Вярнуцца: 2009

№ 13 (904)


Крыніца: pawet.net.



№ 13 (904) 1 КРАСАВІКА 2009 г.


100 гадоў з дня нараджэння Валерыя Маракова

МАРАКОЎ Валеры Дзмітрыевіч (27.3.1909, в. Акалонія; цяпер у межах Менска - 29.10.1937), бел. паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед. ін-т (1934).

Працаваў мулярам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1925. Паэзія М. вылучаецца лірычнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай напружанасцю, пафасам радасці жыцця і маладосці, матывамі кахання, апяваннем новай рэчаіснасці. Аўгар кніг «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М. Галоднага, А. Новікава-Прыбоя, П. Тычыны.

Сямнаццацігадовы падлетак з менскага прадмесця Акалонія стаў вядомым беларускім паэтам адразу па выхадзе першай кнігі "Пялёсткі", а выдаўшы праз год новую - "На залатым пакосе" - зрабіўся адным з куміраў маладых чытачоў. Іх вабіла паэзія кахання, надзей і расчараванняў, так не падобная да траскучага афіцыёзу песняроў бальшавізму.

Гэтае стаянне "ў баку ад сацыялістычнай рэчаіснасці" каштавала паэту кулі, якую ён стрэў 29 кастрычніка 1937 году ў менскай турме, дзе перад тым яго год катавалі. Дасле-дуючы рэпрэсіі ў Беларусі, пляменнік Валерыя Маракова Леанід прыйшоў да высновы, што такія катаванні вытрымлівалі адзінкі.

- Толькі адзін чалавек на прыблізна дзесяць тысяч можа вытрымліваць любыя катаванні, любыя. Ёсць такія моцныя людзі, але іх вельмі мала, і такім чалавекам аказаўся мой дзядзька.

Спадар Леанід даведаўся пра Валерыя Маракова ўжо даволі сталым чалавекам - у сям'і застаўся жыць страх нават пасля рэабілі-тацыі іх родзіча ў 1956-м.

- У 1997 годзе мне патэлефанавалі з выдавецтва «Мастацкая літаратура» і спыталіся, ці ёсць у мяне рукапісы дзядзькавы. А я прыехаў толькі з Далёкага Усходу, там меў свой бізнэс электронны, і проста нават не ведаў пра дзядзьку. Мне стала цікава - што і як. І я тады застаўся ў Менску, пайшоў па бібліятэках, музеях, архівах, пазнаёміўся з пляменніцай Янкі Купалы, і яна мне сказала: «Дык ваш жа дзядзька быў любімым вучнем Купалы!» Я здзівіўся, бо нічога ж не ведаў - усё жыццё ў сям'і баяліся расказваць нешта.

Вынікам стала дакументальная кніга "Валеры Маракоў: лёс, хроніка, кантэкст". А потым Леанід Маракоў выдаў кнігу выбраных твораў рэпрэсаванага дзядзькі, цяпер рыхтуе да выдання поўны збор ягоных твораў.

Увогуле пасля забойства Валерыя Маракова выйшла тры яго паэтычныя кнігі. Да стогадовага юбілею не выдадзена нічога, не ладзяцца і вечарыны памяці.

Паводле В. Аксак.


ІІ Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка завяршаецца

Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж - адна з навучальных устаноў , дзе праводзіўся другі этап ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі . У прыватнасці дыктоўку паводле твору Ўладзіміра Караткевіча " Легенда пра тое , як Бог народы землямі надзяляў " пісалі студэнты 3- га курса аддзялення " Праграмаванне " - група 6383 ( куратар Уладзімір Аляксандраў ).

Пераможцамі сталі:

  1. Навасёлава Паліна. Нарадзілася ў 1990 г. у Менску. Цікавіцца сучасным кіно.
  2. Бань Вольга. Нарадзілася ў 1989 г. у г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. Добра абазнаная ў суч. жывапісе.
  3. Казлоўскі Сяргей. Нарадзіўся ў 1990 г. у Менску. Захапляецца музыкай, добра грае на гітары.

Справа з "Законам аб мовах..." зрушылася

Грамадскае аб'яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Аб прадстаўленні матэр'ялаў

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь у дадзены час праводзіць працу па вывучэнню магчымасцяў унясення змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» з мэтай замацавання дадатковых гарантый роўнасці дзяржаўных моў, стварэння ўмоў для пашырэння сфераў ужывання беларускай мовы.

У выпадку наяўнасці ў вас нарматыўных актаў альбо аналітычных даследаванняў аб прававой рэгламентацыі парадку выкарыстання дзяржаўных моў і замацавання іх роўнасці ў розных сферах грамадскага жыцця (адукацыі, справаводстве, рэкламе, маркіроўцы тавараў і інш.) у краінах з некалькімі дзяржаўнымі мовамі, будзем вельмі ўдзячнымі за прадстаўленне такіх матэр'ялаў для азнаямлення.

Дырэктар В.В. Міцкевіч.


Справа з адукацыяй ні з месца

Старшыні

грамадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы"

Трусаву А.

Шаноўны спадар Алег!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш чарговы зварот. Паведамляем наступнае.

Вызначэнне статуса школ або класаў па мове навучання здзяйсняецца па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з улікам пажаданняў вучняў ці іх законных прадстаўнікоў.

Залічэнне ў агульнаадукацыйную ўстанову адбываецца ва ўстаноўленым парадку на аснове заявы законных прадстаўнікоў вучня, у якой яны пазначаюць мову навучання дзіцяці. На аснове заяў фарміруюцца класы з адпаведнай мовай навучання. Узор заявы адпавядае афармленню афіцыйна-дзелавых папер.

Што тычыцца святкавання 10-х угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы, то ў навучальных установах краіны праведзены шматлікія мерапрыемствы, сярод якіх выставы дзіцячай літаратуры на беларускай мове, конкурсы, літаратурныя вечарыны, Тыдні роднай мовы, сустрэчы з бе-ларускімі пісьменнікамі, тэматычныя выхаваўчыя гадзіны, конкурсы віктарыны і іншае.

У Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праведзена навуковая канферэнцыя "Беларуская мова ў славянскім і еўрапейскім кантэксце".

Намеснік Міністра К.С.Фарыно.


Запрашаем на курсы

ГА ТБМ абвяшчае набор вучняў 7-9 класаў г. Менска і Менскага раёна на курсы бела-рускай мовы, гісторыі і літаратуры, спалучаныя з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах.

Курсы бясплатныя.

Магчыма дапамога ў падрыхтоўцы да здачы тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.

Арганізацыйны збор 15 красавіка 2009 г. а 18 гадзіне ў сядзібе ТБМ. (г. Мінск, вул. Румянцэва,13. ст.м. "Плошча Перамогі", выхад на вул. Захарава).Тэл. 284 85 11 з 16.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі).

Сакратарыят ТБМ.


З бою не выйшаў

Да 91-х угодкаў БНР

Пра Кастуся Езавітава

3 характару і выгляду быў ён калі не дамінуючым, дык, прынамсі, наскрозь аўтарытэтным, будзячы да сябе давер і пашану. Ростам высокі, моцна збудаваны, самавіты, паважны. У вачох іншых выглядаў арыстакратам. Валасы меў цёмныя, твар поўны і пару праніклівых шэрых вачэй. Заўсёды трымаўся раўнамернага вайсковага кроку і таму ад вучняў атрымаў мянушку «Браняносец». Натуры быў наогул лагоднай, але не той, што распагоджваецца абыякімі малаважнымі жартамідрабніцамі. Умеў трымацца скрытна і ніколі не гаварыць ці вымаўляць лішняга. Быў чалавекам надзвычай высокае асабістае маралі, нацыянальнага гонару і духовае чысціні. Не належаў да хваравітых амбіцыянераў. Верыў, што вызначэннем вартасці чалавека з'яўляецца найперш праца, а таму і не шкадаваў сілаў у тым кірўнку, куды найбольш хілілася сэрца і нацыянальная душа.

Кастусь Акула.

"Браняносец" беларусаў Латвіі

Мінулай восенню споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Касуся Езавітава (5.11.1893 - 23.5. 1946) - паэта, публіцыста, гісторыка, педагога, дыпламата, дзеяча нашага нацыянальнага адраджэння. 90 гадоў таму ўпершыню выступіў у друку з гістарычнымі нататкамі. А ў жыццяпісе Канстанціна Барысавіча не толькі плён пяра таленавітага літаратара, але і вялікія грамадскія здзяйсненні. Пакручасты лёс вёў Езавітава ад Дзвінска, дзе нарадзіўся ў сям'і вайскоўца, да Віцебска; у лютым 1918 г. ён камендант Менска, сябра Рады БНР; з Коўна трапляе ў Рыгу, здзяйсняючы ваеннадыпламатычную місію...

У 1921 г. прымае латвійскае грамадзянства і толькі ў 1944 г. пакідае Рыгу. У нямецкім Вінстэрвальдзе 26 красавіка 1945 г. трапляе ў рукі "Смерша. Потым былі Лубянка і менская "Амерыканка". Дзе быў яго апошні крок - у Курапатах, у сённяшнім парку Чалюскінцаў - невядома.

А родны Дзвінск (Даўгаўпілс) паспрыяў здзейсніць многія нацыятворчыя задумы К. Езавітава. Там ён заснаваў культурнаасветнае таварыства "Бацькаўшчына", апантаная праца якой узняла самасвядомасць этнічных беларусаў Латвіі. Пры падтрымцы Яніса Райніса ў Міністэрстве асветы быў створаны Беларускі аддзел. Намаганнямі Езавітава адчыніліся дзесяткі беларускіх школ з высокапрафесійнымі настаўнікамі. Дапамагалі Езавітаву С. Сахараў, М. Гарэцкі, I. Дварчанін, П. Мядзёлка, У. Пігулеўскі, П. Мірановіч... Чорная зайздрасць шавіністаў розных масцей спрычынілася да арыштаў і суду над актывістамі руху. Але ўсе яны былі апраўданыя, у тым ліку і Езавітаў. 3 турмы яго вынеслі на руках.

У творчым набытку "Браняносца" (такую мянушка Канстанцін Барысавіч атрымаў ад вучняў) -падручнікі для школаў, выданне паэтычных зборнікаў, газет, часопісаў... Ён там, дзе найбольш патрэбен: то ўзначальвае гімназію ў Дзвінску, то ідзе на пасаду дырэктара гімназіі ў Люцыне (Лудза). У 1930 г. становіцця. старшынём Беларускага нацыянальнага аб'яднання ў Латвіі.

У 1929 г. Езавітаў звярнуўся да Райніса з просьбай стварыць Тава-рыства латышска-беларускага ўзаемнага вывучэння і збліжэння. Але смерць Райніса перашкодзіла ажыццявіць важную задуму, якая і па сённяшні дзень не рэалізавана. Усцешна тое, што ў 1988 г. беларусы народафронтаўскай Латвіі змаглі ажыцявіць ідэю езавітаўскай "Бацькаўшчыны": 27 лістапада, 20 гадоў таму, узнікла пры падтрымцы латышоў Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". Рыжскія беларусы, грунтоўна адзначылі свой юбілей. Справа К. Езавітава ў капцах не паснула, зеллем не парасла!

Творы К. Езавітава друкаваліся на рускай, чэшскай, польскай, нямецкай мовах. Сабрана ў аб'ёмны зборнік яго спадчына. Кніга чакае выдаўца. Нядаўна ўдалося выявіць публікацыі, напісаныя палатышску, у "Штомесячніку Міністэрства асветы" (№№ 2,7 за 1923 г.) Першы допіс падпісаны так: "Удзельнік канферэнцыі", а другі - яго псеўданімам Кастусёнак. Езавітаў шукаў спосабы зацікавіць латышоў патрэбамі беларускай меншасці здабыткамі нацыянальнай культуры беларусаў. Пераклад тэкстаў К. Езавітава з латышскай мовы зрабіла Ніна Янсанэ - беларуска з Віцебскай вобласці (нарадзілася 21 лістапада 1933 г. у Мёрскім раёне. 3 1998 г. яна грамадзянка Латвіі, жыве ў Юрмале. У беларускім друку ў яе перакладах былі апублікаваны асобныя тэксты Андрыса Веянса, Айі Лацэ, латышскія народныя казкі, гумарыстычныя творы латышскіх пісьменнікаў. Н. Янсанэ - аўтар падрадковых перакладаў вершаў Я. Райніса для кнігі "Выбранае" (серыя "Скарбы сусветнай літаратуры". Мінск, 1993 г.).

I апошняе. Пра крэўнае латышска-беларускае сваяцтва, пра К. Езавітава, Н. Янсанэ можна прачытаць ва ўкладзенай мною кнізе "Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі" ("Беларускі кнігазбор", 2003 г.)

Сяргей Панізьнік, старшыня Рады таварыства "Беларусь-Латвія."

Канферэнцыя беларускіх настаўнікаў

28, 29, 30 снежня 1922 г. у Даўгаўпілсе, у будынку Беларускай гімназіі, адбылася канферэнцыя беларускіх настаўнікаў, у якой удзельнічала 45 педагогаў. Канферэнцыю адкрылі выкананнем нацыянальнага гімна. Потым выступіў кіраўнік Беларускага. аддзела адукацыі С. П. Сахараў, які адзначыў кірункі, па якіх павінна пайсці беларуская школа, і вызначыў задачы, якія трэба абмеркаваць на канферэнцыі.

Потым праслухалі паведамленне інспектара беларускіх школаў К. Езавітава пра становішча беларускіх школаў у Латвіі і сённяшні ўзровень народнай адукацыі паводле статыстычнага аналізу, з якога між іншым бачна, што на 70 тысяч чалавек беларускай меншасці прыпадае толькі 52 школы. Гэта значыць, што на 1350 жыхароў - 1 школа. У сярэднім жа па Латвіі 1 пачатковая в школа прыпадае на 650 жыхароў. Яшчэ большая розніца ў суадносінах, калі гаварыць пра сярэднія школы (гімназіі). Прыблізна на 18 000 латышскага насельніцтва прыпадае 1 гімназія. 1 гімназія на 4 500 вялікарускага насельніцтва, 60007 000 яўрэйскага і нямецкага насельніцтва, 8 000-9 000 польскага, і 1 гімназія - на 35 000 насельніцтва беларускай нацыянальнай меншасці.

Паведамленні з месцаў паказваюць на цяжкае становішча беларускага школьніцтва. Незаможнасць людзей, няхватка прыгодных памяшканняў, мэблі, вучэбных дапаможнікаў і г. д. Усё гэта ўскладняе працу настаўнікаў і накладвае неадольныя перашкоды. А з другога боку, нялёгкае становішча беларускіх школаў ускладняецца тым, што яны існуюць толькі другі год і павінны прабіваць сабе дарогу, калі паўстаюць замінкі з боку жыхароў Латгале (галоўным чынам вялікарусаў і палякаў).

Былі выслуханы таксама паведамленні з бальшыні тых школаў (асабліва ў Даўгаўпілскім павеце), дзе навідоку добразычлівыя адносіны беларускіх жыхароў да сваёй нацыянальнай школы, дзе навучанне ідзе на роднай мове.

На канферэнцыі былі абмеркаваны і такія пытанні: аб самаарганізацыі беларускіх настаўнікаў, аб фондах культуры, аб выдавецтве, аб школьным кааператыве.

Для ўдзельнікаў канферэнцыі былі паказаны два беларускія спекталі: адна пастаноўка ў гімназіі, а другая - у пачатковай школе. Усе вечарыны прайшлі вельмі паспяхова.

Удзельнік канферэнцыі.


Мовазнаўчы досвед

Азначальны і азначаны , а не азначаемы . Беларускай мове неўлас-цівыя дзеяслоўныя формы - дзеепры-метнікі цяперашняга часу залежнага стану - утварэнні з суфіксамі -ем- / -ім- (-ым-) . Гэта засведчана і самымі аўтарытэтнымі выданнямі - энцыкла-педычнымі даведнікамі. Так, у кнізе «Лингвистический энциклопедичес-кий словарь» (Москва: Советская эн-циклопедия, 1990, с.71) у артыкуле «Белорусский язык» чытаем: «...неу-потребительность страдательных причастий настоящего времени...» Аўтар артыкула - М.Р. Суднік, тагачасны дырэктар Інстытута мова-знаўства Акадэміі навук Беларусі.

Яскрава пацвярджаецца гэта маўленчай практыкай. Беларусы адмаўляюцца ад «імаевых» формаў і ў лінгвістычнай тэрміналогіі, замяня-ючы іх прыметнікамі з суфіксам -льн-: нескланяльны і неспрагальны замест ранейшых нескланяемы і неспра-гаемы , або дзеепрыметнікамі (пры-метнікамі) з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ён- : паважаны, іменаваны, практы-каваны, паяснёны (адпведна рас. уважаемый, именуемый, практи-куемый, поясняемый ).

У згаданым энцыклапедыч-ным даведніку робіцца таксама заўва-га пра «ограниченное (терминологи-ческое) употребление действительных причастий настоящего времени ( вя-дучае кола - 'ведущее колесо')»...

Натуральна, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу таксама нехарактэрныя для беларус-кай мовы. Яны пазбягаюцца і як тэрміналагічныя адзінкі. Замест было-га «ўтвараючая аснова» замацавалася ўтваральная аснова ,

Апошнім часам у лінгвістыцы стала актыўна выкарыстоўвацца тэр-міналагічцая пара «матывавальнае - матываванае слова». Яго бачым у мо-вазнаўчых публікацыях - манагра-фіях, навучальных дацаможніках для ВНУ. Гэтыя натуральныя для бела-рускай мовы формы замянілі ра-нейшыя (з усесаюзнага стандарту) матывуючае і матывуемае .

А вось наступная тэрмінала-гічная пара адпаведна рас. опреде-ляющее - определяемое ў лінгвістыч-ных публікацыях на беларускай мове не знайшла адэкватнай формы. Пер-шы кампанент тут набыў натуральную выяву адпаведна іншым, уста-ляваным у нашай лінгрістычнай тэрмінасістэме формам - азначальнае (слова), а другі застаўся ў «савецкім» мундзіры: азначаемае . Ці апраўдана гэта? Не! Яно разбурае саму тэрміна-сістэму. Тут мае быць тая самая форма - азначанае (як і матываванае ).

Нагадаем, класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны і іншыя знакамітыя майстры сдова не выкарыстоўвалі ў сваіх творах і рашуча выступалі супраць штучных для беларускай мовы дзеепрыметнікаў цяперашняга часу. Якуб Колас у сваім лісце ў бюро ЦК КПБ «Прашу зразумець мяне правільна» ад 25.05.1956 года называў утварэнні «прадстаячы», «маючый-ся», «кіруемы»-«страхападобнымі» словамі.

У незалежнай краіне Беларусь трэба адэкватна парупіцца пра ўда-сканаленне нашай мовы, яе далейшую распрацоўку і пашырэнне. Пасля зробленых нармалізацыйных крокаў у галіне правапісу трэба заняцца лексічным і словаўтваральным унар-маваннем, а таксама формаслоўным і сінтаксічным.

У слоўнікі савецкага часу, пры панаванні глабальнай ідэалогіі на зліццё нацыяў, іх культуры і мовы, наўшывалася шмат штучных для беларускай мовы лексічных адзінак, асабліва з усесаюзнага стандарту.

Беларускі нацыянальны друк за амаль дваццацігадовы перыяд незалежнасці назапасіў шмат адмысло-вых лексемаў. Іх трэба сістэматыза-ваць і зафіксаваць ў слоўніках.

Спынімся тут на некаторых беларускіх варыянтах рускамоўных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў дысертацыйных працах. Маю на ўвазе найперш наступныя: водзыў і водгук (отзыв) , глава і раздзел (глава) , апаніруючая арганізацыя, аргані-зацыя-апанент (оппоннрующая организация).

Слова водгук як адэкватнае рас. отзыв падае і найноўшы акадэ-мічны трохтомавы " «Беларуска-рускі слоўнік». Выданне 3-е, папраў-ленае і дапрацаванае. Пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі А.І. Пад-лужнага. - Мінск: Беларуская энцы-клапедыя. 2003. Тут чытаем: Водгук ... 3. (рец.) отзыв .

Слова «глава» ў гэтым слоў-ніку зусім не мае свайго лексікагра-фічнага артыкула. Яно падаецца як лексічны варыянт (сінонім) у арты-куле «Раздзел» з трыма значэннямі: 1) дзеянне, 2) частка твора, часопіса; 3) частка кнігі. Гэта натуральна і зразумела: стараславянізм глава неўласцівы беларускай мове, як і ўсе стараславянізмы, што бытуюць у расійскай мове. Перакладныя слоў-нікі, выдадзеныя пад рэдакцыяй К. Крапівы, фіксуюць шмат беларускіх адпаведнікаў да гэтага слова. «Глава. I. 1. (главное лицо) галава; (предсе-датель) старшыня; (руководитель) кіраўнік; (вождь) правадыр; 2. архит . купал; 3. (голова) уст. галава; скло-нить главу - схіліць галаву; во главе с кем - на чале з кім; положыть во главу угла - пакласці ў аснову . Глава II. (отдел книги) глава, раздзел». Усе вытворныя ад рас. глава маюць у беларускай мове іншакаранёвыя адпаведнікі: главарь - верхавод, зава-датар; главенство - вяршэнства, па-наванне, узначальванне.

«Руска-беларускі слоўнік па кнігазнаўстве» (Мінск, 1997. Нацы-янальная бібдіятэка Беларусі) падае; глава-раздзел .

I ў дысертацыях, іх рэфератах таксама выкарыстіэўваецца сдова «раздзел».

На наш погляд, слова водгук , раздзел варта лічыць больш адпавед-нымі лексічнай сістэме беларускай мовы (параўнальна з вадзыў , глава ).

У аўтарэфератах дысертацый-ных працаў паказваюцца навукоўцы-апаненты і арганізацыя, якая выконвае функцыю апанента. Таму лагічна і абазначаць гэта назовам «арганіза-цыя-апанент». Дарэчы, у некаторых беларускамоўных аўтарэфератах гэта фіксуецца: «Арганізацыя-апанент...» Але часцей рускамоўны тэрмін толькі афармляецца па-беларуску: апаніруючая арганізацыя .

Як ужо адзначалася, дзеепры-метнікі цяперашняга часу нехарак-тэрныя для беларускай мовы. Па-раўнаем згаданыя матывавальны (рус. мотивирующий ), азначальны ( определяющий ), утваральны ( обра-зующий ).

Названы трохтомавы слоўнік 2003 года таксама падае новыя словы на месцы дзеепрыметнікавых формаў на -емы, -імы, -ачы (-ячы), -учы (-ючы) (замяніўшы іх на адмысловыя беларускія словы): абслуговы, адпа-чывальнік (ранейшае адпачываючы ), заахвочвальны, захапляльны, жы-вародны, канверсоўны (рас. конвер-сируемый ), здабыўны, пальцаходны , пагражальны і пад.

Беларускай маве нехарактэр-ныя і дзеяслоўныя асновы з суфіксам -ір- (-ыр-) . Гэта таксама знайшло сааё адлюстраванне ў слаўніку 2003 года. Напрыклад, прэміяваць (рас. преми-ровать ). 3 усяго згаданага вынікае, што на месцы «апаніруючая арганізацыя» больш адпаведным ёсць «арганізацыя-апанент».

Павел Сцяцко


ІІ Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка завяршылася

25 сакавіка завяршыўся трэці этап ІІ Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. На апошнім этапе да ТБМ далучыліся самыя розныя грамадскія арганізацыі і дыктоўка набыла сапраўды агульнанацыянальны характар.

24 сакавіка ў 17 гадзін суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я. Коласа ў Наваполацку арганізавалі творчую сустрэчу з найлепшымі літаратарамі Віцебшчыны. Падчас сустрэчы старшыня Віцебскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко прэзентаваў зборнік вершаў «Ад ніў прыдзвінскіх». Аўтары зборніка Франц Сіўко, Ірына Жарнасек, Лера Сом, Алесь Аркуш, Лявон Неўдах, Змітрок Куніцкі, Галіна Варатынская, маладыя паэты Ірына Бельская, Алесь Замкоўскі стварылі сапраўднае свята паэзіі сваімі вершамі. За лепшыя пытанні аматары паэзіі атрымалі ў падарунак ад суполкі «Рубон» ТБМ і СБП прэзентаваныя зборнікі паэзіі. Напрыканцы паэты ўзнагародзілі пераможцаў ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі, урачыста ўганараваўшы іх зборнікамі вершаў Я. Коласа.

Пераможцы:

1. Мухаморава Марыя Сяргееўна: Нарадзілася 4 снежня 1994 года ў Полацку, вучыцца: у 8м "А" класе СШ №12 г. Наваполацк, у 3м класе Наваполацкай дзіцячай мастацкай школы. Захапленні: маляванне, шыццё і вышыўка, рыбалка і коні.

23. Васільеў Павел Аляксеевіч. Нарадзіўся 21 красавіка 1988 г. Жыве ў г. Наваполацк, студэнтархітэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

23. Рудак Віталь Уладзіміравіч. Нарадзіўся 22 красавіка 1986 г. Жыве ў г. Наваполацк. У 2008 г. скончыў гістарычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе рэдактарам і карэктарам Рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу УА «ПДУ»

Зміцер Шчэрбік.

Адначасова на трох рынках Слоніма грамадскія актывісты віншавалі наведвальнікаў і гандляроў рынкаў з надыходзячым святам 25 сакавіка. Падчас акцыі было раздадзена некалькі сотняў віншавальных улётак.

Пасля гэтага была праведзена беларуская агульнанацыянальная дыктоўка. У напісанні дыктоўкі ўзяло ўдзел больш за 20 чалавек. Па заканчэнні дыктоўкі ўдзельнікі прагледзелі фільм Ю. Хашчавацкага "Плошча".

25 сакавіка Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў сядзібе БНФ у Менску. Дыктоўку чытаў старшыня Партыі БНФ, пісьменнік і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Звычайна ў чацвер Моладзь БНФ Віцебска праводзіць адкрытыя паседжанні Рады, але 25 сакавіка ў сядзібу прыйшлі не толькі маладзёны, але і старэйшыя сябры Партыі БНФ. Разам сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў абмеркаванні сённяшняга становішча беларускай мовы на Беларусі, яе праблемаў і перспектываў адраджэння і развіцця.

Старшыня Віцебскай абласной Рады Кастусь Смолікаў зачытаў тэкст паводле Францішка Багушэвіча "Братцы мілыя, дзеці Зямлі маткі маёй", а пасля ўсе прысутныя з вялікім духоўным узрушаннем узялі ўдзел у напісанні тэкста. Кожны з сяброў добра разумеў значнасць гэтай справы, асабліва ў такое вялікае для кожнага беларуса свята. Шмат слоў у падтрымку гэтай ініцыятывы было сказана сябрамі Моладзі БНФ.

Так, маладыя дзяўчата з Віцебскай Моладзі БНФ, сёстры Чыж казалі: "У дыктоўцы паводле Ф. Багушэвіча шмат карысных і актуальных выказванняў, да якіх павінны прыслухацца ўсе беларусы. Для нас ведаць родную мову значыць быць беларусам. Яна павінна гучаць у кожным кутку краіны. Родная мова найважнейшае багацце кожнага народу".

25га сакавіка ў Віцебску ў розных аўдыторыях праходзіў трэці этап напісання Другой агульнанацыянальнай дыктоўкі. Прысутныя віншавалі адно аднаго з Днём волі і гадавінай абвяшчэння БНР, абменьваліся думкамі, дыскутавалі. Потым непасрэдна пісалі тэкст - прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская". На гэты раз найлепшыя вынікі паказалі настаўніца гісторыі гімназіі №8 Наталля Дзіканава, аспірантгісторык Аляксандр Субоцін, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Канстанцін Карпекін, аспіранткаматэматык Таццяна Кавітава і студэнткафілолаг Кацярына Вінакурава (на здымку злева направа).

Намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

25 сакавіка ў трэцім этапе Агульнанацыянальнай дыктоўкі ўзялі ўдзел сябры клуба "Спадчына" в. Дварэц Дзятлаўскага раёна . Тэкст паводле Вацлава Ластоўскага пісалі 12 чалавек начале з кіраўніком клуба настаўніцай Наталляй Ляўковіч. Дварэц, мабыць, адзіная вёска Беларусі, дзе дыктоўку пісалі ўсе тры этапы.

25 сакавіка ў Мастах адбылася беларуская дыктоўка, у якой удзельнічалі і школьнікі, і дарослыя. Былі супрацоўніцы дзіцячых садкоў, дэпутат Лунненскага сельсавета Аляксандар Пудаўкін, краязнаўца з Лунна Лявон Карповіч. Пісалі тэкст Юрыя Лабынцава "Старая казка Палесся".

Наладзіць дыктоўку ўдалося актывістам руху "За свабоду". Дазвол, каб яе правесці, далі раённыя ўлады. Пра тое, як адбывалася дыктоўка, радыё "Свабода" паведаміў яе арганізатар - рэгіянальны каардынатар руху на Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк:

На дыктоўцы прысутнічаў загадчык раённага аддзела адукацыі Валянцін Стэфановіч. Тэкст чытала настаўніца вышэйшай катэгорыі Любоў Альшэўская. Частка ўдзельнікаў вырашыла праверыць дыктоўкі, што яна з задавальненнем зрабіла.

Перад дыктоўкай я ўзяў слова, сказаў пра яе мэты - для чаго мы гэта робім, і выказаў занепакоенасць тым, што ў школах была дадзена інфармацыя, каб школьнікі на дыктоўку не ішлі.

Канкрэтна ў трэцяй школе ў гэты час прызначылі кіналекторый і забаранілі вучням старэйшых класаў наведваць нават гурткі ў Доме пазашкольнай работы, дзе адбывалася дыктоўка. Таму нават многія нашыя моладзевыя актывісты, якія меліся прыйсці з трэцяй школы на дыктоўку, гэта каля дзесяці чалавек, не прыйшлі, таму што за імі быў кантроль з боку завуча.

Сяргей Астраўцоў.

У сталіцы за два этапы правядзення Другой Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў сядзібе ТБМ прынялі ўдзел больш за сотню чалавек. Вызначыць сярод іх пераможцаў было надзвычай складана: узровень валодання беларускай мовай вельмі высокі. Калі яшчэ ўлічыць права на аўтарскія знакі прыпынку, можна смела канстатаваць: беларусы сваю мову ведаюць.

Пасля доўгіх роздумаў было вырашана адзначыць работы чатырох удзельнікаў: Уладзіміра Плаксы, Эміліі Васілевіч, Ларысы Стомы і Веранікі Лапуцькі.

Кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы ўзнагародзіць усіх названых асоб памятнымі падарункамі.

А 29 сакавіка ўзнагароды ўжо атрымалі пераможцы дыктоўкі ў г. Бярозаўцы Лідскага раёна Іх уручыла слынная паэтка Данута Бічэль

Нашы кар-ты.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку

Абакунчык Галіна Адынец Сяргей Аксак Валянціна Іванаўна Аляхновіч Андрэй Пятровіч Андрэенка Таццяна Пятр. Апяцёнак Мікалай Мікалаев. Арлоў Сяргей Аляксеевіч Астапаў Сяргей Фядосавіч Астапенка Аляксандр Астапеня Рыгор Яўгенавіч Атрашэнка Сяргей Нікіфар. Багдановіч Юры Уладзімірав. Балушэўская Ірына Барысевіч Даніла Андрэевіч Басякова Аліна Болтак Аляксандр Брылеўская Наталля Міхайл. Будай Людміла Бульянкова Яніна Вайцэховіч Зінаіда Афанас. Вайцэховіч Эдуард Антон. Вайцяховіч Марыя Валадзько Вадзім Пятровіч Валахановіч Анатоль Іосіф. Валынец Алена Варган Віталь Ваўкавец Яўген Вераб'ёў Віталь Вінаградаў Дзмітрый Мікал. Вярбоўская Ірына Вячорка Ірына Паладзеўна Гагалінская Людміла Гапановіч Іван Гарадовіч Ала Леанідаўна Гардынец Лідзія Міхайлаўна Гарэлікава Тамара Пятроўна Гасюк Марына Гладкая Анастасія Мікал. Гоеўская Алеся Грыгаркевіч Вадзім Юр'евіч Грынявецкая Надзея Канст. Грынявіцкі Юрый Анатол. Данільчанка Іна Уладзімір. Дарафейчык Ганна Дарашкевіч Ягор Даўгашэй Галіна Аляксанд. Дземідзенка Анастасія Алякс. Дзенісевіч Ніна Дзінгілеўскі Віталь Віктар. Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч Дзябёлая Алена Віктараўна Дзягілева Галіна Доўкша Ірына Драйліх Алена Уладзіміраўна Дубіцкая Сцяпаніда Дулько Вольга Дундалевіч Людміла Ельяшэвіч Ірына Завадская Алена Міхайлаўна Занкевіч Вольга Зіноўева Святлана Іванова Ніна Івашчанка Аляксандр Анат. Ільніцкі Кірыла Іўчына Таццяна Сяргееўна Казлова Тамара Іванаўна Казловіч Алена Канановіч Аляксандр Караленя Жанна Сямёнаўна Карповіч Алесь Аляксандр. Касая Ганна Касьянчык Святлана Васіл. Кацэвіч Ірына Мікалаеўна Качан Алена Станіславаўна Кашалькова Марыя Якаўл. Кашэль Кастусь Краснасельскі Дзяніс Красюк Фёдар Крэцкі Віталь Кузьняцоў Канстанцін Канст. Кулаковіч Уладзімір Уладзім. Кульбака Аляксандр Кульбака Аляксандр Пятров. Курачыцкі Андрэй Кусянкова Любоў Яўгенаўна Лавіцкі Мікола Емяльянавіч Леановіч Аляксандра Лічко Уладзімір Яўгенавіч Лука Алена Вячаславаўна Лысая Наталля Львова Ганна Леанідаўна Ляхоцкая Алена Ляшчоў Віктар Макарэвіч Пётр Рыгоравіч Малец Надзея Малічэўскі Павал Віктаравіч Мамантава Любоў Манкус Артур Эдуардавіч Манкус Канстанцін Віктарав. Манько Алеся Марачкіна Ірына Леанідаўна Марозава Наталля Анатол. Марчук Дзмітры Іванавіч Маслюкоў Тэльман Віктар. Матвеева Ганна Мельнікава Ала Міцкевіч Вольга Уладзімір. Міцынская Валянціна Алякс. Несцяровіч Антаніна Андр. Пазнухова Васіліса Міхайл. Паклонская Людміла Панкоў С.А. Папоў Ігар Селівёрставіч Парэчына Зінаіда Паўлаўна Плахатнюк Святлана Паўл. Пракаповіч Георгі Дзмітр. Пушкіна Яніна Пшанічны Юры Пяткевіч Дзяніс Пятроўская Лізавета Райчонак Ада Эльеўна Рудакоў Алег Васільевіч Русецкі Сяргей Васільевіч Савельева Тацяна Анатол. Савіч Валер Уладзіміравіч Сагановіч Ларыса Уладзімір. Санько Яна Сяргееўна Сацута Іван Уладзіміравіч Селуянава Ала Сівук Кацярына Сідараў Сяргей Сільнова Людміла Данілаўна Сіўковіч Валянціна Мікал. Скідан Аляксандр Пятровіч Статкевіч Андрэй Ігаравіч Сташулёнак Іван Іванавіч Стрыжак Андрэй Сяргеевіч Сулецкая Ніна Андрэеўна Сцянук Валянціна Андрэеўна Сяцко Таццяна Сяргееўна Таболіч Алена Уладзіміраўна Тарарака Алена Токць Сяргей Міхайлавіч Труноў Віктар Іванавіч Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч Усціновіч Юры Федуковіч Вольга Мікал. Фінагенаў Антон Аляксандр. Фясенка Іван Іванавіч Хаданёнак Марыя Іванаўна Хадаровіч Ганна Уладзімір. Харытонаў Сяргей Уладзім. Хлапянюк Наталля Андр. Царук Юлія Целеш Лявонці Сцяпанавіч Цехановіч Зміцер Цімохіна Марыя Максімаўна Цурпанаў Валадар Цярохін Уладзімір Станісл. Цярэшка Васіль Яўгенавіч Чаеўская Ала Канстанцінаўна Чарняўскі Міхаіл Давыдавіч Чарткоў Алег Альгердавіч Чырвонцава Вікторыя Мікіт. Чырэц Дзмітрый Аркадзев. Шапялевіч Валянціна Рыгор. Шаўра Юры Міхайлавіч Шаўцоў Раман Ігаравіч Шашкель Ніка Пятроўна Шруб Васіль Ануфрыявіч Шук Надзея Шут Павел Васільевіч Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч Шчыракова Ларыса Шыманскі Леанід Яблонскі Зміцер Міхайлавіч Яловік Павел Ірэніюшавіч Яфімовіч Юлія Паўлаўна Яцэнка Вольга


Лідчына і БНР

На пачатак 20-га стагоддзя Лідчына дала беларускаму нацыянальнаму руху Алаізу Пашкевіч (Цётку), Вацлава Іваноўскага, Кіпрыяна Кандратовіча, некаторых іншых дзеячоў, але сама беларуская нацыянальная ідэя ў шырокіх масах насельніцтва была распаўсюджана яшчэ слаба. Пераважалі ліцьвінская і польскія формы ўздзеяння на свядомасць масаў.

Тым не менш спробы арганізаваць беларускі нацыянальны рух на Лідчыне былі.

Арганізатарам беларускага руху ў Лідзе, як ні дзіўна, быў былы расійскі спраўнік Яўген Аляксандравіч фон ГротадэБуко .

(Яўген Аляксандравіч фон ГротадэБуко (фон Гроте-де-Буко, 1862 - пасля 1920), Лідскі павятовы спраўнік. Жонка яго Вольга Мікалаеўна 1872 г.н. Дзеці іх: Кацярына 1896 г.н., Аляксей 1905 г.н. Прозвішча фон Грота-дэ-Буко было вядомае ў Расіі. Адзін з іх быў юрыстам, удзельнічаў у судовым працэсе ў Адэсе з нагоды сутыкнення караблёў на Чорным моры.)

У 1918 годзе лідская беларуская арганізацыя спрабавала заявіць пра сябе і мела пэўны поспех. Фон ГротадэБуко сябраваў з нямецкім штадтгаўптманам Альбертсам, падтрымліваў сувязь і арыентаваўся на беларускіх правых: Р. Скірмунт, К. Кандратовіч, А. Радзівіл, Э Вайніловіч.

Аднак пасля 27 снежня 1918 года, калі немцы пакінулі Ліду, беларуская арганізацыя аказалася ў істотнай меншасці ў параўнанні з іншымі, і пра яе дзейнасць нічога не вядома.

Нажаль нічога больш не вядома і пра Я.А. фон Грота-дэ-Буко. Лідскія краязнаўцы звяртаюцца да гісторыкаў і краязнаўцаў Беларусі і ўсяго свету з просьбай падзяліцца любой інфармацыяй пра лёс Я.А. фон Грота-дэ-Буко і яго сям'і. Звесткі просім дасылаць у "Наша слова".


Занатоўкі да біяграфіі міністра БНР, генерала Кандратовіча

На пачатку 1919 г. генерал Кандратовіч разам з дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі Азнабішыным выязджае ў Парыж. У траўні гэтага ж года яны ўручылі старшыні канферэнцыі мемарандум ураду БНР і атрымалі дазвол на прыезд беларускай дэлегацыі ў Парыж. Пасля прыбыцця дэлегацыі, генерал працаваў у яе складзе.

БЭ піша, быццам Кандратовіч К.А. застаўся жыць у Парыжы, і яго далейшы лёс невядомы. Такую ж інфармацыю дае і літоўская гістарычная энцыклапедыя, выдадзеная ў Бостане.

І падобна на тое, што генерал насамрэч застаўся ў Парыжы. На нейкі час …

Пакуль што ў мяне ёсць мінімум інфармацыі пра сына генерала - Кандратовіча Ўладзіміра Кіпрыянавіча. Але дакладна вядома, што ён нарадзіўся не ад шлюбу з Адай фон Рыхтар. Адзінае згадванне пра яго я знайшоў у кнізе. "З Масквы ў Маскву праз Парыж і Варкуту" Угрымава А.А: "Лёс гэтага чалавека ( Кандратовіча У.К. заўвага аўтара) тыповы для нашага часу. Сын генерала Кандратовіча, ён быў младаросам у юнацкай "спартовай групе" (младаросы правая палітычнай плынь у рускай эміграцыі заснаваная на ідэях еўразійства - заўвага аўтара). Прыгожы, статны, вясёлы … У 1939 годзе пайшоў добраахвотнікам у французскае войска і служыў у драгунскім палку - матарызаванай кавалерыі. Ваяваў усю кампанію 1939-1940 гадоў … Быў узяты ў палон разам з Данзасам, таксама младаросам, які ў 1941 годзе пайшоў да немцаў, а Кандратовіч адмовіўся і вярнуўся ў Францыю толькі пасля вайны. У агульнай хвалі імкнення вярнуцца ў Расію і расчараваны Францыяй, рэпатрыяваўся ў канцы 1947 года.

Бадзяўся па Савецкім Саюзе ў надзеі знайсці нейкую працу ў сельскай гаспадарцы. Быў выселены з Крыму, дзе, было, зачапіўся. Спрабаваў мяне знайсці ў Саратаве, калі я быў ужо арыштаваны. Быў сам пасаджаны і асуджаны "тройкай" на прымусовыя працы на Варкуце. Быў паранены пры "беспарадках" на 29й шахце, але застаўся пасля вызвалення, каб зарабіць грошы для жыцця з жонкай, якая прыехала да яго ў Варкуту пасля неверагодна цяжкіх гадоў, пакуль ён "сядзеў". Пазней пачаў працаваць на гарбарнай фабрыцы ў Асташкаве і знайшоў мяне па падручніку французскай мовы маёй дачкі. Захварэў ракам стрававода. Я ездзіў да яго ў Асташкаў і зрабіў, што мог, бо хатнія ўмовы ў яго былі цалкам дрэнныя. Яго, пры маім удзеле, змясцілі ў … анкалагічную лякарню … у амаль безнадзейным стане. Ён усведамляў, што хварэе ракам і памірае. Ён памёр у мяне на руках з прычыны кровазліцця пасля апрамянення. Кандратовіч быў ахвярай таго патрыятычнага псіхозу, які нас ахапіў пасля перамогі ў вайне, перамогі і веры, што зараз Расія заквітнее! Урачыстае адпяванне Ўладзіміра было … у царкве Пятра і Паўла ў Ляфортаве."

* * *

Неабходна дадаць, што заснавальнік плыні рускай думкі еўразійства Трубяцкі Мікалай Сяргеевіч (адзін з найбольш універсальных мысляроў рускай эміграцыі, лінгвіст, філолаг, гісторык, філосаф, палітолаг) прыходзіцца Ўладзіміру Кандратовічу далёкім сваяком у чацвёртай стрэчы. Прыхільнасць да палітычнага крыла гэтай плыні фатальна паўплывала на лёс сына генерала Кандратовіча.

Такім чынам, магчыма, што недзе яшчэ і ў Расіі зараз жывуць унукі генерала.

Лявон Лаўрэш.


БНР - БССР - Рэспубліка Беларусь

(Заканчэнне. Пачатак у папярэднім нумары.)

Перапалка набірае моц

Сёння цяжка ўзнавіць ўсе размовы, дыскусіі, якія вялі Сталін (пасярэднік) са Зм. Жылуновічам і з А. Мясніковым: калі і былі пратаколы, то яны маладаступныя. Але можна многае адчуць, калі пагартаць старонкі "Дзянніцы" і "Западной коммуны" (апошняя трыбуна мяснікоўскай улады). Першая з нумара ў нумар не дае спакою ЦК РКП(б): а што з Беларуссю? Не хочаце мець яе як аўтаномную і буферную, то ў новых умовах (польскае наступленне, захоп Брэста, намер аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года і бачыць Беларусь як толькі частку уласна Польшчы) можаце атрымаць буржуазную Польшчу па Смаленск! "Западная коммуна" гнула сваё: ніякай Беларусі!

Супрацьстаянне да чырвані пачало накальвацца 21 снежня 1918-га. Зм. Жылуновіч збірае першую Канферэнцыю Беларускіх секцый, якая працуе тры дні і фактычна з'яўляецца першым з'ездам бальшавікоўбеларусаў, дзе турбота пабудовы беларускай дзяржаўнасці набывае пік вастрыні. Аднадумцаў Зм. Жылуновіча нечакана падтрымліваюць з яшчэ акупаванага кайзераўцамі Менска члены Менскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) і з Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, якія за тое, каб утварыць Савецкую БеларускаЛітоўскую дзяржаву. Раззлаваная "Западная коммуна" таго ж 21 снежня негадуе: "Спрашивается, зачем эта игра в советские республики, что она может дать положнтельного в борьбе пролетариев за власть? Ведь ясно, что Советская власть ставит своей задачей не создание новых государственных границ, а снесение старых, не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток... Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивавало бы простор этим тенденциям. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другне места, где таковых практических соображений нет и не может быть..."

А. Мяснікоў, каб замацаваць уладу, паспешліва рыхтуе сваю VI партыйную канферэнцыю, просіць цэнтр тэлеграму з Менска пра ўтварэнне Савецкай Беларусі прызнаць толькі "частным мнением" і адобрыць тэрмін правядзення абласной канферэнцыі 27-ым снежня. Тэрмін адкладваецца зза далейшых перамоў Зм. Жылуновіча са Сталіным, а пасля і з Леніным, дзе нарэшце савецкае кіраўніцтва вырашае: у Смаленску праводзіць не абласны сход, а першы з'езд КП(б) Б і на ім аб'явіць утварэнне Савецкай Беларусі.

"Маніхфэставанне"

Адпаведны дзяржаўны дакумент пра адзяржаўліванне Беларусі ("Маніхфэст") складаў Зм. Жылуновіч (Сталін: "Вполне самостоятельный язык"). Але той першы з'езд, што быў на самым канцы 1918 года, толькі ўмоўна можна назваць такім: на ім было 175 дэлегатаў з вырашальным і 31 з дарадчым голасам (Зм. Жылуновіч прыбыў толькі менш чым з 5 аднадумцамі). Дакладчыкі па ўсіх пытаннях толькі мяснікоўцы. Многія з іх абураліся: які такі яшчэ так званы першы з'езд КП(б)Б?! А. Мяснікоў хітра разводзіў рукамі: што зробіш, трэба падпарадкоўвацца цэнтру!

Са Сталіным была дамова: у ЦБ КП(б) Б і ва ўрадзе Савецкай Беларусі будзе прыкладна роўнасць беларускіх камуністаў і мяснікоўцаў. А тут... У партыйным штабе (ён не самастойны, падначалены РКП (б)) з 15 толькі двое ад Зм. Жылуновіча, ва ўрадзе крыху больш 5, з іх Зм. Жылуновіч - старшыня, але астатнія на другарадных пасадах!.. Зм. Жылуновіч абураны за падман, адмаўляецца даваць у прэзідыюм з'езду "Маніхфэст"... Па просьбах землякоў урэшце саступае... Але няма агульнага здымка, дзе ён быў бы побач з гэткім складам беларускага кіраўніцтва, і ў Менск ён не ехаў у адным вагоне з А. Мясніковым...

Мяснікоўцы ў эйфарыі

Яны на 1-м Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Менску (2-3 лютага 1919 года) праз 1 месяц і 1 дзень пазбавілі Зм. Жылуновіча ўлады, зацвердзілі ў сваёй рэдакцыі Канстытуцыю Савецкай Беларусі і без ніякага вагання, прыкрываючыся паўнамоцтвамі, у поўным сэнсе гэтага слова яшчэ раз абрабавалі "любімую маладую рэспубліку" перадалі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерніі ў склад РСФСР, пасля згадзіліся з ЦК РКП (б), каб аб'яднаць Беларусь з Літвой, а пасля не без іхняга ўдзелу 31 ліпеня 1920 года адбылося 2-е абвяшчэнне БССР (тэрыторыя яе стала ўсяго толькі з 6 паветаў Менскай губерні), таксама адбылася перадача Польшчы Заходняй Беларусі паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, куды беларускую дэлегацыю... нават не дапусцілі.

Ды...

Ды ўсіх, хто ўтвараў БНР і шчыра ці няшчыра БССР і заставаўся ў СССР, у 1930-ыя чакалі пакуты і смерць у сталінскіх падвалах і лагерах (А. Мяснікоў загінуў у катастрофе, М. Фрунзе - на аперацыйным стале яшчэ ў 1920-ых)... Але ў іхнім лёсе ёсць і адметнасці: мяснікоўцы былі рэабілітаваныя ў 1950-х, і іхнімі імёнамі паназываныя вуліцы і ўстановы, Жылуновіча і яго аднадумцаў, асабліва бэнээраў-цаў апраўдалі толькі ў 1980-1990-ыя, але без нейкага значнага ўшанавання, асабліва апошніх названых... I юбілеі БНР афіцыйна не адзначаюцца... Хоць сёлета і юбілей БССР застаўся ў цяні...

Тым не менш

Тым не менш і стварэнне БССР (усё ж у назве яе было і "БР" - Беларуская Рэспубліка) было станоўчай з'явай: у 1920-х, у 1939-м адбыліся ўзбуйненні яе тэрыторыі, плён-на развіваліся навука, эканоміка, культура. I калі б не сталінскія рэпрэсіі, калі былі знішчаныя сотні тысяч ні ў чым невінаватага, таленавітага люду, калі б не Другая Сусветная вайна (у час якой загінула больш за 2 мільёны насельнікаў, было разбурана шмат гарадоў і вёсак, прамысловых прадпрыемстваў і навукова-культурных устаноў), калі б не пасляваенныя захады кіраўнікоў рэспублікі першымі трапіць у "коммунизьм" за кошт гвалтоўнага вынішчэння беларускай мовы і культуры, то сёння наша Беларусь была б зусім іншая, сапраўды моцная і квітнеючая.

БССР існавала са студзеня 1919 да верасня 1991-га ў складзе СССР (афіцыйна з 1922-га). Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 прыпыніў дзейнасць КПБ, якая перад гэтым фактычна падтрымала спробу дзяржаўнага перавароту ў Маскве, і якая паказала ранейшы таталітарны характар. 19 верасня 1991 года БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь.

Генрых ДАЛІДОВІЧ

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX