі? - павароч-ваецца да неадсталых назолаў. - Едзьце ў інтэрнат, заўтра паедзеце.

- Няма ў нас інтэр-ната.

- Да бабаў. З якімі час прагэйсалі, - знаходлівая старшая правадніца, правая рука Івана Макарэні, звычаёва цаляе дакладна, паволі адціскае хлопцаў ад начальніка. Трыццаціпяцігадовая Марыя Пін-чук такіх прахіндзеяў ужо набачылася. Знешне цяляты, дабракі і прасцякі, а фактычна нявернікі, гультаі, фанабэры.

Каля ўваходаў у вагон-ныя тамбуры паменела народу - ні крыкаў калектыўных, ні гаманы. Засталыя асобныя пасажыры ўжо не прасіліся, качалі правы.

- Адкуль едзеце? - для адчэпу кідае наймагутны чалавек на свеце. Непрывычны да прыніжэння залішняй просьбы чалавек бачны дасведчанаму Макарэню.

- З Рыму, - у адна-галас кажуць хлопцы.

Ілгуны, якіх свет не бачыў. Змарозілі б "з Навасібірску, Урала, Волгі'', урэшце ляпнулі б "з Калініна", а то "з Рыму". Большых маню-каў дасведчаны Іван Макарэня не страчаў. Ім да замежнай камандзіроўкі - свістаць і не сыскаць. З усёй Беларускай чыгункі ў замежную каман-дзіроўку едуць лічаныя - салідныя, правераныя, аўтарытэтныя. Не такія шпінга-люкі.

- Ладна. З Рыму. Не цямніце. Не магу ўзяць. - Разглядвае лагодна пададзены самалётны білет шэравокага чарняўчыка, інерцыйнічае: - Зразумейце мяне, прашу зразумейце. Няма месца. Кантра-лёры часта ў нас.

Пераварочвае білет.

- Ды і каб не кантралёры. Строга ў нас. Усё роўна не магу. Ветэрану вайны, бабцы з унучкай толькі што адмовіў. Бачылі.

Вочу ў вочы, іскры на іскры. Маўчанне.

Маланкі пераць у вочы траіх, маланкі ўніклівяцца ў мазгі траіх. Жанчына і яшчэ два суразмоўцы не бачаць маланак.

Перад плячысцікамі стаяла ўжо не абыякавая чужа-мордная глыба - чалавек, з якім можна гаварыць. Яны працягваюць прасіцца, сціпла, з болем. Словы негаваркім даюцца цяжка.

Вазьміце, калі ласка, яны згодны стаяць у тамбуры, сядзець у калідоры. Дужыя. вытрымаюць ноч. ("Што вы-плетваеце? Найгрубае пару-шэнне - стаяць у калідоры ці тамбуры!" - памагае дабраку і справядліўцу Івану Стані-слававічу адбіцца ад двух нахабаў старшая правадніца. Пранялі яны яго сваім даку-чайствам.) Мала каго яны так прасілі ў жыцці, вазьміце.

Плячысцікі таўхаюць адэін аднаго плячом, яны сама мальба, скупая, мужчынская. Білет з самалёта соўвае на прагляд другі.

- Што там рабілі?

- На Алімпіядзе былі.

Хлусы ў сваім стылі. Прайдзісвецяць шэльмы. Абы ўплішчыцца ў вагон. Вешайце, крутні, лапшу не яму.

Сузірнуліся. Нічога не адбылося, ніводнага слова не вымаўлена. Ніводнага жэсту ў траіх. Знечакана ў Івана Мака-рэні пераціснуліся вусны. Захадзіў кадык. Нямаведама з чаго заўздрыгвала сэрца мужчыны. Ён не верыць, справядліва гучна адмаўляе, а сэрца ўжо тахкае, дабрачнае сэрца мужчыны плача.

Сціснуў зубы, расціс-нуў. Жаўлакі выспеюць на твары, звянуць. На твары пакутлівасць. Не тахкае, наба-там звоніць сэрца.

Цішыня, сціханеча, ся-род гармідарнага вэрхалу і шумаверця паміж траімі дрогкая танюсенькая сціхота.

- Наапладаваліся...

- Мы выступалі, - сарамліва дадаюць: - Ведалі пра чэргі ўлетку, але пра вавілон не думалася. У спарт-камітэце падвялі…

- Пры чым тут спарткамітэт. Не пляціце абы-што, - жанчына зноў рашуча адці-скае хлопцаў, аберагае непа-срэднага начальніка. - Нідзе вы не выступалі, хіба перад бабамі.

Некалі даўным даўно трэцеразраднік па бегу на кароткія дыстанцыі фэзэву-шнік Ванька Макарэня марыў убачыць хоць аднаго чампіёна Савецкага Саюза; стаць май-страм спорту - недасяжная мара хлапчанят і дзяўчат навекі мілай Случчыны. Макарэня, як ніхто, ведае, якую трэба мець самаахвярную волю, колькі трэба выліць штодзённа поту, каб трапіць на Алімпіяду.

- Праўда, выступалі.

Каго хоць трошкі закрануў спорт, усё жыццё кла-няецца сіле і прыгажосці, у чым бы не праяўляліся. Сярод недаступных святыняў для Ванькі Макарэні - Алімпіяда, усё звязанае з ёю. Хоць да адной, хоць здалёку чым-небудзь далучыцца да старабытнай.

- Ой выдумлякі, ну й даюць? - падцінаецца старшая правадніца. У сінюткіх вачах маладзіцы мільён іскраў. Побліз суседняга вагона крыкма крычыць дзяўчо гадоў васьмі.

- Чуеш? Чуеш. І яшчэ прэшся.

- Аціхніця, прашу, аціхніця, - Макарэня пазірае, як хлопцы расшпільваюць курткі-вятранкі. Сэрца чалавека пачынае плакаць. Цішыня аглушальная. Страляе кацюшамі. Бліскавіцамі.

Пагоджаныя з няўдачаю пасажыры зводдалі назі-раюць за вірам поруч начальніка. Яшчэ двое бядакаў загналі сябе ў балота непазбежнай начоўкі на вакзале. Не ведалі пра летнія чэргі, ха-ха… Гучна іранізуе з сябе рэшта безбілетных нездалэгаў.

- Спаборнічалі, праўда, - хлопцы цямняць ці што. Гавораць, як год не елі.

- Дык усё-такі выступалі? - хутка, рэзка. - У дваццатку трапілі?

- Чампіёны.

- Чампіёны чаго? - Зараз дробныя манюкі выбачацьмуцца. Зноў справядліва нічаму не верыць, не хоча верыць спрактыкаваны нача-льнік цягніка.

Дрыжыць, заходзіцца, выгаротніваецца ўжо не сэрца Івана Станіслававіча Макарэні - душа. Сузірае навекі неда-сяжную для яго чырвоную майку з чатырма запаветнымі літарамі - СССР - і крывіцца, крывіцца, крывіцца.

Дарослы чалавек быў на возе, а часцей пад возам, бачыў праўду і тысячы няпраўдаў у аднапартыйнай дзяржаве, зведаў тры павышэнні і сотні прыніжэнняў і паніжэнняў з-за прамога бескампраміснага характару, мог зашоранцуначальніку выдаць эаслужанае на сходзе і ў кабінеце, - Іван Макарэня дзякаваў лёсу за такую сустрэчу.

Ён цяпер ведаў, перад ім удзельнікі дасяжнага для адзінак - Алімпійцы. Выступалі хлопчыкі ўдала ці няўдала - неістотна. Былі. Удзельнічалі...

- Медалі заваявалі, - хлопцы зновеш, як па камандзе, шыюцца ў запазуссе, цягнуць з-пад майкаў стужкі, шырокія, кідкія.

Алімпійскія стужкі.

Яны не стужкі цягнуць, бязлітасныя дабіваюць дрогкае сэрца Івана Макарэні вывалакваюць трапяткое з грудзей. Яно ўжо плачма пла-ча.

Марыя Пінчук своечасова таўхае начальніка ў спіну. Ціха-ціха, не расстрайвайся. Правадніца мае нябачнае права клапаціцца пра яго, аберагаць, фамільярніць.

Іван Макарэня працірае зацярушанае вока, другое, абодва. Пальцамі. Ніхто нічога ўжо не пытае. Спачуваюць безбілетнікам правадніцы, пры-сутныя. Праўдзівяць асілкі.

Чыгуначнікам не верыцца, што гонар вялізарнай дзяржавы, другой на планеце, валяецца каля іх ног з нікчэмнаю просьбаю - за свае грошы вымольваюць два білецікі.

У святле цемнаватых ліхтароў зорнаю маланкай узблісквае на ладоні Кліма Радзюка медаль. Залаты.

У Сцяпана Корзуна таксама залаты, блішчыць пераліўна.

Спазма сціскае горла Івана Макарэні. Не адпускае. Перакрыўлены твар мякчэе. Адкрыта ўзблісквае слязіна, трэцяя, усевідавочна коцяцца па шчоках.

Хлопцы зразумелі, што нарабілі. Дамагаліся паездкі, не бачылі твараў прысутных. Дабрака і спагадніка начальніка могуць давесці да інфаркту. Улюбёнец у спорт ведае, што нясе чалавеку і ягонай сям'і, блізкім вялікі спорт - соль, пот, боль, страты звычайных жыццёвых радасцяў і задаволяў.

Начальніку хлопцы спачуваюць. Шчасце атрыманых медалёў амаль роўнае сённяшняму шчасцю - бачыць да крайнасці ўзрушанага іхняю перамогаю ўпэўненага хвіліну назад спаважніка.

Правая Івана Макарэні нясмела цягнецца да медаля, другога. Кратае, пяшчоціць, пераварочвае, кладзе на тую ж працягнутую хлапечую руку.

Вакольныя пазнаюць у іх тых, хто няраз свяціўся ў тэлевізары, у чый гонар званілі фанфары, гучаў гімн дзяржа-вы. Імі ўсе захапляліся, вола-тамі ўсе ганарыліся.

Рука Івана Макарэні ў кішэню, з кішэні. Насоўкаю ўнепрыкмець шматлянуў па носе. Паўшагам у адзін бок, да вагона, вярнуўся.

- Во, газета. Праўда, тамашняя. Мы на п'едзіку, - пачынае разгортваць газету Клім Радзюк. Узіраецца ў найвялікага чыгуначнага начальніка.

Жанчына-рэвізор моўчкі адводзіць руку просьбітніка з газетай.

Спазмы радасці адпусцілі Івана Макарэню. Мужчына свеціцца дабрынёй, пачцівай гасціннасцю.

- Чаму маўчалі?

- Няёмка. Сорамна выстаўляцца. Падумаюць, хвалімся, - радасняць хлопцы.

Сапраўдныя мужыкі, сапраўдныя працаўнікі. Не выхваляюцца. Хочуць быць, як усе. А чаго саромецца, хлоп-чыкі мае. Вы заслужылі гонар і самую вялікую падзяку ўсёй дзяржавы.

- Эх вы, удачнікі, нясмельнікі!

Безбілетнікі ўквель расступаюцца, прапускаюць суседнюю праваднічку. Яна шэпча Макарэню. Той не пагаджаецца, уголас:

- Разам паедуць. Чаму медалі схаваны на шыі?

- Баімся згубіць.

- I каб не ўкралі, - папраўляе Кліма Радзюка па-весялелы Сцяпан Корзун.

- Хавайця.

- У нас пасведчанні на іх ёсцяка.

- Не трэба.

Перад іхнім подзвігам на каленях ад радасці і ўсезахаплення стаяла Беларусь, увесь Савецкі Саюз. Усе дзвесце пяцьдзесят мільёнаў. Пла-нета Зямля апладавала гэтым дваім. А яны, як апошнія падарэйкі і жабракі, соўваюцца ад вагона да вагона, выпрошваюцца: пасадзіце, дазвольце даехаць дадому.

Іх партрэты друкавалі ўсе газеты краіны, свету. Па тэлебачанні паказвалі безліч разоў. А зараз героі вымольваюць білецік, каб вярнуцца на Беларусь.

Даўкі камяк, на гэты раз крыўды, крыўды на парадкі ў тупой безадказнай дзяржаве, зноў перакочваецца ў горле Івана Макарэні. Нача-льнік пасажырскага цягніка не ведаў, што чалавек можа мець анёльскае крылле; калі заслужылі продкі яго і ён сам дарос да ўсведамлення і адказнасці анёлкавасці, да можасці дзеяць па-анёльску. Іван Макарэня ведаў другое - яму пашчасціла, што гэтыя двое стаяць каля цягніка сёння.

Іван Макарэня вылезе сам з цягніка, зсадзіць правадніцу, а дваім Алімпіёнікам знойдзе месца ў вагоне. Ён поўніцца крыўдаю за чарговыя пляўкі камуністычнай сістэмы асобнаму чалавеку, нават талентам, як гэтыя Алімпіёнікі. Нядаўні намеснік начальніка аддзялення шмат бачыў бюракратычнага дзікунства і марнатраўства ў краіне. Асобныя недахопы ў асобным месцы ў асобны час зліваюцца ў ягонай свядомасці ў пераможную сімфонію тупасці і дурноцця партыйцаў і ўрадаўцаў, міністэрстваў і калгасаў. Пачынаючы ад лішняй вагі няякаснай савецкай тэхнікі і заканчваючы плоскімі дахамі дамоў, тупарылай меліярацыяй. Усюды ў непакараных адно і тое, шэрасць сее шэрасць. Расплату савецкія са-жнуць, абавязкова сажнуць. Але ці хутка?

- Пра вашы білеты ніхто не паклапаціўся? - дзівам сыходзіць запрыяцелая да іх Марыя Пінчук. Была б воля старшай правадніцы, яна алім-пійцаў даўно б увапхнула ў вагон. Заслужылі хлапчаняты.

Жанчына спакойніць, выстойвае поруч начальніка.

- Сказалі пазаўтра зайсці ў Дзяржспарткамітэт, тады яны білеты зробяць, бясплатныя.

- У Маскве так - зробяць. Тут усё жыццё так - не купляюць, а здабываюць. Усе здабытнікі.

- А мы хочам сёння ехаць. Апрыкла ў гасцініцы туляцца. Выступаць на заводах трэбала тройчы. Мы пяць разоў выступілі.

- Яны ведалі, што вы сёння хацелі ехаць? - удаклад-няе начальнік цягніка.

- Вядома. Казалі. Прасілі распарадчыкаў. Ніхто не жадае для асобных ігракоў шавяльнуцца. У Маскве ўсё для камандаў робяць, - вы-цінае Клім Радзюк.

- Адно з нас: давай, давай, давай; спадзяёмся на вас, не падвядзяце.

Іван Макарэня кратае торбу бліжняга:

- Давайце памагу. У кандуктарскае купе. І запамятайце, малайцы, паменей крытыкі.

Шчаслівыя спартсмены дружна ступаюць па лесвічцы ў тамбур:

- Мы можам пераседзець ноч у калідоры. Вытрымаем, дужыя. Нам абы ехаць. Зцесніваем вас, разу-меем.

- Мы заплацім, паверце, заплацім.

- Ніякіх "перасядзім". Паедзяце як людзі. Вы ў нас ганаровыя госці. - Для залатых Алімпійцаў разумныя апекуны самалёт заказваюць. Героі вартныя. Макарэня супыняецца сам, запыняе Алімпіёнікаў. Начальнік сама дзелавітасць, рашучасць. - Вы вось што -скажаце яшчэ раз "заплацім", высаджу. У купэ будзеце. Убесплаць паедзяце.

Наўзгодныя дружныя кіўкі. Ад бліжэйшых вагонаў сюды падцягваюцца некаторыя безбілетнікі. Алімпіёнікі, чам-піёны выпрошвалі білецікі - здзіва! Знеахвоцьна бубняць адзін аднаму крыўды на па-радкі, начальства, чыгунку, Маскву.

Ляпаюць уцягненыя ступенькі, дзверы, цягнік ад-паўзае з Беларускага з спаз-неннем на паўхвіліны.

ІІ

Ціхтахкае цягнік. Сумятнеча чаёўнічання, пасажырскіх укладванных да сну і збораў паступова глушэе, далее.

Акуратны далікатны постук. Клім Радзюк пазірае на сябра. Яны прапаноўвалі засяліць у купэ яшчэ пасажыра, балазе месца ёсць. Начальнік адмовіўся. Няхай госці едуць удваіх. Цяпер тэрмінова знайшоўся падсяленец да іх у купэ, ну й добра.

- Хто?

- Мы на секунду, - знаёмы голас знаёмага начальніка цягніка.

Макарэня быў не адзін. Правадніца, другая, на падносе несла пячэнне, бутэрброд, каўбасу, малако.

- Для нас, як і Беларусі, вы вялікія людзі. Можна, героі, з вамі пасядзець? Мо што раскажаце. - У начальніка цягніка Алімпіёнікі нядаўна бачылі слёзы на вачах. Дабрак і пачуццёвік зараз быў нязвыкла размянтрэжаны.

Спартсмены ўсё яшчэ шчаслівяцца ад дабрыні чыгуначнікаў, просяць іх заходзіць. Расказваць чыгуначні-кам яны могуць пра штохочна, з радасцю, хоць да ранку. 3аходзьце, просім.

- А дзе старшая правадніца, ваша памачніца?

- Ёй сорамна, што вас не пускала, - малодшая пра-вадніца прыемна зубаскаліцца. - Паклікаць? - па-гаспадарску падае голас у прагал дзвя-рэй: - Маня, заходзь.

- Баюся, не пусцяць, - зблізу адзываецца старшая. Уваходзіць. - Я вас так адга-няла, а цяпер усім хваліцьмуса, ехала з чампіёнамі, размаўляла. - Погляд на начальніка. - Мо Пятра пазваць з дзеўкамі? Млеюць з няўцерпу.

Алімпіёнікі папрасілі ўсіх заходзіць.

Старшы сяржант міліцыі і яшчэ тры правадніцы ў форме чыгуначнікаў заявіліся за некалькі секунд. Чатыры спаважныя пасажыры ў спар-тыўных касцюмах не ўваходзілі ў купэ, стаялі пры адкрытых дзвярах.

Усмешлівасць, дабрачнасць, цеплыня. Усім цікава. Чампіёны павядаюць няпісанае ў газетах, прыводзяць іх саміх уразілыя факты, дэталі. Па-казваюць здымкі. Яны перад стартамі паўфіналаў. На экс-курсіі. Фінал. На п'едэстале. У газетах Рыма. Вось яны з збор-най СССР. Вось з імі пасол. Старшыня спорткамітэта краіны Мікалай Раманаў абнімае, уручае ім значкі Заслужаных майстраў спорту краіны.

На частыя пытанні, удакладненні, перабівы Алімпіёнікі адказваюць з усёй магчымай шчырасцю.

- У спорткамітэце казалі, дадуць па пяцьсот рублёў. Кожнаму залатому. О, каб спраўдзілі, - марыць Клім Радзюк.

Правадніцы ў разгубленасці. Пяцьсот рублёў, тры зарплаты правадніцы за катаржную працу штодзёння на працягу столькіх гадоў - смех, жалю вартная ўзнагарода.

- У замежжы плацяць вялікія грошы ўсім, хто трапіў на Алімпіяду. За медаль - найвялікія. Калі ў нас такое будзе, - уздыхаюць хлопцы.

Іх аповяд усіх моцна заінтрыгаваў.

ІІІ

Старажытны горад Рым. Сямнаццатыя Алімпійскія гульні. 1960 год.

На другі дзень пасля адкрыцця гульняў паўфінальныя заезды весляроў -акадэмікаў, байдарачнікаў, канаістаў. У трох заездах канаістаў выходзілі ў фінал па тры першыя экіпажы.

Адзінаццаць гадзін раніцы. У гэты заезд лёс выбраў самых мацнейшых канаістаў - румыны Дзімітру і Ліпаліт, балгары Папоў і Сакалоў.

Ніхто э грабцоў і трэнераў не ведаў, не верыў, не мог падумаць, што двое практычна невядомых савецкіх весляроў з далёкай Беларусі праб'юцца на Алімпіяду. Кліма Радзюка і Сцяпана Корзуна заўважылі толькі па адным міжнародным старце асобныя трэнеры.

- Бачыў? - хітнуў галавою на выструненыя экіпажы Сцяпан Корзун.

- У фінал праб'ёмся. Пабачыш. - Клім Радзюк паверыў ў поспех з леташняй двайной перамогі. З фурункулам на калене стаяў заграбны на дошцы-упоры на дне каноэ, веславаў праз неймаверны боль. Беларускія першаразраднікі сталі чампіёнамі Другой спартакіяды СССР у жніўні 1959 года.

Выйгралі ў самых ты-тулаваных, прызнаных, аўтарытэтных. Тады ў Радзюка ўпершыню спыталі, хто яго трэнер. Дасюль не цікавіліся, пішы ў пратаколы кагохочна.

Доктар убачыў рас-пухлае сіняе калена спартсмена, зкатэгарычнічаў: "Вам, малады чалавек, не выступаць, а ў шпіталь. Да стартаў, Радзюк, не пушчу!"

Ён ужо выступіў. Сён-ня, толькі што. Перамог у двойцы на тысячу метраў.

"Ты, хлопча, зрабіў немагчымае, - узіраецце доктар у шатэна занадта пільна. -Праз мае рукі праходзіце вы сотнямі... У цябе можа быць вялікая спартыўная дарога".

Двое адзіночнікаў пачалі выступаць у адной лодцы нечакана для саміх. Сходу ўсё атрымлівалася.

... - Рваном?

Адказу няма. Двое праводзілі ў адной лодцы гадзіны - і не размаўлялі. Іх самая лепшая размова - праца мускулаў. Аб'ёмныя вымот-вальныя трэніроўкі, двойчы на дзень, а слоў прамаўлялася не болей пяці-шасці фраз.

Адказу няма. Навошта траціць час на словы. Заграбны Радзюк і другі нумар Сцяпан Корзун прывычна замерлі. Каверзная найхісткая лодка і весляры на ёй - адна струна. Уменне стаяць на месцы, філігранная тэхніка валодання вяслом і лодкаю, сінхроннасць веславання - вынік каласальнай працы. Яны два гады ўжо не дазваляюць сабе працяглы адпачынак, як не дазваляе яго вясковы чалавек ці творчы чалавек.

- Як там?

Ніхто не пазірае на суседзяў. На па-шкляному гладкай вадзе каля іхняй лодкі ніводнай змаршчыны. Чвэрць-фінальныя і паўфінальныя старты - рэшатавае сіта. Слабейшыя адсейваюцца тут.

Але слабых на Алімпіядах не бывае. З 1300 года да нашай эры на такіх спаборніцтвах слабых не бывае.

- Усё будзе толкам, - поўніцца нутро Кліма Радзюка. Так было на адборачных спаборніцтвах у СССР. Унутраная сіла непахісна падказвала - усё будзе нармальна, тое ж сцвярджае яна цяпер. Аднак страх не знікаў.

- Аў-рэдзі-гоў!

Увага!

Псіхалогія стартавай барацьбы пачынаецца не з вывучэння праціўніка, вады, лодкі - з вывучэння сілы і слабасцяў самога. Каноэ і двое беларусаў на ёй - тая ж нерухлівая струна.

Унутраны пад'ём і прагу барацьбы яны перажывалі ў маладосці, цяпер удваіх -дзелавіты разлік, мэтанакіраваная ўпартасць. Боязнасць, ліха на яе, знікла.

Рэха чаканага выстралу не пачулі. Убачылі рванулыя наперад лодкі суседзяў. Най-патрэбная ім напружаная цішыня падвяла.

Лодкі не паплылі, не паехалі - ірвануліся. Савецкая лодка праз паўхвіліны ў сярэдзіне. Не апошняя. Двое эабылі, што можна не рвацца, не выкладацца да рэшты сіл. У фінал праходзіць тры лодкі з заезду. Рвуць.

Вёслы нацягваюцца ў лінію, упіваюцца ў рукі або слабеюць - і грабцы мусяць чуйна не выпускаць кропку ўпору, каб не страціць раўнавагі. Адстаў ад лідараў, плывеш у хвасце - мусіш дадаткова траціць сілы для падрульвання каноэ, захаванасці балансу, каб не сутыкнуцца з іншымі лодкамі.

Змірыцца з адставаннем? Нізашта! У Радзюка і Корзуна быў жорсткі трэніровачны рэжым ўбудзень і ў святы, дома, на Беларусі, і на спартыўных базах СССР. Усё дзеля гэтых хвілінаў.

Цяжэюць рукі, сталі амаль непаслушныя. Цела не наліваецца свінцом, яго проста няма.

Наперад, праз боль - наперад!

Супернікі спрабуюць захуткасніцца, адбіць атаку дваіх. Люта паскараюцца.

Не атрымалася. Віруе, бурліць вада ад працы вёслаў першых, ад працы румынскіх і савецкіх грабцоў.

Паскараюцца, вось-вось савецкія выйдуць наперад. Чуюць шчыльнасць вады. Добрая амплітуда сінхроннага грабка і хуткасць робяць цуд. Клім Радзюк не звяртае ўвагі на крыкі трыбун, воклічы грабцоў. Заграбны нічога не чуе.

Суседнікі адстаюць, усе адстаюць. Ужо румынскія весляры хапліва рвуць паветра вёсламі і грудзьмі. Усё марна. Савецкая лодка ўжо ўпоравень.

Чатыры вяслы, па два на каноэ, замільгалі ўзмах на ўзмах. Сінхроннасць выключная. Хто каго?

На адной сіле першым не прыйдзеш на фініш, неаб-ходна ўмець размяркоўваць яе на дыстанцыі. Вырашае хут-касць узмаху, амплітуда і шчыльнасць грабка.

Божухна, памажы-ы-ы!

На чампіянатах кантынентаў, свету, а тым болей на Алімпіядах прыкладна роўныя адзін аднаму спартсмены. Ша-нец на медалі практычна маюць усе, шанцуе ж таму, хто валодае мастацтам змагацца да канца, у каго тактыка не толькі на высокі вынік, а і на перамогу над канкрэтнымі ўдзельнікамі. Гроспрафесіянал што-секунды ўлічвае сілу суперніка, любыя яго сустрэчныя дзеянні. Тактыка - запас ведаў, уменняў, навыкаў - у такіх развіваецца паступова. Беларускія канаісты самі таго не ўсведамлялі, але былі нахабнымі шчасліўчыкамі - прайшлі шлях ад разраднікаў да гросмайстраў усяго за чатыры гады, у веславанні надзвычай кароткі шлях.

У кожным суперніку, незалежна ад яго сілы, досведу і майстэрства, гэтыя двое паважалі спартсмена-воіна, які таксама прагне перамогі, вы-йшаў біцца за яе. Клім Радзюк ледзь-ледзь збавіў у хуткасці, ведаў, румыны таксама мусяць тармазнуць. чалавек - не машына, - і адразу заматла-шыў вяслом яшчэ хутчэй.

Атрымалася. Румынскія грасмайстры страцілі секунду, не болей. Але ўжо даганяюць яны.

Адточаныя, найвывераныя рухі, валоданне асаблівай мускульнай чуццёвасцю, рацыянальны разлік грабка дапамагаюць Радзюку і Кор-зуну не саступіць. Фаварыты - румынская двойка - налягаюць і налягаюць. Безвынікова.

Савецкая лодка ад іх аддаляецца, па сантыметру, па міліметру, але пярэдзіць. Беларускія весляры грабуць лёгка, хутка, магутна. Вёслы мільгацяць роўна, суладна, як бакавіны прапелера.

Прайграць выпадкова спартсмену можна. Усюды. Асабліва на Алімпіядзе. Выйграць выпадкова хоць адзін старт на Алімпіядзе нельга. Радзюк і Корзун першаму звонкаму выйгрышу - чвэр-цьфінал - радаваліся, сёння пасля паўфінала, радасць трай-ная. Сёння беларусы затурбаваліся яшчэ болей.

Можа румыны і венгры цямняць, не раскрываюць карты, берагуць сілы да па-заўтрашняга фіналу? Манд-раж супакоілі трэнеры. Мудры старшы трэнер Іпаліт Рагаўцоў лаканічны да нечаканасці:

- Усё норма. Мы ў фінале. Адпрацуйце гэтак жа - і мы з медалём. Малайцы. Усё норма.

Нават дасведчаныя відушчыя савецкія трэнеры не маглі замахнуцца на большае.

Медалёк хоць бы які, і ваша, хлопчыкі, і наша задача выкананая. Весляры беражліва, неслі ў нумар вёслы, раздумвалі. Іхнюю лодку ў Беларусі і на базах зборнай краіны прабівалі няраз. Калі справа тычыць медалёў, грошай - няма сяброў, дружбакоў, супернікаў. Гэта зразумела. Але ж не подлічаць, ні біць падножкі моцным, як робяць у палітыцы. Падымайся сам, а не падраўноўвай усіх пад сябе. Баяліся, каб і тут не прабілі лодку.

Заўтра Прачыстая, па-заўтра фінальныя старты. Пра іх размаўлялі мала.

IV

Перанос фінальнага старта на дзесяць хвілін. Па тэхнічных прычынах. Клім Радзюк і Сцяпан Корзун моцна ўздыхнулі. На трэніроўках і стартах весляры даўно паразумельваліся без слоў. У некага фальшстарт, зноў перанос, другі. Ад нервовага напружання скура на руках белару-саў загусянела. На першых Алімпіядах парушальнікаў правіл неадкладна білі бізуном.

Румыны - галоўныя канкурэнты - на другой дарожцы, хвалююцца. Італь-янцы і венгры стаяць як укопаныя - на восьмай і дзевятай дарожках. Вось у каго нервы.

- Аў-рэдзі-гоў!

Увага!

Выстрал, сігнальная ракета ў паветры. Стартавы разгон усе лодкі праходзяць нос да носу, упоравень.

Мускулы рук, ног, спі-ны Радзюка і Корзуна расціс-каюцца і сціскаюцца, як поршні ў рухавіка МАЗа - роўна, натужна, з меладычным наця-гам. Няма рук, ног, ёсць сталь-ныя рысоры. Яны надзейна трымаюць шматтонны цяжар.

Зацяжны працяглы кі-док двух беларусаў наперад. Амаль як на старце, калі поўна сілы, і воля яшчэ не схліснулася з сілаю і воляю суседзяў. Адчайны вар'яцкі рывок. За-ранны.

Пройдзена ўсяго шэ-сцьсот метраў. Такія фінішныя рыўкі ніхто не вытрымлівае.

Рукі ужо не свінцовыя, іх няма. Заграбному Радзюку не стае сілы скасавурыць убок вочы, не тое што павярнуць галаву, плечы.

Знекуль коціцца гул, нарастае рык.

Савецкая лодка ідзе паперадзе рычання трыбун, там вітаюць не так першых, як сваіх, італьянцаў, адсталых, другіх.

Вушамі, целам, сэрцам двое раптам адчулі: супернікі прысупыніліся. Сталі. Застылі на месцы. Супернікі далёка-далёка ззаду. Двое беларусаў упарта не зніжаюць вар'яцкі заранны спурт.

Заграбны Клім Радзюк зноў нічога не чуе, не бачыць нічога, як поршань у маторы.

Лодка беларусаў не зшаляхнецца ўбок. Яна - страла. Мала хто ведае, што стралавіднасць палёту каноэ, лёгкае нязмушанае веславанне - вынік вялізарнага праца-любства, звышнамаганняў, штодзённай барацьбы з прасто-раю, часам, сабою.

Не было лодкі. Двух прастору. Не скарала - ела прастору і час.

Страла імклівасці, беларускіх весляроў не было. Нават руху не стала.

Па-над вадой імклівіла страла. Вялікая захоплівала паветра і ваду магутным роўным засмокам, усевідочна карыла лёту.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

Валер Санько


Калі памірае нацыянальная культура, згасае дзяржава

18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў

Перад Міжнародным днём помнікаў і гістарычных месцаў група жыхароў вёскі Пагародна накіравала старшыні Воранаўскага райвыканкама ліст, у якім звяртаецца ўвага на нездавальняльны стан Пагародненскага (колішняга Гарод-ненскага) парка. Ліст падмацаваны 160 подпісамі жыхароў вёскі. У лісце ў прыватнасці гаворыцца:

"Паважаны Іван Стакіслававіч!

Мы ведаем, што пад Вашым кіраўніцтвам Воранаўскі раён расквітнеў. Не толькі ў Воранаве, але і ў вёсках раёна чыстыя, акуратныя вуліцы, крамы з даволі высокім узроўнем абслугоўвання і г.д. Але ўсё ж адна дэталь выслізнула з-пад Вашай ўвагі, імя ёй - парк у вёсцы Пагародна. Гэты парк быў заложаны яшчэ пры Тышкевічах, больш за 200 гадоў таму. Зараз ён у аварыйным стане: недагледжаныя, аброслыя імхом дрэвы, возера, якое не чысцілася гадоў з дзесяць. Такое ўражанне, што трапіў у глыб пушчы, дзе нейкім цудам з'явіліся ўслоны...

Як вы ведаеце, 18 красавіка будзе Дзень Аховы Помнікаў. Мы прапануем з гэтай нагоды распачаць рэстаўрацыю помніка культуры і гісторыі Беларусі - Пагародненскага парка. Гэтым Вы выкажаце пашану і любоў да Радзімы, падымецеся на новую ступень у развіцці падначаленага Вам раёна. Дарэчы, жыхары в. Пагародна сабралі подпісы за рэстаўрацыю. Бланкі з імі будуць дасланыя ў РАЙВЫКАНКАМ Воранаўскага раёна ў самым хуткім часе.

З павагай,

Людзі, якім не абыякава Радзіма."

Калі памірае чалавек - на небе згасае зорка. Калі памірае нацыянальная культура - на зямлі згасае дзяржава...

У Воранаўскім раёне, ля мяжы з Летуваю, размясцілася даволі вядомая вёска Пагародна. "А чым жа яна знакамітая?"- запытае чалавек, які не нясе ў сябе ні кроплі беларускасці. "Можа, тлустымі свіннямі, ці вялікімі надоямі малака?" Не, спадарства, не здагадаліся! Былы маёнтак Гародна славуты сваёй багатай гісторыяй.

У першай палове XVIII ст. ён быў спадчыннай уласнасцю княгіні Саламеі Радзівіл, якая падаравала яго свайму ўнуку Людвіку Тышкевічу. Тышкевіч распачаў будаўніцтва палаца, якое было скончана ў 1775 годзе. А пасля маёнтак пераходзіў з рук у рукі, покі не трапіў да легендарнага генерала Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча, які стаў яго апошнім уладальнікам...

... На сённяшні дзень у Пагародна з усяго багатага архітэктурнага ансамблю засталіся толькі каплічка (якая на думку даследчыкаў была старэйшай за палац), ды фраг-менты парку.

Садоўнікам і стваральнікам сядзібнага парку (год стварэння - 1784), верагодна, быў І.Л. Кнакфус. Парк рэгулярнай сіметрычна-восевай планіроўкі, крыжападобны ў плане, спачатку меў характар барока, захаваўшыся да 1882 года. На падоўжнай восі змяшчалася ўязная брама ў выглядзе двух мураваных пілонаў, алея і круглы газон з абеліскам у цэнтры. За домам падоўжную вось працягвалі простакутны партэр і вузкая выцягнутая сажалка, густа абсаджаная дрэвамі мясцовых парод. Да паркавага партэра па баках далучаліся чатыры па-дзеленыя алеямі баскеты. У XIX ст. парк набыў пейзажную арганізацыю. Перспектыву папярочнай алеі перад уездам у сядзібу замыкае мураваная капліца ў стылі ракако - простакутнае ў плане збудаванне з двухсхільным дахам. Архітэктурна-дэкаратыўным акцэнтам аднанефавай святыні з'яўляецца ацалелы галоўны фасад, Шматслойныя разгорнутыя ў розных ракурсах пілястры з капітэлямі-ракайлямі апраўляюць эліптычна ўвагнутую нішу з лучковым уваходным парталам. Насупраць капліцы, ураўнаважваючы агульную архітэктурную кампазіцыю сядзібы, стаяў службовы флі-гель.

Зараз парк уяўляе сабою жудаснае відовішча: чалавек, які ўпершыню прыехаў у Пагародна, нават і не скажа, што гэта парк. Недагледжанныя, аброслыя імхом дрэвы, возера, якое не чысцілася гадоў з дзесяць. Такое ўражанне, што трапіў у глыб пушчы, дзе нейкім цудам з'явіліся ўслоны...

Можа нехта і скажа, што не трэба падымаць гвалт з-за нейкага парку, але, па-першае: гэты парк з'яўляецца помнікам культуры і гісторыі Беларусі; па-другое: такіх помнікаў шмат раскідана па нашай зямлі. Стаяць яны, закінутыя, забытыя, гэтыя адбіткі нашага мінулага. Стаяць і яскрава паказваюць, якою будзе будучыня, калі не ўспом-нім свае карані... Людзі! Браты-Беларусы!!! Мы павінны шанаваць культуру і гісторыю нашай Бацькаўшчыны, бо інакш згубім права на жыццё. Будзем проста існаваць, як тыя звяры ў лесе, згубім прывілей звацца беларусамі, звацца людзьмі.

У нас засталіся толькі мова і гісторыя, але мы іх не годныя. Даўно забыліся на простую ісціну: Беларус - не той, хто жыве ў Беларусі, Беларус - той, у кім ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Калі памірае чалавек - на небе згасае зорка. Калі па-мірае нацыянальная культура - на зямлі згасае дзяржава...

Кірыл Вараноўскі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX