Вярнуцца: 2009

№ 39 (930)


Крыніца: pawet.net.



№ 39 (930) 30 ВЕРАСНЯ 2009 г.


ТБМ АДЗНАЧЫЛА 20 - ГОДДЗЕ

27 верасня ў Менску прайшлі ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

У 11.00 пачалося працоўна-святочнае паседжанне рэспубліканскай Рады ТБМ.

Рада ўшанавала хвілінай маўчання тых сяброў ТБМ, хто пайшоў ад нас за гэтыя 20 гадоў, заслухала даклад старшыні ТБМ Алега Трусава.

Рада прыняла зварот да Кіраўніка беларускай дзяржавы аб уключэнні на разгляд Палаты Прадстаўнікоў Нацыя-нальнага Сходу Рэспублікі Беларусь зменаў і паправак у «Закон аб мовах»;

зварот да Кіраўніка беларускай дзяржавы пра абвяшчэнне 2010 года Годам роднай мовы;

зварот да грамадзянаў Беларусі з нагоды перапісу насельніцтва.

Рада прыняла пастано-ву аб зменах у складзе Са-кратарыяту ТБМ.

Адбылося ўручэнне падзяк і юбілейных значкоў актывістам ТБМ.

На радзе не так многа гаварылася пра дзейнасць ТБМ за прайшоўшыя 20 гадоў, таму што да юбілейнага паседжання быў выдадзены "Летапіс ТБМ. 1989 - 2009". Летапіс сабраны Сакратарыятам ТБМ і рэдакцыяй газеты "Наша слова" паводле звестак, знойдзеных у СМІ, у архівах арганізацый Таварыства, у пратаколах з'ездаў, радаў і сакратарыятаў. Утрымоўвае інфармацыю пра дзейнасць ТБМ за перыяд ад Устаноўчага з'езду 27 чэрвеня 1989 года да 31 жніўня 2009 года. Укладальнікі: С. Багданкевіч, Т. Вабішчэвіч, Ю. Карчагіна, І. Марачкіна, С. Суднік, А. Трусаў, Дз. Тушынскі. Рэдактар: Алег Трусаў. Атрымалася кніжка на 200 старонак, дзе ўся дзейнасць ТБМ пададзена, калі не падзённа, то патыднёва і памесячна.

У завяршэнні паседжання Радзе быў прадстаўлены першы ў гісторыі падручнік стэнаграфіі на беларускай мове, аўтар С. Суднік.

Наогул, ТБМ правяло вялізарную працу па падрыхтоўцы да 20-годдзя. Акрамя летапісу быў выдадзены Статут ТБМ у апошняй рэдакцыі, са складам цяперашняй Рады; быў выдадзены юбілейны кан-верт, юбілейны каляндарык і юбілейны значок; былі надрукаваны спецыяльныя юбілейныя бланкі падзякаў.

Мастацая частка ў 13.00 пачалася з паказу фільмаў пра трох старшыняў ТБМ: Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна і Алега Трусава, знятых у розныя часы, рознымі рэжысёрамі і аператарамі.

Пасля фільмаў выступалі бард Аляксей Галіч, а таксама славуты гурт БДУ "Тутэйшая шляхта". Ад дыпламатычнага корпуса вітаў сяброў ТБМ на выдатнай беларускай мове амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Такім чынам ТБМ падвяло рысу пад нялёгкімі 20 гадамі змагання за беларускую мову - ад перспектыўных гадоў кароткай беларусізацыі пачатку 90-х да цяжкага адкату канца тых жа 90-х і пачатку новага тысячагоддзя і да сённяшніх дзён, калі ўсе сілы грамадства звернуты да праблем эканамічнага выжывання.

Тым не менш, той факт, што дзейнасць ТБМ не затухае, што ў Таварыства ідуць сотнямі ўсё новыя людзі, што арганізацыі ТБМ дзейнічаюць па ўсёй краіне і ў многіх рэгіёнах маюць падтрымку не толькі з боку шырокіх пластоў народа, але і з боку ўладных структураў, сведчыць пра справядлівасць і жыццядзейнасць тых каштоўнасных прыярытэтаў, на якія абапіраецца ТБМ.

На здымках: ідзе паседжанне Рады; слова маюць амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан і адзін з ветэранаў ТБМ Мікола Савіцкі; выступае "Тутэйшая шляхта".


600-ты нумар "Нашага слова", выдадзены ў Лідзе

ШЧЫРЫ РУПЛІВЕЦ З ГЛЫБОКАГА

Яшчэ некалькі гадоў таму назад цэнтр паўночназаходняй Віцебшчыны - Глыбокае-нагадваў сабой хоць у нейкай ступені беларускі горад. У першую чаргу, з пункту гледжання візуальнага, вонкавага афармлення. Дзенідзе можна было заўважыць рэкламныя надпісы, шыльды на роднай мове. Зараз жа, на жаль, уражанне такое, што трапіў у глухую расійскую правінцыю, бо амаль уся вонкавая рэклама расійскамоўная. За вельмі рэдкім выключэннем. Якраз такім прыемным выключэннем і з'яўляецца прыватная крама з назвайабрэвіятурай МКТ+ , размешчаная ў цэнтры горада, літаральна за два крокі ад аўтавакзала. І гэты факт мае надзвычай важнае значэнне, бо штодня шмат людзей наведвае краму, дзе ўсё аформлена пабеларуску, дзе прадавачкі размаўляюць таксама на мове тытульнай нацыі, куды проста прыемна зайсці, каб адчуць, што ты зараз у Беларусі. Я, будучы ў Глыбокім, рэгулярна наведваю краму. І не заўсёды з мэтай штокольвек прыдбаць, а проста пагутарыць на сваёй мове. А нядаўна пазнаёміўся з яе ўласнікам,чалавекам незвычайнай эрудыцыі, сапраўдным беларусам - Свяціславам Іосіфавічам Пацэвічам.

Разгаварыліся. Мой суразмоўца нарадзіўся ў вёсцы Дразды Пастаўскага раёна. Яго дзед і бацька былі рэдкімі адмыслоўцамі, мелі залатыя рукі. Дастаткова сказаць, што дзед зрабіў унікальную, прыгожую скрыпку, на якой ігралі не адзін дзесятак гадоў. Цікавасць да цяслярскай, кавальскай, гарбарскай справы перадалася і нашаму герою, які з кранальнай цеплынёю расказвае пра сваіх продкаў, захоўвае памяць пра блізкіх людзей.

Але жыццё склалася так, што ладны яго кавалак, больш за дваццаць гадоў, спадар Пацэвіч пражыў за межамі Беларусі - у Эстоніі. Паказальна, і там ён апекаваўся беларускімі справамі, узначальваў суполку "Бацькаўшчына", якая аб'ядноўвала выхадцаў з Беларусі, што не выракліся сваіх каранёў. У 2001-ым годзе прыехаў у Глыбокае, адкрыў сваю краму. Яна спецыялізуецца на продажы канцылярскіх тавараў, таксама аказваюцца насельніцтву паслугі па нарэзцы шкла. Калектыў не надта вялікі - чатыры прадавачкі і два бухгалтары. Але ўсе яны абсалютна свабодна валодаюць беларускай мовай. Больш за тое. Як кажа Свяціслаў Іосіфавіч, валоданне першай дзяржаўнай мовай і ёсць адзін з абавязковых крытэрыяў прыёму на працу! Не ведаеш беларускай - тут працаваць не зможаш. Ці ж гэта не прыклад, варты ўсякага пераймання? Безумоўна, так!

Шчыра скажу: не падазраваў, што ў Глыбокім ёсць унікальны прыватны этнаграфічны музей! А месціцца ён якраз на сядзібе спадара Пацэвіча. І ніхто лепш за Свяціслава Іосіфавіча не змог бы правесці экскурсію, з такой любоўю і замілаванасцю расказаць пра ўласнаручна сабраныя экспанаты. А паглядзець тут ёсць на што: адмысловыя калекцыі ліхтароў - ад вайсковых нямецкіх да шахцёрскіх, прасаў з розных часоў і мясцовасцяў, жорнаў, бочак розных відаў і рознага прызначэння, вагаў на самую розную масу, гліняных збаноў, ночваў і яшчэ шматшмат чаго… Асобнай увагі патрабуюць цяслярская ды кавальская майстэрні. У апошняй, у прыватнасці, усталяваны сапраўдны палявы нямецкі горан - трафей яшчэ Першай Сусветнай вайны.

Зрэшты, расказваць пра экспанаты можна бясконца. Далёка не кожны дзяржаўны музей мае такія цікавыя, часам проста унікальныя рэчы. Усё было сабрана самім гаспадаром: нешта куплялася, нешта адшуквалася ў старых вёсках, дзе цяперашняе пакаленне часта і не разумее, што гэта за прадмет, і навошта ён патрэбны. А Свяціслаў Іосіфавіч усё рупліва захоўвае, размяшчае ў адпаведным тэматычным кутку і можа апавядаць яшчэ доўга і пра гісторыю таго ці іншага экспаната. Зразумела ж, на цудоўнай беларускай літаратурнай мове, якая ідзе з глыбіняў душы, ад сэрца. І цяжка даць веры, што гэта не прафесійны экскурсавод, а калекцыянаванне прадметаў старасветчыны - усяго толькі хобі… Якраз на такіх людзях і трымаецца беларускі дух, жыве памяць пра нашых продкаў, якая сілкуе і будзе сілкаваць яшчэ многія пакаленні.

Юрась Бабіч, намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны".


Мовазнаўчы досвед

Суправаджальнік, суправаджэнец - а не суправаджаючы.

Першыя акадэмічныя беларускія перакладныя слоўнікі падавалі найменне суправа-джальнай асобы без перакладу, толькі прыстасаваўшы расей-скую форму дзеепрыметніка да беларускай мовы: "Сопровождающий (в знач. существит.) суправаджаючы . (Русско-белорусскнй словарь, 1953, с.646); " Суправаджаючы (в знач. существ.) сопровожда-ющий " (Беларуска-рускі слоўнік, 1962, с.900).

Праўда, з значэннем прыметніка ў слоўніках адэкватам выступае беларускі прыметнік суправаджальны : сопровождающие обстояте-льства - суправаджальныя акалічнасці.

А гэта ўжо само па сабе сведчыць пра штучнасць формы суправаджаючы . Да таго, у слоўніку 1962 г. яно падаецца ў адным слоўнікавым артыкуле з семантыкай аж трох часцінаў мовы: прыметніка, назоўніка і формы дзеяслова - дзеецры-слоўя (рас. сопровождая ).

Пры перавыданні пер-шага акадэмічнага Руска-беларускага слоўніка (1953 г.) неўласцівае беларускай мове слова-адэкват рас. дзеепры-метніка з суфіксам -ющий было заменена на натуральнае беларускае ўтварэнне з суфік-сам - льнік - суправаджальнік . Так, у кнізе "Русско-беларусский словарь" (Выд. 2-е, Мінск, 1989, т. 2, с.420) чытаем: "Со-провождающий. 3. сущ. су-праваджальнік " . 1 ўсе наступныя перавыданні згаданага слоўніка трымаюцца гэтае нормы.

А вось беларуска-рус-кія слоўнікі застылі на "узоры" 1953 года. I ў "Беларуска-рускім сдоўніку" 1962 года, і ў двухтомавым перавыданні 1988-1989 гг., і ў трохтомавым 2003 года (выдадзеным пад рэдакцыяй А.Падлужнага) усё красуецца штучная для бела-рускай мовы форма дзеепры-метніка суправаджаючы .

Занесена яно і ў пяці-томавы (шасцікнігавы) "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы". У пятым томе (кніга першая) на с. 384 чытаем: "Суправаджаючы 1) Дзеепрыметнік..., 2) у знач. назоўніка. Той, хто суправаджае каго-, што-н. з мэтай аховы, канваіравання або як правад-нік. 3) Дзеепрыслоўе ад су-праваджаць ".

Вось які прастор, які разгон мае гэтае штукарства! Насамрэч яно натуральнае толькі як форма дзеяслова - дзеепрыслоўе.

Зазначым таксама, што на папярэдняй старонцы згаданага слоўніка падаецца з семан-тыкай дзейнай асобы закана-мернае ўтварэнне з высокапра-дукцыйным суфіксам -льнік : "Суправаджальнік. Той, хто суправаджае каго-, што-н.". Дарэчы, тут занатавана і форма жаночай асобы - суправаджа-льніца.

Новы Тлумачальны слоўнік (аднакнігавы) не падае наймення асобы паводле значэння дзеяслова суправа-джаць . Таму аўтары пісьмовых тэкстаў, знаныя пісьменні-кі, самі ўтвараюць найменні асобы - выканаўцы гэтага дзеяння. Так, у Ніла Гілевіча чытаем: "Ліфшыц варочае галаву тоў адзін, то ў другі бок... і нарэшце спыняецца сам і спыняе сваіх суправаджэнцаў" (Дзеяслоў. 2009. № 3 (40), с.29). Назоўнік суправаджэнец - утварэнне з суфіксам -ец ад слова суправаджэнне ( 'хто у складзе суправаджэння' ) ці з -энец ад суправаджаць (су-правадж(аць) -энец ). Такія вытворныя, як сведчыць "Бе-ларуская граматыка" (1985 г.) складаюць прадукцыйны тып: акружэнец, вылучэнец, паў-станец, паражэнец, прымі-рэнец.. .

Зімнота. Ля кожнае важнае брамкі мусіць быць вартавы; стаялі і мерзлі на 15-градуснай зімноце тры святыя Пётры ў міліцэйскай форме (Ніл Гілевіч. Забаўныя гісторыі з жыцця пісьменнікаў // Дзе-яслоў. 2009. № 3 (40). С. 139).

Слоўнікі не .фіксуюць назоўніка зімнота , але сэнс яго вынікае з кантэксту - 'зім-нае (зімовае) надвор'е', 'хала-дэча'. Зімнота - утварэнне з суфіксам -от-а ад зімны 'ха-лодны' ( 'уласцівы зіме' ). Тлу-мачальны слоўнік (Т. 2, с. 474) занатаваў шэраг вытворных слоў з асновай зімн- : зімна 'холадна', зімні 'тое, што і зімовы' (Параўн. у Якуба Коласа: Сціхлі песні зімняй буры ); зімны (разм.) 'халод-ны'. Зімная вада.

Утварэнні з суфіксам - от-а найчасцей абазначаюць адцягненую прымету, фізічны або фізіялагічны стан. Некато-рыя з іх выступаюць як гу-тарковыя сінонімы (утварэнні ад саміх назоўнікаў: сум - сумота, бяда - бядота ).

Як відаць, выкарыста-нае народным пісьменнікам Нілам Гілевічам слова зімнота мае выразную структуру і семантыку і здатнае папоўніць засекі літаратурнай мовы.

Павел Сцяцко


Беларускамоўны мульцік перамог на "Анімаёўцы"

26 верасня ў Магілёве завяршыўся XII міжнародны фестываль анімацыйных фі-льмаў "Анімаёўка-2009". Гран-пры фестывалю, крыштальны аловак, атрымала стужка кінастудыі "Беларусьфільм" "Аповесць мінулых гадоў", рэжысёра Ігара Воўчака.

Пра поспех беларускамоўнага мульціка паведаміў сябра журы фестывалю Сяргей Сычоў:

- Гран-пры атрымала беларуская стужка "Аповесць мінулых гадоў". Яшчэ наша карціна Александра Ленкіна пра Шурыка і іншапла-нецян атрымала адну з галоўных фестывальных узнагародаў "Прыз глядацкіх сімпатыяў".

Акрамя таго стужка рэжысёра Ўладзіміра Пяткевіча "Жыла была апошняя мушка" ўганараваная за лепшае выяўленчае выкананне карціны. З нашых пяці мульцікаў тры былі на беларускай мове. Акрамя "Аповесці", яшчэ "Як Несцерка пярсцёнак шукаў" ды "Беларускія прымаўкі".

Ігар Воўчак , рэжысёр "Аповесці мінулых гадоў", поспеху свайго мульціка здзівіўся:

- Ага, вось як. Ведаеце, гэты фільм амаль нідзе не паказваюць ніколі, але ж ён ужо зроб-лены дужа даўно. Але на фестывалях яго паказвалі, і ў мяне шмат за яго прызоў. Я дужа рады за тых маладых хлопцаў, якія рабілі гэты фільм. У мульціку ажно чатыры дэбюты.

Мультфільм "Аповесць мінулых гадоў" пра гербы беларускіх гарадоў. На дадзены момант знятыя 12 частак мульціка пра сімволіку абласных цэнтраў і знакавых гарадоў Беларусі - Наваградак, Полацк Чэрвень. Над стужкай акрамя Воўчака працуюць Аляксандар Ленкін, Мікалай Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надточы ды Тацяна Кубліцкая.

У праграме сёлетняга фестывалю былі 42 мультыплікацыйныя стужкі з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Грузіі, Расеі, Азэрбайджана, Ірана, Кітая ды Арменіі.

Апошні раз беларускамоўная мультыплікацыйная стужка адзначалася на "Анімаёўцы" ў 2006 годзе. Мульцік "Як я ў пана служыў" уганаравалі тады адмысловым прызам "За захаванне традыцыяў". У 2007-м мульцікаў па-беларуску наогул не было. Летась гледачы пабачылі два мульцікі на роднай мове - "Аповесць мінулых гадоў" і тры часткі мультсерыялу пра папулярнага фальклорнага персанажа Несцерку

Радыё Свабода.


КОНКУРС "Беларускі настаўнік 2009 года"

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай школы" (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс "Беларускі настаўнік года". Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і паза-школьных устаноў краіны.

Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (дадаецца) рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або іншыя, якія можна атрымаць па даведачнаму тэлефону 8029-7520821. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.

Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце.

Задачы конкурса:

- маральная падтрымка беларускамоў-ных педагогаў адукацыйных устаноў;

- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і паза-школьных установах, ліцэях, гімназіях і ка-леджах;

- фармаванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання па-беларуску;

- аб'яднанне беларускамоўных педаго-гаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных пра-ектаў і інш.

Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:

- выкладанне па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;

- прафесіяналізм і наватарства, твор-часць і навуковасць;

- аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;

- высокая грамадзянская пазіцыя.

Усе годныя кандыдаты будуць адзна-чаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры пераможцы-лаўрэаты на калядныя святы. Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў кастрычніку

Лепешаў Іван Якаўлевіч Арлова Эсфір Віктараўна Мітэр Альберт Грышчук Ганна Рыгораўна Цыхун Генадзь Апанасавіч Жаўток Уладзімір Навумчык Іосіф Адамавіч Лебедзеў Уладзімір Ануфр. Хархардзін Уладзіслаў Мішчанчук Мікалай Іванавіч Акаловіч Леанід Аляксандр. Міцкевіч Уладзімір Валянцін. Раманоўскі Уладзімір Іван. Раманоўскі Валер Іванавіч Грынкевіч Георгі Ігаравіч Пярова Маргарыта Сярг. Бубала Антон Осіпава Аляксандра Качарагіна Людміла Алякс. Ермаловіч Васіль Васільевіч Спосабаў Іван Іванавіч Кушнер Васіль Федаравіч Качаноўская Наталля Булавацкі Міхась Пятровіч Арцёменка Віталь Палейка Анатоль Малько Вячаслаў Аляксандр. Бусел Мікалай Кліменцьевіч Дзмітрыенка Анатоль Іван. Лявонава Галіна Долбік Ларыса Рыгораўна Землякоў Міхаіл Канстанцін. Казак Валянціна Сямёнаў Віталь Праневіч Генадзь Мікалаевіч Сікора Алег Георгіевіч Краўцоў Мікалай Навуменка Генадзь Каратай Уладзімір Арсеньев. Місевіч Аляксандра Салаўёў Мікалай Жэгалава Тарэса Міхайлаўна Ермаковіч Леанід Іванавіч Мартысюк Вера Бамбіза Мікалай Рыгоравіч Даржынкевіч Генрых Фелікс. Святоха Генадзь Уладзімірав. Шалястовіч Людміла Васіл. Куржалаў Алег Васільевіч Пунько Вольга Язэпаўна Мацвеенка Аляксандр Яўген. Лучко Валянцін Станіславав. Суднік Святлана Георгіеўна Палубятка Іосіф Кутас Тамара Даніловіч М.А. Кунцэвіч Зінаіда Мікалаеўна Палсцюк Валеры Віктаравіч Швед Вячаслаў Вітальевіч Люкевіч Уладзімір Паўлавіч Русіновіч Іван Кузьміч Крупіца Валянціна Аўдошчанка Валянціна Сенькавец Уладзімір Адам. Лебядзевіч Д.М. Гіль Міхаіл Нікадзімавіч Барэль Васіль Конюх Віктар Лявонавіч Архуцік Мікалай Крой Аляксандр Ільіч Масяйчук Аляксандр Бордак Наталля Васільеўна Мінаў Леанід Уладзіміравіч Янушкевіч Станіслаў Антон. Станкевіч Георгій Семянчук Генадзь Сазонаў Віктар Паўлавіч Рындзевіч Вячаслаў Ваўкавыцкая Таццяна Рудзёнак Алег Алейнік Іна Міхайлаўна Хадачок Міхаіл Шыдлоўскі Раман Яўгенавіч Кульбіцкі Сяргей Валер'евіч Глот Аляксей Шуй Вольга Васільеўна Трафімчык Сяргей Аляксан. Станеўская Людміла Пярова Наталля Юр'еўна Пасюкевіч Ірына Уладзісл. Цюлькоў Аляксей Клундук Святлана Сяргееўна Яроменкаў Аляксандр Леан. Швед Іна Анатольеўна Думанская Ганна Рыгораўна Дзедушкова Алена Філіповіч Дзіяна Леанідаўна Сухоцкі Андрэй Аляксеевіч Касцючэнка Ірына Зянковіч Юрась Чайкоўскі Павел Іванавіч Несцярук Валерый Фёдар. Казлоў Алег Яўгенавіч Бялецкі Віктар Пятровіч Рудовіч Алена Пракаповіч Ілля Мікалаевіч Стральцоў Алесь Уладзімір. Ліс Дар'я Алегаўна Сухаверхі Андрэй Сямёнавіч Дудар Таццяна Аляксандр. Палянскі Аляксандр Сярг. Булат Алена Анатольеўна Міснікова Кацярына Дамарад Святлана Піліпенка Алена Кулеш Алена Каханчык Зміцер Сухарэвіч Віталь Пятровіч Угрын Аляксандр Сяргеевіч Сцежкін Кірыла Аляксандр. Зволінскі Тодар Мазырка Аляксандр Дзіцэвіч Юлія Шохан Вольга Малец Таццяна Буйніцкая Марына Міняйла Ганна Сяргееўна Брыцько Аляксей Кавецекая Наталля Уладзім. Іваноў Максім Генадзьевіч Цішкевіч Юлія Іванаўна Фалейчык Алесь Сямёнава Анастасія Васіл. Савіч Яўген Алейнік Юрый Леанідавіч Вератынскі Кірыл Віктаравіч Сялюк Іван Хадневіч Цімафей Валуненка Ірына Іванаўна Бягун Рацібор Аляксандр. Сёмкіна Вольга Віктараўна Смашная Марына Уладзімір. Семянчук Валеры Шаршнёва Наталля Анатол. Савацееў Кім Сяргеевіч Урублеўскі Вадзім Валер'ев. Мальцава Ірына Пяткевіч Лізавета Алегаўна Раманцоў Зміцер Уладзімір. Барташэвіч Антаніна Дзеружынская Вераніка Ав. Розберг Дзяніс Уладзіміравіч Дзенісевіч Лідзія Сагановіч Яніна Генадзеўна Сульжыц Кацярына Сярг. Панамарова Лізавета Сярг. Іўчанкоў Мікалай Мікалаевіч Руды Яўген Ігаравіч Раманюк Раман Войніч Вераніка Гарніцкі Янка Андрэевіч Байдакова Ганна Дзмітрыеўна Сідарчук Кірыл Валер'евіч Скіцёў Зміцер Андрэевіч Арлова Эрыка Сакевіч Уладзімір Клеменц.


І мой шлях да беларускасці

Я, Васіль (Базыль) Дзмітрыевіч Мялешка, нарадзіўся 1 студзеня 1990 года ў Менску. Хоць мае бацькі паважаюць беларускую мову, я рос там, дзе яна не ўжывалася. Не лічу вартым крыўдзіцца на іх, бо яны жадалі і жадаюць мне лепшага, як могуць. Мне інстынктыўна было вельмі цікава слухаць казкі ці нейкія апавяданні на нашай мове яшчэ ў пачатковай школе. Мог з задавальненнем чуць, як па-беларуску размаў-ляе настаўнік у старшай школе на ўроках "бел. мовы" ці "бел. літа", зрэдку на "гіст. бел." Тады было відавочна: яны мелі змус працаваць, як скажа праверка.

Я вельмі адчувальны чалавек. Калі закончваў 10-ты клас (2007) быў у актыўным пошуку самога сябе. Меў крытычны света-погляд, пачаў шукаць і адшукваць "крыніцы" няпраўды, хлусні, дурасці, што тварыліся дай творацца вакол. Штосьці атрымоўвалася, штосьці не, але мяне раптам асяніла, што я магу нараджаць беларускія вершы. Так я адчуў, што магу.

Потым толькі па чуцці (2008), не веда-ючы дасканала мовы, пачаў пісаць, запісваць. Мне хацелася па-сапраўднаму сябе выявіць у класічным вершаскладанні, але таксама не ўсё атрымлівалася. Не ведаў як гэта правільна робіцца.

Перад 2009 годам і ў пачатку яго зай-маўся з Людмілай Мікалаеўнай Дзіцэвіч (і не толькі), дзе ў працэсе падрыхтоўкі да паступлення ў БДУ навучаўся і "сваёй справе". Вось мае апошнія вынікі. Зараз я - студэнт факультэта ДУКСТ спецыяльнасці "дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя".

Глянь на неба...

Глянь на неба, што моўчкі пяе,

Моўчкі кліча ў абдымкі свае,

Асабліва ў цёплыя дні,

Там дзесь сонца хавае агні.


Там з'яўляецца зніч нечакана,

Утварае сузор'і ў спатканні

3 морам зорак, што дробна мігцяць,

Як блакіту ўжо не відаць.


Пах кастра ці кастрыцы ў паветры ?

Не бярэ з нас грашовых манетаў

За сваю непаўторную моц,

Яе дорыць бясконця ноч.


Не палохае ветрык трывогай,

Гоніць хмару паціху дарогай,

Дзе дзівосы шматлікія ёсць,

Каб усім падарыць прыгажосць...

Чакае вызвалення?

Вунь дзеці запускаюць змеяў:

Адно дзяўчо ружовы мае,

Другая - светла-жоўты,

Чакаюць на гары павеваў,

Каб паказаць як лёгка ў траўні

Ўзняць іх на палёты.


Прыемна быць кіраўніком

Вялікай птушкі яркага,

Кіслотнага адцення,

Якая ўсім сваім нутром

Жадае найхутчэйшага

Ад цягі вызвалення.

На высь...

Белыя горкі прыгожых аблокаў...

Бачны нам толькі іх ніз...

Птушкі лятуць і лунаюць высока,

Сесці жадаюць на высь.


Каб адпачыла чырвоная кроў

Сэрцайкаў бойкіх заўжды,

Каб жартаваць, пасмяяцца наноў

3 той мітуслівай зямлі...


Дзе яны выраслі, дзе гадаваліся

Маці і татам між траваў гаючых...

Дзе сустракаліся з едкай нянавісцю

Зайздрасць пазналі ліпучую...


Ім не патрэбна знявагі цярпець,

Могуць і хочуць усім

Несці дабро і мажлівасць квітнець,

Толькі тут іх не чуюць зусім...


Хопіць! Злятайце з маёй Беларусі!

Вершнік пакажа дарогу...

Можа вас прышласць вярнуцца прымусіць?

Прышласць, як шанец народу...

Месяц здзіўляе...

Супрацівіцца чорнай цямноце

Тонкі месяц - ліхтар уначы.

Сам з'яўляецца ў небе дзе хоча,

Каб за зоркамі пільна сачыць.


Ён іх беліць сівым серабром,

А ўніз проста так не глядзіць:

Па-на хмарах бразгоча святлом,

Быцца чысценькім срэбрам звініць...


Можа нам, хто ў прагноцці на грошы

Робіць зманы, бязглуздныя рэчы.

Хто са шляху сумлення ўжо збочыў

I гібее ў духоўнай пустэчы...


Нам, хто мае ўсяго што патрэбу,

Хоць як-небудзь пабыць на плаву,

Месяц срэбрам пазвоньвае з неба,

Каб мы ўзнялі туды галаву.

2009


Музей, які варта наведаць

У Менску існуе вельмі цікавы, але, на жаль, мала вядомы насельніцтву музей. Нягледзячы на тое, што ён размяшчаецца ў самым цэнтры горада, людзі з цяжкасцю яго знаходзяць. Гэты музей называецца Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца музей па адрасу Музычны завулак, дом 5, Верхні горад.

Сам будынак музея мае цікавую гісторыю. Як сведчаць дакументы, план пабудовы яго быў зацверджаны 15 чэрвеня 1810 г. менскім губернскім праўленнем, а будаўніцтва ажыццяўлялася ў 1810 - 1820 - х гг. Гэты, раней жылы будынак, быў напачатку двух-павярховым, з мезанінам. Пазней з'явіўся трэці паверх і далучылася прыбудова. Існу-юць звесткі, што сям'я Манюшкаў, будучага знакамітага кампазітара, творчасць якога звязана з Беларуссю і Польшчай, наймала кватэру на другім паверсе, калі сям'я Манюшкаў прыязджала да сваякоў Вань-ковічаў. Побач з будынкам на-шага музея знаходзіцца дом - музей Ваньковіча, сядзіба славутага беларускага мастака 19 ст.

Музей закліканы раскрыць найбольш значныя падзеі, факты мастацкага жыцця праз мемарыяльныя рэчы, музычныя творы. Менавіта гэтыя экспанаты ствараюць фонд музея, у склад якога ўваходзяць каля 20 тысяч адзінак захавання, якія складаюць 10 калекцый: "Музычныя інструменты", "Нотныя рукапісы", "Дакументальныя матэрыялы" (асабістыя дакументы, рэжысёрскія распрацоўкі, манціроўкі спектакляў, тэксты роляў з паметкамі выканаўцаў і г.д.), "Фота, рэпрадукцыі і негатывы", "Афішы і праграмы", "Выяўленчыя матэрыялы" (эскізы дэкарацый і касцюмаў, макеты дэкарацый, тэатральныя лялькі, мастацкія партрэты дзеячаў тэатра і музычнай культуры, скульптурныя выявы, эцюды і замалёўкі беларускіх мастакоў-сцэнографаў), "Фоназапісы", "Відэазапісы" (канцэртаў і спектакляў), "Рэдкія друкаваныя выданні", "Мемарыяльныя рэчы" (асабістыя рэчы дзеячаў беларускай тэатральнай і музычнай культуры).

Музей быў заснаваны ў 1990 годзе і спачатку размяшчаўся ў памяшканні "Гасцёўні Уладзіслава Галубка", якая зараз з'яўляецца яго філіялам, а з 2001 г. - у спецыяльна адрэстаўраваным будынку, помніку архітэктуры XIX ст.

Музей складаецца з 3 частак: "Вытокі тэатральнай і музычнай культуры", "Музычная культура Беларусі 20 ст.", "Тэатральная культура 20 ст."

У 2002 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё першай экспазіцыі - "Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на беларускіх землях". У гэтай экспазіцыі ўтрымліваюцца звесткі пра беларускія музычныя інструменты, беларускія народныя святы (Каляды, Купала, дажынкі, гуканне вясны).

Тут таксама можна ўбачыць першыя драўляныя музычныя інструменты, якія называюцца самагучальныя: калотка, калатушка, клякотка, бразготка, кляшчотка, шархуны, трашчотка і інш. Экс-курсаводы нават могуць паказаць, як на іх ігралі нашы продкі. Таксама ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены вельмі цікавы музычны інструмент пад назвай - дуда. У музеі знаходзяцца ансамблевыя музычныя інструменты, такія як скрыпка, гармонік, цымбалы.

Асобны пакой згаданай экспазіцыіі прысвечаны народнаму лялечнаму тэатру, які называецца батлейка. Яна ады-грала вялікую ролю ў станаў-ленні і фармаванні нацыяна-льных тэатральных традыцый.

Батлейка была вельмі папулярным відам тэатральнага мастацтва, дзякуючы ба-гатаму, заснаванаму на фаль-клоры і народным гумары, рэпертуару. Пастаноўкі былі прымеркаваныя да Каляд, ад-наго з найбольш улюбёных беларускіх святаў (тэатр атрымаў назву ад біблейскага горада, месца нараджэння Хрыста). У імпрэзах удзельнічала каля 40 персанажаў, былі паказаны ўсе асноўныя чалавечыя тыпы, фальклорныя воб-разы.

Першапачаткова рэпертуар быў біблейскім, але ў канцы 17 - пачатку 18 ст. лялькавы тэатр паступова апынуўся ў руках местачковых майстроў. Гэтак пачалося абміршчэнне рэпертуару. Акрамя пастановак на біблейскія тэмы ставіліся і свецкія сцэнкі - інтэрмедыі. З'явіліся новыя персанажы, акрамя Іосіфа, Марыі, Валхвоў, Анёла пачалі дзейнічаць асобы з народу: Мужык, Баба, Цыган, Яўрэй, Мядзведзь, Салдат, Пан і іншыя.

Гэты від тэатра, як сцвярджаюць пісьмовыя кры-ніцы, з'явіўся, на нашых землях у 16 ст. Было распаўсюджана некалькі тыпаў батлейкі. Своеасаблівы тэатр ценяў - "віцескі жлоб", статычная "яселка", магілёўская батлейка. Яны мелі розныя памеры, розную колькасць паверхаў (ад аднага да трох). Па знешнім выглядзе ён нагадваў архітэктурны вобраз двух - трохкупальнай царквы. Мастаком Сідаравым па малюнках і схемах былі адноўлены і зроблены гэтыя тры тыпы батлеек. Падчас экскурсіі супрацоўнікі музея, за невялікую плату паказваюць батлеечную ін-тэрмедыю "Цар Ірад".

Зараз у музеі рыхтуецца новая экспазіцыя, якая будзе прадстаўлена публіцы з верасня 2009г. пад назвай "Музыка рэлігійных канфесій і школьны тэатр".

3 1 ліпеня да канца верасня 2009 г. у музеі праходзіць выстава форменных галаўных убораў "Узяць пад казырок".. На выставе прадстаўлены фуражкі, бесказыркі, берэты, пілоткі з калекцыі начальніка упраўлення па гра-мадзянстве і міграцыіі Гарадскога упраўлення унутраных спраў Менгарвыканкама М.М. Шэўчыка, якую ён збірае з 1996 г. На сённяшні дзень яго збор налічвае больш за 150 адзінак. На выставе прадстаўлена 120 галаўных убораў з 50 краін свету.

У музеі штомесяц ладзяцца творчыя сустрэчы, мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам дзеячоў тэатральнага і музычнага мастацтва, ствараюцца тэматычныя выстаўкі, праводзяцца канферэнцыі.

Гэты музей цікавы не толькі для дарослых, але і для маленькіх дзяцей.

Грыбко Ганна Віктараўна студэнтка БДУКІМ

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX