Вярнуцца: 2010

№ 22 (965)


Крыніца: pawet.net.



№ 22 (965) 2 ЧЭРВЕНЯ 2010 г.


ВАСІЛЮ ЗУЁНКУ - 75

ЗУЁНАК Васіль , нарадзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юна-цтва» (Менск), з 1960 да 1966 г. - у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 гг. - намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1982-1989 гг. - сакратар, у 1989-1990 гг. - першы сакратар, з 1990 г. - старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагіч-ных навук. Сябра СП СССР з 1966 г.

Выступае ў друку з вершамі з 1954 г. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам'е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), зборніка гумарыстычых вершаў «Качан на п'едэстале» (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983). Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду - любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Перакладае з расейскай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978).

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».

Напісаў тры новыя кнігі вершаў і, практычна страціўшы надзею выдаць іх на паперы, перадаў рукапісы ў Саюз беларускіх пісьменнікаў для размяшчэння ў Інтэрнэце.

Сябар рэспубліканскай Рады ТБМ.


На падыходзе да 1150-годдзя славянскага пісьменства

24 траўня ў Дзень святых Кірылы і Мефодзія - дзень славянскага пісьменства і культуры ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбыўся чарговы этап Нацыянальнай дыктоўкі. Дыктоўку пісалі дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі. Традыцыя гэтая нарадзілася два гады таму з ініцыятывы тагачаснага пасла Славаччыны ў Беларусі Любаміра Рэгака.

Не забывацца на родную мову, заклікаў перад пачаткам дыктоўкі кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ЖанЭрык Хольцапфель у сваёй прамове на свяце. Хольцапфель зазначыў, што Еўрасаюз «песціць і шануе» сваю культурную разнастайнасць і мовы, і, гэта значыць, добра разумее намаганні беларусаў у гэтай сферы. Я з вялікай цікавасцю сачу за вашымі намаганнямі па развіцці беларускай мовы, мовы народа, які жыве ў сэрцы еўрапейскага кантынента, - сказаў дыпламат.

Са слоў кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС, мова - адзін з найбольш значных элементаў культурнай самабытнасці. Еўрасаюз заўсёды лічыў сваю моўную разнастайнасць «сваім вялікім багаццем», актыўна падтрымлівае свабоду грамадзян гаварыць і пісаць на роднай мове, заахвочвае вывучаць мовы і садзейнічае моўнай разнастайнасці ў грамадстве, зазначыў спадар Хольцапфель.

Сёлета дыктоўка прайшла ў эстафетнай форме. Амбасадары Балгарыі, Велікабрытаніі, Венгрыі, Славакіі, Швецыі, Польшчы, Чэхіі і Ізраіля, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, прадстаўнікі недзяржаўных СМІ, перакладчыкі і іншыя ўдзельнікі па чарзе, па адным сказе, дыктавалі і пісалі тэкст прадмовы Францішка Багушэвіча да ягонай кнігі «Дудка беларуская».

Уладзімір Шчасны, які ў сваім прывітальным слове нагадаў, што Беларусь далучылася да дамоў ЮНЕСКА, якія падтрымліваюць моўную разнастайнасць. Ён выказаў меркаванне, што ў спрэчцы, якім алфавітам трэба карыстацца беларусам, варта зважаць, што першая кніга - Біблія - пабеларуску была надрукавана на кірыліцы.

Удзельнікі леташняй беларускай дыктоўкі атрымалі падарункі - асобнікі Бібліі ў перакладзе на беларускую мову Васіля Сёмухі. А Нацыянальнаму гістарычнаму музею перададзены друкарская машынка, на якой і быў зроблены гэты пераклад. Акрамя таго, падчас святкавання прагучала некалькі вершаў на беларускай і іншых мовах.

Свята было зладжана Прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі, інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН, ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі», а таксама пасольствам Балгарыі.

А разам з тым трэба згадаць, што праз тры гады ў гэты дзень мы будзем адзначаць адну з найвялікшых датаў у нашай, і не толькі нашай, гісторыі. У 2013 годзе споўніцца 1150 гадоў з дня стварэння Канстанцінам Філосафам (манаскае імя Кірыл) першай паўнавартаснай славянскай азбукі. Навукоўцы практычна даказалі, што гэта была "глаголіца". Але пры яе стварэнні суцэльная плынь славянскай мовы была дыскрэтызавана падзелена на сказы, словы, склады гукі, былі выдзелены гукі, характэрныя менавіта для славян, было запісана святое пісанне па славянску. І калі пазней вучні Кірыла з грэцкай азбукі і "глаголіцы" стварылі сучасную "кірыліцу", то ні ў кога не ўзнікла ніякага сумніву ў тым, што першасная заслуга ў яе стварэнні належыць менавіта Кірылу. Вучні проста змянілі графіку, а сутнасць азбукі засталася ад Кірыла.

Беларусам выпала вялікая цывілізацыйная місія ў развіцці "кірыліцы". Ф. Скарына надрукаваў першую кірылічную кнігу, ён заснаваў першую друкарню на тэрыторыі ВКЛ. Сымон Будны надрукаваў першую кнігу на жывой мове. Іван Федаровіч і Пётр Мсціславец заснавалі першую друкарню ў Маскве, Іван Федаровіч заснаваў першую друкарню ў Львове, дзе яму стаіць помнік. Беларусы стварылі на кірыліцы наймагутнейшы архіў "Метрыку Вялікага Княства Літоўскага" і тры "Статуты ВКЛ". Ілья Капіевіч стварыў па замове цара Пятра І грамадзянскі ўзор "кірыліцы".

Таму Беларусь проста абавязана ў 2013 годзе стаць асноўнай краінай па святкаванні 1150годдзя славянскага пісьменства. У вялікай сям'і славянскіх моваў мусіць узвялічыцца і беларуская мова, мусіць заняць тое месца, якое яна зарабіла на ніве развіцця славянскай цывілізацыі.



Старшыні грамадскага аб'яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Трусаву А.А.

Паважаны Алег Анатольевіч!

Паведамляем Вам, што агульнавоінскія статуты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выдадзены на беларускай мове і накіраваны ў воінскія часці.

Па Вашай просьбе дасылаем Вам агульнавоінскія статуты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З павагай

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь

генерал-лейтэнант Ю.В. Жадобін.

(Працяг тэмы на ст. 2.)



8 чэрвеня 2010 года на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны у межах праекта "ДЫЯЛОГ" адбудзецца сустрэча
з кандыдатам філалагічных навук П. В. Садоўскім на тэму: Філалагічныя развагі пра культурную другаснасць
Час сустрэчы - 19.00. Уваход вольны.


Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў чэрвені

Рак Вольга Рыгораўна Сярова Зося Юшкевіч Андрэй Андрэевіч Валошчык Лідзія Рыгораўна Аляхновіч Леанід Адамавіч Кальчугін Віктар Біза Юльян Сцяпанавіч Капціловіч Іван Данільчык Зінаіда Пятроўна Харужая Вера Сакалова Ніна Дземідовіч Ганна Дуброўскі Валер Леанідавіч Красоціна Тамара Іванаўна Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна Куніцкая Ганна Уладзімір. Барысава Сафія Міхайлаўна Цімафеева Ядвіга В. Салоха Надзея Акудовіч Валянцін Васільев. Чабатарэўскі Барыс Дзмітр. Афанасьева Раіса Іванаўна Кухарчык Людміла Свізуноў Вячаслаў Паўловіч Анатоль Разжалавец Іван Міхайлоўская Данута Канст. Мароз Уладзімір Вікенцьевіч Марозава Людміла Уладзім. Сіліч Аляксандр Анатольевіч Бяласін Яўген Аляксандравіч Мархотка Леанід Андрэевіч Макарэвіч Іна Крол Аляксандр Уладзімір. Чарановіч Ніна Мікалаеўна Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч Філічонак Ларыса Цімошак Зінаіда Вячаслав. Раманішка Вікторыя Уладзіл. Аляхновіч Ніна Паўлаўна Золаў Юрый Георгіевіч Якаўлеў Юры Генадзевіч Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна Жук Ігар Васільевіч Мароз Кацярына Мікалаеўна Таўгень Людвіка Станько Галіна Кудрашова Лілія Сянкевіч Святлана Анатол. Шаўцоў Генадзь Уладзімір. Макрыцкі Яраслаў Янавіч Славута Ніна Сакава Ніна Леанідаўна Анапрыенка Юрый Белавусава Валянціна Валян. Розумава Галіна Уладзімір. Завадская Алена Аляксандр. Анацка Ганна Спасюк Рыгор Віктаравіч Шарман Аліна Кукуць Алена Аляксандр. Гашко Ірына Аляксееўна Дрожджына Ала Іваноў Сяргей Канкоўская Святлана Краўчук Зміцер Машкала Іосіф Радзюк Валянціна Давыдчук Сяржук Кутас Святлана Комар Юры Мікалаевіч Кочман Тарэса Краўчук Ірына Парчынскі Яўген Пукель Алена Адамаўна Гайдук Ірына Эдуардаўна Бязмен Васіль Канстанцінавіч Кавалеўская Наталля Леанід. Грышко Людміла Ролік Міхаіл Міхайлавіч Галіч Аляксей Эдуардавіч Варонік Святлана Аркадз. Шандроха Нона Эдмундаўна Лендзянкоў Ігар Салаўёва Людміла Мікал. Туровіч Ірына Уладзіміраўна Траццяк Дзмітры Вітальевіч Рабчэня Таццяна Васільеўна Грыгор'ева Ірына Людвіг. Глушко Аляксей Віктаравіч Кісляк Васіль Сяргеевіч Свірко Наталля Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна Манкевіч Таццяна Пятроўна Палянскі Андрэй Валер'евіч Трухан Л. Разжалавец Сяргей Юркевіч Сяргей Іванавіч Старавойтава Надзея Асмыковіч Міхась Мікалаев. Сідляр Андрэй Дробыш Вадзім Міхайлавіч Васілевіч Наталля Мікал. Абужынская Ганна Аляксан. Яшкіна Надзея Алегаўна Баеў Дзмітры Уладзіміравіч Радэнка Кацярына Уладзімір. Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч Сямашка Ала Уладзіміраўна Каўко Зміцер Жамойда Алена Сакун Алена Васільеўна Лабаты Алег Анатольевіч Ільіна Анастасія Аляксандр. Сільнова Ніна Малашчанка Аляксей Юр'ев. Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч Чагаева Ірына Вільданаўна Куляшоў Дзмітры Віктар. Вайтовіч Сяргей Уладзімір. Нішчык Алесь Уладзіміравіч Кукуць Уладзімір Часлававіч Анацка Яўген Курдо Павел Аляксандравіч Жалдака Васіль Станіслававіч Базык Вольга Кузікевіч Алена Шахлевіч Юлія Віктараўна Маневіч Аляксей Яскевіч Алесь Юр'евіч Шчарбачэня Вячаслаў Сярг. Баеў Павел Віктаравіч Алёшка Вячаслаў Часлававіч Урбан Аляксандр Конік Юлія Андрэеўна Раўтовіч Кірыла Васільевіч Чашчына Вольга Мікалаеўна Панкевіч Юлія Аляксандр. Савіч Сяржук Бурачонак Аляксандр Вяч. Кісель Сяргей Леанідавіч Хвацік Іван Міхайлавіч Жарнасек Вітаўт Ціханаў Аляксандр Валер. Хадзінскі Павел Сяргеевіч Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч Шпілеўскі Вячаслаў Віктар. Заблоцкая Алена Аляксандр. Кобрусеў Дзяніс Аляксандр. Запалянская Вольга Васіл. Праневіч Кацярына Генадз. Міхальчук Вераніка Пятр. Самстыка Сяргей Алегавіч Васільева Анастасія Вячасл. Палухін Уладзімір Мікал. Мішчанкоў Уладзімір Алякс. Ціхановіч Вольга Віктараўна Хевук Ігар Носаў Андрэй Раманава Ганна Аляксееўна Міхноўская Наталля Вячасл. Ажар Таццяна Мікалаеўна Косава Ганна Валер'еўна Дзічкоўская Настасся Ждановіч Таццяна Міхайл. Махлай Кастусь Дзюсекаў Павел Аляксандр. Кавалеўская Стэфанія Сярг. Шыпіла Уладзімір Аляксанд. Раеўскі Аляксандр Русць Максім Часлававіч Максімава Наталля Кляпкоў Дзмітры Валынец Таццяна Сяргееўна Крываротаў Міхаіл Юр'евіч Патапава Дзіяна Сяргееўна Бельская Ірына Казіміраўна Рудак Наста Юр'еўна Хашылёва Таццяна Аляксан. Бязмацерных Дар'я Аляксан. Гудкова Дар'я Уладзіміраўна Мельнічук Сяргей Карашчанка Ігар Віктаравіч Чаркасава Галіна Ільінічна


Выдадзены агульнавайсковыя статуты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на беларускай мове

У выдавецтве "Беларусь" г. Менск выйшлі агульнавайсковыя статуты Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. У выданне ўключаны: Статут унутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 года № 355; Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверлжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 года № 355; Дысцыплінарны статут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, занверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 года № 355; Страявы статут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны загадам Міністэрства абароны Рэснублікі Бсларусь ад 22 чэрвеня 2001 года № 6.

Укладальнікам выдання выступае Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, адказная за пераклад ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі».

Лінгвістычны аналіз статутаў наперадзе, а пакуль можам канстатаваць, што на дваццатым годзе незалежнасці ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь з'явіліся беларускамоўныя статуты. Цяпер справа за іх ужываннем.

Наш кар.


Мовазнаўчы досвед

Малярства ці жывапіс? "Шматмільённы народ з самабытнай культурай амаль не змог перадаць дзецям сваіх выдатных твораў у дойлідстве, у малярстве - у тых мастацтвах, дзе творы жывуць толькі ў арыгіналах, і дзе кожны другі адбітак ужо не твор, а копія" (Маладосць. 2010. №4. С. 119).

Беларускія слоўнікі 1920-ых адраджэнцкіх гадоў падавалі слова малярства як адпаведнік рас. живопись , што засведчана "Падручным расійска-крыўскім (беларускім) слоўнікам" В. Ластоўскага (Коўна, 1924, с. 179): "Живопись -малярства" , а таксама "Беларуска-расійскім слоўнікам" М. Байкова і С. Некрашэвіча (Менск, 1925, с. 165): " Малярства - жнвопись, про-фессия живописца". Тут і адна-каранёвыя словы з гэтай се-мантыкай: " Маляр - живописец, малярня - живописная мастерская".

Аднак акадэмічныя слоўнікі 1950 - 1960 гадоў ужо не падаюць гэтых беларускіх слоў, а толькі ўсесаюзныя - жывапіс, жывапісец . Між тым рас. живопись - утварэнне ад дзеяслова живописать . У беларускай мове яму адпавядае маляваць , што засведчыў і акадэмічны "Руска-беларускі слоўнік" (1953, Масква) пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Кра-півы, П. Глебкі. На с. 136 чытаем: "Живописать - маляваць ". I аднакаранёвыя словы маюць тыя ж адпаведнікі: живопис-ный (красивый) - маляўнічы, живописно - маляўніча, живописность - маляўнічасць . А вось два словы з гэтага куста ўжо пазбаўлены беларускіх адэкватаў, іх месца занялі расійскія словы, толькі напі-саныя па-беларуску: живопись - жывапіс, жывописец - жывапісец. Тым самым у белару-саў адабрана права на нацыя-нальнае бачанне свету і яго самабытнае адлюстраванне. Вось як ішло выцісканне сама-бытных беларускіх нацыяналь-ных слоў, замена іх усесаюз-ным стандартам.

Сучасны нацыянальны друк, як бачым, трымаецца і свайго, роднага, беларускага, што арганічна кладзецца ў куст сваіх аднакаранёвікаў.

Лучво - лучнасць . "Ён адчуваў сябе жывым луч-вом гэтых мінулай і заўтрашняй эпох, жыў адказнасцю гэтага моманту ў жыцці краі-ны." (Маладосць. 2010. №4. С. 120). Слоўнікі не фіксуюць слова лучво , а толькі лучнасць 'цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці'. Між тым, яно мае празры-стую структуру: луч (ыць)во (як і пітво, шытво ). Утварэнне з суфіксам -в-о з значэннем працэсу дзеяння, аб'екта або выніку яго. У народнай мове такіх вытворных нямала: лятво 'ляток', мыцьво 'бялізна', піцьво 'напой', араво 'ралля'... (Гл.: П.У. Сцяцко. Беларускае народнае словаўтварэнне. Афік-сальныя назоўнікі. - Мінск. На-вука і тэхніка. 1977. С. 34).

Хустка-раблёнка , а не самадзелка . "Маці, перавязаўшы яе (дзяўчынку) крыж-накрыж хусткай-раблёнкай , пайшла з дому..." (Маладосць. 2010. №4. С. 133). Слова раблёнка - утварэнне з суфіксам - к-а ад прыметніка раблё-ны (роблены): раблён-ка . А ў слоўніках падаецца: " Самадзелка - самаробная рэч" (Тлумачальны слоўнік бела-рускай літаратурнай мовы, 1996, с. 583). Бачым тут і ўтваральнае для яго слова: " Самадзельны . Самаробны, зроблены хатнімі сродкамі".

Дык дзе тут сваё, а дзе чужое? Няма ж у нармаванай беларускай мове "дзелаць", а толькі "рабіць", таму нарма-ваным не можа быць "сама-дзелка" і "самадзельны".

Павел Сцяцко


На цэнтральным тэставанні баранавіцкія школьнікі аддаюць перавагу беларускай мове

У Баранавічах за два тыдні з пачатку рэгістрацыі на ЦТ было пададзена звыш пяці тысяч заяў на ўдзел у тэставанні.

Як распавёў дэкан факультэта даўніверсітэсцкай падрыхтоўкі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта Ігар Дубень, найбольшай папулярнасцю, як і ў мінулым годзе, карыстаюцца тэсты па матэматыцы - зарэгістравана 3954 заяваў на ўдзел у тэставанні, а таксама па беларускай мове - 3482 заявы. Акрамя таго, больш за дзве тысячы заявак было пададзена на ўдзел у тэстах па рускай мове.

Менш за ўсё выпускнікі збіраюцца здаваць тэсты па іспанскай і французскай мовах (21 і 25 тэстаў адпаведна). Не карыстаюцца папулярнасцю і тэсты па сусветнай гісторыі найноўшага часу - 55 абітурыентаў, і геаграфіі - 69 абітурыентаў.

Паводле «Intex-press»


"Краснаполле маё, Краснаполле",

або вандроўка, прысвечаная 90-годдзю Аляксея Пысіна

Магілёўская гарадская арганізацыя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 2 траўня 2010 г. арганізавала вандроўку, прысвечаную 90-годдзю выдатна-га паэта, нашага земляка Аляксея Пысіна.

Падчас падарожжа мы наведалі райцэнтры Чавусы, Чэрыкаў і Краснаполле, дзе пазнаёмімся з гістарычна-культурнай спадчынай гэтых гарадоў Магілёўшчыны, а таксама малую радзіму А. Пысіна - вёску Палуж на Краснапольшчыне, дзе створаны музей паэта.

Недалёка ад Чавус знаходзіцца вёска Самулкi. Ля дарогі ўзвышаецца абелiск - помнiк i данiна памяцi ўсiм загiнулым воiнам Вялікай Ай-чыннай вайны. Менавіта ў гэтых мясцінах прарываліся з акружэння ў ліпені 1941 г. аба-ронцы Магілёва. На тэрыторыi вёскi знаходзяццa яшчэ дзве брацкiя магiлы савецкiх воiнаў.

Сучасныя Чавусы не-багатыя на архітэктурную спадчыну, але тым не менш горад гэты варты ўвагі. Так, сярод сучаснай забудовы знаходзіцца стары багата дэкараваны будынак - дом былога дзяржаў-нага скарбу, пабудаваны ў 1902 годзе, а зараз раённы краязнаўчы музей. У экспазіцыі музея - 10 тысяч экспанатаў. Шмат з іх прысвечаны Другой Сусветнай вайне. Гэта не выпадкова, бо да вызваленчай аперацыі "Баграціён" каля горада 9 месяцаў знаходзілася прыфрантавая палоса. У раёне загінула больш за 18 тысяч савецкіх воінаў.

Ніводнага старога храма не засталося ў Чавусах, але сёння тут ёсць Васкрасенская царква, касцёл Дзевы Марыі, будуецца з цэглы праваслаўны храм Ушэсця Гасподня.

Зарэчча - гэта асаблівая частка Чавусаў, аддзеленая ад цэнтра горада ракой Басяй. З аднаго боку гэта нібы працяг горада, з другога - тут усё значна больш па-вясковаму нават сёння. Раней, яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя, тут жыло шмат яўрэяў. Цікава, што якраз у Зарэччы быў дом бацькоў знакамітага галівудскага кінаакцёра Кірка Дугласа - сям'і Даніловічаў. А па суседстве, жыла сям'я знакамітага савецкага разведчыка і героя Савецкага Саюза Льва Маневіча.

У Чэрыкаве, горадзе над Сожам, ёсць гістарычна-краязнаўчы музей і геалагічнае агаленне Чэрыкаў (помнік прыроды республіканскага значэння), будынак шпіталя (19 - 20 ст.), а таксама помнікі землякам, савецкім воінам, партызанам, ахвярам фашызму.

У райцэнтры мы наве-далі праваслаўную царкву, пабудаваную ў сярэдзіне мі-нулага стагоддзя з… жылога дома. А ўласна Чэрыкаў запом-ніўся стылізаванай пад гарадскі герб брамай, маляўнічымі надсожскімі краявідамі, дагле-джанасцю і жоўта-белай раз-метка вуліц.

У Краснаполлі нас чакалі ў школьным музеі, прысвечаным гісторыі гэтага кутка Магілёўшчыны. У музеі ёсць экспазіцыі, прысвечаныя прыродзе, археалогіі, этнаграфіі і гісторыі Краснапольшчыны.

Цікава было пабачыць экспазіцыю, прысвечаную аварыі на ЧАЭС, экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны і матэрыялы, прысвечаныя перыяду сталінскіх рэпрэсій на Краснапольшчыне.

Гонарам Краснапольшчыны, сярод іншага, з'яўляецца народны тэатр, заснаваны ў 1918 г. У 1962 г. тэатру было прысвоена высокае званне "Народны самадзейны калектыў". Ля яго вытокаў стаяў настаўнік Краснапольскай адзінай працоўнай палітэхнічнай школы 2-й ступені Аляксандр Грубе, вядомы потым як народны мастак БССР. А яго памочнікамі былі браты Васіль і Андрэй Шашалевічы, якія пазней сталі вядомымі беларускімі пісьменнікамі.

Многія спектаклі Краснапольскага народнага тэатра, асабліва "Лявоніха на арбіце", "Папараць-кветка", "Трыбунал", "Паўлінка", "Парог", "Вечар" і іншыя, вядомы тэатральнай грамадскасці Бела-русі.

Напрыканцы экскурсіі (на жаль, рускамоўнай) старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў падзякаваў супра-цоўнікам школы і вучням, якія выступілі ў ролі экскурсаводаў, і прэзентаваў ім каляндар "Магілёў, якога няма".

А вось і Палуж, дзе ў мясцовай школцы знаходзіцца музей Аляксея Пысіна. Сам паэт нарадзіўся ў вёсцы Высокі Барок, якая, як і многія вёскі раёна, была пахаваная пасля аварыі на ЧАЭС.

Паэтычны талент Аляксея Пысіна - талент ад Бога. Яго паэзію аб вайне прыраўнялі да прозы Васіля Быкава. Сёння імя Пысіна навукоўцы, даследчыкі і літаратары ставяць побач з імёнамі Баратынскага, Цютчава, Блока, Твар-доўскага, Купалы, Танка, Куляшова, Панчанкі і іншых выдат-ных паэтаў.

З 1941 па 1945 год Аляксей Пысін ваяваў на фронце, быў двойчы паранены. З 1946 года працаваў у раённым друку, "Магілёўскай праўдзе".

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968 г.) за кнігу вершаў "Твае далоні". Пахаваны ў Магілёве.

У Палуж з намі завітаў літаратар Віктар Арцем'еў - сябар і асабісты бібліёграф Аляксея Пысіна. Пасля праве-дзенай вучнямі школы змястоўнай экскурсіі (па-беларуску!) В. Арцем'еў перадаў загадчыцы музея асабістыя рэчы паэта, наказаўшы і надалей дбаць аб захаванні памяці А. Пысіна.

Паблізу Палужа ў вёсцы Брылёўка знаходзіцца батанічны сад "Іванаў хутар" - помнік прыроды мясцовага значэння. Заснаваў яго вучоны-батанік, Іван Ізотавіч Зотаў. Ён нарадзіўся ў гэтых мясцінах і, хоць жыве ў Маскве, часта сюды наведваецца. Кожнае дрэўца дзесяцігектарнага батанічнага саду пасаджана рукамі Івана Ізотавіча. Тут больш за 30 відаў экзатычных дрэў з Еўропы, Азіі і Паўночнай Аме-рыкі.

На жаль, у 80-гадовага гаспадара гэтага ўнікальнага куточка няма спадкаемцаў, што выклікае вялікую занепакоенацсь далейшым лёсам гэтага натуральнага запаведніка.

Калі вярталіся ў Магілёў, ехалі ўжо па мокрай ад навальнічных дажджоў дарозе, хаця амаль на ўсім на працягу гэтага 10-гадзіннага падарожжа нас суправаджала сонейка… Значыць, добрую справу робім!

Юрась Каласоўскі.

На здымку: У музеі Аляксея Пысіна ў Палужы.


АЛЯКСЕЮ ДУДАРАВУ - 60

ДУДАРАЎ Аляксей нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна на Віцебшчыне ў сялян-скай сям'і. У 1968 г. скончыў Наваполацкую прафесійна-тэхнічную навучальню нафтавікоў і нейкі час працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968 - 1970). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай ча-сткі ТЮГа, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі "Телефільм" (1976 - 1983). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987 г.). У друку пачаў выступаць з 1973 г. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. У першай кнiзе прозы "Святая птушка" аўтар уздымае маральнаэтычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго сучаснiка. Вядомасць атрымаў як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы "Суседзі", "Купальская ноч", "Белыя росы", "Восеньскія сны" і інш. Напісаў п'есы "Выбар", "Парог" ( пра лёс чалавека, якi не здолеў выбраць правільны жыццёвы шлях), "Вечар" (у п'есе адчуваецца боль i трывога за лёс непеспектыўных вёсак. У ёй А. Дудараў уздымае сур'ёзныя філасофскія, маральна-этычныя, сацыяльныя праблемы сучаснасці: дзеля чаго нараджаецца і жыве чалавек, што ў свеце дабро і зло, чаму апусцелі нашы вёскі, чаму дзеці забыліся на сваіх бацькоў і г. д. Героi яе - Ганна, Васiль Мульцiк, Мiкiта Гастрыт - пражылi аднолькавыя па працягласцi, але розныя па сэнсе жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаiся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын. Васiль Мульцiк - чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы ў жыццё. Ён здаецца дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра... ), "Радавыя", "Злом", "Вежа" (з У. Някляевым), "Ку-пала" ("Князь Вітаўт", дзейнымi асобамi ў ёй з'яўляюцца Вiтаўт, Ягайла, каралева Ядвiга, Кейстут, многiя мiфалагiчныя вобразы), "У прыцемках" і інш.

Творы Дударава выдавалiся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прымiяй Ленiнскага камсамолу ў 1982 i 1984 гадах. У 1987 годзе пабачыў свет зборнік драматычных твораў А. Дударава "Дыялог".


Тры пытанні па-беларуску

Калі запытацца ў выпадковага чалавека, якія вобразы з'яўляюцца ў яго пры словах "Што? Дзе? Калі?", ён, хутчэй за ўсё, назаве наступныя вобразы: тэлебачанне, "юла", знаўцы, смокінгі, разумныя людзі ў акулярах, грошы ў канвертах і г.д. Безумоўна, усё гэта звязана з тэлевізійнай гульнёй у элітарным клубе, дзе кожны зарабляе грошы сваім розумам, як любяць там казаць. А ці ведае хтонебудзь, што існуе яшчэ і масавы, "спартовы" варыянт "Што? Дзе? Калі?", ці ШДК, як скарочана называюць яе самі гульцы. Масавы - таму што ў свеце існуе больш за сем тысяч камандаў з больш, чым 15 краін свету (у 1989 г. была нават створана Сусветная асацыяцыя камандаў (САК), якая штогод выдае свой рэйтынгліст). Гуляюць у шматлікіх чэмпіянатах і кубках і школьнікі, і студэнты, і дарослыя. Спартовы - таму што спаборніцтвы праходзяць у вялікіх памяшканнях - ці не сапраўдных спартзалах! - і выклікаюць вялікую зацікаўленасць і бескампрамісную барацьбу паміж камандаміудзельніцамі, кожная з якіх складаецца, як і ў элітарным ШДК, з шасці чалавек.

Менск - самы "штодзекалішны" горад свету. Тут зарэгістравана ў гарадскім клубе больш за сотню камандаў, якія падзелены на дзве Лігі - Вышэйшую (А) і Другую (Б). Праводзяцца амаль кожны месяц інтэлектальныя турніры, разлічаныя на розную ўзроставую катэгорыю. Мова, на якой чытаюцца пытанні, руская, хаця нярэдка сустракаюцца і беларускія пытанні (з большага - па гісторыі Беларусі і беларускай культуры). Калісьці існаваў легендарны беларускамоўны турнір - "Велікодны Вожык", які праводзіўся ўвесну, у красавіку, і пытанні якога былі цалкам на роднай мове. Праўда, потым з розных прычын ён знік з календара.

Першай ластаўкай адраджэння беларускіх гульняў, хоць і не ў маштабах былога "Вожыка", стаў нядаўні Кубак гістарычнага факультэта БДУ па ШДК, які быў праведзены 28 красавіка з ініцыятывы студэнцкай газеты "Ніка" і суполкі ТБМ гістфака. Камандаў сабралася чатырнацаць, пытанняў было трыццаць, а задавальненне ад гульні - адно, затое велізарнае. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікамі былі студэнтыгісторыкі, амаль усе пытанні былі на агульную логіку і звязаныя з цікавымі фактамі з розных галін ведаў. Да таго ж большая частка пытанняў была так ці інакш звязана з Беларуссю, таму турнір атрымаўся амаль "павожыцку" альтэрнатыўным. А пераможцам стала каманда "Праднейшая рада" у складзе студэнтаўчацвертакурснікаў факультэта.

Трэба адзначыць, што сам Кубак гістфаку прайшоў пры дапамозе грамадскай кампаніі "Будзьма" і суполкі Таварыства беларускай мовы на гістарычным факультэце, якія прэзентавалі пераможцам кнігі і дыскі з беларускай музыкай і дакументальнымі фільмамі. Добрымі словамі трэба аддзячыць і адміністрацыю гістарычнага факультэта, якая ўжо не першы год дапамагае студэнтам у святкаванні падобных мерапрыемстваў і наладжванні беларускіх вечарын і імпрэз.

Што ж пераможцы вядомыя, імпрэза адбылася на даволі высокім узроўні і зацікавіла ўсіх удзельнікаў. Ці будуць працягвацца такія беларускамоўныя інтэлектуальныя спаборніцтвы і надалей? Паглядзім, але галоўнае, што ёсць зацікаўленыя. Радуе тое, што з прапановамі правесці падобны беларускамоўны Кубак БДУ па ШДК да арганізатараў ужо звярталіся прадстаўнікі хімічнага і журналісцкага факультэтаў. Спадзяюся, знойдуцца аматары і на іншых факультэтах, таму будучае турніра ўсё больш акрэсленае. А "Што? Дзе? і, галоўнае, Калі?" ён адбудзецца - магчыма, мы даведаемся пра гэта ўжо хутка.

Зміцер Анацка.


Лідская Дайнава

Пасля таго, як быў знойдзены палац у Востраве, дзе па версіі Т. Нарбута было заключана знакамітае Востраўскае пагадненне 1392 г. (гл. "Наша слова" № 806-811, "Гістарычны альманах" Т. 13, 2007 г., і інш.), мяне зацікавіў яшчэ адзін аб'ект каля Ліды, таксама ў старой балцкай Дай-наве, за некалькі кіламетраў на поўдзень ад Вострава.

Вялікі знаўца нашай гісторыі, Адам Кіркор у "Живописной России" пісаў, што Ліда была сталіцай ўдзельнага княства і з'яўляецца вельмі старажытным паселішчам на мяжы ўласна Літвы, ды славянскіх зямель і дайнаўцаў. Горад займаў значную ролю ў гістарычных лёсах Літвы. Гісторык Кіркор лічыў, што каля Ліды магло існаваць са старажытных часоў ўмацаванне, а князь Гедзімін ужо потым пабудаваў тут замак, разваліны якога ацалелі да нашых дзён. "Ліда ляжыць амаль на мяжы двух плямён, што насяляюць Лідскі ўезд, літоўцаў і чарнарусаў, аддзеленых адно ад другога рэчкаю Дзітвою. Найстаражытнейшая сталіца дайнаўцаў: Дайнава - зараз невялікая вёска. Дайнаўскае княства існавала яшчэ на пачатку ХІІІ стагоддзя ... У Дайнаве захаваўся вялікі камень, які народ называе "кабылкаю", бо, паводле падання, на ім каралі злачынцаў". У кнізе "Черты из истории и жизни Литовского народа" Кіркор дапаўняе гэтую інфармацыю звесткамі пра Дайнаўскі замак: "Горад Ліда пабудаваны на самым рубяжы старажытнай Літвы і плямёнаў славянскіх. Заснава-ны ў другой палове XIII стагоддзя, калі ўдзельнае Дайнаўскае княства саступіла месца Лідзе, якая на пачатку, верагодна, была невялікім паселішчам літоўскім" . А ў заўвагах да гэтага тэксту ён дае вельмі цікавую інфармацыю: "Дайнава на захад ад Ліды за 10 вёрст (вярста = 1,0668 км - Л.Л.), паблізу ракі Дзітва, зараз маёнтак. Тут існаваў замак, сляды якога бачныя і цяпер у розных паглыбленнях сажалак, у грабах (дрэвах - Л.Л.), якія нідзе паблізу не растуць, у камені вялізарных памераў, на якім па паданні каралі смерцю злачынцаў. Камень гэты называецца і цяпер у простага люду "кабылай" і, мяркуючы па яго месцазнаходжанні, верагодна, ляжаў на плошчы супраць палаца. Княства Дайноўскае межавала з цяперашнімі паветамі: Гарадзенскім, Наваградскім і Ашмянскім". Інфармацыя пра Дайноўскі замак са спасылкай на Кіркора таксама ёсць у даведніку "Городские поселения в Российской империи" за 1860 г.: "Горад Ліда належыць да найстаражытнейшых літоўскіх паселішчаў. Яго навакольная мясцовасць складала самастойны ўдзел князёў Дайноўскіх, рэшткі палаца якіх захаваліся ў фальварку Дайнава каля Ліды". Тая ж інфармацыя аб Дайнаве прыведзена і ў "Памятной книжке Виленской губернии на 1851 г.". Інфармацыя пра Дайноўскі замак (палац) не была падмацавана пісьмовымі крыніцамі, і таму ў сур'ёзнай навуковай працы "Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. 1893." Ф. Пакроўскі нічога не піша пра замак, а толькі пра былое паселішча і наўпрост указвае на крыніцу інфармацыі - народную памяць: "Паблізу вёскі Дайнова, у цяпер высечаным лесе, ляжыць вялікі ўрослы ў зямлю камень. Месца гэтае сяляне называюць "кабылы", прычым кажуць, што па паданні ў часы дайнаўскага княства на гэтым камені здзяйсняліся пакаранні злачынцаў. Паблізу ад каменя да гэтага часу захоўваюцца сляды паселішча, менавіта: ямы-басейны сажалак і пораслі грабу, якога нідзе больш у наваколлі няма".

Самы выбітны лідскі гісторык і краязнаўца XX ст. Міхал Шымялевіч напісаў пра тое, як закончыўся лёс гэтага сакральнага для паганцаў каменя: "Пры вёсцы Бельск за 6 вёрст ад Ліды на полі ляжаў велізарны камень, які звалі "Кабыла". Па паданні на гэтым камені каралі даўней злачынцаў. Магчыма, што тут у старажытнасці збіраліся копныя суды. Камень пабіты мулярамі на пачатку 1905 г.".

Неабходна адзначыць, што Тэадор Нарбут таксама лакалізуе Дайнаўскае княства ў Лідскім павеце "за левым (лідскім - Л.Л.) берагам ракі Дзітва" і лічыць лідскі населены пункт Дайнава, які знаходзіцца паміж Мыто і Лідай цэнтрам княства, пра што піша ў сваіх "Дзеях...". Аднак агульнага меркавання пра лакалізацыю Дайнавы няма. Можна прыгадаць Г. Лаўмянскага які на падставе лакалізацыі тапонімаў граматы Міндоўга 1259 г. зрабіў выснову пра тое, што Дайнаўская зямля знаходзілася паміж Мазурскімі азёрамі і р. Бебжа ці М.П. Барсава, які лічыў што яна знаходзілася ў міжрэччы Верхняга Нёмана і Віліі.

* * *

Святыя камяні былі, напэўна, самым распаўсюджаным аб'ектам пакланення ў насельніцтва Еўропы ва ўсе часы існавання дахрысціянскіх культаў. Пакаранне смерцю на камені павінна мець карані ў балцкай міфалогіі. Звычайна, камяні з назвамі "кабыла", "кравец", "шавец" - гэта грубыя валуны аморфнай формы з неапрацаванай паверхняй. Тое, што валуны размяшчаліся ў паніжаных, забалочаных мясцінах, паблізу вады, і запісаныя народныя паданні, падцвярджаюць, што гэты від культавых камянёў у міфалогіі звязваўся з тытанічным баством (баство, якое ўвасабляе дзікую прыродную моц зямлі, падземнае царства і да т.п.), якое магло ўвасабляцца ў вобразе вала, зрэдку каня ці змея. Гэта баство пасля прыняцця хрысціянства у народнай свядомасці трансфармавалася ў чорта. Засталіся сляды людскога ўшанавання камянёў. Гэта знакі на іх, сляды ахвяраванняў каля іх, уключэнне камянёў у структуру больш складаных і буйных сакральных комплексаў. Звычайна такія сакральныя камяні існавалі парамі. Вядома шмат народных паданняў аб "сямействах" сакральных камянёў. І нашая дайнаўская "кабыла" не была адзінокай. Да сёняшняга часу захаваўся напарнік "кабылы" - камень даўжынёй 2,45 м, шырынёй 1,8 м і вышынёй над паверхняй зямлі 1,15 м. Зверху на паверхні гэтага валуна маецца 13 выразных лунак і некалькі меркаваных. Дыяметр лунак 5-7 см і глыбіня 1-3 см (Винокуров В.Ф., Дучиц Л.В., Зайковский Э.М., Карабанов А.К. Культовые валуны с рукотворными углублениями.).

Не гледзячы на прыняцце хрысціянства вера ў цудоўную моц камянёў захавалася да нашых дзён. І таму, спадзеючыся, на краязнаўчую удачу, я пачаў шукаць сведкаў, якія захавалі паданні аб дайнаўскім камені. Такім сведкам стала Паўлюкевіч Ядвіга Іосіфаўна (1940 г. н., былая жыхарка вёскі Заполле, 2 км. ад былога маёнтка Дайнава, дзе ляжаў камень "кабыла"). Яна расказала, што яе бацька, Іосіф Казіміравіч (1910 г.н.), раззлаваўшыся ўжываў прымаўку: "Адсяку галаву, як курыцы на Дайнаўскім камені". Ён жа, выкарастоўваючы розныя гаспадарчыя драўляныя прылады з сасны ці ёлкі, часта казаў, што "вось у нас растуць грабы, якіх больш нідзе няма, вось гэта дрэва! Мацней за дуб!". Ядвіга Іосіфаўна памятае, што калі ёй было некалькі гадкоў, яе маці, Міхаліна (1912 г.н.) расказвала казку, у якой людзі танцава-лі на вялікім Дайнаўскім камені, але, нажаль, сюжэт гэтай казкі дзіцячая памяць не захавала. Яна распавяла, што стары пан-скі дом знаходзіўся паміж вёскамі Дайнава і Бельскія на выгане, а рэшткі сажалак захаваліся да нашага часу.

Такім чынам у мясцовых людзей захавалася памяць пра камень, і нават ў XXІ стагоддзі навакольны люд памятае пра сакральны характар каменя, бо відочна, што пагроза адсекчы галаву, "як курыцы на Дайнаўскім камені" - гэта рэха памяці пра месца пакарання, а танцы на камені - нейкіх паганскіх рытуалаў звязаных з урадлівасцю, шлюбам ці гаючымі ўласцівасцямі каменя, бо з цягам часу паганскія міфы перарадзіліся ў народныя казкі.

* * *

Засталося выехаць і знайсці места дзе знаходзіўся легендарны Дайнаўскі палац, што і было зроблена напрыканцы траўня.

Паўлюкевіч Ядвіга Іосіфаўна паказала падвышанае месца дзе стаяў панскі дом Сангіноў, уся сям'я якіх з'ехала з Дайнавы яшчэ прыкладна ў 1938 г. У першай палове XIX ст. панскі двор, дзе ляжаў камень "Кабыла" належаў гаспадарам Брадоўскім (Brodowski, герба Лада). На расейскай тапаграфічнай мапе сярэдзіны XIX гэты фальварак названы Мазораўшчызнай (на польскай мапе 1929 г. - Мазураўшчызна).

Пасля Другой Сусветнай вайны у панскім доме паслядоўна месціліся школа, сельсавет, медыцынскі пункт і дзесьці да канца 60-х гадоў ХХ ст. панскі дом быў разбураны.

Зараз на месцы панскага дома стаіць дом фермера а на месцы фальварка - вялікая фермерская гаспадарка з жылым домам і гаспадарчымі пабудовамі. З паўночна - заходняга боку ад былога панскага дома захаваліся сажалкі з усё яшчэ бачнымі землянымі валамі. А грабаў канешне ужо даўно няма. Тым не менш праз 150 гадоў пасля таго, як гэта месца апісаў Адам Кіркор, усё яшчэ бачны дэталі штучнага рэльефу.

Сучасны гаспадар гэтай зямлі фермер і не здагадва-ецца, што ягоная гаспадарка стаіць на месцы, пра якое пісаў Адам Кіркор, і нават, калі Дайнаўскі замак - не больш, чым легенда, гэтае месца Лідчыны вартае таго, каб б трапіць у турыстычныя даведнікі.

Леанід Лаўрэш.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX