Вярнуцца: 2009

№ 01 (892)


Крыніца: pawet.net.



№ 1 (892) 7 СТУДЗЕНЯ 2009 г.


З Новым 2009 годам і Калядамі!

З вялікага знаку

Свята Новага году ці не самае рамантычнае. Гэта зорная старонка мары і творчасці, для стварэння настрою на цэлы год. Новы год нібы ўзвышае казку-надзею. Я заўсёды жыла (ды яшчэ захоўваецца прывычка) фантастычным палётам.

Мая мара, мэта - заклікаць жыць цікава. Але з усіх, па-рознаму створаных людзей, кожны па-рознаму разумее цікавасць. Мне ж: каб душа свяцілася і была мастацкай. Таму і віншаванні прызнавала нестандартныя.

Навагодняе свята, якое бярэ разгон ад Божага нараджэння, ад мары, веры і надзеі-свята руху нашай мройнасці, святла ў вечнасць- як бы просіць асаблівай увагі да чалавечай асобы, адзін да аднаго, да Радзімы. Я радуюся, што цяпер слова "Радзіма" пішацца з вялікай літары. Гэта раней яна лічылася малой, нейкай там часткай той, якую, па сутнасці, я і не ведала.

Няўжо тады маленькім быў разбег

I пра Цябе маленькая размова?

I вось з вялікай літары Цябе

Вядзём пяром праз дарагое слова.

Я ведаю, што час-ой несуцешнасць!

Ды марна звінавачаны ў бядзе.

У памылковасць розную і ў грэшнасць,

I ўсюды, чалавечы зрок вядзе.


I ў тую роўнасць,

светласць і разбежнасць

Вёў зрок... Вядзе ён і цяпер.

Ды Радасць Духу -

гэта ж Незалежнасць -

Пісаць з вялікай літары Цябе.


Хачу, каб і ў Новым годзе, і далей, мілае слова "Радзіма" пісалася з вялікай літары.

3 вялікага знаку павінна і далей адлічвацца наша чалавечая годнасць, наша мара, вера, надзея і любоў, наша культура (з беларускага слова). I, такім чынам, усё наша жыццё. Мы пастарэлі на год. Але ці Мудрасцю? Ці Духам? Святло духоўнае не сгарэе.

Старым стаў год,

які быў Новым годам?..

Той час старым, які ляцеў з народам?

I з родным поглядам ляцеў,

і з родным словам?

I з прапановай сонца... у галовах?


Старым стаў год?

А ці аўтарытэтным?

I па якой ён мудрасці прыкметны?

Старым стаў год?

Складзём яму падзяку.

За ўсё, чым ён смяяўся і чым плакаў.


Стары - у шлях гісторыі Радзімы.

А Новаму - у вочы паглядзім мы.

I папросім руху ў сябе за абарону Яго Беларускай годнасці, Яго светласці, Яго цікавасці.

Марыя Баравік.


280 гадоў з дня нараджэння Іяхіма Храптовіча

ХРАПТОВІЧ, Літавор-Храптовіч. Іяхім Ігнацы Юзаф (4.1.1729, маёнтак Ясянец Наваградскага пав., цяпер в. Ясянец Баранавіцкага р-на - 4.3.1812), дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзеяч ВКЛ. 3 роду Храптовічаў. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіюме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Напачатку служыў у войску. Стольнік наваградскі ў 1752-64; выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1753, 1765 (яго маршалак), паслом на соймы 1754, 1756, 1758, 1764, 1766. Вялікі сакратар ВКЛ у 1764-73, падканцлер ВКЛ у 1773-93, у 1793 прызначаны канцлерам ВКЛ (адмовіўся); чл. Пастаяннай Рады, міністр замежных спраў Рэчы Паспалітай у 1791-92; староста аршанскі, жослінскі, старадубскі. У 1769-72 наведаў Германію, Францыю, Англію, Галандыю і Аўстрыю, дзе знаёміўся з ідэямі асветніцтва, фізіякратызму, а таксама з прагрэсіўнымі метадамі вядзення сельскай гаспадаркі. Пасля скасавання ў 1773 ордэна езуітаў X. разам з інш. прапанаваў перадаць усю маёмасць ордэна ў Рэчы Паспалітай у фонд развіцця адукацыі. У створанай Адукацыйнай камісіі X. быў кіраўніком дэпартамента школ ВКЛ (уваходзіў у яе склад да. 1792). На Чатырохгадовым сойме 1788-92 прапанаваў праект агульнага размежавання ўладанняў у ВКЛ, падтрымаў прыняцце Канстытуцыі 3 траўня 1791. У 1793-95 лячыўся за мяжой, у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай амаль адышоў ад дзярж. спраў. Пасля смерці бацькі ў 1766 атрымаў маёнткі Шчорсы ў Наваградскім пав., Зембін у Менскім пав., Пышна ў Полацкім ваяв., Халопенічы ў Аршанскім пав. і інш.; пазней набыў Бешанковічы і Пачаевічы ў Полацкім ваяв., Вішнева і Славенск у Ашмянскім пав., Грыцкавічы і Нежыцы ў Аршанскім пав.; трымаў у закладзе Нягневічы ў Наваградскім пав. У 1770-76 у Шчорсах быў створаны выдатны палацава-паркавы ансамбль. У палацы сабраў вял. б-ку. У сваіх маёнтках X. істотна рэарганіза-ваў гаспадарку, якая стала адной з найлепшых у ВКЛ. Работы ў фальварках Шчорсаў выконвалі толькі наёмныя работнікі (з мясц. сялян). Ураджайнасць збожжавых была вельмі высокай: звычайна сам-20, а ў больш урадлівыя гады - сам-26. Пэўныя поспехі мела жывёлагадоўля і пчалярства. Значная частка збожжа і інш. прадукцыі сплаўлялася ў Кёнігсберг (Каралявец). У Шчорсах быў пабудаваны адзін з першых на Беларусі ветракоў. У 1770-х г. у сваіх маёнтках X. скасаваў паншчыну. Замест яе кожная сял. гаспадарка за карыстанне зямельным надзелам (трэць валокі ворыва і пэўны ўчастак сенажаці) павінна была аддаваць чынш - трэць ураджаю і палову сена ў пераліку на грошы. За карыстанне лесам сяляне плацілі грошы або дастаўлялі на панскі двор пэўную колькасць дроў. Сяляне аддавалі палавіну сабраных дароў лесу. Лавіць рыбу без кантракту сялянам забаранялася. Такім чынам, X. ператварыў сваіх сялян у прыгонных арандатараў. Іх гасп. самастойнасць значна пашырылася, што абумовіла адносна лепшы іх дабрабыт. Для сялян X. будаваў школы, аптэкі, наймаў лекараў. Гэта спрыяла таму, што многія прыгонныя сяляне з Рас. імперыі, шукаючы лепшую долю, уцякалі менавіта ў яго маёнткі. Аграрная рэформа X. забяспечыла 3-разовае павелічэнне яго даходаў. Такая сістэма эксплуатацыі сялян праіснавала без істотных змен да 1861. X. заснаваў Вішнеўскі металургічны завод і інш. прадпрыемствы. У апошнія гады жыцця актыўна займаўся навуковай дзейнасцю. Быў адным са стваральнікаў Варшаўскага т-ва сяброў навук. У 1802 у Варшаве як дадатак да перакладзенай ім кнігі А.Цюрго «Аб утварэнні і размеркаванні багаццяў у грамадстве» выйшла яго ўласная праца «Аб штогадовым нацыянальным узнаўленні», а ў 1814 - «Аб натуральным праве», у якіх зарэкамендаваў сябе як выдатны прапагандыст ідэй фізіякратызму. Пісаў вершы, артыкулы на с.-г. тэмы. У выніку вывучэння гісторыі свайго роду напісаў «Памятку пра род Літавораў-Храптовічаў ад першых звестак да 1795 г.» (апубл. 1890-91).


Парадак дня пасяджэння Рады ТБМ 18 студзеня 2009 г.

Праект

Рэгістрацыя 9.30 - 10.30. Сядзіба ТБМ. г. Мінск. вул. Румянцава,13.

Пачастак працы 11.00.

1. Кароткая справаздача аб працы ТБМ у 2008 г.

2. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана працы ТБМ на 2009 г.

3. Разгляд і зацвярджэнне заявы Рады ТБМ "Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны БТ".

4. Рознае.


Заява Рады ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"

"Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны БТ"

Праект

У апошнія гады беларуская мова выцеснена з усіх тэлеканалаў Беларускай дзяржтэлекампаніі. Атрымліваецца, што згодна з рашэннем органаў улады ў незалежнай дзяржаве - Рэспубліцы Беларусь - няма дзяржаўнага ўласнабеларускага тэлебачання, беларуская мова ў тэлеэфіры прак-тычна адсутнічае. Прыхільнікам роднага слова застаецца слухаць беларускамоўныя перадачы выключна незалежных сродкаў інфармацыі: "Белсат" і радыё "Свабода". Такую сітуацыю нельга разглядаць іначай як дыскрымінацыю беларусаў па мове, што з'яўляецца несумненным парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Між тым, у суседняй з намі дзяржаве - Расіі - у ліпені 2008 г. прынята ўрадавая пастанова аб ахове і пашырэнні рускай мовы. Вельмі цікавай з'яўляецца і моўная практыка ў Казахстане, дзе руская мова мае статус афіцыйнай. Тэлебачанне ў Казахстане прадугледжвае вяшчанне на дзяржаўнай казахскай мове не менш за палову эфірнага часу на кожным канале.

Рада ТБМ лічыць, што: 1) у перадачах на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі беларуская мова павінна гучаць не менш за палову эфірнага часу; 2) неабходна распрацаваць Закон пра абарону і пашырэнне беларускай мовы і прыняць яго да пачатку дзеяння новых арфаграфічных правіл.


Юбілейныя і памятныя даты 2009 года

1 студзеня - 90 гадоў з дня ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (пазней БССР).

1 студзеня - 80 гадоў з часу адкрыцця Беларускай Акадэміі навук (цяпер Нацыянальная Акадэмія навук Бе-ларусі).

4 студзеня - 280 гадоў з дня нараджэння Іяхіма Ігна-ція Храптовіча (Ігнацій Юзаф Літавор, 1729-1812), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, філосафа, публіцыста, паэта.

12 студзеня - 10 гадоў таму на Менскім аўтазаводзе выпушчаны першы камфарта-бельны аўтобус "МАЗ" для міжнародных перавозак.

13 студзеня - 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаравіча Каржа (1899-1967), Героя Савецкага Саюза.

13 студзеня - 75 гадоў таму прыняты пастановы СНК СССР "Аб падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных работнікаў" і "Аб вучоных ступенях і званнях". Вызначаўся парадак работы аспірантуры, устанаўліваліся вучоныя ступені і званні.

16 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), кампазітара і грамадскага дзеяча, народнага артыста Беларусі.

17 студзеня - 140 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага, 1869-1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы.

18 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Лісоўскага Адама Язэпавіча (1884 г., в. Каранды Смаргонскага р-на, - 9.10.1929 г.), беларускага рэлігійнага дзеяча, рымска-каталіцкага святара. Перакладаў "Біблію" на беларускую мову. Пераклаў кнігі "Новага запавету"

20 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Сянкевіча (1884-1938), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, вучонага, публіцыста, пісьмен-ніка. Рэпрэсаваны.

23 студзеня - 200 гадоў з дня нараджэння Тамаша Мацвеевіча Аўгусціновіча (1809-1891) беларускага пада-рожніка, геабатаніка.

24 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Іва-навіча Кузняцова (1919-1986), беларускага кампазітара.

25 студзеня - 140 гадоў з дня нараджэння Адама Гурыновіча (1869-04.02.1894) паэта-дэмакрата, фалькларыста.

29 студзеня - 180 гадоў таму была створана Беларуская навучальная акруга.

29 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Луцкевіча (1884-1942), гісторыка, публіцыста, палітычнага і грамадскага дзеяча.

31 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Пятровіча Грыцкевіча, доктара гістарычных навук, прафесара.


Студзень - 50 гадоў таму ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР пачала працаваць першая ў Беларусі ЭВМ "Урал-1", якая паклала пачатак выкарыстанню ЭВМ у навуковых даследаваннях.


2 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Лыча, доктара гістарычных навук, прафесара.

3 лютага - 90 гадов таму 1 Усебеларскі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў прыняў Канстытуцыю Сацы-ялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, зацвердзіў герб і сцяг ССРБ.

4 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Арсеня Сяргеевіча Ліса, фалькларыста, доктара філалагічных навук.

9 лютага - 60 гадоў таму заснаваны Мазырскі краязнаўчы музей.

13 лютага - 185 гадоў таму (1824 г.) у Маскве надрукаваны "Белоруский архив древних грамот" - першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель.

14 лютага - 210 гадоў з дня нараджэння Валенція Ваньковіча (1799-1842), беларускага жывапісца.

16 лютага - 85 гадоў з дня нараджэння (1924 г.) А.М. Заспіцкага, скульптара.

16 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння А.Д. Гарэліка (1929-1996), скрыпача, народнага артыста Беларусі.

16 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Чэслава Немана (Юліюш Выдрыцкі), выбітны музыка, кампазітар, спявак з в. Старыя Васілішкі, цяпер Шчучынскі р-н.

18 лютага - 80 гадоў таму пачала дзейнічаць першая ў Беларусі Койданаўская (з 1932 г. - Дзяржынская) машынна-трактарная станцыя (МТС).

21 лютага - 10 гадоў з часу заснавання Міжнароднага дня роднай мовы.

22 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння (1938) - Ула-дзіміра Андрэевіча Бабкова гісторыка, і палітолага, члена- карэспандэнта НАН Беларусі.

22 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння М.Я. Байкова (1889-1941), педагога, лінгвіста, літаратуразнаўца.

25 лютага - 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Дарожнага (сапр. Сяргей Мі-хайлавіч Серада, 1909-1943), паэта.

26 лютага - 80 гадоў з дня нараджэння Г.Д. Коласа (1929-1994), бел. крытыка, кінадраматурга, публіцыста.

27 лютага - 275 гадоў з дня нараджэння Караля Станіслава Радзівіла (мянушка Пане Каханку, 1734-1790), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, сына М.К. Радзівіла-Рыбанькі.

1 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), паэтэсы.

4 сакавіка - 375 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634-30.03. 1689), беларускага філосафа. Спалены на вогнішчы за напісаны ім трактат "Аб неіснаванні Бога".

18 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Палікарповіча (1889-1963), гісторыка, археолага.

19 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Браніслава Сільвестравіча Смольскага (1909-2005), музыказнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

20 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Эмануіла Рыгоравіча Ёфэ, доктара гістарычных навук, журналіста.

20 сакавіка - 120 гадоў з дня нараджэння Часлава Роддзевіча (1889-1942), тэатральнага і грамадскага дзеяча.

27 сакавіка - 510 гадоў з часу надання гораду Менску самакіравання паводле Магдэбургскага права.

27 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Валерыя Дзмітрыевіча Маракова (1909-29.10.1937), паэта.

28 сакавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся Аляксеевіча Цвіркі, паэта, перакладчыка, выдаўца.


Сакавік - 25 гадоў таму ў Менску створаны культурна-асветніцкі клуб "Спадчына".


3 красавіка - 30 гадоў Быхаўскаму гістарычна-краязнаўчаму музею.

8 красавіка - 430 гадоў таму (1579 г.) мястэчка Мір атрымала Магдэбургскае права.

13 красавіка - 115 гадоў таму (1794 г.) пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

17 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Валахановіча, гісторыка, журналіста, пісьменніка.

20 красавіка - 175 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іпалітавіча Жылінскага (1834-1916 г.), выдатнага геафізіка.

24 красавіка - 50 гадоў таму (1959 г.) адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.

26 красавіка - 80 гадоў таму ўтворана Гомельская губерня.

27 красавіка - 170 гадоў з дня нараджэння Мсціслава Адамавіча Камінскага (1839-1868), этнографа, фалькларыста, публіцыста.

28 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Зінаіды Александраўны Бандарэнкі, дыктара тэлебачання, народнай артысткі Беларусі.


Красавік - 145 гадоў таму (1864 г.) пачала дзейнасць Археалагічная камісія ў Вільні. Спыніла дзейнасць у 1915 г.


1 траўня - 70 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Наталлі Віктараўны Гайды, спявачкі, народнай артысткі Беларусі.

1 траўня - 40 гадоў таму ў Гомелі заснаваны універсітэт на аснове педагагічнага інстытута (з 1988 г. - Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францішка Скарыны).

2 траўня - 65 гадоў з часу заснавання (1944 г.) у Менску Літаратурнага музея Янкі Купалы.

5 траўня - 190 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), беларускага кампазітара. дырыжора і педагога.

9 траўня - 160 гадоў з дня нараджэння Вітольда Карлавіча Цэраскага (1849-1925), астранома, педагога.

12 траўня - 55 гадоў таму (1954 г.) БССР прынята ў ЮНЕСКА,

15 траўня - 30 гадоў з дня адкрыцця Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ.

25 траўня - 90 гадоў з дня заснавання (1919 г.) Беларускага дзяржаўнага музея. Існаваў да 1942 г.

28 траўня - 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Давыдавіча Лобаля (1924-2004 г.), археолага.

30 траўня - 410 г. таму (1599 г.) заснаваны Мірскі Мікалаеўскі касцёл.

30 траўня - 10 гадоў таму ў Менску ў пераходзе станцыі метро "Няміга" ў выніку панікі загінула 53 чалавекі.


8-14 чэрвеня - 75 гадоў таму (1934 г.) адбыўся І Усебеларускі з'езд пісьменнікаў.

11 чэрвеня - 25 гадоў таму (1984 г.) у Жлобіне ўведзена ў дзеянне Беларускі металургічны завод.

15 чэрвеня - 30 гадоў таму (1979 г.) заснавана Чырвоная кніга Беларусі - спіс рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін.

16 чэрвеня - 175 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Карлавіча Ельскага (1834-1916 г.) пісьменніка, гісторыка, этнографа, краязнаўца, публіцыста.

19 чэрвеня - 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Ула-дзіміравіча Быкава (1924-2003г.), народнага пісьменніка, Беларусі, грамадскага дзеяча.

20 чэрвеня - 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Раеўскага, галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

21 чэрвеня - 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864-1940), беларускага этнографа, фалькларыста.

24-25 чэрвеня - 20 гадоў таму ў Вільні адбыўся Устаноўчы з'езд Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".

26 чэрвеня - 35 гадоў таму (1974 г.) г. Менску прысвоена ганаровае званне "Горад-герой" Л.І. Брэжнеў уручыў ордэн Леніна і медаль "Залатая Зорка" г. Менску толькі ў 1978 г.

27 чэрвеня - 20 гадоў з дня Устаноўчага з'езду Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.


1 ліпеня - 440 гадоў Люблінскай уніі (1569 г.) - урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці каралеўства Польскага (Карона) і Вялікага Княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую.

7 ліпеня - 145 гадоў таму (1864 г.) у Маладзечне заснавана настаўніцкая семінарыя, якая існавала да 1902 г.

9 ліпеня - 50 гадоў таму (1959 г.) у Маладзечне заснаваны Менскі абласны краязнаўчы музей (адкрыты 26 красавіка 1964 г.)

11 ліпеня - 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Лук'янавіча Вуячыча (1934-1999), эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі.

14 ліпеня - 795 гадоў з часу першых летапісных звестак пра Рэчыцу.

23 ліпеня - 60 гадоў таму (1949 г.) заснаваны Менская цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы.

24 ліпеня - 75 гадоў з дня нараджэння (1934 г.) Генадзя Міхайлавіча Горбука, акцёра, народнага артыста Беларусі.

26 ліпеня - 145 гадоў таму (1864 г.) пачалася школьная рэформа ў Расіі. Зацверджаны "Положения о начальных училищах", 1 снежня 1864 г. прыняты "Устав гимназий и прогимназий".

31 ліпеня - 360 гадоў таму (1649 г.) адбылася бітва пад Лоевам паміж аб'яднанымі казацкімі атрадамі на чале з Міхаілам Крычаўскім і войскам Вялікага Княства Літоўскага.


Ліпень. 20 гадоў таму адноўлены Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку.


2 жніўня - 460 гадоў з дня нараджэння Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі (1549-1616), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ.

3 жніўня - 50 гадоў з дня нараджэння Станіслава Сцяпанавіча Рудовіча, журналіста, гісторыка, кандыдата гістарычных навук.

3 жніўня - 25 гадоў таму (1984 г.) уведзены ў эксплуатацыю участак першай лініі Менскага метрапалітэна.

4 жніўня - 65 гадоў таму заснаваны Менскі аўтамабільны завод.

7 жніўня - 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Ан-тонавіча Крачэўскага (1879-1928), палітычнага дзеяча, гісторыка, паэта, драматурга.

7 жніўня - 55 гадоў з дня нараджэння Алега Ана-тольевіча Трусава, старшыні ТБМ, кандыдата гістарыч-ных навук.

10 жніўня - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера (Аляксандр Сяргеевіч, 1929-1995 г.), паэта.

12 жніўня - 610 гадоў таму (1399 г.) адбылася бітва на р. Ворскла, у час якой загінуў князь Андрэй Полацкі.

14 жніўня - 215 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ігнатавіча Балінскага (1794-22.12.1883 г.), гісторыка і публіцыста.

16 жніўня - 600 гадоў з пачатку "Вялікай вайны" (1409-1411 гг.) Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна. Закончылася Торунскім мірам 1411 г. Жамойць перадавалася ВКЛ.

17 жніўня - 70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Канстанцінавіча Новіка, доктара гістарычных навук, прафесара.

19 жніўня - 340 гадоў таму (1669 г.) у Заслаўі адкрыта аптэка.

22 жніўня - 440 гадоў таму (1569 г.) мястэчку Дзісна нададзена Магдэбургскае права.

28 жніўня - 60 гадоў з дня нараджэня Алега Рыгоравіча Бухаўца, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

29 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Мікалаевіча Ціхановіча (1909-1978 г.), графіка.

29 жніўня - 70 гадоў таму лётчыку Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909-1939) упершыню ў СССР другі раз прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

30 жніўня - 205 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ходзькі (Барэйка 1804-1891 г.), паэта, фалькларыста, славяна-, усходазнаўца.

31 жніўня - 450 гадоў таму (1559 г.) Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага.

1 верасня - 70 гадоў з дня пачатку Другой сусветнай вайны. Германія напала на Польшчу.

4 верасня - 150 гадоў з дня нараджэння Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы (1859-1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца і мовазнаўца.

10 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929-2000), кампазітара, пе-дагога, народнага артыста Беларусі і СССР.

12 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння М.Я. Мату-коўскага (1929-2001 г). драматурга журналіста, заслужа-нага работніка культуры Беларусі.

13 верасня - 35 гадоў таму (1974 г.) Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала каляровыя перадачы.

14 верасня - 125 гадоў з дня нараджэння Ф. Абран-товіча (1884-1946), рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

17 верасня - 100 гадоў з дня нараджэння Лукаша Калюгі (сапр. Вашына Канстанцін Пятровіч. 1909-1937 г.). пісьменніка.

17 верасня - 60 гадоў з дня нараджэння Генадзя Дзмітравіча Карпенкі (1949-1999), палітычнага і дзяржаў-нага дзеяча.

20 верасня - 80 гадоў таму (1929 г.) па ініцыятыве краязнаўца І.У. Стаброўскага адкрыты Слонімскі краязнаўчы музей.

21 верасня - 215 гадоў з дня нараджэння Кандрація Іванавіча Грум-Гржымайлы (1794-1874), вучонага ў галіне хірургіі.

26 верасня - 380 гадоў таму падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, гэтым перамір'ем закончылася вайна (1600-1629 гг.).

29 верасня - 480 гадоў Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.


Верасень - 200 гадоў таму ў в. Жодзішкі (цяпер Смаргонскі раён) езуіты заснавалі калегіюм (сярэдняя навучальная ўстанова), якая дзейнічала да 1773 г.

100 гадоў з дня заснавання настаўніцкай семінарыі ў Рагачове. Існавала да 1919 г.


1 кастрычніка - 50 гадоў з дня нараджэння Веніяміна Аркадзьевіча Космача, доктара гістарычных навук, прафесара.

2 кастрычніка - 190 гадоў з дня нараджэння А. Незабытоўскага (1619-1849),. пісьменніка, філосафа, гісторыка.

4 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Яўхімавіча Белага, кіраўніка культурнв асветнага клуба "Спадчына", стваральніка Старадарожскага мастацкага музея.

5 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Ф. Грынкевіча (1884-1933), дзеяча культуры і рэлігіі.

7 кастрычніка - 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Благіна, лётчыка- выпрабавальніка.

10 кастрычніка - 70 гадоў таму (1939 г.) падпісаны дагавор паміж СССР і Літвой. Літве перадавалася большая палова Віленскага ваяводства і г. Вільня.

13 кастрычніка - 110 гадоў з дня нараджэння М. Жыркевіча (1899-1984), педагога, аўтара школьных подручнікаў па беларускай мове.

13 кастрычніка - 50 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іванавіча Мянькоўскага, доктара гістарычных навук, прафесара.

15 кастрычніка - 80 гадоў таму (1929 г.) створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

19 кастрычніка - 80 гадоў з дня пуску першага трамвая ў Менску.

20 кастрычніка - 45 гадоў таму (1964) была адкрыта першае прамысловае родовішча нафты на Беларусі (каля Рэчыцы).

21 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Ула-дзіміра Іосіфасіча Навіцкага, доктара гістарычных навук.

23 кастрычніка - 85 гадоў з дня нараджэння (1924 г.) І. Я. Лепешава, мовазнаўца.

26 кастрычніка - 375 гадоў з дня атрымання Бешан-ковічамі Магдэбурскага права.

28 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Ф.П. Ждановіча (1884-1937), акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча.


Кастрычнік - 20 гадоў таму ўтвораны Беларускі экзархат - Беларуская праваслаўная царква.


7 лістапада - 65 гадоў таму (1944 г.) ў Менску адкрыты Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны. Гэта быў першы ў СССР музей прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

10 лістапада - 260 гадоў з дня нарадээння Мацея Радзівіла (1749-1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара, удзельніка паўстання 1794.

10 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Івана Курбекі, паэта, літаратуразнаўца.

11 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Заборскага (1909-1999), народнага архітэктара СССР, аўтара Манумента Перамогі ў Менску.

11 лістапада - 10 гадоў таму адкрыты Старадарожскі мастацкі музей (фонд А.Я. Белага).

13 лістапада - 515 гадоў таму горад Высокае атрымаў Магдэбургскае права.

14 лістапада - 90 гадоў таму (1919 г.) адкрыты Гомельскі абласны краязнаўчы музей.

14 лістапада - 70 гадоў таму 3-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прыняла закон "Аб пры-няцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У выніку насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 млн. чалавек.

21 лістапада - 140 гадоў з дня нараджэння Казіміра Стаброўскага (1869-1929), жывапісца, педагога.

26 лістапада - 50 гадоў таму (1959 г.) у Менску адкрыты Літаратурны музей Якуба Коласа.

29 лістапада - 150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Янчука (1859-1921), пісьменніка, этнографа.

30 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (Міхася Ціханавіча, 1899-1975), пісьменніка літаратуразнаўца, народнага пісьменніка Беларусі.

30 лістапада - 70 гадоў таму (1939 г.) пачалася савецка-фінляндская вайна, якая доў-жылася да 12 сакавіка 1940 г.


4 снежня - 70 гадоў таму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвораны Барана-віцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі існавалі 10 абласцей.

9 снежня - 440 гадоў таму (1569 г.) Радашковічы атрымалі Магдэбургскае пра-ва.

14 снежня - 70 гадоў таму Ліга Нацый выключыла СССР з ліку сваіх членаў за агрэзію супраць Фінляндыі.

16 снежня - 70 гадоў з дня нараджэння (1939 г.) Зьніча (сапр. А.А. Бембель), паэта, публіцыста, філосафа.

21 снежня - 75 гадоў з дня нараджэння Івана Чыгрынава (1934 - 5.1.1996), народнага пісьменніка Беларусі.

24 снежня - 225 гадоў з дня нараджэння Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага (сапр. Адам Чарноцкі, 1784-1825), славяназнаўца, археолага, гіс-торыка, фалькларыста, дыялектолага, этнографа.

25 снежня - 175 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Сілівановіча (1834-1919), жывапісца.

25 снежня - 70 гадоў таму пастановай СНК БССР арганізаваны дзяржаўны запаведнік "Белавежская пушча".

У 2009 г. пад эгідай ЮНЕСКА будзе праводзіца святкаванне 600-годдзя устанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы.

27 снежня - 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, народнай артысткі Беларусі і СССР.

28 снежня - 90 гадоў з дня нараджэння Іларыёна Мяфодзьевіча Ігнаценкі (1919-2002 ), гісторыка, ака-дэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

28 снежня - 20 гадоў таму (1989 г.) створана Беларускае краязнаўчае таварыства.

29 снежня - 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Тарасава, народнага артыста Беларусі і СССР.


У 2009 годзе


1035 гадоў гораду Віцебску

1000 гадоў з часу першага ўпамінання пра Літву ў "Аповесці мінулых гадоў".

990 гадоў таму (1019 г.) з часу першага ўпамінання ў летапісе пра Бярэсце.

965 гадоў з часу першых пісьмовых звестак пра горад Навагародак.

955 гадоў з часу падзелу хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.

950 гадоў (1059 г.) з першага ўпамінання ў летапісе пра Копысь (цяпер гарадскі пасёлак ў Аршанскім раёне).

890 гадоў таму кіеўскі князь Уладзімір Манамах захапіў Менск, узяў у палон Глеба Усяславіча.

880 гадоў таму кіеўскі князь Мсціслаў саслаў полацкіх князёў з жонкамі і дзецьмі ў Візантыю за адмову падпарадкавацца яго ўладзе.

850 гадоў з часу першых летапісных звестак пра Чачэрск. Вядомы 500 гадоў як мястэчка.

780 гадоў гандлёвай дамове Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з горадам Рыгаю, востравам Готланд і нямецкімі гарадамі, які вядомы пад назваю "Смоленская торговая правда".

625 гадоў таму (1384 г.) герб "Пагоня" стаў дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага.

610 гадоў (1399 г.) гандлёваму дагавору Полацка з горадам Рыгаю.

480 гадоў таму (1529 г.) пабудаваны Мікалаеўскі касцёл у вёсцы Геранёны Іўеўскага раёна.

470 гадоў таму (1539 г.) быў пабудаваны Аўгустоўскі канал, які злучыў рэкі Неман і Бебжа (басейн Віслы). Будаўніцтва пачалося ў 1524 г. адноўлены ў 2007 г.

440 гадоў з дня нараджэння Яна Пётры Сапегі (1569-1611), гетмана, вайсковага дзеяча ВКЛ.

435 гадоў з пачатку дзейнасці ў Вільні (1574 г.) друкарні, якую заснаваў Пётр Мсціславец на сродкі магілёў-скіх купцоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў. Дзейнічала да 1623 г. Выпусціла каля 60 выданняў.

430 гадоў таму (1579 г.) Віленская езуіцкая акадэмія ператворана ў Віленскі універсітэт - першы універсітэт на Усходняй Еўропе.

410 гадоў гораду Вілейка. У 1599 г. упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах як цэнтр староства.

400 гадоў з часу ўтварэння Трыбунала скарбовага ВКЛ. Дзейнічаў да 1726 г.

400 гадоў з дня нараджэння Паўла Яна Сапегі (1609-1665), гетмана вялікага ВКЛ.

400 гадоў таму (1609 г.) беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Янам Хадкевічам перамаглі шведаў пад Рыгай і занялі Пярну.

380 гадоў з дня нараджэння Сімяёна Полацкага (Пятроўскі-Сітняновіч Самуіл Гаўрылавіч, 1629-1680 г.), паэта, драматурга, перакладчыка, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

375 гадоў таму (1634 г.) горад Чавусы атрымаў Магдэбургскае права.

355 гадоў таму пачалася самая кравапралітная і трагічная вайна ў гісторыі Беларусі - вайна Расіі з Рэччу Паспалітай за Украіну і Беларусь (1654-1667 гг.).

275 гадоў з дня нараджэння Іраклія Лісоўскага (свецкае імя Іосіф, 1734 г., нарадзіўся ў Полацкім ваяводстве, памёр 11.09.1809 г.), уніяцкі царкоўны дзеяч. Адкрыў Віцебск. духоўную семінарыю.

240 гадоў таму (1769 г.) пачаў дзейнасць у Гародні тэатр Антонія Тызенгаўза. Праіснаваў па 1769 г.

235 гадоў таму (1774 г.) пабудаваны Заслаўскі фарны касцёл.

150 гадоў з дня ўводу ў эксплуатдацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск-Бабруйск.

140 гадоў з дня нараджэння А.Р. Пшчолкі (1869-1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа.

100 гадоў таму распачата публікацыя зборнікаў дакументаў навуковых прац па гісторыі Беларусі - "Полоцко-Витебской старины", "Минской старины".

20 гадоў таму 1989 г. заснаваны ілюстраваны гісторыка-культурны часопіс "Спадчына"

10 гадоў таму (1999 г.) завершана пракладка першай чаргі газаправода "Ямал-Заходняя Еўропа" па Беларусі.

10 гадоў таму ў вёсцы Апашкі Шаркаўшчынскага раёна адкрыты мемарыяльны музей садавода-селекцыянера І.П. Сікоры.

(Укладальнік Сымон Барыс.)


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Тычына Міхась Адамавіч Антанюк Ян Царкова Ніна Канстанцінаўна Сушчэня Анатоль Панізовіч Марат Яфімавіч Малышка Іпаліт Міхайлавіч Кліменценка Святлана Ульян. Фёдарава Лілія Кожан Кліменцій Арсенавіч Анціпенка Лявон Міхайлавіч Пячкоўскі Франц Уладзімір. Благачынны Фларыян Мікал. Герасімцова Галіна Казак Міхась Мікалаевіч Лашук Алег Пятровіч Збадоўскі Эдуард Іосіфавіч Хадановіч Маргарыта Міх. Нікіцін Аляксандр Мускі Барыс Георгіевіч Бакіноўскі Валянцін Шынкевіч Уладзімір Дробаў Іван Міхайлавіч Новік Міхась Фаміч Болбас Данута Вацлаваўна Клімуць Яраслаў Іванавіч Лакішык Аляксей Рыгоравіч Гасціловіч Уладзімір Всільев. Драздоў Уладзімір Гіль Юры Міхалева Варвара Чачотка Анатоль Ілліч Лысенак Р.В. Хадоркін Мікола Фёдаравіч Іпатава Вольга Міхайлаўна Барысаў Лявон Аляксеевіч Маляўка Марыя Кулік Анатоль Канус Марыя Іванаўна Кучынская Галіна Іванаўна Мялешка Віктар Александр. Апейка Марыя Фёдараўна Гаравы Марат Жынь Канстанцін Уладзімір. Гурская Людміла Багданкевіч Святлана Мікал. Шыманец Алена Езавіт Т. В. Заіка Зоя Міхайлаўна Чаркасава Любоў Восіпаўна Крол Вера Сяргееўна Каяла Уладзімір Іванавіч Масакоўскі Уладзімір Генадз. Грэбень Раіса Снітко Тамара Водзіч Таццяна Бурбоўская Алена Уладзімір. Нагорны Юры Аляксандр. Карповіч Уладзімір Леанідав. Домаш Сямён Мікалаевіч Рабыкін Аляксандр Палубінская З. Г. Руцкая А.В. Міхалькевіч Людміла Мікал. Галавач Яўген Грышкевіч Лявон Іосіфавіч Фядотаў Феакціст Пляхневіч Тамара Грузнова Тамара Іванаўна Красоўскі Лявон Мікалаевіч Ліцьвінчук Анатоль Антаноўскі Мікалай Гарановіч Віталь Рыгоравіч Шафарэнка Мікалай Мікал. Магучава Таццяна Васіл. Лабанава Наталля Андрэеўна Казак Сяргей Іванавіч Аляхновіч Мікалай Мікал Жарнасек Ірэна Францаўна Варатынская Галіна Аляксан. Хамец Міхась Дзмітрыевіч Роўкач Андрэй Прышчыц Валянціна Сцяпан. Булыга Міхаіл Федзюшка Надзея Лазарэнкаў Валянцін Дзмітр. Корнеў Павел Іванавіч Бахір Алена Капарыха Мікола Красоцкі Ян Яцкевіч Уладзімір Антонавіч Карэнька Людміла Мікал. Люліна Алена Канстанцінаўна Гарадко Галіна Станіславаўна Барысевіч Аляксандр Вітол. Жылінская Святлана Барысюк Уладзімір Уладзім. Муша Уладзімір Мікалаевіч Скрыпко М.А. Курчанава Ларыса Вітал. Малаш Юрый Леанідавіч Гільвей Валянціна Крывальцэвіч Мікола Лазюк Аляксандр Мельнікаў Юры Леанідавіч Швец Алена Шыбека Аляксандр Сяргеев. Кашчэева Людміла Капуста Алена Міхайлаўна Мішкель Станіслаў Казлоўскі Алег Феліксавіч Дуброўская Наталля Сівіцкі Уладзімір Уладзімір. Казак Валянціна Нікалаеў Аляксандр Яўгенав. Пісарэнка Аляксандр Васіл. Мільнова Таццяна Мікал. Дзям'янаў Аляксандр Улазім. Лабоха Канстанцін Валянцін. Самуйлік Яўген Рыгравіч Украінка Сяргей Сяргеевіч Дычок Рэгіна Янаўна Бечка Антон Вацлававіч Кузьменкоў Генадзь Адамавіч Бяліцкая Ганна Сцяпанаўна Каратчэня Іван Адамавіч Семянчук Альбіна Барткевіч Таццяна Фёдараўна Закрэўская Ніна Савуліч Мікалай Яўсеенка Жана Кніга Галіна Батура Вольга Іванаўна Краўчук Ала Рымша Сяргей Яначкін Ігар Іванавіч Шаклач Таццяна Навагродскі Мечыслаў Аляк. Ігнатчык Алег Уладзіміравіч Сытая Таццяна Варонька Ніна Адэльфон. Коласава Алена Аляксандр. Сімбіраў Ігар Пясецкі Генадзь Леанідавіч Мінько Мірына Шыдлоўская Ніна Анатол. Рудак Таццяна Ашуева Вера Яўгенаўна Патаранскі Сяргей Сяргеевіч Лысы Аляксандр Уладзімір. Мароз Аксана Пятроўна Калінін Мікалай Вальдэмар. Герасёва Таццяна Андрэеўна Прыхач Віталь Іванавіч Віданава Ірына Аляксеўна Кісель Таццяна Аляксандр. Шыман Дзмітрый Валянцін. Пракурат Яўген Андрэевіч Лісоўскі Дзмітрый Ліцкевіч Наталля Крыж Сяргей Аляксандравіч Рамановіч Вераніка Калядка Іна Кізееў Ігар Рабянок Дзяніс Гапеева Вальжына Міхайл. Федаровіч Святлана Міхайл. Чарных Наталля Батуеў Павел Сяргейчык Аляксей Мікал. Гедроіць Аляксандр Генадз. Багданчык Таццяна Норка Алеся Алесіна Ганна Міхайлаўна Хмараў Сяргей Рыгоравіч Лобан Павел Міхайлавіч Козел Алена Аляксандраўна Навахрост Кацярына Лобец Алесь Паўлавіч Ліцьвінчук Аляксей Цяцёркін Мікалай Яўгенавіч Рудзіч Алена Чарнякова Вольга Гайдук Марыя Судак Вікторыя Лукашэнка Антон Уладзімір. Зубар Марына Уладзіміраўна Бяляева Кацярына Уладзімір. Паплеўка Юлія Юр'еўна Клімашонак Віталь Алегавіч Янушкевіч Леанід Свістунова Алеся Аляксанд. Музычэнка Андрэй Мікал. Картузава Яўгенія Юр'еўна Куцэпаленка Яўген Елісееў Андрэй Вінаградаў Віталь Котаў Павел Аляксандравіч Ларычаў Алег Васільевіч Магалінскі Ігар Уладзімірав. Гарбачова Тамара Валер'яўн. Чырэка Алесь Падабед Аляксандр Пратасеня Юрый Аляксандр. Дубовік Ганна Уладзіміраўна Акуліч Аляксандр Прымака Васіль Дзмітрыевіч Ефімовіч Аляксандр Вячасл. Зарубава Ганна Уладзімір. Ашкінадзэ Аляксандра Ал. Каспяровіч Ілля Алегавіч Івановіч Кацярына Анатол. Бучына Марыя Віктараўна Малышава Людміла Яўген. Дранжкевіч Марыя Мішкоў Яўген Доўнар Павал Віктаравіч Чайка Сяргей Фёдарава Вольга Дзмітр. Дзянісаў Гальляш Белы Павал Аляксандравіч Гардзіенка Ала Андрэеўна Зімніцкая Ганна Ігараўна Снітко Вера Андрасовіч Наталля Валянц. Луцэвіч Аляксандр Вярбоўская Надзея Раковіч Аксана Уладзіміраўна Васілевіч Алена Канстанцін. Чылек Міхаіл Паўлавіч


Няхай Новы год дадасць багацця і шчодрасці

Беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч родам са Слоніма. 1 студзеня Ніна Іванаўна адзначыла свой юбілей.

На днях Ніна Здановіч даслала мне новую сваю навуковую працу, якую яна напісала разам з вядомымі беларускімі гісторыкамі і філолагамі Святланай Снапкоўскай, Вольга Вараб'ёвай і Валянцінай Іўчанка. Кніга называецца "Асновы культуралогіі". Гэта спецыяльны дапаможнік, напісаны ў выглядзе канспектаў, дзе змешчаны матэрыялы па асноўных пытаннях тэорыі культуры, яе гісторыі, а таксама гісторыі сусветнай культуры і культуры Беларусі. Выданне вельмі неабходнае для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія вывучаюць ці проста цікавяцца культуралогіяй, гісторыяй культуры Беларусі і ўсяго свету. Вельмі карыснай у кнізе з'яўляецца дадатак: "Культура Беларусі - храналагічная табліца". У храналагічнай паслядоўнасці па стагоддзях і гадах аўтары расказалі пра самыя значныя падзеі культуры ў гісторыі Беларусі.

Напісала і выдала Ніна Здановіч і шэраг іншых цікавых выданняў. У 2005 годзе з друку выйшла яе кніга "Кафлярства ў Беларусі", дзе аўтарка цікава і грунтоўна даследавала кафлю, яе форму, тэхналогію, аздобу, гісторыю. Найперш, гаршковую, каробкавую кафлю Полацка XIVXVII стагоддзяў, а таксама іншую кафлю. Наогул, Ніна Здановіч у Беларусі добры спецыяліст па даследаванню керамічнай вытворчасці, па гісторыі культуры. У складзе археалагічных экспедыцый яна даследавала замкі ў Лідзе, Міры, Гародні, гарады Мазыр, Мсціслаў, Магілёў, Віцебск, Полацк, Чачэрск, Менск, Слонім і іншыя. Слонімскі навуковец з'яўляецца сааўтарам даследаванняў "Стары замак у Гродне XIXIII стст.", "Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка".

Напярэдадні юбілею я задаў Ніне Здановіч некалькі пытанняў.

- Ніна Іванаўна, якім для Вас быў 2008 год?

- Якім быў 2008? Упершыню за сваё жыццё адчула, што такое высакосны год - на самай справе цяжкі. Было шмат працы. Стала ўжо традыцыяй сумяшчаць выкладанне з экскурсійнымі паездкамі па Беларусі (у тым ліку і ў мой родны Слонім): пакуль магу, імкнуся перадаць сваім студэнтам маё захапленне старажытнай Беларуссю, яе дойлідамі і нашай прыродай. Я з нецярплівасцю чакаю Новага года і з ім перамен да лепшага.

- З якім настроем сустраеце свой юбілей?

- Юбілей - гэта час асэнсавання і падсумавання зробленага. Лічу, што гэта ўзрост сталасці. Прыходзіць час для падсумавання назапашанага. Некалі, да сваіх 45 гадоў, выдала кнігу па кафлярству - суму назіранняў і абагульненняў па "полацкаму" перыяду раскопак. Цяперашняя "круглая" дата супала з 15гадовай выкладчыцкай дзейнасцю. Таксама прычына для падсумавання. Ім стаў дапаможнік для студэнтаў, зроблены сумесна з іншымі выкладчыкамі кафедры - "Асновы культуралогіі". Там у раздзеле "Гісторыя культуры Беларусі" - мой погляд і мой аналіз развіцця беларускай культуры ад першабытнасці да канца XVIII стагоддзя.

- Вашы творчыя планы на 2009 год?

- Як заўсёды ў апошнія 15 гадоў, адчуваю сябе ў становішчы бурыданава асла паміж культуралогіяй і археалогіяй. Спадзяюся толькі, што лёс мой будзе лепшы, чым у гэтай жывёліны (усюды паспею). Бо хочацца зрабіць яшчэ адзін дапаможнік для студэнтаў па культуралогіі. А яшчэ ёсць у мяне блакітная мара - абагуліць назапашаныя веды па сярэднявечнаму ганчарству, па маіх любімых пасудзінках. Абавязваюць да гэтага сотні каляровых слайдаў ды столькі ж малюнкаў, табліц. Аднак праблема ў сродках на такое выданне. Вось і мару, каб Новы год дадаў багацця і шчодрасці тым, каго хвалюе наша спадчына. Будзем спадзявацца!

Сяргей ЧЫГРЫН.


"З БЕЛАРУСКІМ СЛОВАМ"

Віцебская абласная арганізацыя ТБМ прыняла рашэнне правесці на пачатку 2009 года агляд-конкурс ужывання беларускай мовы ў рэгіянальным друку. Неабходнасць гэтага саспела ўжо даўно, бо, на жаль, колькасць публікацый па-беларуску ў перыядычных выданнях вобласці няўхільна змяншаецца. А тое, што друкуецца па - беларуску, не заўсёды адпавядае патрабаванням культуры мовы.

Ніжэй прапануюцца вытрымкі з пастановы рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ад 20 снежня 2008 года " Аб абласным аглядзе-конкурсе ўжывання беларускай мовы мясцовым друкам "З беларускім словам":

1. Правесці на працягу студзеня - красавіка 2009 года агляд-конкурс ужывання беларускай мовы мясцовым друкам (абласныя, гарадскія, раённыя газеты, недзяржаўныя выданні - "Вольнае Глыбокае", "Віцебскі кур'ер" і іншыя).

2. Мэта агляду-конкурсу:

- заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі ;

- інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў сродках масавай інфармацыі вобласці;

3. Агляд-конкурс праводзіцца па трох катэгорыях:

- абласныя, гарадскія газеты;

- раённыя газеты;

- недзяржаўныя выданні.

4. Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваецца выкарыстанне беларускай мовы пры падрыхтоўцы матэрыялаў супрацоўнікамі рэдакцый, наяўнасць беларускамоўных публікацый творчага характару і літаратурных старонак, культура мовы, выступленні афіцыйных асоб на старонках газет па-беларуску, ужыванне беларускай мовы ў выступах у друку святароў, а таксама беларуская мова ў тэкстах віншаванняў, рэкламы і аб'яў.

5. Зацвердзіць наступны склад журы:

- Навумчык І.А. - старшыня журы

- Бабіч Ю.М. - намеснік старшыні журы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX