Вярнуцца: 2009

№ 02 (893)


Крыніца: pawet.net.



№ 2 (893) 14 СТУДЗЕНЯ 2009 г.


140 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш.

ЯДВІГІН Ш . (сапр. Л я в і ц к і Антон Іванавіч; 17.1.1869, б. маёнтак Добасня, цяпер в. Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. -24.2.1922), бел. пісьменнік; адзін з пачынальнікаў новай бел. прозы. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1890 за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях арыштаваны, выключаны з ун-та. Вярнуўшыся на Беларусь, працаваў пам. правізара ў мяст. Радашковічы. Па стане здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям'ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка (каля Радашковіч), дзе і правёў б.ч. жыцця. У 1909-10 у Вільні, сакратар, заг. літ. аддзела газ. «Наша ніва». У 1913-15 у газ. «Беларус», час. «Саха», «Лучынка». 3 1916 удзельнічаў у рабоце «Беларускай хаткі», нам. старшыні Мен-скага аддзела Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны. Памёр у Вільні.

Літ. дзейнасць пачаў у турме: пераклаў на бел. мову апавяданне У. Гаршына «Сігнал» (выд. ў Маскве ў 1891). У 1892 напісаў камедыю «Злодзей», якую рыхтаваў да пастаноўкі самадз. гурток беларусаў-інтэлігентаў у Радашковічах (пастаноўка забаронена паліцыяй, рукапіс загінуў). У 1904-05 выступаў у газ. «Внленскнй вестннк» і інш., Першае апавяданне на бел. мове «Суд» надрукавана ў газ. «Наша доля» (20.9.1906). Найб. плённы ў яго творчасці перыяд 1906-14: надрукаваў апавяданні (зб-кі «Бярозка», 1912; «Васількі», 1914), артыкулы, успаміны ў газ. «Наша ніва», нататкі з падарожжа па родным краі (нарыс «Лісты з дарогі», 1910). Сябраваў з Я. Купалам, апублікаваў першую рэцэнзію на яго зб. «Жалейка» («Мннское эхо», 8.7.1908). Лепшую частку яго маст. спадчыны складаюць алегарычныя апавяданні, апавяданні-байкі, разнасіайныя па тэматыцы і эмацыянальнай афарбоўцы, вызначаюцца дасканаласцю формы і мовы.

У г.п. Радашковічы Ядвігіну Ш. устаноўлены мемар. камень.


Якім быў 2008 год для беларускай мовы

Агульнанацыянальная дыктоўка па роднай мове, выданне дваццацівасьмімоўнага беларускаеўрапейскага слоўніка, прыняцце новага Закону "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", масавыя пратэсты супраць адмены выкладання беларускамоўнай прафесійнай лексікі і захаванне гэтага прадмету ва ўніверсітэтах краіны, пераход незалежнай беларускай газеты "Наша Ніва" з класічнага правапісу на наркамаўскі і вяртанне яе, а таксама "Народнай волі" ў шапікі "Белсаюздруку". Гэта толькі некаторыя знакавыя падзеі ў сітуацыі з мовай тытульнай нацыі краіны ў 2008 годзе.

Год адзначыўся таксама далейшым скарачэннем беларускамоўнага школьніцтва, выцясненнем роднай мовы з экранаў тэлебачання і старонак афіцыйных газет, зарэгістраваных як дзвюхмоўныя. Пра тое, як улада дбае пра захаванне роднай мовы, сведчыць той факт, што ніводзін са ста васемнаццаці афіцыйных сайтаў райвыканкамаў не мае беларускамоўнае версіі. Беларускую старонку мае толькі адзін з шасці сайтаў аблвыканкамаў - Гарадзенскі. І з усіх шасці абласных цэнтраў толькі ў Магілёве гарадское кіраўніцтва парупілася пра стварэнне беларускай старонкі афіцыйнага сайту.

Даючы агульную ацэнку моўнай сітуацыі за прамінулы год, старшыня ТБМ Алег Трусаў знайшоў шмат зрухаў да лепшага.

"Папершае, прынятая палепшаная версія Закону аб правапісе. Усётакі мы правялі абмеркаванне і дамагліся пэўных зменаў у яго. Пры ўсіх нюансах - гэта добра.

Другое, што дамагліся захавання выкладання беларускай прафесійнай лексікі ва ўсіх універсітэтах. Гэта каштавала нам пэўных намаганняў, аднак вынік вельмі добры.

Павялічылася колькасць беларускай мовы ў рэкламе. Вось сёння еду ў мэтро і чую віншаванне з Калядамі ад імя менскіх гарадскіх уладаў, Міхаіла Паўлава - пабеларуску. Раней было парасейску. Так што ў цэлым у параўнанні з 2007м годам сёлетні год для беларускай мовы быў крышачку лепшы."

Паводле В. Аксак.



Трусаву А.А., старшыні ГА

"Таварыства беларускай мовы

імя Ф.Скарыны"

вул. Румянцава, 13, 220034, г. Мінск

Аб разглядзе звароту дэлегатаў X з'езда

грамадскага аб'яднання "Таварыства

беларускай мовы імя Францыска Скарыны"

Паважаны Алег Анатольевіч!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны зварот дэлегатаў X з'езда грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны" аб неабходнасці ўдасканалення Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", пераадрасаваны з Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Паведамляем наступнае.

У Міністэрстве адукацыі падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта "Аб унясенні змен у Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь".

Прапануецца артыкул 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. пасля слова "пашпарт" дапоўніць словамі "грамадзяніна Рэспублікі Беларусь", слова "(або)" выключыць, слова "(рускай)" замяніць словамі " і (або) рускай".

Змены, прапанаваныя для ўнясення ў арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" маюць выключнае значэнне для захавання мовы тытульнай нацыі і адыгрываюць важную ролю ў жыцці сучаснага беларускага грамадства.

Выключэнне слова "(або)" з арт. 10 прадугледжвае абавязковае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў (беларускай і рускай) пры падрыхтоўцы дакументаў, якія сведчаць статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а не "беларускую і (або) рускую", як было раней. Лічым, што гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнасці ў сферы моўнай камунікацыі.

Праект нарматыўнага прававога акта "Аб унясенні змен у Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" узгоднены з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, НАН Беларусі.

На дадзеным этапе ідзе дапрацоўка праекта ў адпаведнасці з заўвагамі, выказанымі Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Міністра К.С. Фарыно.


Беларускі народны каляндар на 2009 год

Народны каляндар беларусаў - гэта сістэма сталых ці рухомых свят , прысвяткаў , абрадаў , гульняў , звычаяў , што замацаваны ў быце і фальклоры праз спалучэнне язычніцкіх і хрысціянскіх кампанентаў ; уключае традыцыйныя арыенціры ( хранонімы ) пераважна на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым , сезонным , месячным і іншых цыклахрытмах ; утрымлівае традыцыйныя феналагічныя , метэаралагічныя , агранамічныя , астранамічныя , астралагічныя і іншыя каляндарныя веды , атрыманыя пераважна шматгадовым досведам .

У народным календары на 2009 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з магчымымі кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі і г. д. Дні, якія адзначаюць беларусыкаталікі, выдзелены курсівам. У праваслаўных яны замацаваны за старым, юліянскім календаром, што мае 13 лішніх дзён. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пасхаліі. У наступным, 2010 г., Пасха (Вялікдзень) у католікаў і праваслаўных супадаюць - 4 красавіка.

Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашай кнізе "Беларускі народны каляндар" (Мн., 2002).

Алесь Лозка.

Студзень

1. Новы год. ВКЛ перайшло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія - з 1700 г.

6. Першая, Посная куцця . Перадкалядная вячэра. Які дзень, такі і год. Тры Каралі . Католікі праводзілі маскіраваны абрад "Тры каралі" або "Гэроды".

7. Божае Нараджэнне. Пачатак Каляд. «Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…». Калядавалі. Насілі «звязду». Паказвалі батлейку. На Каляды праводзілі ігрышчы ("вадзілі казу", "жанілі Цярэшку", "пяклі ката", гулялі ў "Яшчура" і інш.).

8. Зімні пакроўчык, Маладзёны (Бабіны). Частавалі бабу-пупарэзніцу.

9. Сцяпан. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана».

13. Шчодрая куцця. Пачатак Шчодрага тыдня. «Мароз, хадзі куццю есці».

14. Васілле. Новы год па праваслаўнаму календару. «Сею, сею пасяваю, з Новым годам вас вітаю».

17. Марк. Калі на Марка пакласці ў зямлю на кароткі час насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце.

18. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Каляд. «Каляда ад'язджае».

19. Вадохрышча (Кшчэнне). «Святое Кшчэн-не ваду ксціла..., свет ачысціла і ваду наверх пусціла». «На Вадохрышча завіруха - на Вялікдзень таксама».

20. Прывадохрышча - заканчэнне Каляд. Пачатак Малой Вясельніцы (да посту).

24. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце». Фядос. «На Фядоса цёпла».

25. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел.

31. Апанас, Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Хавай нос у апанасаўскі мароз».

Люты

1. Ігнат. «На святога Ігната зіма багата».

2. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, то на Юр'я наесца вол травіцы», «Грамніца - хлебу палавіца...».

5. Агата. Каровіна свята . «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».

6. Аксіння Паўзіміца. « На Аксінні мяце ». Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце».

11. Ігнат. «Ігнат Грамніцам рад».

14. Трыфан. «На Трыфана зорна - вясна позняя». Валянцін. Свята закаханых.

15. Грамніцы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракалася...», «На Грамніцы палавіна зіміцы».

18. Агата. Каровіна свята .

22. Пятро. « Калі на Пятра цёпла, зіма працяг-нецца да Вялікадня ».

23. Прохар. « Ласі скідаюць рогі», «Прыйшоў Прохар ды Улас - скора вясна ў нас». *Рабы, тыдзень, Вясельніца, Развітальны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай.

24. Улассе. Свята жывёлы. Мацей . «На Мацея дарога пацее», «На Мацея адліга - будзе мароз».

25. * Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў). *Лысая серада. Праталіны-залысіны.

26. Фаціння. Заступніца ад хвароб. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Валосы (Крывы чацвер). Свята жывёлы. «На Волосого бліны пыклы ці оладкы, коб булы вылы кладкы».

27. *Масляныя Дзяды, Дзедава пятніца.

28. *Дзедава субота (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а ўнукі зазналі мукі».

Сакавік

1. * Масленіца. Гуканне вясны. Пачатак Сырапуснага тыдня . « Сей пшаніцу ва ўсю руку, калі Масленіца ў маладзіку ».

2. Фёдар Ціран. Заступнік ад зладзеяў. * Паласказуб. Першы дзень Вялік. посту. Паласкалі зубы гарэлкаю.

4. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець». *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, гулялі ў карчме і пераскаквалі цераз пень.

7. *Зборава субота. Абрад "споведзі дзежкі".

8. * Зборніца (Ізбор). Пачатак збору ў поле. «А святы Ізбор - бяжыць вада з гор».

9. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочва-ецца ў бярлозе на другі бок. Наглядалі за зімоўкай пчол.

10. Сорак пакутнікаў. Пліска (Прыска). «На святога Прыску праб'е лёд і пліска».

12. Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».

13. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.

14. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03 Новы год у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль).

15. Хвядот. «На Хвядота занос - усё сена знясе».

17. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў». Вясенняе раўнадзенства. Даўжыня дня - 11.58, усход - 6.20, захад - 18.18.

18. Марка. На Марка грак вяртаецца з выраю. Вясенняе раўнадзенства. Даўжыня дня - 12.03, усход - 6.17, захад - 18.20. Стары Месяц.

19. Язэп. «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту». «На Язэпа пагода - год ураджайны».

22. Саракі. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі».

23. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі "хра-сты". Абрад "жаніцьбы коміна".

25. Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора». Феафан. Калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канопляў. Дабравешчанне (Звеставанне). «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вясны. * Серадапосце. Выпякалі "храстцы".

30. Аляксей Цёплы. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою». Дзень рыбалова. Пачатак * Пахвальнага тыдня. «Дзікая качка яйцом пахва-ліцца».

Красавік

1. Дар'я Вясенняя. Адбельвалі палотны.

3. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.

4. Васіль Сонечнік. « Васіль Сонечнік ледзяшы са стрэх здымае ». *Пахвальная субота. «У Пахвальную суботу і ўвесь тыдзень баяліся грымаць кроснамі, каб не грымеў гром».

5. Арына (Ірына). «На Арыну сей капусту ў рассадніках». * Вербніца (Нядзеля Пальмова). « Вярба б'е, не я б'ю».

6. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пярэдадзень свята. Пачатак * Вербнага, Белага, тыдня.

7. Благавешчанне. «Благавешчанне без ластавак - халоднае лета». Абрад «стралы».

8. Благуста. « На Благусту сій капусту ».

9. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд прабівае».

12.* ВЯЛІКДЗЕНЬ (у католікаў).

13. *Чысты (блакітны) панядзелак. Пачатак * Белага (Вялікага, Страснага) тыдня.

14. Прабуджэнне хатніка. Мар'я. На Мар'ю - разводдзі. * Чысты аўторак. «У Чысты панядзелак і аўторак не можна ў хаце трымаць чаго-небудзь нечыстаго, бо на людзей і на говядо нападуць паршы».

15. Палікарп. Пачатак бясхлебіцы. * Дравяная страсць. Мылі ўсё драўлянае.

16. Мікіта. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбакам».* Чысты чацвер. У лазню. Абрад "мыцця дзежкі".

17. *Чырвоная (Велікодная) пятніца. Сеялі гарох.

18. * Вялікая (Чырвоная) субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту.

19. *ВЯЛІКДЗЕНЬ (у праваслаўных). «Хры-стос уваскрос!» - «Сапраўды ўваскрос!». (У старажытнасці быў Новым годам/летам).

20. *Другі дзень Вялікадня. Хадзілі валачоб-нікі. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні дзень пагуляюць, а апошні дзень выпраўляюць».

21. Руф. Руф рушыць снягі. Войцах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».

22. *Градавая серада . Праводны, Мёртвы, тыдзень.

23. *Влікадне мёртвых (Наўскі чацвер). Наведвалі могілкі.

24. Юры (Ежы). Анціп - ахоўнік зубоў.

25 . Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як скварка».

27. *Радунічныя Дзяды.

28. Пуд. Калі Руф рушыць снягі, то Пуд пугае. * Радаўніца. «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць».

29. Арына. «На Арыну сей капусту».

30. Зосім - ахоўнік пчол. Андрыянава ноч. Варажылі на каноплях: «Святы Андрэю, канапелькі сею».

Травень

1. Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».

5. Ляльнік. Свята Лялі - дачкі Лады.

6. Юр'е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр'я - хлеб будзе і ў дурня». Абрад «страла».

7. Алісей. « Прыйшоў Алісей - авёс пасей». Бабскія розбрыкі.

8. Марк. Станіслаў. «Сей лён на Станіслава - вырасце як лава».

10. Ярылавіца. Свята Ярылы.

11. Пранціш. Які дзень, такое і лета. Пачатак * Пераплаўнага, Чарвівага, тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чэрві.

13. Якуб. «На Якуба грэе люба».

14. Макарэй. Абрады ля вады.

15. Барыс . Апякун поля і жывёлы.

19. 20. Антоній. «На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца».

21. * Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Іван Веснавы . Апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».

22. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. «Сей лён на Алену - вырасце па калена». *Градабойцы (Ледавіты дзень).

24. Макей. «Мокра на Макея - і лета не прасушыць...» Кірыла і Мяфод.

27. Сідары. «Прыйшлі Сідары - прыйшлі і сіверы»

28. Пахом. « Святы Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом - будзеш насіць мяхом». *Ушэсце. Дзень агляду жыта. Абрад «страла».

29. Магдалена. «Магдалена зязюльку прысылае».

31. * Сёмуха, Зыход Св. Духа. Свята зелені. Шэсць дзеў. «Лён сей позні на Шэсць дзеў». Канапелька Матруна. «Канапелька Матруна ў зямлю махнула». Фядот.

Чэрвень

3. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.

4. Васіліск. «Ад Васіліска і салавей блізка».

5. Дзень Ефрасінні Полацкай.

6. * Сёмушныя Дзяды, Духавая, Зялёная субота.

7. Ян. «Рой перад Янам - пчаляр будзе панам». *Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі). Культ продкаў і расліннасці. «Павядзём Куста пад гай зялёненькі...»

8. * Русальніца. Праводзіны вясны. «На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі...».

9. *Конскі Вялікдзень. Свята коней.

10. *Градабой (Серада Русаль). Засцерагаліся ад граду. Здабывалі агонь з ясеня.

11. * Божае цела. *Наўская Тройца. Памі-нанне. * Абліваха. Абліваліся вадою, каб пайшоў дождж.

13. Ерамей. Антоній. «Антоні, аддай коні».

14. Юстын і Харытон. «Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон - лён». * Русальчыны розыгры. Засцерагаліся русалак. * Пятроўка да 11 ліп . Пятроўка-галадоўка.

18. * Дзевятнік. Перавод уніятаў у праваслаўе.

19. * Дзевятуха. Свята ад навальніцы.

20 і 21. Дзень астранамічнага сонцастаяння. Даўжыня дня - 17.09 гадз., усход - 4.37, захад - 21.46. Маладзік.

21. Тодар. « На Тодара раса - канапель паласа».

22. Кірыла. На Кірылу з усяе моцы Зямля імкнецца да Сонца.

23. Купала. У старажытнасці - Новы год/лета, прыпадала да дня сонцастаяння.

24. Ян Купальны. «Сонца грае».

25. Анапрэй. «Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ». * Дзесятнік. "Дзесятнік гнаі возіць".

26. Акуліна Грачышніца (Задзярыхвост). * Дзесятка. Косы точыць. Жыта паспявае.

28. Амос. «Прыйшоў Амос - цягне ўгору авёс»

29. Пятрок. «Да Пятра зязюльцы кукаваці». «Прыйшоў Пятрок - апаў лісток, прыйдзе Ілья - ападуць і два».

30. Данат. « Святы Данат коскi точыць, сянцо косiць».

Ліпень

5. За тыдзень да Пятра садзілі рэпу на Сма-леншчыне.

6. Купалле . Свята Сонца і кахання.

7. Іван Купала. «Учора была Купала, а сёння Іван».

10. Самсон Сенагной. Сем братоў. «На Самсона дождж - сем тыдняў то ж». «Сем 12. Пятро. Свята заканчэння Купалля. «Да Пятра дзеўка хітра, а на Пятры - хоць твар ёй падатры».

13. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон.

14. Кузьма і Дзям'ян. Свята кавалёў. «Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям'ян сена грабе».

17. Андрэй. «Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма». «Андрэй усіх мудрэй».

18. Свята Месяца. «Месяц гуляе».

21. Казанская. « Будзеш вазіць сена на Казанскую, то гумно да другое Казанскае не дастаіць ». Градавы дзень. Засцерагаў ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Пракоп . «Пракоп бок прыпёк».

25. Якуб. «На Якуба хлеба поўна губа», «Які Якуб да паўдня, такая да снежня зіма» .

26. Гаўрылей. Засцерагаліся, каб град не пабіў каноплі. Ганна. «Свята Ганна снапы кладзе», «Калі на Ганну раніца халодная, то і зіма будзе ранняя і халодная».

29. Афінаген. Заціхаюць птушкі.

31. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллёю). Дзень "зазубрывання" сярпоў, падрых-тоўкі да жніва. «Шыпілінка ў кузню ідзець сярпы зубіць».

Жнівень

1. Макрыны. «Глядзі восень па Макрыні», «Калі ў дзень Макрыны дождж, то ўсё лета і восень будзе мокра, а калі суха, то восень сухая».

2. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. «Ілля нарабіў гнілля», «Укінуў у воду кусок ільда», «Да Іллі ўсё і пад кустом сохніць, после Іллі - і на кусту не сушыць».

4. Мар'я (Магдалена). « Магдалена - вады па калена».

6. Барыс і Глеб (Барыс Палікоп). « На Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся», «Святы Барыс снапы зносіць, святыя Ганны дамоў возяць».

7. Ганны. « Святыя Ганны бабкі стаўляюць». Макар. «Макар нал'е ў рукаў».

9. Палікоп. Дзень жніва. Панцеляймон. Лекар ад хвароб галавы. «З Панцялея капуста пачынае ў качан завівацца», «Хто з Панцялея працуе, таму не пашанцуе».

11. Лаўрын. «На Лаўрына спяшай да млына».

12. Сіла. « Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея » .

13. Спасаўскія запускі. Пярэдадзень Спасаў-скага посту.

14. Макавей, Першы Спас, Мядовы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 28 жніўня.

15. Базыль. «Базыль авечкам воўну дае». Прачыстая, Зельная. «Прыйшла Прачыста - стала поле чыста».

16. Антоны Віхравеі. Рох. «Кірмаш на паненак».

17. Аўдоцця Сенагнойка.

19. Яблычны Спас. Свята садавіны.

23. Лаўрэн - свята млынара.

24. Баўтрамей. «Святы Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей». «Прыйшоў Баўтрамей - жыта на зіму сей».

27. Міхей. «Лёгкі вецер у гэты дзень - будзе пагодлівая восень, моцны - дажджлівая і халодная».

28. Прачыстая. Свята ўраджаю.

29. Трэці Спас. Свята хлеба. «Па Трэцим Спасе трымай рукавицы щ запасе». Ян Сценцель. «Ян па лета прыйшоў і ўжо восень знайшоў», «А Ян Сценцель руней сцеліць» .

30. Міроны Ветрагоны.

31. Флор і Лаўр (Храл і Ягор'е). Свята коней. «На Храла і Ягор'я ня ткуць і ня пашуць».

Верасень

5. Лупа. «Сей на Лупа - будзе жыта купа».

7. Баўтрамей. « Жыта на зіму сей».

8. Багач (Другая Прачыстая, Нараджэнне Божае Маці). «Меншая Прачыста - канчай сеяць начыста».

10. Мацей . Абаронца ад п'янства.

11. Калінавік (Іван Крываўнік).

13. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.

14. Сымон. Абрад «жаніцьбы коміна». Узвіжан-не. Закрыванне зямлі. Бабіна лета (і ў іншыя дні) .

19. Цуды (Міхал). «Міхал з поля спіхаў».

21. Багач (Нараджэнне Божае Маці). Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.

24. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканч-ваецца».

25. Раўнадзенства. Дзень астранамічнай восені. Усход -7.01, захад - 19.01.Малады Месяц, перша квадра.

26. Стаўроўскія Дзяды.

27. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі збіраюцца ў кучу.

29. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор'е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян да ляны пасцілаў»

Кастрычнік

2. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца - мароз на Пакровы ўдарыць.

3. Астап (Астаф'я). Прыкметы па ветру.

4. Пранцішак (Францішак). «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».

8. Сяргей. Жалезны тыдзень.

9. Іван Шаптун (Іван Кураед, Багаслоў). Шапталіся свахі пра нявест.

14. Пакровы (Трэцяя Прачыстая). Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку - вяночкам». «Пакровы - зарыкалі каровы».

21. Трыфан, Палагея. «Трыфан кажух латае, Палагея рукавічкі вяжа». Зміцер. «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў».

25. Марцін - свята млынароў. Млынары частаваліся на каменным крузе гусяцінай.

28. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая.

29. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй

30. Паклоны. Адбівалі паклоны пакутніку Андрэю Крыцкаму.

31. Лука. Дзень іканапісцаў. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Юльян - ахоўнік дзяцей.

Лістапад

1. Усе святыя. Памінальны дзень.

2. Дзяды (Задушны дзень). Памінальны дзень.

4. Казанская. «Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца».

7. Змітраўскія Дзяды. Асяніны. «Святыя дзяды, завём вас...».

8. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.

9. Тодар. «На Тадора поўна камора».

10. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.

11. Настуся. Настуся стрыжэ авечкі. Марцін.

12. Артошка. Пачатак прадзення.

14. Кузьма-Дзям'ян. Апякун земляробства, кавалёў і вяселля.

21 Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.

22. Матрона. « З Матроны становіцца зіма».

22. Хвёдар Студзянец. «Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць».

25. Іван Міласцівы. Дзень падарункаў. Кацярыны. «Кацярына забрала лета».

27/14. Юстыніян. Піліп - пярэдадзень Піліпоўскага посту (да 7 студзеня).

28 Піліпаўка - перадкалядны пост.

29. Запускі (Адвент). Перадкалядны пост. Мацей. «На Мацея зіма пацее».

30. Андрэй . Дзявочае свята.

Снежань

4. Увядзенне. Водзяцца ваўкі. Барбара. «Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла».

5. Пракоп. «Прыйдзе Пракоп хмуры - раскапае гуры». Савы. «Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».

6. Матрыхваны. Не пралі. Мікола.

7. Кацярыны. «Забрала край лета».

9. Юр'е Зімовы. Юра мосціць. Ганны. «Ад Ганнаў да Каляд два тыдні і два дні».

13. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.

14. Навум. «Навум наставіць на вум».

17. Варвары . «Мікола і Варвара ноч урвалі».

18. Савы, Міколін бацька. «Сава мосце, а Мікола гвоздзе».

19. Мікола Зімовы. « Без Міколы небывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоздзіць».

22. Ганны. «Ганкі - сядайце на санкі». Зімовае сонцастаянне. 21 - 23.12 даўжыня дня 7.22, усход 8.28, захад 15.50.

24. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 ст.)

25.Спірыдон Сонцаварот. Каляды (Божае Нараджэнне).

26. Сцяпан. «Кожны сабе пан».

31. Марк. «Марка да Варка - няхай будзе парка». Шчадрэц (Багатая куцця). Сільвестр.

Складальнік Алесь Лозка.


Віншаванні ТБМ

З найлепшымі пажаданнямі!

Місія АБСЕ.

* * *

Greetings and Best Wishes for Christmas and the New Year.

British Embassy, Minsk.

* * *

З наддыходзячым Новым Годам!

Шчасця, здароўя, дабрабыту, поспехаў і здзяйснення жаданняў!

З павагай

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь

Зээў Бен-Ар'е.

* * *

Шаноўныя калегі!

Віншуем Вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Жадаем Вам асабістага шчасця, прафесійных прарываў, здзяйснення творчых задумак. Будзьце здаровымі і бадзёрымі, ды няхай здараюцца цуды ў вашым жыцці!

Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага году!

Вашае ВБ Асамблеі НДА.

* * *

Віншуем з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Жадаем Вам і Вашым блізкім шчасця, свабоды і добрага настрою!

Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

Добрых навінаў у Новым годзе!

Ваш БелаПАН.

* * *

Сардэчна вітаем вас і шчыра віншуем са святамі Калядаў і Новы годам. Зычым вам плёну ў справах, радаснага настрою, здзяйснення ўсіх спадзяванняў і мараў.

Сябры гістарычна-патрыятычнага клуба "Спадчына" м. Дварэц.

Жыве Беларусь!

Дарагія суродзічы!

Віншую Вас з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага Году ды са сканчэннем плённага творчага года старога.

Зычу Вам у Новым Годзе поспехаў у працы, ладу і дабрабыту ў хаце, здароўя і розуму.

На Новы Год няшмат я мараў маю:

Каб мы адзін аднаго,

сябар сябра падтрымалі

І воз цяжкі згрызот

грахоў, турбот сваіх з усім народам

Скранём! Пацягнем! Скінем!

З Новым шчасцем!

З Новым Годам!

Юрась Шнек-Рыжкоў.

* * *

Шаноўнае спадарства!

Віншуем вас з Калядамі і Новым 2009 годам.

Няхай нованароджаны Езус прынясе шмат радасці і бароніць вас ад розных бед.

Суполка ТБМ г. Валожына.

* * *

Шаноўнае спадарства!

Шчыра віншуем вас з надыходзячымі святамі!

Жадаем вам здароўя шчасця і ўдачы,

Каб вырашаліся надзённыя задачы.

Аптымізму дабрабыту.

Каб у вас было ўсё міла,

Бо для вас заўжды адкрыта

Ваша "Новая Альтэрнатыва".

Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Ад імя калектыва УП "Новая Альтэрнатыва"

Іван Мікалаевіч Дудкоў.

* * *

Шчыра віншую Вас са святам Раства Хрыстова!

Жадаю, каб падчас гэтага свята Госпад узмацніў веру і прынёс Вам дабраславенства ва ўсіх справах.

Няхай з Вамі будуць Божыя супакой, радасць і мір.

З павагай Станіслаў Акінчыц.

* * *

Шаноўнае спадарства!

Прыміце нашыя цёплыя віншаванні з нагоды Божага нараджэння і Новага Году.

Радасці, шанцавання, здаровейка.

З найлепшымі пажаданнямі ГА "Цэнтр

"Трэці сектар".


Пакідаем Слова на дабрыдзень

У жніўні 2007 г. споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння моваведа Аляксандра Крывіцкага. 55 летаў і зімаў ён аддаў такой навуцы, як дыялекталогія. Пра тое, што навуковатворчае жыццё А. А. Крывіцкага "аддадэена вывучэнню роднага слова", пісаў у "Нашым слове" (№ 31, 15 жніўня 2007 г.) Мікалай Крыўко, малодшы калега юбіляра. Нядаўна Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі выдрукаваў кнігу "Народныя скарбы", якая мае падзагаловак "Дыялектычны зборнік. Да 80годдэя А.А. Крывіцкага" (Мінск. ВТАА "Права і эканомі ка". 2008). На 388 старонках выдання змешчаны акрамя здымка вучонага, прадмоваў, храналагічнага паказальніка прац А.А. Крывіцкага, спіса літаратуры пра яго, 38 артыкулаў дыялектычнага характару, уключаючы і "Праграму па вывучэнню назваў працэсаў і дзеянняў у гаворках беларускай мовы" самога А. Крывіцкага і В.М. Курцовай. Пра народныя скарбы з усёй Беларусі можна даведацца ў раздзелах "3 лексікі народных гаворак", "Фразеалогія", "Навуковыя даследаванні", "Тэксты беларускіх гаворак". Тут кожная пасвойму перагукваюцца крыніцаносныя вёскі Смаляніца, Касцюкі, Галоўчыцы, Рухава, Замошша, Звягі, Белавуша і... мае родныя Бабышкі з наваколіцамі, што на Мёршчыне.

Справа ў тым, што яшчэ 50 гадоў назад, пасля маёй першай публікацыі ў раённай газеце, я, узгадаваны на кніжным слове, пачаў вастрэй прыслухоўвацца да слова гаваркога, экспрэсіўнага, старажытнакрывіцкага. Пазначаў іскрынкі ў бяседным маўленні з дасціпным жартам, нечаканымі параўнанямі, афарыстычнымі павучаннямі, прысудамікленічамі... Чаравала снуйка= мова Прыдзвіння між Друяй, Дрысай, Дзвіной. Свае чарнавікі паказаў земляку з Мёршчыны Мікалаю Крыўко, вядучаму навуковаму супрацоўніку таго ж інстытута, які і выдаў "Народныя скарбы".

Ён сам пратупаў сотні хутароў на нашай радзіме, склаў слоўнік Дзісеншчыны. Навуковец дасканала, прафесійна асэнсаваў, "перамалаціў" мае запісы, дадаў сваё. З яго кароценькімі прадмовачкамі два нашы артыкулы з'явіліся ў згаданым зборніку: "З гаворак паўночнай Мёршчыны" і "З народных выслоўяў Мёршчыны".

Было ўсцешна чытаць рэцэнзію Георгія Юрчанкі на кнігу "Народныя сакарбы" ("Літаратура і мастацтва", № 30, 25 ліпеня 2008 г.), дзе ён згадвае прыдзвінскія фрывольнасці: "На Віцебшчыне запісаны рознахарактарныя выслоўі: бедны гаруе, што не ўкіруе, а багаты тужыць, што не служыць; з галавой не дагаварыўся - і да ног не сунься; шлюб пад плотвм, а вяселле потым... Праўда, рэцэнзент не прыводзіць выслоўі ў аўтэнтычным гучанні. Я і сам "губляў скок" ва ўзнаўленні арыгінала. Мікола Крыўко сваім спрактываным вухам даводзіў да ладу кожны згук. Але і ў яго спрацаваў унутраны цэнзар, бо мы не асмельваліся пазначаць "г" узрыўное ( абжар г аць , разжа г ерыцца ), змякчаць зычныя ( весьці, зьмяніць ). Таму ў афіцыйным напісанні гавор ка маіх бабулек застаецца чуцьчуць пакалечанай. Народныя скарбы не выкапні, і ў спецыялізаваных публікацыях іх трэба паказваць у арыгінале, з фанаграфічнай дакладнасцю. А новыя і навейшыя правілы правапісу - на будзёнасць.

Вельмі добра, што, дзякуючы майму земляку Міколу Крыўко, маўленне майго роднага наваколля апрытомненае, зафіксаванае. Але кім яно будзе пачутым, прачытаным? Тыраж зборніка складае 100 (сто) асобнікаў. Накладу хопіць для аўтараў і для некалькіх бібліятэк. Таму я і прапаную чытачам газеты пазнаёміцца хоць з адным артыкулам з гэтай унікальнай скарбонкі. Каждая зязюлька пра сваё кукуіць. Мы з Міколам - пра непаўторную Мёршчыну.

Сяргей Панізьнік.


З НАРОДНЫХ ВЫСЛОЎЯЎ МЁРШЧЫНЫ

Акрамя народнай лексікі, для вырашэння лінгвісгычных і фалькларыстычных праблем важнае значэнне маюць рознага роду выслоўі - прыгаворкі. прымаўкі, прыказкі, вобразныя выказванні, жартоўныя пажаданні і зычэнні, параўнанні і інш.

Тут падаюцца народныя выслоўі, запісаныя аўтарамі ў мёрскіх гаворках на поўначы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Па сваёй прыродзе гэтыя выразы семантычна празрыс-тыя, і таму пераважная большасць іх не патрабуе тлумачэння. Толькі ў рэдкіх выпадках такія тлумачэнні прыводзяцца. Тут пададзена каля сотні вобразных выслоўяў.Многія з іх аўтарамі былі занатаваны яшчэ ў канцы 50-х гадоў XX стагодцзя ад мясцовых жыхароў старэйшага пакалення. Гэту публікацыю таму неабходна разглядаць як прысвячэнне жыхарам мёрскага краю - носьбітам жывых мёрскіх гаворак 50 - 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Адбярэць Божа сорам - будзіць і корам.

Адбярэць Божа стыд - будзеш сыт.

Атараў дзядзька быкам.

Бедны гаруіць, што не ўкіруіць, а багаты ту-жыць, што ня служыць.

Бог ведаіць, што хто робіць і хто як абедаіць.

Бог даў і перадаў.

Была благая пуга, ды й тая абарвалася.

Была дзеўка - на ўсю вуліцу, а стала баба - на ўсю печ.

Вісіць (адзежына) , як на забітым чорце.

Вольнаму воля, багатаму рай.

Воўк і лічаных бярэць.

Вяроўкай хлеб рэзаць (гаворыцца пры характа-рыстыцы негаспадарлівага, нядбалага чала-века).

Гаршчок гаршку ганьбу даець, ды абадвы дзіравыя.

Грэх у мех і сам наверх.

Да гатовага пня і агонь добра класці.

Дай волю - трапіш у няволю.

Да хлеба што хочаш найдзіш.

Дрэнная рада, алі жыць нада.

Дурны грошы копіць, а хітры мяшок шыіць.

Еш, пакуль рот свеж.

Жаронцамі церці (віляць клубамі, задам) .

Ждаў, ждаў і жданкі паеў.

Жыць-не мяшок шыць.

Закінь назад - наперадзе знайдзіш.

Зацягнула на чортавы віры каго .

За чужое лычка раменьчыкам плоцюць.

З галавой не дагаварыўся - і да ног ня сунься.

З калена выламаць (выдумаць, прыдумаць) .

З кулькаў дзяружку.

Золатам дарога пасцелена каму (добра шанцуе ў жыцці каму-небудзь, спадарожнічаюць пос-пехі).

З печы ў боты скокнуць (пра вельмі спрытнага, лоўкага ў справах чалавека).

З сынам сварыся - на печ кладзіся, а з зяцем сва-рыся - за клямку бярыся ( або дзяржыся).

Зэдлік лаве падчыняіцца.

Каб ня клін, каб ня мох, то і цісляр бы здох.

Каждая зязюлька пра спаё кукуіць.

Калі зімой не перамерзнеш, то й летам не сагрэешся.

Калі салам абмазаць, то за ноч кот з'есць.

Калі так, ператакаваць ня будзем.

Калі шанцуіць, то й Халімон танцуіць.

Кій на кій завадзіць, абед на абед - не.

Кісляк лытку памачыў (пра пракіслую яду, часцей пра суп).

Круціці, мітулямі (паводзіць сябе няшчыра, абманваць).

Лезці на лес (асмельвацца пярэчыць каму-небудзь).

Леці не даеўшы. ды спакойна пасядзеўшы.

Лягла не клята, устала не мята, устрахнулася і пашла.

Ляцець на нож (іспі ма рызыку ў чым-небудзь) . Матчыны рукі заўсягды мяккія.

Мех ячменю палкай малоцяць усемярых.

Мёдам на душу! (пажаданне смачпа і з карысцю з'есці, выпіць што-небудзь) .

Мыслі за морам, а смерць за плячмі.

На ім косці іграюць.

На пешага арла і сарока з колам.

На сонца пальцам не паказывай.

Наступіць на яе ступеньку (спадабацца ёй) .

На ціхага вецер павеіць, а радзівы сам набяжыць.

Не кайся, рана ўстаўшы, маладым жаніўшыся. Не маніся, а Богу маліся.

Не рабі другому, што ня люба самому.

Не так страшна смерць, як яе прылады.

Не ўганорыш дзіця жыватом.

Ні вусоў, ні барады - як чорт малады.

Ні за хны .

Новае сітца - пакуль навісіцца, а старое пад печай валяецца.

Ну і нос: чорт семярым нёс.

Ну й мужыкі пашлі: усемярых аднаго петуха біць будуць.

Ня думай, як думаецца, а думай, як давядзецца. Нялёгка з печы ў боты скокнуць.

Ня туг гукана.

Пакідай слопа на дабрыдзень.

Папраў казе хвост.

Пасудзіўшы, і бацьку ў лоб можна стукнуць.

Плакам, плакам - усё аднакам.

Плячысты на жывот.

Прапашчы, як булька на вадзе.

Прарваўся грэх на смех.

Проці ночы сам сабе ня вер.

Прычыну і канём не аб'едзеш.

Радзіўся ў роўную пару.

Распусціўся, як старэцкая пуга.

Саракі гоняць снег да ракі.

Свая рука ня сука - у рот нясець.

Слова нада дзіржаць на дабрыні.

Тое ня ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена.

Трапілася чарвяку на вяку.

Трон закончыўся чый (перастала шанцаваць каму-небудзь, перасталі спадарожнічаць удачы каму-небудзь у жыцці).

Трубіць у кулак (галець, бяднець) .

У каждай хаце па печы.

У сваей маці добра і ў пасцелі паляжаці.

У старога жарабка скура і на плоце гагочыць.

Фінтос пад нос.

Хто міняіць, на тым хамут гуляіць.

Хто ня гневаецца, таму дарога золатам пасце-лена.

Цераз галаву і конь не скачыць.

Чорт босым тут ня пройдзіць.

Чорт па левай руцэ ідзець, анёл - па правай.

Чым благога мужыка ў хаце мець, то лепі добры тапор.

Шлюб пад плотам, вяселле потым.

Шляя пад хвост папала ( або трапіла).

Што стары з'еў, тое прапала.

Яго і ў мяшку ня зловіш (пра вельмі хітрага, лоўкага, пранырлівага чалавека) .

Яго толькі пахвалі, то ён і дадому ня вернецца.

Як з хваста сарваць.

Як казліныя рогі ў мяшку (пра тое, шго выдаецца, вытыркаецца адкуль-небудзь) .

Як рукамі развесці (пра малы зямельны надзел) .

Як трывога, тады (то й) да Бога.

Як хто хочыць, так па сваім бацьку плачыць.

Як хто хочыць, так свайго бацьку лаіць.

М.Н. Крыўко, С.С. Панізнік


Спачуванне

На 76 годзе жыцця адышла ў вечнасць шчырая працаўніца, захавальніца мясцовых народных традыцый, адданая патрыётка роднай паляшуцкай гаворкі ўлюбёная ў сваю родную мову, зямлю і краіну Ева Сільвестраўна Наварай.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выказвае спачуванне сям'і Алены і Алега Трусавых у сувязі з незваротнай стратай - заўчаснай смерцю любімай матулі, цешчы, бабулі.


Абвестка

Менская гарадская арганізацыя ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" ладзіць шэраг сустрэч з актывістамі раённых арганізацый сталіцы, падчас якіх будуць абмеркаваны пытанні дзейнасці ТБМ у 2009 г. Першая сустрэча адбудзецца 28 студзеня ў 17.30 па вул. Румянцава, 13. Запрашаюцца актыўныя сябры ТБМ Партызанскага раёна г. Менска.

Кантактныя тэлефоны: 284-85-11 (з 16.00 да 19.00, сядзіба ТБМ), 257-93-11 (х.т. старшыні Партызанскай раённай арганізацыі ТБМ).


ЗАПРАШАЕМ

У межах кампаніі "Будзьма!" 15 студзеня (чацвер) ў 18.00 на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, Мінск) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі Наталлі Белавокай і Ганны Раманоўскай, сяброў Таварыства беларускай мовы і творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.

Уваход вольны.


НАВАГОДНІЯ АГНІ

У крамах навагоднія

Свецяцца агні,

Ды толькі мне ад гэтага

Радасці ані.


Цэны з глузду з'ехалі,

Іх не ўтаймаваць.

І з нагоды гэтае

Хочацца сказаць


Колькі слоў вядомых

З лексікі бацькоў.

Шмат хто тыя словы

Выказаць гатоў


Толькі не паможа

Гэты крык душы,

Бо купіць не зможаш

Ты на свае шышы


Ні вяндліны смачнай,

Ні дарагіх каўбас

Да стала святочнага,

Бо гэта не для нас


... У крамах навагоднія

Свецяцца агні,

Ды чамусьці радасці

Мне ад іх ані.

Фелікс Шкірманкоў.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX