Вярнуцца: 2008

№ 40 (879)


Крыніца: pawet.net.



№ 40 (879) 1 КАСТРЫЧНІКА 2008 г.


70 гадоў Мечыславу Грыбу

ГРЫБ Мечыслаў Іванавіч нарадзіўся 28 верасня 1938 года ў вёсцы Савічы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню (1959), Белдзяржуніверсітэт (1967). Працаваў інспектарам міліцыі Пліскага райвыканкаму Віцебскай вобласці (з 1959), у органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобласці (1962-1981). З 1981 начальнік Кіравання аховы грамадскага парадку МУС БССР, з 1985 начальнік Кіравання ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. У студзені 1985 узначаліў аператыўна-следчую групу па раскрыцці наўмысных забойстваў жанчын на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якія здзяйсняліся ў 1971-1985 гг. У лістападзе 1985 удалося ўстанавіць і затрымаць злачынца Генадзя Міхасевіча, выхадца з Міёрскага раёна. Былі даказаныя здзейсненыя ім забойствы 43 жанчын. Падчас следства было таксама ўсталноўлена, што па гэтай справе 13 чалавек былі пазапраўна асуджаныя, а Цярэня прысуджаны да расстрэлу і расстраляны. Суд рэабілітаваў 12 пазапраўна асуджаных. Чарговае званне Грыбу было затрымана на год, бо ў выніку яго дзеянняў адкрыліся негатыўныя бакі беларускага судаводства тых гадоў. Генерал-лейтэнант міліцыі - першы ў Рэспубліцы Беларусь (1993). Абіраўся дэпутатам раённага, гарадскога, абласнога саветаў дэпутатаў працоўных (1973-1981). У 1990 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1991 - Рэспублікі Беларусь). Чалец Прэзідыюма Вярхоўнага Савета, старшыня сталай Камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы з злачыннасцю. Перавыбраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь у 1995 (ВС трынаццатага склікання). Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (студзень 1994 - студзень 1996). Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыюме Вярхоўнага Савета. Пад старшынствам Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 года прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Беларусі (1994), акадэмік грамадскай Міжнароднай акадэміі кіраўнічых і арганізацыйных навук (1994), старшыня Беларускай Еўраатлантычнай Асацыяцыі, чалец Беларускага Хельсінкскага камітэта. Чалец Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" (1996), першы намеснік старшыні партыі (з 1999). Пасля смерці Г. Карпенкі ўзначаліў Нацыянальны выканаўчы камітэт (ценявы ўрад, створаны апазіцыяй). Сябар ТБМ. Жанаты, двое дзяцей, унук.


Памятная дошка Васілю Быкаву ў Віцебску

25 верасня ў Віцебску была адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць Васіля Быкава.

Дошка ў гонар Васіля Быкава адкрыта на будынку Віцебскай мастацкай вучэльні і стала пятай у шэрагу мемарыяльных дошак, якія сведчаць, што ў вучэльні выкладалі і вучыліся такія вядомыя ў Беларусі асобы, як архітэктар Уладзімір Кароль, скульптары Сяргей Селіханаў, Заір Азгур і Андрэй Бембель.

Яшчэ ў 2004 годзе аблвыканкам пад ціскам грамадзкасці мусіў прыняць да выканання прапановы Таварыства беларускай мовы пра ўшанаванне на Віцебшчыне памяці пісь-менніка-земляка. Сярод іх была і прапанова ўсталяваць мемарыяльную дошку на будынку колішняга мастацкага тэхнікума, дзе ў 1939-1940 гг. вучыўся Васіль Быкаў.

Аўтары, віцебскія скульптары Аляксандар Гвоздзікаў і Валеры Магучы.

- Хацелася стварыць сімвал і зямной долі чалавека - Быкава, і ягонага творчага духу. Таму на дошцы скульптурныя выявы галавы пісьменніка, які нібыта глядзіць уніз, і жорава, які вольна ўзлятае", - апісвае твор Валеры Магучы.

На здымках: старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Іосіф Навумчык падчас адкрыцця дошкі; мемарыяльная дошка.


Міхасю Варанцу - 50

ВАРАНЕЦ Міхаіл Адамавіч нарадзіўся 23 верасня 1958 года ў вёсцы Мікулічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Данецкую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню інжынерных войскаў (1979); гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітата (1996).

Служыў намеснікам камандзіра роты, батальёна, асобнага батальёна (Казахстан, Туркменія, Афганістан, Чэхаславакія, Расія, Беларусь) (1979-1993).

Маёр запасу.

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдмяй школе № 6 г: Слоніма Гарадзенскай вобласці (1993-1994), страхавым агентам Слонімскага аддзялення Белдзяржстраху (1996-1998).

Дэпутат Слонімскага гарадскога Савета (1995-1999), старшыня камісіі па мясцоваму самакіраванню (з 1997).

Сябар Беларускнй сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (з 1994). Старшыня Гарадзенскай абласной партыйнай арганізацыі (з 2005); сябра рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Фонд імя Льва Сапегі» (з 1994), сябра праўлення Фонду (2001-2005), сябра рэвізійнай камісіі Фонду (з 2005). Актывіст Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (1991-1993) і Беларускага згуртавання вайскоўцаў (1991-1995). Кіраўнік міжраённага (Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны) грамадскага аб'яднання «Воля да развіцця» (з 1995).

Узнагароды: медаль «За адвагу». Жанаты, двое дзяцей.


Ліда запрашае

3-5 кастрычніка горад Ліда святкуе сваё 685-годдзе. Праграма свята надзвычай насычаная. Тут і навукова практычная канфе-рэнцыя, і адкрыццё гістарычна-мастацкага музея і выставы ў ім "Вядзём пачатак свой ад Гедзіміна", рыцарскія анімацыйныя спектаклі, і фестываль нацыянальных культур, выстава мастакоў горада і раёна. Будуць падведзены вынікі конкурсаў на лепшы літаратурны твор пра Ліду і на лепшую песню.

У Свята-Міхайлаўскім саборы і Фарным касцёле пройдуць набажэнствы за здароўе і дабрабыт лідзян.

Больш падрабязную праграму свята можна знайсці на сайце Лідскага райвыканкаму.

Ліда запрашае сяброў на свята. А першы госць ужо тут. Перад гасцініцай на чамадане размясціўся бронзавы камандзіровачны. Відаць па ўсім надоўга.


Больш адпаведныя нацыянальнай моўнай сістэме і памылковыя моўныя адзінкі

Гартаючы, перачытваючы старонкі сучасных літаратурных і навуковых выданняў ("Полымя", "Маладосць", "Наша слова", "Роднае слова" ды іншыя), радуешся багаццю і выразнасці нацыянальнай моўнай палітры мастацкіх і навуковых тэкстаў, "вынаходству" новых слоў, створаных (часам адноўленых) выбітнымі аўтарамі. Праўда, сустракаюцца яшчэ і ранейшыя "ўсесаюзныя" адзінкі, уваткнутыя ў даведнікі савецкага часу пад ціскам глабальнай ідэі "зліцця нацыяў" і іх моваў.

Спынімся на двух тэкстах - публікацыях Івана Саверчанкі і Уладзіміра Ліпскага, змешчаных у часопісе "По-лымя" № 7 за 2008 год.

Першы з іх - "Афанасій Філіповіч. Дыярыуш, або Апісанне праўдзівых падзей". Пераклад твора і ўступнае слова Івана Саверчанкі (сс. 119-138).

У прадмове перакладчыка, уступным яго слове "Афанасій Філіповіч - пісь-меннік беларускага барока" ў самым пачатку чытаем: "У беларускай літаратуры і культуры XVII стагоддзя ключавое месца займае постаць Афанасія Філіповіча (каля 1597...1648) - аўтара знакамітага "Дыярыуша".

Знаны навуковец і літаратар выкарыстоўвае слова постаць у сучасным, новым, яго значэнні - 'выбітная асоба', а не ў тым, што падаецца слоўнікамі (стан, фігура).

"Ён неаднаразова трапляе за краты, а затым -у высылку ў Кіеў".

Высылка - ад нату-ральнага высылаць, выслаць (а не "ссылаць" і яго ўтварэнне ссылка ).

"Другі найважнейшы твор, што меў назоў: "Наві-ны..."

Заканамернае прыстаўкавае ўтварэнне з значэннем найвышэйшай ступені - най-важнейшы , а не невыразнае з гэтай семантыкай важнейшы -калькаванне (тэкставае) рас. важнейший.

"Сярод персанажаў твораў А. Філіповіча - рэальныя гістарычныя асобы, людзі блізкага яму асяроддзя: святары, урадоўцы..." А ў слоўніках 30-80 гг. XX ст. - свяшчэннікі, служачыя (рас. священник, служащий ). Толькі ў слоўніках суверэннай Рэспублікі Беларусь стала маж-лівым выкарыстоўваць сваё ўтварэнне святар (ад святы : святар ), яго падае "Русско-белорусский словарь общеупотребительной лексики". Редактор-составитель, канд. филол. наук Н. Кривко - Мн.: Аверсэв, 1999). I ўрадоўцы - сінонім да службоўцы (а не служачыя ).

"У творчым метадзе А. Філіповіча ключавую ролю адыгрывала прасторава-часавая складовая..." Складовая, а не савецкае састаўляючая і складаючая.

"Гэтаму, без сумневу, паспрыяў і суб'ектыўны фак-тар: святарская пасада А. Філіповіча".

Нульсуфіксавае сум-неў (ад сумнявацца ) - удалы наватвор, які дае мажлівасць мець натуральную форму прыметніка сумнеўны - замест штучнага пазычання, што трапіла ў слоўнікі, - сумніцельны (рас. сомнительный ).

"...Вядома няхай будзе вялікасці тваёй, Міхайле , што Госпад наш Ісус Хрыстос ва ўсім свеце радца ".

Клічная форма Міхайле - натуральная і для афіцыйнага стылю мовы (а не толькі гу-тарковага, як беспадстаўна сцвярджаюць граматыкі). Рад-ца - (а не саветнік ) - ад беларускага радзіць, рада ....

"Ён прасіў ісці да ка-рачоўскага ваяводы Пятра Ігнатавіча, паважанага ча-лавека, распавесці яму пра сябе ды папрасіць даверчы ліст да тваёй вялікасці."

Заканамерныя для роднай мовы адзінкі: распавесці, даверчы ліст (а не верыцельная грамата ).

"Не дойдзеш, спадару ойча, бо цяпер час трывожны пагрому казацкага... Шчасце тваё будзе, калі згодзіцца прапусціць, бо тут цяпер памежнікаў безліч ".

Вылучаныя словы - спадару ойча, памежнікаў - здабытак сучаснага стану раз-віцця роднай мовы, замацаваныя ўжо лексікаграфічнымі даведнікамі.

У разгляданым тэксце шмат іншых моўных набыткаў суверэннай Беларусі. Бачым тут і натуральныя, народна-беларускія словаформы, у тым ліку поўныя формы дапасаваных слоў у ролі выказніка: вера праўдзівая Грэцкая грунтоўна была супакоеная, а унія вынішчальная і дарэшчы адкінутая .

Праўда, сустрэлася штучная форма - падвоенае напісанне праменнямі : "Як узышло сонца, убачылі той жа час на небе крыж... праменнямі сонечнымі ўтвораны і аздоблены" (с. 125).

Нарматыўна прамяня-мі (ці промнямі ), бо формы множнага ліку ўтвараюцца ў беларускай літаратурнай мове з дапамогаю канчатка -і (-ы) , які далучаецца да асновы на-зоўніка адзіночнага ліку без змены яе: аленьалені, конь -коні, прамень-прамені.

Трапілася ў тэксце і ўсесаюзнае мысліцель (с. 119), хоць сучасны нацыянальны друк карыстаецца больш ад-лаведнай нацыянальнай моў-най сістэме формай (без неўласцівага беларускай мове суфікса -цель ) мысляр . Дадамо некалькі прыкладаў: І не ва-рухнуцца камяні - незразуме-тыя мысляры (ЛіМ- 2.01. 1998). Але творцы - мысляры ўседараеальныя - са свае духоўнае еышыні яны сыходзяць да нас (Наша слова, 1998. № 1). Вучэнням гэтых мысляроў супрацьстаяла пазіцыя Карла Маркса (Анры Дэні. Гісторыя эканамічнай думкі. Дапаможнік для студэнтаў. Мн., 1996. с.6). Славуты нямецкі пісьменнік і мысляр Георг Крыстоф Ліхтэнберг сцвярджаў: "Больш за золата змяніў свет свінец" (Роднае сдова, 1998. № 3. р. 118).

Слова мысляр (утварэнне з суф, -яр ) адпаведнае сваёй будоваю беларускім лексемам змагар, лекар, зва-нар, друкар і пад., якія абазначаюці» асобу - утваральніка адпаведнага дзеянця (мысліць -> мысляр), Стасуецца мысляр і з адназоўнікаэымі ўтварэннямі кшталту пясняр, разь-бяр як найменнямі асоб паводле аб'екта ці прадукта іх дзейнасці. Гэта засведчана акадэмічнай "Беларускай граматыкай. Частка .1. - Мінск: Навука і тэхніка. 1985. С. 229".

Такім чынам, слова мысляр матывуецца, як дзеясловам мысліць , так і назоўнікам мысль . Таму яно такое зразумелае і стала папулярным у нацыянальным маўленні.

Другая публікацыя гэтага нумара "Полымя" - "Цунамі над намі. Казкі жыцця" (с. 73 - 100).

I тут бачым нямала новых (ці адноўленых) моўных адзінак, аўтарскіх наватвораў, адметных беларускіх слоў, якія арганічна ўліваюцца ў мастац-кую тканіну твора, дазваляюць ствараць рэалістычныя малюнкі побыту людзей, іх стасункаў у розных жыццёвых абставінах. Падамо асобныя прыклады, вылучыўшы адметныя беларускія адзінкі. ... Бацька Марусі Ахрэм ці то вычытаў у Бібліі, ці то запомніў ад свайго дзеда-святара... Ахрэм не быў вернікам, але пасля недарэчнай смерці любай Хадоркі часта пачаў узірацца ў неба... А вытрыманы не крыўдлівы, бязгнеўны, пакорлівы чалавек і ёсць божы паслухмянец... Весялінка знікла з іх твараў, імі заўладала маркота... Бог ніколі не даруе свавольства зямным пыхліўцам... У іх сям'і такога шматжонца яшчэ не было... I пачаліся страшныя мукі выпрабавання для маці- дэ-крэтніцы.

Я вытрымаю, перажыву ўсё, бо я былая дзетдомаўка, бяздомаўка і бяз-бацькаўка... Зафарціла з аднагрупніцамі... Будучыя вучылкі пацанят... У той жа вечар пасля кіно ён палез да Аксаны з абдымулькамі ды пацалун-камі... I вочы ў яго Ваневы, колкія, упіўныя, нахабныя... Усе яны падабаліся вечарын-каўцам... Без яго свет рабіўся змрочным, хмарным... Клёвае слоўца "цалануць ".

Ды шмат іншых самабытных беларускіх адзінак. У гэтым тэксце сустракаюцца, праўда, і ненарматыўныя адзінкі ці тыя з іх, што ў сучасным нацыянальным маўленні замяняюцца новымі, больш адпаведнымі сістэме нашай мовы эквівалентамі. "Сцёпка выкурыў трубку... закурыў трубку..." Беларусы кураць люльку. Гэта засведчана ўсімі слоўнікамі (рас. трубка - бел. люлька ).

Хлопец як бы адштурхнуў партнёршу... Беларускай мове жаночыя асабовыя най-менні з фармантам -ша неўласцівыя, такім расеізмам адпавядаюць беларускія сло-вы на -ка - партнёрка . Да-рэчы, у пісьменнікавым тэксце таксама бачым: "перапытала аптэкарка (а не "аптэкарша" )".

Дзіцёнак у чэраве маці. Дыялектызм. Нарматыўнае дзіця (дзіцё) . Параўн. у іншых месцах разгляданага тэксту: "Яна бяздетная, вельмі хацелі дзіцё" .

Падкідыш. Найменні з -ыш (пазычанні з расейскай мовы) саступаюць месца беларускім утварэнням з іншымі суфіксамі, напрыклад, падкіданец (г.зн. падкіданы ).

...Ногі падкашваліся... Нарматыўна - падкошваліся . Параўн. у тэксце ўгаворваць (не "угаварваць" ). "Не вельмі адабравалі Ленін учынак..." Калі ад адобрыць , то і тут не можа быць чаргавання націск-нога о з націскным а ; трэба адобрывалі . А лепш па-беларуску - ухвалялі .

"Павел аказаўся цікавым субяседнікам" . Субя-седнік - пазычанне з расейскай мовы, дзе яно - собеседник - утварэнне ад беседа , якому ў нашай мове адпавядае гутар-ка, размова . У беларускай мове, як сведчаць перакладныя акадэмічныя слоўнікі, яно мае зусім іншы сэнс: "Бяседа - пир , пиршество, банкет, застолье" (Беларуска-рускі слоўнік. Т.1, 1988, с.210). Невы-падкова замест гэтага расеізма ў суверэннай Беларусі сталі выкарыстоўваць сваё - суразмоўнік, засведчанае "Русско-белорусскнм словарём" 1993 года. На старонках гэтага нумара "Полымя" (с. 14) так-сама бачым: "Трахім паўзіраўся ў свайго суразмоўніка" .

У сучасным кантэксце субяседнік сінанімізуецца з словамі выпівоха, сабутэльнік .

...Ёсць на свеце каханне, якое лепш за ўсю мудрасць, каштоўней за ўсё багацце, мацней самой смерці (с. 83).

Небеларуская сінтаксічная канструкцыя, дзе слова лепш, каштоўней, мацней ўспрымаюцца як прыслоўі, што спалучаюцца з назоўнікам каханне (яго заменнікам - якое ). Па-беларуску натуральныя тут дапасаваныя словы-прыметнікі: каханне (яно) лепшае, каштоўнейшае, мац-нейшае . А ў словаспалучэнні мацней самой смерці - і чыста расейская канструкцыя (сильнее самой смерти ), па-беларуску: мацнейшая (дужэйшая) за самую смерць.

Як бачым, сучасны нацыянальны друк упэўнена крочыць па шляху адраджэння і ўзбагачэння роднай мовы. Праўда, на гэтай дарозе су-стракаюцца перашкоды, якія паступова пераадольваюцца.

Павел Сцяцко


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

усел Мікалай Кліменцьевіч Святоха Генадзь Уладзімірав. Русіновіч Іван Кузьміч Бордак Наталля Васільеўна Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч Каратай Уладзімір Арсеньев. Палянскі Аляксандр Сярг. Качаноўская Наталля Сёмкіна Вольга Віктараўна Міцкевіч Уладзімір Валянцін. Дзеружынская Вераніка Ав. Дзенісевіч Лідзія Савацееў Кім Сяргеевіч Раманцоў Зміцер Уладзімір. Дамарад Святлана Зволінскі Тодар Шаршнёва Наталля Анатол. Сцежкін Кірыла Аляксандр. Дзіцэвіч Юлія Раманоўскі Валер Іванавіч Вератынскі Кірыл Віктаравіч Мальцава Ірына Алейнік Юрый Леанідавіч Раманоўскі Уладзімір Іван. Пасюкевіч Ірына Уладзіслав. Булат Алена Анатольеўна Чайкоўскі Павел Іванавіч Бамбіза Мікалай Рыгоравіч Стральцоў Алесь Уладзімір. Казлоў Алег Яўгенавіч Пунько Вольга Язэпаўна Шуй Вольга Васільеўна Грышчук Ганна Рыгораўна Станкевіч Георгій Трафімчык Сяргей Аляксан. Краўцоў Мікалай Осіпава Аляксандра Хархардзін Уладзіслаў Бубала Антон Зянковіч Юрась Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч Думанская Ганна Рыгораўна Ермаловіч Васіль Васільевіч Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна Мінаў Леанід Уладзіміравіч Гіль Міхаіл Нікадзімавіч Суднік Святлана Георгіеўна Масяйчук Аляксандр Крой Аляксандр Ільіч Конюх Віктар Лявонавіч Яроменкаў Аляксандр Леан. Малько Вячаслаў Аляксанд. Сямёнава Анастасія Васіл. Кавецекая Наталля Уладзім. Цішкевіч Юлія Іванаўна Міняйла Ганна Сяргееўна Шохан Вольга Крупіца Валянціна Станеўская Людміла Жаўток Уладзімір Ліс Дар'я Алегаўна Даржынкевіч Генрых Фелікс. Люкевіч Уладзімір Паўлавіч Ермаковіч Леанід Іванавіч Сенькавец Уладзімір Адам. Хадневіч Цімафей Бягун Рацібор Аляксандрав. Сакевіч Уладзімір Клеменцев. Сямёнаў Віталь Байдакова Ганна Дзмітрыеўна Скіцёў Зміцер Андрэевіч Панамарова Лізавета Сярг. Сагановіч Яніна Генадзеўна Войніч Вераніка Розберг Дзяніс Уладзіміравіч Семянчук Валеры Сялюк Іван Фалейчык Алесь Савіч Яўген Сікора Алег Георгіевіч Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч Урублеўскі Вадзім Валер'ев. Лебедзеў Уладзімір Ануфр. Швед Іна Анатольеўна Мішчанчук Мікалай Іванавіч Трунова Ірына Сцяпанаўна Акаловіч Леанід Аляксандр. Клундук Святлана Сяргееўна Пяткевіч Лізавета Алегаўна Сухарэвіч Віталь Пятровіч Угрын Аляксандр Сяргеевіч Дзмітрыенка Анатоль Іван. Спосабаў Іван Іванавіч Булавацкі Міхась Пятровіч Мітэр Альберт Місевіч Аляксандра Качарагіна Людміла Алякс. Раманоўскі уладзімір Раманоўскі Уладзімір. Барташэвіч Антаніна Пярова Наталля Юр'еўна Пярова Маргарыта Сярг. Алейнік Іна Міхайлаўна Каханчык Зьміцер Рындзевіч Вячаслаў Рудзёнак Алег Праневіч Генадзь Мікалаевіч Пракаповіч Ілля Мікалаевіч Шалястовіч Людміла Васіл. Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч Смашная Марына Уладзімір. Валуненка Ірына Іванаўна Сімановіч Мікалай Мікалаев. Мартысюк Вера Ваўкавыцкая Таццяна Жэгалава Тарэса Міхайлаўна Архуцік Мікалай Міснікова Кацярына Іваноў Максім Генадзьевіч Палубятка Іосіф Казак Валянціна Палсцюк Валеры Віктаравіч Навумчык Іосіф Адамавіч Дземянцей Семянчук Генадзь Лебядзевіч Д.М. Лепешаў Іван Якаўлевіч Лучко Валянцін Станіслав. Рудовіч Алена Долбік Ларыса Рыгораўна Філіповіч Дзіяна Леанідаўна Сідарчук Кірыл Валер'евіч Гарніцкі Янка Андрэевіч Брыцько Аляксей Мазырка Аляксандр Дудар Таццяна Аляксандр Цыхун Генадзь Апанасавіч Лявонава Галіна Дзедушкова Алена Хадачок Міхаіл Касцючэнка Ірына Кушнер Васіль Федаравіч Піліпенка Алена Буйніцкая Марына Малец Таццяна Кулеш Алена Аўдошчанка Валянціна Несцярук Валерый Фёдар. Кутас Тамара Чмарава Марына Караткоў Мікалай Камкоў Пятро Кульбіцкі Сяргей Валер'евіч Бялецкі Віктар Пятровіч Мацвеенка Аляксандр Яўг.


Гісторыя імперскіх дачыненняў

У Смаленску ў кніжным клубе "Посох" выйшла кніга "Гісторыя імперскіх дачыненняў: беларусы і рускія. 1772- 1991 гг." Складальнік і рэдактар А.Я. Тарас.

Пасля захопу Расійскай імперыяй у 1792-95 гг. беларускай часткі Рэчы Паспалітай - Вялікага Княства Літоўскага - у памяці жыхароў Беларусі за 200 гадоў было сцёрта амаль усё, што магло спрыяць іх нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. У пасляваенны перыяд працэс "забывання" беларусамі сваёй мовы, сваёй гісторыі і сваёй культуры, арганізаваны партыйнасавецкім кіраўніцтвам, набыў новы імпульс. Па задуме крамлёўскіх ідэолагаў, усе народы СССР павінны былі "зліцца" у адзіную "камуністычную нацыю" на базе рускай мовы, савецкай культуры, марксісцкаленінскай ідэалогіі.

Нягледзячы на тое, што Беларусь здабыла ў 1991 годзе незалежнасць, грамадскасць суседніх краін, у першую чаргу Расіі, працягвае разглядаць яе праз прызму старых міфаў і догм як эпохі царызму, так і савецкай эпохі. Нават некаторыя беларусы (і, тым больш, прадстаўнікі іншых этнасаў) усё яшчэ вераць у тое, што "беларусы частка вялікай рускай нацыі", што "Беларусь умоўная назва Поўнача-Заходняга краю Расійскай імперыі", што "мову, рэлігію, культуру, мастацтва і наогул цывілізацыю беларусы атрымалі ад рускіх". Дадзеная кніга паслядоўна і аргументавана аспрэчвае гэтыя і шматлікія іншыя выдумкі шавіністаў.

Практычнае яе значэнне абумоўленае тым фактам, што беларускае грамадства цяпер падвяргаецца моцнаму ідэалагічнаму ўздзеянню з боку расійскіх "дзяржаўнікаў" (а таксама іх "пятай калоны" у самой Беларусі), якія заклікаюць "ліквідаваць" суверэнную беларускую дзяржаву і "уключыць" яе ў склад Расійскай Федэрацыі. З іншага боку, нацыянальная самасвядомасць значнай часткі беларусаў размыта ў выніку двух стагоддзяў экспансіі з боку ўсходняга суседа ў абласцях палітыкі і эканомікі, мовы і гісторыі, рэлігіі і культуры.

Таму важна данесці да беларусаў усіх пакаленняў, у першую чаргу да моладзі, праўду аб гісторыі нашага народа, яго мове і культуры, яго душы.

Галоўную ідэю гэтай кнігі можна коратка характарызаваць наступным чынам: усім людзям, якія жывуць цяпер у незалежнай суверэннай дзяржаве - Рэспубліка Беларусь, неабходна вызначыцца, кім яны сябе лічаць: яе грамадзянамі або гасцямі?

Беларусь, па азначэнні, не Расія, не Польшча, не Ўкраіна. Таму кожнаму чалавеку, які мае беларускі пашпарт, даўно пара вырашыць, хто ён беларус, што жыве ў сваёй нацыянальнай дзяржаве, або замежнік, які апынуўся тут па волі лёсу? Гаворка не ідзе аб этнічнай прыналежнасці, бо графа "нацыянальнасць" у беларускім пашпарце адсутнічае. Беларусамі могуць лічыць сябе рускія і палякі, габрэі і ўкраінцы, татары і літоўцы. У нашай шматвяковай гісторыі так заўсёды і было.

Маецца на ўвазе іншае - грамадзянская самаідэнтыфікацыя. Гэта значыць, з якой дзяржавай атаясамляе сябе чалавек, прыхільнікам чыіх палітычных і эканамічных інтарэсаў ён з'яўляецца? Калі, напрыклад, усе яго намеры звязаныя з Расіяй, то навошта яму беларускі пашпарт? Атрымаў бы расійскі з арламі і від на жыхарства ў Беларусі, не было б ніякіх пытанняў.

У дадзеным выпадку дарэчы нагадаць, што беларускае заканадаўства адпрэчвае падвойнае грамадзянства. Гэта правільна. У нармалёвым грамадстве недапушчальна, каб яго чальцы ментальна звязвалі сябе з нейкай іншай краінай лічылі прыярытэтнымі яе гісторыю і традыцыі, культуру і мастацтва, мову і рэлігію, законы і палітыку. Вось і наша дзяржава падахвочвае ўсіх жыхароў Беларусі да ўсвядомленага выбару. Як ні спрабуюць некаторыя людзі ўцячы ад такога выбару, зрабіць яго прыйдзецца ўсім. Кожнаму рана або позна трэба выбраць нешта адно, таму што немагчыма да бясконцасці сядзець на двух крэслах адразу.

Кніга падрыхтаваная на рускай мове, зыходзячы з наступных меркаванняў. Па-першае, тыя грамадзяне Беларусі, якія чытаюць па-беларуску, у сваёй большасці дасведчаныя аб праблемах русіфікацыі нашай краіны. Гэтая кніга прызначаная не ім, а беларусам, якія забыліся нацыянальную мову, альбо свядома адмовіліся ад яе.

Па-другое, рэдактар-складальнік і аўтары жадаюць, каб гэтая кніга была даступная чытачам іншых былых саюзных рэспубалік Савецкага Саюза, бо яны таксама з'яўляюцца ахвярамі русіфікацыі.

Па-трэцяе, разлік ідзе на тое, што з ёй пазнаёмяцца расійскія палітолагі, публіцысты, гісторыкі - тыя людзі, якія выпрацоўваюць ідэалогію сучаснай Расіі.

Некалькі словаў пра тэрміны. Аўтары выкарыстоўваюць у сваіх матэрыялах тэрміны "Беларусь і "беларусы" (праз "а"). Але ў цытатах з публікацый расійскіх аўтараў, а таксама з дакументаў савецкага перыяду, у назвах шэрагу апублікаваных кніг і артыкулаў слова "Беларусь" і "беларусы" пішуцца праз "о".

Дарэчы, вось што гаворыць з гэтай нагоды шведскі журналіст Альбінаў Абрахамсан у сваёй кнізе "89 міліметраў ад Еўропы" (1999 г.), прысвечанай Беларусі:

"Большасць шведаў дагэтуль завуць гэтую краіну Белороссия (Vitryssland), нягледзячы на тое, што з 19 верасня 1991 года яна завецца Рэспубліка Беларусь. У гэтым няправільным найменні мы знаходзімся ў адной кампаніі з большасцю еўрапейскіх культур, якія таксама прытрымваюцца старой назвы Беларусі: ангельцы гавораць "Byelorussia" або "Веlorussiа", французы - "Вielorussie", а немцы - "Weissrussland"...

Для беларусаў назва Беларусь важная, бо яна па-казвае на тое, што паходжанне краіны каранямі ўваходзіць у старую Русь , а не ў Расію . Адгэтуль і лёгкае раздражненне , калі мы , шведы , гаворым Беларасія , а не Беларусь ".

Прапанаваная калектыўная праца ў асноўным складзеная з прац, раней апублікаваных на беларускай мове. У працэсе падрыхтоўкі да выдання гэтыя працы былі перакладзеныя на рускую мову, скарочаныя і зноўку адрэдагаваныя. Пры гэтым з мэтай эканоміі месца і палягчэння ўспрымання тэксту рэдактар зняў большасць спасылак на крыніцы.

Наш кар.


БУДЗЬМА!

МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", ГА "Таварыства беларускай мовы", суполка "Пагоня" пры БСМ, МГА "Гісторыка", творчы калектыў альманаху "рАRТіsаn", Таварыства аховы помнікаў, Беларуская музычная альтэрнатыва абвяшчаюць адкрытую грамадскую кампанію "БУДЗЬМА!", прысвечаную Году беларускай дзяржаўнасці.

"...Мы ўсведамляем і папулярызуем каштоўнасці, якімі ёсць наша гісторыя, культура, мова, людзі. Грунтуючыся на іх, мы імкнемся да культурнага багацця і матэрыяльнага дабрабыту краіны. Мы бачым Беларусь заможнай, еўрапейскай, сучаснай дзяржавай.

Свет імкліва мяняецца вакол нас. Нацыі і краіны шукаюць і знаходзяць свой годны шлях. Беларусь - частка гэтага свету.

Нам ёсць чым ганарыцца. Давайце ўсвядомім каштоўнасці, якімі ёсць нашы людзі, наша мова, наша шматвекавая гісторыя. Гэта духоўна і матэрыяльна ўзбагаціць Беларусь.

Мы крытычна ацэньваем працэсы, што замаруджваюць развіццё нашага грамадства. Мы хочам жыць і працаваць так, як працуюць і жывуць іншыя заможныя краіны. Мы ведаем: усе нашы суайчыннікі хочуць таго ж!

Толькі разам мы зробім Беларусь такой, якой будзем ганарыцца мы, нашыя дзеці і ўвесь свет. Таму -БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ! БУДУЙ (БУДЗІ) БЕЛАРУСЬ!

Мы заклікаем усіх грамадзян любіць Бацькаўшчыну, шанаваць нашу Спадчыну, ствараць сучасную заможную Беларусь.

Беларусь гэта ты. Беларусь гэта я. Беларусь гэта мы. Будзьма разам!

Далучайцеся да нас!"

Першая акцыя кампаніі праходзіць у Лідзе сёння - 1 кастрычніка.

Наш кар


Каляндар "Родны край" расходзіцца па краіне

Каляндар "Родны край" з'явіўся ў правінцыі і актыўна раскупляецца. У Лідскай кнігарні засталося ўжо менш за сотню асобнікаў.

У Менску асноўная маса календароў завезена ў "Акадэмкнігу". Цана ў большасці крамаў 2230 рублёў.

Спяшайцеся!


Складкі пажадана заплаціць да з'езду

Шаноўныя кіраўнікі арганізацый! Сакратарыят ТБМ прапануе да з'езду заплаціць складкі за 2008 год, а таксама запазычанасць за папярэднія гады.


Архіпелаг замежнай паэзіі

Выхад амаль што кожнай беларускай кніжкі ўважаю за свята.

Але як літаратару і выдаўцу асабліва да душы мне выданні і праекты, якія запаўняюць пэўныя нішы ў нашай культурніцкай прасторы.

"ГАЛАСЫ ЗЗА НЕБАКРАЮ: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя", несумненна, адносяцца да такіх праектаў. Аўтару ідэі і асноўнаму ўкладальніку, паэту Міхасю Скоблу ўдалося наладзіць не проста свята, а грандыёзны паэтычны фэст.

Доўгачаканы фаліянт, прэзентацыя якога адбылася днямі ў сталічным Палацы мастацтва, папраўдзе ўражвае. З цяжкасцю верыцца, што не акадэмічны інстытут, а адзін чалавек здолеў укласці 896старонкавую (практычна фармата А4!) анталогію. Гэта ж колькі трэба было перачытаць, узважыць, ацаніць і адабраць, каб у выніку прадставіць чытачу больш за паўтары тысячы твораў 658 паэтаў з 42 краін у перастварэннях 198 айчынных перакладчыкаў?! А калі дадаць яшчэ аўтарскія каментары і біябібліяграфічныя нататкі, а таксама 114 фотаздымкаў, большасць з якіх друкуюцца ўпершыню?!

Здымаю, як кажуць, капялюш!

Парадавацца разам з укладальнікам гэтай аўтарскай анталогіі сабралася шматлікая (можа, яшчэ і з тае прычыны, што падобная імпрэза была ці ня першаю пасля летніх вакацый?) аўдыторыя.

А паводле сцэнарыя творы сваіх паэтаў чыталі на родных мовах прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, а іх беларускія перастварэнні - самі перакладчыкі. Своеасаблівыя творчыя тандэмы ўтварылі амбасадарка Латвіі Майра Мора і Сяргей Панізьнік, амбасадар Ізраіля Зееў БенАр'е і Міхась Скобла, які чытаў узнаўленне Рыгора Крушыны, амбасадар Вялікабрытаніі Найджал ГулдДэвіс і Марына Казлоўская, амбасадар Украіны Ігар Ліхавы і Анатоль Вярцінскі, які прачытаў пераклад Ніны Мацяш, амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і Зміцер Занеўскі. Адпаведна ў іх выкананні прагучалі са сцэны неўміручыя радкі Яна Райніса, цара Саламона, Уільяма Шэкспіра, Тараса Шаўчэнкі і Сціга Ларсана.

Потым слова бралі аўтар прадмовы, літаратуразнаўца Ева Лявонава, навуковы рэдактар анталогіі і адзін з яе перакладчыкаў Лявон Баршчэўскі, выдавец Марына Шыбко.

Прамаўлялі, разважалі пра перакладчыцкую справу ўвогуле і пра прэзентаванае выданне ў прыватнасці, дэкламавалі паэты і перакладчыкі Алесь Разанаў, Марыя Мартысевіч, Леанід ДранькоМайсюк, Андрэй Хадановіч. Далучыўся да іх Рыгор Сітніца, які памайстэрску сыграў і ролю маршалка вечарыны, не забываючыся ўлагодзіць велешаноўную публіку і музычнымі нумарамі, якія віртуозна сыграў струнны квартэт "Класіка".

Прэзентаваная анталогія ёсць своеасаблівым працягам гэткага ж важкага тома "КРАСА І СІЛА: анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя", які пабачыў сьвет пяць гадоў таму, дзякуючы карпатлівай і самаахвярнай працы таго ж Міхася Скоблы.

І за першы, і за другі фаліянт вялікая падзяка яму, выдавецтву "Лімарыюс", фундатарам і дабрадзеям, дызайнеру Генадзю Мацуру і ўсім тым, хто спрычыніўся да іх выхаду, хто адкрыў яшчэ дзве прыўкрасныя выспы архіпелагу беларускага прыгожага пісьменства.

Уладзімір Сіўчыкаў.

На здымках: Міхась Скобла, Ігар Ліхавы і Майра Мора.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX