Вярнуцца: 2010

№ 01 (944)


Крыніца: pawet.net.



№ 1 (944) 6 СТУДЗЕНЯ 2010 г.

З Калядамі, шаноўныя беларусы!

Зюзя: "Дзед Мароз мне не канкурэнт"

Дзед Мароз, Санта-Клаўс, Святы Мікалай, Ёўлупукі, Пэр-Наэль, Юлтамтэн, Вайнахтсман, Мікулаш, Бабо Натале - у розных краінах галоўнага навагодняга персанажа завуць па-рознаму. У беларусаў ёсць Зюзя, старажытнае баство холаду і марозу.

Зюзя быў не надта жаданы ў народзе, бо хто ж любіць холад. Але, калі пасля асенняй макрэчы і чарнаты, выпадаў снег, замярзалі рэчкі, азёры і балоты, устанаўлівалася мяккая і зручная санная дарога, то тады Зюзю дзякавалі, тады Зюзю любілі. А тыя пераўтварэнні ў прыродзе, якія несла зіма і якія прыпісваліся Зюзі, рабілі яго ў казках і паданнях сапраўдным чараўніком.

Забыты праз многія стагоддзі сёлета Зюзя вярнуўся на Беларусь. Гасцей ён прымае ў сваёй сядзібе, якая знаходзіцца непадалёк ад Паставаў, у вёсцы Азёрцы. Дапамагае Зюзі па гаспадарцы цётка Завея і ўнучка Снегавушка.

Вяртанне Зюзі на Беларусь адбылося толькі праз 18 гадоў незалежнасці. Усе гэтыя гады ў нас гаспадарыў расейскасавецкі Дзед Мароз. Гэткі ж расейскі засланец сядзіць і ў нашай Белавежскай пушчы, і яшчэ ні разу ніхто не пачуў ад яго беларускага слова.

За савецкі час была створана цэлая навагодняя субкультура. І ўся яна дасталася ў спадчыну нам, і ўся яна рускамоўная. За гады незалежнасці былі вернуты беларускія калядныя традыцыі, былі развіты, апрацаваны, пашыраны. Сёння ў нас паўсюдна гучаць беларускамоўныя калядкі, з беларускімі песнямі ходзяць калядоўшчыкі, пабеларуску ладзяцца батлейкі, але калі мы адходзім ад каляднай тэматыкі і набліжаемся да навагодняй, усё становіцца паруску. Рускамоўныя сцэнары ранішнікаў у дзіцячых садках і школах, рускамоўныя навагоднія вечары і карнавалы. І ў цэнтры ўсяго гэтага Дзед Мароз, прыдуманы некалі ў Расіі.

Вяртанне беларускага Зюзі дае надзею на тое, што беларусы павернуцца да свайго нацыянальнага і створаць навагоднюю субкультуру на нацыянальным грунце.

Пастаўскі Зюзя гаворыць, што Дзед Мароз яму не канкурэнт, дадаючы, што збіраецца з ім сябраваць. Але слова сказана. Сапраўды, у міфалагічным плане Дзед Мароз ніякай канкурэнцыі з Зюзем не вытрымлівае. Застаецца справа за дробным: усяму народу ад малога да старога расказаць новую навагоднюю казку і дабіцца, каб народ яе пачуў і ў яе паверыў.

А сённня патрапіць да пастаўскага Зюзі можна самастойна або звязаўшыся з Пастаўскім цэнтрам турысцкіх паслуг.

Ясь Завіруха.


З днём народзінаў, Вольга Міхайлаўна

Сакратарыят ТБМ, рэдакцыя газеты "Наша слова" шчыра віншуюць слынную беларускую пісьменніцу, сябра Рады ТБМ Вольгу Іпатаву з днём народзінаў.

Зычым Вам, шаноўная Вольга Міхайлаўна, далейшых творчых поспехаў у мастацкай распрацоўцы слаўнай гісторыі нашай слаўнай Бацькаўшчыны.

Вольга Іпатава нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір у сям'і службоўцаў.

Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Гародні сярэднюю школу №7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала тавараведам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркаме камсамолу (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970).

У 1970-1973 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. - аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978-1979). У 1985-1989 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 г. - загадчык аддзела, з 1990 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём Францішка Скарыны.

Друкуецца з 1959 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія наваль-ніцы» (1973), «Парасткі» (1976), зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988). Аўтар трылогіі пра валадароў ВКЛ ("Залатая жрыца ашвінаў", "Вяшчун Гедзіміна", "Альгердава дзіда"), кніг "Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба", "Знак вялікага магістра", кніг пра беларускую эміграцыю.


Грунвальдскі каляндар

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выпусціла насценны каляндар на 2010 год.

Ён прысвечаны 600-годдзю перамогі аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага над рыцарамі Тэўтонскага ордэну, якое будзе адзначацца налета 15 ліпеня.

На календары рэпрадукцыя графічнага аркуша мастака Міхася Басалыгі, прысвечанага гістарычнай перамозе, якая на пяць стагоддзяў спыніла заваёўніцкія паходы нашчадкаў тэўтонскіх рыцараў на землі былога ВКЛ.

Адметнасць календара ў тым, што ён мае падказкі жыхарам тых беларускіх рэгіёнаў, якія маюць асаблівае права і гонар святкаваць вялікую перамогу.

На ім пададзеныя назвы ўсіх беларускіх гарадоў, якія выставілі пад Грунвальд свае баявыя харугвы.

Некалькі раней ТБМ выдала грунвальдскі кішэнны каляндарык

Валянціна Аксак.


З выхадам часопіса "Верасень"

Акуліна з выхадам першага нумара часопіса.

Спадзяёмся, што "Верасень" зойме годнае месца сярод дзяржаўных і недзяржаўных літаратурных выданняў Беларусі. Часопіс выйшаў накладам у 500 асобнікаў, яго можна будзе знайсці ў сядзібе ТБМ і на прэзентацыях, якія будуць праходзіць у розных гарадах краіны.


Юбілейныя даты 2010 года

1 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Барыса Рагулі (1920, м. Турэц, цяпер Карэліцкі рн - 22.4.2005, Канада), медыка, грамадскага дзеяча Згуртавання беларусаў Канады.

1 студзеня - 65 гадоў з дня нараджэння Вольгі Міхайлаўны Іпатавай (1945, г. п. Мір Карэліцкага рна), пісьменніцы.

10 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Яраслава Клімуця, крытыка, літаратуразнаўца.

14 студзеня - 240 гадоў з дня нараджэння Адама Юрыя Чартарыйскага (1770-15.7.1861), палітычнага дзеяча, асветніка.

14 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка, паэта, празаіка, перакладчыка.

15 студзеня - 160 гадоў з дня нараджэння Соф'і Васільеўны Кавалеўскай (Корвін-Крукоўскай), першай у свеце жанчыны прафесара матэматыкі.

15 студзеня - 25 гадоў таму (1985 г.) у Гародні адкрыты Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (з 1989 г. - Беларускі музей гісторыі рэлігіі).

15 студзеня - 70 гадоў таму (1940 г.) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвораны 101 раён, сфармаваны савецкія органы ўлады.

24 студзеня - 125 гадоў з дня нараджэння Юрыя Віктаравіча Тарыча (сапр. Аляксееў, 1885, г. Полацк - 21.02.1967), заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі, рэжысёра, сцэнарыста.

25 студзеня - 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Лакоткі (1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага рна), доктара гістарычных навук, дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі.

26 студзеня - 20 гадоў таму (1990 г.) Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах Беларускай ССР".

28 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнекі, паэта, празаіка.

29 студзеня - 230 гадоў з дня нараджэння Францішка Багамольца (1720-24.4.1784), драматурга, публіцыста, выдаўца.

30 студзеня - 115 гадоў з дня нараджэння Кірыла Пракопавіча Арлоўскага (1895, в. Мышкавічы, цяпер Кіраўскі рн - 13.01.1968), гаспадарчага дзеяча, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы.

Студзень. 80 гадоў таму (1930 г.) выйшаў першы нумар мастацкага ілюстраванага часопіса "Чырвоная Беларусь" (са студзеня 1944 г. - пад назвай "Беларусь").

Студзень. 50 гадоў таму (1960 г.) выйшлі першыя нумары часопісаў "Народная асвета" і "Нёман".

2 лютага - 80 гадоў таму (1930 г.) у СССР створаны пры органах АДПУ абласцей і рэспублік "Тройкі", якія давалі права без суда выносіць рашэнні аб накіраванні абвінавачаных імі асоб у канцлагеры або аб расстрэле іх.

8 лютага - 200 гадоў з дня нараджэння Івана Фаміча Хруцкага (1810, г. п. Ула Бешанковіцкага рна - 1885), жывапісца.

10 лютага - 80 гадоў таму (1930 г.) у м. Койданава (цяпер г. Дзяржынск) заснавана першая ў БССР машынна трактарная станцыя (МТС).

15 лютага - 65 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Сахуты (1945, в. Вечатарова Стаўбцоўскага рна), доктара мастацтвазнаўства.

16 лютага - 85 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменкі (1928, г. Васілевічы Рэчыцкага рна - 17.12.2006), народнага пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі.

19 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Сцяпанавіча Аўсяннікава (1935, г. Магілёў), акцёра, народнага артыста БССР і СССР.

19 лютага - 120 гадоў з дня нараджэння Казіміра Сваяка (сапр. Стаповіч Канстанцін, 1890, в. Барані Астравецкага рна - 06.05.1926), паэта, рэлігійнага і грамадскага дзеяча.

21 лютага - 175 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Восіпавіча Мікешына (1835-31.01.1896), беларускага і рускага скульптара.

24 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна (1935, в. Гарадок Ушацкага рна), народнага паэта Беларусі.

25 лютага - 75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Міхайлавіча Лыча (1935, в. Магільнае Уздзенскага рна), эканаміста, акадэміка НАН Беларусі.

26 лютага - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Якубавіча Пузыні (1940, г. Менск), музыкі, майстра па вырабу народ. інструментаў.

3 сакавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Льва Уладзіміравіча Шчэрбы (1880, г. Ігумен, цяпер Чэрвень - 26.12.1944), мовазнаўца, акадэміка АН СССР.

3 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Фёдаравіча Ладысева (1940 г., в. Дзяцель Дубровенскага рна), доктара гістарычных навук, прафесара.

4 сакавіка - 120 гадоў з дня нараджэння Вінцука Адважнага (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч, в. Гальшаны Ашмянскага рна - 26.12.1978), каталіцкага святара, пісьменніка, журналіста.

5 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Аўгена Тодаравіча Калубовіча (псеўданім Каханоўскі, 1910 ці 1912, в. Ціхнічы, цяпер Рагачоўскі рн - 25.05.1987, г. Кліўленд, ЗША), гісторыка, палітычнага дзеяча, літаратуразнаўцы.

5 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Ўладзіміравіча Сцяцко, доктара філалагічных наук, прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

5 сакавіка - 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Андрэевіча Карпука (1930, в. Мыкшыцы Камянецкага рна), мастака.

7 сакавіка - 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Пятровіча Раінчыка (1950, в. Чараны Шклоўскага рна), піяніста, кампазітара, кіраўніка эстраднага ансамбля "Верасы".

8 сакавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Пётры Васілевіча Конюха (1910, м. Турэц, цяпер Карэліцкі рн - 14.7. 1994, Канада), спевака.

10 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Марачкіна (1940, в. Язёры Чэрыкаўскага рна), жывапісца, грамадскага дзеяча.

12 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Алены Генадзьеўны Калечыц (1940, г. Нальчык Кабардзіна-Балкарскай АССР, Расія), доктара гістарычных навук, прафесара.

17 сакавіка - 20 гадоў таму назад пачала выходзіць газета "Наша слова".

18 сакавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Булыкі, мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара.

19 сакавіка - 115 гадоў з дня нараджэння Тамаша Тамашавіча Грыба (1895, в. Паляны, цяпер Астравецкі рн - 25.1.1938, Прага, Чэхія), палітычнага і грамадскага дзеяча.

21 сакавіка - 170 гадоў з дня нараджэння Францішка Бенядзікта Казіміравіча Багушэвіча (псеўданім Мацей Бурачок, 1840, фальварак Свіраны Віленскага пав. - 28.04.1900), паэта, класіка беларускай літаратуры.

22 сакавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Пысіна (1920, в. Высокі Барак Краснапольскага рна - 27.08.1981), паэта.

26 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Касцюка (1940 г., в. Масцішча Навагрудскага рна), доктара гістарычных навук, акадэміка НАН Беларусі.

1 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Самойлавіча Басалыгі (1940, г. Слуцк), графіка.

3 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Барыса Андрэевіча Вількіцкага (1885, г. Санкт-Пецярбург - 06.03. 1961, Бельгія), гідрографагеадэзіста, падарожніка.

6 красавіка - 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Уладзіміравіча Кіта (Кіты, 1910, г. Санкт-Пецярбург), педагога, вучонага.

10 красавіка - 110 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (1900, в. Багацьеўка Мсціслаўскага рна - 20.11.1988), геолага, географа, эканаміста, акадэміка АН БССР.

14 красавіка - 125 гадоў з дня нараджэння Сымона Аляксандравіча Рака-Міхайлоўскага (1885, в. Максімаўка, цяпер Маладзечанскі рн - 27.11.1938, г. Менск), палітычнага і грамадскага дзеяча.

14 красавіка - 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920, в. Страшова, Беласточчына - 14.07., г. Гародня), пісьменніка.

14 красавіка - 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Дылы (Восіп Лявонавіч, 1880, г. Слуцк - 07.04.1973), пісьменніка, грамадскага дзеяча.

15 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Алены Таболіч, кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўца, педагога, паэтаперакладчыка.

18 красавіка - 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка (1940, Казахстан), кампазітара, аўтара папулярных песень.

21 красавіка - 75 гадоў з дня нараджэння Філарэта (свецкае Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, 1935, г. Масква), праваслаўнага царкоўнага дзеяча Беларусі, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

1 траўня - 80 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Лявонавіча Петрашкевіча (1930, в. Пярэвалачня Талачынскага рна), пісьменніка, драматурга.

1 траўня - 115 гадоў таму рабочыя Менска ўпершыню адзначалі свята 1 траўня.

5 траўня - гадоў з дня нараджэння Апанаса Цыхуна (1910 2005), беларускага, педагога, краязнаўца, літаратара.

6 траўня - 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча (1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага рна), дзяржаўнага дзеяча, старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

8 траўня - 65 гадоў таму (1945 г.) закончылася Вялікая Айчынная вайна, а 9 мая аб'яўлены днём Перамогі над фашысцкай Германіяй.

11 траўня - 155 гадоў гісторык Яўстах Піевіча Тышкевіч заснаваў у Вільні музей старажытнасцей, большасць экспанатаў якога былі з Беларусі.

12 траўня - 210 гадоў з дня нараджэння Валенція Мельхіёравіча Ваньковіча (1800, в. Калюжына Бярэзінскага рна - 12.05.1842), жывапісца.

14 траўня - 15 гадоў таму (1995 г.) у Беларусі праведзены першы рэферэндум, які спыніў адраджэнне беларускай мовы ў нашай краіне.

17 траўня - 165 гадоў з дня нараджэння Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага (1845-10.6.1910), этнографа, фалькларыста.

20 траўня - 30 гадоў таму (1980 г.) у Менску адкрыты новы Цэнтральны (Камароўскі) рынак - самы вялікі крыты рынак у Беларусі.

24 траўня - 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Русак (1930, г. Наваградак - 14.9.2000, ЗША), жывапісца, графіка.

27 траўня - 175 гадоў з дня нараджэння Антона Данілавіча Трусава (1835, г. Барысаў - 1886?), рэвалюцыянерадэмакрата, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.

27 траўня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Адамавіча Жылкі (1900, в. Макашы Нясвіжскага рна - 1.3.1933), паэта.

31 траўня - 280 гадоў з дня нараджэння Міхала Казіміра Агінскага (17301800), арганізатара і ўладальніка прыватнага тэатра ў Слоніме.

3 чэрвеня - 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Зуёнка (1935, в. Мачулішчы Крупскага рна), пісьменніка.

5 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Зямы Піваварава (сапр. Залман, 1910, м. Касцюковічы Клімавічскага пав. - 29.10.1937), паэта.

6 чэрвеня - 65 гадоў таму (1945 г.) у Бярэсці адкрыты настаўніцкі інстытут.

6 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ануфрыевіча Дударава (1950, в. Клёны Дубровенскага рна), драматурга, тэатральнага дзеяча.

7 чэрвеня - 130 гадоў з дня нараджэння Вацлава Леанардавіча Іванаўскага (1880, фальварак Лябёдка, цяпер Шчучынскі рн - 7.12. 1943, г. Менск), палітычнага і грамадскага дзеяча.

8 чэрвеня - 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага, паэта і перакладчыка.

9 чэрвеня - 50 гадоў з часу заснавання Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва (з 1993 г. - Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва).

14 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Міхала Іванавіча Забэйды-Суміцкага (1900, в. Шэйпічы, цяпер Пружанскі рн - 21.12.1981, г. Прага, Чэхія), славутага спевака.

17 чэрвеня - 120 гадоў таму (1890 г.) у Менску адкрыты гарадскі тэатр. З 1920 г. у гэтым памяшканні дзейнічае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

18 чэрвеня - 170 гадоў таму (1840 г.) указам імператара Мікалая І забаронена выкарыстоўваць у афіцыйных дакументах тэрміны "беларуская" і "літоўская" губерні і ўвядзенне замест іх назвы "Северо-Западный край".

18 чэрвеня - 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Петрашэвіча, беларускага музычнага педагога, кампазітара.

18 чэрвеня - 60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Акудовіча, пісьменніка, філосафа.

24 чэрвеня - 110 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага, 1900 - 22.11.1944), пісьменніка.

25 чэрвеня - 105 гадоў з дня нараджэння Пятруся Цецінавіча Броўкі (1905 - 25.03.1980), народнага паэта Беларусі.

6 ліпеня - 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905 - 18.12.1969), паэта.

9 ліпеня - 80 гадоў з дня нараджэння Чэслава Сенюха, польскага пісьменнікаперакладчыка з беларускай мовы.

10 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Пётры Аляксандравіча Сергіевіча (1900, в. Стаўрова, цяпер Браслаўскі рн - 1.11.1984, г. Вільня), мастака.

14 ліпеня - 510 гадоў таму (1500 г.) бітвы на рацэ Вядроша.

14 ліпеня - 90 гадоў таму (1920 г.) утворана Цэнтральнае бюро прфсаюзаў Беларускай СССР - першы кіраўнічы орган беларускіх прафсаюзаў.

15 ліпеня - 600 гадоў таму (1410 г.) адбылася Грунвальдская бітва.

15 ліпеня - 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900, в. Агароднікі, цяпер Пастаўскі рн - 20.03.1976, г. Масква), паэта.

20 ліпеня - 130 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч, 1880, г. Слонім - 1944), паэта, перакладчыка.

22 ліпеня - 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Сухога (1895, г. Глыбокае - 15.09.1975), авіяканструктара.

25 ліпеня - 170 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі рн - 25.7.1903), этнографа, фалькларыста, археографа, старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі (1888-1902 гг.).

26 ліпеня - 80 гадоў таму (1930 г.) пастановай ЦВК і СНК БССР у Беларусі скасаваны акругі.

27 ліпеня - 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Леанідавіча Казакова (1950, г. п. Шуміліна Віцебскай вобл.), кандыдата гістарычных навук, дацэнта, намесніка дэкана гістарычнага факультэта БДУ (1997-2007 г.).

27 ліпеня - 20 гадоў таму (1990 г.) Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

29 ліпеня - 10 гадоў таму (2000 г.) у Менску адбыўся Усебеларускі з'езд, на якім прыняты "Акт незалежнасці Беларусі".

1 жніўня - 490 гадоў з дня нараджэння Жыгімонта Аўгуста (1520, г. Кракаў - 7.7.1572), вялікага князя ВКЛ і караля польскага.

1 жніўня - 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Кірылавіча Бандарчыка (1920, в. Кірава Слуцкага рна 16.02. 2009), этнографа.

2 жніўня - 170 гадоў таму (1840 г.) указам Мікалая І спынена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губерняў.

6 жніўня - 170 гадоў з дня нараджэння Альгерда Рышардавіча Абуховіча (псеўданім Граф Бандзінелі, 1840, в. Калацічы Бабруйскага пав., цяпер Глускі рн - 22.8.1898, Слуцк), пісьменніка, аднаго з пачынальнікў жанру байкі ў беларускай літаратуры.

7 жніўня - 130 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка (1880-1944), беларускага паэта.

7 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Цітовіча (1910, в. Новы Пагост, цяпер Міёрскі рн - 20.06.1986), стваральніка і мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, народнага артыста СССР .

9 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Антонаўны Геніюш (1910, х. Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі рн - 7.4.1983, г.п. Зэльва), паэткі і беларускай патрыёткі.

10 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сямёнавіча Корзуна (1935, в. Мышкавічы Кіраўскага рна), доктара гістарычных навук, прафесара.

10 жніўня - 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вераб'я, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук.

25 жніўня - 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана, паэта, байкапісца.

27 жніўня - 170 гадоў таму (1840 г.) у м. Горы-Горкі Магілёўскай губ. адкрыта земляробчая школа (цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія).

Жнівень - 155 гадоў з дня нараджэння Ігната Яўхімавіча Грынявіцкага (1855, маёнтак Басін, цяпер Клічаўскі рн - 13.3.1881, Санкт-Пецярбург), рэвалюцыянеранародавольца.

Жнівень - у Менску 65 гадоў таму (1945 г.) надрукаваны першы сатырычны часопіс "Вожык".

1 верасня - 110 гадоў з дня нараджэння Сымона Якаўлевіча Баранавых (сапр. Баранаў, 1900, в. Рудакова Уздзенскага рна - 1942), пісьменніка.

2 верасня - 65 гадоў таму (1945 г.) завяршылася Другая Сусветная вайна і 3 верасня стала Днём Перамогі над імперыялістычнай Японіяй.

7 верасня - 125 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Сікоры (1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага рна - 26.09.1966), славутага садоўніка, беларускага селекцыянера.

7 верасня - 95 гадоў таму (1915 г.) нямецкія войскі прарвалі абарону рускіх войск ("Свянцянскі прарыў") у кірунку Свянцяны - Барысаў.

8 верасня - 630 гадоў таму (1380 г.) адбылася Кулікоўская бітва. У ёй удзельнічалі Андрэй Альгердавіч Полацкі, Дзмітры Альгердавіч Друцкі і іншыя ваяры з Беларусі.

12 верасня - 220 гадоў з часу нараджэння Івана Іванавіча Грыгаровіча (1790-13.11.1852), гісторыка, археографа, мовазнаўцы.

15 верасня - 155 гадоў з дня нараджэння Кастуся Аляксеевіча Аляксееўскага (1855, Віленская губ. - пасля 1918), ваеннага дзеяча БНР, які ў снежні 1917 г. прысягаў белачырвонабеламу сцягу.

Верасень. 20 гадоў таму ў Полацку адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання.

1 кастрычніка - 80 гадоў таму ў Менску заснавана Беларускага студыя оперы і балета (з 1933 г. - тэатр оперы і балета).

2 кастрычніка - 20 гадоў таму назад выйшаў першы нумар газеты Вярхоўнага Савета БССР "Народная газета".

10 кастрычніка - 70 гадоў з дня нараджэння Кастуся Тарасава, беларускага пісьменніка, журналіста.

19 кастрычніка - 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Епіфанавіча Палуяна (1890, г. Брагін Гомельскай вобл. - 20.4.1910, Кіеў), празаіка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў прафесійнай літаратурнай крытыкі.

20 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра) Лаўрэнцьевіча Бурбіса (псеўданім Стары Піліп, 1885, г. Вільня - 20.03.1922), палітычнага і тэатральнага дзеяча.

24 кастрычніка - 215 гадоў з часу Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

24 кастрычніка - 210 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Гарбачэўскага (1800, Магілёўшчына - 21.01.1869, г. Пятроўск-Забайкальскі), рэвалюцыянера-дзекабрыста.

26 кастрычніка - 200 гадоў з дня нараджэння Генрыка Міхайлавіча Дмахоўскага (1810, г. Вільня - 26.5.1863, в. Парэчча, цяпер Маладзечанскі рн), скульптара, удзельніка паўстання 1863 г.

27 кастрычніка - Дзень памяці вялікага князя ВКЛ Вітаўта Вялікага (1350-1430).

30 кастрычніка - 105 гадоў таму (1905 г.) рэвалюцыйцы камітэт Мазыра ўзяў уладу, утварылася так званая "Мазырская рэспубліка", якая існавала да 7 лістапада 1905 г.

30 кастрычніка - 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905, г. Веліж Смаленскай вобл. - 13.10.1986), народнага мастака.

30 кастрычніка - 125 гадоў з дня нараджэння Антонія Альбрэхта Вільгельма Радзівіла (1885, г. Берлін - 18.12.1935), беларускага палітычнага дзеяча.

31 кастрычніка - 80 гадоў з дня нараджэння Льва Мікалаевіча Гумілеўскага (1930, г. Масква), скульптара, народнага мастака Беларусі.

1 лістапада - 105 гадоў з дня нараджэння Міхася Кавыля (сапр. Лешчанка Язэп Казіміравіч, 1915, в. Покрашаў Слуцкага рна - ?), паэта.

2 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Баршчэўскага (псеўданім Алесь Барскі, 1930, в. Бондары Беластоцкага ваяводства, Польшча), беларускага паэта, літаратуразнаўца, фалькларыста, грамадскага дзеяча.

2 лістапада - 50 гадоў з дня нараджэння Алеся Наварыча, беларускага пісьменніка.

4 лістапада - 70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сяргеевіча Гучка (1940, г. Слуцк), паэта.

6 лістапада - 210 гадоў з дня нараджэння Леанарда Ходзькі (1800, в. Аборак Маладзечанскага рна - 12.03.1871), выдаўцы, гісторыка, публіцыста.

7 лістапада - 220 гадоў з дня нараджэння Караля Падчашынскага, беларускага архітэктара, педагога, прафесара.

8 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кірылавіча Баброўскага (1785, в. Вулька Бельскага пав. цяпер Польшча - 21.09.1848), славіста, доктара тэалогіі.

9 лістапада - 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Нічыпаравіча Сідарцова (1935, в. Клімаўка Гомельскага рна), доктара гістарычных навук, прафесара.

10 лістапада - 90 гадоў таму войскі Станіслава Нікадзімавіча БулакБалаховіча занялі гарады Мазыр і Петрыкаў.

12 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920, в. Борхаў Рагачоўскага рна - 16.11.1982), драматаурга, народнага пісьменніка Беларусі.

14-27 лістапада - 90 гадоў таму (1920 г.) адбыўся Слуцкі збройны чын.

16 лістапада - 550 гадоў першаму ўпамінанню (1460) пра г. Вілейку (Стары Куранец).

16 лістапада - 85 гадоў з дня нараджэння Кастуся Акулы (сапр. Качана Аляксандра Ігнатавіча, 1925, в. Верацеі Докшыцкага рна - 29.01.2008, г. Таронта, Канада), пісьменніка.

25 лістапада - 10 гадоў таму (2000 г.) у Оршы адкрыты літаратурны музей пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

26 лістапада - 85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Семянякі (1925, г. Мінск - 16.07.1990), кампазітара, народнага артыста Беларусі.

26 лістапада - 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сымонавіча Караткевіча (1930, г. Орша - 25.7.1984), пісьменніка, драматурга, публіцыста, кінасцэнарыста.

27 лістапада - 110 гадоў з дня нараджэння Рыгора Канстанцінавіча Пуксты (1900, г. Гомель - 12.11.1960), кампазітара.

2 снежня - дзень памяці Івана Пятровіча Казырэўскага (1680, г. Якуцк - 1734), першага даследчыка Курыльскіх астравоў і Паўднёвай часткі Камчаткі.

6 снежня - 490 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл (1520 - 8.5.1551), вялікай княгіні ВКЛ і каралевы польскай.

6 снежня - 50 гадоў з дня нараджэння Галіны Булыкі, беларускай паэткі.

10 снежня - 140 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870-30.10.1936), мастака.

14(26) снежня - 185 гадоў таму (1825 г.) у Санкт-Пецярбургу адбылося паўстанне дзекабрыстаў, дваранскіх рэвалюцыянераў. У ім прынялі ўдзел і беларусы.

15 снежня - 10 гадоў таму (2000 г.) была закрыта Чарнобыльская АЭС.

15 снежня - 160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Канстанцінавіча Судзілоўскага (псеўданім Русель, 1850, г. Магілёў - 3.4.1930, Цяньцдзін, Кітай), рэвалюцыянера, урача, палітыка.

20 снежня - 170 гадоў з дня нараджэння Казіміра Альхімовіча (1840, в. Дэмбрава Шчучынскага рна - 31.12.1916), мастака, графіка.

20 снежня - 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Ядкоўскага, беларускага археолага і краязнаўца.

20 снежня - 100 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Тумаша (1910, в. Спягла, цяпер Вілейскі рн - 30.4. 1998, Нью-Йорк, ЗША), рэдактара, гісторыка, стваральніка і кіраўніка Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў НьюЁрку.

20 снежня - 65 гадоў таму (1945 г.) выйшаў першы нумар "Настаўніцкай газеты".

22 снежня - 65 гадоў таму (1945 г.) у Менску адкрыты Беларускі тэатральны інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў).

25 снежня - 110 гадоў таму (1900 г.) у Менску адкрыта публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (цяпер Менская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна).

1030 гадоў з часу першага ўпамінання (980 г.) пра горад Тураў (цяпер г. п. у Жыткавіцкім раёне).

800 гадоў таму (1210 г.) падпісаны мірны дагавор паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам аб выплаце лівамі даніны Полацку.

680 гадоў таму (1330 г.) полацкія князі пачалі карыстацца пячаткай з гербам "Пагоня".

660 гадоў з дня нараджэння вялікага князя ВКЛ Вітаўта Вялікага (1350-1430).

620 гадоў таму (1390 г.) гораду Берасцю дадзена самакіраванне па магдэбургскаму праву.

615 гадоў таму з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах пра Карэлічы і Мір.

480 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага (каля 1530-13.1.1593), асветнікагуманіста, рэлігійнага рэфарматара, філосафа, кнігавыдаўца.

470 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Цяпінскага (каля 1540, маёнтак Цяпіна каля Лепеля - 1603?), асветнікагуманіста, пісьменніка, кнігавыдаўца.

450 гадоў з дня нараджэння Яна Караля Хадкевіча (1560-1621), віленскага ваяводы, гетмана вялікага ВКЛ, які ў 1612 г. штурмаваў Маскву.

400 гадоў таму (1610 г.) войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

390 гадоў таму (1620 г.) гораду Оршы дадзена самакіраванне па магдэбургскаму праву.

245 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765, м. Гузаў, каля Варшавы - 15.10.1833), дыпламата, кампазітара, вялікага падскарбі літоўскага.

230 гадоў з дня нараджэння Ігната Сымонавіча Анацэвіча (псеўданім Жэгота з Малой Бераставіцы, 1780, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі рн - 18.02. 1845), гісторыка, археографа, архівіста.

220 гадоў з часу нараджэння Яна Баршчэўскага (каля 1790, в. Мурагі, цяпер Расонскі рн - 12.03.1851), пісьменніка, аўтара кнігі "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

220 гадоў таму (1790 г.) Ксаверы Карпіцкі здзейсніў Першае беларускае падарожжа ў Аўстралію.

200 гадоў з дня нараджэння Паўла Астроўскага (1810, м. Раванічы Ігуменскага пав. - пасля 1835), удзельніка паўстання 1830-1831 гг., прататыпа героя аповесці А. Пушкіна "Дуброўскі".

200 гадоў таму (1810 г.) на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў створаны першыя ваенныя паселішчы (пасяленні).

185 гадоў таму (1825 г.) у Менску, на гары Раманоўскага прадмесця, пабудаваны Пішчалаўскі замак, помнік архітэктуры рэтраспектыўнага замкавага стылю. Ён быў ператвораны ў турму, дзе адбывалі пакаранне В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Колас і іншыя літаратары. У ім былі напісаны многія творы беларускай літаратуры.

180 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіслававіча Аскеркі (1830, маёнтак Рудакова Рэчыцкага рна - 24.1.1911), грамадскага дзеяча ліберальнага кірунку, удзельніка пастання 1863 г., выдаўца беларускага букваракатэхізіса ("Лемантар для добрых дзетак каталікоў". Варшава, 1862).

175 гадоў таму (1835 г.) у г. Полацку заснаваны кадэцкі корпус.

170 гадоў таму (1840 г.) кіраўнічыя органы Беларускай праваслаўнай царквы перавезены са Слуцка ў Менску. Сюды перавезены беларускі царзвон і пераведзена духоўная семінарыя.

170 гадоў таму (1840 г.) у Менску Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам адкрыты першы тэатр.

170 гадоў таму (1840 г.) у Санкт-Пецярбургу беларускім пісьменнікам Рамуальдам Падбярэзкім (Друцкім-Падбярэзкім) створаны беларускі гурток.

160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Нічыпаравіча Шыманоўскага (1850, в. Чэркіна Светлагорскага рна - 1918), этнографа, фалькларыста.

155 гадоў таму (1855 г.) створана Віленская археалагічная камісія.

140 гадоў таму выдадзены "Слоўнік беларускай мовы", складзены Іванам Насовічам.

125 гадоў з дня нараджэння Палуты Бадуновай (Пелагеі Аляксандраўны, 1885, Навабеліца, цяпер у межах Гомеля - 29.11.1938, г. Мінск), палітычнай дзеячкі.

110 гадоў з часу нараджэння Якуба Новіка (псеўданім Харэўскі, 1900, в. Харэва, цяпер Пружанскі рн - 2.4.1968, Рыё-Грандэ Порт Алекра, Бразілія), грамадскага дзеяча.

90 гадоў таму (1920 г.) у Менску заснаваны палітэхнічны тэхнікум на базе палітэхнічнай вучэльні (цяпер Беларуская палітэхнічная акадэмія).

70 гадоў таму ў Менску пачала дзейнічаць кінафабрыка "Савецкая Беларусь".

50 гадоў таму ў ЗША пачаў выдавацца грамадскапалітычны і літаратурнамастацкі часопіс "Беларуская думка".

Складальнік Сымон Барыс.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX