Вярнуцца: 2009

№ 48 (939)


Крыніца: pawet.net.



№ 48 (939) 2 СНЕЖНЯ 2009 г.


89-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

Пачынаючы ад 27 лістапада Беларусь адзначае 89-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну - рэальнага і свядомага выступлення беларусаў супраць бальшавізму. Старшыня Рады БНР у штогадовым звароце да беларускага народу адзначыла: "...Сёння звяртаюся да вас, дарагія суродзіы на Бацькаўшчыне. Адведайце 27-га лістапада магілы герояў, якія пайшлі ўміраць, каб жыла вольная беларуская дзяржава - Беларуская Народная Рэспубліка.

Суродзічаў у замежжы прашу адзначыць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і прыгадаць імёны змагароў, пра якіх вы ведаеце. Я асабіста прыпамінаю з удзячнасцю імя случака, Лявона Рыдлеўскага, з якім пазнаёмілася яшчэ ў дзяцінстве і магілу якога адведвае наша грамада ў Лондане.

Віншую ўсіх вас з угодкамі слаўнага Слуцкага зброй-нага чыну. Жыве Беларусь!"

28 лістапада ў Слуцку ў першы раз за многія апошнія гады прайшоў мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года. Мерапрыемства адбылося на гарадскім стадыёне г. Слуцка. Менавіта ў гэтым месцы слуцкія ўлады дазволілі правесці мітынг.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 100 чалавек: сябры партыі БНФ "Адраджэнне", руху салідарнасці "Разам", салігорскай суполкі "Малады фронт", мясцовыя актывісты, прадстаўнікі грамадскасці.

На мітынгу з прамовамі выступілі Ніна Стужынская, старшыня Беларускай жаночай лігі, Антон Астаповіч, кіраўнік дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў, Вячаслаў Сіўчык, старшыня руху салідарнасці "Разам".

Закончыўся мітынг імправізаваным канцэртам барда Зміцера Бартосіка, які праспяваў некалькі песень, адна з якіх на словы Алеся Змагара, удзельніка Слуцкага збройнага чыну.

Пасля Слуцка ўдзельнікі імпрэзы наведалі памятныя месцы Чыну: Грозава, Семежава, Візну.

Наш кар


Выйшаў 300-ы нумар «Краязнаўчай газеты»

Трыста нумароў адной з найцікавейшых і запатрабаваных для свайго кола чытачоў газет нашай краіны - «Краязнаўчай газеты».

Трыста нумароў дзякуючы намаганням практычна аднаго чапавека: Уладзіміра Гілепа. Гапоўнага рэдактара, аднаго (а практычна галоўнага) з заснавальнікаў. Гэта яго намаганнямі ў не самы эканамічна спрыяльны час была заснавана так патрэбная краязнаўцам краіны газета. Скептыкі пасміхаліся: хай пацешацца, нядоўга, бо сродкаў на выданне браць не было дзе. Гэтак магло стацца. Але арганізатарскія здольнасці рэдактара-заснавальніка пераадолелі не адно гэтыя перашкоды - іх сапраўды хапіла б на цэлы шматлікі капектыў. I «Краязнаўчая газета», што называецца, пайшла ў народ, хай сабе спачатку найбольш у краязнаўчае асяроддзе. Але ж гэта і было патрэбна. Бо гапоўны рэдактар, сам краязнаўца, археолаг, музейшчык і проста неабыякавы грамадзянін нашай краіны, адразу арыентаваўся на гэтую незанятую нішу. I сёння ва ўсіх куточках Беларусі для краязнаўцаў чутна нягучнае, але ўпэўненае слова гэтай газеты. Вядома, тыраж выдання мог бы быць значна большым, але гэта справа часу і разумення той ролі, якую адыгрывае «Краязнаўчая газета» ў самым розным асяроддзі - ад бібліятэк і школ да органаў адукацыі і культуры.

У сувязі з адсутнасцю рэспубліканскага краязнаўчага таварыства газета стала практычным арганізатарам краязнаўчага руху нашай краіны, з'яўляецца выдатнай трыбунай для абнародавання вынікаў руплівых пошукаў краязнаўцаў. А яшчэ яна не толькі пазнавальнае, але і ў пэўным сэнсе метадычнае выданне. Яна дапамагае тым, хто жыве неадольным жаданнем глыбока і сур'ёзна вывучаць сваю краіну, сваю зямлю, свой народ, хто разумее, што з гісторыі кожнай мясцінкі, кожнага гора-да і кожнай вёсачкі, кожнага роду збіраецца гісторыя краіны, . радавод нацыі. Таму нездарма краязнаўства справядліва называюць Радзімазнаўствам. Для яго развіцця і ўмацавання шмат карыснага і патрэбнага робіць «Краязнаўчая газета».

Марная справа пералічваць тыя рубрыкі і цыклы публікацый, што з'явіліся на старонках газеты. Трэба лепш узяць падшыўку і пагартаць. Тады навочна пераканаешся: газета мае сваё аблічча, свой стыль, калі хочаце - сваю аўру. Яна ўмела акумулюе ўвесь да гэтага набыты досвед у галіне краязнаўства і пашырае яго, умела падтрымлівае новыя кірункі краязнаўчага пошуку, падказвае, б'е тры-вогу, ушаноўвае людзей і помцікі, звяртаецца не толькі да розуму, але і да сэрца чытачоў.

Паводле А. Бутэвіча.


У Тарту (Эстонія) адзначылі 89-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89-х угодак Слуцкага збройнага чыну. У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада буклеты, у якіх распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцка і наваколляў супраць савецкай улады, за ўзнаўлен-не ўлады БНР. Таксама раздаваліся дыскі з фільмам "Містэрыі: акупацыя", як прыклад таго, што адбылося з Беларуссю з-за таго, што паўстанне пацярпела паразу. Пазней, поруч Тартускай абсерваторыі, у 19 гадзін былі запаленыя свечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі, а таксама па даручэнні Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы быў зачытана яе зварот.

- Распаўсюджанае меркаванне, што ў БНР не было свайго войска. Але няўжо 10 тысяч салдатаў і афіцэраў, якія ваявалі за Беларусь, - гэта не войска? Многія войскі сучасных краін мен-шыя за войска БНР у 2-3 разы. Таму можна казаць, што БНР, як дзяржава адбылося ва ўсіх адносі-нах. А для нас Слуцкі збройны чын з'яўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так, і што за яе трэба змагацца толькі сваімі сіламі. Бо мужных герояў у 1920 не падтрымліваў ніхто, акрамя беларускага народу, - адзначыў арганізатар мерапрыемства Ігар Случак.


3 снежня

ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова

"Дні векапомныя"

Пачатак а 17-й гадзіне.



Галоўнаму рэдактару "Краязнаўчай газеты"

сп. Уладзіміру Гілепу

2200029, г. Мінск,

вул. Камунальная набярэжная, д. 6

Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч!

ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" віншуе Вас, знанага беларускага краязнаўцу, археолага і грамадскага дзеяча з выхадам у свет 300-га нумара заснаванай Вамі "Краязнаўчай газеты".

"Краязнаўчая газета" гуртуе вакол сябе сотні беларускіх краязнаўцаў, якія ў вольны ад працы ці вучобы час вывучаюць і даследуюць свае родныя мясціны, іх гісторыю і культуру, мясцовыя гаворкі і звычаі.

Жадаем Вам творчага натхнення, бадзёрасці і аптымізму!

З павагай,

Старшыня ТБМ Алег Трусаў.


Беларусь адсвяткуе Грунвальд разам з літоўцамі і ўкраінцамі

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Украіны, Беларусі і Літвы аб'явілі аб намеры сумесна адзначыць 600-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка па выніках сустрэчы кіраўнікоў трох знешнепалітычных ведамстваў. Яна праходзіла 22-23 лістапада ў Кіеве.

Беларускі гісторык, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Алесь Смалянчук адзначае: што святкаванне Грунвальдзкай бітвы немагчыма ўявіць без удзелу ў ім і польскага боку. Але паколькі міністра замежных спраў Польшчы ў Кіеве не было, то, магчыма, з ім будуць дамаўляцца нейкім іншым чынам.

Уладзімір Глод


За беларускамоўную медыцыну

Старшыні Грамадскага аб'яднання ТБМ

Трусаву А.А.

Паважаны Алег Анатолевіч!

Да Вас звяртаюцца студэнты БДМУ (медыцынскага ўніверсітэту). Даволі шмат студэнтаў у нашым універсітэце хочуць навучацца на беларускай мове, але галоўная нашая праблема - адсутнасць матэрыяльнай базы для навучання. Мы жадалі б мець падручнікі на беларускай мове, метадычныя матэрыялы, дапаможнікі і г.д. Студэнты-стаматолагі ўвогуле не маюць распрацаванай стаматалагічнай тэрміналогіі (прафесійных слоўнікаў). Просім Вас дапамагчы будучым медыкам у жаданні ўжываць родную мову не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і ў прафесійнай сферы дзейнасці. Мяркуем, істотным крокам можа стаць наяўнасць слоўнікаў з базавай лексікай па кожнай дысцыпліне, зацверджанай вучэбным планам.

20.102009 г.

Пікірэня К. І. Пярвушына Г. С. Сульжыц К. С



Рэктару Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,

сп. Беспальчуку П. I.

220116, г. Мінск,

пр-т. Дзяржынскага, 83

Паважаны Павел Іванавіч!

У наша грамадскае аб'яднанне часта звяртаюцца студэнты Вашай навучальнай установы з просьбай паспрыяць развіццю навучання на дзяржаўнай беларускай мове ў БДМУ. Яны адзначаюць, што галоўнай перашкодай для такога навучання з'яўляецца адсутнасць падручнікаў, дапаможнікаў, метадычных матэрыялаў і г. д. на беларускай мове. Для студэнтаў-стаматолагаў адсутнічаюць нават спецыяльныя тэрміналагічныя слоўнікі.

Мы вельмі просім Вас забяспечыць стварэнне вучэбных матэрыялаў на беларускай мове і ў першую чаргу - тэрміналагічных слоўнікаў з базавай лексікай па кожнай дысцыпліне, зацверджанай вучэбным планам.

Мы ўпэўненыя, што Вы падзяляеце думку Кіраўніка нашай дзяржавы: "На Беларусі ніколі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры і традыцый Бацькаўшчыны".

3 павагай і спадзяваннем на паразуменне і дапамогу,

Старшыня ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" Алег Трусаў.



Міністэрства аховы здароўя

Рэспублікі Беларусь

Копія: Грамадскае аб'яднанне

«Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны»

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» паведамляе, што ў бібліятэцы ўніверсітэта налічваецца 7470 выданняў на беларускай мове, з якіх 20 тычацца медыцынскай тэматыкі. Аднак спецыяльнага слоўніка па стаматалагічнай тэрміналогіі ў нас няма, як няма яго і ў нашай краіне.

Гэта пытанне зараз разглядаецца на метадычнай камісіі стаматалагічных дысцыплін. Калі будзе прынята станоўчае рашэнне наконт падрыхтоўкі і выдання слоўніка, працаваць над ім будуць не толькі выкладчыкі, але і беларускамоўныя студэнты, якія звярталіся ў таварыства.

Патрэбна заўважыць, што адсутнасць стаматалагічнага слоўніка не з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для навучання па-беларуску. Студэнты-стаматолагі могуць карыстацца (і карыстаюцца) беларускай мовай на занятках. Есць выкладчыкі, якія размаўляюць на гэтай мове.

Кіраўніцтва ўніверсітэта заўсёды спрыяла развіццю дзвюх дзяржаўных моў і робіць усё неабходнае, каб захаваць у будучых урачоў любоў да культуры і традыцый Бацькаўшчыны.

Рэктар універсітэта П.І. Беспальчук.


Беларуская мова і "Союзное государство"

Рэпліка

27 лістапада "Народная воля" надрукавала стэнаграму "Інтэрв'ю Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Д.А. Мя-дзведзева - беларускім сродкам масавай інфармацыі". У сувязі з гэтым, трэба сказаць вялікі дзякуй Іосіфу Сярэдзічу, які даслоўна перадаў ўсе асаблівасці адказаў расійскага прэзідэнта на пытанні беларускіх журналістаў. На маю думку, нашы журналісты асабліва з недзяржаўных СМІ, прыехалі на гэтую сустрэчу з нецікавымі і неканкрэтнымі пытаннямі, і таму Мядзведзеў адказаў на іх лёгка і з перавагай для сябе.

Дарэчы, пытанне журналістаў з дзяржаўных СМІ былі больш канкрэтнымі і актуальнымі. Так, спадар Тухто (БТ-1) спыніўся на назве нашай краіны і атрымаў станоўчы адказ на гэта ад сп. Мядз-ведзева, які сказаў наступнае: "Я настойваю менавіта на такім (Беларусь - А.Т.) вымаў-ленні назвы нашай братняй дзяржавы, гэта сапраўды самастойная дзяржава, сувя-рэнная дзяржава, з усімі ат-рыбутамі самастойнай дзяр-жавы". Таму мы павінны патрабаваць ад усіх рускамоўных СМІ, і ў першую чаргу, ад мясцовых, каб з іх старонак знікла і адышла ў гісторыю каланіяльная назва нашай краіны "Белоруссия", слова ўведзенае ў афіцыйны ўжытак Кацярынай ІІ у канцы ХVІІІ ст.

Вельмі добрае пытанне задаў і карэспандэнт "Звязды" сп. Сланеўскі, наконт прапановы Пуціна Беларусі далу-чыцца да Расіі шасцю аблас-цямі. Спачатку Мядзведзеў ануляваў гэта запрашэнне, а потым пачаў намякаць на народнае галасаванне, выказван-не думкі народа, а затым сказаў аб перспектывах магчымага далучэння, якія хаваюцца ў Саюзнай дзяржаве.

Такім чынам, пакуль ёсць Саюзная дзяржава, якую так любяць Мядзведзеў і Пуцін, перспектыва аншлюсу Беларусі Расіяй застаецца і пра гэта нам нельга ніколі забываць.

Вельмі шкада, што нашы журналісты, асабліва бела-рускамоўных выданняў, ніяк не праявілі сваю беларускасць на маскоўскім прыёме. Яны гаварылі толькі па-расейску, не задалі ніводнага пытання пра вяртанне нашых каштоўнасцей з Расіі, пра гаротны стан шматлікай беларускай дыяспары ў Расеі, якая не мае там школ і СМІ на роднай беларускай мове, пра залічэнне Васіля Быкава ў склад "рускіх пісьменнікаў" і г.д.

Чаму б ім не спытаць у Мядзведзева, чаму ў "Саюзнай дзяржаве" няма месца беларускай мове, бо мова гэтага ўтварэння толькі руская? Чаму ў Расіі працягваецца асіміляцыя шматлікіх народаў і некаторыя з іх амаль зніклі? Чаму Расія ўпарта змагаецца за наданне рускай мове статусу дзяржаўнай на Украіне і падтрымлівае сепаратыстаў у самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспубліцы?

Мядзведзеў гэта вельмі добра адчуваў і таму сказаў цікавую рэч, якую да канца не зразумелі нашы журналісты. Цытую на мове арыгіналу: "при всей близости наших экономик, особых отношений между людьми, с учетом то-го, что мы с Вами говорим сейчас на одном языке…» «….все-таки Беларусь - это Беларусь, а Россия - это Россия» . Таму нам трэба размаўляць з Мядзведзевым і іншымі кіраўнікамі суседніх дзяржаў на нашай роднай мове і толькі тады яны нас будуць паважаць і з намі лічыцца.

Алег Трусаў.


Выстава да 1000-годдзя Літвы ў Лідзе

З 20 лістапада адна з залаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея на некалькі дзён стала месцам правядзення адукацыйнай выставы "Літва: культура і гісторыя", арганізаванай Генеральным консульствам Літоўскай рэспублікі ў Гародні і літоўскім таварыствам на Лідчыне "Рута" і прысвечанай дзесяцігоддзю "Руты" ды тысячагоддзю Літвы.

Адкрываючы выставу, віцэ-міністр замежных спраў Літоўскай рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус сказаў:

- Гісторыя Літвы, Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі - наша агульная гісторыя. Прыемна, што ў Лідзе яе памятаюць, што для правядзення выставы далі такую выдатную залу. Давайце і далей сябраваць, ствараць агульныя праекты, берагчы культурную спадчыну нашых краін, адчыняць межы і пісаць новыя старонкі нашай агульнай гісторыі.

Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гародні Рымантас Латакас успомніў аб агульных беларуска-літоўскіх мерапрыемствах, дзе ўдзельнічалі і лідзяне, аб заключаных эканамічных і пабрацімскіх дамовах, выказаў упэўненасць, што добрасуседскія адносіны будуць толькі ўмацоўвацца.

Словы прывітання літоўскім гасцям на нашай зямлі сказаў намеснік старшыні Лідскага райвыканкаму Антон Глаўніцкі.

- На Лідчыне жыве больш за 50 нацыянальнасцяў, і ўсе яны маюць аднолькавыя магчымасці для развіцця сваіх нацыянальных культур. Літоўскае таварыства праводзіць вялікую грамадскую, культурную і адукацыйную працу, вынікам якой у тым ліку стала і цяперашняя выстава. Мы здаўна цесна супрацоўнічалі з Літвой, гэтае супрацоўніцтва актыўна працягваецца зараз і будзе працягвацца далей.

Увесь час перад адкрыццём выставы перад прысутнымі выступаў сямейны фальклорны калектыў з Вільні "Арвідас Кірда", а калі была перарэзаная стужачка, усе ахвочыя прайшлі ў залу. Там на выдатна абсталяваных і ілюстраваных стэндах можна было прасачыць гісторыю ўзнікнення нашых краін, пачынаючы з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

- Гэтая выстава, - растлумачыў спецыяліст Нацыянальнага музея Літвы Вітаўтас Валунгявічус, - ужо пабывала ў Фінляндыі, Францыі, Вялікабрытаніі, іншых краінах, яе наведала шмат людзей, якія цікавяцца гісторыяй. Радуе, што ў Лідзе наведвальнікаў ані не менш. Упэўнены, усе яны знойдуць тут нешта знаёмае.

Гавораць: гісторыя - ёcць мудрасць зразумець мінулае, рэальны шанец для чаго і дае выстава "Літва: культура і гісторыя".

Відавочнай адметнасцю выставы з'яўляецца тое, што ўсе стэнды аформлены на цудоўнай літаратурнай беларускай мове. Надпісы пад ілюстрацыямі выкананы на шасці мовах: спачатку па-беларуску, а пасля па-нямецку, па-літоўску, па-польску, па-расейску і па-ўкраінску.

Неабходна адзначыць, што выстава адлюстроўвае літоўскае бачанне нашай сумеснай гісторыі. З многімі выкладкамі мы пагадзіцца не можам, але ведаць пазіцыі суседзяў, безумоўна, трэба.

Паводле Таццяны Кудрашовай.


Паседжанне Сакратарыяту ТБМ

23 лістапада адбылося чарговае паседжанне Сакратарыяту ТБМ. Былі разгледжны наступныя пытанні.

1. Аб змене рэдактара часопіса "Верасень".

2. Разгляд праекту плана работы ТБМ на 2010 год.

3. Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасны стан беларускай мовы і далейшая дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні".

4. Аб вызначэнні даты склікання чарговай Рады ТБМ.

5. Прыём новых сяброў.

6. Рознае.

Першае пытанне ўзнікла ў сувязі з тым што былы рэдактар Кацярына Маркоўская падала заяву аб звальненні. Сакратарыят пастанавіў:

1. За праведзеную працу - рэгістрацыю Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Вераснянка" і часопіса "Верасень" у органах дзяржаўнай улады - абвясціць сябру ТБМ Кацярыне Маркоўскай падзяку.

2. Задаволіць просьбу Кацярыны Маркоўскай аб звальненні з пасадаў дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Вераснянка" і рэдактара часопіса "Верасень" з 29.10.2009 .

3. Прызначыць дырэктарам Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Вераснянка" і рэдактарам часопіса "Верасень", сябра ТБМ Эдуарда Акуліна з 24 лістапада 2009 г...

Па другім пытанні Сакратарыят пастанавіў:

Прыняць праект Плана працы ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" на 2010 год за аснову. Праект плана працы даслаць С. Судніку, каб ён быў надрукаваны ў газеце "Наша слова".

Па трэцім пытанні вырашана:

- Правесці навукова-практычную канферэнцыю "Сучасны стан беларускай мовы і далейшая дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні" 24 студзеня 2010 года ў г. Менску.

Старшынём арганізацыйнага камітэта па падрых-тоўцы канферэнцыі прызначыць А. Трусава.

Па чацвёртым пытанні вырашылі:

- 24 студзеня 2010 г. правесці чарговую Раду ТБМ.

Сакратарыят прыняў у сябры ТБМ Баркун Любоў , 1988 г., Баркун Юрыя , 1988 г., Захарэвіч Алену , 1974 г., Захарэвіча Андрэя , 1980 г, Ісайкіну Вольгу , 1974 г, Сіга-ева Аляксея , 1980 г., Маслю-кова Івана , 1985 г. - усе з Менска.

Наш кар.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў снежні

арэцкі Радзім Гаўрылавіч Кажан Анатоль Лазаравіч Талерчык Аляксандр Сямён. Шушкевіч Станіслаў Станісл. Галіноўская Ніна Васільеўна Лемцюгова Валянціна Пятр. Шаравар Мікалай Лазаравіч Гук Уладзімір Пятровіч Курневіч Лізавета Васільеўна Мядзюта Аляксандр Стралко Валер Васільевіч Дунецкі Тадэвуш Віктаравіч Урублеўская Лізавета Мікал. Тарасаў Кастусь Іванавіч Баярчук Алена Нікіціна Зінаіда Ніканаровіч Генрых Курыльчык Лашук Міхаіл Багнюк Любоў Шымук Марыя Дзмітраўна Бацяноўскі Аляксандр Рыг. Анцыповіч Мікалай Дзвілянская Бэла Багінская Аўгіння Шышко Іван Валянцінавіч Аксючыц Ганна Аксючыц Галіна Уладзімір. Атрахімовіч Вячаслаў Каржэўскі Віктар Мікалаевіч Бедка Іван Казачок Ларыса Мамай Часлава Чаславаўна Дучыц Людміла Грамыка Алена Віктараўна Русецкая Ала Курыльчык Мікалай Пятр. Клок Валянціна Лозка Алесь Юр'евіч Падгол Уладзімір Дашкевіч Г. С. Міткавец Аляксандр Гракун Валянціна Іосіфаўна Трафімчык Таццяна Уладзім. Яўменаў Альберт Піліпавіч Ермалёнак Марыя Георгіеўна Волкава Ала Верабей Янка Міхайлавіч Антаноўская Людміла Шалкоўская Людміла Віктар. Мядзведзева Валянціна Лявіцкі Ягор Вацлававіч Дзем'яновіч Т. А. Бацян Валянціна Клімковіч Ірына Яўгенаўна Грэская Браніслава Хальпукова Вольга Курчынскі Браніслаў Браніс. Гурыновіч Генадзь Аркадз. Краўчук Сяргей Гарох Мікалай Жаўнярчук Ларыса Васіл. Плакса Ўладзімір Лук'янцаў Алег Чуйко Аляўціна Аляксееўна Рыжая Аляксандра Васіл. Папека Мікалай Жучкова Наталля Яўгенаўна Бартошык Наталля Пятроўна Новік Мікалай Аляксандр. Марговіч Людміла Васіл. Конан Генадзь Абдулаева Святлана Іосіф. Цыцыліна Таццяна Міхайл. Каваленка Святлана Пятр. Кавалеўскі Сяргей Гацкі Уладзімір Венядзімавіч Новік Таццяна Мікалаеў Андрусь Васільев. Аўласка Ала Зімніцкая Ірына Хітыкава Галіна Уладзімір. Шыманец Віржыня Вайдашэвіч Жанна Пятроўна Бурак Жанна Генадзеўна Дземідовіч Ігар Славаміравіч Дамарацкі Аляксандр Уладз. Егіпцава Таццяна Уладзімір. Свідуновіч Галіна Мішкевіч Інэса Вітольдаўна Бусловіч Святлана Анатол. Пяторўская Алена Аляксан. Вабішчэвіч Аляксандр Мік. Буданаў Зміцер Львовіч Кастанаў Аляксандр Сівы Сяргей Паляшчук Наталля Зелянко Вольга Уладзімір. Адамоніс Валянцін Канстан. Букачова Алена Уладзімір. Пантус Сяргей Іванавіч Берняковіч Іна Шалахоўскі Аляксей Леанід. Пека Зоя Пятроўна Цівончык Мікалай Канстанц. Савіцкая Тэрэза Міраслав. Севярынец Павел Канстанц. Шыцёнак Наталля Поцька Віталь Станіслававіч Еўдакіменка Святлана Станішэўскі Віталь Валянцін. Доўжык Андрэй Ігаравіч Каркота Анэліка Юшкевіч Міхаіл Валянцін. Калыска Ірына Мілаш Валеры Уладзіславав. Піменава Алена Анатольеўна Шчэрбік Зміцер Васільевіч Шчэрбік Зміцер Васільевіч Давідовіч Дзмітры Пішчулёнак Марына Баеў Канстанцін Генадзевіч Кутырло Віталь Эдуардавіч Прыбыльская Наталля Скуратовіч Аляксей Анатол. Лукашэвіч Алена Худанёнак Ірына Дабрынец Аляксей Васільев. Панцялей Аляксандр Уладз. Гнятуля Алег Аляксандравіч Пархімовіч Сяргей Аляксан. Фунт Аляксандра Грыцаў Тарас Трушко Уладзімір Алейнік Віталь Водзіч Наталля Дрозд Юля Шэпетаў Мікалай Васільевіч Дзяменцева Ірына Донаў Павел Пятровіч Халезіна Дзіяна Юданаў Віктар Канстанцін. Гінько Марыя Уладзіміраўна Логвінава Вольга Іванаўна Арцюшэнка Вікторыя Уладз. Бойка Валянцін Юр'евіч Матчэня Алег Швед Аляксандр Аляксанд. Харак Анастасія Уладзімір. Грэйт Таццяна Міхайлаўна Малахаў Зміцер Шаршун Алена Сяргееўна Семяненка Таццяна Леанід. Кашчэеў Аляксандр Цыва Андрэй Вітальевіч Афанасенка Кацярына Уладз. Гром Ігар Віктаравіч Аношка Любоў Іосіфаўна Камароўскі Андрэй Уладзім. Сныткіна Вольга Анатол. Ціханчук Алена Ігараўна Гайдаровіч Анжаліка Бандарчык Вікторыя Ігар. Слінько Аляксандр Віктар. Андрасовіч Таццяна Валян. Аксючыц Ганна Аляксанд. Супаненка Павел Ігаравіч Грыневіч Ганна Бурносаў Раман Генадзевіч Каляда Ірына Станкевіч Наталля Аляксан. Кардаш Глеб Галкоўскі Аляксандр Алякс. Паўлавіцкі Станіслаў Даманава Лідзія Дзмітрыеўна Лабковіч Мікалай Мікалаевіч Раеўскі Аляксандр Аляксан.


Еўрапейскі інструмент суседства і партнёрства

З 2007 г. асноўны аб'ём міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕЗ Беларусі надаецца (і будзе надавацца да 2013 г.) праз Еўрапейскі інструмент сусед-ства і партнёрства (ЕІСП), прызначаны для рэалізацыі Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС). Аб'ёмы фінансавання, якое адрасуецца ў гэты перыяд суседнім краінам, скла-даюць каля 12 млрд еўра. Памер дапамогі залежыць ад патрэбаў і жадання краінаў.

ЕІСП - гэта новы адзіны механізм супрацоўніцтва для 17 усходніх і паўднёвых суседзяў, уключаючы Украіну і Беларусь.

Наданне Еўрапейскай Камісіяй дапамогі Беларусі рэгулюецца штогадовымі праграмамі ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства (ЕІСП). На сённяшні дзень аб'ём такой дапамогі Беларусі значна меншы, чым іншым краінам, што суседзяць з ЕЗ. Гэта тлумачыцца існаваннем рознагалоссяў у падыходах ЕЗ і Беларусі да пытанняў абароны правоў чалавека і развіцця дэмакратычнага грамадства, што абмяжоўвае магчымасці паўнавартаснага ўцягнення Беларусі ў сферу дзеяння Еўрапейскай палітыкі суседства.

Дапамога ЕЗ Беларусі ў рамках Нацыянальнай індыкатыўнай праграмы на 2007-2010 гг. акцэнтавана на двух прыярытэтных кірунках: 1) сацыяльнае і эканамічнае развіццё і 2) дэмакратычнае развіццё і належнае кіраванне.

На гэтыя два кірункі з 2007 па 2010 г плануецца выдаткаваць 20 мільёнаў еўра, пры гэтым бюджэт прыблізна будзе размеркаваны наступным чынам:

У адносінах з Беларуссю Еўрапейская Камісія прытрымліваецца адпаведных рашэнняў Рады Еўрапейскага Звязу, бо Беларусь пакуль не з'яўляецца паўнамаштабным удзельнікам Еўрапейскай палітыкі суседства.

Праграмы супрацоўніцтва ЕЗ-Беларусь на 2007-2010 г ахопліваюць розныя сферы дзейнасці. Гаворка ідзе пра комплекс мерапрыемстваў сацыяльнага і эканамічнага развіцця - найперш на рэгіянальным узроўні, асабліва ў раёнах, што пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як адно з найважней-шых для будучых адносінаў ЕЗ-Беларусь абодва бакі раз-глядаюць супрацоўніцтва ў адукацыйнай і гуманітарнай сферах, у першую чаргу для моладзі. Дзейнічае праграма Erasmus Mundus - праграма супрацоўніцтва і мабільнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, накіраваная на развіццё Еўра-пейскага Звязу як сусветнага цэнтра ўдасканалення адука-цыйнага працэсу. Чакаецца, што колькасць беларускіх сту-дэнтаў і маладых навукоўцаў, якія ўдзельнічаюць у стыпен-дыяльных праграмах і прагра-мах абмену Еўрапейскай Камісіі, прыкметна ўзрасце.

Асаблівая ўвага надаецца пытанням памежнага супрацоўніцтва і эфектыўнага кіравання межамі. У прыватнасці, ідзе праца па шэрагу праектаў, накіраваных на барацьбу з гандлем людзьмі, наркотыкамі, нелегальнай іміграцыяй. Акрамя гэтага, у ЕЗ існуюць так званыя тэматычныя інструменты супрацоўніц-тва, у прыватнасці:

• Еўрапейскі Інструмент дэмакратыі і правоў чалавека (EDIHR);

• Еўрапейскі Інструмент тэхнічнай дапамогі і аб-мену інфармацыяй (TAIEX);

• праграма барацьбы з нелегальнай міграцыяй (AENEAS);

• праект Erasmus Mundus і рамачная праграма "Даследаванне і развіццё";

• Міждзяржаўная праграма транспартавання нафты і газу ў Еўропу (INOGATE);

• праграма знішчэння супрацьпехотных мінаў і г.д.

Наша Нiва.


Анатоль Тарас: будзе цяжка, але вельмі цікава!

22 лістапада 2009 года ў Баранавічах, па ініцыятыве сяброў Таварыства беларускай мовы ў межах кампаніі "Будзьма", адбылася творчая сустрэча з літаратарам Анатолем Тарасам, які піша пра гісторыю Беларусі. Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкаму адмовіўся даць памяшканне Цэнтральнай бібліятэкі, таму сустрэча адбылася на прыватнай кватэры па вуліцы Міцкевіча. У сустрэчы прынялі ўдзел 46 чалавек, якія імгненна разабралі ўсе кнігі, прывезеныя Анатолем Тарасам.

А кніг было шмат. Пад рэдакцыяй Анатоля Тараса выйшла кніга "Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIVXVIІ веках" (перавыдавалася 3 разы фантастычным для Беларусі тыражом). Гэтая кніга разглядалася спецыяльным камітэтат Дзяржаўнай Думы Расіі, якая была заклапочана ростам антырасійскіх настрояў у беларускім грамадстве.

Аўтар выдавец таксама прэзентаваў: "Анатомия ненависти. Российскопольские конфликты в XVIIIХХ веках", "История имперских отношений: белорусы и россияне", "Тайны беларуской истории". Анатоль Тарас заняўся гісторыяй, каб абудзіць цікаваць беларусаў да роднай гісторыі і перавярнуць свядомасць людзей. Ён сцвярджае, што ў незалежнай Беларусі пануе да гэтага часу дзяржаўная бальшавіцкая ідэалогія. Няма СССР, няма КПСС, а іх ідэалогія жыве. Таму аўтар спрабуе ацаніць айчынную гісторыю з пазіцыі беларускага народа. У сваіх кнігах ён бліскуча паказаў, як Польшча і Расія ўжо некалькі стагоддзяў змагаюцца за Беларусь. Напрыклад, у 1921 годзе на перамовах палякаў і саветаў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі Іофе аддаваў усю Беларусь Польшчы, з умовай, што палякі саступяць РСФСР Валынь. У гэтым супрацьстаянні палякаў і рускіх найбольш цярпеў беларускі народ. Напрыклад, пад час наступу на Варшаву ў ліпеніжніўні 1920 года Чырвоная Армія прымусова прыцягнула 85 тыс. беларускіх сялян з коньмі і вазамі для падвозу снарадаў, харчавання, фуражу. Лёс гэтых людзей трагічны, бо яны апынуліся ў самым цэнтры гэтай крывавай барацьбы.

Цяперашнія беларускія падручнікі па гісторыі замоўчваюць, што, адступаючы ад Варшавы, Чырвоная Армія ў верасні 1920 года, пацярпела страшнае паражэнне на Нёмане: у палон трапіла 100 000 чырвонаармейцаў, большасць якіх памерла ад голаду і хваробаў. У гэтых падручніках нічога няма пра рэпрэсіі пасля "вызвалення" Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года. Анатоль Тарас падлічыў, што безсудовыя расправы з боку саветаў толькі ў верасні 1939 года прывялі да смерці 25 тыс. чалавек. Забівалі, каб забраць у чалавека боты, гадзіннік, жыллё, маёмасць. І ніякіх судоў.

Дык чытайце Анатоля Тараса, і вы будзеце добра ведаць і ганарыцца беларускай гісторыяй. Тарас сцвярджае, што будзе цяжка, але вельмі цікава жыць. Хутка нас чакаюць вялікія перамены. Але пакуль Беларусь адзіная ў Еўропе краіна, у якой як будучыня, так і мінулае непрадказальныя.

Некалькі слоў пра аўтара: Анатоль Тарас у маладосці служыў у выведцы, удзельнічаў у некалькіх аперацыях ГРУ, потым закончыў філасофскае аддзяленне БДУ. Ён мае "чорны пояс" па дзюдзюцу і вьетвадаа, таму вучыў байцоў-арабаў рукапашнаму бою, узрываць нафтавыя вышкі амерыканскіх імперыялістаў, гандляваў зброяй. Цяпер стаў літаратарам, прафесарам псіхалогіі і з 1992 года піша артыкулы і выдае кнігі па гісторыі Беларусі.
Яго продкі былі прафесійнымі службоўцамі, ваявалі на тарасніцах (тарасніца - маленкая гармата). Адсюль і паходзіць прозвішча Тарас. Сёння аўтар рыхтуе да выдання кнігу "Савецкія партызаны: міфы і легенды".

Віктар Сырыца, старшыняБаранавіцкай Рады ТБМ.


Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

У Францыі Ціхаў займаўся навуковай працай пад кіраўніцтвам вядомага астранома, дырэктара Медонскай абсерваторыі Жуля Жансэна, асабіста пазнаёміўся з кумірам свайго дзяцінства, сусветна вядомым астраномам і папулярызатарам астраноміі Камілам Фламарыёнам. Жыў пры Медонскай абсерваторыі, дзе Жансэн выдзеліў яму пакой, а на заняткі ў Парыж ездзіў цягніком. У парыжскім універсітэце слухаў лекцыі сусветна вядомых прафесараў: матэматыка Пікара, механіка Апеля, фізіка Пуанкарэ, астранома Вольфа, хіміка Труста, батаніка Боніе. "Я часта наведваў парыжскія тэатры. Бачыў знакамітую Сару Бернар. Хадзіў у музеі. Быць у Парыжы і не быць у Луўры не-магчыма. Я неаднаразова прастойваў тамака гадзінамі перад знакамітымі палотнамі вялікіх майстроў, бачыў вы-датныя статуі антычных скульптараў".

У 1899 г. па парадзе Жансэна Гаўрыіл Андрыянавіч правёў назіранне метэорна-га струменя Леаніды з паветра-нага шара. "У ноч на 15 лістапада 1899 г. … шар "Аэраклуб" з двума пілотамі, сябра-мі парыжскага аэраклуба - графамі дэ ля Во і дэ Сэн Вікторам, хімікам Леспіё і мною падняўся ў паветра. Ноч была вельмі пахмурнай. Але праз некалькі хвілін мы былі над смугой, якая покрывала зямлю пластом таўшчынёй у 200 метраў. Неба было цалкам чыстым. Я пачаў праглядаць яго з боку сузор'я Льва. І вось звалілася адна зорка, потым другая, трэцяя... Я не мог адарвацца ад гэтага відовішча. Колькасць метэораў усё павялічвалася ... На жаль, значная частка, небасхілу была закрытая ад мяне шарам".

У тым жа 1899 г. су-месна з рускім астраномам А.П. Ганскім, Ціхаў два разы падняўся на гару Манблан для спектраграфавання тэлурычных ліній кіслароду атмасферы Зямлі (Тэлурычные лініі - спектральныя лініі, якія ўтвараюцца ў спектрах нябесных свяцілаў у выніку паглынання святла малекуламі газаў зямной атмасферы). Гэтыя назіранні дазвалялі меркаваць пра стан атмасферы, а потым аналагічныя спектрагафічныя назіранні дазвалялі Ціхаву ўдакладняць склад атмасферы іншых планетаў.

На пачатку 1901 г. Ціхаў вярнуўся ў Маскву. "Пакідаючы Францыю, я адчуваў да навукоўцаў гэтай краіны вялікую шчырую ўдзячнасць за гасціннасць і за адмысловую чыста французскую шырату і свабоду навуковых поглядаў, якія я там назіраў і засвоіў".

У 1902 г. Ціхаў абараняе дысертацыю і станавіцца магістрам. Яшчэ са студэнцкіх гадоў ён марыў працаваць у Пулкаўскай абсерваторыі. І яго мара ажыццявілася ў верасні 1906 г., калі малады магістр быў залічаны ад'юнктастраномам Пулкаўскай абсерваторыі звыш штату. Акадэмік Белапольскі ў першы дзень працы сказаў маладому навукоўцу: "Рабіце што хочаце. Мы ведаем, што вы глыбока цікавіцеся навукай, а таму часу губляць дарма не будзеце".

Са студэнцкіх гадоў Ціхава цікавіла дысперсія святла ў міжзоркавай прасторы. Знакаміты французскі фізік і астраном Араго ўпершыню паставіў пытанне аб тым, ці з аднолькавай хуткасцю рухаецца ў касмічнай прасторы святло рознага колеру. Ён лічыў, што пры існаванні адрознення ў хуткасці святла (дысперсіі святла) зменныя зоркі, калі змяняюць сваю яркасць, павінны змяняць і колер. Аднак назіранні зменных зорак астраномамі не пацвярджалі гэтай здагадкі. Ціхаў узяўся за праверку гіпотэзы Араго. Ён фатаграфаваў зменныя зоркі RT Пярсея (знойдзеную Лідзіяй Цэраскай) і W Вялікай Мядзведзіцы праз розныя святлафільтры і апрацоўваў спектры β Возніка, зробленыя акадэмікам Белапольскім. Асноўнай высновай з назіранняў і разлікаў было тое, што ўсе тры зоркі паказалі памяншэнне хуткасці святла ў міжзоркавай прасторы пры памяншэнні даўжыні хвалі (запазненне мінімуму бляску ў ультрафіялеце ў параўнанні з памяран-цавымі і чырвонымі хвалямі). Вынікі назіранняў былі абагульнены ў вялікім артыкуле "Два спосабы пошуку дысперсіі ў нябеснай прасторы". Праца была надрукаваная ў 1908 г. на французскай мове. Адразу пасля першага артыкула Ціхаў піша наступны па той жа тэме: "Досвед пошукаў дысперсіі святла ў міжзоркавай прасторы з назіранняў спектральна - падвойных зорак". Над дысперсіяй святла працаваў і французскі астраном Ш. Нордман (Нордман Шарль, Charles Nordman) - французскі астраном, прапагандыст тэорыі рэлятыўнасці). Ён назіраў дзве іншыя зоркі візуальна пры дапамозе фатометра. Адначасова з Ціхавым Нордман выявіў, што змена даўжыні хвалі змяняе хуткасць святла яшчэ ў двух зменных зорак. За гэтыя даследаванні Парыжская акадэмія навук прысудзіла Нордману і Ціхаву прэстыжную навуковую прэмію імя Вільдэ. Пасля яшчэ некалькі зорак паказалі змену хуткасці святла пры тых жа ўмовах. Гэтая з'ява атрымала назоў "з'явы Ціхава - Нордмана" . Сувязь з'явы Ціхава - Нордмана з касмічнай дысперсіяй аспрэчвалася ў 1909 г. П.Н. Лебедзевым, які тлумачыў гэты эфект уздзеяннем атмасферы зорак. З'ява была растлу-мачана толькі ў 1935 г. (у працы Э. Р. Мустэля) дзеяннем прыліўной хвалі на галоўнай зорцы ў зорнай пары. Больш познія вымярэнні паказалі, што ў некаторых зорак з'ява мае зваротны знак (позняцца чырвоныя прамяні), а ў некаторых наогул адсутнічае.

Фатаграфаванне неба Ціхаў праводзіў на астрографе, які стаў яго галоўнай прыладай на ўсё жыццё: "Я працаваў на новым астрографе са святласільнай камерай. Ён быў усталяваны ў 1905 г. Грошы на набыццё прылады падарыў Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін. Таму астрографу прысвоілі назоў "брадзіхінскі". "Брадзіхінскім" застаўся ён да нашага часу. Падчас ... вайны астрограф перавезлі з Пулкава ў Алма-Ату. Я і цяпер працягваю назіраць на ім неба".

Шэраг працаў Ціхава, выкананых на пачатку ХХ ст., быў прысвечаны рознага роду з'явам у зямной атмасферы - вымярэнням сінявы і палярызацыі дзённага неба, спектра-графаванню мігацення зорак. Ім былі створаныя новыя кан-струкцыі прыбораў для такіх назіранняў і прапанаваныя арыгінальныя метады даследванняў. Пры гэтым таксама грунтоўна распрацоўваліся прынцыпы фатаграфічнай фотаметрыі, што потым знайшло адлюстраванне ў напісаным ім раздзеле "Астрафотаметрыя" у першым выданні "Пулкаў-скага курса астрафізікі і зорнай астраноміі", які выйшаў у 1922 г.

Вельмі істотным для навуковай біяграфіі Гаўрыіла Андрыянавіча быў 1909 год - год вялікага супрацьстаяння Марса. Ён адзін з першых пачаў ужываць каляровыя светлафільтры для назіранняў планеты з мэтай падвышэння бачнага кантрасту дэталяў паверхні. У тыя гады асабліва актыўна абмяркоўваўся пытанне аб існаванні на Марсе месцаў, пакрытых расліннасцю, і рабіліся спробы выявіць у спектрах Марса паласу паглынання хларафілу, характэрную для зямных раслін. Пазней Ціхаў пісаў: "Ці ёсць расліннае жыццё на Марсе?" - такая была асноўная задача, якую мы з Н.Н. Каліціным паставілі перад сабой, рыхтуючыся да назіранняў планеты ў 1909 годзе … Я папрасіў Арыстарха Апалонавіча Белапольскага саступіць мне на нейкі час 30-цалевы рэфрактар ... Мы ведалі, што назіранне Марса - справа нялёгкая. Цяжка разгледзець на невялікім дыску планеты, які відаць у тэлескоп, дробныя дэталі яе паверхні. Замінаюць ваганні зямной атмасферы. З-за іх малюнак дрыжыць, расплываецца, цьмянее ... Мы вырашылі фатаграфаваць праз светафільтры - тонкія шкляныя пласцінкі. Прыступілі да вырабу светафільтраў, афарбоўваючы жэлацін на шкле анілінавымі фарбамі: у асноўным гэта былі цёмна-чырвоны, светла-чырвоны, жоўты і зялёны ... Зрабілі мы і драўляную фотакамеру, на рэфрактар. Вядома, што для кожнага рэчыва характэрная адпаведная, толькі яму аднаму ўласцівая афарбоўка. Няма нават двух рэчываў, афарбаваных дакладна ў адзін колер. Таму беспамылкова меркаваць аб колеры (участкаў Марса - Л.Л.) - шлях да зразумення прыроды рэчыва ... Назіранні рабіліся ў жніўні, калі ў паўднёвым паўшар'і Марса быў канец лета. Вылоўлівалі Марс праз найменшы прасвет у аблоках ...". У 1909 г. падчас вялікага супрацьстаяння Марса Ціхаў атрымаў першыя фатаграфіі Марса ў розных участках спектру, па якіх ён выявіў адрозненне памераў і яркасці палярных шапак у розных колерах, выявіў існаванне блакітнай імгі ў атмасферы планеты якая вэлюмавала дэталі паверхні ў караткахвалевым дыяпазоне спектру. Навуковец пісаў: "…такая параўнальна рэдкая астранамічная з'ява, як вялікае супрацьстаянне Марса, выклікала ў мяне непераадольнае жаданне сфатаграфаваць планету пры дапамозе велічэзнага Пулкаўскага рэфракта-ра, аб'ектыў якога меў 75 сантыметраў у дыяметры і факальную даўжыню ў 14 метраў. Нягледзячы на гэта, ён даваў дыяметр Марса на фотапласцінцы ўсяго ў 1,5 міліметра … Кожны здымак Марса экспанаваўся … некалькі секунд. Нам удалося зрабіць каля тысячы фотаздымкаў. Некаторыя з іх былі вельмі добрымі і дазволілі зрабіць шэраг цалкам новых высноў. Так выявілася што палярная шапка пад канец раставання набыла зелянявы колер … параўнальны з колерам зямнога лёду, а знакамітыя каналы Марса маюць такі жа колер, як «моры» Марса, якія лічацца ўчасткамі раслінных пакроваў. Далей было знойдзена падабенства аптычных уласцівасцяў атмасферы Марса з аптычнымі ўласцівасцямі зямной атмасферы".

(Працяг у наст нумары.)

Леанід Лаўрэш

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX