Вярнуцца: 2009

№ 17 (908)


Крыніца: pawet.net.



№ 17 (908) 29 КРАСАВІКА 2009 г.


70 гадоў з дня народзінаў Зінаіды Бандарэнкі

БАНДАРЭНКА Зінаіда Аляксандраўна (н. 28.4.1939, Менск), дыктар беларускага тэлебачання. Народная артыстка Беларусі (1985). Скончьша БДУ (1968). 3 1959 дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 працавала на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар. Менавіта гэты характар сённяшняму беларускаму тэлебачанню аказаўся непатрэбным.

Зінаіда Бандарэнка займаецца грамадскай дзейнасцю. У сакавіку 2009 года Зінаіда Бандарэнка чытала сваім дыктарскім голасам тэкст Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гародні.

Інтэрвію Уладзіміра Содаля з Зінаідай Бандарэнка чытайце на ст. 2.


170 гадоў з дня нараджэння Мсціслава Камінскага

КАМІНСКІ Мсціслаў Адамавіч (28.4.1839, фальварак Радзецк Вількамірскага павета Віленскай губерні, цяпер Віленскі павет, Літва - 12.11.1868), этнограф, фалькларыст, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірургічнай акадэміі (1860-62). У Вільні супрацоўнічаў з газетай "Kurier Wilenski" ("Віленскі веснік"), у Варшаве - з выданнямі "Tygodnik Ilustrowany" («Ілюстраваны штотыднёвік»), "Rodzina" («Сям'я»), "Biblioteka Warszwska" ("Варшаўская бібліятэка"), "Gazeta Polska" («Польская газета»), «Klosy» («Калоссе»), «Kurier Warszawski» («Варшаўскі веснік») і інш. Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру бел., літоўскага і польскага народаў. У артыкуле «Танцы народа Павілля» (1864) даў адно з першых апісанняў бел. нар. танцаў «Мяцеліца», «Падушачка» і абрадавай гульні «Жаніцьба Цярэшкі». У публікацыі «Прыказкі народа Павілля» (1866) зрабіў спробу навуковай класіфікацыі бел. прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. У працы «Пра паэтычныя ўяўленні літоўска-крывіцкага народа ў яго песнях» (1867) асноўнае месца адвёў даследаванню любоўных і сямейна-бытавых песень беларусаў, коратка ахарактарызаваў каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя (калядныя, купальскія, вясельныя), рэлігійныя і гістарычныя песні, адзначыў іх паэтычнасць. Публікацыю «Некалькі слоў пра звычаі насельніцтва ў Менскай губерні» (1867) прысвяціў вясельным абрадам Меншчыны, указаўшы на старажытнасць вясельных звычаяў беларусаў. У этнаграфічным нарысе "Уражанні з падарожжа» (1867) даў апісанне Піншчыны, яе прыроды, побыту насельніцтва, адзення, песеннай творчасці, адзначыўшы пры гэтым станоўчыя рысы характару мясцовых сялян (жыццяздольнасць, трываласць).


Арцём Арашонак у Лідзе

22 красавіка адбылася сустрэча з віцебскім пісьменнікам і перакладчыкам Арцёмам Арашонкам. Яна праходзіла ў актавай зале педагагічнага корпуса Лідскага каледжа.

Спадар Арцём распавёў цікавыя факты свайго жыцця, прэзентаваў свае кнігі, а потым пачытаў некаторыя творы... Слухачы, а іх было каля 100 чалавек (з большага - моладзь), былі ўраджаныя творчасцю прадстаўніка сучаснай плыні беларускіх пісьменнікаў. Бо ўсё было новым, усё было мадэрнісцкім у параўнанні з падручнікамі па літаратуры.

Сустрэчу з пісьменнікам арганізавала і правяло моладзевае крыло Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

Наш кар.


Адродзім беларускае школьніцтва ў горадзе Магілёве

(Зварот да грамадскасці г. Магілёва)

Паважаныя сябры!

Гэты год абвешчаны беларускімі ўладамі Годам роднай зямлі. Але хіба можа існаваць родная беларуская зямля без роднай беларускай мовы?

Напярэдадні 2009 - 2010 навучальнага года прыхільнікі беларускага слова ў Магілёве спрабуюць адкрыць у горадзе некалькі беларускамоўных класаў. Мы горача падтрымліваем гэту ініцыятыву і звяртаемся да бацькоў магілёўскіх дзяцей, асабліва першакласнікаў.

Сябры! Падтрымаем намаганні гэтых людзей! Да пачатку чэрвеня напішыце заявы кіраўніцтву магілёўскіх школ з прапановай навучаць Вашых дзетак на дзяржаўнай беларускай мове.

Мы хочам нагадаць Вам, што менавіта Магілёў у ХVІІ - ХVІІІ стст. быў адным з галоўных цэнтраў беларушчыны ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нават пасля таго, як у 1696 г. мовай справаводства і навучання стала польская, магістрат Магілёва некалькі гадоў вёў справы па-беларуску.

Дык будзем вартыя сваіх продкаў! Жыве беларуская мова і жыве Беларусь!

Сакратарыят ТБМ.

23.04.2009 г.


ІІ Агульнанацыянальная дыктоўка: апошнія крэскі

Бельск Падляшскі

03.04.2009

Таварыства Беларускай Мовы

Менск

Пававажаныя сябры!

3 вялікай радасцю хачу паведаміць, што 25 сакавіка 2009 года, у Дзень Волі, у II Агульнаадукацыйным ліцэі з Беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім ( Рэспубліка Польшча ) была праведзена Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Прыняло ў ёй удзел 95 вучняў. У чатырох класных залах моладзь, на спецыяльна падрыхтаваных картках, пісала тэкст "Родная мова" паводле Ул. Караткевіча. Яго чыталі дырэктар і настаўнікі ліцэя. Пасля праверкі выявілася, што найлепш напісалі дыктоўку тры вучаніцы трэцяга класа:

1. Магдалена Крыньская.

2. Агнешка Семянюк.

3. Эмілія Паўлючук.

Да пісьма далучаю дыск са здымкамі з праведзенай дыктоўкі і здымкам пераможцаў (злева- направа).

Жыве Беларусь!

Андрэй Сцепанюк, дырэктар ліцэя.


ЛЕГЕНДА БЕЛАРУСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ

З нагоды 70-годдзя Зіны Бандарэнкі

Зіну Бандарэнку, як і ўсіх людзей яе кшталту, называюць легендай нашага часу. То і напраўду, ці легенда яна? А вось мяркуйце самі...

... Нарадзілася наша Зіна семдзесят гадоў таму - 28-га красавіка 1939 года. Ёй было ўсяго два гадочкі, як усчалася ліхалетная вайна 1941 года. Значыцца, яна дзіця вайны. То як помняцца ёй гэтыя гады? І ці помняцца хоць трохі?

З. Бандарэнка: "Мой тата, Аляксандр Бандарэнка, быў медыкам, хірургам у вайсковым шпіталі. Зараз гэта на цяперашнім праспекце Машэрава. Мы тады жылі ў Менску. Як асобу пралетарскага паходжання Аляксандра Бандарэнку, майго будучага тату, накіравалі з Гомеля вучыцца на доктара. А матулька мая, паляшучка з глухога Палесся - з Лоеўшчыны, звалі яе Марыя - у пошуках лепшай долі збегла ў горад. Там і пазнаёмілася з татам. Адукацыі, вядома, не мела аніякай. Простая сялянская дзяўчына...

Жылі ў інтэрнаце медінстытута. А гэта насупраць чыгуначнага вакзала. І калі фашысты пачалі з самалётаў прасаваць вакзал у першы ж дзень вайны, мы - мама на руках са мною, са старэйшым, дзевяцігадовым маім братам Ігарам - ледзь паспелі дабегчы да падвала дома. А наш тата у той час быў на дзяжурстве. Я ж ўсяго гэтага не памятала так мне распавядала мама. На трэці дзень вайны прыбегла медычка з шпіталю. Сказала, што авіябомба трапіла ў аперацыйную, дзе ўсе загінулі і наш тата таксама. Ратуйце дзяцей! А мама, ўзяўшы мяне на рукі, клуначкі на Ігара і на сябе - пешшу; днём, хаваючыся ў хмызняках, а ноччу, ідучы па дарозе, дабралася да Гомеля да сваякоў. Мамін брат забраў нас на возе да сябе на Лоеўшчыну. А што наш тата? Як высветлілася, наш тата застаўся жывы. Тая самая бомба не ўзарвалася, проста нарабіла шмат пылу і разбурэнняў. Усе засталіся жывыя, а шпіталь тэрмінова эвакуявалі, але тата паспеў забегчы ў інтэрнат, убачыў там вялічэзную варонку - дома не было, і ён вырашыў, што мы загінулі. З сваім шпіталём дайшоў да Берліна, а пасля вайны, яго нечаканна накіравалі у Гомель галоўным урачом абласной бальніцы на сухоты. Тады вельмі шмат было такіх хворых.

Мы ж прычакалі свайго вызвалення на Лоеўшчыне. Я толькі была вызвалена Лоеўшчына, мама зноў вырашыла шукаць паратоўку ў Гомелі. Жылі ў далёкіх родзічаў у маленькім пакойчыку. Я пайшла у школу, брат у рамесную вучэльню. Як дабраліся да Гомеля, мама адвяла нас да таты, таму што горад быў ушчэнт разбураны (ніхто не пускаў з двума дзеткамі). Для нас малых гэта быў вялікі стрэс..."

Ул. Содаль. "Я чуў, што пасля школы вы, Зіна, падаліся ў медыцынскую вучэльню. Пайшлі, так сказаць, татавымі сцежкамі? А які быў ваш шлях з медыцынскай сястры ў дыктарах?

З. Бандарэнка: "Дапамагла школа. Выкладчыца рускай літаратуры, якая заўважыла, што я добра чытаю вершы, параіла ісці ў драматычны гурток, мая першая галоўная роля была у чэхаўскім спектаклі "Юбілей". Калі вучылася ў 10м класе, захварэла плеўрытам. І тут прыйшлося прыслухацца да татавай парады, калі трэба было выбіраць, куды ісці вучыцца. Я ж ужо марыла паступіць у тэатральны. У школе ўжо мяне называлі "артыстка", але ўлічваючы складанасці са здароўем, мама падтрымала татаву ідэю, і я апынулася ў медвучэльні. Адразу стала наведваць тэатральную студыю Палаца чыгуначнікаў, якой кіраваў заслужаны работнік культуры Сяргей Паўлавіч Астраумаў. Ён адразу мяне заўважыў. Я пачала выконваць галоўныя ролі ў спектаклях. Адзін музычны спектакль - вадэвіль паказалі на Гомельскім тэлебачанні. Сяргей Паўлавіч быў галоўным рэжысёрам студыі тэлебачання. І калі там аб'явілі конкурс на дыктараў, ён параіў мне прыйсці на конкурс. Прыйшла вялікая колькасць прыгожых маладых жанчын і дзяўчат выбралі мяне."

Ул. Содаль. "З тае пары Вы больш за сорак гадоў адддалі блакітнаму экрану.

Спачатку, з 1959 года, дыктар Гомельскай абласной студыі, а затым з 1962 года дыктар рэспубліканскай студыі. У 1985 годзе Вам надалі званнне народнай артысткі Беларусі. Вы былі самая любімая дыктарка ў беларускіх гледачоў. У Вас былі закаханыя і жанкі, і мужчыны. Вы былі жаданая ў кожнай хаце, у кожнай сям'і, і раптам... Як Вы думаеце: за якія грахі Вас пазбавілі любімага дзецішча? І хто на гэта мог замахнуцца? З чыёй гэта ласкі?"

З. Бандарэнка: "У большасці беларусаў з 1994 г. жыццёвы кірунак пачаў мяняцца не на лепшае. Змяніўся ён і ў мяне. Хоць я ўсё жыццё пражыла ў горадзе, але самыя дзіцячыя гады (тое ж ваеннае ліхалецце) правяла ў вёсцы, сярод вясковых людзей, і мае назіранні за гэтымі людзьмі пакінулі глыбокія ўражанні. Беларусы сапраўды вельмі сардэчныя, зычлівыя, самаахвярныя, мудрыя і вельмі цярплівыя да часу людзі. Я, вядома ж, па тых дзіцячых гадах і не здагадвалася, што такое нацыянальная ідэя. Але яна ў мяне паціху спела. Крышку "дапамагала" Масква.

Спытаецеся як? А от слухайце. Калі я ездзіла на запісы, як вядоўца розных імпрэзаў, я, вядома, імкнулася падаваць нашу краіну на беларускай мове. Памятаю, калі я прадстаўляла Беларусь у Кіеве на другім Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, людзі, пачуўшы нашу беларускую мову, апладзіравалі стоячы. А я стаяла шчаслівая са слязьмі на вачах. На Беларускім тэлебачанні, нават у Гомелі, тады ўсе дыктары размаўлялі з гледачамі з экрана пабеларуску. Асабліва гэта ўсталаявалася, калі Белтэлерадыё ўзначальваў Генадзь Мікалаевіч Бураўкін.

І раптам усё гэта пачало разбурацца. Я, вядома не маўчала, гаварыла ў голас. А ў нас, як вы ведаеце, хто не пагаджаецца, той не з імі.

Грамадства падзелена, і я не на тым баку апынулася."

Ул. Содаль: "І як Вам цяпер жывецца? Раскажыце хоць коратка пра сваю сям'ю, сваіх дзяцей. Ці глядзіце Вы наша, так званае Беларускае тэлебачанне? Якой Вы думкі пра гэтае тэлебачанне?"

З. Бандарэнка: "Мая сям'я зараз з трох чалавек: я, сын і муж. Старэйшага, Сашку, мы згубілі ў 42гадовым ўзросце, адмовіла сэрца.

Цяперашняе тэлебачанне не гляджу. Яно мне не цікавае. Вельмі спачуваю сённяшнім вядоўцам - яны закладнікі рэжыму. І тая бездухоўнасць адсутнасць нацыянальнай ідэі, пошласць, гвалтоўнасць, што пануюць на так званых беларускіх каналах, адштурхнулі нашага гледача. Большая частка насельніцтва глядзець вымушана, бо не мае выбару, глядзіць і крытыкуе - гэта я ведаю дакладна."

Ул. Содаль: "Спадарыня Зінаіда! У маім фотазборы перахоўваецца адзін Ваш студыйны фотаздымак... З Анатолем Сысам. Якія ў Вас былі стасункі з гэтым літаратарам? Які будзе Ваш каментар да гэтага здымка?"

З. Бандарэнка: "О! Гэта была цэлая эпапея. Я ўжо працавала ў Менску. Нам не ставала дыктараўмужчын. Дыктараўжанчын было ўдоваль, а вось дыктараў мужчынаў не ставала. Пачалі ездзіць па абласных студыях і там прыкідваць, каго б з тутэйшых мужчын завербаваць на рэспубліканскае тэлебачанне. Праводзілі і розныя конкурсы. І от аднаго разу з Галінай Сядзельнікавай паехалі ў Гомель і з экрана абласнога тэлебачання абвясцілі сярод мужчынаў конкурс на дыктараў. Дык вось у прызначаны дзень пачалі прыходзіць да нас прэтэндэнты. Кожны з іх стараўся як мага паказааць сябе як найлепей. А нас цікавіла тады найперш мова, дыкцыя. І от на праслухоўванне аднаго разу прыходзіць даўгавязы, і з гэтага трохі няўклюдны юнак і кажа: "Я яшчэ вучуся. Пішу вершы. Можа і я вам прыдамся. Паслухайце мяне," і пачаў чытаць. Ой! Што гэта было за чытанне! Вочы свяціліся, увесь гарэў. Але гэта было аўтарскае чытанне. Пранікнёнае, эмацыйнае але не дыктарскае. Бракавала крыху і дыкцыя, артыкуляцыя. На дыктара ён яўна не цягнуў, але пакінуць яго паза тэлівізяй не хацелася, і мы запрасілі яго ў Менск. Тут яго залічылі, кім вы думаеце? - Кабельным майстрам, цягацьперамяшчаць кабелі на тэлевізійных здымках. І ён часта заходзіў да нас у дыктарскую, смакаваў з намі нашу мову натхняў нас на працу, пісаў мне лісты з сваёй роднай вёскі. Гэтак мы жылі і працавалі, не цураючыся ніякай працы, абы жыло роднае тэлебачанне, родная мова на ім.

Ул. Содаль. "Зінаіда Аляксандраўна, якія ў вас самыя блізкія планы? Ці збіраецеся з чытачамі "Нашага слова" падзяліцца тымі моўнымі назіраннямі, якіх ў вас, спадзяюся, намножылася нямала за гады свайго дыктарства?"

З. Бандарэнка. "Наперадзе лета. Шчыра кажучы, мару адпачыць, бо мінулая зіма была напружаная. Былі праблемы і са здароўем. Для мяне лета - гэта лецішча, хлопат пра кветкі, пра мае любімыя ружы. А што да мовы? Можа, каб меней было розных рэформаў, а было больш спрыяння гэтай мове: адкрыццё беларускіх садочкаў, школ, класаў, нашы людзі адчулі б гэта і зняліся з парадку дня тыя праблемы, якія існуюць у нас на сёння."

Ул. Содаль. "Зінаіда Аляксандраўна, амаль усё Ваша жыццё прайшло перад тэлекамерай. Вы ездзілі і зараз ездзіце на працу ў грамадскім транспарце. А ці пазнаюць вас людзі? І як вы пачуваеце сябе ў такія моманты? Ці ўзнікаюць якіясь стыхійныя размовы? Прыгадайце хоць аднудругую з іх. Самую яскравую..."

З. Бандарэнка. "Пазнаюць! Даўней, як працавала на тэлевізіі, пазнавалі больш. Зараз менш. Надаралася і падыходзілі і гутарылі. Пра што? Ды пра самае рознае. Пра тое ж самае тэлебачанне. Яно тады зусім іншае было. Мы ж былі асветнікамі. А якое зараз наша тэлебачанне, я ўжо казала..."

Нашай тэлевізійнай легендзе Зіне Бандарэнцы - 70 год. Але шмат хто з яе паклоннікаў у гэта не верыць. Сама мала яна выглядае гадоў на дзесяць маладзейшая, чым ёсць, кажуць яны і жадаюць нашай першай тэлевізійнай зорцы і надалей заставацца такой. А самае галоўнае - заўсёды заставацца маладой душою. А маладую душу заўсёды адчувае моладзь. Балазе, яна і зараз цягнецца да яе, хоча пераняць ад яе увесь той досвед які намножыла Зінаіда Аляксандраўна за доўгія гады свайго дыктарства.

Таварыства беларускай мовы далучаецца да шматтысячнай аўдыторыі прыхільнікаў Вашага таленту і спадзяецца заўсёды бачыць Вас актыўнай дзеячкай у нашых шэрагах.

Уладзімір Содаль.


Пераможцы ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Івацэвічах

1. Ракоўская Зоя Аляксандраўна . Нарадзілася ў 1956 годзе ў сям'і настаўнікаў у в. Дабромысль Івацэвіцкага раёна. У 1978 годзе скончыла Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Выкладала нямецкую мову ў Воленскай СШ Івацэвіцкага раёна. Любіць чытаць мастацкую літаратуру, любімы пісьменнік - Р. Брэдберы. У вольны час вышывае.

2. Тумаш Ніна Нікіфараўна . Нарадзілася ў 1942 годзе ў в. Крыніцы (Белавежская пушча) Пружанскага раёна. Скончыла Горацкую сельгасакадэмію. Працавала па спецыяльнасці ў гаспадарках Берасцейскай вобласці, у тым ліку і на кіраўнічай пасадзе. Бескарыслівы чалавек. Шые, робіць пруткамі, вышывае.

3. Басалай Ігар. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў г. Івацэвічы. Вучыцца на пятым курсе Баранавіцкага універсітэта. Сумленны, працавіты, адказны. Шчыры беларус. Цікавіцца мінулым Бацькаўшчыны і неабыякавы да сучаснага.

4. Трухановіч Аляксандр . Нарадзіўся 11.11.2004 года ў вёсцы Вялікая Гаць Івацэвіцкага раёна. Любіць маляваць, спяваць, танчыць. Цікаўны да ўсяго. Мае ўласны погляд на з'явы і падзеі.

5. Зайка Антаніна Іванаўна . Нарадзілася ў 1953 годзе ў вёсцы Альшаніца Івацэвіцкага раёна (ля Косава, дзе сядзіба Т. Касцюшкі і палац Пуслоўскіх). Закончыла Берасцейскі педінстытут, настаўніца рускай мовы і літаратуры. Выкладае яшчэ і гісторыю. Вялікая прыхільніца беларушчыны і на гэтай ніве працуе. Разам з мужам, Аляксандрам Фамічом, сабралі мясцовыя фразеалагізмы, мянушкі, гістарычныя даведкі пра населеныя пункты, знакамітых людзей і інш. У школе стварылі музей.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў траўні

Шкірманкоў Фелікс Паўлаў Міхаіл Іванавіч Арлоў Валянцін Мікалаевіч Петрашкевіч Алесь Лявон. Каляда Ніна Фёдараўна Банкевіч Генадзь Уладзімір. Валошчык Мікола Антонавіч Самасюк Ганна Яніцкая Мая Міхайлаўна Драўніцкі Іван Пятровіч Хвайніцкі Чэслаў Сымонавіч Юрэвіч Генрых Іосіфавіч Ляскоўская Зоя Нікіфараўна Буднік Янка Фёдаравіч Міцкевіч Яўген Фаміч Касавец Іван Язэпавіч Жабінская Марыя Пятроўна Цітоў Леанід Сцяпанавіч Кляшторная Мая Тодараўна Драўніцкая К.М. Корзан Сцяпан Уладзіміравіч Лытнёў Міхаіл Ніжанкоўская Ірына Уладзіс. Марцінкевіч Яўгенія Гнеўка Анатоль Лявонавіч Акуленка Міхаіл Анішчык Барыс Вітальевіч Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч Бароўскі Анатоль Мікалаевіч Касцюк Георгі Васільевіч Быстранкова Таіса Вікенц. Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч Шуткін Сяргей Сяргеевія Кароль Аляксей Сцяпанавіч Храмлюк Марыя Іосіфаўна Латоцін Лявон Бордак Уладзімір Адамавіч Мекшыла Мікалай Шахмуць Ніна Іванаўна Крук Віктар Фёдаравіч Леўшык Станіслаў Станісл. Нікіпорчык Віктар Кануннікаў Сяргей Іванавіч Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч Дрозд Галіна Рухлова Тамара Хітрун Ілья Андрэевіч Шароў Георгій Іванавіч Малько Пётр Іванавіч Сіўко Франц Іванавіч Шруб Марына Кудрашоў Віктар Корзан Яніна Браніславаўна Грудзіна Аляксандр Пятр. Майсеня Людміла Іосіфаўна Малышава Галіна Праўдзін Віктар Аляксандр. Калакольцава Аліна Шабуня Ніна Рычык Васіль Анатольевіч Сцефановіч Рамуальд Александровіч Разалія Адам. Шышкавец Ала Аркадзеўна Мальцава Ганна Валянцін. Аляшчэня Мікалай Мікал. Мацвеева Тацяна Генадз. Сітнік Аляксандр Вараб'ёў Уладзімір Раманавіч Мяснянкіна Ала Міхайлаўна Шарах Мікола Аркадзевіч Карповіч Андрэй Іванавіч Натынчык Уладзімір Алякс. Шыманіца Ала Іванаўна Гладкі Леанід Анатольевіч Брыцько Уладзімір Міцкевіч Кастусь Вайцаховіч А.Р. Кавальчук Галіна Тадэвуш. Якубчык Генрых Анапрыенка Ірына Станевіч Тамара Іосіфаўна Стукаў Віктар Якаўлевіч Быкава Надзея Мартынаўна Коўган Сяргей Яўгенавіч Хоміч Генадзь Рыгоравіч Апон Мікалай Тышкевіч Галіна Францаўна Паплаўская Ірына Станісл. Шупенька Ірына Аляксанд. Пятрашка Майя Навасельская Таццяна Уладз. Клімуць Вольга Бабіч Юры Міхайлавіч Корзан Уладзімір Сцяпанавіч Бакшун Валянціна Валчок Ліля Кручкоў Сяргей Мікалаевіч Харланчук Аляксандр Анат. Баланчук Эдуард Мікалаевіч Мурашка Людміла Мікал. Сідар Маргарыта Карнееў Віктар Васільевіч Таневіч Галіна Янаўна Пожанька Ігар Леанідавіч Астраўх Аліна Эдмундаўна Шчарбіна Святлана Сільвановіч Станіслаў Алёйз. Лебедзева Наталля Мікал. Церпугова Алена Фёдараўна Лабачоў Яўген Дзмітрыевіч Харанека Святлана Станісл. Снітко Галіна Мікалаеўна Калацкая Вольга Апалька Жанна Віктараўна Кульбянкова Іна Кот Алена Кандраццеў Андрэй Васільев. Кампанеец Святлана Юр'еўна Азарка Вольга Уадзіміраўна Салаўёў Зміцер Сяргеевіч Бушлякоў Юрась Сямёнавіч Шарыпкін Генадзь Грышкевіч Кірыла Уладзімір. Думанскі Аляксандр Грумо Зміцер Пашкевіч Ігар Адамковіч Аляксандр Эдмун. Галубовіч Вольга Алесіна Таццяна Міхайлаўна Счасная Нэлі Пятроўна Снітко Вольга Уладзіміраўна Бяйдук Наталля Яцыновіч Святлана Валіцкая Іна Отчык Андрэй Васілеўская Кацярына Тырсін Васіль Анатольевіч Пратасавіцкая Марыя Георг. Пыжык Аляксей Шчэрба Святлана Мікал. Карпінская Юлія Моніч Алесь Карцель Настасся Тарасенка Уладзімір Мікал. Станевіч Юрый Даніловіч Раіса Строкач Алякчандр Пятров. Вішнеўская Дар'я Дзмітр. Цюрын Аляксей Сяргеевіч Дзяконскі Аляксандр Алякс. Лагун Вольга Эдвардаўна Шантар Дзіяна Георгіеўна Чухліб Наталля Буз Андрэй Віктаравіч Аскерка Зміцер Абухоўскі Юры Жукоўская Таццяна Яўген. Васільчук Іван Дзмітрыевіч Буката Людміла Аляксандр. Жураўлёва Таццяна Сярг. Салговіч Вольга Віктараўны Мацвееў Максім Іванавіч Рубанік Таццяна Радзюк Алена Іванаўна Шык Кірыл Іванавіч Кандракоў Міхаіл Валер'евіч Кабылка Віталь Сяліцкая Рыта Радзюк Уладзімір Сяргеевіч Лапо Аляксандр Іванавіч Богуш Святлана Яўгенаўна Астахновіч Андрэй Казімір. Талкачыкава Кацярына Ал. Калеснікава Алена Уладзімір. Сідаровіч Яніна Дзмітраўна Пералыгін Алесь Паўлініч Валеры Валерыевіч Макарскі Андрэй Георгіевіч Кандратовіч Ян Янавіч Пуцікаў Ілля Кравец Дзмітрый Юр'евіч Лук'янцаў Кірыла Іванова Анфіса Міхайлаўна Шахаб Дар'ян Казакевіч Юры Іосіфавіч Макарчык Уладзімір Гарбачэўскі Васіль


ПЕРАМОЖЦЫ-ЛАЎРЭАТЫ КОНКУРСА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ "БЕЛАРУСКІ НАСТАЎНІК 2008 ГОДА"

ЮРЫ МЯНЬКОЎ: "Размаўляй са мной па-беларуску!"

Мянькоў Юры Уладзіміравіч- настаўнік беларускай мовы і літаратуры ўстановы "Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс: дзіцячы сад - базавая школа Кармянскага раёна" Гомельскай вобласці. Закончыў факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова ў 2002 годзе. Працуе ва ўстанове адукацыі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Стаж працы - 6 год. Мае 1 кваліфікацыйную катэгорыю. Пераможца раённага конкурсу "Лепшы славеснік-2005" (1 месца); лаўрэат раённага конкурсу "Малады настаўнік-2007" (2 месца); пераможца раённага конкурсу "Лепшая метадычная распрацоўка Тыдня беларускай мовы і літаратуры" (2003 г.). Двойчы прызёр рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак "Адкрыты ўрок" (2006 і 2007 гг.). Кіраўнік творчай групы раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы. Аўтар метадычных распрацовак па новых педагагічных тэхналогіях (французскія педагагічныя майстэрні і ўрокі-праекты) і публікацый у рэспубліканскім друку . Піша прозу.

Прыемна, што рэкамендацыю на конкурс ТБШ далі настаўніку яго калегі: кіраўніцтва ўстановы (дырэктар Радзюк З.І., намеснік Карповіч Г.А.), настаўнікі Турлакова Н.М., Лавянецкая Л.П., Андрыянец Т.С., цёплае слова сказалі ўдзячныя вучні. Уся праца настаўніка прадстаўлена ў аб'ёмістым партфелі і складаецца ці не з трох сотняў старонак: творчая візітоўка, водгукі на яго працу калег і вучняў, праекты, планы, распрацоўкі ўрокаў іх аналізы, раскрыццё метадычнай, навуковай і грамадскай працы педагога, яго публікацыі ў перыядычных выданнях, творчыя нататкі навучэнцаў.

Яскрава характарызуюць настаўніка як асобу неардынарную яго наступныя прыярытэты, прынцыпы, ідэалы:

любімыя педагогі - Васіль Сухамлінскі, Алесь Белакоз, Канстанцін Ушынскі;

пісьменнікі , якія з'яўляюцца аб'ектам даследавання ці цытавання - Святлана Алексіевіч, Ян Баршчэўскі, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Міхась Гарэцкі, Ларыса Геніюш, Ніл Гілевіч, Віктар Карамазаў, Павел Місько, Мікола Нікановіч, Сяржук СокалаўВоюш, Васіль Супрун і інш.;

выказванні - "Галоўнае мае вучні, якія стануць, спадзяюся, сапраўднымі Беларусамі. І цяпер я аддаю ім часцінку сябе, каб у будучым убачыць, што яны не цураюцца свайго роднага: гісторыі, культуры, мовы. Я жыву для будучай Беларусі";

кліч - Жыве Беларусь!

Настаўніца матэматыкі Турлакова Н.М. піша: "Юры Уладзіміравіч вылучаецца сярод калегаў педагагічным талентам, глыбокімі ведамі не толькі па роднай мове і літаратуры, але галоўнае, што вылучае яго сярод іншых настаўнікаў, гэта любоў да роднай беларускай мовы, гісторыі Бацькаўшчыны, любоў да працы. Я магу назваць Юрыя Уладзіміравіча сапраўдным Педагогам, Настаўнікам з вялікай літары…

Юры Уладзіміравіч імкнецца працаваць так, каб кожны новы ўрок стаў для вучняў сапраўдным адкрыццём, быў цікавым па змесце і форме, каб праз урок вырашыліся праблемы сучаснага беларускага грамадства…

Праз урок Юры Уладзіміравіч выхоўвае Патрыёта, змагара за родную мову, культуру. Пры гэтым дзеці пачуваюцца на ўроках настаўніка свободна і вольна...

Юры Уладзіміравіч - Патрыёт Беларусі, бо заўсёды думае пра адраджэнне нацыі, пра адраджэнне роднай беларускай мовы, на якой штодня і размаўляе, на якой думае і адчувае. Ён далучае сваіх вучняў да асноў нацыянальнай культуры, да вывучэння і захавання самабытных народных традыцый, да пазнання духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. Ён жыве для Беларусі. І ў гэтым яго веліч і непаўторнасць.

Талент педагога, добразычлівае і ўважлівае стаўленне да калег і вучняў набылі Юрыю Уладзіміравічу заслужаны аўтарытэт і павагу сярод вучняў, іх бацькоў і жыхароў вёскі Баравая Буда Кармянскага раёна."

За шэсць гадоў працы ў школе ў Юрыя Уладзіміравіча вылучылася свая сістэма выкладання беларускай мовы і літаратуры, якая дае добрыя вынікі. Ён шырока выкарыстоўвае ў сваёй працы тэхналогію французскіх педагагічных майстэрняў, тэхналогію праектнага навучання, элементы тэхналогіі крытычнага мыслення і праблемнага навучання, тэхналогіі дыялогу культур, інтэгральную тэхналогію - тыя гуманістычныя тэхналогіі, якія дазваляюць на ўроках стварыць умовы для развіцця творчых магчымасцяў кожнага вучня.

Праз сачыненні і іншыя творчыя работы Юры Уладзіміравіч абуджае ў вучняў цікавасць да роднай зямлі, да роднай беларускай мовы, гісторыі. Не выпадкова выбраны і тэмы для сачыненняў : "Мой родны кут", "За што я люблю Беларусь" і інш.

"Я вельмі люблю той куточак, дзе я нарадзілася, вырасла, дзе неаднойчы бегала басанож па знаёмых вясковых сцяжынках, падстаўляючы яркаму сонцу сваё аблічча. Родны кут - гэта тое месца, дзе цябе абавязкова чакаюць і разумеюць.

… Мы, беларусы, павінны ганарыцца тым, што жывем у незалежнай, вольнай краіне. Дык чаму ж тады мы слухаем іншых, робім гэтак жа, як і яны: спяваем чужыя песні, размаўляем на чужой мове, забываем родную беларускую мову, забываем народныя святы, традыцыі? А чаму некаторыя беларусы нават забываюць свой родны куточак, дзе нарадзіліся, дзе жывуць іх старыя бездапаможныя бацькі, а родная матуля выходзіць штодня на двор, каб убачыць сваё роднае блуднае дзіця? А яго ўсё няма…

…Дык давайце ж, людзі, верыць у Дабро, Міласэрнасць, Спагаду, Шчырасць, Любоў, бо наша беларуская зямля з'яўляецца крыніцай духоўнага багацця і творчага натхнення! Дык давайце ж, беларусы, зробім так,каб наша Беларусь, наша Радзіма жыла і квітнела многія стагоддзі!" (Папкова Алена, вучаніца).

Мянькоў Юры Уладзіміравіч практыкуе нестандартныя формы ўрокаў: урокіпрэсканферэнцыі, урокігульні ( "Свая гульня" з элементамі "французскай" педагагічнай майстэрні па апавяданні Віктара Карамазава "Дзяльба кабанчыка"), уроківіктарыны, урокіконкурсы, урокідыспуты (урокмайстэрня "Чаму беларусы не размаўляюць пабеларуску"), урокідыялогі ("Чаму плача Беларусь": урокмайстэрня па апавяданнях Яна Баршчэўскага "Плачка", "Сын Буры", Пакутны дух"), літаратуразнаўчыя даследаванні ("Пад сімвалам Пагоні: лірыка Васіля Супруна". Цікава былі праведзены урокдаследванне "Сучасная беларуская патрыятычная лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш" і ўрокнапамін "Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва", якія наведалі не толькі ўсе настаўнікі Баравабускай школы, але і настаўнікі з іншых школ Кармянскага раёна.

Захапіўшыся яшчэ ва універсітэце анамастыкай і тапанімікай, педагог працягвае працу ў школе, піша рэфераты "Краязнаўчы матэрыял на ўроках беларускай літаратуры", "Эстэтычная функцыя мовы і мастацкай літаратуры", "Моўныя асаблівасці рамана П. Місько "Мора Герадота" і інш.

Юры Уладзіміравіч не толькі рыхтуе сваіх навучэнцаў да алімпіяд, на якіх яны займаюць прызавыя месцы, але і сам распрацоўвае алімпіядныя заданні па роднай мове і літаратуры.

Наш конкурсант з'яўляецца класным кіраўніком сёмага класа. Вядзе вялікую выхаваўчыю працу па згуртаванні дзіцячага калектыву, прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод вучняў і іх бацькоў, абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.

Юры Мянькоў актыўна займаецца самаадукацыяй. Ён піша прозу, публіцыстычныя артыкулы, метадычная распрацоўкі. Яго хвалюючыя публіцыстычныя нататкі заўважаюцца ў "Нашым слове", "Нашай Ніве", "Настаўніцкай газеце", педагагічныя даследаванні ў часопісах "Роднае слова", "Беларуская мова і літаратура". А "Настаўніцкая газета" двойчы прызнавала яго пераможцам конкурсу метадычных распрацовак.

Школьныя калегі з гонарам пішуць пра свайго таварыша як актывіста ў грамадскім жыцці: "Збіраў подпісы пад зваротам да старшыні Менгарвыканкама М.Я. Паўлава з просьбай адмены рашэння мясцовых улад аб высяленні ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" з памяшкання на вуліцы Румянцава, а таксама двойчы звяртаўся да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ з патрабаваннем спынення дыскрымінацыі беларусаў па моўным пытанні…"

На погляд Юрыя Уладзіміравіча, лёс беларускай мовы карэнным чынам залежыць ад таго, ці стане яна роднай найперш у школе. Бо пакуль моладзь і настаўнікі не ўсвядомяць сябе сапраўднымі Беларусамі, не зразумеюць, што мова - гэта не толькі прадмет вывучэння, але перш за ўсё сродак выхавання і навучання, а таксама найважнейшая адзнака нацыі, яе адметнасць, непаўторнасць, то ніякія законы, пастановы, накіраваныя на адраджэнне роднай мовы, не ўратуюць становішча. І калі на школьных занятках настаўнікі не імкнуцца выхаваць Патрыёта, Асобу, не робяць захадаў для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці вучняў, то ўвесь навучальны працэс нічога не варты.

Пра самога канкурсанта можна з упэўненасцю сказаць, што ён сапраўдны Беларускі Настаўнік.

Студэнтка факультэта народнай культуры БДПУ Юля Палякова.


Так бачу свет

Ужо стала добрай традыцыяй прэзентацыя твораў мастацтва ў сядзібе Таварыства беларускай мовы, што на вуліцы Румянцава ў Менску. І ў гэты дзень, 21 красавіка, нішто не перашкодзіла сустрэчы з творчасцю сябра ТБМ, фотааматара Міколы Лінніка. Выстава "Так бачу свет" прымеркаваная да 55годдзя з дня ягонага нараджэння.

На адкрыццё выставы, акрамя іншых, прыйшлі блізкія і знаёмыя спадара Міколы, тыя, хто даўно ведае пра яго захапленне і хто абраў сваёй асноўнай прафесіяй таксама фотамастацтва. Найперш, згадаем класіка гэтага жанру Яўгена Казюлю, які пад час імпрэзы даў глыбокі прафесійны аналіз твораў фотааматара. У адрозненне ад іншых выступоўцаў, якія, як і належыць, пазітыўна ацэньвалі творчасць юбіляра, Яўген Казюля на канкрэтных прыкладах даў слушныя парады па кампазіцыі, каляровым рашэнні і вонкавым афармленні фотаздымкаў. Як кажуць, разабраў "па костачках".

Фотавыставу ў межах культурніцкай кампаніі "Будзьма" адкрыла намеснік старшыні ТБМ Ірына Марачкіна. Сярод выступоўцаў - Уладзімір Дамашэвіч, Аляксандр Дэвойна, Мікола Купава, Сяргей Мельнік, Валер Стралко, Уладзімір Содаль, Уладзімір Цімашэнка. Першы сакратар амбасады Украіны спадар Сяргей з душэўнай цеплынёй паставіўся да захаплення Міколы і засяродзіў увагу прысутных на тым, што фотамастак паказаў не толькі вобразы Беларусі, але і гістарычныя мясціны братняй Украіны, авеяныя славай у войнах з чужацкай навалай. Краязнаўца Уладзімір Цімашэнка, які разам з Міколам Ліннікам займаецца даследаваннем бітвы князя Альгерда з татарамі на Сініх Водах, адзначыў каштоўнасць фота, на якіх зафіксаваныя гістарычныя мясціны, дзе адбылася бітва на Сініх Водах з татарамі. У працяг тэмы мастак Мікола Купава выказаў пажаданне, каб ў 2012 годзе, да 650х угодкаў гістарычнай падзеі, майстар падрыхтаваў адмысловую выставу на гэтую тэму.

Прафесар Аляксандр Дэвойна, выказаў сваё захапленне творчасцю Міколы Лінніка. Як звычайнаму гледачу, яму блізкія і зразумелыя паказаныя на выставе творы. У сваім слове асабліва адзначыў фотакампазіцыю з партрэтам акадэміка А. Красіна, пад кіраўніцтвам якога ён працаваў 12 гадоў вучоным сакратаром Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР. Аспрэчваў некаторыя крытычныя заўвагі прафесіяналаў, выказаўшы такую думку, што часам фотафакт з'яўляецца асаблівай каштоўнасцю, як дакумент незваротнага часу.

Пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч адзначыў высокі ўзровень твораў і пажадаў прыкласці ўсе намаганні, каб выдаць адмысловы фотаальбом з цудоўнымі краявідамі нашай Бацькаўшчыны, помнікамі дойлідства, фотапартрэтамі нашых людзей

Паэт Валер Стралко, вядомы сваім перакладам "Новай зямлі" Якуба Коласа на украінскую мову, адкрыў для сябе ў гэты вечар невядомую яму іпастась Міколы Лінніка. Да гэтага часу ён ведаў яго як добрага спецыяліста па радыётэхніцы, як чалавека, які займаецца вывучэннем гісторыі сваёй краіны. Таму ён быў прыемна ўражаны Міколавым фотааматарствам.

У выступленні жонкі Галіны адчувалася ўзаемаразуменне і шчырая падтрымка творчых памкненняў мужа, яго дзейнасці. З душэўнай цеплынёй гаварыла пра ягоныя яшчэ не рэалізаваныя таленты і магчымасці. Згадала, як ён амаль паўдня паляваў з фотаапаратам за калматым чмялём, каб зафіксаваць яго на півоні.

Мастак Аляксей Марачкін, які вёў гэтую імпрэзу, павіншаваў юбіляра з 55годдзем, з цікавай экспазіцыяй, разгорнутай у гэтай гасціннай зале, уручыў падарункі ад Таварыства беларускай мовы, кампаніі "Будзьма". "Гэта цудоўна, адзначыў ён, што юначае захапленне бачыць свет праз фотааб'ектыў, захавалася ў Міколы да сённяшняга часу, бо, бадай, ці не кожны з нас у школьныя гады браў у рукі тагачасны савецкі фотаапарат "Зоркий" ці "Змену" ды імкнуўся зафіксаваць убачанае, якое праз дзесяткі гадоў сталася своеасаблівым дакументам эпохі."

У канцы імпрэзы слова ўзяў сам Мікола Ліннік, які вельмі цікава распавёў пра сябе, сваё жыццё і сваё захапленне фотамастацтвам.

Што і казаць. З усіх мастацтваў фатаграфія найбольш блізкая і зразумелая людзям.

Наш кар.

Мікола Ліннік нарадзіўся на Валожыншчыне ў вёсцы Порычы 3 сакавіка 1954 г. Паспяхова скончыў СШ № 1 у Валожыне, затым Менскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці радыёінжынер.

Па размеркаванні працаваў у канструктарскім бюро радыёзавода "Спадарожнік" у Маладзечне, пасля - старшым інжынерам у Валожынскім райаб'яднанні "Сельгастэхніка".

З 1978 года стала працуе ў сувязі на розных пасадах. Цяпер - вядучы інжынер службы сродкаў радыё і тэлебачання філіяла "Міжгародняя сувязь" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам".

У Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны амаль з пачатку заснавання. Быў намеснікам старшыні і старшынём Радашкавіцкай Рады, удзельнічаў у працы з'ездаў Таварыства, Першага з'езда беларусаў свету.

Займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Падчас працы намеснікам старшыні Радашкавіцкага пасялковага Савета народных дэпутатаў былі вернуты гістарычныя назвы вуліцам, створаны беларускамоўныя класы, праводзіліся шматлікія вечарыны, экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, паездкі ў тэатр імя Янкі Купалы, на канцэрты. Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР на выбарах 1990 года.

Публіцыстычныя і інфармацыйныя артыкулы Міколы Лінніка друкаваліся ў газетах "Працоўная слава", "Святло камунізму", "Маладзечанская газета", Наш дзень", "Рэгіянальная газета", "Мінская праўда", "Наша слова", "Літаратура і мастацтва", "Народная воля", "Народная газета", "Вячэрні Мінск".

Фатаграфіяй займаецца з 1963 года. Фотаапарат "Зорький" быў у старэйшага брата. На грошы са стыпендыі і заробак у студэнцкім будаўнічым атрадзе набыў свой "ЗенітЕ", якім карыстаецца да гэтага часу.

Удзельнік фотавыстаў у Маладзечне, Менску, Разані. Першая персанальная фотавыстава "Жанчыны. Кветкі. Беларусь" адбылася з 3 па 20 сакавіка гэтага года ў філіяле "Міжгародняя сувязь".

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX